Сутнасць і структура краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

Вызначэнне сутнасці бібліятэчнага краязнаўства, як самастойнай галіны бібліятэчнай дзейнасці і комплекснай тэарэтыка-прыкладная дысцыпліны. Вывучэнне відаў дзейнасці бібліятэк: вядзенне краязнаўчых каталогаў, даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2015
Размер файла 24,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Сутнасць і структура краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

План

1. Краязнаўства. Аб'ект, прадмет, формы арганізацыі

2. Бібліятэчнае краязнаўства -- самастойная галіна бібліятэчнай дзейнасці і комплексная тэарэтыка-прыкладная дысцыпліна

3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства -- тэарэтычнае ядро бібліятэчнага краязнаўства

4. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства

Вывады

Літаратура

1. Краязнаўства. Аб'ект, прадмет, формы арганізацыі

Сёння краязнаўства знаходзіцца на ўздыме, які абумоўлены адраджэннем беларускай гісторыі, культуры, мовы, узрастаннем цікавасці да мінулага, сваіх каранёў, да пазнання "малой Радзімы". Уздым нацыянальнай самастойнасці, узнікненне шматлікіх краязнаўчых таварыстваў, стварэнне новых этнаграфічных, краязнаўчых, мемарыяльных музеяў і актывізацыя тых, што ўжо існуюць, пашырэнне кола клубаў, гасцёўняў, гурткоў -- усе гэта стварае ўмовы для актывізацыі краязнаўства на Беларусі. Грамадскія патрэбы ў краязнаўчай інфармацыі задавальняюць не толькі архівы і музеі, але і бібліятэкі -- найбольш даступныя сацыяльныя інстытуты. Дзейнасць бібліятэкі цесна звязана з усімі формамі і кірункамі краязнаўства, а ўвесь комплекс работ бібліятэк у галіне краязнаўства параўнальна нядаўна атрымаў у прафесійнай лексіцы такі тэрмін як бібліятэчнае краязнаўства.

У тэорыі і практыцы краязнаўчай сферы бібліятэчнай дзейнасці прыярытэтнае развіццё атрымалі бібліяграфічныя аспекты. Расійскія бібліяграфазнаўцы Н.В. Здобнаў, А.В. Мамантаў, Н.Н. Шчэрба, А.І. Коган, А.М.Маслава, І.І.Міхліна і іншыя вывучалі відавыя і метадычныя асаблівасці краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі, краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарату (КДБА) бібліятэк, бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве і інш. Але пытанні тэорыі, методыкі і арганізацыі бібліятэчнага краязнаўства, вызначэнне яго сутнасна-функцыянальнай структуры на сённяшні дзень з'яўляюцца найбольш слаба тэарэтычна і метадычна распрацаванымі. Пытанні бібліятэчнага краязнаўства разглядаюцца ў працах такіх аўтарытэтных спецыялістаў як Н.В. Здобнаў, О.І. Талалакіна, А.В. Мамантаў, Н.Н. Шчэрба, Н.Н. Кушнарэнка, Н.Ф. Гарбачэўская, А.І. Коган, Т.М. Сомавай, С.М. Крывароценка, Т.А. Няверавай і іншых. Але гэта, у асноўным, аналіз асобных з'яў, праблем, кірункаў бібліятэчнага краязнаўства. Канцэптуальна абгрунтаваных работ па гісторыі, тэорыі, методыцы або арганізацыі бібліятэчнага краязнаўства пакуль што няма. У лекцыі разглядаецца шэраг пытанняў бібліятэчнага краязнаўства як часткі агульнага краязнаўства і як сістэмнага ўтварэння, структура якога складаецца з базавай (практычнай) падсістэмы і вытворных ад яе інфраструктурных відаў дзейнасці.

Краязнаўства -- гэта вывучэнне насельніцтвам на навуковай аснове гістарычных, палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэрагу іншых фактараў, якія характарызуюць у комплексе фарміраванне і развіццё якой-небудзь пэўнай тэрыторыі краіны (сяла, горада, раёна, вобласці). Историческое краеведение Белоруссии. - Мн., 1980. - С.3. Тэрмін "краязнаўства" разглядаецца як комплекс навуковых дысцыплін і ўсебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама і як грамадскі рух, які аб'ядноўвае мясцовае насельніцтва. Прадметам пазнання ў краязнаўстве з'яўляецца тэрыторыя, мясцовасць, што вызначаецца паняццем "родны край". Памеры паняцця "край" залежаць ад тыпа, віда, задач, профіля бібліятэкі, краязнаўчых запытаў яе карыстальнікаў, штату бібліятэчных супрацоўнікаў, матэрыяльна-тэхнічнай базы, магчымасцей каардынаванага фарміравання і ўзаемавыкарыстання краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк края. Кожная бібліятэка акрэслівае тэрытарыяльныя межы свайго краю. Для абласной бібліятэкі краем з'яўляецца тэрыторыя вобласці, для раённай - раёна, для гарадской - свой горад, для сельскай - сяло, у межах якіх ажыццяўляецца іх дзейнасць. Але пры неабходнасці тэрытарыяльныя рамкі (межы края) краязнаўчай дзейнасці бібліятэк могуць быць пашыраны з улікам прыродных, экалагічных, гістарычных і іншых асаблівасцей. Такім чынам, край - канкрэтная частка дзяржавы, якая звычайна супадае з адзінкай сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення (вобласць, раён, горад) і вызначаецца з улікам змяненняў гістарычных межаў, а таксама фізіка-геаграфічных, прыродна-кліматычных, геалагічных, эканамічных і іншых крытэрыяў раяніравання. Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь. - Мн., 1993. - С.1. У практыцы бібліятэкі ўдакладняюць межы края для бібліятэчнага краязнаўчага фонда, каталога, бібліяграфічнага дапаможніка, выставы і г.д. - з ўлікам мэт кожнага віда і формы дзейнасці. І ў кожным выпадку, вызначаючы межы края, бібліятэка фіксуе прынятае рашэнне ў картатэку метадычных рашэнняў або ў іншых дакументах, каб пазбегнуць памылак і забяспечыць пераемнасць рашэнняў.

Краязнаўства набыло выразны сацыяльны характар; традыцыйна выконвае выхаваўчыя, рекрэацыйныя, асветніцкія функцыі і актыўна садзейнічае навуковай і вытворчай дзейнасці.

Аб'ектам вывучэння краязнаўства з'яўляецца прырода, насельніцтва, гаспадарка, гістарычнае мінулае, мастацтва, культура і інш. Усе гэтыя аб'екты вывучаюцца рознымі навукамі, пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя метады даследаванняў. Ва ўсіх напрамках краязнаўчай дзейнасці мае месца агульны прадмет вывучэння - край. Напрамкі вывучэння края:

Усебаковае вывучэнне прыроды і прыродных каштоўнасцей (зямныя, недры, рэльеф, глеба, клімат, расліны), экалагічных умоў.

Вывучэнне народнай гаспадаркі, выяўленне новых крыніц сыравіны і дадатковых рэсурсаў для эканомікі той або іншай мясцовасці.

Вывучэнне гістарычнага мінулага края (мясцовых радаводаў, ваенных падзей і інш.)

Вывучэнне нацыянальных, этнаграфічных асаблівасцей, а таксама антрапалагічнага, этнічнага, канфесійнага складу мясцовага насельніцтва.

Улік і абарона помнікаў архітэктуры і культуры, вывучэнне вуснай народнай творчасці, дыялектаў, мастацкіх промыслаў края.

Існуюць наступныя формы арганізацыі краязнаўства: дзяржаўная, грамадская, школьная, кааператыўна-камерцыйная, асобна-ініцыятыўная.

Дзяржаўнае краязнаўства гэта: вывучэнне края мясцовымі гаспадарнымі органамі (яны маюць дакументальныя і статыстычныя матэрыялы па эканоміцы і культуры вобласці, раёна, горада…); вывучэнне края дзяржаўнымі ўстановамі: навукова-даследчыя інстытуты, адзяленне і філіялы АН РБ, вопытныя сельскагаспадарчыя станцыі; дзейнасць краязнаўчых музеяў ("Рэчавая энцыклапедыя края"). Іх функцыі: збіраць, вывучаць і папулярызаваць гістарычныя помнікі, творы мастацтва; ствараць экспазіцыі, якія прысвечаны прыродным каштоўнасцям і эканоміцы края; ствараць каталогі, даведнікі, пуцевадзіцелі, тэматычныя зборнікі навуковых прац. Мясцовыя выдавецтвы, абласныя кнігагандлі і кніжныя магазіны спрыяюць распаўсюджванню і папулярызацыі краязнаўчай літаратуры.

Грамадскае краязнаўства развіваецца па ініцыятыве аматараў краязнаўства. На сучасным этапе ствараецца многа краязнаўчых грамадскіх арганізацый, якія зарэгістраваны ў розных установах (музеях, бібліятэках, дамах культуры і інш.)

У межах школьнага краязнаўства вучні розных класаў вывучаюць свой край у час вучэбных заняткаў, у гуртках і школьных музеях, на экскурсіях, у турысцкіх паходах. Сустракаюцца з мясцовымі краязнаўцамі, удзельнічаюць у вечарынах, конкурсах, алімпіядах па краязнаўстве. Акрамя таго, краязнаўчы матэрыял займае асаблівае месца ў выкладанні шэрагу дысцыплін: гісторыі, геаграфіі, літаратуры.

2. Бібліятэчнае краязнаўства -- самастойная галіна бібліятэчнай дзейнасці і комплексная тэарэтыка-прыкладная дысцыпліна

Калі краязнаўства разглядаць як "метасістэму", то яе важнай часткай з'яўляецца бібліятэчнае краязнаўства, якое ўзнікла на падставе бібліятэчнай і краязнаўчай дзейнасці ў межах бібліятэчнага сацыяльнага інстытута. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства - адносна самастойная вобласць бібліятэчнай дзейнасці, накіраваная на задавальненне краязнаўчых патрэб грамадства сродкамі бібліятэк. "Бібліятэчнае краязнаўства" выкарыстоўваецца як абагульняючы тэрмін: для азначэння ўсёй краязнаўчай сферы бібліятэчнай дзейнасці (у гэтым сэнсе бібліятэчнае краязнаўства -- гэта вобласць бібліятэчнай дзейнасці, накіраваная на задавальненне краязнаўчых патрэб сродкамі бібліятэк); для назвы яе навуковай падсістэмы (бібліятэчнае краязнаўства -- гэта комплексная тэарэтыка-прыкладная дысцыпліна, якая вывучае краязнаўчую бібліятэчную дзейнасць як сістэму). Бібліятэчнае краязнаўства ўзнікла, калі з'явілася патрэба грамадства, сацыяльных груп, асоб у ведах, інфармацыі, дакументах аб вызначаным краі (або мясцовасці). Яго станаўленне і развіццё ажыццяўляецца ў межах бібліятэчнага сацыяльнага інстытута і адлюстроўвае ўнутраную структуру бібліятэчнай справы як базавай галіны і ўключае сферу практыкі, навукі, адукацыі, кіравання і друку. Такім чынам, бібліятэчнае краязнаўства ўяўляе сабой сістэмнае ўтварэнне, якое мае сваю сутнасна-функцыянальную структуру, у якую ўваходзяць базавая (практычная) падсістэма - краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі і вытворныя ад яе інфраструктурныя віды дзейнасці: навукова-даследчая, вучэбна-выхаваўчая і арганізацыйна-кіруючая. Вось гэтыя інфраструктурныя падсістэмы "выходзяць" за межы бібліятэк, асноўнага звяна, цэнтра бібліятэчнага краязнаўства і лакалізуюцца, акрамя бібліятэк, у вышэйшых навучальных установах, вучылішчах, міністэрствах, упраўленнях культуры і г.д. На бібліятэчнае краязнаўства, як комплексную сферу бібліятэчнай справы, уплывае ўзровень развіцця яе тэорыі, гісторыі, методыкі і арганізацыі, бібліятэчнае краязнаўства выкарыстоўвае яе найбольш аптымальныя сродкі і формы дзейнасці. У межах бібліятэчнага інстытута сфарміраваліся аб'ект і суб'ект бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Аб'ект бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства -- бібліятэка, яе дакументныя і бібліяграфічныя краязнаўчыя рэсурсы, кадры, матэрыяльна-тэхнічная база, органы кіравання. Суб'ектам бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства выступае мясцовая публічная бібліятэка (абласная, раённая, гарадская, сельская), якая знаходзіцца на тэрыторыі вызначанага края і выконвае адносна яго краязнаўчую функцыю.

Такая публічная бібліятэка выконвае краязнаўчую функцыю з улікам асаблівасцей гісторыі, эканомікі, прыроды, навукі, эканомікі, культуры, сацыяльнага жыцця края; ажыццяўляе збор, захаванне і шырокі доступ насельніцтва да краязнаўчых дакументаў і інфармацыі аб іх.

Краязнаўчая дзейнасць уваходзіць ва ўсе напрамкі і віды дзейнасці мясцовай публічнай бібліятэкі незалежна ад яе арганізацыйнай структуры. Публічная бібліятэка можа быць і аб'ектам краязнаўчай дзейнасці, краязнаўства вывучае ўсю сістэму бібліятэк края, а таксама асобную бібліятэку як духоўны і матэрыяльны аб'ект мясцовай культуры. Бібліятэчнае краязнаўства ўваходзіць у метасістэму "краязнаўства" як яе частка, таму краязнаўства "дэлегіруе" бібліятэчнаму краязнаўству свой краязнаўчы змест, структуру галіны, фарміруе краязнаўчыя патрэбнасці грамадства, якія бібліятэка дакументальна і інфармацыйна забяспечвае, фарміруе краязнаўчыя фонды, стварае бібліяграфічныя і фактаграфічныя базы даных аб краі, ажыццяўляе бібліятэчна-бібліяграфічныя і небібліятэчныя паслугі па краязнаўстве.

На бібліятэчнае краязнаўства ўплываюць наступныя асаблівасці краязнаўства:

1. Краязнаўчая дзейнасць уваходзіць у розныя галіны ведаў, прафесіі, установы, арганізацыі, у дзейнасць спецыялістаў розных профіляў -- усё гэта ўплывае на комплексны характар бібліятэчнага краязнаўства.

2. Узаемазвязаныя прыметы краязнаўства (прасторавы і змястоўны) патрабуюць дакладнага азначэння змястоўна-тэрытарыяльных меж "свайго" краю ў краязнаўчай сферы бібліятэчнай дзейнасці.

3. Краязнаўства мае няпоўную сутнасна-функцыянальную структуру, у якой лепш сфарміраваліся падсістэмы навукі і практыкі, падструктуры адукацыі і кіравання яшчэ дакладна не вызначаны. Усё гэта ўплывае на бібліятэчнае краязнаўства, з аднаго боку, гэта выклікае незапатрабаванасць асобных напрамкаў бібліятэчнага краязнаўства; з другога боку -- вядзе да пашырэння "поля" краязнаўчага ўздзеяння бібліятэк у дзяржаўным і грамадскім сектары краязнаўства, на тэрыторыі края наогул.

4. Ідзе працэс фарміравання патока краязнаўчых дакументаў не толькі ў краі, але і за яго межамі, што ўскладняе дзейнасць бібліятэкі па выяўленні, набыцці і фарміраванні краязнаўчага фонда. Пры адсутнасці гэтых дакументаў ці бібліяграфічных звестак аб іх зніжаецца якасць бібліятэчнага абслугоўвання і прэстыж мясцовай публічнай бібліятэкі як цэнтра бібліятэчнага краязнаўства.

5. Краязнаўчыя патрабаванні канцэнтруюцца ў гэтым краі, а не ў іншых рэгіёнах краіны, што прымушае мясцовыя публічныя бібліятэкі з асобай адказнасцю адносіцца да забеспячэння паўнаты збора і якасці адбора, захавання і прадстаўлення краязнаўчых дакументаў, а таксама інфармацыі аб іх.

Асноўныя задачы бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства:

1. Стварэнне банка даных краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Выяўленне, устанаўленне месцазнаходжання, набыццё і забеспячэнне бібліяграфічнага апісання дакументаў, стварэнне базы даных бібліяграфічнай і фактаграфічнай краязнаўчай інфармацыі.

2. Бібліяграфічнае раскрыццё зместу краязнаўчых дакументаў незалежна ад месца іх захоўвання: арганізацыя даведачна-бібліяграфічнага апарату, стварэнне крыніц бібліяграфічнай інфармацыі.

3. Давядзенне да карыстальнікаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў і інфармацыі аб іх з дапамогай бібліятэчна-бібліяграфічных сродкаў.

4. Распаўсюджванне інфармацыі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах і краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва, а таксама рэкламіраванне краязнаўчых збораў і інфармацыйных магчымасцяў сваіх бібліятэк.

Пералічаныя задачы даюць падставы для вызначэння краязнаўчай функцыі мясцовых публічных бібліятэк (абласной, раённай, гарадской, сельскай), якія ў агульнадзяржаўнай бібліятэчнай сістэме маюць асаблівавую сферу адказнасці, -- краязнаўчую дзейнасць.

Краязнаўчая работа ажыццяўляецца бібліятэкай і ў бібліятэцы, што вызначае два кірункі ў бібліятэчным краязнаўстве:

І. Дзейнасць бібліятэк па такіх напрамках: выяўленне, набыццё ў фонд дакументаў, якія па зместу звязаны з краем, іх захаванне і папулярызацыя; стварэнне сістэмы каталогаў, картатэк, бібліяграфічных паказальнікаў на краязнаўчы фонд; краязнаўчае бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне; метадычнае забеспячэнне іншых бібліятэк і інш. У межах гэтага кірунку бібліятэка ўсе свае намаганні накіроўвае на тое, каб знайсці і прадставіць чытачу краязнаўчы матэрыял, стварыць яму камфортныя ўмовы.

ІІ. Вывучэнне роднага краю, пошук новых матэрыялаў аб'яднаннямі краязнаўцаў, якія існуюць пры бібліятэцы. Бібліятэка ў гэтым выпадку з'яўляецца спонсарам, які прапанаваў сваё памяшканне і ажыццяўляе інфармацыйнае, бібліяграфічнае, метадычнае забеспячэнне пытанняў, якія распрацоўваюцца асабіста або калектыўна. Разам з тым усё больш бібліятэкараў вядуць даследчую работу па краязнаўстве, вынікам якой з'яўляюцца публікацыі, выступленні на навуковых канферэнцыях і інш. Гэты кірунак бібліятэчнага краязнаўства арыентаваны на атрыманне новых ведаў, першасных дакументаў, артыкулаў, тэзісаў, дакладаў і г.д.

3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства -- тэарэтычнае ядро бібліятэчнага краязнаўства

Зараз ідзе працэс актыўнага назапашвання навуковых ведаў аб краязнаўчай сферы бібліятэчнай дзейнасці, якія фарміруюцца ў комплексную тэарэтыка-прыкладную дысцыпліну -- бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства.

Прадметам гэтай навуковай дысцыпліны выступае краязнаўчая бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць як спецыфічная сістэма.

Структура бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства складаецца з такіх навуковых дысцыплін: тэорыя, гісторыя, методыка і арганізацыя бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства; галіновае бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства (экалагічнае, літаратурнае, эканамічнае і інш.) Але структура гэтая прыкладная, ідзе працэс фарміравання ўнутранай структуры і знешніх контураў бібліятэчна-бібліяграфічага краязнаўства. Друкаваныя матэрыялы вынікаў даследаванняў бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства можна знайсці на старонках часопісаў базісных дысцыплін.

Яшчэ толькі пачаўся працэс назапашвання спецыяльных ведаў па бібліятэчным краязнаўстве; рыхтуюцца кадры для новай навукі. Тэарэтычным ядром бібліятэчнага краязнаўства вызначаны: краязнаўчае бібліятэказнаўства і краязнаўчае бібліяграфазнаўства. Яны ствараюць сістэматызаваныя веды аб законах і заканамернасцях шматграннай практычнай дзейнасці бібліятэк з першаснымі і другаснымі краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі.

Краязнаўчае бібліятэказнаўства, як тэарэтычнае ядро бібліятэчнага краязнаўства, прадстаўляе сабой сістэму ведаў аб мясцовай публічнай бібліятэцы, аб прынцыпах, законах і законамернасцях практычнай краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, накіраванай на збор, захаванне і прадстаўленне ў грамадскае карыстанне краязнаўчых дакументаў, а таксама інфармацыі аб іх.Прадмет краязнаўчага бібліятэказнаўства - бібліятэка як суб'ект і аб'ект краязнаўчай дзейнасці.

Краязнаўчае бібліяграфазнаўства адна са складаючых бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Прадметам гэтай навукі з'яўляецца краязнаўчая бібліяграфія як від, яе функцыянальныя, тэарэтычныя, арганізацыйныя і метадычныя асаблівасці. У межах бібліятэчнага сацыяльнага інстытута краязнаўчая бібліяграфічная дзейнасць непарыўна звязана з задачамі, функцыямі, кірункамі дзейнасці бібліятэк і спрыяе іх эфектыўнай рэалізацыі. Бібліяграфічнымі сродкамі ў бібліятэках ствараюцца інфармацыйна-пошукавыя сістэмы па краязнаўстве, якія забяспечваюць карыстальнікам зручны доступ да краязнаўчых дакументаў і ведаў. Краязнаўчыя бібліяграфічныя рэсурсы бібліятэкі і метады, са свайго боку, актыўна ўплываюць на бібліятэчныя формы краязнаўчай работы і спажыўцоў інфармацыі.

Бібліятэчнае краязнаўства як навуковая дысцыпліна цесна звязана з такімі навукамі як бібліяграфія, бібліятэчная педагогіка, бібліятэчная статыстыка.

Бібліятэчнае краязнаўства паступова пачынае распрацоўваць уласныя прынцыпы і правілы і становіцца прыярытэтнай вобласцю дзейнасці бібліятэк рэгіянальнага ўзроўню.

Узнікае патрэбнасць у абагульненні практычнага вопыту, распрацоўцы яго тэарэтычных асноў, гісторыі, методыкі, арганізацыі, падрыхтоўцы кадраў для сферы краязнаўства, арганізацыі кіравання, развіцця прафесійнага друку. Бібліятэчнае краязнаўства яшчэ не стала цэласнай сістэмай, канчаткова не сфарміравалася яго сутнасна-функцыянальная структура, у якой найбольшае развіццё атрымала практычная падсістэма - краязнаўчая дзейнасць бібліятэк (КДБ), а падструктуры навукі, адукацыі, кіравання і друку яшчэ знаходзяцца ў стадыі самавызначэння.

4. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства

Краязнаўчая дзейнасць - гэта базавая (практычная) падсістэма бібліятэчнага краязнаўства.

Краязнаўчая бібліятэчная практыка валодае якасцямі даследчай працы, таму яе можна кваліфіцыраваць як вобласць не толькі практычнай, а і навукова-практычнай дзейнасці. У гэтым выпадку краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі вызначаецца як вобласць навукова-практычнай дзейнасці бібліятэкі па збору, захаванню і прадстаўленню ў грамадскае карыстанне краязнаўчых дакументаў, а таксама інфармацыі аб іх. Краязнаўчую дзейнасць ажыццяўляюць практычна ўсе бібліятэкі рэгіянальнага ўзроўню, але ўзровень і кірункі гэтай дзейнасці розныя.

Галоўная звяном бібліятэчнага краязнаўства з'яўляюцца мясцовыя публічныя бібліятэкі (МПБ) - агульнадаступныя дзяржаўныя універсальныя навуковыя і масавыя бібліятэкі (абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія).

Тыпалагічным прыметам мясцовай публічнай бібліятэкі лічыцца тое, што яна збірае, захоўвае і выдае краязнаўчыя і мясцовыя дакументы і інфармуе аб іх. Краязнаўчая функцыя рэалізуецца ў тым, што МПБ надаюць прыярытэтнае значэнне фондастварэнню, бібліяграфічнаму інфармаванню і абслугованню абанентаў краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі.

Праз краязнаўчую функцыю, з дапамогай разнастайных відаў і напрамкаў краязнаўчай дзейнасці МПБ рэалізуе сваё краязнаўчае прызначэнне па задавальненні краязнаўчых патрэбнасцей насельніцтва, абслугоўванню краязнаўства як вобласці навуковай і практычнай дзейнасці, стварэнню дакументнага і інфармацыйнага банка даных аб вызначаным краі - "рэгіянальнай памяці", забеспячэнню гарантаванага доступа да іх карыстальнікаў.

Як сацыяльныя інстытуты, якія задавальняюць краязнаўчыя патрэбнасці грамадства, бібліятэкі маюць перавагу перад архівамі і музеямі, якія таксама ўваходзяць у сістэму дакументных камунікацый краязнаўства.

Асноўныя пераважаючыя моманты:

Паўната краязнаўчага фонда, універсальнасць яго складу і разнастайнасць тыпаў і відаў камплектуемых краязнаўчых дакументаў.

Прапанова насельніцтву разнастайнай бібліяграфічнай інфармацыі і паслуг па краязнаўстве.

Агульнадаступнасць мясцовых публічных бібліятэк.

Бібліятэка прапануе краязнаўчыя дакументы праз адкрыты доступ да фондаў, шляхам выдачы дакументаў на дом, стварэння краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата і бібліяграфічных дапаможнікаў і інш.

Эфектыўнасць "краязнаўчай дзейнасці" бібліятэкі вызначаецца яе структурай. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк - гэта сукупнасць наступных відаў дзейнасці:

Фарміраванне краязнаўчага фонда.

Вядзенне краязнаўчых каталогаў і картатэк.

Стварэнне сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і баз даных.

Абслугоўванне карыстальнікаў краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі.

Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае інфармаванне.

Папулярызацыя краязнаўчых дакументаў.

Навукова-метадычная і навукова-даследчая работа ў галіне бібліятэчнага краязнаўства.

Арганізацыя і кіраванне гэтай дзейнасцю як у самой бібліятэцы, так у межах края і па-за яго межамі.

Сукупнасць гэтых відаў дзейнасці дазваляе разглядаць краязнаўчую дзейнасць як сістэму.

На сучасным этапе бібліятэкі выходзяць за межы самой бібліятэчнай дзейнасці і ўключаюцца ў сферу дзейнасці краязнаўчых суполак, аб'яднанняў, архіваў, музеяў, выдавецтваў і пачынаюць займацца краязнаўчай даследчай дзейнасцю.

Разнастайныя віды і формы дзейнасці бібліятэкі ў галіне краязнаўства можна выкарыстоўваць, калі яны садзейнічаюць выкананню бібліятэкай галоўнага бібліятэчнага віда дзейнасці, які мы класіфіцыравалі як збор, захаванне і выдача ў грамадскае карыстанне краязнаўчых дакументаў шырокага сацыяльнага прызначэння, забеспячэнне інфармацыйна-бібліяграфічнага доступа да іх. бібліятэчны краязнаўства каталог

Такім чынам, краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі (КДБ) мае комплексны характар, валодае дакладна вызначаным наборам відаў дзейнасці, мае ўнутранаю структуру і сувязь асноўных кампанентаў і падсістэм.

Краязнаўства як самастойная галіна бібліятэчнай дзейнасці патрабуе глыбокіх тэарэтычных, арганізацыйных і метадычных даследаванняў. Краязнаўчая арыентацыя ў дзейнасці публічных бібліятэк стала прыярытэтнай, што абумоўлена ростам грамадскай цікавасці да мясцовых праблем, працэсам гуманізацыі і гуманітарызацыі бібліятэчнай сферы, агульнанацыянальным значэннем дзейнасці бібліятэк рэгіянальнага ўзроўню па стварэнні дакументальных і інфармацыйных банкаў даных аб краі.

Вывады

1. Краязнаўства мае выразны сацыяльны характар, выконвае шэраг функцый, мае аб'ект і прадмет вывучэння. Формы арганізацыі краязнаўства: дзяржаўная, грамадская, школьная, кааператыўна-камерцыйная, асобна-ініцыятыўная.

2. Бібліятэчнае краязнаўства ўзнікла на падставе бібліятэчнай і краязнаўчай дзейнасці ў межах бібліятэчнага сацыяльнага інстытута і з'яўляецца адносна самастойнай вобласцю бібліятэчнай дзейнасці, мае сваю сутнасна-функцыянальную структуру; аб'ект, суб'ект, задачы.

3. Тэарэтычным ядром бібліятэчнага краязнаўства з'яўляецца краязнаўчае бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, якія прадстаўляюць сабой сістэму ведаў аб мясцовай публічнай бібліятэцы, аб прынцыпах, законах і заканамернасцях практычнай краязнаўчай дзейнасці бібліятэк; мае свой прадмет вывучэння, звязана з шэрагам навуковых дысцыплін.

4. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк мае комплексны характар, валодае дакладна вызначаным наборам відаў дзейнасці, мае ўнутраную структуру і сувязь асноўных кампанентаў і падсістэм.

Ключавыя паняцці: бібліятэчнае краязнаўства, бібліяграфічнае краязнаўства, краязнаўчае бібліятэказнаўства, краязнаўчае бібліяграфазнаўства, бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства, мясцовая публічная бібліятэка, краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі.

Літаратура

Асноўная

1. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. - СПб., 1998. - 85 с.

2. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НБ Беларусі; склад. Р.М.Чыгірова, М.У.Сокал. - Мн., 1994. - 102 с.

3. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 1. Основы краеведения. - СПб., 1996. - 37 с.

Дадатковая

1. Щерба, Н.Н. Библиотечное краеведение: сущность, внутренняя структура и внешняя среда / Н.Н. Щерба // Сов. библиотековедение. - 1992. - №5 - 6. - С.67 -76.

2. Коган, Е.И. Библиотечное краеведение: пути возрождения / Е.И. Коган // Сов. библиотековедение. - 1990. - №1. - С. 49 - 55.

3. Коган, Е.И. Назревшие вопросы библиотечного краеведения: теоретико-методические, организационные проблемы / Е.И. Коган, Б.Т. Уткин // Сов. библиотековедение. - 1982. - №1. - С. 78 - 83.

4. Краеведческая работа современных библиотек: сб. науч. тр. / РНБ. - СПб., 1997. - 247 с.

5. Кушнаренко, Н.Н. Библиотечное краеведение: теоретико-методологоческий аспект: автореф. дис. … д-ра пед. наук / Н.Н. Кушнаренко; МГИК. - 1993. - 16 с.

6. Пракаповіч, І.М. Мадэль сістэмы краязнаўства ў школе і характарыстыка яе элементаў / І.М.Пракаповіч // Веснік адукацыі. - 2003. - № 1 - 2. - С.22 - 29.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Сутнасць СМІ як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, месца і роль сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства. Напрамкі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе навукова-тэхнічнага прагрэсу.

    реферат [10,4 K], добавлен 30.04.2011

  • Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.

    курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010

  • Агляд як адзін з найстарэйшых газетначасопісных жанраў. Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння. Адзінства нагляднага асвятлення грамадскіх падзей і глыбокая пранікальнасць ў сутнасць працэсу, думкі аглядальніка.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2015

  • Даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі. Вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці. Разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей. Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання.

    курсовая работа [53,8 K], добавлен 20.06.2009

  • Агульная характарыстыка бібліяграфічнай прадукцыі і класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў. Вывучэнне асноўных формаў выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў, іх класіфікацыя па розных прыкметах.

    контрольная работа [34,4 K], добавлен 07.02.2014

  • Понятие и структура ТВ. Теоретические и методические основы формирования структуры телевещания, его эффективности в настоящее время представляются недостаточно разработанными. Особенности дифференциации структуры телевидения, а также телеаудитории.

    курсовая работа [47,4 K], добавлен 15.12.2008

  • Принципы расчета валовой и чистой прибыли предприятия. Учет затрат издательства по статьям типографских, редакционных и коммерческих расходов. Структура себестоимости издательской продукции. Оценка безубыточности тиража и его маржинального дохода.

    курсовая работа [29,2 K], добавлен 20.11.2010

  • Oгoлoшeння, йoгo структурa i функцiї. Пoняття мовної структури. Cтилicтикa, види oгoлoшeння в гaзeтi "Кoмcoмoльcькa прaвдa". Мовна структура оголошення в англійській мові (на матеріалі публіцистичного тексту). Iнфoрмaтивнa функцiя ocнoвнoгo oгoлoшeння.

    курсовая работа [70,0 K], добавлен 03.10.2014

  • Концепция журнала "Театральные новые известия". Структура и тематическая модель издания. Тематика и структура информационных материалов. "Петербургский театральный журнал" как журнал комментариев. Специфика жанра рецензии, комментарии режиссеров.

    дипломная работа [309,9 K], добавлен 12.07.2012

  • Жанры в арсенале современной журналистики. Понятие жанра и жанрообразующие факторы. Жанровая структура сетевых публикаций. Интернет как новое информационное пространство. Специфика сетевых средств массовой информации. Жанровая структура Веб – изданий.

    дипломная работа [90,3 K], добавлен 25.10.2008

  • Анализ рынка деловой информации в России. Специфика и структура деловой журналистики, ее зарождение и развитие в России. Жанрово-тематическое своеобразие общенационального еженедельного делового журнала "Эксперт". История создания журнала и его структура.

    дипломная работа [187,8 K], добавлен 20.12.2012

  • Возникновение коммерческого телевидения. Первая попытка производства в Беларуси телевизионной программы при вложении денег частной компании. Количество коммерческих СМИ. Коммерческое вещание в современных условиях. Структура коммерческой телекомпании.

    курсовая работа [43,5 K], добавлен 09.04.2011

  • Классификация, топологическая и содержательно-семантическая структура региональных СМИ в странах СНГ. Государственная информационно-коммуникационная политика в Беларуси, маркетинговые исследования социокультурной конкурентоспособности региональных СМИ.

    реферат [20,9 K], добавлен 20.12.2014

  • Способы выражения авторского "я". Структура творческой индивидуальности журналиста. Функции факта, искусство анализа, процесс обобщений. Рациональное и эмоциональное в журналистике. Профессиональные кодексы об объективности, социальная ответственность.

    дипломная работа [115,7 K], добавлен 02.06.2011

  • Изобретение способа превращения оптического изображения в химический процесс в светочувствительном слое. Материальная составляющая фотодокумента. Способы записи информации. Внешняя структура документа (конструкция). Фотография в коммуникативном процессе.

    контрольная работа [37,0 K], добавлен 15.05.2015

  • Понятие телевещания с точки зрения рекламного рынка. Источники доходов телеканалов, их классификация. Структура рекламных блоков на национальном ТВ. Техническое проникновение каналов (зона охвата). Виды медиагрупп на рынке российского телевидения.

    презентация [1,1 M], добавлен 25.09.2013

  • Иллюстрация как наглядное, графическое изображение, особенности его формирования и использования в издательском деле. Синтетическая структура искусства книжной графики, ее специфические черты для различных типов литературы: политической и художественной.

    курсовая работа [40,2 K], добавлен 14.06.2015

  • Понятие и содержание, структура и основные элементы Информационных Агентств, их назначение и функциональные особенности, история возникновения и этапы развития. Предоставление новостей средствам массовой информации. Жанры материалов и требования к ним.

    реферат [20,2 K], добавлен 18.05.2011

  • Кино как институт коммуникации. Особые качества кинематографа. Этапы развития телевидения и его модели социального функционирования. Структура современного вещания, новости как телевизионный жанр. Роль тележурналистики в повседневной жизни людей.

    презентация [1,9 M], добавлен 17.08.2013

  • Общая характеристика современной системы средств массовой информации (СМИ) Республики Беларусь. Виды и принципы деятельности журналиста в СМИ. Профессиональные организации журналистов. Редакция СМИ: понятие, структура, цели, задачи и направления работы.

    презентация [7,1 M], добавлен 11.10.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.