Беларуская дыяспара ў Чэхаславакіі (1921–1938 гг.)

Аналіз чэхаславацкай праграмы "Руская акцыя", характар, змест, накірункі трансфармацыі і прычыны ліквідацыі. Працэс фарміравання беларускай дыяспары і ролю яе інстытутаў у адаптацыі беларускіх эмігрантаў. Сувязі паміж ідэалагічнымі групоўкамі дыяспары.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 46,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Аўтарэферат

дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук

Беларуская дыяспара ў Чэхаславакіі (1921-1938 гг.)

Агульная характарыстыка працы

Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Праблематыка дысертацыі звязана з навуковай дзейнасцю кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма распрацоўвалася ў кантэксце праблемнага поля планавых навукова-даследчых работ кафедры: «Национально-территориальные и социокультурные проблемы в истории славянских стран XIX-XX вв.» на 2003-2005 гг. (№2003968), «Национальная идея и национальное государство как составляющая социального прогресса в истории славянских народов (конец XVIII - начало XXI в.)» (№20061328), уключаных у ДКПНД «История и культура», а таксама «Международные отношения в Юго-Восточной Европе и на Балканах в XX - начале XXI в.» на 2011-2015 гг. (№20112605), уключанай у ДКПНД «История, культура, общество, государство».

Мэта і задачы даследавання

Мэта працы заключаецца ў тым, каб высветліць прычыны, умовы, вынікі фарміравання і дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ў 1921-1938 гг. У адпаведнасці са сфармуляванай мэтай былі пастаўлены наступныя задачы:

- прааналізаваць чэхаславацкую ўрадавую праграму «Руская акцыя», яе характар, змест, накірункі трансфармацыі і прычыны ліквідацыі;

- прасачыць за працэсам фарміравання беларускай дыяспары і вызначыць ролю яе інстытутаў у адаптацыі беларускіх эмігрантаў;

- раскрыць значэнне ВНУ ЧСР для беларускай моладзі і ахарактарызаваць беларускую студэнцкую супольнасць у Чэхаславакіі;

- ахарактарызаваць дзейнасць беларускіх навукова-даследчых устаноў у Чэхаславакіі і раскрыць змест дыяспарнай актыўнасці ў накірунку папулярызацыі нацыянальнай культуры сярод замежнікаў;

- ацаніць супраціўляльнасць беларускай дыяспары асіміляцыйным тэндэнцыям і акрэсліць яе стратэгію па захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці;

- прасачыць за эвалюцыяй узаемаадносін паміж ідэалагічнымі групоўкамі дыяспары і выявіць ступень уплыву беларускага нацыянальнага руху і савецкай ідэалогіі на грамадска-палітычнае жыццё беларускай супольнасці ў ЧСР.

Аб'ектам даследавання выступае эміграцыйная палітыка Чэхаславакіі ў 1921-1938 гг., накіраваная на падтрымку ўраджэнцаў былой Расійскай імперыі. Прадмет даследавання ахоплівае грамадска-палітычную, культурна-асветніцкую і навукова-адукацыйную дзейнасць беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ва ўмовах рэалізацыі ўрадавай праграмы «Руская акцыя» у 1921-1938 гг.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Фарміраванне беларускай дыяспары ў Чэхаславакі стала магчымым дзякуючы правядзенню чэхаславацкім урадам (з лета 1921 г.) праграмы па падтрымцы эміграцыі з былой Расійскай імперыі («Руская акцыя»). Асноўнай складаючай гэтай праграмы была падрыхтоўка ў ВНУ Чэхаславакіі эмігранцкай моладзі, якая ў будучым, па меркаванні прэзідэнта ЧСР Т.Г. Масарыка, павінна была адыграць ключавую ролю ў адраджэнні дэмакратычнай, федэратыўнай і прыхільнай да Чэхаславакіі Расіі. Беларускія арганізацыі (Таварыства беларускай школы ў Вільні, урад Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і беларускі аддзел Міністэрства адукацыі Латвіі пры агульнай каардынацыі Беларускай грамады і прадстаўніцтва БНР у ЧСР) скарысталі «Рускую акцыю» для вырашэння іншай задачы, а менавіта для падрыхтоўкі кадраў беларускай інтэлігенцыі, неабходных для аказання супраціўлення асіміляцыйнай палітыцы польскіх улад у Заходняй Беларусі і арганізацыі беларускай меншасці ў Латвіі.

2. У 1920-я - 1930-я гг. у ВНУ ЧСР навучалася прыкладна 700 этнічных беларусаў (10% ад агульнай колькасці стыпендыятаў чэхаславацкага ўрада). Каля 200 беларусаў карысталіся стыпендыямі, якія былі прызначаны беларускім нацыянальным арганізацыям у Заходняй Беларусі, Літве і Латвіі. ВНУ ЧСР сталі адной з асноўных пляцовак для атрымання вышэйшай адукацыі выпускнікамі заходнебеларускіх гімназій. Трэба ўлічваць, што маштабы выдзялення стыпендый беларусам знаходзіліся ў прамой залежнасці ад стану чэхаславацка-польскіх адносін. Неўрэгуляванасць «цешынскага пытання» ў першай палове 1920-х гг. з'яўлялася спрыяльным фактарам для беларускіх студэнтаў. Нармалізацыя чэхаславацка-польскіх адносін у красавіку 1925 г. прывяла да значнага скарачэння колькасці стыпендый для беларускай моладзі.

3. У 1927 г. канцэпцыя «Рускай акцыі» была перагледжана ў бок пераўтварэння Прагі ў еўрапейскі цэнтр славістычных даследаванняў (у такім выглядзе праграма праіснавала да 1938 г.). Адной з частак новага фармату «Рускай акцыі» стала заснаванне першых ва ўмовах эміграцыі беларускіх навукова-даследчых устаноў - Беларускага навуковага кабінета і Беларускага загранічнага архіва. Дзейнасць азначаных устаноў заклала традыцыі эміграцыйнага беларусазнаўства і архівістыкі. Спрыяльныя ўмовы, створаныя краінай-рэцыпіентам, садзейнічалі рэалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі.

4. Дзякуючы дзейнасці культурна-асветніцкіх аб'яднанняў, адкрыццю бібліятэк, выданню беларускамоўнай прадукцыі (выходзіла 7 часопісаў), падтрыманню кантактаў з беларускімі арганізацыямі ў Заходняй Беларусі, Літве, Латвіі і БССР, беларуская дыяспара ў ЧСР справілася з задачай захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Больш таго, у першай палове 1920-х гг. рабіліся спробы беларусізацыі этнічных беларусаў, ангажаваных у дзейнасць расійскай эмігранцкай групы. Аднак своечасовыя контрмеры (стварэнне Таварыства студэнтаў маларосаў і беларусаў «Адзінства рускай культуры», выкарыстанне фінансавых рычагоў ціску), прынятыя кіраўніцтвам расійскай дыяспары, не дазволілі распаўсюдзіцца дадзенаму працэсу.

5. У міжваеннай Чэхаславакіі дзейнічала 14 беларускіх і 5 беларуска-ўкраінскіх аб'яднанняў рознай ідэйна-палітычнай накіраванасці. У першай палове 1920-х гг. унутрыпалітычнае жыццё беларускай супольнасці вызначала барацьба паміж левай і правай групамі дыяспары. Асноўныя спрэчкі паміж апанентамі тычыліся выбару шляхоў дасягнення суверэнітэту Беларусі і прынцыпаў пабудовы БНР. У сярэдзіне 1920-х гг. абазначыўся ідэалагічны падзел дыяспары па прычыне рознагалоссяў у выбары формы беларускай дзяржаўнасці (БССР ці БНР). Папулярызацыі прасавецкага руху сярод чэхаславацкіх беларусаў спрыялі поспехі нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б) Б) і прадстаўніцтва СССР у ЧСР з беларускай дыяспарай, крызіс палітычных структур БНР. Пасля Берлінскай канферэнцыі 1925 г., на якой была спынена дзейнасць урада БНР, пад пагрозай страты ўплыву ў асяроддзі беспартыйных беларусаў нацыянальна-дэмакратычная група дыяспары кансалідавалася вакол Беларускай рады ў Празе.

6. У другой палове 1920-х гг. нацыянальна-дэмакратычны і прасавецкі лагеры дыяспары мелі прыкладна аднолькавую колькасць прыхільнікаў. Нарастанне аўтарытарных тэндэнцый у кіраўніцтве і палітычныя рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі ў БССР у канцы 1920-х гг. прывялі да кампраметацыі зменавехаўскага руху сярод беларускай дыяспары, а прасавецкія студэнцкія аб'яднанні, у сувязі з рээміграцыяй сяброў, спынілі сваю дзейнасць. У першай палове 1930-х гг. сярод нацыянальна-дэмакратычных арганізацый найбольшую актыўнасць выявіла Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА), якое засяродзілася на ўдзеле ў міжнародным студэнцкім руху. У другой палове 1930-х гг. у сувязі са змяншэннем колькасці беларусаў у ЧСР і з-за адсутнасці падтрымкі з чэхаславацкага боку (у межах «Рускай акцыі» працягвалася субсідзіраванне толькі некаторых расійскіх і ўкраінскіх ўстаноў), дзейнасць беларускіх арганізацый у Чэхаславакіі фактычна спынілася.

Асабісты ўклад суіскальніка

Дысертацыя з'яўляецца вынікам самастойнай даследчай працы суіскальніка. Даследаванне пабудавана на матэрыялах з архіваў Чэхіі, Беларусі, Расіі, большая частка якіх упершыню ўводзіцца ў навуковы абарот, а таксама на апублікаваных крыніцах. Вынікі дысертацыі, якія выносяцца на абарону, абгрунтаваны аўтарам, дзякуючы правядзенню тэарэтычнага аналізу сучаснага стану праблемы даследавання і крытычнага падыходу да вывучэння крыніц.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Вынікі дысертацыйнага даследавання былі прадстаўлены аўтарам на шэрагу навуковых канферэнцыях: Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці (да 90-годдзя з дня ўтварэння БССР)» (Мінск, Інстытут гісторыі АН РБ, 18 снежня 2008 г.); ІІ міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі «Европа: актуальные проблемы этнокультуры» (Мінск, БДПУ, 25 красавіка 2008 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Романовские чтения - 5» (Магілёў, МДУ, 27-28 лістапада 2008 г.); Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Геополитические трансформации в Восточной Европе между двумя мировыми войнами (к 90-летию Рижского мирного договора)» (Брэст, БрДУ, 17-18 сакавіка 2011 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Славія. Славянскія моўныя і культурныя ідэнтычнасці» (Браціслава, універсітэт Я.А. Коменскага, 14-15 красавіка 2011 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рыжскі дагавор 1921 г. у кантэксце ваеннай і палітычнай гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы» (Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства ў Беластоку, 28-29 красавіка 2011 г.); Рэспубліканскай канферэнцыі маладых навукоўцаў «Актуальные проблемы отечественной и мировой истории» (Мінск, БДУ, 27-28 верасня 2011 г.); ІІ навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў факультэта міжнародных адносін БДУ (Мінск, БДУ, 2 лютага 2012 г.).

Дысертацыя была рэкамендавана да абароны на пасяджэнні кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол №15 ад 15 чэрвеня 2012 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Асноўныя вынікі даследавання адлюстраваны ў 12 навуковых працах агульным аб'ёмам 4,7 а. а. Сярод іх чатыры артыкулы ў навуковых часопісах, якія адпавядаюць патрабаванням ВАК, аб'ёмам 2,7 а. а., а таксама матэрыялы сямі навуковых канферэнцый і адна рэцензія.

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца з пераліку ўмоўных абазначэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі працы, 4 глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, дадаткаў (А-Д). Агульны аб'ём дысертацыі складае 159 старонак, з якіх 115 старонак асноўнага тэксту. Бібліяграфічны спіс дысертацыі змяшчае 453 пазіцыі, уключаючы 12 публікацый аўтара.

Асноўны змест працы

беларуская дыяспара эмігрант

У першай главе «Крыніцы, гістарыяграфія, метады і метадалогія даследавання» праведзены аналіз айчынных і замежных навуковых даследаванняў, прадстаўлены агляд выкарыстаных крыніц, іх класіфікацыя, ахарактарызавана метадалогія даследавання.

У раздзеле 1.1 «Гістарыяграфічны агляд літаратуры» прааналізавана ступень вывучанасці праблематыкі дысертацыі ў беларускай і замежнай гістарычнай навуцы. У развіцці гістарыяграфіі дадзенай праблемы вылучаны тры асноўныя этапы: 1) міжваенная гістарыяграфія; 2) даследаванні сярэдзіны 1940-х - канца 1980-х гг.; 3) гістарыяграфія канца ХХ - пачатку XXI ст.

На першым этапе пераважалі даследаванні, прысвечаныя агляду дзейнасці асобных эмігранцкіх устаноў у Чэхаславакіі. Аўтарству відавочцаў тых падзей, рускім і ўкраінскім эмігрантам (С. Нарыжнаму, Л. Шрамчанку, В. Рудневу, С. Постнікаву) належалі працы, у якіх закраналіся розныя аспекты правядзення «Рускай акцыі». Супрацоўнікі МЗС ЧСР падрыхтавалі справаздачу пра ход «Рускай акцыі» у 1921-1924 гг. Дзейнасць беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі разглядалася пераважна ў кантэксце іншых, больш шырокіх, тэм. Польскі погляд на гісторыю беларускага нацыянальнага руху адлюстраваны ў «Кароткім нарысе беларускага пытання», падрыхтаваным афіцэрамі ІІ аддзела Генеральнага штаба польскага войска. Агульным недахопам даследаванняў, выкананых на першым этапе, можна лічыць абмежаваныя магчымасці ў выкарыстанні крыніц.

На другім этапе ўводзіліся ў навуковы абарот шэраг дакументальных матэрыялаў, пашыралася тэматыка даследаванняў. У працах беларускіх савецкіх аўтараў (А. Мажэйкі, Л. Мірачыцкага, Д. Фактаровіча) эміграцыйная праблематыка закраналася скрозь прызму беларуска-чэхаславацкага культурнага супрацоўніцтва. У манаграфіі У. Калесніка зроблена спроба рэканструкцыі беларускага студэнцкага жыцця ў Празе ў 1920-я гг. Пасля змены палітычнага рэжыму ў Чэхаславакіі (1948 г.) «Руская акцыя» стала забароненай тэмай. Гістарыяграфічная традыцыя вывучэння «Рускай акцыі» працягвалася англамоўнымі аўтарамі, якія публікаваліся на старонках славістычных часопісаў. Гісторыкі савецкага перыяду асаблівую ўвагу звярталі на вывучэнне савецка-чэхаславацкіх адносін. У працах І. Петэрса і В. Шышкіна «Руская акцыя» чэхаславацкага ўрада ацэньвалася як адлюстраванне класавай нянавісці да савецкай дзяржавы. Афіцыйныя партыйна-класавыя падыходы стымлівалі аб'ектыўны разгляд пытанняў, звязаных з дзейнасцю беларусаў у Чэхаславакіі ва ўмовах правядзення «Рускай акцыі».

На трэцім этапе назіраецца тэндэнцыя да непрадузятага вывучэння гісторыі беларускага замежжа, пашыраецца тэматыка і глыбіня даследаванняў Размыванне ідэалагічных бар'ераў у пачатку 1990-х гг. зрабіла магчымым вядзенне дыялогу паміж рознымі гістарыяграфічнымі школамі. Да вывучэння дзейнасці беларускай дыяспары ў ЧСР у 1921-1938 гг. далучыліся гісторыкі з Украіны, Чэхіі і Славакіі. Даследаванні беларускіх аўтараў (А. Гесь, М. Казлоўскага, В. Лебедзевай, А. Ліса, Л. Мірачыцкага, Г. Сурмач, М. Труса) у асноўным былі прысвечаны гісторыі беларускіх навукова-даследчых устаноў у Чэхаславакіі, грамадска-палітычным і культурна-асветніцкім арганізацыям дыяспары, найбольш яскравым прадстаўнікам беларускай супольнасці ў ЧСР у 1920-я - 1930-я гг. Асобнае месца пражскі беларускі асяродак заняў ў абагульняючых працах па гісторыі міжваеннай беларускай палітычнай эміграцыі, якія былі падрыхтаваны В. Кіпелем, У. Снапкоўскім, А. Ціхаміравым. Выдавецка-публікацыйная дзейнасць беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі прааналізавана ў літаратуразнаўчых даследаваннях А. Баршчэўскага і М. Чмаравай. Беларуска-ўкраінскія кантакты ў міжваеннай Чэхаславакіі асветлены ў працах В. Коваль. Абагульненне напрацовак па гісторыі беларускай дыяспары ў ЧСР у 1921-1938 гг. зрабіў У. Ляхоўскі, у працах якога акрэслены абрысы разумення гэтай навуковай праблемы. Разам з тым у прэтэндуючых на сістэматызаванасць даследаваннях, пытанні, звязаныя з дзейнасцю беларускай дыяспары ў міжваеннай Чэхаславакіі, разгледжаны павярхоўна ці ўвогуле праігнараваны. У пачатку 2000-х гг. непасрэднае вывучэнне кантактаў паміж украінскай і беларускай дыяспарамі ў міжваеннай Чэхаславакіі пачалі ўкраінскія гісторыкі (В. Зубко, В. Ямкова), а чэшскія навукоўцы (Ф. Сокалава, М. Плавец, Д. Каленоўская) перайшлі да даследавання дзейнасці беларускай дыяспары ў міжваеннай Чэхаславакіі. Украінскія і чэшскія гісторыкі надалі новы імпульс вывучэнню беларускай прысутнасці ў ЧСР у 1921-1938 гг., увялі ў навуковы абарот шэраг новых крыніц. Аднак замежныя навукоўцы перанеслі некаторыя недакладнасці, дапушчаныя беларускімі аўтарамі, у свае працы.

У пачатку 1990-х гг. аднавілася актыўнае вывучэнне гісторыі правядзення «Рускай акцыі» чэшскімі і славацкімі навукоўцамі. Да гэтага часу класічнымі даследаваннямі па азначанай праблеме лічацца артыкулы З. Сладэка, а зробленыя ім высновы падзяляюцца большасцю навукоўцаў. З сярэдзіны 1990-х гг. вывучэннем дзейнасці эмігрантаў з былой Расійскай імперыі ў міжваеннай Чэхаславакіі спецыяльна займаюцца супрацоўнікі семінара па Усходняй Еўропе, арганізавага пры Інстытуце сусветнай гісторыі філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта і аддзел на чале з Л. Белашэўскай, створаны пры Славянскім інстытуце Чэшскай акадэміі навук. Даследаванне «Рускай акцыі» ажыццяўляюць таксама і ўкраінскія навукоўцы. Значных поспехаў у мінулае дваццацігоддзе дасягнула расійскае эмігрантазнаўства. Да найбольш поўных прац, у якіх разгледжана «Руская акцыя», адносяцца манаграфіі А. Серапіёнавай і А. Чыняевай. На сённяшні дзень можна казаць пра дастатковую вывучанасць «Рускай акцыі» чэхаславацкага ўрада.

Гістарыяграфічны агляд літаратуры паказаў, што ў айчыннай гістарычнай навуцы не праводзілася сістэмнае даследаванне дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ва ўмовах правядзення «Рускай акцыі» у 1921-1938 гг. Папярэднія даследчыкі (айчынныя і замежныя) разглядалі толькі некаторыя аспекты праблемы. Да гэтага часу навукоўцы не выкарысталі увесь патэнцыял крыніцазнаўчай базы па вывучаемай тэме.

У раздзеле 1.2. «Агляд крыніц па праблеме даследавання» прадстаўлены агляд выкарыстаных крыніц. Падкрэслена, што асноўную частку дысертацыі склалі дакументы пяці архіваў Чэхіі, двух архіваў Беларусі і двух архіваў Расіі.

Нацыянальны архіў Чэшскай Рэспублікі. У фондзе Краёвага палітычнага ўпраўлення Прагі (207) сканцэнтраваны службовыя справаздачы чэхаславацкіх наглядных органаў аб мерапрыемствах, арганізаваных Беларускай радай у Празе, Саюзам студэнтаў-грамадзян БССР, Таварыствам студэнтаў маларосаў і беларусаў «Адзінства рускай культуры» ў перыяд з 1924 па 1930 гг. Пратаколы пасяджэнняў Чэшска-ўкраінскага камітэта па аказанні дапамогі ўкраінскім і беларускім студэнтам (ЧУК), справаздачы аб дзейнасці гэтай арганізацыі ў 1921-1924 гг., звароты, заявы, хадайніцтвы беларускіх студэнтаў і аб'яднанняў, накіраваныя ў ЧУК захоўваюцца ў фондзе Камітэта па забеспячэнні адукацыі рускіх і ўкраінскіх студэнтаў у ЧСР (746). Матэрыялы фонду Міністэрства замежных спраў - Руская акцыя дапамогі (908) складаюцца з дзвюх тэматычных груп. Першую фарміруюць дакументы (лісты, запыты, мемарандумы, каштарысы), якія тычацца ўзаемаадносін Беларускай грамады і Беларускай рады ў Празе з МЗС ЧСР у першай палове 1920-х гг., а другую - копіі паліцэйскіх справаздач аб мерапрыемствах Саюза студэнтаў-грамадзян БССР і Таварыства студэнтаў маларосаў і беларусаў «Адзінства рускай культуры».

Архіў Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі. Найбольшую каштоўнасць прадстаўляе фонд ІІ аддзела МЗС ЧСР, дакументы якога праліваюць святло на накірункі дапамогі стыпендыятам чэхаславацкага ўрада, дзейнасць Камітэта па забеспячэнні адукацыі рускіх і ўкраінскіх студэнтаў у ЧСР, маніторынг рускай і ўкраінскай эмігранцкіх груп з боку МЗС ЧСР. Акрамя таго матэрыялы ІІ аддзела МЗС ЧСР даюць магчымасць аднавіць працэс падрыхтоўкі і ход Першай усебеларускай канферэнцыі ў Празе (верасень 1921 г.), дапоўніць нашы ўяўленні пра ролю М. Вяршыніна ў арганізацыі пераезду і ўладкаванні беларусаў у ЧСР, скласці ўяўленне пра нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў у Чэхаславакіі ў другой палове 1920-х - першай палове 1930-х гг. У фондзе Парыжскі архіў захоўваюцца дакументы, якія закранаюць працэс устанаўлення кантактаў паміж урадамі БНР і ЧСР у 1919 г.

Архіў горада Прагі. У фондзе Кадастр арганізацый захоўваюцца дакументы Беларускай грамады, Беларускай рады ў Празе, Таварыства студэнтаў маларосаў і беларусаў «Адзінства рускай культуры», АБСА, Саюза студэнтаў-грамадзян БССР, Дапаможнага фонду ўкраінскіх і беларускіх студэнтаў у Празе, Цэнтральнага бюро працы ўкраінскай і беларускай акадэмічнай арганізацыі ў ЧСР. Дзякуючы інфармацыі гэтага фонду стала магчымым практычна поўнасцю аднавіць склады прэзідыумаў беларускіх арганізацый, дакументы аб дзейнасці якіх змешчаны ў гэтым фондзе, за ўвесь перыяд іх існавання.

Архіў Карлава ўніверсітэта. У справаводнай дакументацыі філасофскага факультэта выяўлены дысертацыі беларускіх студэнтаў-гуманітарыяў, якія вучыліся ў 1920-я - 1930-я гг. у Карлавым універсітэце, - І. Дварчаніна, Я. Станкевіча, Т. Грыба, М. Ільяшэвіча. Пратаколы абароны доктарскіх прац дазволілі прасачыць за акадэмічнымі дасягненнямі беларускіх студэнтаў, даведацца аб іх кіраўніках і апанентах падчас абароны.

Архіў інстытута Т.Г. Масарыка пры Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі. У фондзе Т.Г. Масарыка знойдзены ягоны ліст, накіраваны 30 красавіка 1919 г. Э. Бенешу, у якім адлюстраваны погляд чэхаславацкага прэзідэнта на беларускае пытанне.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Змешчаныя ў фондзе ЦК КП(б) Б (4-п) пратаколы закрытых пасяджэнняў бюро і сакратарыята ЦК КП(б) Б за 1924-1928 гг. і загранічнай камісіі пры ЦК КП(б) Б за 1925-1927 гг. дазволілі вызначыць асноўныя рысы палітыкі афіцыйнага Мінска ў адносінах да беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі. Дакументы фонду Рада Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі (325) закранаюць працэсы фарміравання беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі і адносяцца да першай паловы 1920-х гг. Матэрыялы фондаў В.М. Русака (459), Т.Т. Грыба (567), Беларускай рады ў Празе (571) дазволілі сфарміраваць ўяўленні пра змест грамадскіх працэсаў, характэрных для ўнутранага жыцця беларускай супольнасці ў Чэхаславакіі ў 1923-1938 гг. У фондзе 883 (Таварыства беларускай школы) змешчана інфармацыя пра працэдуру адбору кандыдатаў для атрымання стыпендыі, арганізацыю пераезду беларускай моладзі ў ЧСР, сацыяльны і канфесійны склад беларускай дыяспары ў ЧСР. Выяўленая ў фондзе 884 (Беларускі студэнцкі саюз ў Вільні) перапіска Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні з АБСА і іншымі беларускімі арганізацыямі ў ЧСР дазволіла даследаваць змест і характар дзейнасці АБСА, а таксама скласці ўяўленне аб спектры беларускіх арганізацый, якія дзейнічалі ў ЧСР у пачатку 1930-х гг.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛІМ). У фондзе 3 (Матэрыялы з Беларускага музея імя І. Луцкевіча ў Вільні) захоўваецца дакументацыя спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Беларускі сокал» (пратаколы агульных сходаў і нарад, перапіска, анкеты сяброў), АБСА (матэрыялы беларускай студэнцкай канферэнцыі 1924 г., пратаколы пасяджэнняў прэзідыумаў, бягучая перапіска), Беларускай рады ў Празе (пратаколы, паведамленні), Беларускага сялянскага саюза (БСС) ў Празе (рэзалюцыя, склад сяброў), лісты пражскіх беларусаў да Б. Тарашкевіча і В. Ластоўскага за 1921-1925 гг.

Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ДАРФ). Выкарыстаны дакументы фонду І.А. Ермачэнкі (Р-5875), якія тычацца спроб стварэння Беларускага настаўніцкага інстытута ў Празе і заснавання Беларускай нацыянальнай сувязі з заграніцай ў Празе ў другой палове 1920-х гг., а таксама адлюстроўваюць міжнародны аспект дзейнасці беларускай дыяспары.

Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі (РДАСПГ). У фондзе М.М. Літвінава (359) захоўваюцца лісты супрацоўніка прадстаўніцтва СССР у ЧСР К. Юрэнева за 1923-1924 гг., накіраваныя намесніку наркама замежных спраў М.М. Літвінаву, у якіх паказана стаўленне чэхаславацкага кіраўніцтва да эміграцыі з былой Расійскай імперыі.

Зборнікі дакументаў. Выкарыстаныя ў дысертацыі матэрыялы зборнікаў дакументаў, дапаўняюць звесткі, атрыманыя з архіўных фондаў. У дакументальнай публікацыі па гісторыі савецка-чэхаславацкіх адносін акумуляваны матэрыялы, якія тычацца ўзаемаадносін паміж Савецкім Саюзам і Чэхаславакіяй у міжваенны перыяд. У зборніку «Идеологическая деятельность Компартии Белоруссии, 1918-1945» сабраны дакументы, якія характарызуюць палітыку афіцыйнага Мінска ў адносінах да беларускай эміграцыі (у тым ліку і да яе пражскага цэнтра). Найбольш каштоўнай з апублікаваных крыніц стаў падрыхтаваны да выдання С. Шупам фонд №582 (Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі) дзяржаўнага архіва Літвы. У зборніку дакументаў, які складзены калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам З. Сладэка і Л. Белашэўскай, сабраны рэлевантны чэшскі архіўны матэрыял адносна рэалізацыі «Рускай акцыі».

Астатнія апублікаваныя крыніцы падзелены па наступных відах: заканадаўчыя акты, партыйная публіцыстыка, перыядычны друк, эпісталярныя крыніцы, мемуары. Неабходна заўважыць, што пералічаныя віды крыніц дастаткова шырока прадстаўлены і ў разгледжаных вышэй архіўных фондах і зборніках дакументаў. Аднак спецыфіка заяўленай праблемы заключаецца ў тым, што большасць ці нават усе пералічаныя віды крыніц знаходзяцца практычна ў кожнай архіўнай адзінцы захоўвання і ў кожным зборніку дакументаў. Гэта робіць бессэнсоўнай класіфікацыю выкарыстаных архіўных матэрыялаў і зборнікаў дакументаў па відавой прыкмеце.

У раздзеле 1.3. «Метады і метадалогія даследавання» адзначана, што даследаванне праведзена на аснове прынцыпаў аб'ектыўнасці і гістарызму. Для раскрыцця праблемы былі выкарыстаны агульнанавуковыя і спецыяльныя гістарычныя метады даследавання. Комплексны аналіз аб'екта з выкарыстаннем гісторыка-генетычнага, гісторыка-параўнальнага і гісторыка-сістэмнага метадаў гістарычнага пазнання дазволіў усебакова прааналізаваць працэс складвання структур беларускай дыяспары і даследаваць асноўныя накірункі яе дзейнасці ў Чэхаславакіі ў 1921-1938 гг. Сукупнасць агульнанавуковых і спецыяльных гістарычных метадаў садзейнічала фарміраванню аб'ектыўнай і цэласнай карціны адносна зместу эміграцыйнай палітыкі Чэхаславакіі ў адносінах да эмігрантаў з былой Расійскай імперыі.

У другой главе «Эміграцыйная палітыка дзяржавы-рэцыпіента і фарміраванне беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі» разгледжаны этапы рэалізацыі «Рускай акцыі», шляхі эміграцыі беларусаў у ЧСР і працэс стварэння структур беларускай дыяспары ў гэтай славянскай краіне.

У раздзеле 2.1. «Ажыццяўленне ўрадавай праграмы «Руская акцыя» прааналізаваны матывацыя, бюджэт, змест і этапы правядзення «Рускай акцыі»; паказаны прычыны, якія абумовілі пераход да паступовай ліквідацыі праграмы па падтрымцы выхадцаў былой Расійскай імперыі ў Чэхаславакіі; ахарактарызавана пазіцыя чэхаславацкай палітычнай эліты па эмігранцкаму пытанню; вызначана ступень уплыву савецка-чэхаславацкіх адносін на карэкціроўку курсу «Рускай акцыі»; разгледжана эвалюцыя сацыяльна-эканамічнага і прававога статусу эмігрантаў у Чэхаславакіі ў 1921-1938 гг.

У раздзеле 2.2. «Фарміраванне беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі» рагледжаны працэс наладжвання супрацоўніцтва паміж урадам БНР і кіраўніцтвам ЧСР; паказана роля структур БНР у атрыманні ад чэхаславацкага ўрада стыпендый для навучання беларускай моладзі ў ВНУ ЧСР; адноўлены ход правядзення камапаніі па адбору беларускіх прэтэндэнтаў на навучанне ў Чэхаславакію; асветлены працэс пераезду беларусаў у ЧСР і вызначана роля структур дыяспары ў сацыяльна-эканамічнай і прававой адаптацыі прыезджых беларусаў.

У трэцяй главе «Адукацыя, навукова-даследчая і культурна-асветніцкая дзейнасць беларусаў у Чэхаславакіі» асэнсаваны інтэлектуальны бок жыцця беларусаў у ЧСР, вызначана роля інстытутаў дыяспары ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці і прэзентацыі беларускай культуры сярод замежнікаў.

У раздзеле 3.1. «Падрыхтоўка беларускіх прафесійных кадраў у Чэхаславакіі» дадзена характарыстыка сацыяльнага складу, колькасных паказчыкаў, матэрыяльнага становішча беларускіх студэнтаў, а таксама высветлена геаграфія навучання, змест навучальнага працэсу і акадэмічныя дасягненні беларускіх студэнтаў у ЧСР.

У раздзеле 3.2. «Навукова-даследчыя ініцыятывы дыяспары» выяўлены прычыны, якія не дазволілі беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі скарыстацца ўсім патэнцыялам «Рускай акцыі»; паказаны спробы адкрыцця Беларускага настаўніцкага інстытута і выдавацецтва ў Празе; вызначаны этапы станаўлення і вынікі дзейнасці Беларускага навуковага кабінета і Беларускага загранічнага архіва ў Празе.

У раздзеле 3.3. «Культурна-асветніцкая дзейнасць дыяспары» паказаны культурна-асветніцкі аспект працы як апалітычных арганізацый (Беларуская грамада, АБСА), так і палітычных аб'яднанняў дыяспары (БСС у Празе, Аб'яднанне беларускага паступовага студэнцтва (АБПС), Беларуская рада ў Празе, Саюз студэнтаў-грамадзян БССР); вызначаны змест і накірункі дзейнасці беларускіх культурна-асветных аб'яднанняў (Крывіцкае (беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, таварыства «Грамада», пражскі «Маладняк»).

У чацвёртай главе «Грамадска-палітычная дзейнасць беларускай супольнасці ў Чэхаславакіі» прааналізаваны працэс інстытуалізацыі ідэалагічных груп дыяспары, іх праграмы, міжпартыйныя ўзаемадачыненні, а таксама выяўлены ўплывы беларускага нацыянальнага руху і савецкай ідэалогіі на ўнутранае жыццё беларускай калоніі ў Чэхаславакіі.

У раздзеле 4.1. «Палітычны лагер прыхільнікаў нацыянальнага самавызначэння ў форме Беларускай Народнай Рэспублікі» разгледжаны змест і накіраванасць дзейнасці БСС у Празе, АБПС, Беларускай рады ў Празе, Бюро ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў; выўлены прычыны палітызавання апалітычных арганізацый дыяспары (Беларуская грамада, Студэнцкая секцыя, АБСА, Крывіцкае (беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны); паказаны ўплыў беларускіх арганізацый Заходняй Беларусі, Літвы і Латвіі на унутранае жыццё беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі; вызначаны асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага жыцця нацыянальна-дэмакратычнага лагера беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі.

У раздзеле 4.2. «Палітычны лагер прыхільнікаў беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове ў форме Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» апісаны ўплыў грамадска-палітычных працэсаў БССР на ідэалагічную пераарыентацыю часткі беларускай дыяспары ў ЧСР; паказана роля КП(б) Б і прадстаўніцтва СССР у ЧСР у развіцці сярод дыяспары руху прасавецкай арыентацыі; даследаваны асноўныя напрамкі, формы і метады дзейнасці прасавецкіх аб'яднанняў беларускай моладзі ў Чэхаславакіі (гурток марксістаў, Саюз студэнтаў-грамадзян БССР, таварыства «Грамада»).

Заключэнне

На аснове праведзенага даследавання з выкарыстаннем шэрагу апублікаваных і неапублікаваных крыніц, навуковай літаратуры былі зроблены наступныя высновы:

1. «Руская акцыя», якая праводзілася чэхаславацкім ўрадам у 1921-1938 гг., была накіравана на падтрымку акадэмічнай, навучальнай, педагагічнай, даследчай дзейнасці эмігрантаў з былой Расійскай імперыі. У ходзе рэалізацыі «Рускай акцыі» прасочваецца пэўная этапнасць:

а) у 1921-1926 гг. асноўным накірункам «Рускай акцыі» з'яўлялася падрыхтоўка ў ВНУ ЧСР эмігранцкай моладзі, якая, па меркаванні прэзідэнта ЧСР Т.Г. Масарыка, павінна была адыграць ключавую ролю ў адраджэнні постбальшавіцкай Расіі. Кіраўніцтва ЧСР зрабіла стаўку на буйнамаштабную падтрымку выхадцаў з былой Расійскай імперыі, зыходзячы з пераканання аб нетрываласці улады бальшавікоў у Расіі. Ліберальныя ўмовы, створаныя краінай-рэцыпіентам, а таксама шчодрае фінансаванне эміграцыі садзейнічалі фарміраванню добра арганізаваных і буйных дыяспаральных супольнасцей у Чэхаславакіі;

б) у 1927-1934 гг. МЗС ЧСР, рэалізуючы канцэпцыю пераўтварэння Прагі ў еўрапейскі цэнтр славістычных даследаванняў, асноўны акцэнт зрабіла на аптымізацыі дзейнасці навукова-даследчых і адукацыйных устаноў, створаных эмігрантамі. Стабілізацыя рэжыму ў СССР прывяла да радыкальнага скарачэння стыпендыяльнай праграмы чэхаславацкага ўрада. Эканамічны крызіс у Чэхаславакіі абумовіў увядзенне абмежаванняў пры працаўладкаванні эмігрантаў, што стала прычынай ад'езду іх значнай часткі у іншыя краіны;

в) у 1935-1938 гг. умовы і ўзровень жыцця ўраджэнцаў былой Расійскай імперыі ў ЧСР пастаянна пагаршаліся. Пасля нармалізацыі чэхаславацка-савецкіх адносін дзяржаўныя органы ЧСР максімальна абмежавалі кантакты з палітычнымі аб'яднаннямі эмігрантаў. «Руская акцыя» пераўтварылася ў звычайную праграму па аказанні матэрыяльнай дапамогі бежанцам. Большая частка бюджэту «Рускай акцыі» ішла на апеку непрацаздольных катэгорый эмігрантаў і выплату персанальных пенсій вядомым дзеячам эміграцыі [1; 8; 10; 11].

2. Канцэпцыя «Рускай акцыі» прадвызначыла шляхі складвання беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі, якая фарміравалася ў асноўным за кошт студэнцкай моладзі. Кампанію па адборы прэтэндэнтаў на навучанне ў ЧСР праводзілі ТБШ у Вільні, урад БНР і беларускі аддзел Міністэрства адукацыі Латвіі пры агульнай каардынацыі Беларускай грамады і прадстаўніка БНР у ЧСР М. Вяршыніна. Будаўніцтва арганізацыйнай структуры беларускай дыяспары пачалося са стварэння восенню 1921 г. Беларускай грамады і завяршылася ў 1923 г. заснаваннем ідэалагічных аб'яднанняў беларускай моладзі (БСС у Празе і АБПС). Беларуская грамада, Студэнцкая секцыя, якая існавала пры ёй, а пасля і АБПС удзельнічалі ў сацыяльна-эканамічнай і прававой адаптацыі прыезджых беларусаў, абаранялі іх правы перад дзяржаўнымі ўладамі і ў пасярэдніцкіх бежанскіх арганізацыях [1; 2; 10; 11].

3. Па нашых падліках, у 1920-я - 1930-я гг. у ВНУ ЧСР навучалася прыкладна 700 беларусаў, каля 200 з якіх карысталіся стыпендыямі, прызначанымі беларускім нацыянальным арганізацыям у Заходняй Беларусі, Літве і Латвіі. Большасць беларускіх стыпендыятаў складалі выпускнікі Віленскай, Навагрудскай, Нясвіжска-Клецкай, Радашковіцкай беларускіх гімназій. У 1922-1927 гг. у чэхаславацкіх універсітэтах навучалася больш заходнебеларускай моладзі, чым у ВНУ Польшчы. У 1920-я гг. Прага з'яўлялася адным з найбольш уплывовых і буйных беларускіх акадэмічных цэнтраў, якія існавалі за межамі Беларусі.

У першай палове 1920-х гг. неўрэгуляванасць тэрытарыяльнага пытання паміж Прагай і Варшавай (канфлікт у Цешынскай Сілезіі) стала спрыяльным фактарам для беларусаў-суіскальнікаў стыпендый чэхаславацкага ўрада. Аднак пасля нармалізацыі чэхаславацка-польскіх адносін у красавіку 1925 г. урад ЧСР улічыў пратэсты Варшавы, якая выступала катэгарычна супраць падтрымкі Чэхаславакіяй моладзі з Заходняй Беларусі, і абмежаваў колькасць стыпендый для заходнебеларускай моладзі.

Традыцыі чэхаславацкай вышэйшай школы, высокія акадэмічныя патрабаванні, маніторынг навучальнага працэсу забяспечвалі падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў з ліку эмігрантаў. Улічваючы абмежавальны характар працоўнага заканадаўства ў адносінах да эмігрантаў, складаны працэс іх натуралізацыі ў ЧСР, папулярызацыю «міфа вяртання» ў асяроддзі дыяспары, большасць беларусаў пасля заканчэння вучобы вярнулася ў Заходнюю Беларусь, частка выехала у БССР і Латвію [3; 8; 10].

4. Міжваенная Прага, дзякуючы канцэнтрацыі беларускіх інтэлектуалаў і спрыяльным умовам, створаным чэхаславацкім урадам, пераўтварылася ў навукова-даследчы асяродак беларускага замежжа. Дысертацыйныя даследаванні беларускіх студэнтаў філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта, якія абаранілі 8 доктарскіх дысертацый, папоўнілі скарбонку айчыннай гуманітарнай навукі і далучылі беларусазнаўчую праблематыку да чэхаславацкага акадэмічнага дыскурсу. У другой палове 1920-х гг. былі заснаваны першыя ва ўмовах эміграцыі беларускія навукова-даследчыя ўстановы - Беларускі навуковы кабінет і Беларускі загранічны архіў. Дзейнасць азначаных устаноў, кіраўнікамі якіх з'яўляліся Т. Грыб і М. Вяршынін, заклала традыцыі эміграцыйнага беларусазнаўства і архівістыкі. Прадстаўнікі дыяспары выдалі першую кнігу па гісторыі Беларусі на чэшскай мове; апублікавалі артыкул, прысвечаны беларускай літаратуры, у чэшскім энцыклапедычным выданні; змясцілі шэраг матэрыялаў ў чэхаславацкіх навуковых і грамадска-палітычных выданнях; арганізоўвалі правядзенне ўрачыстых вечароў, канцэртаў, тэатральных пастановак, а таксама прымалі ўдзел у кніжных выставах, дзе папулярызавалі беларускую нацыянальную культуру [4; 7; 12].

5. Дзякуючы нацыянальна арыентаванай дзейнасці культурна-асветных (Крывіцкае (Беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, таварыства «Грамада», пражскі «Маладняк»), палітычных і апалітычных аб'яднанняў дыяспары, адкрыццю бібліятэк, выданню беларускамоўнай прадукцыі (выходзіла 7 часопісаў), падтрыманню кантактаў з беларускімі арганізацыямі ў Заходняй Беларусі, Літве, Латвіі і БССР, рэгулярнаму адзначэнню нацыянальных свят, беларуская дыяспара ў ЧСР справілася з задачай захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Больш таго, кіраўнікі беларускай дыяспары імкнуліся беларусізаваць ураджэнцаў Беларусі (каля 400 чалавек), якія знаходзіліся на фінансавым утрыманні Аб'яднання расійскіх земскіх і гарадскіх дзеячаў. Аднак прынятыя кіраўніцтвам расійскай дыяспары контрмеры (стварэнне Таварыства студэнтаў маларосаў і беларусаў «Адзінства рускай культуры», выкарыстанне фінансавых рычагоў ціску) не дазволілі прабеларускім настроям распаўсюдзіцца сярод этнічных беларусаў, ангажаваных у дзейнасць расійскай эмігранцкай групы [3; 6; 7; 9].

6. У міжваеннай Чэхаславакіі дзейнічалі 14 беларускіх і 5 беларуска-ўкраінскіх аб'яднанняў рознай ідэйна-палітычнай накіраванасці, аднак толькі 9 з іх былі афіцыйна зарэгістраваны ў МУС ЧСР. На працягу 1921-1924 гг. грамадска-палітычнае жыццё дыяспары вызначалі цэнтрабежныя тэндэнцыі, якія паралізавалі дзейнасць і прывялі да распаду апалітычнай Беларускай грамады. Галоўныя разыходжанні паміж палітычнымі апанентамі (левымі на чале з Я. Станкевічам і правымі на чале з Т. Грыбам) тычыліся выбару шляхоў дасягнення незалежнасці Беларусі і прынцыпаў пабудовы БНР.

Стварэнне АБСА ў жніўні 1924 г., з аднаго боку, абазначыла тэндэнцыю да кансалідацыі нацыянальна-дэмакратычнай групы, а з другога - прывяло да адасаблення саветафілаў і іх далейшай інстытуалізацыі. Галоўнай прыкметай, паводле якой адбылася палярызацыя дыяспары, стаў выбар формы беларускай дзяржаўнасці (БССР ці БНР). У снежні 1925 гг., пасля няўдалай спробы прасавецкай групы захапіць кіраўніцтва Беларускай радай у Празе, завяршыўся ідэалагічны падзел дыяспары на нацыянальна-дэмакратычны і прасавецкі лагеры. У 1926-1930 г. абодва полюсы дыяспары мелі прыкладна роўную колькасць прыхільнікаў. Нацыянальна-дэмакратычны лагер дыяспары згуртаваўся вакол Беларускай рады ў Празе. Наймацнейшай прасавецкай арганізацыяй з'яўляўся Саюз студэнтаў-грамадзян БССР.

Негатыўныя працэсы, якія былі характэрны для грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 1920-х - 1930-я гг. (аўтарытарныя тэндэнцыі ў кіраўніцтве і палітычныя рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі), сталі прычынай кампраметацыі зменавехаўскага руху сярод дыяспары. У сувязі са спыненнем падтрымкі з метраполіі і ў выніку рээміграцыі большасці сяброў прасавецкія арганізацыі перасталі функцыянаваць. Нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі дыяспары, наадварот, у першай палове 1930-х гг. праводзілі актыўную дзейнасць: Беларуская рада ў Празе і Крывіцкае (Беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны засяродзіліся на папулярызацыі нацыянальнай культуры і супрацоўніцтве з эмігранцкімі супольнасцямі іншых народаў былой Расійскай імперыі; АБСА сканцэнтравалася на ўдзеле ў міжнародным студэнцкім руху. У другой палове 1930-х гг. Беларуская рада ў Празе і АБСА, з'яўляючыся афіцыйна зарэгістраванымі арганізацыямі, заўважнай дзейнасці не выявілі [1; 3; 5; 6; 7; 8; 9].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Дадзенае дысертацыйнае даследаванне праведзена ў перспектыўных накірунках айчыннай гістарычнай навукі - багемістыцы і дыяспаразнаўстве. Упершыню ў гістарыяграфіі вывучэнне дзейнасці беларускай дыяспары ў міжваеннай Чэхаславакіі выканана ў цеснай сувязі з аналізам эміграцыйнай палітыкі краіны-рэцыпіента.

У сукупнасці дысертацыя прадстаўляе аб'ектыўную навуковую карціну дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ва ўмовах правядзення «Рускай акцыі» у 1921-1938 гг. Дадзенае дысертацыйнае даследаванне ў значнай ступені дапаўняе прабел, якіе існуе ў айчынаннай і замежнай гістарычнай навуцы, у вывучэнні азначанай праблемы. Уведзеныя дысертантам у навуковы абарот унікальныя крыніцы з архіваў Чэшскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі патрабуюць далейшай сістэматызацыі і выдання ў выглядзе асобнага зборніка дакументаў і матэрыялаў.

Вынікі даследавання прызначаны для прымянення ў вучэбна-метадычнай і выхаваўчай працы, складання лекцыйных курсаў па навейшай гісторыі заходніх славян, навейшай гісторыі Беларусі, агульных курсаў па навейшай гісторыі, гісторыі палітычных партый і грамадскіх рухаў, паліталогіі, гісторыі міжнародных адносін, для распрацоўкі спецыяльных курсаў па гісторыі Чэхаславакіі, гісторыі беларускай дыяспары.

Фактычны матэрыял і высновы дысертацыйнага даследавання з'яўляюцца карыснымі для работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання і дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, устаноў гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва, навукова-даследчых цэнтраў, якія займаюцца багемістыкай і вывучэннем беларускага замежжа.

Спіс публікацый суіскальніка

1. Буча, А.И. Начальный этап «Русской акции» Чехословацкого правительства и организационное оформление белорусской диаспоры в Чехословакии (1921-1923 гг.) / А.И. Буча // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 5 / редкол.: А.П. Сальков, О.А. Яновский (отв. редакторы) [и др.]. - Минск: БГУ, 2010. - С. 80-86.

2. Буча, А.І. Дакументы аб грамадска-палітычнай дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь / А.І. Буча // Беларускі археаграфічны штогоднік / Рэд. кал.: Э.М. Савіцкі (гал. рэд.) [і інш]. - Мінск: БелНДІДАС, 2011. - Вып. 12. - С. 107-116.

3. Буча, А.І. Беларускае грамадска-палітычнае жыццё ў Чэхаславакіі ад часу прыезду ўрада БНР у Прагу да правядзення Берлінскай канферэнцыі / А.І. Буча // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 6 / редкол.: А.П. Сальков, О.А. Яновский (отв. редакторы) [и др.]. - Минск: БГУ, 2011. - С. 152-160.

4. Буча, А.І. Невядомы сюжэт з жыцця беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі: Беларускі настаўніцкі інстытут у Празе (1922-1923 гг.) / А.І. Буча // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - 2012. - №1. - С. 11-14.

5. Буча, А.І. Да пытання аб стварэнні Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый Заходняй Беларусі і эміграцыі / А.І. Буча // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы ІІ Междун. науч.-теорет. конф., г. Минск, 25 апреля 2008 г. / БГПУ им. Максима Танка; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.), А.П. Житко, Г.А. Космач. - Минск: БГПУ, 2008. - С. 320-322.

6. Буча, А.І. Дзейнасць прасавецкіх арганізацый беларускай студэнцкай моладзі ў Чэхаславакіі ў 20-я гг. ХХ ст. / А.І. Буча // Человек. Цивилизация. Культура: ХІІІ межвузовская науч.-теорет. конф.: Тезисы докл.: г. Минск, 18 апреля 2008 г.: в 2 ч. / Ред. кол.: Алпеев А.Н. (гл. ред.) [и др.]. - Минск: МГЭУ, 2008. - Ч. 2. - С. 21-24.

7. Буча, А.І. Беларускія студэнцкія арганізацыі ў Чэхаславакіі ў 20-я - першай палове 30-х гг. ХХ ст. (гістарыяграфія праблемы) / А.І. Буча // Романовские чтения - 5: сб. трудов Междун. науч. конф., г. Могилев, 27-28 ноября 2008 года. / Редкол.: Н.М. Пурышева [и др.]. - Могилёв: МГУ им. А.А. Кулешова, 2009. - С. 54-55.

8. Буча, А.І. Дзейнасць беларускіх студэнцкіх арганізацый у Чэхаславакіі ў першай палове 1930-х гг. / А.І. Буча // Сборник материалов Международного Форума студенческой и учащейся молодёжи «Первый шаг в науку - 2009». Том 1. / Центр студенческих научных инициатив при Совете молодых учёных Национальной академии наук Беларуси. - Минск: Право и экономика, 2009. - С. 435-438.

9. Буча, А.І. Папулярызацыя ідэі беларускай дзяржаўнасці пад эгідай БССР у асяроддзі беларускіх студэнтаў у Чэхаславакіі ў 20-я гг. XX ст. / А.І. Буча // Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці (да 90-годдзя з дня ўтварэння БССР): матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 18 снеж. 2008 г. / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Нац. акад. навук Беларусі; рэдкал.: А.А. Каваленя (старш.) [і інш.]. - Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2009. - С. 255-258.

10. Буча, А.І. Міжваенная Чэхаславакія як адзін з аўтарытэтных і буйных асяродкаў па падрыхтоўцы кадраў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі / А.І. Буча // Геополитические трансформации в Восточной Европе между двумя мировыми войнами (к 90-летию Рижского мирного договора): сб. материалов междун. науч.-практ. конф.; Брест, 17-18 марта 2011 г. / БрГУ; редкол.: М.Э. Чесновский (гл. ред.) [и др.]. - Брест: БрГУ, 2011. - С. 61-67.

11. Буча, А.І. Да гісторыі дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі ў Чэхаславакіі / А.І. Буча // Международные отношения: история, теория, практика: материалы ІІ науч.-практ. конф. молодых учёных факультета. международных отношений БГУ, Минск, 2 апр. 2012 г. / редкол.: В.Г. Шадурский [и др.]. - Минск: Изд. центр БГУ, 2012. - С. 18-21.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.

    реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Палітычны лад Полацкага княства, яго заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства. Аснова гаспадаркі княстваў - земляробства і жывёлагадоўля. Прычыны ўзнікнення гарадоў.

    реферат [24,4 K], добавлен 25.11.2009

  • Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.

    контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011

  • Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

    реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,5 K], добавлен 22.06.2012

  • Гісторыя падпісання Пагаднення аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адносіны Расіі і Беларуссю пасля развалу СССР. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША. Лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы.

    реферат [14,5 K], добавлен 17.12.2010

  • Польская колёнізацыя Беларусі і акаталічваньне. Змаганьне ў ВКЛ паміж беларусамі, украінцамі і жмудзінамі. Рэлігійная палеміка паміж іезуітамі – з аднаго боку, а праваслаўнымі і пратэстантамі – з другога боку. Каталіцка-полёнізацыйная акцыя на Беларусі.

    реферат [31,1 K], добавлен 28.03.2011

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы. Намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе. Ўплыв Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны. Фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.

    курсовая работа [47,2 K], добавлен 25.11.2010

  • Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка, абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор.

    реферат [39,5 K], добавлен 12.12.2009

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыцця, этапы кар'ернага росту, грамадская і палітычная дзейнасць Усевалада Макаравіча Ігнатоўскі. Канцэпцыя У.М. Ігнатоўскага на гісторыю беларускага края, яе галоўны змест і ролю, аналіз і ацэнка значэння ў сусветнай гісторыі.

    курсовая работа [47,8 K], добавлен 20.05.2014

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.

    реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011

  • Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.