Рэтраспекцыйная і праспекцыйная накіраванасць парэнтэтычных канструкцый у мастацкіх творах У. Караткевіча
Багатыя стылістычныя магчымасці - асаблівасць сінтаксісу сучаснай беларускай мовы. Парэнтэзы-асаблівыя эгацэнтрычныя знакі таго, хто гаворыць. Рэтраспекцыя - метад аб'яднання формы моўнага выразу. Адметныя рысы індывідуальнага стылю У. Караткевіча.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.03.2022 |
Размер файла | 22,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Размещено на http://www.allbest.ru
Рэтраспекцыйная і праспекцыйная накіраванасць парэнтэтычных канструкцый у мастацкіх творах У. Караткевіча
Ю.С. Заблоцкая
Ю.С. Заблоцкая аспірант Магшёусю дзяржауны ушверстгэт імя А. А. Куляшова
У артикуле разглядаюцца рэтраспекцыйныя і праспекцыйныя узаемаадносты паміж асноунымзместам сказа іпарэнтэтычнымі канструкцыяміумастацкіхтэкстах У. Караткевіча. Звесткі, пададзеныя парэнтэтычна, па-першае, вылучаюцца у новую аутаномную адзінку унутры сказа з прычыны іх важнасці для асэнсавання папярэдняй або наступнай тфармацын; па-другое, гэтыя звесткі менш ктотныя у адносінах да сказа, бо нясуць менавіта дадатковую тфармацыю, пры гэтым не засланяючы асноуны змест сказа; па-трэцяе, гэта можа быць проста нейкая спадарожная заувага пісьменніка, “думкі услых” або проста “рабочыя памяткі”. Робяцца высновы аб тым, што парэнтэтычныя канструкцыі могуць не толькі мецьрэтраспекцыйныя, праспекцыйныя і рэтраспекцыйна-праспекцыйныя сувязі, але і спыняць паслядоунасць падзей, адлюстраваныху асноунай частцы паведамлення. Праведзены аналіз дазваляе гаварыць як аб агульныхрысах катэгорый рэтраспекцын і праспекцып у творах У. Караткевіча, так і пра асаблівасці тдывуальнага стылю пісьменніка.
Ключавыя словы: тэкст, парэнтэза, парэнтэтычныя канструкцш, устауныя канструкцш, індьівідуальньї аутарскі стыль, рэтраспекцыя, праспекцыя.
Zablotskaya Y. RETROSPECTION AND PROSPECTION AS WAYS TO LINK THE CONTENT OF THE MAIN SENTENCE AND THE CONTENT OF PARENTHETICAL CONSTRUCTIONS IN V. KOROTKEVICH'S LITERARY WORKS.
The article is devoted to the analysis of retrospective and prospective relationships between the main content of the sentence and parenthetical constructions in V. Korotkevich s literary works. Firstly, the information submitted as parenthetical stands out as a new autonomous unit within the sentence because of the importance for understanding previous or subsequent information; secondly, this information is less significant in relation to the sentence as this part carries additional information, without obscuring the main content of the sentence; and, thirdly, it may be some writer's remark , "thoughts aloud" or just "working memos". It is concluded that parenthetical constructions can not only have retrospective, prospective, and retrospective-prospective connections, but also stop the sequence of events reflected in the main part of the text. The analysis allows to speak about the general features of the categories of retrospection and prospection in V. Korotkevich's works, as well as about the features of the writer's individual style.
Keywords: text, parenthesis, parenthetical constructions, introductory constructions, inserted constructions, writer's individual style, parenthesis sentences, retrospection, prospection.
Уводзіньї
Багатыя стылютычныя магчымасщ з'яуляюцца адной з асаблівасцей сінтаксісу сучаснай беларускай мовы. “Парэнтэза прадугледжвае уключэнне у асноуны сказ канструкцын (слова, словазлучэння ці сказа), звязанай з ім не граматычна, а змястоунаасацыятыуна” [1, с. 79]. Варта адзначыць, што парэнтэтычныя канструкцын гэта асаблшы элемент ускладнення сінтаксічнай структуры сказа, які выкарыстоуваецца з мэтай “актуалиацын шдывальна-аутарсюх каментарыяу” [2, с. 6], гэта значыць, яны дапамагаюць абудзіць уяуленне на аснове тэксту (аутара, апавядальніка) і наладзіць сувязь з чытачом. “Парэнтэзы гэта своеасаблшыя эгацэнтрычныя знакі прысутнасщ таго, хто гаворыць, мэта-выказванні другаснага сінтаксічнага узроуню, убудаваныя у першаснае выказванне” [3, с. 92].
“Парэнтэтычныя канструкцын структурна і функцыянальна разнастайныя, аднак аб'яднаны агульнай функцыяй выражэння суб'ектыунай мадальнасці, якая перадаецца асаблівай суб'ектыуна-мадальнай формай (канструкцыяй), гэта значыць, перадае адносшы таго, хто гаворыць, да таго, што сказана, а таксама уключэннем у сказ дадат ковай шфармацыц актуальнай аутарскай заувагі” [4, с. 304].
“Уключанасць парэнтэз у структуру другога сказа прыводзщь да таго, што яны афармляюць выказванні, якія знаходзяцца у розных сэнсавых плоскасцях з асноуным сказам і, не з'яуляючыся яго неабходным кампанентам, тым самым нарошчваюць яго сэнсавы аб'ём, фарміруючы другі, дадатковы, план апавядання, які характарызуецца перадачай самых разнастайных сэнсау” [5, с. 142]. У аснове парэнтэзы, як адзначае В.У Русак, “ляжаць уласщвыя гутарковай мове пераходы ад аднаго паведамлення да другога, прыпамшанш, заувагі, што узнікаюць па асацыяцыт <...> Парушаючы плаунасць тэксту, яго лшейныя сштаксшныя сувязі, гэтыя структурныя адзінкі, з аднаго боку, развіваюць інфармацыйны план асноунага паведамлення, сігналізуюць пра наяунасць пэуных канатацый, а з другога боку, адметна характарызуюць аутарскае мауленне, а значыць, выступаюць як сродак шдьшідуалізацьіі аутарскага маулення і дазваляюць больш поуна ахарактарызаваць індывідуальную мастацкую сютэму” [6, с. 37]. Пры гэтым “у мастацкім тэксце не бывае выпадковых элементау, кожны з гэтых элементау выкарыстоуваецца аутарам для рэалпацыи пэунай ідэйна-мастацкай задумы, разумець якую важна для адэкватнага успрымання напісанага” [7, с. 59]. Устаука “спыняе лінейны ход апавядання, адводзіць яго на другі надапавядальны ярус, будуе паралельную сюжэтную лінію, прыводзщь у рух катэгорыі праспекцыі і рэтраспекцыи” [8, с. 202].
Варта зауважыць, што парэнтэтычныя канструкцыі уводзяцца у канву тэкста з мэтай, якая падпарадкоуваецца мастацкай задуме пісьменніка. Такія канструкцыі хоць і ускладняюць сінтаксічную структуру сказа, але і спрашчаюць працэс разумення усяго тэкста у цэлым. Парэнтэтычныя канструкцый з праспекцыйнай і рэтраспекцыйнай накіраванасцю пераносяць чытача з адной плоскасці апавядання у другую, захоуваючы пры гэтым яднанне паміж асноуным зместам сказа і парэнтэзай.
Асноуная частка
Большая частка парэнтэтычных канструкцый адносіцца да неабавязковых сінтаксічных элементау, інакш кажучы, іх выкарыстанне цалкам залежыць ад намерау аутара, ад яго жадання выказаць той ці шшы сэнс, эмоцыю, ад імкнення уздзейнічаць на чытача [9, с. 173].
Тым не менш парэнтэтычныя канструкцый у любым выпадку у той ці іншай ступені суадносяцца з асноуным зместам сказа. Пры гэтым такія суадносшы могуць мець розную “вагу”. Змест уставак можа быць важнейшым за змест асноунага сказа, з'яуляцца носьбітам дадатковай інфармацыі або проста быць спадарожнай заувагай. Устаука валодае пэунай сэнсавай самастойнасцю, але не можа быць правільна вытлумачана па-за кантэкстам асноунага сказа.
Разнастайныя спосабы выражэння рэтраспекцыйных і праспекцыйных узаемаадносін парэнтэз з асноунай часткай тэксту дазваляюць успрымаць іх як сродкі фарміравання індывідуальнага аутарскага стылю. Для аналізу узяты мастацкія творы У Караткевіча, у якіх змястоуная накіраванасць парэнтэтычных канструкцый вызначаецца сісгамнасцю, выразнасцю, паслядоунасцю. Зроблена выбарка парэнтэтычных канструкцый з наступных творау: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Хрыстос прызямліуся у Гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”.
Адметнае пунктуацыйнае афармленне парэнтэтычных канструкцый прымушае звярнуць увагу на спецыфічна аформленую інфармацыю, прачытаць дадатковыя заувагі з асаблівай штанацыяй. Часта такія заувагі з'яуляюцца вельмі важнымі, а форма іх адлюстравання успрымаецца як выдатны спосаб сумяшчэння розных шфармацыйных блокау. 1нфармацыйная насычанасць парэнтэтычных канструкцый выкткае адчуванне, што пісьменніку цесна у межах уласнага тэксту.
Парэнтэтычныя канструкцыі дазваляюць аутару дзяліць тэкст такім чынам, каб, не перарываючы асноуную плынь часу, устауляць у тэкст важныя з пункту гледжання разумення сэнсу і успрымання сюжэту адступленні, якія або адсылаюць да мінулага, або будуць расшыфраваны у будучыні. Пры гэтым апавядальнік не мяняецца, а сама устаука успрымаецца як спроба пісьменніка спынщь, удакладніць самога сябе. Такі прыём можна расцэньваць як своеасаблівую маніпуляцыю увагай і успрыманнем чытача.
Варта адзначыць, што характэрнай асаблівасцю шдывщуальнага аутарскага стылю У Караткевіча з'яуляецца спосаб, калі аутар “мяняе вектар” значнасці двух планау, выносячы найбольш важную інфармацыю ва устауную канструкцыю. Разгледзім наступны прыклад:
Я глядзеу на цьірьімонію знаёмства (некаторыя з гэтых блізкіх суседзяу ніколі не бачьіліся і, напэуна, не пабачацца больш стары палац, можа, упершыню за 18 год бачыу такі наплыу гасцей) (“Дзікае паляванне караля Стаха”).
Можна меркаваць, што пісьменнік лічьіць важнай шфармацыю, у якой змяшчаюцца звесткі пра суседзяу, а не тое, што ідзе працэс назірання за цырымошяй. Істотнасць спецыфшна аформленай думкі знаходзіць пацвярджэнне далей, дзе апісваюцца згаданыя суседзі:
<...> Я бачыу замасленыя твары, якія галантна усміхаліся, бачыу вусны, якія цягнуліся да рукі гаспадыт. Калі яны нахіляліся, святло падала зверху, і насы здаваліся надзіва доугімі, араты правалетімі. Яны бязгучна дрыгалі нагамі, схіляліся, бязгучна гаварылі, і у іх вирасталі насы, пасля усміхаліся і адпливалі далей, а на іх месца тилі усё новыя, новыя.
Варта адзначыць, што пры гэтым устаукі у мастацкім творы дапамагаюць перамяшчаць апавяданне у прасторава-тэмпаральным плане. Яны разрываюць лінейнае разгортванне тэксту, пераключаюць увагу чытача то да падзей, што здарылюя, але маюць сувязь з сучаснасцю, то да падзей, якія яшчэ будуць адбывацца. У залежнасці ад накіраванасці зместу можна вылучыць наступныя групы парэнтэтычных канструкцый у творах У. Караткевіча:
Парэнтэтычныя канструкцыи з рэтраспекцыйнай накіраванасцю. Рэтраспекцыя, паводле І.Р. Гальперына, “аб'ядноувае формы моунага выражэння, якія адносяць чытача да папярэдняй змястоуна-фактуальнай інфармацыі” [10, с. 106]. Парэнтэтычныя канструкцыи, дзе “уключаецца” мінулае (у адносінах да таго, пра што гаворыцца у асноуным сказе), надаюць мастацкаму часу у творах У Караткевіча прыкмету гнуткасці, пераходу ад аднаго тэмпаральнага пласту да другога, нават нейкую усеабдымнасць. Пры гэтым узаемаадносіны паміж рэтраспекцыйнай парэнтэтычнай канструкцыяй і зместам асноунага сказа у творах пісьменніка могуць, на першы погляд, адсутнічаць. Аднак такое уражанне будзе памылковым, пацвярджэннем чаго будзе наступны прыклад:
Сто разоу з таго часу перачытвау я гэтую легенду, напісаную нагуным і узнёслым стылем рамантыка (харошыя яны бмлі людзі, сумленныя аж да святасці, чыстыя да апошняга, не даносчыт, не паршыуцы!) Сто разоу учытвауся у радкі, то няладныя, а то й зусім някепскія. Нават, для зручнасці, пераклау усё гэта на сваю мову, дарма што з юнацтва не пэцкау рыфмамі паперу (“Чорны замак Альшанскі”).
У працытаваным прыкладзе устаука падае “мінулую” шфармацыю, не адлюстраваную у змесце асноунага сказа, чым, на першы погляд, парушае лагічную паслядоунасць падзей і выклжае эфект нечаканасці. Але тым больш моцнай з'яуляецца такая канструкцыя. Яна накіравана на акцэнтаванне думак аутара і на пэуны час авалодвае увагай чытача, дзякуючы чаму выключаецца аутаматызм успрымання напісанага.
Прааналізуем яшчэ адзін прыклад:
Што ж, няудзячная жанчына. Як многія з іх. Нездарма яе біскуп Геранім з Кладна папракау Уцяклі, скарб пабраушы. Суддзя Станкевіч (а вы ведаеце, тады суддзя почасту быу і следчы), сярэдневяковы беларускі Холмс (а ён быу чалавек для тых часоу гуманны, катаванні, рэч тады звычайную, прымяту толькі два разы у жыцц), пагоню спыту, а тады і сам магнат пакаяуся, што быу у гневе (“Чорны замак Альшанскі”).
Пісьменнік уводзіць рэтраспекцыйную устауку з мэтай зрабіць паузу у лшейным разгортванні апавядання, дапоуніць апавяданне, здавалася б, зусім непатрэбнай інфармацыяй. Аднак такі манеур дапамагае чытачу не проста даведацца, хто спьініу пагоню, але і што з сябе уяуляу гэты чалавек. Зауважым, што У Караткевіч у адным сказе выкарыстоувае не проста канструкцыю, якая з'яуляецца прыдаткам (“ Суддзя Станкевіч <...> сярэдневяковы беларускі Холмс <... >), але і двойчы звяртаецца да устаукі, што дазваляе прывесці дадатковыя звесткі пра суддзю і памножыць іх.
Парэнтэтычныя канструкцыі з праспекцыйнай накіраванасцю. Праспекцыйная устаука паказвае на падзеі, якія адбудуцца (ці, што цалкам магчыма, не адбудуцца) пры пэуных умовах. Яна заклікана задзейнічаць здольнасць творча думаць, фантазіраваць, уяуляць у думках развіццё падзей і прадбачыць іх вынік. І.Р Гальперын называе праспекцыю “адным з прыёмау апавядання, які дае чытачу магчымасць ясней уявіць сабе сувязь і абумоуленасць падзей і эшзодау. Ведаючы, што адбудзецца у далейшым, ён глыбей пранікае у змястоуна-канцэптуальную інфармацыю, паколькі сучаснае паустае перад ім у некалькі шшым плане” [10, с. 112]. Такія канструкцыи неабходныя для успрымання асобных фактау
Разгледзім прыклад:
Бо я верыу. Верыу гэтым устрывожаным вачам, злёгку скрыуленаму роту, неспакойным пальцам, нервовай спіне, напятай, як лук (вось-вось выскачыць звер) (“Чорны замак Альшанскі”).
У працытаваным прыкладзе перад чытачом выразна паустае вобраз не аутара, а яго субяседніка. Эмацыйны стан героя да такой ступені нестабшьны, што увесь яго выгляд гаворыць пра магчымасць нервовага зрыву, пра “перараджэнне”, што і ілюструе праспекцыйна накіраваная устаука. На такі напружаны стан персанажа невыпадкова была акцэнтавана увага У Караткевіча. У такім выпадку чытач нібы сам становіцца не толькі удзельнікам дыялогу, але відавочцам стану персанажа паміж “нармальнасцю” і “зрывам”.
Разгледзім яшчэ адзін прыклад:
Бліснула наперадзе яшчэ чыстая, непазелянелая вада (гэта прыйдзе пазней, з цеплынёй): рэчка не рэчка, а хутчэй рукау рэчт, ператвораны калісьці у роу (“Чорны замак Альшанскі”).
На першы погляд здаецца, што парэнтэтычная канструкцыя не уключае у сябе нейкіх значных звестак. Аднак шфармацыя, якую змяшчае устаука, не толькі паказвае на час года, у які адбываюцца падзеі, але і дазваляе чытачу уявіць, нават убачыць малюнак прыроды праз некаторы час. У такім выпадку праспекцыйная устаука разам з асноуным сказам становіцца максімальна нагляднай і носіць шюстрацыйны характар.
Не менш щкавы выпадак, калі устауная канструкцыя мае далёкую праспекцыйную накіраванасць:
Па-першае, тайныя справы (доуга ім яшчэ быць тайньїмі, хай не спадзяецца, і добра, калі год праз восемдзесят можна будзе узняць забрала і адкрыта назваць дамініканскую капліцу езуіцкай, якой яна, фактычна, вось-вось будзе, або, ні на каго не зважаючы, узвесці вялгзны новы касцёл); па-другое, думы аб тым, як, акрамя невялічкай сваёй дамініканскай школкі, прыбраць у рукі, хай сабе і непрыкметна, парафіяльную ды царкоуную школы (“Хрыстос прызямлся у Гародні”).
З праілюстраванага прыкладу становіцца ясна, што устаука нацэлена на далёкую перспектыву (“год праз восемдзесят”), калі, хутчэй за усё, ужо не будзе апавядальніка. Пры гэтым актыуным “удзельнікам” будучыш, да якога накіравана шфармацыя, становіцца ужо чытач. Менавіта ён можа ацаніць змешчаныя у парэнтэзе звесткі на прадмет іх дакладнасці, падумаць, ці удалося аутару прадбачыць будучыню, паразважаць над тым, якой яна стане.
Парэнтэтычныя канструкцьіі з праспекцыйна-рэтраспекцыйнай накіраванасцю. Адметнай рысай індывідуальнага стылю У Караткевіча з'яуляецца выкарыстанне парэнтэтычных канструкцый, якія могуць “адсылаць” да падзей, дзеянняу або з'яу, якія ажыццяулялюя у млым, але маюць значэнне для будучыні. Канструкцый такога плану неабходныя для разумення не проста адзінкавага факта, а цэлага блока шфармацыи. Напрыклад:
Пакуль на бабінцьі рьіхтаваліся, купель ставілі, пакуль тое -- матуля з кумою ды мной пайшлі па цвінтарьі прайсціся. Цвінтар там вялікі. Падьішлі да магільї Леакадзіі Купчэускай, швагеркі ялаускага пана (яна маладая памерла, і усе казалі, што матуля чьімсьці на яе падобная была, толькі прыгажэйшая, і таму маці заусёды там спинялася). Стаяць («Каласы пад сярпом тваім»).
Змест устаукі адсылае да успаміну, выклжанага словамі трэщх асоб пра падабенства жывой і мёртвай. Пісьменнік уводзіць рэтраспекцыйную устауную канструкцыю з мэтай тлумачэння учынку маці, выкліканага, магчыма, не столькі патрэбай ушанаваць памяць памерлай сваячкі, а колькі жаданнем убачыць сябе у ёй. Устаука, з аднаго боку, з прычыны сваёй функцыянальнай значнасці, мае рэтраспекцыйны характар, але, з другога, нельга адмауляць і праспекцыю, таму што “мінулае” мае непасрэдны уплыу як на пастаянныя наведванні магілы Леакадзіі Купчэускай, гераіні твора У Караткевіча, так і на эмацыйны і душэуны стан жанчыны.
Заслугоувае увагі яшчэ адзін прыклад:
Чалавек насіу кепку казьірком назад (пасля я даведауся, што гэта адна з яго заусёдных адзнак, нават калі ён не быу у мучным пыле, а не хвілінни каприз), і вакол яго круціліся дзясяткі два сабакусякага росту і масці і пераважна дрэннай пародьі (“Чорны замак Альшанскі”).
Для мастацкіх творау У Караткевіча наогул характерна шматступеннае уключэнне парэнтэтычных адзінак, аднак працытаваны прыклад усё ж можна успрымаць у шшым плане. Нягледзячы на тое што катэгорыи рэтраспекцыи і праспекцыи непарыуна звязаны, назіраецца відавочная асаблівасць: у адносінах да асноунага зместу сказа устаука носіць праспекцыйны характар (апавядальнік даведаецца пра штосьці у будучыні), але калі разглядаць увесь сказ у цэлым, то чытачу становіцца ясна, што звесткі, адлюстраваныя ва устауной канструкцыі, ужо адбыліся (апавядальнік ужо даведауся нейкую інфармацыю). Такі прыклад яшчэ раз пацвярджае, што парэнтэтычныя канструкцый, уключаныя У Караткевічам у асноуны тэкст, валодаючы праспекцыйнай, рэтраспекцыйнай і праспекцыйна-рэтраспекцыйнай накіраванасцю, як мага найлепш спрыяюць ажыццяуленню кагезіі і кантынууму.
Заключэнне
сінтаксіс стылістычный рэтраспекцыя
Выкарыстанне парэнтэтычных канструкцый даволі частая з'ява у мастацкіх творах У Караткевіча. Па сутнасці, яго парэнтэзы можна успрымаць як сродкі ажыццяулення праспекцыйных і рэтраспекцыйных сувязей. Пры гэтым У. Караткевіч не аддае перавагу аднаму з тыпау парэнтэз. Аб'ектыуная рэальнасць тэксту, унутры якой адбываецца ланцуг падзей, перамяжоуваецца з умоунай. Пры гэтым парэнтэтычная канструкцыя можа “адсылаць” як да падзей, дзеянняу або з'яу, якія ажыццяулялюя у мінулым, так і да тых, якія будуць адбывацца. Элементы рэтраспекцыи і праспекцыі, з аднаго боку, парушаюць аднастайнасць апавядання, але з другога рэалюуюць шматмернасць мастацкага часу. Цікава, што рэтраспекцыйная устаука паказвае на факты, якія з'яуляюцца важнымі для разумення пэунага блока інфармацыі. Што датычыцца праспекцыйных парэнтэтычных канструкцый, то яны неабходныя для прыватных звестак, выкладзеных у тэксце.
Праанал Паваныя мастацкія творы паказваюць на тое, што існує абавязковая сувязь паміж парэнтэтычнай канструкцыяй і асноуным зместам сказа. У Караткевіч у сваіх мастацкіх тэкстах выступае наватарам у выкарыстанш парэнтэзы. Па-першае, аутар часта “мяняе вектар” значнасці зместу асноунага сказа і парэнтэзы, пры гэтым выкарыстоувае катэгорыі праспекцыі і рэтраспекцын у якасці злучальнага звяна сказа і устаукі, па-другое, для пісьменніка характэрна узаемапранікненне катэгорый праспекцын і рэтраспекцыі. Устаукі, якія выконваюць рэтраспекцыйна-праспекцыйную функцыю у мастацкім тэксце, максімальна дапауняюць і пашыраюць асноуны тэкст, аб'ядноуваюць разныя тэмпаральныя пласты, што дазваляе чытачу найбольш поуна і дакладна зразумець сутнасць выкладзенай інфармацыі.
Відавочна, што парэнтэтычныя канструкцыі У Караткевіча не толькі уплываюць на рэалізацыю унутрытэкставых сувязей, але і выступаюць як важны складнік фарміравання індывідуальнага стылю пісьменніка.
Літаратура
1. Русский язык: энциклопедия / ред. Ю. Н. Караулов. Москва: Дрофа, 2008. 703 с.
2. Пантелеева, Е. А. Коммуникативно-прагматические свойства вводных и вставных элементов в современном русском языке (на материале художественных и публицистических текстов): автореф. дис. ... канд. филол. наук: 10.02.01 / Е. А. Пантелеева. Волгоград, 2005. 20 с.
3. Граф, Е. Прагматика парентезы: “вторичный синтаксис” в языке (на примере русского языка) // XVI меународни конгрес слависта / Е. Граф. Београд, 20-27. VIII. 2018: тезе и резимеи: у 2 т. / главни и одговорни уредник Бошко Суваий. Т. 1. 373 с.
4. Пацаранюк, Ю. М. Парентетичні конструкції у реченнєвій структурі іронічних висловлень: їх ознаки та функції // Лінгвістичні студії: зб. наук. праць / Ю. М. Пацаранюк. Донецьк: ДонНУ, 2007. Випуск 15.556 с.
5. Сердюкова, Л. И. Вводная предикативная конструкция как компонент объемного предложения Уильяма Фолкнера // Сборник научных трудов МГПИИЯ имени М. Тореза / Л. И. Сердюкова. Москва, 1974. Вып. 77. С. 142-148.
6. Русак, В. У. Экспрэсуны сінтаксіс празашных творау Янкі Сіпакова: дыс. ... канд. філ. навук: 10.02.01 / В. У Русак. Мінск, 2009. 129 л.
7. Шипова, И. А. Прагматика элементов разговорной речи в художественном тексте (на материале немецкого языка) // Евразийский вестник гуманитарных исследований / И. А. Шипова. Пермь: Автономная некоммерческая организация высшего образования “Пермский институт экономики и финансов”, 2014. № 1(1). С. 59-64.
8. Сагирян, И. Г. Парантеза в системе текстообразующих средств (на материале прозы М. Булгакова) // Актуальные проблемы филологии и педагогической лингвистики. Ежегодный журнал / И. Г. Сагирян. Владикавказ, 2011. Вып. XIII. С. 201-207.
9. Элатик, А А Структурно-семантические особенности вводных и вставных конструкций в прозе Б. Акунина // Филологические науки. Вопросы теории и практики / А. А. Элатик. Тамбов: Грамота, 2017. № 6(72): в 3 ч. Ч. 1. C. 173-183.
10. Гальперин, И. Р Текст как объект лингвистического исследования / И. Р. Гальперин. Москва: Наука, 1981. 139 с.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.
курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.
реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.
дипломная работа [94,2 K], добавлен 20.06.2013Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.
реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Семантика, структура и функции фразеологизмов, их специфика как средств художественно-эстетической выразительности в создании образов в повести У.С. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", сопоставление русского перевода с белорусским оригиналом.
курсовая работа [87,6 K], добавлен 20.03.2011Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012