Жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка
Дзяцінства Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Служба ў Чырвоний Арміі. Раненне на фронце, дэмабілізацыя. Грамадская дзейнасць будучага пісьменніка. Праца ў часопісе і першая тэатральная пастаноўка. П'есы драматурга і іх сюжэты. Поспехі і няўдачы. Сыход з жыцця.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.06.2022 |
Размер файла | 27,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка
Змест
Уводзіны
1. Дзяцінства
2. Служба ў арміі
3. Грамадская дзейнасць
4. Праца ў часопісе і першая тэатральная пастаноўка
5. Знаёмства з першай жонкай
6. Поспех
7. Няўдача
8. Развод
9. Папулярнасць
10. Знаёмства з другой жонкай
11. Сыход з жыцця
12. Памяць
Заключэнне
Спіс крыніц
Уводзіны
“Я зноў напісаў камедыю, вось якая здарылася са мной трагедыя”.
Андрэй Макаёнак - выбітная фігура не толькі ў беларускай, але і ў еўрапейскай камедыяграфіі другой паловы ХХ стагоддзя. Ен быў усебакова адораным чалавекам: акцёр, паэт, мастак, празаік, драматург, разьбяр па дрэве. Менавіта ён падарыў нам “Зацюканага апостала”, “Лявоніху на арбіце”, “Трыбунал”, “Таблетку пад язык” і іншыя творы, якія весяляць і трывожаць, абнадзейваюць і папярэджваюць. Макаёнак - аўтар шматлікіх кінасцэнарыеў: "Шчасце трэба берагчы", "Рагаты бастыён", "Пасля кірмашу" і гэтак далей. Яго працы перакладаліся на іншыя мовы. Ён і сам з'яўляўся перакладчыкам. Дзякуючы яму на беларускай мове з'явіліся п'есы Леаніда Зорына «Дабракі», «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Надара Думбадзе і Гіга Лордкіпанідзе, «Чацвёрты» Канстанціна Сіманава і інш. Можа быць, без Андрэя Макаёнка беларуская літаратура зараз не была бы такой, якой мы яе ведаем. Яго поле дзейнасці, у якiм ён адчуваў сябе як рыба у вадзе, - сатыра. Гіпербала, завастрэнне, гратэск, адкрыты фарс, насычэнне іроніяй, хвосткі народны гумар, аптымістычная трагедыя - усё гэта Андрэй Макаёнак. “У асобе Макаёнка беларуская драматургія здабыла годнага прадаўжальніка традыцый Янкі Купалы і Кандрата Крапівы”, - пісаў аб ім Іван Шамякін, яго сябар. Вядомы рускі крытык Іна Вішнеўская казала так : "Макаёнак і яго пакаленне здолелі сказаць ад імя сваіх народаў нешта такое блізкае ўсім людзям планеты, што яны рашуча ўвайшлі ў "сардэчныя" спісы Усесаюзнай сучаснай сцэны". Што ж сказаў Макаёнак сваімі п'есамі, якія ён пісаў трыццаць гадоў з шасцідзесяці?
Ён адным з першых выступіў у 50-я гады супраць так званай тэорыі бесканфліктнасці, якая, нібы пена, усплыла на неспакойнай пасляваеннай рэчаіснасці. Вораг разбіты, і ўсе супярэчнасці вырашаны, вяшчала гэтая тэорыя. Цяпер засталося толькі сцвярджаць лепшае за кошт добрага. Андрэй Макаёнак публіцыстычна востра ўпіўся ў гэтую тэорыю -- зноў жа не ўдзелам у дыскусіях, а п'есай “Выбачайце, калі ласка!”(“Камяні ў печані”). “Выбачайце, калі ласка!”- сказаў ён гэтай п'есай усім, хто марыў звесці на нішто драматургічную практыку.
Макаёнак быў упэўнены, што гумар - гэта вялізарная ўнутраная свабода. У гэтым полымі чалавечага смеху згарае ўсё выдуманае і дрэннае. Гумар - пачуццё ласкавае і ўсмешлівае, якое дае радасць зносін з цікавым чалавечым светам, дзе сум і смех заўсёды побач. Таму ён ніколі не адступаў ад свайго жадання пісаць камедыі і сатыры. “Жыццё дае столькі фактаў і гатовых сітуацый, што варта толькі добрасумленна запісаць іх -- і атрымаецца сатыра”.
Здаецца, імя такога чалавека, як ён, павінен ведаць кожны, яно павінна застацца ў гісторыі назаўсёды, але сёлета спаўняецца 40 гадоў з смерці Андрэя Макаёнка, і мы бачым, што імя літаратурнага генія паўзабыта. У большасці людзей яно ассацыюецца з назвай вуліцы, на якой знаходзіцца Белтэлерадыёкампанія. А некалі яго імя было на вяршыні спісаў самых запатрабаваных аўтараў. Не было ніводнага тэатра, дзе не ішлі б яго п'есы, а тэатр, вядома, патрабавальны, капрызны, часам жорсткі. Крытыкі з захапленнем пісалі: “Новая камедыя Макаёнка - радасць зносін з найцікавым светам, які завецца тэатрам Андрэя Макаёнка”. Поспех спектакляў па яго п'есах быў амаль запраграмаваны. Ён быў пісьменнікам, на якога ўскладаліся надзеі, аўтар, з-пад пяра якога выходзілі шэдэўры. Тэатр ашчаслівіў Макаёнка на многія гады, зрабіў яго сваім чалавекам, прыняў ў вялікую сям'ю.
Ў п'есах Андрэя Ягоравіча няма пераймальнасці, у іх ёсць толькі моцнае імкненне сказаць новае слова. Наступальнасць, рашучасць, упэўненасць былі ўласцівыя як натуры Андрэя Макаёнка, так і яго п'есам. Яны - часцінка яго біяграфіі.
Дзякуючы Макаёнку праблематыка цяперашняй камедыі стала значна сур'ёзней, глыбей, разнастайней. Сёння яна не толькі смешыць і забаўляе. Ёй даступныя высокія думкі і пачуцці.
Андрэй Ягоравіч Макаёнак ззяў на літаратурным небасхіле, як ззяе Паўночная зорка ў марозную зімовую ноч. Ён дасягнуў значных поспехаў у многіх галінах, пакінуў за сабой багатую культурную спадчыну. Але лёс драматурга нельга назваць лёгкім.
макаенок драматург пісьменнік п'еса
1. Дзяцінства
Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч Макаёнак 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Яго дзяцінства было такое ж, як і ў іншых дзяцей таго часу. Жылося бедна, галадалі, елі стравы, прыгатаваныя з лебяды, лісця ліпы і нават бацвіння. Вось так ужо ў дарослым узросце казаў пісьменнік пра гэтыя часіны: «Цяпер запознена магу прызнацца, што даводзілася, азірнуўшыся па баках, спешна выгортваць з барознаў толькі ўчора пасаджаную бульбу. Было. Цяпер ужо за даўнасцю можна прызнацца. А тады -- крый бог -- даведаўся б мой бацька, -- пісягоў на спіне пананасіў бы». Бацька быў арганізатарам мясцовага калгаса, вялікім актывістам. Ён не даваў сваім старэйшым сынам Андрэю і Івану, нягледзячы на іх дзіцячы ўзрост, адседжвацца дома. Адпраўляў падлеткаў пасвіць свіней. Хлопцы вырашылі чаргаваць «працадні», каб хоць праз дзень наведваць школу. Макаёнак вельмі хацеў у школу, бо не жадаў адставаць ад сваіх сяброў. Каб пайсці вучыцца, яму павінна было быць сем гадоў, але да сямі яму не хапала пару месяцаў.
Упарты хлапчук днямі праседжваў пад вокнамі школы, пакуль настаўніца з наступленнем халадоў не ўпусціла яго ў клас з умовай: справішся з праграмай - будзеш вучыцца. У 1927 годзе Андрэй паступіў у Борхаўскую пачатковую школу. “У пяты клас, - прызнаваўся пісьменнік, - хадзіць было далекавата, аж за восем кіламетраў. I, калі адкрылася школа ў вёсцы, якая была бліжэй на пяць кіламетраў, бацькі вырашылі: лепей два разы пахадзіць у пяты клас, але бліжэй, чым бегаць па навуку далёка.
На лапцях эканомія”. Таму адукацыю працягнуў у Журавіцкай сярэдняй школе. Вучыўся Андрэй Ягоравіч добра: дапытлівасць, імкненне хутчэй вызначыць свой жыццёвы шлях вылучалі юнака сярод яго аднагодкаў. Акрамя вучобы хлопец усур'ёз захапіўся маляваннем. У яго ўмелых руках слухалася гліна. Бацька падтрымліваў і заахвочваў здольнасці сына. У Журавіцкай школе раскрыўся адзін з бакоў адоранай натуры Андрэя Макаёнка - артыстычныя здольнасці. Ён з задавальненнем і пэўным акцёрскім майстэрствам дэкламаваў на школьнай сцэне гумарыстычныя вершы, папулярныя ў той час байкі, імправізаваў у шматлікіх сцэнках. Скончыўшы ў 1938 годзе Журавіцкую сярэднюю школу, юнак паступіў у вучылішча, якое праз некалькі месяцаў кінуў. Ён хутка зразумеў, што яго сапраўднае прызванне - мастацтва. Андрэй падаў дакументы ў Маскоўскі інстытут кінематаграфіі, але не прайшоў выпрабаванне. Яму параілі прыехаць у наступным годзе.
2. Служба ў арміі
Але ў 1939-м Макаёнак быў прызваны ў Чырвоную Армію. У першы час ён служыў у Грузіі і на Каўказе. І хоць ён быў не радавым салдатам, а намеснікам камандзіра роты, але лягчэй ад гэтага не было. Макаёнак так успамінаў сваю службу: “Прывезлі мяне на Каўказ, у Грузію. Чаму я быў вельмі рады. Пасля борхаўскіх палёў і лугоў Каўказ з яго гарамі, цяснінамі, скаламі - здаваўся казачнай краінай спачатку. А вось паходы з поўнай баявой выкладкай хутка вытруцілі гэтае захапленне гарамі. Дамашняя раўніна снілася не раз і здавалася далёкім раем”. Паступова пісьменнік уцягнуўся ў вайсковае жыццё, і тое, што напачатку здавалася такім цяжкім і непасцігальным, зрабілася паўсядзённым, звычайным, што можна было ўспрымаць нават з гумарам. Армія запомнілася яму не толькі цяжкасцямі, якія прыходзілася пераадольваць штодня, але і новымі ўражаннямі, знаёмствамі, сяброўствамі.
Пачалася Вялікая Айчынная вайна. У жніўні 1941 года частку, дзе служыў Макаёнак, накіравалі ў бок іранскай граніцы (была пастаўлена задача ўвайсці ў Іран, каб папярэдзіць уварванне туды армадаў вермахта). Прыйшлося рабіць двухсоткіламетровы пешы пераход і зведаць спякоту, пыл, пот, смагу. І яшчэ было адчуванне таго, што ўсё гэта дарэмна, непатрэбна. Хацелася на фронт, у бой. I толькі ў 1942 годзе для Макаёнка пачалася сапраўдная вайна: з Ірана частка была перакінута на Крымскі паўвостраў для ўдзелу ў сумна славутым Керчанска-Феадасійскім дэсанце. Амаль паўгода ўдзельнічаў Андрэй Макаёнак у жорсткіх, крывавых баях. Пад шквалістым агнём праціўніка неаднойчы глядзеў смерці ў вочы. І неаднойчы з поспехам выходзіў з самых складаных сітуацый. Здавалася, кулі і мінамётны агонь яму нішто. Аднак 10 красавіка 1942 года атрымаў надзвычай цяжкае раненне абедзвюх ног (ад блізкага выбуху быў паранены ў нагу, хацеў схавацца ў варонцы, але ўцягнуць ногі не паспеў. Новы выбух.
Цяпер паранены абедзьве нагі). Вось, як потым распавядаў Макаёнак аб гэтай сітуацыі журналістам: “Схаваў я туды толькі галаву ды пуза, палічыўшы гэтыя дэталі, так бы мовіць, больш каштоўнымі. Паспеў толькі глянуць на ногі і зразумеў, што справы з імі дрэнныя. Кроках у чатырох выбухнула яшчэ адна міна. Шпурнула мяне хваляй выдатна, а што яшчэ горш -- зноў нагам дасталася. Зірнуў на іх на гэты раз -- зусім бяда: адна ступня пасечана, а іншая зусім ніякая, кроў цячэ бруёй”. У ваенным шпіталі яму памылкова дыягнаставалі гангрэну і збіраліся ампутаваць ногі. Для 21-гадовага Андрэя гэта было жыццёвай трагедыяй. Як сцвярджаў Іван Шамякін, сябар будучага пісьменніка, адзін са спецыялістаў шапнуў Макаёнку, што ў гэтым няма неабходнасці, што ўрачы памыляюцца ў дыягназе. Юнак вырашыў не здавацца. Калі дужыя санітары прыйшлі па параненага, іх спыніў выстрал у столь. Для самога Макаёнка гэты ўчынак стаў ці не галоўным жыццёвым урокам. У шпіталі таленавіты малады чалавек напамяць вывучыў амаль усю “Энеіду” Катлярэўскага на ўкраінскай мове па кнізе, якую падарыў яму шпітальны ўрач.
“Я разумеў потым кнігу Барыса Палявога “Аповесць аб сапраўдным чалавеку” -- навучыцца хадзіць без мыліц, а пасля і без палачкі”.
Чалавек-жыццялюб пазней успамінаў не фізічныя пакуты выздараўлення, а спагадлівых урачоў. Пісьменнік выбраўся з Крыма і трапіў на Вялікую зямлю - у Краснадар, а потым у Баку, Нахічавань і Тбілісі ажно на пяць месяцаў шпітальнага жыцця са шматлікімі аперацыямі, якія рабіліся без наркозу, бо Макаёнак баяўся, каб ногі яму ўсё ж не адрэзалі. Іх урэшце ўратавалі. На фронт больш Андрэй Ягоравіч не трапіў: неўзабаве пасля выпіскі са шпіталя раны зноў адкрыліся, таму дэмабілізацыя зрабілася непазбежнай. Адзін год Макаёнак быў ваенруком у Акаўрцкай школе ў Грузіі. Вёска Акаўрты, непадалёк ад славутага грузінскага горада Горы, населена была пераважна азербайджанцамі. Там ён пачаў выкладаць ваенную справу. У адносінах да сябе ён пачуў шчырую грузінскую гасціннасць, якая вядомая на ўвесь свет. Паранены беларус усяляк стараўся аддзячыць жыхарам вескі: зімой на хворых нагах ён штодня падымаўся з вучнямі ў горы, каб сабраць хоць некалькі вязанак галля, дэфіцытнага на той час паліва. Удалечыні ад Радзімы ён пражыў да 1943 года.
3. Грамадская дзейнасць
Пасля вызвалення Беларусі вяртаецца на родную Гомельшчыну ў студзені 1944 года. Маці Макаёнка не спадзявалася ўбачыць сына жывым, бо ёй расказаў адзін зямляк, што бачыў, як Андрэй загінуў ад разрыву міны. Пісьменнік узрадаваўся, што хата ўцалела, што маці і браты былі жывыя. Але Андрэй Ягоравіч даведаўся, што ў час вайны за сувязь з партызанамі быў расстраляны бацька, Ягор Сяргеевіч.
Макаёнак адразу ўключыўся ў работу. Адукаванага хлопца, былога палітрука, неўзабаве прызначылі сакратаром райкома камсамола. Ён разам з іншымі будаваў жыллё ў вёсках замест лясных зямлянак, арганізоўваў вучэбны працэс у школах, некаторы час нават сам працаваў ваенруком у Журавічах. На камсамольскіх і партыйных пасадах Андрэй Макаёнак працаваў да канца 40-х гадоў. Пасля Журавічаў ён адзін год узначальваў гарком камсамола ў Гродне (люты - жнівень 1945) і прыкладна столькі ж часу працаваў загадчыкам парткабінета Магілёўскага чыгуначнага вузла (жнівень 1945 - чэрвень 1946 гг). Працуючы ў Гродне і Магілёве, Андрэй Ягоравіч заўсёды клапаціўся пра родных: дапамагаў у сельскагаспадарчых работах, дзяліўся пайком, які выдавалі партработнікам. У сваім дзённіку ў гэты час ён занатаваў наступнае: «…спадзяюся на свае здольнасці, што ўсё-такі з часам вылезу на нейкую сопку, вышыню, што я ўсё-такі змагу нешта даць. Карацей -- пасягаю на вялікае ў жыцці. Цікава, што скажа будучае?» Неўзабаве Макаёнак пазнаёміўся з Іванам Шамякіным, які стаў яму сябрам на ўсё жыццё. “Ты паспрабуй з кім-небудзь прамаўчаць хоць з паўгадзіны, што ў вас атрымаецца? Нічога. А мы адзін другому і не замінаем, і не надакучым. Добра нам…» Пракладна ў гэты час адбыўся яго прыход у драматургію. У пасляваенныя гады, калі не хапала кніг, тэкстаў п'ес для самадзейных мастацкіх пастановак, малады камсамольскі работнік, каб заняць гарадскую моладзь пасля працоўнага дня, напісаў для аматараў сцэнічнага мастацтва Гродна аднаактовую п'есу “Добра, калі добра канчаецца”. Спроба аказалася ўдалай: твор быў адзначаны прэміяй на рэспубліканскім конкурсе і надрукаваны ў “Чырвонай змене” 13 ліпеня 1946 года.
Нейкі час пабыў Макаёнак і на пасадзе народнага суддзі, хоць зноў жа не меў ні юрыдычнай адукацыі, ні схільнасцей да гэтай прафесіі. Асабліва бянтэжыла яго, што дзеля выканання жорсткіх прадпісанняў улады трэба было «дубасіць дубінкай у сваім гняздзе», за самыя дробныя праступкі няўмольна караць шматпакутных землякоў.
Хлопцу хацелася атрымаць сур'ёзную адукацыю, каб стаць сапраўдным пісьменнікам. Ён выбраў аддзяленне журналістыкі ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ (1947 - 1949). Там была добрая стыпендыя -“разы ў чатыры большая, чым у любым інстытуце”. Палову яе Макаёнак аддаваў маці “каб падтрымліваць братоў і пляменніка” (Шамякін). Два гады навучання Андрэй Макаёнак выкарыстаў вельмі плённа. Вялікі аб'ём праграмных заданняў не перашкаджаў яму знаёміцца з дадатковай літаратурай, якая патрэбна была яму для ўласнай творчасці. Не ўпускаў ён магчымасці схадзіць у тэатр, перачытаць часопіс з цікавай драматургічнай навінкай. I пісаў. Пісаў шмат, з задавальненнем, хоць з друкаваннем і не спяшаўся.
4. Праца ў часопісе і першая тэатральная пастаноўка
Скончыўшы гэтую навучальную ўстанову, Андрэй Макаёнак на партыйную работу не пайшоў, а стаў журналістам у 1949 годзе і працаваў у сатырычным часопісе «Вожык», загадваў аддзелам прозы. Галоўным рэдактарам часопіса быў у той час вядомы беларускі сатырык і гумарыст Кандрат Крапіва, які стаў для Андрэя Макаёнка літаратурным настаўнікам. Сатырычную камедыю “Хто смяецца апошнім” пачатковец ведаў на памяць ад першай да апошняй рэплікі і сам марыў напісаць такі ж моцны твор. Праца ў рэдакцыі «Вожыка» садзейнічала развіццю літаратурных здольнасцей маладога пісьменніка, фарміраванню яго творчай індывідуальнасці, шліфоўцы прыроджанага таленту сатырыка-камедыёграфа. «Гэта была вялікая школа, дзе адточвалася пяро. Я вывучыў геаграфію рэспублікі, яе «глыбінкі» ў шматлікіх камандзіроўках», - падкрэсліваў ён, ужо стаўшы вядомым драматургам.
1951 год - на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы (цяпер - Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) ставіцца драма Макаёнка “На Досвітку”, у якой пісьменнік працягваў мастацкае даследаванне жыцця Захаду, распачатае ім яшчэ ў аднаактавых п'есах. Большасць крытыкаў хвалілі тэатр за адкрыццё цікавага драматурга, а сам Андрэй Ягоравіч прызнаваўся, што менавіта супрацоўніцтва з купалаўцамі раскрыла для яго сакрэты творчасці для сцэны. У 1953 годзе пісьменнік пакідае часопіс “Вожык”, каб цалкам прысвяціць сябе творчай працы.
5. Знаёмства з першай жонкай
Прыкладна ў гэты час ён пазнаёміўся са сваёй першай жонкай, пра якую захавалася вельмі мала звестак. Звалі яе Алена Сяргееўна. З ёй ён часта прыходзіў у госці да Івана Шамякіна і яго радні. Алена лічылася першай прыгажуняй сярод жонак пісьменнікаў, і гэта меркаванне, безумоўна, было справядліва. Але многім маладзенькая жонка драматурга здавалася залішне легкадумнай. У гэтым шлюбе ў пары нарадзілася двое дзяцей: Ала і Сяргей. Алена Сяргееўна працавала ў школе педагогам. Яна была добрай. Дзеці яе любілі.
6. Поспех
Праз невялікі прамежак часу Андрэй Ягоравіч прадстаўляе публіцы сатырычную камедыю «Выбачайце, калі ласка» (1953) - першую п'есу, якая прынесла яе аўтару заслужаную славу і прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Твор паставілі 200 тэатраў СССР, імя драматурга было паўсюль. П'еса стала пачаткам літаратурнага лёсу, праграмным творам і творчай візітоўкай Макаёнка-драматурга. У ёй пісьменнік асуджаў бяздумнае выкананне калгасамі планавых нарыхтовак, востра крытыкаваў прыпіскі, паказуху, якія квітнелі ў розных структурах кіраўніцтва сельскай гаспадаркай. П'еса аказалася настолькі смелай для свайго часу, што блізкія сябры драматурга непакоіліся за яго лёс. Іван Шамякін, па яго ўласным прызнанні, «неаднойчы радаваўся і нават па-творчаму зайздросціў Макаёнку, калі ў самых глыбінках -- у калгасах, у райцэнтрах -- чуў кароткія і вычарпальныя характарыстыкі: “Калібераў”, “А гэта Моцкін”, -- слухачы ведалі, аб кім ідзе размова, і весела смяяліся». Такі фенаменальны поспех натхніў Андрэя Макаёнка і ён пачаў плённа працаваць над новай работай.
7. Няўдача
У 1957 годзе свет убачыла сатырычная камедыя “Каб людзі не журыліся”. П'есай цікавіліся за межамі Беларусі, аднак яна не была паспяховай. Спектакль купалаўцаў пасля двух-трох паказаў быў зняты, у абласных тэатрах да прэм'еры справа не дайшла. Калі купалаўцы захацелі паехаць са спектаклем па п'есе ў Кіеў, дазволу не даў сакратар ЦК па ідэалогіі таварыш Гарбуноў, які палічыў, што суседзі будуць смяяцца з беларусаў. Твор знялі з рэпертуару.
Наўрад ці хто смяяўся б з суайчыннікаў аўтара, бо фон у яго творы надзвычай змрочны, ноткі трывогі пранізваюць нават чыста камічныя сцэны. Сваёй п'есай Андрэй Макаёнак імкнуўся прыцягнуць увагу грамадскасці да незайздроснага жыцця сельскіх працаўнікоў. Гэта жыццё драматург добра ведаў. У лісце да пісьменніка Аляксея Кулакоўскага ён апавядаў пра тое, што на ўвесь Журавіцкі раён з 71 калгаса 58 не далі калгаснікам на працадні ні каліва; астатнія 13 выдавалі па сто грамаў збожжа. Таму і гаворыць гаротніца Аксіння з камедыі «Каб людзі не журыліся»: «Робіш, робіш, а яно як у дзіравы мех…» Такой праўды пра калгаснае жыццё чыноўнікі дараваць не маглі, таму зрабілі ўсё, каб скараціць сцэнічны лёс твора Андрэя Макаёнка.
Яму зноў патрэбна было прабірацца на сцэну і заваёўваць любоў публікі. Яго “Лявоніха на арбіце” (1961) не сустрэла ніякіх сур'ёзных перашкод на шляху ў тэатр, што было добрым знакам. Прэм'ера спектакля ў тэатры імя Янкі Купалы супала з палётам Юрыя Гагарына ў космас, і гэта выклікала ў гледачоў дадатковыя станоўчыя эмоцыі і асацыяцыі. Камедыя атрымала ўсенародную вядомасць. У 1962 яна была адзначана Літаратурнай прэміяй Янкі Купалы.
8. Развод
У 60-я годы пісьменнік са сваёй жонкай Аленай Сяргееўнай стаў з'яўляцца ўсё радзей і радзей. Кажуць, яны вельмі часта сварыліся. Неўзабаве ў 1968-м яны рассталіся. Пасля гэтага драматург сем гадоў жыў адзін. Кватэру Андрэй пакінуў жонцы, таму першыя чатыры гады ў яго была толькі дача.
-- Сам мыў сабе сарочкі, сам гатаваў страву, ды яшчэ нярэдка і гасцей прымаў з усёй шчырасцю сваёй шырокай натуры. Хаця пасля гасцей часам скардзіўся: «Усё люблю, усё умею, адно брыдка -- мыць талеркі», -- успамінаў Шамякин. Ён быў упэўнены, што рознагалоссі з жонкай у Макаёнка пачаліся менавіта пасля «заляцання да яго некаторых маладых актрыс. А далей ужо нарасталі як снежны ком».
9. Папулярнасць
У 1966 - 1978 гадах пісьменнік з'яўляўся галоўным рэдактарам часопіса “Нёман”. Ён шмат чаго зрабіў для выдання. Макаёнак змог падняць тыраж часопіса ў некалькі разоў. Падпісчыкі ганяліся за ім не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім Савецкім Саюзе. Пісьменнік вельмі строга і жорстка адбіраў творы, якія пойдуць у друк. Ён не баяўся друкаваць вострыя палітычныя рэчы, але ў той жа час не грэбаваў і моцна зробленай замежнай белетрыстыкай. Ён умеў бачыць будучы поспех таго ці іншага твора ў публікі.
Як член дэлегацыі БССР у 1965 годзе ўдзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
У 1967 годзе з-пад пяра драматурга выйшла сатырычная камедыя “З кірмашу”. Аднак, нягледзячы на намаганні аўтара, падтрымку кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў БССР, заступніцтва дзяржаўных чыноўнікаў высокага рангу, камедыя так і не была пастаўлена. Такія адносіны да свайго твора Андрэй Макаёнак успрыняў надзвычай хваравіта. I толькі франтавая загартоўка, падтрымка сяброў, усведамленне неабходнасці барацьбы за лепшае ў жыцці дапамаглі мастаку слова перажыць складаны перыяд. У тужлівы час ён ратаваўся працай.
У 1969 годзе была завершана трагікамедыя “Зацюканы апостал”. Прэм'ера спектакля па гэтай п'есе спачатку адбылася ў Расіі, у Маскоўскім тэатры сатыры праз год пасля публікацыі твора. Спектакль быў неверагодна паспяховы. І толькі пасля гэтага п'еса пачала ставіцца ў беларускіх тэатрах. “Зацюканага апостала” ставілі і ва Украіне, і ў Казахстане, і ў Латвіі ,і нават у краінах Заходняй Еўропы.
У 1971 годзе Андрэй Макаёнак атрымаў пасаду дэпутата Вярхоўнага Савета БССР і быў ім да 1982 года.
У 1970-1980-я гады новыя працы Андрэя Макаёнка з'яўляліся часта: сатырычныя камедыі “Таблетку пад язык” (1972) і “Святая прастата” (1976), сентыментальны фельетон “Верачка” (1979), трагікамедыі “Пагарэльцы” (1980) і “Дыхайце эканомна” , што была апублікавана толькі пасля смерці драматурга ў вераснёўскім і кастрычніцкім нумарах часопіса «Беларусь» за 1983 год, выходзяць розныя зборнікі.
10. Знаёмства з другой жонкай
У гэты перыяд свайго жыцця ён знаёміцца са сваёй другой жонкай - Любоўю Іванавнай. Іван Шамякін гаварыў: “Жанчыны ліплі да яго як мухі на мёд: прыгажун, весяльчак, гумарыст. І ён не цураўся іх, не адштурхоўваў, гарнуў да сябе”. Першая сустрэча з будучай спадарожніцай жыцця атрымалася так: Андрэй захварэў, тэмпература пад 40, Іван Шамякін выклікаў неадкладную дапамогу з лечкамісіі, прыехала Любоў. “Пасля я нават не хадзіла наведваць яго: ён быў хворы не майго ўчастка”, - прызнавалася жонка. У другі раз яны таксама сустрэліся выпадкова: на вяселлі ў дачкі артыста Купалаўскага тэатра Паўла Кармуніна - Людмілы. На вяселлі Андрэй садзіцца за стол побач з Любоўю Іванаўнай, бярэ яе за руку і не адыходзіць увесь вечар, запрашаючы пастаянна танцаваць і адганяючы ад жанчыны іншых мужчын. Ён сваёй будучай жонке адразу і сказаў: “Нікому цябе не аддам!” “З таго вечара [А.Макаёнак] стаў прыходзіць у лечкамісію і запрашаць мяне паабедаць у рэстаран. Заляцаўся паўгода. І, у рэшце рэшт, я здалася - мы пачалі жыць разам. Я не спяшалася афіцыйна афармляць шлюб. Мне здавалася, у нас сур'ёзная розніца ва ўзросце, сумнявалася, ці складзецца жыццё з такім вядомым чалавекам”. Праз паўтара года яны афіцыйна аформілі свае зносіны ў ЗАГСе на вуліцы Камуністычнай. Сямейства Івана Шамякіна не ўспрымала Любу сур'ёзна, творчаму асяроддзю Макаёнка яна таксама не вельмі падабалася. Лічылі, што той абраў не зусім прыдатную яму па поглядах, прыхільнасцях, інтэлектуальнаму ўзроўню жанчыну. Вось як Шамякін апісаў Любоў Іванаўну ў адной з сваіх кніг: “Другая жонка яго - своеасаблівая жанчына, магчыма, нават унікальная. Перш за ўсё, да неверагоднага супярэчлівая: у ёй як бы ўвасобіліся ўсе рысы многіх эпох і многіх сацыяльных пластоў - ад сялянскай патрыярхальнасці, забабоннасці да рафінаванай псіхалогіі пэўнай часткі ультрасучаснай інтэлігенцыі”.
У 1977 годзе ўдастоіўся ганаровага звання «Народны пісьменнік Беларусі». Мастацкія дасягненні Андрэя Макаёнка былі таксама адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы і Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.
Пра шматграннасць яго таленту сведчаць створаныя ім кінааповесць «Твой хлеб», сцэнарыі фільмаў «Шчасце трэба берагчы», «Кандрат Крапіва», «Рагаты бастыён», тэлефільм «Пасля кірмашу», пераклады твораў савецкіх драматургаў Аляксандра Карнейчука, Леаніда Зорына і іншых на беларускую мову, артыкулы па праблемах драматургіі, тэатра, кіно.
11. Сыход з жыцця
І хоць у пачатку 1980-х гадоў Андрэй Макаёнак яшчэ мацаваўся, наладжваў сустрэчы, меў ён намер напісаць гістарычную драму і лірычны раман, але яго здароўе выклікала сур'ёзную трывогу. Пайшоў з жыцця ён нечакана, у росквіце творчых сіл. Іван Шамякін успамінаў: “12 лістапада 1982 года мы адзначалі яго дзень нараджэння ў новай кватэры, якую ён атрымаў чатыры дні назад. Мэблю яшчэ не купіў”. Прычынай яго смерці 16 лістапада 1982 года стаў тромб, асколак вайны, які рушыў па крывяносным сасудам і закаркаваў сэрца. Памёр Андрэй Ягоравіч у бальніцы. Вырашыў пагаліцца. Упаў.
У той злашчасны дзень побач з ім быў самі дарагі яму чалавек - жонка Люба. “Андрэй Ягоравіч мяне вельмі любіў. Жыць з ім было добра”, - з сумнай усмешкай успамінала яна аб ім пасля яго смерці. “Памятаю, ён мог на працягу сутак не ўстаць з-за працоўнага стала. Ціхенька падыйду, пастаўлю талерку з бутэрбродамі, малако ці кава. Ён машынальна гэта з'есць”.
12. Памяць
Пахаваны пісьменнік на Усходніх могілках у Мінску, дзе таксама знаходзяцца магілы айчынных палітыкаў, вядомых навукоўцаў, музыкаў, акцёраў і спартсменаў. Месца пахавання народнага пісьменніка БССР пазначана плітамі паліраванага граніту чырвонага колеру. На адной з іх усталявана скульптура: драматург сядзіць у крэсле. Побач, правей, размешчаны літой бронзавы аўтограф Андрэя Ягоравіча Макаёнка, перад ім размешчана таблічка з рэльефным надпісам: “Народны пісьменнік БССР. Макаёнак Андрэй Ягоравіч. 1920-1982”.
У 1983 годзе, СМ БССР прыняў рашэнне аб прысваенні сярэдняй школе ў вёсцы Журавічы імя Андрэя Макаёнка. Яшчэ праз год пасля смерці пісьменніка ў часопісе “Маладосць” з'явілася дакументальная аповесць Івана Шамякіна “Таямніца драмы: аповесць пра сябра”. Распавёўшы пра лёс і характар свайго сябра, аўтар згадаў і пра абставіны асабістага жыцця драматурга. Тады гэты твор выклікаў скандал, бо Шамякін (хай і “агульнымі словамі, без дэталяў”) дазволіў сабе пакрытыкаваць паводзіны другой па ліку жонкі Макаёнка. У 1986 годзе ў Журавічах была адкрыта хата-музей Андрэя Макаёнка. У 2000 годзе там жа быў усталяваны помнік пісьменніку. Ён уяўляе сабой скульптурны бюст на высокім прамавугольным пастаменце з белага каменя. Аўтарам з'яўляецца гомельскі скульптар Зміцер Папоў. Імем таленавітага драматурга названы вуліцы ў Мінску і Гомелі. У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна 6 гадоў назад была адкрыта мемарыяльная зала Андрэя Макаёнка. Там, за шклом шаф, захоўваюцца рукапісы, нататкі, чарнавікі пісьменніка. Знайсці там можна і франтавы дзённік, які Андрэй Ягоравіч пісаў таемна, калі быў прызваны ў 1939 годзе ў войска. У ім ёсць такія радкі: "Здаецца, сама зямля стогне і заклікае аб літасці. Але няўмольная смерць бязлітасна нявечыць, здзекваецца, рыпае зубамі. Якім далікатным здаецца чалавек..."
Нашмат пазней самога драматурга памерла яго жонка Любоў Іванаўна Макаёнак. Пайшла яна з жыцця 17 кастрычніка 2021 года.
Заключэнне
"Чалавек-тэатр" - так казалі пра Андрэя Макаёнка яго сучаснікі. Драматург самааддана любіў тэатр. Ён любіў таямнічую цішыню пустой ранішняй глядзельнай залы, ён любіў прыбраную публіку вячэрніх спектакляў, ён любіў хадзіць на рэпетыцыі сваіх п'ес. Ён хадзіў на іх, як на працу. Яго сатырычныя п'есы сталі эталонам жанру, яны выклікалі цікавасць і ў публікі, і ў тэатральных калектываў. У дваццатым стагоддзі імя Андрэя Макаёнка грымела на ўвесь Савецкі Саюз. За свае працы ён атрымліваў завоблачныя ганарары. Сакрэт такога поспеху быў просты: драматург гуляў і пражываў жыццё кожнага са сваіх герояў, пражываў таленавіта і заразліва. Нішто і ніхто не мог супрацьстаяць творчаму таленту і харызме пісьменніка.
"Андрэй Макаёнак вельмі любіў людзей і беражліва да іх ставіўся", - успаміналі акцёры Купалаўскага тэатра. Самымі дарагімі людзьмі ў жыцці Макаёнка былі яго другая жонка Люба і адданы прыяцель Іван Шамякін. Яны сябравалі сем'ямі, ніколі не расставаліся, усюды ездзілі разам. Дачка Шамякіна ўспамінала, як Андрэй і Іван любілі ладзіць гонкі на сваіх "Перамогах" на паўпустых у той час трасах. Узаемаадносіны двух пісьменнікаў - прыклад сапраўднай дружбы, чыстай і бескарыслівай, якую амаль не сустрэнеш у наш час. Іх цесныя зносіны знаходзілі адлюстраванне і ў творчасці. Іван Шамякін не раз прызнаваўся, што галоўны герой рамана "Атланты і Карыятыды" Карнач быў спісаны з Андрэя Ягоравіча.
Макаёнак і Шамякін зусім розныя, непаўторныя, творчыя індывідуальнасці. Іх непаўторнасць асабліва прыкметная на фоне сучасных літаратараў, аднолькавых па поглядах і жыццёвым крэда. Андрэй Макаёнак быў чалавекам з выключным розумам, энергіяй, напорыстасцю - ён мог падняць любую справу. Па натуры ён быў супярэчлівы, складаны да неверагоднасці. Таму ён і выбраў шлях драматурга, бо ў аснове драматургіі ляжаць канфлікты, супярэчнасці і пошукі. І Андрэй Макаёнак творча шукаў, шмат шукаў. Ён сінтэзаваў элементы розных літаратурных форм -- фельетона, гумарэскі, памфлета, рэпартажу, народнага лубка, фарса, вадэвіля, гераічнай драмы, сатырычнай камедыі, трагікамедыі, спалучаў дасягненні народнага тэатра і класічныя традыцыі.
У хаце Андрэя Ягоравіча заўсёды вісела фатаграфія публікі, якая смяецца. Гэта сельскія гледачы. Яны глядзяць камедыю Макаёнка. Здымак гэты быў вельмі дарагі аўтару. Зала, якая смяецца, - гэта яго суддзі, яго крытыкі, яго сябры. Для іх ён працаваў.
- Андрэй Ягоравіч, кім вы працуеце? - спыталі яго аднойчы. - Працую сатырыкам, - шчыра адказаў Макаёнак.
Ён назаўжды сышоў ад нас цёплай, доўгай восенню восемдзясят другога... Але яшчэ доўга будуць жыць яго п'есы, хваляваць яго паўнакроўныя вобразы, са сцэн тэатраў будзе гучаць непаўторны смех макаёнаўскай сатыры. І людзі доўга будуць удзячныя пышнаму майстру драматургіі, слаўнаму чалавеку і вернаму сябру Андрэю Макаёнку.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Сохар Ю.М. На пульсе жыцця: Андрэй Макаёнак і беларускі тэатр. Мн., 1979.
2. Макаенак Андрей Егорович. Их именами названы: Энциклопедический справочник / редкол.: И.П. Шамякин - Минск, 1987. - С. 386-387
3. Гомельская праўда. - 2000. - 21 лістапада. - С. 1.
4. Макаёнак Андрэй / С.С. Лаўшук // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік
5. Усікаў Я. К. Андрэй Макаёнак. Мн., 1984.
6. Макаёнак Андрэй // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А.І. Мальдзіса. -- Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992--1995.
7. Георгій Колас. Аўтографы Андрэя Макаёнка, Мінск: Мастацкая літаратура, 1992
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Жыццёвы шлях Андрэя Мікалаевіча Калмагорава. Поспехі ў педагагічнай дзейнасці. Паэзія і музыка, архітэктура, жывапіс і іншыя віды пластычных мастацтваў як неад'емна і важна частка ўнутранага свету А.М. Калмагорава. Праца ў агульнаадукацыйнай школе.
курсовая работа [40,8 K], добавлен 23.04.2012Развіццё ваенных дзеянняў падчас кампаніі 1914. Апісанне гістарычнага ходу падзей і наступстваў Галіцкай, Карпацкай і Горлицкой аперацый. Баявыя дзеянні супраць Аўстра-Венгрыі ў 1916-1917 гг. "Брусілоўскі" прарыў і летні наступ рускай арміі ў 1917.
дипломная работа [131,1 K], добавлен 27.04.2012Кароткі біяграфічны нарыс жыцця, этапы кар'ернага росту, грамадская і палітычная дзейнасць Усевалада Макаравіча Ігнатоўскі. Канцэпцыя У.М. Ігнатоўскага на гісторыю беларускага края, яе галоўны змест і ролю, аналіз і ацэнка значэння ў сусветнай гісторыі.
курсовая работа [47,8 K], добавлен 20.05.2014Юнацтва, раннія гады афіцэрства Дзянікіна. Руска-японская вайна, служба ў правінцыі, камандаванне палком. Першая Сусветная вайна, пачатак Белага руху. Арганізацыя Добраахвотніцкага Арміі. Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Поўдня Расіі, эміграцыя.
дипломная работа [77,7 K], добавлен 07.04.2012Станаўленне асобы і асабістае жыццё Магдалены Радзівіл, жыццёвай, асветніцкай i творчай шлях; дабрачынная і мецэнацкая дзейнасць. Уяўленне праз прыклад асобы Марыi Магдалены Радзiвiл пра характэрны стыль жыцця магнацкага асяроддзя ў XIX – пачатку XX ст.
реферат [6,9 M], добавлен 23.02.2012Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.
реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў. Народніцтво як ідэалогія і грамадскі рух. Перадумовы і рост рабочага руху, прапаганда марксізму. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльнае жыццё.
реферат [23,6 K], добавлен 19.12.2010Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.
реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.
реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Ігнацый Юзаф Літавор (Іаахім Храптовіч) - грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык; стваральнік i член Адукацыйнай камісіі па кіраўніцтве народнай асветай.
реферат [16,0 K], добавлен 19.11.2012Жыццё і светапогляду ваеннага і палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Касцюшка як кіраўнік паўстання. Прычыны паразы рэвалюцыйнага паўстання, эміграцыя і наступная палітычная дзейнасць Касцюшкі.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 11.03.2015Аналіз характару і маштабаў народнага супраціву фашысцкім захопнікам на тэрыторыі СССР. Фарміраванне і баявая дзейнасць першых партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі. Лёсы і трагедыя партызан Витибщены. Камандзір партызанскага атрада Васіль Корж.
доклад [23,7 K], добавлен 13.09.2011Вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў - перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Палітычная і дыпламатычная дзейнасць Льва Сапегі. Статут 1588 г. і роль Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў.
курсовая работа [56,6 K], добавлен 29.03.2011Дзяцінства і юнацкія гады Карла Эміля фон Маннергейма і яго служба ва ўзброеных сілах Расійскай імперыі. Падзеі ў Фінляндыі з 1930 г. па 1946 г. і роля Маннергейма ў іх. Даследаванні дзейнасці Маннергейма у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гадоў.
курсовая работа [54,9 K], добавлен 25.07.2012Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Бесперапынная праца А.Д. Сахарава ва ўмовах звышсакрэтнасці і звышнапружання ў навукова-даследчай групе па распрацоўцы тэрмаядзернага зброі. Адкрытыя ганенні, масавая паклёпніцкая траўля. Выступ ў яго падтрымку шырокіх слаёў навуковай грамадскасці.
курсовая работа [56,1 K], добавлен 07.04.2012Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.
реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010