Віды афіцыйна-справавых тэкстаў

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты), патрабаванні да іх напісання і афармлення. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 21.10.2016
Размер файла 43,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь

УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”

Кафедра беларускай і рускай моў

Кантрольная работа

Па беларускай мове

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў

Выканаў:

Студэнт групы ЭМ-11

Герасименко П.Э.

Праверыў:

Выкладчык Ярмоленка А.У.

Гомель, 2016

Змест

моўнай справавой стыль

Уводзіны

1. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

2. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення

3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін

Спіс літаратуры

Уводзіны

Афіцыйна-справавы стыль -- гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб`явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы).

Асноўная форма бытавання гэтага стылю -- пісьмовая.

Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме.

Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоэ і выразаэ (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.

Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні - інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.).

Для афіцыйна-дзелавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш.

Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў.

1. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы - афіцыйна-справавы стыль. Выдзяляюцца два тыпы нормаў, якія дзейнічаюць у сферы пісьмовай дзелавой мовы: 1) тэкставыя нормы, якія рэгламентуюць пабудову тэксту дакумента, г.зн. семантычную і фармальную арганізацыю ўсяго тэксту і яго частак; 2) моўныя нормы, якія рэгламентуюць магчымасць ужывання моўных адзінак. Тэкставыя і моўныя нормы замацаваны ў ДАСТах, што забяспечвае уніфікацыю і стандартызацыю службовых дакументаў. Адзначым некаторыя з іх.

Лексічны ўзровень:

1) Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

2) Шырока выкарыстоўваюцца тэматычна абумоўленыя спецыяльныя словы і тэрміны (юрыдычныя, дыпламатычныя, ваенныя, бухгалтарскія, спартыўныя і г.д.). У прыватнасці, юрыдычная тэрміналогія служыць для перадачы прававых катэгорый і паняццяў (права, дыскрэдытацыя, апеляцыя, юрысдыкцыя, правапарушэнне, затрыманне, цялесныя пашкоджанні). У грамадска-палітычную і іншыя навуковыя тэрміналогіі ўваходзіць лексіка, звязаная з вытворчай дзейнасцю прадпрыемстваў, арганізацый, асобных работнікаў (прадукцыйнасць, нарматыў, тарыф, сабекошт, прыбытак, дакументацыя, штаты). Асобна можна вылучыць назвы працэсаў, якія патрабуюць дакументальнага афармлення (выкананне, кіраванне, браніраванне, звальненне, фінансаванне, падпарадкаванне). Сустракаюцца спецыфічна бухгалтарскія тэрміны: каштарыс, рахунак. Увогуле тэрміналагізаванасць - адна з вызначальных рыс афіцыйна-справавой мовы. Тэрміны, не маючы эмацыянальнасці і вобразнасці, абстрагаваныя ад адзінкавага і выпадковага, тут маюць канструктыўнае значэнне, з'яўляюцца неабходнымі лексічнымі сродкамі.

3) Дапускаецца выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняў дзяржаўных устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці: Мінфін, Мінюст, АТН, АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства). У пісьмовай форме выкарыстоўваюцца шматлікія графічныя скарачэнні: нам. (намеснік), др. арк. (друкаваны аркуш), ф-ка (фабрыка). Некалькі слоў пра іх. Пранікненне скарачэнняў у дзелавую дакументацыю тлумачыцца трыма прычынамі: імкненнем да эканоміі месца, высокай частотнасцю асобных слоў і словазлучэнняў і жаданнем пазбегнуць паўтарэнняў доўгіх назваў. Апрача таго, неабходна помніць, што дзелавыя пісьмы не павінны быць большымі за дзве-тры старонкі машынапіснага тэксту.

Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя, якія не патрабуюць тлумачэння, і ўмоўныя, што сустракаюцца ў спецыяльнай літаратуры, напрыклад, у слоўніках, і становяцца зразумелымі толькі пры наяўнасці спіса скарочаных напісанняў. Да агульнапрынятых адносяцца скарачэнні, якія ўжываюцца на пісьме: а) пры абазначэнні лічбамі гадоў і стагоддзяў: г., гг., ст.; б) пасля пералічэння: і г.д., і інш., і пад., г.зн.; в) пры спасылках: гл., напр.; г) іншыя скарачэнні: акад., б. - былы, зб. - зборнік, р-н, вобл.

Ёсць пэўныя патрабаванні пры графічным скарачэнні:

1) Пры скарочаным напісанні ставіцца кропка і захоўваюцца знакі і пачатковыя літары, уласцівыя поўнаму напісанню: В. - Д.к. - Волга-Данскі канал;

2) Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га - гектар, см - сантыметр, кг - кілаграм;

3) Пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай. А пры збегу дзвюх або некалькіх зычных - пасля апошняй зычнай: камен. вугаль - каменны вугаль, бухг. - бухгалтэрыя;

4) Нельга скарачаць на галосную літару і на й, ў, ь;

5) Скарочаныя літарныя абазначэнні складаных прыметнікаў пішуцца праз злучок: с. - г. - сельскагаспадарчы. Праз злучок пішуцца і графічныя скарачэнні назоўнікаў, калі бярэцца першая і апошняя ці дзве апошнія літары: з-д - завод, в-аў - востраў.

4) Адсутнічаюць экспрэсіўныя моўныя сродкі (назоўнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі - крынічанька, мовачка і інш.), жаргонныя і дыялектныя словы.

5) Прысутнічаюць функцыянальна абумоўленыя лексічныя паўторы, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў (Устанаўленне, замена і перагляд нормаў працы ажыццяўляецца наймальнікам з удзелам прафсаюзаў. Аб устанаўленні, замене і пераглядзе нормаў працы работнікі павінны быць азнаёмлены не пазней за адзін месяц).

6) Ужыванне слоў, не прынятых у іншых стылях: вышэйпамянёны, вышэйадзначаны, паскаральнасць, неліквіднасць і г.д. Да іх належаць таксама ўстойлівыя словазлучэнні:касацыйная скарга, акт непадпарадкавання, падпіска аб нявыездзе, мець значэнне, займаць пасаду і інш.

7) Выкарыстоўваюцца назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-справавых адносінах:арандатар, кватэранаймальнік, ісцец, сведка, падрадчык, усынавіцель, спажывец і інш.

8) Назвы дакументаў: загад, паведамленне, пратакол, інструкцыя, службовае пісьмо, даведка.

9) Абазначэнні частак дакумента (парадак дня, дадатак), разнастайных дзеянняў асоб (прысутнічалі, слухалі), службовых працэдур па ўзгадненні і зацвярджэнні: (загадваю, не пярэчу).

10) Актыўна выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, якія надаюць выказванню стрымана-строгую, «халодную» танальнасць: уніфікацыя, утрыманне, узгадненне, захоўванне, устанаўленне, зацвярджэнне, размеркаванне.

11) Устойлівыя словазлучэнні ў афіцыйным стылі пазбаўлены вобразнасці, эмацыянальнасці; тут адлюстроўваецца імкненне да стандартызацыі маўлення. Словазлучэнні часта выкарыстоўваюцца ў назвах дакументаў (пасведчанне аб нараджэнні, атэстат аб сярэдняй адукацыі, пасведчанне аб заключэнні шлюбу), у якасці стандартных канструкцый (у мэтах забеспячэння, на аснове вышэйпададзенага, адзначаны наступныя недахопы, заслухаўшы і абмеркаваўшы).

12) Лексічную аснову афіцыйна-справавой мовы, як і іншых стыляў, складаюць нейтральныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі.

Марфалагічны ўзровень:

1) Шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць, забяспечыць, зацвердзіць, прыняць). Даволі часта пры інфінітывах ужываюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад.Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...

2) Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі на -нне-, -ццё, з прэфіксам -не-, -ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд, нявыплата, недапрацоўка і інш.

3) Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (=павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства).

4) Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, вучоны савет, камісія і пад.

5) Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў.

6) Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам:дапамагчы - аказаць дапамогу, праверыць - правесці праверку, адрамантаваць - выканаць рамонт.

7) Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забракавана 25 машын;парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам: выраб 3-га гатунку.

8) Рэдка ў афіцыйным стылі ўжываюцца выклічнікі, а таксама займеннікі 1-й і 2-й асобы і адпаведныя асабовыя формы дзеяслова.

Сінтаксічны ўзровень:

1) Галоўным прынцыпам канструявання сказаў з'яўляецца прамы парадак слоў, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне - перад азначаемым словам, акалічнасць спосабу дзеяння - перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне - пасля слова, да якога яно адносіцца.

2) Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя.

3) Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяўляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак.

4) Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, згодна з, у святле і інш.

5) Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца надрукаваныя бланкі і пэўныя формы, якія даюцца ў спецыяльных даведніках.

6) Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабходнасці (даручыць старасце групы, неабходна павысіць, дазволіць студэнтам), а таксама залежныя звароты тыпу: кандыдатам у дэпутаты вылучаны; даклад быў выслуханы.

7) Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, у даручэнні, распісцы пасля займенніка «я» неабходна назваць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання. Пасля замены ў дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна ўказваецца: Кавалёў Мікалай Іванавіч, які ў далейшым называецца субпадрадчык...

8) Сказы характарызуюцца наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый: Грамадскія арганізацы, працоўныя калектывы і сходы ваеннаслужачых па воінскіх часцях могуць выступаць у падтрымку кандыдатур, вылучаных іншымі грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі або сходамі ваеннаслужачых па воінскіх часцях, а тасама выбіраць давераных асоб кандыдатаў у народныя суддзі.

Веданне адзначаных моўных асаблівасцей афіцыйна-справавога стылю, безумоўна, будзе садзейнічаць правільнаму афармленню дакументаў рознага тыпу.

2. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення

Асноўным аб'ектам афіцыйна-дзелавога стылю з'яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з'явах аб'ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека.

Дакумент - справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, эканамічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфармацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, кіравання і інш.

Асноўная форма бытавання афіцыйна-справавога стылю -- пісьмовая.

Дзелавая карэспандэнцыя - адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі, дакладныя запiскi, заявы і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пагадненні і г. д.

Афіцыйна-справавому стылю характэрна сцісласць у выкладзе матэрыялу, дакладнасць у перадачы інфармацыі, шырокае ўжыванне ўстойлівых традыцыйных выразаў, канцылярскіх зваротаў (штампаў), фармулёвак. Стыль выконвае інфармацыйную і камунікатыўную функцыі: з'яўляецца сродкам наладжвання афіцыйных і справавых (дзелавых) зносін, з'яўляецца носьбітам дакладнай інфармацыі. Мэта большасці дакументаў -- паведаміць. Напрыклад, з аб'яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход ці нарада, у пратаколе фіксуецца ход абмеркавання таго ці іншага пытання, у кантрактах (дагаворах) афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж установамі, дзяржавамі.

У тэксце дакументаў не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме.

Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб`ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць.

Заява

Калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю, пішуць заяву.

У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Зверху ў заяве на ўвесь радок пішацца назва арганізацыі, установы ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка у слупок - прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Калі неабходна, называецца яго пасада і адрас.

Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. 3 чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту.

На заяве ўнізе злева ставяць дату (дзень, месяц, год), а справа -- подпіс.

Даверанасць (даручэнне)

Даверанасць -- дакумент, які дае каму-небудзь права дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго. Рэквізітамі даверанасці з'яўляюцца:

1) указанне ўстановы, якая давярае, або прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто давярае;

2) пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, каму давяраюць;

3) што і адкуль трэба атрымаць;

4) дата і подпіс.

У тых выпадках, калі даверанасць выдаецца ўстановай, яна падпісваецца яе кіраўніком. Калі ж даверанасць афармляецца прыватнай асобай, яе подпіс павінен быць засведчаны (заверен) ў натарыяльным парадку ці па месцы працы альбо вучобы (у аддзеле кадраў, канцылярыі або дэканаце).

Распіска

Распіска -- дакумент, які пацвярджае факт атрымання установай альбо пэўнай асобай важных дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей (грошай, рэчаў, кніг і інш.).

У праве распіска з'яўляецца адным з відаў пісьмовых доказаў. Яна -- сродак уліку матэрыяльных каштоўнасцей або сведчанне таго, што пэўны дакумент уручаны ў тэрмін і па прызначэнні. Неабходнымі рэквізітамі распіскі з'яўляюцца:

1) назва дакумента;

2) хто атрымаў;

3) ад каго атрымаў;

4) што атрымаў (пералік каштоўнасцяў, іх колькасць пішуцца словамі і лічбамі);

5) з якой мэтай;

6) дата, подпіс.

Распіска складаецца ў адным экземпляры і захоўваецца як каштоўны дакумент.

Аўтабіяграфія
Аўтабіяграфія -- дакумент, у якім змешчаны афіцыйныя звесткі пра жыццёвы шлях, напісаныя ад першай асобы.

Агульнымі патрабаваннямі да аўтабіяграфіі з'яўляюцца:

1) указанне прозвішча, імя, імя па бацьку;

2) час і месца нараджэння;

3) сацыяльнае становішча;

4) кароткі выклад галоўных этапаў жыцця: гады вучобы, працоўнай і грамадскай дзейнасці.

У канцы тэксту ставіцца дата (злева) і подпіс (справа).

Акт

Акт складаецца тады, калі трэба перадаць абсталяванне другой асобе, спісаць матэрыяльныя каштоўнасці, што сталі непрыгоднымі, прыняць зробленае па дагаворы або нешта калектыўна сцвердзіць.

Акт афармляецца наступным чынам. У пачатку тэксту называюць дату напісання паперы, прозвішчы і пасады асоб, якія складаюць акт; коратка выкладаюць тое, што трэба сцвердзіць, часам робяць вывады з фактаў; у канцы дакумента складальнікі (калі трэба, і тыя асобы, што прысутнічалі пры здачы або праверцы) ставяць подпісы.

Пратакол

Пратакол - дакумент, які сведчыць аб факце вытворчасці, змесце і выніках працэсуальных дзеянняў, складзены па ўстаноўленай форме.

Акрамя пратакола судовага пасяджэння ў абавязковым парадку афармляецца: пратакол вобыску або адабрання, пратакол допыту, пратакол следчага дзеяння, пратакол агляду, пратакол прад'яўлення для апазнавання, пратакол працэсуальных дзеянняў як сродку даказвання і інш.

У пратаколе павінны быць зафіксаваны ўсе істотныя моманты разбору справы або выканання асобнага працэсуальнага дзеяння. У пратаколе судовага пасяджэння, у прыватнасці, указваецца:

1) год, месяц, дата і месца судовага пасяджэння;

2) час пачатку і час заканчэння судовага пасяджэння;

3) назва суда, прозвішча, імя, імя па бацьку суддзі і сакратара судовага пасяджэння;

4) назва справы;

5) звесткі аб яўцы ўдзельнікаў судаводства і дадзеныя пра іх;

3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю: высокая ступень стандартызацыі, сцісласць, частая абавязковасць фомы. Частыя паўторы адных і тых жа паняццяў. Стылістычная аднароднасць і строгасць, аб'ектыўнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, субектыўнай ацэначнасці і размоўнасці. Пашыранасць інфінітываў. Сказы поўныя, апавядальныя, двухсастаўныя. Парадак слоў прамы. Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоэ і выразаэ (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.

Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць - гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні).

У дзелавых зносінах значную ролю ў мове адыгрывае арыентацыя на тэхнічны або тэхналагічны бок справы ці на людзей, якія ўдзельнічаюць у вытворчым працэсе. Ад таго, якія з гэтых каштоўнасцей на першым месцы, у многім залежаць узаемаадносіны паміж начальнікам і падначаленымі, а таксама і паміж супрацоўнікамі. Пры накіраванасці на тэхніку і тэхналогію зносіны набываюць дзелавы тон, пры арыентацыі на чалавека ў ім значнае месца займаюць разам з дзелавымі і чалавечыя ўзаемаадносіны. Якасць зносін залежыць ад мовы суб'ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць гутарку або выступленне даступнымі, садзейнічаюць пошуку аптымальных рашэнняў. Эмацыянальны бок зносін узмацняюць выразная міміка і стрыманыя жэсты.

Поспех паседжанняў, сходаў, канферэнцый і інш. залежыць ад тэкстаў дакладаў і выступленняў, якія павінны рыхтавацца зараней: план, тэкст, тэзісы... Абавязкова падтрымліваць візуальны кантакт з аўдыторыяй. Пачынаць не абавязкова з уступу, хоць ён і пажаданы, а з самага важнага і актуальнага. Абавязковым з'яўляецца вывад, падагульненне, дзе не толькі падводзіцца вынік, але і робяцца прапановы, напрыклад, па практычнаму прымяненню.

Важнейшыя патрабаванні да дзелавога выступлення - канкрэтнасць і канструктыўнасць. Неабходна пазбягаць расплыўчатых, агульных фраз, а таксама незразумелых тэрмінаў. Выступленне ўпрыгожвае правільная інтанацыя, змяненне тэмпу маўлення, што мяняецца ў працэсе маналога, вытрымліванне паўз паміж важнымі думкамі або пасля іх выкладу. Слухачоў могуць раздражняць няправільна вымаўленыя словы, памылкова пастаўленыя націскі, паўторы адных і тых жа слоў ці выразаў (магчыма паўтарэнне асноўных думак, але рознымі фразамі).

Вядучы дыскусію павінен сачыць за тым, каб яна не перарасла ў канфлікт. Дапамагаюць весці дыскусію веданне і ўжыванне этыкетных маўленчых формаў.

Любое выступленне заканчваецца падзякай. У любой дыскусіі неабходна выражаць павагу да субяседніка або апанента, нават калі яго выказванне на першы погляд здаецца недарэчным. Неабходна імкнуцца зразумець чужое меркаванне, цярпліва выслухаць яго. Дыскусія павінна весці да супрацоўніцтва, а не да канфрантацыі.

Залатое правіла маўленчых зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная мова афарбавана і тэмбрам голасу, але і тут можна праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з'яўляецца мілагучная, выразная і багатая мова.

Спіс літаратуры

1. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. - Мінск, 1996 - 2004.

2. Арашонкава, Г.У. Кароткі слоўнік беларускай мовы. Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне/ Г.У. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. - Мінск, 1994.

3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Б.І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 1995.

4. Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М.В. Бірылы. - Мінск, 1987.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.

    реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых текстаў. Марфалагічныя асаблівасці. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі.

    реферат [21,3 K], добавлен 24.01.2009

  • Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

    реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення, аснова паэтычнага сінтаксісу, віды паўтору ў паэзіі. Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ў налагічных нормаў афармлення фраз.

    контрольная работа [22,8 K], добавлен 16.03.2010

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Маўленчы этыкет, яго роля ў грамадскім жыцці. Нацыянальна-культурная спецыфіка і функцыі маўленчага этыкету. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах. Ўжывання этыкетных формул са значэннем падзякі.

    дипломная работа [98,9 K], добавлен 19.09.2015

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Роля экспрэсіўных моўных сродкаў у паэзіі як сродкі выражэння эмацыйнага стану лірычнага героя. Сцежкі як вызначальная рыса мастацкіх стыляў. Віды эпітэтаў паводле іх сувязі з паяснёным словам. Граматычнае выражэнне і стылістычныя функцыі эпітэтаў.

    курсовая работа [35,1 K], добавлен 23.10.2013

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

  • Дзелавая карэспандэнцыя класіфікуецца на розных падставах на пэўныя групы. Па тэматычнай прыкмеце карэспандэнцыя падзяляецца на камерцыйную і дзелавую. Па знешняй форме дзелавыя пісьмы падзяляюцца на рэгламентаваныя (стандартныя) і нерэгламентаваныя.

    реферат [27,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.

    курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Даследванне спецыфікі ўласных імён, тапанімічных назваў у беларускім мовазнаўстве. Новая галіна мовазнаўства – анамастыка, якая вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імён. Старажытныя імёны. Адкуль прыйшлі імёны. Імёны нашай краіны.

    реферат [23,2 K], добавлен 14.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.