Назіранні за паўсядзённым жыццём полацка (па матэрыялах актаў кнігі полацкага магістрата за 1727 г.)
Па матэрыялах актаў кнігі магістрата Полацка за 1727 г. разгледжаны звесткі пра ўнутранае (побытавае) жыццё гараджан і гарадскі асяродак. У кнізе прадстаўлены ўнікальныя звесткі пра захаванне гістарычнай памяці ў найменні тапаграфічных аб’ектаў Полацка.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | статья |
Язык | английский |
Дата добавления | 20.02.2022 |
Размер файла | 19,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Назіранні за паўсядзённым жыццём полацка (па матэрыялах актаў кнігі полацкага магістрата за 1727 г.)
Д. У Дук
доктар гістарычных навук, прафесар
рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова
Па матэрыялах актаў кнігі магістрата Полацка за 1727 г. разгледжаны звесткі пра ўнутранае (побытавае) жыццё гараджан і гарадскі асяродак. У кнізе прадстаўлены ўнікальныя звесткі пра захаванне гістарычнай памяці ў найменні тапаграфічных аб'ектаў Полацка (“маскоўскі перакоп”, “шанец маскоўскі”). Зроблена выснова, што прыгарадны двор Прасмужкі ў 1720-х гг. фактычна меў статус полацкага пасада. Інфармацыя пра штодзённы побыт палачан прадстаўлена ў апісанні асобных катэгорый нерухомых і рухомых аб 'ектаў.
Ключавыя словы: Полацк, кніга полацкага магістрата, гістарычная тапаграфія, побыт, рамяство.
Уводзіны
Матэрыялы па гісторыі Полацка са складу 45 захаваных полацкіх магістрацкіх кніг XVIII ст практична не прадстаўлены ў археаграфічных выданнях. На гэтым фоне публікацыя кнігі 1727 г, падрыхтаваная А.М. Латушкіным і М.Д. Макаравым і надрукаваная ў 2012 г, з'яўляецца станоўчым выключэннем [1]. Па назіранні М. Д. Макарава, у фондзе 1823 (“Полацкі магістрат”) Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі большасць з 45 кніг XVIII ст складаецца пераважна з актыкацыі дакументаў шляхты Полацкага ваяводства і слаба асвятляе ўнутранае жыццё горада. На гэтым фоне актавая кніга 1727 г. (разам з кнігамі 1728 і 1729 гг) выгадна вылучаецца багаццем зместу і разнапланавасцю дакументаў [1, с. 22].
З апорай на звесткі кнігі звернем увагу на ўнутранае (побытавае) жыццё Полац- ка і яго жыхароў. Адразу адзначым, што гэтых звестак у кнізе 1727 г. сустракаецца ўсё ж не так багата. У гэтым сэнсе найбольш інфарматыўнай з захаваных кніг полацкага магістрата з'яўляецца кніга 1656-1667 гг [2], тым не менш некаторыя звесткі з кнігі 1727 г., напрыклад па гістарычнай тапаграфіі Полацка, больш не сустракаюцца ў іншых пісьмовых крыніцах.
Тапаграфічныя заўвагі. Вялікая колькасць актаў кнігі 1727 г датычыцца спраў, звязаных з мяшчанамі ці маёмасцю прыгараднага полацкага мястэчка Прасмужкі. Гэты “двор” з “будынкамі дворнымі і гуменнымі”, “бравярнямі”, з “конямі, быдлам усялякім - рагатым і нерагатым”, “з усім набыткам рухомым” і інш. 2 красавіка 1727 г быў здадзены ў арэнду гродскаму рэгенту Полацкага ваяводства Алексію Юзафу Спірыдовічу тэрмінам на тры гады [1, с. 112-113]. Таксама двор Прасмужкі неаднара- зова згадваецца ў справах куплі-продажы дамоў.
Па пісьмовых крыніцах XIV-XVIII стст. вядома, што “сяльцо” Прасмужкі з ворыўнымі землямі і сенажацямі было размешчана на ўсход ад Вялікага пасада за валатоўкамі ці “гарамі Балгарэйскімі” [3, арк. 51-51 адв.; 4, с. 86; 5, с. 143]). Сёння гэ- тая тэрыторыя ўваходзіць у межы Полацка і размешчана на ўсход ад вуліцы Юбілейнай. Двары і “грунты” маёнтка Прасмужкі ў кнізе 1727 г. і род заняткаў яго жыхароў па апісанні былі ідэнтычныя забудове і заняткам насельніцтва старадаўніх полацкіх
пасадаў. Фактычна двор Прасмужкі ў 1720-х гг меў статус пасадскай тэрыторыі, нароўні з левабярэжнай часткай Полацка - Крыўцовым і Экіманскім пасадамі. Гэтую выснову падмацоўваюць найменні кшталту “мешчанін полацкі з Прасмужак”.
Шмат разоў у кнізе згадваецца сельскагаспадарчае прадмесце ў Бельчыцы (“Кабак1 Бельчыцкі ці Баханьскі”, частка Крыўцовага пасада), на якім пераважна размяшчаліся агароды, засеяныя ячменем, і сенажаці [1, с. 95]. Памеры агародаў і сенажацяў тут былі большыя за звычайныя надзелы зямлі на Вялікім пасадзе, Запалоцці ці ў Прасмужках і вызначаліся ў памеры да некалькіх пляцаў Тэрмін “кабак” у дачыненні да мясцовасці каля Бельчыц фіксуецца ў кнігах полацкага магістрата з XVIII ст. і з'яўляецца ўстойлівым маркерам гістарычнай тапаграфіі Полацка таго часу. Плошча пляца, па рэвізіі 1765 г., намі была вызначана ў дыяпазоне ад 1077 да 1236 кв.м., звычайна на Вялікім, Запалоцкім і Крыўцовым пасадах зямельныя надзелы мяшчан і шляхты складалі 1/8, %, % часткі пляца, што было каля 125-150, 250-300, 500-600 кв.м адпаведна.. Падвор'і “на Кабаку” былі абнесены плотам (відавочна, драўляным), мелі вароты [1, с. 101].
Гэты “Кабак Бельчыцкі ці Баханьскі” па статусе быў аналагічны двару Прасмужкі, паколькі перыядычна цалкам ці часткова здаваўся ў арэнду розным уладальнікам.
Упершыню ў кнізе 1727 г мы знайшлі звесткі пра вуліцу Скурачынскую ў Запалоцці [1, с. 163].
З бліжэйшых полацкіх ваколіц згадваецца вёска Ропна, якая і сёння знаходзіцца на аддаленасці 5 км на захад ад Запалоцця, у той час гэтую вёску атачаў лес. Адзін з запісаў паведамляе, што “злодзей закапаў пад Полацкам на Ропне, у лесе” частку скрадзеных пенязяў [1, с. 166]
Бадай, самае цікавае тапаграфічнае апісанне кнігі тычыцца тэрыторыі каля Ніжняга замка Ніжні замак быў пабудаваны ў 1563 г. па загадзе Івана Грознага падчас захопу Полацка ў гады Лівонскай вайны. Будаўніцтва замка істотна змяніла гістарычную тапаграфію Полацка. Для насыпання вала Ніжняга замка, які сярод палачан і зараз называецца “вал Івана Грознага”, было пракапана новае рэчышча Палаты. З таго часу за Замкавай гарой пры вусці Палаты замацавалася назва “Верхні замак”, а старажытнае гарадзішча аказалася адрэзаным новым рэчышчам Палаты ад Вялікага пасада. У XVIII ст. Ніжні замак кан- чаткова страціў сваё абарончае значэнне. і старажытнага полацкага гарадзішча Старажытнае полацкае гарадзішча, ці “Рагвалодава гарадзішча”, з'яўляецца першапачатковым дзяцінцам Полацка, своеасаблівым “пунктам адліку” гістарычнай тапаграфіі Полацка. Было заселена з І тыс. н. ч., у XVIII ст. на гарадзішчы размяшчаліся каталіцкія могілкі.. Так, у запісе ад 23 чэрве- ня гаворка ідзе пра продаж чатырох надзелаў зямлі, размешчаных на поўнач ад Ніжняга замка. Гэтая тэрыторыя цікавая тым, што тут пралягаюць два рэчышча ракі Палаты - старое і новае. Старое рэчышча Палаты (азярына і пратокі пад назвай “Палацішча”) атачае гарадзішча з поўначы і захаду, з усходу яно засыпана зямлёй, па якой пракладзена дарога на гарадзішча. Па сведчанні мясцовых старажылаў, гэтая дарога і насып былі зроблены пасля 1948 г., калі пачалася актыўная забудова былога гарадзішча Гэтыя звесткі занатаваны намі падчас раскопак на полацкім гарадзішчы ў 2007 г..
Пра будаўніцтва Ніжняга замка, паводле Р. Гейдэнштэйна, вядома наступнае: да 1563 г. горад стаяў “при подошве холма, который москвитяне впоследствии заняли Стрелецкою крепостью” [6, с. 54]. Вусныя паданні пра змену рэчышча Палаты дажываюць у горадзе да ХХ ст., звесткі пра іх сустракаюцца ў паведамленнях Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага і Івана Пятровіча Дэйніса. У прыватнасці, у 1822 г., падчас наведвання Полацка, З. Далэнга-Хадакоўскі занатаваў наступнае: “Полоцк на Двине, главное место древних полочан, имеет кроме замков особое Городище меж старого и нового течения речки Полоты - оно видно при въезде в Полоцк на левой стороне и употреблено для кладбища. Несмотря на то что тут часто роются, однако еще приметен насыпной чернозем” [7, с. 111]. У паведамленні З. Далэнгі- Хадакоўскага прама згадана існаванне старога рэчышча Палаты. Таксама аўтар па- ведамляе пра наяўнасць культурнага пласта (“насыпнога чарназёму”) у падножжа гарадзішча, па якім быў пракладзены ўзвоз з усходняга боку, які і сёння размеш- чаны там жа. І.П. Дэйніс занатаваў паданне пра капанне новага рэчышча Палаты і падрабязна разгледзеў яго з апорай на вядомыя яму крыніцы ў рукапісе “Полацкай даўніны” [8, с. 12].
Запісы ў кнізе 1727 г таксама пацвярджаюць захаванне ў той час гістарычнай памяці пра падзеі 1563 г. і прадстаўляюць новыя даныя пра змену рэчышча Палаты падчас будаўніцтва Ніжняга замка: “Другі грунт, памерам паўтары чвэрці пляца ... там жа, над ракой Палатой, над шляхецкім былым млынам лежачы, з аднаго боку вуліцы, названай Сабачай, з другога боку ад рова альбо перакопу маскоўскага”1, “трэці грунт на цэлы пляц над млынам таксама шляхецкім, дзе перад тым паркан быў, перакопам праз Маскалёў канец таго пляца перакапаны... тыльным бокам да самага перакопу альбо шанца маскоўскага прылеглы” [1, с. 168]. Дадзенае паведамленне сведчыць, па- першае, пра наяўнасць перакопу (старога рэчышча Палаты), па-другое, пра наяўнасць паркана (відавочна, гэта паркан Вялікага пасада, які ў XVIII ст. ужо не аднаўляўся) і, па-трэцяе, пра мэтавае прызначэнне перакопу - для будаўніцтва “шанца” Тут і далей пры цытаванні крыніцы прадстаўлены аўтарскі пераклад з польскай на беларускую мову. У дадзеным выпадку пад тэрмінам “шанец” трэба разумець агульную назву палявых умацаванняў без вызначэння іх віду. Ніжняга замка, вядомага ў Полацку пад назвай “вал Івана Грознага”.
Дарэчы, працытаваны запіс з кнігі не адзінкавы, дзе згадваюцца гарадскія ўмацаванні. Так, дакумент ад 27 чэрвеня сведчыць пра наяўнасць у “месце Полацкім” на вуліцы Невельскай у накірунку ад рынку ўчастка зямлі, які размешчаны “з аднаго боку каля грунціку яго міласці пана Пятра Мінгайлы, з другога боку - каля перакопу месцкага” [1, с. 178]. “Перакоп месцкі” - гэта абарончы роў паркана.
Сродкі перамяшчэння. Традыцыйнымі сродкамі перамяшчэння па рацэ Дзвіне, згаданымі ў кнізе, былі чоўны. На чоўнах перавозіліся тавары, нярэдка на вялікія сумы [1, с. 125]. Паводле кнігі полацкага магістрата за 1656-1657 гг вядома, што чоўны аснашчаліся ветразямі (згадваецца “ветразь чоўнавы”) [2, арк. 273].
Аб'екты нерухомасці. Кніга ўтрымлівае акты, у якіх называюцца аб'екты нерухомасці без іх дэталёвага апісання (напрыклад, “дом”, “свіран”, “гумно” і інш.). Найбольш інфарматыўнымі з'яўляюцца паведамленні такога роду: за парканам на вуліцы Ільінскай згадана “старое гумно” бурмістра Яна Лянчыцкага, якое было ага- роджана “занядбалым парканам” [1, с. 127], ці паведамляецца пра “згарэлы стары бу- дынак” на пляцы, размешчаны паміж вуліцамі Ільінскай і Прабойнай, “на самым рагу” [1, с. 85].
Цэнтральныя гарадскія вуліцы, як, напрыклад, Вялікая ў Запалоцці, масцілася дрэвам (у тэксце літаральна пазначана “кладка” - драўляная брукаванка) [1, с. 259]. Адсылка ў тэксце пра “накірунак ад кладак вуліцы ў бок завулка” можа сведчыць пра адсутнасць брукавання другарадных гарадскіх вуліц ці завулкаў.
Рамесныя прафесіі. Сярод рамесных прафесій згадваюцца кушнеры, краўцы, шапачнікі, шаўцы, ткачы, гарбары, слесары, цырульнікі. Згаданы і цэхі (краўцоў, шапачнікаў і кушняроў). Сярод працоўнага люду згадваюцца бабылі - асобы “без вы- значанага роду заняткаў”, якія “жывуць з працы сваіх рук” [1, с. 58, 78, 83, 88, 109, 135, 206, 222]. Натуральна, у кнізе прадстаўлены далёка не ўсе рамесныя прафесіі По- лацка першай трэці XVIII ст., а толькі тыя з іх, якія трапілі ў разгляд магістрацкіх паседжанняў.
Нерухомая маёмасць. Традыцыйна ў тэстаментах шляхты і мяшчан пералічваецца шмат рэчаў з рухомай маёмасці (пераважна адзенне, тканіна, дарагі посуд, упрыгожанні і інш.), пералік іх багаты і ў асобных справах, звязаных з вопісам маёмасці, у прыватнасці, у некаторых актах аб крадзяжах. Адзначым таксама, што пералік рухомай маёмасці з асобных скарбовых “скрынь” займае некалькі старонак, як, напрыклад, рэчаў са скрыні нябожчыцы Марыяны Мушынскай. У вопісе пералічаны ўсе рэчы, падрабязна апісаны іх стан і колькасць. Вопіс зроблены па наступных катэ- горыях: сукны, хусты, срэбра, золата, пенязі, каштоўныя паперы [1, с. 247-254]. Аднак, бадай, самым цікавым прадметам, згаданым у актавай кнізе, з'яўляюцца “акуляры ў футарале” [1, с. 111].
Рысы побыту. У кнізе згадваюцца асаблівасці побыту мяшчан і шляхты. Па справе аб крадзяжы трох мяхоў жыта бабылямі Філіпам Гулідычам і Якімам Жакам паведамляюцца наступныя дэталі: скрадзенае жыта было схавана на ложку, жыта знаходзілася ў мяху з радніны і было накрыта спадніцай [1, с. 82].
Адзначым яшчэ адну цікавую дэталь побыту: на хрэсьбінах нехта Філіп Гулідыч частаваў хросных бацькоў “кашай з аліўкавым алеем і з перцам”. Праўда, далей ідзе рэ- марка: “елі кашу не з аліўкавым алеем, а з алеем” [1, с. 83]. З пункту гледжання сённяшніх кулінарных пераваг каша з алеем і перцам відавочна здзіўляе. Дарэчы, абвінавачаныя ў крадзяжы бабылі жылі “з працы рук”, гэта значыць, “перабіваліся” часовымі заробкамі.
Згадваюцца ў кнізе і аб'екты крадзяжоў (напрыклад, лес з пушчы, якая належы- ла Глеба-Барысаўскаму базыльянскаму кляштару). Уяўляе цікавасць і спалучэнне ў дачыненні да старажытнага Бельчыцкага манастыра назвы “Глеба-Барысаўскі” замест традыцыйнага “Барыса-Глебскі”. Згадана тут і “вулічнае” ўзбраенне, з дапамогай якога мяшчане напалі на вікарыя (гэта “кіі” і “драгі”) [1, с. 71].
Заключэнне
Такім чынам, запісы ў кнізе актаў магістрата Полацка за 1727 г нароўні з рэдкімі і цікавымі назіраннямі за паўсядзённым жыццём насельніцтва Полацка сведчаць пра захаванне гістарычнай памяці пра “маскоўскі перакоп” у першай трэці XVIII ст. Гэта пацвярджае ўстойлівае захаванне гістарычнай памяці пра падзеі далёкага мінулага ў Полацку ў эпоху ранняга новага часу.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Кніга магістрата места Полацка 1727 г. - Беласток : Беларускае навуковае таварыства. - Вільня : Інстытут беларусістыкі, 2012. - 406 с.
Нацыянальны гістарычпы архіў Беларусі (НГАБ). - Фонд 1823. Воп. 1. Спр. 1. Актавая кніга Полацкага магістрата за 1656-1657 гг.
НГАБ. - Фонд 1823. Воп. 1. Спр. 17. Актавая кніга Полацкага магістрата за 1732 г
Полоцкие грамоты ХІІІ - начала XVI в. : в 6 вып. / Акад. наук СССР. Ин-т истории СССР. - М., 1977-1989. - Вып. 1 / сост. А. Л. Хорошкевич. - 1977. - 228 с.
Полоцкие грамоты ХІІІ - начала XVI в.: в 6 вып. / Акад. наук СССР. Ин-т истории СССР. - М., 1977 - 1989. - Вып. 2 / сост. А. Л. Хорошкевич. - 1978. - 220 с.
Гейденштейн, Р. Записки о Московской войне (1578-1582) / Р. Гейденштейн. - СПб. : Издание археографической комиссии, 1889. - 309 с. [указатели - 27 с.].
Далэнга-Хадакоўскі, З. Выбранае / З. Далэнга-Хадакоўскі. - Мінск : Кнігазбор, 2007. - 448 с.
Дэйніс, І. П. Полацкая даўніна / І. П. Дэйніс ; уклад., прад. і камент. М. Баўтовіча ; пер. з руск. мовы М. Ермалаева. - Мінск : Медисонт, 2007. - 330 с.
Duk D. OBSERVATIONS OF POLOTSK DAILY LIFE (based on the acts of the Polotsk Magistrate book of 1727).
According to the Polotsk Magistrate book dated 1727 the author has studied the information about the internal (everyday) life of citizens and the urban environment of Polotsk. The book presents unique data on the preservation of historical memory in the names of the topographic objects of Polotsk (“Moskovski perekop”). It is concluded that in fact the suburban courtyard of Prasmuzhka at least in the 1720s had the status of Polotsk Posad. The information about the everyday life of Polotsk citizens is presented in the description of certain categories of immovable and movable objects.
Keywords: Polotsk, Polotsk Magistrate book, historical topography, everyday life, trade.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Францыск Скарына — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. План старажытнага Полацка. Заснаванне беларускага кнігадрукавання. Асветніцкая дзейнасць і светапогляд Скарыны.
презентация [1,5 M], добавлен 03.04.2014Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII–пачатку XX ст. Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў. Разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.
реферат [23,1 K], добавлен 30.11.2008Особенности казахско-джунгарских отношений в 15-16 вв. Упрочение военного потенциала Джунгарии в 17-18 вв., ее вторжения в казахские земли. Годы великого бедствия (1723—1727 гг.). Исход многовековой борьбы казахского народа с джунгарскими завоеваниями.
контрольная работа [19,6 K], добавлен 13.02.2011"Эпоха дворцовых переворотов" - период от смерти Петра I до воцарения Екатерины II. Падение А.Д. Меншикова в 1727 году. Воцарение Анны Иоанновны. Арест Бирона, переворот Елизаветы, низложение Петра III. Убийство Павла I. Восстание декабристов в 1825 году.
анализ книги [26,4 K], добавлен 13.10.2012Пoмнiкi культуры, мемарыялы, музейныя ўстановы. Аршанскі мемарыяльны комплекс "Кацюша". Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў літаратуры, мастацтва, кіно. Фільмы "Дзяўчынка шукае бацьку", "Гадзіннік спыніўся апоўначы", "Бессмяротны гарнізон".
контрольная работа [26,0 K], добавлен 19.06.2013Аналіз кнігі Ф.Д. Гурэвіча "Летапісны Новгородок", якая з'яўляецца спробай аб'яднаць усе дадзеныя пра старажытны Наваградак, якія былі здабытыя гісторыкамі. Летапісныя крыніцы па вывучэнню горада. Узнікнення гарадскога паселішча на тэрыторыі Наваградка.
реферат [17,6 K], добавлен 09.12.2012Біяграфічныя звесткі пра жыццёвы шлях Сымона Будны. Яго адукацыя і погляды. Асаблівасці літаратурнага творчасці. Пераклад работ М. Лютэра, Э. Ратэрдамскага, Ж. Кальвіна, Г. Булингера, абмеркаванне іх поглядаў і крытыка аргументацыі. Апошнія гады жыцця.
презентация [1,0 M], добавлен 18.11.2015Этнаграфічная характарыстыка гарадской сям’і. Вольны час гарадской сям’і. Колькасны склад, дзетнасць і іншыя рысы сям’і гараджан на Беларусі у XIX – пачатаку ХХ ст. Змест сямейнага побыту гараджан і асобныя рысы сямейнай абраднасці ў гарадскім асяроддзі.
курсовая работа [53,8 K], добавлен 06.02.2014Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.
реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.
реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў. Народніцтво як ідэалогія і грамадскі рух. Перадумовы і рост рабочага руху, прапаганда марксізму. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльнае жыццё.
реферат [23,6 K], добавлен 19.12.2010Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.
контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010Распаўсюджвання пісьменнасці на Беларусі: надпісы на свінцовай друку полацкага князя Ізяслава, крыжы Ефрасінні Полацкай, каменные прасліцы XII ст. Асаблівасці іканапісу, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, развіццё жывапісу з прыняццем хрысціянства.
реферат [22,9 K], добавлен 17.10.2012Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.
реферат [34,9 K], добавлен 31.05.2013Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.
реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Палітычны лад Полацкага княства, яго заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства. Аснова гаспадаркі княстваў - земляробства і жывёлагадоўля. Прычыны ўзнікнення гарадоў.
реферат [24,4 K], добавлен 25.11.2009Летапісы, гістарычныя творы XI-XVII стст., у якіх апавяданне вялося па гадах, найважнейшыя гістарычныя крыніцы і самыя значныя помнікі грамадскай думкі і культуры Старажытнай Русі. Вывучэнне летапісе як гістарычнай крыніцы і метады іх вывучэння.
реферат [35,3 K], добавлен 27.04.2012Характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н.э. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
реферат [31,9 K], добавлен 17.12.2010Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009