Стваральнікі славянскай азбукі Кірыл і Мяфодзій

Прыняцця Хрысціянства на Pyci i распаўсюджванне царкоўнаславянскай мовы. Спадчына Кірыла і Мяфодзія у духоуна-культурных працэссах Беларусі канца XX стагоддзя. Царкоунаславянская мова з часоу Кірыла і Мяфодзія і сучасная моуная сітуацыя у Беларусі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 22.10.2014
Размер файла 29,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністерства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міністерства спорта и турызма Рэспублікі Беларусь

УО «Беларускі джяржауны універсітэт фізічнай культуры»

Кафедра беларускага і рускага языкоу

Рэферат

Стваральнікі славянскай азбукі Кірыл і Мяфодзій

Студэнта 2 курса

групы 224 СПФ МВС

Дамкоускага А.Г.

Мінск 2011

АГЛАУЛЕННЕ

  • УВОДЗІНЫ
  • Спадчына Кірыла і Мяфодзія у духоуна-культурных працэссах Беларусі канца XX стагоддзя
  • Царкоунаславянская мова з часоу Кірыла і Мяфодзія і сучасная моуная сітуацыя у праваслаунай Беларусі
  • ЗАКЛЮЧЭННЕ
  • ЛІТАРАТУРА

УВОДЗІНЫ

Велеград - горад шматлікіх пілігрымаў не толькі з Чэхіі, але і з усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, бо звязаны ён з духоўнай і асветніцкай дзейнасцю св. Кірыла і Мяфодзія. Яшчэ ў 862 годзе Кірыл і Мяфодзій, знаходзячыся ў Канстантынопале, атрымалі ад мараўскага князя Расціслава запрашэнне. У ім пазначалася: народ, які вызнае хрысціянскую веру, не мае настаўнікаў, якія маглі б тлумачыць яму веру на ягонай роднай мове. Браты адгукнуліся на запрашэнне і больш за тры гады працавлі сярод славянаў Маравіі. Калі Кірыл знайшоў свой апошні спачын у Рыме, то Мяфодзій памер і быў пахаваны ў наваколлях самога Велеграда, дзе стаяў мітрапалітны храм. Далейшыя напады вугорцаў, якім спадарожнічылі руйнаванні і знішчэнні вялікамараўскіх паселішчаў, на вялікі жаль, не дазваляюць сёння дакладна вызначыць месца той святыні і магілы святога. У кожным выпадку, св. Кірыл і Мяфодзій застаюцца цудоўным і моцным прыкладам, як можна і трэба абараняць сваю культуру, мову, традыцыі. Дзякуючы ім славянская мова нараўне з лацінай і грэцкай, не зважаючы на супраціў тагачасных нямецкіх палітычных і духоўных колаў, назаўсёды ўвайшла ў літургію касцёла.

Спадчына Кірыла і Мяфодзія у духоуна-культурных працэссах Беларусі канца XX стагоддзя

Спадчына Святых Братоу Кірыла i Мяфодзія -- гэта сама азбука, принятая больш як 70% славянства, гэта "усходняя" царкоуная традыцыя.Гэта мова Праваслаунай Царквы на славянскіх землях з моманту прыняцця хрысціянства, гэта мова прыгожага пісьменства i культуры нашых продкау на працягу не менш як сямі-васьмі стагоддзяу, гэта надзвычай багаты фонд перакладной i арыгіналънай літаратуры самых розных родау, відау, прызначэнняу, сфер ужытку, гэта, у рэшце рэшт, запавет збліжэння,згоды,ідэя славянскай супольнасці, узаемнасці.

Пад духоуна-культурнымі працэсамі названага перыяду мы разумеем цяпе-рашні стан беларускай нацыянальнай свядомасці i дзяржаунасці, адраджэнне i развіццё паунавартаснай духоунай культуры на фоне этна-канфесійных зменау, пошук спрадвечнай існасці.

Аб'ектыуны погляд на пройдзены шлях, гістарычна замацаваныя традыцьі, логіку станаулення этнасу i усё з гэтым звязанае як быццам дае падставы зыходную тэзу сфармуляваць так: кірыла-мяфодзіеуская спадчына, адыграушы вызначальную ролю у папярэдняй гісторьі сцвярджэння беларускасці, не можа не заставацца трывалым апірышчам духоуна-культурнага развіцця i у цяперашні момант, i надалей.

Між тым адназначнасць такой пазіцыі ставілася пад сумненне у розныя эпoxi, асабліва ж у небывала насычаным калізеямі XX стагоддзі, канец якога праносіцца пад знакам чарговага перауладкавання, а яго рэальны змест уключае бясконцыя спрэчкі, а то i звады, трагічныя канфлікты.

Дай Божа абысціся тэарэтычнымі дыскусіямі i знайсці паразуменне, якое мусова шукаць ва yciм, у тым ліку i у стауленні да праблемы духоунай спадчыны, пераемнасці. Бадай, не варта залішне фіксавацца на супярэчнасцях, аднак i рабщь выгляд, што ix няма, наурад ці разумна. Як-ніяк, а выкладзеная вышэй тэза -- нібы аксіяматычная -- даволі часта мяняецца на адваротную, згаданыя паняцці набываюць супрацьлеглыя трактоукі з адпаведнымі высновамі.

На жаль, усе магчымыя падыходы (гісторыка-філалагічны, культуралагічны, духоуна-этычны i інш.) аказваюцца зноу-такі, як у сумнавядомыя часы, пад yціcкам надзённа-палітычных фактарау. Носьбіты вывераных бесстаронніх поглядау ад гэтага бянтэжацца, неупрыкмет здаючы пазіцыі публіцыстам, як правіла недасведчаным, затое гатовым праракаваць адпаведна кан'юнктуры. А тое, што прауда у нашай мове адзіночнага ліку i што безадказна стымулюемыя працэсы давядзецца выпрауляць, магчыма, вялікай цаною -- быццам бы не ixнi клопат.

Паспрабуем агледзець самыя прыкметныя "камяні спатыкнення"у тым парадку, які ужо намеціуся.

Так, не выпадае прапусцціь міма вушэй заклікі адмовіцца ад кірылічнага пісьма на карысць лацінскага. Бо, як нi дзіуна, масавую свядомасць ужо часткова падрыхтавалі аргументамі, нібыта сур'ёзнымі, важкімі, сярод якіх наступныя: лацінка больш адпавядае ладу беларускай мовы, яна скарыстоувалася ужо, менавіта дзеля адраджэння i нацыянальнага самасцвяржджэння, а галоунае -- гэта можа паскорыць i аблегчыць інтэграцыю у Еуропу...

Той, хто лічыць за лепшае вучыцца на чужым вопыце, можа набраць тузін доказау бесперспектыунасці падобных захадау. Такія акцыі звычайна даюць моцныя рэакцыі, калі не адназначнае вяртанне "на кpyгi своя". На вялікі рахунак -- а іншыя тут не да месца -- пісьмо ж увасабляе радаводныя асаблівасці этнасу, ягоны дух i характар, гістарычную устойлівасцъ, культурную пераемнасць. Адмауляючыся ад кірьлічнай азбукі, мы тым самым зракаемся важнейшых у запачаткаванні беларускасці помнікау (скажам, надпісы "гороуша" з Гняздоускіх кур-ганоу Смаленшчыны, пячаткі князя Ізяслава, крыж св. Ефрасініі Полацкай, а роуна i летапісы, статуты, пераклады i шмат іншага).

Возьмем уроскід некалькі прыкладау, якія пацвярджаюць, што усе народы свету, не выключаючы нашых продкау, пісьму надавалі асаблівае значэнне. Xi6a у іудаісцкай міфалогіі выпадкова замацавалася ідэя тварэння свету з літарау ? А звернемся да "кітабау", створаных татарамі на Беларусі: яны ж менавіта дзякуючы арабскаму пісьму вызначалі асобнасць этнічна-канфесійнай групы i ахоувалі яе адметнасць. Тое самае, калі разабрацца, было i ёсць уласцівае для беларусау дыяс-пары, у першаю чаргу Беласточчыны. Вядома, i Скарына у Празе лягчэй мог наладзіць друкарскую справу лацінскімі ці гатычнымі шрыфамі, ды гэта было, найверагодней, супраць ягоных перакананняу. Наконт спадчыннасці пісьма i мовы, якія мы разглядаем, зрэшты, caмi за сябе кажуць вядомыя радкі Яна Kaзiмipa Пашкевіча, датаваныя XYII стагоддзем: "... Літва квітнет русчызною (...) Веселі ж се ты, Русіне, Тва слава нікгды не згіне".

Уся гісторыя беларускага народа сведчыць, што спробы увесці лацінку замест кірыліцы i нават паралельна з ею поспехам не увенчваліся. Бясспрэчна, мела значэнне тое, што замена пісьма палохала як крок лацінізацьі у шырокім сэнсе. I не без падстау з давен дауна умацоувалася насцярожанасць, якая падчас правакавала занадта катэгарычныя меркаванні нават у такix адукаваных i адказных мысляроу, як М.Багдановіч. Звернемся, напрыклад, да цытаты з артыкула "Беларускае адраджэнне": "Лацінская мова аказалася прыдатнай толькі дзеля навуковай працы; што ж да мастацкай творчасці, дык тут на працягу цэлых стагоддзяу ніякіх сапрау-дных кашноунасцяу не узнікала" Дапусцім, што на гэтую выснову уплывау так званы голас крыві запавет радаводу. Але не менш сімптаматычнай i цікавай для нас з'яуляецца пазіцыя другога адра-джэнца пачатку XX стагоддзя, Лявона Гмырака, які, падкрэсліваючы, "хоць сам я каталік ды гадавауся у польскім духу...", рашуча заяуляу: "Дзіуна мне i вельмі, вельмі сумна робіцца, што ёсць яшчэ людзі, якія маюць такую арыгінальную любоу да лацінскага шрыфту. Гэта ж яны, відаць, адракаюцца ад традыцый мінуушчыны сваей бацькаушчыны (...) Гэта адзін з нашых найдаражэйшых скарбау, які нам нашы бацькі пакінулі разам з роднаю моваю i які мы павінны сцерагчы i цаніть "

Дарэчы, тады, як i цяпер, за найважнейшае падаваліся "збліжэнне з культурнымі народамі", "выхад у вялікі свет". Ды усе гэта праверылі на сабе нядауна, у 70-80-я гады, сербы. I рашуча вяртаюць кірыліцу.

У нашых цяперашніх умовах нельга таксама абмінуць распаусюджанае катэгарычнае меркаванне, што царква павінна як мага хутчэй перайсці на сучасную мову. Мэта называецца высакародная -- дзеля сцвярджэння нацыі. На першы погляд, усё правільна, альтэрнатыу няма. Аднак i тут не лішне перазважаць. Ужо таму, што ідэя нацыянальнай ідэнтыфікацыі -- чырвоная нітка, якая злучыла усе этапы i формы прысутнасці кірыла-мяфодзіеускай спадчыны, i нельга, зацягнуу-шы пяцельку, высмыкнуць з яе актуальны момант, як рэч у сабе.

Сапрауды, ці то з-за непаслядоунасці асэнсавання, ці то ад нежадання як след асэнсоуваць мінуушчыну проста ігнаруецца тая акалічнасць, што азбука, створа-ная (перанятая, пераствораная, дапрацаваная... -- неістотна) i уведзеная ва ужы-так салунскімі братамі, была нічым іншым як першай спробаю вылучыць славянства, а значыць і протабеларускаць.

Наступны крок у тым самым кірунку -- распрацоука мовы, дзякуючы якой славяне пачалі сцвярджацца як Богу прадстаулены асобны народ. Не будзем забывацца: народ -- "язык".

Царкоунаславянская мова з часоу Кірыла і Мяфодзія і сучасная моуная сітуацыя у праваслаунай Беларусі

Святое Праваслауе ужо 1000 год жыве міласьцю Божай на зямлі беларускай. Увесь гэты час узносяцца малітвы да Госпада на мове святой -- царкоунаславянскай, грамату якой саставілі Святыя Роунаапостальныя першанастаунікі i асветнікі славянскія -- браты Кірыл i Мяфодзій. Гэта стала магчымым пасля прыняцця на Pyci у 988 годзе Хрысціянства.

Пачынальнікі царкоунаславянскай граматы Канстанцін (Кірыл) i Мяфодзій паходзілі з набожнай сям'і, якая жыла у грэчаскім горадзе Салуні. Яшчэ у мала-досьці Канстанцін быу названы фіосафам (мудрым) за незвычайны розум i аду-каванасць.

У 862 годзе мараускі князь Расціслау адправіу пасланцау у Канстанцінопаль з просьбай даць настауніка хрысціянскай веры. Звярнуліся да Канстанціна філосафа. Быу дадзены адказ аб немагчымасці зрабіць гэта, бо у мараускай народнасці не было пісьмовай мовы. Так Святы Канстанцін прыступіу да новай справы. У супольнасці з братам Мяфодзіем i вучнямі Гараздам, Кліментам, Савам, Навумам i Ангелярам склау азбуку i пераклау на славянскую мову Богаслужэбныя кнігі у 863 годзе.

Па навуковых дадзеных, яшчэ да Кірыла i Мяфодзія спрабавалі стварыць шсьменнасць. Аб тым, што з прыняццем славянскімі кpaiнaмi Хрысціянства бьлі сапрауды зроблены спробы стварэння славянскай пісьменнасщ, гаворыць свед-чанне старажытнабалгарскага пісьменніка канца IX -- пачатку X ст. -- так званага "черноризца Храбра", які напісау першы нарыс гісторьі славянскай пісьменнісці. Па словах Храбра, прыняушы Хрысщянства, славяне спрабавалі запіс-ваць славянскую мову "римскими и греческими письменами", г.зн. з дапамогай літар грэчаскага i лацінскага алфавіта. Спробы механічна выкарыстоуваць іншыя алфавіты для перадачы гукау славянскай мовы бьлі, вядома, не вельмі удалымі" , -- гаворыць даследчык.

Святыя браты сталі пачынальнікамі Богаслужэння на царкоунаславянскай мове. Перашкаджала гэтаму нямецкае духавенства. Епіскапы-лаціяне сцвярджалі, што Богаслужэнне можа быць толькі на адной з трох моу: грэчаскай, яурэйскай або лацінскай. Св. Канстанцін філосаф адказау словамі Свяшчэннага Пісання: "... хвалите Господа вси языцы..." i "шедше научите вся языки..."

"Царкоунаславянская мова выступав пры гэтым як пасрэднік у грэка-pycкix культурных кантактах, г.зн. як сродак трансплантацьі візантыйскай культуры на рускую глебу, у вышку якой Расія у вядомым сэнсе становіцца часткай візантыйска-га свету. Такім чынам, царкоунаславянская мова пачынае функцыянаваць не толькі як сакральная мова, але i як мова культуры..." -- сцвярджае лінгвіст Б.А.Успенскі.

У рускім летапісе пра пачатак пісьменнасці гаворыцца: "Сим же раздаяном на ученье книгам, събысться пророчество на Русьстей земли, глаголющее: "Во оны дни услышать глушы словеса книжная, и яснъ будет язык гугнивых".

Тут выкарастаны словы са Свяшчэннага Пісання (1с. XXXV, 5-6). Слова гугні-вы трэба разумець як коснаязыкі.

На дыспуце у Венецыі Канстанцін выкарыстоувае словы Св. Апостала Паула: "Итакъ, братия, ревнуйте о томъ, чтобы пророчествовать, но не запрещайте говорить и языками..." (Кар., XIV, 39), звяртаючы увагу на тое, каб мова была асэн-саванай, а не коснаязычнай.

Царкоунаславянская мова стала кніжнай (літаратурнай) i з гэтага часу пачала узбагачаць славянскія мовы.

Лінгвісты сцвярджаюць, што у Кіеускай Pyci былі распаусюджаны i іншыя мовы. У прыватнасці у царкоунай службе выкарыстоуваліся адначасова i грэчаская, i царкоунаславянская мовы. Адзін клірас (хор) спявау па-грэчаску, другі -- па-царкоу наславянску.

3 самага пачатку царкоунаславянская мова стала супрацьпастауляцца гавор-кам. Па навуковых дадзеных, моуная сітуацыя старажытнай Pyci вызначаецца як сітуацыя царкоунаславянскай дыгласіі, а не двухмоунасці. Пры дыгласіі дзве ро-дныя мовы успрымаюцца людзьмі i выконваюць функцыі як адна мова, а двухмоу-насць -- аднолькава свабоднае валоданне дзвюма мовамі. Дыгласія не дапускае прымянення кніжнай мовы у гутарковай мове, у якой адсутнічае кадыфікацыя, адсутнічаюць паралельныя тэксты з адным i тым жа зместам (не могуць перакла-дацца сакральныя тэксты i немагчымыя пародыі на кніжнай мове).

У працэсе развіцця царкоунаславянская мова ад дыгласіі перайшла да двух-моунасці. Пры дыгласіі ніводзін чалавек не карыстаецца кніжнай мовай у гутарцы. У афіцыйных навуковых працах прыводзяцца меркаванні, што царкоунаславянская мова не была сродкам гутарковых зносін.

Царкоунаславянская мова паступова, пачынаючы з XI -- XIV стст., русіфікава-лася. Утварыуся рускі звод (рэдакцыя) царкоунаславянскай мовы. Яна мела так-сама значэнне агульнаславянскай, таму існуюць рукапісы розных зводау -- балгара-македонскага, сербскага, харвацкага, глагалічнага, чэшскага, румынскага. На старажытнай царкоунаславянскай мове пісаліся i свецкія творы -- xpoнiкi, жыцці святых, казанні, павучанні. На працягу вялікага перыяду царкоунаславянская мова, судакранаючыся з гутарковай, відазмянялася фанетычна, арфаграфічна i iнш. У канцы XIV ст. пасля другога пауднёваславянскага уплыву царкоунаславянская кніжная мова зведала насычэнне пауднёва-славянскімі элементамі.

Царкоунаславянская мова была абмежавана па сферах ужывання. Пётр Магi-ла, напрыклад, лічыу, што царкоунаславянская мова павінна выкарыстоувацца выключна для Богаслужэння, а лаціна i польская для палітыкі. Выкарыстанне царкоунаславянскай мовы у палітычных справах адмауляу: "Неправильно и непристойно было бы, если бы кто перед господином в Сенате или в Посольской избе говорил по-гречески или по-церковно-славянски -- ему бы пришлось возить с собой переводчика, и его бы приняли за иностранца или за глупца" (Архив Юго-Западной России, ч. I, т.9, с. 374-376).

Паралельна царкоунаславянскай выкарыстоувалася так званая "простая мова" або "росийская беседа общая", якая характарызуецца як кніжная мова, набліжаная да гутарковай (але не дыялектная). 3 гэтага часу ужо пануе двухмоунасць, бо "простая мова" адмауляе дыгласію. 3 XV ст. з'яуляюцца пераклады Старога Запа-вету, у XVI - Новага на "простай мове". Да гэтага часу такія пераклады бьлі немагчымымі. Сталі нават перакладаць асобныя царкоуныя службы, хоць было гэта не распаусюджаным, пераклады ж сінаксарау бьлі вельмі пашыранымі. На Святой Jlітyprii зварот (возглас - царк.сл.) свящчэнніка перад "Отче наш" гучау так: "Здари нам Пане доброволне и без наганы взывати Тебе небеснаго Бога Отца мовячи: Отче наш, который естес(ь) на небесех...". Як вядома, па-царкоунаславянску гучыць: "И сподоби нас, Владыко, со дерзновением неосужденно смети призывати Тебе, Небеснаго Бога Отца, и глаголати: Отче нашъ, иже еси на небе-сех..." ("Книга о вере". 1620).

У "Кнізе аб веры" (1620 г.) i "Кароткім катэхізісе" (1645 г. Кіева-Пячэрская Лаура) на "простую мову" акрамя "Отче наш" перакладзены i запаведзь у Kieycкім Трэбніку (1646 г.) у паследаванні аб вянчанні напісана: "священник въпрошает жениха...рускимъ языкомъ, глаголя: Маеш имярекъ неотменым умысел заручити собе тепер тую имярекъ которую тут перед собою видши в стан Малженский" (ч. I, с.394). I далей: "По скончаніи... слова, въпрошает іерей жениха руским языком, глаголя: Маешъ имярекъ волю добрую и постановлений умысел понята собе за малжонку тую имярекъ которую тут перед собою видишъ (с. 407); Жених ... свойственным рускимъ языком глетъ, рекшу іерею: мое за мною: ю имярекъ беру собе тебе имярекъ за малжонку и шлюбную тебе милост, веру и учтивост малженскую " (с. 416).

Такім чынам, "простая мова" супрацьпастауляецца царкоунаславянскай мове, дыялектнай украінскай i беларускай гаворцы. "Простая мова" у адрозненні ад царкоунаславянскай мае размоуны элемент, які штучна робіцца падобным да кніжнай мовы. Беларускі ж варыянт "простай мовы" - паланізаваны.

Адным з вядомых прадаужальнікау Кірыла-Мяфодзіеускай традыцьі стау Ге-opгій (Доктар медыцынскіх i свабодных навук, Францыск) Скарына, які адкрыу доступ да Свяшчэннага Пісання праз друкаванае слова. "Бібліяй рускай" Скары-ны можна карыстацца i зараз. Напрыклад, "Псалтыр". Мова у ей царкоунаславянская, амаль без змяненняу, хоць i сустракаюцца асобныя словы старабеларускай рэдакцыі.

Навукоуцы адзначаюць, што уплыу царкоунаславянскай мовы на беларускую абмяжоувауся XIV-XVII стст. Прыкладна у гэты час адзначаецца i заняпад царкоунаславяншчыны, якую патрабавалася унармаваць. Так даведнік "О осмих частех слова" (складзены, мабыць, у Cep6ii) быу выдадзены у 1586 г. друкарняй братоу Мамонічау пад назвай "Граматыка славенскага языка". У 1596 г. Лаурэнцій 3іза-ній надрукавау "Азбуку" i "Граматыку". Мялецій Сматрыцкі стварыу "Грамматику славенския правилное синтагма", якая была выдадзена у 1619 годзе у Eyi i пасля перапрацоукі выйшла у 1648 г. у Маскве. Была напісана i "Граматыка словенска Івана Ужэвіча" (рэдакцыя 1643 i 1645гг.).

АЛ. Жураускі адзначае: "З'яуленне граматычных распрацовак на царкоуна-славянскай мове суправаджалася i лексікаграфічнай апрацоукай слоунікавага са-ставу гэтай мовы". Вядомы "Лексіс" Л. 3ізанія у слоуніку змяшчае больш як 1000 царкоунаславянскіх слоу.

Старабеларуская мова была забаронена у 1696 годзе сеймам Рэчы Паспалітай i прыйшла да заняпаду (канец XVIII ст.). В.П. Красней пра новую беларускую мову у адносінах да царкоунаславянскай піша: "Новая беларуская лтаратурная мова, якая сфарміравалася на аснове жывой народнай гаворкі, мае у cваім складзе толькі адзінкавыя стараславянізмы, што захаваліся у жывой мове цi былі запазычаны з рускай мовы. Даследчыкі называюць толькі некалькі дзесяткау слоу, якія генетычна узыходзяць да стараславянскай мовы: абраз, блага, благаславенне, благаславенны, благаславіць, благі, блазен, блазнота, блазнюк, вобласць, вобраз, вочы, вяшчун, глава, дрэва, дзяржава, дзясніца, ерась, зладзейства, злак, кратны, лік, твар, неба, паблажліва, прад, раб, святыня, свяшчэннік, свяшчэнны, скрыжалі, трэба, улада, уладанне, уладыка..." . Нягледзячы на гэта, царкоунаславянская мова захавалася i жыве найперш у Богаслужэбнай мове святой Праваслаунай царквы. Яна узбагачае нас духоуна. Можна зазначыць, яшчэ зусім нядауна баяліся i ужы-ваць словы царкоунай тэматыкі, пагэтаму, магчыма, тэрмін "царкоунаславянская мова" не выкарыстоувауся пашырана, замяняуся намінацыяй "стараславянская мова". Трэба сказаць, што не усе атаясамліваюць гэтыя дзве мовы. Хоць i адмаулялася усё Святое, царкоунае, грамадства не магло абысціся без царкоунаславянскай лек-ciкi, без Свяшчэннага Пісання як Мудрасці найвышэйшай, бо немагчыма схавацца ад Госпада i адасобіцца. Унармаваная лексіка сучаснай беларускай мовы у сваім складзе мае шмат слоу, якія узыходзяць да агульнаславянскіх, паходзяць з грэчас-кай, лацінскай i іншых моу, але маюць падабенства з царкоунаславянскімі, ці амаль не адрозніваюцца: бел. -- вельмі, царкоунаславянская -- велми; бел. -- вярба, царкоунаславянская -- вербие; бел. -- воуна, царкоунаславянская -- волна; бел. -- гавець, царкоунаславянская -- говети; бел. -- говяда, царкоунаславянская -- говядо; бел. -- дзеля, царкоунаславянская -- деля; бел. -- гугнявы, царкоунаславянская -- гугнивый; бел. -- далонь, царкоунаславянская -- длань; бел. -- долу, царкоунаславянская -- долу; бел. -- дольны, царкоунаславянская -- долний... Гэты cпic можна доужыць i доужыць.

Чытаючы па-царкоунаславянску, адчуваеш блізкасць да роднай матчынай мовы. А яшчэ вартасць вышэйпералічаных слоу характарызуецца тым, што большасць ix у сучаснай рускай мове не захавалася.

У наш час, на жаль, дзеці не чуюць роднай мовы ад бацькоу. Чалавек вырастав, пачынае вывучаць кніжную мову, а гэта адбіваецца на яго гаворцы. Бо ён штучна карыстаецца мовай, думае па-руску, а гаворыць па-беларуску, ды яшчэ у размоуных сітуацыях карыстаецца кніжнай мовай. Гэта з'яуляецца тормазам для мыслення.

Не маюць рацыі тыя, хто прыводзщь такую скарочаную схему: царква Права-слауная -- руская, а значыць, Богаслужэнне вядзецца таксама па-руску. Нельга блытаць царкоунаславянскую мову з рускай.

Сучасная моуная сітуацыя характарызуецца параунальна актыуным ужыван-нем царкоунай лексікі на тэлебачанні, у друку, у размоуна-бытавой сферы. На вялікі жаль, пакуль што гэта толью модна.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

царкоўнаславянскай мова кірыл мяфодзій

У IX ст. адбылося далучэнне славян да хрысціянская цывілізацыі у яе грэка-візантыйская форме. Разам з хрысціянствам на усходнеславянскія земля прыйшла пісьменнасць Славняскі кіралаускі алфавіт быу створаны у другой палове IX стагоддзя на аснове грэчаска-візантыйскага устаноунага пісьма (якое характарызавалася прамым, строгім і выразным напісаннем літар). Стварэнне кірыліцы звязана з іменымі выдатных славянскіх асветнікау Канстанціна (Кірылы) і Мяфодзія.

ЛІТАРАТУРА

1. Сказание о начале славянской письменности // М., 1981. С.7.

2. Успенский Б.А. Языковая ситуация Киевской Руси и её значение для истории литературного языка. М., 1983. С. 10.

3. Жуpaycкi A.I. Беларускае мовазнауства у XVI-XVIII стст. // Веснік БДУ. 1993, №3."С35

4.Супрун А.Я. Царкоунаславянская мова // У кн. Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Мн., 1984. С. 51-52.

5. Красней В.П. Стараславянізмы у беларускай мове /'/' У кн.: Сучасная беларуская мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Мн., 1984. С. 51-52.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.

    реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.

    курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Беларуская мова ў першай палове ХІХ стагоддзя і развіццё мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Вывучэння мясцовых гаворак. Працы па граматыцы Е.Р. Раманава, навуковая дзейнасць І.І. Насовіча і яго апісання беларускага дыялектнага слова.

    курс лекций [48,8 K], добавлен 08.06.2009

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.