Б.А. Тарашкевіч – аўтар першай "беларускай граматыкі"
Асаблівасці жыццевага і творчага шляху Б. Тарашкевіча – вялікага беларускага мовазнаўца, публіцыста, перакладчыка. "Беларуская граматыка для школ" Б. Тарашкевіча. Правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы, прапанаваныя Б. Тарашкевічам.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.11.2014 |
Размер файла | 30,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Размещено на http://www.allbest.ru
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“МАЗЫРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ І.П.ШАМЯКІНА”
БІЯТЭХНАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
КАФЕДРА БІЯЛОГІІ
РЭФЕРАТ
Б.А. Тарашкевіч - аўтар першай “беларускай граматыкі”
Выканала: студэнтка 2 курса
Жмайлік Вікторыя Сяргееўна
Навуковы кіраўнік: Місюкавец Л.П.
Мазыр 2014
ЗМЕСТ
Уводзіны
1. Жыццёвы шлях Б. Тарашкевіча
2. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча
Заключэнне
Спіс літаратуры
«10 Памятак беларускага правапісу» па Тарашкевічу
УВОДЗІНЫ
Сярод старэйшых людзей у былой Заходняй Беларусі і сёння амаль не сустрэнеш чалавека, які б не ведаў імя Браніслава Тарашкевіча. Адны ўспамінаюць, што вывучалі родную мову па ягонай граматыцы, другім з даўніх год запала ў сэрца палымянае слова Тарашкевіча- дэпутата, сказанае ім на мітынгу, ці баявая антыўрадавая прамова ў польскім сейме, трэція сустракаліся з кіраўніком Беларускай сялянска-работніцкай грамады на суровых этапных шляхах панскіх астрогаў.
Мужны і таленавіты абаронца інтарэсаў працоўных, выдатны арганізатар мас, вучоны-патрыёт, чалавек высокай культуры і абаяльнасці -- такім быў слаўны сын беларускага народа Браніслаў Тарашкевіч, такім застаўся ён у памяці пакалення рэвалюцыйных барацьбітоў 20--30-х гадоў. Такім дораг ён нашчадкам.
Мэта работы: паказаць асаблівасці жыццевага і творчага шляху Б. Тарашкевіча - вялікага беларускага мовазнаўца, публіцыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча.
Задачы:
· акрэсліць аноўныя вехі жыцця Б. Тарашкевіча - беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўца, мовазнаўца і перакладчыка;
· асэнсаваць правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы, прапанаваныя Б. Тарашкевічам.
Вызваленчы рух працоўных мас Беларусі ў першай чвэрці XX ст. вылучыў цэлую кагорту яркіх прадстаўнікоў грамадскай і навуковай думкі. Сярод ix адно з самых першых месц належыць Браніславу Тарашкевічу -- выдатнаму вучонаму-філолагу, высокаталенавітаму публіцысту, палымянаму народнаму трыбуну. У дваццаць шэсць год ён -- аўтар першай «Беларускай граматыкі для школ»; у трыццаць -- кіраўнік парламенцкага беларускага прадстаўніцтва, пасланага рабочымі і сялянамі Заходняй Беларусі на сейм Рэчы Паспалітай для абароны ix кроўных інтарэсаў; у трыццаць тры гады -- старшыня стотысячнай Беларускай сялянска-работніцкай грамады; у трыццаць шэсць -- акадэмік Акадэміі навук БССР і ў канцы жыцця -- актыўны ўдзельнік міжнароднага камуністычнага руху.
Такія асноўныя этапы гэтага светлага палымянага жыцця, да канца адданага барацьбе за сацыяльнае і палітычнае вызваленне свайго народа, узбагачэнню яго культуры і навукі, змаганню за лепшую будучыню працоўных ва ўсім свеце.
тарашкевіч беларуская граматыка
1. ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ Б. ТАРАШКЕВІЧА
Родны кут Браніслава Тарашкевіча -- Віленшчына. Тут, у засценку Мацюлішкі, што размясціўся непадалёку ад старадаўняга тракту Вільня -- Полацк, 20 студзеня 1892 г. ён з'явіўся на свет. На гэтай усеянай каменнем зямлі, дзе да ўзгоркаў прытуліліся ціхія вёскі, параскіданы ў зялёных імшарах хутары, прайшло яго маленства, звычайнае вясковае дзяцінства з пастушковымі і іншымі гаспадарчымі клопатамі-абавязкамі. У блізкім ад Мацюлішак мястэчку Лаварышкі здабываў малы Бронік пачатковую грамату.
Хутка ўсе заўважылі ў хлопца моцную цягу да навукі і добрыя здольнасці. Настаўнік, суседзі Тарашкевічаў і дзед па матчынай лініі Чарняўскі ўгаварвалі бацькоў не пакідаць сына на гаспадарцы, а аддаць яго далей вучыцца. Сярод суседзяў знайшлася адна інтэлігентная жанчына, якая сама ўзялася падрыхтаваць Тараса (так звалі Браніслава Тарашкевіча родныя) у гімназію.
Восенню 1906 г., паспяхова здаўшы ўступныя экзамены, чатыр-наццацігадовы Браніслаў стаў вучнем трэцяга класа Другой віленскай гімназіі. У навучальнай установе былі людзі, ад якіх шмат у чым залежала калі не цалкам фарміраванне светапогляду навучэнцаў, то, прынамсі, складванне ix густаў, зацікаўленасць тым ці іншым прадметам.
Настаўнікі былі розныя: і дэмакратычна настроеныя, якія ўмелі данесці да пытлівых юначых галоў вольналюбівыя паэтычныя парывы Байрана, Пушкіна, Лермантава, Міцкевіча, Славацкага, і такія, каму больш за ўсё абыходзіла, каб непахісна стаяў гэты вякі лютай рукой мацаваны парадак і з выхаванцаў падрыхтаваць будучых добрых чыноўнікаў, верных слуг цара і айчыны.
З юначай упартасцю Тарашкевіч браўся за навуку, пазнаваў гісторыю, літаратуру, вывучаў мовы. Хутка за выдатныя поспехі Тарашкевіча вызвалілі ад платы за навучанне. У 4-м класе гімназіі Тарас ужо меў некалькі вучняў-падрыхтоўнікаў, a ў 5-м цалкам зарабляў на сябе ўрокамі. У хлопца відавочна расла, пераходзячы ў страсць, цяга да кнігі...
Апошнія чатыры гады вучобы Тарашкевіча ў Другой віленскай гімназіі -- час яго духоўнага ўзмужнення -- прыпалі на перыяд сталыпінскай рэакцыі.
Яшчэ будучы гімназістам, Тарашкевіч часта заходзіў ў рэдакцыю «Нашай нівы». Маладога Тарашкевіча моцна ўразіла сустрэча з родным словам на старонках «Нашай нівы». Было ў гэтай сустрэчы нешта нечакана ўзрушальнае. Сапраўды, слова, якое гучала ў гэтых ціхіх, прыніклых ля старых гасцінцаў, між асмуглых бароў, вёсках, што журботнымі напевамі плыло над аржанымі палямі, тулілася на гарадскіх ускраінах, прабілася на свет, загаварыла ca старонак газеты. Яно расказвала пра крыўды бедака-селяніна, местачковага работніка, штосьці гаварыла аб ix праве, гучала высокапаэтычным складам у вуснах паэтаў ад сахі і варштата. Для Тарашкевіча ўсё гэта было цэлае адкрыццё, якое потым паглыбілася і стала адкрыццём усяго свайго народа, яго гістарычнага аблічча і, галоўнае, яго душы -- мовы, народнай паэзіі, музыкі.
Калі ў жніўні 1911 г. пасля паспяховага заканчэння віленскай гімназіі Тарашкевіч адправіўся ў Пецярбург, то меў перад сабою канкрэтную грамадзянскую задачу. Ён паступаў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта, каб працаваць над мовай свайго народа. Гэту думку ў ім моцна падтрымлівалі ў рэдакцыі «Нашай нівы».
У першы ж год навучання Браніслава Тарашкевіча ва універсітэце ўзнік «Беларускі навукова-літаратурны гурток». Ініцыятарам і засна-вальнікам яго была група студэнтаў на чале з Яўгенам Хлябцэвічам (памёр у канцы 50-х гадоў у Маскве). Напачатку ядро гуртка складала грамадка студэнтаў-універсітэтчыкаў лікам 16 чалавек. Пазней у працу яго ўцягнуліся і выхадцы з іншых навучальных устаноў Пецярбурга. Мэта гуртка была коратка акрэслена як «навуковае азнаямленне з духоўным (мова, літаратура, народная творчасць) і грамадскім (этнаграфія, статыстыка, народная гаспадарка) жыццём беларускага народа». Афіцыйным кіраўніком быў мазначаны дацэнт А.А. Розенфельд.
Браніслаў Тарашкевіч з самага пачатку актыўна ўключыўся ў работу гуртка. За кароткі час ён выступіў з трыма дакладамі. Першы з ix адносіўся да гісторыі развіцця грамадскай думкі ў Беларусі. Два другія мелі лінгвістычна-літаратуразнаўчы змест. Тарашкевіч дакладваў членам гуртка аб фанетычнай транскрыпцыі беларускіх твораў іаб рукапісным альбоме Вярыгі-Дарэўскага як цікавым помніку культурна-грамадскага развіцця Беларусі ў 50-х гадах XIX ст. Гэта былі першыя сціплыя крокі ў навуку будучага выдатнага яе прадстаўніка. Яны яскрава характарызуюць зыходны пункт, асноўны напрамак навуковых пошукаў маладога разведчыка навукі.
Студэнты «Беларускага навукова-літаратурнага гуртка» дзейсна дапамагалі ў працы суполкі. Яны выконвалі функцыі карэктараў, афармляльнікаў. Тарашкевіч таксама ўдзельнічаў у агульнай працы і разам з таварышамі дзяліў радасць выхаду новых кніг. Сябрам ён прызнаваўся, што Пецярбург -- горад мастацтва, навукі, дзе ў неўскія воды глядзеліся цудоўныя тварэнні геніяў Кварэнгі, Захарава, Лукіні, Растрэлі, узведзеныя мільёнамі працавітых рук, горад гэты палоніць яго ўсё больш.
Ва універсітэце Бронька, як клікалі Тарашкевіча сябры-студэнты, з захапленнем спяваў у беларуска-літоўскім хоры, якім дырыжыраваў здольны навучэнец кансерваторыі, пазней вядомы літоўскі кампазітар Станіслаў Шымкус. Шымкус апрацаваў і некалькі беларускіх народных песень, наспяваных яму студэнтамі. Тарашкевіч удзельнічаў і ў драмгуртку, выконваючы ролі ў спектаклях, пастаўленых па п'есах «У зімовы вечар» Э. Ажэшкі, «Па рэвізіі», «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «Модны шляхцюк» К. Каганца і «Паўлінка» Я. Купалы.
Грамада студэнцкай беларускай моладзі ў Пецярбургу праяўляе ўсё большую культурна-грамадскую актыўнасць. Гэта пры яе гарачай падтрымцы і жывым удзеле з 1912 г. пачынае выходзіць альманах «Маладая Беларусь». У 1914 г. з'явіўся нумар часопіса «Раніца». А праз колькі часу заходзіць гутарка пра часопіс «Сябра». У лісце да Людвікі Сівіцкай, адрасаваным у рэдакцыю сельскагаспадарчага часопіса «Саха» ў Мінск, Тарашкевіч напрадвесні 1916 г. пісаў аб цяжкасцях з выданнем: ва ўмовах вайны яшчэ больш прычэплівай стала цэнзура, яшчэ цяжэй было з друкарняй. Тарашкевіч жыва цікавіўся навінамі з «нашай сталіцы». З ліста відаць, як паглынала яго культурна-грамадская праца, як хваляваў поспех мастацкай самадзейнасці, якая ў тых абставінах разглядалася як зарука поспеху будучага нацыянальнага мастацтва: у расінцы хацелася бачыць цэлае сонца. Як вялікай навіной дзяліўся Тарашкевіч з зямлячкай чуткамі пра тое, што, магчыма, дазволяць адкрыць беларускія школы: «Хто ведае, можа гэта і здзейсніцца...» -- з надзеяй заключаў ён свой ліст.
Вясной 1916 г. Тарашкевіч ужо рыхтаваўся да выпускных экзаменаў. Яго здольнасці да навукова-даследчай працы высока ацаніў А. Шахматаў. Цяпер разам з Карскім яны кіравалі работай Тарашкевіча па адбору матэрыялу для беларускай граматыкі. Пасля заканчэння універсітэта Тарашкевіч застаецца пры кафедры рускай мовы і літаратуры.
З 1918 г. загадваў культурна-асветнiцкiм адзелам Пецярбургскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камiсарыята. У 1919 г. выкладаў Беларускую i грэчаскую мовы ў Мiнскiм педiнстытуце, у 1920 г. - загадваў беларускiм сектарам дэпартамента асветы так званай Сярэдняй Лiтвы, у 1921 - 22 г. працаваў дырэктарам Вiленскай беларускай гiмназii i быў адным з кiраўнiкоў Таварыства беларускай школы. У 1922 г. выбраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы, узначалiў у iм Беларускi пасольскi клуб. За абарону правоў беларускага насельнiцтва i палiтчную дзейнасць у студзенi 1927 г. арыштаваны i асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 г. з мэтай дыскрэтытацыi яго выпусцiлi на волю, але праз год зноў арыштавалi i ў лiстападзе 1932 г. асудзiлi на 8 гадоў катаржнай турмы. У вераснi 1933 г. быў абменены на савецкага палiтвязня i жыў Маскве, працаваў у Мiжнародным аграрным iнстытуцце загадчыкам адзела Польшчы i Прыбалтыкi. У маi 1937 г. арыштаваны i па беспадстаўным абвiнавачаннi ў шпiёнскай дзейнасцi на карысць Польшчы 29 лiстапада 1938 г. расстраляны.
2. “БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ” Б. ТАРАШКЕВІЧА
Тарашкевічу хацелася хутчэй даць падручнік, па якім падрастаючае пакаленне пазнае, ацэніць багацце і хараство роднай мовы, яе вялікія магчымасці. Ён марыў аб тым, каб хутчэй больш сыноў стала да працы на духоўнай ніве народа. Граматыка беларускай мовы патрэбна была, як паветра. Ужо другое стагоддзе, як, пераадольваючы праследаванні і забароны, развівалася новая беларуская літаратура. Некаторыя творы, хоць цярністым шляхам, усё ж траплялі ў друк, іншыя ж былі асуджаны на хаджэнне ў спісках, перадаваліся з рук у рукі на перапісаных лістках, ад сэрца да сэрца, з вуснаў у вусны. Літаратура гэта жыла як сведчанне духоўнай неўміручасці народа, як яго голас. Новай сілы набралася беларускае мастацкае слова пасля першай рускай рэвалюцыі, калі яно стала з усё большай паўнатой выражаць думы і перажыванні працоўных, ix запаветныя імкненні... Яшчэ большай стала патрэба ў агульных навукова апрацаваных нормах літаратурнай мовы, бо яна цяпер рабілася не толькі мовай вершаў, бытавых апавяданняў, а і мовай публіцыстыкі, мовай сцэны і мовай грамадскіх арганізацый.
Яшчэ Францішак Багушэвіч (гэта відаць з яго лістоў да Яна Карловіча, апублікаваных Г. Кісялёвым), задумваючыся над будучыняй культуры свайго народа, гаварыў аб самай пільнай патрэбе ў граматыцы і слоўніку беларускай мовы. Горача марыла пра гэта няўрымслівая Цётка. Думка аб падручніку для беларускіх дзяцей моцна непакоіла ў апошнія гады жыцця Максіма Багдановіча.
Браніслаў Тарашкевіч у параўнанні з іншымі беларускімі інтэліген-тамі, якія снавалі думкі аб граматыцы, меў перавагу. У яго, акрамя адчування, глыбокага ведання народнай моўнай стыхіі, было добрае пазнанне асноўных еўрапейскіх моў, грунтоўная філалагічная падрыхтоўка. Пазней, зняволены польскай буржуазна-памешчыцкай уладай за рэвалюцыйную дзейнасць, ён скажа маладым змагарам падполля ў адказ на іхняе пытанне, як напісаў граматыку, што яму моцна дапамагло вывучэнне практыкі нарматыўнага ўпарадкавання рускай, польскай, украінскай, чэшскай і іншых моў. Аднак Тарашкевіч як сапраўдны вучоны не мог у такой спецыфічнай працы пайсці ў асноўным ад вопыту суседніх, хоць і сваяцкіх, моў. Тут перш-наперш трэба было зыходзіць з самой прыроды народнай мовы, яе жывой сутнасці, канкрэтнага матэрыяльнага праяўлення. Трэба было пачынаць ад асновы.
«Беларуская граматыка для школ» Б.А. Тарашкевiча - праца, у якой упершыню былi вызначаны правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы. Надрукавана ў 1918 г. паралельна кiрылаўскiмi i лацiнскiмi лiтарамi ў знакамiтай друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Выхад яе найлепш адпавядаў задачам нацыянальнага адраджэння беларускага народа, сярод якiх асаблiва важнымi былi - упарадкаваць выдавецкую справу i школьнае навучанне на роднай мове.
Спробы стварыць граматыку беларускай мовы, распрацаваць правiлы перадачы яе на пiсьме рабiлiся яшчэ ў мiнулым стагоддзi ў сувязi з друкаваннем запiсаў фальклору i твораў тагачасных беларускiх пiсьменнiкаў. Быў назапашаны вялiкi фактычны матэрыял пра асаблiвасцi жывой гаворкi беларусаў. Гэты матэрыял абагульнiў i папоўнiў Я.Ф. Карскi. Апiсанню структуры жывой беларускай гаворкi (яе фанэтыкi, марфалогii, сiнтаксысу) ен прысвяцiў тры кнiгi 2-га тома манаграфii «Беларусы». Але правапiсныя i граматычныя нормы беларускай мовы да выхаду граматыкi Тарашкевiча заставалiся па сутнасцi нераспрацаванымi. Грамадска-палiтычныя абставiны не спрыялi спробам лiтаратурнай апрацоўкi беларускай мовы, паколькi афiцыйна не прызнавалася самастойнай мовай i друкаванне на ёй усяляк абмяжоўвалася. Ды i практыка беларускага кнiгадрукавання не магла адразу даць адказ, якiя рысы з'яўляюцца найбольш тыповымi для беларускай мовы i iх неабходна замацаваць у якасцi яе лiтаратурных норм. Толькi на пачатку 20 ст., калi выдавецкая справа на беларускай мове пашырылася i склалiся пэўныя традыцыi беларускага кнiгадрукаваня, стыхiйна выпрацавалiся асобныя правiлы пiсьма i граматыкi, якiя, аднак, не былi апiсаны i замацаваны адпаведным чынам, а таму нярэдка парушалiся. Гэта прыводзiла да непаслядоўнасцi, разнабою ў друку, перашкаджала навучанню беларускай мове.
Граматыку Тарашкевiч выдаў ужо пасля заканчэння ўнiверсiтэта, дзе атрымаў вучоную стэпень кандыдата фiлалогii. Дасканальна спецыяльная падрыхтоўка аўтара, дапамога такiх дасведчаных вучоных, як Шахматаў i Карскi, - усё гэта спрыяла таму, што яго граматыка, у адрозненнi ад iншых тагачасных беларускiх граматык (Б. Пабочкi, А.Смолiч, А. Луцкевiча, Я. Станкевiча), аказалася найбольш удалай. Складзенная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокiм навукова-метадычным узроўнi, яна задаволiла найбольш надзенныя патрабаваннi выдавецкай i школьнай практыкi, атрымала ўсеагульнае прызнанне i тым самым надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць.
У прадмове да «Беларускай граматыкі для школ» Тарашкевіч пісаў, вызначаючы асноўны прынцып падыходу да такой адказнай задачы: «Граматыка павінна толькі замацаваць і падраўняць тыя лініі, якія сама мова ўжо назначыла». Народнае вымаўленне, моўная практыка (у асноўным літаратурная) на старонках асобных выданняў і перыёдыкі XIX і асабліва пачатку XX ст. былі той асновай, на якую абапіраўся малады вучоны ў афармленні моўных заканамернасцей у правілах пісьма. Тарашкевіч умела абагульніў асноўныя факты, моўныя з'явы беларускай цэнтральнай гаворкі, устанавіў адзіныя граматычныя нормы. У аснову беларускага правапісу Тарашкевіч паклаў фанетыка-марфалагічны прынцып. Імкнучыся да паслядоўнага правядзення гэтага прынцыпу, ён, аднак, дазваляў сабе адступленне ад яго там, дзе жывое вымаўленне давала нешта больш мілагучнае («праскі», «францускі», «адзінаццаць»).
Граматыка Тарашкевіча складалася з пяці невялікіх раздзелаў і была прыстасавана перш за ўсё да практычнага карыстання ў школе. Аўтар пры падачы матэрыялу свядома пазбягаў якой бы то ні было ўскладненасці, адносячы напісанне «больш навуковай граматыкі на лепшы час у будучым».
Першы раздзел «Беларускай граматыкі» носіць назву «Гукі». У ім разгледжаны ўсе асноўныя фанетычныя з'явы беларускай мовы. Прыклады даюцца выразныя, запамінальныя, ад якіх так і вее водарам народнага слова, словазвароту. Для практыковак узяты тэксты з самай блізкай дзіцячаму ўспрыняццю лексікі. Напрыклад, для хатняй працы даюцца тэкст «Калыханкі», верш Якуба Коласа «Вясковыя дзеці» і г. д.
У раздзеле «Часціны мовы» коратка апісаны ўсе катэгорыі назоўніка, прыметніка, лічэбніка, дзеяслова, упарадкаваны склонавыя і родавыя канчаткі.
Трэці раздзел прысвечаны марфалогіі слова, чацвёрты -- сказу, асноўным момантам структуры мовы і пяты -- правапісу. У правапісе Тарашкевіча былі правільна акрэслены асноўныя фанетыка-граматычныя нормы: аканне і яканне, напісанне звонкіх зычных перад глухімі, глухіх перад звонкімі і г. д. Засталося толькі да канца не аформленым напісанне іншамоўных слоў у беларускай мове. Тарашкевіч тут пайшоў у двух напрамках. Ён увесь чужаслоў падзяліў на даўно запазычаныя, якія арганічна ўліліся ў нашу мову, і на нядаўна запазычаныя. На першыя ён пашырыў адну ca спецыфічных рыс беларускай мовы -- «вялікае аканне» (Б. Тарашкевіч), а таксама не менш характэрнае дзеканне і цеканне. Другую групу слоў пакінуў у тым выглядзе, у якім яны ўжываліся ў мове-мацеры.
У 1918 г. «Беларуская граматыка» Браніслава Тарашкевіча ўбачыла свет і адразу атрымала шырокае грамадскае прызнанне. Правапіс Тарашкевіча без афіцыйнага зацверджання стаў агульнапрызнанай нормай у газетнай, вучэбна-педагагічнай і ўсёй культурна-грамадскай практыцы Беларусі.
Наколькі добра была выканана першая работа ў галіне беларускай лінгвістыкі, сведчыць той факт, што правапіс, унармаваны Тарашкевічам, ляжыць у аснове правапісных норм беларускай літаратурнай мовы аж да сёння.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Браніслаў Тарашкевiч здолеў, як нiхто да гэтага, выявiць галоўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурная мовы, гiстарычна-абумоўленную сувязь яе фанэтыка-граматычных рыс найперш з цэнтральнымi беларускiмi гаворкамi.
Сфармуляваная ў граматыцы правiлы атрымалi ўсеагульнае прызнанне, многiя замацавалiся ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. Аднак некаторыя з iх былi не зусiм добра распрацаваны. Збыткоўнымi аказалiся асноўныя катэгорыi i паралельныя формы скланення i спражэння, якiя аўтар уводзiў, каб адлюстраваць спецыфiку беларускай мовы або i па той прычыне, што некаторыя тыповыя рысы яе на тыя часы яшэ выразна не вызначалiся. Аўтар усведамляў, што зрабiў толькi пачатак нармалiзацыi беларускай мовы, што патрыбна далейшае ўдасканаленне яе норм.
Рыхтуючы 5-е выданне граматыкi, ён значна перепрацаваў i дапоўнiў яе. На аснове граматыкi Тарашкевiча хутка сталi выходзiць падручнiкi беларускай мовы iншых аўтараў.
З выхадам граматыкi Тарашкевiча пачаўся працэс стабiлiзацыi норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкi, удасканалення ўласцiвых ёй структурных элементаў.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. Бергман, А. // Слова пра Браніслава Тарашкевіча. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. -- 192 с.
2. Клейн, Б. // Старонкі слаўнага жыцця. - “Полымя”. 1963 - №10. - с. 14.
3. Ліс, А. Браніслаў Тарашкевіч: трагічны пошук свабоды // Назаўсёды разам: да 60-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР. -- Мінск, 2001. -- с. 47--53.
4. Марціновіч, А. Быў. Ёсць. Будзе (100 гадоў з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча) // Літаратура і мастацтва. 1992. 7 лютага. -- № 6. -- с. 12.
5. Браніслаў Тарашкевіч // Беларускія пісьменнікі (1917--1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. -- с. 534--535.
«10 ПАМЯТАК БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСУ» ПА ТАРАШКЕВІЧУ
1. Мяккі знак, як і належыць, пазначае мяккасьць: сьвята, абедзьве, празь мяне, сьцьвердзіць. Пасьля С 3 Ц ДЗ Н ь пішацца перад мяккімі зычнымі, апроч Г К X. Нагадаем: мяккія будуць тыя зычныя, за якімі йдуць І Е Ё Ю Я Ь. СЬвіснуў, але скінуў; раСЬлі, але беларускі.
2. Разьдзяляльны мяккі знак пішам пасьля С 3 Н Л перад Е Ё Ю Я, а таксама I, калі яно пад націскам: бязьядзерны, маньяк, зь імі ці бязь іх.
3. Доўгія мяккія гукі пішам празь мяккі знак: калосьсе, палозьзе, судзьдзя. Ня тычыцца прыставак на Д: ад-дзел, ад-цеміць.
4. Зьбегі зычных пішуцца як чуваць: чэх -- чэСкі, Парыж -- ПарыСкі, УзбэЦкая й КазаСкая рэспублікі. Пішам як чуваць: еЖДЖу, пяШЧаны. Я сьмяюся -- ты сьмяесься.
5. У ды І заўсёды скарачаюцца пасьля галосных, калі перад імі няма знаку прыпынку й на іх ня падае націск: на ўскрайне, на ймя, на Йвана.
6. Чужаземныя (заходня-эўрапейскія) словы маюць Л мяккае, як у тых мовах, адкуль яны прыйшлі:лямант, акуляры, калёна, плян, клямка, клюб, дэталь.
7. 3 гэтае ж прычыны ў чужаземных словах пасьля зычных, акрамя Л і К, пішам Э: пэрыяд, мэтар, праспэкт, газэта. Але -- анкета. Увага: пасьля Г і Х можа пісацца Е - хЕўра й хЭўра, гЕнЭрал і гЭнЭрал. У чужаземных словах пасьля 3 С Д Т пішацца й вымаўляецца Ы: сынонім, дыктар, Бразылія.Увага: -зія, -сія, -зійны, -сійны пішацца праз I: калізія, камісійны, сэсія.
8. Вымаўляецца й пішацца -ТАР, -ДАР у словах: тэатар, мэтар, літар, кадар, монстар і падобных. Але: 36 кадраў, 5 мэтраў.
9. Пасьля У вымаўляецца й пішацца В перад А: у вадзін вагон, у варанжавым сьвятле.
10. Е пераходзіць у Я ў першым складзе перад націскам у НЕ і БЕЗ, нават калі яны пішуцца асобна:бяз волі, ня прыйдзеш, але: без ахвоты, невызначальны.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.
реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.
курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015