Развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі (1944–1961 гг.)
Вызначэнне галоўных кірункаў, зместу і асаблівасцей развіцця філалагічнай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у сістэме вышэйшай школы Беларусі ў 1944–1961 гг. Працэс рэфармацыйных змен у развіцці вышэйшай філалагічнай адукацыі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 18.08.2018 |
Размер файла | 62,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
АЎТАРЭФЕРАТ
дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук
Развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі (1944-1961 гг.)
па спецыяльнасці 07.00.02. - айчынная гісторыя
Гаравая Алеся Аляксееўна
Мінск, 2009
Работа выканана ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава»
Навуковы кіраўнік -
Яноўскі Алег Антонавіч, кандыдат гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Афіцыйныя апаненты:
Сідарцоў Уладзімір Нікіфаравіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Яршова Вольга Ігараўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сацыяльнай работы філіяла “Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта” ў г. Мінску.
Апаніруючая арганізацыя -
УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”
РЭЗЮМЕ
Гаравая Алеся Аляксееўна
Развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі (1944-1961 гг.)
Ключавыя словы: Беларусь, вышэйшая школа, філалагічная адукацыя, студэнты-філолагі, прафесійная падрыхтоўка, вучэбны план, выкладчыкі ВНУ, навука, Акадэмія навук БССР, навукова-даследчая дзейнасць.
Мэта даследавання - вызначыць галоўныя накірункі, змест і асаблівасці развіцця філалагічнай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у сістэме вышэйшай школы Беларусі ў 1944-1961 гг.
Метады і метадалогія даследавання. У дысертацыі была скарыстана сукупнасць навуковых прынцыпаў: гістарызму, навуковай аб'ектыўнасці і сістэмнасці, а таксама спецыяльна-гістарычных (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, рэтраспектыўны) метадаў.
Атрыманыя вынікі і іх навізна. Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў заключаюцца ў тым, што ў беларускай гістарыяграфіі створана абагульняючая праца па праблемах развіцця вышэйшай філалагічнай адукацыі Беларусі ў 1944-1961 гг. У кантэксце дзяржаўнай палітыкі аўтарам даследавана сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў праз вышэйшую школу, навукова-педагагічная дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага саставу, ідэалагічная праца ў ВНУ.
Рэкамендацыі па выкарыстанні. Вынікі могуць быць выкарыстаны ў лекцыйных курсах па гісторыі Беларусі, спецкурсах па гісторыі вышэйшай школы, у навуковым працэсе, звязаным з даследаваннем у галіне літаратуразнаўства і мовазнаўства другой паловы 40-х - пачатку 60-х гг. XX ст., пры падрыхтоўцы вучэбных дапаможнікаў, а таксама пры стварэнні абагульняючых даследаванняў па гісторыі Беларусі і гісторыі развіцця вышэйшай адукацыі.
Сфера выкарыстання: гісторыя развіцця вышэйшай адукацыі, гісторыя навукі, універсітэтазнаўства.
РЕЗЮМЕ
Горовая Алеся Алексеевна
Развитие системы высшего филологического образования в Беларуси (1944-1961 гг.)
Ключевые слова: Беларусь, высшая школа, филологическое образование, студенты-филологи, профессиональная подготовка, учебный план, преподаватели вузов, наука, Академия наук БССР, научно-исследовательская деятельность.
Цель исследования - определить главные направления, сущность и особенности развития филологического образования и профессиональной подготовки специалистов-филологов в системе высшей школы Беларуси в 1944-1961 гг.
Методы и методология исследования. В диссертации было использовано совокупность научных принципов: историзма, научной объективности, и системности, а также специально-исторических (историко-генетический, историко-сравнительный, ретроспективный) методов.
Полученные результаты и их новизна. Научная новизна и значимость полученных результатов заключаются в том, что в белорус-ской историографии создана обобщающая работа по проблемам развития высшего филологического образования Беларуси в 1944-1961 гг. В контексте государственной политики автором исследована система подготовки специалистов-филологов через высшую школу, научно-педагогическая деятельность профессорско-препода-вательского состава, идеологическая работа в вузах.
Рекомендации по использованию. Результаты могут быть применены в лекционных курсах по истории Беларуси, спецкурсах по истории высшей школы, в научном процессе, связанном с исследованием в области литера-туроведения и языковедения второй половины 40-х - начале 60-х гг. XX в., при подготовке учебных пособий, а также при создании обобщающих исследований по истории Беларуси и истории развития высшего образования.
Сфера применения: история развития высшего образования, история науки, университетоведение.
SUMMARY
Haravaya Alesia Aliakseeuna
Development of the system of Higher Philological Education in Belarus (1944-1961)
Key words: Belarus, higher school, philological education, philological meeting, students-philologists, professional preparing, curriculum, teachers and lecturers from higher educational establishments, science, the Academy of Science BSSR, research.
The purpose of the research is - to determine the main directions, ideas and peculiarities of development of philological education and professional preparing specialists-philologists in the system of Higher education in Belarus in 1944-1961.
Methods and research methodology. We used the combination of scientific principles such as objectivity, historism and systemism, and also special and historic (historic and genetic, historic and comparative, retrospective) methods.
Received results and their innovation. The scientific innovation and importance of the received results consist in the creation of summarizing work on the developmental problems of philological education in Belarus in 1944-1961. The author investigated the system of preparing specialists-philologists through higher education, research by teaching staff, ideological work in higher educational establishments taking into account the governmental policy.
The recommendations for using. The results can be applied for lectures on the history of Belarus, lessons on the history of higher education, scientific process which is connected with research on fields of literature and linguistics of higher education the second half 40s- the beginning 60s XX century, for preparing and publishing text-books, and for writing summarizing researches on the history of the development of Belarusian higher education.
The sphere of using: is the history of higher education, the history of science, the history of university.
КАРОТКІЯ ЎВОДЗІНЫ
У пачатку 1990-х гг. у Беларусі адбыліся радыкальныя грамадска-палітычныя змены, якія абумовілі новыя перспектывы ў развіцці вышэйшай адукацыі. Асноўныя падыходы да развіцця вышэйшай школы СССР і БССР сталі крытычна пераасэнсоўвацца, узнікла неабходнасць іх карэкціроўкі. Прыярытэты ў галіне вышэйшай адукацыі павінны былі адпавядаць новым рэаліям грамадскага жыцця. Іх асэнсаванне, як і вызначэнне сутнасці мадэрнізацыйных змен у арганізацыі і кіраванні адукацыйнай сферай з боку дзяржавы, патрабавалі навуковага грунту. Зварот да нядаўняга гістарычнага мінулага пры разглядзе гэтай сферы грамадскага жыцця мае пэўны практычны і агульнанавуковы сэнс.
Дысертацыйнае даследаванне з'яўляецца актуальным, паколькі раскрывае працэс рэфармацыйных змен у развіцці вышэйшай філалагічнай адукацыі, падыходы і ў цэлым дзяржаўную палітыку ў гэтай сферы. Асэнсаванне савецкай навукова-педагагічнай спадчыны можа быць карысным для развіцця сучаснай мадэлі вышэйшай адукацыі, у прыватнасці, філалагічнай.
На фоне палітычных працэсаў 1944-1961 гг. аўтарам прааналізавана дзяржаўная сістэма (у яе эвалюцыйным развіцці) падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў-філолагаў, навукова-педагагічных супрацоўнікаў, а таксама накірункі педагагічнай, навуковай і ідэалагічнай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага саставу ВНУ Беларусі. Звернута асаблівая ўвага менавіта на тыя рэфармаванні, праведзеныя на розных узроўнях (агульнадзяржаўным, рэспуб-ліканскім, мясцовым), якія дазволілі на працягу даследаванага перыяду ства-рыць у БССР дастаткова эфектыўную і дзейсную сістэму падрыхтоўкі філо-лагаў-педагогаў і філолагаў-навукоўцаў.
Зварот менавіта да вопыту развіцця філалагічнай адукацыі абумоўлены шэрагам прычын. Па-першае, пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пачыналася структурнае фарміраванне філалагічнай адукацыі ў ВНУ рэспублікі. Па-другое, філалогія несла на сабе адбітак афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі, што дазваляе прааналізаваць яе вызначальны ўплыў на грамадскую і агульнакультурную сферу. Таму, па-трэцяе, на гэтым накірунку гістарычнага даследавання ёсць магчымасць для аналізу шляхоў і формаў сацыялізацыі асобы і фарміравання светапогляду савецкага грамадзяніна (нават праз дачыненне да відавочных праяўленняў і вынікаў філалагічнай адукацыі - літаратурных твораў і адметнасці мастацкага слова).
Храналагічныя рамкі дысертацыі - перыяд з 1944 па 1961 гг. Ніжняя мяжа абумоўлена вызваленнем тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і пачаткам аднаўлення народнай гаспадаркі і многіх бакоў жыцця грамадства ў цэлым. Якраз у гэты час пачынаецца станаўленне па сутнасці кардынальна рэфармаванай сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі. Верхняя мяжа звязана з відавочным завяршэннем гэтага працэсу, што канстатавалася ў абвешчаным на XXII з'ездзе КПСС пераходзе да якасна новага этапу ў развіцці вышэйшай школы і пастаноўкай перад філалогіяй, як адной з грамадскіх навук, задач фарміравання камуністычнай свядомасці ў грамадстве, вывучэння і тэарэтычнага абагульнення камуністычнага будаўніцтва, распрацоўкі сваімі сродкамі праблем камуністычнага выхавання.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ
Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі
Тэма дысертацыі зацверджана на пасяджэнні Савета ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава” (пратакол № 5 ад 29 снежня 2006 г.), са змяненнямі ў фармулёўцы тэмы (пратакол № 9 ад 25 красавіка 2009 г.). Работа выканана ў рэчышчы навукова-даследчай тэмы “Педагагічныя і навукова-педагагічныя кадры Беларусі: генезіс і адаптацыя да сацыяльна-палітычных умоў” (№ 622/91. Тэрмін выканання 2006-2010 гг.), якая распрацоўваецца кафедрай гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў “Гісторыя беларускай навукі, дзяржаўнасці і культуры”.
Мэта і задачы даследавання
Мэта даследавання - вызначэнне галоўных накірункаў, зместу і асаблівасцей развіцця філалагічнай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у сістэме вышэйшай школы Беларусі ў 1944-1961 гг. Мэта абумовіла пастаноўку і вырашэнне наступных задач:
- акрэсліць і прааналізаваць асноўныя накірункі і формы прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, выкладчыцкіх і навуковых кадраў філалагічнага профілю ў беларускіх ВНУ ў 1944-1961 гг.;
- вылучыць і даследаваць прычыны і наступствы ўплыву рэформаў у сістэме філалагічнай адукацыі ў 1944-1961 гг.;
- суаднесці навуковую працу філолагаў ВНУ у 1944-1961 гг. як з творчымі памкненнямі ў кантэксце часу, так і з партыйнымі і дзяржаўнымі ўстаноўкамі;
- разгледзець праявы ўплыву сацыяльных і палітычных умоў на развіццё вышэйшай філалагічнай адукацыі Беларусі ў другой палове 1940-х - пачатку 1960-х гг.;
- вызначыць асноўныя напрамкі развіцця мовазнаўства і літаратуразнаўства праз дзейнасць АН БССР у 1944-1961 гг.;
- паказаць стан і тэндэнцыі развіцця беларускай філалогіі ў дзейнасці ВНУ і АН БССР.
Мэта і задачы вызначылі аб'ект і прадмет даследавання. Аб'ект даследавання - сістэма вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў у Беларусі ва ўмовах змен у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэме СССР і БССР у 1944-1961 гг. Прадмет даследавання - падрыхтоўка спецыялістаў-філолагаў у ВНУ БССР.
Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону
1. Пасляваеннае грамадска-палітычнае жыццё краіны патрабавала кваліфікаваных спецыялістаў, якія павінны былі аднавіць працу сярэдніх школ. З 1944 да сярэдзіны 1950-х гг. набор і формы падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у ВНУ заставаліся традыцыйнымі (уступныя экзамены, дзённая, завочная і вячэрняя формы навучання). У другой палове 1950-х гг. у працэсе падрыхтоўкі адбыліся структурныя змены - былі ўведзены так званыя факультэты “шырокага профілю” з падвоенымі педагагічнымі спецыяль-насцямі. У краіне па-ранейшаму не хапала спецыялістаў-філолагаў, таму прыярытэтнае значэнне набыло завочнае навучанне.
2. У другой палове 1940-х гг. фарміравалася не толькі выкладчыцкае, але і навукова-даследчае кола з выпускнікоў ВНУ, якія на высокім прафесійным узроўні вялі падрыхтоўку настаўніцкіх кадраў-філолагаў, займаліся распрацоў-кай пытанняў мовазнаўства і літаратуразнаўства. Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўлялася праз аспірантуру, саіскальніцтва вучо-най ступені, прыкамандзіраванне ў аднагадовыя аспірантуру і дактарантуру. У той жа час многія арганізацыйныя і метадычныя пытанні, якія ў канцы 1940-х гг. паўсталі перад аспірантурай, і да пачатку 1960-х гг. канчаткова не былі вырашаны.
3. Навукова-даследчая дзейнасць у ВНУ развівалася па трох накірунках: работа па павышэнні навуковай кваліфікацыі выкладчыкаў, навукова-даследчая работа па запланаваных тэмах, навукова-даследчая работа студэнтаў. Фунда-ментальныя і прыкладныя асновы навуковай працы ў ВНУ распрацоўвала АН БССР. У цэлым выкладчыкі вышэйшай школы былі перанагружаны педага-гічнай і выхаваўчай работай і не мелі магчымасці грунтоўна займацца наву-кова-даследчай дзейнасцю.
4. На фарміраванне сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі Беларусі ў 1944-1961 гг. аказвалі ўздзеянне аб'ектыўныя сацыяльна-палітычныя ўмовы. Сярод гэтых умоў можна, перш за ўсё, вылучыць: складанае сацыяльна-палі-тычнае становішча ў краіне ў першыя пасляваенныя гады; празмерная ідэалагізацыя ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства, у тым ліку сферы навукі і адукацыі; тэхнакратычныя падыходы ў арганізацыі дзейнасці вышэйшай школы другой паловы 1950-х гг., што стрымлівала развіццё гуманітарнай навукі.
5. Накірункі развіцця філалагічнай навукі ў АН БССР да сярэдзіны 1950-х гг. у многім вызначаліся ў адпаведнасці з афіцыйнымі партыйна-дзяржаўнымі ўстаноўкамі. “Навуковая крытыка” і ідэалагічныя абмежаванні накладалі нега-тыўны адбітак на навуковы працэс у галіне філалогіі. Інстытут мовазнаўства і Інстытут літаратуры АН БССР у сваёй дзейнасці вырашалі наступныя задачы: падрыхтоўка навуковых кадраў, распрацоўка для ВНУ падручнікаў і дапамож-нікаў, стварэнне абагульняючых тэарэтычных прац. Пасля XX з'езда пашы-рылася навуковае поле філалагічных даследаванняў, пачалі наладжвацца куль-турныя стасункі з краінамі Захаду.
6. Установы сістэмы вышэйшай адукацыі і навукі БССР займаліся перш за ўсё распрацоўкай навуковай праблематыкі ў галіне беларускай філалогіі, якая пераважна развівалася ў рэчышчы тэндэнцый, характэрных для рускага мовазнаўства і літаратуразнаўства. Асаблівасцю даследаванага перыяду з'яўляецца ўвага з боку дзяржавы да выкладання і вывучэння замежнай мовы ў вышэйшай школе, што было выклікана паступовым пашырэннем міжнародных кантактаў савецкай дзяржавы.
Асабісты ўклад саіскальніка
Дысертацыя, яе асноўныя палажэнні з'яўляюцца вынікам самастойнага даследавання аўтара. У працэсе работы саіскальнікам вывучаны, сістэматызаваны, прааналізаваны і ўведзены ў навуковы зварот вялікі фактычны матэрыял.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі
Вынікі даследавання апрабоўваліся на наступных канферэнцыях: Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых даследчыкаў “Содружество наук. Барановичи - 2005” (Баранавічы, 22 лютага 2005 г.); Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Актуальные проблемы новой и новейшей истории Европы и США” (Мінск, 31 сакавіка 2005 г.); IX (54) навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і маладых даследчыкаў “Творчество молодых - будущее Родины” (Віцебск, 24 красавіка 2006 г.); Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-рели-гиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья” (Віцебск, 19-20 красавіка 2007 г.); XII (59) навуковай сесіі выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў універсітэта (Віцебск, 2007 г.); 8-й Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі “Высшая школа: проблемы и перспективы” (Мінск, 18-19 снежня 2007 г.); Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канфе-рэнцыі “Первая мировая война: история, геополитика и современность (к 90-летию окончания Первой мировой войны и начало формирования версальско-вашингтонской системы международных отношений)” (Віцебск, 11-12 лістапада 2008 г.).
Апублікаванасць вынікаў дысертацыі
Асноўныя палажэнні дысертацыйнага даследавання выкладзены ў 11 публікацыях, з іх 4 артыкулы ў навуковых часопісах (2,2 аўтарскага ліста), што адпавядае патрабаванням ВАК Рэспублікі Беларусь. Агульны аб'ём публікацый - 3,52 аўтарскага ліста.
Структура і аб'ём дысертацыі
Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і дадатку. Агульны аб'ём дысертацыі складае 165 старонак (у тым ліку дадатак на 25 старонках, бібліяграфічны спіс - 362 найменні, з якіх 11 аўтарскіх публікацый, на 28 старонках).
філалагічная адукацыя прафесійны спецыяліст
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ПРАЦЫ
Першая глава “Гістарыяграфія і крыніцы. Метадалогія і метады даследавання”, якая складаецца з трох раздзелаў, прысвечана аналізу гістарыяграфіі і базы крыніц па тэме даследавання, а таксама метадалогіі.
Раздзел 1.1 “Гістарыяграфія даследавання”. Аўтар вылучае тэндэнцыі развіцця вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі ў 1944-1961 гг., якія сістэмна не даследаваліся. Раскрыццё дадзенай праблематыкі дазволіла асэнса-ваць сацыяльна-палітычныя ўмовы і тэндэнцыі развіцця савецкага грамадства. На стан філалогіі праецыраваліся змены ў культуры, вынікі рэформаў у сістэме вышэйшай школы.
У развіцці даследаванняў па гісторыі вышэйшай філалагічнай адукацыі можна ўмоўна вылучыць два асноўныя перыяды. Першы перыяд - другая па-лова 1940-х - 1980-я гг.; другі -1990-я гг. - пачатак XXI ст.
Агульнасаюзная і беларуская гістарыяграфіі шмат увагі надавалі пытанням развіцця вышэйшай школы ў цэлым. Аднак філалагічная адукацыя і навука асобна не разглядаліся даследчыкамі ў гістарычным плане. Не асвятляліся выні-кі рэфармавання вышэйшай філалагічнай адукацыі, дасягненні ў беларускай філалагічнай навуцы, стан і асаблівасці падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, выкладчыкаў. Гэта тлумачыцца і тым, што абмяжоўвалася магчымасць вывучэння стану і развіцця філалагічнай адукацыі і навукі як ідэалагічна вызначаных напрамкаў у гуманітарнай сферы. Дадзенае становішча яскрава адлюстравана праз архіўныя дакументы.
Да 1950 г. беларуская (як і агульнасаюзная) філалагічная навука развівалася паводле навуковых пазіцый акадэміка М.Я. Мара. Такія мовазнаўцы, як І.І. Мешчанінаў, В.А. Міханкова, Р.І. Аванесаў, Г.П. Сердзючэнка, П.П. Фамін былі прыхільнікамі высноў М.Я. Мара Памяти академика Н.Я. Мара (1864-1934) / Академия наук СССР. Ин-т языкознания и мышления им. Н.Я. Марра; редкол.: И.И. Мещанинов [и др.]. - М.: Академия наук СССР, 1938. - 476 с.; Миханкова, В.А. Николай Яковлевич Марр. Очерки его жизни и научной деятельности / В.А. Миханкова. - 3-е изд. - М.: Академия наук СССР, 1949. - 554 с. , што знайшло адлюстраванне ў некаторых працах абагульняючага характару. І.В. Сталін у 1950 г. вызначыў новыя накірункі далейшага развіцця ў мовазнаўстве Сталін, І. Адносна марксізму ў мовазнаўстве / І. Сталін. - Мінск: Дзяржпалітвыд, 1950. - 31 с.; Сталин, И.В. Марксизм и вопросы языкознания / И.В. Сталин. - М.: Госполитиздат, 1950. - 43 с.. Погляды ж М.Я. Мара на мову, якія былі прыярытэтнымі ў савецкім мовазнаўстве ў 1940-я гг., у 1950-х гг. прызналіся памылковымі, не адпаведнымі “гістарычнаму развіццю савецкага мовазнаўства”. Дадзеная літаратура разглядае выключна мовазнаўчыя праб-лемы, але яна дае магчымасць спазнаць тую атмасферу, у якой праходзіла развіццё філалагічнай адукацыі.
Змены ў айчыннай і агульнасаюзнай гістарыяграфіі даследавання вышэйшай школы, і філалагічнай адукацыі ў прыватнасці, пачаліся з XX з'езда КПСС, калі быў узяты курс на лібералізацыю ў грамадска-палітычным жыцці.
Праблематыку, якая непасрэдна ці ўскосна разглядалася ў гістарыяграфіі другой паловы 50-х - 80-х гг. XX ст., умоўна можна падзяліць па накірунках: 1) развіццё вышэйшай адукацыі; 2) пытанні ідэалагічнага выхавання ў вышэйшай школе; 3) дасягненні ў галіне філалагічных навук.
Навуковыя работы комплекснага характару, прысвечаныя вывучэнню розных пытанняў функцыянавання вышэйшай школы ў СССР, аналізу яе ролі ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных і культурных задач, якія стаялі перад савецкім грамадствам у 1944-1961 гг., на агульнасаюзным узроўні сталі з'яўляцца ў канцы 50-х - пачатку 60-х гг. XX ст. Да іх ліку неабходна аднесці работы Я.А. Бяляева, В.Г. Дубінкіна, К.Ц. Галкіна, С.І. Зіноўева, В.В. Украінцава, У.П. Ялюціна Беляев, Е.А. Рост численности научных кадров в союзных республиках (1917 - 1970 гг.) / Е.А. Беляев, В.Г. Дубинкин // История СССР. - 1972. - № 5. - С. 109 - 124.; Галкин, К.Т. Высшее образование и подготовка научных кадров в СССР / К.Т. Галкин; под ред. Н.А. Константинова. - М.: Советская наука, 1958. - 176 с.; Елютин, В.П. Высшая школа общества развитого социализма: Монография / В.П. Елютин. - М.: Высшая школа, 1980. - 560 с.; Елютин, В.П. Высшая школа СССР за 50 лет (1917-1967) / В.П. Елютин. - М.: Высшая школа, 1967. - 347 с.; Зиновьев, С.И. Высшие учебные заведения СССР / С.И. Зиновьев, Б.М. Ременников. - М.: Высшая школа, 1962. - 320 с.; Украинцев, В.В. КПСС - организатор революционного преобразования высшей школы / В.В. Украинцев. - М.: Высшая школа, 1963. - 298 с. .
Першымі даследаваннямі беларускіх навукоўцаў, у якіх разглядаліся пытанні развіцця непасрэдна вышэйшай школы у БССР у 1940-я - 1960-я гг., сталі работы І.М. Ільюшына, М.І. Красоўскага, П.І. Саевіча, С.А. Умрэйкі Народное образование в БССР / И.М. Ильюшин, С.А. Умрейко. - Минск: Учпедизд. БССР, 1957. - 438 с.; Высшая школа Советской Белоруссии. Исторический очерк / Н.И. Красовский. - Минск: Госиздат БССР, 1963. - 256 с.; Высшая школа Советской Белоруссии / Н.И. Красовский. - Минск: Вышэйшая школа, 1972. - 332 с.; Народное образование БССР за 30 лет / П.В. Саевич. - Минск: Госиздат БССР, 1948. - 47 с.; Развитие высшего и среднего специального образования в БССР / С.А. Умрейко // Савецкая школа. - 1957. - № 5. - С. 30 - 42.. Галоўная ўвага ў навуковых працах надавалася колькасным паказчыкам развіцця вучэбна-матэрыяльнай базы ВНУ СССР і БССР, пашырэнню іх сеткі і структуры. Асвятляліся формы і агульныя метады падрыхтоўкі спецыялістаў праз ВНУ. Разглядаліся поспехі беларускай савецкай навукі з акцэнтам на тэхнічны накірунак, характарызаваліся метады партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва і кіравання сістэмай вышэйшай адукацыі. Пры гэтым праблемы філалагічнай адукацыі амаль не закраналіся. У даследаваннях не вызначаліся тэндэнцыі і перспектывы развіцця агульнасаюзнай і беларускай вышэйшай школы.
У 1970-х гг. з'яўляюцца абагульняючыя працы па гісторыі Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Магілёўскага, Мінскага педагагічных інстытутаў, а таксама Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Акадэміі навук БССР. Даследчыкі разглядалі накірункі дзейнасці і дасягненні ВНУ праз працу факультэтаў, у тым ліку філалагічных. Пададзены гістарычны нарыс узнікнення і развіцця АН БССР, якая разглядаецца як вядучая навуковая ўстанова ў рэспубліцы.
Ідэалагічнае выхаванне ў сістэме вышэйшай школы - другі накірунак гістарыяграфіі другой паловы 50-х - 80-х гг. XX ст. Пытанні ролі ВНУ ў ідэалагічным выхаванні разглядаліся даследчыкамі праз прызму рашэнняў з'ездаў КПСС. Вядучыя накірункі ідэйна-выхаваўчай работы даследаваліся М.А. Голубевай, П.Г. Ігнатовічам, М.В. Рабаконь, М.К. Сакаловым, А.І. Шака-люк Исторический опыт борьбы коммунистической партии против буржуазной идеологии в высшей школе в период строительства социализма. Межвузовский сборник научных трудов / Министерство просвещения РСФСР. Ленинградский ордена Трудового Красного Знамени государственный педагогический институт имени А.И. Герцена; редкол.: В.С. Волков (отв. ред.) [и др.]. - Л., 1987. - 160 с.; Коммунистическое воспитание студентов в процессе преподавания общественных наук / редкол.: Н.В. Рябоконь [и др.]. - Минск: Высшая школа, 1979. - 158 с.; Соколов, Н.К. Партийное руководство подготовкой и воспитанием кадров высшей школы БССР / Н.К. Соколов. - Минск: БГУ, 1978. - 144 с.; Шокалюк, А.И. На принципах интернационализма. Подготовка кадров национальной интеллигенции в СССР. 1951-1958 гг. / А.И. Шокалюк. - Львов: Вища школа, 1981. - 124 с.. На фоне лібералізацыі грамадскага жыцця даследаванні вызначаюцца аб'ектыўнымі навуковымі высновамі, багаццем фактычнага матэрыялу.
Сярод работ савецкага перыяду вылучаецца грунтоўнасцю падыходаў работы гісторыка М.К. Сакалова, дзе даследуецца роля камуністычнай партыі ў развіцці вышэйшай школы Соколов, Н.К. Партийное руководство подготовкой и воспитанием научно-педагогических кадров, 1936-1961 гг. / на материалах БССР /: дис. … док. ист. наук : 07. 00. 02 / Н.К. Соколов. - Минск, 1988. - 449 с.; Соколов, Н.К. Партийное руководство подготовкой и воспитанием кадров высшей школы БССР / Н.К. Соколов. - Минск: БГУ, 1978. - 144 с.. Яго працы прысвечаны пытанням дзейнасці кампартыі БССР па аднаўленні кадраў вышэйшай школы ў 1943-1950 гг., а таксама па забеспячэнні ВНУ кваліфікаванымі кадрамі ў 1951-1960 гг. Аўтар вывучыў спецыфіку нацыянальнай вышэйшай школы і прыярытэтныя накірункі яе развіцця ў рэспубліцы. Палажэнні, сфармуляваныя М.К. Сакаловым, грунтуюц-ца не толькі на рашэннях з'ездаў КПСС, але перш за ўсё на архіўных дакумен-тах, статыстычных дадзеных, што надае ім відавочную навуковую важкасць.
З улікам таго, што асобныя гістарычныя даследаванні амаль не праводзіліся нават ў агульнасаюзным маштабе, узнікла неабходнасць аналізу філалагічных прац, што з'яўляецца трэцім накірункам гістарыяграфіі другой паловы 50-х - сярэдзіны 80-х гг. XX ст.
У навуковых працах асаблівая ўвага надавалася пытанням літаратуры ў духоўным жыцці грамадства. Новы акцэнт у гэтым накірунку быў вызначаны М.С. Хрушчовым на пасяджэнні пісьменнікаў у ЦК КПСС 13 мая 1957 г. За тесную связь литературы и искусства с жизнью народа. Сб. документов. М.: Искусство, 1958. - 74 с. Пад вуглом партыйна-дзяржаўных установак на фарміраванне ідэйнай пазіцыі пісьменніка ролю і прызначэнне савецкай літаратуры ў 1960-я - першай палове 1980-х гг. разглядалі Г.І. Куніцын, І.Т. Крук, А.А. Лойка, А.М. Нікіцін, Б.А. Рурыкаў, С.А. Шэрлаімава, В.А. Хорэў, В.Р. Шчэрбіна Рюриков, Б. Марксизм-ленинизм о литературе и искусстве / Б. Рюриков. - М.: Советский писатель, 1960. - 155 с.; Куницын, Г.И. Политика и литература / Г.И. Куницын. - М.: Советский писатель, 1973. - 591 с.; Крук, И.Т. Ленинский принцип партийности литературы и свобода творчества / И.Т. Крук. - Киев: Радянська школа, 1978. - 135 с.; Імёнаў светлае аблічча: Арт., успаміны/ Уклад. А.І. Бельскі. - Мінск: БДУ, 2002. - 216 с.; Никитин, А. М. Лауреаты Сталинских премий. Художественная литература 1951. Материалы к лекции / А. М. Никитин. - М.: Культпросветлит, 1952. - 64 с.; О партийности литературы и искусства / сост.: С.А. Шерлаимова [и др.]. - М.: Прогресс, 1978. - 324 с.; Щербина, В.Р. Ленин и вопросы литературы / В.Р. Щербина. - М.: Худ. лит., 1985. - 560 с..
С.Х. Александровіч Старонкі братняй дружбы. Артыкулы пра літаратурныя сувязі / С. Александровіч. - Мінск: Дзярж. выд-ва БССР, 1960. - 219 с. на фактычным матэрыяле паказаў сувязі беларускай літаратуры з рускай і украінскай. Іх творчыя сувязі і ўзаемаўзбагачэнне асвятляліся праз дамінуючы падыход у тагачасным літаратуразнаўстве - сацыялістычны рэалізм.
На сучасным этапе шэраг навукоўцаў (А.Р. Агееў, В.А. Бандарэнка, С.А. Габрусевіч, А.М. Дарафееў, А.Г. Зельскі, Г.У. Карзенка, І.П. Крэнь, С.А. Парашкоў, А.У. Русецкі, У.Н. Сідарцоў, В.М. Шутава, А.А. Яноўскі і інш. Магілеўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова: мінулае і сучаснасць / А.Р. Агееў [і інш.]; пад рэд. М.І. Вішнеўскага. - Магілеў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2003. - 260 с.; Габрусевіч, С.А. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Гістарычны нарыс / С.А. Габрусевіч, І.П. Крэнь. - Гродна: УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы”, 2001. - 175 с.; Корзенко, Г.В. Подготовка научных кадров в Белоруссии. Взгляд сквозь годы / Г.В. Корзенко. - Минск: Белорусское издательское Товарищество “Хата”, 1998. - 167 с.; Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава. Падзеі. Людзі. Лёсы / пад рэд. А.У. Русецкага, А.М. Дарафеева. - Віцебск: ВДУ, 1998. - 224 с.; Сидорцов В.Н. Лингвистический поворот в историографии и дискурс-анализ / Сидорцов В.Н., Шутова О.М. // Методология исследований политического дискурса: актуальные проблемы содержательного анализа общественно-политических текстов: сб. науч. трудов / Белорусский государственный университет; под науч. ред. И.Ф. Ухвановой-Шмыговой. - Минск, 2008. - С. 37-48; Яноўскі, А.А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў / А.А. Яноўскі, А.Г. Зельскі. - Мінск: БДУ, 2001. - 320 с.) даследуюць гісторыю станаўлення і развіцця ВНУ. У работах аналізуецца паэтапнае аднаўленне навукова-даследчай дзейнасці ВНУ і НДУ БССР, прыводзяцца шматлікія статыстычныя дадзеныя колькасці аспірантаў дзённага і завочнага навучання, складу прафесарска-выкладчыцкіх кадраў, канстатуюцца грунтоўныя дасягненні ў мовазнаўстве, літаратуразнаўстве і іншых галінах навукі, а таксама разглядаюцца пытанні метадалогіі ў галіне філалогіі. Аўтары раскрываюць сутнасць і значэнне дзейнасці знакамітых філолагаў ВНУ (М.Р. Ларчанкі, Ц.П. Ломцева, І.І. Замоціна, А.Я. Супруна, П.Я. Цярэнцьева, П.П. Шубы і інш.). Адзначаюцца станоўчыя факты падрыхтоўкі спецыялістаў (выпускнікамі ВНУ былі выдатныя беларускія пісьменнікі і моваведы У. Агіевіч, Э. Валасевіч, М. Гарулёў, Ф. Янкоўскі і інш.), разгортвання фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў. Канстатуюцца колькасны і якасны рост выкладчыцкіх кадраў і падаецца абагульнены аналіз дзейнасці філалагічных кафедраў.
Значэнне сістэмы універсітэцкай адукацыі разглядаецца ў артыкуле А.М. Данілава і А.І. Падлужнага Гуманитаризация науки и образования в переходный период. Монография / редкол.: А.И. Подлужный [и др.]. Минск: аналитический центр НАН Беларуси, 2000. - 228 с. . Сацыяльныя праблемы сучаснасці, як лічаць аўтары, “адлюстроўваюць рэаліі жыцця” і падаюцца праз сістэму вышэйшай адукацыі. Адзначаецца неабходнасць рэфармавання ўсёй сістэмы вышэйшай адукацыі.
Навуковыя работы Г.У. Карзенкі Аспирантура Беларуси: вехи истории / Г.В. Корзенко // Адукацыя і выхаванне. - 1997. - №5. - С. 115 - 123.; Научная интеллигенция Беларуси в 1944-1990 гг. (подготовка, рост, структура) / Г.В. Корзенко. - Минск: АНБ. Ин-т Истории, 1995. - 77 с.; Подготовка научных кадров в Белоруссии. Взгляд сквозь годы / Г.В. Корзенко. - Минск: Белорусское издательское Товарищество “Хата”, 1998. - 167 с. раскрываюць эвалюцыю вышэйшай школы і аналізуюць асноўныя этапы станаўлення спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі (без акцэнту на філолагаў) праз ВНУ і НДУ. Адзначаючы пазітыўныя і негатыўныя моманты ў развіцці беларускай навукі савецкага перыяду, аўтар робіць спасылкі на архіўныя дакументы, што дае падставы для грунтоўных вывадаў аб некаторых супярэчнасцях у развіцці навукова-даследчай працы ў БССР.
Раздзел 1.2 “Крыніцы”. У дысертацыі прааналізавана шырокае кола крыніц, што дазволіла сфарміраваць цэласнае ўяўленне аб фарміраванні і развіцці вышэйшай філалагічнай адукацыі і навукі. Базу крыніц склалі нарматыўныя дакументы цэнтральных (ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР) і рэспубліканскіх (ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР) партыйных і дзяржаўных органаў у галіне адукацыі, вышэйшай школы, арганізацыі і зместу вучэбна-выхаваўчага працэсу, выдадзеныя ў 40-я -60-я гг. XX ст.
Станаўленне, развіццё і рэфармаванне вышэйшай школы прадстаўлена праз матэрыялы фонду ЦК КП(б)Б - Ф. 4-п. (Воп. 17, 47, 73, 81), дакументы рэспубліканскага Міністэрства асветы - Ф. 7 (Воп. 1, 3, 4, 5), указы і пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР - Ф. 42 (Воп. 4, 5), фонд БДУ - Ф. 205 (Воп. 5, 6), фонд Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР - Ф. 1220 (Воп. 1) Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Дакументы змяшчаюць вялікі фактычны і статыстычны матэрыял, які характарызуе вучэбную, навуковую, гаспадарчую дзейнасць педагагічных ВНУ.
Тэндэнцыі развіцця філалагічнай навукі знайшлі адлюстраванне ў дакументах фонду Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР - Ф. 7 (Воп. 1), фонду Інстытута мовазнаўства АН БССР - Ф. 8 (Воп. 1), фонду Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР - Ф. 10 (Воп. 1) - Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Дакументы насычаны фактычным матэрыялам, аднак носяць у большасці канстатуючы характар, пазбягаюць ацэнак тагачаснай рэчаіснасці.
Гісторыя развіцця асобных дзяржаўных педагагічных інстытутаў адлюстравана на падставе дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці - Ф. 1 (Воп. 1), Ф. 204 (Воп. 1, 10, 11), Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці - Ф. 991 (Воп. 1), Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці - Ф. 927 (Воп. 1). Віцебскі і Гродзенскі дзяржаўныя архівы ўтрымліваюць значную колькасць дакументаў, якія раскрываюць педагагічную, навуковую і выхаваўчую дзей-насць ВНУ. У Магілёўскім дзяржаўным архіве некаторыя дакументы, якія характарызуюць вучэбна-выхаваўчы і навуковы працэс ВНУ перыяду 1944-1961 гг., не захаваліся.
Пры падрыхтоўцы дысертацыі выкарыстаны публікацыі перыядычнага друку. Матэрыялы публікацый падаюць дадатковыя звесткі па праблеме даследавання.
Раздзел 1.3 “Метадалогія і метады даследавання”. Метадалагічнай асновай дысертацыі з'яўляецца сукупнасць навуковых прынцыпаў: аб'ектыў-насці, гістарызму, сістэмнасці. Рэалізацыя вышэйназваных прынцыпаў ажыц-цяўляецца з дапамогай агульнанавуковых і спецыяльных метадаў гістарычнага даследавання, у тым ліку выкарыстаны гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны і рэтраспектыўны метады.
У другой главе “Прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў-філолагаў (1944-1961 гг.)”, якая складаецца з чатырох раздзелаў, аналізуецца станаўленне і развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў 1944-1961 гг., структура і формы прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, у тым ліку і ва ўмовах рэфармавання вышэйшай філалагічнай адукацыі ў 1955-1961 гг.
Раздзел 2.1 “Аднаўленне сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі і тэндэнцыі яе развіцця ў 1944-1955 гг.”. У раздзеле разглядаецца праблема станаўлення вышэйшай філалагічнай адукацыі ў 1944-1954 гг. на фоне наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Вызначаецца роля вышэйшай школы ў аднаўленні народнай гаспадаркі рэспублікі праз падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў.
У 1944-1954 гг. была створана сістэма вучэбных устаноў Беларусі, якая забяспечвала падрыхтоўку настаўнікаў-філолагаў. Яна ўключала тры складнікі: Беларускі дзяржаўны універсітэт, педагагічныя інстытуты, настаўніцкія інсты-туты. Аднак да сярэдзіны 1950-х гг. канчаткова ліквідаваць дэфіцыт настаў-нікаў-філолагаў у сістэме народнай адукацыі так і не ўдалося.
Пры ацэнцы дынамікі росту колькасці педагагічных ВНУ, студэнтаў пададзены аналіз запатрабаванасці ў настаўніках-філолагах для сямігадовай і сярэдняй школ, а таксама ролі педагагічных і настаўніцкіх інстытутаў у вырашэнні кадравага пытання для школ.
На пачатку 1950-х гг. назіралася перанасычэнне настаўніцкіх кадраў па асобных прадметах. Гэта прывяло да закрыцця ў 1955 г. настаўніцкіх інстытутаў як прамежкавага звяна паміж вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Аднак па беларускай, рускай і замежнай філалогіі па-ранейшаму кадравы дэфіцыт складаў прыкладна 51 %.
Раздзел 2.2 “Структура і формы прафесійнай падрыхтоўкі спецыя-лістаў-філолагаў (другая палова 1940-х - першая палова 1950_х гг.)”. Прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў-філолагаў праходзіла складаны і ў многім супярэчлівы шлях развіцця. ВНУ развіваліся на фоне аднаўлення народнай гаспадаркі, умацавання савецкай ідэалогіі ў грамадстве, а таксама ва ўмовах разгортвання “халоднай вайны”.
Усе тыпы вучэбных планаў па спецыяльнасці “філалогія” грунтаваліся на прынцыпах партыйнасці, адзінства і навуковасці і ўключалі ў сябе чатыры блокі (цыклы) вучэбных прадметаў: грамадска-палітычны, агульнаадукацыйны, псіхолага-педагагічны, спецыяльных філалагічных дысцыплін.
Паводле зместу выкладання на філалагічных факультэтах і аддзяленнях беларускіх ВНУ спецыяльныя дысцыпліны практычна дублявалі сярэднюю школу. Падрыхтоўка настаўнікаў па спецыяльнасці “беларуская мова і літаратура” праходзіла пераважна на рускай мове. Грамадска-палітычныя, агульнаадукацыйныя, псіхолага-педагагічныя цыклы вучэбных дысцыплін выкладаліся ў большасці на рускай мове - мове агульнасаюзных стасункаў.
Працэс аднаўлення завочнага і вячэрняга навучання ў другой палове 1940-х гг. сутыкнуўся са шматлікімі цяжкасцямі - слабая забяспечанасць матэрыяльнай, метадалагічнай базамі, недахоп кваліфікаваных выкладчыцкіх кадраў, у сувязі з чым шэраг дысцыплін вычытваўся ў скарочаным аб'ёме. Назіралася тэндэнцыя развіцця сістэмы навучання праз павелічэнне кантынгенту студэнтаў-завочнікаў. Згодна са статыстычнымі дадзенымі, прыём у ВНУ рэспублікі на вячэрнія і завочныя аддзяленні ўжо ў 1960 г. склаў 1792 і 5968, а ў 1961 г. - 2011 і 7362 студэнтаў адпаведна. Між тым аб'ём інфармацыі архіўных крыніц недастатковы, каб прасачыць дынаміку росту ў падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў на завочнай і вячэрняй формах навучання за 1950-я гг.
Насуперак цяжкасцям у працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў да пачатку 1950-х гг. савецкаму кіраўніцтву ўдалося наладзіць сістэму падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для працы ў сярэдняй школе і ВНУ.
Раздзел 2.3 “Рэфармаванне вышэйшай філалагічнай адукацыі і змяненні ў змесце прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у 1955-1961 гг.”. Дысертант даследуе агульнасаюзныя рэформы ў вышэйшай школе і змены ў змесце прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у 1955-1961 гг.
З 1956/1957 навучальнага года Міністэрства асветы БССР пачынае перабудову сваёй працы праз увядзенне новых вучэбных планаў на педагагічных спецыяльнасцях так званага “шырокага профілю”. Негатыўны ўплыў на ўзровень і якасць прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў аказалі мерапрыемствы, якія ажыццяўляліся ў межах рэформы. Так, спецыялісты-філолагі атрымлівалі дадатковую гуманітарную спецыяльнасць за кошт скарачэння вучэбных гадзін па асноўнай спецыяльнасці і павелічэння агульнай колькасці гадзін па вучэбным плане “шырокага профілю”.
У канцы 1950-х гг. адбыліся сур'ёзныя змены ў падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў у ВНУ. У сістэме вышэйшай адукацыі на першае месца ставілася задача фарміравання так званай “моладзі-вытворцы”. Згодна з законам 1958 г. “Об укреплении связи школы с жизнью и о дальнейшем развитии системы народного образования в СССР” быў вызначаны прыярытэтны напрамак - навучанне без адрыву ад вытворчасці. У даследаванні аўтар прааналізаваў арганізацыю вытворчай практыкі студэнтаў ва універсітэце і педагагічных інстытутах.
Відавочна, што рэформы ў галіне вышэйшай школы мелі даволі супярэчлівыя вынікі. З аднаго боку, пашырылася сфера спецыялізаванай падрыхтоўкі кадраў. З другога, вялікая ўвага надавалася структуры, а не зместу падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. Уніфікацыя зместу філалагічнай падрыхтоўкі спрыяла абмежаванню сферы ўжытку беларускай мовы, якая разглядалася як родная мова ў БССР.
Раздзел 2.4 “Замежная мова ў сістэме вышэйшай філалагічнай адукацыі Беларусі 1944-1961 гг.”. У працэсе падрыхтоўкі кваліфікаванага спецыяліста з вышэйшай адукацыяй як абавязковая дысцыпліна вывучалася замежная мова. Структурна вучэбны працэс па спецыяльнасці і дысцыпліне “замежная мова” аформіўся да канца 1940-х гг. Ва ўсіх педагагічных ВНУ функцыянавалі кафедры замежнай мовы. У рэспубліцы з 1944 г. былі адноўлены факультэты замежных моў. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, які быў адкрыты ў 1948 г., стаў вядучай ВНУ у падрыхтоўцы спецыялістаў па замежных мовах у БССР.
У працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў выкладанне і вывучэнне замежнай мовы на спецыяльных і неспецыяльных факультэтах якасна адрознівалася. Звычайна на неспецыяльных факультэтах працэс вывучэння замежнай мовы абмяжоўваўся аўдыторнымі гадзінамі ў ВНУ.
Аўтарам раскрыта спецыфіка выкладання замежнай мовы як спецыяльнай дысцыпліны, якая мела асаблівасці ў параўнанні з іншымі прадметамі філалагічнага профілю. Кваліфікаваны спецыяліст за час навучання ў ВНУ павінен быў засвоіць практыку вуснага маўлення, аўдзіраванне, чытанне, пісьмо. Таму 93 % гадзін па вучэбным плане, якія адводзіліся выключна на вывучэнне замежнай мовы, - практычныя і семінарскія заняткі, і толькі 7 % вучэбных гадзін складалі лекцыі.
Спецыялісты, што валодалі замежнай мовай, былі запатрабаваны як настаўнікі для сярэдняй школы, як перакладчыкі, а ва ўмовах разгортвання “халоднай вайны” - як спецыялісты ў краінах “сацыялістычнага лагеру” і развіваючыхся краінах (Пакістан, Туніс, Індыя, Інданезія). Аўтар аналізуе працэс арганізацыі падрыхтоўкі выкладчыкаў для працы за мяжой.
У трэцяй главе “Прафесарска-выкладчыцкія кадры сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі”, якая складаецца з трох раздзелаў, аўтар аналізуе формы падрыхтоўкі выкладчыцкіх кадраў, арганізацыю, асноўныя напрамкі педагагічнай і навуковай дзейнасці выкладчыцкага саставу ВНУ, накірункі навуковай дзейнасці супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў.
Раздзел 3.1 “Формы падрыхтоўкі выкладчыцкіх кадраў”. У раздзеле разглядаюцца праблемы падрыхтоўкі выкладчыцкіх кадраў для ВНУ. Профільнымі кафедрамі ў ВНУ Беларусі, дзе праводзілася падрыхтоўка спецыялістаў-філолагаў (за выключэннем БДУ), як правіла, выступалі: кафедры беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, замежнай мовы. Абмежаваная колькасць кафедраў філалагічнага профілю можна быць патлумачана дэфіцытам супрацоўнікаў са ступенню ці званнем. Па статыс-тычных дадзеных АН БССР, з 1944 г. і да 1952 г. на атрыманне вучонай ступені была абаронена 91 дысертацыя і толькі 9 (9,8 %) па філалогіі, доктарскіх дысертацый па філалогіі - ніводнай.
Ліквідацыя дэфіцыту ў навукова-педагагічных кадрах у галіне філалагічных дысцыплін з 1944 г. стала магчымай у педагагічных і навукова-даследчых установах праз аспірантуру (дзённую і завочную), саіскальніцтва вучонай ступені і прыкамандзіраванне ў аднагадовыя аспірантуру і дактарантуру.
Аўтарам праведзены аналіз працэсу падрыхтоўкі кадраў для ВНУ. Вызначаны асноўныя цяжкасці ў працы аспірантуры. Не дзейнічала конкурсная аснова кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру, назіраўся невысокі ўзровень кваліфікацыі навуковых кіраўнікоў, быў значны працэнт асоб, якія скончылі аспірантуру без абароны кандыдацкай дысертацыі.
XX з'езд КПСС акрэсліў новыя дамінанты ў працэсе падрыхтоўкі кадраў для ВНУ. Навукова-даследчыя планы і тэмы дысертацый вызначаліся ў адпаведнасці з накірункамі пастаноў XX з'езда. Аднак сістэма падрыхтоўкі і праблемы, характэрныя для аспірантуры, да пачатку 1960-х гг. засталіся нязменнымі.
Раздзел 3.2 “Арганізацыя, асноўныя накірункі педагагічнай і навуковай дзейнасці выкладчыцкага саставу”. Аўтарам даследуецца наву-ковая і педагагічная дзейнасць прафесарска-выкладчыцкіх кадраў ВНУ рэспуб-лікі. Навукова-даследчая дзейнасць вышэйшай школы развівалася па трох накі-рунках: работа па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў інстытутаў, навукова-даследчая работа па запланаваных тэмах, навукова-даследчая работа студэнтаў.
У 1944-1961 гг. ішоў працэс станаўлення структуры і арганізацыі вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці ў вышэйшай школе Беларусі, і філалагічнай у прыватнасці.
У 1950-я гг. адзначаліся традыцыйныя недахопы вышэйшай школы ў навукова-даследчай дзейнасці філалагічнага накірунку: дубліраванне навуковай работы, фармальны падыход да планавання навуковых даследаванняў, шмат-тэмнасць і размеркаванне сродкаў на выкананне вузкіх тэм.
Працэс падрыхтоўкі кваліфікаваных прафесарска-выкладчыцкіх кадраў для ВНУ меў пераемнасць з навукова-даследчай дзейнасцю студэнтаў. Праца студэнтаў у навуковым накірунку ажыццяўлялася праз спецыялізаваныя прадметныя гурткі, якія арганізоўваліся пры кафедрах. Творчая работа студэнтаў па філалагічных дысцыплінах прыярытэтна выконвалася па рускай і замежнай мовах. На працягу 1947-1960 гг. пры ўдзеле філалагічных кафедраў ВНУ (праз практыку студэнтаў-філолагаў) пад кіраўніцтвам АН БССР праводзілася работа па збіранні матэрыялаў для складання Дыялекталагічнага атласу беларускай мовы.
Раздзел 3.3 “Накірункі даследчыцкай дзейнасці супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў і яе ўплыў на вучэбны працэс ВНУ”. Раздзел прысвечаны аднаўленню і развіццю фундаментальнай і прыкладной філала-гічнай навукі праз АН БССР у 1944-1961 гг. Акадэмія навук як вядучая навуко-ва-даследчая ўстанова рэспублікі вызначала накірункі ў развіцці навукі, у тым ліку і філалагічнай.
У 1950-я гг. на базе Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР утварыліся як самастойныя структурныя адзінкі Акадэміі навук Інстытут мовазнаўства і Інстытут літаратуры, якія грунтоўна займаліся праблематыкай беларускай філалогіі.
Найбольш значныя фундаментальныя дасягненні АН БССР у галіне філалогіі з 1944 па 1961 гг. - гэта стварэнне “Рукапіснага фонду” пры Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва (дзе было сабрана больш як 15000 рукапісаў), заснаванне Літаратурнага музея Я. Купалы (заставаўся на той час у рэспубліцы найбуйнейшым сховішчам рукапісаў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў), выданне “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (спынілі арфаграфічны разнабой і засведчылі адзінства граматычных нормаў беларускай мовы) і “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы” (прадставіў у поўным аб'ёме беларускі моўны патэнцыял у шырокім славянскім кантэксце).
XX з'езд КПСС пашырыў сувязі з навуковым замежжам ва ўмовах змяншэння напружанасці ў “халоднай вайне”. Усталяваліся сістэматычныя навуковыя кантакты з інстытутамі літаратуры “краін народнай дэмакратыі”.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
Праведзенае даследаванне дазваляе зрабіць наступныя вывады:
1. Падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў-філолагаў вялася праз вочную, завочную і вячэрнюю формы навучання. З 1956 г. у педагагічных ВНУ адбыліся структурныя змены: уведзены факультэты так званага “шырокага профілю”, тэрмін навучання павялічыўся з 4 да 5 гадоў. Рэфармаванне вышэйшай філалагічнай адукацыі ў асноўным датычылася яе структуры. Захоўвалася значная вучэбная перанагрузка для студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага саставу, якасць навучання заставалася нізкай [1; 3; 7].
2. Падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў разгортвалася, як і раней, у педагагічных і навукова-даследчых установах праз аспірантуру (вочную і завочную), саіскальніцтва вучонай ступені і прыкамандзіраванне ў аднагадовыя аспірантуру і дактарантуру. Тэмпы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне філалогіі не адпавядалі вырашэнню пытанняў практычнага насычэння ВНУ знаўцамі беларускай, рускай і замежнай філалогіі. Навуковая філалогія другой паловы 1940-х - 1950-х гг. развівалася ў адпаведнасці з дзяржаўнымі пастановамі і загадамі ЦК КПСС, і на пачатку 1960-х гг. сітуацыя карэнным чынам не змянілася [2; 4; 10].
3. Навуковая дзейнасць у ВНУ Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе развівалася з цяжкасцю. Адсутнічалі дактары навук і прафесары па філалагічных спецыяльнасцях у педагагічных ВНУ. У канцы 1940-х гг. узмацніўся ідэалагічны ціск на прафесарска-выкладчыцкія кадры, у тым ліку філолагаў, якія абвінавачваліся ў “касмапалітызме”, “нізкапаклонстве перад Захадам”. У выкладанні абавязкова павінен быў прысутнічаць сінтэз адукацыі і партыйнага выхавання. Назіраўся часам фармальны падыход выкладчыкаў ВНУ да правядзення навукова-даследчай работы, што было звязана з вялікай аўдыторнай нагрузкай, абмежаванасцю тэрмінаў выканання, невысокім працэнтам выкладчыкаў адпаведнай кваліфікацыі, а таксама з недастатковай навуковай базай [3; 6; 9].
4. Пасля вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў намаганнямі дзяржавы і грамадства да 1954 г. была адноўлена матэрыяльна-тэхнічная і метадычная база вышэйшай школы. Для падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў існавалі два тыпы ВНУ - універсітэт і педагагічны інстытут. Настаўніцкі інстытут, як прамежкавы тып педагагічнай навучальнай установы паміж ВНУ і сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай, у 1955 г. быў закрыты: вастрыня запатрабаванасці ў настаўніцкіх кадрах для школ была да сярэдзіны 1950_х гг. па многіх прадметах ліквідавана. У цэлым дзейнасць педагагічных ВНУ знаходзілася пад пільным дзяржаўна-партыйным кантролем, і да сярэдзіны 1950-х гг. узрастаў ідэалагічны ціск на вышэйшую школу, у тым ліку і філалагічную [5; 11].
5. АН БССР вызначала напрамкі ў развіцці навукі ў рэспубліцы. Беларуская філалагічная навука ў 1944-1961 гг. знаходзілася пад уплывам тэндэнцый, характэрных для рускага мовазнаўства. У 1950-х гг. для вырашэння задач уласна філалагічнай навукі структурна аформіліся Інстытут мовазнаўства і Інстытут літаратуразнаўства. У ходзе фундаментальных і практычных дас-ледаванняў АН БССР у галіне мовазнаўства і літаратуразнаўства другой паловы 40-х - пачатку 60-х гг. XX ст. была створана навукова-практычная база для далейшага развіцця філалогіі як навукі і забеспячэння ВНУ падручнікамі і дапаможнікамі [2; 4; 10].
6. Мова (руская, беларуская, замежная) як абавязковая дысцыпліна выкладалася на ўсіх факультэтах педагагічных ВНУ рэспублікі, што мела агульнаадукацыйнае значэнне. Моўная палітыка ў краіне вызначалася накі-рункамі ўнутранай і знешняй палітыкі. У другой палове 1940-х - пачатку 1950-х гг. дамінавала руская мова, якая выступала як мова міжнацыянальных зносін. XX з'езд КПСС паўплываў на далейшае развіццё вышэйшай школы ў цэлым, і філалагічнай у прыватнасці. У 1950-я гг., у перыяды абвастрэння міжнароднай сітуацыі і “пацяплення” міжнароднага клімату, важнае значэнне набыла замежная мова. Міжнародныя культурныя і эканамічныя сувязі, якія інтэнсіўна пачалі развівацца з другой паловы 1950-х гг., маглі даць станоўчы вынік толькі пры наяўнасці спецыялістаў, што валодаюць замежнай мовай. У той жа час беларускай мове як прадмету выкладання надавалася ўсё менш увагі, што адпавядала дзяржаўнай палітыцы ў сферы міжнацыянальных адносін [3; 4; 7].
Практычная значнасць атрыманых вынікаў
1. Вынікі даследавання, а таксама фактычны матэрыял, пададзены ў дысертацыі, могуць быць выкарыстаны ў сістэме вышэйшай школы ў лекцыйных курсах “Гісторыя Беларусі”, “Універсітэтазнаўства”, “Гісторыя беларускай літаратуры”, “Агульнае мовазнаўства”, “Гісторыя беларускай мовы”, “Сучасная беларуская літаратурная мова”.
...Подобные документы
Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі. Беларусізацыя 20-30-х гадоў. Моўная палітыка, развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.
реферат [37,9 K], добавлен 18.05.2013Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.
реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.
реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.
реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.
реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.
реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.
реферат [34,9 K], добавлен 31.05.2013Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.
реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.
реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.
реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Асаблівасці узнікненне гарадоў Беларусі. Стан развіцця гораду Полацк, які служыў феадалу як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт. Прыняцця магдэбурскага права, аналіз органаў самакіравання, развіццё культуры. Прычыны заняпад гарадоў.
реферат [59,2 K], добавлен 27.07.2012Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.
реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.
реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.
презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.
презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.
реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009