Першы беларускамоўны пераклад "Маленькага прынца": нацыянальны каларыт

Даследаванне перакладу на беларускую мову алегарычнай аповесці-казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы "Маленькі прынц", упершыню ўвасобленай на беларускай мове Эдзі Файрфлаўэрам. Разгледжаны і ахарактарызаваны лексіка-фразеалагічныя асаблівасці перакладу.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 20.02.2022
Размер файла 29,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Першы беларускамоўны пераклад “Маленькага прынца”: нацыянальны каларыт

Т.Р. Рамза доктар філалагічных навук, дацэнт

У артыкуле гаворка ідзе пра пераклад на беларускую мову алегарычнай аповесці-казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц” (1943), упершыню ўвасоблены па-беларуску Эдзі Агняцвет. Разглядаюцца лексіка-фразеалагічныя адметнасці перакладу Акцэнт зроблены на выяўленні спецыфічных рыс ідыястылю перакладчыцы ў беларускамоўнай версіі гэтай казкі і ўплыву на яго беларускай народнай творчасці.

Ключавыя словы: беларуская мова, пераклад, Эдзі Агняцвет, казка, “Маленькі прынц”, лексічныя адметнасці, выслоўі.

Ramza T. THE FIRST BELARUSIAN TRANSLATION OF “THE LITTLE PRINCE”: NATIONAL COLOUR

The article deals with the translation of the allegorical story-tale of Antoine de Saint-Exupery “The Little Prince” into Belarusian (1943), first embodied in Belarusian by Eddie Ahniacvet. Linguistic characteristics of the translation are considered including lexical and phraseological components. Emphasis is placed on identifying specific features of the translator's idiostyle in the Belarusian-language version of this tale and the influence of the Belarusian folk art on it.

Keywords: Belarusian language, translation, Eddie Ahniacvet, fairy tale, “The Little Prince”, lexical features, fixed expressions.

Уводзіны

Некалькі гадоў таму амаль адначасо- ва выйшлі дзве версіі дубляжу па-беларуску французскага мультьшлікацыйнага фільма “Маленькі прынц” (2015) па аднайменнай алегарычнай казцы Антуана дэ Сент-Экзюперы. Грунтам для беларускамоўнага дублявання мультфільма стаў пераклад гэтага твора Нінай Мацяш [1] у рэдакцыі 2017 г. Зміцера Коласа [2]. У электронных СМІ прайшлі звесткі, што ўпершыню на беларускую мову пераклад “Ма- ленькага прынца” зрабіла Ніна Мацяш. Падоб- ная інфармацыя адлюстравана і ў анатацыі да выдання 2019 г.: “На беларускай мове [казка] пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ні- ны Мацяш” [3, с. 2]. Аднак гэта памылковае сцверджанне: насамрэч “Маленькі прынц” загучаў па-беларуску яшчэ ў 1969 г. [4], выйшаўшы накладам у 16 000 асобнікаў, і кніга “за некалькі дзён стала бібліяграфічнай рэд- касцю” [5, с. 8]. Першаадкрывальніцай гэта- га твора для беларускамоўных чытачоў стала Эдзі Агняцвет, вядомая перадусім як дзіцячая пісьменніца, паэтэса і перакладчыца.

Мэта прапанаванага артикула - прадэ- манстраваць лексіка-фразеалагічныя ад- метнасці беларускамоўнага варыянта казкі Э. Агняцвет у параўнанні з арыгінальным (французскім) тэкстам А. Экзюперы і даць таму тлумачэнне. Такое супастаўленне дазволіць акцэнтаваць увагу не толькі ўласна на перакладчыцкай манеры Э. Агняцвет, але і на асаблівасцях самой беларускай мовы і яе нацыянальнай спецыфіцы.

Мастацкім перакладам, у тым ліку і на бе- ларускую мову, прысвечана дастаткова вялікая колькасць навуковых прац, аднак перастварэнне1 “Маленькага прынца” ў аўтарстве Эдзі Агняцвет ніколі не было прадметам лінгвістычнага аналізу Відаць, будзе правільным сказаць, што ўпер- шыню тэрмін перастварэнне адносна перакла- даў выкарыстаў Алесь Разанаў, калі апублікаваў Веліміра Хлебнікава па-беларуску. За выключэннем невялічкай газетнай рэцэн- зіі Н. Лапідуса [5] і артыкула Т.Р. Рамзы [6], у якім асобныя дэталі перастварэння Э. Агняцвет спара- дычна прыцягваюцца для пацвярджэння некаторых высноў адносна супастаўлення перакладу “Малень- кага прынца” Нінай Мацяш і дзвюх яго рэдакцый (2017 і 2019)., таму такое даследаванне з'яўляецца надзённым. Яго актуальнасць абумоўлена, з аднаго боку, агульнай тэндэнцыяй сучаснай лінгвістыкі да вывучэння тэксту як найвышэй- шай камунікацыйнай адзінкі, а з другога - не- дастатковай вывучанасцю мастацкага (пера- кладчыцкага) ідыястылю Эдзі Агняцвет.

Як вядома, Э. Агняцвет пісала і перакладала паэтычныя творы, і падавалася б, што празаічны “Маленькі прынц” нешта выпадковае. Аднак, як заўважыў у свой час Н. Лапідус, першы і адзіны рэцэнзент гэтага перакладу, “напісаная прозай, уся гэта казачная аповесць, з пачатку да канца, прасякнута паэзіяй самага высокага напалу” [5, с. 8].

Асноўная частка

Вынікі даследавання дазваляюць канста- таваць, што ў беларускамоўнай версіі Э. Аг- няцвет філасофская казка “Маленькі прынц” А. Экзюперы набыла своеасаблівы беларускі каларыт. Гэта праявілася як у лексіцы, так і ў сінтаксісе. Спынімся на найбольш паказаль- ных лексічных момантах Сінтаксіс перакладу - тэма асобнага даследавання, таму гэты аспект у артыкуле не закранаецца..

Адным з сэнсавызначальных персанажаў казкі з'яўляецца Ліс. Менавіта ён адкрывае Маленькаму прынцу найважнейшыя сакрэты чалавечых стасункаў і сяброўства. У пера- кладзе Э. Агняцвет ужыты назоўнік жаночага роду Лісіца, хаця ў французскай мове назоўнік мае мужчынскі род.

Такое разыходжанне ў родзе было істот- ным і пры перакладзе на рускую мову, пра што ўспамінае перакладчыца Нора Галь: “Калі “Маленькі прынц” друкаваўся ў нас упершы- ню, адбылася палкая спрэчка ў рэдакцыі: Ліс у казцы ці Лісіца - зноў-такі, жаночы род або мужчынскі? Хтосьці лічыў. што лісіца ў казцы - суперніца Ружы. Тут спрэчка ўжо не пра адно слова, не пра ружу, але пра ра- зуменне ўсяго вобразу. Нават болей, у пэўнай ступені - пра разуменне ўсёй казкі: яе інтана- цыя, афарбоўка, глыбінны ўнутраны сэнс - усё мянялася ад гэтай “дробязі”. А я ўпэўненая: біяграфічная даведка аб ролі жанчын у жыцці Сент-Экзюперы зразумець казку не дапамагае і да справы не мае дачынення. Ужо не кажу пра тое, што па-французску le renard мужчынска- га роду. Галоўнае, у казцы Ліс - перш за ўсё сябар. Ружа - каханне, Ліс - дружба, і верны сябар Ліс вучыць Маленькага прынца вернасці, вучыць заўсёды адчуваць сябе адказным за каханую і за ўсіх блізкіх і любімых” [7]. экзюперы беларуская файрфлаўэр пераклад

Успаміны Норы Галь былі апублікаваныя ў 1997 г, і, вядома, пра гэтую спрэчку не магла ведаць Э. Агняцвет, калі працавала над сваім перакладам. Аднак правамерна дапусціць, што назоўнік лісіца быў выкарыстаны перакладчы- цай цалкам асэнсавана, і таму ёсць некалькі вызначальных прычын. У беларускай мове маем два словы для называння гэтай драпежнай жывёліны: назоўнік мужчынскага роду ліс і назоўнікі-дублеты жаночага роду ліса / лісіца, што зафіксавана ў тлумачальных слоўніках беларускай мовы. Аднак лексема ліс значна саступае па частотнасці ўжывання словам жа- ночага роду ўжо, відаць, праз тое, што мае аб- межаванне ў значэнні - `самец лісы'; назоўнікі ліса / лісіца не маркіраваны ў слоўніках ука- заннем на пол. Факт перавагі частотнасці слоў жаночага роду пацвярджае і вусная народная творчасць, перадусім казкі і выслоўі. Калі пра- сачыць выкарыстанне саміх лексем у народных параўнальных беларускіх зваротах, то ліс саступае лісе / лісіцы ў пяць разоў (5 адзінак проці 25 [гл. 8]). Яшчэ больш паказальнымі з'яўляюцца беларускія народныя казкі пра жы- вёл: так, з 56-і казак Усяго ў гэтым томе, які належиш, да акадэміч- най серыі “Беларуская народная творчасць”, 181 казка, з якіх у 56-і згадваецца ліса / лісіца / ліс. 2 Далей пры цытаванні тэкстаў (перакладу арыгінала) будуць указвацца толькі старонкі, у якіх згадваецца гэтм звер, толькі 6 утрымліваюць слова ліс (і ў пе- раважнай колькасці з іх ён адмоўны персанаж, параўн.: ліс, што ўсіх грыз [гл. 9]). У астатніх 50-і казках ужываюцца лексемы жаночага роду лісіца / ліса, а таксама іх памяншальна-ласкальныя формы: лісічка, ліска, лісанька, лісачка, лі- сынька, лісухна. Можна меркаваць, што, якраз улічваючы такі факт - традыцыйны беларускі казачны жаночы вобраз лісы, перакладчыца ад- дала свой выбар лексеме лісіца.

Глыбінны філасофскі і жыццёвы сэнс каз- кі А. Экзюперы ад гэтага не змяніўся, паколькі сапраўдныя сябры вызначаюцца не фізічнымі, а сваімі маральнымі якасцямі - шчырасцю, вернасцю, уменнем у пэўны момант адчуць патрэбу ў сваёй прысутнасці (дапамозе, парад- зе і пад.), адказнасцю за свае словы, учынкі. І беларускі чытач (як маленькі, так і дарослы) канцэнтруе сваю ўвагу на сакрэце, адкрытым Маленькаму прынцу: “Ён вельмі просты: толькі сэрца ўсё пільна бачыць. Самае галоўнае схавана ад вока. <...> Будзь заўсёды адказны за ўсіх, каго прыручыў. Ты - адказны за сваю ружу...” [4, с. 68(у круглых дужках) па адпаведных выданнях [4 і 10].], а сябар (ліс) ці сяброўка (лісіца) гэта сказалі - не істотна.

Маленькі прынц - галоўны персанаж твора, і для яго наймення, акрамя ўласна petit prince, аўтар ужывае паўторную намінацыю. У арыгінале праз увесь тэкст праходзіць спа- лучэнне petit bonhomme, зрэдку ў спалучэн- ні з mon; аднаразова выкарыстана ацэначнае спалучэнне mon jeune juge (мой юны суддзя). Спалучэнне petit garcon (маленькі хлопчык) укладзена ў вусны Лісіцы, калі яна тлумачыць Маленькаму прынцу, што значыць “прыручаць” (яго выкарыстоўвае і апавядальнік у прысвячэн- ні Леону Верту і адносна сябе, калі ўспамінае дзяцінства); акрамя таго, дастаткова частотнае спалучэнне mon ami (мой друг / сябар).

У сваёй версіі перакладу Э. Агняцвет тры- маецца французскага тэксту, але беларускія адпаведнікі хаця і максімальна набліжаны да аўтарскіх словаўжыванняў, усё ж маюць выразную беларускую афарбоўку. Так, спа- лучэнне petit bonhomme перадаецца словамі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі: маленькі чалавечак, маленькі хлопчык, субстан- тываванымі прыметнікамі маленькі і малы (гл. табл. 1). Адзінкавы “дарослы” зварот мілы мой чалавек мае ўстойлівы характар і выражае шкадаванне, што суразмоўца не разумее сітуа- цыі і яе наступстваў: Мілы мой чалавек, наво- шта мне цяпер твая Лісіца? (71).

Табліца 1 - Адпаведнасць беларускіх лексем французскаму petit bonhomme

Original d'Antoine de Saint-Exupery

Пераклад Эдзі Агняцвет

Et j'ai vu unpetit bonhomme tout a fait extraordinaire... (10)

Or mon petit bonhomme ne me semblait.(12)

. et je dis aupetit bonhomme (avec un peu de mauvaise humeur) (14)

.le petit bonhomme me repondre (14)

D'ou viens-tu mon petit bonhomme? (23)

Mon petit bonhomme, il ne s'agit plus du renard (162)

---

Tu es injuste, petit bonhomme (175)

.pour y recevoir dans les bras mon petit bonhomme de prince. (182)

Petit bonhomme, tu as eu peur. (185)

Petit bonhomme, je veux encore t'entendre rire. (185)

Petit bonhomme, n'est-ce pas que c'est un mauvais reve. (186)

Ah! petit bonhomme, petit bonhomme, j'aime entendre ce rire! (185)

І ўбачыў маленькага, незвычайнага чалавечка. (6) .што гэты маленькі чалавечак заблудзіў... (6) і сказаў (з некаторай прыкрасцю) малому чалавечку (8) ---

Адкуль ты прыляцеў, мой маленькі? (10)

Мілы мой чалавек, навошта мне цяпер твая Лісіца? (71)

Я не хацеў, каб малы стамляўся (75)

Ты несправядлівы, мой добры чалавечак (76) .падхапіў на рукі майго хлопчыка, майго Маленькага прынца. (80)

Мой маленькі, ты напалохаўся. (81)

Мой маленькі, я хачу яшчэ раз паслухаць, як ты смяешся.. (81)

Мой маленькі, гэта ўсё - паганы сон. (81)

Ах, мой маленькі, мой хлопчык, як я люблю слухаць твой смех! (82)

Калі паглядзець на ілюстрацыі з табліцы, то відаць, што ў перастварэнні прыналежны займеннік мой у 2,5 разы перавышае колькасць ужыванняў mon у французскім арыгінале (10 проці 4). Больш за тое: пры прамым звароце лётчыка да Маленькага прынца ў беларуска- моўным тэксце сістэматычна выкарыстоўва- ецца займеннік мой, чаго няма ў французскім арыгінале. Тлумачэннем такой, на першы погляд, перакладчыцкай вольнасці Э. Агняцвет ёсць спецыфіка беларускай мовы, а ў прыватна- сці, пашыранасць у вусным народным маўленні звароткаў кшталту: а мой ты міленькі! а мой ты саколік! “Мой у складзе такога зваротку служыць збліжэнню моўцы і слухача, уключэн- ню апошняга ў асабістую сферу суб'екта” [11, с. 66], і таму ў такіх зваротах гэты займеннік не мае значэння ўласна прыналежнасці.

У сваім прамым значэнні прыналежны займеннік мой ужыты ў беларускамоўных спа- лучэннях, якія адпавядаюць французскаму mon ami. Адметнасцю тэксту Э. Агняцвет з'яўляец- ца той факт, што само спалучэнне перададзена па-беларуску па-рознаму (гл. табл. 2).

Табліца 2 - Адпаведнасць беларускіх лексем французскаму mon ami

Original d'Antoine de Saint-Exupery

Пераклад Эдзі Агняцвет

Mon ami sourit gentiment, avec indulgence (16) Et mon ami eut un nouvel eclat de rire (24)

Il y a six ans deja que mon ami s'en est alle avec son mouton (32)

Mon ami ne donnait jamais d'explications (34) Celui-la est le seul dont j'eusse pu faire mon ami. (115) Ce n'etait qu'un renard semblable a cent mille autres. Mais j'en ai fait mon ami... (155)

Mon ami le renard, me dit-il... (162) Tu seras toujours mon ami (189)

Мой друг міла і спагадліва ўсміхнуўся (8)

І тут мой друг зноў звонка засмяяўся (12)

.як мой маленькі друг разам са сваім баранчыкам пакінуй мяне (15)

Мой сябар ніколі не даваў мне ніякіх тлумачэнняў

(15)

Гэта, бадай, адзіны чалавек, з якім я мог бы пасябраваць (48)

Мая Лісіца была раней такая, як вы. <.> Але я пасябраваў з ёй.(67)

Мая сяброўка Лісіца. (71)

Ты заўсёды будзеш маім сябрам (82)

Як сведчаць приклади з табліцы, ары- гінальнаму mon ami ў беларускамоўным тэксце адпавядаюць спалучэнні мой (маленькі) друг, мой сябар, што гучаць з вуснаў лётчыка; а дзеяслоў пасябраваць і адпаведныя яму на- зоўнікі мая сяброўка і мой сябар выкарыстаны ў рэпліках Маленькага прынца. Здаецца, пака- зальна, што Э. Агняцвет адыходзіць ад ары- гінальнага тэксту і ўводзіць дзеяслоў пасябраваць (1) у канструкцыю з формай умоўнага ладу, калі размова ідзе пра ліхтаршчыка, з кім Маленькі прынц сапраўды мог бы пасябрава- ць, бо той “дбае не толькі аб сваёй уласнай асо- бе” (48), і (2) у дачыненні да Лісіцы, з якой ён ужо пасябраваў, і таму “яна цяпер - адзіная на свеце” (67). Дзеяслоў, як вядома, утрымлівае ў сабе “згорнутую сітуацыю” (пасябраваць - гэта `ўстанавіць адносіны, якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці'), таму такая знаходка Э. Агняцвет з дзеясловам закончанага трыван- ня падаецца вельмі ўдалай і адносна ліхтар- шчыка, і адносна Лісіцы.

У беларускай мове выкарыстоўваюцца абодва назоўнікі: і друг, і сябар, яны агульна- славянскія і па этымалогіі добра пасуюць ад- зін аднаму: друг “другі, у знач. такі ж, роўны, другі я, другі ты; блізкі” [12, с. 495], сябар па адной з этымалогій уключае значэнне `агуль- ны, супольны', а па другой звязаны з гоцкім `роднасць' [13, с. 135]. У любым выпадку сён- ня абодва словы ўжываюцца ў дачыненні да чалавека, якому давяраюць.

Пра нацыянальны каларыт сведчаць і такія словы, як усхапіцца, накрэмзаць, зняверыц- ца, вандраваць па свеце, усцерагчы ад бяды, люляць, замінаць, скакаць-хараводзіць, хата, хвіліна, штуковіна, хмызняк, прыгоды, аніво- дны, ушчэнт, на досвітку, раненька, трошкі, танюсенькі, дурненькая, пільная патрэба, ані кропелькі і шэраг іншых. Адны з іх адлю- строўваюць рэаліі беларускага жыцця (хата, комін, агарод, пустазелле, хустка, нетутэйшы і пад.), іншыя маюць выразную эмацыйна-экс- прэсіўную афарбоўку, уласцівую вуснаму беларускаму маўленню (аніводны, абы-калі, танюсенькі, малюсенькі, ушчэнт, хваравіты, пачварны, хітрыкі і пад.), шэраг адносіцца да этыкетных выразаў (калі ласка, бывайце, даруй! прашу прабачэння, будзьце ўважлівымі! дзень добры! З прыемнасцю!) і інш.

Несумненны нацыянальны каларыт надалі перастварэнню Э. Агняцвет ужытыя ёй беларускія выслоўі: фраземы: збіць з толку (6), трапляцца на вочы (22), адным махам (24) і інш.; параўнанні: усхапіўся, быццам адудару грому (6), як скамечаны мак на агародзе (25), тонкі, як палец (56) і інш.; прыказкі: кепскія твае справы (46),у п'янагаў вачах дваіцца (49) і інш., а таксама ўласна казачныя беларускія фразы-стэрэатыпы, як: Жыў ды быў Маленькі прынц. ... Тыя, хто ведае жыццё, зразумелі б, што ўсё гэта - чыстая праўда (15); Адна- го разу... (18) і інш, а таксама ўзмацняльныя паўторы: Доўга-доўга мы ішлі моўчкі; нады- ходзіла ноч, пачаліўспыхваць зоркі (71), ...тут можна любавацца захадам сонца кожную- кожную хвіліну! (48), Маленькі прынц мне ўсё-ўсё расказаў... (18) і інш.

Лінгвістычны аналіз дазваляе гаварыць пра два спосабы ўвядзення ў пераклад народных выслоўяў.

Першы спосаб найбольш пашыраны: пе- ракладчыца цалкам змяняе структуру сказа, перадаючы яго сэнс беларускай прыказкай ці прымаўкай (фраземай):

1) “З адкладу няма ладу, - сказаў мне пасля Маленькі прынц. - Прачнуўся раненька, памыўся, навёў парадаку хаце, - навядзі пара- дак і на сваёй планеце” (18).

Параўн. арыгінал: “C'est une question de discipline, me disait plus tard le petit prince. Quand on a termine sa toilette du matin, il faut faire soigneusement la toilette de la planete” (41).

2) Але славалюб не чуў (Аржаная каша сама сябе хваліць і нічога не чуе, апроч пахва- лы.) (37)

Параўн. арыгінал: Mais le vaniteux ne l'entendit pas. Les vaniteux n'entendent jamais que des louanges (87).

3) “Таму што брахлівы пасол аббрэша многа сёл, і ўсё пераблытаецца ў падручніках па геаграфіі. Ды і п'янства - чалавеку паган- ства (49).

Параўн. арыгінал: “Parce qu'un explorateur qui mentirait entrainerait des catastrophes dans les livres de geographie. Et aussi un explorateur qui boirait trop” (119).

4) “Няма чаго тут разумець, - сказаў ліх- таршчык. - Угавор даражэй за грошы (45).

Параўн. арыгінал: “Il n'y a rien a comprendre, dit l'allumeur. La consigne c'est la consigne” (110).

5) “Там добра - дзе нас няма”, - пра- мовіў стрэлачнік. (69)

Параўн. арыгінал: “On n'est jamais content la ou l'on est, dit l'aiguilleur” (159).

6) Калі вельмі хочуць паказаць сваю дас- ціпнасць, то мімаволі раскажуць пра грушы на вярбе... Расказваючы пра ліхтаршчыкаў, я трошачкі адышоў ад праўды (54).

Параўн. арыгінал: Quand on veut faire de l'esprit, il arrive que l'on mente un peu. Je n'ai pas ete tres honnete en vous parlant des allumeurs de reverberes (129).

7) Я доўга ламаў галаву пакуль не зразу- меў сутнасці пытання (17).

Параўн. арыгінал: Et il me fallut un grand effort d'intelligence pour comprendre a moi seul ce probleme (38).

Другі спосаб менш нашыраны (і гэта зразумела), бо неракладчыца ўводзіць бела- рускі тэкст (хаця ў арыгінале няма самой фразы), каб найбольш дакладна для беларускага чытача перадаць эмацыйны стан персанажаў - лётчика. Маленькага прынца, Лісіцы:

8) Я малюю і так, і сяк, і абы-як! Нарэш- це, я магу памыліцца ў нейкіх дэталях. Але вы ўжо даруйце мне (15).

Параўн. арыгінал: Je me tromperai enfin sur certains details plus importants. Mais ca, il faudra me le pardonner (35).

9) ...і ты зноў і зноў глядзеў, як нады- ходзіць змрок (нічога не абыходзіла зрабіць гэта) ... (21)

Параўн. арыгінал: Et tu regardais le crepuscule chaque fois que tu le desirais... (47)

10) “Куды ж ён пойдзе?” - “А хоць куды! Проста і проста, куды вочы глядзяць” (12).

Параўн. арыгінал: “Mais ou veux-tu qu'il aille!” - “N'importe ou. Droit devant lui...” (25).

Пойдзеш проста і проста - далёка не зойдзеш...” (12).

Параўн. арыгінал: “Droit devant soi on ne peut pas aller bien loin...” (25).

11) “Маё жыццё - аднастайнае. Я па- люю на курэй, паляўнічыя ганяюцца за мной. Усё роўна: круць-верць ці верць-круць! Усе куры падобныя адна на адну, і ўсе людзі - ад- нолькавыя. Гэта мне трошкі надакучыла” (63).

Параўн. арыгінал: “Ma vie est monotone. Je chasse les poules, les hommes me chassent. Toutes les poules se ressemblent. et tous les hommes se ressemblent. Je m'ennuie donc un peu” (148).

12) “Бачаннем жорава не зловіш. Толькі абтымможна даведацца, што прыручыш”, - сказала Лісіца (64).

Параўн. арыгінал: “On ne connait que les choses que l'on apprivoise”, dit le renard (149).

Часткова прыведзены фактычны матэры- ял тэксту Эдзі Агняцвет наглядна дэманструе “беларускасць” яе перастварэння французскага “Маленькага прынца”, і пры гэтым цалкам адлюстроўвае яго змест. “Трэба было валодаць вялікім тактам і пачуццём меры, каб выразна і глыбока перадаць своеасаблівасць арыгінала, за- хаваць эмацыянальна непаўторную індывідуальнасць Экзюперы, казачны і ў той час зусім рэальны і сучасны каларыт яго аповесці” [5, с. 8].

Заключэнне

Казка французскага пісьменніка набы- ла ў перакладзе, а дакладней, перастварэнні, Эдзі Агняцвет надзвычайны беларускі каларыт. Можна меркаваць, што адбылося гэта ў выніку сінтэзу некалькіх фактараў: (1) перакладчыца пісала паэтычныя творы для дзяцей, а таму зрабіла асноўны акцэнт на лёгкасць чытання і ўспрымання тэксту, надаўшы яму паэтыч- насць народнай беларускай казкі; (2) веданнем беларускай народнай творчасці, у тым ліку і разнастайных выслоўяў (прыказак, прымавак, параўнанняў, устойлівых эмацыйных выразаў і пад.), якія вельмі дарэчна ўведзены ў бела- рускі тэкст і якія цалкам натуральна гучаць як з вуснаў самога апавядальніка, так і яго герояў; (3) скіраванасцю на гутарковасць (вуснасць) і ў будове фразы, і ў выбары лексікі.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Сент-Экзюперы, А дэ. Маленькі прынц: казка: для мал. шк. узросту / А. дэ Сент-Экзюпе- ры; пер. з фр. Н. Мацяш; маст. І. Лобан. - Мінск: Юнацтва, 1989. - 95 с.

2. Сэнт-Экзюперы, А. дэ. Маленькі прынц / А. дэ Сэнт-Экзюперы; пер. з фр. Н. Мацяш; пад рэд. Зм. Коласа. - Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2017. - 108 с.

3. Сент-Экзюперы, А. дэ. Маленькі прынц / А. дэ Сент-Экзюперы; пер. з фр. Н. Мацяш; з мал. аўтара; падрыхт. тэксту М. Новік. - Мінск: Папуры, 2019. - 128 с.

4. Сент-Экзюперы, А. дэ. Маленькі прынц. малюнкамі аўтара / А. дэ Сент-Экзюперы; пер. з фр. Э. Агняцвет. - Мінск: Беларусь, 1969. - 88 с.

5. Лапідус, Н. Экзюперы па-беларуску / Н. Лапідус // Літаратура і мастацтва. - 1970. - снеж. - С. 8.

6. Ramza, T. Evolutions lexico-grammaticales dans l'usage du Belarussien de la periode post- Sovietique / T. Ramza // Slovo. - 2021. (у друку)

7. Галь, Н. Под звездой Сент-Экса / Н. Галь. [Электронный ресурс] Режим доступа: http:// www.vavilon.ru/noragal/saintex.html. - Дата доступа: 12.12.2020.

8. Слоўнік беларускіх народных параўнан- няў / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад. Т. В. Валодзі- на, Л. М. Салавей; навук рэд. В. М. Макіенка. - Мінск: Беларус. навука, 2011. - 482 с.

9. Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / Акад. навук Беларускай ССР, Ін-т мастацтвазнаў- ства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск: Навука і тэхніка, 1971. - 496 с.

10. французский язык с Маленьким Принцем: Antoine de Saint-Exupery. Le petit prince. Адаптировал Илья франк. [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://franklang.ru/dfree/ Saint_Exupery_Le_Petit_Prince_M.pdf. - Дата доступа: 14.12.2020.

11. Норман, Б. Ю. Лингвистическая прагматика (на материале русского и других славянских языков): курс лекций / Б. Ю. Норман. - Минск: БГУ, 2009. - 183 с.

12. Даль, В. Толковый словарь живого великорусского языка: т. 1-4. - М.: Рус. яз., 1978. - Т. 1: А-3. - 699 с.

13. Этымалагічны слоўнік беларускай мо- вы / уклад.: М. Я. Абрагімовіч [і інш.]; гал. рэд. Г. А. Цыхун. - Мінск: Беларус. навука, 2010. - Т. 13: С-Т. - 351 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.

    контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

  • Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.

    курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.