Безасабова-прэдыкатыўныя словы. Мадальныя словы
Погляды на абыякава-предикативные словы ў навуковай літаратуры, іх лексічнае значэнне, граматычныя катэгорыі, сінтаксічная функцыя. Суадносіны абыякава-предикативных слоў з рознымі часцінамі мовы. Разрады мадальных слоў паводле значэння, іх ролю ў сказе.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | лекция |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.10.2015 |
Размер файла | 27,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Безасабова-прэдыкатыўныя словы. Мадальныя словы
Тэма: Безасабова-прэдыкатыўныя словы. Мадальныя словы
1. Погляды на безасабова-прэдыкатыўныя словы ў навуковай літаратуры
2. Лексічнае значэнне, граматычныя катэгорыі і сінтаксічная функцыя безасабова-прэдыкатыўных слоў.
3. Суадноснасць безасабова-прэдыкатыўных слоў з рознымі часцінамі мовы.
4. Месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы. Разрады мадальных слоў паводле значэння і суадноснасці з іншымі часцінамі мовы, іх роля ў сказе.
Літаратура:
1. Канцавая, Г.М. Беларуская мова : (Раздзел «Марфалогія» : тэмы «Дзеяслоў як часціна мовы», «Дзеепрыметнік як форма дзеяслова», «Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова», «Прыслоўе як часціна мовы», «Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану)», «Мадальныя словы») [Тэкст] : вучэбна-метадычны комплекс / Г. М. Канцавая, В. М. Шавель, М. В. Швед. Ї Баранавічы : РВА БарДУ, 2015. -- 185 [3] с. -- С.122-128, 133-135.
2. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія / пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. -- 2-е выд., дапрац. -- Мінск : «Вышэйшая школа», 1980. -- С. 116-117, 133-135.
3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: вучэбны дапаможнік / Н.В.Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч [і інш.]; пад агульн. рэд. праф. М.С.Яўневіча. -- Мінск : Выд Ул.М. Скакун, 1997. -- 288 с. -- С. 221-224, 264-268.
4. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. /Л.М. Грыгор'ева [і інш].; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор'евай. -- 3-е выд., выпр. -- Мінск : Вышэйшая школа, 2010. -- 621 с. -- С.391-394, 418-422.
5. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. -- Мінск: Універсітэцкае, 1996. -- 654 с. -- С. 436-437, 442-444.
6. Шкраба, І.Р. Сучасная беларуская мова. Марфалогія / І. Р. Шкраба. -- Мінск : Сэр-Вит, 2007. -- 304 с. -- С.198, 241-243.
1. Доўгі час словы, якія многімі граматыстамі адносяцца да катэгорыі стану, вывучаліся разам з прыслоўямі. Дарэчы, шмат у якіх працах па граматыцы асноўная частка слоў катэгорыі стану яшчэ і цяпер працягвае называцца “прэдыкатыўнымі прыслоўямі”. Сапраўды, значная колькасць слоў катэгорыі стану па форме падобна да якасных прыслоўяў. Аднолькавыя ў іх і спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
Агульным для прыслоўяў і БПС з'яўляецца таксама тое, што абодва названыя лексіка-граматычныя класы слоў -- “вытворныя” часціны мовы. Бясспрэчна, вытворнасць гэта разумеецца ў дыяхранічным плане: кожнае прыслоўе ці кожнае БПС на тым або іншым дыяхранічным “зрэзе” можа быць лёгка ўзведзена да свайго “продка” _ назоўніка, займенніка, прыметніка, лічэбніка ці дзеяслова. предикативный мадальны лексічны мова
Аб'ядноўвае гэтыя часціны мовы і тое, што ім не ўласцівы скланенне і спражэнне, яны не маюць катэгорыі ліку.
Аднак на фоне агульнага ў гэтых часцінах мовы досыць ярка выступаюць і важныя адразняльныя рысы, характэрныя толькі прыслоўю ці толькі словам катэгорыі стану. Прыслоўе, напрыклад, сінтаксічна звязана з дзеясловам, назоўнікам ці прыметнікам, выконваючы ролю даданага члена сказа ці ўваходзячы ў склад гэтага даданага члена (калі ён выражаны сінтаксічна непадзельным словаспалучэннем). Быць дзейнікам прыслоўе можа толькі ў субстантываваным стане, а функцыю выказніка яно выконвае выключна ў двухсастаўных сказах, і то надзвычай рэдка. Безасабова-прэдыктыўныя прыслоўі самі падпарадкоўваюць сабе і дзеяслоў, і назоўнік (або займеннік), і прыслоўе; яны амаль выключна ўжываюцца ў функцыі выказніка безасабовага сказа. Такім чынам, па валентнасці і сінтаксічнай функцыі гэтыя два лексіка-граматычныя класы слоў не супадаюць. Не супадаюць яны і па лексічным аб'ёме.
Прэдыкатывы не маюць яскрава выражаных марфалагічных рыс, і большасць адразняльных прымет іх -- гэта прыметы сінтаксічныя. Усё гэта доўгі час перашкаджала вылучэнню БПС у асобны лексіка- граматычны клас слоў.
Праўда, ужо з першай трэці XIX ст. у рускіх граматыках (А.А. Барсава і А.Х. Вастокава) адзначаліся сінтаксічныя і семантычныя своеасаблівасці прэдыкатываў і іх адрозненні ад іншых часцін мовы. Прафесар А.М. Пяшкоўскі не адносіў іх наогул ні да адной з часцін мовы, называючы іх аморфнымі.
Упершыню вылучыў гэтыя словы ў асобную часціну мовы акадэмік Л.У. Шчэрба, ён жа ўвёў у абыходак і сам тэрмін “катэгорыя стану” (гл. яго артыкул “ О частях речи в русском языке»,1928). Аднак Шчэрба ўключаў у гэты клас і прыслоўі (замужем, начеку), і прыметнікі (должен, намерен) і прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні ў ролі выказніка (без памяти, не в духе) і г.д. У выніку атрымлівалася пазбаўленая ўнутранага адзінства група слоў, якія аб'ядноўваліся толькі сінтаксічнай функцыяй (быць выказнікам) і семантыкай (мець агульнае значэнне стану). Найбольш поўны і глыбокі аналіз гэтай групы слоў даў акадэмік В.У. Вінаградаў у сваёй кнізе “Русский язык: Грамматическое учение о слове” (М.,1972). В.У. Вінаградаў таксама адносіў кароткія прыметнікі (рад, горазд і пад.) да катэгорыі стану, хаця значэнні роду і ліку ў гэтых словах поўнасцю захаваліся.
У 1954-1957 гг. у лінгвістычнай перыёдыцы разгарнулася вострая дыскусія: ці ёсць у рускай мове катэгорыя стану як асобная часціна мовы? У гэтай дыскусіі прынялі ўдзел вядомыя лінгвісты (Ф.Траўнічак, А.В. Ісачанка, М.С. Паспелаў, А.Б. Шапіра, Е.М. Галкіна-Федарук і інш.) У выніку дыскусіі больш яскрава вызначыліся аргументы як за тое, каб лічыць прэдыкатывы асобнай часцінай мовы, так і супраць гэтага. Так, у «Грамматике современного русского литературного языка» (М., 1970) і ў «Русской грамматике» (М.,1980) словы гэтага разраду характарызуюцца як сінтаксічныя дэрываты такіх часцін мовы, як назоўнік ці прыслоўе. Але ж з прыслоўямі словы на -а супадаюць толькі фармальна, а семантыкай не супадаюць (прыслоўі суадносяцца з пераноснымі значэннямі прыметнікаў, а БПС Ї з прамымі). Ды і валентнасць, і функцыя ў сказе Ї гэта дзве важныя катэгорыі для вызначэння любой часціны мовы, а не сінтаксічных дэрыватаў.
Т. ч., па сённяшні дзень тут для будучых філолагаў-навукоўцаў ёсць яшчэ ”белыя плямы” для даследавання, бо і па сёння не існуе поўнай згоды адносна таго, якія словы ўключаць у гэту часціну мовы (які аб'ём яе) і якімі шляхамі яна папаўняецца.
«Зводная табліца»
Прыслоўі |
Лінія параўнання |
Безасабова-прэдыкатыўныя словы |
|
прымета дзеяння, прымета якасці, прымета прадмета |
Лексічнае значэнне |
стан чалавека ці навакольнага асяроддзя |
|
нязменнасць |
Граматычныя асаблівасці |
нязменнасць |
|
асноўная -- акалічнасць |
Сінтаксічная роля |
выказнік |
2. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану) -- група слоў, якія з'яўляюцца нязменнымі, але абазначаюць не прымету дзеяння ці якасці, а стан каго-небудзь ці чаго-небудзь і выступаюць выказнікамі пераважна ў безасабовых сказах (Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія, пад рэд. Ф. М. Янкоўскага; 1980)
Безасабова-прэдыкатыўныя словы -- гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае недынамічны стан прыроды, асяроддзя, чалавека, жывой істоты ці ацэнку стану або становішча з якога-небудзь боку і выступае ў функцыі галоўнага члена ў безасабовым сказе (Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія, П. П. Шуба, 1987)
Безасабова-прэдыкатыўныя словы -- гэта нязменныя знамянальныя словы, якія абазначаюць стан ці ацэнку і выконваюць ролю галоўнага члена ў безасабовых сказах (Сучасная беларуская мова, пад рэд. Л. М. Грыгор'евай)
БПС -- гэта нязменныя знамянальныя словы, якія абазначаюць недынамічны стан прыроды, асяроддзя, чалавека, жывой істоты ці ацэнку стану або становішча з якога-небудзь боку і выконваюць функцыю выказніка ў безасабовым сказе.
Напрыклад: Ветрана і золка, а дажджу дык лішак (П. Панчанка).Ї У гэтым сказе БПС ветрана і золка абазначаюць стан прыроды, а БПС лішак абазначае аб'ектыўную ацэнку стану з боку меры.
Тэрмін ”безасабова-прэдыкатыўныя словы” не з'яўляецца агульнапрынятым у лінгвістычнай навуцы. Для называння гэтай часціны мовы выкарыстоўваюцца розныя тэрміны, якія з'яўляюцца матываванымі і ў той жа час не да канца ўдалымі. Так, напрыклад,
- тэрмін “словы катэгорыі стану” ўказвае на тое, што такія лексемы выражаюць стан ці змяшчаюць ацэнку, аднак, як вышэй гаварылася, няўдалыя з-за сваёй аманімічнасці з назвай граматычнай катэгорыі дзеяслова;
- тэрмін “прэдыкатыўныя прыслоўі” ўказвае на магчымасць дадзенай групы слоў выконваць ролю галоўнага члена сказа -- выказніка (прэдыкатыва), аднак неправамерна адносіць гэты клас слоў у разнавіднасць прыслоўяў, бо пры такім падыходзе не ўлічваецца семантычная, марфалагічная і сінтаксічная спецыфіка БПС; акрамя таго, словы, аманімічныя з прыслоўямі на -а, Ї гэта толькі частка слоў, якія ўваходзяць у разрад БПС
- тэрмін “прэдыкатывы” ўказвае на сінтаксічну асаблівасць БПС -- быць галолўным членам сказа -- выказнікам (прыдыкатывам), але прэдыкатыў Ї гэта любы выказнік, ён можа быць выражаны і спрагальнай формай дзеяслова, і інфінітывам, і назоўнікам, і прыметнікам, і інш.
- назва “безасабова-прэдыкатыўныя словы” ўказвае не толькі на сінтаксічную ролю гэтых слоў, але і тып сказа, дзе магчыма іх функцыянаванне, у прыватнасці, аднасастаўны безасабовы сказ, аднак уключэннем у тэрмін азначэння ”словы” гэты лексіка-граматычны клас як бы пазбаўляецца права называцца часцінай мовы.
Такім чынам, з усіх тэрмінаў найбольш дакладным і прымальным з'яўляецца безасабова-прэдыкатыўныя словы (БПС).
Марфалагічная асаблівасць БПС -- іх нязменнасць, г.зн. яны не скланяюцца, не спрагаюцца, не змяняюцца па родах і ліках.
Безасабова-прэдыкатыўныя словы з суфіксам -а могуць мець простыя і складаныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, якія ўтвараюцца пры дапамозе тых самых суфіксаў і прыставак, што і ступені параўнання аманімічных прыслоўяў: У пакойчыку было яшчэ цямней, чым на вуліцы (І. Мележ).
Безасабова-прэдыкатыўныя словы могуць мець суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі: Цяпер жа яшчэ ранавата для светлячкоў (А. Кулакоўскі).
Безасабова-прэдыкатыўныя словы, з'яўляючыся нязменнай часцінай мовы, не могуць уступаць у сувязь дапасавання ці кіравання з іншымі словамі ў сказе. Выступаючы ў ролі выказніка, яны самі патрабуюць ад дзеяслова выкарыстання ў адзіна магчымай форме -- у інфінітыве: Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем… (Р. Барадулін).
Функцыю выказніка БПС могуць выконваць самастойна або ў спалучэнні з дзеяслоўнымі звязкамі ці інфінітывамі: Хораша ў полі зімой (М. Лынькоў). Добра было ў лесе, поўным птушыных галасоў (І. Мележ).
Безасабова-прэдыкатыўныя словы могуць кіраваць дапаўненнем, выражаным назоўнікам ці займеннікам (шкада брата, досыць з мяне) і мець пры сабе акалічнасці: У істопцы па-зімоваму холадна (В. Быкаў).
Безасабова-прэдыкатыўныя словы могуць абазначаць:
1) стан прыроды ці навакольнага асяроддзя (цёпла, холадна, марозна, сцюдзёна, зорна, месячна, ветрана, светла, змрочна, сыра, брудна, цемнавата): На дварэ даволі холадна (І. Шамякін); Стала па-летняму цёпла (С. Грахоўскі);
2) фізічны стан жывых істот (холадна, цёпла, балюча, мокра): Каню? лёгка;
3) псіхічны стан чалавека (весела, смешна, трывожна, неспакойна, сумна, страшна, боязна, няўтульна, прыемна, добра): Ехалі. На душы было неяк святочна (Ф. Янкоўскі); Добра ўлетку ў пушчы (В. Вольскі);
4) аб'ектыўную ці суб'ектыўную ацэнку стану, якога-небудзь становішча (блізка, высока, глыбока, далёка, прыгожа, урачыста, хораша, цяжка): Да лесу было яшчэ далёка (Я. Маўр); На пустой палянцы стала людна (І. Мележ);
5) ацэнку стану з боку меры (мала, многа, досыць, дастаткова, даволі, шмат): Расы ўсюды многа (Я. Колас); Гэтага ім недастаткова;
6) ацэнку стану ці становішча з маральна-этычнага боку (сорам, ганьба, страх, смех, смехата): Смех сказаць такое! Табе не сорамна?
7) мадальна-валявыя імпульсы (лянота, ахвота, неахвота): Яму неахвота ўставаць;
8) мадальную ацэнку стану ў адносінах неабходнасці, магчымасці (трэба, варта, можна, нельга, неабходна, патрэбна, магчыма, немагчыма): Паказвацца цяпер на вуліцы не варта (П. Пестрак);
9) ацэнку стану з пункта погляду часу яго ажыццяўлення (пара, час, рана, позна): Нам час у дарогу (П. Панчанка); Рана яшчэ сеяць;
10) ацэнку становішча з боку зрокавых ці слыхавых успрыняццяў (відно, чутно (чу?тна), відаць, чуваць, чуць): На вуліцы ўжо было відно (Р. Сабаленка); У хаце чуваць дым ад махоркі.
Некаторыя безасабова-прэдыкатыўныя словы могуць мець некалькі значэнняў і ўваходзіць у розныя семантычныя групы, параўн.: На дварэ стала холадна і Раптам Валі стала холадна. У першым сказе холадна абазначае стан навакольнага асяроддзя, у другім -- стан чалавека.
Такім чынам, безасабова-прэдыкатыўныя словы вылучаюцца ў асобую лексіка-граматычную групу на аснове семантычных, марфалагічных і сінтаксічных прымет.
3. Безасабова-прэдыктаўныя словы ўзніклі на базе прыметнікаў, назоўнікаў, прыслоўяў, дзеясловаў. За кошт гэтых часцін мовы папаўняюцца безасабова-прэдыкатыўныя словы і зараз. Паводле паходжання безасабова-прэдыкатыўныя словы падзяляюцца на дзве групы (кластар):
- невытворныя безасабова-прэдыкатыўныя словы не могуць быць аднесены ні да адной з іншых часцін мовы. Гэтыя словы абазначаюць мадальную ацэнку стану: трэба, шкада, сорамна, боязна, нельга, можна і інш.;
- вытворныя безасабова-прэдыкатыўныя словы не страцілі словаўтваральных сувязяў з прыметнікамі, назоўнікамі, прыслоўямі, дзеясловамі. Да іх адносім:
1) безасабова-прэдыкатыўныя словы, у складзе якіх ёсць суфікс -а ці -о. Такія словы ўтварыліся ад якасных прыметнікаў пры дапамозе суфікса -а: балюча, весела, дымна, шумна, змрочна, чутно, відно і інш. У якасці асноўнага лексічнага значэння безасабова-прэдыкатыўных слоў замацавалася прамое значэнне прыметніка, напрыклад: На вуліцы цёпла. Безасабова-прэдыкатыўнае слова цёпла ўтворана ад прыметніка цёплы, які мае прамое значэнне `стан асяроддзя з боку тэмпературных прыкмет';
2) безасабова-прэдыкатыўныя словы, якія паходзяць ад прыслоўяў: рана, позна, многа, мала, досыць, дастаткова, блізка, даволі, далёка. Ад прыслоўяў безасабова-прэдыкатыўныя словы адрозніваюцца тым, што, па-першае, прыслоўі абазначаюць прымету дзеяння, а безасабова-прэдыкатыўныя словы зусім не абазначаюць прыметы, а выражаюць стан жывых істот, асяроддзя, прадметаў; па-другое, прыслоўі прымыкаюць да галоўных слоў, а безасабова-прэдыкатыўныя словы, наадварот, падпарадкоўваюць сабе інфінітыў: Мы рана справіліся (прыслоўе) -- Нам яшчэ рана выязджаць (безасабова-прэдыкатыўнае слова); па-трэцяе, прыслоўі звычайна не кіруюць давальным суб'екта, а для безасабова-прэдыкатыўных слоў уласціва кіраванне давальным склонам, які абазначае асобу (ці прадмет), якая знаходзіцца ў тым ці іншым стане: Мы ўчора позна вярнуліся дахаты (прыслоўе) -- Ужо позна выязджаць (безасабова-прэдыкатыўнае слова).
3) безасабова-прэдыкатыўныя словы, утвораныя ад абстрактных назоўнікаў: дзіва, страх, жах, смех, ахвота, лянота, сорам, ганьба, час, пара, грэх і інш. Пры пераходзе ў безасабова-прэдыкатыўныя словы назоўнікі страчваюць не толькі значэнне прадметнасці, але і граматычныя значэнні, уласцівыя назоўнікам, -- значэнні склону, роду і ліку. У некаторых выпадках такія безасабова-прэдыкатыўныя словы захоўваюць здольнасць мець дапасаванае азначэнне з самай агульнай семантыкай: Самая пара сказаць пра ўсё, што адбылося тады. Яны могуць мець пры сабе азначальныя прыслоўі (зусім неахвота, вельмі сорам), а таксама давальны асобы і падпарадкаваны інфінітыў (яму лянота зварухнуцца);
4) безасабова-прэдыкатыўныя словы, якія паходзяць ад інфінітываў: відаць, чуваць, чуць. Словы відаць, чуваць Ї нязменныя, яны не спрагаюцца, таму, на думку некаторых мовазнаўцаў, іх не варта адносіць да дзеясловаў нават у тых выпадках, калі яны выкарыстоўваюцца ў двухсастаўных сказах, напрыклад: Выразна відаць лясная сцяжынка, якую густа абступілі тоўстыя камлі хвой, кашлатыя елкі (С. Александровіч).
Трэба не змешваць і адрозніваць БПС і аманімічныя самастойныя часціны мовы, ад якіх ПС утварыліся. Параўнаем, напрыклад:
- Удалечыні відно было возера.Ї Тут кароткі прыметнік відно ў ролі выказніка ў двухсастаўным сказе, ён змяняецца па родах і ліках: відзён? луг, відна рэчка, відны хаты.
- Каля акна яшчэ відно. Тут БПС у ролі галоўнага члена безасабовага сказа, яно нязменнае, абазначае ацэнку стану з боку зрокавых успрыняццяў.
4. Яшчэ адну групу слоў вылучаюць навукоўцы ў сістэме часцін мовы. Гэта мадальныя словы. Даследчыкі адзначаюць, што мадальныя словы займаюць прамежкавае месца паміж паўназначнымі і службовымі словамі.
Параўнаем азначэнне гэтага паняцця ў лінгвістычнай літаратуры:
Мадальныя словы -- гэта лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны асобы да з'яў рэчаіснасці (Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія, пад рэд. Ф. М. Янкоўскага; 1980).
Мадальныя словы -- гэта лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны асобы да з'яў рэчаіснасці або да ўласнага выказвання (Сучасная беларуская мова, пад рэд. Л. М. Грыгор'евай)
Мадальныя словы -- гэта асобныя лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны ўсяго выказвання (ці яго часткі) да рэчаіснасці (Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія, пад рэд. М. С. Яўневіча; 1997)
Выведзем агульнае азначэнне паняцця
Мадальныя словы -- гэта лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны асобы да з'яў рэчаіснасці або да ўласнага выказвання.
Мадальныя словы не называюць пэўных прадметаў, прымет, дзеянняў, не паясняюць іншых слоў у сказе, а толькі выражаць адносіны таго, хто гаворыць, да рэчаіснасці і адносіны да таго, што гаворыцца: Сапраўды, у лесе было ціха і глуха (К. Чорны) -- мадальнае слова сапраўды выражае ўпэўненасць, перакананне ў тым, што гаворыцца; На небе ярка, мусіць, на пагоду, гарэлі зоркі (А. Асіпенка) -- мадальнае слова мусіць выражае няўпэўненасць у тым, што гаворыцца.
Месца мадальных слоў у сiстэме часцiн мовы канчаткова яшчэ не вызначана. Большасць даследчыкаў адводзяць мадальным словам асобнае месца i не ўключаюць iх у сiстэму лексiка-граматычных разрадаў слоў. Але ў той жа час адрознiваюць ад самастойных, ад службовых слоў.
1. Ад самастойных часцiн мовы адрознiваюцца:
· не выконваюць намiнатыўнай функцыi, не маюць лексiчнага значэння;
· не з'яўляюцца членам сказа;
2. Ад службовых часцiн мовы адрознiваюцца:
· не служаць для сувязi слоу ў сказе;
· не надаюць дадатковых сэнсавых адценняў словам, словазлучэнням, сказам.
Аднак, мадальныя словы як лексіка-граматычны разрад слоў мае свае прыметы, якія даюць падставы аб'ядноўваць іх у асобную групу:
- маюць агульнае лексічнае значэнне мадальнасці;
- яны нязменныя, г.зн. у ролi мадальнага слова у мове замацавана найчасцей толькi адна форма суадноснага зменнага слова: праўда, факт
- не звязаны ў сказе сінтаксічнай сувяззю з іншымі словамі;
- выдзяляюцца інтанацыйна і ў сказах ужываюцца звычайна як пабочныя, таму членамі сказа не з'яўляюцца: Можа, прабяжымся за прысадамі з кажушком маленства на плячах (М. Лужанін).
Усе мадальныя словы абазначаюць тую ці іншую ступень упэўненасці гаворачага ў рэальнасці, верагоднасці, дакладнасці таго, пра што ён паведамляе. У адпаведнасці са ступенню ўпэўненасці мадальныя словы па значэнні дзеляцца на 2 групы:
- мадальныя словы са сцвярджальным значэннем. Яны абазначаюць упэўненасць гаворачага ў рэальнасці таго, пра што гаворыцца ў выказванні: праўда, факт, безумоўна, канечне, сапраўды, зразумела;
- мадальныя словы са значэннем верагоднасці, якія абазначаюць няўпэўненасць, меркаванне, магчымасць, дапушчэнне таго, пра што гаворыцца ў выказванні: верагодна, відаць, мусіць, магчыма, здаецца, можа.
№ |
Разрады мадальных слоў |
Прыклады |
|
1. |
Мадальныя словы са сцвярджальным значэннем |
праўда, вядома, факт, безумоўна, бясспрэчна, канечне, сапраўды, зразумела, відавочна Усё гэта, безумоўна, выдумкі (І. Шамякін) Стрэльба, праўда, была дужа старая, старэй самога дзеда, і парадкам заржавелая, страціўшая ўсякі колер і від (М. Лынькоў). Месяц, вядома, не такі вялікі тэрмін, але і яго даволі, каб сёе-тое ўбачыць, зрабіць вывады (Б. Сачанка) |
|
2. |
Мадальныя словы са значэннем верагоднасці |
верагодна, відаць, мусіць, магчыма, здаецца, можа, напэўна Дзіўны, звераваты чалавек -- заўсёды, здаецца, штосьці тоіць нядобрае (І. Мележ) Можа, думае пра яго, сумуе і не ведае, што ён каля парога... (І. Мележ) Ганна зірнула на чалавека -- смяецца, напэўна, байкі гаворыць (І. Мележ) |
Паводле паходжання (або па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы) мадальныя словы падзяляюцца на невытворныя і вытворныя (кластар, не да канца).
- невытворныя мадальныя словы: мабыць, мусібыць, нябось;
- вытворныя мадальныя словы, якія не страцілі сувязі з самастойнымі часцінамі мовы, ад якіх яны ўтварыліся:
- ад назоўнікаў: факт, праўда;
- ад прыметнікаў: магчыма, мажліва, безумоўна, відавочна;
- ад прыслоўяў: сапраўды, канечне, несумненна;
- ад дзеясловаў: мусіць, здаецца;
- ад безасабова-прэдыкатыўнага слова : відаць.
Але: суадноснасць толькi знешняя. Пераходзячы ў мадальныя словы, самастойныя часцiны страчваюць сваё лексiчнае i граматычнае значэнне i адпаведна выступаюць у мове як функцыянальныя амонiмы.
Такім чынам, мадальныя словы адрозніваюцца да самастойных і службовых часцін мовы, маючы свае асаблівасці і выражаючы адносіны моўцы да з'яў рэчаіснасці.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.
творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.
контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.
курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.
реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.
реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.
дипломная работа [97,7 K], добавлен 19.05.2013Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.
курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011