Міжнародная праблематыка на старонках раеннага друку (на матэрыяле Іванаўскай газеты "Чырвоная звязда")
Кантэнт-аналіз тэматычнай дыферэнцыяцыі зместу іванаўскай раённай газеты "Чырвоная звязда", асвятленне міжнароднай тэматыкі на старонках выдання. Наяўнасць і разнастайнасць міжнародных тэм на старонках друку, шматграннасць міжнародных сувязей рэгіёна.
Рубрика | Журналистика, издательское дело и СМИ |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.03.2018 |
Размер файла | 32,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru//
Размещено на http://www.allbest.ru//
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Міжнародная праблематыка на старонках раеннага друку (на матэрыяле іванаўскай газеты «Чырвоная звязда»)
Алена Кунахавец-Плявака
Ва ўсе часы галоўнай каштоўнасцю рэгіянальных выданняў была і застаецца паўната адлюстравання мясцовага жыцця. Пытанні палітычнага, эканамічнага, культурнага і сацыяльнага развіцця рэгіёна знаходзяць сваё пачэснае месца на старонках раённых газет. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі рэгіянальны друк Беларусі перажывае каардынальныя змены: мясцовыя выданні вымушаны адаптоўвацца да рыначных умоў, змяняць стратэгіі рэдакцыйнай палітыкі, нанова заваёўваць чытача. Чалавеку XXI стагоддзя важна арыентавацца ў навакольным асяроддзі - не толькі ў сваім працоўным калектыве, у рэгіёне, дзе ён пражывае, але і быць дасведчаным адносна падзей, што адбываюцца ў краіне і свеце. Як паказвае практыка, з апошнім у мясцовых выданняў ёсць пэўныя праблемы. Адсутнасць цікавасці, асабліва ў рэгіянальнай прэсы, да міжнароднай праблематыкі айчынны даследчык Б.Л. Залескі называе адной з самых вострых праблем сучаснай міжнароднай журналістыкі на постсавецкай прасторы: «Гэта прывяло да таго, што ў большасці сродкаў масавай інфармацыі сёння страчана ніць развіцця міжнародных падзей, што ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйных працэсаў багата негатыўнымі наступствамі як светапогляднага, так і цалкам прагматычнага характару» [1, с. 33].
Падводзячы вынікі кантэнт-аналізу тэматычнай дыферэнцыяцыі зместу іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда» (генеральную сукупнасць даследавання склалі 62 нумары, якія выйшлі ў свет у перыяд з 1 чэрвеня па 31 снежня 2015 года - заўвага аўтара), можна зрабіць выснову: асвятленне міжнароднай тэматыкі на старонках выдання носіць павярхоўны і фрагментарны характар. Падзей міжнароднага жыцця тычацца 3,08% матэрыялаў, пры гэтым у некаторых нумарах «Чырвонай звязды» публікацыі міжнароднай тэматыкі ўвогуле адсутнічаюць, у некаторых можна знайсці адну-дзве нататкі. Дарэчы, гэты жанр карыстаецца найбольшай папулярнасцю ў супрацоўнікаў мясцовага выдання. Іншы раз пры асвятленні міжнародных падзей журналісты «раёнкі» звяртаюцца да жанраў інтэрв'ю і справаздачы, вельмі рэдка сустракаецца рэпартаж і каментарый. Часам ў такіх матэрыялах можна знайсці элементы аналітыкі, аднак у чыстым выглядзе гэтая група жанраў на старонках выдання не прадстаўлена. На наш погляд, звязана гэта з тым, што журналістам раённых газет не заўсёды хапае часу і (галоўнае) жадання для глыбокага асэнсавання праблемы, яе аналізу. Прасцей падрыхтаваць невялікі інфармацыйны матэрыял на аснове звестак, атрыманых з разнастайных інтэрнэт-рэсурсаў, напісаць тое, што «чулі і бачылі». Выкарыстанне такой неправеранай інфармацыі садзейнічае тыражыраванню замежных пунктаў гледжання як адзіна правільных і аб'ектыўных. Для вырашэння гэтай праблемы мэтазгодным бачыцца расшырэнне штата рэдакцыі ўвядзеннем новай творчай адзінкі - міжнароднага аглядальніка, які б спецыялізаваўся выключна на маніторынгу падзей міжнароднага жыцця, вызначаў іх ролю, прагназаваў развіццё сітуацый і паведамляў бы пра гэта ў сваіх публікацыях. Сёння ж гэтыя абавязкі выконвае любы творчы супрацоўнік выдання: загадчык аддзела сельскай гаспадаркі і прамысловасці, загадчык аддзела пісьмаў і масавай палітыкі, фотакарэспандэнт і нават рэдактар, што, безумоўна, пакідае адбітак на якасці такіх матэрыялаў.
Публікацыі міжнароднай тэматыкі на старонках «Чырвонай звязды» можна знайсці ў рубрыках «Коратка пра галоўнае: у вобласці, у краіне, у свеце», «Дзяржаўны клопат: Прэзідэнт. Народ. Краіна», «Актуальнае інтэрв'ю» і «Тэма тыдня». Апошняя рубрыка аднайменная мультымедыйнаму прадукту «БелТА», які вядучае інфармацыйнае агенства нашай рэспублікі распрацавала спецыяльна для рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыіі. «Беларусь зацікаўлена ў крэдыце МВФ з улікам нацыянальных інтарэсаў», «Візіт Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь», «Прэзідэнт Беларусі прыняў актыўны ўдзел у 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН», «Другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў 17-18 верасня ў Сочы», «Развіццё двухбаковых адносін Беларусі і Кітая» - большасць матэрыялаў гэтай рубрыкі тычацца ўмацавання знешнеэканамічных і знешнепалітычных сувязей нашай краіны, дзейнасці Прэзідэнта і Урада. Дзякуючы творчай падтрымцы супрацоўнікаў «БелТА», мясцовыя выданні атрымліваюць інфармацыю, як кажуць, з першых вуснаў, а чытач, у сваю чаргу, мае магчымасць на старонках любімай «раёнкі» знаёміцца з падзеямі рэспубліканскага маштабу і міжнароднага жыцця. Аднак, на жаль, многія рэдакцыі рэгіянальных выданняў абмяжоўваюцца мультымедыйным прадуктам інфармацыйнага агенства: на старонках мясцовых газет пераважная большасць матэрыялаў міжнароднай тэматыкі носіць глабальны характар і ўвогуле не прадстаўлены рэгіянальны інфармацыйна-аналітычны ўзровень, які «ахоплівае, вывучае і адлюстроўвае ў беларускай прэсе міжнародную прысутнасць і ўзаемадзеянне асобных рэгіёнаў ва ўсіх яго праявах з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі краінамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі» [2, с. 41]. Інакш кажучы, на дадзеным узроўні міжнароднай тэматыкі журналісты павінны асвятляць супрацоўніцтва гарадоў, раёнаў і абласцей нашай краіны з замежнымі партнёрамі, якое ажыццяўляецца практычна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці чалавека (палітыка, эканоміка, культура, сацыяльная сфера).
Аналіз матэрыялаў «Чырвонай звязды» паказаў: 60% публікацый міжнароднай тэматыкі тычацца падзей рэспубліканскага маштабу, міжнародных сувязей нашай краіны («Беларуская пісьменніца - Нобелеўскі лаўрэат» - 13 кастрычніка 2015 года; «Новая старонка ў адносінах з Аўстрыяй» - 16 кастрычніка 2015 года; «Лідар Беларусі - на свяце Перамогі ў Пекіне» - 4 верасня 2015 года і г.д.). Паказальна, што 8,33% публікацый не звязаны непасрэдна з Беларуссю, аднак, на думку рэдакцыі, могуць выклікаць пэўную цікавасць у чытацкай аўдыторыі. Па-першае, таму што закранаюць інтарэсы краін-суседзяў, стратэгічных партнераў нашай рэспублікі. Па-другое, таму што раскрываюць тэмы, якія набылі шырокі міжнародны рэзананс. Напрыклад, у матэрыяле «З Азіі - у Еўропу», размешчаным у № 80 ад 27 лістапада мінулага года, ўзнімаецца тэма бежанства, у матэрыяле «Терроризму противостоит бдительность», які выйшаў у свет пад рубрыкай «Это в интересах каждого из нас», каррэспандэнт іванаўскай «раёнкі» закрануў адну з самых складаных праблем сучаснасці (№78 ад 20 лістапада 2015 года). Штуршком да напісання гэтай публікацыі сталі тэрарыстычныя акты ў Парыжы, якія забралі жыццё каля паўтары сотні чалавек і, безумоўна, не змаглі пакінуць абыякавай сусветную грамадскасць.
Пераважная большасць матэрыялаў міжнароднай тэматыкі, якія публікуюцца на старонках «Чырвонай звязды», тычыцца ўзаемааадносін Беларусі з краінамі-суседзямі: Расія - 37,5% матэрыялаў, Польшча - 25%, Украіна - 7,5%. З усходняй суседкай нашу рэспубліку аб'ядноўвае не толькі агульнае мінулае, але і агульнае імкненне да далейшага пашырэння ўсебаковага супрацоўніцтва, таму лідарства Расіі па частаце звароту журналістаў зразумела: «ГазпромЦентр - яркий символ союзных отношений Беларуси и России» - 4 верасня 2015 года; «Беларусь падтрымлівае дзеянні Расіі ў Сірыі» - 3 лістапада 2015 года; «Першы візіт - у Расію» - 20 лістапада 2015 года. Асаблівыя эканамічныя і культурныя стасункі звязваюць нашу ўсходнюю суседку і з Іванаўшчынай. Па-першае, Расія з'яўляецца асноўным рынкам збыту для беларускага вытворцы піваварнага соладу, найбуйнешага прадпрыемства Іванаўскага раёна ААТ «Белсолад» («Реалии и перспективы Белсолода» - 11 верасня 2015 года) Па-другое, менавіта адсюль, з Беларускага Палесся, бярэ пачатак род знакамітага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага: непадалек ад аграгарадка Дастоева археолагі знайшлі фундаменты радавога маёнтка продкаў пісьменніка. Яшчэ ў 2011 годзе на ўзроўні двух урадаў, паміж прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь і прэм'ер-міністрам Расійскай Федэрацыі была дасягнута дамоўленасць аднавіць аб'ект за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы. Журналісты «раёнкі» адсочваюць развіццё сітуацыі і рэгулярна знаёмяць сваіх чытачоў з ходам рэалізацыі гэтага маштабнага праекта. «Вернуть к жизни усадьбу Достоевских», «Правнук Достоевского посетил Достоево», «20 томов классика - уже в музее», «Под знаком великого гуманиста», «Прикоснуться к гению», «Спадчына Дастаеўскага - багацце Дастоева» - тэма класіка сусветнай літаратуры не пакідае старонак «Чырвонай звязды». Не застаюцца па-за кадрам журналістаў раёнкі і другія сумесныя ініцыятывы двух брацкіх народаў: рэгіянальны этап Міжнароднага кірмашу сацыяльна-педагагічных інавацый («Ярмарка инноваций - важный инструмент взращивания интеллектуальной элиты общества« - 11 верасня 2015 года), фестываль творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы («Вместе мы сможем больше» - 6 лістапада 2015 года), алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Россия и Беларусь: историческая и духовная общность» («Неразрывные узы дружественных стран» - 27 лістапада 2015 года).
Гістарычны аспект з'яўляецца, бадай што, самым асноўным і пры вызначэнні міжнародных адносін Беларусі з Польшчай. Станаўленне і развіццё дзвюх дзяржаў праходзіла ў адносна аднолькавых знешніх і ўнутраных гістарычных умовах, звязаных з агульнасцю, а затым і тэрытарыяльнай блізкасцю рэспублік. Нас аб'ядноўваюць знакавыя месцы і падзеі, звязаныя з імёнамі Адама Міцкевіча, Элаізы Ажэшкі, Тадэуша Касцюшка, Уладзіслава Сыракомлі, Яна Чачота, Міхаіла Клефаса Агінскага, Напалеона Орды. Дарэчы, апошні таксама з'яўляецца выхадцам з Іванаўшчыны: таленавіты літаратар, кампазітар, музыкант, мастак і педагог нарадзіўся ў радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (сёння - вёска Варацэвічы ў Іванаўскім раёне). Дзякуючы праекту «Трансгранічныя цэнтры дыялогу культур у Лосіцы і Варацэвічах», які з'яўляецца часткай Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча - Беларусь -Украіна», палеская вёска ў хуткім часе ператворыцца ў культурны цэнтр, куды будуць з'язджацца турысты з многіх краін свету. Новая інфраструктура дасць магчымасць больш поўна задзейнічаць культурную спадчыну і турыстычны патэнцыял рэгіёна, будзе спрыяць развіццю прыгранічнага супрацоўніцтва культурнага характару. Безумоўна, гэта тэма знаходзіцца ў полі зроку журналістаў іванаўскай раёнкі («Культурны центр в Вороцевичах» - 6 лістапада 2014 года). Шырока асвятлялася на старонках выдання і ўрачыстае адкрыццё першага музея Напалеона Орды не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе («Вдохновенные дни диалога культур» - 6 лістапада 2015 года, «Праздник имени великого земляка» - 17 лістапада 2015 года). Будаўніцтва гэтага аб'екта культуры стала галоўнай задачай беларускай часткі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі. У сваю чаргу ў кастрычніку мінулага года дэлегацыя Іванаўскага раёна прымала ўдзел у адкрыцці польскага музея - Цэнтра дыялогу культур у горадзе Лосіца. Такім чынам была рэалізавана яшчэ адна частка праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі («Диалог культур - языком искусства» - 9 кастрычніка 2015 года).
Больш за два гады ўвага сусветнай грамадскасці звернута да падзей на тэрыторыі нашай геаграфічнай суседкі - Украіны. Беларускі і ўкраінскі народ аб'ядноўвае не толькі шматгадовае сяброўства, але і агульны гістарычны лёс, таму, вядома, пытанні складанага ўнутрыпалітычнага становішча паўднёвай суседкі хвалююць і жыхароў нашай краіны. Тэма ўкраінскага ўзброенага канфлікту шырока асвятлялася ў беларускіх сродках массавай інфармацыі розных узроўняў. Асабліва актуальнай яна стала для «Чырвонай звязды», таму што на поўдні Іванаўскі раён мяжуе з Валынскай вобласцю Украіны. Рэгіёны дзвюх суседніх дзяржаў звязваюць не толькі афіцыйныя, але і так званыя сацыяльныя адносіны (сяброўскія і роднасныя стасункі паміж грамадзянамі). Журналісты «раёнкі» не раз знаёмілі сваіх чытачоў з лёсам украінскіх сем'яў, якія былі вымушаны прымерыць статус бежанцаў і шукаць выратаванне за межамі сваёй краіны («Бегущие от войны» - 15 жніўня 2014 года; «Украинские семьи прижились в Тышковичах» - 30 красавіка 2015 года), з павышэннем міграцыйнай актыўнасці на старонках раённага выдання павялічылася і колькасць публікацый, якія тлумачаць правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі нашай краіны («Проживать и работать - не нарушая закона» - 25 лістапада 2015 года; «30 дней - без регистрации. А далее?» - 1 снежня 2015 года; «Государственная граница любит порядок» - 8 снежня 2015 года).
Калі малая радзіма Напалеона Орды - вёска Варацэвічы - прывабная для заходніх замежных турыстаў, а радавы маёнтак продкаў вялікага пісьменніка Ф.М. Дастаеўскага - для расійскага боку, то фестывалі Іванаўшчыны - «Мотальскія прысмакі», «Фальклор без межаў», «Мотальская рэгата» - будуць цікавы прадстаўнікам розных краін свету. Напрыклад, у кулінарным фэсце «Мотальскія прысмакі», які з першых гадоў свайго існавання набыў статус міжнароднага, прымалі ўдзел дэлегацыі і афіцыйныя госці з Літвы, Германіі, ЗША, Швецыі, Галандыі, Ізраіля, прадстаўнікі АБСЕ, эксперты з шведскай арганізацыі «Рэгіянальная кулінарная спадчына Еўропы». Асаблівасць гэтага мерапрыемства ў тым, што фестываль стаў не толькі часткай турызму і культуры рэгіёна, але і месцам сустрэч дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў розных краін свету. Вядома, журналісты «Чырвонай звязды» вельмі ўважліва падыходзяць да асвятлення гэтай падзеі: «Сусветная вядомасць - праз кулінарную ідэю», «Лакомства + традиции = «Мотальскія прысмакі» - 11 жніўня 2015 года, «Гостеприимным «Мотальскім прысмакам» и жара не стала помехой» - 14 жніўня 2015 года, «Трэба шукаць тое, што нас аб'ядноўвае» - 18 жніўня 2015 года.
Безумоўна, наяўнасць і разнастайнасць міжнароднай тэматыкі на старонках раённага друку вызначаецца ў першую чаргу шматграннасцю міжнародных сувязей рэгіёна. Іванаўшчына валодае велізарным гісторыка-культурным патэнцыялам, таму, зразумела, журналісты мясцовага выдання аддаюць прыярытэт культурнай тэматыцы - 36,66% публікацый. Сярод прыярытэтных тэматычных накірункаў «Чырвонай звязды» ў мінулым годзе можна назваць і палітычную сферу. Нагодай для гэтага стала правядзенне ў нашай краіне прэзідэнцкіх выбараў: сотні замежных экспертаў прыехалі ў Беларусь у якасці наглядальнікаў. Вядома, нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі шырока асвятлялі ход выбарчай кампаніі. Не засталася ў баку і іванаўская “раёнка”. Інтэрв'ю, апытанні, нататкі, эсэ, прысвечаныя галоўнай палітычнай падзеі 2015 года, друкаваліся з нумара ў нумар: «Наблюдателей за президентскими выборами в Беларуси от ОБСЕ Иваново приятно впечатлило» - 11 верасня 2015 года, «Замежны палітолаг называе выбарчую кампанію ў Беларусі паспяховай» - 22 верасня 2015 года.
У няпросты перыяд трансфармацыі сістэмы беларускіх СМІ, развіцця новых тэхналогій мясцовая прэса зберагла сваю значнасць і вядучую ролю ў вырашэнні актуальных паўсядзённых сацыяльных, эканамічных, бытавых і палітычных праблем, перш за ўсё мясцовага маштабу. Аднак у час эканамічнага крызісу не кожны чалавек зможа дазволіць сабе выпісваць некалькі газет, таму «раёнка» (як і выданне любога іншага ўзроўню), каб не страціць пастаянных чытачоў, павіннна арыентавацца на сваю аўдыторыю і ў поўнай меры задавальняць яе інфармацыйныя патрэбы, у тым ліку і асвятленнем падзей міжнароднага жыцця. Ва ўмовах інфармацыйнага грамадства раённыя газеты знаходзяцца на мяжы працэсаў рэгіяналізацыі і глабалізацыі і павінны ўмела вар'іраваць у такім становішчы. Толькі ў гэтым выпадку ім будзе забяспечана доўгае жыццё.
газета тэматыка выдання міжнародный
Літаратура
1. Залесский, Б.Л. Интеграционный потенциал региональной прессы Союзного государства Беларуси и России / Б.Л. Залесский // Науковi працi Кам`янець-Подiльского нацiонального универсiтету iменi Iвана Огiэнка : Фiлологiчнi науки. Выпуск 25. - Кам`янець-Подiльский : ПП «Медобори-2006», 2011. - С.33-37.
2. Залесский, Б.Л. Освещение международной тематики в белорусской региональной прессе / Б.Л. Залесский // Рэгiянальная прэса: традiцыi, вопыт, перспектывы. Матэрыялы Рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi / Рэдкал.: С.В.Дубовiк (адк.рэд.) i iнш. - Мiнск, 2007. - С. 40-43.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Выяўлення штодзённых абмыл у арганізацыі тэксту ў дзяржаўных версіях газет. Пошук фактараў, якія тармозяць развіццё газет у інтэрнэце, адзнака стану інтэрнэт-версіі газеты Зорка на дадзены момант. Моўныя сродкі лінгвістычнай арганізацыі медыятэксту.
курсовая работа [35,8 K], добавлен 23.12.2014Схема форм високого, глибокого та плоского друку. Технологія високого офсетного друку. Принципова схема трафаретного та лазерного друку. Загальне поняття про флексографію. Особливості термографічного способу друку. Сучасний етап розвитку поліграфії.
контрольная работа [93,2 K], добавлен 21.11.2010Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы "Полымя", "Маладняк", газета "Літаратура і мастацтва". Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. "Красная смена" ("Чырвоная змена"), "Юный пахарь" ("Малады араты").
реферат [45,1 K], добавлен 28.11.2008Особливості широкоформатного друку. Огляд технологічного процесу його основних видів. Загальна характеристика матеріалів, які використовуються при його виконанні. Порівняльний аналіз поліграфічного устаткування, що забезпечує якість та швидкість процесу.
курсовая работа [32,3 K], добавлен 08.09.2014Розробка технологічної схеми процесу обробки графічної інформації для підготовки до друку видання: запрошення та візитної картки. Обгрунтування вибору способу друку. Аналіз оригіналу і вироблення стратегії обробки графічної та текстової інформації.
курсовая работа [3,5 M], добавлен 13.12.2012Поэтапное создание дизайна газеты, основные принципы реализации ее авторского дизайна. Механизм восприятия текста газеты. Порядок создания макета, выбор размера и вида шрифта для заглавия, подзаголовка, надзаголовка, вёрстка иллюстраций и фотографий.
курсовая работа [41,6 K], добавлен 05.01.2012Исследование методологических основ моделирования печатного издания. Общая характеристика газеты "Известия": история и современность. Изучение особенностей и главных элементов графической модели средств массовой информации. Композиция номера газеты.
курсовая работа [6,2 M], добавлен 23.01.2016Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.
реферат [20,3 K], добавлен 15.12.2008История развития газеты, принципы ее оформления. Разработка концепции газеты о науке и технике. Выбор целевых сегментов рынка и позиционирование товара на рынке. Газета как вид полиграфической продукции. Особенности воздействия газетной иллюстрации.
курсовая работа [155,1 K], добавлен 04.04.2016Тематическая направленность материалов. Жанр, вид, форма и характер публикации. Локальность и герой материала. Вид кодификатора контент-анализа. Кодировочные карточки разных выпусков анализируемой газеты. Общая площадь газеты, журналистские материалы.
практическая работа [83,0 K], добавлен 13.06.2012История и основные этапы становления информационной газеты "Нью-Йорк таймс", обстоятельства ее развития и место среди печатных изданий Америки. Характерные черты газеты, ее политическая направленность и периоды возвышения, значение на современном этапе.
реферат [46,7 K], добавлен 20.11.2009Проведение контент-анализа газеты и подведение итогов по вопросу попоулярности представленной газеты среди местных газет Ростова. Форма подачи материала, достижение газетой конкурентных преимуществ перед другими изданиями. Локальность подборки статей.
реферат [68,3 K], добавлен 18.02.2010История создания и интересные факты газеты "Коммерсант", Интернет-версия издания, новостные направления. "Черный пиар": понятие, главные цели. Специфика PR-публикаций в газете, структура подачи материала. Преимущества и недостатки ежедневной газеты.
курсовая работа [31,7 K], добавлен 06.08.2013Основные события в истории газеты "Курская правда" 1917-1945 гг., 1946-2011 гг. Образ Великой Отечественной войны 1941-1945 гг. в современных выпусках "Курской правды" - общий принцип. Творческий портрет Бориса Киряева, журналиста газеты "Курская правда".
курсовая работа [120,0 K], добавлен 31.03.2018Типоформирующие, вторичные и формальные признаки газеты. Особенности информационной политики и жанровой системы газеты "Ставропольские губернские ведомости" за 2006 – начало 2007 гг. Степень влияния смены периодичности на информационную политику.
курсовая работа [114,5 K], добавлен 01.04.2008Телевидение, как средство воздействия, этапы его становления. Критика российского телевидения на страницах "Литературной газеты". Типологические характеристики издания, дизайн газеты. Анализ материалов телевизионных критиков "Литературной газеты".
курсовая работа [39,5 K], добавлен 01.05.2010Основные тенденции развития муниципальной прессы. Проблемы развития муниципальной газеты "Маяк труда" и пути выхода из экономического кризиса. Элементы содержательной модели газеты: приоритетная тематика и жанровая палитра. Повышения авторитета издания.
курсовая работа [56,5 K], добавлен 13.12.2009Особенности типа качественной газеты. Критерии качества, разновидности подачи новостных услуг. Разбор типа качественной газеты на примере 2 газет: "Вятский край" и "Российская газета". Оценка изданий по показателям, рейтинг среди печатных изданий РФ.
курсовая работа [249,8 K], добавлен 29.03.2010Характеристика газеты "СМ Номер один". Типологические особенности печатного издания. Система текстовых публикаций номера. Тематические линии газеты. Способ изображения личности на страницах печатного издания. Разбор и анализ статей по выбранной тематике.
курсовая работа [50,8 K], добавлен 24.04.2010Имидж и дизайн периодического издания, установление и укрепление связей с его аудиторией. Общественная ситуация политизации СМИ и общества. История формирования газеты "Сельская жизнь". Коммуникационная программа создания и продвижения бренда газеты.
курсовая работа [65,6 K], добавлен 27.10.2013