Англамоуная перадача беларускіх парэмій
Вывучэнне праблемы перакладу парэмій на ангельскую на матэрыяле аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Караткевіча. Вылучэнне прыёмаў перадачы, якія выкарыстоўваюцца ў перакладазнаўства, указанне прычын, якія выклікаюць цяжкасці пры іх перакладзе.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 12.04.2018 |
Размер файла | 32,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
УДК 811.161.3'25:811.111:811.161.3'42:821.161.3 3
Англамоуная перадача беларускіх парэмій
С. В. Падабедава
УА «Гомельскі дзяржауны унтерстэт імя Ф. Скарыны»
Розглянуто проблему перекладу паремии з білоруської мови на англійську на матеріалі повісті «Дике полювання короля Стаха» В. Короткевича. Виділено основні прийоми передачі, використовувані в перекладознавстві, виявлено причини, що викликають труднощі з перекладом.
Ключові слова: паремія, семантика, переклад, міжмовний еквівалент, міжмовний аналог, калька, квазіпаремія.
Подобедова С. В. Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины.
АНГЛОЯЗЫЧНАЯ ПЕРЕДАЧА БЕЛОРУССКИХ ПАРЕМИЙ (на материале повести «Дикая охота короля Стаха» В. Короткевича)
Рассмотрена проблема перевода паремий с белорусского языка на английский на материяле повести «Дикая охота короля Стаха» В. Короткевича. Выделены основные приёмы передачи, используемые в переводоведении, указаны причины, вызывающие трудности при их переводе. парэміа караткевіч перакладазнаўство
Ключевые слова: паремия, семантика, перевод, межъязыковой эквивалент, межъязыковой аналаг, калька, квазипаремия.
Podobedova S. V. Francisk Skorina Gomel State University.
ENGLISH TRANSLATION OF THE BELARUSSIAN PAREMIAS (based on the story «King Stack's wild hunt» by V. Karatcevich)
The article analyzes the problem of the translation of paremias from Belarusian to English language which have been identified from the novel «King Stach's Wild Hunt» by V. Karatkevich. There are the main transmission techniques which use in the theory of translation.
The aim of our research is identification and analysis of paremias transmission techniques from the Belarusian language to English based on the novel «Dz^ae paljavanne karalja Staha» by V. Karatkevich and its English-language translation made by M. Mintz in 1989 «King Stach's Wild Hunt». The methods of research are comparative and descriptive.
Analysis of certain paremias from the novel «King Stach's Wild Hunt» by V. Karatkevich and its English-language translation shows that only a few paremias correspond to an adequate transmission because they have a common source of origin. The comparison of the Belarusian paremias and English-language translation points to the need to involve the special complex of translation technologies. The fact that the transfer from a different meaning points to the semantic mistake made by a translator, the cause of which lies in an inaccurate comparison interlingual meaning of paremias. Our research shows that interlingual equivalence of paremias is not a rare phenomenon, so translators need more carefully to determine its value and to select the interlinguistic matching. So, the question of the translation of paremias is relevant today, since such language units will be used in literary texts, as a reflection of any nation.
Key words: proverbs, semantics, translation, cross-language equivalent, cross-language analogs, tracing, quasiproverbs.
Мастацкі пераклад з'ява умоуная. Нягледзячы на тое, што многія адразу могуць даць азначэнне слову пераклад перадача з адной мовы на іншую, але гэта не зусім так, паколькі асабліва мастацкі пераклад, утрьімлівае у сабе не простую аутаматызаваную перадачу. Па-першае, гэта літаратурн! твор, які адэкватна перакладаецца на іншую мову. Па-другое, гэта сутыкненне элементау дзвюх розных культур, традиций, менталггэтау і нават узроуняу развіцця крашы, якія не толькі пранікаюць у будучы твор праз мову, але і спрыяюць адэкватнаму разуменню будучага твора. Слушным з'яуляецца меркаванне Я. Ф. Тарасава, што «галоунай прычынай непаразумення пры мжкультурных зносінах лшыцца не адрозненне моу, а адрозненне нацыянальнай свядомасці камунікатау» [13, с. 22].
У такім глабальным абмене шфармацып перакладчык адыгрывае немалаважную ролю, таму да яго ставяцца высокш патрабаванні: ён павінен валодаць не толькі шырокм ведамі пра мову і культуру, на якую вядзецца пераклад, але і яшчэ добра разбірацца у моуных і культурных асаблівасцях арыгшала. Па вызначэнш перакладчыцы А. П. Міньяр-Беларучавай, пераклад гэта «від мауленчай дзейнасці, які падвойвае кампаненты камушкацыр мэтай якога з'яуляецца перадача паведамлення у тых выпадках, калі коды, якімі карыстаюцца крынща і адрасат не супадаюць» [10, с. 5]. Прыступаючы да перакладу мастацкага твора, кожны перакладчык сутыкаецца з супярэчлівымі патрабаваннямі. З аднаго боку, яму неабходна прытрымлшацца правіл, згодна з якімі пераклад павінен быць максімальна блізкім да арыгшала. З другога боку, перакладчык вымушаны адаптаваць беларускую культуру да англійскай мовы, што, бузумоуна, паспрыяе да непазбежнай змены шдывщуальнасщ арыгшальнага тэксту, з'яулення некаторых лінгвістьічньїх неадпаведнасцей, выклшаных аб^^ту^ші адрозненнямі паміж культурамі і мовамі.
І сапрауды, мова не можа абысщся без культуры, як і культура без мовы. Адносшы да мовы як да феномена культуры адлюстроуваюцца непасрэдна праз моуны этыкет, лексшны фонд, фразеалогію і г.д. Адным са сродкау такога адлюстравання нацыянальнай культуры праз мову з'яуляюцца парэми, якія і насычваюць мастацкі твор спецыфічнымі рысамі кожнага народа. Парэми гэта асаблшыя адзінкі і знакі мовы, неабходныя элементы зносін паміж людзьмі. Гэтыя знакі перадаюць спецыфічную інфармацыю, вызначаюць тыповыя жыццёвыя і разумовыя сітуацыі або адносшы паміж тымі ці іншымі аб'ектамі. Таму щкавым з'яуляецца пытанне супастаулення і вызначэння спосабау перадачы менавіта такіх лексшных адзінак з беларускай мовы на англійскую.
Адны даследчыю тэорыі перакладу лічаць парэміі адзінкамі фразеалогіі, паколькі яны валодаюць устойлівасцю, ідыяматычнасцю і узнауляюцца у пэуных сітуацыях, як і фразеалагічныя адзінкі (А. У. Кунін, В. Л. Архангельскі, І. Яфімау і інш.), а другія (В. У. Вінаградау, І. Я. Рэцкер, М. А. Якалщвіч, М. Тэлш і інш.) не уключаюць іх у фразеалагічную групу, абгрунтоуваючы гэта тым, што парэміі «маюць структуру сказа і не з'яуляюцца семантачтімі эквівалентамі слоу» [3, с. 18]. І сапрауды, парэми не могуць быць носьбітамі лексічнага значэння, сэнс іх можа быць перададзены толькі сказам, тады як «фразеалагізмам уласціва катэгарыяльнае значэнне» [7, с. 7]. Нягледзячы на такое біпалярнае разыходжанне, лінгвіста прытрымліваюца агульных крытэрыяу, якімі павінен карыстацца перакладчык пры перадачы такіх моуных адзінак. Па-першае, гэта падбор міжмоунага эквівалента (поунага або частковага), або аналага (пры адсутнасці міжмоунага эквшалента), які будзе адпавядаць арыгшальнай парэміі па змесце, але не па форме. Выкарыстоуваючы падбор міжмоунага эквшалента, перш за усё захоуваецца вобразнасць парэміі, а вось калі падбіраецца аналаг, паустае задача выяуленне таго, што захавалася, і таго, што было страчана. Па-другое, гэта свабодны пераклад, які прымяняецца толькі у тых выпадках, калі адсутнічае эквівалент або аналаг. Пры свабодным перакладзе можа быць выкарыстаны прыём калькавання (толькі пры умове, што носьбітам іншай мовы парэмія будзе зразумелай) або атсальны / вольны пераклад, пры выкарыстанш якога, безумоуна, будзе страчана яе афарыстычнасць. І апошняе, гэта стварэнне семантычнай трансфармацыі, або «квазшарэми, г. зн. перакладчык выкарыстоувае форму моунай гульні, якая складаецца з перафразіравання зыходнай парэміі з мэтай прыстасавання яе да будучых чытачоу» [2, с. 25].
Мэта нашага даследавання вызначэнне і аналіз спосабау і прыёмау перадачы парэмш з беларускай мовы на англійскую на матэрыяле аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча [4] і яе англамоунага перакладу М. Мінц (1989 г.) «King Stach's Wild Hunt» [1].
З прычыны таго, што, як і многія даследчыкі, мы не уключаем парэміі у фразеалагічны склад і разглядаем іх асобна ад фразеалагізмау (яны былі аб'ектам нашага вывучэння з прычыны сваёй шматлікасці), у беларускамоунай аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча намі адзначана невялікая колькасць ужывання такіх выразных моуных сродкау. І увогуле аналіз перакладу вызначаных парэмій з аповесці дазваляе адзначыць прымяненне у асноуным двух спосабау адэкватнага і неадэкватнага.
Пад адэкватным спосабам перадачы разумеецца пераклад, які па усіх параметрах адпавядае арыгшальнаму тэксту і не парушае пры гэтым нормау мовы перакладу (г. зн. пераклад эквЬалентам ці аналагам, або калькай, пры умове, што яна будзе зразумелай). Так, у аповесці вызначаецца адэкватная перадача парэмш, зробленая поуньїмі жвівалентамі, якія маюць агульную крьініцу паходжання. У прыватнасци У доме павешанага не размауляюць пра шворку [4] Never speak of woe in the house whose master has been hanged [1] (дасл. Ніколі не размауляй пра гора у доме, дзе гаспадар быу павешаны), дзе парэми маюць агульную крынщу паходжання (раман «Дон Кіхот» іспанскага пісьменніка Мігеля Сервантэса дэ Сааведра) і агульны сэнс `каму-н. не гавораць у вочы пра тое, што непрыемна нагадвае пра яго недахопы, заганы і пад. ' [6, с. 515].
Альбо яшчэ: Маучау бы лепей, калі Бог розуму пазбавіу [4] Better if you'd kept quiet if God hasn't given you any sense [1] (дасл. Лепей бы ты маучау, калі Бог не дау вам ніякага сэнсу), дзе прыведзеныя парэми з'яуляюцца эквшалентным^ паколькі маюць свае вытою ад лацінскага выразу Quos Deus perdere vult, dementatprius (пер. Каго Бог хоча загубіць, таго ён перш за усё пазбауляе розуму), або параунаем яшчэ з рускім варыянтам парэми Молчи, коли Бог разума не дал `не узнают, что ты глуп' [11].
Складаным для перакладчыка з'яуляецца не толькі распазнанне парэми у мастацкім тэксце, але і аутарская трансфармацыя такой парэми, якая магла адбыцца. Напрыклад: «Ну што ж, вырашыу я, -- хоць які сказ адзін адказ» [4] «So then, I decided, as well be hanged for a sheep as for a lamb» [1] (дасл. Усё роуна, за што быць павешаным: за авечку альбо ягня). Беларускамоуная парэмш, утвораная У. Караткевічам ад агульнавядомай Сем бед адзін атвет, якая азначае `рызыкнём, а калі прыйдзецца адказваць, то за усё адразу. Гаворыцца, калі хто-н. рашыу зрабіць нешта рызыкоунае і гатоу несці адказнасць за гэта' [8, с. 475], перадаецца англамоуным аналагам, г. зн. парэми маюць тоеснае значэнне, але пабудаваныя на розных асновах [5, с. 232]. Супастауляльныя парэми паказваюць, што розныя народы аднолькава ставяцца да падобных чалавечых дзеянняу.
У аповесці адзначаецца факт выкарыстання часткі парэми, якая у беларускай мове дауно стала фразеалагічнай адзінкай чым не жартуе д 'ябал [4] `усё можа здарыцца, усякае бывае. Выказванне дапушчальнасці ці магчымасщ чаго-н. непрадбачанага, нечаканага' [8, с. 564] і перакладаецца фразеалагиным аналагам you never can tell [1], але дадзены беларускі фразеалагізм з'яуляецца часткай парэміі Чым чорт не жартуе, (калі) пакуль бог спіць [6, с. 594], якая мае англамоуны эквЬалент The devil plays all kinds of tricks while God is asleep [5, с. 286]. У адпаведнасці з слоунікам, такі варыянт перакладу гэта апісальная перадача, у якой захоуваецца яе вобразнасць, і таму мы лиым такі пераклад адэкватным. Але у англамоуным перакладзе можна было б таксама ужыць і першую частку эквЬалентнай парэміі The devil plays all kinds of tricks, як гэта было зроблена У. Караткевічам, каб максімальна наблізіць пераклад да арыгшала.
Як вядома, парэми народныя выслоу« у якіх выказваюцца не меркаванні асобных людзей, а народная ацэнка, народны розум. Яны адлюстроуваюць духоунае аблічча народа, яго імкненні да щэалау, меркаванні аб самых розных баках жмццядзейнасці чалавека. Часта у мастацкіх тэкстах самі творцы спрабуюць ствараць парэми, але для таго, каб такія адзінкі увайшлі у шырокае кола ужывання, неабходны час. Так, у аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча адзначаецца некалькі сказау, якія нагадваюць паводле сваёй структуры, зместу і ацэнкі парэми. Напрыклад, такая аутарская трансфармацыя, як: Нельга раскашаваць, калі іншаму дрэнна [4] такая аутарская трансфармацыя нагадвае рускамоуную парэмш Стыдно роскошествовать, когда другим есть нечего са значэннем `жыць у раскошы, багата, марнатрауна; дазваляць сабе лішняе у задавальненні сваіх патрэб' [12]. Парэмія перадаецца на англійскую мову, на нашу думку, “квазшарэмшй” We mustn't live on the fat of the land when someone else is in trouble [1] (дасл. Мы не павінньї жыць у багацці, калі хтонебудзь знаходзіцца у турбоце), паколькі у англійскай мове існує фразеалагічная адзінка eat the fat of the land `багацце, дастатак; як сыр у масле' [6, с. 264]. Фразеалагічная адзінка і паслужыла асновай для стварэння квазшарэмп у перакладзе, паколькі, ужытая у першай частцы сказа, яна дапауняецца другой часткай са злучнікам калі, утвараючы у цэлым парэмда. Такое перакладчыцкае новаутварэнне сведчыць пра дасканалае разуменне сэнсу беларускамоунай адзінкі, а таксама пра творчыя здольнасці перакладчыка.
Або яшчэ, беларускамоуная парэмія Весяліцца, як перад пагібеллю [4] адлюстроувае філасофскія адносіны да жыцця: уменне весяліцца, забыушыся аб праблемах жыцця, гатоунасць да усяго, нават да смерці. Дадзеная парэмія перакладаецца як Making merry as if death were facing them! [1] (дасл. Весяляцца, як быццам бы смерць перад імі!), якая таксама з'яуляецца перакладчыцкай “квазшарэмшй”, паколькі першая частка фразеалагічная адзінка making merry `весяліцца, піраваць' [6, с. 499] дапоуненая параунальнай часткай, што у цэлым і нагадвае парэмію. Варта адзначыць, што у англійскай мове існуе парэмія Eat, drink and be merry, for tomorrow you die [5, c. 131] (дасл. Еш, пі і весяліся, бо заутра ты памрэш), якая нагадвае рускамоуную Пить будем, гулять будем, а смерть придёт помирать будем.
Пад неадэкватным спосабам перадачы разумеюцца тыя ці іншьія недахопы у плане перакладу сэнсу арыгшала, г. зн., што такая перадача можа мець розныя недахопы, пачынаючы ад невялікіх стылютычных адхіленняу і канчаючы найбольш сур'ёзнай перакладчыцкай памылкай скажэннем сэнсу. Да такой неадэкватнай перадачы адносіцца пераклад, зроблены калькаваннем, які парушае сэнсавыя, лексшныя, лексіка-граматычныя і стылістычныя нормы мовы, на якую вядзецца пераклад. У прыватнасці, з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»: Абыдзецца без марцыпанау цыганскае вяселле [4], які перакладзены наступным чынам: The gypsy wedding will get along without marzipans [1] (дасл. Цыганскае вяселле абыйдзецца без марцыпанау). Дадзеная парэмш перадаецца калькаваннем, пры гэтым адлюстроувае усю цэласнасць эмацыйна-экспрэсіунага значэння, захоувае яе стылістычную функцыю, але перакладчык не перадае яе сэнс `няма патрэбы праяуляць станоучыя адносшы да каго-н. Кажуць іранічна пра таго, хто не заслугоувае чаго-н. станоучага' [8, с. 48].
Або, Пайду Пану Богу порткі лугаваць [4] I'll have gone to wash God's portals for him [1] (дасл. Пайду мыць Божыя вароты для яго), дзе у беларускім варыянце ужыта размоунае слова порткі `тое, што і штаны' перадаецца праз лексему portals, якая па свайму гукавому афармленню як бы з'яуляецца падобнай да беларускага слова, але мае зусім іншае значэнне `парталы / вароты / дзверы'. Адсюль паустае пытанне, ці з'яуляецца такі пераклад адэкватным, ці зразумеюць носьбіты англійскай мовы, які сэнс крыецца у дадзеных сказах? Зразумела, што адказ будзе адмоуны, паколькі страчана этнакультурная шфармацыя. Калі перакладчык і вырашае зрабіць перадачу калькаваннем, то ён перш за усё павінен цалкам упэуніцца у тым, што будучым чытачам такая створаная калька будзе зрузумелай, а калі і не зусім, то перакладчык павінен дапоуніць яе пэуным тлумачэннем.
У ходзе даследавання арыгінала і тэксту перакладу адзначаецца выпадак, які мы абазначым, як псеудааналагічная перадача парэми. Гэта сказ З песні слова не вьїкінеш, напэуна, пасля узрушэння апошніх дзён выявгуся у мяне агульны заняпад нервау, але я гадзты дзве літаральна курчыуся ад жаху на сваім ложку [4], з якога выдзеленая парэмш перакладаецца як It's too late locking the stable door after the horse has bolted [1] (дасл. Занадта позна замыкаць стайню, калі каня укралі). Парэмш З песні слова не вшкінеш звычайна ужываецца як апрауданне, калі даводзіцца гаварыць і што-небудзь не зусім прыемнае і мае сэнс `прыходзіцца казаць усё, усю прауду' [8, с. 228]. А у англамоуным тэксце перакладчык выкарыстоувае англамоуную парэмію It's too late locking the stable door after the horse has bolted, якая азначае `зачьініць стайню пасля таго, як каня укралі, г.зн. прымаць меры засцярогі занадта позна' [5, с. 223]. Супастауляльныя парэміі, як можна бачыць, не маюць супадзення па семантыцы, паколькі беларуская парэміялагічная адзінка азначае факт як ісціну, а у англіскай мове сэнс выкарыстанай парэми зводзіцца да дзеяння, якое адбылося, але ж яго магло і не быць, паколькі чалавек сам павінен у сваіх дзеяннях. Такі псеудааналагшны пераклад мог бы не быць, хаця б таму, што існуюць англамоуныя аналагі да парэміі, ужытай у арыпнале: Varnished tale can't be round; The truth, the whole truth, and nothing but the truth [5, с. 98], якія чамусьці не былі скарыстаны перакладчыкам М. Мінц. Таму дадзены выпадак мы далучаем да неадэкватнай перадачы.
Як відаць, аналіз вызначаных парэмій з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча і іх англамоуны пераклад, зроблены М. Мінц, дазваляе канстантаваць, што толькі некалькі парэмій адпавядаюць адэкватнай перадачы, што тлумачыцца агульнай крыніцай паходжання. Супастауленне беларускіх парэмій і іх англамоуны пераклад паказвае на неабходнасць карыстацца комплекснай перакладчыцкай тэхналогіяй. Па-першае, гэта правільнае вызначэнне сэнсу парэми, па-другое, гэта слоушкавы падбор англамоунага эквівалента або аналага. Калі перакладчык вырашае перадаць парэмію калькаваннем, то ён павінен быць абсалютна упэуненым у тым, што носьбітам англійскай мовы такі пераклад будзе зразумелым. Выяуленыя прыклады стварэння “квазшарэмш” сведчаць аб перакладчыцюх магчымасцях выхаду з цяжкага становішча, у якім можа аказацца любы перакладчык мастацкага твора. Але у той жа час вызначаны факт “псеудааналагічнай” перадачы паказвае на сэнсавыя памылкі, дапушчаныя перакладчыкам, прычына якіх крыецца у недакладным супастауленні сэнсу міжмоУных парэмій. Разгледжаны матэрыял паказвае, што міжмоуная эквівалентнасць парэмш з'ява не рэдкая, таму перакладчыкам неабходна больш дасканала вызначаць іх значэнне і падбіраць мжмоуныя адпаведнікі. Пытанне перакладу парэмш з'яуляецца актуальным і па сённяшш дзень, паколькі такія моуныя адзінкі ёсць і будуць выкарыстоувацца у мастацкіх тэкстах як адлюстраванне этнакультурнай спадчыны і гісторыі пэунага народа.
Бібліяграфічньїя спасьшкі
1. Karatkievic U. King Stach's Wild Hunt / U. Karatkievic [Electronic resource]; translated by Mary Mintz. Mode of access: http:// knihi.com / Uladzimir Karatkievic / King Stachs Wild Hunt en.html.
2. Береговская Э. М. «КВАЗИ» (Чужой текст как материал языковой игры) /
Э. М. Береговская // Лингвист. исследования. К 75-летию профессора В. Г. Гака. Дубна, 2001. С. 23-27.
3. Виноградов В. В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке // В. В. Виноградов. Лексикология и лексикография : избр. тр. М. : Наука, 1986. 179 с.
4. Караткевіч У. Зямля пад белым! крыламк Нарыс. Дзікае паляванне караля Стаха : Аповесць / У. Караткевіч. Мінск : Юнацтва, 1995. С. 183-368.
5. Кузьмин С. С. Русско-английский словарь пословиц и поговорок / С. С. Кузьмин, Н. Л. Шадрин. СПб. : МИК / Лань, 1996. 352 с.
6. Кунин А. В. Англо-русский фразеологический словарь / А. В. Кунин ; лит. ред. М. Д. Литвинова. 4-е изд., перераб. и доп. М. : Рус. яз., 1984. 944 с.
7. Лепешау І. Я. Парэмшлопя як асобны раздзел мовазнауства: дапам. / І. Я. Лепешау. Гродна : ГрДУ, 2006. 279 с.
8. Лепешау І. Я. Тлумачальны слоунік прыказак / І. Я. Лепешау, М. А. Якалцэвт. -
Гродна : ГрДУ, 2011. 695 с.
9. Лепешау І. Я. Фразеалагічньї слоунік беларуская мовы : у 2-х т. Т. 2: М-Я /
І. Я. Лепешау. Мінск : БелЭн, 1993. 607 с.
10. Миньяр-Белоручев К. В. Английский язык : учеб. устного перевода / К. В. МиньярБелоручев, А. П. Миньяр-Белоручева. 3-е изд., стереотип. М. : Экзамен, 2008. 352 с.
11. Михельсон М. И. Большой толково-фразеологический словарь [Электронный ресурс] / М. И. Михельсон. Режим доступа: http: // slovarionline. ru / bolshoy tolkovo frazeologicheskiy slovar mihelsona.
12. Словарь многих выражений [Электронный ресурс]. Режим доступа:
http://all_words.academic.ru/82813 en.html.
13. Тарасов Е. Ф. Межкультурное общение новая онтология анализа языкового сознания / Е. Ф. Тарасов // Этнокультурная специфика языкового сознания : сб. статей / отв. ред. Н. В. Уфимцева. М. : ИЯ РАН, 1996. С. 7-22.
References
1. Karatkievic, U. (1989), “King Stach's Wild Hunt”, available at: http:// knihi.com/ Uladzimir Karatkievic / King Stach's Wild Hunt en.html
2. Beregovskaya, E. M. (2001), “QUASI” (The foreign text as a material of language games) [“KVAZI” (Chuzhoj tekstkakmaterialjazykovoj igry)], Dubna, pp. 23-27.
3. Vinogradov, V. V. (1986), About the basic types of phraseological units in the Russian language [Ob osnovnyh tipah frazeologicheskih edinic v russkom jazyke], Moscow, 179 p.
4. Karatkevrnh, U. (1995), The land under White Wings: An essay. King Stach's Wild Hunt: a story [Zjamlja pad belymi krylami: Narys. Dzikae paljavanne karalja Staha: Apovesc'], Mmsk, pp. 183-368.
5. Kuzmin, S. S., Shadrin, N. L. (1996), Russian-English dictionary of proverbs and sayings: 500 units [Russko-anglijskij slovar' poslovec i pogovorok: edinic 500], MIK / Lan, St. Petersburg, 352 p.
6. Kunin, A. V. (1984), English-Russian phraseological dictionary [Anglo-russkij frazeologicheskij slovar'], Moscow, 944 p.
7. Lepeshau, I. Ya. (2006), Paremiology as a separate section of Linguistics [Parjemijalogija jak asobny razdzel movaznaystva], Grodno, 279 p.
8. Lepeshau, I. Ya. (2011), The dictionary of proverbs [Tlumachal'ny sloynik prykazak],
Grodno, 695 p.
9. Lepeshau, I. Ya. (1993), Belarusian language phrasebook [Frazealagichny sloynik belaruskaja movy], Mmsk, 607 p.
10. Minyar-Beloruchev, K. V., Minyar-Belorucheva, A. P. (2008), English. The textbook interpretation [Anglijskij jazyk. Uchebnik ustnogoperevoda], Moscow, 352 p.
11. Michelson, M. I. (2004) “A big sensibly-phrasebook” [“Bol'shoj tolkovo-frazeologicheskij slovar'”], available at: http://slovarionline.ru /bolshoy tolkovo frazeologicheskiy slovar mihelsona
12. “A Glossary of many expressions” [“Slovar' mnogih vyrazhenij”], available at: http://all_words.academic.ru/82813 en.html
13. Tarasov, E. F. (1996), Intercultural communication a new ontology by analysis of linguistic consciousness [Mezhkul'turnoe obshhenie novaja ontologija analiza jazykovogo soznanija], Moscow, pp. 7-22.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Семантика, структура и функции фразеологизмов, их специфика как средств художественно-эстетической выразительности в создании образов в повести У.С. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", сопоставление русского перевода с белорусским оригиналом.
курсовая работа [87,6 K], добавлен 20.03.2011Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.
дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.
курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.
курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.
курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.
курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.
курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.
курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.
курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.
реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вусна-паэтычнай творчасці. Словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты.
дипломная работа [106,7 K], добавлен 14.05.2013Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.
курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.
реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Гісторыя ўзнікнення азбукі. Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук, асаблівасці фанетычнай сістэмы. Методыка выкарыстання азбук у навучальным працэсе на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Распрацоўка ўрока з прымяненем "Буквара" А. Клышкі.
дипломная работа [248,9 K], добавлен 31.10.2015