Беларускія хімічныя тэрміны пачатку ХХ стагоддзя

Знаёмства з асноўнымі этапамі фармавання беларускай навуковай тэрміналогіі ў пачатку ХХ стагоддзя. Агульная характарыстыка кніжнай серыі "Беларуская навуковая тэрміналогія", аналіз асаблівасцяў стварэння. Разгляд выпускаў слоўніка хімічнай тэрміналогіі.

Рубрика История и исторические личности
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2018
Размер файла 15,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускія хімічныя тэрміны пачатку ХХ стагоддзя

Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца на пачатку ХХ стагоддзя. З 1922 па 1930-ы год у Мінску публікавалася кніжная серыя “Беларуская навуковая тэрміналогія”, у межах якой былі надрукаваны слоўнікі з галіны літаратуры, логікі і псіхалогіі, музычнага мастацтва, анатоміі, права, грамадазнаўства, заалогіі, мовазнаўства, глебазнаўства, бухгалтарскай справы, хіміі, сельскай гаспадаркі, фізікі, педагогікі, агульнай раслінагадоўлі.

Актыўная тэрмінатворчая дзейнасць 20-х гадоў не толькі дазволіла забяспечыць патрэбы ў беларускіх тэрмінах для адукацыйнай сістэмы, але і мела кумулятыўны эфект, што спрыяла выданню ў канцы 1920-х - пачатку 1930-х гадоў разнастайнай спецыялізаванай беларускамоўнай літаратуры, якая не абавязкова была “падтрымана” праз папярэдняе выданне адпаведных тэрміналагічных слоўнікаў. (Напрыклад, С.М. Бурак. Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў (525 с.), Г.Ю. Гесэ. Тэхналогія металаў (324 с.), З. Альтшулер. Даведнік маладога электратэхніка (311 с.) і інш.). Падобная сітуацыя, калі ў Беларусі бесперашкодна выдавалася вельмі разнастайная спецыялізаваная літаратура на беларускай мове, больш ніколі не паўтарылася пазней.

“Слоўнік хімічнай тэрміналогіі” выйшаў 18 выпускам і складаўся з “Расійска-беларуска-яурэйскага слоўніка”, “Слоўніка беларускіх тэрмінаў” і “Слоўніка яўрэйскіх тэрмінаў”. У слоўнік увайшла першая частка хімічнай тэрміналогіі - агульная хімія (неарганічная і частка арганічнай). Адносіцца да слоўнікаў перакладнога тыпу. Апрацоўка хімічнай тэрміналогіі была распачата ў 1924 годзе асобнай камісіяй, якая была створана Прыродазнаўчай секцыяк ІБК (у складзе - В. Вяршук, Ч. Родзевіч, А. Круталевіч, Я. Сушынскі). Камісія не завяршыла работы, таму ў 1925 годзе была створана новая камісія ў складзе В. Вяршука і Ч. Родзевіча.

Пры ўкладанні слоўніка камісія кіравалася наступнымі палажэннямі: даць тэрміналогію агульнай хіміі ў аб'ёме праграм тэхнікумаў, рабфакаў, камвуза і першых двух курсаў універсітэта;

інтэрнацыянальныя тэрміны ўводзіць у беларускую мову нязменна, толькі ў беларускай транскрыпцыі;

тэрміны, узятыя з жывой народнай мовы, даваць у іх народнай форме;

пры адсутнасці патрэбных слоў у народнай мове і агульнапашыраных інтэрнацыяналізмаў утвараць неалагізмы згодна з законамі беларускай мовы;

складаныя тэрміны (назоўнік + прыметнік) змяшчаць у слоўніку пад літараю назоўніка.

Праект слоўніка быў зацверджаны Тэрміналагічнай камісіяй у 1927 годзе. Слоўнік выходзіў з друку як праект і меў дыскусійны характар.

Многія тэрміналагічныя адзінкі, пададзеныя ў слоўніку, характарызуюцца адназначнасцю, выразнай і дакладнай суаднесенасцю з хімічным паняццем: абсорбцыя, азотсульфіт барыю ВаС2, выпарванне, аўраты, амальгама, амідакіслоты. Большасць тэрмінаў, выпрацаваных у 20-я гады, уваходзіць у склад сучаснай хімічнай тэрміналогіі: блішчак, паліва, бровар, паклад, галын, перагарт, сітаватасць, міскаі інш.

Некаторыя тэрміны ствараліся шляхам калькавання на аснове ўласных лексічных сродкаў. Па ступені суаднесенасці словаўтваральных марфем з адпаведнымі рускімі тэрмінамі найперш вылучаюцца: а) словы, што складаюцца з уласцівых беларускай мове каранёвых і афіксальных марфем: вытравление - выяданьне, выщелачивание - выжлукчваньне, мелкозернистый - дробнакрупкаваты, предохранитель - забясьпечнік, хлопьевидный осадок - клоччападобны асадак, залежь - паклад; б) словы, у склад якіх уваходзяць агульныя для беларускай і рускай мовы каранёвыя, але розныя афіксальныя марфемы: делимость материи - падзельнасць матэрыі; испарение - параваньне; молекулярное преломление - малекулярны пералом.

Шляхам транскрыпцыі ці транслітарацыі ўводзіліся тэрміны з рускай мовы і з неславянскіх моў: металл - мэтал; мельхиор - мэльхіёр; наждак - наждак, ниобий - ніобі; органический - органічны; родій - роды; фотография - фотаграфія.Нярэдка пры запазачаным тэрміне падаваўся беларускі адпаведнік: депрессия - дэпрэсія, западзіна; дистилляция - перагонка, дыстыляцыя; карбид - карбід, вугляк; резервуар - магазын, вадастаў, рэзэрвуар; эквивалент - роўнавартнік, эквівалент; пигмент - фарбнік, пігмент.

Часта тэрміны, аднолькавыя па сваёй структуры з тэрмінамі рускай мовы, асвойваліся граматычна (беларускія тэрміны мелі іншы род): вазелин - вазеліна, кофеин - кофэіна, лазурь берлинская - бэрлінскі лазурак, нафталин - нафталіна, парафин - парафіна, перл - пэрла, пластинка - пласток, плесень - плесьня, стеарин - стэарына, терпентин - тарпантына, формалин - формаліна, хинин - хініна, эозин - эозына.

Для хімічнай тэрміналогіі, як і для іншай тэрміналагічнай лексікі таго часу, характэрна полінайменнасць: алюминий - алюміні, глінец А1; алюминиевая бронза - алюмініевая, глінцовая бронза; хлорная известь - бялільная хлёрка, хлёрная вапна; водка - гарэлка, водка; щелочь - луг, аснова; клетчатка - абалоніна, цэлюлёза; пигмент - фарбнік, пігмэнт; наждак - наждак, шмэргель; резервуар - магазын, вадастаў, рэзэрвуар; депрессия - дэпрэсія, западзіна; насыщенный раствор - насычаны рошчын, раствор; трут - цыр, трут; дистилляция - перагонка, дыстыляцыя; эквивалент - роўнавартнік, эквівалент; водный раствор - водны рошчын, раствор; винный спирт - сьпірытус, этылёвы сьпірытус, звычайны сьпірытус; горное масло - нафта, горны алей; естественный - прыродны, натуральны; известковая печь - вапельня, вапенная печ. Паміж прыведзенымі тэрмінамі існуюць семантычна блізкія ці раўназначныя адносіны, гэта значыць адносіны сінанімічнасці - сэнсавых адценняў іх паняційнага зместу (луг/аснова, абалоніна/цэлюлоза, дэпрэсія/западзіна) або дублетнасці - адсутнасці якіх-небудзь адценняў у іх паняційным змесце (цыр/трут, наждак/шмэргель, водка/гарэлка).

У склад беларускай тэрміналогіі ўводзіліся тэрміны з польскай мовы: цына, цынаваць, тлен, аршэннік, галяс, мосенж, цынамон, бровар.

Пра ўвядзенне ў склад тэрміналагічнай лексікі дыялектных слоў, якія выкарыстоўваліся як гатовыя моўныя адзінкі або служылі асновай для ўтварэння неалагізмаў, сведчыць той факт, што некаторыя з такіх слоў і зараз існуюць у беларускіх гаворках: калиевая слюда/каліевы лушчак - у дыялектнай мове слова лушчак ужываецца са значэннем `ачышчаны арэх'; горелка/пальнік - у паўночна-заходніх гаворках Беларусі лексема мае значэнне `гарэлка ў прымусе'; мышьяк/аршэнік - на ўсходзе Беларусі слова бытуе са значэннем `нейкая д'ябальская атрута'; окалина/дзындра - у паўночна-заходніх гаворках Беларусі лексема мае два значэнні `шлак' і `металічнае пілавінне'; шлак/жужаль - у сучасных беларускіх гаворках слова мае шмат значэнняў: `шлак', `цвёрды нагар у коміне', `куколь', `гнаявая жыжка', `лёк', `наогул што-небудзь вадкае', `гразевая жыжка', `крохкая парода', `бруд у вадзе', `дробныя адходы ад бульбы'; печь плавильная/гамарня - у народнай мове слова гамарня мае значэнні `медны завод', `рудня', `медзеплавільная майстэрня', `шумная гутарка', `шумнае месца', `будынак музычнай установы'.

Прынцып арыентацыі на ўнутрымоўныя структурна-семантычныя магчымасці беларускай мовы знайшоў сваю рэалізацыю ў тым, што тэрміналагічная лексіка фарміравалася і шляхам утварэння шматлікіх неалагізмаў і ўвядзення агульнаўжывальных слоў: пробирка - пробаўка, ракавина - вадазьліў, проявитель - выяўнік, плотность - сьцісласьць, зажим - сьціскач, вторичная соль - другачная соль, глазурь - палімва, выщелачивание - выжлукчваньне, жадность кислот - прагавітасць кіслот, бликование - адсьвечваньне, веселящий газ - весялушны газ, обманки - падабнякі, остатки - пасьледкі.

Многія тэрміны, утвораныя ў 20-я гады, пазней былі заменены на фанетычна і граматычна асвоеныя рускамоўныя варыянты (сучасны варыянт падаецца праз касую рыску): выщелачивание - выжлукчванне/вышчалочванне, вытравление - выяданне/вытраўленне, горелка - пальнік/гарэлка, фарфоравы - парцэляваны/фарфоравы, окалина - дзындра/акаліна, отвар - вывар/адвар, олово - цына/волава, корица - цынамон/карыца, колчедан - іскрак/калчадан, камедь - смолка/камедзь, калиевая слюда - каліевы лушчак/каліевая слюда, лудить - цынаваць/лудзіць, мышьяк - аршэнік/мыш'як, листовое олово - аркушавая цына/ліставое волава, латунь - мосенж/латунь, купорос железный - вітрыёль жалезны/купарвас жалезны, припой - літ/прыпой, плавиться - тапіцца/плавіцца, проявитель - выяўнік/праявіцель, бродить - брузьнуць/брадзіць. Не ўсе тэрміны, прапанаваныя навукоўцамі ў 20-я гады ХХ стагоддзя, замацаваліся ў лексіка-семантычнай сістэме беларускай літаратурнай мовы, аднак яны паказваюць, як фарміравалася беларуская нацыянальная тэрміналогія на пачатковым этапе яе развіцця.

тэрміналогія хімічны наукова

Спіс літаратуры

1. Слоўнік хэмічнае тэрмінолёгіі (проект) : Выпуск 18 // Беларуская навуковая тэрміналёгія : у 4-х кн.: выданне другое, стэрэатыпнае. - Мінск : ARCHE, 2010. - Кн. 2. - С. 383-759.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Историографичний агляд та перыяду развіцця навукі і тэхнікі. Навуковае напрамак у развіцці тэхнікі: механіка і тэрмадынаміка, электрычнасць і магнетызм, свитлотехника. Развіццё тэхнікі і пабудова машын у XIX-пачатку XX стагоддзя, ваенныя тэхналогіі.

    курсовая работа [66,9 K], добавлен 25.07.2012

  • Метадалагічная база гістарычных даследаванняў расійскіх навукоўцаў XIX - пачатку ХХ ст. Уклад расійскіх даследчыкаў у крыніцазнаўчай і гістарыяграфічныя традыцыю. Канцэптуальныя распрацоўкі праблем сусветнай гісторыі ў працах рускіх гісторыкаў.

    дипломная работа [71,0 K], добавлен 29.05.2012

  • Лібералізм ў Расіі. Лібералізм як інтэлектуальная традыцыя рускай грамадскай думкі. Кансерватыўны лібералізм ў Расіі XIX стагоддзя. Асновы і значэння лібералізму. Эпоха вялікіх рэформаў Аляксандра II. Славьянофілы і заходнікі ў Расіі XIX стагоддзя.

    курсовая работа [30,6 K], добавлен 29.05.2012

  • Адукацыя племяннога В'етнамскай дзяржавы. Надоўга стагоддзе каралеўства аулак. Стварэнне аб'яднанай дзяржавы намвьет. Перадумовы супрацьстаянне "Краін поўначы і поўдня". Крызісе в'етнамская феадалізму, агрэсыя 1784-85 гг. Страта націянальнай незалежнасці.

    дипломная работа [121,0 K], добавлен 25.04.2012

  • Гісторыя Еўропы эпохі Сярэднявечча. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы Германіі. Сацыяльнае становішча нямецкага сялянства ў канцы ХV - ў пачатку XVI стагоддзя. Сялянскія бунты як праява незадаволенасьці феадальнымі адносінамі ў сяле.

    курсовая работа [39,7 K], добавлен 25.07.2012

  • Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.

    реферат [24,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.

    реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Вызначэнне перадумовы стварэння Полацкай зямлі: кліматычныя і геамарфалагічныя ўмовы, палітычная сітуацыя ў краіне. Разгляд стадый фарміравання дзяржаўна-палітычных структур Еўропы. Характарыстыка грамадска-гаспадарчага ладу Полацкай зямлі ў Х-ХІ ст.

    реферат [32,3 K], добавлен 17.12.2010

  • Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.

    контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010

  • Этнаграфічная характарыстыка гарадской сям’і. Вольны час гарадской сям’і. Колькасны склад, дзетнасць і іншыя рысы сям’і гараджан на Беларусі у XIX – пачатаку ХХ ст. Змест сямейнага побыту гараджан і асобныя рысы сямейнай абраднасці ў гарадскім асяроддзі.

    курсовая работа [53,8 K], добавлен 06.02.2014

  • Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі, аснова для її ўтварэння. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну.

    контрольная работа [21,2 K], добавлен 22.08.2011

  • Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка, абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор.

    реферат [39,5 K], добавлен 12.12.2009

  • Гісторыя стварэння беларускай сацыялістычнай грамады – першай у рэспубліцы нацыянальна-дэмакратычнай партыі сацыялістычнай арыентацыі, яе арганізатары; мэты і задачы. Аналіз асноўных пытанняў дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў праграмных дакументах БСГ.

    контрольная работа [10,9 K], добавлен 15.03.2013

  • Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012

  • Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны. Эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi польская улада. Зямельная рэформа у пачатку 20-х гадоу. Знiшчэння беларускай мова. Культурнае жыццё беларускага народа. Польская буржуазія і памешчыкі.

    реферат [15,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.

    реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.