Англія ад падзення індэпендэнтскай рэспублікі да "слаўнай рэвалюцыі"
Падзенне індэпендэнтскай рэспублікі як заканчэнне Англійскай рэвалюцыі, пратэктарат Кромвеля. Эпоха рэстаўрацыі Сцюартаў. "Слаўная рэвалюцыя", станаўлення канстытуцыйнай манархіі. Вынікі, характар, рухаючыя сілы Англійскай рэвалюцыі сярэдзіны XVII ст.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.09.2017 |
Размер файла | 21,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Англія ад падзення індэпендэнтскай рэспублікі да "слаўнай рэвалюцыі"
Падзенне рэспублікі азначала заканчэнне Англійскай рэвалюцыі. Рэспубліка пала таму, што мела вельмі вузкую сацыяльную базу. Капігольд не быў адменены, агароджванні паскорыліся, гарадскія нізы цярпелі ад высокіх падаткаў, не была адменена царкоўная дзесяціна, не была ўспалявана свабода сумлення. У сялян і гарадскіх нізоў не было падстаў каб падтрымліваць рэспубліку. Рэспубліка страчвае падтрымку і маёмасных класаў, бо ў краіне не было палітычнай стабільнасці. Новае дваранства і буржуазія схіляліся да таго, каб перайсці да моцнай улады ў форме ваеннай дыктатуры. Адбылося выраджэнне Доўгага парламенту. Тых некалькі дзесяткаў дэпутатаў, якія працягвалі хадзіць на паседжанні палаты абшчын, сталі называць "ахвосцем Доўгага парламенту". У арміі былі моцныя настроі на карысць роспуску Доўгага парламенту. Пад ціскам арміі ён у 1652 г. прымае пастанову аб самароспуску і праведзенні выбараў у 1654. Але пры гэтым прадугледжвалася, што дэпутаты Доўгага парламенту аўтаматычна ўвойдуць у новы парламент, і толькі яны будуць мець права правяраць мандаты іншых дэпутатаў. У адказ на прыняцце гэтай пастановы ў Лондоне і ў арміі ўспыхнулі хваляванні. Супраць праекту выступіў і Кромвель.
20 красавіка 1652 г. Кромвель з'явіўся ў парламент і, абапіраючыся на падтрымку арміі, распусціў яго і дзяржаўны савет. Кромвель лічыў, што неабходна захаваць парламентскую форму праўлення і спачатку хацеў правесці выбары. Але ў Англіі ў той час былі моцныя раялісцкія настроі, і раялісты маглі перамагчы на парламентскіх выбарах. Тады Кромвель збірае парламент з заўзятых прэсвітарыян ("парламент святых" або "малы парламент"). Новы парламент сабраўся 3 ліпеня 1653 г. Кромвель разлічваў, што сапраўдная ўлада застанецца за арміяй. Але ў парламенце аформілася радыкальная меншасць, якая стала праводзіць значные пераўтварэнні. Быў прыняты закон аб адмене акцызаў, пачалася судовая рэформа, прапаноўвалася ўвесці прапарцыянальны падатак, адмяніць царкоўную дзесяціну. Армія вырашыла пазбавіцца ад непаслухмянага парламенту. 12 снежня 1653 г. кансерватыўная частка парламенту правяла рэзалюцыю аб яго самароспуску і перадачы ўлады Кромвелю. 16 снежня 1653 г. была прынята новая канстытуцыя - "Інструмент кіравання". Згодна ёй вярхоўная ўлада належала лорду-пратэктару. Ён мог прызначаць на дзяржаўныя пасады, склікаць і распускаць парламент, выдаваць указы, якія мелі сілу законаў. Зфармальнага пункту гледжання ўлада пратэктара была абмежавана тым, што ён хаймаў сваю пасаду пасля зацвярджэння дзяржаўным саветам, без згоды дзяржаўнага савета не мог распараджацца ўзброенымі сіламі, заключаць саюзы, абвяшчаць вайну. На саой справе адносіны пратэктара з Дзяржаўным ссаветам былі іншымі, бо ён меў рашаючы голас пры фарміраванні самога савета. Супрацьвагу лорду-пратэктару ствараў і парламент, які выбіраўся на аснове цэнзавага выбарчага права. На думку некаторых даследчыкаў у канстытуцыі 1653 г. быў ужо адлюстраваны прынцып падзелу ўладаў, які абапіраўся на старую англійскую традыцыю аб народным суверэнітэце. Вярхоўная ўлада дзялілася паміж лордам-пратэктарам і народам, прадстаўніком якога быў парламент.
Фактычна ў краіне ўсталяваўся ваенны рэжым. Англійская армія ўжо не была той рэвалюцыйнай армія, якая змагалася з каралём. Яе салдаты цяпер больш нагадвалі традыцыйных армейскіх наёмнікаў. Кромвель адразу паказаў на абарону чыіх інтарэсаў накірована яго палітыка. Ён разграміў левыя радыкальныя секты, нанёс удар па рэштках левелерам. Менш увагі Кромвель надаваў барацьбе з раялістамі. Яны скарысталі гэта і ўмацоўваюць свае пазіцыі. Калі Кромвель склікаў у 1654 г.парламент, аказалася, што большасць у ім складаюць раялісты, якія выступілі супраць Кромвеля. Таму ў студзені 1655 г. ён зноў распускае парламент. Тады ў сакавіку раялісты спрабуюць арганізаваць узброеныя выступленне супраць Кромвеля. пасля гэтага летам 1655 г. лорд-пратэктар падзліў Англію на 12 ваенных акруг на чале з генерал-маёрамі і ўся ўлада апынулася ў руках ваенных. Але гэтая сістэма кіравання не ўнесла стабільнасці ў грамадскае жыццё. У кастрычніку 1656 г. Кромвель склікае новы парламент, бо вялікім станавіўся ўплыў ваеннай вярхушкі, пратэктар веў шэраг войн, яму былі неабходны грошы быў скліканы, але і тут была. У новым парламенце выяівлася моцная апазіцыя. Ва ўмовах нестабільнасці сярод часткі палітычнай эліты зарадзілася ідэя вярнуць Англію да манархіі. Намячалася каранаваць Кромвеля. Пры рэалізацыі гэтага праекту краіна вярталася да традыцыйнага палітычнага ладу, што павінна было забяспечыць большую палітычную стабільнасць, а таксама незыблемасць заваёў рэвалюцыі, бо Кромвель быў яе лідэрам. 25 сакавіка 1657 г. парламент прымае "Смірэнную петыцыю", якая ўтрымлівала прапанову Кромвелю каранавацца. Супраць гэтых планаў выступіла афіцэрства, і Кромвель іх адхіліў. Ён памёр 3 верасня 1658 г.
Сацыяльна-эканамічная палітыка пратэктарату служыла інтарэсам новага дваранства і буржуазіі. Кромвель захаваў капігольд. У 1656 г. ён выдаў ардананс, які падцвярджаў адмену рыцарскіх трыманняў. У 1657 г. выходзіць акт, які забараняў жабракам пакідаць свой прыход. Знешняя палітыка Кромвеля таксама служыла інтарэсам класаў-саюзнікаў. Кромвель заключыў пераможны мір з Галандыяй, ён распачаў паспяховую вайну з Іспаніяй, заключыў саюз з Францыяй і Партугаліяй.
Пасля смерці Кромвеля пачынаецца агонія рэжыму пратэктарату. Лордам-пратэктарам становіцца сын Кромвеля Рычард. Уся ўлада апынулася ў руках ваеннай верхушкі. 25 мая 1659 г. Рычард, які быў абсалютна нездольным да дзяржаўных спраў, адмовіўся ад звання лорда-пратэктара. Усталёўваецца Другая рэспубліка (да 1660 г.). У краіне ўзмацняюцца раялісцкія настроі. У 1659 г. армія роспусціла парламент, большасць у ім складалі раялісты. Быў скліканы парламент, у які ўвашлі былыя дэпутаты Доўгага парламенту, але армія разагнала і гэты парламент. Сітуацыя нестабільнасці ўлады захоўвалася, палітычны крызіс абвастраўся.
У склаўшайся сітуацыі ў палітычнай эліце ўмацоўвалася перакананне, што адзіны шлях да стабілізацыі сітуацы - гэта рэстаўрацыя манархіі. У англійскай традыцыі рэспубліканскія ўстоі не пржыліся. Генерал Монк, адлючтроўваючы гэтыя настроі, рушыў сваю армію на Лондан. Ён правеў выбары ў новы парламент, большасць у якім атрымалі раялісты. Парламент прыняў рашэнне прапановаць Карлу ІI трон на пэўных умовах. Кароль іх прыняў і абнародаваў у Брэдскай дэкларацыі 1660 г. Ён абяцаў захаваць за новымі ўласнікамі землі, якія былі набыты ў час рэвалюцыі прыватным чынам, дараваць амністыю праціўнікам манархіі, не праводзіліся праследванні па рэлігійнаму прызнаку, рэгулярна склікаць парламент. Карл ІI вернуты ў Англію як "дагаварны" кароль.
29 мая 1660 г. кароль уязджае ў Лондон. Армія стрымана аднеслася да рэстаўрацыі, супраць яе таксама выступілі радыкальныя секты. Кароль разлічваў на тое, што ён не будзе выконваць дэкларацыю. Карл ІІ лічыў, што ўлада караля ў Англіі не мае абмежаванняў, але кароль падцвердзіў усе вольнасці, пагадзіўся на адмену судоў каралеўскія прэрэгатывы, адмену рыцарскага трымання. На справе кароль апынуўся ў залежнасці ад парламенту, бо той выдаваў яму субсыдыі толькі на кароткі тэрмін. Палата лордаў зноў пачала сваю дзейнасць. Кароль аднаўляе і Тайны савет у якасці вышэйшага дарадчага органа караля. Але гэты орган фарміруецца на парытэтных пачатках: палову міністраў прапанавалі ў савет палата лордаў і палата абшчын, а палову - карона.
Першы парламент эпохі рэстаўрацыі (1660 г.) атрымаў назву "Канвенцыйны парламент". Ён прыняў закон аб амністыі. Пад яе падпадалі ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі за выключэннем 70 чалавек, якія непасрэдна удзельнічалі ў судзе над каралём, 29 з іх пакаралі смерцю. Прах Кромвеля і Айртона быў выкапаны, павешаны, а затым зноў закопаны.
Важным было зямельнае пытанне. Па ім быў дасягнуты кампраміс паміж старым і новым дваранствам. Старым уладальнікам вярталіся зямлі раялістаў, якія былі канфіскаваны парламентам, а таксама землі кароны і царквы. Тыя ж земл, якія былі набыты прыватным парадкам, пакідаліся новым уладальнікам. Такім чынам, новае дваранства часткова страціла свае землі, якія набыло ў час рэвалюцыі. У 1660 г. быў прыняты закон, які падцвердзіў адмену рыцарскага трымананнея зямлі, пры гэтым капігольд захаваўся.
У 1661 збіраецца новы парламент, які засядаў да 1679 г. атрымаў назву Доўгім парламентам рэстаўрацыі. У караля склаліся нармальныя адносіны з парламентам, але сітуацыя мяняецца, вялікія траты караля выклікалі крытыку дэпутатаў. У 1667 г. палата абшчын становіцца апазіцыйнай каралю. Яны дабіліся адстаўкі ўрада лорда Кларэндона, які быў вядомы як яры прыхільнік абсалютнай манархіі. рэспубліка рэвалюцыя пратэктарат манархія
У гэты ж час у Англіі фарміруюцца двухпартыйная сістэма. Партыю вігаў называлі "партыяй краіны". Яна аб'ядноўвала ліберальных лендлордаў, прадстаўнікоў фінансавай арыстакратыі, прамыслоўцаў, сярэдніх гандляроў. Вігі выступаюць прыхільнікамі канстытуцыйнай манархіі і абаронцамі правоў парламенту перад каралеўскай уладай. Торы абапіраліся перш за ўсё на старое дваранства, кансерватыўных правінцыйных джентры. Кіруючая роля ў гэтай партыі належала старой зямельнай арыстакратыі. Торы разумелі немагчымасць вяртання Англіі да абсалютызму, але яны лічылі, што галоўная роля ў кіраванні краінай павінна належаць кааралю і падавалі сябе ў якасці абаронцаў правоў кароны перад парламентам.
Торы да 1667 г. мелі большасць у парламенце. Затым перавага пераходзіць да вігаў. У 1672 г. Карл ІI выдае "Дэкларацыю аб верацярпімасці". Згодна ёй людзі любога веравызнання мелі права займаць дзяржаўныя пасады. Парламент выступіў супраць, бо ўбачыў у гэтым пагрозу наступлення каталіцызму. У 1673 г. ён прымае закон аб прысязе. Згодна з ім кожны, хто прэтэндуе на дзяржаўную пасаду, павінен быў прынесці прысягу англіканскай царкве. У 1678 г. супраць каталіцызму быў прыняты новы закон, які выключыў каталікоў з парламенту. Парламент ажыццяўляў фінансавы кантроль над дзяржаўнымі сродкамі. У 1678 г. парламент дабіўся абстаўкі кабінета лорда Дэнбі, які імкнуўся да пашырэння ўладных паўнамоцтваў караля за кошт парламенту. Пачынае складвацца традыцыя калі міністры нясуць адказнасць перад парламентам.
У 1679 былі праведзены парламентскія выбары, у выніку якіх большасць у парламенце заваявалі вігі. Парламент прымае дакумент "Хабес корпус акт" аб абароне правоў асобы. Гэты закон абараняў англічан ад адвольнага арышту, забароняў турэмнае зняволенне без суда, прадугледжваў абавязковы разгляд у судзе законнасці арэшту. У 1679 г. разгортваецца барацьба па пытанню аб наследванні англійскага трону. Наследнік Карла ІІ, прынц Йоркскі, з'яўляўся каталіком. Парламент вырашыў стварыць перашкоду таму, каб каталік стаў англійскім каралём. Быў прыняты біль аб выключэнні герцага Йоркскага са спісу наследнікаў англійскага прэстолу. Карл ІI палічыў, што парламент парушыў каралеўскую прэрэгатыву і ў 1680 г. распусіў парламент, але выбары зноў прынеслі перамогу вігам. Карл ІI зноў распускае парламент і з 1681 г., пачынаецца яго беспарламентскае праўленне. Вігі ў такіх умовах становяцца на шлях змоў. У 1683 г. яны арганізавалі узброенае выступленне супраць караля, партыя вігаў была разгромлена.
У 1685 Карл памірае, герцаг Йоркскі становіцца каралём Якавам ІІ. Ён адмовіўся ад безпарламентскага праўлення і склікае парламент, у якім практычна ўсе месцы занялі торы. Парламент прыняў закон аб увядзенні пажыццёвай субсідыі каралю, закон аб стварэнні пастаяннай арміі, адмяніў "хабес корпус акт", абмежавана свабода слова, была адноўлена дзейнасць царкоўнай судовай камісіі, каталіцкія святы атрымліваюць свабоду правядзенння службы. Пагроза рэстаўрацыі каталіцызму хутка нарастае. У 1686 г. католікі складалі большасць сярод суддзяў Англіі, кароль увёў 5 каталікоў у Дзяржаўны савет. 4 красавіка 1687 г.Якаў ІІ выдае "Дэкларацыю аб верацярпімасці". Яна адмяняла для дзяржаўных чыноўнікаў прысягу на вернасць англіканскай царкве. Вігі спрабуюць змагацца супраць пагрозы акаталічвання спачатку ваеннымі метадамі. У 1685 г. на англійскае ўзбярэжжа высадзіўся герцаг Манбаут (пазашлюбны сын Карла ІI, прыхільнік пратэстанства). Яго спробу захапіць трон падтрымалі вігі. Але паўстанне пацярпела паражэнн.
У 1687-1688 гг. рэжыма рэстаўрацыі сутыкаецца з крызісам, які прывёў да "слаўнай рэвалюцыі." 1688 г. Крызіс быў абумоўлены асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця Англіі ў той час. Імкліва развіваўся капіталістычны ўклад. За 1660-1688 гг. англійскі гандаль, прамысловая вытворчасць выраслі ў 2 разы. Рэжым рэстаўрацыі аб'ектыўна спрыяў развіццю капіталістычных адносін: уводзіліся высокія мытныя пошліны; новыя навігацыйныя акты. У выніку англійскі капіталізм зрабіў значны крок наперад, умацавалі сваё эканамічнае і палітычнае становішча новае дваранствава і буржуазія. Цяпер ім патрэбен быў доступ да палітычный ўлады, каб гарантаваць свае правы, абараніць уласнасць. Новыя слаі грамадства былі рашуча супраць абсалютыскіх памкненняў Якава II і супраць яго палітыкі рэстаўрацыі каталіцызму. Нават традыцыйна верныя каралю англіканскія епіскапы выступілі супраць II Дэкларацыі аб верацярыі ад 4 мая 1688 г. якая пашырала правы католікаў. Апазіцыя цяпер уключала як вігаў, так і торы. Вігі адмовіліся ад змоўніцкай тактыкі і вярнуліся да парламентскай барацьбы. Спадзяваліся што пасля смерці Якава II ім удасцца пасадзіць на трон яго дачку Марыю, пратэстанку па веравызнанню. Але ў чэрвені 1688 г. у Якава II нарадзіўся сын, які цяпер з'являўся законным наследнікам. Апазіцыя вырашыла дзейнічаць шляхам дзяржаўнага перавароту. Яна звярнулася за дапамогай да правіцеля Нідэрландаў Вільгельма Аранскага. 10 кастрычніка 1688 г. ён выступіў з дэкларацыяй аб абароне пратэстантаў і высадзіўся ў Англіі. Яго войскі атрымалі падтрымку. У снежні 1688 г. Якаў ІI уцёк з Лондона. Вільгельм становіцца часовым правіцелем Англіі. У студзені 1689 г. сабраўся новы парламент (канвент), які абмяркоўвае пытанне аб абвяшчэнні Вільгельма каралём. Палата лордаў выказалася супраць, затое Вільгельма падтрымала Сіці. 13 лютага 1689 г. Вільгельм быў абвешчаны каралем Англіі. Ён абнародаваў "Дэкларацыю аб правах", згодна якой кароль павінен кіраваць згодна са статутамі парламента, традыцыямі і звычаямі Англіі. Кароль не мог цяпер адтэрміноўваць уступленне у дзеянне парламентскіх статутаў, даходы караля вызначаў парламент, але кароль быў вольны выбіраць сваіх міністраў, меў права склікаць і распускаць парламент. Усталёўваўся незалежны суд, свабода слова. Уся паўната заканадаўчай улады згодна Білю аб правах была замацавана за парламентам, а кароль быў пазбаўлены якіх-небудзь заканадаўчых прэрагатыў. Каралю забаранялася набіраць армію у мірны час.
"Слаўная рэвалюцыя" стала важнейшай вехай на шляху станаўлення канстытуцыйнай манархіі. Рэвалюцыю ажыцявіла зямельная арыстакратыя і буйная буржуазія, роля народных мас была пасіўнай. Зямельная арыстакратыя і буйная буржуазія дасягнулі кампрамісу, згодна з якім зямельная арыстакратыя адыгрывала вядучую ролю ў палітычным жыцці, а вярхушка буржуазіі атрымала дамінуючае становішча ў эканоміцы. Яна прадэманстравала наяўнасць пабудаванага на кампрамісе адзінства паміж элітай Англіі па важнейшых пытаннях эканамічнага і палітычнага развіцця.
4. Англійская рэвалюцыя сярэдзіны ХУІІ ст. была буржуазнай па сваім характары Яна знішчала шматлікія феадальныя перажыткі і адкрыла шлях для больш хуткага развіцця капіталічтычных адносін. Яна ўсталявала прыватную ўласнасць на зямлю для дваранства, пакончыла з абсалютысцкімі памкненнямі англійскай кароны.
Паколькі рэвалюцыя садзейнічала станаўленню больш дэмакратычнай сістэмы дзяржаўнай ўлады, абудзіла да палітычнага жыцця шырокія народныя масы, яна мела дэмакратычны характар.
Англійская рэвалюцыя была адносна кансерватыўнай з пункту гледжання сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Аграрнае пытанне было вырашана на карысць буйнога зямлеўлпдання, захаваўся лендлардызм, а сяляне зямлі не атрымалі. Англійская сельская гаспадарка пайшла па свайму асабліваму шляху развіцця, паступова знікае англійскае сялянства як клас дробных зямельных уласнікаў, паскараецца працэс ператварэння лендлордаў у сельскагаспадарчых прадпрымальнікаў. Так адбылося таму, што адну з кіруючых роляў у рэвалюцыі адыграла новае дваранства, зацікаўленае ў захаванні буйнога землеўладання.
Кіруючымі сіламі рэвалюцыі выступалі новае дваранства і буржуазія. У ёй таксама ўзялі актыўны ўдзел такія сацыяльныя пласты, як сялянства, дробная буржуазія, гарадскія нізы. Але яны як правла ішлі ў фарватары той палітычнай лініі, якую вызначалі буржуазія і новае дваранства. Спроба левелераў ажыццявіць інтарэсы срэдніх і дробнаўласніцкіх слаёў закончылася няўдачай. Пацярпелі паражэнне і дзігеры, якія выступілі носьбітамі камуністычнай ідэалогіі ў час рэвалюцыі. Рэстаўрацыя Сцюартаў не змагла ліквідаваць асноўныя вынікі рэвалюцыі.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.
контрольная работа [34,8 K], добавлен 02.12.2011Гістарычнае даследаванне пазіцый і адносін беларускіх нацыянальных партый да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Дваісты характар дзеянняў нацыянальнага руху. Ацэнка значэння Першага Ўсебеларускага партыйнага сходу. Мяцеж польскага корпуса Мусніцкага.
контрольная работа [20,6 K], добавлен 26.09.2012Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.
реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009Асаблівасці эканамічнага развіцця Англіі і палітычныя перадумовы для рэвалюцыі, размяшчэнне сацыяльных сіл. Прычыны вайны за незалежнасць ЗША. Узмацненне каланіяльнага прыгнёту Англіі, значэнне вызваленчай вайны паўночнаамерыканскіх калоній ад Англіі.
курсовая работа [29,6 K], добавлен 29.05.2012Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011Перадумовы рэвалюцыі: эканамічна, палітична, сацыальныя. Рэвалюцыйныя падзеі лютага 1917 года ў Петраградзе. Адрачэнне Мікалая II ад пасаду. Красавіцкі І Чэрвеньская Крызіс улады. Выступленьня генерал Карнілава. Версія "нямецкага фінансавання" ревалюцыі.
курсовая работа [46,1 K], добавлен 27.04.2012Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.
контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.
реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.
реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.
контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.
реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012Прычыны і перадумовы рэвалюцыі ў Аўстрыйскай імперыі. Перамога непрымірымага вугорскага нацыяналізму ў Венгрыі. Падзеі "Вясны народаў" у Аўстрыйскай імперыі. Параза рэвалюцыйнага руху і фарміраванне неоабсолютизму. Выбары ў франкфурцкі парламент.
курсовая работа [53,3 K], добавлен 25.07.2012Галоўная задача и сусветна-гістарычнэ значэння Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Пачатак дэмакратычнага развіцця Беларусі, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.
реферат [45,2 K], добавлен 21.02.2013Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.
реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.
реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010Змены ў грамадскім жыцці Рыма напярэдадні ўсталяванне рэспублікі. Дзяржаўны лад Рыма ў пач. III ст. Законы Дванаццаці табліц, прыклад фармалізму права. Прававое становішча рымскіх грамадзян. Грамадскі і дзяржаўны лад старажытнага Рыма ў сярэдзіне II ст.
дипломная работа [84,4 K], добавлен 28.05.2012Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.
реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).
шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012