Особенности расселения и демографическая характеристика староверов северо - восточной Беларуси во второй половине ХІХ-начале ХХ в

Разгляд асаблівасцяў рассялення і дэмаграфічных працэсаў старавераў Паўночна-Усходняй Беларусі ў другой палове ХІХ стагоддзя-пачатку ХХ ст. Месцы пражывання старавераў на тэрыторыі вобласці, дынаміка іх колькасці ў асобных адміністрацыйных адзінках.

Рубрика История и исторические личности
Вид статья
Язык русский
Дата добавления 21.02.2022
Размер файла 352,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Особенности расселения и демографическая характеристика староверов северо - восточной Беларуси во второй половине ХІХ-начале ХХ в

В Я. Овсейчик

кандидат исторических наук, доцент Полоцкий государственный университет

АСАБЛІВАСЦІ РАССЯЛЕННЯ І ДЭМАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СТАРАВЕРАЎ ПАЎНОЧНА-ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ- ПАЧАТКУ ХХ ст.

У Я. Аўсейчык

кандидат гістарычных навук, дацэнт Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

У артыкуле прааналізаваны асаблівасці рассялення і разгледжаны дэмаграфічныя працэсы ў стараверскага насельніцтва паўночна-ўсходняй Бе- ларусі ў другой палове XIX -- пачатку XX ст. На аснове аналізу статыстычныхматэрыялаў вылучаны асноўныя месцы пражывання старавераў на тэры- торыі рэгіёна, прасочана дынаміка іх колькасці, прааналізаваны суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва, вылучаны гарадскія цэнтры стараве- раў на тэрыторыі рэгіёна.

Ключавыя словы: стараверы, паўночна-ўс- ходняя Беларусь, рассяленне, арэал, колькасць насельніцтва, стараверская абшчына, дэмаграфія, эт- налогія.

Auseichyk U. SETTLEMENT AND DEMOGRAPHIC CHARACTERISTICS OF OLD BELIEVERS OF NORTHERN-EASTERN BELARUS IN THE SECOND HALF OF THE XIX - EARLY XX CENTURIES.

In the article the features of settlement and demographic processes ofOld Believers of the northern-eastern Belarus in the second half of the XIX century -- the beginning of the XX century are considered. On the basis of the analysis of statistical materials the main places of Old Believers ' residence on the territory of the region have been revealed, the dynamics of their number in separate administrative units has been traced, the correlation of urban and rural population has been analysed, the urban centres of Old Believers on the territory of the region have been pointed out.

Keywords: Old Believers, northern-eastern Belarus, settlement, area, population number, Old Believers community, demography, ethnology.

Уводзіны

З сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі Бела- русі побач з мясцовым насельніцтвам пражы- вае значная колькасць рускіх старавераў, якія эмігравалі сюды ў выніку рэформаў патрыярха Нікана. За больш чым трохсотгадовы перыяд пражывання на беларускіх землях перасялен- цы-стараверы не толькі развілі сваю культуру, але і папоўнілі скарбонку культурнай спадчы- ны беларускай зямлі, аказалі ўплыў на развіц- цё мясцовага насельніцтва.

На тэрыторыі Беларусі стараверскае на- сельніцтва рассялілася ў трох асноўных зонах: паўднёва-ўсходняй, паўночна-заходняй і паў- ночна-ўсходняй. І калі ў навуковай літаратуры па першых двух яшчэ сустракаецца пэўная інфармацыя, то стараверы паўночна-ўсходніх зямель Беларусі даследаваны даволі павярхоў- на. Між іншым гэты рэгіён з'яўляецца адным з ранніх арэалаў рассялення стараверскага насельніцтва на Беларусі. Мэта дадзенага артыкула - выявіць асаблівасці рассялення і дэмаграфічных працэсаў у старавераў паў- ночна-ўсходняй Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. У межах адміністрацый- на-тэрытарыяльнага падзелу другой паловы ХІХ - пачатку XX ст. у гэты рэгіён увайшлі наступныя тэрыторыі: беларускія землі ў складзе Віцебскай губерні, за выключэннем Дрысенскага павета (Віцебскі, Гарадоцкі, Ле- пельскі, Полацкі паветы); Сенненскі і Аршан- скі паветы Магілёўскай губерні; Барысаўскі павет Мінскай губерні (малюнак).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі і сумежных тэрыторый у другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Крыніцамі даследавання з'яўляецца комплекс статыстычных даных і матэрыялаў па стараверскаму насельніцтву ў вышэйпазна- чаных геаграфічных межах у другой пало- ве ХІХ - пачатку ХХ ст. Асновай для працы сталі апублікаваныя даныя. Пры гэтым трэ- ба адзначыць, што ў даследчыкаў пастаянна ўзнікалі пытанні да дакладнасці статыстыч- ных даных па стараверскаму насельніцтву як на беларускіх землях, так і на тэрыторыі су- седніх краін [1, с. 99; 2, с. 271, с. 327-328; 3, с. 35]. Гэта абумоўлена складанасцю падлікаў з-за ізаляванага характару пражывання ста- равераў і мінімалізацыяй кантактаў з уладай і праваслаўнай царквой, спецыфікай мігра- цыйных працэсаў, а таксама з недасканаласцю саміх падлікаў. старообрядець административный численность демографический

Асноўная частка

Асаблівасці рассялення. Большая частка тэрыторыі паўночна-ўсходняй Бела- русі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. адміністрацыйна адносілася да Віцебскай губерні. У гэты перыяд губерня з'яўлялася лідарам па колькасці старавераў сярод іншых беларускіх губерняў. У табліцы 1 прадстаўле- ны даныя аб колькасці старавераў у Віцебскай губерні ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Большасць старавераў Віцебскай губерні ад- носіліся да беспапоўскага толку. У рэгіёне пражывалі федасееўцы, філіпоўцы і паморцы. На тэрыторыі беларускіх паветаў 'жыді і ста- раверы-папоўцы веткаўскага сагласа. Большая частка папоўцаў пасяляецца ў рэгіёне пасля двух выгнанняў старавераў з Веткі і яе ва- коліц, якія здзейснілі расійскія войскі ў 1735 г. і 1764 г [4, с. 49; 5, с. 47-50; 6, с. 14-16].

Табліца 1 - Дынаміка колькасці старавераў і аднаверцаў у Віцебскай губерні (1861-1906 гг.)

Год

1861

1865

1882

1886

1893

1897

1902

1906

Колькасць старавераў (чал.)

37 027

45 830

69 180

72 863

84 675

83 022

99 081

108 955

Колькасць аднаверцаў (чал.)

3 615

3 117

3 697

4 357

5 402

*

6 888

Не прыведзена

* - па перапісе 1897 г. аднаверцы прадстаўдены разам з праваслаўнымі і асобна не вылу- чаны

[складзена аўтарам на аснове: 7, с. 613; 8, с. 293; 9, с. 169; 10, с. 173; 11, с. 193; 12, с. 74; 13, с. 95; 14, с. 49].

Тэрытарыяльна Віцебская губерня ўклю- чала не толькі беларускія землі (у сучасних адміністрацыйных межах), але і сучасная тэрыторыі Латвіі і Расіі. Як вынікае са статы- стычных даных, асноўная частка старавераў Віцебскай губерні пражывала якраз не на бе- ларускіх землях. Так, згодна з матэрыяламі перапісу 1897 г. у Віцебскай губерні налічва- лася 83 022 стараверы. Пераважная большас- ць іх (60 642 чалавекі, што складае 73% ад агульнай колькасці) пражывала на тэрыторыі Рэжыцкага, Люцынскага і Дзвінскага паветаў (сучасная тэрыторыя Латвіі). Значная колькас- ць (9,5%) старавераў пражывала ў Веліжскім, Невельскім і Себежскім паветах, тэрыторыя якіх у сучасны перыяд адносіцца да Расійскай Федэрацыі. У той жа час на беларускія землі прыходзілася толькі каля 17,5% ад агульнай колькасці старавераў Віцебскай губерні. У та- бліцы 2 прадстаўлены даныя аб колькасці старавераў і аднаверцаў у беларускіх паветах Віцебскай губерні (г.зн. тэрыторыя якіх ува- ходзіць у сучасныя межы Беларусі).

Табліца 2 - Размеркаванне старавераў і аднаверцаў па беларускіх паветах Віцебскай губерні (1861-1902 гг.)

Год

Колькасць старавераў у паветах Віцебскай губерні (чал.)

Віцебскі

Гарадоцкі

Дрысен- скі

Лепельскі

Полацкі

Усяго

Стараверы

Аднаверцы

Стараверы

Аднаверцы

Стараверы

Аднаверцы

Стараверы

Аднаверцы

Стараверы

Аднаверцы

Стараверы

Аднаверцы

1861

1 412

322

225

115

268

17

367

13

2 141

1 157

4 413

1 594

1862

1 823

340

-

111

209

17

622

18

2 201

827

4 855

1 313

1863

2 040

520

208

114

218

-

611

16

3 753

295

6 830

945

1864

1 975

861

386

192

181

-

685

-

3 293

605

6 520

1 658

1865

2 167

813

427

163

256

-

812

-

3 626

455

7 288

1 431

1882

3 740

807

496

372

257

-

799

-

3 591

161

8 883

1 340

1883

3 956

832

413

380

262

-

791

-

3 522

226

8 944

1 438

1884

3 860

873

507

374

213

-

847

-

3 379

239

8 806

1 486

1885

3 794

913

515

421

263

-

828

5

3 467

409

8 867

1 748

1886

3 947

1011

507

413

262

-

741

-

3 713

252

9 170

1 676

1894

4 177

1 305

642

423

274

2

541

1

4 528

65

10 162

1 796

1897

6 622

*

734

*

373

*

844

*

5 953

*

14 526

*

1902

8 403

1 376

2 080

92

385

-

997

-

5 999

125

17 864

1 593

* - па перапісе 1897 г. аднаверцы прадстаўлены разам з праваслаўнымі і асобна не вылу- чаны

[складзена аўтарам на аснове: 7, с. 613; 8, с. 292-293; 9, с. 164-169; 10, с. 168-173; 12, с. 74; 13, с. 90-95]; 15, с. 202-204; 16, с. 282-283; 17, с. 166-167; 18, с. 162-167; 19, с. 162-167; 20, с. 158-163; 21, с. 85.

Як бачна з прыведзеных у табліцы 2 даних, лідарамі па колькасці старавераў у рэгіёне былі Віцебскі і Полацкі паветы. У іх пражывала звыш 80% ад усіх старавераў бе- ларускай часткі Віцебскай губерні. Тут налі- чвалася каля паловы ўсіх прыхільнікаў “старой веры”. Акрамя таго, у Віцебскім павеце налічвалася значная колькасць аднаверцаў. У Гарадоцкім і Лепельскім паветах стараве- раў налічвалася значна менш, чым у Віцеб- скім і Полацкім. Асноўная маса старавераў Лепельскага павета пражывала ў паўднёва-ус- ходняй яго частцы (Гарадчэвіцкая, Цяпінская і Бачэйкаўская воласці) [22, с. 24]. У сучасны перыяд гэта тэрыторыя памежжа Лепельскага, Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў. Напачат- ку ХХ ст. стараверы пражывалі ў 94 населе- ных пунктах Віцебскага, у 164 - Полацкага, у 26 - Гарадоцкага, у 31 - Лепельскага паветаў [1, с. 122]. У Дрысенскім павеце, як вынікае з даных, прадстаўленых у табліцы 2, старавераў пражывала мала.

Асноўныя цэнтры стараверства бела- рускіх паветаў Віцебскай губерні размяш- чаліся на тэрыторыі сучасных Віцебскага, Шумілінскага, Полацкага, Бешанковіцкага і Чашніцкага раёнаў. У “Памятнай кніжцы” Віцебскай губерні на 1914 г. пералічаны 4 ста- раверскія абшчыны ў г. Віцебску (2 беспа- поўскія і 2 папоўскія аўстрыйскага сагласу). У Віцебскім павеце налічвалася 6 абшчын: у в. Грышаны і в. Падлазнікі Мішкаўскай воласці, маёнтку Сумы Бабінічскай воласці, в. Крас- наполлі Жарэбічскай воласці, маёнтку Увалокі Старасельскай воласці, Полцеўская абшчына (маёнтак Шуміліна). У Лепельскім павеце было 2 абшчыны: Балтурынская абшчына у м. Бешанковічы і федасееўская абшчына ў в. Должыца Цяпінскай воласці. Адна абшчына старапаморскага сагласу існавала ў г. Полацку. Пяць абшчын налічвалася ў Полацкім павеце: у в. Шмана і Латкова Ловажскай воласці, в. За- бор'е і в. Жалудова Міхалоўшчынскай воласці, в. Вялікія Жарцы Артэйкавіцкай воласці [23, с. LI-LVI].

Важным цэнтрам стараверства на бела- рускіх землях быў Барысаўскі павет Мінскай губерні. Асноўная маса старавераў Бары- саўскага павета пражывала ў паўночнай яго частцы. У сучасны перыяд гэта тэрыторыя памежжа Барысаўскага, Крупскага і Чашніц- кага раёнаў. Сярод цэнтраў стараверства ў гэтым рэгіёне з сярэдзіны ХІХ ст. вылучаліся засценак Бабарыкі і засценак Будзішча. У гэ- тых населеных пунктах існавалі і стараверскія малельні. Так, яшчэ этнограф Я. П. Тышкевіч паведамляў, што ў сярэдзіне ХІХ ст. стараверы Барысаўскага павета былі аб'яднаны ў дзве аб- шчыны з цэнтрамі ў Бабарыках і Будзішчы. Па сведчанні этнографа, акрамя старавераў Бары- саўскага павета, да іх належалі стараверы су- седніх Лепельскага, Сенненскага і Копысскага паветаў [24, s. 14-15].

Табліца 3 - Дынаміка колькасці стараверскага насельніцтва Барысаўскага павета Мінскай губерні (1858-1913 гг.)

Год

1858

1863

1871

1875

1880

1885

1890

1894

1897

1902

1907

1913

Колькасць старавераў (чал.)

1493

1509

1242

1459

2025

2555

2802

3182

4023

4157

4516

4872

[складзена аўтарам на аснове: 25, с. 22-29; 26, с. 10; 27, с. 232; 28, с. 93; 29, с. 14; 30, с. 13;31, с. 3; 32, с. 3; 33, с. 78; 34, с. 78; 35, с. 104; 36, с. 72].

Даныя аб колькасці старавераў у гэтых паве- ніцтва налічвалася і ў паўночных паветах Ма- гілёўскай губерні - Сенненскім і Аршанскім.

Табліца 4 - Дынаміка колькасці стараверскага насельніцтва Сенненскага і Аршанскага паветаў Магілёўскай губерні (1858-1913 гг.)

Год

1859

1861

1888

1893

1897

1900

1905

1910

1914

Колькасць старавераў у Сенненскім павеце (чал.)

1 064

1 071

3 111

3 433

4 605

4 383

4 983

5 117

6 019

Колькасць старавераў у Аршанскім павеце (чал.)

17

20

163

186

223

353

278

336

620

[складзена аўтарам на аснове: 37, с.14-22; 38, с. 72-73; 39, с. 72; 40, с. 386; 41, с. 94; 42, ведамасць № 16; 43, с. 148; 44, с. XVIII; 45, с. 46].

Колькасць старавераў у Аршанскім па- веце да пачатку ХХ ст. заставалася нязнач- най. У паўночнай частцы Магілёўскай губер- ні асноўная маса стараверскага насельніцтва адносілася да Сенненскага павета. Большая частка старавераў Сенненскага павета пражы- вала ў паўночнай яго частцы ў Астровенскай, Машканскай і Латыгаўскай валасцях (сучасная тэрыторыя Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў). Частка старавераў пражывада ў заход- няй частцы павета (Лукомльскай, Лісічынскай і Бобрскай валасцях) на мяжы з Барысаўскім і Лепельскім паветамі [46, с. 104].

Трэба адзначыць, што ў паветах Магі- лёўскай губерні, якія знаходзіліся на поўдні ад Сенненскага і Аршанскага, старавераў пражы- вала мала. Амаль не налічвалася іх у Горацкім, Клімавіцкім, Мсціслаўскім паветах. Невялікая колькасць пражывала ў Быхаўскім і Чавусскім паветах. Толькі ў Магілёўскім павеце пражы- вала значная колькасць старавераў (972 чала- векі на 1897 г.) [37, с. 14-22; 38, с. 72-73; 39, с. 72; 40, с. 386; 41, с. 94; 42, ведамасць № 16; 43, с. 148; 44, с. XVIII; 45, с. 46]. Такім чынам, Сенненскім і Аршанскім паветамі замыкаўся паўночна-ўсходні арэал рассялення стараве- раў на Беларусі.

Дэмаграфічная характарыстыка. Ста- тыстычныя даныя, якія прадстаўлены ў таблі- цах 1-4, пераканаўча сведчаць аб устойлівым павелічэнні колькасці старавераў у паўноч- на-ўсходняй частцы Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Сур'ёзныя тэмпы росту стараверскага насельніцтва адзначаны ў бела- рускіх паветах Віцебскай губерні. Так, з 1861 г. па 1902 г. колькасць старавераў тут павялічы- лася ў чатыры разы (гл. табліцу 2). Найбольш значны рост назіраўся ў Віцебскім павеце. За гэты перыяд колькасць старавераў у ім вырас- ла ў шэсць разоў. Больш чым у шэсць разоў павялічылася агульная колькасць старавераў у Сенненскім і Аршанскім паветах у другой па- лове ХІХ - пачатку ХХ ст. (табліца 4). Амаль у 3 разы вырасла колькасць стараверскага на- сельніцтва ў Барысаўскім павеце (табліца 3).

Як вынікае з крыніц, павелічэнне коль- касці стараверскага насельніцтва ў другой па- лове ХІХ - пачатку ХХ ст. на беларускіх землях абумоўлена некалькімі прычынамі. У большай ступені яно звязана з натуральным прыростам насельніцтва, які быў характэрны як для ўсёй Расійскай імперыі [47, с. 42-43, с. 47-48], так і для беларускіх зямель. Другая палова ХІХ - пачатак ХХ ст. характарызуецца хуткім ростам насельніцтва. Толькі за 1860-1890-я гг. насель- ніцтва Беларусі амаль падвоілася [48, с. 242].

На беларускіх землях павелічэнне ста- раверскага насельніцтва за кошт пераходу ў “раскол” мясцовага насельніцтва (пераваж- на праваслаўнага) не было распаўсюджанай з'явай. У той жа час далучэнне да старавер- ства праваслаўнага насельніцтва ў іншых частках Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ ст. было досыць пашыраным [4, с. 96]. У афіцыйных публікацыях згадваліся выпадкі пераходу мясцовага беларускага насельніцтва ў стараверства, але адзначалася, што яны не мелі шырокага распаўсюджвання [49, с. 48]. Разам з тым з боку царкоўных і цывільных улад скіроўваліся захады па далучэнні ста- равераў да праваслаўнай царквы. Гэта ўва- собілася ў стварэнні т.зв. аднаверскай царквы. Далучэнне старавераў да праваслаўнай царк- вы на правах аднаверства найбольш шырокае распаўсюджанне атрымала якраз у Віленскай, Віцебскай і Ковенскай губернях [1, с. 138-142; 4, с. 96-97]. Як сведчаць статыстычныя даныя, колькасць аднаверцаў у рэгіёне была дастатко- ва значнай (гл. табліцы 1-2). У другой палове

XVII - пачатку ХХ ст. намаганнямі царкоўных і цывільных улад частка старавераў пераходзіла ў праваслаўе. Але выпадкі пераходу з “расколу” ў праваслаўе не былі масавымі, а дзейна- сць місіянераў, як сведчаць крыніцы, не пры- носіла жаданых вынікаў [49, с. 47].

Рост колькасці стараверскага насельні- цтва абумоўлены таксама паляпшэннем іх пра- вавога статусу ў другой палове ХІХ - пачатку

XVIII ст. Указы ад 3 мая 1883 г. “О даровании раскольникам некоторых прав гражданских и по отправлению духовных треб” і 17 красавіка 1905 г. “Об укреплении начал веротерпимости” 1905 г. істотна палепшылі становішча старавераў. Немалаважнае значэнне ў росце колькасці старавераў у рэгіёне мелі захады царскага ўраду па русіфікацыі краю, асабліва пасля паўстання 1863 г. У рэгіёне ствараліся спрыяльныя ўмовы для перасялення сюды рускіх, у тым ліку і старавераў. Разам з тым імклівае павелічэнне колькасці старавераў, асабліва ў 1860-1870-я гг. можна патлумачыць і ўдасканаленнем іх падліку. Паколькі з-за іза- ляванага ладу жыцця падлік стараверскага на- сельніцтва быў даволі ўмоўны, то вызначыць яго дакладную колькасць у сярэдзіне ХІХ ст. было праблематычна.

Асноўная колькасць стараверскага на- сельніцтва паўночна-ўсходняй Беларусі пражывала ў сельскай мясцовасці. Як вынікае з афіцыйных статыстычных даных, доля стара- вераў-гараджан у Віцебскай губерні ў 1862 г. складала 6%, у 1863 г. - 9,2%, у 1882 г. - 8,7%, у 1886 г - 9,3%, у 1894 г - 10,4%, у 1897 г - 8,8% [7, с. 164-169; 8, с. 168-173; 10, с. 74; 13, с. 202-204; 14, с. 282-283; 19, с. 85]. А па даных на 1902 г. колькасць гарадскога насель- ніцтва вырасла да 18,8% [11, с. 90-95]. Пры гэтым трэба адзначыць, што доля старавераў у беларускіх гарадах губерні была невялікай. Большую частку стараверскага гарадско- га насельніцтва губерні складалі стараверы Дзвінска і Рэжыцы. Стараверы ў беларускай частцы губерні пражывалі толькі ў Віцебску, Полацку і Гарадку. У той жа час яны амаль не пражывалі ў павятовых цэнтрах Лепелі і Дры- се (толькі па некаторых гадах тут налічвалася не больш за дзесяць старавераў).

Сярод гарадоў па колькасці старавер- скага насельніцтва вылучаўся Віцебск. На працягу другой паловы ХІХ - пачатку ХХІ ст. у Віцебску пражывала большая частка стара- верскага гарадскога насельніцтва беларускай часткі Віцебскай губерні. У розныя гады тут пражывала ад 50% (1882 г.) да 80% (1902 г.) усяго гарадскога стараверскага насельніцтва беларускай часткі Віцебскай губерні. Так, у 1862 г. у г. Віцебску налічвалася 207 стараве- раў, у 1863 г. - 405, у 1882 г. - 404, у 1886 г. - 583, у 1894 г. - 684. А даныя перапісу 1897 г. засведчылі аб 1 465 стараверах у Віцебску. У 1902 г. у горадзе налічваўся 1 881 старавер, што склала каля 22,4% ад усёй колькасці ста- равераў Віцебскага павета. Другім горадам па колькасці старавераў быў Полацк. Тут у 1862 г. налічвалася 80 старавераў, у 1863 г. - 214, у 1882 - 356, у 1894 - 254, у 1897 г. - 350, у 1902 г. - 395. Такім чынам, на 1902 г. у Полац- ку пражывала каля 6,6% ад усёй колькасці ста- равераў Полацкага павета. Колькасць жа ста- равераў у Гарадку не была вялікай. У 1882 г. у горадзе налічвалася 43 чалавекі, у 1886 - 51, у 1894 г. - 41, у 1897 г - 30, у 1902 г - 84 [9, с. 164-169; 10, с. 168-173; 12, с. 74; 13, с. 9095; 15, с. 202-204; 16, с. 282-283; 21, с. 85].

Асноўная маса старавераў Барысаўскага павета - таксама сельскія жыхары. Толькі ў го- радзе Барысаве пражывала некаторая іх коль- касць. Так, у 1858 г. у Барысаве налічвалася 39 старавераў, у 1863 г. - 49, у 1887 г. - 128 , у 1897 г. - 178, у 1912 г - 232 [25, с. 10; 26, с. 10; 50, с. 262; 24, с. 78; 51, с.108].

У Сенненскім і Аршанскім паветах доля гарадскога стараверскага насельніцтва была зусім нязначнай. Нягледзячы на тое што Сен- ненскі павет быў адным з лідараў па колькасці старавераў у паўночна-ўсходняй частцы Бела- русі, доля гарадскога насельніцтва была ў па- веце невялікай. Як сведчаць статыстычныя да- ныя, у 1860-х - пачатку 1890-х гг. стараверы ў г Сянно ўвогуле не пражывалі. Толькі ў сярэд- зіне 1890-х гг. яны фіксуюцца ў горадзе. Так, у 1897 г. іх налічвалася 38 чалавек, 1900 г. - 19, у 1905 г - 20, у 1910 г. - 20, у 1914 г. - 29. Колькасць старавераў у Оршы таксама была невялікай. У 1888 г. тут пражывала 14 стара- вераў, у 1893 г - 13, у 1897 г. - 45, у 1900 г. - 37, у 1905 г. - 20, у 1910 г. - 19, у 1914 г. - 54 [38, с. 72-73; 39, с. 386; 40, с. 386; 41, с. 94; 42, с. 164; 43, с.148; 44, с. XVIII; 45, с. 46].

Такім чынам, сярод гарадскіх цэнтраў паўночна-ўсходняй Беларусі, дзе налічва- лася значная колькасць старавераў, былі Віцебск, Полацк і Барысаў. Аднак, як свед- чаць крыніцы, удзельная вага старавераў у структуры іх гарадскога насельніцтва была невялікай.

У другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. пе- раважная частка старавераў паўночна-ўсход- няй Беларусі пражывала ў сельскай мясцовас- ці і працавала на зямлі. Але значная колькасць старавераў была занята адыходнымі промыс- ламі. Асаблівасцямі міграцыйных працэсаў у старавераў рэгіёна ў адзначаны перыяд, абу- моўленых спецыфікай гаспадарчай дзейнас- ці, можна патлумачыць і некаторую дыспра- порцыю гендарнага складу насельніцтва. Як сведчаць крыніцы, гендарны склад старавераў рэгіёна быў стабільным (з невялікай перавагай жаночага насельніцтва). Аднак па асобных гадах можна назіраць пэўную дыспрапорцыю ў колькасці мужчынскага і жаночага насельні- цтва ў гарадах рэгіёна. Так, у 1886 г. у Віцебску налічвалася 583 стараверы, з іх 321 мчжчына і 262 жанчыны. А ў 1902 г. даныя сведчаць аб 395 стараверах у Полацку, з якіх 231 мчжчына і 164 жанчыны [10, с. 168-173; 13, с. 93].

Заключэнне

Такім чынам, у другой палове ХІХ - пачат- ку ХХ ст. у паўночна-ўсходняй частцы Беларусі пражывала значная колькасць стараверскага на- сельніцтва. Рэгіён з'яўляўся адным з важнейших месцаў кампактнага пражывання старавераў на беларускіх землях. У межах рэгіёна стараверы пражывалі ў Полацкім, Віцебскім, Гарадоцкім, Сенненскім і Аршанскім паветах, а таксама ва ўс- ходняй частцы Лепельскага і паўночных землях Барысаўскага паветаў. У другой палове ХІХ - па- чатку ХХ ст. назіраецца ўстойлівае павелічэнне стараверскага насельніцтва на тэрыторыі рэгіёна, што было абумоўлена ў першую чаргу натуральным ростам насельніцтва, а таксама паляпшэн- нем прававога статусу старавераў. Пераважная большасць стараверскага насельніцтва рэгіёна пражывала ў сельскай мясцовасці, доля гараджан сярод старавераў была невялікай. Асноўнымі га- радскімі цэнтрамі паўночна-ўсходняй часткі Бе- ларусі, дзе налічвалася значная колькасць стара- вераў, былі Віцебск, Полацк і Барысаў.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Гарбацкі, А. А. Стараабрадніцтва на Бела- русі ў канцы XVII - пачатку XX стст. / А. А. Гарбацкі. - Брэст : БрДУ, 1999. - 202 с.

2. Поташенко, Г. Староверие в Литве: Вторая половина XVII - начало XIX вв. Исследования, документы, материалы / Г. Поташенко. - Вильнюс : Aidai, 2006. - 543 с.

3. Заварина, А. А. Русское население восточной Латвии во второй половине XIX - начале XX века : Историко-этнографический очерк / А. А. Заварина. - Рига : Зинатне, 1986. - 246 с.

4. Канфесіі на Беларусі (к. XVIII-XX ст.) /

B. В. Грыгор'ева [і інш.]. - Мінск : Экаперспектыва, 1998. - 340 с.

5. Волков, В. И. Сведения о начале, распространении и разделении раскола и о расколе в Витебской губернии / В. И. Волков. - Витебск : Тип. губ. правл., 1866. - 21 + 85 с.

6. Сементовский, А. Этнографический обзор Витебской губернии / А. Сементовский. - СПб. : Тип. М. Хана, 1872. - 69 с.

7. Памятная книжка Витебской губернии на

1863 год. - Витебск: Тип. губ. правл., [б. г.]. - [1], 7, 642, 57 с.

8. Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. - СПб. : Тип. К. Вульфа, 1867. - VIII, 319, 118 с.

9. Памятная книжка Витебской губернии на

1884 год. - Витебск : Тип. губ. правл., 1884. - V, 329 с.

10. Памятная книжка Витебской губернии на 1888 год. - Витебск : Губ. тип., 1888. - V, 195, 118, XIV, 150, XIV с.

11. Памятная книжка Витебской губернии на 1895 год. - Витебск : Губ. тип., 1895. - [2], IV, VII, 31, 248, 59, XIV с.

12. Первая Всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. / Изд. Центр. Стат. комитета М-ва вн. дел ; под ред. Н. А. Тройницкого. - СПб. : Тип. т-ва “Народная польза”. - [Вып.] 5 : Витебская губерния. - Тетрадь 3. - 1903. - [4], XIV, 283 с.

13. Памятная книжка Витебской губернии на 1904 год. - Витебск : Губ. типо-лит., 1903. - VIII, 32, 256, 119, 19 с.

14. Статистические сведения по Западно-Русскому краю // Литовские епархиальные ведомости. - 1908. - 1 января. - № 1. Приложение к “Вестнику Виленского православного Св.-Духовского братства”. Календарь на 1908 високосный год. -

C. 49-62.

15. Памятная книжка Витебской губернии на

1864 год. - СПб. : Тип. К. Вульфа, 1864. - VIII, 415 с.

16. Памятная книжка Витебской губернии на

1865 год. - СПб. : Тип. К. Вульфа, 1865. - VIII, 376, 128, 7 с.

17. Памятная книжка Витебской губернии на

1866 год. - СПб. : Тип. К. Вульфа, 1866. - VIII, 218, 144 с.

18. Памятная книжка Витебской губернии на

1885 год. - Витебск : Тип. губ. правл., 1885. - [2], IV, 375, 124, ХХ с.

19. Памятная книжка Витебской губернии на

1886 год. - Витебск : Тип. губ. правл., 1886. - [2], V, 171, 107, 63, XIX с.

20. Памятная книжка Витебской губернии на

1887 год. - Витебск : Тип. губ. правл., 1887. - [2], V, 174, [1], 107, 88, XXII с.

21. Памятная книжка Витебской губернии на 1898 год. - Витебск : Губ. тип., 1898. - [2], IV, 43, 138, 343 с.

22. Горбачевский, И. Д. Лепельский уезд Витебской губернии / И. Д. Горбачевский. - Витебск : Губ. тип., 1895. - 38 с.

23. Памятная книжка Витебской губернии на

1914 год. - Витебск : Губ. тип., 1914. - [2], VI, 280, LXX, 42 с.

24. Tyszklewlcz, E. Opisanic powiati, Borysow- skiego pod wzgl^dem statystycznym, geognostycznym, hustorycznym, gospodarczym, przemyslowo-handlo- wym і lekarsklm. Z dodatkjem wiadomosci: o obycza- jach, ^ewa^i, przyslowdach і иЬюгаЛ ludu, guslach, zabobonach і t.d. / E. Tyszkiewicz. - WUno : Drukarrna Ant. Marcinowskiego, 1847. - 489, IV s.

25. Памятная книжка Минской губернии на 1860 год. - Минск : Тип. губ. правл., 1859. - 155, 112 с.

26. Памятная книжка Минской губернии на 1865 год. - Минск : Губ. тип., 1864. - 234, 57 с.

27. Памятная книжка Минской губернии на 1873 год. - Минск : Губ. тип., 1872. - 293 с.

28. Обзор Минской губернии за 1875 год. - Минск : Губ. тип., 1876. - 160, [82] с. : табл.

29. Обзор Минской губернии за 1880 год. - Минск : Губ. тип., 1881. - [2], 38, [79] с. : табл.

30. Обзор Минской губернии за 1885 год. - Минск : Губ. тип., 1886. - [4], 30, [61] с. : табл.

31. Памятная книжка Минской губернии на 1892 год. - Минск : Губ. тип., 1891. - XLIV, 196, 168 с.

32. Памятная книжка Минской губернии на 1896 год. - Минск : Тип.-лит. Х. Дворжеца и Б. Соломонова, 1895. - XLIV, 294, 88, 26 с.

33. Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года / Изд. Центр. Стат. комитета М-ва вн. дел ; под ред. Н. А. Тройницкого. - СПб. : Тип. С.-Петербургской тюрьмы. - [Вып.] 22 : Минская губерния. - 1904. - [4], XVI, 243 с.

34. Памятная книжка Минской губернии на 1904 год. - Минск : Тип.-лит. Б. И. Соломонова, 1903. - 221, 157, 68 с.

35. Памятная книжка Минской губернии на 1909 год. - Минск : Тип. С. А. Некрасова, 1908. - 208, 192 с.

36. Памятная книжка Минской губернии на

1915 год. - Минск : Губ. тип., 1914. - 232, 185, III с.

37. Памятная книжка Могилевской губернии на 1861 год. - Могилев : Тип. губ. правл., 1861. - 18, 34, 106, 115, 144, 52, 8 с.

38. Памятная книжка Могилевской губернии на 1863 год. - Могилев : Тип. губ. правл., 1862. - 236, 106, ХІ с.

39. Памятная книжка Могилевской губернии на 1890 год. - Могилев : Тип. губ. правл., 1890. - 464 с.

40. Памятная книжка Могилевской губернии на 1895 год. - Могилев : Тип. губ. правл., 1890. - 467, LII с.

41. Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года / Изд. Центр. Стат. комитета М-ва вн. дел ; под ред. Н. А. Тройницко- го. - СПб. : Тип. Спб. акц. общ. “Слово”. - [Вып.] 23 : Могилевская губерния. - 1903. - [4], XVI, 276 с.

42. Памятная книжка Могилевской губернии на 1902 год. - Могилев : Тип. губ. правл., 1902. - XI, XXXVIII, 342, 104, 48 ведомостей, XXXVI с.

43. Памятная книжка Могилевской губернии на 1907 год. - Могилев : Тип. губ. правл., 1906. - 302, 151, V с.

44. Памятная книжка Могилевской губернии на 1912 год. - Могилев : Губ. тип., 1911. - 236, LXXXVI, 48 с.

45. Памятная книжка Могилевской губернии на 1916 год. - Могилев : Губ. тип., 1916. - XVI, 256, Х, 69, 72 с.

46. Аникиевич, К. Т. Сенненский уезд Могилевской губернии / К. Т. Аникиевич. - Могилев : Могил. губ. стат. ком., 1907. - 148 с.

47. Рашин, А. Г. Население России за 100 лет (1811-1913 гг.). Статистические очерки / А. Г. Рашин. - Москва : Гос. стат. изд.-во, 1956. - 352 с.

48. Пірожнік, І. І. Насельніцтва Беларусі і дэмаграфічныя працэсы / І. І. Пірожнік // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мінск : БелЭн, 2000. - С. 242-251.

49. Обзор Витебской губернии за 1896 г - Витебск : Губ. тип.-лит., 1897. - 127, 106 с.

50. Памятная книжка Минской губернии на 1889 год. - Минск : Губ. тип., 1888. - 349, ІІІ с.

51. Памятная книжка Минской губернии на 1914 год. - Минск : Губ. тип., 1913. - 240, 189, ІІІ с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.