Атон Ігнатавіч Горват (1809-1894): адміністратар і гаспадар
Аналіз прыватнаго жыцця, адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці мінскага губернскага маршалка А.І. Горвата (1809-1894). Перадумовы сацыяльнага ўздыму роду Горват, уваходжанне ў рэгіянальную эліту. Стварэнне і кіраванне эфектыўнымі прыватнымі гаспадаркамі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 21.02.2022 |
Размер файла | 26,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.Allbest.Ru/
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Атон Ігнатавіч Горват (1809-1894): адміністратар і гаспадар
А.Р. Раюк, к.гі.н., дацэнт
Анатацыя
У артыкуле прааналізавана прыватнае жыццё, адміністрацыйная і гаспадарчая дзейнасць мінскага губернскага маршалка (1847-1853) Атона Ігнатавіча Горвата (1809-1894). Адзначаецца, што зямельнае багацце было першай прыступкай для сацыяльнага ўзвышэння сям'і Горватаў, а ўстанаўленне сваяцкіх сувязей Атона Горвата з уплывовымі мінскімі губернскімі маршалкамі вывела Горватаў у XIX ст. у склад рэгіянальнай эліты Мінскай губерні і Беларусі. Талент бізнесмена дазволіў Атону Горвату ў гэтай сітуацыі ствараць і кіраваць эфектыўнымі буйнымі прыватнымі гаспадаркамі.
Ключавыя словы: Атон Ігнатавіч Горват, Горваты, мінскі губернскі маршалак дваранства, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, эканамічная гісторыя Беларусі, прасапаграфія.
Annotation
Rayuk A. Otton Ignatievich Gorvat (1809-1894): the administrator and the landowner
The article analyses the private life, administrative and economic activities of the Minsk provincial marshal of the nobility (1847-1853) Otton I. Gorvat (1809-1894). It is noted that land wealth was the first step for the social elevation of the Gorvat family, and the establishment of kinship ties between Otton Gorvat and influential Minsk provincial marshals of the nobility brought the Gorvats to the regional elite of Minsk province and Belarus in the XIX century. The talent of the businessman allowed Otton Gorvat to create and manage effective large private farms.
Keywords: Otton Gorvat, the Gorvat family, Minsk provincial marshal of the nobility, Rechitsa county, Minsk province, The Russian Empire, economic history of Belarus, prosopography.
Уводзіны
У гістарычных даследаваннях і энцыклапедыях мала ўвагі звяртаецца на такі шляхецкі род, як Горваты, які ўзвысіўся і меў грамадскі ўплыў у Беларусі на працягу т зв. “доўгага XIX стагоддзя” ў еўрапейскай гісторыі (1789-1918), які для нашай краіны супаў з часам знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі і з цяжкім працэсам фарміравання капіталістычнага і бессаслоўнага грамадства. У дадзеным артыкуле мы ставім за мэту прааналізаваць і ацаніць прыватнае 'жыццё і дзейнасць аднаго з выдатных прадстаўнікоў гэтай сям'і мінскага губернскага маршалка (прадвадзіцеля дваранства) Атона Ігнатавіча Горвата (1809-1894).
Асноўная частка
Атон Ігнатавіч Горват нарадзіўся 17 сакавіка 1809 г. у бацькавым маёнтку Карані Рэчыцкаіа павета Мінскай губерні ў каталіцкай шляхецкай сям'і Ігната Тадэвушавіча Горвата і яго жонкі Юзэфы Феліцыянаўны Рудніцкай. Поўнае імя, якое ён атрымаў пры хросце 24 сакавіка ў мазырскім касцёле, было “Юзаф-Ізідор-Атон” [1, арк. 23], з якіх ён звычайна карыстаўся па-польску і па-руску толькі імем “Атон” (альбо “Ота”). Род Горватаў (Horwatt), верагодна, паходзіў з серба-харвацкіх зямель, адкуль іх продак па прозвішчы Нікшыц перасяліўся ў ВКЛ дзесьці ў XVII ст., і даўно натуралізаваўся ў мясцовым асяроддзі [1, арк. 23].
Бацька, Ігнат Горват, адносіўся да сярэднезаможнай шляхты і атрымаў у спадчыну родавы маёнтак Ліпаў (Ліпава) у Мазырскім павеце ВКЛ, дзе зрабіў пэўную кар'еру: служыў на пасадах мазырскага гродскага суддзі (1782-1795) і паралельна мазырскага цывільна-вайсковага камісара (1790-1793) [2, арк. 140]. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай маёнтак Ліпаў увайшоў у склад Рэчыцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, дзе Ігнат Горват абіраўся мясцовымі дваранамі на пасады вывадовага дэпутата ад Рэчыцкага павета ў Мінскім дваранскім дэпутацкім сходзе (1798-1802) і старшыні Рэчыцкага павятовага межавага суда (1814-1817) [3, арк. 179 адв.]. Ён не ўдзельнічаў у бураломных падзеях беларускай гісторыі канца XVIII пачатку XIX ст., і яго маёнткі не былі секвестраваны расійскімі ўладамі. Наадварот, Ігнату Горвату ўдалося набыць у 1810-1820-я гг. шмат значных маёнткаў у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні (Нароўля, Барбароў, Галоўчыцы і інш.), многія з якіх у свой час былі секвестраваны ў паўстанцаў Аскеркаў [4, с. 22-23]. Гэта было вызначана паспяховай гаспадарчай дзейнасцю, у першую чаргу вырабам гарэлкі. Напрыклад, у 1809 г. у сваім лісце Ігнат Горват прапаноўваў былому мазырскаму павятоваму маршалку Феліксу Яленскаму купіць у яго гарэлкі, запэўніваючы, што яна “найлепшага гатунку, роўнай якой да таго не бачана” [5, арк.14].
Пасля смерці Ігнат Горват пакінуў сваім чатыром сынам (Аляксандру, Станіславу, Атону і Даніэлю) і чатыром дочкам значныя зямельныя ўладанні (дзе ў 1826 г. агульна налічвалася 2 958 рэвізскіх душ [6, арк.18-25адв.]), чым вывеў свой род са стану сярэдне-заможнай шляхты ў латыфундыстаў. Сыны не толькі не выпусцілі багацце з рук, а значна яго павялічылі і ўвайшлі ў склад эліты як Мінскай губерні, так і ўсяго беларуска-літоўскага краю ў XIX ст. Многія прадстаўнікі роду Горватаў вызначаліся мангалоіднымі рысамі (у тым ліку Атон Горват), бо мелі, напэўна, татарскія гены. Мемуарыстка Яніна Жалтоўская напісала пра знешні выгляд нашчадкаў Ігната Горвата: “Не мелі ні расы, ні прыгажосці, акрамя пана харунжага (Аляксандра Ігнатавіча Горвата. А.Р.), а мелі мангольскі тыіп выступаючыя скулы, плоскія насы, жоўты колер скуры, шырокія тоўстыя вусны і млявыя сілуэты” [7, с. 31].
У дзяцінстве Атон разам з братам Даніэлем выхоўваўся ў варшаўскай школе піяраў “Collegium Nobilium”(якая месцілася ў Жалібору паўночна-заходнім раёне горада) [8, с. 86]. Там браты пазнаёміліся з многімі прадстаўнікамі мясцовай арыстакратыі: вядома, што князь Адам Ежы Чартарыйскі (1770-1861) асабіста ведаў Даніэля Горвата [4, с. 28]. Пасля Атон Горват вучыўся ў Мінскай губернскай гімназіі [8, с. 86].
Неўзабаве па заканчэнні гімназічнага курса навук Атон Горват 28 жніўня 1829 г. у капліцы Мінскай дыяцэзіяльнай семінарыі пабраўся шлюбам з Людвікай Оштарп, дачкой мінскага губернскага маршалка (18231847) Льва Францавіча Оштарпа, і вырашыў паслужыць у дваранскіх установах. У Рэчыцы з 17 чэрвеня 1830 г. да 18 ліпеня 1838 г. (з залічэннем службы ад 13 лютага 1829 г.) ён служыў у канцылярыі рэчыцкага павятовага маршалка, якім у 1820-1853 гг. быў граф Міхал Рафалавіч Ракіцкі, уласнік вялікага брагінскага маёнтка, уплывовы прадстаўнік дваранскай эліты Мінскай губерні і пляменнік мінскага губернскага маршалка (1811-1814) графа Людвіка Міхалавіча Ракіцкага [8, с. 86]. Людвік Ракіцкі таксама быў хросным бацькам дачкі Льва Оштарпа Ганны [8, с. 187].
Рэчыцкі павет знаходзіўся вельмі далёка ад галоўных цэнтраў паўстання 1830-1831 гг, і там яно разгарнулася слаба. Сястра Атона Горвата Кацярына была замужам за маянткоўцам Геранімам Антонавічам Кеневічам, брат якога, Фелікс Кеневіч (1802-1863), стаў кіраўніком паўстання ў Мазырскім павеце і са сваім паўстанцкім атрадам прыйшоў у Рэчыцкі павет, дзе рэкрутаваў сялян у маёнтках Нароўля і Барбароў, якія належалі адпаведна Даніэлю і Аляксандру Ігнатавічам Горватам [4, с. 28]. Пасля падаўлення паўстання браты Аляксандр, Даніэль і Станіслаў Горваты добраахвотна з'явіліся да расійскіх улад з пакаяннем, таму ім удалося пазбегнуць пакарання і захаваць маёнткі [9, арк. 3739-3740].
У верасні 1835 г. у Мінску на чарговых дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка завочна быў выбраны Казімір Юзафавіч Яленскі (1778/1780-1860), а першым “кандыдатам”на тую пасаду (калі не будзе зацверджаны Яленскі) Атон Горват, службіт канцылярыі рэчыцкага павятовага маршалка. Калі Яленскі паведаміў мінскаму губернскаму маршалку Льву Оштарпу пра тое, што не можа прыняць пасаду па прычыне слабага здароўя, Оштарп звярнуўся да мінскага губернатара прызначыць мазырскім павятовым маршалкам Атона Горвата, які 8 лістапада 1835 г. атрымаў чын калежскага рэгістратара. Аднак Горват не быў зацверджаны на пасаду віленскім ваенным генерал-губернатарам, бо праслужыў менш за 10 год на дзяржаўнай (ваеннай ці грамадзянскай) службе ў Расійскай імперыі [10, арк. 80-86].
З 17 кастрычніка 1838 г Атон Горват зноў служыў у канцылярыі рэчыцкага павятовага маршалка, атрымаў 24 снежня 1840 г. чын губернскага сакратара і зволіўся 7 верасня 1841 г. па ўласным прашэнні [8, с. 86].
У 1840 г. Атон і Людвіка Горваты былі ў Рыме, дзе сустрэліся ў тым ліку з прызнаным паэтам-рамантыкам графам Зыгмундам Красінскім, а таксама Міхалам Чайкоўскім, які ад імя князя Адама Ежы Чартарыйскага, кіраўніка пасляпаўстанчай арыстакратычнай эміграцыі ў Парыжы, прапанаваў Атону Горвату стаць упаўнаважаным князя Чартарыйскага і паўнамоцным куратарам “Манархічнага таварыства Трэцяга Мая” на тэрыторыі Мінскай губерні [8, с. 87]. Але гэта не ўспрынялі сур'ёзна ні Атон Горват, ні арыстакратычная эміграцыя ў Парыжы [4, с. 28].
14 жніўня 1844 г. Атон Горват падпісаў вольную свайму прыгоннаму селяніну маёнтка Яўтушкавічы Фаме Ігнатавічу Міцкевічу “за верныя яго паслугі, добрыя якасці, выдатнимя і ўзорныя паводзіны” [11, арк. 36]. Міцкевіч пазней набыў нерухомасць у Мазыры і запісаўся ў мяшчанскае саслоўе [11, арк. 1].
Атон Горват вырашыў зноў пайсці на дваранскую службу і 21 верасня 1844 г. быў выбраны членам Мінскага губернскага камітэта для разгляду і складання інвентароў памешчыцкіх маёнткаў, 7 сакавіка 1846 г. выбраны ганаровым наглядчыкам вучылішчаў Мазырскага павета, а 20 верасня 1846 г. атрымаў чын калежскага сакратара [8, с. 86-87].
На чарговых дваранскіх выбарах 23 верасня 1847 г. Атон Горват быў выбраны дваранамі Мазырскага павета на пасаду мазырскага павятовага маршалка на 3 гады і зацверджаны на гэтай пасадзе мінскім губернатарам. Атон Горват нават паспеў падпісацца ў дакументах як “мазырскі павятовы маршалак” [12, арк.41]. Аднак на тых жа выбарах 27 верасня ён быў выбраны на пасаду мінскага губернскага маршалка, 19 снежня 1850 г. пераабраны дваранамі яшчэ на 3 гады, займаў пасаду мінскага губернскага маршалка да 2 кастрычніка 1853 г., а таксама за стараннасць на службе 6 снежня 1850 г. атрымаў чын калежскага асэсара [8, с. 87]. 22 лістапада 1852 г. Горват быў зацверджаны ў званні старшыні Мінскага дабрачыннага таварыства [13, арк. 131]. адміністрацыйны гаспадарчы мінскі губернатар горват
Вялікую ролю ў выбранні Атона Горвата на пасаду мінскага губернскага маршалка мелі яго сваяцкія сувязі у першую чаргу яго шлюб з дачкой папярэдняга ўплывовага мінскага губернскага маршалка Льва Оштарпа. Губернскія маршалкі беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII першай палове ХІХ ст. знаходзіліся ў блізкім сваяцтве паміж сабой і з многімі павятовымі маршалкамі губерні, мелі аўтарытэт і з'яўляліся нефармальнай рэгіянальнай элітай, якая складалася звычайна з 7-8 самых уплывовых дваранскіх сямей губерні [14]. Калі Леў Оштарп кіраваў губернскім дваранствам, Атон Горват заўсёды трымаўся побач са сваім цесцем [15, арк. 9].
У Мінску маршалак Атон Горват з жонкай Людвікай арандавалі апартаменты ў флігелі дома мінскага купца Далпацэ на вуліцы Койданаўскай, дзе трымалі свой дом адкрытым і кожны аўторак звычайна ладзілі шматлюдныя прыёмы для губернскага дваранства. А па чацвяргах ладзіліся прыёмы ў мінскага павятовага маршалка (1841-1856, 1859-1863) Ігната Багдашэўскага, уласніка Вязыні ў Мінскім павеце [16, с. 27-28]. Загараднай рэзідэнцыяй і месцам нефармальных прыёмаў дваран для маршалка Атона Горвата стаў палац у Прылуках, якім валодала Людвіка Горват па спадчыне ад свайго бацькі Льва Оштарпа [17, арк. 33-36].
Знакаміты мастак Ян Дамелына маляваў у Мінску ў тыя часы партрэты губернскага маршалка Атона Горвата і яго жонкі Людвікі, брата Даніэля Горвата і яго жонкі Іфігеніі [18, с. 46]. У канцы 1848 г Атон Горват, жадаючы зрабіць незабыўную памяць, папрасіў мінскае губернскае праўленне дазволіць яму ў сваім маёнтку Карані Рэчыцкага павета пабудаваць каталіцкую капліцу, пад падлогай якой размясціць целы сваіх памерлых бацькоў, на што атрымаў дазвол улад [19, арк. 1, 25].
Менавіта ў перыяд кіравання Горватам губернскім дваранствам у 1852 г. у Мінску для мясцовых дваран адбылася такая знакавая ў беларускай гісторыі падзея, як прэм'ера “Ідыліі” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Станіслава Манюшкі. Цікава, што даверанай асобай Атона Горвата шмат разоў быў Люцыян Неслухоўскі, які быў вельмі вядомым у Мінску адвакатам, пасярэднікам і, дарэчы, бацькам беларускага паэта Яна Неслухоўскага (Янкі Лучыны) [20, арк. 2-3; 21, арк. 34]. Вядома таксама, што Сафія Аляксандраўна Горват, дачка Аляксандра Ігнатавіча Горвата і жонка графа Юзафа Юзафавіча Тышкевіча (18301891), рабіла фальклорныя запісы ў сваім штамбуху (датаваным 1849-1855 гг.), з якога пазней Рамуальд Зямкевіч перапісаў мелодыю і тэкст беларускамоўнай песні з-пад Мазыра “Ой, у полі жыла” [22, с. 468]. З лістапада 1853 г. Атон Горват адышоў ад актыўнай дваранскай службы і звычайна стала жыў у Прылуках ці Ліпаве. Сучаснікі адзначылі, што ў Прылуках Атон Горват трымаў узорную гаспадарку і “даў магчымасць сваім сялянам дома зарабіць грошы і пад кіраўніцтвам умелых майстроў вывучыць яшчэ розныя рамёствы” [8, с. 87].
Але Атону Горвату як аўтарытэтнаму гаспадару яшчэ давялося паўдзельнічаць у знакавых падзеях гісторыі края. 30 жніўня 1858 г. для мэт падрыхтоўкі сялянскай рэформы ў Расійскай імперыі быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў мінскі губернскі маршалак (1853-1859) Людвік Слатвінскі, а намеснікам быў абраны Атон Горват [23, с. 161]. А 17 верасня 1858 г. у Мінску мясцовае дваранства прымала расійскага імператара Аляксандра II, які накіроўваўся ў Вільню. Жонка Атона Горвата Людвіка, паводле ўспамінаў Эдварда Вайніловіча, алегарычна выказвалася жэстамі (паказваючы на партрэты Аляксандра І і Тадэвуша Касцюшкі), што ад расійскага імператара мясцовыя дваране чакаюць ліберальнай канстытуцыі і ўвядзення аўтаноміі для края ў імперыі [24, с. 54-55].
Пасля заўчаснай смерці Людвікі Атон Горват пабраўся шлюбам з сярэднезаможнай дваранкай Міхалінай Вайніловіч, якая была маладзейшая за мужа на 39 год, і жыў у Ліпаве [8, с. 89]. Верагодна, такі шлюб больш паспрыяў яе брату Эдварду Вайніловічу, сярэднезаможнаму маянткоўцу, які хутка набіраў аўтарытэт у Мінскай губерні, быў лідарам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, а ў канцы XIX пачатку XX ст. увогуле стаў лідарам маянтковых дваран-кансерватараў беларускіх губерняў. Па захаваным фотаздымкам вядома, што ў сваім палацы ў Савічах Эдвард Вайніловіч павесіў партрэт Атона Горвата побач з партрэтамі сваіх продкаў у сваім кабінеце. Атон Горват перажыў усіх сваіх братоў і памёр у сталым узросце 7 сакавіка 1894 г. у Мінску, пасля чаго сваякі пахавалі яго ў маёнтку Ліпаў у фамільным некропалі [8, с. 86]. Ад абодвух шлюбаў Атон Горват дзяцей не меў.
Пасля смерці Ігната Горвата яго сыны напачатку валодалі бацькавымі маёнткамі (з 2 958 рэвізскімі душамі) супольна, пакуль не вырашылі падзяліць спадчыну і пазней валодалі паасобку значнымі маёнткамі ў Мазырскім, Рэчыцкім і Радамысльскім паветах, але мелі прыязныя сямейныя адносіны і ў гаспадарчых справах заўсёды дзейнічалі згодна [25, арк. 8-9], што рабіла іх латыфундыстамі. Іх маёнткі размяшчаліся кампактна і па-суседстве ўздоўж ніжняга цячэння Прыпяці (Нароўля, Барбароў, Ельск, Галоўчыцы. Цешкаў, Ломачы, Жары, Хабна, Ліпаў, Дудзічы і інш. з цэлай процьмай прыналежных вёсак), па якой Горваты адпраўлялі сваю прадукцыю (гарэлка, скуры, смала, лес і інш.) на Украіну, а таксама гналі дарогамі сваю жывёду ў Санкт-Пецярбург на продаж.
У 1841 г. за чатырма сынамі Ігната Горвата сукупна налічвалася 4 632 рэвізскія душы ў Рэчыцкім павеце [26, арк. 150-152], у 1851 г. 4 513 рэвізскіх душ [27, арк. 13-14 адв.], а ў 1862 г. 4 031 рэвізская душа былых прыгонных сялян і 170 172 дзесяціны зямлі (заселенай і незаселенай) [28, арк. 330]. За Горватамі ў Мінскай губерні ў 1876 г мелася 107 249 дзесяцін зямлі [29, с. 41]. У другой палове XIX ст. Горваты ўжо знаходзіліся ў сваяцтве з такімі ўплывовымі родамі губерні і края, як Валадковічы, Ваньковічы, Хамінскія, графы Красіцкія і графы Тышкевічы.
Атон Горват атрымаў ад бацькі маёнткі Ліпаў, Яўтушкавічы і Карані ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1841 г. налічвалася 808 рэвізскіх душ (15 820 дзесяцін зямлі, вінакурня, 2 конныя млыны і 2 карчмы), у 1853 г. 924 душы [27, арк.13-14 адв.], а ў 1862 г. 871 рэвізская душа былых прыгонных і 19 632 дзесяціны зямлі [28, арк. 330]. У 1876 г. маёнткі Ліпаў і Яўтушкавічы налічвалі разам 15820 дзесяцін зямлі [29, с. 41], а ў 1888 г. у валоданні Атона Горвата знаходзілася разам 16 018 дзесяцін зямлі (маёнткі Ліпаў, Атолін, Прудзішча, Карані і Яўтушкавічы) [30, арк. 85-86].
Першая жонка Атона Горвата Людвіка атрымала ў 1852 г. у спадчыну маёнтак Прылукі ў Мінскім павеце, дзе ў 1853 г. лічылася 427 рэвізскіх душ [17, арк. 26-31 адв.]. У 1872 г. маёнтак Прылукі разам з палацам быў куплены графам Эмерыкам Чапскім (1828-1896). Праз і пуны час пасля смерці Атона Горвата яго другая жонка Міхаліна (з-за адсутнасці супольных дзяцей) перадала маёнткі мужа яго сваяку Станіславу Аляксандравічу Горвату (1866-1930), дэпутату І Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Кіеўскай губерні.
Заключэнне
Атон Ігнатавіч Горват больш за ўсё праявіў сябе ў адміністрацыйнай і гаспадарчай дзейнасці, ён не цікавіўся ваеннымі справамі, “беларушчынай” (вялікі запыт і цікавасць да ўздыму і пашырэння культуры на літаратурнай беларускай мове ўзніклі ў беларускім грамадстве ў самым канцы XIX ст.). Сваёй дзейнасцю і сваяцкімі сувязямі буйны землеўласнік і мінскі губернскі маршалак Атон Горват замацаваў за Горватамі статус уплывовай сям'і Мінскай губерні і Беларусі, а таксама паспрыяў сацыяльнаму ўзвышэнню Эдварда Вайніловіча.
Можна пагадзіцца з меркаваннем мемуарысткі Яніны Жалтоўскай: “Горваты не мелі нічога агульнага са шляхецкай традыцыяй XVIII стагоддзя і належалі да тыпу новых і ў тагачасным разуменні “смчасных людзей”. Гандлявалі гарэлкай і валамі, цана гарэлкі цікавіла іх вельмі. Па вопратцы і поглядах яны нагадвалі персанажаў Бальзака і розных “несімпатычных” герояў з рамана Крашэўскага. “Les Contes Drolatigues” былі бліжэй да іх розуму і, магчыма, нораваў, чым “Пан Тадэвуш”. Адносілі іх, натуральна, да “рэалістаў”. <...> Талент да бізнесу яны спалучалі з таварыскай ганарыстасцю і разважлівасцю, пазбаўленай палёту. Яны праіснавалі пяць пакаленняў тэрмін, прызначаны сацыёлагамі для сямей, якія жывуць у сучасным дастатку, і ў мужчынскай лініі выгаслі даволі хутка пасля знішчэння іх маёнткаў і сядзіб бальшавікамі” [7, с. 31].
У заканчэнні хочацца адзначыць, што Горваты былі перш за ўсё дбайнымі гаспадарамі, якія ўмелі ствараць эфектыўныя буйныя прыватныя гаспадаркі.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Нацыянальны гістарычны архіў у г. Мінску (НГАБ). Фонд 319. Воп. 2. Спр. 746.
2. НГАБ. Фонд 1728. Воп. 1. Спр. 27.
3. НГАБ. Фонд 320. Воп. 2. Спр. 13.
4. Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. Wroclaw-Warszawa-Krakow-Gdansk-Lodz : Ossolineum, 1986. 192 s.
5. НГАБ. Фонд 1636. Воп. 1. Спр. 191.
6. НГАБ. Фонд 320. Воп. 1. Спр. 76.
7. Zottowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Zoltowska. Londyn: Polska Fundacja Kulturalna, 1998. 291 s.
8. Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793-1917: биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко и др. Минск: Беларусь, 2016. 396 с.
9. НГАБ. Фонд 299. Воп. 1. Спр. 818.
10. НГАБ. Фонд 320. Воп. 1. Спр. 170.
11. НГАБ. Фонд 333. Воп. 6. Спр. 1254.
12. НГАБ. Фонд 320. Воп. 1. Спр. 266.
13. НГАБ. Фонд 295. Воп. 1. Спр. 1198.
14. Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795-1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А.І. Лакотка. Мінск: Права і эканоміка, 2008. Вып. 4. С. 406-412.
15. НГАБ. Фонд 320. Воп. 1. Спр. 252.
16. Kowalewska, Z. Obrazki minskie. 18501963 / Z. Kowalewska. Wilno: Jozef Zawadzki, 1912. 128 s.
17. НГАБ. Фонд 146. Воп. 2. Спр. 1233.
18. Карповіч, Т.А. Культурнае жыццё Мінска І-й паловы ХІХ стагоддзя / Т.А. Карповіч. Мінск: Рыфтур, 2007. 64 с.
19. НГАБ. Фонд 299. Воп. 5. Спр. 185.
20. НГАБ. Фонд 146. Воп. 2. Спр. 3754.
21. НГАБ. Фонд 147. Воп. 3. Спр. 9840.
22. Лабачэўская, В. Фалькларыстычны архіў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча: вяртанне праз 65 гадоў / В. Лабачэўская // Homo historicus 2012. Вільня: ЕГУ, 2012. С. 465-486.
23. Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Ksiestwa. Mysl polityczna i dzialalnosc konserwatystow polskich na ziemiach litewsko-bialoruskich w latach 1904-1939 / Д. Szpoper. Gdansk: Arche, 1999. 357 s.
24. Wojnillowicz, E. Wspomnienia. 1847-1928 / Е. Wojnillowicz. Wilno: Jozef Zawadzki, 1931. cz. 1. 368 s.
25. НГАБ. Фонд 142. Воп. 2. Спр. 2673.
26. НГАБ. Фонд 320. Воп. 2. Спр. 57.
27. НГАБ. Фонд 320. Воп. 1. Спр. 291.
28. НГАБ. Фонд 320. Воп. 3. Спр. 135.
29. Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год / Минский губернский статистический комитет. Минск: Тип. Губерн. Правления, 1877. 187 с.
30. НГАБ. Фонд 1043. Воп. 1. Спр. 3.
Размещено на allbest.ru
...Подобные документы
Причины и предпосылки военного конфликта 1894-1895 гг. Обстановка перед войной. Соотношение сил сторон. Ход военных действий. Итоги войны. Начало раздела и финансового закабаления Китая империалистическими державами. Японская колониальная империя.
дипломная работа [51,3 K], добавлен 05.02.2007Поздний период Цинской империи: опиумные войны. Война с Францией, Тайпинское восстание. Японо-цинская война 1894—1895 гг., закабаление Китая; тройственная интервенция; успехи русской политики. Революция 1911-12 гг., коммунистическое движение "4 мая".
презентация [3,8 M], добавлен 21.11.2012Исторические этапы становления и развития паспортной системы в России, заложение ее основных принципов в начале XVIII века. Положение о видах на жительство 1894 г. Паспорта иностранцев и заграничный паспорт для русских. Положения о паспортах после 1953 г.
реферат [28,8 K], добавлен 28.12.2009Адукацыя племяннога В'етнамскай дзяржавы. Надоўга стагоддзе каралеўства аулак. Стварэнне аб'яднанай дзяржавы намвьет. Перадумовы супрацьстаянне "Краін поўначы і поўдня". Крызісе в'етнамская феадалізму, агрэсыя 1784-85 гг. Страта націянальнай незалежнасці.
дипломная работа [121,0 K], добавлен 25.04.2012Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.
реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013Политическая обстановка в Японии после 1868 года. Движение за свободу и народные права. Агрессивная внутренняя и внешняя политика правящих классов. Причины и последствия Японо-китайской войны 1894-1895 гг. Япония в период перед Первой мировой войной.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 08.02.2011Ранние и юношеские годы Антонина Капустина. Представитель Русской церкви на Ближнем Востоке. "Антониновский" период деятельности Русской Духовной Миссии. Борьба архимандрита за ее сохранение. Создание Императорского Православного Палестинского Общества.
дипломная работа [66,8 K], добавлен 03.06.2017Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.
реферат [34,9 K], добавлен 31.05.2013Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009Специфіка міжнародних відносин на Далекому Сході наприкінці ХІХ ст. Особливості та фактори, що вплинули на зовнішню політику Російської імперії в зв’язку з початком будівництва Великої Сибірської залізниці в 1891 р. Історична роль даного процесу.
статья [21,9 K], добавлен 14.08.2017Движение за реформы в Корее и политика России в условиях обострения японо-китайского соперничества. Японо-китайская война 1894-1895 гг., политика России. Российско-корейское сотрудничество после японо-китайской войны. Российско-корейские культурные связи.
курсовая работа [62,4 K], добавлен 29.03.2012Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.
курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015Походження та структура роду Симиренків, його соціальна динаміка, а також суспільно-політична і культурно-інтелектуальна діяльність. Чинники, що сприяють накопиченню і трансляції культурних надбань нації поколіннями роду. Аналіз архівних матеріалів.
статья [28,4 K], добавлен 17.08.2017Вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў - перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Палітычная і дыпламатычная дзейнасць Льва Сапегі. Статут 1588 г. і роль Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў.
курсовая работа [56,6 K], добавлен 29.03.2011Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.
курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008Дослідження життєвого шляху Герасима Кондрат’єва. Аналіз аспектів діяльності та політичного світогляду полковника. Історичний спадок його роду. Висвітлення внеску роду перших переселенців в освоєння та протекцію земель в важких умовах XVII-XVIII століть.
реферат [24,8 K], добавлен 14.03.2013Асаблівасці узнікненне гарадоў Беларусі. Стан развіцця гораду Полацк, які служыў феадалу як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт. Прыняцця магдэбурскага права, аналіз органаў самакіравання, развіццё культуры. Прычыны заняпад гарадоў.
реферат [59,2 K], добавлен 27.07.2012Первісне стадо, як перший етап у розвитку людської цивілізації. Структура праобщини, заняття її членів та статеві відносини в ній. Родоплемінна організація, перехід від стада до роду. Причини та передумови виникнення родового ладу. Виникнення екзогамії.
реферат [23,7 K], добавлен 09.12.2010