Архівы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый: гісторыя, структура, склад дакументаў (1782–1918 гг.)

Арганізацыя архіўнай справы ў кансісторыях. Гісторыя захавання архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый пасля ліквідацыі ўстаноў. Заканадаўчая база дзейнасці рымска-каталіцкіх кансісторый, структура і функцыі азначаных устаноў.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 47,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Аўтарэферат

дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук

Архівы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый: гісторыя, структура, склад дакументаў (1782-1918 гг.)

Агульная характарыстыка работы

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Дысертацыя выканана ў рамках навукова-даследчыцкай тэмы «Тэарэтычныя і гістарычныя аспекты беларускай археаграфіі і архівазнаўства ў ХІХ - пачатку ХХ ст.» (№20061338 ад 5 чэрвеня 2006 г.), што распрацоўвалася на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў межах Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» на 2006-2010 гг. (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1339 ад 28 лістапада 2005 г.).

Мэта і задачы даследавання

Мэтай даследавання з'яўляецца рэканструкцыя першапачатковага складу архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый. Для яе рэалізацыі неабходна вырашэнне наступных задач:

- вызначыць арганізацыю архіўнай справы ў кансісторыях;

- распрацаваць гісторыю захавання архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый пасля ліквідацыі ўстаноў;

- ахарактарызаваць дакументы справаводства і ступень захаванасці архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый;

- прааналізаваць заканадаўчую і іншую нарматыўную базу дзейнасці рымска-каталіцкіх кансісторый, якая паўплывала на склад дакументаў гэтых устаноў;

- вызначыць структуру і функцыі азначаных устаноў;

- ахарактарызаваць арганізацыю справаводства ў кансісторыях.

Аб'ектам даследавання з'яўляюцца архівы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый. Прадметам даследавання выступае арганізацыя справаводства і архіўнай справы, дакументальны склад архіваў гэтых устаноў у канцы XVIII - пачатку ХХ ст. Выбар аб'екта і прадмета даследавання абумоўліваецца неабходнасцю раскрыцця крыніцазнаўчай і іншай вартасці справаводных дакументаў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый, апрацоўкі архіўных фондаў «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» і «Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя», якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, а таксама слабай распрацоўкай пытання, прысвечанага арганізацыі справаводства і складу архіваў гэтых устаноў у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1. Справаводства рымска-каталіцкіх кансісторый удасканальвалася на працягу ўсяго перыяду існавання ўстаноў, што адбывалася пад уплывам заканадаўчых і іншых нарматыўных актаў Расійскай імперыі і арганізацыйна-распарадчай дакументацыі канфесіянальнага кіраўніцтва (Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі, арцыбіскупа, біскупаў). У межах дзейнасці кожнай з кансісторый вылучаюцца пэўныя заканамернасці, якія адлюстроўваюцца на адпаведных этапах іх функцыянавання. Асаблівасці этапаў праяўляюцца ў заканадаўчай і іншай нарматыўнай дакументацыі, рэгулюючай справаводства кансісторый, арганізацыйна-структурных зменах ва ўстановах, а таксама паступовым пераходам з лацінскай і польскай моў у дакументах да пераважнага выкарыстання рускай мовы.

2. У справаводстве Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый значнае месца належала забеспячэнню захаванасці матэрыялаў па дзейнасці гэтых устаноў. У архівах канцэнтравалася агульная дакументацыя кансісторый і матэрыялы арганізацыйна-распарадчага характару канфесіянальнага кіраўніцтва. Камплектаванне архіваў пачыналася з моманту ўтварэння кожнай з кансісторый. За перыяд дзейнасці архіваў кансісторый адбываюцца істотныя змены ў кадравых пытаннях. Да першай трэці ХІХ ст. архівы, выступаючы адным з падраздзяленняў канцылярыі, карыстаюцца агульнымі штатнымі адзінкамі, а з 1830-1840-х гг. у архівах уводзяцца спецыяльныя пасады архіварыуса і яго памочнікаў, што дае мажлівасць распачаць працу па складанні навукова-даведачнага апарату.

3. Дакументы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый раскрываюць арганізацыю і структуру ўстаноў, асноўныя напрамкі іх дзейнасці, узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады, прадстаўніцтвамі іншых канфесій і прыватнымі асобамі. Пры гэтым пераважная частка архіваў кансісторый складаецца са спецыяльнай справаводнай дакументацыі, што з'яўляецца адметнай рысай гэтых устаноў.

4. Архіў Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі пасля ліквідацыі ўстановы ў 1918 г. пераходзіць на дзяржаўнае захаванне, дзе ўтварае асобны архіўны фонд. На сучасным этапе асноўным спадчыннікам архіва гэтай кансісторыі з'яўляецца Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, куды ў другой палове ХХ ст. перадаецца адпаведны архіўны фонд, да якога далучаюцца дакументы з іншых дзяржаўных архіваў. Наяўныя дакументы архіва Магілёўскай кансісторыі дазваляюць усебакова характарызаваць дзейнасць Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі і яе справаводства.

5. Архіў Мінскай кансісторыі з прычыны ліквідацыі ўстановы ў 1869 г. далучаецца да архіва Віленскай кансісторыі. У 1883 г. у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэарганізацыі рымска-каталіцкай царквы дакументы гэтай установы перадаюцца ў архіў Магілёўскай кансісторыі, разам з якім пераходзяць на дзяржаўнае захаванне пасля ліквідацыі самой установы. На сучасным этапе пераважная большасць архіва захоўваецца ў складзе спадчыны фондаўтваральнікаў, звязаных з дзейнасцю Мінскай кансісторыі, а менавіта ў архіўных фондах беларускіх, літоўскіх і расійскіх архівасховішчаў. З прыцягненнем гэтых матэрыялаў усебакова характарызуюцца дзейнасць і справаводства Мінскай кансісторыі.

Асабісты ўклад суіскальніка. У працэсе даследавання была праведзена рэканструкцыя дакументальнага складу архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый і вызначана ступень іх захаванасці да сённяшняга моманту. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі вызначана спецыфіка арганізацыі справаводства і асноўныя этапы дзейнасці архіваў кансісторый, а таксама гісторыя захавання дакументаў пасля ліквідацыі ўстаноў. Аўтарам выяўлены і прааналізаваны дакументальны матэрыял Мінскай і Магілёўскай рымска-каталіцкіх кансісторый, што дало магчымасць пашырыць крыніцазнаўчую базу даследаванняў па гісторыі, крыніцазнаўству, архівазнаўству, генеалогіі Беларусі і сумежных краін, вызначыць шляхі ўдасканалення адпаведных архіўных фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Вынікі даследавання апрабаваны аўтарам на 12 навуковых канферэнцыях, у тым ліку: архіўных чытаннях «Р.П. Платонаў і праблемы археаграфіі, ваеннай і палітыка-ідэалагічнай гісторыі Беларусі ХХ ст.» (Мінск, 14.12.2005 г.); навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасныя праблемы дакументазнаўства, архівазнаўства і археаграфіі: да 85-годдзя Дзяржаўнай архіўнай службы і 80-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь» (Мінск, 12.04.2007 г.); міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства: актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства» (Магілёў, 14.05.2008 г.); IV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Польская мова, літаратура і гісторыя ў Еўрапейскай цывілізацыі» (Мінск, 23.05.2008 г.); міжнароднай навуковай канферэнцыі «Нашы касцёлы» (Мінск, 07.06.2008 г.); V міжнароднай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы паланістыкі» (Мінск, 29-30.05.2009 г.).

Апублікаванне вынікаў дысертацыі

Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыі адлюстраваны ў 19 публікацыях. Сярод іх 12 у навуковых часопісах і зборніках (аб'ём - 5,2 аўт. арк.), у тым ліку 5 (два ў сааўтарстве) у выданнях, рэкамендаваных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь (2 аўт. арк.), 7 дакладаў у зборніках матэрыялаў канферэнцый (2 аўт. арк.). Агульны аб'ём апублікаваных прац складае каля 7,2 аўт. арк.

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, бібліяграфіі, спіса публікацый суіскальніка і дадаткаў: 7 малюнкаў і 5 табліц, у якіх адлюстраваны першапачатковы склад архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый, а таксама персанальны склад Магілёўскай кансісторыі за 1821-1914 гг. Аб'ём працы складае 101 старонку, бібліяграфічны спіс уключае 376 пазіцый і 19 публікацый суіскальніка на 27 старонках.

Асноўны змест дысертацыі

кансісторыя архіў каталіцкі

Глава І. Гістарыяграфія, крыніцы і метады даследавання

1.1. Гістарыяграфія. Арганізацыя і дзейнасць Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый, а таксама матэрыялы іх справаводства знайшлі адлюстраванне ў даследаваннях айчынных і замежных аўтараў ХІХ - пачатку ХХІ стст., якія класіфікуюцца па храналагічнаму прынцыпу, а ў межах храналогіі выдзяляюцца тры групы па вывучэнню архіваў канфесіянальных устаноў, гісторыі і структуры каталіцкай царквы ў імперыі, справаводнай дакументацыі кансісторый.

У межах дарэвалюцыйнай расійскай гістарыяграфіі да пытання арганізацыі архіваў канфесіянальных устаноў звярнуўся А.П. Сапуноў, які разгледзеў архіў Полацкай уніяцкай, а затым праваслаўнай кансісторыі. Даследаванні азначанага перыяду па гісторыі каталіцкай царквы мелі палітызаваны характар, акрамя таго, абмяжоўваўся доступ даследчыкаў да архіваў кансісторый (Г.Я. Кіпрыяновіч, М.М. Бантыш-Каменскі, А.М. Папоў). Выключэнне складае праца Д.А. Талстога «Рымскі каталіцызм у Расіі», падрыхтаваная на падставе матэрыялаў архіва Магілёўскай кансісторыі.

У 1917-1980-я гг. працы, прысвечаныя архівам рымска-каталіцкіх кансісторый, адсутнічаюць. Толькі ў канцы 1970-х гг. увагу навукоўцаў прыцягнула арганізацыя справаводства дзяржаўных устаноў Расійскай імперыі (Л.М. Вялава, Л.Е. Шэпелеў). Класіфікацыю справаводнай дакументацыі ХІХ ст. распрацаваў К.Г. Міцяеў, які падзяліў яе на агульную і спецыяльную. Аднак спецыяльных даследаванняў справаводства рымска-каталіцкіх кансісторый на гэтым этапе не праводзілася.

На сучасным этапе ў межах нацыянальнай гістарыяграфіі назіраецца зварот даследчыкаў да неразгорнутых праблем, іх дэталізацыя і шматаспектнае вывучэнне. Адначасова праводзіцца пераасэнсаванне здабыткаў папярэдніх пакаленняў на падставе шырокага кола архіўных матэрыялаў, прадстаўленых ў першую чаргу захаванымі дакументамі архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый (А.М. Філатава, В.В. Яноўская, А.І. Ганчар, І.Г. Ганчарук, В.В. Табуноў, С.А. Рыбчонак, М.А. Папоў, С.В. Марозава, А.Ю. Бендзін). Пры гэтым кола выкарыстоўваемых даследчыкамі крыніц згаданых устаноў застаецца абмежаваным.

Сучасныя расійскія даследчыкі засяроджваюцца на асобных праблемах і абмежавана выкарыстоўваюць дакументы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый (А.К. Ціханаў, Л.Е. Гарызонтаў, М.Д. Далбілаў, В.А. Ліцэнбергер).

Польскія навукоўцы звярнуліся да гісторыі рымска-каталіцкай царквы ўвогуле, і дзейнасці Магілёўскай і Мінскай кансісторый і іх кіраўніцтва ў прыватнасці ў ХІХ ст. (І. Ходзька, М. Ларэт, С. Шантыр, Я. Васілеўскі). У другой палове ХХ ст. польскія даследчыкі (В. Квяткоўскі, Г. Міштал, І. Палкоўскі і І. Навацкі) засяродзіліся на праблеме арганізацыі архіўнай справы ў рымска-каталіцкіх кансісторыях, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, на падставе іх архіваў. У працах сучасных польскіх даследчыкаў разглядаюцца шматлікія аспекты дзейнасці кансісторый (Б. Кумар, К. Пракоп, С. Літак, Я. Нябельскі, Р. Дзванкоўскі). Пры гэтым адчуваецца недастатковасць крыніцазнаўчага матэрыялу з беларускіх архівасховішчаў. На іх фоне вылучаюцца работы М. Радвана, які шырока выкарыстоўвае матэрыялы Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі. Цікавасць да ўзнятай праблематыкі мажліва прасачыць і ў іншых замежных даследчыкаў (А. Баду, Э. Вінтэр), аднак яны засяроджваюцца на стасунках Рыма і Расійскай імперыі.

1.2. Агляд крыніц. Аснову для напісання дадзенай працы склалі пераважна архіўныя крыніцы, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродна, Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве, аддзелах рукапісаў бібліятэкі князёў Чартарыйскіх і бібліятэкі Польскай акадэміі мастацтваў і Польскай акадэміі навук (г. Кракаў, Польшча). Многія з іх упершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак. У працы выкарыстаны гістарычныя крыніцы трох тыпаў: матэрыялы справаводства рымска-каталіцкіх кансісторый і сучасныя пафондавыя даведнікі, заканадаўчыя і іншыя нарматыўныя акты, перыядычны друк.

Да першага тыпу крыніц адносяцца матэрыялы справаводства, якія адкладаліся ў архівах Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый на працягу іх існавання. Пасля ліквідацыі азначаных устаноў іх архівы перадаваліся на захаванне ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы, а сёння пераважная большасць матэрыялаў сканцэнтравана ў складзе архіўных фондаў «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» (ф. 1781) і «Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя» (ф. 937) у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Акрамя таго, для напісання працы прыцягнуты адпаведныя дакументы архіўных фондаў «Магілёўскі архікатэдральны капітул» (ф. 3399), «Кіраўнік Магілёўскай архідыяцэзіі» (ф. 3244), «Канцылярыя візітатара кляштараў Магілёўскай архідыяцэзіі» (ф. 3330), «Магілёўская рымска-каталіцкая семінарыя» (ф. 3246), а таксама 12 дэканатаў, 78 касцёлаў, 3 кляштараў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губерняў з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, «Віленская рымска-каталіцкая духоўная кансісторыя» (ф. 604) і «Кіраўніцтва Віленскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі» (ф. 694) з Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, а таксама рукапісы з вышэйзгаданых польскіх бібліятэк. У археаграфічных зборніках дакументы гэтых устаноў адлюстраваны выбарачна.

Матэрыялы архіваў рымска-каталіцкіх кансісторый можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі на падставе класіфікацыі, распрацаванай К.Г. Міцяевым: агульнае справаводства і спецыяльныя сістэмы справаводнай дакументацыі. Унутры вылучаных частак справаводная дакументацыя кансісторый падзяляецца на групы па функцыянальным прызначэнні. Адпаведна, у агульнае справаводства вылучаны матэрыялы, якімі забяспечваўся працэс прыняцця і рэалізацыі кіраўніцкіх рашэнняў і дакументацыя па дакументаабароту гэтых устаноў (распарадчая, справаздачная, пратакольная, дакументацыя па асабістым складзе духавенства, рэгістрацыйна-ўліковыя формы дакументаў). Найбольшы комплекс у архівах кансісторый складаюць спецыяльныя сістэмы справаводства, якімі характарызуецца спецыфіка дзейнасці гэтых устаноў і асаблівасці складання іх архіваў (справы аб адкрыцці і скасаванні парафій; улікова-статыстычнага характару; міжканфесіянальных узаемаадносінах, судовыя справы і інш.). У выкарыстанай класіфікацыі апушчаны нарады папер, як пярвічныя комплексы дакументаў, і дакументацыя архіваў кансісторый па захаванні, апрацоўцы і выкарыстанні матэрыялаў іх дзейнасці (вопісы, алфавітныя і храналагічныя паказальнікі, рэестры спраў), што ствараліся пасля заканчэння справаводнага шляху дакументаў. Гэтыя крыніцы разглядаюцца разам з арганізацыяй архіўнай справы ў кансісторыях.

Гісторыю захавання архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый, чым абумоўлена іх захаванасць у складзе сучасных архіўных фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, дазваляюць высветліць справы фондаў азначаных устаноў, а таксама матэрыялы іх камплектавання, якія адклаліся ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у архіўных фондах «Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў БССР» (ф. 249) і «Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР у г. Мінску» (ф. 251).

Крыніцазнаўчая база даследавання пашыраецца пафондавымі даведнікамі архіваў рымска-каталіцкіх кансісторый і структурна звязаных з імі ўстаноў. Тэматычныя пералікі дакументаў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый апрацаваны і выдадзены польскім гісторыкам М. Радванам.

Рымска-каталіцкія кансісторыі як дзяржаўныя ўстановы кіраваліся ў сваёй дзейнасці адпаведнымі заканадаўчымі і іншымі нарматыўнымі актамі Расійскай імперыі, якія адносяцца да другога тыпу крыніц (маніфесты, імянныя, абвешчаныя з Сената і сенацкія ўказы, рэгламенты, палажэнні, статуты). Пераважная большасць з іх апублікавана ў Поўным зборы законаў Расійскай імперыі, а статуты - у Зводзе законаў Расійскай імперыі (Статут Дэпартамента духоўных спраў іншаземных веравызнанняў аб кіраўніцтве рымска-каталіцкай царквой у рэдакцыях 1857, 1896 і 1906 гг.). Асобныя дакументы ўключаны ў зборнікі, выдадзеныя І. Белагаловым і І. Галавінскім.

Матэрыялы перыядычнага друку адносяцца да трэцяга тыпу крыніц. Штогоднікі інфармацыйна-рэкамендацыйнага характару для духавенства і прыхаджан утрымліваюць шмат спецыфічнай інфармацыі, накіраванай да святароў, а таксама спісы духавенства дыяцэзій і служачых кансісторый.

1.3 Метады даследавання. Даследаванне архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый грунтуецца на агульнанавуковых прынцыпах: аб'ектыўнасці, гістарызму, сістэмнасці. Пры напісанні працы ў першую чаргу выкарыстаны спецыяльныя гістарычныя метады. Сярод іх гісторыка-генетычны метад, які дазволіў вылучыць этапы і ўласцівасці фарміравання архіваў устаноў. З прыцягненнем гісторыка-параўнаўчага метаду падлічаны страты, якія панеслі архівы Магілёўскай і Мінскай кансісторый пасля іх ліквідацыі, а на падставе гісторыка-тыпалагічнага метаду былі вылучаны групы агульнай і спецыяльнай справаводнай дакументацыі. Даследаванне архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый запатрабавала прыцягнення метаду мадэлявання, які дапамог акрэсліць працэс стварэння і дзейнасці кансісторый, іх структуру і функцыі, а таксама ўзнавіць першапачатковы склад архіваў даследаваных устаноў. На аснове праведзенай працы аўтарам былі створаны і ўкаранёны ў працу архіва паказальнікі да некаторых комплексаў дакументаў архіўнага фонду «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя». Пры іх падрыхтоўцы шырока выкарыстоўваліся магчымасці сучасных інфармацыйных тэхналогій, якія дазваляюць спрасціць зварот даследчыкаў да дакументальных комплексаў і садзейнічаюць забеспячэнню захаванасці дакументаў.

Такім чынам, праведзены аналіз гістарыяграфіі і крыніц сведчыць аб шырокай распрацаванасці на працягу ХІХ - пачатку ХХІ стст. пытанняў, звязаных з гісторыяй рымска-каталіцкай царквы на беларуска-літоўскіх землях. Даследчыкі звярнуліся да такіх пытанняў, як архівы рымска-каталіцкіх кансісторый на тэрыторыі Польшчы, архівы ўніяцкай царквы ў Расіі, характарыстыка асобных відаў дакументаў са справаводства Магілёўскай і Мінскай кансісторый, канфесіянальная палітыка Расійскай імперыі, міжканфесіянальныя зносіны, дыпламатычныя стасункі паміж Рымам і Санкт-Пецярбургам, лёсы прадстаўнікоў каталіцкага духавенства і іх удзел у паўстаннях. Пры гэтым абагульняючае даследаванне па архівах Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый адсутнічае. Крыніцазнаўчая база даследавання прадстаўлена ў дысертацыі матэрыяламі, засяроджанымі ў беларускіх, літоўскіх і расійскіх архівасховішчах. Асноўная іх маса змешчана ў архіўных фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» і «Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя». Акрамя таго, у працы выкарыстаны матэрыялы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродна, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, аддзелаў рукапісаў бібліятэк Кракава, пафондавыя даведнікі, заканадаўчыя і іншыя нарматыўныя акты, а таксама каталіцкая перыёдыка ХІХ - пачатку ХХ ст., што дазваляе правесці комплекснае даследаванне гісторыі і структуры кансісторый, а таксама складу іх дакументаў з дапамогай асноўных метадаў гістарычнага даследавання.

Глава 2. Стварэнне рымска-каталіцкіх кансісторый і гістарычны шлях іх дакументаў

2.1. Магілёўская і Мінская рымска-каталіцкія кансісторыі як дзяржаўныя органы каталіцкай адміністрацыі ў канцы XVIII - пачатку ХХ ст. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура рымска-каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі сфарміравана на падставе расійскага заканадаўства па частковым узгадненні з Папай Рымскім у канцы XVIII - пачатку ХІХ ст. У яе ўвайшлі Магілёўская архідыяцэзія і Віленская, Жмудская, Луцкая, Камянецкая, Мінская дыяцэзіі, кіраўніцтва ў якіх было ўскладзена на арцыбіскупа і біскупаў адпаведна. У першай палове ХІХ ст. на межы дыяцэзій уплывалі тэрытарыяльныя рэарганізацыі губерняў. У межы архідыяцэзіі ўвайшлі Фінляндыя, Сібір і Туркестан. У другой палове ХІХ ст. структура каталіцкай царквы ўключала Магілёўскую архідыяцэзію, Віленскую, Цяльшэўскую, Ціраспальскую, Луцка-Жытомірскую і Мінскую дыяцэзіі. Іх тэрытарыяльныя межы значна адрозніваліся, што залежала ад колькасці насельніцтва рымска-каталіцкага веравызнання і прадстаўніцтваў царквы ў кожнай. Мінская рымска-каталіцкая дыяцэзія была скасавана па волі імператара Аляксандра ІІ 15 ліпеня 1869 г., а Магілёўская - у 1918 г. па рашэнні арцыбіскупа.

Адміністрацыйнае кіраўніцтва Магілёўскай архідыяцэзіяй і Мінскай дыяцэзіяй ажыццяўлялася спецыяльна ўтворанымі органамі - рымска-каталіцкімі кансісторыямі, якія ўзначальвалі арцыбіскуп і біскупы. У ажыццяўленні сваіх функцый кансісторыі кіраваліся дэталізаванай нарматыўна-прававой базай, распрацаванай органамі дзяржаўнай улады Расійскай імперыі. На працягу 1782-1918 гг. іх функцыянальнасць паступова абмяжоўвалася да рашэння адміністрацыйных і ідэалагічных задач на грамадска-палітычнай арэне дзяржавы, а таксама духоўнага суда. У другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. асноўныя напрамкі дзейнасці кансісторый былі замацаваны ў Статутах іншаземных веравызнанняў. Гэтымі ўстановамі вырашаліся пытанні, звязаныя з духавенствам дыяцэзій, ажыццяўлялася адміністрацыйнае кіраўніцтва падначаленымі ўстановамі (дэканатамі, касцёламі і інш.), разглядаліся справы, якія тычыліся духоўнага жыцця прыватных асоб (накладанне епіцімій, скасаванне шлюбу і інш.). Непасрэдныя сувязі з Рымам кантраляваліся вышэйстаячымі дзяржаўнымі органамі. Крымінальныя злачынствы і грамадзянскія спрэчкі з удзелам прыватных асоб разглядаліся выключна свецкімі судамі. Апеляцыйным органам для дыяцэзіяльных кансісторый з'яўлялася Магілёўская, а для апошняй - адна з кансісторый у межах дзяржавы, якая вызначалася Папай Рымскім на тры, а з канца ХІХ ст. - пяць гадоў. Пры гэтым кансісторыі заставаліся падпарадкаванымі Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі і адпаведным органам дзяржаўнай улады.

Склад і функцыі рымска-каталіцкіх кансісторый у межах Расійскай імперыі былі ўніфікаваны. Яны камплектавалі свае штаты з ліку духавенства і свецкіх асоб. Структура кансісторый складалася з прысутнасці - калегіяльнага органа, якім прымаліся рашэнні, і канцылярыі, якой афармляліся і захоўваліся дакументы. У склад прысутнасці ўваходзіў вышэйшы каталіцкі клір на чале з арцыбіскупам (біскупамі). У канцылярыі маглі служыць свецкія асобы пад кіраўніцтвам сакратара. Агульным абавязкам служачых сталоў (канцылярыстаў) былі апрацоўка дакументацыі, падрыхтоўка і прадстаўленне дакументаў на пасяджэнні кансісторыі ў выглядзе дакладаў, якія затым прадстаўляліся сакратару і адпаведным членам кансісторыі. Па заканчэнні справаводнага перыяду ў абавязкі канцылярыстаў уваходзіла падрыхтоўка дакументаў для перадачы ў архіў. Першапачаткова канцылярыя не мела структурных падраздзяленняў, аднак у выніку павелічэння дакументапатоку і пашырэння нарматыўнай базы дзейнасці рымска-каталіцкіх кансісторый з 1842 г. праца канцылярыі падзялялася на тры сталы ў Магілёўскай кансісторыі і чатыры ў Мінскай, а распараджэнне фінансавымі сродкамі і архіў вынесены да функцый прыходарасходчыка і архіварыуса. Пасля пераразмеркавання спраў у 1873 г. дзейнасць канцылярыі Магілёўскай кансісторыі падзялілася на чатыры сталы.

2.2. Арганізацыя архіўнай справы ў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторыях і гістарычны шлях іх архіваў. Накапленне матэрыялаў дзейнасці Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый пачалося з моманту іх стварэння. На працягу існавання ўстаноў служачыя канцылярый і архіваў карысталіся адпаведнымі дакументамі вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады. Пры гэтым нарматыўнымі актамі рэгламентацыя архіўнай справы разглядалася разам з рэгламентацыяй справаводства ўвогуле.

У канцы XVIII - пачатку ХІХ ст. у сувязі з нязначным дакументапатокам архівамі кансісторый апекаваўся адзін з канцылярыстаў, а дакументацыя практычна не апрацоўвалася. Архіў Магілёўскай кансісторыі захоўваўся разам з канцылярыяй мітрапаліта. З перанясеннем месца знаходжання арцыбіскупа ў Санкт-Пецярбург у 1797 г. дакументы засталіся ў Магілёве, а з 1873 г. былі перанесены ў Санкт-Пецярбург. Архіў Мінскай кансісторыі заставаўся ў Мінску да ліквідацыі ўстановы, а затым перададзены ў Вільню, адпаведна падпарадкаванню тэрыторый. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэарганізацыі царквы ў 1883 г. архіў Мінскай кансісторыі быў далучаны да Магілёўскай.

Рэарганізацыя ў архіўнай справе адбылася ў 1835-1840 гг. пад уплывам дзейнасці камісій па праверцы актавых і метрычных кніг і выдання ў 1842 г. інструкцыі па справаводстве рымска-каталіцкіх кансісторый. Арганізацыя захавання матэрыялаў іх дзейнасці забяспечвалася падрабязнай нарматыўнай базай на ўсіх узроўнях кіравання, а таксама кваліфікаванымі спецыялістамі (архіварыусам і яго асістэнтамі). Камплектаванне архіваў ажыццяўлялася з дзвюх асноўных крыніц: справаводства кансісторый і падначаленых ім устаноў (касцёлаў, кляштараў). Пасля заканчэння справаводнага шляху дакумент рыхтаваўся для перадачы на захаванне служачымі сталоў і перадаваўся ў архіў пад кантролем сакратара. Акрамя ўліку і захавання скончаных справаводствам матэрыялаў, на архіварыуса і яго памочнікаў ускладаліся абавязкі па складанні навукова-даведачнага апарату і арганізацыі выкарыстання ў бягучым справаводстве ўсіх дакументаў архіва. У архіўнай справе з'явіліся алфавітныя і храналагічныя паказальнікі, а таксама ўдасканальваўся працэс падрыхтоўкі дакументаў да перадачы іх у архіў. Пры гэтым у архіве адкладаўся цэласны комплекс матэрыялаў пастаяннага захавання.

Ліквідацыя Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі ў 1918 г. супала з Першай сусветнай вайной і грамадзянскай вайной у Расіі, што адмоўна паўплывала на захаванасць дакументаў. Дакладных звестак аб колькасці спраў і іх характары на момант ліквідацыі ўстановы не захавалася. Першыя звесткі аб месцы і ўмовах захавання архіўнага фонду «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» тычацца пачатку 1920-х гг. Асноўная частка матэрыялаў захоўвалася ў аднаіменным фондзе №827 у аддзеле культуры і быту Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Ленінградзе, які быў перададзены ў 1958 г. у Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР. У апошнім гэтыя матэрыялы былі далучаны да прынятага на ўлік і апісанага ў 1949 г. фонду «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя», які складаўся з перададзеных з дзяржаўных архівасховішчаў саюзных рэспублік спраў.

Да пачатку ХХ ст. у Санкт-Пецярбургу і Вільні працягвалася забеспячэнне захаванасці матэрыялаў Мінскай кансісторыі і іх выкарыстанне для вырашэння пытанняў бягучага справаводства. Фарміраванне архіўнага фонду «Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя» распачынаецца ў другой палове ХХ ст. У 1951 г. у Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР з дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці перадаецца аднаіменны фонд №2138, склад якога пашыраецца за кошт перадачы няпрофільных спраў з дзяржаўных архівасховішчаў БССР і саюзных рэспублік.

У 1963 г. азначаныя архіўныя фонды ў складзе Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР перавозяцца ў г. Мінск, дзе зараз захоўваюцца. Іх камплектаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі працягваецца за кошт перадачы метрычных кніг касцёлаў з аддзелаў рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану Рэспублікі Беларусь.

Архіўны фонд «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» з'яўляецца рэпрэзентатыўным комплексам матэрыялаў для правядзення даследавання. На падставе вопісаў ХІХ - пачатку ХХ ст. і асобных спраў быў вызначаны дакументальны склад архіва Магілёўскай кансісторыі. Пры параўнанні з сучасным складам адпаведнага архіўнага фонду захавалася каля 46% архіва фондаўтваральніка да сённяшняга дня, што дазваляе сцвярджаць, што матэрыял прадстаўлены на рэпрэзентатыўным узроні. На падставе вылучаных крыніц з матэрыялаў устаноў (у першую чаргу Магілёўскай і Віленскай кансісторый), якія былі звязаны з лёсам Мінскай кансісторыі, і ўласна архіўнага фонду можна вызначыць дакументальны склад Мінскай кансісторыі і сцвярджаць захаванасць 63% архіва гэтай установы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Глава 3. Склад архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый

3.1. Агульная справаводная дакументацыя кансісторый. Агульная дакументацыя рымска-каталіцкіх кансісторый з'яўлялася значным складнікам іх функцыянавання і мае выключнае значэнне для рэканструкцыі іх архіваў. Гэтыя матэрыялы ўключаюць не толькі звесткі аб працэсе прыняцця і рэалізацыі кіраўніцкіх рашэнняў у разглядаемых установах, але і аб арганізацыі працы канцылярыі і аб'ёме дакументапатоку. Увесь комплекс матэрыялаў агульнага справаводства па функцыянальным прызначэнні можна падзяліць на пяць асноўных груп: распарадчая, справаздачная, пратакольная, дакументы па асабістым складзе духавенства (у тым ліку служачых кансісторыі), рэгістрацыйна-ўліковыя формы дакументаў.

Да першай групы адносіцца распарадчая дакументацыя (указы, цыркуляры, прапановы, інструкцыі), якая ўключае комплекс дакументаў, выпрацаваных рымска-каталіцкімі кансісторыямі на падставе адпаведных нарматыўных і заканадаўчых актаў вышэйшых органаў дзяржаўнай улады Расійскай імперыі і распаўсюджаных паміж прадстаўніцтвамі каталіцтва. Да другой групы агульнай дакументацыі належыць справаздачная (паведамленні, адносіны, рапарты), якой забяспечвалася адваротная сувязь паміж арцыбіскупам (біскупам) і органамі дзяржаўнай улады, ніжэйшым каталіцкім клірам і кансісторыямі. Падставовай крыніцай для вывучэння арганізацыі справаводства з'яўляецца пратакольная дакументацыя (журналы і пратаколы пасяджэнняў, сентэнцыянарыі), якая ўваходзіць у трэцюю групу агульнай дакументацыі. З шэрагу агульнай дакументацыі кансісторый вылучаецца комплекс спраў па асабістым складзе духавенства архідыяцэзіі і дыяцэзій (фармулярныя спісы, асабістыя справы аб прызначэнні, перамяшчэнні, маёмасці пасля смерці святароў, спрэчкі паміж імі), што ўваходзяць у чацвёртую групу па вызначанай класіфікацыі. У арганізацыі справаводства Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый значнае месца належала рэгістрацыйна-ўліковым формам дакументаў (рэестрам), якія адносяцца да пятай групы дакументацыі (агульны рэестр, рэестр указаў імператара, настольны дакладны рэестр, рэестр рэзалюцый біскупа, уваходных і зыходных дакументаў). Гэтымі дакументамі кантраляваўся аб'ём дакументапатоку і выкананне спраў.

На працягу існавання азначаных устаноў іх справаводства павялічылася не толькі колькасна, але і разнастайнымі відамі дакументаў і спраў. Ключавым момантам у адбыўшыхся зменах стала ўвядзенне адмысловых нарматыўных актаў, у тым ліку інструкцый па справаводстве і дзейнасці кансісторый 1842 г. Сярод распарадчай дакументацыі змены тычыліся павелічэння выкарыстання ўказаў, цыркуляраў і інструкцый на фоне памяншэння прапаноў. Выкарыстанне справаздачнай дакументацыі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. было дэталізавана: узаемаадносіны з падначаленым духавенствам пераважна прадстаўлены рапартамі, а камунікацыі з органамі дзяржаўнай улады з другой трэці ХІХ ст. пашырыліся адмысловымі дакументамі - паведамленнямі і адносінамі. Спецыфікавалася складанне пратакольнай дакументацыі. Сярод звестак аб асабістым складзе духавенства ў справаводстве былі ўведзены фармулярныя спісы, структура якіх у другой палове ХІХ ст. спрасцілася. У ХІХ ст. набылі разнастайнасць рэгістрацыйна-ўліковыя формы дакументаў, што адлюстравалася ў з'яўленні пяці відаў рэестраў.

Акрамя таго, ў сярэдзіне ХІХ ст. праца канцылярый была пераведзена з польскай, а часам лацінскай моў на рускую, што адлюстравалася ў адпаведных дакументах. Выключэнне складаюць рапарты ніжэйшага кліру, а таксама справаводства Мінскай кансісторыі, дзе захоўвалася частковае выкарыстанне польскай мовы.

На працягу існавання ўстаноў агульная дакументацыя складала каля 26% штогод ад аб'ёму дакументапатоку. На сённяшні момант у архіўным фондзе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» азначаная дакументацыя займае 24%, а ў фондзе Мінскай - 10,6%. Гэтымі крыніцамі характарызуецца функцыянаванне і арганізацыя справаводства, узаемадзеянне кансісторый з падначаленым духавенствам, а таксама прадстаўляюцца магчымасці вывучэння шэрагу праблем, якія тычацца гісторыі канфесій, справаводства канфесіянальных устаноў канца XVIII - пачатку ХХ ст., крыніцазнаўства, генеалогіі і штодзённасці.

3.2. Спецыяльная справаводная дакументацыя кансісторый. Асаблівасці функцыянавання рымска-каталіцкіх кансісторый, у тым ліку Магілёўскай і Мінскай, адлюстраваліся ў спецыяльных сістэмах справаводнай дакументацыі канца XVIII - пачатку ХХ ст. Іх можна падзяліць на сем груп: справы аб адміністрацыйных спрэчках, справы аб адкрыцці і скасаванні парафій, пабудове і рамонце касцёлаў, дакументацыя ўлікова-статыстычнага характару, дакументацыя па рэгістрацыі грамадзянскага стану, справы аб арэндзе касцёльных зямель, міжканфесіянальных узаемаадносінах, судовыя справы.

Да першай групы спецыяльнай справаводнай дакументацыі ў кансісторыях адносяцца спрэчкі паміж святарамі або касцёламі і кляштарамі, пры пасрэдніцтве кансісторый, і органамі дзяржаўнай улады, прадстаўнікамі іншых канфесій, прыватнымі асобамі. Яны насілі пераважна гаспадарча-фінансавы характар і тычыліся размежавання касцёльных зямель, спагнання фінансавых сродкаў з прыватных асоб на карысць духавенства і інш. На ўзроўні канфесіянальнага кіраўніцтва на працягу ХІХ - пачатку ХХ ст. асаблівую значнасць набывае справаводства па адкрыцці і скасаванні парафій, пабудове і рамонце касцёлаў, капліц, што аднесена да другой групы спецыяльнай справаводнай дакументацыі. Адной з найбольш выкарыстоўваемых і каштоўных крыніц па гісторыі каталіцтва на беларуска-літоўскіх землях з'яўляюцца інвентары, якія адносяцца па сваёй структуры і інфарматыўнасці да трэцяй групы дакументацыі - улікова-статыстычнага характару. Да гэтай групы таксама належаць такія віды дакументаў, як візіты, ведамасці аб стане кляштараў і касцёлаў, колькасці парафіян і г.д., запатрабавальныя ведамасці на выдачу ўтрымання духавенству і служачым кансісторый. Адным з найбольш выкарыстоўваемых і значных генеалагічных крыніц і іх комплексаў з'яўляюцца метрычныя кнігі, якія сярод спецыяльнай справаводнай дакументацыі адносяцца да чацвёртай групы. Метрычныя кнігі шырока выкарыстоўваліся ў справаводстве рымска-каталіцкіх кансісторый. На іх падставе па прашэннях прыватных асоб і дзяржаўных устаноў рабіліся метрычныя выпісы, якія прадстаўляліся пераважна для пацвярджэння шляхецкага паходжання. Да гэтай групы адносяцца і споведныя ведамасці. Немалазначным відам спраў, якія адносяцца да пятай групы, з'яўляецца арэнда прыватнымі асобамі касцёльных зямель. У склаўшыхся на грамадска-палітычнай арэне Расійскай імперыі ў канцы XVIII - пачатку ХХ ст. умовах выключнае значэнне мелі пераходы прадстаўнікоў аднаго веравызнання ў іншыя, што аднесена да шостай групы спецыяльнай справаводнай дакументацыі кансісторый. Пры гэтым афармленне пераходу паміж рознымі плынямі хрысціянства і ў іншыя веравызнанні адрознівалася. Судовыя функцыі кансісторый ахоплівалі маральны бок жыцця прыватных асоб (сёмая група). Найбольш значнымі сярод іх з'яўляюцца судовыя справы аб скасаванні шлюбу, разгляд якіх аб'ядноўвае некалькі відаў аналагічных па наборы дакументаў спраў (у т.л. сепарацыі, нявернасць супружнікаў, кровазмяшэнне, дазвол на шлюб). Акрамя таго кансісторыямі накладаліся епіціміі (пакаянне за парушэнне догматаў веравызнання), напрыклад, за крадзяжы, спробы самагубства, забойствы і інш.

У канцы XVIIІ - пачатку ХХ ст. у складзе спецыяльнай справаводнай дакументацыі кансісторый адбыўся шэраг змен, у тым ліку пераход ад лацінска- і польскамоўнага афармлення дакументаў (часам з перакладам найбольш значных дакументаў на рускую мову) да рускамоўнага, што адбываецца ў другой палове ХІХ ст.

У справаводстве кансісторый гэтай групы дакументацыі адкладалася каля 74% ад аб'ёму дакументапатоку штогод. На сённяшні момант у архіўным фондзе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» азначаная дакументацыя займае каля 76%, а ў фондзе Мінскай - 89,4%. Азначаныя крыніцы дазваляюць вылучыць уласцівасці арганізацыі справаводства ў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторыях, а таксама пашырыць крыніцазнаўчую базу даследаванняў у галіне гісторыі царквы, штодзённасці і генеалогіі.

На працягу існавання кансісторый суадносіны агульнай і спецыяльнай дакументацыі адрозніваліся ў сувязі з удасканаленнем справаводства. Колькасць спецыяльных сістэм дакументацыі пашыралася з 72% усяго справаводства ў 1782-1840-х гг. да 87% у пачатку ХХ ст., адпаведна агульная дакументацыя паступова змяншалася з 28% у XVIII - пачатку ХІХ ст. да 13% у пачатку ХХ ст.

Заключэнне

кансісторыя архіў каталіцкі

1. З далучэннем беларуска-літоўскіх зямель да Расійскай імперыі адбываюцца змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні рымска-каталіцкай царквы. Органамі кіравання і духоўнага суда ва ўтвораных Магілёўскай архідыяцэзіі і дыяцэзіях становяцца кансісторыі. Сферай дзейнасці гэтых устаноў ахопліваюцца ўзаемаадносіны канфесіі з органамі дзяржаўнай улады і паўнамоцнымі прадстаўнікамі іншых канфесій па пытаннях кіравання духавенствам і прадстаўніцтвамі царквы, а таксама маральны бок жыцця прыватных асоб.

Справаводства кансісторый вялося ў канцылярыях, дзе служылі пераважна цывільныя асобы. У арганізацыі справаводства Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый вылучаецца некалькі этапаў. На першым этапе (1782-1841 гг.) канцылярыі кіраваліся агульнарасійскім заканадаўствам, якім арганізацыя справаводства ў кансісторыях дэталёва не рэгулявалася, і асобнымі распараджэннямі канфесіянальнага кіраўніцтва, якімі выпрацоўваліся асноўныя прынцыпы забеспячэння дакументаабароту канцылярый і афармлення дакументацыі. Справаводства вялося пераважна на лацінскай і польскай мовах. З ростам дакументацыйнага патоку і прыняццем інструкцыі ў 1842 г. пачынаецца другі этап, калі канцылярыі падзяляюцца на сталы (аддзелы); у Магілёўскай кансісторыі былі ўтвораны тры сталы, а ў Мінскай - чатыры. Адначасова пачаўся працэс пераводу справаводства на рускую мову. Для Магілёўскай кансісторыі вылучаецца таксама трэці этап, які пачаўся ў 1873 г. з пераводам кансісторыі і капітула з Магілёва ў Санкт-Пецярбург, калі пад уплывам далейшага росту дакументапатоку быў утвораны чацвёрты стол з пераразмеркаваннем спраў паміж аддзеламі канцылярыі. На гэтым этапе замацоўваецца ўжыванне рускай мовы ў справаводстве [3; 17].

2. Камплектаванне архіваў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый пачалося з моманту ўтварэння кожнай з гэтых устаноў. Да 1830-1840-х гг., калі кансісторыі інспектавала камісія па разборы актавых і метрычных кніг, іх архівы знаходзяцца ў неапрацаваным стане. У сярэдзіне ХІХ ст. разам з ростам справаводнай актыўнасці, дзякуючы комплексу мерапрыемстваў усталёўваецца сваечасовасць перадачы дакументаў у архіў, іх захаванне, апрацоўка, стварэнне навукова-даведачнага апарату і выкарыстанне яго ў дзейнасці кансісторый. Архіўная справа ў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторыях забяспечваецца распрацаванай нарматыўнай базай. Расійскім заканадаўствам пытанні захавання дакументаў рэгламентуюцца разам са справаводствам, а захаванне і выкарыстанне матэрыялаў архіваў кансісторый дэталізуюцца адпаведнымі распарадчымі дакументамі дыяцэзіяльнага кіраўніцтва. З другой трэці ХІХ ст. у архівах кансісторый пачынае стварацца навукова-даведачны апарат ў выглядзе вопісаў, алфавітных і храналагічных паказальнікаў.

На працягу першай паловы ХІХ ст. назіраюцца змены і ў кадравым пытанні. Паводле нарматыўных актаў 1840-х гг. у Магілёўскай кансісторыі ўводзіцца пасада архіварыуса, якому з канца ХІХ ст. асісціравалі некалькі памочнікаў. У Мінскай кансісторыі ў сувязі з меншым аб'ёмам справаводства абавязкі архіварыуса выконваюцца канцылярыстам [13].

3. Склад дакументацыі архіваў кансісторый можна падзяліць на агульную і спецыяльныя сістэмы дакументацыі, якія падзяляюцца на групы дакументаў паводле іх функцыянальнага прызначэння. Да агульнай дакументацыі адносяцца матэрыялы па працэсу прыняцця і рэалізацыі кіраўніцкіх рашэнняў і забеспячэнню дакументаабароту кансісторыі. Яны падзяляюцца на пяць груп: распарадчая (указы, цыркуляры, прапановы, інструкцыі), справаздачная (рапарты), пратакольная (журналы, пратаколы пасяджэнняў), па асабістым складзе духавенства і рэгістрацыйна-ўліковыя формы дакументаў (рэестры). Спецыфіка дзейнасці Магілёўскай і Мінскай кансісторый адлюстравана ў спецыяльных сістэмах дакументацыі, што складае пераважную частку іх справаводства і падзяляецца на сем груп. Гэта матэрыялы аб адміністрацыйных спрэчках паміж духавенствам і органамі дзяржаўнай улады, кіраўніцтвам іншых канфесій або прыватнымі асобамі, справы аб адкрыцці і скасаванні парафій, арэндзе касцёльных зямель, матэрыялы ўлікова-статыстычнага характару, міжканфесіянальныя зносіны, дакументацыя рэгістрацыі грамадзянскага стану, судовыя справы [1; 2; 4; 5; 6; 7; 8; 10; 12; 14; 15; 18; 19].

4. Вызначэнне дакументальнага складу архіва Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі за 1782-1918 гг. на падставе нарматыўных актаў, навукова-даведачнага апарату ХІХ ст. і захаваных архіўных спраў дазваляе сцвярджаць, што ў аналагічным фондзе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захавалася каля 46% першапачатковага складу архіва фондаўтваральніка, дзе на рэпрэзентатыўным узроўні прадстаўлены ўсе віды дакументаў, якія адклаліся ў працэсе справаводства кансісторыі, за ўвесь перыяд дзейнасці ўстановы.

Працэс захавання матэрыялаў справаводства гэтай кансісторыі падзяляецца на тры перыяды. У першы перыяд (1918-1958 гг.), калі архіў кансісторыі захоўваўся ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве ў г. Ленінградзе, было страчана каля 54% архіва з-за парушэння ўмоў захоўвання дакументаў і неадпаведнага правядзення экспертызы каштоўнасці. З перадачай у 1958 г. фонду ў Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР пачынаецца другі перыяд, калі архіў камплектуецца пераважна арыгінальнымі метрычнымі кнігамі касцёлаў. З ростам зацікаўленасці да генеалагічных крыніц, што назіраецца з 1990-х гг., пачынаецца трэці перыяд у захаванні архіва Магілёўскай кансісторыі, у межах якога адбываецца актывізацыя ў выкарыстанні яго дакументаў [9; 13].

5. На падставе вылучэння з архіўнага фонду Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» архіва Мінскай кансісторыі, а таксама нарматыўных актаў, навукова-даведачнага апарату ХІХ ст. і захаваных архіўных спраў можна сцвярджаць, што каля 63% архіва гэтай установы захавалася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Працэс захавання матэрыялаў справаводства гэтай кансісторыі падзяляецца на чатыры перыяды. Пасля ліквідацыі ўстановы ў 1869 г. яе матэрыялы трапляюць у Вільню, дзе апрацоўваецца толькі бягучае справаводства (першы перыяд). З 1883 г., падчас рэарганізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі, архіў Мінскай кансісторыі перавозіцца ў Магілёўскую і пачынаецца другі перыяд. Пры гэтым дакументы за 1869-1883 гг. становяцца неадрыўнай часткай архіва Віленскай кансісторыі. З 1918 г. пачынаецца трэці перыяд, калі матэрыялы Мінскай кансісторыі ў складзе архіваў Магілёўскай і Віленскай рымска-каталіцкіх кансісторый перадаюцца на захаванне ў дзяржаўныя архівы. З 1951 г. у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР штучна фарміруецца архіўны фонд «Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя», што становіцца пачаткам чацвёртага перыяду. З гэтага часу архіўны фонд камплектуецца арыгінальнымі метрычнымі кнігамі, якія не належаць справаводству гэтай установы [11; 16].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў:

1. Вынікі даследавання мэтазгодна выкарыстоўваць у рабоце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі:

- для ўдакладнення фондавай прыналежнасці спраў;

- для выканання запытаў дзяржаўных устаноў і грамадзян біяграфічнага і генеалагічнага характару;

- пры распрацоўцы аўтаматызаванага навукова-даведачнага апарату да дакументаў генеалагічнага характару.

2. Мэтазгодна перапрацоўка архіўных фондаў «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» і «Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя» з выдзяленнем з іх складу арыгінальных метрычных кніг касцёлаў, якія не належалі справаводству фондаўтваральнікаў, для спрашчэння выкарыстання матэрыялаў даследчыкамі.

3. Вынікі даследавання можна выкарыстоўваць пры складанні абагульняючых прац па гісторыі Беларусі канца XVIII - пачатку ХХ ст., а таксама ў выкладанні курса «Канфесіянальныя архівы» для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Спіс публікацый суіскальніка па тэме дысертацыі

1. Антановіч, З.В., Яцкевіч, З.Л. Судовыя пратаколы рыма-каталіцкіх кансісторый Беларусі як крыніцы па справаводству канца XVIII - пачатку ХХ стагоддзя / З.В. Антановіч, З.Л. Яцкевіч // Архівы і справаводства. - 2007. - №6. - С. 111-115.

2. Антановіч, З.В. Асаблівасці скасавання шлюбу ў каталіцкай традыцыі ХІХ ст. / З.В. Антановіч // Беларускі гістарычны часопіс. - 2008. - №4. - С. 33-39.

3. Антановіч, З.В. Арганізацыя справаводства рыма-каталіцкіх кансісторый на Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. / З.В. Антановіч // Беларускі археаграфічны штогоднік. - 2008. - Вып. 9. - С. 155-166.

4. Антановіч, З.В. Фармулярныя спісы рымска-каталіцкага духавенства / З.В. Антановіч // Архівы і справаводства. - 2009. - №6. - С. 128-134.

5. Антановіч, З.В., Гарбачова, В.В Лёсы святароў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх дыяцэзій пасля паўстання 1863-1864 гг. / З.В. Антановіч, В.В. Гарбачова // Беларускі гістарычны часопіс. - 2009. - №12. - С. 23-28.

6. Антановіч, З.В. Пінскі кляштар мар'явітак (паводле крыніц НГАБ) / З.В. Антановіч // Архіварыус. - 2005. - Вып. 3. - С. 5-8.

7. Антановіч, З.В. Архіў Полацкага дамініканскага кляштара ў сярэдзіне ХІХ ст. / З.В. Антановіч // Архіварыус. - 2007. - Вып. 5. - С. 8-14.

8. Антановіч, З.В. Інструкцыя Магілёўскай рыма-каталіцкай кансісторыі Кіеўскаму біскупу аб парадку разгляду прашэнняў і скаргаў жыхароў Кіеўскай губерні / З.В. Антановіч // Архіварыус. - 2008. - Вып. 6. - C. 33-40.

9. Антановіч, З.В. Навукова-даведачны апарат да архіўнага фонду «Магілёўская рыма-каталіцкая кансісторыя» / З.В. Антановіч // Архіварыус. - 2008. - Вып. 6. - С. 265-274.

10. Антановіч, З.В. Крыніцы па асабістаму складу духавенства ХІХ ст. у архіўным фондзе НГАБ «Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя» / З.В. Антановіч // Архіварыус. - 2009. - Вып. 7. - С. 100-109.

11. Антановіч, З.В. Навукова-даведачны апарат архіўнага фонду «Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя»: гісторыя і сучасны стан / З.В. Антановіч // Архіварыус. - 2009. - Вып. 7. - С. 282-288.

12. Антановіч, З.В. Рэлігійныя абарачэнні ў матэрыялах Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі, як крыніца па гісторыі штодзённасці канца ХІХ-пачатку ХХ стст. / З.В. Антановіч // Архіварыус. - 2010. - Вып. 8. - С. 130-137.

13. Антановіч, З.В. Арганізацыя архіўнай справы ў Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі ў ХІХ ст. / З.В. Антановіч // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы юбілейн. навук.-практ. канф., прысвеч. 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 8 ліп. 2008 г.) / Уклад. З.Л. Яцкевіч; навук. рэд. У.І. Адамушка. - Мінск: НАРБ, 2008. - С. 28-35.

14. Антановіч, З.В. Архіў і бібліятэка Пінскага францысканскага кляштара ў ХІХ ст. як частка сaцыякультурнай спадчыны Піншчыны / З.В. Антановіч // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў ХХ-ХХІ стст. у Беларусі: зб. навук. арт., прысвечаны 100-годдзю з нараджэння М.М. Улашчыка / Гал. рэд. С.М. Ходзін (адк. рэд.). - Мінск: БДУ, 2008. - С. 190-195.

15. Антановіч, З.В. Даследаванне дакументальнай спадчыны Мінскай і Магілёўскай рыма-каталіцкіх кансісторый у ХХ-ХХІ стст.: стан і перспектывы / З.В. Антановіч // Религия и общество: актуальные проблемы современного религиоведения: сб. научных трудов / под обш. ред. В.В. Старостенко, О.В. Дьяченко. - Могилев: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 2008. - С. 66-70.

16. Антановіч, З.В. Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя: яе структура і лёсы дакументальнай спадчыны / З.В. Антановіч // Нашыя святыні: Матэрыялы міжнар. навук. канф., прысв. 500-годдзю Мінск. фарн. касцёла, 225-годдзю Магілёўск. Архідыяцэзіі, 220-годдзю Мінскай дыяцэзіі, Мінск, 7 чэрвеня 2008 г. / Польскі Інстытут у Мінску; рэдкал. Т. Кандрусевіч [і інш.]; навук. рэд.: Т. Кандрусевіч, А.І. Мальдзіс і М. Каламайска. - Мінск: Выд. В. Хурсік, 2009. - С. 173-190.

17. Антановіч, З.В. Роля рымска-каталіцкіх кансісторый у захаванні польскіх культурных традыцый на Беларусі 1772-1917 гг. / З.В. Антановіч // Актуальныя праблемы паланістыкі 2008 / Рэд.: С. Важнік, А. Кожынава; БДУ. - Мінск: Права і эканоміка, 2009. - С. 5-12.

...

Подобные документы

  • Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.

    контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.

    презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018

  • Гісторыя падпісання Пагаднення аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адносіны Расіі і Беларуссю пасля развалу СССР. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША. Лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы.

    реферат [14,5 K], добавлен 17.12.2010

  • Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012

  • Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва. Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы. Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.04.2009

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.

    курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Асаблівасці дзяржаўных інстытутаў старажытнарускага дзяржавы. Гісторыя станаўлення дзяржаўных інстытутаў у Маскоўскай дзяржаве пад уплывам традыцый сацыяльна-палітычнага развіцця Русі і Залатой Арды. Патыхае Маскоўскай дзяржаве ў XIII-XVI стагоддзе.

    дипломная работа [69,4 K], добавлен 29.05.2012

  • Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII–пачатку XX ст. Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў. Разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.

    реферат [23,1 K], добавлен 30.11.2008

  • Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.

    реферат [34,9 K], добавлен 31.05.2013

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.

    контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

    дипломная работа [350,8 K], добавлен 18.06.2014

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.

    реферат [21,8 K], добавлен 15.01.2011

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыцця, этапы кар'ернага росту, грамадская і палітычная дзейнасць Усевалада Макаравіча Ігнатоўскі. Канцэпцыя У.М. Ігнатоўскага на гісторыю беларускага края, яе галоўны змест і ролю, аналіз і ацэнка значэння ў сусветнай гісторыі.

    курсовая работа [47,8 K], добавлен 20.05.2014

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.