Асаблівасці сацыяльнага статусу стаханауцау БССР (1935-1941 гг.)
Праблеме сацыяльнага статусу стаханауцау БССР у гады другой і трэцяй пяцігодак. Пазіцыю сярод грамадскіх актывістау і передавікоу. Новыя героі, здольныя карэнным чынам змяніць грамадства. Гераізм распубліканскага узроуню, вобразы вытворчых герояу.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 21.02.2022 |
Размер файла | 64,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Асаблівасці сацыяльнага статусу стаханауцау БССР (1935-1941 гг.)
А.А Субоцін кандидат гістарычных навук, дацэнт
Дадзены артикул прысвечаны праблеме сацыяльнага статусу стаханаўцаў БССР у гады другой і трэцяй пяцігодак. Аўтар паказвае, што стаханаўцы займалі самую высокую пазіцыю сярод грамадскіх актывістаў і передавікоў. Стаханаўцы вызначаліся прапагандай у якасці “знатных людзей ” з працоўнага асяроддзя і як новыя героі, здольныя карэнным чынам змяніць грамадства. Пры гэтым быў сфарміраваны гераізм распубліканскага ўзроўню, калі для мясцовых працоўных ствараліся вобразы вытворчых герояў на прыкладзе лепшых стаханаўцаў БССР.
Ключавыя словы: стаханаўскі рух, стаханаўцы, БССР, сацыяльны статус, гераізм.
Subotsin A.A. SOCIAL STATUS OF THE STAHANOVITES IN THE BSSR (1935-1941).
The article is devoted to the problem of social status of the Stakhanovites in the BSSR during the second and thirdfive-year plans. The author shows that the Stakhanovites held the highest position among social activists and front-line workers. The Soviet propaganda defined the Stakhanovites as the “noblemen ” of the working class and as new heroes able to change the society fundamentally As a result, heroism at the republian level was formed, when for local workers the images of the heroes were created as the best Stakhanovites of the BSSR.
Keywords: the Stakhanov movement, the Stakhanovites, the BSSR, social status, heroism.
Уводзіны
Адным з ключавых феноменаў савецкага грамадства, безумоўна, з'яўляецца стаханаўскі рух, што разгарнуўся ў СССР з 1935 г і стаў вышэйшым праяўленнем працоўнага энтузіязму ва ўмовах фарсіраванай індустрыялізацыі і калектывізацыі. Актуальнасць вывучэння стаханаўскага руху заключаецца ў тым, што ён заклаў традыцыі шанавання найлепшых прадстаўнікоў вытворчай і невытворчай сфер, а таксама сфарміраваў станоўчыя прыклады для пераймання ў павышэнні прадукцыйнасці працы. Акрамя відавочііых 'жаііамічііых вынікаў ў выглядзе ўкаранення новых метадаў працы, павышэння яе прадукцыйнасці і рацыянальнага выкарыстання тэхнікі стаханаўскі рух меў і шэраг сацыяльных аспектаў, сярод якіх вылучаецца такое пытанне, як фарміраванне ў асяроддзі працоўных асобнай сацыяльнай групы стаханаўцаў. Характарыстыка дадзеных перадавікоў не толькі абумоўлена высокімі паказчыкамі праны: стаханаўц^і мелі свае адметныя сацыяльныя рысы і выступалі ў якасці прывілеяванай катэгорыі грамадства, на прыкладзе якой савецкай прапагандай фарміраваўся ідэальны вобраз працоўнага чалавека.
Праблема сапыяльнага становішча стаханаўцаў СССР даследавалася пераважна ў замежнай гістарыяграфіі. Гісторыкі Заходняй Еўроды і ЗША даводзілі ідэю, што ўдзельнікі стаханаўскага руху з'яўляліся новай працоўнай элітай, якая выступала ў якасці апоры савецкай улады і дазволіла канчаткова сфарміраваць сталінскую палітычную і эканамічную мадэль. Адзначаныя высновы мы можам назіраць, напрыклад, у працах такіх вядомых гісторыкаў, як Л. Сігельбаум, Р. Маер, Ш. Фіцпатрык, М. Баклі [1; 2; 3; 4]. Сярод расійскіх даследчыкаў праблематыка сацыяльнага статусу стаханаўцаў пачала разглядацца ў постсавецкай гістарыяграфіі. Так, у сваёй манаграфіі гісторыкі С. П. Постнікаў і М. А. Фельдман у адносінах да стаханаўцаў ужывалі тэрмін “рабочая арыстакратыя” і вызначалі яе як вузкую прапагандысцка-сімвалічную групу рабочых, паходжанне якой было звязана больш з палітычнымі фактарамі, чым з эканамічнымі [5]. М. Г. Кедроў прааналізаваў мехаііізмы ідэнтычнасці стаханаўцаў сельскай гаспадаркі Паўночнай Расіі і вызначыў апошніх як асобную сацыяльную катэгорыю, якая ў структуры грамадства знаходзілася на адным узроўні з калгаснай адміністрацій [6]. У беларускай гістарыяграфіі праблема сацыяльнага статусу стаханаўцаў БССР не знайшла свайго падрабязнага адлюстравання і ўскосна ўпаміналася ў асобных працах, прысвечаных сацыяльна-эканамічнаму развіццю БССР у гады другой і трэцяй пяцігодак.
Мэтай дадзенага артыкула з'яўляецца вызначэнне асаблівасцей сацыяльнага становішча ўдзельнікаў стаханаўскага руху ў БССР у другой палове 1930-х пачатку 1940-х гг
Асноўная частка
Само азначэнне “стаханавец” з'явілася ў саюзных перыядычных выданнях у верасні 1935 г., амаль адразу пасля ўсталявання вядомага рэкорда А. Стаханава на шахце “Цэнтра.лыіая-Ірміііа”. Сдахаііаўцамі сталі называць новых перадавікоў, якія па яго прыкладзе не толькі значна перавыканалі нормы, але і ўдасканалілі працэс арганізацыі вытворчасці і выкарыстання тэхнічных магчымасцей абсталявання, заклаўшы аснову для перабудовы працы прадпрыемстваў у цэлым.
У БССР упершыню прымяненне азначэння “стаханавец” у адносінах да перадавікоў мы знаходзім у рэспубліканскіх газетах “Звязда” і “Рабочий” у пачатку кастрычніка 1935 г. Так, сярод першых стаханаўцамі названыя рабочыя Мінскага станкабудаўнічага завода імя Варашылава С. Харнас і А. Хаткоўскі, якія за кошт удасканалення тэхнікі выпрацоўкі дэталяў машын выконвалі месячныя нормы на 190% і 200% адпаведна, а таксама токары Аршанскага станкабудаўнічага завода “Красный борец” Шыбко і Жванскі, што давалі выпрацоўку прадукцыі да 150% [7, с. 1; 8, с. 3]. Сярод жанчын першай стаханаўкай была названа 18-гадовая работніца Мінскай швейнай фабрыкі імя Крупскай Н. Сурдава. Яна, дзякуючы павелічэнню хуткасці свайго рабочага апарата, дабілася выканання адной вытворчай аперацыі за 100 секунд пры норме 164 секунды, што дазволіла ў цэлым выконваць дзённую норму на 140% [9, с. 3]. Далей, з разгортваннем стаханаўскага руху, прымяненне статусу “стаханавец” набывае шырокае распаўсюджванне ва ўсіх галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі, а яго носьбітамі становяцца тысячы рабочых і калгаснікаў рэспублікі, якія паказалі самыя высокія вынікі працы.
Рабочы ці калгаснік, атрымаўшы статус стаханаўца, пераходзіў на самую прыярытэтную пазіцыю ў шэрагу працоўных і грамадскіх актывістаў. Напрыклад, па вызначэнні Цэнтральнага савета прафесійных саюзаў Беларусі, сярод перадавікоў вытворчасці вылучаліся тры катэгорыі рабочих: ніжэйшую ступень займалі працоўныя, якія ўдзельнічалі ў сацыялістычным спаборніцтве, на сярэднім узроўні знаходзіліся ўдарнікі, і ў вышэйшую групу перадавікоў уваходзілі стаханаўцы [10, арк. 105]. Такая класіфікацыя перадавікоў вытворчасці знайшла ў выніку сваё адлюстраванне ў статыстычных матэрыялах прадпрыемстваў. Так, на Віцебскім шчацінна-шчотачным камбінаце ў справаздачы па сацыялістычным спаборніцтве за 1938 г была дакладна вызначана колькасць рабочых па катэгорыях стаханаўцаў, ударнікаў і тых працоўных, што прымалі ўдзел у спаборніцтве [11, арк. 7].
На тое, што стаханаўцы ў шэрагу перадавікоў былі на ступень вышэйшыя за ўдарнікаў, паказвае і працэс залічэння працоўных у групу ўдзельнікаў стаханаўскага руху. Напрыклад, мясцовыя партыйныя органы восенню 1935 г. палічылі памылковымі дзеянні адміністрацыі Мінскай скургалантарэйнай фабрыкі імя Куйбышава, якая прысвойвала статус стаханаўцаў тым рабочым, што давалі звычайнае для ўдарнікаў перавыкананне нормаў [12, с. 2].
Суадносіны паміж становішчам ударнікаў і стаханаўцаў прыводзілі ў некаторых выпадках да выкарыстання першых у якасці падсобных рабочых у дапамогу ўдзельнікам стаханаўскага руху. Да стаханаўца Ю. Цэйтліна з Бабруйскага фанернага завода імя Кірава, для прыкладу, адміністрацыя прымацавала ў якасці падсобнай работніцы найлепшую ўдарніцу прадпрыемства Полазаву [13, с. 18].
Сацыяльны статус стаханаўцаў меў ідэалагічную афарбоўку: савецкая дзяржава ставіла задачу падкрэсліць высокі прэстыж у грамадстве тых працоўных, што ўдзельнічалі ў стаханаўскім руху. Таму вельмі часта на афіцыйным узроўні і ў друку яны называліся “знатнымі людзьмі”. Напрыклад, спіс “знатных людзей” на ўзроўні рэспублікі быў складзены СНК БССР па выніках 1935 г., куды ўвайшлі піянеры стаханаўскага руху ў Беларусі: Г. і З. Скабло, С. Розенберг, М. Турэцкі, З. Мілюкоўскі, М. Гуртоўнік, А. Глушакоў, К. Ратнер, Д. Папкова і інш. [14, с. 23-24]. У газеце “Звязда” за красавік 1936 г. найлепшыя стаханаўцы лясной прамысловасці Беларусі Шэўко, Туфар, Міцкевіч былі названы “знатнымі людзьмі сплаву” [15, с. 4]. У адносінах да стаханаўцаў сельскай гаспадаркі ў грамадстве былі вызначаны такія статусы, як “знатная даярка”, “знатны свінар”, “знатная цялятніца” і іншыя [16, с. 108-109].
Азначэнне “знатныя людзі” прымянялася ў адносінах да перадавікоў вытворчасці яшчэ да разгортвання стаханаўскага руху і разглядалася ў якасці пачэснага і ганаровага статусу, якога можна было дасягнуць дзякуючы вынікам самаадданай працы, прафесійнаму майстэрству і актыўнаму ўдзелу ў грамадскай вытворчасці, што ставілася ў процівагу знаці дарэвалюцыйнага часу, якая займала прывілеяванае становішча ў грамадстве, як правіла, за кошт высакароднага паходжання. Статус “знатных людзей” таксама вызначаў стаханаўцаў як працоўных, якія мелі высокі грамадскі прэстыж за праяўлены энтузіязм у пэўных галінах вытворчасці. Аднак у адрозненне ад папярэдніх па часе перадавікоў стаханаўцы вылучаліся ў грамадстве ў якасці працоўнай эліты, што знайшло сваё адлюстраванне ў імкненні дзяржавы сфарміраваць на іх прыкладзе людзей з узорнымі прафесійнымі і маральнымі якасцямі, забяспечыць іх звышвысокімі заробкамі, аказваць самыя якасныя матэрыяльныя паслугі і павысіць узровень іх культурнага развіцця.
Удзел у стаханаўскім руху адкрываў перад нікому не вядомымі раней рабочымі і калгаснікамі перспектыву стаць знакамітымі людзьмі не толькі ў рэспубліцы, але і ва ўсім СССР. Разгортванне руху было адзначана з боку дзяржавы працэсам “гераізацыі” яго ўдзельнікаў, калі атрыманыя працоўнымі на аснове высокіх вытворчых дасягненняў статусы “стаханаўцаў” ці “знатных людзей” станавіліся ў прапагандзе тоеснымі статусу герояў. Гераізм стаханаўцаў прадстаўляўся як здзяйсненне працоўных подзвігаў, што былі накіраваны на рэвалюцыйнае пераўтварэнне эканомікі і перавод яе на інтэнсіўнвія тэмпы развіцця. Пры гэтым вялікая роля адводзілася практычнай значнасці такіх подзвігаў, бо яны паказвалі, як стаханаўцы праз сваю штодзённую самаадданую працу здзяйснялі важныя задачы індустрыяльнага будаўніцтва і калектывізацыі. У сувязі з гэтым першы сакратар ЦК КП(б)Б М. Ф. Гікала падчас прыёму ў яго 17 снежня 1935 г. стаханавак-ільнотрапальшчыц звярнуўся да іх з наступнымі словамі: “В результате вы нас учите, как нужно без особых разговоров, без шума сделать маленькое и одновременно великое дело. И мы прямо скажем людям: берите пример со стахановцев-льноводов, стахановцев промышленности, вот с этих передовых людей, как нужно без шума, не на словах, а на деле выполнять указания нашего великого вождя товарища Сталина” [17, арк. 28].
Як вынік стаханаўцы, акрамя таго што выступалі ў якасці найлепшых працоўных, уваходзілі ў асобную гераічную катэгорыю людзей, аб'яднаных паміж сабой здзяйсненнем подзвігаў, накіраваных на ўзмацненне палітычнага і эканамічнага становішча рэспублікі і СССР у цэлым. Гераічны вобраз стаханаўцаў разглядаўся ў грамадстве ў тым самым кантэксце, што і вобразы герояў Грамадзянскай вайны, герояў-лётчыкаў, “папанінцаў”, “чалюскінцаў” і інших. Нездарма стаханаўцы надзяляліся, напрыклад, ганаровым правам ад імя ўсіх працоўных выступаць з урачыстым словам наконт здзяйснення подзвігаў героямі авіяцыі ці напісаць ім ліст. Такі ліст, адрасаваны лётчыкам В. П. Чкалаву, Г. Ф. Байдукову і А. В. Белякову у сувязі з іх беспасадачным пералётам праз Атланычны акіян у ліпені 1937 г., ад імя рабочых гарбарнага завода “Бальшавік” напісаў стаханавец Л. Левін. У лісце адзначалася: “Ваша адвага і гераізм натхнялі нас, рабочых, стаханаўцаў, на працоўныя подзвігі. Вы ў паветры, а мы ля станкоў змагаемся за адну і тую ж справу за пабудову камуністычнага грамадства ў нашай прыгожай сацыялістычнай краіне” [18, с. 1]. Праз падобныя прапагандысцкія акцыі адбывалася пацвярджэнне працоўнага энтузіязму стаханаўцаў як найвышэйшага прыкладу грамадскай актыўнасці і паказвалася яго сувязь з іншымі праявамі гераічных паводзін людзей.
Гераічныя вобразы стаханаўцаў фарміраваліся гаспадарнікамі і мясцовымі кіраўнікамі ўжо на ўзроўні прадпрыемства, калгаса, горада ці асобна ўзятага раёна, чым паказваліся магчымасці таго, што ў любым працоўным калектыве героем можа стаць кожны рабочы ці калгаснік, калі ён пакажа высокія тэмпы выпрацоўкі і новыя падыходы да арганізацыі вытворчай дзейнасці. Тыя ўдзельнікі стаханаўскага руху, што паказвалі найбольш выдатныя вынікі ў працэсе вытворчасці, выпрацоўвалі рэкордныя паказчыкі ці з'яўляліся яго ініцыятарамі, пераходзілі ў катэгорыю герояў рэспубліканскага ці саюзнага ўзроўню і станавіліся галоўнымі прыкладамі для ўсіх працоўных. Сярод імёнаў стаханаўцаў у БССР можна назваць такія, як Ю. Цэйтлін, Р Рушко, І. Гунько, С. Розенберг, браты Г. і З. Скабло, Л. Левін, А. Лучкоўскі, C. Харнас, Д. Папкова, С. Быкоўская, А. Семянідава, М. Дзяжурная, П. Пярцова, М. Рагоўская, М. Цыгельніцкая і інш. Некаторыя з іх за высокія працоўныя рэкорды атрымалі ўсесаюзную вядомасць. Так, напрыклад, вытворчыя дасягненні Р. Рушко былі вызначаны ў якасці ўзору працы ў лесапільнай вытворчасці на пасяджэнні Снежаньскага Пленума ЦК УКП(б) 1935 г [19, арк. 10].
На сфарміраванасць статусу рэспубліканскіх герояў паказвае той факт, што рабочых, якія, напрыклад, вызначыліся ў кандытарскай вытворчасці, часта называлі гунькоўцамі па імені перадавіка І. Гунько [20, с. 43], а выдатнікаў працы ў лесапіленні адпаведна рушкоўцамі ад імені стаханаўца Р. Рушко [21, с. 3]. Так у БССР складваўся своеасаблівы гераізм рэспубліканскага ўзроўню, дзе ў рамках агульнасаюзнага руху стаханаўцаў, які ўзяў сваю назву ад яго пачынальніка А. Стаханава, узнікалі свае аналагічныя статусы перадавікоў.
Пад уздзеяннем працэсу развіцця стаханаўскага руху адбываліся значныя змены ў сацыяльным становішчы тых жанчын, якія прымалі ў ім актыўны ўдзел. Гэтыя жанчыны, стаўшы стаханаўкамі, уваходзілі ў прывілеяваную катэгорыю працоўных, а іх гендарны статус у грамадстве быў адзначаны новымі сацыяльнымі ралямі герояў вытворчай сферы, якія былі замацаваны да гэтага пераважна за мужчынамі. Менавіта ў ходзе стаханаўскай кампаніі многія жанчыны атрымалі магчымасць стаць па выніках сваёй выдатнай працы знакамітымі гераінямі, імёны якіх, як мы заўважылі вышэй, сталі вядомыя не толькі ў БССР, але і ў цэлым у Савецкім Саюзе.
I Іяіледзячы на тое што ў дзяржаўнай прапагандзе статус стаханаўцаў разглядаўся як пачэсны і іанаровы і атаясамліваўся з высокім сацыяльным становішчам, у працэсе разгортвання стаханаўскага руху назіраліся выпадкі, калі рабочыя ці калгаснікі на аснове перавыкананых норм і ўдасканаленай працы залічваліся ў стаханаўцы, але не атрымлівалі ні маральнай, ні матэрыяльнай падтрымкі з боку гаспадарнікаў. Частка кіраўнікоў прадпрыемстваў фармальна адносілася да стаханаўцаў, напрыклад, акру жала іх пашанай толькі падчас пэўных святаў, грамадскіх і палітычных мерапрыемстваў. Стаханаўцы ў гэтым выпадку выкарыстоўваліся адміністрацыяй у якасці прывядзення станоўчых прыкладаў працы сваіх вытворчых адзінак для справаздачы ў дзяржаўныя органы. У астатні ж час сацыяльнае становішча перадавікоў нічым не адрознівалася ад астатніх працоўных. Іапрыклад, на Віцебскім нагельным заводзе № 1 імя найлепшага стаханаўца Кубышава кіраўніцтва прадпрыемства і прафкам выкарыстоўвалі падчас урачыстасцей, узгадвалі ва ўсіх прывітальных тэлеграмах, запрашалі ў прэзідыумы розных сходаў і канферэнцый, але пры гэтым не аказвалі яму такой пашаны ў звычайныя дні, ніякім чынам не дапамагалі гэтаму рабочаму ў арганізацыі яго працы і быту [22, арк. 130]. Іа шэрагу іншых прадпрыемстваў Віцебска на працягу лета 1936 г. таксама склалася падобная сітуацыя: гаспадарчыя кіраўнікі ў пагоні за вялікай колькасцю ўдзельнікаў стаханаўскага руху, акружаючы ў свой час усялякай грамадскай пашанай і матэрыяльнай падрымкай яго ініцыятараў, паступова забываліся на іх, і стаханаўцы аказваліся па сваім становішчы на адным узроўні са звычайнымі рабочымі [23, арк. 183]. Толькі ва ўрачыстыя дні ўспамінала пра сваіх стаханаўцаў адміністрацыя Мінскага дрэваапрацоўчага завода імя Молатава, у звычайныя ж дні за першую палову 1937 г. перадавікам не садзейнічалі як у арганізацыі працы, так і ў вырашэнні бытавых пытанняў [24, с. 3]. У выніку статус стаханаўцаў у такіх сітуацыях адыгрываў пэўную адмоўную ролю для яго носьбітаў і ператвараўся ў складнік паказных бакоў жыцця тагачаснага грамадства. Увогуле, пры праяўленні выпадкаў фармалізму і кампанейшчыны ў разгортванні стаханаўскага руху, дзе ставілася задача колькаснага росту яго ўдзельнікаў, а не рэальнага павышэння прадукцыйнасці працы, статус стаханаўцаў, што прыпісваўся частцы працоўных, не адпавядаў сваёй сутнасці і тчм больш не мог быць акружаны грамадскай пашанай або падтрымлівацца матэрыяльна.
Асаблівасцю сацыяльнага статусу стаханаўцаў была яго прывязка да вытворчых дасягненняў: у тым выпадку, калі рабочы ці калгаснік не перавыконваў нормы ці не прымяняў у сваёй працы новыя вытворчыя метады, ён страчваў гэты высокі статус, а разам з ім прэстыж у працоўным калектыве і матэрыяльную падтрымку. Так, напрыклад, статус стаханаўца страціў адзін з найлепшых рабочых Віцебскага лесазавода С. Капышка, які ў жніўні 1936 г. замест ранейшых рэкордных 538 м3 лесаматэрыялаў стаў апрацоўваць толькі 75 м3 [25, с. 3]. Падобны ж выпадак адбыўся ў красавіку 1937 г. на Мінскай кандытарскай фабрыцы “Камунарка”, дзе стаханаўцам перастаў лічыцца рабочы Гайд, што ўзначальваў асобную брыгаду. Адзначаная брыгада раней пастаянна выконвала нормы на 200%, але з-за вытворчых збояў стала даваць не больш за 70% плана [24, с. 3].
Заключэнне
Такім чынам, разгортванне стаханаўскага руху было адзначана зменамі ў сацыяльных працэсах, звязаных з узнікненнем у грамадстве асобнай катэгорыі стаханаўцаў. Яны займалі самую высокую сацыяльную пазіцыю сярод грамадскіх актывістаў і перадавікоў вытворчасці. Стаханаўцы вызначаліся савецкай прапагандай у якасці “знатных людзей” з працоўнага асяроддзя, якія атрымалі высокі статус па выніках актыўнай вытворчай дзейнасці. Развіццё стаханаўскага руху суправаджалася моцным уздымам працэсу “гераізацыі” яго ўдзельнікаў, дзе самі стаханаўцы характарызаваліся як людзі, здольныя сваёй працай зрабіць хуткія рэвалюцыйныя змены ў эканоміцы і ў цэлым у грамадстве. Пры гэтым асобна вылучаўся гераізм рэспубліканскага ўзроўню, калі ў БССР была сфарміравана свая катэгорыя герояў, якія служылі прыкладам для мясцовых працоўных. Разам з тым на фоне значнага росту колькасці стаханаўцаў іх статус з цягам часу пачынае насіць фармальны характар, а сапраўдную грамадскую пашану і матэрыяльную падтрымку захоўваюць за сабой толькі самыя вядомыя перадавікі рэспублікі.
стаханавец грамадскіх актывіст рэспубліканскі
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Siegelbaum, L. H. Stakhanovism and the politics of productivity in the USSR, 1935-1941 / L. H. Siegelbaum. Cambridge : Cambridge University Press, 1988. 326 p.
2. Maier, R Die Stachanov Bewegung. 1935-1938. Der Stahanovismus als tragendes und verscharfenfends Moment der Stalinisierung der sowjetischen Gesellschaft / R. Maier. Stuttgart : Franz Steiner, 1990. 441 s.
3. Фицпатрик, Ш. Срывайте маски!: идентичность и самозванство в России XX века / Ш. Фицпатрик. М. : РОССПЭН : Фонд “Президент. центр Б. Н. Ельцина”, 2011. 375 с.
4. Buckley, M. Mobilizing Soviet Peasants: heroines and heroes of Stalin's fields / M. Buckley. Lanham, Md : Rowmanand Littlefield, 2006. 367 p.
5. Постников, С. П. Социокультурный облик промышленных рабочих России в 1900-1914 гг. / С. П. Постников, М. А. Фельдман. М. : РОССПЭН, 2009. 367 с.
6. Кедров, Н. Г. Лапти социализма. Политическое сознание крестьянства Русского Севера в 1930-е годы / Н. Г. Кедров. М. : Полит. энцикл., 2013. 280 с.
7. Стахановский метод работы всем предприятиям республики // Рабочий. 1935. 5 окт. С. 1.
8. Р. Д. Стаханаўцы завода імя Варашылава / Р. Д. // Звязда. 1935. 6 кастр. С. 3.
9. Клепко, М. Стахановка швейного дела / М. Клепко // Рабочий. 1935. 5 окт. С. 3.
10. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Фонд 265. Воп. 1. Спр. 4183.
11. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці (ДАВВ). Фонд 96. Воп. 5. Спр. 8.
12. Роберман, Р. Бальшавіцкая праверка пачалася толькі зараз / Р. Роберман // Звязда. 1935. 26 кастр. С. 2.
13. У калоне перадавікоў: стаханаўцы Бабруйскага фанернага завода імя Кірава : [зб. арт.]. Мінск : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1936. 64 с.
14. Народна-гаспадарчы план 1936 стаханаўскага года // Сацыялістычнае будаўніцтва. № 1-2. С. 15-85.
15. Першамайскія падарункі стаханаўцам лесасплаву і іх дзецям // Звязда. 1936. 24 крас. С. 4.
16. Кудзінаў, С. Стаханаўскі рух у мяса-малочных саўгасах БССР / С. Кудзінаў // Сацыялістычнае будаўніцтва. 1936. № 1-2. С. 107-110.
17. НАРБ. Фонд 4п. Воп. 1. Спр. 9021.
18. Левін, Л. Вы ў паветры, а мы ля станкоў / Л. Левін // Звязда. 1937. 24 ліп. С. 1.
19. Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі. Ф. 17. Воп. 2. Спр. 551.
20. Стаханаўцы “Камунаркі” : [зб.]. Мінск : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1936. 64 c.
21. Чыкуп, П. Рыгор Рушко і яго таварышы / П. Чыкун // Звязда. 1935. 9 снеж. С. 3.
22. НАРБ. Ф. 265. Воп. 1. Спр. 4238.
23. ДАВВ. Ф. 102. Воп. 1. Спр. 364.
24. Зменшаны лік стаханаўцаў // Звязда. -193715 крас. С. 3.
25. Адміністрацыя перастала бачыць стаханаўцаў // Звязда. 1936. 24 жн. С. 3.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.
реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.
реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.
реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.
реферат [27,5 K], добавлен 22.06.2012Структура и взаимодействие с партийными органами органов Главлита в БССР в 1922–1964 гг. Процесс формирования кадрового состава Главлитбела в 1922-1964 гг. Основные направления цензурного контроля в БССР. Надзор за зрелищами и театральными постановками.
дипломная работа [83,7 K], добавлен 09.05.2017Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы грамадства. Індустрыялізацыя, калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы.
реферат [41,0 K], добавлен 19.12.2010Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці
курсовая работа [66,9 K], добавлен 02.05.2011Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Общественно-политическая жизнь. Основные тенденции развития экономики. Промышленность БССР в условиях новой хозяйственной политики. Финансовые и материальные ресурсы. Состояние сельского хозяйства. Материальное положение населения и его улучшение.
контрольная работа [30,3 K], добавлен 18.10.2008Крызiс СCСР як унятарнай дзяржавы. Паняцце дэкларацыi аб дзяржауным сувяраняцеце БССР. Спроба Дзаржайнага перевароту у Маскве. Прыняцце дзейнасцi КПБ-КПСС. Закон БССР аб назве рэспублiкi. Увядзенне новай дзяржаунай сiмволiкi (сцяг, герб) i яе сутнасць.
реферат [23,4 K], добавлен 29.04.2009Нападение фашистской Германии на Советский Союз. Введение военного положения. Перестройка органов государственной власти и управления СССР, БССР в начале войны, изменения в праве. Немецкий оккупационный режим в Беларуси. Партизанское движение и подполье.
контрольная работа [62,2 K], добавлен 27.02.2013БССР накануне нападения фашистской Германии. Минское направление и Минск в первые дни Великой Отечественной войны (22-28 июня 1941 г.). Оборонные бои Красной Армии на территории республики. Деятельность органов советской власти и Компартии в период войны.
контрольная работа [40,2 K], добавлен 06.09.2013История разработки третьего пятилетнего плана развития народного хозяйства Беларуси. Основные экономические задачи СССР, определенные на XVIII съезде ВКП(б) в 1939г. Особенности экономической политики БССР на пути к индустриально-аграрной республике.
реферат [42,7 K], добавлен 22.02.2011Промышленность БССР во второй пятилетке: количественные показатели выпуска продукции; развитие тяжелого машиностроения, энергетики, внедрение новых производств и технологий в химической и обрабатывающих отраслях; повышение образовательного уровня кадров.
реферат [46,4 K], добавлен 19.02.2011Особенности проведения индустриализации в БССР, оценка ее результатов в течении 1-3 пятилеток. Предпосылки и значение проведения коллективизации в Белоруссии. Анализ итогов проведения сталинского плана сверхиндустриализации и сплошной коллективизации.
реферат [41,5 K], добавлен 01.12.2010Аналіз статусу постійного нейтралітету Другої Австрійської республіки, його політико-правова характеристика, ефективність як засіб зовнішньої безпеки країни. Проблема статусу постійного нейтралітету Австрії у післявоєнній системі міжнародних відносин.
статья [28,5 K], добавлен 11.09.2017