Нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.)
Раскрыццё сутнасці, характару, тэндэнцый нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад. Вызначэнне рэальнага становішча і перспектыў захавання культуры беларусаў і іншых нацыянальных супольнасцей, выяўленне адметнасцей іх грамадска-культурнай дзейнасці.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 141,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Агульная канцэпцыя дысертацыйнага даследавання заключаецца ў наступным. Ва ўмовах дамінавання ў нацыянальна-культурнай палітыцы Польшчы амаль на працягу ўсяго перыяду 1921-1939 гг. палажэнняў нацыянальна-дэмакратычнага праекта, які прадугледжваў паланізацыю ўсіх бакоў культурнага жыцця і быў нацэлены на нівеліроўку нацыянальна-культурных адметнасцей няпольскага насельніцтва, беларусы і іншыя нацыянальныя супольнасці заходнебеларускіх зямель у рознай ступені паспыталі ўздзеянне асіміляцыі і абмежаванняў, аднак дзякуючы выкарыстанню разнастайных унутраных і знешніх рэсурсаў здолелі пазбегнуць поўнай страты этнічнай і культурнай ідэнтычнасці. Мэтавыя ўстаноўкі польскай нацыянальнай палітыкі адносна беларусаў і іншых этнасаў (акрамя палякаў) на тэрыторыі Заходняй Беларусі засталіся ў асноўным нерэалізаванымі. Нягледзячы на асаблівасці культурнага жыцця заходнебеларускага грамадства, якія складваліся пад уплывам розных грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, этнаканфесіянальных і іншых фактараў, яго здабыткі з'яўляліся неадрыўнай часткай агульнанацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны беларусаў. Грамадска-культурнае жыццё польскай супольнасці было накіравана не столькі на задавальненне нацыянальных інтарэсаў, колькі на паланізацыю мясцовага беларускага і іншага няпольскага насельніцтва. У залежнасці ад колькасці, узроўню грамадскай і нацыянальнай свядомасці, трываласці сацыяльных інстытутаў, нацэленасці на дасягненне ўласнай дзяржаўнасці, уз'яднанне разрозненых частак этнічных тэрыторый ці вымушанага прызнання Польскай дзяржавы ў якасці Айчыны нацыянальныя супольнасці ў заходнебеларускім краі паказвалі выразнае імкненне да адстойвання культуры, адукацыі, традыцый у ходзе бескампраміснай барацьбы альбо адаптаваліся да існуючых умоў.
У другой главе “Нацыянальна-культурная палітыка польскіх улад у адносінах да беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Заходняй Беларусі” прааналізавана заканадаўчая база Польскай дзяржавы, планы ўрадавых колаў і розных польскіх палітычных лагераў, дзеянні адміністрацыі на заходнебеларускіх землях. У раздзеле 2.1 “Прававыя, тэарэтыка-ідэалагічныя асновы нацыянальна-культурнай палітыкі і пачатак яе рэалізацыі” разгледжаны ход выпрацоўкі і ажыццяўлення палітыкі польскіх улад у 1921-1925 гг. Беларусы, якія складалі большасць насельніцтва Заходняй Беларусі (паводле падлікаў В.Э. Рабышкі, у першай палове 1920-х гг. іх было 2 млн. 326,4 тыс. чалавек - 61,5%), з'яўляліся асноўным суб'ектам нацыянальна-культурнага жыцця. Аднак у межах Польшчы беларускае пытанне прызнавалася выключна ў якасці рэгіянальнага. У ходзе аналізу тэарэтыка-ідэалагічных асноў выдзелены 4 асноўныя праекты вырашэння нацыянальна-культурных праблем, прадстаўленыя вядучымі польскімі палітычнымі сіламі: нацыянальна-дэмакратычны (выступаў за абсалютызацыю польскага характару культурнага жыцця, нацыянальную асіміляцыю і абмежавальныя меры ў дачыненні да няпольскага насельніцтва), кансерватыўны (прадугледжваў памяркоўныя метады нацыянальнай асіміляцыі), ліберальна-дэмакратычны (дапускаў пэўныя ўступкі ў галіне культуры, асветы для нацыянальных супольнасцей), камуністычны (асуджаў нацыянальную палітыку польскіх урадаў, звязваў вырашэнне нацыянальна-культурных пытанняў з уз'яднаннем заходнебеларускіх зямель з БССР). Вызначаны таксама фактары, якія спрыялі дамінаванню польскага нацыянальна-дэмакратычнага праекта.
У раздзеле 2.2 “Нацыянальная палітыка рэжыму “санацыі” паказана эвалюцыя палітыкі польскіх улад у 1926-1939 гг. Нягледзячы на часовае выкарыстанне памяркоўных метадаў, не адбылося істотнага павароту ў бок паўнацэннага задавальнення інтарэсаў беларусаў і іншых этнасаў, акрамя палякаў, не адмаўлялася ідэя іх асіміляцыі. Асіміляцыя ў канечным выніку павінна была прывесці да знікнення ў бліжэйшай перспектыве беларускага этнасу. Прымяненне элементаў рэгіяналізму, які прызнаваў існаванне асобных этнічных культур у якасці лакальных праяўленняў агульнапольскай культуры, лічылася зручным для польскіх улад, бо дазваляла падмяняць нацыянальныя інтарэсы беларусаў і іншых супольнасцей мясцовымі (тэрытарыяльнымі) пытаннямі, мінімізаваць вынікі гвалтоўных метадаў правядзення нацыянальнай палітыкі, адцягваць ад удзелу ў заходнебеларускім нацыянальна-вызваленчым руху. У 1936-1939 гг. планы польскіх улад выдзяляліся большым радыкалізмам у параўнанні з тымі, што прапаноўвалі некаторыя апазіцыйныя правыя польскія сілы. Актывізацыя асіміляцыйных дзеянняў польскіх улад сведчыла аб паскарэнні разбуральных этнічных працэсаў і аб недастатковай выніковасці папярэдніх захадаў у напрамку паланізацыі і асіміляцыі беларусаў.
У трэцяй главе “Стан і праблемы развіцця беларускай культуры ў Польскай дзяржаве” на падставе аналізу аб'ёмнага фактычнага матэрыялу праведзена навукова-тэарэтычнае асэнсаванне становішча культуры беларусаў, магчымасцей яе захавання ў складзе Польшчы. У раздзеле 3.1 “Дзейнасць культурна-асветніцкіх арганізацый і адукацыйных устаноў” высветлена становішча сістэмы навучальных устаноў на заходнебеларускіх землях, раскрыта дзейнасць беларускіх гімназій і пачатковых школ, культурна-асветніцкіх арганізацый (ТБШ, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, Таварыства беларускай асветы і інш.), паказана іх роля ў задавальненні інтарэсаў заходнебеларускага насельніцтва. Хоць ужо з пачатку 1920-х гг. праблематыкай нацыянальнай культуры, асветы беларусаў займаліся на партыйна-палітычным і парламенцкім узроўнях, аднак менавіта на грамадска-арганізацыйным узроўні (у складзе легальных культурна-асветніцкіх арганізацый) планамерна і сістэматычна ажыццяўлялася асветніцтва. Матэрыяльная і маральная падтрымка з боку БССР (асабліва ў 1920-я гг.) аказвала станоўчы ўплыў на грамадска-культурную дзейнасць у Заходняй Беларусі. Аднак для ажыццяўлення статутных задач заходнебеларускія культурна-асветніцкія арганізацыі выкарыстоўвалі пераважна ўнутраныя рэзервы.
У раздзеле 3.2 “Гісторыка-культуралагічныя даследаванні” адлюстравана станаўленне і функцыянаванне навуковых і навукова-асветніцкіх таварыстваў (Беларускага навуковага таварыства (БНТ), гурткоў беларускай студэнцкай і навучэнскай моладзі, Польскага гістарычнага таварыства, Польскага краязнаўчага таварыства, таварыстваў дапамогі народным промыслам і інш.), удзел навуковых і вучэбных устаноў, асобных вучоных у даследаваннях заходнебеларускіх зямель, выяўлены асноўныя напрамкі, тэматыка, навукова-метадалагічныя і ідэалагічныя падыходы іх прац. Таксама прааналізавана разгортванне дзейнасці БНТ, выдзелены канцэптуальныя палажэнні ў заходнебеларускіх даследаваннях па айчыннай гісторыі і культуры, адзначаны іх нацыянальна-дэмакратычны характар.
У гісторыка-культуралагічных працах польскіх вучоных абсалютызаваліся дзяржаўныя і нацыянальныя інтарэсы Польшчы, ідэалізавалася яе палітычная роля ў інтэграцыі з ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, абгрунтоўвалася культурна-цывілізацыйная роля Польшчы адносна беларусаў і яе спрадвечнае “гістарычнае права” на “ўсходнія крэсы”, пераважная ўвага надавалася вывучэнню элітарных пластоў грамадства (магнатаў, шляхты, духавенства). У краязнаўчых публікацыях, у якіх таксама пераважала польская інтэпрэтацыя гістарычных працэсаў і падзей, назіралася рамантызацыя гісторыі з выкарыстаннем элементаў ірацыянальнага, гераізацыяй і эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкай мінулага. Вынікі даследаванняў выбарачна выкарыстоўваліся польскімі ўладамі для ідэалагічна-прапагандысцкіх мэт, ажыццяўлення каланізацыі заходнебеларускіх зямель і асіміляцыі беларускага насельніцтва, для выканання кансервацыйнай задачы польскага рэгіяналізму - захавання заходнебеларускіх зямель (асабліва Палесся) у якасці анклава з традыцыйным ўкладам і побытам сельскага насельніцтва, пры адсутнасці там карэнных сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэнняў.
У раздзеле 3.3 “Нацыянальна-культурная праблематыка ў канфесіянальным жыцці беларускага насельніцтва” ў кантэксце дзяржаўна-канфесіянальных адносін адлюстравана пазіцыя праваслаўнай, рымска-каталіцкай, уніяцкай цэркваў, пратэстанцкіх плыняў адносна нацыянальнай культуры, мовы, традыцый, раскрыта дзейнасць грамадска-царкоўных аб'яднанняў. Выяўлены асаблівасці беларускай праваслаўнай грамадска-царкоўнай дзейнасці - слабасць яе арганізацыйных структур, праблемная (пераважна пытанні беларусізацыі) і тэрытарыяльная абмежаванасць (Вільня і Віленшчына), вызначаны фактары, якія іх прадвызначылі. Не атрымаў масавай падтрымкі з боку праваслаўнага беларускага насельніцтва інспіраваны польскімі ўладамі рух “праваслаўных палякаў”. Хоць структуры праваслаўнай царквы з сярэдзіны 1930-х гг. актыўна далучаліся да дэрусіфікацыі і паланізацыі, аднак на ўзроўні прыходаў духавенства імкнулася аказваць спрыянне ў справе захавання традыцыйных каштоўнасцей беларусаў.
Беларускі каталіцкі грамадска-царкоўны рух, які аказваў у першай палове 1920-х гг. адчувальны ўплыў на нацыянальна-культурнае жыццё ў многіх мясцовасцях Заходняй Беларусі, не набыў масавага характару. Сярод прычын яго згортвання ў канцы 1920-х гг. вызначаны адміністрацыйна-царкоўныя перашкоды для выкарыстання беларускай мовы ў рэлігійнай практыцы, змены ў кіраўніцтве Віленскай архідыяцэзіі, абвастрэнне этнаканфесіянальных адносін. У ходзе крытычнага аналізу уніяцкага адраджэння 1920-30-х гг. устаноўлена, што марыяне і часткова езуіты не аказвалі адчувальнага ўплыву на нацыянальна-культурнае жыццё, іх дзейнасць не спрыяла пераадоленню этнаканфесіянальнай раз'яднанасці беларусаў. Толькі нешматлікія уніяцкія парафіі актывізавалі грамадска-культурную дзейнасць мясцовага насельніцтва. Пратэстанцкія плыні ў грамадска-царкоўнай дзейнасці дзеля самазахавання ў асноўным ухіляліся дачынення да нацыянальна-культурных праблем беларусаў.
У раздзеле 3.4 “Беларуская мастацкая культура: асноўныя напрамкі і асаблівасці” праведзены гісторыка-культуралагічны аналіз мастацкага жыцця Заходняй Беларусі. Перавага сялян у сацыяльнай структуры насельніцтва, нізкі ўзровень жыцця, абвастрэнне нацыянальных і сацыяльных супярэчнасцей, нешматлікасць інтэлігенцыі, цесная сувязь культурна-асветніцкай працы з масавай грамадска-палітычнай актыўнасцю прадвызначылі распаўсюджванне элітарнай мастацкай культуры (найперш тэатра, музыкі) у зразумелых формах і даступнымі сродкамі. Камбініраваная па змястоўнаму напаўненню самадзейная музычна-тэатральная дзейнасць набыла ў другой палове 1920-х гг. масавы характар, мела поліфункцыянальнае значэнне. Яна разгортвалася ў кантэксце развіцця заходнебеларускага руху. У сярэдзіне 1930-х гг. мастацкая самадзейнасць у межах грамадскіх арганізацыйных структур прыйшла ў заняпад. Намаганнямі асобных прадстаўнікоў інтэлігенцыі (Р. Шырмы, Я. Тарасевіча, М. Забэйды-Суміцкага і інш.) беларуская музычна-тэатральная дзейнасць набыла высокапрафесійны ўзровень. Выяўленыя асаблівасці заходнебеларускага выяўленчага мастацтва дазволілі разглядаць яго ў якасці самабытнай, але неадрыўнай часткі агульнанацыянальнай культурнай спадчыны.
У главе 4 “Распаўсюджванне польскай культуры на заходнебеларускіх землях” прааналізавана становішча палякаў, змест і накіраванасць іх грамадска-культурнай дзейнасці. У раздзеле 4.1 “Спецыфіка становішча польскай супольнасці” паказана, што палякі займалі прывілеяванае становішча ў сацыяльнай структуры (буйныя і сярэднія землеўладальнікі, інтэлігенцыя), складалі абсалютную большасць у паліцэйска-адміністрацыйным апараце на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Хоць у межах Польскай дзяржавы палякі з'яўляліся тытульным этнасам, аднак у дэмаграфічнай структуры заходнебеларускіх зямель яны былі ў меншасці (паводле падлікаў В.Э. Рабышкі, у першай палове 1920-х гг. іх налічвалася 1 млн. 23,8 тыс чалавек - 27%). У грамадскай свядомасці няпольскага насельніцтва прывілеяваныя пласты грамадства амаль паўсюдна атаясамліваліся з палякамі. У адносінах да памешчыкаў і асаднікаў адмоўныя сацыяльныя стэрэатыпы цесна дапаўняліся і перапляталіся з нацыянальнымі.
Ва ўмовах вострых сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей, вышэйшага сацыяльнага статусу палякаў і пад уплывам дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі складваліся перадумовы для напружання і канфліктаў у міжнацыянальных, міжкультурных адносінах. Сацыяльны антаганізм рабіў немагчымым польска-беларускае міжкультурнае супрацоўніцтва.
У раздзеле 4.2 “Польскае грамадска-культурнае жыццё” зроблены аналіз дзейнасці польскіх устаноў культуры, грамадскіх і культурна-асветніцкіх арганізацый у заходнебеларускім краі. У ходзе выяўлення асноўных напрамкаў, форм і метадаў працы арганізацый праўрадавай арыентацыі (Стралецкага саюза, Саюза вясковай моладзі, Саюза грамадзянскай працы жанчын, Саюза асаднікаў і таварыстваў польскіх каланістаў), іншых грамадскіх аб'яднанняў (Таварыства польскай моладзі, Таварыства развіцця ўсходніх зямель, Саюза засцянковай шляхты, Саюза пажарнай аховы) асветлена іх уключэнне ў правядзенне культурна-масавай работы ў русле дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі. Сярод нешматлікіх культурна-асветніцкіх арганізацый вылучалася Польска мацеж школьна, якая не змагла стаць масавай, аднак з сярэдзіны 1930-х гг. пры супрацоўніцтве з польскай адміністрацыяй, органамі самакіравання разгарнула сістэматычную асветніцкую працу, стварыла сетку пачатковых школ (найперш у Палескім ваяводстве). Пры ўдзеле польскіх грамадскіх арганізацый ствараліся народныя тэатральныя і харавыя калектывы, аркестры, у якіх дамінаваў польскамоўны рэпертуар. Нягледзячы на ідэалагічныя супярэчнасці, разнастайнасць статутных задач, усе польскія грамадскія арганізацыі былі арыентаваны на нацыянальна-культурную асіміляцыю заходнебеларускага насельніцтва.
У ходзе аналізу дзейнасці бібліятэк высветлена іх нераўнамернае размяшчэнне, выразнае дамінаванне польскіх бібліятэк па агульнай колькасці і фондах у параўнанні з бібліятэчнымі ўстановамі беларускіх арганізацый. На тэрыторыі Заходняй Беларусі пераважалі польскамоўныя перыядычныя выданні, нацэленыя на правядзенне там масіраванай прапаганды і паланізацыі. Таксама высветлена, што польская армія праводзіла паланізацыю ў ходзе цэлага комплексу адукацыйна-выхаваўчых, прапагандысцкіх мерапрыемстваў з прызыўнікамі і ваеннаслужачымі, пры правядзенні самастойнай і сумеснай з дзяржаўнымі структурамі, польскімі грамадскімі арганізацыямі культурна-асветніцкай работы сярод розных катэгорый цывільнага насельніцтва.
У главе 5 “Грамадска-культурная дзейнасць нацыянальных супольнасцей” вызначаны тэндэнцыі і асаблівасці грамадска-культурнай дзейнасці ўсходнеславянскіх супольнасцей (рускіх, украінцаў), яўрэяў, літоўцаў, татараў, адлюстравана дзейнасць іх арганізацыйных структур і раскрыты характар міжкультурных адносін. Паводле П. Эберхадта, на заходнебеларускіх землях у 1931 г. пражывала 352,7 тыс. яўрэяў (9,4%), 90,1 тыс. рускіх (2,4%), 49,5 тыс. украінцаў (1,2%), 76 тыс. літоўцаў (2%). Татараў налічвалася ў 1925 г. каля 6,5 тыс. чалавек.
У раздзеле 5.1 “Грамадска-культурная дзейнасць яўрэяў” адзначаецца, што на культурнае жыццё яўрэйскага насельніцтва аказвалі адчувальны ўплыў традыцыйны ўклад і каштоўнасці іудаізму. У дысертацыі прааналізавана становішча, змест і характар навучання рэлігійных вучэбных устаноў: хедэраў, талмуд-тораў, школ “Бет-Якаў” для дзяўчат, іешыў (ешыботаў) для хлопцаў, а таксама артадаксальных арганізацый “Хорэў” і “Яўнэ”. У культурным жыцці яўрэйскай супольнасці выразнай была свецкая тэндэнцыя. У працы адлюстравана эвалюцыя дзейнасці сіянісцкай культурна-асветніцкай арганізацыі “Тарбут”, разгортванне яе сеткі адукацыйных устаноў, бібліятэк, курсаў, асноўныя формы дзейнасці. За выхаванне моладзі ў духу яўрэйскай нацыянальнай культуры, фарміраванне ў яе нерэлігійнага светапогляду, пашырэнне ідэй сацыялізму выступала падкантрольная Бунду і Паалей Цыён Цэнтральная яўрэйская школьная арганізацыя. Выяўлены таксама асаблівасці дзейнасці кнігарняў, бібліятэк, якія ўтрымліваліся яўрэйскімі партыямі, культурна-асветніцкімі арганізацыямі, сінагогамі, прыватнымі асобамі.
У адрозненне ад адносін з іншымі нацыянальнымі супольнасцямі, якія былі заснаваны на прынцыпах мірнага суіснавання і супрацоўніцтва, яўрэйска-польскія міжкультурныя кантакты мелі напружаны характар, хоць яны і не былі канфрантацыйнымі. На гэта ўплываў цэлы шэраг палітыка-ідэалагічных, сацыяльна-эканамічных, этнапсіхалагічных і іншых фактараў: ізаляванасць жыцця яўрэйскай абшчыны (кагала), замкнуты і кансерватыўны ўклад жыцця местачковых яўрэяў, высокая ступень культурнай дыстанцыі (адрозненняў паміж культурамі); важныя пазіцыі яўрэяў у гандлі, рамястве, сацыяльна-культурнай сферы ў гарадах і мястэчках; рэальная практыка супрацоўніцтва ў органах мясцовага кіравання ў Брэсце, Пінску і іншых гарадах; адносная самадастатковасць яўрэйскіх грамадскіх структур рознай ідэалагічнай накіраванасці ў справе задавальнення нацыянальных адукацыйных і культурных інтарэсаў. Дэстабілізуючае ўздзеянне на польска-яўрэйскія адносіны аказвала абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (асабліва з канца 1920-х гг.), узмацненне антыдэмакратычных падыходаў у правядзенні ўрадавай нацыянальнай палітыкі, антысеміцкая кампанія правых польскіх сіл і інш.
У раздзеле 5.2 “Культура і асвета рускай супольнасці” даследавана грамадска-культурная дзейнасць мясцовых структур Рускага дабрачыннага таварыства, Рускага народнага аб'яднання, Рускай арганізацыі моладзі, іх узаемаадносіны, функцыянаванне рускіх адукацыйных устаноў, бібліятэк. Ва ўзаемаадносінах стараабраднікаў з іншымі групамі рускага насельніцтва выдзелены 2 перыяды: 1920-я гг. - адасобленая дзейнасць; 1930-я гг. - супрацоўніцтва, сумеснае адстойванне правоў. Грамадска-культурная праца стараабраднікаў характарызавалася наступнымі асаблівасцямі: манапольнымі пазіцыямі рэлігійных абшчын; пераважным развіццём не свецкай, а рэлігійна-асветніцкай дзейнасці, якая разгортвалася ў бібліятэках-чытальнях, рэлігійна-асветніцкіх маладзёжных гуртках. Сярод асноўных задач Вышэйшага стараабрадніцкага савета ў Польшчы былі не толькі рэлігійныя пытанні, але і клопат пра адкрыццё школ для дзяцей стараабраднікаў, выкладанне Закона Божага ў дзяржаўных польскіх школах, кнігавыдавецкая дзейнасць, правядзенне культурна-асветніцкай работы. У абмежаваных умовах стараабраднікам удалося захаваць сістэму этнакультурных каштоўнасцей, мінімізаваць негатыўныя ўплывы.
Пад уздзеяннем палітыкі польскіх улад міжкультурныя кантакты палякаў з рускімі мелі канфрантацыйны характар. Міжкультурныя адносіны рускіх і беларусаў былі заснаваны на іх прыязных міжнацыянальных адносінах. Асобныя непаразуменні, найперш на ўзроўні арганізацыйных грамадскіх структур, былі вынікам ідэалагічных і палітычных супярэчнасцей. Стараабраднікі з польскімі дзяржаўнымі і грамадскімі структурамі падтрымлівалі адносіны стабільнага суіснавання і супрацоўніцтва. Мірнае суіснаванне стараабраднікаў з беларусамі на міжасобасным узроўні складвалася яшчэ ў папярэдні час.
У раздзеле 5.3 “Культурна-асветніцкая праца ўкраінцаў” прааналізаваны ўкраінскі культурна-асветніцкі рух, які разгортваўся ў паўднёвай частцы Палескага ваяводства і быў прадстаўлены рэгіянальным культурна-асветніцкім таварыствам “Просвіта на Поліссі”, фармальна незалежным ад галаўной арганізацыі “Просвіта” у Львове. У ходзе даследавання высветлена, што вялікі ўплыў на арганізацыйны рост “Просвіты” ў другой палове 1920-х гг. аказалі Грамада і Украінскае сялянска-рабочае аб'яднанне “Сельраб”, што дазволіла стварыць сетку мясцовых структурных адзінак, бібліятэк-чытальняў. Хоць з вясны 1933 г. на тэрыторыі Палескага ваяводства з-за рэпрэсіўных акцый польскіх улад перасталі існаваць арганізацыйныя структуры таварыства “Просвіта”, акрамя яго ўправы ў Брэсце, аднак намаганнямі заходнеўкраінскіх арганізацый там рабіліся спробы правядзення культурна-асветніцкай працы. Аднак з-за мэтанакіраванай палітыкі польскай адміністрацыі па недапушчэнні іх дзейнасці ў гэтым рэгіёне ўкраінская грамадска-культурная праца мела абмежаваны характар.
У адрозненне ад канфрантацыйных украінска-польскіх міжкультурных кантактаў узаемаадносіны беларусаў і ўкраінцаў былі заснаваны на прынцыпах суіснавання. Пэўны дысананс у беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва ўнеслі ў канцы 1930-х гг. спрэчкі аб этнічным характары і тэрытарыяльнай прыналежнасці Палесся. Украінска-рускія міжкультурныя адносіны таксама характарызаваліся суіснаваннем і супрацоўніцтвам, асабліва ў паўсядзённых адносінах, аднак яны ўскладняліся на ўзроўні арганізацыйных структур з-за ідэалагічных размежаванняў. Нягледзячы на асобныя супярэчнасці, міжкультурныя адносіны беларусаў, рускіх і ўкраінцаў не насілі канфрантацыйнага характару. На ўрадавым узроўні ўсходнеславянскія супольнасці разглядаліся ў якасці нацыянальных меншасцей, адносна іх ажыццяўлялася палітыка нацыянальна-культурнай асіміляцыі.
У раздзеле 5.4 “Літоўская грамадска-культурная дзейнасць” падкрэсліваецца, што напружаны характар міждзяржаўных адносін Польшчы і Літвы аказаў рашаючы ўплыў на нацыянальна-культурнае жыццё літоўцаў на Віленшчыне. Аналізу падвергнута дзейнасць у заходнебеларускім краі літоўскіх грамадскіх і культурна-асветніцкіх арганізацый “Рытас”, таварыства Св. Казіміра, “Культура”, літоўскіх адукацыйных устаноў, бібліятэк. Дзяржаўныя структуры Літвы, замежная літоўская дыяспара аказвалі ім матэрыяльную падтрымку (асабліва ў 1920-я гг.). Таварыства “Рытас” разгортвала культурна-асветніцкую працу не столькі праз уласныя гурткі, колькі праз літоўскія школы, а пасля іх закрыцця з пачатку 1930-х гг. - пры дапамозе бібліятэк-чытальняў, прыцягваючы да гэтага ранейшы настаўніцкі персанал. Таварыства Св. Казіміра арганічна спалучала ў сваёй дзейнасці нацыянальны і рэлігійны фактары. Яго аддзелы праводзілі асветніцкую працу сярод вяскоўцаў-літоўцаў. У ходзе антыпольскіх акцый адбывалася свядомае пазіцыянаванне нігілістычнага стаўлення да Польскай дзяржавы, не прызнавалася ўключэнне ў яе склад Віленшчыны, узмацнялася культурная сепарацыя (літоўскае насельніцтва імкнулася захоўваць сваю этнакультурную ідэнтычнасць, але адмаўлялася, ізалявалася ад кантактаў з палякамі). У адрозненне ад канфрантацыйных польска-літоўскіх адносін міжкультурныя сувязі літоўцаў і беларусаў былі заснаваны на прынцыпах суіснавання і супрацоўніцтва.
Нягледзячы на ідэалагічныя адрозненні, на мясцовым узроўні адбывалася супрацоўніцтва аддзелаў таварыства Св. Казіміра са структурамі “Рытас”. Аднак у заходнебеларускіх паветах з-за невялікай колькасці і нізкага ўзроўню грамадскай свядомасці літоўскага насельніцтва, нешматлікасці інтэлігенцыі, мэтанакіраваных дзеянняў польскіх улад не ўдалося стварыць разгалінаванай сеткі літоўскіх арганізацый. Пасля шэрагу рэпрэсіўных і абмежавальных мер 1936-1938 гг. дзейнасць літоўскіх арганізацый была паралізавана, толькі напярэдадні верасня 1939 г. назіраліся некаторыя захады па яе аднаўленні.
У раздзеле 5.5 “Грамадска-культурнае становішча татараў” паказана, што для татарскай супольнасці іслам заставаўся кансалідуючым і этнавызначальным фактарам. Адначасова з устойлівай прыхільнасцю да рэлігійных каштоўнасцей у асяроддзі татарскай інтэлігенцыі, моладзі ўзрастала цікаўнасць да свецкай культуры. Сярод арганізацыйных структур выдзяляліся створаныя ў 1926-1937 гг. аддзелы Культурна-асветніцкага саюза татараў Польшчы. Да 1936 г. там не было размежавання рэлігійнай і свецкай дзейнасці. Эфектыўнае правядзенне культурна-асветніцкай працы ўскладнялася супярэчнасцямі паміж муфтыятам і татарскай інтэлігенцыяй, матэрыяльнымі цяжкасцямі і нізкім ўзроўнем грамадскай свядомасці татарскага насельніцтва, паланізацыяй яго інтэлігенцыі. З сярэдзіны 1930-х гг. частка нацыянальна настроенай моладзі паспрабавала ажывіць культурна-асветніцкую працу, аднак не знайшла падтрымкі з боку татарскіх аддзелаў Стралецкага саюза ў Навагрудку і Слоніме. У адносінах да польскіх дзяржаўных і грамадскіх структур татары праяўлялі лаяльнасць. Адначасова з паланізацыяй татарскай інтэлігенцыі і заможных пластоў сялянска-мяшчанскае насельніцтва на міжасобасным узроўні працягвала дэманстраваць сваю прыхільнасць да беларускай мовы, захоўваючы пры гэтым уласныя традыцыі і рэлігію.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя вынікі даследавання
1. З самага пачатку 1920-х гг. дамінуючыя пазіцыі набыў нацыянальна-дэмакратычны праект вырашэння праблем культурнага жыцця, прыхільнікі якога лічылі польскую культуру ў якасці вышэйшай, цывілізаванай, выступалі за гвалтоўныя метады нацыянальна-культурнай асіміляцыі беларусаў і іншых усходнеславянскіх супольнасцей (рускіх, украінцаў), літоўцаў. Прадэклараваныя рэжымам “санацыі” змены ў нацыянальнай палітыцы (замест палітыкі нацыянальнай асіміляцыі - палітыка дзяржаўнай асіміляцыі) закранулі толькі форму, метады яе рэалізацыі, аднак не выправілі мэтавай накіраванасці на асіміляцыю. Пад уплывам шэрагу фактараў - палітычных (узмацненне аўтарытарнай тэндэнцыі ва ўнутранай палітыцы Польшчы; актывізацыя заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху), сацыяльна-эканамічных (нявырашанасць аграрнага пытання; абвастрэнне сацыяльнай напружанасці), этнапсіхалагічных (агульнапольскі патрыятычны ўздым, пашырэнне нацыяналістычных настрояў) - пасля непрацяглага і эпізадычнага выкарыстання больш памяркоўных і завуаліраваных ліберальна-дэмакратычных палажэнняў з канца 1920-х гг. фактычна адбылося вяртанне да папярэдняй палітыкі нацыянальнай асіміляцыі, хоць афіцыйнай працягвала лічыцца палітыка дзяржаўнай асіміляцыі.
Польская нацыянальна-культурная палітыка была асіміляцыйнай і абмежавальнай адносна ўсіх этнічных супольнасцей заходнебеларускіх зямель, аказвала дэзінтэграцыйнае ўздзеянне на іх кансалідацыю. Пры правядзенні асіміляцыі беларусаў, усходнеславянскіх супольнасцей (рускіх, украінцаў), літоўцаў улічваліся іх колькасныя паказчыкі, нацэленасць на дасягненне ўласнай дзяржаўнасці (беларусы выразна праяўлялі сваю волю да ўз'яднання ў межах адзінага дзяржаўна-палітычнага ўтварэння - БССР), прававы статус у межах Польскай дзяржавы, узровень нацыянальнай свядомасці. Так як прысутнасць рускай культуры трактавалася ўплывам папярэдняй нацыянальнай палітыкі царызму, то адносна яе носьбітаў прымянялася дэрусіфікацыя і паланізацыя. Пры выкарыстанні элементаў рэгіяналізму нацыянальна-культурнае жыццё ўкраінцаў на заходнебеларускіх землях мэтанакіравана лакалізавалася ад пашырэння ўплыву заходнеўкраінскіх партый і арганізацый. Вырашэнне літоўскай праблемы ставілася ў непасрэдную залежнасць ад урэгулявання міждзяржаўных польска-літоўскіх адносін. Улічваючы этнаканфесіянальную адасобленасць яўрэяў, адносна іх выкарыстоўваліся абмежавальныя меры, паланізацыя і асіміляцыя прадугледжвалася толькі ў дачыненні да нязначнай іх часткі. Рэгіянальнай асаблівасці ў правядзенні нацыянальнай палітыкі адносна яўрэяў заходнебеларускіх зямель не было. Татарскае насельніцтва, якое афіцыйна не было прызнана нацыянальнай меншасцю, падлягала паланізацыі.
Змест і характар нацыянальнай палітыкі другой паловы 1930-х гг. адпавядаў часткова ці нават поўнасцю тэарэтыка-ідэалагічным палажэнням (нават самым радыкальным) польскага нацыянальна-дэмакратычнага праекта: разам з цэлым комплексам гвалтоўных мер (ліквідацыяй нацыянальных устаноў, арганізацый; жорсткім кантролем за грамадскім жыццём) адбывалася актывізацыя дзеянняў па ўзмацненні нацыянальна-культурнай асіміляцыі. Гэта было сведчаннем недастатковай выніковасці папярэдніх мер у напрамку паланізацыі і асіміляцыі няпольскага насельніцтва (найперш беларусаў) і намераў істотна паскорыць гэтыя этнічныя працэсы ў бліжэйшай перспектыве [2; 19; 23; 29; 32; 38; 45; 60; 65; 80; 97; 99; 100; 101; 110; 113; 119; 121; 123].
2. На агульнае становішча нацыянальна-культурнага жыцця заходнебеларускага насельніцтва аказвалі ўплыў грамадска-палітычная сітуацыя, сацыяльна-эканамічныя працэсы, гісторыка-культурныя і іншыя ўнутраныя фактары. Культура беларусаў у межах Польскай дзяржавы атрымала магчымасці для захавання ад паланізацыі як ў ходзе грамадска-палітычнай дзейнасці, так і асабліва пры разгортванні культурна-асветніцкай працы ў заходнебеларускіх арганізацыйных структурах рознай ідэалагічнай накіраванасці і на самадзейным узроўні. Культурна-асветніцкая праца стала дамінуючай у грамадска-культурнай дзейнасці ва ўмовах адсталасці і няразвітасці сацыяльна-культурнай сферы, нізкіх паказчыкаў пісьменнасці беларускага насельніцтва, слабога ўзроўню яго грамадскай і нацыянальнай свядомасці.
Дынамічны ход нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР у 1920-я гг. аказваў станоўчы ўплыў на нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі, аднак не мог унесці кардынальных змен. Унутраныя фактары (складанае сацыяльна-эканамічнае становішча, нацыянальна-культурны ўціск, рост грамадскай актыўнасці беларускага насельніцтва і інш.) былі вызначальнымі ў грамадска-культурным жыцці заходнебеларускага насельніцтва. Нягледзячы на супярэчлівы ўплыў грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся ў БССР з пачатку 1930-х гг., большая частка заходніх беларусаў на ўзроўні паўсядзённай свядомасці працягвала спадзявацца на савецкі фактар, што з'яўлялася важнай перадумовай для ўз'яднання 2-х разрозненых частак беларускага этнаса [1; 2; 4; 7; 12; 14; 31; 34; 41; 43; 44; 46; 51; 52; 53; 55; 56; 57; 58; 59; 71; 77; 82; 83; 97; 101; 121; 122; 123].
3. Палітыка-ідэалагічная вартасць гістарычных ведаў і іх прапаганды прадвызначылі скажэнне ў працах польскіх аўтараў 1920-30-х гг. нацыянальнай інтэпрэтацыі гісторыі і культуры беларусаў. Пашыранай была іх трактоўка ў рэчышчы агульнапольскай ці рэгіянальна-польскай гісторыка-культурнай спадчыны, у якасці доказу гістарычнай цывілізатарскай місіі польскага народа адносна беларусаў. Польскія навуковыя таварыствы (Польскае гістарычнае таварыства, Польскае краязнаўчае таварыства, таварыствы дапамогі народным промыслам і інш.) не выходзілі ў сваёй дзейнасці за межы ідэй рэгіяналізму, прыцягваліся да пашырэння польскай культуры і гістарычнай свядомасці.
Пад уплывам поглядаў інтэлігенцыі нацыянальна- і хрысціянска-дэмакратычнай арыентацыі, негатыўных вынікаў нацыянальна-культурнай палітыкі, абсалютызацыі польскіх гістарычных ведаў у заходнебеларускіх гісторыка-культуралагічных даследаваннях канцэптуальныя палажэнні па гісторыі Беларусі мелі нацыянальна-дэмакратычны характар: вытокі дзяржаўнасці адносіліся да часоў Полацкага і іншых старажытнабеларускіх княстваў; ВКЛ лічылася поліэтнічнай (беларуска-літоўскай) дзяржавай (радыкальна настроеныя дзеячы адстойвалі выключна беларускі характар), дзе прызнаваўся вышэйшым агульны культурны ўзровень усходнеславянскага (беларускага) насельніцтва, падтрымлівалася ідэя пра “залаты век” (XVI ст.) нацыянальнай культуры; ідэалізавалася роля уніяцкай царквы ў захаванні культурна-моўнай самабытнасці беларускага народа; адмоўную ацэнку атрымала ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі; у грамадска-палітычным жыцці ХІХ - пачатку ХХ ст. прыярытэтнае месца адводзілася беларускаму нацыянальнаму фактару; ігнаравалася беларуская савецкая дзяржаўнасць і перавага надавалася спробе ўстанаўлення дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове.
Акрамя заходнебеларускіх перыядычных выданняў, папулярызацыяй гістарычных ведаў займаліся нешматлікія грамадскія арганізацыі, сярод якіх вылучалася БНТ. У межах выдзеленых перыядаў (1921-1926 гг. - адаптацыя да ўмоў існавання ў Польшчы, уключэнне ў справы ўтрымання беларускага музея ў Вільні; 1927-1930 гг. - заняпад дзейнасці з-за ідэйна-палітычнага размежавання; 1931-1939 гг. - часовае ўмацаванне пазіцый) былі вызначаны асноўныя напрамкі яго дзейнасці (захаванне музейных збораў, навукова-пошукавая праца; апрацоўка беларускай навуковай тэрміналогіі; падрыхтоўка і выданне вучэбнай, навукова-папулярнай літаратуры; папулярызацыя гістарычных ведаў), складванне арганізацыйнай структуры і форм працы [2; 8; 30; 35; 37; 42; 47; 54; 66; 67; 68; 69; 70; 73; 75; 78; 88; 89; 90; 93; 102; 103; 106; 111; 112; 123].
4. Адносна беларускіх культурна-моўных, адукацыйных каштоўнасцей, традыцый розныя хрысціянскія царкоўныя структуры дэманстравалі неадназначнае стаўленне. На ўзроўні прыходаў з боку праваслаўнага духавенства праяўляліся талерантныя і прыхільныя адносіны да традыцыйных каштоўнасцей беларусаў. У рэлігійнай практыцы і зносінах з праваслаўнымі вернікамі належнае месца займалі царкоўнаславянская і руская мовы. Такая культурна-моўная накіраванасць склалася яшчэ ў папярэдні час пад уплывам розных рэлігійна-кананічных, культурна-гістарычных, ідэалагічна-палітычных, сацыяльна-псіхалагічных і іншых фактараў. З сярэдзіны 1930-х гг. пад націскам польскіх дзяржаўных структур і пры ўдзеле часткі кліру праваслаўная царква пачала ўцягвацца ў рэалізацыю планаў дэрусіфікацыі і паланізацыі. Адбывалася не толькі ідэалагічнае абгрунтаванне, але і практычнае паўсядзённае яе выкарыстанне ў якасці інструмента паланізацыі беларускага насельніцтва. Неаднародныя па сваіх праграмных устаноўках беларускія праваслаўныя грамадска-царкоўныя таварыствы не змаглі пераўтварыцца ў масавыя і ўплывовыя аб'яднанні, хоць яны і выступалі за спалучэнне рэлігійных і нацыянальных каштоўнасцей. Тэндэнцыя адносна беларусізацыі канфесіянальнага жыцця не набыла масавага пашырэння, была абмежавана толькі асобнымі мясцовасцямі, не атрымала істотнай падтрымкі з боку заходнебеларускіх грамадска-палітычных сіл.
Ва ўмовах наяўнасці фактычна дзяржаўнага статуса рымска-каталіцкі касцёл разам з акаталічваннем ажыццяўляў і паланізацыю беларусаў. Толькі намаганнямі нешматлікіх беларускіх каталіцкіх ксяндзоў і інтэлігенцыі рымска-каталіцкага веравызнання пашыраліся нацыянальныя і хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці. Спробы адраджэння візантыйска-славянскага абраду каталіцтва (неауніі) не далі значных вынікаў. Толькі ў асобных уніяцкіх парафіях святары імкнуліся падтрымліваць беларускую грамадска-культурную дзейнасць. Слабое выражэнне мела нацыянальная арыентацыя ў дзейнасці разнастайных пратэстанцкіх плыняў [9; 27; 33; 36; 40; 47; 48; 76; 81; 87; 92; 98; 105; 108; 109; 117].
5. Складаныя ўмовы сацыяльна-эканамічнага жыцця, нешматлікасць інтэлігенцыі, уздзеянне палітыкі польскіх улад перашкаджалі станаўленню беларускай мастацкай культуры на прафесійным узроўні. У тэатральным і музычным мастацтве пераважала аматарская творчасць. На працягу першай паловы 1920-х гг. рабіліся захады ў напрамку стварэння прафесійнага беларускага тэатра ў Вільні, аднак пасля непрацяглага існавання музычна-драматычны гурток, Беларуская драматычная майстроўня прыйшлі ў заняпад. У другой палове 1920-х - першай палове 1930-х гг. масавы характар набыла народная мастацкая самадзейнасць у межах разнастайных па сваёй ідэалагічнай накіраванасці беларускіх грамадскіх арганізацый і ўстаноў адукацыі. Агульнадаступнасць, дэмакратызм, нацыянальна-культурная арыентацыя надавалі папулярнасць самадзейным творчым калектывам. У другой палове 1930-х гг. беларускія мастацкія каштоўнасці былі значна абмежаваны, мелі эпізадычны і лакальны характар пашырэння, асабліва пасля ліквідацыі арганізацыйных грамадска-культурных структур.
Сацыяльна-эканамічная сітуацыя, грамадска-палітычныя, этнакультурныя працэсы прадвызначылі складванне асаблівасцей заходнебеларускага выяўленчага мастацтва: арганічнае спалучэнне аматарскай і часткова прафесійнай творчасці; пашырэнне нацыянальна-рамантычнай і мадэрнісцкай плыняў, гістарычнага жанру; актуалізацыя сацыяльнага фактару; разнастайнасць відаў і жанраў, тэматыкі і сюжэтаў; непасрэднае выкарыстанне ў грамадска-культурнай працы. З-за нешматлікасці заможных пластоў і інтэлігенцыі заходнебеларуская элітарная мастацкая культура не стала распаўсюджанай, аднак была цесна звязана з традыцыйнымі каштоўнасцямі, вылучалася высокім узроўнем выканальніцкай культуры, тэматычна-сюжэтнай і відавой адметнасцю. У асяроддзі заходнебеларускіх сялян у паўсядзённым жыцці, побыце працягвалі захоўвацца артэфакты народнай культуры [1; 2; 3; 5; 28; 34; 63; 64; 72; 97; 116].
6. Пры ўсямернай падтрымцы Польскай дзяржавы, рымска-каталіцкага касцёла, разнастайных грамадскіх арганізацый і ўстаноў на заходнебеларускіх землях у ходзе паланізацыі адбывалася ўмацаванне пазіцый культуры мясцовых (“крэсовых”) палякаў. Станаўленне і развіццё польскіх грамадскіх арганізацый у заходнебеларускім краі адбывалася амаль сінхронна з эвалюцыяй нацыянальна-культурнай палітыкі: у 1921-1925 гг. узнікалі нешматлікія таварыствы, нацэленыя на польскую “культурную экспансію” на ўсход; у 1926-1934 гг. культурна-асветніцкая праца польскіх арганізацый набыла больш сістэмны характар, была цесна звязана з іх грамадска-палітычнай дзейнасцю і накіравана на забеспячэнне патрэб польскай супольнасці ў галіне культуры, асветы і асабліва на правядзенне асіміляцыі беларусаў, нацыянальных супольнасцей; у 1935-1939 гг. назіралася правядзенне масавых ваенна-прапагандысцкіх акцый маладзёжнымі аб'яднаннямі (Стралецкім саюзам, Саюзам вясковай моладзі), рабіліся намаганні адносна пашырэння ўплыву праўрадавых і асабліва фармальна апалітычных аб'яднанняў за кошт сацыяльнай базы забароненых беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый, наладжвалася інспіраванне руху засцянковай шляхты. Эпізадычнае выкарыстанне асобнымі аб'яднаннямі элементаў беларускай культуры разглядалася ў якасці тактычнай меры для ўмацавання ўласных пазіцый ва ўмовах наўмыснага і гвалтоўнага закрыцця беларускіх таварыстваў, непісьменнасці і малапісьменнасці заходнебеларускага насельніцтва. Польскія ўлады ажыццяўлялі поўны ці частковы кантроль над грамадскімі аб'яднаннямі, імкнуліся павысіць эфектыўнасць іх культурна-асветніцкай работы. Польскія творчыя аб'яднанні не вылучаліся шматлікасцю і разгалінаванай структурай у заходнебеларускім краі. Польска мацеж школьна ў 1930-я гг. пашырыла сетку ўласных структурных адзінак, асабліва на Палессі, аднак не здолела пераўтварыцца ў масавую польскую культурна-асветніцкую арганізацыю, не змагла выканаць у поўным аб'ёме ўскладзеныя на яе ідэалагічна-прапагандысцкія і культурна-адукацыйныя задачы [2; 16; 22; 24; 26; 49; 74; 85; 86; 91; 110; 107; 118].
7. У грамадска-культурнай дзейнасці яўрэяў на тэрыторыі Заходняй Беларусі адчуваўся ўплыў іудаізму. Адначасова ажыццяўляліся спробы развіцця яўрэйскай свецкай адукацыі і культуры ў 2-х праектах - сіянісцкім (накіраваным на іўрытамоўнае нацыянальнае выхаванне, падрыхтоўку да эміграцыі ў Палясціну; найбольш разгалінаваную структуру мела таварыства “Тарбут”) і ідышысцкім (нацэленым на дэмакратызацыю, павышэнне грамадскага прэстыжу мовы ідыш; рэалізоўваўся Цэнтральнай яўрэйскай школьнай арганізацыяй, “Культур-Лігай”). Пры ўдзеле шматлікіх сіянісцкіх аб'яднанняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбывалася мэтанакіраваная культурна-асветніцкая праца сярод патэнцыяльных грамадзян будучай яўрэйскай дзяржавы. Ва ўмовах адсутнасці ці слабога задавальнення нацыянальна-культурных, адукацыйных інтарэсаў з боку польскіх улад яўрэйскія структуры (рэлігійныя абшчыны, грамадскія арганізацыі), нягледзячы на ідэалагічныя разыходжанні, выконвалі кампенсацыйную ролю: утрымлівалі навучальныя ўстановы, бібліятэкі, праводзілі культурна-асветніцкую работу. Выкарыстанне ўнутраных магчымасцей і знешняй дапамогі з боку замежнай дыяспары спрыяла захаванню этнічнай самабытнасці яўрэяў і супрацьдзейнічала іх асіміляцыі [2; 10; 11; 17; 19; 95; 104; 107].
Мясцовыя аддзелы рускіх арганізацый (Рускага дабрачыннага таварыства, Рускага народнага аб'яднання, Рускай арганізацыі моладзі) не вызначаліся разгалінаванасцю, аднак займаліся культурна-асветніцкай дзейнасцю, падтрымкай рускіх навучальных устаноў, бібліятэк. Стараабраднікі-беспапоўцы перавагу надавалі рэлігійна-асветніцкай працы (стварэнню школ, бібліятэк-чытальняў, маладзёжных рэлігійна-асветніцкіх гурткоў пад кіраўніцтвам Вышэйшага стараабрадніцкага савета ў Польшчы). Нягледзячы на захаванне традыцыйнай культуры, мовы, абрадаў, грамадска-культурная дзейнасць стараабраднікаў мела абмежаваны характар [2; 20; 21; 95; 107].
Пры падтрымцы беларускіх і ўкраінскіх рэвалюцыйна-дэмакратычных партый і арганізацый рэгіянальная ўкраінская культурна-асветніцкая арганізацыя “Просвіта” стварыла на тэрыторыі Палескага ваяводства сетку гурткоў і бібліятэк-чытальняў, дзе ажыццяўляла культурна-асветніцкую працу, утрымлівала нешматлікія ўкраінскія школы. Пасля ліквідацыі адміністрацыйна-паліцэйскімі мерамі ў пачатку 1930-х гг. украінскага руху на заходнебеларускіх землях выразнай была тэндэнцыя павышэння актыўнасці заходнеўкраінскіх партый і арганізацый. З-за мэтанакіраванага недапушчэння з боку польскіх улад іх дзейнасць там была абмежаванай (наладжваліся спробы распаўсюджвання літаратуры, правядзення школьных акцый), не атрымала арганізацыйнага афармлення, аднак аказвала ўздзеянне на мясцовае насельніцтва [2; 6; 13; 39; 50; 62; 94; 95; 96; 104; 107; 114].
Літоўская грамадска-культурная праца разгортвалася пры матэрыяльнай і маральнай падтрымцы Літвы. Арганізацыйныя формы дзейнасці літоўскіх таварыстваў мелі мабільны характар: таварыства Св. Казіміра стварыла сетку аддзелаў з бібліятэкамі; таварыства “Рытас” разгортвала працу не столькі ў гуртках, колькі ў падкантрольных літоўскіх пачатковых школах, пасля іх закрыцця - у бібліятэках-чытальнях. У параўнанні са Свянцянскім, Віленска-Трокскім паветамі ў памежных заходнебеларускіх мясцовасцях яны мелі слабы ўплыў, таму з сярэдзіны 1930-х гг. там актывізавалася адпаведная арганізацыйная і прапагандысцкая праца. Аднак пасля забароны літоўскіх арганізацый грамадска-культурная дзейнасць літоўцаў набыла выпадковы характар, што не магло аказаць супрацьдзеяння іх асіміляцыі [2; 15; 18; 95; 104; 107].
У грамадскім жыцці татарскага насельніцтва заходнебеларускіх зямель кансалідуючым і этнавызначальным фактарам заставаўся іслам. Да грамадска-культурнай дзейнасці (да 1936 г. не было размежавання рэлігійнай і культурна-асветніцкай працы) далучыліся як духавенства, так і нешматлікая інтэлігенцыя, моладзь. Праз сетку ўласных аддзелаў яе каардынаваў Культурна-асветніцкі саюз татараў Польшчы. Асобна культурна-асветніцкай дзейнасцю займаліся і праўрадавыя татарскія аддзелы Стралецкага саюза ў Навагрудку і Слоніме. Аднак працэс культурна-моўнай асіміляцыі татарскай супольнасці паглыбляўся, адбывалася паланізацыя яе інтэлігенцыі і маёмасных пластоў [2; 25; 95; 104; 107; 115].
8. Ва ўмовах паскарэння этнапалітычных працэсаў, абвастрэння канфесіянальных супярэчнасцей, пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча на тэрыторыі Заходняй Беларусі складваліся пераважна канфрантацыйныя па характару міжнацыянальныя, міжкультурныя адносіны паміж палякамі, якія мелі прывілеяваны сацыяльны статус, і беларусамі, што складалі большасць карэннага насельніцтва, а таксама паміж палякамі і ўсходнеславянскімі супольнасцямі (рускімі, украінцамі), літоўцамі. Агульнанацыянальны патрыятычны ўздым палякаў, які назіраўся адразу пасля аднаўлення іх дзяржаўнасці, змяніўся міфалагізаванымі месіянскімі канцэпцыямі, якія знайшлі рэальнае ўвасабленне ва ўрадавай палітыцы, дзеяннях мясцовага адміністрацыйнага апарату і грамадскай свядомасці, для якіх сталі характэрнымі большая эгаістычнасць і неталерантнасць у адносінах да беларусаў, іншых этнасаў. Ва ўмовах пастаянных абмежаванняў, прыгнечання і гвалту супраць культуры, адукацыі, мовы, традыцый беларусаў замест узаемадзеяння, дыялогу беларускай і польскай культур назіралася іх жорсткае супрацьстаянне. Пасля ліквідацыі ў другой палове 1930-х гг. арганізацыйных структур беларусаў іх нацыянальна-культурная асіміляцыя, якая ажыццяўлялася дзяржаўным апаратам, рымска-каталіцкім касцёлам і іншымі сацыяльнымі інстытутамі, павінна была паскорыцца, аднак яна не паспела набыць завершанага характару [2; 24; 29; 32; 45; 79; 84; 85; 99; 122; 123].
У адрозненне ад беларусаў, якія звязвалі перспектывы паўнацэннага культурнага жыцця з агульнанацыянальнай інтэграцыяй у адзінай рэспубліцы (БССР), меншасці (яўрэі, татары, стараабраднікі) імкнуліся праяўляць палітычную лаяльнасць і адаптавацца да складаных умоў існавання ў межах Польшчы. У іх міжнацыянальных, міжкультурных кантактах з палякамі вызначальнымі былі адносіны суіснавання і супрацоўніцтва. У параўнанні з цэнтральнымі, заходнімі польскімі ваяводствамі на заходнебеларускіх землях польска-яўрэйскія адносіны не набылі канфрантацыйнага характару, не суправаджаліся масавымі праяўленнямі антысемітызму, хоць і з'яўляліся даволі напружанымі. Стабільныя адносіны міжкультурнага суіснавання і супрацоўніцтва з польскімі дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі мелі стараабраднікі, татары, якія абмяжоўваліся ўнутранымі праблемамі. З усімі нацыянальнымі супольнасцямі беларускае насельніцтва мела пераважна пазітыўныя міжкультурныя адносіны, асабліва на міжасобасным узроўні. Нягледзячы на ідэйна-палітычныя і іншыя супярэчнасці, на ўзроўні грамадскіх арганізацый беларусаў, нацыянальных супольнасцей наладжвалася ўзаемадзеянне, адстойванне сумесных інтарэсаў. Аднак для нацыянальных меншасцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі істотна абмежаваны ці нават выключаны магчымасці для прагрэсіўнага, паступальнага нацыянальна-культурнага развіцця [2; 6; 10; 11; 13; 15; 17; 18; 19; 20; 21; 25; 32; 94; 96; 114; 115].
Рэкамендацыі па практычнаму выкарыстанню вынікаў
У сукупнасці дысертацыя, апублікаваныя працы суіскальніка даюць аб'ектыўную навуковую карціну нацыянальна-культурнага жыцця на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. Выкладзеныя ў іх аўтарскія высновы, фактычны матэрыял пацвярджаюць безумоўную і бясспрэчную гістарычную заканамернасць уз'яднання заходнебеларускіх зямель з савецкай Беларуссю восенню 1939 г., падмацоўваюць яго значнасць для этнічнай кансалідацыі беларусаў, а таксама для паўнацэннага культурнага жыцця нацыянальных супольнасцей. Вынікі дадзенага дысертацыйнага даследавання з'яўляюцца карыснымі для далейшай распрацоўкі асобных даследчыцкіх праблем, навукова-тэарэтычнага асэнсавання пытанняў нацыянальна-культурнага жыцця пасля ўз'яднання заходнебеларускіх зямель з БССР і правядзення там пераўтварэнняў на савецкай аснове (1939-1941 гг.), у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Іх можна разглядаць у якасці базавых для падрыхтоўкі абагульняючых прац па гісторыі Беларусі, Польшчы. Уведзеныя дысертантам у навуковы абарот архіўныя і іншыя гістарычныя крыніцы на цяперашнім этапе патрабуюць сістэматызацыі ў выглядзе аб'ёмных (шматтомных, серыйных) зборнікаў дакументаў і матэрыялаў - па гісторыі беларуска-польскіх адносін, гісторыі і культуры нацыянальных супольнасцей Беларусі і інш. Частка інфармацыйна-аналітычных, статыстычных матэрыялаў (47 табліц, 1 дакладная запіска) прыведзена ў дадатках дысертацыі [дадаткі А-К].
Акрамя навуковай дзейнасці, вынікі даследавання прызначаны для прымянення ў вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай, выхаваўчай працы: іх можна выкарыстоўваць у вучэбным працэсе ўсіх тыпаў навучальных устаноў, пры правядзенні мерапрыемстваў з навучэнскай і студэнцкай моладдзю для фарміравання ў яе грамадзянскай і нацыянальнай свядомасці. Практычнае выкарыстанне матэрыялаў дадзенага дысертацыйнага даследавання ўжо ажыццяўлялася паводле 3-х актаў укаранення ў навучальны працэс - ва Установе адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”, Установе адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”, Дзяржаўнай установе адукацыі “Брэсцкія абласныя курсы павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры” [дадатак Л].
Фактычны матэрыял, высновы даследавання, публікацыі дысертанта з'яўляюцца карыснымі для работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў культуры, дыпламатычных прадстаўніцтваў. Урокі вопыту нацыянальна-культурнай палітыкі Польскай дзяржавы ў адносінах да беларусаў і іншых этнічных супольнасцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якія прадугледжваюць пераадоленне канфліктнага характару міжкультурных адносін, з'яўляюцца запатрабаванымі на сучасным этапе як на агульнанацыянальным, так і на міжнародным узроўнях. Іх можна выкарыстоўваць у справе рэалізацыі дзяржаўнай нацыянальна-культурнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, для надання большай гармоніі міжнацыянальным і міжканфесіянальным адносінам у краіне. Ідэя пашырэння кансалідацыі беларускага грамадства (у межах асобных рэгіёнаў, у кантэксце агульнай ідэалагічнай накіраванасці) можа быць вядучай у фарміраванні сучаснай беларускай нацыянальнай ідэі.
Засваенне ўрокаў нацыянальна-культурнай палітыкі, што праводзілі польскія ўрады ў 1920-30-я гг., набывае ў сучасных умовах асаблівую значнасць для цэнтральна- і ўсходнееўрапейскага рэгіёну, дзе ў большасці краін акрамя тытульных этнасаў прысутнічаюць і нацыянальныя меншасці. Дзеля забеспячэння ім умоў для паўнацэннага развіцця варта прытрымлівацца прынцыпаў добрасуседства і талерантнасці, праяўляць належны клопат адносна меншасцей. Неабходнасць вывучэння вопыту заходнебеларускага нацыянальна-культурнага жыцця на міжнародным узроўні звязана таксама і з рэальнай пагрозай лакальных міжэтнічных канфліктаў, якія існуюць ці нават праяўляюцца ў сучасным глабалізаваным свеце. Менавіта таму вынікі дадзенага дысертацыйнага даследавання могуць быць запатрабаваны спецыялістамі ў галіне канфесіянальнай і этнакультурнай канфлікталогіі, міжкультурнай камунікацыі.
Разгорнуты ў 1990-я гг. дыялог беларускай і польскай гістарычных навук патрабуе на сучасным этапе істотнага ажыўлення, змястоўнага напаўнення, узаемапаважлівага стаўлення і збліжэння канцэптуальных падыходаў. Усебаковы навуковы погляд на заходнебеларускую праблематыку, які пазбаўлены палітычнай і ідэалагічнай кан'юнктуры, нацэлены на садзейнічанне канструктыўнаму характару сувязей вучоных Беларусі і Польшчы пры правядзенні сумесных даследаванняў, што ў канечным выніку павінна спрыяць развіццю добрасуседскіх адносін паміж беларускім і польскім народамі.
нацыянальны культурны грамадзянскі
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ СУІСКАЛЬНІКА
1. Вабішчэвіч, А.М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.): манаграфія / А.М. Вабішчэвіч. - Брэст: Выд-ва БрДУ, 2004. - 116 с. (7,0 др. арк.).
2. Вабішчэвіч, А.М. Нацыянальна-культурнае жыццё Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.): манаграфія / А.М. Вабішчэвіч. - Брэст: Выд-ва БрДУ, 2008. - 319 с. (23,0 др. арк.).
3. Вабішчэвіч, А.М. Таварыства беларускай школы (1921-1936 гг.) / А.М. Вабішчэвіч // Беларускi гiстарычны часопiс. - 1997. - № 1. - С. 86-92 (0,45 др. арк.).
4. Вабішчэвіч, А.М. Праблемы нацыянальна-культурнага жыцця заходніх абласцей БССР у 1939-1941 гг. / А.М. Вабішчэвіч // Biaіoruskie zeszyty historyczne. - Biaіystok: Biaіoruskie Towarzystwo Historyczne, 2000. - № 13. - S. 118-130 (0,75 др. арк.).
5. Вабішчэвіч, А.М. Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920-1930-я гг.) / А.М. Вабішчэвіч // Biaіoruskie zeszyty historyczne. - Biaіуstok: Biaіoruskie towarzуstwo historyczne, 2002. - № 18. - S. 78-90 (0,72 др. арк.).
...Подобные документы
Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.
реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў. Народніцтво як ідэалогія і грамадскі рух. Перадумовы і рост рабочага руху, прапаганда марксізму. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльнае жыццё.
реферат [23,6 K], добавлен 19.12.2010Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.
контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.
курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.
реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.
курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.
презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.
реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.
реферат [34,9 K], добавлен 31.05.2013Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.
реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012