Жыццё і быт Палескай вёскі ў 1921-1939 гг.

Разгляд паўсядзённага жыцця палескіх сялян у міжваенны перыяд. Этнаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя асаблівасці Палесся. Апавяданні пра побыт і асноўныя заняткі мясцовага насельніцтва. Вывучэнне афіцыйнай палітыкі польскіх улад на Палессі ў 1921-1939 гг.

Рубрика История и исторические личности
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 23.02.2022
Размер файла 53,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Інститут парламентаризму і прадпрымальніцтва

Жыццё і быт Палескай вёскі ў 1921-1939 гг.

В.П. Гарматны

кандидат гістарычных навук

Анатацыя

палескі селянін міжваенны

У артыкуле разглядаецца штодзённае жыццё палескага сялянства ў міжваенны перыяд, паказаны этнаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя адметнасці Палесся, распавядаецца пра быт і асноўныя заняткі мясцовага насельніцтва, абмяркоўваецца афіцыйная палітыка польскіх улад на тэрыторыі Палескага ваяводства ў 1921-1939 гг.

Ключавыя словы: Палессе, вёска, сялянства, сельская гаспадарка, ураджайнасць.

Harmatny V.

Life and living conditions of polesie village in 1921-1939

Annotation

The article deals with the daily life of the peasants in Polesie during the interwar period, specifies ethnographic and socio-economic features of Polesie, describes the mode of life and the main occupations of the local population, discusses the official policy of the Polish authorities in this region in 1921-1939.

Keywords: Polesie, village, peasants, agriculture, productivity.

Уводзіны

Па выніках Рыжскага міру ад 18 сакавіка 1921 г. Заходняе Палессе апынулася ў складзе Польскай дзяржавы. Ліквідацыя. здавалася б, такога непарушнага інстытута ўлады, як царскае самаўладдзе, рэзкае падзенне сацыяльнага статусу праваслаўнай царквы, што страціла ролю пануючай канфесіі, выклікалі востры крызіс і разгубленасць старэйшага пакален- ня жыхароў палескай вёскі [1, с. 149; 2, s. 6]. Акрамя таго, большасць палешукоў падчас першай сусветнай вайны былі бежанцамі і на пачатку 1920-х гг апынуліся ў вельмі сумным становішчы, што таксама не надавала ўпэўненасці ў будучыні. Неабходна падкрэсліць, што польская дзяржава ў многім успрымалася заходнебеларускімі праваслаўнымі сялянамі як чужая і варожая, атаясамлівалася з “панскай” уладай. Акрамя таго, вяскоўцы стаялі на самым нізе сацыяльнай лесвіцы [3, с. 174; 4, s. 28].

Палеская вёска была адрэзана ад старых рынкаў куплі-продажу, што было абумоўлена новымі дзяржаўнымі межамі, слабаразвітай транспартнай сеткай, адсутнасцю цеснай сувязі паміж паветамі і эканамічнымі цэнтрамі [5, с. 101].

1. Этнаграфічныя асаблівасці Палесся і яго навуковае вывучэнне

У міжваенны перыяд Палессе выклікала для польскіх вучоных значную цікавасць, у сувязі з чым сюды накіроўваліся шматлікія маштабныя навуковыя экснедыцыі [6, с. 443]. Высокую каштоўнасць у вывучэнні дадзенай праблематыкі маюць працы вядомага тагачаснага польскага этнографа Юзафа Абрэмскага, які ў 1934-1938 гг. вывучаў кудвтурныя і сацыяльныя нерамены. што адбываліся ў палескай вёсцы [7, s. 14]. Даследчык звязваў праявы такога“вясковага радыкалізму” з распадам традыцыйнай грамадскай сістэмы, адзначыў, што “вайна, што агарнула палескую вёску, уцягваючы яе ў вялікі канфлікт еўрапейскіх дзяржаў і народаў, не пакінула без уплыву яе структуру, звычаі і традыцыйныя грамадскія паставы. Як і для многіх іншых вялікіх грамадстваў і малых лакальных супольнасцей, для палескай вёскі вайна была тым узрушэннем, з якога вёска выйшла з іншым абліччам, іншым гарызонтам думак, іншымі ўяўленнямі і іншымі звычаямі. У ваенна-рэвалюцыйнай завірусе да глыбіні была парушана ўся традыцыйная грамадская сістэма Палесся: нанска-мужыцкае супольнае ўладанне зямлёй, утрымліваемае ў непарушнасці і раўнавазе з дапамогай надіерархічнай на'ііцыі царскай улады, і звязаныя з ёю мужыцкія паставы пасіўнасці, чакання і даверу. З упадкам царызму развеялася прыцягальнасць цара, знікла вера ў стабільнасць, трываласць і непарушнасць усялякай улады...” [8, с. 248]. Як рэзюміравала вядомая сучасная айчынная даследчыца І.С. Чарнякевіч, першая сусветная вайна пашырыла гарызонты жынгія палешукоў, якія раней па большасці не сягалі далей уласнага наваколля, абмежаванага сялянскім грамадскім асяродкам паміж панам-уласнікам і яўрэем-гандляром. Падчас баявых дзеянняў у складзе царскай арміі многія былыя сяляне не па сваёй волі пабывалі ў самых аддаленых мясцінах, дзе сутыкнуліся з новымі ўзорамі паводзін і быту, але разам з тым у свядомасці людзей адначасова не выпрацаваліся нацыянальна-дзяржаўныя каштоўнасці.

I Іавукоўцы яскрава і маляўніча падкрэслівалі непаўторнасць і каларыт тагачаснага Палесся, вызначалі яго асаблівасці. “З якога б боку мы не набліжаліся да Палесся - поўдня, поўначы ці захаду, - адметнасць гэтай тэрыторыі не схаваецца ад нашай увагі. Спецыфіка ўспрымання Палесся жыхарамі суседніх тэрыторый заключаецца ў тым, што яны ў першую чаргу адзначаюць дзікасць і варварства, косна- сць і першабытнасць, якія яны ўспрымаюць як культурны анахранізм” [9, c. 435].

2. Геаграфічныя ўмовы Палесся і харак- тарыстыка мясцовых паселішчаў

Палессе характарызуецца разгалінаванай рачной сістэмай, галоўнымі з якіх можна назваць Прыпяць, Ясельду і Шчару. Амаль штогод рэкі разліваліся, ствараючы палешукам надзвычайныя цяжкасці. Вёскі пераўтвараліся ў астравы, выехаць адкуль можна было толькі дзякуючы адмысловым лодкам (“душагубкам”) альбо платам, на якіх палешукі навучыліся перавозіць нават коней з цяжка нагружаным возам [10, s. 7-11; 11, s. 43, 47].

Палескія вёскі ў лясістым і багністым абшары былі размешчаны досыць рэдка (на адлегласці ад 5 да 12 кіламетаў), на пясчаных узвышшах, пры скрыжаванні дарог, каля рэк альбо азёр, з шматлікімі прысёлкамі і хутарамі, якія аддалены адзін ад аднаго ў лясах на некалькі кіламетраў, а часта фактична з'яўляліся асобнымі пасяленнямі, раскіданнымі на абшары некалькіх квадратных кіламетраў. Што датычыць адкрытых і здаўна заселеных мясцін, то тут вёскі адна ад другой аддзяляліся ўсяго 2-5 кіламетрамі і размяшчаліся вакол дарогі альбо ракі на працягу 1-3 кіламетраў. Часцей за ўсё паселішчы канцэнтраваліся каля рэк і азёр і адлегласць паміж імі ў такім выпадку магла быць нават менш за 2 кіламетры [12, s. 346-347].

Тыповая палеская хата складалася з сенцаў, якія дзялілі яе на дзве часткі: жылую і гаспадарчую. У жылой частин было адно, рэдка два памяшканні. Малое акенца забяспечвала небагата святла, таму ў хаце звычайна панаваў паўзмрок. Для таго каб пазбегнуць страты цяпла, асабліва ў зімні перыяд, памяшканні рэдка праветрываліся, таму тут заўсёды стаяў цяжкі подых. У міжваенны перыяд досыць часта сустракаліся хаты з глінабітнай няроўнай падлогай. Найважнейшым месцам тут з'яўлялася печ, вакол якой канцэнтравалася ўсё жыццё жыхароў: у ёй гатавалася ежа, а зімой яна служыла месцам для сну. У гэты час хаты ўжо забяспечваліся комінамі, што значна павышала камфорт жылля. У галоўнай частцы стаяў стол, а за ім на сцяне ў куце размяшчаліся абразы. Два разы ў год - перад святамі Калядамі і Вялікаднем - праводзілася генеральная ўборка памяшкання і бяленне сцен. Вакол хаты канцэнтраваліся гаспадарчыя пабудовы [13, s. 167-168].

Вось канкрэтная замалёўка сялянскага жыцця на Палессі, якую зрабіла польская падарожніца з Варшавы ў 1929 г. пасля наведвання вёскі Гошчы Косава-Палескага павета. Вёска налічвала ўсяго 28 двароў, з усіх бакоў акружана непралазнымі балотамі, уяўляла сабой востраў сярод багны. Доступ у вёску быў магчымы выключна зімой, падчас маразоў. Толькі ў 1928 г. праз балоты праклалі гаць. Сялянскія хаты, па сведчанні падарожніцы. такія ж, як і шмат вякоў назад: “Ніякай мэблі, паліц з посудам, ні ў адной хаце... не бачила ложка”. Усё бедна, “лавы вакол хаты, стол у куце, вялікая печ, зробленая так, каб на ёй можна было спаць, з комінкам для лучыны, сплеценая з лазы люлька, падвешаная да столі. Гэта ўсё”. Навокал неапісуемая галеча. Толькі ў адной хаце “бачыла кішэннае люстэрка, умураванае ў сцяну - адзіны след цывілізацыі двадцатага стагоддзя”. Людзі жылі. як у патрыярхальныя часы. “У другім канцы хаты размешчана жывёла, у сенях - кросны і каменныя дапатопныя жорны”. “Гаспадарка амаль натуральная. Людзі апрануты выключна ў саматканае палатно і лапці. Жывуць тым, што даюць ім палоскі палёў сярод балот. Была (тут яшчэ) ў чэрвені, (мясцовая) настаўніца казала, што ў большасці хат хлеба няма ад Вялікадня. Адзінае, што купляецца, - гэта чорная соль і запалкі, гэта каштоўныя рэчы”. Такім чынам, у гаспадарцы вяскоўцаў амаль нічога не куплялася і не прадавалася, нават газа: па вечарах у хаце сяляне палілі лучыну і пры яе цьмяным святле жанчыны пралі і шылі [14, с. 178-179]. Разам з тым можна часткова растлумачыць такое маляўнічае апісанне “незвычайнай беднасці” палешукоў гіпербалізацыяй, выкліканай імк- неннем да сенсацыйнасці і дзеля папулярнасці замалёўкі сярод чытачоў.

У адным з краязнаўчых альманахаў, падрыхтаваных мясцовымі вучнямі, давалася наступнае апісанне сялянскага быту мястэчка Янава (Іванава) Драгічынскага павета: “На малой незабрукаванай вуліцы стаіць хата, нізкая, крытая саломай, якая хаваецца пад слоем моху, што сведчыць пра даўнасць гэтай халупкі. Не можа гаспадар з-за сваёй беднасці пабудаваць сабе новую хату. Беднасць выглядае з-пад паламанага плота і хлява. Відаць яе паўсюль. Уваходзім у хату. Хата ўсярэдзіне здаецца яшчэ ніжэйшай. У першым пакоі, які завецца “хатай”, знаходзіцца стол, а ўздоўж сцен стаяць лавы. У куце - печ, вельмі вялікая, займае амаль 1/6 усяго памяшкання, а каля яе - ацяпляльная печ - “грубка”. За гэтай печчу ўдоўж сцяны на лавах-услонах паклад- зены дошкі - нары. Гэта так званы “запык”.

Звычайна там спяць дзеці. Колькі іх ёсць, усе яны спяць на тим “запыку”, адны ўздоўж, другія ўпоперак. З "хаты” дзверы вядуць ў маленькі пакой з адным акенцам. У пакоі гэтым, званым “вышчэбка”, захоўваюць хлеб, малако, масла, сыр і ў невялікай колькасці сала, стаяць там бочкі з агуркамі і капустай. За “вышчэбкай” знаходзіцца камора. Там захоўваюць гародніну, збожжа і некаторыя запасы на зіму. Стаіць там ложак, збіты з дошак, на якім спяць ў летнюю пару. Хатні рыштунак бедны. Упрыгожванняў на сценах няма. Калі ў хаце ёсць дзіця, якое ходзіць у школу, то часам на сценах можна пабачыць яго малюнкі... Доўгімі восеньскімі вечарамі, пры свеце керасінавай лампы сядзіць на лаве гаспадар у шапцы, адпачывае пасля цяжкай працы, а гаспадыня мые посуд пасля вячэры - абодва маўчаць. На пытанні гаспадар неахвоча адказвае і чакае знаку жонкі, калі можна ісці спаць” [15, с. 128]. Такім чинам, варта заўважыць, што насельніцтва Палесся было ў асноуным занята справамі выжывання, мела вельмі мала вольнага часу, што своеасабліва адбівалася на яго псіхалогіі, праявілася ў прыземленасці і нецікавасці да таго, што асабіста не датычылася іх уласнай мясцовасці.

3. Развіццё аграрных адносін на тэрыторыі Палескага ваяводства ў міжваенны перыяд

На 1931 г. агульная плошча Палескага ваяводства складала 36668 кв. км з 1131359 жыхарамі (каля 3 % ад агульнадзяржаўнага) [16, s. 111]. Звярніце ўвагу, што ў цэлым у гэты перыяд Палессе займала самую вялікую плошчу ў міжваеннай Польшчы і адначасова мела самую нізкую гушчыню насельніцтва - 31 чалавек на квадратны кіламетр (па Польшчы - 83) [17, с. 104]. Паводле матэрыялаў перапісу 1931 г. каля 80 % насельніцтва Палескага ваяводства займалася сельскай гаспадаркай. Асноўная частка мясцовых сялян мела надзелы менш 10 га [18, с. 108]. На Палессі дробныя сельскія гаспадаркі плошчай да 20 га складалі каля 94 % агульнай колькасці землекарыстальнікаў, сярэднія (20-100 га) - 5,3 % і толькі 0,7 % - буйныя (звыш 100 га).

Размеркаванне сельскагаспадарчай зямлі на Палессі было вельмі нераўнамерным - яе плошча ў гэты час складала 42,5 %, было шмат зямлі, якая наогул не апрацоўвалася (балоты, пустэчы). Адсталая структура сельскай гас- падаркі і вялікія разбурэнні ў выніку ваенных дзеянняў прывялі да таго, што палешукі на пачатку 1920-х гг. пераважна вялі натуральную гаспадарку пры дапамозе прымітыўных сельскагаспадарчых прылад, у выніку чаго глыбіня ворыва была неглыбокай [14, с. 29; 19, с. 130, 145].

Лясы з'яўляліся галоўным багаццем Палесся і ахоплівалі каля 30 % яго агульнай плошчы, таму, улічваючы разнастайнасць жывёльнага свету, рэгіён можна было назваць “раем для паляўнічых” [10, s. 17]. Палессе займала першае месца па колькасці лясоў на аднаго жыхара - 1,45 га (у сярэднім па Польшчы - 0,33). На Палессі пераважалі прыватныя лясы, якіх налічвалася 71,6 % агульнай плошчы ваяводства. Лугі ахоплівалі 19,5 % палескіх абшараў, чаго не назіралася больш ні ў адным ваяводстве, а ў сярэднім па Польшчы складалі 10 %. Паша займала 9,7 % паверхні Палесся, а пустэчы - 14 % [5, с. 100-101].

Ворныя землі складалі ў ваяводстве 24,2 %. Землі Палесся былі беднымі і пясча- нымі, патрабавалі асаблівай увагі і ўгнаенняў, якіх увесь час не хапала. Па прычыне дрэнных умоў апрацоўкі зямлі і нізкай аграрнай культуры сельскагаспадарчая вытворчасць не была дастатковай нават для ўнутраных патрэб ваяводства. Узровень тэхнічнага забеспячэння і ўраджайнасці быў на Палессі адным з самых нізкіх у тагачаснай Польшчы. Напрыклад, у гэты час у Познаньскім ваяводстве, дзе былі адны з самых урадлівых зямель, яна была вышэй у 2,5 разы. Агульны прыбытак у галі- не раслінагадоўлі з аднаго гектара на Палессі складаў 71 злоты, у той час як па Польшчы - 282 [16, s. 113].

У цэлым, як трапна адзначалі даследчыкі, па прычыне агульнай беднасці насельніцтва на Палессі “значэнне кожнага гроша без параўнання было істотна вышэйшым, чым у ін- шых рэгіёнах дзяржавы” [4, s. 64]. Найбольш цяжкае палажэнне назіралася ў работнікаў, якія працавалі цэлымі сем'ямі ў памешчыцкіх маёнтках, за што іх забяспечвалі жытлом, надзелам зямлі, а таксама натуральнай аплатай у выглядзе малака і птушкі [3, с. 174-175]. Большую частку працы ў полі, на лугах і ў лясах выконвалі сезонныя работнікі (часцей за ўсё з ліку навакольных сялян), якія так зараблялі грошы на аплату падаткаў ці адпрацоўвалі пазычапыя ва ўладальніка фальварка муку, збожжа, бульбу і г.д. [13, с. 35; 20, с. 71].

Наогул на Палессі ў гэты час не было “сапраўднага голаду, але недахопы асноўнага рацыёну вельмі цяжкія. Да бядняцкай стравы, што складаецца галоўным чынам з бульбы, капусты і непрасеянага хлеба, часта вельмі шырока не хапае нават дробку солі, а пра цукар не выпадае нават і казаць... Асноўнымі спажывецкімі артыкуламі 'жыхароў.... застаюцца хлеб, бульба, агуркі і капуста. Мяса, малако і цукар спажываюць у вельмі малых памерах”. Толькі ў выпадку спрыяльнай для вяскоўцаў кан'юнктуры ў больших памерах набываліся тавары, якія адносіліся да “элітных” (булкі, цукеркі), і гарэлка [21, s. 71].

У сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам сяляне самастойна выраблялі большасць неабходных у штодзённым жыцці рэчаў: бялізну, адзенне, абутак, земляробчыя прылады, хатні рыштунак, посуд і г. д. Пры гэтым варта адзначыць, што палескім майстрам вельмі часта ўдавалася вырабляць якасныя рэчы па вельмі нізкім кошце, аб чым, напрыклад, сведчаць славутыя кажухі з мястэчка Моталь (Драпчыпскі павет) [22, с. 58-60].

Паводле дадзеных спецыяльнай анкеты на 1925 г. хатняе палатно выраблялася ў 44 % мясцовых гаспадарак, дзякхючы чаму “амаль усё вясковае насельніцтва ўжывае палатно ўласнага вырабу на вопратку і бялізну”, фабрычная вопратка адсутнічала. Набыць саматканае палатно можна было на мясцовых кірмашах, у той час як тканіна сустракала- ся радзей, пераважна пры заказах у знаёмых майстроў. У цэлым на 1927 г., паводле ацэнак таіачасных даследчыкаў. саматужныя промыслы забяспечвалі патрэбы жыхароў Палесся ў прамысловыіх таварах на 75-80 %, што абумоўлівалася высокімі на той час заробкамі ў дадзенай сферы [21, s. 69-70; 23, с. 95].

Імкненне да самадастатковасці мясцовых гаспадарак выклікала неабходнасць вырабу самых разнастайных прадметаў хатняга ўжытку. Пры гэтым тагачасныя палешукі знаходзілі магчымасць замяніць тавары, якім, здавалася, наогул не было аналагаў: “палескі тытунь - сухія альховыя лісты з дамешкам для паху вішнёвых”. Адначасова вельмі неа- хвотна прадаваліся рэшткі сельскагаспадарчых прадуктаў, калі гэтага не вымушала патрэба. Так, у вёсцы Чудзін (Лунінецкі павет) налічвалася 5-8 гаспадарак, якія ў выпадку неўраджаяў альбо іншых праблем хавалі запасы ў дубовых кадках. Аўтар працы пра азначаную вёску Р. Ралецкі прыводзіць размову з мясцовым гаспадаром, які меў прыпасаў збожжа з палову вагона. На пытанне, чаму іх не прадае, атрымаў адказ: “не маю патрэбы прадаваць, калі грошы мне не былі (тэрмінова) патрэбны” [21, s. 71-72].

Шырока распаўсюджаным заставаўся абменны гандаль, пры чым нават у наваколлі ваяводскага цэнтра [20, с. 47]. Так, у 1932 г. настаўнік з размешчанай паблізу Брэста вёскі Чарнаўчыцы пісаў: “Продаж (прадуктаў) адбываецца пераважна за грошы, аднак нярэдка сустрэць можна і абменны гандаль, галоўнымі таварамі якога з боку вяскоўцаў выступалі малочныя прадукты, птушка, жыта і бульба” [21, s. 73-74]. Усё гэта ўплывала таксама на структуру вясковых гаспадарак, амаль у кожнай з якіх меліся ўсе неабходныя для пражывання прадукты: “Вырошчваецца тут толькі тое, што неабходна для сям'і і свойскай жывёлы”. Дакупляліся толькі тыя тавары, якіх немагчыма было зрабіць самім [22, с. 58].

Нельга не ўзгадаць таксама і шматлікую заробкавую эміграцыю палешукоў у разглядаемы перыяд у ЗША і іншыя краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Пры гэтым эмігранты сваю зямлю не прадавалі, а перадавалі яе ў часовую ўласнасць сваім блізкім, якія дапамаглі сабраць ім грошы на пераезд, а потым вярталіся дадому з заробкамі і перадавымі метадамі гаспадарання. Дзякуючы гэтаму не было, бадай, ніводнай вёскі, у якой бы рээмігрант з Амерыкі не паставіў бы хату. Разам з тым даволі часта рээмігранты марнавалі заробленыя грошы дарма, з-за чаго не змаглі адыграць адпаведнай ролі ў павышэнні агульнай гаспадарчай культуры жыхароў рэгіёна [21, s. 113-114].

Уласная гаспадарка палескіх сялян. Найбольш распаўсюджанай сельскагаспадарчай культурай заставалася жыта, што сведчыць пра недастаткова развітую сістэму гаспадарання, бо з развіццём аграрных адносін яго доля ва ўсіх краінах свету адпаведна скарачалася. Жыта жанчыны жалі сярпамі, а мхжчыны звозілі яго ў амбары [21, s. 120; 24, с. 49].

Сярод іншых карысных раслін можна назваць таксама пшаніцу і бульбу. Каля 70 % пасяўных плошчаў знаходзілася пад збожжавымі культурамі і бульбай. Аднак іх урадлівасць у параўнанні з даваеннай істотна знізілася: пшаніцы - на 12 %, жыта - на 9,2 %, бульбы - на 32 %. Паступова змяніўся і памер пасяўных плошчаў, занятых пад сельскагаспадарчыя культуры: напрыклад, паводле ваяводскай справаздачы ў 1925 г. пшаніцай было занята 28 % зямельных плошчаў (у 1913 г. - 33,6 %), жыт'ам - 63,7 % (57,8), бульбай - 61,8 % (46 %) [25, с. 87]. Пасевы льну і іншых тэхнічных культур былі нязначнымі. Плошчы пад шматгадовымі травамі ў сувязі з панаваннем трохпольнай сістэмы таксама мелі невялікую ўдзельную вагу.

Сельскагаспадарчыя расліны цярпелі ад розных шкоднікаў, найбольш распаўсюджанымі з якіх былі галаўня і каларадскі жук. З мэтай барацьбы з апошнімі напачатку 1930-х гг. арганізавалі спецыяльную акцыю сярод школьнікаў, якія сабралі 3 858 літраў каларадскага жука. За кожны здадзены літр выплачвалася 5 грошаў, усяго за час правядзення акцыі было выплачана 192 злотых 50 грошаў [19, с. 146].

Тэхнічны прагрэс пранікаў у мясцовую сельскую гаспадарку даволі марудна: напрыклад, можна падкрэсліць, што ў гэты час у некаторых вёсках дзейнічалі станцыі па ачыстцы насення, акрамя таго, выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны: веялкі, культыватары, сячкарні, жнейкі, млынкі, малацілкі і г. д. [26, с. 192-193].

У пераважнай большасці гаспадарак адзіным удабрэннем заставаўся гной. Вельмі часта поле, якое восенню збіраліся пераараць, на працягу вясны і лета з мэтай яго ўгнаення служыла пашай для жывёлы. Праблема здабытку ўгнаенняў заставалася вельмі важнай, і, па падліках даследчыкаў, на гэтую мэту ішло каля трэці ўсёй працы селяніна. Акрамя таго, даволі часта гной быў даволі дрэннай якасці з-за слабых кармоў, таму “вельмі часта кароў, якія ўжо амаль не давалі малака, трымалі як вырабніц гною” [21, s. 119].

Жывёлагадоўля часта вялася не толькі дзеля ўласных патрэб, але і адыгрывала асаблівую ролю ў гаспадарцы - выступала ў якасці паказчыка заможнасці і формы ашчаднасці. Гэта мела значэнне перш за ўсё пры аплаце падаткаў, калі продаж жывёлы быў галоўным, а часта адзіным сродкам атрымання наяўных грошаў: “Каб атрымаць патрэбныя фінансы на аплату падаткаў і ажыццяўленне адпаведных пакупак, прадавалі карову альбо цяля. Іх ахвотна куплялі яўрэі і потым збывалі ў Варшаве” [21, s. 73; 23, с. 95].

Свіней мясцовыя сяляне часта адпускалі ў лес для самастойнага пракорму, і толькі калі гаспадару патрабавалася сала, іх пачыналі карміць бульбай і мукой. Разам з тым колькасць свіней у мясцовых гаспадарках адставала ад іншых рэгіёнаў: так, на 100 га на Палессі прыходзілася ўсяго 20 свіней, у той час як, напрыклад, у Велікапольшчы - 66. У адной са справаздач палескага ваяводы адзначалася, што “жывёлагадоўля... развіта добра. Палескія свінні пры скрыжаванні з англійскай пародай давалі добры прыплод, і таму. адсюль вывозілі (за мяжу) шмат мясной нрадхкцыі. якая вызначалася высокай якасцю і экалагічнымі ўмовамі вытворчасці” [19, с. 147; 26, с. 193].

Дзякуючы шматлікім лугам на Палессі вельмі шырока распаўсюджанай стала авечкагадоўля (тут утрымлівалася 17 % усяго пагалоўя авечак міжваеннай Польшчы). Разам з тым, паводле ацэнак спецыялістаў, авечкі мелі тоўстую поўсць, а іх мяса было нясмачным [5, с. 101].

Для абслугоўвання жывёлагадоўлі існава- ла ветэрынарная служба, у некаторых вёсках дзейнічалі ветэрынарныя амбулаторыі, якія знаходзіліся пад кіраўніцтвам і на ўтрыманні мясцовых улад. Што датычыцца птушкагадоўлі, то “курэй у вёсцы (Чудзін) вельмі мала. Яйкі снажываюцца ва ўласнай гаспадарцы і часткова выменьваюцца ў крамах на соль, фарбу для палатна, запалкі і іншую дробязь”. Курэй пераважна пакідалі на ўласны пошук корму. Зімою ў гаспадарках трымалі некалькі гусей, якія вясной давалі прыплод, што цэлае лета пасвіўся на балотах. Восенню птаства прадавалі за невялікі кошт, выкліканы шырокай прапановай, на зіму ж пакідалі мінімальную колькасць птушак з мэтай далейшага іх развядзення [21, s. 73-74, 121].

З мэтай павышэння ўзроўню аграрнай культуры мясцовыя ўлады арганізоўвалі на Палессі сельскагаспадарчыя гурткі, якія су- працоўнічалі з адміністрацыяй і з яе дапамогай стваралі пункты арэнды сельскагаспадарчай тэхнікі і інвентару. Па іх ініцыятыве стваралася гандлёва-сельскагаспадарчыя (збытавыя) арганізацыі. Дзякуючы Палескаму ваяводскаму таварыству зямельных арганізацый Палессе было прадстаўлена на Познаньскай выставе-кірмашы і на выставе ў Стакгольме. Акрамя таго, праводзіліся асветніцкія гутаркі і спецыяльныя курсы, сельскагаспадарчыя конкурсы па жывёлагадоўлі і раслінаводству, за перамогу на якіх прэзентаваўся сельскагаспадарчы інвентар, літаратура па сельскагаспадарчай тэматыцы [19, с. 148-149; 25, с. 88].

Заключэнне

Палескае ваяводства займала асаблівае месца ў народна-гаспадарчым комплексе міжваеннай Польшчы. Па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця Палессе характарызавалася як найбольш адсталы і неразвіты рэгіён, але такое адставанне ў многім перабольшвалася і разглядалася як экзотыка, што адначасова пры ўсіх сваіх недахопах надавала палешукам своеасаблівага каларыту, рамантычнасці і прыцягальнай непаўторнасці.

Дамінуючую частку мясцовага насельніцтва складала сялянства, якое вымушана было жыць і працаваць у вельмі складаных прыродна-геаграфічных умовах, перш за ўсё на глебах даволі невысокай урадлівасці і надзвычай забалочаных. У такіх неспрыяльных абставінах для ўласнага выжывання палескія сяляне вымушаны прыкладаць вялікія намаганні, напружана працаваць. Акрамя таго, патрабавалася кемлівасць і дасканаласць, каб забеспячыць сваю гаспадарку самым неабход- ным па прычыне даволі слабага распаўсюджвання рынкавых адносін. Усё гэта прыводзіла да таго, што нават на фоне сялян з суседніх ваяводстваў палешукі вызначаліся больш нізкім узроўнем дабрабыту і надзвычай цеснай сувяззю з сельскай гаспадаркай.

Такім чынам, Палессе ў 1921-1939 гг. з'яўлялася спецыфічным рэгіёнам у складзе тагачаснай Польскай дзяржавы, які характарызаваўся даволі істотнай эканамічнай адсталасцю, слабаразвітай транспартнай сеткай і невысокім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці, але з-за недастатковай вывучанасці навукоўцамі азначанага рэгіёна ў свядомасці тагачаснага грамадства панавалі стэрэатыпы і гіпербалізацыя, што адначасова рабіла яго надзвычай прывабным і цікавым, перш за ўсё для турыстаў, з прычыны сваёй маляўнічасці і спецыфічнасці. Разам з тчм многія прадстаўнікі міжваеннага польскага грамадства даволі часта ставіліся з пагардай да жыхароў Палесся, але варта падкрэсліць, што выжыць самім у такіх неспрыяльных умовах удалося б далёка не ўсім.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Токць, С.М. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: Другая палова XIX - першая траціна XX ст. / С.М. Токць. - Мінск: Тэхналогія, 2007. - 308 с.

2. Saga o Polesiu: historia-ludzie-wspomnienia / opracowal zespol redakcyjny: B. Milaszewski [et al.]. - Warszawa: Graf, 2008. - 127 s.

3. Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. - Смаленск : Інбелкульт, 2013. - 368 с.

4. Cichoracki, Р. Wojewodztwo Poleskie 19211939. Z dziejow politycznych / P. Cichoracki. - Eomianki: Wydawnictwo LTW; Wroclaw: Wydzial Nauk Historycznych i Pedagogicznych Uniw. Wroclawskiego: Instytut Hist. Uniw. Wroclawskiego, 2014. - 477 s.

5. Томчонек, С. Полесское воеводство 1918-1939 гг. (избранные проблемы) / С. Томчонек // Славянскія краіны ў эпоху глабалізацыі: зб. навук. прац / Брэсц. дзярж. тэхн. ун-т. - Брэст, 2004. - Вып. 1. - С. 99-103.

6. Олюнина, И.В. Социальная культура Белорусского Полесья в работах К. Мошиньского 1920-1930-х гг. / И. В. Олюнина // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 11. - Мінск: Права і эканоміка, 2011. - С. 441-447.

7. Qbr^bski, J. Polesie: studia etnosociologicz- ne / J. Obiybski. - Warszawa: Oficyna Naukowa, 2007. - T. 1. - 574 s.

8. Чарнякевіч, І.С. “Чалавек апалітычны”: паляшук і польска-савецкая вайна 1919-1920 гг. / І.С. Чарнякевіч // Геополитические трансформации в Восточной Европе между двумя мировыми войнами (К 90-летию подписания Рижского мирного договора): сб. мат. Междунар. науч.-практ. конф., Брест, 17-18 марта 2011 г. - Брест: БрГУ им. А.С. Пушкина, 2011. - С. 244-251.

9. Олюнина, И.В. Белорусское Полесье в работах польских этнологов 1920-1930-х годов / И.В. Олюнина // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 5. - Мінск: Права і эканоміка, 2008. - С. 431-439.

10. Marczak, М. Przewodnik po Polesiu / M. Marczak. - Brzesc: Nakladem Polskiego Towa- rzystwa krajoznawczego, 1935. - 160 s.

11. Qssendowski, F.A. Polesie / F.A. Ossendowski. - Poznan: Wydawnictwo Polskie, 1934. - 201 s.

12. Niezbrzycki, J. Polesie: opis wojskowo-geograficzny i studjum terenu / J. Niezbrzycki. - Warszawa: Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, 1930. - 455 s.

13. Sleszynski, W. Wojewodztwo Poleskie / W. Sleszynski. - Krakow: Avalon, 2014. - 335 s.

14. Сорокин, а. а Аграрный вопрос в Западной Белоруссии. 1920-1939 гг. / А.А. Сорокин. - Минск: [Наука и техника], 1968. - 201 с.

15. Пашкович, Е.И. Краеведческие альманахи как источник по истории повседневности на Полесье в 30-е гг. XX в. / Е.И. Пашкович // Социокультурная жизнь: история повседневности: сборник мат. регионал. науч.-практ. конф., Брест, БрГУ им. А.С. Пушкина 27 ноября 2015 г. - Брест, 2016. - С. 121-129.

16. Tomczonek, Z. Wies Poleska, 1918-1939 / Z. Tomczonek // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёну Беларусі: мат. Міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 23-24 крас. 1998 г.: у 2 ч. - Брэст: БрДУ імя А.С. Пушкіна, 1998. - Ч. 2. - С. 110-115.

17. Смолярчик, А. Полесское воеводство в общественной, культурной и религиозных структурах Второй Речи Посполитой / А. Смолярчик // Славянскія краіны ў эпоху глабалізацыі: зб. навук. прац / Брэсц. дзярж. тэхн. ун-т. - Брэст, 2004. - Вып. 1. - С. 103-111.

18. Сильванович, С.А. Планы и реальность польской политики на Полесье в 1921-1939 гг. / С.А. Сильванович // Мат. IV Междунар. науч.-практ. конф. “Устойчивое развитие экономики: состояние, проблемы, перспективы”. - Пинск: ПолессГУ, 2010. - Ч. II. - С. 108-110.

19. Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Івацэвіцкі раён / У.В. Здановіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А.А. Гарбацкага. - Брэст: Брэсц. друкарня, 2009. - 563 с.

20. Полуян, И.В. Западная Белоруссия в период экономического кризиса, 1929-1933 гг. / И.В. Полуян. - Минск: Навука і тэхніка, 1991. - 205 с.

21. Tomaszewski, J. Z dziejow Polesia, 19211939: zarys stosunkow spoleczno-ekonomicznych / J. Tomaszewski. - Warszawa: Panst. Wydaw. Nauk., 1963. - 208 s.

22. Никитенков, И. Народные ремесла в экономике Полесского воеводства (1920-1939 годы) / И. Никитенков // Беларусь і Польшча ў XX стагоддзі: агульнае і адметнае ў гістарычных лёсах: мат. Міжнар. студ. навук.-практ. канф., Брэст, 7-8 крас. 2000 г. - Брэст: БрДУ 2001. - С. 58-60.

23. Мисиюк, В.С. Экономические условия модернизации крестьянского хозяйства Западной Белорусии (1921-39 гг.) / В.С. Мисиюк // Славянские страны в условиях системной трансформации и европейской интеграции: сб. науч. тр. / Брест. гос. техн. ун-т. - Брест, 2005. - Вып. 2. - С. 95-99.

24. Кухарев, Б.Е. Сельское хозяйство Западной Белоруссии (1919-1939 гг.) / Б.Е. Кухарев. - Минск: Выш. шк., 1975. - 110 с.

25. Сілюк, Т.С. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Івацэвіччыны ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай (1921-1939 гг.) / Т.С. Сілюк // Вучон. зап. / Брэсц. дзярж. ун-т. - Брэст, 2011. - Вып. 7, ч. 1. - С. 83-90.

26. Тахіян, Т.М. Умовы развіцця сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю на землях Івацэвіччыны ў 1921-1939 гг. / Т.М. Тахіян // Осень 1939 года: коренной перелом в судьбе белорусского народа: мат. регионал. науч.-практ. конф., посв. 70-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР, БрГТУ, 24-25 сент. 2009 г. - Брест, 2009. - С. 192-197.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.

    реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.

    реферат [25,6 K], добавлен 19.11.2012

  • Мирный договор в Риге 18 марта 1921 г. подвел итог советско-польской войны и юридически закрепил захват Польшей этнических белорусских и украинских земель. Целенаправленная политика ассимиляции и полонизации представителей национальных меньшинств.

    реферат [20,7 K], добавлен 21.01.2009

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы. Намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе. Ўплыв Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны. Фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.

    курсовая работа [47,2 K], добавлен 25.11.2010

  • 1917-1918 рр. - період української національно-демократичної революції. Українська Центральна Рада (УЦР) під керівництвом М.С. Грушевського. Напрямки політичної програми УЦР, її прорахунки. Політичний курс більшовиків, наслідки політики індустріалізації.

    презентация [6,4 M], добавлен 06.01.2014

  • Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.

    реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

  • Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.

    дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012

  • Аналіз становлення та функціонування білоруської політичної еміграції в Чехословаччині міжвоєнного періоду. Загальна характеристика цього осередку, що був переважно студентським та розподілявся на два політичних табори - радянського і незалежницького.

    статья [20,6 K], добавлен 14.08.2017

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Економічні передумови проведення аграрної реформи. Основні напрями польської урядової аграрної політики, шляхи та методи її реалізації у процесі реформування аграрного устрою у 1921-1939 рр. та її наслідки для соціально-економічного розвитку країни.

    дипломная работа [41,0 K], добавлен 06.07.2012

  • Закономірності та особливості відносин польської і української громади в Другій Речі Посполитій на місцях і в політичному житті в міжвоєнний період. Загальна картина розвитку подій та їх вплив на українську національну меншину Польщі 20-х-30-х рр. XX ст.

    научная работа [516,9 K], добавлен 10.12.2013

  • Западная Беларусь в составе Польши (1921–1939): социально–экономическое, политическое и культурное положение. Рижский мирный договор, его значение. Концентрационный лагерь в Берёзе–Картузской. Воссоединение Западной Беларуси с БССР. Политика полонизации.

    контрольная работа [169,3 K], добавлен 25.05.2015

  • Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.

    реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.