Пытанні пасляваеннага ўладкавання ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе на Парыжскай мірнай канферэнцыі

Падрыхтоўка мірнай канферэнцыі пераможцамі пасля Першай сусветнай вайны. "Рускае пытанне" ў сувязі з прыходам да ўлады бальшавікоў. Пытанне аб граніцах Расіі, лёс прыбалтыйскіх дзяржаў. Праблема граніц Польшчы і германскае пытанне на Прыжскай канферэнцыі.

Рубрика Международные отношения и мировая экономика
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 01.09.2017
Размер файла 26,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Тэма 1. 2 Пытанні пасляваеннага ўладкавання ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе на Парыжскай мірнай канферэнцыі

План

1. Падрыхтоўка мірнай канферэнцыі краінамі-пераможцамі

2. “Рускае пытанне” ў сувязі з прыходам да ўлады бальшавікоў

3. Праблема граніц Польшчы і германскае пытанне на Прыжскай канферэнцыі

1. Падрыхтоўка мірнай канферэнцыі краінамі-пераможцамі

парыжскі канферэнцыя граница прыбалтыйскі

11 лістапада 1918 г. Германія падпісала Камп'енскае перамір'е і прызнала тым самым сваё паражэнне ў Першай сусветнай вайне. Пасля гэтага краіны - пераможцы ў вайне пачалі падрыхтоўку міжнароднай канферэнцыі, на якой павінны былі быць выпрацаваны і падпісаны мірныя дагаворы з Германіяй і яе саюзнікамі па вайне. Паміж краінамі Антанты і далучыўшыміся да яе дзяржавамі меліся сур'ёзныя разыходжанні адносна таго, якім павінен быць пасляваенны свет. Пазіцыя ЗША была выкладзена ў “14 пунктах” прэзідэнта В. Вільсана.

Важным для ўмацавання міжнароных пазіцый ЗША было тое, што краіны - пераможцы заявілі аб тым, што будучы мірны дагавор будзе будавацца менавіта на аснове “14 пунктаў”. Адным з цэнтральных момантаў гэтага дакумента было фактычнае абвяшчэнне права народаў на самавызначэнне. Дадзенае палажэнне было асабліва важным для краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Пад лозунгам самавызначэння народаў Антанта вяла вайну на завяршальнам яе этапе. 13 пункт В. Вільсана абвяшчаў неабходнасць ставарэння незалежнай Польскай дзяржавы, якая будзе мець выхад да мора. Адным з важнейшых момантаў праграмы ЗША пры стварэнні новай сістэмы міжнародных адносін было імкненне не дапусціць празмернага аслаблення Германіі, што было неабходна для захавання еўрапейскай раўнавагі. У сілу гэтага Польшча не магла разлічваць на падтрымку ЗША ў пытанні набыцця значных германскіх тэрыторый.

Па германскаму пытанню пазіцыя ЗША была блізкаю да пазіцыі Вялікабрытаніі. Прэм'ер-міністр гэтай краіны Д. Ллойд Джордж лічыў, што для супрацьдзеяння ўсталяванню французскай гегемоніі на Еўрапейскім кантыненце неабходна дастаткова моцная Германія. Брытанскі ўрад не лічыў магчымым дапусціць вялікіх тэрытарыяльных страт Германіі на карысць яе новых суседзяў на ўсходзе - Польшчы і Чэхаславакіі.

Краінай, якая была зацікаўлена ў максімальным аслабленні Германіі, з'яўлялася Францыя. Для стрымлівання Германіі Францыя планавала стварэнне сістэмы саюзаў пад сваім патранажам з удзелам краін Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы: Польшчы, Чэхаславакіі, Румынніі, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. Фактычна Францыя імкнулася да ператварэння названага рэгіёна Еўропы ў сферу свайго ўплыву.

Маладыя дзяржавы, які ўзніклі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў выніку Першай сусветнай вайны, мелі свае планы адносна палітычнай перабудовы рэгіёна ў той час. Пазіцыя Чэхаславакіі не стварала вялікіх праблем саюзнікам. Галоўнае імкненне чэхаў заключалася ў абяднанні ў адзіную дзяржаву зямель, заселеных як чэхамі, так і славакамі. Таксама Чэхаславакія выказвала прэтэнзіі на Закарпацкую Украіну. На захадзе і поўдні Чэхаславакія задавальнялася тымі граніцамі, якія мела Чэшская каралеўства на працягу апошніх стагоддзяў, у тым ліку і з Германіяй.

Больш складанай была сітуацыя з Польшчай. На завяршальным этапе вайны, калі стала відавочна, што адбудзецца адраджэнне Польшчы як незалежнай дзяржавы, яе палітычная эліта пачала распрацоўваць праекты граніц гэтай дзяржавы і шукаць падтрымкі для іх рэалізацыі ў вядучых палітыкаў Антанты. Адзін з першых дакументаў, у якім былі сфармуляваны тэрытарыяльныя прытэнзіі маючай адрадзіцца Польшчы - дэкларацыя Р. Дмоўскага да міністра замежных справ Англіі А. Бальфура ад 30 сакавіка 1917 г. Ён прапанаваў правесці ўсходнюю граніцу Польшчы па лініі Вільна, Дзвінск, Мінск, Пінск, Роўна, Камянец-Падольскі. Р. Дмоўскі лічыў прапанаваны ім варыянт усходняй граніцы кампрамісным, бо значаная частка “гістарычнай Польшчы” павінна была застацца за межамі Польскай дзяржавы, але пры гэтым яна павінна ўключыць тыя правінцыя, дзе, згодна яго меркаванню, заходняя (польская) цывілізацыя пусціла глыбокія карані.

У пачатку катрычніка 1918 г. пытанне аб польскай граніцы абмяркоўвалася на пасяджэнні Польскага нацыянальнага камітэта (ПНК) у Парыжы. Прынятыя на ім рашэнні 8 кастрычніка былі даведзены да В. Вільсана ў спецыяльным мемарыяле. У ім адзначалася, што Польшча павінна быць “моцнай дзяржавай”, пры гэтым мець дастаткова аднароднае насельніцтва, каб забяспечыць “унутраную злітнасць”. Далей канкрэтызуюцца межы будачай Польшчы. Яе тэрыторыя павінна ўключаць на ўсход ад Каралеўства польскага большую частку Віленскай губерні, Гродзенскую губерню, “дзе палякі ў большасці, або нязначнай меншасці”, большую частку Мінскай губерні, “якая ахоплівае Мінск, Слуцк, Пінск”. Астатнія беларускія землі “павінны былі вярнуцца да Расіі”. На аснове рашэнняў ПНК была вызначана лінія граніцы Польшчы, якая атрымала назву “лінія Дмоўскага”.

Адпаведную карту пасланнік ПНК С. Грабскі прадставіў у канцы 1918 г., калі прыбыў з Парыжа ў Варшаву для перагавораў з Ю. Пілсудскім. Пнк меў намер адстойваць названую лінію граніцы на парыжскай мірнай канферэнцыі і хацеў узгадніць гэтае пытанне з начальнікам дзяржавы. 16 снежня С. Грабскі паведаміў ПНК, што на перамовах начальнік дзяржавы выказаўся за граніцу, якая павінна праходзіць па лініі Ула, Бярэзіна, Случ, Гарынь. Гэта было блізка да “лініі Дмоўскага” і азначала непасрэднае ўключэнне асноўнай часткі Беларусі ў склад Польшчы. Што датычыцца польскай заходняй граніцы, правячыя колы Польшчы настойвалі на ўключэнні ў склад Польшчы значнай часткі Усходняй Прусіі і Памераніі, уключаючы Данцыг (Гданьск), Познаньшчыны, Верхняй Сілезіі. Як мы бачылі вышэй, тэрытарыяльныя прытэнзіі Польшчы да Германіі з вялікіх дзяржаў магла падтрымаць толькі Францыя. Палякі імкнуліся заняць шэраг тэрыторый да пачатку мірнай канферэнцыі. У снежні пачалося польскае паўстанне ў Познані. 14 лютага 1919 г. пры чарговым падаўжэнні перамір'я Фош запатрабаваў, каб Германія вывела свае войскі з тэрыторыі Познаньшчыны, шэрагу раёнаў Усходняй Прусіі і Верхняй Сілезіі.

Германія пасля паражэння ў вайне імкнулася пры падрыхтоўцы мірнага дагавора мінімізаваць тэрытарыяльныя страты і матэрыяльныя выдаткі. Але зрабіць гэта германскай дыпламатыі было даволі складанна, бо пераможцы не планавалі перамовы з ёю ў працэсе падрыхтоўкі дагавора, а збіраліся прадставіць яго тэкст у форме ўльтыматума. Для абгрунатавання недапушчальнасці празмернага аслаблення Германіі яе ўрад імкнуўся выкарыстаць антыбальшавісцкую карту.

2. “Рускае пытанне” ў сувязі з прыходам да ўлады бальшавікоў

Спецыфіка становішча Расіі напярэдадні і ў час правядзення канферэнцыі заключалася ў тым, што пасля прыходу да ўлады бальшавікоў краіна не мела прызнанага міжнароднай супольнасцю ўрада. Краіны Антанты лічылі адной з важнейшых задач сваёй палітыкі барацьбу супраць бальшавізму. Гэтае імкненне праявілася яшчэ пры падпісанні Камп'енскага перамір'я. Яно абавязвала Германію вывесці свае войскі з усіх занятых тэрыторый, за выключэннем тэрыторый былой Расійскай імперыі. Тут германскіе войскі павінны былі выконваць ролю бар'ера супраць бальшавізму. Самі краіны Антанты з сакавіка 1918 г. пачалі інтэвенцыю ў Расію.

Савецкі ўрад з пачаткам рэвалюцыі ў Германіі палічыў блізкай сусветную рэвалюцыю. Брэсцкі мір быў ануляваны і з сярэдзіны лістапада 1918 г. Чырвоная Армія следам за адыходзіўшымі нямецкімі войскамі рухалася на захад, у тым ліку і для таго, каб падтрымаць сусветную рэвалюцыю. Пры гэтым бальшавікі пад лозунгам сусветнай рэвалюцыі імкнуліся ўсталяваць сваю ўладу на ўсёй тэрыторыі былой Расійскай імперыі.

Складаным было пытанне аб граніцах Расіі ў новых умовах. У “14 пунктах” В. Вільсана меўся п. 6, які быў прысвечаны Расіі. Ён гарантаваў Расіі магчымасць самастойна вырашаць пытанне аб сваім палітычным будучым і яе тэрытарыяльную цэласнасць. Але тут узнікала супярэчнасць. Як адзначаў саветнік прэзідэнта Вільсана палкоўнік Хаўз, што калі “14 пунктаў” давалі незалежнасць Польшчы, то чаму такога ж права не маюць іншыя народы Расіі, і што ў такім выпадку маецца на ўвазе пад “расійскай тэрыторыяй”. Антанта фактычна прызнала немагчымасць захавання Расіі ў граніцах Расійскай імперыі.

Да пачатку Парыжскай канферэнцыі спадзяванні на падзенне бальшавіцкага рэжыму не спраўдзілася. У такой сітуацыі кіраўнікі краін Антанты праявілі гатоўнасць да перамоў з урадам Леніна. “Рускае пытанне” абмяркоўвалася ў Парыжы 16 і 21 студзеня 1919 г. Вынікам стала абнародаванне 22 студзеня зварота В. Вільсана да ўсіх урадаў, якія на той момант фактычна існавалі ў Расіі, з прапановай прыслаць сваіх дэлегатаў на Прынцавы астравы для вядзення перамоў. Савецкі адказ быў перададзены ў Парыж 4 лютага. Савецкі ўрад пагаджаўся на перамовы і нават выказваў гатоўнасць прызнаць даўгі ранейшых расійскіх урадаў і прадаставіць канцэсіі замежным капіталістам. Перамовы былі сарваны ў сувязі з тым, што ўсе антыбальшавіцкія ўрады, разлічваючы на ваенную перамогу, адмовіліся ад перамоў з бальшавікамі.

Пасля гэтага па пранове В. Вільсана было прынята рашэнне ад імя ЗША і Вялікабрытаніі накіраваць у Расію амерыканскага дыпламата В. Буліта ў канцы лютага. Ён павінен быў высветліць, на якіх умовах савецкі ўрад гатоў быў пачаць перамовы з Антантай. Самі ЗША і Вялікабрытанія прапаноўвалі вывесці з тэрыторыі Расіі ўсе замежныя вайскі, усе існуючыя ў Расіі ўрады захоўваюць уладу на займаемай тэрыторыі. Ленін прыняў прапановы Буліта. Кіраўнік савецкага ўрада пэўнымі саступкамі спрабаваў паўтарыць тактыку Брэсцкага міру. Прапановы Леніна былі адхілены. У гэты час перайшла ў наступленне армія Калчака, стабілізавалася сітуацыя ў Германіі. Таму зацікаўленасць у кампрамісе з бальшавікамі адпала. 26 мая 1919 г. краіны Антанты звярнуліся да Калчака з прапановай аб прызнанні яго ўрада. Адна з умоў гэтага - прызнанне незалежнасці Польшчы і Фінляндыі. Адказ Калчака не быў адназначным. Тым не менш 12 чэрвеня краіны Антанты прызналі Калчака вярхоўным правіцелем Расіі, але не запрасілі яго прадстаўнікоў на Парыжскую канферэнцыю. Такім чынам, фарміраванне асноў пасляваеннага свету адбывалася без ўдзелу прадстаўнікоў Расіі як савецкай, так і “белай”.

У ходзе работы Парыжскай канферэнцыі ў рамках “рускага пытання” цэнтральным было пытанне аб граніцах Расіі. У сувязі з гэтым абмяркоўваўся лёс прыбалтыйскіх дзяржаў. Англія настойвала на прызнанні іх незалежнасці. Францыя выказвалася за аўтаномію Прыбалтыкі ў будучай постбальшавісцкай Расіі. Нарэшце пагадзіліся на прызнанне незалежнасці прыбалтыйскіх дзяржаў з агаворкаю, што гэтае пытанне будзе канчаткова вырашэнна з будучай постбальшвісцкай Расіяй. Шмат дыскусій на Парыжскай мірнай канферэнцыі выклікала пытанне аб расійска-польскай граніцы. Падрабязна аб гэтым будзе сказана ніжэй. Канферэнцыя адклала канчатковае вырашэнне гэтага пытання на будучае, калі ў Расіі будзе прызнаны дзяржавамі ўрад. Гэты ж урад, згодна Версальскаму дагавору, павінен быў набыць права на атрыманне рэпарацый з Германіі. Згодна гэтаму ж дагавору Германія прызнала страціўшым сілу Брэсцкі мір і абавязалася прызнаваць незалежнасць усіх тэрыторый, якія ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі на 1 жніўня 1914 г. і граніцы дзяржаў, якія будуць утвораны на гэтых тэрыторыях.

3. Праблема граніц Польшчы і германскае пытанне на Парыжскай канферэнцыі

Парыжская канферэнцыя пачала сваю работу 18 студзеня 1919 г. Адным з найбольш дыскусійных на канферэнцыі стала пытанне аб польскай граніцы. У аснову пазіцыі польскай дэлегацыі была пакладзена “лінія Дмоўска”. Гэтую лінію Р. Дмоўскі адстойваў на Парыжскай мірнай канферэнцыі, будучы кіраўніком польскай дэлегацыі. У выступленні перад Саветам дзесяці 29 студзеня 1919 г. ён адстойваў ідэю падзелу беларускіх зямель паміж Польшчай і Расіяй. Украінскую дзяржаву ён лічыў абсалютна штучным утварэннем, якое не трэба прызнаваць за самастойную і незалежную дзяржаву. Літву прапаноўвалася аб'яднаць з Польшчай на правах аўтаноміі. Далей Р. Дмоўскі заявіў, што “ў 1772 г. Польшча на ўсходзе распасціралася да Дняпра і Дзвіны”. На гэтай тэрыторыі “асноўная частка вясковага насельніцтва няпольская па нацыянальнасці, і яго ўключэнне ў склад Польшчы выклікала б значныя цяжкасці”. Таму яе ўсходняя мяжа павінна прайсці такім чынам, “каб пакінуць Расіі няпольскае насельніцтва”, і Польшча “не без шкадавання” гатова адмовіцца ад “часткі сваіх тэрыторый, якія калісьці належалі ёй”. Але пры гэтым уся Заходняя і Цэнтральная Беларусь разам з Мінскам, частка Літвы з Вільней, Заходняя Україна і Усходняя Галіцыя павінны былі ўвайсці ў склад Польшчы.

Для вырашэння пытання аб польскай усходняй граніцы ўдзельнікі канферэнцыі стварылі камісію на чале з французскім дыпламатам Ж. Камбонам. 25 лютага Р. Дмоўскі накіраваў ноту ў гэтую камісію, у якой зноў выклаў пазіцыю польскай дэлегацыі па пытанню граніц Польшчы. Ён заявіў, што зыходным пункта сваіх патрабаванняў польшча прымае граніцу 1772 г. “і лічыць сваім свяцейшым правам вярнуць тое, што сілай забралі дзяржавы, якія цяпер ляжаць у руінах”. Але далей Р. Дмоўскі адзначаў, што Польшча не збіраецца цалкам выкарыстаць гэтае права, бо ўсведамляе, што на працягу “мінулых 150 гадоў з моманту падзелу Польшчы на нашых усходніх межах адбыліся змены, з якімі мы павінны лічыцца … Мы зусім не хочам уключаць у склад нашай дзяржавы элементы, якія немагчыма асіміляваць”. У сувязі з гэтым да польшчы трэба далучыць толькі тыя землі, дзе высокі працэнт польскага насельніцтва. Адпаведна, яна “адмаўлялася” ад усёй Кіеўскай, амаль ад усёй Падольскай, большай часткі Валынскай, ад усёй Магілёўскай, большай часткі Віцебскай, двух паветаў Віленскай губерні. Літве прапаноўвалася ўнія з Польшчай. 3 сакавіка польская дэлегацыя накіравала яшчэ адну ноту ўдзельнікам Парыжскай канферэнцыі, у якой адзначалася, што граніца Польшчы павінна прайсці на захад ад Віцебска і Магілёва і на ўсход ад мінска і Мазыра.

Польскія патрабаванні адносна ўсходняй граніцы не знайшлі падтрымкі ў удзельнікаў канферэнцыі. Яны зыходзілі з таго, што бальшавіцкі рэжым доўга не пратрымаецца і не хацелі ўскладняць адносіны з постсавецкай Расіяй з-за перадачы тэрыторый былой Расійскай імперыі Польшчы. Таму ў красавіку камісія Камбона прапанавала канферэнцыі пры вызначэнні ўсходняй граніцы Польшчы прытрымлівацца этнічнага прынцыпу. Гэта значыць, усходняя граніца Польшчы павінна была праходзіць прыкладна па лініі мяжы былога Польскага каралеўства ў складзе Расійскай імперыі. Гэтая лінія і была зацверджана рашэннем канферэнцыі 8 снежня 1919 г. у якасці часовай граніцы Польшчы на ўсходзе. Канчаткова пытанне аб польска-расійскай граніцы згодна рашэння канферэнцыі павінна было вырашацца на польска-расійскіх перамовах пасля таго як у Расіі будзе сфарміраваны прызнаны Антантаю ўрад. У Версальскім дагаворы было адзначана, што краіны Антанты пакідаюць за сабой права ўсталявання ўсходняй граніцы Польшчы. Неспрыяльным для Польшчы аказалася вырашэнне і пытання аб Усходняй Галіцыі. Гэтая тэрыторыя не была далучана да Польшчы, а рашэннем краін Антанты перадавалася пад польскае ўпраўленне на 25 гадоў.

Непростым аказалася вырашэнне пытання і аб польска-германскай граніцы. Польская дэлегацыя ў сваіх зваротах да канферэнцыі настойвала на перадачы Польшчы значных тэрыторый Усходняй Прусіі і Памераніі, уключаючы Данцыг, Познаньскай вобласці, Верхняй Сілезіі. Палякаў падтрымала французская дэлегацыя. Моцная Польшча патрэбна была Францыі як фактар стрымлівання Гераманіі і як бар'ер супраць бальшавізму. Але іншыя лідары краін Антанты не падтрымалі Польшчу ў гэтым пытанні. На канферэнцыі ўзніклі рэзкія разыходжанні паміж Ж. Клемансо з аднаго боку і Д. Ллойд Джоджам і В. Вільсанам з другога па пытанню аб польска-германскай граніцы. Для кіраўнікоў Вялікабрытаніі і ЗША было відавочна, што стварэнне саюзнай з Францыяй моцнай Польшчы будзе садзейнічаць усталяванню французскай гегемоніі ў Еўропе. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі акрамя таго лічыў, што ўключэнне ў склад Польшчы тэрыторый з вылікай колькасцю нямецкага насельніцтва створыць новую Эльзас-Латарынгію і, адпаведна, пагрозу новай вайны ў Еўропе. Францыя адмовілася ад падтрымкі тэрытарыяльных патрабаванняў Польшчы ў адносінах да Германіі, атрымаўшы ўзамен гарантыі Вялікабрытаніі і ЗША на выпадак новай германскай агрэсіі і ў эксплуатацыю на 15 гадоў Саарскі вугальны басейн.

7 мая германскай урадавай дэлегацыі, якая была выклікана ў Версаль, быў уручаны выпрацаваны пераможцамі праект мірнага дагавора. Пасля вывучэння яго тэкста Германія накіравала саюзнікам ноту, у якой апратэстоўвала шмат якія з яго палажэнняў. Але кіраўнікі краін Антанты саступілі толькі ў пытанні аб суверэнітэце Францыі над Саарскім басейнам і адносна перадачы Польшчы Верхняй Сілезіі і Мазур ва Усходняй Прусіі: гэтыя тэрыторыі не безумоўна адыходзілі да Польшчы, а на іх павінен быў адбыцца плебісцыт па пытанню дзяржаўнай прыналежнасці. Пасля гэтага кіраўнікі краін - пераможцаў заявілі, што больш ніякіх змен у тэкст дагавора ўнесена не будзе і запатрабавалі ад Германіі безумоўна яго падпісаць. 28 чэрвеня Версальскі дагавор паміж Германіяй і яе праціўнікамі па Першай сусветнай вайне быў падпісаны.

Згодна Версальскаму дагавору Германія прызнала незалежнасць Польшчы. Германія адмаўлялася на карысць Польшчы ад часткі Памераніі, Заходняй Прусіі і Усходняй Прусіі, усёй Познаньшчыны. У выніку Польшча атрымоўвала выхад да Балтыйскага мора праз г. з. “польскі калідор”. Пры гэтым Польшча прадастаўляла свабоду транзіту з асноўнай часткі тэрыторыі Германіі ва Усходнюю Прусію. Пытанне аб Верхняй Сілезіі і Мазурах павінна было вырашыцца ў выніку плебісцыту. Данцыг станавіўся вольным горадам пад упраўленнем Лігі нацый. Але ён уключаўся ў польскую мытную прастору, і Польшча атрымала свабоду транзіту праз яго тэрыторыю і порт. Улічваючы, што згодна Версальскаму дагавору права на рэпарацыі з Германіі мелі краіны, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Германіі, у Польшчы шансаў на атрыманне рэпарацый практычна не было.

Стаўленне Польшчы, Германіі і Савецкай Расіі да Версальскага дагавора і Версальскай сістэмы міжнародных адносін было розным. Польшча дзякуючы гэтаму дагавору атрымала міжнароднае прызнанне сваёй незалежнасці. Яна была ў ліку заснавальнікаў Лігі нацый, і яе граніцы з Германіяй атрымалі гарантыі гэтай арганізацыі. Версальскі дагавор служыў польскім інтарэсам і ў тым плане, што ён істотна аслабляў Германію, якую польская палітычная эліта і грамадства ў цэлым разглядалі як адну з галоўных пагроз для існавання незалежнай Польшчы. У той жа час шэраг палажэнняў Версальскага дагавора не задавальняў палякаў. Лінія граніцы з Германіяй не ў поўнай меры адлюстроўвала іх пажаданні. Не атрымала Польшча Данцыг і рэпарацыі. Па патрабаванню Антанты яна падпісала “Малы Версальскі дагавор”, які накладаў на яе аднабаковыя абавязацельствы ў справе абароны правоў нацыянальных меншасцей на сваёй тэрыторыі. Аднак у цэлым Версальская сістэма задавальняла Польшчу, і яна гэтую сістэму актыўна падтрымлівала і абараняла.

У Германіі Версальскі дагавор быў успрыняты як нацыянальнае прыніжэнне. Ён пазбаўляў Германію статуса вялікай дзяржавы і фактычна ператвараў у ізгоя міжнародных адносін. Таму барацьба з Версалем станавілася важнейшай задачай германскай знешняй палітыкі.

Савецкая Расія таксама павяла актыўную барацьбу супраць Версальскай сістэмы. Па-першае, у ёй бальшавікі бачылі перашкоду на шляху да ўсталявання сваёй улады на тэрыторыі ўсёй былой Расійскай імперыі (за выключэннем Польшчы і Фінляндыі), да чаго яны імкнуліся. Па-другое, Версальская сістэма разглядалася бльшавіцкім урадам як бар'ер, які стрымліваў распаўсюджванне сусветнай рэвалюцыі. Лозунг сусветнай рэвалюцыі ў многім служыў для савецкага кіраўніцтва інструментам збірання пад сваёй уладай тэрыторый былой Расійскай імперыі. Таму два названыя матывы барацьбы супраць Версальскай сістэмы былі для яго непарыўна звязаны паміж сабою.

Літаратура

Версальский мирный договор. - М.: Изд-во НКИД, 1925 - 214 с.

Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў (1918-1920 гг.) Зборнік дакументаў і матэрыялаў. У 4 т. - Мінск: «Юніпак», 2008. - Т. 1. Ч. 1.

Документы внешней политики СССР. В 24 т. - М.: Госполитиздат, 1963. - Т. 1-3.

Документы и материалы по истории советско-польских отношений. В 14 т. - М.: Наука, 1966. - Т. 1-2.

Илюхина, Р.М. Лига Наций. 1919-1934 годы / Р.М. Илюхина - М.: Наука, 1982.

История дипломатии. (Под редакцией А. А. Громыко). В 5 т. - М.: Политиздат, 1965. - Т. 3.

история международных отношений / Под ред. А.В.Шапиро. В 4 ч. - Минск: БДУ, 2004. - Ч. 2.

Ціхаміраў, А.В. Беларусь у сістэме міжнародных адносін перыяду пасляваеннага ўладкавання Еўропы і польска-савецкай вайны (1918-1921 гг.) / А.В. Ціхаміраў. - Мн.: БДУ, 2003.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Праблема бяспекі як ключавая праблема міжнародных адносін, віды і формы арганізацыі. Агульная ацэнка сітуацыі ў краінах Міжземнамор'я, сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя канфлікты. Міжземнамор'я ў вектарах сусветнай палітыкі і Еўрапейскага Саюза.

    дипломная работа [80,4 K], добавлен 28.05.2012

  • Iмкненне да iнтэграцыi пасля ІІ сусветнай вайны. Погляды Вялiкабрытанiі на праблему аб’яднання Еуропы. Першыя крокі на шляху ваенна-палiтычнай кансалiдацыi заходнееурапейскiх дзяржау. Пачатак эканамiчнай iнтэграцыi. Каардынуючым органы Еурапейскага саюза.

    реферат [33,0 K], добавлен 02.01.2011

  • Абагульняючы аналіз расійска-амерыканскіх адносін у кантэксце станаўлення новай структуры еўрапейска-амерыканскіх адносін і бяспекі. Асаблівасці адносін Расіі і ЗША ў сусветнай эканоміцы. Значэнне НАТА ў сітуацыі, якая склалася на еўрапейскім кантыненце.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 28.05.2012

  • Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля распаду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Ея роль ва станаўленні СНД. Месца краени у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі.

    реферат [29,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Крызіс каланіялізму ў пачатку ХХ ст.; канчатковая ліквідацыя каланіяльнай сістэмы пасля Другой сусветнай вайны і адукацыю незалежных дзяржаў. Асноўныя фактары распаду каланіяльных імперый. Бандунгскай канферэнцыі краін Азіі і Афрыкі, Рух недалучэння.

    курсовая работа [41,4 K], добавлен 29.05.2012

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,5 K], добавлен 22.06.2012

  • Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.

    дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012

  • Перадумовы пачатку Першай сусветнай вайны. Параўнальныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі самалётаў і дырыжабляў, перавагі і недахопы. Дыферэнцыяцыя авіяцыі на больш вузкія спецыфічныя падраздзяленні і ролю кожнага з іх у развіцці тэхнічнага прагрэсу.

    курсовая работа [1,8 M], добавлен 29.05.2012

  • Друк Беларусі ў перыяд першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, яе асветніцкі, культурны і нацыянальна-вызваленчы характар. Дзейнасць газеты "Наша ніва". Стан беларускага выдавецтва і часопісаў, іх накіраванасць у перыяд пасля першай сусветнай вайны.

    реферат [38,1 K], добавлен 23.03.2011

  • Межславянския супярэчнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе другой паловы XVI - першай чвэрці XVII ст. Руска-польска-ўкраінскія адносіны. Украінская нацыянальная рэвалюцыя. Колонизаторская палітыка Расійскай імперыі на ўкраінскіх і беларускіх землях.

    дипломная работа [97,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.

    реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008

  • Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці. Палітычны і сацыяльна-эканамічны пераўтварэння. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Рыжскi мiрны дагавор. Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,7 K], добавлен 19.02.2013

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • План Маршала - гэта праграма эканамічнай дапамогі Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, высунутая ў 1947 дзяржсакратаром ЗША Джорджам К. Маршала. Узмацненне "пагрозы камунізму". Ідэалагічнае абгрунтаванне плана Маршала. Сутнасць і задачы "Плана Маршала".

    курсовая работа [34,3 K], добавлен 25.07.2012

  • Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.

    реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.