Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя
Агульныя рысы і значэнне рэвалюцый эпохі мануфактурнага капіталізма. Прычыны і перадумовы Нідэрландскай рэвалюцыі. Паўстанне 1572 г. і ўтварэнне Рэспублікі Аб’яднаных Правінцый. Паўстанне на Поўдні Нідэрландаў. Завяршальны этап рэвалюцыі і яе вынікі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | лекция |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.09.2017 |
Размер файла | 45,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя
План
1. Агульныя рысы і значэнне рэвалюцый эпохі мануфактурнага капіталізма
2. прычыны і перадумовы Нідэрландскай рэвалюцыі
3. Пачатковы этап рэвалюцыі
4. паўстанне 1572 г. і ўтварэнне Рэспублікі Аб'яднаных Правінцый. Паўстанне на Поўдні Нідэрландаў
5. Завяршальны этап рэвалюцыі і яе вынікі
Літаратура
1. Першы перыяд Новай гісторыі вызначаюць як перыяд мануфактрнага капіталізму
Адпаведна, рэвалюцыі, якія адбыліся ў 16 - 18 ст., з'яўляюцца рэвалюцыямі эпохі мануфактрнага капіталізму. Гэтыя рэвалюцыі, як правіла, характарызуюць яшчэ як раннія буржуазныя рэвалюцыі. Часам гісторыкі выдзяляюць дзве хвалі ранііх буржуазных рэвалюцый: !6 -17 ст. і 18 ст.
У гістарыяграфіі застаецца дыскусійным пытаннеаб тым, якія падзеі адносяцца да буржуазных рэвалюцый. Адносна Нідэрландскай 16 ст., Англійскай 17 ст., Амерыканскай і Французскай 18 ст. спрэчак практычна няма. Гісторыкі пагаджюцца, што гэтыя падзеі па сваім характары былі буржуазнымі рэвалюцыямі. Спрэчкі ўзнікаюць аб тым, ці можна сялянскую вайну 1524 - 1525 гадоў у Германіі, Фронду ў Францыі 1648 - 1653 гадоў таксама лічыць буржуазнымі рэвалюцыямі. У сучасных даследаваннях, у прыватнасці, расійскіх гісторыкаў, зроблена выснова, што сяляне ў Германіі ў 1524 - 1525 гадах цалкам заставаліся ў рамках феадальна-традыцыйнай палітычнай культуры. Гэта была барацьба не супраць феадалізму як грамадскага ладу, а пратэстам супраць усіх форм несправядлівасці ў цэлым. Назіраецца як у сярэдневяковых рухах і рэгіянальна і па часе разросненыя выступленні сялян. Яны маюць розныя памкненні і інтарэсы. Ідэі ўжо пачаўшайся Рэфармацыі ў сялянскай тарктоўцы з'яўляліся ідэйным абгрунтаваннем сялянскага паўстання. У гэтым плане сялянская вайна становіцца ў адзін рад з сялянскімі выступленнямі ў эпоху Сярэднявечча, у якіх у якасці ідэалогіі выступалі разнастайныя рэлігійныя ерэсі.
У той жа час у сялянскай вайне 1524 - 1525 гадоў назіраецца шэраг рыс, якія адрозніваюць яе ад сялянскіх паўстанняў Сярэднявечча. Да сялянскага руху ў значнай ступені далучылася бюргерства. Яно патрабавала правядзення ў жыццё цэлага комплексу мер, якія павінны былі спрыяць развіццю раннекапіталістычных адносін. Такім чынам, у гарадскім руху 1520-х гадоў, які развіваўся разам з сялянскімі выступленнямі, назіраюцца элеменыт раннебуржуазнай рэвалюцыйнасці. Аднак пры гэтым неабходна ўлічваць, што барацьбу бюргерства за цэнтралізацыю ўлады і забеспячэнне нармальных умоў для функцыянавання гандлю нельга падаваць як чыста буржуазныя. Узаемадзеянне бюргерства з каралеўскай уладаю ў барацьбе за цэнтралізацыю, барацьбу яго супраць мытанай і пошлінай палітыкі сеньёраў можна назіраць і ў Сярэднія вякі. У паводзінах германскага бюргерства цалкам пераважалі саслоўня, карпаратыўныя інтарэсы, характэрныя для эпохі Сярэдневечча. Многія яго памкненні былі накіраваны на захаванне традыцыйных сацыяльных адносін. Таму сушчнай прадстаўляецца заўвага саецкіх гісторыкаў Барга і Чарняка, што Сяланская вайна ў Германіі была канфліктам, характэрным для феадальнага грамадства. Але новым пры гэтым было тое, што бюргерства ў сваёй барацьбе абапіралася на новыя ідэі, вылучаныя Рэфармацыяй. Такмі чынам, вызначаючы характар Сялянскай вайны 1524 -1525 гадоў у Германіі мы можам канстатаваць, што гэта быў сацыяльны канфлікт пераходнага тыпу. У ім пераважалі рысы, характэрныя для такіх канфліктаў у эпоху Сярэднявечча. Але ў кантэксце адбываўшайся Рэфармацыі, прысутнічалі элементы, характэрныя для буржуазных рэвалюцый.
Фронду ў Францыі сучасная гістарыяграфія разглядае як грамадска-палітычны рух, выкліканы ўмовамі, якія склаліся ў Францыі ў сярэдзіне 17 ст. у сувязі са зніжэннем узроўня жыцця ва ўмовах Трыццацігадовай вайны і імкненнем традыцыйных структур грамадства скарыстаць малалетства Людовіка XIV, каб павярнуць назад працэс фарміравання сістэмы абсалютызма і вярнуць свае ранейшыя пазіцыі ў сістэме дзяржаўнай улады. Цяжкасці вайны прывялі да таго, што ў Фрондзе масавы ўдзел узялі сацыяльныя нізы горада і сялянства. Іх выступленні мелі перш за ўсё антыпадатковы характар. Яны не былі накіраваны супраць існуючага ладу ў цэлым. Што датычыцца выступленняў арыстакратыі і Парыжскага парламенту (дваранства мантыі), тот яскрава бачна імкненне павярнуць краіну назад, у часы калі саслоўным органам належала значна большая роля ў кіраванні краінай. Ту т не бачна імкнення прыстасаваць дзяржаўную сістэму да патрэб буржуазнага развіцця краіны. Французская буржуазія ў цэлым у час Фронды засталася вернай каралю і дабівалася толькі аслаблення рэзка ўзросшага ў час Трыццацігадовай вайны падатковага ціску. Што датычыцца выступленняў Парыжскага парламента, то прадстаўленае ў ім дваранства мантыі хоць і паходзіла з трэцяга саслоўя, але яно лічыла сябе часткай дваранства. Яго барацьбу супраць усталявання сістэмы абсалютызма нельга лічыць барацьбой буржуазіі за стварэнне новай буржуазнай сістэмы дзяржаўнасці. Зыходзячы са сказанага вышэй, у нас ёсць падставы не лічыць Фронду буржуазнай рэвалюцыяй.
Фарміраванне перадумоў буржуазных рэвалюцый эпохі мануфактурнага капіталізма звязана з фарміраваннем новай сістэмы адносін ў розных сферах грамадскага жыцця: эканоміцы, палітыцы, ідэалогіі. Што датычыцца эканомікі, то тут адбываецца станаўленне і развіццё капіталістычнага ўклада. Ён фарміруецца ва ўмовах старой эканамічнай сітэмы. Як правіла, да пачатку рэвалюцыі, ён не ператвараецца ў вядучы эканамічны ўклад краіны. Выключэнне тут складае Галандыя, дзе да пачатку Нідэрландскай рэвалюцыі капіталістычны ўклад стаў пануючым. Не атрымаўшы перавагу ў эканамічным жыцці, капіталістычны ўклад у рамках яшчэ старой эканомікі з'яўляецца найбольш дынамічна развівючымся. Актыўна ствараюцца мануфактуры, расце гандаль, перш за ўсё знешні, таварна-грашовыя адносіны пранікаюць у вёску. Гэта галоўным чынам забяспечвае эканамічны рост у цэлым. Чым больш хутка расце капіталістычны ўклад, тым больш ён сутыкаецца з перашкодамі, якія ствараюцца для яго развіцця старымі сацыяльна-эканамічнымі адносінамі і структурамі: цэхамі, гандлёвымі іпрамысловымі манаполіямі, саслоўнымі првелеямі, як манапольнае права дваранства на набыццё зямлі, яго падатковы імунітэт. Гэтыя супярэчнасці паміж старым і новым у сацыядьна-эканамічнай сферы патрабуюць свайго вырашэння. Яно можа наступіць ці ў выніку правядзення рэформ, ці ў выніку рэвалюцыі.
Тое, на карысць рэвалюцыі ці рэформы будзе вырашана гэтая альтэрнатыва, у вялікай ступені залежыць ад палітычнага развіцця краіны, ад здольнасці ўлады ажыццявіць рэформы. Фарміраванне перадумоў рэвалюцыі ў палітычнай сферы паскараецца, калі дзяржаўная ўлада ў сваё палітыцы аказваецца няздольнай улічыць патрэбы развіцця новых грамадскіх адносін. Абсалютызм у многіх еўрапейскіх краінах на ранніх этапах развіцця капіталістачнага ўкладу палітакай меркантылізму садзейнічаў яго ўмацаванню. Але не трэба забываць, што еўрапейскія манархіі ў развіцці гандлю і прамысловасці бачылі толькі сродак папаўнення сваёй казны. Найбольш яскрава гэта праявілася ў палітыцы Карла V і Філіпа ІІ у дачыненні да Нідэрландаў. Пры гэтым абсалютызм як правіла кансерваваў старую сістэму сацыяльна-эканамічных адносін. Напрыклад, спробы каралеўскай ўлады забараніць агароджванні ў Англіі, умацаванне гарадскіх цэхаў Людовікам ХІV, стварэнне манапольных гандлёвых кампаній у розных краінах. Такія меры абмяжоўвалі прадпрымальніцкую свабоду і выклікалі рост апазіцыі абсалютызму сярод буржуазіі горада і вёскі, яе ўцягванне ў рэвалюцыйнуюбарацьбу.
У другой палове 18 ст. альтэрнатывай рэвалюцыйнаму выбух стала плітыка асветніцкага абсалютызма, правядзенне рэформ, якія ліквідавалі найбольш адыёзныя элементы “старога парадку”. Шэрагу краін, дзе такая палітыка праводзілася дастаткова актыў, Аўстрыя, Прусія, удалося пазбегнуць рэвалюцый. У Францыі асветніцкі абсалютызм распаўсюджання не атрымаў.
Важная ў фарміраванні перадумоў рэвалюцый належала перавароту ў свядомасці людзей. Тут фарміруюцца ідэалагічныя перадумовы рэвалюцый. Раннія буржуазныя рэвалюцыі першай хвалі, Нідэрландская, Англійская, мелі рэлігійную рэвалюцыйную ідэалогі - кальвінізм. Кальвінісцкая рэлігія і выпрацаваная на яе аснове этыка паводзін як нельга лепш стымулявалі прадпрымальніцкую актыўнасць. Яны прапагандавалі дасягненне поспеху ў зямным жыцці, беражлівасць, тыя каштоўнасці, якія прызнаваліся важнымі для буржуазіі. Акрамя таго, кальвінізм аказаўся ў канфлікце з афіцыйнай царквой, якую падтрымлівала каралеўская ўлада,адпаведна і ў канфлікце з гэтай уладай. Лагічна, што ён стаў ідэйным сцягам апазіцыі абсалютызму. Свядомасць людзей у 16 - першай палове 17 ст. заставалася яшчэ пераважна рэлігійнай. У сілу гэтага ідйна палітычная барацьба набывала рэлігійную афарбоўку, выступала як барацьба розных рэлігійных вучэнняў. У сілу гэтага і рэвалюцыйная ідэалогія ў 16 - 17 стагоддзях заставалася рэлігійнай.
Сітуацыя змянілася ў 18 ст., калі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы распаўсюдзілася ідэалогія Асветніцтва. У свядомасці людзей стаў пераважаць свецкі погляд на грамадскія працэсы. Існуючыя грамадскія парадкі перасталі ўспрымацца як сакральна асвечаныя, каралеўская ўлада перастала ўспрымацца як божская ўлада. Менавіта Асветнітцтва стала ідэалогіяй буржуазных рэвалюцый 18 ст., Першай Амерыканскай і Французскай. Яно не заклікала да рэвлюцыі. Але яно зрабіла мысленне чалавека свабодным, дазваляла асэнсаваць недахопы існуючага грамадства і неабходнасць яго перабудовы на аснове рацыяналізму.
Агульная задача буржуазных рэвалюцый эпохі мануфактурнага апіталізму заключалася ў там, каб ліквідаваць перашкоды, якія стаялі на шляху развіцця буржуазных адносін. У розных краінах пры вырашэнні гэтай задачы меліся свае асаблівасці. У Нідэрландах (за выключэннем Галандыі), Англіі, Францыі капіталістычны ўклад у эканоміцы і буржуазныя адносіны ў палітычнай сферы на момант пачатку рэвалюцыі яшчэ на сталі пануючымі. Таму задача рэвалюцыі ў гэтых краінах заключалася ў тым, каб ліквідаваць старыя сацыяльна-эканамічныя адносіны, адкрыць прастор для развіцця капіталістычнага ўкладу і стварыць новую, адпавядаючую буржуазнаму грамадству дзяржаўна-палітычную сістэму.
Англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы ў сваёй гісторыі не ведалі развітых феадальных адносін. На момант пачатку Першай Амерыканскай рэвалюцыі ў іх панаваў капіталістычны ўклад у эканоміцы. Палітычнай сферы сфарміравалася сістэма мясцовага самакіравання і прадстаўнічага праўлення, характэрная для буржуазнага грамадства. Таму перад Першай Амерыканскай рэвалюцыяй не стаяла задача знішчэння феадальнага ладу, бо яго на тэрыторыі будучых ЗША не было. Трэба было ліквідаваць толькі асобныя яго элементы, а таксама абараніць склаўшуюся дэмакратычную для таго часу палітычную сістэму ад нападаў з боку метраполіі.
У залежнасці ад вырашаемых задач у марксісцкай гістарыяграфіі было прынята дзяліць рэвалюцыі на міжфармацыйныя і ўнутрыфармацыйныя. Першыя забяспечвалі перахода ад феадальнай грамадска-эканамічнай фармацыі да капіталістачынай. Гэта Нідэрландская, Англійская, Французская. Першая Амерыканская рэвалюцыя адносілася да унутрыфармацыйнай, бо яна адбывалася ўжо ва ўмовах капіталістычнай фармацыі і паскарала развіццё капіталізму.
Паколькі асноўная задача рэвалюцый заключалася ў тым, каб садзейнічаць усталяванню і больш хуткаму развіццю буржуазнага грамадства, яны па свайму характару аб'ектыўна з'яўляюцца буржуазнымі. Таксама рэвалюцыі эпохі мануфактурнага капаіталізму мы можам вызначыць як дэмакратычныя па сваім характару. У выніку іх перамогі ў краінах усталёўваліся канстытуцыйныя рэжымы, прадстаўнічыя формы кіравння. Дапускаўся палітычыны плюралізм. Такім чынам палітычная сістэма станавілася больш дэмакратычнай у параўнанні з дарэвалюцыйнай эпохай.
Неабходна звярнуць увагу на асаблівасці характару Нідэрландскай і Першай Амерыканскай рэвалюцый. Яны былі не толькі буржуазныя, але нацыянальна-вызваленчыя. Нідэрланды і англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы ў ходзе рэвалюцый вырашалі задачы вазвалення з-пад замежнага панавання і стварэння нацыянальных дзяржаў. Менавіта замежнае панаванне тут было галоўнай перашкодай на шляху развіцця буржуазных адносін, а таму стварэнне нацыянальных дзяржаў было важнейшай задачай у ходзе Нідэрландскай і Першай Амерыканскай рэвалюцый.
Рэвалюцыі эпохі мануфактурнага капаіталізму з'яўляліся буржуазнымі па свайму характару зыходзячы і з вызначэння тых сацыяльных сіл, якім належала кіруючая роля ў ходзе рэвалюцый. Ва ўсіх рэвалюцыях вывучаемай эпохі кіруючая роля належала буржуазіі. У дачыненні да Нідэрландскай рэвалюцыі можна ўдакладніць, што на момантяе пачатку буржуазія яшчэ не сфарміравалася ў поўнай меры як сацыяльны клас. Тму правільней гаварыць аб кіруючай ролі ў Нідэрландскай рэвалюцыі гарадскога партыцыяту, гандлёвай алігархіі.
У рэвалюцыйнай барацьбе буржуазія выступала ў саюзе з іншымі сацыяльнымі сіламі. У ходзе Нідэрландскай рэвалюцыі саюзхнікам гандлёвай алігархіі стала дваранства, зацікаўленае ў вызваленні краіны ад іспанскага панавання. У Англіі саюзнікам буржуазіі выступіла “новае дваранства”. Будучы фактычна вясковымі прадпрымальнікамі, “новыя дваране” мелі агульны інтарэс з буржуазіяй у забеспячэнні свабоднага развіцця капіталістычных адносін. У час Першай Амерыканскай рэвалюцыі саюзнікам буржуазіі выступілі плантатары рабаўладальнікі Поўдня. З буржуазіяй Поўначы іх аб'ядноўвала імкненне вызваліцца з-пад англійскага панавання, якое стала перашкодай для развіцця іх прадпрымальніцкай дзейнасці. Французская буржуазія ў час рэвалюцыі канца 18 ст. пайшла на саюз з сялянствам і гарадскім плебсам. Для таго каб сакрушыць феадальна-абсалютысцкія парадкі, уласных сіл французскай буржуазіі аказалася недастаткова. Ёй патрэбен быў саюзнік. Ім не магло стаць “новае дваранства”, бо такі сацыяльны слой у Францыі не сфарміраваўся. Таму буржуазія звярнулася за падтрымкай да сацыцяльных нізоў. Асаблівасць Французскай рэвалюцыі канца 18 ст. заключалася ў тым, што ў ёй вялікую ролю ў якасці рухаючай сілы рэвалюцыі адыгралі сацыяльныя нізы, інтарэсы якіх буржуазія павінна была ўлічваць. Але пры гэтым неабходна улічваць, што плебс аб'ектыўна сваімі дзеяннямі садзейнічаў перамозе капіталізму, а не ствараў яму альтэрнатыву, нягледзячы на суб'ектыўныя памкненні плебейскага руху. Розны склад кіруючых і рухаючых сіл рэвалюцый абумовіў і розныя формы рэвалюцыйнай барацьбы і іх вынікі. У ходзе Нідэрландскай і Першай Амерканскай рэвалюцыі асноўнай формай рэвалюцыйнай барацьбы ў сілу спецыфічнага характару гэтых рэвалюцый стала нацыянална-вызваленчая вайна. Яна суправаджавалася і канфліктамі ўнутры нідэрландскага і амерыканскага грамадства, якія знаходзілі адлюстраванне ў грамадзянскай вайне. Аднак грамадзянская вайна мела другараднае значэнне параўнанні з нацыянална-вызваленчай. Можна гаварыць аб дастаткова высокай ступені нацыяльнага адзнства жыхароў Паўночных Нідэрландаў і англійскіх калоній ў Паўночнай Амерыцы ў барацьбе за нацыянальнае вызваленне. Таму для гэтых рэвалюцый не характэрны вялікая жорсткаць рэвалюцыйнай барацьбы, крайнасці тэрору.
Адносна памяркоўнай у плане крайнасцей рэвалюцыйнай барацьбы аказалася і Англійская рэвалюцыя. Хаця для гэтай рэвалюцыі ў якасці асноўных форм барацьбы характэрны грамадзянсія войны. Аднак у гэтых войнах іпалітычнай барацьбе ў цэлым быў адносна невялікі ўдзел сацыяльных нізоў і слаба праяўляўся сацыяльны антаганізм. Прадстаўнік абодвух варагваўшых лагераў часта належалі да аднагосаслоўя.
Найбольш радыкальнымі метадамі барацьбы, уключаючы масавы тэрор супраць палітычных праціўнікаў, вызначалася Французская рэвалюцыя. У ёй актыўную ролю адыгрывалі сацыяльныя нізы, і яны прынеслі ў рэвалюцыю пребескія метады сацыяльна-палітычнай барацьбы.
Вынікі ранніх буржуазных рэвалюцый меліся як агульны для ўсіх краін, дзе яны адбыліся, так і спецыфічныя для асобных з іх. Галоўны агульны вынік заключаецца ў тым, што рэвалюцыі нанеслі ўдар па сістэме “старога парадку” і паскорылі працэс мадэрнізацыі. У ходзе іх былі ліквідаваны дакапіаталістычныя адносіны ў эканоміцы, якія перашкаджалі развіццю капіталістычнага ўклада. Таксама была знішчана сістэма саслоўных прывілеяў, саслоўна-карпаратыўная структура грамадства. Гэта таксама было вельмі важна для паспяховага ходу працэса мадэрнізацыі ў Еўропе. Важныя пераманы адбыліся ў палітычнай сферы. Праз рэвалюцыі зацвярджалася новая, буржуазная дзяржаўна-палітычная сітэма. Для яе характэрны прадстаўнічае канстытуцыйнае праўленне, палітычны плюралізм, абарона правоў і свабод асобы з боку дзяржавы. Новая дзяржаўная сітэма спрыяла развіццю новых грамадскіх адносін. Тут пэўнае выключэнне складае дзяржаўная сістэма Рэспублікі Аб'яднаных Правінцый. Узніклі новыя незалежныя нацыянальныя дзяржавы: Рэспубліка Аб'яднаных Правінцый, ЗША. Асабліва важным было ўзнікненне ЗША, бо гэта была першая краіна, створаная на аснове важнейшых прынцыпаў Асветніцтва: суверэнітэт народа, дагаварное паходжанне ўлады, натуральныя правы чалавека. Змянілася свядомасць людзей. Яны асэнсавалі сябе грамадзянамі, якія валодаюць наборам пэўных праў і свабод.
У гістарыяграфіі дыскуссійным з'яўляецца пытанне аб ролі буржуазных рэвалюцый у пераходзе ад “старога парадку” да “новага парадку”. Яшчэ ў сярэдзіне 19 ст. такі французскі гісторык, як Алексіс Таквіль, указваў, што напярэдадні рэвалюцыі ў Францыі ўжо сфарміраваліся многія элементы “новага парадку”: сялянская ўласнасць на зямлю, цэнтралізаванае кіраванне. Рэвалюцыя не ўнесла ў гэты працэс нічога новага, і перход да новага грамадства паспяхова адбыўся б і эвалюцыйным шляхам. Сучасны французскі гісторык Франсуа Фюрэ лічыць, што феадалізм знік у Францыі яшчэ да пачатку рэвалюцыі, а яе заслуга заключаецца ў стварэнні новай дзяржаўна-палітычнай сістэмы.
Ацэньваючы значэнне буржуазных рэвалюцый французскі гісторык Жан Годшо вылучыў канцэпцыю Антлантычнай рэалюцыі. Згодна ёй рэвалюцыі апошня трэці 18 ст. аб'ядноўваюцца ў адзіны рэвалюцыйны працэс (Атлантычныю рэвалюцыю), вынікам якога стала стварэнне сучаснай Заходняй, ці Атлантычнай цывілізацыі.
На тое, што пераход да новага грамадства не з'яўляецца заслугай толькі рэвалюцый, указвае і беларускі даследчк Рыер. Ён адзначае прымяняльна да Нідэрландскай рэвалюцыі, што ў Паўночных Нідэрландах у выніку яе ўтварылася незалежная буржуазная рэспубліка. Але гэтая падзея была падрыхтавана доўгім папярэднім развіццём сямі паўночных правінцый. Дваранства і феадальныя адносіны на гэтай тэрыторыі яшчэ да пачатку рэвалюцыі былі слабымі. А трэцяе саслоўе і ў горадзе і ў вёсцы стварыла свае структуры - органы мясцовага самакіравання. Працэс прыходу буржуазіі да ўлады быў не рэвалюцыйны, а паступовы. Як мы ўбачым, першапачаткова яна не збіралася парываць з Філіпам ІІ.
Такмі чынам, можна гавварыць, што рэвалюцыі паскорылі перход ад “старога парадку” да “новага парадку”. Але гэтае паскарэнне суправаджалася влікім грамадскімі выдаткамі, ахвярамі. Пераход пачаўся да рэвалюцый, адбываўся эвалюцыйнымі метадамі, працягваўся пасля рэвалюцый. Знікненне старога і станаўленне новага грамадства не ўяўляла сабой аднаактавы працэс, абмежаваны рамкамі буржуазнай рэвалюцыі. Ён быў больш працяглы. Рэвалюцыям існавала рэфармісцкая альтэрнатыва ў якасці мадэрнізацыі грамадства. Але нельга адвяргаць і важную ролю рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі. Прычым не толькі ў краіне дзе яна адбывалася. Многія рэформы ў еўрапейскіх краінах ў пачатку 18 ст. адбываліся пад непасрэдным уплывам Французскай рэвалюцыі.
Па ступені ўплыву на працэс мадэрнізацыі, ці на станаўленне буржуазнага грамадства ў марксісцкай гістарыяграфіі вылучаюцца рэвалюцыі аульнаеўрапейскага маштаба. Гэта рэвалюцыі, якія паўплывалі на паступальнае развіццё капіталізма не толькі ў нацыянальным маштабе, але на кантыненце ў цэлым. Першай рэвалюцыяй агульнаеўрапейскага маштаба лічыцца Англійская рэвалюцыя 17 ст. З моманту яе перамогі працэс генезісу капіталізму стаў неабарачальным у маштабах усёй Еўропы. Другая рэвалюцыя агульнаеўрапейская маштаба - Вялікая Французская. Прычым міжфармацыйнай у сусветным маштабе лічыцца толькі Англійская рэвалюцыя. Іншыя - у нацыянальным маштабе.
нідэрландская буржуазная рэвалюцыя паўстанне
2. Прычыны і перадумовы Нідэрландскай рэвалюцыі
У 16 ст. Нідэрланды зрабілі велізарны скачок ў эканамічным развіцці. З канца 15 ст. у краіне актыўна ішоў працэс першапачатковага накаплення капіталу. “Рэвалюцыя цэнаў”, якая суправаджалася ростам цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю і зямлю рабіла для сеньёраў невыгадным здаваць зямлю традыцыйным трымальнікам з фіксаванымі на доўгі час павіннасцямі. Сеньёры пры змене трымальніка надзела патрабавалі ад наследніка высокага ўступнага ўзносу, часта даводзілі яго да разарэння. Трымання ператвараліся ў поўную ўласнасць сеньёраў, якія здавалі зямлю ў кароткатэрміновую арэнду на 3-9 гадоў. Арэндатары пераходзілі да капіталістычных метадаў гаспадарання. У эканамічна развітых раёнах да 30% зямлі належала гараджанам, якія станавіліся вясковымі прадпрымальнікамі. Гэты працэс развіцця капіталістычнага ўкладу на вёсцы суправаджаўся згонам сялян з зямлі. У Галандыі і Фландрыі ад 25 да 33 % сялян з'яўляліся беззямельнымі котэрамі, ці малазямельнымі беднякамі, якія не маглі існаваць за кошт сваёй гаспадаркі і павінны былі працаваць па найму. Тым не менш у Нідэрландах не сфарміраваўся шматлікі слой “новага дваранства”, якое б вяло сваю гаспадарку капіталістычнымі метадамі.
На становішчы бедных слаёў грамадства адмоўна адбівалася “рэвалюцыя цэнаў”. У перыяд 1500 - 1580 гадоў тэмпы росту заработнай платы ў 2 разы адставалі ад тэмпаў росту цэнаў на тавары першай неабходнасці. У гарадах Галандыі ад 30 да 50 % насельніцтва мелі такія нізкія даходы, што не плацілі падаткі, ці плацілі чыста сімвалічную суму. Такім чынам, у выніку разарэння дробных рамеснікаў і гандляроў у горадзе і традыцыйных трымльнікаў на вёсцы фарміравалася армія свабодных рабочых рук, неабходных для развіцця прамысловасі і гандлю на капіталістычнай аснове.
На другім полюсе адбывалася накаплене капіталу і сродкаў вытворчасці. Перш за ўсё ў вярхушкі цэхаў, быйныя гандляры і ліхвяры, часткі дваранства, некаторых разбагацеўшых сялян. Такім чынам пачыналася фарміраванне гарадской і вясковай буржуазіі.
У прамысловасці назіраўся крызіс цэхавай сістэмы. Цэхам станавілася ўсё цяжэй вытрымліваць канкурэнцыю з англійскім імпартам і прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў, пераважна мануфактур, размешчаных у сельскай мясцовасці. У склаўшайся сітуацыі цэхі звярнуліся за дапамогай да каралеўскай улады. У 1431 г. цэхі дабіліся ад Карла V закона, накіраванага супраць прамысловых прадпрыемстваў, ствараемых у сельскай мясцовасці. Нягледзячы на гэта, капіталізм у Нідэрландах працягваў паспяхова развівацца. У 1535 г. пачаўся эканамічны ўздым, які цягнуўся да пачатку рэвалюцыі. На развіццё эканомікі Нідэрландаў вялікі станоўчы ўплыў аказала пачаўшаеся фарміраванне сусветнага рынку. Яго цэнтрам становіцца Антверпен. Яго канкурэнтам з'яўляўся хутка павялічваўшы сваю эканамічную магутнасць Амстэрдам. Нідэрланды занялі пануючае становішча ў міжнародным гандлі. Гэта дало магчымасць нідэрландскім мануфактурам працаваць пераважна на знешнія рынкі і забяспечыла іх імклівы рост.
Габсбургі бачылі ў Нідэрландах толькі крыніцы сродкаў для правядзення актыўнай знешняй палітыкі. Гэта вяло да бясконцага росту падаткаў. З 1542 па 1555 г. яны выраслі 2,5 млн. гульдэнаў да 7 млн. гульдэнаў. Даходы, якія Іспанія атрымлівала з Нідэрландаў, у 4 разы перавышалі яе даходы ад эксплуатацыі калоній. У 1557 г. Іспанія абвясціла дзяржаўнае банкруцтва. Увыніку гэтай акцыі пацярпелі многія прадпрымальнікі Нідэрландаў.
Пасля краха Бургндскага герцагства ў 1477 г. Нідэрланды сталі часткай уладанняў Габсбургаў. У 1549 г. яны былі ўключаны ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Але іх сувязь з імперыяй была чыста сімвалічнай. Габсбургі імкнуліся насадзіць у Нідэрландах сістэму сваіх прававых норм, устаноў. Адначасова працягвалі актыўна дзейнічаць традыцыйныя саслоўна-прадстаўнічыя органы, якім кожны новы манарх прыносіў прысягу. Па рэформе 1531 г. былі створаны тры важнейшыя ўладныя органы Нідэрландаў: Дзяржаўны савет, Тайны савет і Фінансавы савет. Вядучыя пазіцыі ў іх займала прыдворная арыстакратыя. У 1559 г. пасля каранацыі Філіп ІІ пакінуў Нідэрланды. У якасці намесніцы ён пакінуў сваю сястру - Маргарыту Пармскую, а першым міністрам - кардынала Гранвелу. Мясцовае дваранства і прадпрымальніцкія колы горада не мелі доступа ў гэтыя органы ўлады. Іх апорай былі прадстаўнічыя органы, якія дзейнічалі на аснове традыцыі. Гэта перш за ўсё Генеральныя штаты. Але яны збіраліся толькі па распараджэнню караля ў экстраных выпадках, ці для ваціравання падаткаў. У асобных абласцях значная ўлада належала судовым палатам і статхаудэрам. Большасць гарадоў карысталіся аўтаноміяй і самакіраваннем праз выбарныя магістраты. Гарады мелі сваю міліцыю (стралковыя гільдыі).
Комплекс супярэчнасцей сфарміраваўся ў сувязі з распаўсюджваннем у Нідэрландах Рэфармацыі. З 50-х гадоў 16 ст. у Нідэрланды стаў актыўна пранікаць кальвінізм. На чале кальвінісцкіх кансісторый звычайна стаялі заможныя гараджане. У 1561 г. яны абнародавалі афіцыйны сімвал веры, у якім заявілі аб пакорнасці ўладам да таго часу, пакуль іх дзеянні не пярэчылі слову Божскаму.
Філіп ІІ імкнуўся да поўнага выкаранення Рэфармацыі. У Нідэрландах ён умацаваў суды інквізіцыі, стварыў 14 новых біскупстваў і 3 архібіскупства. Іх галоўная задача заключалася ў выкараненні ерасі. Актыўна дзейнічалі суды інквізіцыі, які прыналежнасць да кальвінісцкай царквы прыраўноўвалі да дзяржаўнай здрады. Але рэпрэсіі далі адваротны вынік. З 1562 г. кальвінісцкія прапаведнікі набылі велізарную папулярнасць у Нідэрландах. Часам адбываліся ўзброеныя сутыкненні пры спробах улад разагнасць удзельнікаў пропаведзяў.
У краіне ў тым жа 1562 г. сфарміравалася палітычная апазіцыя, кіруючую ролю ў якой адыгрывала мясцовае вышэйшае дваранства: прынц Вільгельм Аранскі, граф Ламораль Эгмонт, адмірал Горн. Яны ўтварылі Лігу гаспод. Асноўнымі патрабаваннямі дваранскай апазіцыі сталі: аднаўленне паўнаты ўлады Дзяржаўнага савета, вывада іспанскіх войскаў з Нідэрландаў, адстаўка фаварыта намесніцы Марыі Пармскай кардынала Гранвелы, змягчэння і адмены законаў супраць ерытыкоў, скліканне Генеральных шататаў. У 1563 г. узнікла яшчэ адна апазіцыйная дваранская арганізацыя - Саюз дваран. Пад ціскам апазіцыйнага руху намесцніца ішла на некаторыя саступкі: іспанскія войскі пакінулі Нідэрланды, кардынал Гранвела атрымаў адстаўку. Але гэта не задаволіла апазіцыю. 5 красавіка 1566 г. група прадстаўнікоў Саюза дваран уручыла немесніцэ петыцыю с пералікам асноўных патрабванняў. Дваране патрабавалі адмены плакатаў супраць ерытыкоў, захавання традыцыйных вольнасцей Нідэрландаў, неадкладнага склікання Генеральных штатаў. Пры гэтым дваране выказвалі апасенне, што пры невыкананні гэтых патрабаванняў у краіне можа ўспыхнуць паўстанне. Марыя Пармская абяцала спыніць праследаванне кальвіністаў і звярнуцца за распараджэннямі да Філіпа ІІ. Практычна адначасова з дваранамі аналагічныя патрабаванні сфармуляваў і саюз гандляроў-кальвіністаў.
У ліпені 1566 г. адбылося дзве нарады прадстаўнікоў Саюза дваран і кальвінісцкіх кансісторый. Дваране, нягледзячы на нязгоду прынца Аранскага, пагадзіліся абараняць кальвінісцкую царкву. Кансісторыі абяцалі 100 тыс. гульдэнаў Саюзу дваран. Але прапанова кансісторый пачаць іканаборчае паўстанне была адхілена. Тым самым ішоў працэс фарміравання саюза дваранства і кальвінісцкай буржуазіі, які стаў на чале рэвалюцыі.
3. Пачатковы этап рэвалюцыі
Пачаткам рэвалюцыі ў Нідэрландах лічыцца пачатак іканаборчага паўстання 10 жніўня 1566 г. Яно пачалося ў Заходняй Фландрыі, затым распаўсюдзілася на ўсю краіну. Месцамі яно адбывалася стыхійна, месцамі на чале паўстання сталі Саюз дваран і кальвінісцкія кансісторыі. У цэрквах знішчаліся прадметы царкоўнага культа. Паўстанцы не абмяжоўваліся толькі рэлігійным пытаннем. Яны аказвалі ціск і магістраты гарадоў, каб вызначыць напрамак іх палітыкі. У некаторых гарадах, Валанс'ене, Турне, яны стваралі новыя органы ўлады і ўзброеныя атрады.
Ва ўмовах паўстання намесніца пайшла на новыя сатсупкі: перапынялася дзейнасць інквізіцыі, адмяняліся законы аб ерасі, абвяшчалася амністыя дзеячам дваранскай апазіцыі. Дваранская апазіцыя ў сваю чаргу была напалохана паўстаннем. Саюз дваран аб'явіў абсамароспуску. Шэраг членаў дваранскай апазіцыі сталі прымаць ўдзел у падаўленні паўстання іконаборцаў. Але засталіся і сілы, якія выступалі за працяг паўстання. Кальвінісцкі Сінод, які тайна сабраўся ў Генце 1 кастрычніка 1566 г., вырашыў працягваць паўстанне. У сакавіку 1567 г. палі апошнія буйныя цэнтры паўстання Турне, Валансьен, Амстэрдам. Іконаборчае паўстанне было падаўлена, завяршыўся пачатковы этап Нідэрлансдкай рэвалюцыі.
У жніўні 1567 г. у Нідэрланды на чале 50-тысячнай іспанскай арміі ўступіў герцаг Альба. У якасці найлепшых сродкаў кіравання ў мяцежных Нідэрландах ён разглядаў сякеру ката і касцёр інквізіцыі. Сваю праграму ён сфармуляваў наступным чынам: “Бясконца лепш захаваць для бога і караля дзяржаву абяднеўшую і нават разароную, чым бачыць яе ў квітнеючым стане для сатаны і яго памагатых - ерытыкоў.” Герцаг Альба стварыў Савет па справах аб мецяжах, які атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы для разгляду спраў у дачыненні да ўсіх удзельнікаў мецяжу і ерытыкоў. Тысячы людзей, уключаючы лідэраў дваранскай апазіцыі адмірала Горна і графа Эгмонта, былі пакараны смерцю. Яшчэ больш пакінула краіну, у тым ліку прыц Аранскі.
У адказ на рэпрэсіі жыхары Нідэрландаў разгарнулі партызанскую вайну супраць Альбы. Іх сталі называць марскімі і ляснымі гёзамі. У 1569 г. герцаг Альба паспрабаваў увесці пастаяны падатак - алькабалу: 1% з рухомай і нерухомай маёмасці, 5% з продажу нерухомай маёмасці, 10 % з продажу рухомай маёмасці і ўсіх тавараў. Аднак увесці алькабалу ў поўным абёме не ўдалося з рашучага супраціўлення насельніцтва.
Вільгельм Аранскі пасля паражэння іканаборчага паўстання не спыніў барацьбу супраць Філіпа ІІ. Але ён цяпер зрабіў стаўку не на рэвалюцыйныя мілы Нідэрландаў, а на дапамогу іншых дзяржаў. Гэтыя спадзяванні мелі пад сабой грунт. Да 1572 г. Англія аказвала дапамогу марскім гёзам і дазваляла ім базіравацца на свае порты. Гатоўнасць умяшацца ў нідэрландскіе справы дэманстравалі французскія гугеноты, а затым і каралеўскі дом. Вільгельм Аранскі планаваў з часткі нідэрландскіх тэрыторый стварыць Брабантскае курфюршаства і стаць яго правіцелем. Астатнія тэрыторыі Нідэрландаў перадаць Англіі і Францыі за аказаную дапамогу. У 1568 і 1572 гадах Вільгельм Аранскі ажыццявіў ваенныя паходы ў Нідэрланды, але яны закончыліся поўнай няўдачай.
4. Паўстанне 1572 г. і ўтварэнне Рэспублікі Аб'яднаных Правінцый. Паўстанне на Поўдні Нідэрландаў
Новы этап Нідэрландскай рэвалюцыі пачынаецца 1 красавіка 1572 г. захопам марскімі гёзамі г. Брыл. Лізавета І пад ціскам Іспаніі прымусіла марскіх гёзаў пакінуць порты Англіі, на якія яны раней базіраваліся. Апынуўшыся ў бязвыхадным становішчы, гёзы атакавалі Брыл. Гэтая падзея стала сігналам для ўсеагульнага паўстання на Поўначы Нідэрландаў. Разам з гарадамі ў паўстанні актыўны ўдзел прынялі і сяляне. Паўстанне актыўна падтрымалі кальвінісцкія кансісторыі. Летам 1572 г. сабраліся Генеральныя штаты Галандыі. Новым было тое, што на іх прыбылі прадстаўнікі не толькі буйных, але і дробных гарадоў правінцыі. Генеральныя штаты прызналі Вільгельма Аранскага статхаудэрам, а у адсутнасць караля - яго намеснікам у правінцыі. Уладныя прэрагатывы статхаудэра былі практычна роўнымі паўнамоцтвам Генеральных штатаў. Пачалося фарміраванне новай адміністрацыі і арміі. Фінансаванне выдаткаў на гэта ажыццяўлялася за кошт сродкаў, атрыманых пры канфіскацыі царкоўна-манастырскай маёмасці.
Кіруючыя пазіцыі ў паўстаўшых паўночных правінцыях заняла купецкая алігархія. Яна дзейнічала ў цесным саюзе з антыіспанскі настроеным кальвінісцкім дваранствам і аранжыстамі на чале з Вільгельмам. Прынц Аранскі разглядаўся як кампрамісная фігура, якая задаўляняла розныя слаі грамадства, выступаўшыя супраць іспанскага панавання. Акрамя таго прынц меў добрыя сувязі з еўрапейскімі дварамі, што павышала яго аўтарытэт. Прынц прыняў кальвінізм, але пры гэтым ён і яго прыбліжаныя выступалі за верацярпімасць і абмежаванне ўплыву кансісторый на свецкю сферу жыцця. Палітыка прынца некалькі аслабіла пазіцыі кальвінісцкай царквы.
Герцаг Альба першапачаткова без належнай увагі аднёсся да падзей на поўначы Нідэрландаў і толькі з восенні 1572 г. павёў шырокае наступленне на паўстаўшыя правінцыі. Яго армія дабілася некаторых ваенных поспехаў, авалодаўшы некалькімі паўстаўшымі гарадамі (Наардэн, Хаарлем). Жыхары Лейдэна вытрымалі дзве асады ў 1573 - 1574 гадах. Філіп ІІ вымушаны быў прызнаць, што палітыка Альбы, якая абапіралася толькі на рэпрэсіі, пацярпела няўдачу. У канцы 1573 г. герцаг быў адкліканы з Нідэрландаў. Новы намеснік караля Луіс Рэкесенс у 1574 г. ліквідаваў Савет па справах аб мецяжу і алькабалу, абвясціў амністыю. Але яна не распаўсюджвалася на “ерытыкоў” і была ўспрынята ў Нідэрландах як фарс. У красавіку 1576 г. Галандыя і Зеландыя заключылі пагадненне аб цесным эканамічным і палітычным саюзе.
У 1574 - 1575 гадах іспанская армія атрымала некалькі перамог. Але яны былі цалкам абясцэнены тым, што ў 1575 г. Іспанія перажыла чарговае банкруцтва. У 1576 г. памёр Рэкесенса. Іспанскія салдаты, не атрымаўшы грошай, выйшлі з-пад началення і рушылі грабіць Фландрыю і Брабант. У такой сітуацыі Вільгельм Аранскі паспрабаваў наладзіць перамовы паміж паўночнымі і паўднёвымі правінцыямі. На поўдні Нідэрландаў пасля сперці Рэкесенса ўлада сканцэнтравалася ў руках Дзяржаўнага савета. У верасні 1576 г. у Бруселі адбыўся дзяржаўны пераварот, арганізаваны дэ Глімам і аранжыстам баронам Хезе, у выніку якога быўзвергнуты Дзяржаўны савет. Прынц Аранскі прыслаў у Брусель атрад сваіх войскаў. Гэтыя падзеі далі штуршок да ўсеагульнага паўстання на Поўдні Нідэрландаў.
У кастрычныіку 1576 г. у Генце сабраліся Генеральныя штаты, якія абвясцілі сябе вышэйшым органам улады ў Нідэрландах. Дэпутаты паўночных правінцый былі ў меншасці. Большасць належала багатаму купецтву, кансерватыўнаму патрыцыяту паўднёвых правінцый. Пачалося абмеркаванне пытання аб пагадненні паміж паўночнымі і паўднёвымі правінцыямі. У лістападзе Генеральныя штаты апублікавалі “Гентскія замірэнні”, якія ўяўлялі мірны дагавор паміж паўднёвымі і паўночнымі правінцыямі і аднаўлялі адзінства краіны. “Гентскія замірэнні” ўсталёўвалі свабоду гандлю, адмянялі плакаты супраць ерытыкоў, аднаўлялі традыцыйныя вольнасці Нідэрландаў, уласнікі, чыя ўласнасць была канфіскавана, атрымоўвалі кампенсацыю. У тым ліку і каталіцкія прылаты. Для паўднёвых абласцей дэларавалася вернасць Філіпу ІІ і каталіцкай веры. Паўночныя правінцыі Галандыя і Зеландыя атрымоўвалі аўтаномныя правы. Вільгельм Aранскі прызнаваўся іх статхаудэрам. Прапанова аб секулярызацыі царкоўных зямель была адхілена. Да “Гентскага замірэння” была зроблена заўвага, згодна якой Філіп ІІ прызнаваўся суверэнам Нідэрландаў, але рэальная ўлада канцэнтравалася ў руках Вільгельма Аранскага.
Пасля падпісання “Гентскіх замірэнняў” актывізаваліся праіспанскі настроеныя колы. У студзені 1577 г. яны стварылі “Брусельскі саюз”, які ставіў сваёй мэтай захаванне каталіцызму, суверэнітэту Філіпа ІІ, “Гентскага замірэння”, аднаўлення традыцыйных вольнасцей краіны. Ад караля патрабавалі толькі вываду іспанскіх войскаў. З новым намеснікам Філіпа ІІ донам Хуанам Генаральныя штаты заключылі “Вечны эдыкт”, блізкі па зместу да птрабаванняў “Брусельскага саюза” і “Гентскага замірэння”. Нягледзячы на гэта, дон Хуан у ліпені 1577 г. уцёк з Бруселя ў крэпасць Намюр і пачаў ваенныя дзеянні супраць Генеральных штатаў. Здрада дона Хуана выклікала новую хвалю паўстанняў у паўднёвых правінцыях. Яны былі накіраваны супраць прыхільнікаў іспанцаў і каталіцкай царквы. У гарадах ствараліся новыя муніцыпалітэты з кальвінісцкага патрыцыяту. Паралельна ўзнікалі рэвалюцыйна-дэмакратычныя органы - “Камітэты 18”. Іх фарміравалі рамеснікі, кальвінісцкія гандляры. У ходзе паўстання ўплыў кальвінісцкай царквы ўзмацніўся і распаўсюдзіўся па ўсёй краіне. Склалася яе іерархія. Кальвінісцкая царква паступова станавілася афіцыйнай. У ліпені 1578 г. сабраўся нацыянальны сінод каталіцкай царквы. Яго рашэнні былі ўзгоднены з Вільгельмам Аранскім і мелі кампрамісны характар. Тым не менш значная частка прапаведнікаў і старшын кальвінісцкіх абшчын у гэты час актыўна ўдзельнічала ў рэвалюцыйным руху і кіравала ім, належала да радыкальнай часткі рэвалюцыйнага руху.
Увогуле перыяд з 1576 да 1585 г., калі было падаўлена паўстанне на Поўдні Нідэрландаў, вызначаўся найбольшай вастрынёй сацыяльна-палітычнай барацьбы. Калі праіспанскі настроеныя колы кансерватыўнага патрыцыяту, частка буйных гандляроў і арысткратыі імкнуліся да кампрамісу з Філіпам ІІ, то радыкальна настроеныя гараджане, кальвінісцкая буржуазія згрупаваліся вакол “Камітэтаў 18”, кальвінісцкіх кансісторый і павялі рашучую барацьбу супраць іспанцаў і іх мясцовых саюзнікаў. На больш памяркоўных пазіцыях стаялі аранжысты, прыхільнікі прынца Аранскага. Іх сацыяльнай базай былі антыіспанскі настроеныя памяркоўныя колы дваранства і гарадскога патрыцыята. Аранжысты імкныліся згуляць на супярэчнасць паміж рознымі палітычнымі сіламі рэвалюцыі і забяспечыць сабе і Вільгельму Аранскаму кіруючую ролю ў рэвалюцыі. У гэты час асноўнымі цэнтрамі рэвалюцыйнай барацьбы сталі гарады Паўднёвых Нідэрландаў.
Летам 1577 г. аранжысты разаў з радыкальнай партыяй узнаялі паўстанне ў Арасе, сталіцы Артуа. Уладу ўзяў у свае рукі “Камітэт 15”, які разгарнуў барацьбу з прыхільнікамі Іспаніі і каталіцызму. У Бруселі “Камітэт 18” прад'явіў патрабаванне Генеральным штатам спыніць перамовы з донам Хуанам і актывізаваць ваенныя дзеянні супраць іспанцаў і іх прыхільнікаў, узброіць для гэтага народ і звярнуцца за ваеннай дапамогай да каралевы Англіі і графа Пфальца. Генеральныя штаты адхілілі гэтае патрабаванне. У іх усй больш узмацняліся пазіцыі прыхільнікаў прынца Аранскага, які ў верасні 1577 г. прыбыў у Брусель. Ён атрымаў тытул надзвычайнага правіцеля Брабанта. Найбольш кансерватыўная частка дваранства, якая імкнулася да кампрамісу з Філіпам ІІ, прайграўшы Вільгельму ў Брабанце, паспрабавала зрабіць сваім аплотам Фландрыю. Але ў кастрычніку 1577 г. у сталіцы Фландрыі Генце ўспыхнула паўстанне, у выніку якога ўлада перайшла ў рукі кальвінісцкай буржуазіі і аранжыстаў, якія сфарміравалі “Камітэт 18”. Ён абапіраўся на гандляроў, рамесленікаў,асоб свабодных прафесій. Пры гэтым захаваўся і муніцыпалітэт Гента, вакол якога групаваліся больш памяркоўныя колы горада.
Створаныя Гентам узброеныя атрады авалодалі іншымі гарадамі Фландрыі. На яе тэрыторыі сталі праводзіцца наступныя мерапрыемствы: павышаліся падаткі на вялікую маёмасць і даходы, змяншаліся падткі на бедных, падтрымлівалася дастаткова высокая зарплата, гвалтоўнымі метадамі забараняўся каталіцызм, адбывалася секуралізацыя царкоўнай маёмасці.
На Поўначы Нідэрландаў цэнтрам вострай сацыяльна-палітычнай барацьбы стаў Амстэрдам. Пасля падаўлення іканаборскага паўстання ў Амстэрдаме ўлада аказалася ў руках праіспанскай каталіцкай групоўкі. У маі 1578 г. аранжысты і кальвінісцкія кансісторыі ўзнялі ў горадзе паўстанне. Быў абраны новы магістрат. Разгарнуліся пагромы цэркваў і манастарыў, адбываліся гвалтоўныя дзеянні супраць католікаў, якія перакінуліся і на суседнія гарады Хаарлем і Лейдэн. Былі адноўлены традыцыйныя правы і прывілеі цэхаў і гільдый. Тым самым у гарадах Паўночных Нідэрландаў, як і паўднёвых, захоўвалася саслоўна-карпаратыўная сістэма.
Вільгельм Аранскі, з аднаго боку, ішоў на саюз з кальвінісцкімі кансісторыямі для барацьбы з іспанцамі, але, з другога боку, яго турбаваў іх празмерны, як ён лічыў, радыкалізм. Ён не выключаў магчымасці прымірэння і з дваранска-каталіцкай групоўкай. У барацьбе з Іспаніяй ён раўлічваў на дапамогу замежных гасудараў. У 1578 г. па дамоўленасці з Англіяй і Францыяй у Нідэрланды ўступілі войскі брата французскага караля прынца Анжуйскага, а затым і графа Пфальца Іагана казіміра. Але абедзве гэтыя экспедыцыі закончыліся крахам.
Пасля гэтых няўдач Вільгельм Аранскі стаў яшчэ больш схіляцца да кампрамісу с дваранска-каталіцкай групоўкай. Летам 1578 г. быў распрацаваны тэкст “Рэлігійнага міра”. Ён дапускаў як кальвініскае так і каталіцкае веравызнанне. Прадугледжвалася аднаўленне ўлады звергнутых у апошнія месяцы гарадскіх муніцыпалітэтаў і роспуск “Камітэтаў 18”. Спроба кансерватыўных сіл перайсці ў наступленне сустрэла супрацьджзеянне з боку радыкальных колаў. Найбольш вострая барацьба разгарнулася ў Генце і Арасе. У Генце ажюыўся раскол паміж аранжыстамі і рэвалюцыйна-дэмакратычнай групоўкай. Толькі пад прамым націскам Вільгельма Аранскага, які прыбыў у горад, улады Гента падпісалі “Рэлігійны мір”.
У Арасе спачатку перавага была на баку радыкальнай партыі. Былі раззброены каталіцкія ўзброеныя атрады, арыштаваны члены кансерватыўнага магістранта. Але ў канцы 1578 г. у горадзе адбыўся пераварот, у выніку якога радыкальны “Камітэт 15” быў ліквідаваны, а ўлада перайшла ў рукі каталіцка- дваранскай групоўкі. Дваранства Артуа ў гэты час зрабіла выснову, что на патрэбныхяму ўмовах не ўдасцца дабіцца кампрамісу з Генеральнымі штатамі ітрэба шукаць пагаднення з Філіпам ІІ. 6 студзеня 1579 г. яно стварыла Арасскуювунію, мэта якой заключалася ў дасягненні пагаднення з іспанскім каралём. У маі 1579 г. такое пагадненне было дасягнута. Згодна з ім Філіп ІІ прызнаваў “Гентскае замірэнне”, “Вечны эдыкт”, аднаўляў спрадвечныя правы Артуа і некаторых іншых правінцый на Поўдні Нідэрландаў, абяцаў вывесці іспанскія войскі пры ўмове захавання каталіцызму. Фактычна гэта азначала капітуляцыю валонскіх правінцый Паўднёвых Нідэрландаў перад Філіпам ІІ. “Рэлігійны мір” аказаўся выгадны Іспаніі і каталіцка-дваранскай групоўкі.
Пасля капітуляцыі валонскіх правінцый іспанскія войскі пад камандаваннем новага намесніка Аляксандра Фарнезе разгарнулі наступленне супраць паўстанцаў. У такой сітуацыі паўночныя правінцыі пайшлі на афармленне цеснага саюза. 23 студзеня 1579 г. яны заключылі Утрэхтскую вунію. Яе мэта заключалася ў тым, каб захаваць на Поўначы Нідэрландаў заваёвы рэвалюцыі і давесці да перамогі вайну з Іспаніяй за не залежнасць. Паўстанне на Поўначы Нідэрландаў у 1572 г. было першым крокам, падрыхтоўкай стварэння рэспублік паўночных правінцый. Утрэхтская вунія закладвала прававы фундамент новай рэспублікі. Удзельнікі вуніі абавязаліся разам змагацца супраць знешніх ворагаў, не заключаць сепаратныя дамовы з іншымі дзяржавамі, стварыць свае ўзброеныя сілы, усталяваць падаткі на утрыманне арміі і флота. Усе гэтыя пытанні вырашаліся Генеральнымі штатамі. Штаты асобных правінцый займаліся вырэшэннем мясцовых пытанняў. Вунія прадугледжвала адваяванне ў Іспаніі ўсіх 17 правінцый.
Дваранства і памяркоўная буржуазія Поўдня былі заклапочаны празмернай радыкалізацыяй рэвалюцыйнага руху. Яны адмовіліся ад “Гентскага замірэння” і ў 1579 г. заключылі Арасскую вунію з намеснікам Філіпа ІІ. Яна прдугледжвала падначаленне паўднёвых правінцый іспанскаму каралю.
Падпісанне Утрэхтскай вуніі прывяло да новай актывізацыі палітычнай барацьбы, у тым ліку і на поўдні краіны, дзе яе цэнтрам зноў стаў Гент. 4 лютага 1579 г. ён далучыўся да вуніі. Зноў пачаліся рэпрэсіі супраць каталіцызму, адбылася чыстка муніцыпальнай і цэхавай адміністрацыі. У горад прыбыў Вільгельм Аранскі, які абмежаваў уплыў найбольш радыкальных колаў. У 1581 г. быў нізложаны Філіп ІІ як гасудар Фландрыі. На гэтую пасаду зноў запрасілі герцага Анжуйскага. Таксама Вільгельм Аранскі шукаў дапамогі ў Англіі, і Лізавета І накіравала ў Нідэрланды атрад пад камандаваннем Норыса. Аднак ні Норыс, ні герцаг Анжуйскі не змаглі дасягнуць істотных ваенных поспехаў. Апошні восенню 1583 г. адступіў у Францыю. Гэта азначала правал палітыкі Вільгельма Аранскага, накіраванай на пошук замежнай дапамогі ў вайне з Іспаніяй. Ні Францыя, ні Англія на гэтым этапе не змаглі аказаць значнай дапамогі Нідэрландам у барацьбе з Іспаніяй. Сам Вільгельм Аранскі быў забіты фанатыкам каталіком Балтазарам Жэрарам 10 ліпеня 1584 г.
Александар Фарнезе ў 1585 г., маючы 40-тысячную армію, разгарнуў наступленне ў Фландрыі і Брабанце. Ён імкнуўся падавіць рэвалюцыюперш за ўсё ў Паўднёвых Нідэрландах. У гарадах названых правінцый перад іспанскай пагрозай уладу ўзялі кальвінісцкія кансісторыі. Яны заняліся актыўнай арганізацыяй абароны. Але кожны горад дзейнічаў ізалявана. Генеральныя штаты аказаліся няздольныя арганізаваць моцную цэнтральную армію і кардынаваць барацьбу. Фарнезе стаў адзін за адным займаць гарады Паўднёвых Нідэрландаў. 17 жніўня 1585 г. паў Антверпен, што азначала завяршэнне падаўлення іспанцамі паўстання на Поўдні Нідэрландаў.
Паражэнне паўстання на Поўдні Нідэрландаў было абумоўлена шэрагам прычын. Паўднёвыя правінцыі моцна залежалі ад іспанскіх рынкаў збыту сваёй прадукцыі. Яшчэ да пачатку рэвалюцыі бачна розніца інтарэсаў паўночных і паўднёвых правінцый. Поўнач мела больш трывалыя гандлёвыя сувязі з Прыбалтыкай, краінамі Паўночнай Еўропы. Поўдзень падтрымліваў актыўныя гандлёвыя сувязі з Міжземнамор'ем, з Іспаніяй. Таму буржуазія Поўдня гатова была да кампрамісу з Філіпам ІІ. У паўднёвых правінцыях актыўна дзейнічалі замежныя войскі, якія сваімі грабежамі выклікалі незадавальненне насельніцтва. Улада Іспаніі разглядалася як гарантыя да стабільнасці.
Многія прадстаўнікі кальвінісцкай буржуазіі пераехалі на Поўнач, што аслабляла рэвалюцыйныя сілы Поўдня.
На Поўдні больш рэзка былі прадстаўлены супярэчнасці ў рэвалюцыйным лагеры, што аблягчала іспанцам барацьбу з ім. Буржуазія Поўначы бачыла ў паўднёвых правінцыях свайго канкурэнта, таму не праяўляла вялікай актыўнасці ў справе іх вызвалення з-пад іспанскай улады. Да рэвалюцыі не склаўся агульнанідэрландскі рынак і была заўважная эканамічная раз'яднанасць краіны на Поўдзень і Поўнач.
На Поўдні рэвалюцыйны рух не падтрымала сялянства, бо тут былі яшчэ моцныя феадальныя адносіны і ў ходзе рэвалюцыі дваранства не ўлічвала інтарэсы сялян. На Поўначы феадалізм на вёсцы ўжо быў практычна ізжыты, і сацыяльныя супярэчнасці паміж дваранствам і сялянствам не былі такія вострыя. Гэта дазваляла ім дзенічаць сумесна ў ходзе рэвалюцыі.
5. Завяршальны этап рэвалюцыі і яе вынікі
Пасля адваявання Іспаніяй Паўднёвых Нідэрландаў рэвалюцыя ступіла ў завяршальную стадыю. Ва ўмовах паражэння паўстання на Поўдні частка Генеральных штатаў зноў вярнулася да ідэі аб замежнай дапамозе. Лізавеце І было прапанавана стаць правіцельніцай Нідэрландаў. Яна накіравала ў Нідэрланды ў якасці губернатара графа Лейстэра. Лізавета І бачыла ў Нідэрландах эканамічнага саперніка Англіі. Таму Лейстэр атрымаў інструкцыі падарваць эканоміку Аб'яднаных Правінцый і ператварыць іх у залежную ад Англіі краіну. Ён забараніў гандаль з Іспаніяй, Францыяй і іх саюзнікамі. Гэта быў прамы ўдар па эканоміцы Аб'яднаных Правінцый. У вайне з Іспаніяй Лейстэр цярпеў паражэнні. У выніку пералічаных абставін у яго склаліся вельмі вострыя адносіны з Генральнымі штатамі. У 1587 г. ён пакінуў Нідэрланды. Пасля няўдач з запрашэннямі ў якасці правіцелей герцага Анжуйскага і Лізаветы І Генеральныя штаты адмовіліся ад спроб знайсці правіцеля сярод замежных манархаў. Вышэйшым органам улады сталі Генеральныя штаты, а краіна атрымала рэспубліканскую форму праўлення. Рэвалюцыя змагла вылучыць уласных буйных дзяржаўных дзеячаў і палкаводцаў. Вядучай фігурай у Генеральных штатах становіцца Ян фан Олдэнбарнефелт. Ён сканцэнтраваў у сваіх руках кіраўніцтва ўнутранай і знешняй палітыкі. Сын Вільгельма Аранскага Морыц Насаускі праявіў сябе як выдатны палкаводзец. Як бачым Нідэрландская рэвалюцыя па меры развіцця паступова ішла да рэспубліканскай формы кіравання. Спачатку апазіцыя абсалютызму патрабавала толькі абмежвання крайнасцей тыраніі, потым паўстала пытанне аб вызначэнні паўнамоцтваў Філіпа ІІ на аснове пагаднення з Генарльнымі штатамі, а зхатым адбылося яго нізлажэнне. Але і тут рэвалюцыйныя сілы яшчэ некаторы час імкнуліся захаваць манархічную форму праўлення, запрашаючы да ўлады іназемных манархаў. Толькі поўны правал такой палітыкі падштурхнуў патрыцыят і дваранства аб'яднаных правінцый як кіруючую сілу рэвалюцыі да усталявання рэспублікі.
У канцы 80 - пачатку 90-х гадоў 16 ст. міжнароднае становішча Аб'днаных Правінцый паляпшаецца. Разгром “Непераможнай армады” аслабіў сілы Іспаніі, якая была скавана працяглай вайной з Англіяй. Акрамя таго сілды Іспаніі адцягвалі і падзеі ў Францыі. У 1592 г. Аляксандар Фарнезе з войскамі з Нідэрландаў накіраваўся ў Францыю на дапамогу каталіцкай партыі. У такіх умовах армія Морыца Насаускага з 1589 па 1598 г. поўнасцю вызваліла тэрыторыю сямі паўночных правінцый. У першыя гады 17 ст. ён заняў шэраг тэрыторый у Паўднёвых Нідэрландах. Але наступленне было спынена па патрабванню Галандыі. Мясцовая буржуазія апасалася, што адваяванне ў Іспаніі Брабанта і Фландрыі паспрыяе іх эканамічнаму росту, і мясцовая буржуазія стане моцным канкурэнтам для галандскай.
Ваенныя няўдачы прымусілі Іспанію пайсці на перамовы ў 1606 г. У 1609 г. было заключана перамір'е паміж Іспаніяй і Аб'яднанымі правінцыямі да 1621 г. Згодна з ім прызнаваліся існуючыя граніцы і незалежнасць Аб'яднаных Правінцый. Ім дазвалялася гандляваць з партугальскімі калоніямі ў Ост-Індыі, вусце Шэльды закрывалася для гандлю. Гэта быў удар па гандлю Паўднёвых Нідэрландаў у інтарэсах буржуазіі Аб'яднаных Правінцый. Канчаткова міжнароднае прызнанне А'бяднаныя Правінцыі як незалежная дзяржава атрымалі па Вестфальскаму міру.
У выніку рэвалюцыі на Поўначы Нідэрландаў была ўтворана дзяржава новага тыпу - буржуазная рэспубліка. Яе вышэйшым органам улады сталі Генаральныя штаты. З 1593 г. яны сталі пастаянна дзеючым органам. Але пастаянна заседалі не ўсе дэпутаты, а толькі “камандзіраваныя саветнікі”. У поўным складзе Генральныя штаты збіраліся 1-2 разы на год. Вышэйшай пасадай у апараце Генаральных штатаў з'яўлялася пасада вялікага пенсіонарыя, якую заняў Ян фан Олдэнбарнефелт (да 1618 г.). Захаваўся з дарэвалюцыйных часоў Дзяржаўны савет, але яго функцыі зменшыліся. Да генеральных штатаў перайшло вядзенне знешняй палітыкі. Важную ролю ў палітычным жыцці адыгрываў статхаудэр Галандыі і галоўны капітан (галоўнакамандуючы), якую займаў Морыц Насаускі (да 1625 г.). У рэспубліцы пры гэтым захаваліся рэшткі карпаратыўна-саслоўнай сістэмы. Палітычная сістэма засталася даволі кансерватыўнай. У Галандыі толькі 2 тыс. чалавек маглі выбіраць і выбірацца ў органы ўлады. Рэвалюцыя не зламала старую дзяржаўную машыну. Некаторыя дэталі саслоўна-карапаратыўнай сістэмы яна нават рэстаўрыравала.
...Подобные документы
Асаблівасці эканамічнага развіцця Англіі і палітычныя перадумовы для рэвалюцыі, размяшчэнне сацыяльных сіл. Прычыны вайны за незалежнасць ЗША. Узмацненне каланіяльнага прыгнёту Англіі, значэнне вызваленчай вайны паўночнаамерыканскіх калоній ад Англіі.
курсовая работа [29,6 K], добавлен 29.05.2012Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.
курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.
контрольная работа [34,8 K], добавлен 02.12.2011Прычыны і перадумовы рэвалюцыі ў Аўстрыйскай імперыі. Перамога непрымірымага вугорскага нацыяналізму ў Венгрыі. Падзеі "Вясны народаў" у Аўстрыйскай імперыі. Параза рэвалюцыйнага руху і фарміраванне неоабсолютизму. Выбары ў франкфурцкі парламент.
курсовая работа [53,3 K], добавлен 25.07.2012Перадумовы рэвалюцыі: эканамічна, палітична, сацыальныя. Рэвалюцыйныя падзеі лютага 1917 года ў Петраградзе. Адрачэнне Мікалая II ад пасаду. Красавіцкі І Чэрвеньская Крызіс улады. Выступленьня генерал Карнілава. Версія "нямецкага фінансавання" ревалюцыі.
курсовая работа [46,1 K], добавлен 27.04.2012Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.
реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009Галоўная задача и сусветна-гістарычнэ значэння Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Пачатак дэмакратычнага развіцця Беларусі, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.
реферат [45,2 K], добавлен 21.02.2013Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.
реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011Гістарычнае даследаванне пазіцый і адносін беларускіх нацыянальных партый да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Дваісты характар дзеянняў нацыянальнага руху. Ацэнка значэння Першага Ўсебеларускага партыйнага сходу. Мяцеж польскага корпуса Мусніцкага.
контрольная работа [20,6 K], добавлен 26.09.2012Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.
реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.
контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011Нацыянальна-вызваленчы рух у канцы 20-х гг. XIX ст. Узнікненне тайнага ваеннага Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Асноўныя плыні у паўстанцкім руху: кансерватыўная на чале з А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная - "левіца".
реферат [17,1 K], добавлен 28.03.2010Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.
контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.
реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.
презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010