Паварот германскай палітыкі ў бок Захаду і курс Рапала ў 1924 г.
Палітыка Г. Штрэземана па збліжэнню з Захадам і пазіцыя СССР. Інцыдэнт у гандлёвым прадстаўніцтве ў Берліне і яго ўрэгуляванне. Курс Германіі на ўступленне ў Лігу нацый і СССР. Пачатак савецка-германскіх гандлёвых і палітычных перамоў у канцы 1924 г.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | лекция |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.09.2017 |
Размер файла | 19,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Тэма: Паварот германскай палітыкі ў бок Захаду і курс Рапала ў 1924 г.
1. Палітыка Г. Штрэземана па збліжэнню з Захадам і пазіцыя СССР
У жніўні 1923 г. германскі ўрад узначаліў Г. Штрэземан. Яго палітыка ва ўмовах рурскага крызіса была накіравана на пошук кампрамісу з Францыяй пры пасрэдніцтве Вялікабрытаніі. 26 верасня Германія спыніла палітыку “пасіўнага супраціўлення”. Францыя лічыла гэтую саступку недастатковай, але брытанскі ўрад рэзка асудзіў непрымірымую пазіцыю Францыі. Пры гэтым англічане імкнуліся атрымаць падтрымку ЗША ў справе ўрэгулявання франка-германскага канфлікту і такую падтрымку атрымалі. У выніку ў лістападзе было прынята рашэнне аб стварэнні камітэту экспертаў, які павінен быў распрацаваць план выплаты Германіяй рэпарацый. Гэты план вядомы як “план Даўэса” быў прадстаўлены 9 красавіка 1924 г. Галоўная ідэя плана заключалася ў тым, што для таго, каб Германія мела магчымасць выплочваць рэпарацыі, неабходна аднавіць яе эканоміку. Каб аднавіць эканоміку, Германія павінна была атрымаць буйны міжнародны крэдыт. Яшчэ ў жніўні 1923 г. урад Германіі выказаўся за ўступленне ў Лігу нацый. 18 лютага 1924 г. канцлер Г. Штрэземан афіцыйна звязаў вырашэнне Рурскага пытання з магчымым уступленнем Германіі ў Лігу нацый.
Новы курс германскага ўрада тлумачыўся некалькімі прычынамі. Па-першае, рэвалюцыйны крызіс восені 1923 г. пахіснуў веру правячых колаў Германіі ў СССР як надзейнага і шчырага саюзніка. Па-другое, за час, які прайшоў пасля падпісання Рапальскага дагавора, Германія прыйшла да высновы, што цеснага супрацоўніцтва з СССР недастаткова для рэвізіі Версальскага дагавора. Для дасягнення гэтай мэты трэба шукаць кампраміс з краінамі, якія перамаглі ў Першай сусветнай вайне. Тым больш, што правячыя колы Вялікабрытаніі і ЗША са свайго боку схіляліся да неабходнасці перагляду некоторых палажэнняў Версальскага дагавора, плаўнай і мірнай мадэрнізацыі Версальскай сістэмы. Па-трэцяе, у Германіі назіралася пэўнае разчараванне маштабамі і характарам эканамічнага супрацоўніцтва з СССР.
Для савецкага кіраўніцтва было відавочна, што адбываецца паварот германскай палітыкі ў бок збліжэння з Захадам. Яшчэ 13 жніўня 1923 г. Г. Чычэрын у ноце паверанаму ў справах Германіі ў Маскве О. фон Радавіцу заявіў, што ўступленне Германіі ў Лігу нацый азначае парушэнне Рапальскага дагавора. Савецкае кіраўніцтва традыцыйна спрабавала “шантажыраваць” Германію, пагражаючы збліжэннем з Польшчай. Зімой - вясной 1924 г. урад СССР пайшоў на перамовы з Польшчай аб заключэнні гандлёвага дагавора. штрэземан прадстаўніцтве палітыка
2. Інцыдэнт у гандлёвым прадстаўніцтве ў Берліне і яго ўрэгуляванне
Яшчэ з 1923 г ішлі савецка-германскія перамовы аб заключэнні гандлёвага дагавора. У пачатку 1924 г. становішча на перагаворах было складаным. Абодва бакі праяўлялі песімізм адносна іх хуткага завяршэння. Савецкі бок у той момант быў больш зацікаўлены ў іх паспяховым завяршэнні, а Германія чакала завяршэння работы камітэта экспертаў па рэпарарцыях і зацягвала перамовы. Яны былі перарваны ў выніку інцыдэнту, які адбыўся ў савецкім гандлёвым прадстаўніцтве ў Берліне 3 мая 1924 г. У прадстаўніцтва ўварвалася германская паліцыя і зрабіла там вобыск.
З самага пачатку канфлікту германскае МЗС імкнулася яго змягчыць. Г. Штрэземан у гутарцы з польскім паслом у Берліне ўказаў, што дзеянні берлінскай паліцыі не могуць быць апраўданымі і выказаў меркаванне, што германа-савецкі канфлікт будзе хутка ўрэгуляваны. Рэакцыя савецкага боку, наадварот, была вельмі жорсткай. Савецкі паўпрад М. Крэсцінскі быў адкліканы з Берліна, гандлёвае прадстаўніцтва стала згортваць сваю дзейнасць, савецкі ўрад спыніў выкананне пагадненняў з германскімі фірмамі.
Тым не менш, савецкае кіраўніцтва не лічыла магчымам ісці на сур'ёзнае абвастрэнне адносін з Германіяй. Выступаючы на ХІІІ з'ездзе УКП(б) са справаздачным дакладам ЦК партыі Г. Зіноўеў адзначаў, што гісторыя з вобыскам у савецкім гандлёвым прадстаўніцтве застанецца толькі эпізодам у савецка-германскіх адносінах, бо Германія зацікаўлена ў гандлі з СССР. Сапраўды, 29 ліпеня ў Берліне быў падпісаны пратакол аб ліквідацыі савецка-германскага канфлікта. Германскі ўрад пайшоў на істотныя саступкі. Ён асудзіў дзеянні берлінскай паліцыі, заявіў аб гатоўнасці кампенсаваць матэрыяльны ўрон. Германія прызнавала экстэрытарыяльны статус савецкага гандлёвага прадстаўніцтва ў Берліне. Саступкі германскага ўрада тлумачацца разуменнем того, што захаваўшы рапальскі курс у адносінах з СССР, Германія будзе мець значна больш моцныя пазіцыі, большую прастору для манёўру ў адносінах з Захадам. Задача паступовай рэвізіі Версальскага дагавора была яшчэ далёкай ад свайго вырашэння, і савецкая падтрымка ў гэтай справе была неабходнай для Германіі. Да ўрэгулявання канфлікта з СССР Германію штурхала і нарастаўшая напружанасць у адносінах з Польшчай. Як адзначаў у сваіх мемуарах Г. фон Дзірксан, Германію і Расію ў той момант у многім збліжала нелюбоў да агульнага суседа - Польшчы. А польскі пасол у Берліне летам 1924 г. адзначаў, што пагаршэнне савецка-германскіх адносін не закранула адно пытанне - іх адносіны да Польшчы.
3. Курс Германіі на ўступленне ў Лігу нацый і СССР. Са жніўня 1923 г.
Германія абазначыла сваё жаданне ўступіць у Лігу нацый. Гэтае пытанне актуалізавалася у сярэдзіне лета 1924 г. у сувязі з маючым адбыцца скліканнем міжнароднай канферэнцыі, якая павінна была адобрыць новы план спагнання рэпарацый з Германіі.
Лонданская міжнародная канферэнцыя праходзіла з 16 ліпеня па 16 жніўня 1924 г. Канферэнцыя зацвердзіла рэпарацыйны “план Даўэса” і міжнародны крэдыт для Германіі. Францыя ўзяла абавязацельства на працягу года эвакуіраваць свае войскі з рурскай вобласці. Рашэнні канферэнцыі азначалі новы істотны крок Германіі па збліжэнню з Захадам. Гэтыя рашэнні стваралі падмурак для хуткага аднаўлення Германіяй сваіх эканамічны і палітычных пазіцый у Еўропе. Такі ход падзей разглядаўся як неспрыяльны і савецкім, і польскім кіраўніцтвам. Савецкі ўрад ацаніў “план Даўэса” як імкненне Захаду накіраваць германскі экспарт на актыўнае асваенне савецкага рынку, каб атрымаць сродкі для выплаты рэпарацый. Гэта пагражала для савецкай эканомікі замацаваннем статуса сыравіннага прыдатка эканомікі германскай, на што СССР пагадзіцца не мог.
У верасні 1924 г. Г. Штрэземан накіраваў афіцыйны зварот германскага ўрада аб уступленні ў Лігу нацый. Пры гэтым Германія прасіла ўлічыць асаблівасці яе ваеннага становішча і прадаставіць ёй адмысловыя ўмовы адносна выканання абавязацельстваў па арт. 16 Статута Лігі нацый, які прадугледжваў удзел усіх членаў Лігі нацый у прымяненні ваенных санкцый супраць агрэсара. Актуалізацыя пытання аб уступленні Германіі ў Лігу нацый выклікала трывогу ў савецкага кіраўніцтва. Савецкі ўрад падкрэсліваў, што гэты крок стварае пагрозу для рапальскага курса ў савецка-германскіх адносінах.
Трэба адзначыць, што імкненне Германіі атрымаць пэўныя агаворкі адносна выканання арт. 16 Статута Лігі нацый адпавядала інтарэсам СССР. Было відавочна, што Ліга нацый найбольш верагодна можа прымяніць санкцыі менавіта супраць СССР, і Германія імкнулася пакінуць за сабою свабоду дзеянняў адносна ўдзелу ў гэтых санкцыях. Зусім па-іншаму адмова Германіі ад безумоўнага выканання арт. 16 Статута Лігі нацый павінна была паўплываць на міжнароднае становішча Польшчы. Недалучэнне Германіі да санкцый у выпадку польска-савецкага канфлікта магло стварыць сур'ёзныя праблемы для Польшчы ў справе атрымання заходняй дапамогі, улічваючы яе геаграфічнае становішча. Праўда, у верасні 1924 г. у час гутаркі з польскім паслом у Берліне Г. Штрэземан прапаноўваў палепшыць германа-польскія адносіны за кошт пахаладання ў адносінах паміж Германіяй і СССР. Але, ведаючы агульны курс германскай палітыкі, цяжка паверыць у шчырасць германскага міністра.
4. Пачатак савецка-германскіх гандлёвых і палітычных перамоў у канцы 1924 г.
Савецкае кіраўніцтва імкнулася пераканаць Германію, што ўступленне ў Лігу нацый не прывядзе да ліквідацыі супярэчнасцей Германіі з краінамі - пераможцамі. На ІІ сесіі ЦВК СССР у кастрычніку 1924 г. Г. Чычэрын гаварыў пра агульную пагрозу для СССР і Германіі з боку пераможцаў па Першай сусветнай вайне і адзначаў зацікаўленасць дзвюх краін у эканамічным супрацоўніцтве. Савецкае кіраўніцтва прыйшло да высновы, што для ўмацавання рапальскай сістэмы неабходна заключэнне новых пагадненняў з Германіяй. Гатоўнасць да перамоў з СССР праявіла і Германія. Гэта было абумоўлена тым, што і Германія, і СССР былі зацікаўлены ў захаванні рапальскай палітыкі, бо не была дасягнута галоўная мэта, якая перад гэтай палітыкай ставілася, - рэвізія Версальскага дагавора.
11 лістапада 1924 г. Г. Чычэрын прыняў германскага пасла ў Маскве У. Брокдорф-Ранцаў. У ходзе гутаркі было дасягнута пагадненне аб аднаўленні савецка-германскіх гандлёвых перамоў, што і адбылося ўжо 15 лістапада. 5 снежня савецкі друк паведаміў аб іх паспяховым ходзе. Адначасова абмяркоўвалася пытанне аб пачатку перамоў па палітычных праблемах. 4 снежня ў час гутаркі з германскім паслом В. Коп узняў пытанне аб сумесным ціску на Польшчу, “калі Германія не збіраецца адмаўляцца ад сваіх прытэнзій на Верхнюю Сілезію і карыдор”. У сярэдзіне снежня Г. Штрэземан даручыў германскаму паслу ў Маскве сустрэцца з Г. Чычэрыным і прапанаваць зрабіць прадметам намячаўшыхся савецка-германскіх палітычных перамоў пытанне адцяснення Польшчы да яе этнічных граніц. У ходзе гутаркі з У. Брокдорф-Ранцаў савецкі наркам замежных спраў не адверг названую германскую прапанову, але заўважыў, што абмеркаванне міжнародных праблем нельга зводзіць толькі да польскага пытання. Савецкі ўрад у той час быў больш заклапочаны перспектывай уступлення Германіі ў Лігу нацый.
24 снежня палітбюро ЦК УКП(б) абмяркоўвала праграму перамоў з Германіяй і падтрымала пазіцыю Г. Чычэрына. У прынятым рашэнні не выключалася магчымасць сумеснага з Германіяй перагляду польскай граніцы пры ўмове дасягнення пагаднення па іншых міжнародных праблемах, перш за ўсё адносна ўступлення Германіі ў Лігу нацый. 25 снежня савецкі ўрад накіраваў прапанову Германіі заключыць палітычны дагавор, на аснове рашэння палітбюро ад 24 снежня. Асноўны акцэнт у савецкай прапанове рабіўся на неабходнасць для СССР і Германіі кардынаваць свае дзеянні па пытанню аб уступленні ў Лігу нацый. Такім чынам, у канцы 1924 г. СССР і Германія пачалі перамовы, у ходзе якіх імкнуліся дамовіцца аб умовах захавання рапальскай палітыкі ў сітуацыі, калі Германія ўзяла курс на ўступленне ў Лігу нацый.
5. Савецка-германскае ваеннае супрацоўніцтва ў 1922-1924 гг.
Першыя крокі ў справе наладжвання савецка-германскага ваеннага супрацоўніцтва былі зроблены яшчэ да падпісання Рапальскага дагавора. К. Радэк у пачатку 1919 г. знаходзіўся ў Берліне і наладзіў кантакты з германскімі ваеннымі. У час наступлення Чырвонай Арміі на Варшаву летам 1920 г. галоўнакамандуючы рэйхсверам Х. Сект заклікаў аб'яднацца з Савецкай Расіяй з мэтай ліквідацыі Версальскага дагавора і аднаўлення агульнай граніцы Германіі з Расіяй. У пачатку 1921 г. па ініыятыве Х. Секта ў германскім ваенным міністэрстве была створана спецыяльная група для наладжвання ваеннага супрацоўніцтва з РСФСР. У Берліне ў гэты час знаходзіўся савецкі прадстаўнік В. Коп, які ў гутарках з нямецкімі ваеннымі і палітыкамі абмяркоўваў папярэднія планы ваеннага супрацоўніцтва. Паражэнне Чырвонай Арміі пад Варшавай паказала яе тэхнічную адсталасць. У мадэрнізацыі Чырвонай Арміі важную ролю магла адыграць германская дапамога. У верасні 1921 г. у выніку перамоў у Берліне Копа і Красіна былі дасягнуты папярэднія пагадненні аб аднаўленні савецкай ваеннай прамысловасці пры ўдзеле Германіі і размяшчэнні на савецкіх ваенных заводах германскіх заказаў. Ужо ў чэрвені 1922 г. Г. Чычэрын ваеннае супрацоўніцтва з Германіяй назваў адным з важнейшых фактараў савецкай знешняй палітыкі. Восенню 1922 г. першыя групы савецкіх афіцэраў наведалі Германію, а германскіх - Савецкую Расію. 26 лістапада было падпісана пагадненне аб стварэнні фірмай “Юнкерс” завода па выпуску металічных самалётаў у падмаскоўных Філях. Гэта была першая рэалізацыя папярэдніх пагадненняў, дасягнутых у верасні 1921 г.
Ва ўмовах Рурскага крызісу ўзнікла пагроза ўварвання польскіх войскаў на тэрыторыю Германіі. У сілу гэтых абставін ў лютым 1923 г. у Берліне адбыліся перамовы савецкіх і германскіх ваенных, у ходзе якіх абмяркоўваліся ўжо аператыўныя пытанні. Немцы настойвалі на канкрэтным вызначэнні кольскасці войскаў, якія СССР павінен выставіць у выпадку канфлікта з Польтшчай. Савецкі бок патрабаваў, каб Германія аказала значную дапамогу ва ўзбраенні Чырвонай Арміі. Аднак па абодвум названым пытанням дамоўленасць не была дасягнута. Пэўны крок намерад у развіцці ваеннага супрацоўніцтва быў зроблены ў красавіку - мае 1923 г., калі група германскіх экспертаў наведала савецкія ваенныя заводы. Па выніках іх візіту ў СССР былі размешчаны германскія ваенныя заказы і было падпісана пагадненне аб сумесным будаўніцтве завода па вытворчасці хімічнай зброі (“Берсоль”). Але гэта быў адзіны поспех у развіцці савецка-германскага ваеннага супрацоўніцтва ў 1923 г. Летам безвынікова закончыўся візіт у Берлін глаўкома савецкага паветранага флота Розенгольца. 13 верасня новы канцлер Г. Штрэземан і прэзідэнт Эберт накіравалі ліст германскаму паслу ў Маскве, у якім запатрабавалі спыніць перамовы прадстаўнікоў рэйхсвера ў Маскве, абмежаваць пастаўкі для савецкай абароннай прамысловасці. Абмежаванне ваенных кантактаў з СССР стала часткай палітыкі “раўнавагі”, праводзімай Штрэземанам.
У 1924 г вялікія цяжкасці перажываў авіяцыйны завод у Філях. СССР згаджаўся набываць яго самалёты толькі па нізкіх цэнах. Завод, са свайго боку, зрываў сваечасовае вакананне заказаў. Да 29 студзеня 1925 г. завод павінен быў выпусціць 300 самалётаў, а зрабіў толькі 75. Фактычна пачалося згортванне дзейнасці завода, і ў сакавіку 1925 г. ён практычна спыніў вытворчасць. Будаўніцтва “Берсоль” рэальна пачалося толькі восенню 1924 г. і сутыкалася з вялікімі праблемамі. Да канца 1925 г. удалося наладзіць толькі вытворчасць сернай кіслаты. Больш паспяхова развівалася савецка-германскае супрацоўніцтва па вытворчасці баепрыпасаў. У 1924-1925 гг. некалькі савецкіх заводаў выканалі заказ на вытворчасць для рэйхсвера 400 тыс. снарадаў. У цэлым у канцы 1924 г. савецкае кіраўніцтва зрабіла вывад аб нездавальняючым стане ваенна-прамысловага супрацоўніцтва паміж СССР і Германіяй. Разчараванне вынікамі гэтага супрацоўніцтва назіралася і ў Берліне.
Літаратура
1. Советско-германские отношения. 1922-1925. Документы и материалы. В 2 ч. - М.: Политиздат, 1977.
2. Документы внешней политики СССР. В 24 т. - М.: Госполитиздат, 1963. - Т. 7.
3. Ахтамзян, А.А. Рапалльская политика. Советско-германские отношения. 1922-1932 / А.А. Ахтамзян. - М.: Международные отношения, 1974.
4. Загладин, Н.В. История успехов и неудач советской дипломатии / Н.В. Загладин. - М.: Международные отношения, 1990.
5. Илюхина, Р.М. Лига Наций. 1919-1934 годы / Р.М. Илюхина - М.: Наука, 1982.
6. История дипломатии. (Под редакцией А. А. Громыко). В 5 т. - М.: Политиздат, 1965. - Т. 3.
7. история международных отношений / Под ред. А.В. Шапиро. В 4-х частях. - Минск, 2004. - Ч.2.
8. Трухнов, Г.М. Рапалло в действии. Из истории советско-германских отношений (1922-1929) / Г.М. Трухнов. - Мн.: Изд-во БГУ, 1982.
9. Мезга, Н.Н. В тисках Рапалло: германский фактор в польско-советских отношениях 1921-1926 годов / Н. Н. Мезга. - Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2010.
10. Горлов, С. А. Совершенно секретно. Альянс Москва - Берлин, 1920-1933 гг. (Военно-политические отношения СССР - Германия). - М.: ОЛМА - ПРЕСС, 2001.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Барацьба СССР за дасягненне сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Асамблея Лігі Нацый и канферэнцыя па раззбраенню. Падпісанне франка-савецкага і савецка-чэхаславацкага дагавораў. Вонкава-палітычныя адносіны СССР з Германіяй (пакт Молатава-Рыбентропа).
дипломная работа [72,8 K], добавлен 25.04.2012Уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы. Намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе. Ўплыв Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны. Фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.
курсовая работа [47,2 K], добавлен 25.11.2010Экономические и социальные условия подготовки и принятия конституции СССР 1924 года. Перестройка государственного аппарата в соответствии с конституцией. Проблемность взаимоотношений между органами власти и управления СССР и союзных республик.
реферат [41,7 K], добавлен 16.11.2008Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.
дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012Перадумовы і наступствы савецка-польскай вайны. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і развіццё савецка-польскіх адносін 1921-1924 гг. Становішча Польшчы і Савецкіх рэспублік. Рэалізацыя установак Рыжскага дагавора і замацавання на міжнароднай арэне.
курсовая работа [31,9 K], добавлен 11.06.2012Изучение основных предпосылок образования СССР: идеологические, национальные, политические, экономические и культурные. Принципы и этапы образования СССР. Особенности Конституции СССР 1924 г. Национально-государственное строительство (1920-е - 1930-е гг.)
реферат [52,2 K], добавлен 16.12.2010Характеристика Союза Советских Социалистических Республик. Предпосылки образования СССР, подписание договора. Принятие первой Конституции СССР в 1924 году, ее основные положения. Законодательные и исполнительные органы власти. Верховный суд СССР.
презентация [1,1 M], добавлен 12.12.2010Гісторыя падпісання Пагаднення аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адносіны Расіі і Беларуссю пасля развалу СССР. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША. Лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы.
реферат [14,5 K], добавлен 17.12.2010Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Проблема Китайско-Восточной железной дороги (КВЖД) в советско-китайских отношениях в 1917-1924 г. Советско-китайские соглашения по КВЖД и их реализация. Конфликты в совместном управлении КВЖД. Советско-китайский конфликт 1929 г. и его последствия.
реферат [36,3 K], добавлен 03.08.2010Аднаўленне і рэканструкцыя эканомікі ў СССР пасля вайны. Ацэнка страт Савецкага Саюза. Унутраная палітыка савецкага ўрада ў пасляваенны перыяд. Палітыка рэпрэсій супраць некаторых нацыянальнасцяў. Одергивание нярускіх народаў. Апагей сістэмы канцлагераў.
курсовая работа [44,1 K], добавлен 27.04.2012Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.
реферат [24,9 K], добавлен 17.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Необходимость и причины перестройки. Курс на ускорение, реформирование существующей системы. Смягчение цензуры над средствами массовой информации. Результаты экономической реформы. Распад СССР и коммунистической системы. Последствия перестройки.
контрольная работа [46,8 K], добавлен 31.01.2012Экономическое состояние СССР после выхода Н.С. Хрущева на пенсию в 1964 году. Принятый мартовским пленумом курс на стабилизацию села и сельского хозяйства, его результаты и значение. Сущность реформы 1965 года, усиление централизованного управления.
реферат [27,2 K], добавлен 10.04.2009Предпосылки перестройки и причины, повлекшие за собой события, кардинально изменившие жизнь в СССР. Курс Горбачева на "коренное обновление советского общества". Процесс кадрового обновления в верхах власти. Активизация научно-технического прогресса.
реферат [36,0 K], добавлен 06.02.2013Характэрныя рысы крызісных сітуацый ва Усходняй Германіі. Берлін - цэнтр Еўропы, дзе сыходзіліся інтарэсы заходніх дзяржаў і СССР. Берлінскі крызіс 1948-1949. Разгортвання эканамічнай рэформы ў Германіі. Берлінскі крызіс 1953. Адносіны з Ульбрихтом.
контрольная работа [47,5 K], добавлен 27.04.2012История образования СССР. Финал политического кризиса. Предпосылки распада СССР. Анализ причин распада СССР - мифы и факты. Историю СССР можно рассматривать, как пособие для политиков, которые могут найти что-то полезное, или исключить ошибки.
реферат [36,6 K], добавлен 06.05.2004Сравнительный анализ экономических курсов И. Сталина и Ф. Рузвельта: их сущность, источники финансирования, этапы развития промышленности, строительства и сельского хозяйства, социальные проблемы и их решение. Итоги проводимой политики в СССР и США.
курсовая работа [51,4 K], добавлен 07.11.2010Вторая мировая война - самый крупный военный конфликт в истории человечества. Причины победы Советского Союза над гитлеровской Германией. Политические последствия второй мировой войны и новый внешнеполитический курс. Международное влияние СССР.
реферат [11,9 K], добавлен 12.04.2009