Вобразы абутку ці яго дэтал1 у фразеалогіі: касцюмна-рэчавы код культуры беларусау

Узаемадзеянне беларускай мовы і культуры народа дапамогай фразеалагізмаў. Даследаванне канцэпта "адзенне-абутак" як адзін з складнікаў фразеологической карціны свету беларусаў. Культурна-нацыянальнай самасвядомасці і яго фразеологической рэпрэзентацыі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 12.04.2018
Размер файла 41,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Вобразы абутку ці яго дэтал1 у фразеалогіі: касцюмна-рэчавы код культуры беларусау

В.А. Ляшчынская

На матеріалі фразеологічних одиниць білоруської мови з компонентом-назвою виду взуття, її деталі, частини виявлено властиві їм символьні прочитання, характерні культурні конотації крізь образи, внутрішню форму, добір слів-компонентів при їх утворенні і передачу сталого, регулярного ціннісного змісту культури, її категорій і смислів. Встановлено взаємодію мови і культури народу за допомогою фразеологізмів, які частково репрезентують концепт «одяг-взуття» як один із складових фразеологічної картини світу білорусів, у діапазоні культурно-національної самосвідомості і його фразеологічної репрезентації.

Ключові слова: фразеологізм, компонент, вид взуття, костюмний код культури, культурна інформація, символ, еталон, стереотип.

На материале фразеологических единиц белорусского языка с компонентом- наименованием вида обуви, ее детали, части выявлены присущие им символьные прочтения, характерные культурные коннотации сквозь образы, внутреннюю форму, отбор слов- компонентов при их образовании и передачу устойчивого, регулярного ценностного содержания культуры, ее категорий и смыслов. Установлено взаимодействие языка и культуры народа посредством фразеологизмов, частично репрезентирующих концепт «одежда-обувь» как один из составляющих фразеологической картины мира белорусов, в диапазоне культурно-национального самосознания и его фразеологической репрезентации.

Ключевые слова: фразеологизм, компонент, вид обуви, костюмный код культуры, культурная информация, символ, эталон, стереотип.

The article presents linguo-cultural analysis based on the material of a group of Belarusian literary and dialectal phraseological units with the component-name of footwear or its part, which are directly related to the dress code of the culture and embody the meanings with evaluative contents. It has been proved that among the numerous names of footwear and parts of it, only singular lexemes are used as components of phraseological units - бот (сапог, башмак), лапці, галош and абцас (каблук), падметкі, халява, namely the ones that were bestowed with certain symbolic meaning in the pre-phraseological period of existence or used as names for symbols, as, for instance, the lexeme лапти (bast shoes), which carries the symbolic meaning of poverty, underdevelopment, barbarity, lack of civil rights and culture, and functions as a unit of culture. Analysis of the images of phraseological units, created on the basis of the metaphor «лапти» with the selected components, the inner form of these units, symbolic reading of other components, that have already lost their original meaning, have allowed to single out the evaluative component, cultural information of phraseological units, which, as secondary units of language, have become the units of the "language" of culture and convey the reference idea of footwear as units of dress and object code of culture of the Belarusians and express various meanings about the man, as well as meanings of ideological and moral nature.

Key words: phraseological unit, component, kind of footwear, dress code of the culture, cultural information, stereotype, reference sample, symbol.

Чалавек, што спазнае свет, у якім жыве, сябе і сваё назначэнне у гэтым свеце, у ходзе пазнання пераасэнсоувае рэали свету, выдзяляе з усяго, што існуе вакол яго, самае каштоунае і стварае сютэму каштоунасцей як асновы зместу культуры, яе семантьїкі. У вышку пэуныя рэали навакольнага свету, адабраныя ці выдзеленыя чалавекам, становяцца знакамі, культуртімі сімваламі у мадэлі свету. І такім чынам культура вызначаецца як прастора сэнсау, што маюць каштоунасны змест, выпрацаваны чалавекам у працэсе светаразумення, і кодау як знакавых сістзм, у якіх выкарыстоуваюцца розныя матэрыяльныя і фармальныя сродкі для абазначэння гэтых сэнсау. Пад кодам культуры, паводле В. У. Красных, разумеецца «сукупнасць ментафактау, што фарміруе пэуны фрагмент карцшы свету, якія звязаны з надзеленимі культурнимі сэнсамі феноменамі, якія адносяцца да аднаго тыпу і /ці да адной сферы быцця. 1мёны апошніх нясуць у дадатак да асноуных значэнняу, якія адлюстроуваюць уласцівасці названых феноменау, функцыянальна значныя для культуры сэнсы» [6, с. 172].

Адным з ліку канцэптуальных кодау культуры таго ці іншага этнаса, у тым ліку і беларусау, з'яуляецца касцюмна-рэчыуны, які, як адзначае даследчыца галаунога убору у кантэксце культуры у Еуропе і Расііі М. Л. Каушова, «уключае у сябе усё, што мае адносшы да адзення чалавека і што увасабляе у сабе тыя ці шшыя сэнсы з каштоунасным зместам» [5, с. 11]. Гэтае азначэнне касцюмнага кода культуры лічым неабходным дапоуніць усім тым, што мае адносшы і да абутку, паколькі касцюм як базавае паняцце этнаграфи, культуралогіі, гісторыі, мастацтвазнауства не можа быць поуна прадстауленым толькі праз адзенне чалавека і яго галауны убор.

Абутак як элемент традыцыйнага строю з глыбокай старажмтнасці служыу сродкам аховы ног, быу і застаецца адным з паказчыкау этшчнай, сацыяльнай, узроставай, полавай, сезоннай, рабочай і святочнай прыналежнасщ. Абутак выступае паказчыкам матэрыяльнай і духоунай культуры, звязаны з рознымі відамі абрадау, надзелены самымі рознымі сімваламі.

У сувязі з тым, што фразеалапчныя адзінкі (ФА) выконваюць адразу дзве функцып - моуную і культурную, паколькі перадаюць ад пакалення да пакалення культурныя сэнсы, выяуляюць сімволіку, служаць эталонамі, стэрэатыпамі, зварот да фразеалогіі як магутнага сродку кампрэси інфармацыі дазваляе асэнсаваць успрыманне акаляючай рэчаіснасці скрозь прызму ментальных мадэляу моунай карціны свету беларусау. І менавіта гэта, у сваю чаргу, дапамагае глыбей зразумець і асэнсаваць працэс фарміравання дыялога мовы і культуры у іх узаемадзеянні [12, с. 217]. Таму мэта лінгвакультуралагічнага вывучэння ФА - прааналізаваць, як адбываецца «упляценне» у моуным знаку зместу культуры і выявщь культурную інфармащію, якую утрымліваюць ФА, у нашым выпадку тыя, што аб'ектывуюць касцюмна-рэчыуны код культуры і рэпрэзентуюць канцэпт `адзенне-абутак' у фразеалагічнай карціне свету беларусау.

З улікам таго, што група ФА са значэннем `дрэнны, зношаны абутак' была аб'ектам вывучэння сярод ФА, у дэфшщыи якіх дадзена характарыстыка ці выражана ацэнка адзення і абутку альбо знешняга выгляду чалавека паводле наяунасці ці адсутнасці на ім адзення [11], у межах дадзенага артыкула аналізуюцца ФА з кампанентам-найменнем (1) віду абутку ці (2) яго часткі, дэталі з мэтай выявщь спосабы і сродкі увасаблення «мовы» культуры у іх змесце праз сімволіку, вобразы адзінак з кампанентамі-найменнямі абутку ці яго дэталі. Крынщай збору ФА паслужмлі слоунікі фразеалагізмау беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы (гл. Спіс скарачэнняу).

1. З усіх найменняу абутку у якасці кампанентау ФА беларускай мовы абраны толькі тры лесемы - бот (сапог, башмак), лапаць і галош, што можна патлумачыць часам з'яулення гэтых відау абутку, а яшчэ больш іх месцам і роляй у жмцці чалавека, наяунасці у іх той семантычнай прыкметы, якая уласціва і замацавана ва уяуленні чалавека за пэуным відам абутку у працэсе яго, паводле М. М. Бахціна, «сацыяльнай ацэню», якія могуць паводле гэтай пэунай сваёй якасці ці уласцівасці прыпадабняцца, выступаць у ролі сімвала, эталона ці быць назвай пэунага сімвала, выступаць у якасці эталона [2, с. 76]

Так, паводле меркавання Д. К. Зяленіна, даследчыка усходнеславянскай этнаграфіі, з усіх відау усходнеславянскага абутку «самым старажытным варта лшыць скураны абутак, які, уласна кажучы, не шыюць, а закладваюць складкамі, моршчаць, г. зн. сцягваюць кусок скуры вяроукай такім чынам, што па баках у яго утвараюцца зборкі, маршчыны», і які з'яуляецца «прамым працягам старажытнага абутку, які складауся з прывязанай да нагі шкуркі якога-небудзь невялікага звярка» [4, с. 267]. Другім найбольш стараж^1тным відам абутку з'яуляюцца лапці, што пляліся з драулянага лыка, а «паводле свайго тыпу яны поунасцю паутараюць прасцейшы скураны абутак, але не шыты, а «моршчаны». Гэта той жа нізкі абутак, тыпу сандаляу, якія прывязваюцца да нагі доугімі шнуркамі» [4, с. 268].

Як можна меркаваць, менавіта боты і лапці, з аднаго боку, як самы старажытны від абутку, з другога боку, як знакі матэрыяльнай культуры беларусау і былі адабраны для выражэння «сацыяльных ацэнак» і сталі носьбітамі важнейшых для чалавека сэнсау, щэй, ацэнкі каштоунага, паслужылі асновай метафары як найбольш істотнай рысы мыслення чалавека.

У аснове вобразау ФА з кампанентам лапаць, якіх з усіх «абутковых» ФА выдзелена больш за дзесяць, ляжыць метафара «лапаць», якая выкарыстоуваецца для апісання розных з'яу з апорай на семантычныя прыкметы, што прышсаны лапцям і якія могуць паводле пэунай сваёй якасці ці уласцівасці прыпадабняцца. У прыватнасці, як сведчаць вобразы ФА, метафарычнае выкарыстанне лексемы лапаць у іх складзе засноуваецца на такіх семантычных прыкметах, якія звязаны з уяуленнем аб беднасці і галечы, прастаце, недасведчанасці, малакаштоунасці, нескладанасці працы, бясхітраснасці і нават прасцецкасці, бескультур'я чалавека і інш.

Так, вобразы ФА сёрбаць /есці лапцем боршч `гібець у беднасцці, галечы, быць адсталым, некультурным' (Л.-2: 390) і дыялектнай ФА у лапці абуць у значзнні `давесці да беднасці, нястачы' (Я.-1968: 380) пабудаваны на аснове такой семантычнай прыкметы, замацаванай ва уяуленні чалавека за лапцямі, як `нізкае сацыяльнае становішча, беднасць'.

Вобраз першай ФА - гэта метафара, паводле якой прадмет сталовага прыбору - лыжка для зачэрпвання рэдкай ежы - баршча, прыпадабняецца да лапця, які выступае, з аднаго боку, емішчам на аснове яго назначэння як віду абутку для нагі, з другога боку, што найбольш важна у выбары гэтага наймення абутку, служыць паказчыкам і сімвалізуе беднасць, галечу чалавека паводле яго выабу як самага простага віду абутку і прьіналежнасці бедным. ФА суадносіцца з некалькімі кодамі культуры: з уласна антропным (праз кампаненты сёрбаць /есці), з касцюмным (праз кампанент лапцем) і з гастранамічншм (праз кампанент боршч). Як правіла, ФА выкарыстоуваецца для выражэння перавагі аднаго над другім, пагарды да беднага чалавека ці для іранічнай ащнкі свайго матэрыяльнага становішча. ФА перадае стэрэатыпнае уяуленне пра беднасць і галечу і праз гэта адсталасць, бескультур'е, ці нізкі сацыяльны статус чалавека.

Вобраз другой - метафара, якая прыпадабняе працэс разарэння, збяднення каго-небудзь да абування у лапці, за якімі замацавана сімволіка беднасці (параун. парэмда Гулі у лапці абулі ці Гулі не аднаго у лапці абулі з семантычнай характарыстыкай `разгульнае жыццё, з папойкамі ці з азартншмі гульнямі, нярэдка даводзяць да беднасці, нястачы').

Яшчэ вобраз ФА абуваць у лапці скарыстаны у беларускай мове і больш шырока для перадачы іншага сэнсу - `паступаць нядобрасумленна, ашукваць, хітраваць, падманваць' (Л.-1: 47); абуць /падбуць у лапці `падмануць значна, выкарыстаушы даверлівасць або недасведчанасць' (Ю.-1972: 18) і у лапці абуць `абхітраваць, абмануць, абвесці вакол пальца' (Я.-1968: 380). У яго аснове, несумненна, ляжыць семантичная прыкмета метафары «лапаць» - `прастата, даверлівасць, недасведчанасць' як адна з сем значэння `нізкае сацыяльнае становішча'. Працэс ашуквання, падману адным чалавекам другога прыпадабняецца да абування таго у лапці, тым самым, з аднаго боку, праз выбар дзеяння з лапцямі даводзіцца `прастата, даверлівасць і бяспрауе' таго, каго абхітроуваюць, з другога боку, даецца негатыуная ацэнка такім дзеяннем. Вось чаму нельга поунасцю пагадзіцца з такой этымалогшй гэтай ФА, паводле якой яе паходжанне звязваюць з тым, што «дзеяслоу абуць мае значэнні `надзець абутак' і `абдурыць', а таму, як гэта лічшць І. Я. Лепешау, ФА «абуць у лапці - выраз каламбурнага характару: ён узнік на аснове слова абуць, у якім адначасова сутыкаюцца два яго значэнш; захаваушы за сабой другое значэнне, ён запазычыу ад першага сувязь кіравання (абуць у што) і дапоуніуся неабходнымі кампанентамі» [9, с. 39]. Справа тут не столькі у слове абуць, тым больш што на аснове слова ФА не узнікае, колькі у вобразе дзеяння з лапцямі як відам абутку, характэрнага для чалавека, якога лічаць шжэйшым паводле сацыяльнага статуса, а абуць яго у лапці азначае мець перавагу над ім, тут абхггрыць, ашукаць і пад.

Своеасаблівай народнай этымалогшй можна назваць і тлумачэнне паходжання ФА у гэтым значэнш паводле вуснага народнага апавядання «пра хітрага і лоукага злодзея, які абуу у лапці украдзенага вала, каб не пакідаць слядоу і не даць магчьімасці высачыць і знайсці прапажу і злодзея» [16, с. 257], якое, тым не менш, выдатна ілюструе спосаб прадэманстраваць перавагу аднаго чалавека над другім паводле хітрай выдумю, якая, аднак, не знаходзіць станоучай ацэнкі. Вось чаму ФА, утвораная на аснове бытавой метафары, суадносіцца не толькі з антропным (праз кампанент абуць), прасторавым (праз кампанент у), касцюмным (праз кампанент лапці) кодамі культуры, але і з духоуным, з сукупнасцю тых маральных установак і уяуленняу, паводле якіх хітрасць, ашуканства, перавага аднаго чалавека у адносінах да другога не могуць быць узорам і ацэньваюцца негатыуна. ФА выступае у ролі стэрэатыпу, эталона х^рых дзеянняу, ашуканства.

Блізкай паводле асобных кампанентау да папярэдніх, але з ускладненай структурай праз увядзенне новага кампанента выступае ФА абуваць <сваё> сэрца у лапці `стращушы цярпенне, раззлавацца' (Л.-1: 48), якая, акрамя антропнага, прасторавага і касцюмнага кодау, праз кампанент сэрца выяуляе суаднесенасць яшчэ і з саматычным кодам культуры. І такі вобраз ФА ілюструе выкарыстанне яшчэ адной семантычнай прыкметы метафары «лапаць» - `грубасць, цемната, нявыхаванасць', паколькі у лапці як абутак, прызначаны для ног, што надзелены сімволікай «нізу», абуваюць сэрца, «выявіушы пры гэтым асацыятыуныя патэнцыі магчымасцяу такога абазначэння» [10, с. 141]. Метафарычны вобраз абуць сэрца у лапці азначае даць магчымасць чалавеку апусціцца (сувязь з архетыповым супрацьпастауленнем «верх - ніз»), бо лапці - гэта сімвал нізу і сацыяльнага, і псіхалагічнага) да выражэння злосці, выхаду чалавека з раунавагі як звычнага і таму станоучага псіхалагічнага стану і пераходу у стан нецярпення, раздражнення, злосці як адмоунага, чаму і служыць вобраз ФА праз найменне лапцей. А сэрца, якое абуваюць у лапці, абрана з улікам яго сшвалтацып - гэта `цэнтр эмоцый і пачуццяу чалавека'. Такім вобразам беларус пазначыу нябачнае абстрактнае паняцце - з' яуленне эмацыянальнага пачуцця раздражнення і злосці і дау яму адмоуную ацэнку. ФА набывае ролю стэрэатыпу, эталона адчування злосці, раздражнення.

Яшчэ адна семантычная прыкмета метафары «лапаць» як асобная сема ці адгалінаванне ад семантычнай прыкметы `нізкае сацыяльнае становішча' - `бескультур'е, адсталасць, нетактоунасць' паслужыла асновай для стварэння вобразау дзвюх прыслоуных ФА - ляпнуць як лапцем па балоце і ляпнуць як лапцем /лапцямі па цымбалах (Л.-1: 636) з агульным значэннем `вельмі недарэчна і нетактоуна'. Абедзве ФА служаць для выражэння неадабрэння, для адмоунай ащнкі якасці неабдуманага і недарэчнага у пэунай мауленчай сітуацыі выказвання чалавекам, якое, паводле метафарычных вобразау, ацэньваецца праз прыпадабненне з «гукавым» дзеяннем лапця. Толькі у адным выпадку негатыу ацэнкі маулення выводзіцца на аснове прыпадабнення выніку гукау палачкі, якой удараюць па струнах цымбалау, да вышкау удару лапцем, які такімі «музычнымі» уласцівасцямі не валодае; у другой ФА - з вышкам гуку, пляску лапцей пры хадзьбе па балоце. Кожная з прыведзеных ФА, акрамя касцюмнага кода культуры, суадносіцца яшчэ, як у першай, з прасторавым і з прыродна-ландшафтным кодамі праз кампаненты па балоце, дзе балота як элемент прыроднага ландшафту суаднесены «у міфапаэтычных уяуленнях з хташчным ярусам светабудовы, нячыстай сілай (часцей чортам), з ідэяй хаосу і дэструкцып», што яшчэ больш узмацняе адмоуную ацэнку усяго выразу [3, с. 39]. А у другой - з прасторавым і артэфактным кодамі праз кампаненты па цымбалах, дзе такім вобразам ФА на аснове метаніміі звязваецца мауленне чалавека (вусная форма яго праяулення) з музыкай інструмента, якая як вьісокі эталон маулення чалавека ад замены спецыяльнага прыстасавання у выглядзе палачак на лапці парушаецца. Выдатна гэта ілюструюць прыклады з мовы мастакоу, дзе скарыстаны ФА: Брахун ты!.. Менціш вот цэлы вечар попусту языком. Ляпаеш як лапцем па цымбалах! (Г. Далідовіч); Ціхан глянуу на сына, паківау галавой: «Ляпнуу языком як лапцем па цымбалах... Ці так можна пры людзях?» (М. Воранау). ФА выконваюць ролю эталона недарэчнасщ маулення, выказвання не да месца, груба, нетактоуна, не так, як трэба, як правільна і патрабуецца этыкай мауленчых зносін людзей.

Блізкімі да папярэдшх, толькі больш з ухілам паводле ацэнкі зместу мауленчай дзейнасці чалавека, у адрозненне ад формы і часу у папярэдніх, адзначаюцца дзеяслоуныя ФА плесці лапці і плесці кашалі з лапцямі `гаварыць абы-што, выдумляць' (Л-2: 224); плесці лапці (з кашалямі) // наплесці лапцей (з кашалямі) `гаварыць абы-што, малоць языком, малоць лухту' (Я.-1968: 312), якія выкарыстоуваюцца для выражэння неадабрэння, дакору і нават асуджэння чалавека паводле яго безадказнага, неабдуманага і пустога гаварэння. У аснове вобраза ФА ляжыць метафара, якая прыпадабняе мауленчую дзейнасць чалавека, які гаворыць абы-што, пустое, да пляцення лапцей, кашалей, што ва усведамленні чалавека не патрабуе вялікага розуму, актыв^ацып разумовай дзейнасці, як гэта характэрна і проста неабходна пры мауленчай дзейнасці чалавека (думай, што гаворыш). Не лішнім будзе адзначыць, што абраная лексема плесці у ФА успрымаецца з накладаннем прамога і пераноснага значэнняу гэтага дзеяслова - `перавшаючы (лазу, ніці, стужкі і інш.) злучаць у адно цэлае, вырабляць што-небудзь' (у нашым выпадку лапці, кашалі) і пераноснага `гаварыць што-н. без сэнсу, не думаючы' [15, с. 273], але усё ж з перавагай пераасэнсавання першага паводле метафары, якая прыпадабняе пляценне як злучэнне у адно цэлае да маулення як спалучэння слоу, словазлучэнняу, сказау у выказванне з пэуным зместам і сэнсам. ФА суадносіцца з касцюмным кодам культуры (праз кампанент лапці) і з антропна-дзейнасным (праз кампанент плесці) і выступаюць у ролі стэрэатыпнага уяулення пра пустату, беззмястоунасць дзеяння гаваруна, балбатуна.

А яшчэ вобразы гэтых дзеяслоуных, як і дзвюх папярэдніх прыслоуных ФА, суадносяцца з духоуным кодам культуры, з сукупнасцю маральных установак і уяуленняу, паводле якіх не да месца і нетактоунае ці пустое гаварэнне, выдумка, пляткарства як сутнасць маулення чалавека ацэньваюцца негатыуна, паколькі яны парушаюць мауленчыя нормы камунікавання людзей. ФА служаць эталонам ацэню мауленчай дзейнасці чалавека і перадаюць стэрэатыпнае уяуленне аб чалавеку, які характарызуецца пустатой, безадказнасцю свайго маулення.

Вобраз ФА плесці лапці скарыстаны для іранічнага выказвання і негатыунай ацэнкі не толькі мауленчай дзейнасці чалавека, але і любой работы - `рабіць зусім няумела', пра што сведчыць і прыклад выкарыстання ФА: Ён ізьвесна як работьііць: пляцець лапці (Ю.-1974: 250). У аснове вобраза ФА ляжыць тая ж метафара, паводле якой няуменне выконваць самы просты від работы прыпадабняецца да адсутнасці майстэрства у рабоце па пляценні лапцей, паколькі выраб іх не патрабуе вялікага умельства, гэта работа лиыцца самай простай і нескладанай. ФА выступае у ролі эталона вызначэння неадпаведнасці, нізкай ащнкі выканання самай простай работы.

Яшчэ адзін аспект, семантычная прыкмета метафары «лапаць» - `самая простая справа, прастата' выяуляецца пры утварэнш дыялектнай ФА шукаць /іскаць загваздку у лапці `займацца пустой, шкчэмнай справай' (Ю.-1977: 201).

У аснову вобраза пакладзена вядомая для фразеалогіі щэя бессэнсоунасщ, што і перадаецца вобразам, які не можа існаваць у рэальнасщ. Так як лапаць пляцецца з лыка, і «сам лапаць пры гэтым, па сутнасці, складаецца толькі з падэшвы, якая выступае маленькім дыванком, сплеценым з палосак лыка» [6, с. 269], то зразумела, што ніякіх загваздак там няма і быць не можа. Зауважым толькі пра выключнасць выбару кампанента загваздка (лексема загваздка - `спецыяльны шпень, які устауляецца у дзірку калёснай восі, каб не спадалі колы' [14, с. 299]), што па сваёй ролі у коле прыраушваецца да вяровак у лапцях: «бакі і насок такога лапця складаюцца з петляу, скрозь якія працягваецца вяроука, што завязвае лапаць і адначасова замацоувае яго на назе» [6, с. 269]. ФА выкарыстоуваецца для выражэння іранічных адносін да нязначнай справы, якой заняты чалавек толькі для выгляду дзейнасці, і выступае у ролі стэрэатыпа пустых заняткау, нікчэмнай працы. беларускі фразеалагічных абутак адзенне

У аснове пабудовы вобраза дыялектнай ФА у новых лапцях `з неістотнай абноукай' (Ю.-1977: 133), якая узыходзщь да архетыповага супрацьпастаулення «стары - новы», «невядомы - вядомы», ляжыць такая семантычная прыкмета лапця, як `малакаштоунасць, малазначнасць'. Вобраз ФА - гэта метафара, паводле якой абноука чалавека, што не мае вялікага значэння, не вызначаецца затратамі, вялікім коштам, прыпадабняецца да лапцей, з якімі звязана уяуленне як пра выраб, абутак, элемент традыцыйнага строю, які не патрабуе ні матэрыяльных затрат, ні якіх-небудзь грашовых сродкау (узгадаем пра лыка - матэрыял для іх), ні фЫчных і тым больш разумовых сіл (узгадаем аб прастаце працы пры іх вырабе). І таму быць у новых лапцях - гэта не паказчык чагосьці новага, значнага у адзенні ці увогуле у касцюме чалавека. ФА выкарыстоуваецца як фашчны выраз і выступае у ролі эталона нязначнай па кошце і ролі абноукі у чалавека і немагчымасці здзівіць, уразіць.

І апошняя з выдзеленых ФА з кампанентам лапаць - гэта ФА званіць у <разбітьі> лапаць `балбатаць, балабоніць' (Л.-1: 483); званіць у <разбтый> лапаць `выяуляць паказную заклапочанасць, цікавасць, патрэбу' (Ю.-1972: 256), вобраз якой служыць для гумарыстычнага ці іранічнага выказвання адносна балбатлівасці і несапрауднага, фальшывага інтарэсу, цікавасці ці патрэбы у чым- небудзь. І тут метафара «лапаць» выступае праз семантычную прыкмету `малазначнасць, неістотнасць, адсутнасць гуку'. Вобраз ФА пабудаваны па шырока вядомай мадэлі фразеалогіі, толькі з супрацьлеглай мэтай: тут замест настойлівага звароту увагі на тое, што выклшае трывогу (біць у званы, біць у набат), голаснага расказвання пра што-небудзь (званіць ва усе званы) ці нават настойлівай пахвальбы чым-небудзь (біць у літаурьі альбо званіць ва усе званы), даводзіцца пра балбатанне, балабонства ці хітры скрыты намер, наумыснае гаварэнне. У аснове ФА ляжыць метафара, паводле якой шмат, несупынна гаварыць, займацца пустымі размовамі прыраушваецца да звону у лапаць, і як нельга атрымаць звон, гукавое выражэнне ад удару аб лапаць (ды яшчэ разбіты, паводле факультатыунага кампанента), так і балбатанне, балабонства не мае сэнсу, не заслугоувае увагі ці сведчыць пра несапрауднасць, непраудзівасць намерау. ФА выступае стэрэатыпам балбатуна, балабона ці беспадстаунасці, неадпаведнасці слоу намерам іх выказвання альбо нават хітрасці, паказушнасці маулення прыстасаванца, хітруна.

Другі кампанент-найменне абутку - боты (рускія адпаведнікі сапог, башмак як варыянты) адзначаны у складзе некалькіх ФА, метафарычнасць вобразау якіх заснавана на прыпадабненні семантычных прыкмет, што выдзелены і замацаваны ва уяуленні чалавека за гэтым найменнем абутку.

Так, боты сімвалізуюць у супрацьлегласць лапцям заможнасць, магутнасць, сілу, незалежнасць, што і знайшло адлюстраванне пры утварэнш ФА пад ботам `у поунай залежнасці ад каго-н. (быць, знаходзіцца)' і `пад чыёй-н. уладай, пад прыгнётам (аказацца, стагнаць і пад.)' (Л.-1: 132) і яе варыянтау пад сапагом /башмаком `у поуным падпарадкаванні, залежнасці' (Ю.-1974: 216) і пад сапог /башмак `у поунае падпарадкаванне, залежнасць (трапляць, браць)' (Ю.-1974: 216). ФА суадносяцца, акрамя касцюмнага кода культуры, яшчэ і з прасторавым праз кампанент пад, які указвае на месцаразмяшчэнне ці накіраванасць дзеяння пад прадмет (параун. пад пятой, пад нагой). Лічаць, што вытокам ФА з'яуляецца звычай у многіх народау падаць ніц перад панам і ставіць яго нагу сабе на шыю ці на галаву, выражаючы гэтым сваё падпарадкаванне, паслухмянасць [1, с. 623]. Не аспрэчваючы гэта, дапоунім, што вобраз і сімволіка ФА мае больш глыбокія карані. Ва усякім разе «знаходжанне» пад ботам на аснове сімволікі гэтага віду абутку і створанага вобраза месцаразмяшчэння звязана найперш з старажытным архетыповым супрацьпастауленнем «верх - ніз», «добра - дрэнна». Нага, у прьіватнасці, ступня, выступае сімвалам «нізу», судакранаецца з зямлёю і служыць першым пасрэднікам ці сродкам на шляху на той свет. Зразумела, што гэта пераносіцца і на абутак нагі, які дадаткова характарызуецца сімволікай багацця, улады. Узгадаем пра абрадавыя традыцыі вясельнага цыкла, калі нявеста перад сном разувае свайго жаніха, тым самым прызнае яго уладу, перавагу. Немалаважна адзначыць, што вобраз ФА пабудаваны на аснове метаніміі - бот як частка называе цэлае - чалавека. У выніку ФА адлюстроувае стэрэатыпнае уяуленне аб падпарадкаванні, залежнасці ад каго-небудзь, што не знаходзіць станоучай ацэнкі.

Выразна адмоуную ацэнку нясе ФА лізаць боты /ногі /пяты /пяткі `падлізвацца, падхалімнічаць' (Л.-1: 649), якая служыць для выражэння пагарды да няшчырых, фальшывых паводзін прыстасаванца, падхаліма. Тут боты на аснове метаніміі як частка замяняюць ці прадстауляюць цэлае - чалавека, што выступае прадстауніком улады, багацця, перавагі праз сімволіку кампанента боты. Вобраз ФА даводзіць, што перад такім чалавекам другі уніжаецца, паддобрываецца да яго, падлізваецца, што асуджаецца праз выкарыстанне кампанента-дзеяслова лізаць, які не поунасцю страчвае сваё значэнне - `праводзіць языком па чым-небудзь' і вобраза ФА з ботамі ці іншым варыянтным найменнем «нізу» - ног, пят ці пяткау чалавека. ФА, акрамя антропнага і касцюмна-рэчавага кодау культуры, суадносіцца таксама з духоуным кодам культуры як з сукупнасцю маральных установак і уяуленняу, паводле якіх падхалімства, падлізванне, падладжванне служыць паказчыкам няшчырасці, пэуных намерау чалавека, якія падлягаюць ацэньвацца толькі негатыуна. Метафарычны вобраз ФА, дзе падхалімства, падлізванне, падладжванне прыпадабняецца да лізання ботау, выступае у ролі стэрэатыпнага уяулення аб падхалімстве, падлізванні з карыснымі мэтамі ці аб падхаліме і прыстасаванцы.

У аснове ФА два боты пара `абсалютна аднолькавыя, адзін не лепшы за другога' (Л.-1: 132) і яе дыялектным варыянце два сапагі пара `пра аднолькавых' (Ю .-1972: 184) пакладзена параунанне: як два боты выступаюць нераздзельнимі і падобнымі адзін на аднаго, так і людзі паводле рысау характару выяуляюць падабенства. ФА суадносіцца з лікавым кодам культуры праз кампаненты два і пара, апошні з якіх, у адрозненне ад лічэбнікавага кампанента два, што абазначае колькасць два чалавекі, падкрэслівае успрыманне аднолькавасці, падабенства. Гэта ФА выкарыстоуваецца для адмоунай ацэнкі, для выражэння неадабрэння такога падабенства, што ляжыць менавіта у аснове выбару «правобраза» - пары ботау, за якімі замацавана сімволіка, уласцівая назе як нізу, што судакранаецца з цёмным, з тым светам. ФА утрьімлівае метафару, у якой людзі прыпадабняюцца да пары ботау, што выступаюць вызначэннем, эталонам падабенства, поунай ідэнтычнасці. ФА выступае у ролі стэрэатыпнага уяулення аб людзях, вельмі падобных адзін да другога паводле паводзін, характару, поглядау не самых лепшых прадстаунікоу чалавецтва.

І яшчэ адно параунанне пакладзена у аснову ФА дурны як бот <з левай нагі> `вельмі, надзвычай (дурны)' (Л.-1: 131) ці дыялектнай ФА дурны як бот `някемлшы, тупы' (М.-К.-1972: 79), дзе бот як від абутку выступае маркёрам разумовых здольнасцей. І зноу у аснове ФА ляжыць метафара, паводле якой чалавек з яго нізкім узроунем разумовых здольнасцей прыпадабняецца да бота як знака касцюмнага кода культуры, дзе найменні адзення, абутку асэнсоуваюцца як знакі культуры, што указваюць на пэуны комплекс якасцей чалавека. У вобразе ФА выяуляецца сувязь з архетыповым супрацьпастауленнем «верх - ніз» і «левы - правы», і тут ніз асацыируецца з цемнатой, тым светам, зямлёй, нячысщкам^ а таму боту нададзены гэты негатыуны сэнс. А словы факультатыунай часткі ФА з левай нагі яшчэ больш падкрэсліваюць сему `дурны' праз вобраз пустаты бота, які зняты з нагі, а таксама з уяуленнем пра левы як адзінку бінарнай апазіцыі, што «адпавядае катэгорыям зла, нізу, захаду, поуначы, таго, што знаходзіцца за спінай чалавека, чужога, руху супраць сонца, смерці, жаночага пачатку» [8, с. 274]. ФА выступае у ролі стэрэатыпнага уяулення аб тупым, неразумным чалавеку.

Трэщ від абутку галошы (сёння гэта найменне `гумавага абутку, які адзяваецца паверх другога абутку для засцярогі ад гразі, вады' [13, с. 21]) - гэта запазычаная рэалш, вядомая з ХУШ ст., а яе лексічнае абазначэнне Узыходзіць да ням. Galosche ці франц. galoche, якое у сваю чаргу узыходзщь да лац. calopedia, што адпавядае грэч. kalopodion - `драуляны башмак' (ад kalon - `дрэва') [7, с. 161]. А як сведчыць Д. К. Зяленін, у якасці матэрыялу для вырабу абутку «усходнія славяне выкарыстоуваюць шкуры жывёл, дублёную шкуру ці, радзей, мех, кару дрэу і яшчэ радзей пяньковыя вяроукі, з якіх абутак плятуць, а таксама шэрсць для валення. Дрэва амаль не ужываецца» [4, с. 2677].

Тым не менш галошы выступаюць знакам касцюмнага кода культуры беларусау і на аснове гэтага скарыстаны пры утварэнні дзвюх ФА. Першая ФА садзіцца у галош `пацярпеушы няудачу, аказвацца у няёмкім, смешным становшчы' (Л.-2: 356) служыць для іранічнага выказвання пра асобу ці самой асобы пра сваё няёмкае ці смешнае становішча, а другая - садзіць у галош `ставіць у няёмкае, смешнае, бязвыхаднае становішча' (Л.-2: 357) скарыстоуваецца для наймення такога ж становішча у адносінах да другой асобы. У аснове вобраза ляжыць метафара, якая прыпадабняе няёмкае, смешнае становішча, у якое трапіу ці у якое паставілі чалавека, сядзенню у галошы, якое успрымаецца як смешнае, абразлівае, недарэчнае (параун. аднаструктурную ФА сесці у лужыну). Вынік канкрэтнай сітуацыі з пункту гледжання псіхалагічнага адчування пераносіцца на абазначэнне абстрактнага паняцця - адчування няёмкасці, смешнага становішча, ці нябачнае становіцца бачным. ФА такім чынам суадносіцца з антропным кодам культуры, і у вобразе ФА утрымлЬаецца уяуленне аб такой жыццёвай сітуацыі. ФА перадае стэрэатыпнае уяуленне аб няёмкім ці смешным становшчы, у якое чалавек можа трапіць сам ці паводле дзеяння другога.

Адметнасцю групы ФА, у складзе якіх маецца кампанент-найменне часткі, дэт^ абутку, з'яуляецца выбар таксама толькі трох лексем - абцас (каблук), падэшва (падметкі) і халява з ліку самых розных найменняу дэталей абутку (параун. галоука, кант, насок, рант і інш.), што, несумненна, тлумачыцца іх прыналежнасцю да знакау культуры, пра што і сведчаць ФА.

Так, ФА пападаць, трапляць пад абцас `у поуную залежнасць, падпарадкаванне' і быць, трымаць, апынуцца пад абцасам `у поуным падпарадкаванні' (Л.-1: 48), як і дыялектныя з варьіянтньїмі кампанентамі ФА пад каблук /пяту і пад каблуком /пятою (Ю.-1974: 205), далучаюцца да вышэй адзначанай ФА пад ботам як паводле структуры, так і значэння, толькі з адным адрозненнем у кампанентным складзе і семантыцы. Гэта наяунасць дадатковай семы `звычайна пра залежнасць мужа ад жонкі' і адпаведнага ужывання ФА у адносінах да такой залежнасці мужчыны ад жанчыны. ФА суадносяцца з прасторавым кодам культуры праз кампанент пад, што указвае на ніз размяшчэння - пад каблук ці пад каблуком, і узыходзяць да старажытнай апазщын «мужчына - жанчына». Менавіта выбар кампанента абцас /каблук змяняе акцэнты залежнасці увогуле любога чалавека ад каго-небудзь, як у ФА з кампанентам бот, на залежнасць мужыка ад жонкі, мужчыны ад жанчыны. Тут на аснове метаніміі - абцас /каблук як частка, дэталь абутку называе цэлае - жанчыну (абцас /каблук са старажытных часоу успрымауся як сімвал спакусы), і такім чынам даводзіцца пра уладу жанчыны над мужчынам. З улікам таго, што такая залежнасць не стасуецца, не адпавядае выпрацаванаму уяуленню пра месца і ролю мужчыны у сям'і, соцыуме, названыя ФА служаць для выражэння іроніі у адносінах да такога мужчыны, насмешкі і негатыунай ацэнкі такога становішча мужчыны. Гэты негатыу яшчэ больш усведамляецца, калі узгадаць, што вобразы ФА узыходзяць да архетыповай апазіцыі «верх - ніз» і «свой - чужы», дзе найменне дэталі абутку абцас /каблук сімвалізуе аб ніжняй частцы цела чалавека, дзе нага як сімвал «нізу» ці пята, як гэта наглядна ілюструе выкарыстанне варыянтнага кампанента у дыялектных ФА, што лшыцца ніжняй граніцай цела чалавека, якая заканчвае сабой «сваю» і у той жа час дакранаецца з зямлёй, з нізам, з «чужой», невядомай сферай. ФА выступае у ролі сімвала падпарадкавання, улады жанчыны над мужчынам ці залежнасці мужчыны ад жанчыны.

Яшчэ адно найменне дэталі абутку - падэшва (падметкі) зафіксавана у некалькіх дыялектных ФА, дзе варыянтны кампанент можна патлумачыць уплывам рускай мовы, у якой лексема падмётка называе частку падэшвы абутку да абцаса і адпавядае беларускай лексеме падносак.

Адзначым найперш тры блізкія паводле будовы і значэння ФА нагі /падэшвы /падметкі не варты /не варт /не стоіць `не ідзе ні у якае параунанне з кім, з чым, не заслугоувае увагі, нязначны у параунанні з кім, з чым' (М.-К.-1972: 153), падметкі /падмётка /нохця /нахця не стоіць `не заслугоуваць ніякай увагі' (Ю.-1974: 207) і у падметкі не гадзіцца `быць нічога не вартым' (Ю.- 1977: 134), якія узыходзщь да архетыповага супрацьпастаулення «верх - ніз». Вобразы ФА ствараюцца метафарай, паводле якой адсутнасць годнасці чалавека альбо малейшай увагі да яго у параунанні з іншымі людзьмі прырауноуваецца да ніжэй за вартасць падмётю, і на аснове метанімічнага атаясамлівання часткі і цэлага: нага як частка цела чалавека, а абутак ці яго частка як неад'емны атрыбут замяшчэння самога чалавека. Выбар падошвы /падмётю у якасці кампанента і асновы вобразау ФА абумоулены як сімволікай гэтай часткі абутку - шжэй ужо не можа быць паводле размяшчэння чалавека па вертьїкалі, так і яго роляй у касцюмна-рэчавым кодзе культуры як «знака» культуры для адмоунай ацэню, для выражэння высокай ступені негатыв. ФА выступаюць стэрэатыпам, эталанізаваным уяуленнем аб адным чалавеку у параунанні з іншымі і абазначэннем гэтага нічога не вартага чалавека у параунанні з шшымь

1ншы змест і адпаведна ацэнка укладваецца у ФА на хаду падмётК рваць /атрываць /атарвываць `выяуляць надзвычайны спрыт, лоукасць' (Ю.-1974: 148), якая суадносіцца, акрамя касцюмна-рэчавага, яшчэ з антропна-дзейнасным (праз кампанент рваць) і з прасторава-часавым (праз кампаненты на хаду). Вобраз ФА пабудаваны на аснове метафары, паводле якой наяунасць спрыту, лоукасці прыпадабняецца да адрывання падмёткі на хаду, ці таго спрыту і той хуткасці рваць, адрываць падмётю, якія як самая ніжняя частка абутку пры хадзьбе (на хаду) найменш даступныя, а таму такая работа патрабуе лоукасці, спрыту. Аднак, выбар падмётак як аб'екта дзеяння не дае магчымасщ ФА ужывацца для выражэння высокай ацэнкі дзеянням чалавека, тут можнаа гаварыць толькі пра канстатацыю факта і выражэнне здзіулення такім надзвычайным здольнасцям. ФА выступае у ролі эталашзаванага уяулення пра спрыт і лоукасць у чым-небудзь не зусім правільным, добрым.

Найбольш блізкай да папярэдняй ФА паводле выражэння ацэню выступае ФА хаваць падмётК `шпарка уцякаць пры нязначнай небяспецы' (Ю.-1977: 153), якая суадносіцца з дзейнасным кодам (праз кампанент хаваць), дзе імя дзеяння у яго спалучэнш перадае уяуленне чалавека аб ім, адносінах да яго і выступае у ролі «знака» культуры. У аснове вобраза ФА ляжыць метафара, паводле якой хаванне падмётак прыпадабняецца да уцёкау чалавека, якому пагражае небяспека. ФА выяуляе запамшальны вобраз дзякуючы дакладнаму выбару кампанента падмёткг. улік размяшчэння падмёткау, як і пяты, на ніжняй лініі судакранання чалавека з зямлёй, з тым светам, нячыстым гаворыць не аб самых высоюх якасцях ці рысах характару чалавека, і якім, як па аналогіі з пятой (узгадаем ахілесаву пяту паводле стражытнагрэчаскага міфа пра героя-паубога Ахіла), пагражае небяспека, бо маецца неабароненае месца, ці тое, за што чалавеку, які хавае падмётю, можа пагражаць небяспека, а таму неабходна іх хаваць - уцякаць, каб не застала небяспека. Як правіла, ФА выкарыстоуваецца для перадачы камічнасці сггуацып і выражэння дабрадушна-смешных адносін да такога уцекача. ФА выступае у ролі эталона паспешлівага уцякання каго-небудзь у сувязі з небяспекай, якая яму пагражае.

І адна дыялектная ФА утрымлшае кампанент-найменне часткі абутк, бота - халява, якая закрывае нагу ад ступні да калена: у халяву уступіць `заганарыцца пры змене грамадскага, службовага стану' (Я.-1968: 393). У аснову вобраза абрана метафара, якая прыпадабняе змену грамадскага, службовага стану кім-небудзь да яго абування у боты - уступіць у халяву, і скарыстана метанімія, калі частка - халявы замяняе цэлае - боты, якія вызначаюцца у адрозненне ад чаравікау, чобатау якраз халявамі (параун. парэмда Відаць пана па халяуках, дзе якраз і падкрэслЬаецца адметнасць і значнасць халявак як часткі ботау), і, як адзначалася, лексема боты надзелена сімволікай багацця, улады, сшы, а таму і гонару. ФА выкарыстоуваецца для выражэння адцення іроніі да чалавека, які са зменай статуса змяняе адносіны да іншых людзей, ставіць сябе вышэй за другіх. ФА перадае стэрэатыпнае уяуленне пра недалёкага і ганарыстага чалавека пры павышэнш яго грамадскага ці службовага стану.

Такім чынам, выдзеленыя ФА з кампанентам-найменнем абутку ці яго часткі найперш дапауняюць фразеалагічнае прадстауленне касцюмнага кода культуры беларусау. Адбор у якасці кампанентау пры стварэнні вобразау ФА толькі асобных найменняу абутку - боты /сапог /башмак, лапаць і галош ці іх частак - абцас /каблук), падмётк і халява сведчыць, што менавіта гэтыя лексемы у дафразеалагічньїм існаванні ужо набылі другаснае сімвалічнае значэнне, выступалі найменнямі пэуных сімвалау (сацыяльная няроунасць, беднасць, галеча, адсталасць, бескультур'е замацавана за лапцем, багацце, сіла, улада з ботам і інш.), былі знакамі культуры. А абраныя і створаныя з імі вобразы ФА набылі новую ролю і сталі адзінкамі не толькі мовы з іх адметнасцю называць, характарызаваць і ацэньваць, але знакамі «мовы» культуры, якія захоуваюць і перадаюць з дапамогай метафарызаваных вобразау эталанізаванае уяуленне пра абутак, і абутак як знак касцюмна-рэчавага кода культуры выражае розныя сэнсы пра чалавека і сэнсы ідэйна-маральнага зместу праз фразеалапчныя адзінкі мовы.

Бібліяграфічньїя спасьілкі

1. Бирих А. К. Русская фразеология. Историко-этимологический словарь / СПбГУ: Межкаф. словарный каб. им. Б.А. Ларина ; А. К. Бирих, В. М. Мокиенко, Л. И. Степанова; под ред В. М. Мокиенко. - 3-е изд., испр. и доп. - М. : Астель: АСТ : Люкс, 2005. - 926 с.

2. Волошиной В. Н. / Бахтин М. М. Слово в жизни и слово в поэзии. К вопросам социологической поэтики / Бахтин под масой. Вып. 5 (1). Статьи Круга Бахтина. - М. : Лабиринт, 1996. - С. 60-87.

3. Дучыц Л. Балота / Л. Дучыц, І. Клімковіч, У. Лобач, С. Санько // Міфалогія беларусау: Энцыкл. слоун. /склад. І. Клімковіч, В. Аутушка ; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. - Мінск : Беларусь, 2011. - 607 с. - С. 39-40.

4. Зеленин Д. К. Восточнославянская этнография / Д. К. Зеленин ; пер. с нем. К. Д. Цивиной ; примеч. Т. А. Бернштам, Т. В. Станюкович и К. В. Чистова. - М. : Наука. Главная редакция восточной литературы, 1991. - 511 с.

5. Ковшова М. Л. Семантика головного убора в культуре и языке. Костюмный код культуры / М. Л. Ковшова. - М. : Гнозис, 2015. - 368 с.

6. Красных В. В. Этнопсихолингвистика и лингвокультурология : курс лекций. - М. : Гнозис, 2002. - 284 с.

7. Краткий этимологический словарь русского языка / под ред. чл.-кор. АН СССР С. Г. Бархударова. - Изд. 3-е, испр. и доп. - М. : Просвещение, 1975. - 543 с.

8. Крук І. Левы / І. Крук // Міфалогія беларусау: Энцыкл. слоун. /склад. І. Клімковіч, В. Аутушка ; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. - Мінск : Беларусь, 2011. - 607 с.

9. Лепешау І. Я. Этымалапчны слоунік фразеалагізмау / І. Я. Лепешау. - Мінск : БелЭн, 2004. - 448 с.

10. Ляшчынская В. А. Фразеалагічная эмацыянальная канцэптасфера беларусау /

11. А. Ляшчынская. - Мінск : РІВШ, 2012. - 246 с.

12. Ляшчынская В. А. Культурная канатацыя фразеалагізмау з агульным значэннем `адзенне-абутак' / В. А. Ляшчынская // Беларус. лінгвістьїка. - 2015. - Вып. 74. - 19-29.

13. Телия В. Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и

14. лингвокультурологический аспекты / В. Н. Телия. - М. : Школа «Языки русской культуры», 1996. - 288 с. - С. 217.

15. Тлумачальны слоунік беларускай мовы : у 5-ці т. Т. 1: А-В. - Мінск : Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыу 1977. - 608 с.

16. Тлумачальны слоунік беларускай мовы : у 5-ці т. Т. 2: Г-К. - Мінск : Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыу 1978. - 768 с.

17. Тлумачальны слоунік беларускай мовы : у 5-ці т. Т. 4: П-Р. - Мінск : Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыу 1980. - 768 с.

18. Янкоускі Ф. М. Беларуская мова. - 3-е выд., дапрац. / Ф. М. Янкоускі. - Мінск : Выш. школа, 1978. - 336 с.

19. Birikh, A. K. (2005), Russian phraseology. Historical and etymological dictionary [Russkaja frazeologija. Istoriko-jetimologicheskij slovar'], Moscow, 926 p.

20. Voloshinov, V. N. / Bahtin M. M. (1996), A word in the life and a word in poetry. The issues of sociological poetics [Slovo v zhizni i slovo v pojezii. K voprosam sociologicheskoj pojetiki], Moscow, No 5 (1), pp. 60-87.

21. Duchy^ L. (2011), “Balota”. The Belarusian Mythology: The Encyclopedic Dictionary, [“Balota”. Mifalogija belarus^: Jencyklapedychny slownlk], Mrnsk, pp. 39-40.

22. Zelenin, D. K. (1991), The East Slavic ethnography [Vostochnoslavjanskaja jetnografija], Moscow, 511 p.

23. Kovshova, M. L. (2015), Semantics headdress in the culture and in the language. The code of the costume culture [Semantika golovnogo ubora v kul'ture i jazyke. Kostjumnyj kod kul'tury], Moscow, 368 p.

24. Krasnykh, V. V. (2002), The Ethnopsycholinguistics and cultural linguistics: lectures [Jetnopsiholingvistika i lingvokul'turologija: kurs lekcij], Moscow, 284 p.

25. The brief etymological dictionary of the Russian language (1975), [Kratkij jetimologicheskij slovar' russkogo jazyka], Moscow, 543 p.

26. Kruk, І. (2011), “Left”. The Belarusian Mythology: The Encyclopedic Dictionary [“Levy”. Mifalogija belarusaй: Jencyklapedychny slownik], Mrnsk, 607 p.

27. Lepeshau, І. Ja. (2004), The Etymological dictionary of Phraseology [Jetymalagichny slomik frazealagizmau], Mrnsk, 448 p.

28. Ljashchynskaja, V. A. (2015), The cultural connotation of phraseology with a total value of 'clothes - shoes' [Kul'turnaja kanatacyja frazealagizmaй z agul'nym znachjennem `adzenne- abutak'], Mrnsk, No 74, pp. 19-29.

29. Ljashchynskaja, V. A. (2012), The phraseological and emotional conceptosphere of Belarusians [Frazealagichnaja jemacyjanal'naja kancjeptasfera belarusau], Minsk, 246 p.

30. Telia, V. N. (1996), Russian phraseology. The semantic, pragmatic and lingvocultural aspects [Russkaja frazeologija. Semanticheskij, pragmaticheskij i lingvokul'turologicheskij aspekty], Moscow, 288 p.

31. The Explanatory Dictionary of Belarusian language: in 5-th v. Vol. 1 (1977), [Tlumachal'ny s^nik belaruskaj movy: U 5-ci t. T. 1: A-V], Mrnsk, 608 p.

32. The Explanatory Dictionary of Belarusian language: in 5-th v. Vol. 2 (1978), [Tlumachal'ny s^nik belaruskaj movy: U 5-ci t. T. 2: G-K], Mrnsk, 768 p.

33. The Explanatory Dictionary of Belarusian language: in 5-th v. Vol. 3 (1980), [Tlumachal'ny s^nik belaruskaj movy: U 5-ci t. T. 4: P-R], Mrnsk, 768 p.

34. Jankouski, F. M. (1978), Belarusian language [Belaruskaja mova], Mrnsk, 336 p.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Особенности фразеологической номинации одежды на материале тематического блока "Предметы материальной культуры диалектоносителей". Фразеологические единицы, называющие явления природы, растения; характеризующие человека по материальному положению.

    статья [16,9 K], добавлен 07.08.2014

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Тэкст з 10-15 звышфразавых адзінствау (абзацау, складаных сінтаксічных цэлых). Узаемадзеянне стылістычна нейтральных і афарбаваных моуных сродкау у падабраным тэксце, экстралінгвістычных (пазамоуных) і лінгвістычных фактарау.

    контрольная работа [17,7 K], добавлен 21.03.2009

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Языковая картина мира в лингвокультурологии, фразеология как ее часть. Методы и принципы исследования концепта во фразеологической картине мира. Фонетические и грамматические особенности фразеологизмов о мечте, а также лексико-семантическая специфика.

    дипломная работа [124,7 K], добавлен 25.07.2017

  • Понятие фразеологической единицы, характеристики функций фразеологической единицы. Существующие классификации фразеологических единиц. Особенности публицистического стиля. Использование фразеологических единиц в заголовках периодических изданий.

    курсовая работа [40,7 K], добавлен 14.03.2012

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.

    курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.