Прыказкі ў беларускай мове

Размежаванне прыказак і прымавак. Іх адрозненне ад фразеалагізмаў, адлюстравання і значэнне ў беларускай мове. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны текст. Індывідуальна-аўтарскія варыяцыі. Асаблівасці рэалізацыі прыказак ў маўленні.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 26.02.2017
Размер файла 50,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Пададзім некалькі кантэкстуальных прыказак з пакажам перад імі (праз працяжнік) слова, якім стымулюецца ўжыванне пэўнай прыказкі: дарам, задарам - «Задарам і скулка не сядзе; думаць», падумаць - «Індык думаў, думаў ды здох», «Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая)»; каб - «Каб ды кабы, дык у роце раслі б грыбы»; бог - «На бога спадзявайся, а сам не давайся»; так - «Так нічога не бывае <усё за грошы>»; моцны, вялікі - «Турма моцная (вялікая), але ніхто не хоча там быць»; Маруся - «На Беларусі ўсе Марусі»; чорт - «У чорта спіна сцёрта».

Амаль усе кантэкстуальныя прыказкі, як часткова паказвалася на прыкла-дзе «Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так», з'яўляюцца не толькі стандартнымі адказамі на пытанне ці рэплікай-адказам на папя-рэдняе выказванне, але і выконваюць інфармацыйную функцыю, часам агульнага, неакрэсленага характару. Так, «Задарма і скулка не сядзе» абаз-начае `задарма, бясплатна нічога не робіцца', Чуткамі зямля поўніцца -`чуткі, весткі пра каго - ці што-небудзь дайшлі і да нас', «Ад ліха ціха, а дабра не чуваць» - `нічога асаблівага, ні дрэннага, ні добрага, не чуваць'. У стварэнні інфармацыйнасці ўдзельнічаюць і вобразныя парэмійныя часткі.

7. Стылістычная характарыстыка прыказак

У сэнсавую структуру прыказкі ўваходзіць не толькі яе парэмійнае значэнне, лагічны змест, але і стылістычнае значэнне - канататыўны элемент, які экспрэсіўна-эмацыянальна афарбоўвае сэнсавы змест прыказкі, надае выказванню фамільярнасць, іранічнасць, жартаўлівасць, непашану, пагард-лівасць і інш. Стылістычнае значэнне складаецца з двух кампанентаў, што выступаюць як розныя бакі адной з'явы: а) экспрэсіўна-ацэначнай афар-боўкі, якая надае прыказцы ацэначныя, эмацыянальныя і іншыя адценні, б) функцыянальна - стылёвай афарбоўкі, якая паказвае на прыналежнасць прыказкі да пэўнага стылю. Так, прыказка «Не жолаб да каня, а конь да жолаба ідзе» мае парэмійнае значэнне `каму - небудзь непасрэдна самому трэба нешта рабіць, а не чакаць немагчымага ад іншых', а таксама экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку неадабрэння чыіх-небудзь паводзін і на-лежыць да разраду размоўных прыказак. Усе гэтыя тры кампаненты і склада-юць сэнсавую структуру дадзенай прыказкі

Экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка, уласцівая той ці іншай прыказцы, адзначаецца па-рознаму. Напрыклад, прыказка «Кось, кось, пакуль у аглоблі мае» такое тлумачэнне: кажуць з неадабрэннем пра таго, хто напачатку за-добрывае каго-небудзь, каб дасягнуць пэўнай мэты. У другіх выпадках яна даецца асобна, пасля тлумачальнай часткі, часам у сукупнасці з апісаннем сітуацыі, у якой рэалізуецца пэўная прыказка.

Семантычная, экспрэсіўна-ацэначная і сітуацыйная характарыстыка, ска-жам, прыказкі «Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй» абазначае: за старэйшым і больш вопытным, пераймаючы яго, цягнецца і маладзей-шы. Часам ужываеццца як адмоўная ацэнка таго, хто пераймае чые-небудзь дзе-янні, звычкі і пад.

Прыказкі паводле іх функцыянальна-стылёвай афарбоўкі можна падзя-ліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі. Кніжных прыказак вельмі мала (каля 1%). Яны выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным, наву-ковым стылях, а таксама ў мастацкіх тэкстах і маюць ярка выяўленую афар-боўку кніжнасці, што звязана з іх кніжным паходжаннем. Зразумела, не ўсе прыказкі, скалькаваныя з заходнееўрапейскіх ці іншых моў, - кніжныя.

Вельмі многія з іх, асабліва з жывой унутранай формай, даўно страцілі кніжную афарбоўку, шырока ўжываюцца ў вусным і пісьмовым маўленні, сталі размоўнымі, напрыклад прыказкі «Рука руку мые»; «Куй жа-леза, пакуль гарачае»; «Груган гругану вока не выдзеўбе» і інш., або функцы-янальна не замацаванымі, напрыклад: «Прывычка - другая натура»; «Няма прарока ў сваёй айчыне».

Абсалютная большасць прыказак - размоўныя. Іх ужыванне паказвае на неафіцыйнасць адносін паміж суразмоўнікамі, надае маўленню натураль-насць, прастату і непасрэднасць. Размоўныя прыказкі выкарыстоўваюцца ў бытавых зносінах, літаратурна-гутарковым маўленні і ў мастацкай літара-туры. Генетычна гэта прыказкі, якія часцей за ўсё ўзніклі ў жывой народнай мове. Размоўныя прыказкі этымалагічна могуць быць і запазычаннямі, каль-камі ці паўкалькамі, якія, аднак, і ў мове-першакрыніцы мелі не кніжнае па-ходжанне. Многія з іх захавалі сваю першапачатковую вобразнасць і ўспры-маюцца носьбітамі мовы як свае, прывычныя і зразумелыя: «Язык да Кіева давядзе»; «У агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька»; «З мілым рай і ў шалашы»; «Не адразу Масква будавалася»; «Ласкавае цялятк дзвюх матак ссе»; «Канец - дзелу вянец»; «Ружы без калючак не бывае» і г.д. Сюды ж можна аднесці і некаторыя біблеізмы: «Бог даў, Бог узяў»; «Бойся Усявышняга і не гавары лішняга». Вельмі многія размоўныя прыказкі вылучаюцца значнасцю ўнутранай формы, яркай вобразнасцю, наяўнасцю рыфмы, рытму, гукапісу, іншых спецыфічных якасцей паэтычнага характару, і гэта абмяжоўвае іх ужыванне гутарковым стылем, а таксама мастацкім маўленнем, істотная ры-са якога - вобразнасць.

Групу размоўных рыказак папоўнілі і некаторыя генетычна крылатыя выразы: «Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала»; «Няма таго, што раньш было». Прастамоўныя прыказкі трэба разглядаць у складзе размоў-нага стылёвага разраду як яго найбольш зніжаную частку, якая знаходзіцца як бы на перыферыі літаратурнай мовы, хоць гэта ніколькі не зніжае актыў-насці іх ужывання. Яны рэалізуюцца ў вусным маўленні, а таксама мастацкай літаратуры, але звычайна ў мове персанажаў. Прастамоўная афарбоўка прыказак часцей за ўсё ствараецца этымалагічным вобразам, які выклікае не-гатыўныя асацыцыі. Вось некалькі прастамоўных прыказак «жывёльнага па-ходжання»: «Апошняму парасяці цыцка пад хвастом»; «Вялікага сабакі вялі-кі брэх»; «Давялося свінні на неба глядзець»; «Каму што, а свінні месіва»; «Карова целіцца, а ў быка зад баліць»; «Пусці свінню пад стол, то яна за-хоча і на стол»; «Свіння лужыну знойдзе». Да гэтых прыказак можна далучыць і крапівоўскі крылаты выраз, які стаў прыказкай: «Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч».

У сінанімічным радзе «Заракалася свіння за вугол хадзіць» і «Заракалася кошка мышэй лавіць» першая прыказка, з улікам значнасці яе ўнутранай формы, ацэньваецца як прастамоўная, а другая - як размоўная.

Кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі, «абазначаючы тую ці ін-шую з'яву, адначасова сігналізуюць аб пэўных тыпах маўлення. Яны не могуць ужывацца ў іншых, не характэрных для іх стылях, калі не лічыць выпадкаў мэтанакіраванага выкарыстання» [8, c. 18], напрыклад, кніжнай прыказкі ў гутарковым маўленні або размоўнай у публіцыстычным стылі. Разам з тым у мове, апрача стылістычна замацаваных, ёсць шэраг прыказак, не абмежаваных у сваім ужыванні толькі пэўнай сферай зносін. Гэта абумоўліваецца гістарычнай зменлівасцю мовы, грамадскай пераацэнкай той ці іншай прыказкі, пашырэннем або звужэннем межаў яе функцы-янавання.

Пераход адной з'явы ў другую адлюстроўвае бесперапынны і непазбежны працэс развіцця мовы. У гэтай сувязі ў кожны перыяд моўнага развіцця існуе шэраг пераходных, прамежкавых з'яў, якія ў галіне парэміялагічнай стылістыкі варта называць функцыянальна не замацаванымі прыказкамі. Гэты стылёвы разрад актыўна папаўняецца за кошт кніжных і размоўных прыказак. Шматлікія былыя, несумненна, кніжныя прыказкі («Падняўшы меч, ад мяча і загіне»; «Двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма»; «Добрымі намерамі выслана дарога ў пекла»; «Кожнаму сваё; Не хлебам адзіным жыве чалавек»; «Разумнаму дастаткова» і інш.) страцілі кніжны каларыт, выйшлі за межы кніжных тэкстаў, шырока ўжываюцца ў гутарковым маўленні, сталі функцыянальна не замацаванымі. Не менш актыўна пераходзяць у гэты разрад многія былыя размоўныя прыказкі: «Адна ластаўка вясны не робіць»; «Загляне сонца і ў наша аконца»; «З песні слова не выкінеш»; «Капейка рубель беражэ»; «Лес сякуць - трэскі ляцяць»; «Сем разоў адмерай, а адзін раз адрэж» і г.д. Разрад функцыянальна не замацаваных прыказак параўнальна невялікі. Адны з іх стаяць як бы бліжэй да кніжных, але ўжо не кніжныя: «Гара нарадзіла мыш»; «Кропля камень крышыць»; «Грошы не пахнуць»; «Надзея памірае апошняй»; «Дум не скуеш ланцугамі»; «Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае» і інш. Яны ўжываюц-ца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, у некаторых адгалінаваннях навуковага стылю, а таксама ў гутарковым маўленні. Другія - бліжэй да размоўных, але перасягнулі межы гутарковага стылю, актыўна выкарыстоўваюцца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, іншы раз са стылеўказальнымі агаворкамі тыпу «як кажуць», «што называецца», «як прынята гаварыць»: «Вялікаму караблю - вялікае плаванне»; «Смеласць гарады бярэ»; «Што пасееш, тое і пажнеш»; «Адзін у полі не воін»; «Мно-га шуму з нічога»; 2Хто шукае, той знаходзіць» і г.д.

Функцыянальна не замацаваныя прыказкі не павінны ацэньвацца як між-стылёвыя і нейтральныя, бо не з'яўляюцца «стылістычнымі нулямі», не пазбаўлены экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі і гэтым істотна адрозні-ваюцца ад разраду функцыянальна не замацаваных слоў: апошнія скла-даюць асноўнае ядро лексікі і з'яўляюцца нейтральнымі з экспрэсіўна-ацэ-начнага боку і міжстылёвымі з функцыянальнага пункту гледжання.

Заключэнне

Беларуская вуснапаэтычная творчасць - важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, і мкненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з'яўлялася і з'яўляецца неад'емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.

У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы.

Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і прымавак: у іх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце народа ў сучаснасці. Ў прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх падданых.

Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло.

Увогуле, прыказкі і прымаўкі - гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.

Фальклор - няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.

Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду.

Выкарыстаных крыніц

1. Аксамітаў, А. Прыказкі і прымаўкі: Тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак з архіваў, катэдральных збораў, рэдкіх выданьняў ХІХ і ХХ ст. /А. Аксамітаў. - Менск: Беларуская навука, 2000. - 320 с;

2. Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. - Мінск: Бел. навука, 2002. - 511 с

3. Лепешаў, І.Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства: дапаможнік / І.Я. Лепешаў. - Гродна: Гродзен. дзярж. ун-т, 2006. - 279 с.

4. Валодзіна, Т.В. Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца: свет рэчаў сялян. падворка ў фразеалогіі і культуры беларусаў / Т.В. Валодзіна // Род. слова. - 1999. - №2. - С. 100-107.

5. Сборник белорусских пословиц, составленный И.И. Носовичем // Сб.ОРЯС Имп. АН. - СПб., 1874. Т. XII. №2. С. III-IV.

6. Крапіва К. Беларускія прыказкі. «Узвышша», Менск, 1927. №6, б. 112-145. Перадрук: Кандрат Крапіва, Збор твораў, т. II. Мінск, 1956, б. 383-429.

7. Рапановіч Я.Н. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. Выд. 2-е, дап. і перапр. Мінск, «Вышэйш. школа», - 1974, - 384 с.

8. Садоўская, А.Л. Лiнгвакультурны падыход да аналiзу фразеалагiчных рэсурсаў мовы // Роднае слова. - 2008. - №8. - C.44-46.

9. Арцямёнак, Г.А. Этнічная і культурная функцыі беларускай мовы ў дыяхраніі і сінхраніі / Г.А. Арцямёнак // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. - 2008. - №4. - С. 104-107.

10. Фразеологический словарь русского языка / под ред. А.И. Молоткова. - М., 1978. С. 15.

11. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. - Мінск, 1975. Т. 8. С. 597.

12. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. - Мінск, 1980. Т. 4.

13. Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. - Мінск, 1981.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вусна-паэтычнай творчасці. Словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты.

    дипломная работа [106,7 K], добавлен 14.05.2013

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.

    курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.