Паэма Якуба Коласа "Новая зямля": эквівалентнасць перакладу

Характарыстыка асаблівасцяў паэмы "Новая зямля", напісанай Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, сапраўдная энцыклапедыі жывога народнага маўлення. Даследаванне колер ў беларускай і рускай мовах. Вывучэнне і аналіз спецыфічных асаблівасцяў перакладу.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 14.12.2016
Размер файла 25,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускага ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Інстытута журналістыкі

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Реферат па дысцыпліне: "Тэорыя і практыка перакладу»

Тэма: «Паэма Якуба Коласа “Новая зямля”: эквівалентнасць перакладу»

Выканала:

Студэнтка 3 курса 9 групы

Інстытута Журналістыкі БДУ

Спецыяльнасці «літаратурная праца творчасць»

Щипанова Марыя

Мінск 2016

Паэма “Новая зямля”, напісаная Якубам Коласам у 1911--1923 гадах, сапраўдная энцыклапедыя жывога народнага маўлення. Са старонак самых першых, прачытаных па складах кніг прыходзіць у наша жыццё вялікае слаўнае імя -- Якуб Колас. Прыходзіць, каб падарыць велізарны паэтычны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, пахам роднай зямлі. Свет гэты ўвабраў у сабе гарачую любоў да чалавека, спакойную мудрасць і дабрыню народа, вялікую веру ў яго шчасце.

Асаблівая роля ў пабудове мастацкай прасторы паэмы Якуба Коласа належыць словам-колерам. З дапамогай іх аўтар выяўляе не толькі думкі, пачуцці, эмоцыі герояў, але і задае пэўную стылістычную накіраванасць паэмы. Выкарыстанне так званых слоў-колераў дазваліла Якубу Коласу стварыць сваю концепцыю жыцця, свайго высокамаральнага героя і ў выніку прадставіць чытачу прыклад нацыянальнага характару.

Колеры ў беларускай і рускай мовах супадаюць, але не гледзячы на гэта існуюць адрозненні ў носьбітаў моў. Да таго ж, пры перакладзе колераў варта ўлічваць, што значэнні некаторых слоў расплывістыя, г.зн. колеры адпавядаюць не канкрэтнай кропцы каляровай прасторы, але цэлай вобласці.

Гумно са стрэшкай пасівелай, // Гумно под крышей посиделой [2, 486].

А вочы тыя, як у змея. Ад злосці больш яшчэ чарнее, з астатніх слоў Міхася лае, з пасады выгнаць пагражае. // Глаза сверкают, как у змея, от гнева став еўе чернее. Последними словами лает, из хаты выгнать угрожает [2, 511].

У багне неба ясна-сіняй, ступае сонца, як багіня, // В пучинах неба ясно-синих, ступает солнце как богиня [1, 425].

Гэтыя прыклады характарызуюцца тоеснасці сэнсу, аднак на марфалагічным узроўні не заўсёды супадаюць. Накшталт чарнела-чарнець (гл.) - чернее (параўн ступень прыметніка). Для эквівалентнасці перакладу часта выкарыстоўваюць мадэль прыметнік - прыметнік; дзеяслоў - дзеяслоў. Гэта характэрна як для абазначэння самаго колеру, так і яго адценняў, накшталт цёмна-русы, сівы, пасівлы, а таксама складанымі прыметнікамі з формамі -ясно, -мертво (ясно-синий, мертво-белый). Для адэкватнасці тэкст забяспечваецца словамі з агульным ядром, якія не адрозніваюцца па эмацыйна-экспресивной афарбоўцы.

Аднак бываюць частковыя супадзення ў перакладзе, калі слова ў перакладным тэксце адзначана адсутнасцю або змяненнем аднаго або некалькімі кампанентамі структуры значэнняў пры абазначэнні колеру. Адрозненні ў перакладных тэкстах звязаны з асаблівасцямі каляровых абазначэнняў. Гэта прыводзіць да з'яўлення розных суадносін паміж перакладным тэкстам і зыходным.

А на дубах, як шапкі тыя, чарнеюць гнёзды буславыя. // А на дубах, воздеты к гнездам, темнеют аистовы гнезда [2, 466 ].

У дадзеным прыкладзе назіраецца частковае супадзенне, паколькі цёмны гэта колер блізкі да чорнага.

А ў агародзе мак чырвоны, раскрыўшы гожыя лісточкі, з іх ткаў прыўдалыя вяночкі. // А в огороде мак червонный, раскрыв нарядные листочки, сплетал из них свои веночки [2, 474].

Частковае супадзенне ў значэнні арыгінальнага чырвонага колеру. Червоный - (устарелое и высокое). Красный, алый.

Агоньчык колер свой мяняе, і счырван-жоўты блеск прымае // Огонь цвета свои меняет, блеск желто-красный принимает [2, 489].

Дадзены прыклад паказвае выпадак семантычнай нятоеснасці. У тэксце аўтар ужывае складаны прыметнік з прыстаўкай -с, якая надае насычанасць колеру. Акрамя таго, у зыходным тэксце акцэнт зроблен на чырвоны колер, а ў перакладным - на жоўты.

Тут сыр, як першы снег, бялюткі // Как снег белеют ломти сыра [2, 518].

Я. Колас выкарыстоўвае слова бялюткі, у якім памяньшальна-ласкальны суфікс -ютк пазначае высокую ступень якасці і створанае слова набывае значэнне “вельмі белы”. У перакладным тэксце дзеяслоў белеют выкарыстоўваецца ў значэнні “бачыцца” (белы прадмет). Такім чынам, адбываецца частковае супадзенне значэння з арыгіналам. Як можна убачыць, у большасці выпадкаў прасочваецца замена арыгінальнага колеру адценкавым, што не зніжае якасць перакладу.

Калі для перакладу існуе некалькі слоў для перадачы аднаго і таго ж зыходнага значэння паміж словамі устонавливаются варыянтныя супадзення. Напрыклад:

У дзеда шчокі румянеюць // У деда щеки розовеют [1, 396].

Тут дзеясловы выражаюць адно значэнне, паколькі дзеяслоў румянець мае значэнне “становіцца румяным, ружовым”.

Абазначэння колеру могуць адсутнічаць у перакладным тэксце. Як правіла, гэта адбываецца таму што выкарыстанне колеру ў арыгінале не ўплывае на змест і сам колер не нясе стылістычнай нагрузкі.

А як прыгожы пуцявінкі, у шаўках зялёнае травінкі! // И как тропинки хороши в шелках травы, в лесной глуши! [1, 330].

І ўсё згарэла дачысцютка, прапала марна ў чорным дыме. // Сгорело все у них дотла, растаяло в огне и дыме [2, 488].

Калі пераклад разыходзіцца з арыгіналам, то гэта лічыцца неадпаведнасцю пры перакладзе, памылкай, хібнасцю, якое прыводзіць альбо да скажэння сэнсу, зместу, альбо да парушэння нормы перакладной мовы.

Мінула ночка. Дзень праз вокны знішчае цёмныя валокны // Минула ночка. День сквозь окна уж тянет алые волокна [1, 431].

У дадзеным выпадку цёмны - гэта не светлы, які па колеру набліжаны да чорнага. Цёмны (блізкі да чорнага) і алый (ярка-чырвоны) адносяцца да рознай каляровай палітры і, адпаведна, ствараюць розныя вобразы.

Дымок танюкі, белаваты, ужо павіваецца над хатай, // Дымочек тонкий, розоватый, уж развевается над хатой [2, 548 ].

Прыметнік белаваты (блізкі да белага) і розоватый (блізкі да розавага) не сінанімічны, таму ўжыванне ружавага ў якасці перакладнога эквівалента вядзе да памылковага ўспрымання тэксту.

Адметнай рысай высокай якасці мовы твораў Якуба Коласа з'яўляецца багацце фразеалагічныя слоўніка, мэтанакіраванае і мэтазгоднае выкарыстанне фразеалагічных адзінак. У паэме “Новая зямля” прадстаўлены ўстойлівыя выразы, пры перакладзе якіх узнікаюць цяжкасці, абумоўленыя як падабенствам, так і адрозненнем рускай і беларускай моў. Бо перакладчык павінен перадаць не толькі сэнс фразеалагізма, але і яго стылістычную афарбоўку, захаваўшы нацыянальны каларыт.

Пераклад фразеалагічных адзінак у паэтычным тэсце - вельмі складаная задача, паколькі цяжкасці перакладу фразеалагізмаў вызначаюцца іх лінгвістычнай прыродай.

Пляваць яму на тваю масць, але ўжо чапаласу дасць. // Плевать ему на чин и власть, он спуску никому не даст [1, 396].

Гэта перадача фразеалагізма фразеалагізмам. Аднак рускі эквівалент ў фразеалагізме спуску никому не даст з беларускім чапаласу дасць разыходзяцца ў значэнні, так як “даць чапаласу” мае значэнне “моцна лаяцца на каго-небудзь”, а “не даваць спуску” - “не дараваць, каму небудзь, не пакідаць без адплаты ўчынкі, шкодныя дзеянні і т. п.”

Вы што зашыліся ў салому? Ўставайце зараз, гультаіны! // Вы что зашілісь тут в солому? Вставайте мигом, лоботрясы! [2, 500].

Прыведзены прыклад нефразеологический перакладу - даслоўная перадача (калькаванне). Беларускі фразеалагізм “зашыліся ў салому” мае значэнне “схавацца” і ў рускай мове не мае эквіваленту.

Апісальная перадача фразеалагізмаў - тлумачэнне сэнсу слова свабоднымі канструкцыямі - назыраецца ў наступным прыкладзе:

Знайшліся людзі для суполкі: Хто вуллем браў пустым, грашамі, а хто падмазваў барышамі. // Нашлись охотники сложиться: кто ульем вскладчину ссужал, а кто под мед и денег дал [2, 512].

Беларускае ўстойлівае спалучэнне “падмазаць барышамі” мае значэнне “даць падарунак, гасцінец”, а які выкарыстаны перакладчыкамі эквівалент у рускім тэксце “дать денег” не адпавядае беларускаму выразу, паколькі гасцінец ці ж падарунак не заўсёды выяўленыя ў грашовай форме. Тут назіраецца звужэнне значэння, тобок адбываецца семантычнея скажэнне.

Лексічны пераклад ці пераклад фразеалагічныя адзінкі з дапамогай аднаго слова назіраецца ў наступным прыкладзе:

Алесь падзячан добрай маме, бо маці ў тон яму трапляе і на катоў віну ўскладае. // Алесь наш благодарен маме, что хорошо так угодила и на котов вину свалила [1, 435].

Беларускі фразеалагізм “трапіць ў тон” мае значэнне “казаць ці рабіць так, каб гэта адпавядала жаданням каго-небудзь”. Гэта значэнне сінанімічна значэнню словы “угодить”, якое выкарыстоўваецца перакладчыкамі ў рускім тэксте паэмы “Новая зямля”.

Бывае так, што фразеалагізм не мае адпаведнасці ў рускім перакладзе. Напрыклад:

Паслухаць вас, усе вы хваты! А чуць джа дзела - душа ў пяты! Няма чаго мянціць языкам, а крык, як быў, і будзе крыкам. // Послушать вас - смелы и хватки, а при лесничем - сердце в пятки. Весь пыл ваш мигом пан остудит. А крик - как был, так криком будет! [2, 511].

Мянціць языкам - гаварыць марна, пустасловіць; Распаўсюджваць плёткі, абмаўляць каго-небудзь.

На падставе доследнага матэрыялу можна зрабіць выснову, што ўсе гэтыя лексіка-семантычныя недакладнасці звязаныя з тым, які спосаб перакладу фразеалагізмаў выбіраюць перакладчыкі. Усе спосабы перакладу падзяляюцца на фразеалагічныя і нефразеялагічныя. Супаставіўшы беларускамоўны тэкст паэмы і яе беларускі пераклад, мы прыйшлі да высновы, што перакладчыкі паэмы (С. Гарадзецкі, М. Ісакоўскі, Е. Мозолькова, П. Радимова, П. Семынин) карыстаюцца рознымі спосабамі перадачы фразеалагізмаў. Найбольш ужывальнымі ў пераводным тэксце паэмы “Новая зямля” з'яўляюцца апісальны пераклад і фразеалагічны.

Шырока выкарыстаў параўнальныя канструкцыі ў мове сваіх твораў Якуб Колас. У паэме Колас ўмела выкарыстаў увесь арсенал параўнальных канструкцый, кожнай з іх надаючы сваю, коласаўскю, непаўторнасць і яркасць. Шырока прадстаўлены ў тэксце паэмы параўнальныя абароты:

Заўсёды смутныя, бы ўдовы, яны найбольш адны стаялі і так маркотна пазіралі іх задуменныя галовы! // Они стояли, точно вдовы, поодаль, хмуро-одиноко, поднявши к облакам высоко своих вершин наряд суровый [2, 464].

Дубы дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою // И дружной высятся толпою, дубы, как башни, над водою [2, 466].

Буслы клякочуць, бусляняты, пішчаць жалобна, як шчаняты // Клекочут аисты, и звонко, им жалуются аистенки [2, 466].

Эх, луг шырокі! Як жывы, ты, травой мурожнаю закрыты, стаіш зялёны прада мною і ззяеш дзіўнаю красою! // Эх, луг широкий! Как живой, покрытый свежею травой, ты зеленеешь предо мною, сияя светлою красою [2, 466].

Ды кіне іх адных старэнькіх, адных, як перст, і чуць жывенькіх // Навек оставить одиноких, забытых миром и недужных, и жызни молодой ненужных [2, 467].

Хто бегаў з кіем каля хаты - ганяў курэй. Як парасяты, У пяску капалі сясястрычкі // Носились с криком возле хаты, гоняя кур; как поросята, в песке барахтались сестрички [1, 325].

А тоўсты, падла, бы япрук, і доўгі ж, доўгі, як цапільна // А толтстый - в пору кабану, и, верно, с добрый цеп в длинну [1, 328].

Як змей, варочае зянкамі // И он как змей вертел глазами [1, 328].

Якуб Колас карыстаецца як устойлівымі параўнаннямі (як перст, як на дражджах), так і знаходзіць свае, аўтарскія параўнанні. Надзвычай шырока прадстаўлены ў тэксце паэмы разгорнутыя параўнання - з адным або некалькімі залежнымі словамі:

Зашэпчуць краскі між сабою, нібы дзяўчаткі маладыя // Цветы кивают коловой - ну, как девчата молодые [2, 465].

Як дзве старэнькія кабеткі, к каторым старасць неўзаметкі Падкраўшысь злодзеем срэдзь ночы // Как женщины к которым старость тайком, изподтишка подкралось [2, 466].

Ды між верб ліпка маладая, бы іх унучка дарагая // Меж ними липка молодая, как будто внучка дорогая. [2, 467 ].

Ў глыбі двара стаяла хата і выглядала зухавата паміж запушчанай будовы, як бы шляхцянка засцянкова // В глуби двора стояла хата, она была щеголевата, как та шляхтянка из селенья [2, 468].

Адметнай рысай коласаўскіх параўнальных зваротаў зьяўляецца пашырэнне складу тропа за кошт ўказальных займеннікаў, якія страцілі ў гэтым абароце свае указальныя значэння або значна іх аслабяць. Такое ўжыванне займеннікаў, характэрнае для мовы вуснай народнай творчасці, прыўносіць у стыль паэмы Якуба Коласа адметную асаблівасць, надае мове паэмы фальклорны каларыт, народную афарбоўку:

Не вернешся, як хваля тая, ка мне, вясна ты маладая! // Нет! Не вернется та волна, что вдаль рекой унесена [2, 463].

А на дубах, як шапкі тыя, чарнеюць гнёзды буславыя // А на дубах, воздеты к гнездам, темнеют аистовы гнезда [2, 466].

У тэксце паэмы шырока прадстаўлены параўнальныя канструкцыі ў форме няпоўных і няпоўных сказаў:

І елка ў пары з хваіною, Абняўшысь цесна над вадою, як маладыя ў час кахання, у апошні вечар расставання // И елка с тихою сосною, обнявшиеся над водою, как молодые в час разлуки, в час клятвы и лбовной муки [2, 464].

Будоўля, больш яшчэ старая, З гнілой, вагнутаю страхою. Стаяў хлявец якраз напроці і чуць ліпеў, як бы на плоце. Гаршчок, разбіты качаргою // Еще старей постройки это, был хлев замшелый и гнилой, стоял он там с годами споря. Едва держась, как на заборе, горшок разбитый кочергой [2, 468].

«Барзджэй вы там, кірмаш такоўскі! - Гукае дзядзька з ноткай злосці: Ідуць, як тыя шляхты ў госці» // «Скорей вы там, народ пропасчий! - Кричит им дядя с ноткой злости. - Идут как будто шляхта в гости» [1, 330].

Ўжо снедаць час, і поўдзень скора, ды з гэтым бацькам адно гора! / Як пойдзе ён у лес той зрання, як цукар у вадзе растане // Пора уж снедать, полдень скоро, да с этим бацькой одно горе! Чуть свет, а он уж в лес шагает, как сахор в кипятке растает [1, 329].

І толькі ступіш там нагою - так і заскочуць прад табою, вось так і пырскнуць у надзем'е, як бы сявец той сыпне сем'е // И только ступишь там ногой, они заскачут пред тобой, - вот так и прыснут все проворно, Как на ветру с ладони зерна [1, 330].

Значна менш у тэксце бяззлучнікавых параўнанняў - іх літаральна адзінкі. Такія параўнанні выяўляюцца назоўнікамі ў форме творнага склону:

Глядзеў хлеў гэты старычынай, пахілай доляй жабрачынай // Тот хлев казался старичиной, согбенным тяжкаю кручиной [2, 468].

Як толькі скуру яго ўздзене ці чуць кранецца яго кія - такім яшчэ ваўком завые. І дзе ён добрасць толькі дзене? // Лишь палку в руки он возьмет, тащить за шиворот начнет и станет извергом завзятым. Куда он только совесть спрятал? [2, 472].

У перакладзе паэмы “Новая зямля”, выкананым групай паэтаў у складзе С. Гарадзецкага, М. Ісакоўскі, Е. Мозолькова, П. Радимова і П. Семынина, рэпертуар параўнальных канструкцый гэтак жа разнастайны, як і ў тэксце на беларускай мове. Параўнальныя канструкцыі ў асноўным адпавядаюць такім жа канструкцыям ў рускамоўным тэксце. Перакладчыкі ў некаторых выпадках пастараліся захаваць своеасаблівасць коласаўскіх параўнальных канструкцый. Як сведчаць вынятыя з тэксту паэмы на беларускай і рускай мовах параўнальныя канструкцыі, іх рэпертуар у арыгінальным і пераводным тэкстах у асноўным супадае. Адрозненні тычацца толькі колькаснага напаўнення тых ці іншых відаў параўнальных канструкцый. коласам паэма пераклад маўлення

Параўнальныя канструкцыі прадстаўлены зваротамі, якія складаюцца з формы назоўніка або прадстаўлены ў выглядзе словазлучэння. Перакладчыкі ў некаторых выпадках пастараліся захаваць своеасаблівасць коласаўскіх параўнальных канструкцый, якія складаюцца з назоўніка і залежнага ад яго ўказальнага займенніка. Як сведчаць узятыя з тэксту паэмы параўнальныя канструкцыі, іх рэпертуар у арыгінальным і перавадным тэкстах у асноўным супадае. Адрозненні тычацца толькі колькаснага напаўнення тых ці іншых відаў параўнальных канструкцый.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Колас Я. Новая зямля / Пад агульн. рэд. Я. Янушкевіча. -- Мінск: Беларускі фонд культуры, 2002. -- 900 с.

2. Якуб Колас и Янка Купала. Стихотворения и поэмы. / Под общ. ред. Ю. Розенблюм. - М.: Художественная литература, 1969. - 712 с. - (Библиотека всемирной литературы. Серия вторая. Том 156).

3. Паэма «Новая зямля» Якуба Коласа і гісторыя яе перакладу на рускую мову - М.І. Мушынскі [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/7744/1/03%D0%9C%D1%83%D1%88%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%20%D0%9C.%D0%86..pdf - Дата доступа: 24.10. 2016.

4. Сравнительные Конструкции в поэме Якуба Коласа «Новая Зямля» и в переводе поэмы на русский язык - С.В. Махонь [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/110337 - Дата доступа: 24.10. 2016.

5. «Особенности перевода фразеологизмов поэмы Якуба Коласа «Новая земля» на русский язык» - Е.В. Смолянко [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/21204 - Дата доступа: 24.10. 2016.

6. Способы перевода на русский язык слов-цветообразов в поэме Якуба Колоса «Новая земля» - Е.В. Смолянко [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/109628 - Дата доступа: 24.10. 2016.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

  • Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.

    курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Маўленчы этыкет, яго роля ў грамадскім жыцці. Нацыянальна-культурная спецыфіка і функцыі маўленчага этыкету. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах. Ўжывання этыкетных формул са значэннем падзякі.

    дипломная работа [98,9 K], добавлен 19.09.2015

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

    реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вусна-паэтычнай творчасці. Словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты.

    дипломная работа [106,7 K], добавлен 14.05.2013

  • Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення, аснова паэтычнага сінтаксісу, віды паўтору ў паэзіі. Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ў налагічных нормаў афармлення фраз.

    контрольная работа [22,8 K], добавлен 16.03.2010

  • Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.

    реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010

  • Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.

    курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014

  • Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.

    дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.