Газета "Наша Ніва"

Газета як фактычны орган палітычнай партыі "Беларуская Сацыялістычная грамада". Новая эпоха ў развіцці беларускага грамадства пасля выхаду першага нумара тыднёвіка. Друк шрыфтамі - кірыліцай і лацінкай. Трансфармацыя ў грамадска - палітычнае выданне.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.11.2014
Размер файла 17,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

І. Утварэнне "Нашай нівы"

"Наша ніва" - орган БСГ

Газета «Наша ніва» была фактычным органам палітычнай партыі Беларуская Сацыялістычная грамада, якая была створана ў 1902 годзе ў беларускім асяроддзі студэнтаў у Пецярбурзе. Спачатку яна называлася Беларускай рэвалюцыйнай грамадой. Дзейнасць партыі хутка перакінулася ў студэнцкае асяроддзе Масквы, а таксама ў Беларусь - у Мінск і Вільню. Гэта была рэвалюцыйная партыя сацыялістычнага характару. Ад іншых рэвалюцыйных партый БСГ адрознівалася тым, што ў цэнтры сваёй дзейнасці яна ставіла эканамічна-сацыяльныя пытанні вёскі. Нацыянальна-адраджэнскі характар БСГ быў найважнейшым момантам, які адрозніваў яе ад іншых палітычных партый, што вялі дзейнасць у Беларусі.

Цэнтральны камітэт БСГ сфарміраваўся на другім з'ездзе ў 1906 годзе ў складзе братоў Луцкевічаў, Аляксандра Бурбіса и Вацлава Іванощскага. Гэтыя сябры Грамады разам з Аляксандрам Уласавым сталі кіраўнікамі «Нашай нівы». газета тыднёвік шрыфт выданне

Думка аб стварэнні беларускай газеты ўзнікла ў членаў БСГ ў канцы лета 1906. Тады партыя знаходзілася на нелегальным становішчы, і ёй неабходна было пачаць легальную справу.

1 верасня 1906 года нарадзілася першая беларуская газета "Наша доля". Дарэчы, раней гэтага адбыцца не магло, бо права на выданне газет і літаратуры на беларускай мове было атрымана толькі ў 1905 годзе. З пяці выдадзеных нумароў "Нашай долі" - чатыры былі канфіскаваны. За "заклік да ўзброенага паўстання для перамены дзяржаўнага ладу" Віленская судовая палата пастанавіла "выданне газеты "Наша доля" забараніць назаўсёды", а рэдактара газеты пасадзіць у крэпасць тэрмінам на год. Але ўжо праз нейкі месяц (у іншых крыніцах - яшчэ падчас выдання “Нашай долі”) ўдалося пачаць выпуск другой беларускай газеты.

"Наша ніва" пачала выходзіць 10 лістапада 1906 г. БСГ знаходзілася на нелегальным становішчы, і таму выдаўцамі газеты лічыліся прыватныя асобы. Першыя чатыры нумары падпісаны С. Вольскім, але за гэты час і пазней ім не падпісана ніводнага артыкула. Гэта дае падставу меркаваць, што Вольскі быў чалавекам выпадковым у рэдакцыі і беларускім руху ўвогуле. 8 снежня 1906 г. пяты нумар "Нашай нівы" падпісаў ужо Аляксандр Уласаў - актыўны член БСГ.

"Наша ніва" ёсць дзецішча кіраўнікоў БСГ, таму ўсе праграмы, іх змена, мэты партыі адлюстроўваліся на старонках газеты.

ІІ. Дзейнасць газеты

1906-1915 гады ў беларускай гістарыяграфіі называюцца «нашаніўскім перыядам». Бо з выхадам 10 (23) лістапада 1906 г. у Вільні першага нумара тыднёвіка «Наша Ніва» была запачаткаваная цэлая эпоха ў развіцці беларускага грамадства.

«Наша Ніва» на пачатку ХХ стагоддзя выпрацавала норму беларускай літаратурнай мовы.У яе коле была створана беларуская класічная літаратура. Паўстала ідэя беларускай дзяржаўнасці. Скіраваная на пазітыўную асветную працу, гэтая газета стала цэнтрам інтэлектуальнага жыцця. У ёй друкавалася цэлая плеяда інтэлектуалаў - сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі.

«Наша Ніва» асвятляла шырокі спектр палітычных, эканамічных і культурных праблем. Газета мела галоўнай задачай кансалідацыю беларускай палітычнай нацыі. Пры гэтым, як адзначалі сучаснікі, для многіх «Наша Ніва» была першай крыніцай інфармацыі, якая не несла казённай адзнакі.

«Наша Ніва» выступала за мірны і паступовы прагрэс праз дэмакратызацыю цэнтральных і мясцовых органаў улады, няспынна нагадвала пра неабходнасць паважаць правы і годнасць чалавека, цаніць усякую культуру.

Культурная адкрытасць «Нашай Нівы» выявілася таксама ў тым, што ад пачатку газета друкавалася двума шрыфтамі - кірыліцай і лацінкай. Так было да кастрычніка 1912 года, калі чытацка-выдавецкі рэферэндум зрабіў выбар на карысць кірыліцы.

1. Парадкі ў рэдакцыі

Вацлаў Ластоўскі пісаў: "Склад рэдакцыі "Нашай нівы" ў 1909 годзе быў гэткі: А.Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін Ш. (Лявіцкі), Янка Купала, В.Ластоўскі і, дарыўкамі - Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) ды Чыж (Альгерд Бульба), а на пачатку лета прыбыў яшчэ С. Палуян.

Гэты склад рэдакцыі ў 1909 і 1910 гг. рэзка распадаўся на дзве групы, каторыя былі дамэтна "верхняй" і "ніжняй" палатамі. "Верхняя" і "ніжняя" палаты думалі па-рознаму, жылі рознымі ідэаламіі, насілі ў сабе зародкі розных кірункаў нацыянальнай мыслі".

2.Нагляд улад

Гэта старажытная руская традыцыя - кантраляваць прэсу, забараняць друкаванне нязручных артыкулаў, зачыняць газеты. З самага пачатку існавання "Нашай нівы" царскія улады пільна сачылі за яе зместам. Існавалі спецыяльныя органы, якія кантралявалі выданне газет і кніг. У Вільні гэтым займаўся Віленскі цэнзурны камітэт. У 1906 годзе характарыстыка "Нашай нівы" змяшчаецца у спецыяльным дакуменце, складзеным цэнзурным камітэтам па патрабаванні ахоўчага аддзялення паліцыі. Дакумент апісвае і іншыя газеты (іх было 57), якія выходзілі тады ў Вільні. "43. "Наша ніва". Спачатку крыху больш памяркоўная, чым "Наша доля", стала затым змяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі."

Цэнзура не проста назірала за дзейнасцю газеты, пісала характарыстыкі. Калі нешта здавалася ёй небяспечным, яна пераходзіла да адкрытых дзеянняў. У першай палове 1907 на старонках "Нашай нівы" з'явіліся матэрыялы "Дума і народ", "Зямельная справа ў Новай Зеландыі" ды іншыя, на якія адразу звярнула ўвагу цэнзура і палічыла іх небяспечнымі для існуючага дзяржаўнага ладу. 14 сакавіка 1907 г. віленскі інспектар па справах друку паведамляў пракурору Віленскай судовай палаты, што артыкулы 8-га i 9-га нумараў газеты нагадваюць падпольныя пракламацыі. Яны у стане моцна ўсхваляваць простага малаiнтэлiгентнага чытача беларускай газеты і выклікаць у яго непавагу да суда, паліцыі, земскага начальніка, пана, да войска, да законаў дзяржавы. 24 лістапада 1905 быў накладзены арышт на № № 8 І 9 газеты «Наша нiва». Рэдактара Аляксандра Уласава судзілі, садзілі ў турму. Некалькі разоў наклад газеты канфіскоўвалі, рэдакцыя плаціла штрафы.

Апроч цэнзуры і паліцыі, якія сачылі за "Нашай нівай" па абавязку службы, за ёй назіралі і царкоўнікі і даносілі начальству. Вось прыклад. Віцэ-дырэктар Дэпартамента духоўных спраў звяртаецца з пісьмом да начальніка Галоўнага ўпраўлення па справах друку.

"Паводле звестак, што маюцца ў Дэпартаменце, у Вільні з 1906 года выдаецца газета пад загалоўкам "Наша ніва", рэдактарам і выдаўцом якой з'яўляецца прыцягнуты ў якасці абвінавачанага па 129 арт. Крымінальнага ўлажэння сын калежскага саветніка дваранін Аляксандр Мікітавіч Уласаў, які выпускае перыядычныя творы на беларускай мове, надрукаваныя лаціна-польскім ці чэшскім шрыфтам, называючы гэтыя творы кнігавыдавецтвам "Нашай нівы".

Галоўныя задачы, якія ставіць газета і названае кнігавыдавецтва, зводзяцца часткова да стварэння беларускага сепаратызму, часткова да зліцця беларусаў з палякамі ў мэтах адлучэння ад Расіі. Для правядзення ж у жыццё гэтых палітыка-нацыяналістычных імкненняў і вырашана даць беларускаму насельніцтву нацыянальную літаратуру, але з заменаю рускага шрыфта лацінскім.

Па прычыне вышэйакрэсленага шкоднага кірунку названай газеты і звязанага з ёю кнігавыдавецтва я звяртаюся да Вашага правасхадзіцельства з просьбаю не адмовіць у распарадэнні ўзмацніць нагляд над усімі выданнямі "Нашай нівы".

Пісьмо гэтае не засталося без увагі. Галоўнае ўпраўленне па справах друку, начальніку якога быў адрасаваны ліст, паслала распараджэнне Віленскаму камітэту па справах друку пазбавіць А. Уласава права выдаваць і падпісваць газету. (Дарэчы, пасля гэтага рэдактар "Нашай нівы" звярнуўся ў Пецярбург з заявай і папраўкай. Ён судзіўся не па 129, а па 132 артыкулу, які не пазбаўляў яго права быць рэдактарам.)

З 1909 г. сакратаром газеты, а ў 1912-1913 г. фактычным яе рэдактарам стаў гісторык, будучы прэм'ер БНР Вацлаў Ластоўскi. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў класік літаратуры Якуб Колас. Вядомыя кожнаму школьніку творцы Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля таксама былі адкрытыя менавіта «Нашай Нівай». А нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 г. стаў яе рэдактарам. Ён кiраваў газетай да восенi 1915 г., калі «Наша Ніва» была пастаўленая царскай ваеннай цэнзурай у немагчымыя для існавання ўмовы.

Беларускую газету абвінавачвалі ў тым, што яна прапагандуе сепаратызм і апалячванне Беларусі, газета - "Самавучыцель польскай мовы, які выдаецца па асобнаму новаму метаду".

Побач з такімі "адкрыццямі" з'яўляліся на старонках некаторых афіцыйных выданняў прамыя абвінавачванні. "У "Нівах" і "Долях" адкрыта паявіліся нават незамаскіраваныя заклікі да ўзброеннага паўстання, да захопу зямель ў памешчыкаў, да непадпарадкавання ўраду, да забастовак і гд. І ўсё гэта ішло і ідзе ў сучасный момант у школы і праз іх у народ,... а адміністрацыя мясцовая нічога не бачыць ці абмяжоўваецца вобыскомі у рэдакцыі "Нівы" і арыштамі асабных нумароў, не клапоцячыся аб тым каб вырваць зло з самым корнем". Гэтыя радкі з'явіліся у 1908 годзе у артыкуле "Новый поход на Беларусь", надрукаваны ен быў у часопісе "Окраины России" і перадрукаваны "Минским словом".

Актыўную варожую кампанію супраць беларусскага руху і газеты вялі афіцыйныя выданні "Виленский вестник", "Минскае слово", "Северо-Западная жизнь", "Крестьянин" і інш; сталічныя выданні "Окраины России", "Россия" і "Новое время". яны вялі не проста дыскусію ці палеміку з "Нашай нівай", а сапраўдную вайну.

“Наша ніва” вымушана была прыстасоўвацца да абставін, мінаць вострыя вуглы, звяртацца да асцярожных выразаў. Газета праяўляла многа дыпламатычнага такту, асцярогі. Таму ідэі яе часам здаюцца супярэчлівымі.

ІІІ. Закрыццё газеты

Новыя выпрабаванні звязаны з пачаткам першай сусветнай вайны. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры “Наша ніва” хоць і заняла ў адносінах да вайны варожую пазіцыю, але вымушана была падтрымліваць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды ідэі беларускай дзяржаўнасці. Але, тым не менш, амаль кожны нумар у выніку дзеянняў ваеннай цэнзуры выходзіў з купюрамі. За публікацыю антыўрадавых матэрыялаў асобыя нумары “Нашай нівы” канфіскоўваліся. На яе забаранялася падпісвацца настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам. Магчамасць здабыць грошы ў Івана Луцкевіча паменшылася. Сувязь з замежжам была прыпынена, пошукі антыкварных рэчаў спыніліся. Шмат беларусаў было мабілізавана ў армію, сярод іх і супрацоўнікі "Нашай нівы". А. Уласава забралі ў войска. Тады ён, спярша рэдактарства, а потым і правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914). Шмат падпісчыкаў было адрэзана фронтам. А фронт тым часам набліжаўся да Вільні. Выданне газеты ў такіх умовах станавілася немагчымым. 7 жніўня 1915-га выйшаў апошні нумар штотыднёвіка з подпісам Янкі Купалы, якому пагражала пакаранне. У верасні германскія войскі акупавалі Вільню.

Сучаснасць газеты

У 1991 г. газета адраджаецца пад рэдакцыяй журналіста Сяргея Дубаўца. Газета зноў становіцца галоўным выданнем нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, публікуючы нароўні з навінамі літаратурныя творы, эсэ. У 1996 г. рэдакцыя газеты пераехала ў Мінск, з літаратурна-інтэлектуальнага выдання «Наша Ніва» паступова трансфармуецца ў грамадска-палітычнае.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Перыяд пачатку палітычных пераўтварэнняў. Дзяржаўны польскі друк у 1980-я гг. Лідэр рэйтынгу папулярнасці – "Газета выбарчая". Мелася ў ПНР і адзінае беларускамоўнае выданне — газета "Ніва". Цэнтральны орган ПАРП газета "Народная трыбуна". 12 правіл гэты.

    реферат [37,9 K], добавлен 09.12.2008

  • Друк Беларусі ў перыяд першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, яе асветніцкі, культурны і нацыянальна-вызваленчы характар. Дзейнасць газеты "Наша ніва". Стан беларускага выдавецтва і часопісаў, іх накіраванасць у перыяд пасля першай сусветнай вайны.

    реферат [38,1 K], добавлен 23.03.2011

  • Стратегии, тактики и приёмы манипулятивного воздействия. Способы противодействия манипулятивным стратегиям. Характеристика общественно-политического издания "Новая газета". Выбор манипулятивной стратегии как отражение коммуникативной политики издания.

    дипломная работа [73,6 K], добавлен 06.09.2016

  • Друк народнікаў Беларусі і развіццё журналістыкі ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя. Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К. Каліноўскага. Развіццё грамадскай думкі і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Цэнзурная гісторыя "Минского листка".

    реферат [28,5 K], добавлен 23.03.2011

  • Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.

    реферат [20,3 K], добавлен 15.12.2008

  • Ацэньваючы характар пераўтварэнняў венгерскіх СМІ. Першае месца ў рэйтынгу папулярнасці. Штодзённая газета "Свабода народа". Рынак друкаваных СМІ. Венгерскае тэлебачанне. Цэнтр вывучэння масавых камунікацый. Першая праграма венгерскага тэлебачання.

    реферат [37,1 K], добавлен 15.12.2008

  • Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы "Полымя", "Маладняк", газета "Літаратура і мастацтва". Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. "Красная смена" ("Чырвоная змена"), "Юный пахарь" ("Малады араты").

    реферат [45,1 K], добавлен 28.11.2008

  • Изучение эволюции в направлениях деятельности "Le Figaro" (Лё Фигаро) – ежедневной французской газеты, основанной в 1826 году. Считается, что газета отражает официальную точку зрения нынешнего французского правительства и вообще умеренно правых партий.

    презентация [471,6 K], добавлен 17.10.2010

  • История становление журналистики в Шадринске. Основатель первого городского издания Николай Васильевич Здобнов. Реакция на появление "Исети". Темы, освещаемые изданием. Особая рубрика "Нам пишут". Шадринская газета "Исеть" как ведущий еженедельник города.

    курсовая работа [46,1 K], добавлен 09.12.2015

  • Le Figaro (Лё Фигаро) — популярная ежедневная французская газета, ее тип, обложка, тираж, формат, владелец, главный редактор и главный офис. Пьеса Бомарше и девиз газеты. Интервью президента Саркози и отклик французских политических деятелей на него.

    презентация [473,3 K], добавлен 14.10.2010

  • "Страж Балтики" как ежедневная газета, освещающая события и проблемы Балтийского флота, история и основные этапы ее развития. "Маяк" – еженедельная газета, освещающая деятельность рыбопромышленного флота и морского транспортного комплексов региона.

    реферат [21,8 K], добавлен 14.12.2012

  • Етапи зародження газети. Газета в системі засобів масової комунікації. Типологічні ознаки газети. Проблеми типологізації та мета видання газети. Структура номера газети. Система текстових публікацій та дизайн газетного номера. Види заголовків у газеті.

    курсовая работа [87,7 K], добавлен 07.03.2011

  • Медиаобраз: общая характеристика понятия. Русскоязычные газеты и журналы в структуре чешских СМИ: газета "Пражский телеграф", журнал "Русское слово", газета "Пражский экспресс". Медиаобраз России глазами чешских журналистов: краткий анализ публикаций.

    дипломная работа [93,0 K], добавлен 29.01.2015

  • "Вперёд" - районная общественно-политическая газета. История создания и развитие. Кадровая политика редакции. Характеристика интерактивных медиатекстов газеты: информационно-новостные, информационно-аналитические и документально-публицистические жанры.

    курсовая работа [65,6 K], добавлен 16.02.2015

  • "Домашняя газета" как семейный еженедельник с общепопулярной тематикой. Авторский состав издания. Анализ композиционно-графической модели: графический дизайн, конструкция издания, структура и композиция, комплексная модель. Рекламные материалы в прессе.

    практическая работа [15,3 K], добавлен 13.06.2012

  • Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.

    курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010

  • Сутнасць СМІ як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, месца і роль сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства. Напрамкі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе навукова-тэхнічнага прагрэсу.

    реферат [10,4 K], добавлен 30.04.2011

  • Возникновение и развития провинциальной журналистики в России XIX в., экономическое и правовое положение провинциальных газет, роль в общественной и культурной жизни. История газеты "Владивосток". Жанровые и тематические особенности ее публикаций.

    дипломная работа [2,6 M], добавлен 02.10.2013

  • Возникновение первичных способов, средств, методов и систем передачи и распространения информации. История газет, их эволюция и основные типы во второй половине ХІХ в. "Массовые" универсальные газеты. Проблематика газеты "Россия", анализ содержания.

    курсовая работа [41,2 K], добавлен 04.12.2012

  • История создания газеты "Le Figaro". Переход от неполитического издания и улучшение качества информации. Изменение обложки в разное время. Скандальные разбирательства в газете и материалы о России. Выпуск еженедельных журналов и новые пути развития.

    презентация [1,3 M], добавлен 17.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.