Фразеалагізмы ў беларускай мове

Ўстойлівыя адзінкі мовы - прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы, афарызмы. Элементарнае ўяўленне пра жыццё пэўных фразеалагізмаў ў часе і прасторы. Семантычна непадзельныя абароты з нематываванымі спалучэннямі слоў. Змест і структура фразеалагізма.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 23.03.2016
Размер файла 46,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Фразеалогія - адзін з самых цікавых і параўнальна маладых раздзелаў навукі аб мове, які вывучае ўстойлівыя выразы мовы, але не ўсе, якія маюцца ў кожнай мове, а толькі фразеалагізмы. Справа ў тым, што яшчэ нядаўна ў аб'ём фразеалогіі ўключаліся калі не ўсе, то многія так званыя ўстойлівыя адзінкі мовы - прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы, афарызмы. Сёння яны не ўключаюцца ў аб'ём фразеалогіі з прычыны іх істотнай розніцы з фразеалагізмамі. Дарэчы, у выніку вылучэння фразеалгізмаў як адзінак фразеалогіі і іх істотнага адрознення ад, напрыклад, прыказак, ці ўжываецца яшчэ тэрмін парэміі, у сучасным беларускім мовазнаўстве выдзелена новая галіна навукі аб мове - парэміялогія, аб'ектам вывучэння якой з'яўляюцца прыказкі.

Тэрмін фразеалогія ўжываецца і для абазначэння сукупнасці фразеалагічных адзінак пэўнай мовы (фразеалогія беларускай мовы), асобнага майстра слова - паэта, драматурга і інш. (фразеалогія мовы твораў Янкі Купалы). У беларускім, як і рускім, мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна, а сфарміраваўся ён дзякуючы непасрэдна працам такога вядомага беларускага даследчыка, як Ф.М. Янкоўскага, які заклаў асновы навуковага вывучэння беларускай фразеалогіі, а далей развівалі А.С. Аксамітаў, І.Я. Лепешаў і інш., хаця вытокі беларускай фразеалогіі як навукі звязваюцца з працамі многіх фалькларыстаў, этнографаў, збіральнікаў вуснай народнай творчасці, пачынаючы з ХІХ ст., і іх лексікаграфічнай працай. Пра фразеалогію ў пачатку яе зараджэння як навукі вядомы беларускі фразеолаг І.Я. Лепешаў піша: “Яшчэ ў 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі “скрытага развіцця” Сёння беларуская фразеалогія - самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае.

У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам, «цаглінкамі» для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы -- устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў фразеалагічных кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў). Гэта, напрыклад, такія кароткія, але змястоўныя і трапныя выразы, як ад яйка адліць, аршын з шапкаю, выйсці сухім з вады, гады ў рады, дзірка ад абаранка, за дзедам шведам, малоць не падсяваючы, сабакам сена касіць, следам за дзедам, смаловы дуб, як босаму разуцца. Іх у нашай літаратурнай мове больш за шэсць тысяч.

Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты слушна называюць фразеалагізмы самародкамі, самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. Каб залацінка гэта свяцілася ў пісьмовым тэксце, у вусным маўленні, яе трэба выкарыстоўваць умела і дарэчы.Свядомае і асэнсаванае засваенне, а затым і ўжыванне шмат якіх фразеалагізмаў можа быць паспяховым толькі пры ўмове, калі носьбіт мовы ведае вытокі, гісторыю ўзнікнення гэтых выразаў, мае хоць бы элементарнае ўяўленне пра жыццё пэўных фразеалагізмаў у часе і прасторы. У досыць многіх з іх, як пісаў Б.А. Ларын, «усе словы вядомыя, а сэнс цэлага застаецца няясным». Так, частаўжывальны, асабліва ў апошняе дзесяцігоддзе, фразеалагізм пятая калона (калька з іспанскай мовы) абазначае `варожая агентура ўнутры краіны'. А каб зразумець, пры чым тут калона і чаму пятая, трэба ведаць этымалогію гэтага выразу.

А бывае так, што сэнс фразеалагізма, напрыклад, шуры-муры (`любоўныя справы, прыгоды'), прывычны, знаёмы, вядомы, а яго састаўныя часткі, неўжывальныя паза фразеалагізмам, -- незразумелыя, таямнічыя. А між тым гэты выраз склаўся ў выніку некаторага скажэння французскага свабоднага словазлучэння сhеr атоur (чытаецца як «шэр амур»), дзе сhеr -- `дарагі, мілы', а атоur-- `любоў, каханне' і `страсць, жарсць'.

Фразеалагізмы паводле паходжання падзяляюцца на чатыры групы:

1) спрадвечна беларускія.

2) запазычаныя.

3) калькі.

4) паўкалькі.

Сярод выразаў першай групы ў сваю чаргу вылучаюцца:

агульнаславянскія фразеалагізмы (біць у вочы, закрываць вочы каму, пераліваць з пустога ў парожняе) усходнеславянскія (ламаць коп 'і з-за каго, за што, легчы касцьмі), уласна беларускія (газеты чытаць, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць).

Сярод запазычаных фразеалагізмаў ёсць запазычанні з царкоўнаславянскай (вечная памяць каму, зуб за зуб, прытча ва языцах), рускай (баш на баш, без цара ў галаве, неба ў алмазах), украінскай (даць ляшча каму, збіваць з панталыку каго, як <дурань> з пісанай торбай), польскай(вастрыць зубы на каго, на што, відаць пана па халявах).

Калькі -- гэта своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на нашу мову сэнсавым адпаведнікам. Напрыклад, як на іголках -- фразеалагічная калька з нямецкай мовы (wie аuf Nаdеln); яна ўзнікла ў выніку паслоўнага перакладу: wiе -- як, аuf -- на, Nadeln -- іголках. Паўкалькамі называюць выразы, у якіх адны кампаненты перакладзеныя, а другія -- запазычаныя. Так, фразеалагізм рубікон перайсці ўтварыўся з лацінскага Rubiсопer trаnsео, у якім апошні кампанент перакладзены словам перайсці, а першы (у зыходным значэнні -- назва ракі ў Старажытным Рыме) не патрабуе перакладу. Дарэчы, як паказваюць даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў, у многіх літаратурных мовах на долю калек і паўкалек прыходзіцца да палавіны фразеалагічнага фонду.

У беларускай фразеалогіі ёсць калькі з царкоўнаславянскай (блуканне па пакутах, узнімаць сцяг чаго, чый), з рускай (абдымаць неабдымнае, як вавёрка ў коле) моў. Пераважаюць, аднак, калькі з неславянскіх моў: французскай (на вагу золата, называць рэчы сваімі імёнамі), нямецкай (іграць другую скрыпку, між молатам і кавадлам), англійскай (варыцца ў сваім саку, другое дыханне), іспанскай (браць быка за рогі, рыцар журботнага вобраза), лацінскай (за і супраць, ні жывы ні мёртвы). Паўкалькамі ў беларускай фразеалогіі з'яўляюцца многія выразы з рускай (варона ў паўлінавых пёрах, дзям янава юшка, маг і чарадзей) і французскай (браць на абардаж каго, што, добры геній чый, цэнтр цяжару) моў, а таксама асобныя фразеалагізмы з некаторых іншых моў: царкоўнаславянскай (як зрэнку вока), украінскай (атрымліваць гарбуз), польскай (весці рэй), нямецкай (задаваць фефару каму), англійскай (апошні з магікан), італьянскай (ва ўнісон), лацінскай (уласнай персонай).

Фразеалагізмы паводле іх функцыянальна-стылявой афарбоўкі падзяляюцца на:

кніжныя: альфа і амега, дамоклаў меч, яблык разладу;

размоўныя: белая варона, закідаць вуду, табаку важыць, хадзіць на задніх лапках, да сівых валасоў;

прастамоўныя: блёкату наеўся, бяльмо на воку, як аблупленага;

функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем: белая пляма, глядзець у корань, лебядзіная песня; не за гарамі.

Фразеалагізм можа быць мнагазначным (стаць на ногі), сінанімічным (ні кала ні двара -ні хаты ні лапаты), аманімічным (вастрыць зубы), антанімічным (лёгкі хлеб - цяжкі хлеб).

У залежнасці ад ступені злітнасці слоў-кампанентаў фразеалагічныя звароты сучаснай беларускай мовы падзяляюцца на чатыры групы:

1. фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы).

2. фразеалагічныя адзінствы.

3. фразеалагічныя спалучэнні.

4. фразеалагічныя выразы.

Фразеалагічныя зрашчэнні - семантычна непадзельныя звароты з абсалютна нематываванымі спалучэннямі слоў, у якіх цэласны сэнс не суадносіцца са значэннямі паасобных слоў-кампанентаў. У фразеалагічных зрашчэннях, як і ў словах з невытворнай асновай, не адчуваецца ўжо прыкмет, якія былі пакладзены ў аснову іх назвы. Яны могуць быць ускрыты ў такога тыпу фраземах і лексемах толькі шляхам этымалагічнага аналізу. Прыклады: ад макаўкі да пят, варушыць мазгамі. Ідыёма зяўляецца крайнім выпадкам абмежаванай спалучальнасці слоў. Кожны яе кампанент паасобку пазбаўлены рэфератыўнай і сістэмнай суадноснасці, якая ўласціва ўсяму фразеалагічнаму зрашчэнню ў цэлым. Адной з яе асаблівасцей зяўляецца лексіка-граматычнае апрошчанне элементаў злучэння, г.зн. ідыяматычнасць.

Фразеалагічныя адзінствы па ступені семантычнай злітнасці набліжаюцца да фразеалагічных адзінак папярэдняга тыпу. Але семантыка кампанентаў фразеалагічных адзінстваў зяўляецца матываванай. Агульнае значэнне такой адзінкі ўзнікае ў выніку зліцця значэнняў асобных кампанентаў-слоў. У гэтым заключаецца адна з асноўных асаблівасцей фразеалагічных адзінстваў. Семантычная непадзельнасць фразеалагічных адзінстваў збліжае іх з фразеалагічнымі зрашчэннямі, а іх семантычная вытворнасць, абумоўленасць значэння сэнсам асобных слоў адрознівае іх ад гэтых адзінак. Большасць фразеалагічных адзінстваў зяўляюцца вобразнымі выразамі, састаўнымі адзінкамі, разуменне якіх абавязкова звязана з разуменнем таго вобразнага стрыжня, на аснове якога яны будуюцца. Прыклады: завесці пласцінку, з галавы да ног, без года тыдзень.

Фразеалагічныя спалчэнні - устойлівыя звароты, у склад якіх уваходзяць словы як з фразеалагічна звязаным, так і з свабодным значэннямі, пры гэтым цэласнае значэнне такіх спалучэнняў вынікае са значэння асобных слоў. Гэта найбольш аналітычны ў семантычным і сінтаксічным планах устойлівы слоўны комплекс. Прыклады: белы свет, закляты вораг, расквасіць нос.

Фразеалагічныя выразы -- устойлівыя, семантычна непераасэнсаваныя звароты, якія складаюцца цалкам з слоў са свабоднымі значэннямі; да іх адносяцца прыказкі, прымаўкі, выслоўі, крылатыя словы, а таксама ўстойлівыя словазлучэнні намінатыўнага характару, напрыклад:«прыхільнікі міру», «сацыялістычнае спаборніцтва».Фразеалагічныя выразы не ствараюцца тым, хто гаворыць, а ўзнаўляюцца як гатовыя адзінкі з пастаянным складам і значэннем. У залежнасці ад структуры ўсе фразеалагічныя звароты можна падзяліць на тры групы. Да першай групы адносяцца фразеалагізмы, якія граматычна адпавядаюць сказу, знешне супадаюць са структурай сказа. Другая група - фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню. Да трэцяй групы адносяцца фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў.

Фразеалагізмы вызначаюцца шэрагам асаблівасцяў, ці прыкмет, сярод якіх найперш выдзяляюцца наступныя:

1) раздзельная аформленасць кампанентаў: фразеалагізм складаецца мінімум з двух кампанентаў. Ён можа складацца з прыназоўніка і назоўніка: без меры `вельмі многа', але часцей фразеалагізмы суадносяцца з двума, трыма і больш самастойнымі словамі, аб'яднанымі ў словазлучэнні рознага тыпу: малочныя рэкі `прывольнае, забяспечанае жыццё'; збівацца з дарогі `пачынаць весці няправільны, заганны спосаб жыцця, кепска паводзіць сябе'. Многія фразеалагізмы выступаюць са структурай спалучэння слоў: з понтам `з мэтай стварыць пэўнае ўражанне (форсу, важнасці, паказухі)'; на авось `з разлікам на шчаслівую выпадковасць; наўдачу (рабіць што-небудзь)', словазлучэння: казанская сірата `той, хто прыкідваецца пакрыўджаным, няшчасным (з мэтай разжаліць каго- небудзь)'; кульмінацыйны пункт `найвышэйшы рубеж, вяршыня чаго- небудзь', або сказа, напрыклад: чарвяк/чарвячок грызе/точыць `хто- небудзь моцна непакоіцца, сумняваецца ў чым-небудзь'; скура шэрхне `хто-небудзь адчувае моцны страх, жах'.

2) Устойлівасць: змест і структура фразеалагізма нязменныя, напрыклад: фразеалагічная адзінка “даваць слова” мае пастаянную структуру дзеяслоўнага словазлучэння і нязменныя два значэнні - `цвёрда абяцаць што- небудзь, запэўніваць у чым-небудзь' і `дазваляць выступіць на сходзе, мітынгу і пад.'. Пэўная частка фразеалагізмаў характарызуецца і нязменнасцю кампанентнага складу, напрыклад: фразеалагізмы адным махам семярых забіяхам `меркаваць пра каго- ці што-небудзь зусім аднолькава, не ўлічваючы індывідуальных асаблівасцяў'; сена на асфальце `гараджанін у першым пакаленні, ахоплены настальгіяй па роднай вёсцы';

3) цэласнасць семантыкі: значэнне фразеалагізма не роўнае суме значэнняў яго кампанентаў-лексем і не выводзіцца з іх. параўнаем , напрыклад, фразеалагізм белая варона `чалавек, рэзка непадобны на іншых людзей сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам, не такі, як усе' і свабоднае спалучэнне прыметніка з назоўнікам белая варона, дзе кожнае слова мае сваё ўласнае значэнне - белы паводле колеру і найменне птушкі);

4) узнаўляльнасць: фразеалагізмы ўжываюцца ў гатовым выглядзе, яны не ствараюцца, як свабодныя словазлучэнні, у ходзе маўлення, а выкарыстоўваюцца пры неабходнасці ўжывання і з улікам іх засвоенасці маўленчай асобай. Гэта азначае, што калі чалавек ведае фразеалагізм, то ён яго ўжывае;

5) экспрэсіўнасць і ацэначнасць: фразеалагізмы не толькі і нават не столькі называюць пэўныя з'явы, дзеянні, прыкметы , колькі характарызуюць, даюць ім ацэнку, выражаюць адносіны. Параўнаем, напрыклад, прыслоўе моцна і фразеалагізм як з рэшата `вельмі моцным струменем, суцэльным патокам (ліць, ліцца, цячы)', дзе фразеалагізм найбольш акцэнтуе ўвагу на інтэнсіўнасці прыкметы паводле дзеяння; ці дзеяслоў гаварыць і фразеалагізм гарадзіць плот `выкручваючыся ў размове, гаварыць глупства, выдумляць што- небудзь', дзе ў фразеалагізме канстатуецца ўвага не столькі на працэсе маўлення, колькі на яго характарыстыцы - што гаварыць і з якой мэтай, а таксама на ацэнцы - фразеалагізм выкарыстоўваецца з ацэнкай неадабрэння, у той час як дзеяслоў гаварыць толькі называе дзеянне і не мае дадатковай характарыстыкі, негатыўнай ацэнкі;

6) фразеалагізм можа суадносіцца з пэўнай часцінай мовы: фразеалагічная адзінка (ФА) паводле свайго значэння і пэўных граматычных прыкмет фармальна характарызуецца як пэўная часціна мовы. Так, фразеалагічная адзінка сонная цяцера `чалавек, які вельмі любіць паспаць; соня' суадносіцца з назоўнікам; фразеалагічная адзінка як яечка `вельмі добры, цудоўны' - з прыметнікам; фразеалагічная адзінка чортаў тузін `трынаццаць' - з лічэбнікам; фразеалагічная адзінка валодаць пяром `умець свабодна і выразна выказваць свае думкі на паперы' - з дзеясловам; фразеалагічная адзінка на ўсю глотку (крычаць, закрычаць і пад.) `вельмі моцна' - з прыслоўем; ФА ў імя - з прыназоўнікам; фразеалагічная адзінка з лёгкай парай! `прывітанне і пажаданне добрага здароўя таму, хто толькі што памыўся ў лазні' - з выклічнікам і інш. Фразеалагізмы, суадносныя са знамянальнымі часцінамі мовы, выконваюць адпаведную сінтаксічную функцыю, як пэўная часціна мовы, з якой суадносіцца фразеалагізм. Напрыклад: у сказе Усюды добра, дома - лепей, / Дзе гуляў дзяцінай, / Дзе ніхто цябе не чэпе / Так, без дай прычыны (Я. Купала) фразеалагічная адзінка без дай прычыны `беспадстаўна, без усякіх прычын' суадносіцца з прыслоўем і выконвае сінтаксічную ролю акалічнасці.

Асобныя фразеалагізмы могуць суадносіцца не з часцінай мовы, а са сказам рознага тыпу. Так, напрыклад, фразеалагічная адзінка рукі не адваляцца `нічога не зробіцца, калі хто-небудзь дапаможа, зробіць што-небудзь, выканае якую-небудзь работу'; сэрца ёкнула `каго-небудзь нечакана ахоплівае хваляванне, неспакой і пад.' суадносяцца з простымі двухсастаўнымі неразвітымі сказамі; звязаў чорт вяровачкай `хто-небудзь вельмі моцна сябруе з кім-небудзь, кахае каго-небудзь' - з двухсастаўным развітым; і інш. У фразеалогіі розных моў можна знайсці блізкія паводле структуры і семантыкі фразеалагізмы. Гэты паказвае, што кожная мова паводле сваёй фразеалогіі ўнікальная, паколькі кожны народ у фразеалагічных адзінках адлюстроўвае сваё бачанне свету, занатоўвае свае факты гісторыі і па-свойму іх выражае, ацэньвае.

Можна вылучыць некалькі спосабаў фразеалагічнай дэрывацыі. Асноўны з іх -- фразеалагічна-сінтаксічны, г. зн. утварэнне фразеалагізмаў на базе сінтаксічных адзінак (свабодных словазлучэнняў і састаўных тэрмінаў) у выніку іх пераасэнсавання. Такім спосабам утварылася пераважная большасць фразеалагізмаў: абразаць крылы каму, у каго, асінае гняздо, браць быка за рогі, гуляць у маўчанку, закасаўшы рукавы і інш. Нямала фразеалагізмаў узнікла ў выніку метафарызацыі свабодных словазлучэнняў, звязаных з рознымі звычаямі, павер'ямі, легендамі, міфамі і г.д.: адводзіць вочы каму, ад дошкі да дошкі, адстаўной казы барабаншчык, атрымліваць гарбуз, дарункі данайцаў, залаты дождж, калумбава яйцо, устаць з левай нагі і інш. Метафарычнае пераасэнсаванне атрымалі шматлікія тэрміналагічныя словазлучэнні: абсалютны нуль, выдаваць нагара, выходзіць на арбіту, заключны акорд, ставіць знак роўнасці, удзельная вага і г.д. Фразеалагізмамі сталі многія крылатыя выразы: выдраць лысаму валасы, кветкі з чужых палёў, свінтус грандыёзус, хварэць на пана і інш. У выніку метафарызацыі склаліся многія фразеалагізмы, у аснове якіх нерэальны вобраз, напрыклад: вароты пірагамі падпёрты ў каго, грушы на вярбе, з жабіны прыгаршчы, кату па пяту.

Сустракаюцца выразы, якія з'явіліся вынікам метанімічнага пераносу, заснаванага на сумежнасці з'яў ( напрыклад, паходжанне фразеалагізмаў вынесці ўперад нагамі каго, закрываць вочы каму). Сюды ж адносіцца параўнальна немалая група фразеалагізмаў жэставага паходжання (унутраны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану): і брывом не вядзе, круціць носам, ламаць рукі, махнуць рукой на каго, на што, паціскаць плячамі, рабіць вялікія вочы, рваць на сабе валасы і інш. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі шляхам сінекдахічнага пераносу (калі назва часткі ўжываецца ў значэнні цэлага): да сівых валасоў, дах над галавой, з вуснаў у вусны, з руку рукі.

Другім, значна менш прадуктыўным з'яўляецца эліптычны спосаб, г. зн. утварэнне фразеалагізмаў у выніку скарачэння прыказак пераважна алегарычнага характару -- устойлівых моўных адзінак са структурай сказа. У беларускай мове ёсць каля сотні фразеалагізмаў, якія паходзяць з прыказак, прычым узніклі неаднатыпна. Рознымі шляхамі ўтварыліся, напрыклад, выразы адальюцца слёзы каму чые, гром грымнуў, крывое кола, кусаць сабе локці, як нітка за іголкай адпаведна з прыказак Адальюцца воўку авечыя слёзы; Пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца; Крывое кола на сябе гразь кідае; Блізка локаць, ды не ўкусіш; Куды іголка, туды і нітка. Значэнне фразеалагізма, утворанага на аснове прыказкі, знаходзіцца ў семантычнай сувязі з агульным сэнсам прыказкі.

Трэці спосаб, таксама малапрадуктыўны, -- фразеалагічна-лексічны. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што фразеалагізм утвараецца на базе асобнага слова, у выніку «разгортвання слова ў фразеалагізм» (В.М. Макіенка). Так склаліся, напрыклад, такія выразы генетычна каламбурнага характару: гад печаны, гарадзіць плот, дулю з макам, заводзіцца з паўабароту, малоць не падсяваючы, плесці лапці, цягнуць рызіну. Гэтыя фразеалагізмы пры супастаўленні іх з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі не ўспрымаюцца як метафарычныя ўтварэнні.

Сэнсаўтваральны кампанент маюць і такія фразеалагізмы, як адзін канец, быць, трымацца, стаяць і пад. на роўнай назе з кім, чортава гібелькаго, чаго, чорт лысы. Сярод выразаў, утвораных фразеалагічна-лексічным спосабам, можна асобна вылучыць невялікую групу фразеалагізмаў, у якіх «кожны кампанент паасобку семантычна суадносіцца (але не супадае) з перыферыйнымі значэннямі аднайменных слоў свабоднага ўжывання». Гэта фразеалагізмы з аналітычным значэннем: благім матам, браць верх, знаходзіць агульную мову з кім, падаць духам, падымаць голас, стаяць на сваім і інш.

Агульнае, што аб'ядноўвае фразеалагізмы, утвораныя любым з трох названых спосабаў,--гэта іх узнікненне на аснове адзінак іншых моўных узроўняў -- словазлучэння, сказа, слова. Разам з тым у мове ёсць нямала выразаў, якія ўзніклі на базе ўнутраных фразеалагічных рэсурсаў, склаліся на аснове ўжо існуючых фразеалагічных адзінак. У такім разе можна і трэба асобна гаварыць пра ўнутрыфразеалагічную дэрывацьно і яе шматлікія разнастайныя працэсы ўтварэння новых фразеалагізмаў:

1. Мадэліраванне фразеалагізмаў, г. зн. стварэнне новых выразаў па гатовай мадэлі -- на ўзор тых, якія ўжо ёсць у мове. Звычайна пры мадэліраванні выкарыстоўваецца структура фразеалагізма-папярэдніка і адзін яго кампанент, другі ж замяняецца іншым словам. Гл., напрыклад, пра ўзнікненне такім чынам наступных фразеалагізмаў: ад а да я, біць у званы, звязваць канцы з канцамі, з другіх вуснаў, капціць свет, на ўсіх парах, ні а ні бэ, пад шафэ, пажынаць плады.

2. Фразеалагічная кантамінацыя, або зліццё, аб'яднанне частак двух фразеалагізмаў. Так, кантамінаванае ўтварэнне куды вочы нясуць узнікла на аснове фразеалагізмаў-сінонімаў куды вочы глядзяць і куды ногі нясуць. Параўн. таксама: браць у пераплёт каго, вісець паміж небам і зямлёй, заліваць чарвяка, мераць на адзін капыл, сам-насам з сабой, цягнуць гізунты з каго і інш.

3. Утварэнне назоўнікавых фразеалагізмаў на аснове дзеяслоўных як іх фрагментаў, што ўзнікаюць у выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Дэрывацыйнай базай у такіх выпадках можа быць толькі не менш як трохкампанентны дзеяслоўны фразеалагізм. «Абломак» дзеяслоўнага выразу захоўвае «долю» семантыкі ўсяго фразеалагізма. Так, пускаць чырвонага пеўня мае значэнне `рабіць пажар, зламысна падпальваць што-н.', а фрагмент гэтага выразу чырвоны певень абазначае `пажар'. Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і адпаведныя граматычныя ўласцівасці набылі шмат якія «абломкі» дзеяслоўных фразеалагізмаў: агульная мова ў каго з кім, вострыя вуглы, камень за пазухай, каменьчыку агарод чый, палкі ў кола, пыл у вочы, ружовыя акуляры і г.д.

4. Утварэнне ад выразаў дзеяслоўнага тыпу суадносных з імі назоўнікавых фразеалагізмаў. Новы выраз фарміруецца ў выніку ўтварэння аддзеяслоўнага кампанента-назоўніка ад граматычна галоўнага слова; пры неабходнасці замяняецца і склонавая форма залежнага слова-кампанента: абіваць парогі -- абіванне парогаў, перамываць костачкі -- перамыванне костачак, сыходзіць са сцэны -- сыход са сцэны. Такія назоўнікавыя ўтварэнні адрозніваюцца ад суадносных дзеяслоўных выразаў семантыкай, катэгарыяльным значэннем, марфалагічнымі формамі, сінтаксічнай роляй. Фразеалагічны фонд актыўна папаўняецца падобнымі назоўнікавымі выразамі: ад'яда душы, вайна з ветракамі, выхад у свет чаго, гульня з агнём, закручванне гаек, таптанне на месцы і інш.

5. Утварэнне на базе фразеалагізмаў дзеяслоўнага тыпу выразаў, структурна арганізаваных як двухсастаўны сказ. Так, на аснове звязваць (звязаць) рукі каму `пазбаўляць магчымасці свабодна дзейнічаць' узнік фразеалагізм рукі звязаны ў каго `хто-н. пазбаўлены свабоды дзеянняў, магчымасці рабіць так, як хочацца'. Аналагічна ўтварыліся такія, напрыклад, выразы: вочы вялікія зрабіліся ў каго, канцы з канцамі зводзяцца ў каго, дзе, мячы скрыжоўваюцца дзе, святло праліваецца на што.

6. Утварэнне прыслоўных фразеалагізмаў на базе дзеяслоўных. Так, выразы ні вока ні бока, пад сукном, з затоеным дыханнем, з разбітым сэрцам сфарміраваліся на аснове дзеяслоўных фразеалагізмаў не глядзець ні вока ні бока, ляжаць пад сукном, затаіць дыханне, разбіваць (разбіць) сэрца каму, чыё.

Іншыя працэсы ўнутрыфразеалагічнай дэрывацыі непрадуктыўныя.

Прадметам вывучэння нашай працы з'яўляюцца фразеалагізмы, якія маюць у сваім складзе ўласныя назвы.

Уласныя назоўнікі - гэта індывідуальныя назвы прадметаў. Яны вылучаюць канкрэтны прадмет з шэрагу аднатыпных прадметаў: Святлана, Любамір, Надзея, Тернополь, Каўказ.

Да ўласных назоўнікаў, перш за ўсе, адносяцца:

а) прозвішчы, імены, імены па бацьку, псеўданімы людзей (Ляўчук, Павлычко, Кліменка, Васіль, Аксана, Уладзіміраўна, Пятровіч, Леся Украінка);

б) назвы вышэйшых дзяржаўных і ўрадавых пасад (Прэзідэнт Украіны, Старшыня Вярхоўнай Рады, Генеральны пракурор Украіны);

в) індывідуальныя назвы ўстаноў, арганізацый, газет, часопісаў, твораў, гатэляў, параходаў (Тэатр лялек, Украінскі дом, выдавецтва "Вышэйшая школа", газета "Вячэрні Кіеў", цеплаход "Тарас Шаўчэнка";

г) назвы выбітных гістарычных падзей, святаў, урадавых узнагарод (Палтаўская бітва. Дзень незалежнасці, Дзяржаўная прэмія імя Т. Г. Шаўчэнка);

г) геаграфічныя і астранамічныя назвы (Валынь, Роўна, Днепр, Каўказ, Меркурый);

д) назвы рэлігійных святаў, пастоў, культавых іменаў (Каляды, Пакроў, Хрыстос, Бог);

е) мянушкі жывел (Рябко, Пушок).

фразеалагізм мова семантычны слова

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.

    контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.