Візантыя ў познім сярэднявеччы

Адраджэнне Візантыйскай імперыі ў ХІІІ ст. Адрозненні сацыяльна-эканамічных адносін у Візантыі ад большасці краін Заходняй Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Візантыі та унутрыпалітычная сітуацыя ў Візантыі XIV-XV ст. Грамадзянская вайна XIV ст.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 01.09.2017
Размер файла 37,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Візантыя ў познім сярэднявеччы

1. Адраджэнне Візантыйскай імперыі ў ХІІІ ст.

Падзенне Канстанцінопаля ў 1204 г. і стварэнне Лацінскай імперыі не здолела цалкам знішчыць рамейскую дзяржаўнасць. На непадкантрольным крыжакам тэрыторыях былой Візантыі ўтварыўся шэраг поствізантыйскіх дзяржаў. На Балканскім паўвостраве такім гаспадарствам стала Эпірскае царства, у Малой Азіі - Нікейская імперыя, а на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора - Трапезундская імперыя. Гэтыя дзяржавы ўступілі ў барацьбу з крыжакамі, а таксама знешнімі сіламі (балгарамі, сельджукамі), што не перашкаджала ім канкурыравіць паміж сабой за права авалодаць былой сталіцай Візантыі.

Адразу пасля разгрому Рамейскай імперыі з-пад улады новых лацінскіх гаспадароў выйшлі балгары, што прывяло да ўзнікнення другога Балгарскага царства. Зацягуты барацьбой з балгарамі лацінскі імператар Балдуін І Фландрскі аказаўся не ў стане ўтрымаць пад кантролем Нікею, дзе замацаваўся зяць былога васілеўся Аляксея ІІІ Анёла Фёдар Ласкарыс, які ў 1206 г. быў абвешчаны імператарам. У 1210 г. новы імператар разгаміў сельджукаў пад Антыёхіяй, паланіўшы пры гэтым свайго цесця імператара Аляксея ІІІ, а затым у 1212 г. нанёс паражэнне свайму трапезундскаму канкурэнту. У 1214 г. паміж лацінскім імператарам Генрыхам І Фландрскім і нікейскім імператарам Фёдарам І Ласакрысам быў заключаны мір, замацавыаны пазней шлюбам, які фактычна азначаў адмову лацінян ад прэтэнзій на землі Нікейскай імперыі.

Ян ІІІ Дука ВатацУ 1224 (1225) г. новы нікейскі імператар Ян ІІІ Дука Ватац у бітве каля Лампсакі разграміў войска лацінскага імператара Роберта дэ Куртэнэ, пасля чаго рамеі занялі практычна ўсё малаазіяцкае ўзбярэжжа, высадзіліся ў Фракіі і авалодалі Адрыянапалем.

У той жа час, на Балканах эпірскі дэспат Фёдар Камнін Дука ў змаганні з лацінянамі і балгарамі значна пашырыў межы сваёй дзяржавы, у 1224 г. ён захапіў Фесалонікі і абвясціў сябе імператарам. Такім чынам, на адно імператарскае месца з'явілася два прэтэндэнты, што прывяло да пачатку барацьбы паміж двумя поствізантыйскімі дзяржавамі. Падыход эпірскага войска да Адрыянапаля вымусіў нікейскага імператара адступіць, але ўжо ў 1230 г. сітуацыя змянілася. У бітве каляЭпір Клакатніцы балгарскі цар Іван Асень разграміў эпірцаў, а сам імператар Фёдар Камнін Дука трапіў у палон і быў аслеплены. У 1235 г. быў заключаны шлюбны саюз паміж балгарамі і нікейцамі, што дала магчымасць Яну ІІІ Дуку Ватацу зноў авалодаць еўрапейскім узбярэжжам праліваў. У 1240 г. нікейцы яшчэ болш звузілі тэрыторыю лацінян. У 1246 г. нікейская армія авалодала Фесалонікам, у 1248 г. эпірскі імператар Міхаіл ІІ адмовіўся ад імпераітарскага тытула, а ў 1254 г. Міхаіл ІІ ужо як эпірскі дэспат прызнаў над сабой уладу нікейскага васілеўса. Такім чынам, Ян ІІІ Дука Ватац стаў адзіным імператарам рамейскім імператарм.

З узвышэннем Нікейскай імперыі праходзіла ўзвышэнне і аднаго з нікейскіх палкаводцаў Міхаіла Палеолага. Падчас кароткачасовага праўлення Фёдара ІІ Ласкарыса Міхаіл апынуўся ў апале, аднак пасля яго смерці ў 1259 г. ён сілай захапіў апеку над 9-гадовым сынам папярэдняга імператара Янам IV Ласакрысам, а праз год абвясціў сябе яго суправіцелем. У 1261 г. нікейская армія ў саюзе з генуэзцамі авалодала Канстанцінопалем, у выніку чаго Лацінская імпероыя пала. Міхаіл VIII Палеалог абвясціў сябе візантыйскім імператарм, рэаніміраваўшы гэтую дзяржаву.

Міхаіл VIII ПалеалогМіхаіл VIII Палеолаг (1261-1282) адразу здзейсніў першасныя неабходныя захады на аднаўленні сталіцы, павелічэнню яе насельніцтва, забеспячэнню абараназдольнасці. Для ажыўлення эканамічнай дзейнасці і прыцягнення грошай былі прадастаўлены прывілеі генуэзскім купцам, была заснавана генуэзская гандлевая калонія ў Галаце. Крыху пазней удалося вярнуць некаторыя тэрыторыі з ліку захопленых крыжакамі, у Марэі і на астравах. Аднак ресурсная база краіны павялічылася нязначна ў параўнанні з Нікейскай імперыяй. Праводзіць актыўную знешнюю палітыку ваеннымі сродкамі Візантыя была няздольная. Новую актуальнаснь набыло пытанне пра выжыванне, прычым цяпер галоўная роля належала візантыйскай дыпламатыі

Больш таго, асляпленне малагадовага Яна IV Ласкарыса выклікала незадавальненне ў грамадстве, канфлікт з патрыярхам, які ў 1262 г. нават адлучыў імператара ад царквы. Гэты канфлікт удалося вырашыць толькі ў 1266 г. праз прызначэнне новага патрыярха..

Небяспечным аказалася і міжнароднае становішча Візантыі. Галоўная небяспека для імперыіКарл Анжуйскі зыходзіла ад брата французскага караля Людовіка ІХ Карла Анжуйскага. У 1266 г. ён атрымаў карону Сіцылійскага каралеўства і пачаў бурную дзейнасць на фарміраванні антывізантыйскай кааліцыі, арганізацыі крыжовага паходу з удзелам венгерскага караля Белы IV з мэтай аднаўлення Лацінскай імперыі.

У гэтых складаных гістарычных умовах Міхаіл VIII зрабіў, як можна меркаваць, адзіна магчымы крок, які даў пэўную адтэрміноўку палітычнаму краху імперыі. Ён прананаваў падпарадкаваць канстанціпопальскую царкву Рыму. Пры гэтым Міхаіл VIII спадзяваўся, што папа рымскі будзе пазбаўлены зачэпкі для паўтарэння сцэнара чацвёртага крыжовага паходу. Відавочна, што з боку Візантыі гэтая прапанова ўяўляла толькі дыпламатычны ход, але стаўленне да яе Грыгорыя X было дастаткова сур'ёзным і на II Ліёнскім саборы (1274) візантыйская дэлегацыя ад імя імператара была вымушапа выказаць сваё падпарадкаванне папству. Прынятая ўнія прадугледжвала вяршынства рымскага папы пад усёй хрысціянскай царквою, яго кананічную юрысдыкцыю, памінанне падчас набажэнстваў. Аднак дадзеная лінія Міхаіла VIII выклікала фарміраванне апазіцыі, скіраванай супраць лацінян, у самой Візантыі. Праўда, яна жорстка праследавалася імператарскай уладай. Зробленыя захады ў пэўнай ступені нейтралізавалі папу рымскага, але не Карла Анжуйскага, які ў 1281 г. арганізаваў уварванне ў Візантыю з сушы, а калі атака была адбіта - з мора. Прычым цяпер яго падтрымалі Венецыя, Сербія і Балгарыя. Планы Карла Анжуйскага, аднак, былі сарваны паўстаўстаннем на Сіцыліі ў 1282 г. і пераходам вострава пад кантроль Арагона. Магчыма, што нейкую ролю ў падрыхтоўцы выступлення сіцылійцаў адыгралі візантыйскія агенты. Як бы то ні было, але імперыя была выратавана. У хуткім часе Міхаіл VIII памёр, а наступны васілеўс Андронік ІІ ў 1282 г. адмовіўся ад уніі.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Візантыі ў ХІІІ-XV ст.

Адрозненні сацыяльна-эканамічных адносін у Візантыі ад большасці краін Заходняй Еўропы былі настолькі значнымі, што правамерна ўзнікае пытанне аб тым, ці можна наогул гаварыць аб феадальных адносінах у пераемніцы Рымскай імперыі, чыё існаванне ахоплівала амаль усю тысячагадовую гісторыю сярэднявечча. Вырашэнне праблемы ўскладняецца тым, што да нас дайшла невялікая колькасць патрэбных першакрыніц, а тыя, што захаваліся, нярэдка даюць няпоўную, а то і супярэчлівую інфармацыю.

Найбольш аптымальным шляхам даследавання праблемы феадалізму ўяўляецца параўнанне адносін асабістай залежнасці (сувязі панавання - падпарадкавання) у Візантыі і ў Заходняй Еўропе. Пры гэтым даволі цікава будзе параўнаць шэраг з'яў у сацыяльных адносінах Візантыі і цывілізацый Азіі, якія пры ўсіх нацяжках наўрад ці можна ахарактарызаваць як феадальныя.

У Візантыі не склаліся адносіны сюзерэнітэту - васалітэту, феадальнай іерархія. Гэта тлумачыцца, перш за ўсё, тым, што ў Візантыі (у адрозненне ад Захаду) не сфарміраваўся феод як спадчыннае зямельнае ўладанне, падараванае сеньёрам васалу за службу. Шэраг вучоных даказвае, што ў канцы існавання аналагам заходнееўрапейскаму феоду ў Візантыі з'яўлялася пронія (першакрыніцы фіксуюць яе з'яўленне ў XI ст.) - дзяржаўнае падараванне асобным людзям за службу ці манастырам права збору на сваю карысць падаткаў з сялян на пэўнай тэрыторыі. Гэта было пажыццёвае імператарскае падараванне, і толькі зрэдку ў позняй Візантыі пронія рабілася спадчыннай. Візантыйская пронія больш нагадвала не заходнееўрапейскі бенефіцый (а тым больш феод), а такія формы ўмоўных падараванняў, якія былі вядомы ў суседніх мусульманскіх краінах. Гэта ікта (у Арабскім халіфаце і дзяржавах, якія склаліся пасля яго распаду) і цімар у Асманскай дзяржаве. Мусульманскія правіцелі надзялялі асобных людзей (галоўным чынам, воінаў) правам збіраць падаткі з земляробоў на пэўных тэрыторыях, прычым памеры падаткаў строга фіксаваліся і кантраляваліся дзяржаўнай уладай. Ні іктадар, ні цімарыёт не мелі права павялічваць іх самавольна, уласнай гаспадаркі яны не вялі. I ікта, і цімар з цягам часу праявілі тэндэнцыю да ператварэння падаравання з умоўнага пажыццёвага ў спадчыннае. Да чаго б прывяло развіццё проніі ў Візантыі, нам ніколі не даведацца - на яе тэрыторыі, захопленай туркамі, усталявалася цімарная сістэма.

I ў згаданых сярэдневяковых дзяржавах Азіі, і ў Візантыі вызна чальная роля ў пазямельных адносінах належала дзяржаўнай уладзе. У Візантыі яна (у адрозненне ад Заходняй Еўропы) сур'ёзна тармазіла развіццё прыватнафеадальнай уласнасці на зямлю, а таксама пазямельнай і асабістай залежнасці сялян ад феадалаў. У Візантыі існавалі буйныя вотчыны, але гэта былі не проніі, а, галоўным чынам, уладанні імператарскай сям'і, буйных чыноўнікаў, манастыроў, хаця статусу «трымання» візантыйскае права не ведала. Вотчыннікі мелі шырокія правы імунітэту, але і тут існавалі пэўныя абмежаванні. Дзяржава, напрыклад, магла ўказваць, якую максімальную колькасць залежных сялян павінен мець вотчыннік, а чыноўнікі мелі права ўступаць на тэрыторыю вотчын і вызначаць памеры падаткаў.

Намнога больш марудна, чым у Заходняй Еўропе, у Візантыі ішоў працэс фарміравання адзінага слоя залежнага сялянства. Да ўзяцця Канстанцінопаля туркамі першакрыніцы сведчаць аб наяўнасці мноства катэгорый сялян розных ступеняў і форм залежнасці. Галоўнай катэгорыяй залежных сялян былі парыкі - трымальнікі чужой (панскай ці дзяржаўнай) зямлі, якія выконвалі павіннасці на карысць дзяржавы і вотчынніка. Парыкі былі замацаваны за ўласнікамі, перш за ўсё, з-за фіскальных патрэб (парык мог мяняць месца жыхарства, але пры гэтым быў абавязаны выконваць павіннасці, няхай нават і не на зямлі). Наогул, у аснове рэнтных адносін у Візантыі (у адрозненне ад Заходняй Еўропы) ляжалі не столькі пазямельныя адносіны, колькі права атрымання падаткаў і павіннасцей. Парыкі былі прыватнаўласніцкімі і дзяржаўнымі, але ўсе яны плацілі дзяржаўныя падаткі. У Візантыі не назіралася такой дыферэнцыяцыі сялянства па маёмаснаму прынцыпу, як у Заходняй Еўропе. Буйныя зямельныя трыманні парыкаў былі адзінкавымі выключэннямі, тыповымі ж з'яўляліся карлікавыя трыманні і адсутнасць іх наогул. У апошнім выпадку падаткамі абкладаліся хатняя нерабочая жывёла, пладовыя дрэвы, апрача таго, дзейнічаў падушны падатак, што вяло да росту колькасці бедных і маламаёмасных сялян.

Увогуле можна зрабіць вывад, што феадальныя адносіны ў Візантыі не дасягнулі такой ступені дасканаласці, як у Заходняй Еўропе. У Візантыі адсутнічаў або атрымаў слабае развіццё шэраг істотных элементаў: адносіны сюзерэнітэту - васалітэту, прыватная феадальная ўласнасць на зямлю, зямельная рэнта. У адрозненне ад Заходняй Еўропы ў пазямельных, рэнтных адносінах значная роля належала дзяржаве, якая ў значнай ступені выступала іх рэгулятарам. Гэта збліжала сацыяльныя адносіны ў Візантыі з адносінамі ў шэрагу азіяцкіх цывілізацый сярэдневякоўя.

Дзяржаўная рэгламентацыя была сур'ёзным тормазам для эканамічнага і сацыяльнага жыцця і візантыйскіх гарадоў. У іх так і не склалася самакіраванне накшталт гарадскіх камун у Заходняй Еўропе. Галоўная роля ў гарадскім кіраванні ў Візантыі належала дзяржаўным чыноўнікам альбо буйным феадалам (асабліва ва ўмовах дэцэнтралізацыі і аслаблення імператарскай улады). У візантыйскіх гарадах не сфарміравалася асобае саслоўе гараджан, як гэта было ў Заходняй Еўропе. Візантыйскія карпарацыі рамеснікаў і гандляроў мала нагадвалі заходнееўрапейскія цэхі і гільдыі. У познім сярэдневякоўі колькасць такіх карпарацый значна скарачаецца - яны рэдка ўпамінаюцца ў першакрыніцах, саступаючы карпарацыям маракоў, рыбакоў і г. д.

У Візантыі не ўзніклі мануфактуры, для гэтага не склаліся адпаведныя ўмовы, апрача таго, згубна ўплывала канкурэнцыя з боку больш танных і якасных вырабаў італьянскіх мануфактур. Італьянская канкурэнцыя, палітычная нестабільнасць не спрыялі ўкладванню грашовых сродкаў у візантыйскае рамяство, гэтыя сродкі, у значнай меры, накіроўваліся ў ліхвярства і гандаль, дзе верхаводзілі венецыянскія і генуэзскія купцы. Збядненне візантыйскіх рамеснікаў, абеззямельванне сялянства стваралі вялікую колькасць патэнцыяльных наёмных работнікаў, але яны заставаліся незапатрабаванымі або часткова паглыналіся сельскім рамяством. Познавізантыйскі горад у адрозненне ад заходнееўрапейскага так і не зрабіўся манапалістам у сферы рамяства. Вотчыннае, манастырскае, вясковае рамяство выступала канкурэнтам гарадскога. Па некаторых падліках, у візантыйскай вёсцы XIV ст. існавала не менш 1/3 рамёстваў, вядомых у гарадах. У гэтай канкурэнцыі многія невялікія гарады прыходзілі ў заняпад. Аграрызацыя закранула нават буйныя гарады, рамеснікі і гандляры якіх, каб выжыць, вымушаны былі апрацоўваць свае прысядзібныя прыгарадныя ўчасткі. Візантыйскі горад позняга сярэдневякоўя не меў такога сацыяльна-эканамічнага ўздзеяння на вёску, як заходне- еўрапейскія гарады.

У жыцці візантыйскага горада ўсё большую ролю адыгрывалі буйныя феадалы. Яны перасялялі ў гарады сялян-рамеснікаў (якія па-ранейшаму называліся парыкамі). У гарадах прадавалі сваю гаспадарчую прадукцыю не сяляне (для іх звычайна ладзіліся кірмашы ва ўладаннях буйных уласнікаў), а вотчыннікі, манастыры. Многія з іх мелі ўласныя гандлёвыя караблі і былі вызвалены ад гандлёвых пошлін.

Да сярэдзіны XIV ст. некаторыя візантыйскія гарады - Канстанцінопаль, Фесалонікі, якія знаходзіліся на важных шляхах міжнароднага гандлю, былі буйнейшымі экспарцёрамі збожжа на захад. Але асманскія заваяванні неўзабаве ператварылі Канстанцінопаль з экспарцёра ў імпарцёра збожжа. Галоўную ролю ў забеспячэнні харчаваннем сталіцы Візантыі пачалі адыгрываць генуэзскія купцы. Генуя пасля 1261 г. актыўна ўмешвалася ў візантыйскую эканоміку, канкурыруючы з Венецыяй. Генуэзскія купцы дабіліся права на бяспошлінны гандаль на візантыйскай тэрыторыі, стварылі свае гандлёвыя калоніі ў буйных гарадах і на астравах. У канцы XIII ст. узнікла генуэзская калонія побач з Канстанцінопалем (на другім беразе бухты Залаты Рог) - Галата. Неўзабаве менавіта Галата кантралявала канстанцінопальскі гандаль і фактычна яна, а не сталіца, зрабілася эканамічным цэнтрам Візантыі. Даходы толькі ад мытных збораў генуэзскай Галаты перавышалі даходы імператарскай казны ў сярэдзіне XIV ст. амаль у сем разоў. Візантыйскія купцы, занятыя ў гандлі феадалы ператварыліся ў малодшых партнёраў генуэзскіх і візантыйскіх купцоў. Візантыя была напоўнена прадукцыяй італьянскіх мануфактур: тканінамі, зброяй, вырабамі з металу, шкла і г. д. Візантыйскае рамяство не магло канкурыраваць з імі. Праўда, панаванне італьянцаў у візантыйскім гандлі на некаторы час стымулявала вытворчасць прадметаў раскошы, але гэта не магло прывесці да ўздыму эканомікі Візантыі. Iтальянскія прадпрымальнікі былі зацікаўлены і ў пастаўках сыравіны для мануфактур, але яны самі пранікалі ў адпаведныя сферы эканомікі Візантыі і ставілі іх пад свой кантроль. Мясцовае ж купецт ва ўсё больш адсоўвалася ад пасрэдніцкай ролі не толькі ў знешнім, але і ва ўнутраным гандлі. Візантыя, якую некалі называлі «краінай гарадоў», перажывала ў канцы свайго існавання глыбокі заняпад гарадскога жыцця.

3. Унутрыпалітычная сітуацыя ў Візантыі XIV-XV ст.

Візантыя 1265У позняй Візантыі правіла імператарская дынастыя Палеалогаў (1261-1453, з перапынкам на узурпацыю Яна VI Кантакузіна ў 1347-1354). Калі пры заснавальніку дынастыі Міхаілу VIII Палеалогу імперыі яшчэ ўдавалася пашыраць рубяжы, то пачынаючы з Андраніка II (1282-1328) Візантыя ў знешняй палітыцы пераходзіць да пасіўнай абароны. Імператарская ўлада слабела, усё большую вагу ў жыцці краіны набывала арыстакратыя на месцах, якая імкнулася да самастойнасці. Васілеўсы былі вымушаны раздаваць знаці прывілеі, каб заручыцца яе лаяльнасцю, але гэта вяло да яшчэ большага ўзмацнення апошняй. Апрача асманскай небяспекі існавала яшчэ і пагроза з боку суседніх балканскіх славянскіх дзяржаў. Свежым у памяці было і заходнееўрапейскае панаванне, якое ўсталявалася пасля чацвёртага крыжовага паходу, наступствы якога так і не ўдалося ліквідаваць да канца. Антывізантыйская агрэсія «лацінскага свету» моцна трымалася ў памяці візантыйцаў. Васілеўскам, якія шукалі саюзнікаў супраць туркаў, даводзілася гэта ўлічваць. Усе спробы царкоўнай уніі выклікалі моцнае абурэнне сярод шырокіх колаў насельніцтва Візантыі, што яшчэ больш ускладніла сітуацыю ўнутры краіны.

Разам з тым, у Візантыі існавалі і празаходнія сілы, перш за ўсё сярод купцоў і феадалаў, звязаных з італьянскім гандлем. З іншага боку, прывілеі, якія даваліся імператарамі венецыянцам і генуэзцам, выклікалі моцнае незадавальненне многіх мясцовых рамеснікаў і гандляроў, якія не вытрымлівалі няроўнай канкурэнцыі.

Андранік ІІІСупярэчнасці ўнутры візантыйскага грамадства часам перарасталі ў жорсткія канфлікты - аж даАндранік ІІ грамадзянскіх войнаў. З 1320 па 1328 г. цягнулася грамадзянская вайна паміж Андранікам II і яго ўнукам Андранікам III, падчас якой узвысіўся адзін з прадстаўнікоў візантыйскай знаці Ян Кантакузін. У выніку барацьбы Андронік ІІІ вымусіў свайго дзеда адракчыся ад трона і пайсці ў манастыр, але рэальная ўлада аказалася ў руках Яна Кантакузіна.

У 1341-1355 гг. разгарнулася самая жорская грамадзянская вайна і пачалася яна з сутычкі дзвюх груповак знаці. Адна з іх згуртавалася вакол малалетняга імператара Яна V Палеалога, яго маці Ганны Савойскай і канстанцінопальскага патрыярха. Гэтая групоўка адлюстроўвала інтарэсы чыноўна-служылай знаці, перш за ўсё сталічнай. Да яе далучылася і гандлёва-рамеснае насельніцтва гарадоў, незадаволенае засіллем правінцыяльнай знаці, лідэр якой Ян Кантакузін (на той час рэгент пры малалетнім імператары) фактычна ўзяў у свае рукі кіраванне дзяржавай. Грамадзянская вайна была багатая на крывавыя і драматычныя падзеі. Варожыя бакі ўцягнулі ў міжусобную барацьбу знешнія сілы: туркаў, сербаў, балгар. У 1342 г. спробы Яна Кантакузіна ўзняць супраць Канстанцінопаля гараджан Фесалонік прывялі да паўстання ў другім па велічыні горадзе Візантыі. Знаць, якая падтрымлівала узурпатара, была выгнана з Фесалонік. У 1345 г. верх у горадзе ўзялі зілоты («заўзятыя», «зайздроснікі»). Гэтая антыарыстакратычная радыкальная групоўка складалася з чыноўнікаў, ніжэйшага духавенства, беднаты, а яе галоўнай сілай была карпарацыя маракоў. Аднак у крыніцах нічога не гаворыцца аб удзеле ў гэтым руху карпарацый рамеснікаў і гандляроў. Паўстанне зілотаў у Фесалоніках толькі знешне нагадвала камунальны рух у гарадах Заходняй Еўропы. Зілоты так і не стварылі сапраўднага самакіравання ў горадзе, таму ўлада фактычна заставалася ў руках дзяржаўных чыноўнікаў. Аслабелыя слаі гарадскога насельніцтва не здолелі супрацьстаяць засіллю буйных феадалаў. Не столькі ваенныя сілы Яна Кантакузіна, колькі слабасць і нерашучасць паўстанцаў прывялі іх да паражэння.

У 1347 г. Ян Кантакузін увайшоў у Канстанцінопаль і быў абвешчаны імператарам. Яна V ён прызначыў сваім суправіцелем і Ян Кантакузінвыдаў замуж за яго сваю дачку. Але барацьба на гэтым не спынілася. Чарговае паражэнне Кантакузіна ў вайне з генуэзцамі, яго ўступкі туркам выклікалі новы ўсплёск незадавальнення. У 1354 г. Ян V Палеалог пры падтрымцы канстанцінопальцаў прымусіў самазванага «суправіцеля» адрачыся ад улады і пайсці ў манастыр.

Турэцкая пагроза. Яшчэ з XI ст. галоўная небяспека для Візантыі на ўсходзе зыходзіла ад турэцкіх дзяржаў. Спачатку гэта быў султанат Вялікіх Сельджукідаў, а потым - Румскі (Іканійскі) султанат, які аддзяліўся ад першага. У 1242 г. манголы разграмілі сельджукскую дзяржаву ў Малой Азіі, а адроджанай неўзабаве Візантыі давялося мець справу на сваіх усходніх рубяжах з невялікімі турэцкімі княствамі (бейлікамі), якія сапернічалі паміж сабой, імкнучыся адначасова скінуць ярмо залежнасці ад мангольскіх ільханаў дынастыі Хулагуідаў.

Спачатку турэцкія княствы ў Малой Азіі не ўяўлялі сур'ёзнай небяспекі для Візантыі. У першай палове XIV ст. туркі ўчынялі ў асноўным эпізадычныя набегі на візантыйскія тэрыторыі, актыўна займаліся пірацтвам і гандлем рабамі. Але ўжо тады іх дзеянні наносілі адчувальную шкоду прыморскім раёнам Візантыі і міжземнаморскаму гандлю. Агульныя інтарэсы ў гэтым рэгіёне шэрага еўрапейскіх дзяржаў прывялі да крыжовага паходу 1343-1344 гг. супраць турэцкіх княстваў, якія размяшчаліся на ўсходнім узбярэжжы Эгейскага мора. У ім прынялі ўдзел, апрача Візантыі, Францыя, рымскі (дакладней авіньёнскі) папа, Венецыя, Неапалітанскае каралеўства, некаторыя правіцелі астравоў Эгейскага і Міжземнага мораў. Саюзнікам удалося адбіць у туркаў буйны порт Смірну (Ізмір). Ужо тады барацьба візантыйцаў і туркаў вялася пад лозунгамі рэлігійнай вайны (апошнія аб'явілі свяшчэнную вайну з нявернымі за іслам - газават ці джыхад).

Візантыя ў 1350Цяжкае становішча для Візантыі склалася ў першай палове XIV ст. на Балканах, дзе галоўныміСтэфан Душан яе сапернікамі выступалі Балгарыя і Сербія. Разграміўшы ў 1330 г. Балгарыю, правіцель Сербіі Стэфан Душан абвясціў сябе «царом і самаўладцам Сербіі і Раманіі», не хаваючы сваіх агрэсіўных намераў супраць Візантыі. Уцягнутыя ў міжусобіцы, балканскія дзяржавы так і не здолелі стварыць адзіны фронт супраць турэцкай пагрозы.

Першай адчула смяротную небяспеку Візантыя. Яна зыходзіла аднак не ад прыморскіх турэцкіх княстваў, сярод якіх было і некалькі даволі буйных, а ад маленькага і спачатку слабага бейліка Асманаў, які ўтварыўся на паўночным захадзе Малой Азіі. Ён не меў выхаду да мора, а на беразе праліва, які злучаў бліжэйшае Мармуровае мора з Чорным, якраз і знаходзілася сталіца Візантыі - Канстанцінопаль. У 1299 г. бей Асман абвясціў аб сваёй незалежнасці ад сельджукскіх султанаў, трон якіх у Іконіі тады быў аб'ектам барацьбы паміж правадырамі сельджукаў. Ад імя Асмана яго дынастыя і княства (бейлік) пачалі называцца Асманскімі.

Асманскі бейлік, што знаходзіўся каля паўночна-ўсходніх рубжоў Візантыі, сваю экспансіянісцкую палітыку накіраваў на яе малаазіяцкія тэрыторыі. Узбярэжныя балканскія раёны, куды, галоўным чынам, рабілі набегі беі прыморскіх турэцкіх княстваў, Асмана не цікавілі. У 1326 г. туркі-асманы ўзялі Прусу (Бурсу), у 1330 г. - Нікею, у 1337 г. - Нікамедыю і выйшлі да ўсходняга ўзбярэжжа Мармуровага мора. Канстанцінопаль знаходзіўся ўжо зусім побач. Адначасова з захопам візантыйскіх уладанняў асманскія правіцелі далучалі да свайго бейліка і іншыя турэцкія княствы.

Правячыя колы Візантыі часам праводзілі яўна блізарукую палітыку ў адносінах да сваіх турэцкіх суседзяў. Калі ў Візантыі ў 40-х гг. XIV ст. разгарнулася вострая барацьба за імператарскі трон, абодва варожыя бакі звярнуліся за ваеннай дапамогай да туркаў, але з розных бейлікаў. Узурпатар Ян Кантакузін прыцягнуў на свой бок асманаў, аддаўшы ў жонкі іх правадыру сваю дачку. Туркі-асманы ваявалі на баку Яна Кантакузіна ў Фракіі, удзельнічалі ў паходах супраць Сербіі і Балгарыі, якія былі на баку праціўніка узурпатара. Як узнагароду за дапамогу асманы атрымалі ў 1352 г. крэпасць Цымпе на паўвостраве Галіпалі. Так яны займелі фарпост і на другім (паўднёва-заходнім) беразе Мармуровага мора, дакладней, на ўзбярэжжы праліва Дарданелы (праз два гады яны захапілі і горад Галіпалі).

На знясіленую доўгай грамадзянскай вайной Візантыю нападалі і войскі іншыхМурад І турэцкіх бейлікаў. У 1359 г. яны ўпершыню паспрабавалі штурмаваць Канстанцінопаль, але пацярпелі няўдачу. У 1361 г. турэцкімі атрадамі быў захоплены Адрыянопаль, у наступным годзе - Філіпаль (Плоўдзіў). Асманская ж пагроза для Візантыі, здавалася, аслабела ў першыя гады праўлення Мурада I (1360-1389), занятага ўнутранымі справамі сваёй дзяржавы. Асманы тады нават страцілі свае набыткі на Галіпалійскім паўвостраве. Але і ў самой Візантыі гэта быў час міжусобіц; у барацьбу за яе трон уключыліся таксама Венецыя, Генуя; варожымі заставаліся адносіны з Балгарыяй, Сербіяй і Венгрыяй.

Між тым Мурад I умацоўваў сваю ўладу ў Асманскай дзяржаве і нават прыняў тытул султана. З гэтага часу асманскія правіцелі перайшлі ад эпізадычных да шырокіх і пастаянных заваяванняў візантыйскіх тэрыторый і балканскіх славянскіх краін. Галіпалійскі плацдарм Мураду I вярнулі самі візантыйцы, баючыся яго гневу. З дапамогай генуэзцаў вялікія сілы туркаў-асманаў у 1376 г. пераправіліся на Балканскі паўвостраў. Менш чым 30 гадоў спатрэбілася ім, каб захапіць амаль усе еўрапейскія ўладанні Візантыі, Сербію, Балгарыю. Мурад I заняў Адрыянопаль і Косава полеперанёс туды сваю сталіцу. У 1389 г. туркі разграмілі сербаў і баснійцаў на Косавым полі. У 1393 г. яны захапілі сталіцу Балгарыі - горад Тырнава, у наступным годзе ўзялі Фе- салонікі - другі па велічыні горад Візантыі. На пачатку XV ст. ад Візантыі заставаліся толькі Канстанцінопаль з прылеглай да яго тэрыторыяй ды шэраг абласцей на Пелапанесе, а таксама некаторыя астравы.

Візантыйскія імператары пачалі шукаць дапамогі ў сваіх аднаверцаў у Еўропе. У канцы 60-х гг. XIV ст. Ян V Палеалог накіраваўся ў паездку да галавы каталіцкай царквы, пагадзіўся нават прыняць каталіцтва, але чаканай падтрымкі так і не атрымаў. Больш рэальнымі былі разлікі на падтрымку караля Венгрыі, да рубяжоў якой туркі выйшлі пасля сваіх перамог на Балканах. Дапамога прыйшла толькі ў 1396 г., калі ў Еўропе нарэшце ўсвядомілі небяспеку турэцкай агрэсіі: па ініцыятыве тады яшчэ венгерскага караля Сігізмунда I супраць туркаў-асманаў быў арганізаваны крыжовы паход. У ім прынялі ўдзел каля 60 тыс. рыцараў-крыжаносцаў зБітва пад Нікапалем пяці краін: Венгрыі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Францыі, былі невялікія атрады рыцараў з Наліі і нават Англіі. Пад балгарскім горадам Нікапалем у верасні 1396 г. крыжакі Баязід Ісышліся ў бітве з войскам султана Баязіда I Йылдырыма (Маланкавага), у складзе якога, дарэчы, біліся і 15 тыс. сербаў на чале з іх дэспатам Стэфанам Лазаравічам. У жорсткім і крывавым баі Баязід ушчэнт разграміў крыжаносцаў, забраўшы ў палон каля 10 тыс. рыцараў (амаль усім ім па загаду султана адсеклі галовы).

Нікапальская катастрофа, здавалася, паставіла крыж на лёсе Візантыі. Баязід аблажыў Канстанцінопаль і некалькі гадоў трымаў горад у блакадзе; спроба штурму ў 1400 г., аднак, была няўдалай. Выратаванне для канстанцінопальцаў прыйшло нечакана, але зусім не ад еўрапейскіх аднаверцаў, а з мусульманскага Усходу. У 1402 г. у Малую Азію ўварваліся войскі сярэднеазіяцкага заваёўніка Цімура (Тамерлана). Каля Анкары армія Баязіда была разгромлена, а сам ён трапіў у палон, дзе скончыў жыццё самагубствам. Цімур, аднак, не збіраўся ўключаць уладанні ЦімурАсманаў у сваю дзяржаву і тым больш ісці на Канстацінопаль. Разрабаваўшы Малую Азію, ён вярнуўся ў Самарканд з вялікай здабычай і многімі тысячамі палонных. А для таго, каб Асманская дзяржава больш не была небяспечнай суседкай для яго, Цімур падзяліў яе тэрыторыю паміж чатырма сынамі Баязіда. I разлік Цімура спачатку апраўдаўся - нашчадкі султана пачалі зацятую барацьбу паміж сабой. Візантыя ж атрымала перадышку і даволі ўмела выкарыстоўвала супярэчнасці паміж асманскімі правіцелямі, напрыклад, нацкаваўшы іх адзін на другога пры спробе аблогі Канстанцінопаля ў 1411 г. Але чаканая дапамога з захаду ўсё не паступала.

Сур'ёзнай перашкодай на шляху стварэння візантыйска-заходнееўрапейскага саюза была пазіцыя рымскіх пап, якія настойвалі на падпарадкаванні сабе праваслаўнай царквы. Яаан VIII Палеалог і канстанцінопальскі патрыярх пайшлі і на гэта, з'явіўшыся на Ферара-Фларэнційскі сабор, на якім вышэйшае каталіцкае духавенства і візантыйская дэлегацыя заключылі царкоўную унію. Паводле уніі 1439 г. візантыйская царква прызнавала вяршэнства рымскага папы і галоўныя каталіцкія догматы, якія былі прадметам разладу паміж праваслаўнымі і католікамі. Аднак большасць праваслаўнага насельніцтва і духавенства Візантыі, а таксама іерархі іншых праваслаўных цэркваў адмовіліся прызнаць гэтую ўнію.

Тым часам Асманская дзяржава адрадзіла былую моц. Візантыя страціла адваяваныя ў туркаў свае тэрыторыі і як раней пры Баязідзе I абавязалася выплачваць даніну султану. У 1444 г. супраць туркаў быў арганізаваны новы крыжовы паход, які ўзначаліў кароль Польшчы і Венгрыі Уладзіслаў III Ягелон. Пад Варнай крыжаносцы пацярпелі сакрушальнае паражэнне ад асманскага войска, Уладзіслаў III загінуў у баі. У 1448 г. на Косавым полі адбылася яшчэ адна бітва: на гэты раз туркі разграмілі венгерскае войска. Турэцкі султан Мехмед II пачаў рыхтавацца да ўзяцця Канстанцінопаля, які заставаўся для туркаў перашкодай паміж азіяцкай і еўрапейскай часткамі іх вялізнай дзяржавы.

4. Падзенне Візантыі

візантыя сярэднявеччы грамадзянская вайна

Грамадзянская вайна сярэдзіны XIV ст. прынесла Візантыі разбурэнне і спусташэнне. Нямала абласцей адпала назаўсёды. У дзяржаве ўсталявалася дэцэнтралізацыя: узвысіліся мясцовыя правіцелі, якія мала лічыліся з імператарскай уладай, ды і самі васілеўсы садзейнічалі раздробленасці, раздаючы ў кіраванне сваякам тэрыторыі ў якасці ўдзелаў.

Імператар Ян V Палеалог вымушаны быў прызнаць сябе васалам прызнаў сябе васалам Асманаў. Ён, а затым і нас- тупныя імператары - Мануіл II (1391-1425), Ян VIII (1425-1448) асноўныя свае надзеі на выратаванне ад турэцкага заваявання ўскладалі на дапамогу з Захаду. Адказамі на іх заклікі былі крыжовыя Нікапальскі і Варненскі паходы 1396 г. і 1444 г., але яны скончыліся няўдачамі. Царкоўная ж унія, заключаная Янам VIII, яшчэ больш распаліла канфлікты ў візантыйскім грамадстве. Між тым тэрыторыя Візантыйскай імперыі няўхільна скарачалася. Туркі-асманы захоплівалі адну частку за другой. У 1430 г. яны ў другі раз узялі Фесалонікі, якая выйшла з-пад турэцкага панавання толькі пасля разгрому Цімурам Баязіда I. Неўзабаве заваяваныя туркамі тэрыторыі замкнулі кола вакол Канстанцінопаля.

Візантыя 1453У смяротную схватку з турэцкім султанам давялося ўступіць апошняму імператару Візантыі Канстанціну XI Палеалогу (1449-1453). Сімвалічна, што ён насіў тое ж імя, што і заснавальнік Канстанцінопаля - рымскі імператар Канстанцін I Вялікі. Зрэшты, не менш сімвалічным было і супадзенне імён заснавальніка Рыма - Ромула і апошняга заходнерымскага імператара - Ромула Аўгуста (празванага з-за малалецтва «Аўгустулам» - «Аўгусцінчыкам»). Для Мехмеда II узяцце Канстанцінопаля ўяўлялася не проста перамогай над слабым праціўнікам, гэта было здзяйсненне адной з галоўных мэт джыхаду (шматвяковай «свяшчэннай вайны з нявернымі»), да якой імкнуліся яшчэ першыя халіфы заснаванай прарокам Мухамедам дзяржавы мусульман.Канстанцін ХІ

Мехмед II рыхтаваўся да ўзяцця Канстанцінопаля доўга і настойліва. У 1451 г. на поўнач ад горада ў самым вузкім месцы праліва Басфор на яго еўрапейскім беразе туркі пабудавалі крэпасць Румелі-Xісар. Другая крэпасць - Анаталі-Xісар была ўзведзена насупраць - на азіяцкім беразе праліва. Канстанцінопаль такім чынам быў адрэзаны ад шляхоў з Чорнага мора. Для штурму горада Мехмед II сканцэнтраваў вялізныя сілы - 150-200 тыс. воінаў (называецца і лічба 400 тыс.). Асаблівая ўвага надавалася артылерыі і флоту. Турэцкі флот налічваў да 400 караблёў, тады як абаронцы горада мелі менш за тры дзесяткі, праўда, вывучка візантыйскіх, а таксама генуэзскіх і венецыянскіх маракоў (яны прыбылі на дапамогу на некалькіх караблях) была намнога вышэй.

Мехмед II пачаў аблогу Канстанцінопаля 6 красавіка 1453 г. (цягнулася 53 дні). Сілы абаронцаў горада былі нязмерна меншымі. Са зброяй у руках, па розных падліках, змагаліся 7-10 тыс. чалавек, з іх 3-4 тыс. італьянцаў, у асноўным наёмнікаў. I нават у гэты крытычны момант еўрапейскія дзяржавы не прыйшлі на дапамогу сваім хрысціянскім аднаверцам. Крыху дапамагалі толькі Генуя і Венецыя, для якіх падзенне Канстанцінопаля наносіла сур'ёзны ўдар іх гандлёвым інтарэсам. Але гэтай падтрымкі было яўна недастаткова.

Нягледзячы на велізарную перавагу ў сілах узяцце Канстанцінопаля аказалася цяжкай справай для туркаў. Дэмаралізуюча паўплывала на іх бліскучая перамога чатырох генуэзскіх і аднаго візантыйскага карабля над паўтары сотнямі турэцкіх караблёў каля ўваходу ў бухту Залаты Рог. Знішчыўшы мноства суднаў праціўніка, караблі з воінамі і харчаваннем прарваліся ў бухту. У турэцкім войску пачаліся хваляванні. Каб узняць дух сваіх воінаў, Мехмед II абвясціў, што аддасць ім горад на рабаванне на 3 дні.

Але рашаючую ролю адыграў неспадзяваны для канстанцінопальцаў манеўр турэцкага султана. Мехмед II вырашыў нанесці ўдар у самае слабаабароненае месца сцяны Канстанцінопаля на беразе бухты Залаты Рог. Туркі не маглі прарвацца да яго морам, бо ўваход у бухту быў перакрыты масіўнымі металічнымі ланцугамі, а ў самой бухце знаходзіліся візантыйскія і італьянскія караблі. У ноч на 22 красавіка туркі перацягнулі 80 сваіх караблёў у бухту па сушы па драўлянаму насцілу (турэцкія крыніцы прыпісваюць задумку гэтага манеўра мудрасці самога султана). Перацягванне караблёў адбывалася там, дзе знаходзілася генуэзская калонія Галата. Генуэзцы Галаты нічым не перашкодзілі гэтай пагібельнай для канстанцінопальцаў аперацыі туркаў, за што атрымалі недатыкальнасць ад султана. Завалодаўшы бухтай, туркі збудавалі плывучы мост да сцен горада.

Xарактэрна, што і ў момант смяротнай небяспекі сярод абаронцаў Канстанцінопаля разгарэліся спрэчкі на рэлігійнай глебеГенадзь Схаларый. Яшчэ да пачатку аблогі туды прыбыў пасланнік папы з прапановай чарговай царкоўнай уніі. Канстанцін XI згадзіўся пайсці на гэта. У адказ пачаліся беспарадкі, якія ўчынілі праціўнікі ўніі. Iх лідэр Генадзь Схаларый, якога туркі пазней прызначаць канстанцінопальскім патрыярхам, заявіў: «Не трэба нам ні дапамогі лацінян, ні яднання з імі!». Яшчэ далей пайшоў камандуючы візантыйскім флотам, які абвясціў: «Лепш бачыць пануючай у горадзе турэцкую чалму, чым лацінскую тыяру!». Візантыйскі гісторык Дука напрамкі абвінавачвае праціўнікаў царкоўнай уніі ў сабатажы выратавання Візантыйскай дзяржавы. Паводле яго словаў на абарону сцен Канстанцінопаля падняліся прыхільнікі ўніі і італьянцы.

Мехмед ІІ у КанстанцінопаліНа світанні 29 мая 1453 г. турэцкае войска рушыла на рашаючы штурм. У разгар бою Мехмед II адправіў на сцены горада янычараў (гэтых воінаў-рабоў султана, адарваных ад іх хрысціянскіх сямей і выхаваных у ісламскім духу, было пад Канстанцінопалем каля 15 тыс.). Туркі ўварваліся ў горад. У масавай разні быў забіты і імператар Канстанцін XI. Уцалелых канстанцінопальцаў турэцкія воіны зрабілі сваімі рабамі або прадалі за выкуп. Мехмед II загадаў адсекчы галаву мёртвага імператара і выставіць на ўсеагульны агляд у цэнтры разбуранага горада. Пазней галаву апошняга імператара Візантыі змясцілі ў асобую шкляную пасудзіну, і турэцкі султан пасылаў яе іншым правіцелям мусульманскага свету, каб наглядна прадэманстраваць трыумф ісламу.

Неўзабаве туркі захапілі апошнія рэшткі візантыйскіх уладанняў, у тым ліку і тыя тэрыторыі, населеныя грэкамі, якія не ўвайшлі ў адроджаную пасля 1261 г. імперыю. Гэта азначала крушэнне буйнейшага цэнтра хрысціянскай цывілізацыі на ўсходзе Еўропы. Паў «другі» Рым. Мехмед II перайменаваў Канстанцінопаль у Стамбул і зрабіў яго сталіцай Асманскай дзяржавы. У сваю тытулатуру султан уключыў словы «імператар Рыма». У турэцкай прапагандзе з'явіўся лозунг «Стамбул - трэці Рым». У пэўнай ступені супрацьвагай яму стаў лозунг расійскіх самаўладцаў: «Масква - трэці Рым». Характэрна, што ніводная з заходніх дзяржаў не выказвала прэтэнзій на абвяшчэнне сваёй сталіцы «трэцім» Рымам. Магчыма, пры гэтым улічвалася гаротная доля як «першага», так і «другога» Рыма.

Хрысціянскі свет не проста страціў тэрыторыі і людзей. З гэтага часу турэцкая пагроза на некалькі стагоддзяў навісла над Еўропай. Турэцкае пытанне зрабілася адным з галоўных у еўрапейскіх міжнародных адносінах. Без яго ўліку амаль ніводная з дзяржаў Еўропы не магла будаваць сваю знешнюю палітыку. Уцягнутыя ў канфлікты па- між сабой найбольш моцныя еўрапейскія дзяржавы са спазненнем ус- вядомілі ўсю трагічнасць падзей на берагах Басфора.

...

Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.