Апарат дзяржавы

Сутнасць, вызначэнне, структура і прынцыпы дзейнасці апарата беларускай дзяржавы. Паняцце бюракратыі і яе ўзаемадзеянне з апаратам дзяржавы. Прыкметы органаў дзяржавы, іх класіфікацыя. Прынцып падзелу ўладаў як прынцыпу дзейнасці апарата дзяржавы.

Рубрика Государство и право
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 13.12.2012
Размер файла 32,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Размещено на http://www.allbest.ru

ПУА “БІП-Інстытут правазнаўства”

Кантралюемая самастойная работа

Л.І.ВЯЛЕНТА

АПАРАТ ДЗЯРЖАВЫ

АГУЛЬНАЯ ТЭОРЫЯ ПРАВА

Мінск НО ООО “БІП-С” 2008

АПАРАТ ДЗЯРЖАВЫ

КАРОТКАЯ АНАТАЦЫЯ МОДУЛЯ

Дадзеная тэма ўключае ў сябе блок пытанняў аб сутнасці, азначэнні, структуры і прынцыпах дзейнасці апарата дзяржавы. Разглядаецца паняцце бюракратыі і яе ўзаемадзеянне з апаратам дзяржавы. Асобныя пытанні тэмы прысвечаны паняццю, прыкметам і азначэнню органа дзяржавы, класіфікацыі органаў, а таксама падзелу ўладаў як прынцыпу дзейнасці апарата дзяржавы.

апарат дзяржава ўлада

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Паняцце і азначэнне апарата дзяржавы. Бюракратыя

Паняцце, прыкметы і азначэнне аргана дзяржавы

Класіфікацыя органаў дзяржавы

Падзел уладаў як прынцып дзейнасці апарата дзяржавы

1. Паняцце і азначэнне апарата дзяржавы. Бюракратыя

Апарат дзяржавы гэта сістэма дзяржаўных органаў, якія надзяляюцца ўладнымі паўнамоцтвамі і з дапамогай якіх ажыццяўляецца дзяржаўная ўлада, задачы і функцыі дзяржавы. Дзяржаўная ўлада не можа існаваць інакш, як у форме дзяржаўнага апарата. У сваю чаргу апарат дзяржавы можа эфектыўна працаваць толькі пры ажыццяўленні ўладных паўнамоцтваў. Апарат не можа абапірацца толькі на свой аўтарытэт.

Неабходна адзначыць, што такія паняцці, як “дзяржава” і “апарат дзяржавы” не супадаюць па аб'ёму і зместу. Апарат гэта частка дзяржавы. Дзяржава характарызуецца не толькі тым, што мае свой апарат, але і грамадзянамі, а таксама тэрыторыяй, на якой грамадзяне пражываюць. Грамадзянства гэта юрыдычная сувязь асобы з дзяржавай, а не з апаратам. Міжнародныя пагадненні заключаюцца не паміж апаратамі, а паміж дзяржавамі.

Дзяржаўны аппарат пастаянна мяняецца разам з дзяржавай і грамадствам. Мяняюцца дзяржаўныя функцыі, адпаведна, мяняецца і апарат, які іх ажыццяўляе. Прычыны змяненняў апарата дзяржавы могуць мець не толькі аб'ектыўны, але і суб'ектыўны характар. Напрыклад, апарат можа істотна мяняцца пад уздзеяннем барадзьбы за ўладу, асабліва імкненнем сіл, якім належыць улада, захаваць яе.

Апарат, яго структура непасрэдна залежыць ад формы дзяржавы, яе тэрытарыяльных памераў, складу насельніцтва. Ён мае свае характэрныя рысы пры ўнітарнай або федэратыўнай арганізацыі, пры манархіі або рэспубліцы, пры рэспубліцы парламентарнай або прэзідэнцкай.

Прынцыпамі дзейнасці дзяржаўнага апарата з'яўляюцца: прыярытэт правоў і свабод чалавека, дэмакратызм, галоснасць, спалучэнне калегіяльнасці і адзінаначалля, законнасць, прафесіяналізм, падзел дзяржаўнай улады на заканадаўчую, выканаўчую, судовую і кантрольную.

Ад апарата неабходна адрозніваць механізм дзяржавы. Апарат з'яўляецца састаўной часткай механізму. У механізм, акрамя дзяржаўных органаў, уваходзяць, такія ўстановы, як армія, выведка, прымусовыя ўстановы, навучальныя ўстановы і інш. Большасць дзяржаўных устаноў не валодае ўладнымі паўнамоцтвамі, яны выконваюць агульнасацыяльныя функцыі ў сферы эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і г.д. Дзяржаўны механізм складаецца з чатырох частак: апарата кіравання, апарата прымусу, дзяржаўных устаноў і матэрыяльных прыдаткаў. Усе часткі ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Механізм, у адрозненне ад апарата, характарызуе сістэму, уладкаванне, якія азначаюць парадак дзейнасці апарата дзяржавы. Механізм адлюстроўвае функцыянаванне дзяржаўнай улады, а апарат - яе структурную пабудову.

Механізм дзяржавы мае састаўныя часткі - падсістэмы, паміж якімі існуе свая іерархія. Напрыклад, такія дзяржаўныя ўстановы, як інстытуты, універсітэты і інш. забяспечваюць кадрамі іншыя падсістэмы механізму.

Апарат дзяржавы, асобныя яго органы складаюцца з асобай катэгорыі людзей, якія непасрэдна займаюцца кіраваннем. Асобы, якія ажыццяўляюць функцыю кіравання (чыноўнікі), складаюць асобную сацыяльную групу бюракратыю. Бюракратыя (у літаральным перакладзе: улада бюро, канцэлярыі) гэта па-першае, сістэма кіравання, ажыццяўляемая з дапамогай асобага апарата, адарванага ад насельніцтва і надзеленага спецыфічнымі функцыямі і прывілегіямі; па-другое, слой людзей, звязаных з гэтай сістэмай.

Наяўнасць апарата кіравання гэта асобая разнавіднасць падзелу працы ў грамадстве. Гэты падзел непазбежна прыводзіць да таго, што ў сацыяльнага слоя бюракратыі фармуюцца свае інтарэсы, якія часта не супадаюць з інтарэсамі іншых слаёў грамадства і ўсяго грамадства цалкам. Бюракратыя ігнарыруе інтарэсы грамадства і дзяржавы.

Любы дзяржаўны апарат, у любой краіне, ў першую чаргу ў сферы выканаўчай улады, падвяргаецца тром “хваробам”: 1) разбуханне апарата, які імкнецца пашырыць свае функцыі, сферы ўздзеяння; 2) карупцыя, г.зн. выкарыстанне свайго службовага становішча ў асабістых карысных мэтах; 3) бюракратызацыя, аднак не ў сэнсе існавання чыноўнікаў (бюракратаў), што з'яўляецца само па сабе нармальным, а ў сэнсе бумагатворчасці, валакіты, абыякавых адносін да людзей і г.д.

Бюракратызм развіваецца ў сувязі з пэўнымі негатыўнамі з'явамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферах жыццядзейнасці. Напрыклад, скажэнне прынцыпу матэрыяльнай зацікаўленасці, парушэнне эквівалентнасці абмену. Грамадства вядзе пастаянную барацьбу з бюракратызмам з моманту яго ўзнікнення. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя сродкі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, арганізацыйнага і прававога характару. Напрыклад, кантроль, узмацненне адказнасці, павышэнне дысцыпліны. Апарат можа нармальна функцыянаваць толькі ва ўмовах рэжыму законнасці. У арт. 7 Кастытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана: “Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства”.

Дзеля таго, каб апарат выконваў свае функцыі эфектыўна, ён павінен працаваць рацыянальна, кваліфікавана, аператыўна і г.д. Для дасягнення гэтай мэты ажыццяўляюцца некаторыя меры па ўдасканаленню дзяржаўнага апарата. Асноўнымі напрамкамі ўдасканалення дзяржаўнага апарата з'яўдяюцца:

скарачэнне. Можна скарачаць аппарат “знізу” і “зверху”. Аднак пры гэты узнікаюць некаторыя праблемы: для скарачаемых асоб трэба знайсці працу, магчыма перакваліфікаваць. Скарачаць трэба толькі непатрэбныя, неэфектыўныя звенні дзяржаўнага апарата і, наадварот, неабходныя часткі трэба развіваць.

павышэнне адказнасці чыноўнікаў за злоўжыванні і правапарушэнні;

удасканаленне заканадаўства аб дзяржаўным апараце, асобных органах, напрыклад, дакладнае азначэнне кампетэнцыі, функцый кожнага органа;

увядзенне больш эфектыўных, рацыянальных форм і метадаў дзеяння дзяржаўнага апарата;

дэмакратызацыя: пашырэнне выбарнасці і калегіяльнасці;

узмацненне кантролю за выканаўчымі органамі;

удасканаленне дзяржаўнага апарата з пункту гледжання падзелу ўладаў;

развіццё механізму стрымак і проціваг.

2. Паняцце, прыкметы і азначэнне органа дзяржавы

Першасным структурным элементам дзяржаўнага апарата з'яўляецца дзяржаўны орган. Для органа дзяржавы характэрны пэўныя прыкметы, якія адрозніваюць яго ад розных устаноў і органаў грамадскіх арганізацый.

Орган дзяржавы ўтвараецца дзяржавай і заўсёды выступае ад імя дзяржавы. Напрыклад, суд выносіць прыгавор ад імя Рэспублікі Беларусь. Хаця орган дзяржавы і валодае пэўнай самастойнасцю, аўтаноміяй, ён з'яўляецца часткай адзінага дзяржаўнага апарата, займае ў дзяржаўным механізме сваё месца і цесна звязаны з іншымі органамі.

Орган дзяржавы прадназначаны для ажыццяўлення пэўнага віду дзяржаўнай дзейнасці, задач і функцый дзяржавы. Напрыклад, органы пракуратуры прадназначаны для ажыццяўлення функцыі забеспячэння правапарадку.

Для ажыццяўлення задач і функцый орган надзяляецца дзяржаўна-уладнымі паўнамоцтвамі. Гэта адрознівае орган дзяржавы ад дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў. Напрыклад, натарыяльная кантора з'яўляецца часткай механізму дзяржавы, аднак уладнымі паўнамоцтвамі не валодае. Сукупнасць уладных паўнамоцтваў дзяржаўнага органа называецца кампетэнцыяй. Кампетэнцыя органа абумоўлена прадметам ведання, канкрэтнымі задачамі і функцыямі, якія вырашае і выконвае дзяржаўны орган. Рэалізацыя органам сваёй кампетэнцыі - гэта не толькі права, але і абавязак.

У адпаведнасці з кампетэнцыяй дзяржаўныя органы выдаюць прававыя акты нарматыўнага або індывідуальнага характару, абавязковыя для выканання тымі суб'ектамі, каму яны адрасаваны. У выпадку парушэння або невыканання актаў орган можа прымяніць меры прымусу або прыцягнуць парушальнікаў да адказнасці.

Для ажыццяўлення сваёй кампетэнцыі орган дзяржавы надзяляецца неабходнай матэрыяльнай базай, мае фінансавыя сродкі, крыніцу фінансавання (з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту), свій банкаўскі рахунак.

Орган дзяржавы мае сваю структуру і колькасны склад, што фіксуецца ў штатным раскладзе. Структура органа замацоўваецца заканадаўствам. Напрыклад, указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб структуры і колькасці работнікаў выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах” ад 7 снежня 2001 г. №723.

Орган дзяржавы складаецца з дзяржаўных служачых, якія знаходзяцца ў асобых прававых адносінах з органам і паміж сабой. Яны абстагіраваны ад сямейных, грамадзянскіх і іншых адносін, якія не маюць сувязі з дзяржаўнай службай. Прававы статус (правы і абавязкі) дзяржаўных служачых азначаецца заканадаўствам аб дзяржаўных органах і дзяржаўных служачых, а таксама службовымі інструкцыямі. Дзяржаўныя служачыя не займаюцца вытворчасцю матэрыяльных каштоўнасцей, таму яны ўтрымліваюцца за кошт грамадства, атрымліваюць заработную плату згодна займаемай пасадзе.

Орган дзяржавы мае тэрытарыяльны маштаб дзейнасці.

Орган дзяржавы ствараецца, рэфармуецца і ліквідуецца ў адпаведнасці з законам. Напрыклад, у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць спецыяльныя законы “Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь”, “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, “Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь” і інш. Закон азначае кампетэнцыю, парадак дзейнасці органа, яго узаемаадносіны з іншымі органамі і установамі, а таксама грамадзянамі. Утварэнне, ліквідацыя, функцыянаванне органа дзяржавы павінна ажыццяўляцца толькі ў адпаведнасці з законам.

Такім чынам, орган дзяржавы гэта структурны элемент дзяжаўнага `го`рата, які ўтвараецца на падставе закона дзяржавы з мэтай выканання яе функцый і надзелены дзяржаўна-ўладнымі паўнамоцтвамі.

3. Класіфікацыя органаў дзяржавы

Класіфікацыю органаў дзяржавы можна правесці па некалькіх крытэрыях:

1. Найбольш распаўсюджаная класіфікацыя дзяленне органаў па форме ажыццяўлення дзяржаўнай дзейнасці. Згодна дадзенаму крытэрыю органы дзяржавы падзяляюцца на 4 групы: а) органы прадстаўнічай улады; б) органы адміністрацыйнай улады або дзяржаўнага кіравання; в) органы судовай улады; г) органы кантрольнай улады. Такая сістэма органаў, напрыклад, устаноўлена Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнічыя органы складаюць аснову дзяржаўнай улады. Яны вырашаюць галоўныя пытанні грамадскага жыцця шляхам выдання законаў (Парламент). Органы дзяржаўнага кіравання выконваюць гэтыя законы, займаюцца аператыўнай кіраўнічай дзейнасцю. У межах саёй кампетэнцыі органы кіравання таксама выдаюць нарматыўныя акты, `го `го маюць падзаконны характар. Яны не маюць права змяняць або адмяняць акты прадстаўнічай улады (Урад, асобныя міністэрствы). Кантрольныя органы ажыццяўляюць нагляд і кантроль за правільнай рэалізацыяй норм права (Пракуратура, Камітэт дзяржаўнага кантролю). Судовыя органы ажыццяўляюць правасуддзе.

2. У залежнасці ад характару ажыццяўляемых паўнамоцтваў выдзяляюць органы звычайныя і надзвычайныя. Надзвычайныя органы займаюць у дзяржаўным апараце асобае месца. Яны ствараюцца (павінны стварацца) толькі пры надзвычайных абставінах, напрыклад, у час вайны або стыхійнага бедства. Такія органы ліквідуюцца пасля знікнення надзвычайных абставін.

3. Па тэрміну паўнамоцтваў усе органы падзяляюцца на тэрміновыя, якія ліквідуюцца па меры выканання пастаўленай задачы, і пастаянныя. Дадзеная класіфікацыя непасрэдна звязана з папярэдняй. Пры гэтым часовыя органы могуць стварацца не толькі ў час надзвычайных абставін. Абсалютная большасць дзяржаўных органаў дзейнічае на пастаяннай аснове.

4. Па спосабу прыняцця рашэння бываюць органы калегіяльныя і адзінаначальныя. У калегіяных органах рашэнні прымаюцца большасцю галасоў - звычайнай або кваліфікаванай (2/3, ѕ). Да такіх органаў адносяцца Парламент, Савет міністраў, Суд, Савет дэпутатаў. Да адзінаначальных адносяцца, напрыклад, Прэзідэнт, Генеральны пракурор, Мэр.

5. Па аб'ёму кампетэнцыі выдзяляюць органы агульнай і спецыяльнай (галіновай) кампетэнцыі. Органы агульнай кампетэнцыі прымаюць рашэнні па неабмежаванаму колу пытанняў. Органы спецыяльнай кампетэнцыі дзейнічаюць у вузкай сферы адносін. Да першых можна аднесці Парламент, Урад, Савет дэпутатаў, Выканаўчы камітэт, да другіх асобныя міністэрствы (адукацыі, фінансаў, абароны), аддзелы ваканаўчых камітэтаў.

6. У залежнасці ад месца ў іерархіі структуры дзяржаўнага апарата органы падзяляюцца на цэнтральныя або вышэйшыя і мясцовыя. Для сістэмы дзяржаўных органаў характэрна строгая іерархічная залежнасць. Таму цэнтральныя органы складаюць адзіную сістэму і з імі не могуць канкурыраваць ніякія іншыя органы. Кампетэнцыяй цэнтральных органаў ахопліваецца ўся тэрыторыя дзяржавы. Мясцовыя органы функцыянуюць у межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Мясцовыя органы таксама, пры наяўнасці некалькіх ўзроўняў улады, знаходзяцца ў іерархічнай залежнасці (напрыклад, у Беларусі гэта абласныя, раённыя органы, органы населеных пунктаў, органы раёнаў у населеных пунктах). Пры гэтым не ўсе мясцовыя органы з'яўляюцца дзяржаўнымі. У некаторых краінах існуе самастойная ад дзяржаўнага апарату сістэма муніцыпальных органаў (органаў мясцовага самакіравання). У федэратыўных дзяржавах існуюць дзве сістэмы дзяржаўных органаў: федэратыўныя і органы суб'ектаў федэрацыі.

7. Па парадку ўтварэння органы падзяляюцца на першасныя і вытворныя. Першасныя гэта органы, якія не ствараюцца другімі органамі. Гэта органы, якія выбіраюцца непасрэдна насельніцтвам і атрымліваюць ад выбаршчыкаў уладныя паўнамоцтвы. Сюды адносяцца прадстаўнічыя органы: Савет дэпутатаў, Парламент, Мэр. Да першасных таксама адносяць органы, якія узнікаюць у парадку наследавання (манархія). У стварэнні вытворных органаў насельніцтва ўдзелу не прымае, іх фармуюць іншыя органы. Да такіх органаў можна аднесці Савет міністраў, выканаўчыя камітэты, Канстытуцыйны Суд, органы пракуратуры.

4. Падзел уладаў як прынцып дзейнасці `го`рата дзяржавы

Узнікненне тэорыі падзелу ўладаў звязана з барадзьбой буржуазіі супраць феадальнага абсалютызму. З мэтай абмежавання ўлады манарха быў выдзьвінуты тэзіс аб неабходнасці падзелу дзяржаўнай улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Найбольшы ўклад у гэтую тэорыю ўнеслі Дж.Локк і Ш.Мантэскьё, які лічыў, што аб'яднанне трох уладаў у руках адной асобы або органа цягне за сабой злоўжыванні.

У аснове савецкай канцэпцыі дзяржаўнай улады ляжалі погляды К.Маркса, Ф.Энгельса, а затым У.Леніна, якія разглядалі дзяржаўны механізм у якасці “працуючай карпарацыі”, якая адначасова прымае законы і выконвае іх. Ідэя падзелу ўладаў разглядалася як антынавуковая, буржуазная, рэакцыйная ідэялогія. Дзяржаўная ўлада рэалізавалася як адзінае цэлае. У выніку гэта прывяло да панавання выканаўчай, а дакладней, партыйна-адміністрацыйнай улады, да ўзурпацыі ўлады асобнай групай людзей.

Толькі ў перыяд “перабудовы” пачаліся актыўныя даследаванні механізму падзелу ўладаў, `го значэння, ролі асобных галінаў улады. У Рэспубліцы Беларусь прынцып падзелу ўладаў ўпершыню быў замацаваны Канстытуцыяй 1994 г. У арт. 6 Канстытуцыі запісана: “Дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўладаў: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойны: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго”.

Прынцып падзелу ўладаў азначае, што кожная галіна ўлады валодае толькі для яе ўласцівымі паўнамоцтвамі, дзейнічае ў межах сваіх паўнамоцтваў і не ўмешваецца ў дзейнасць іншых уладаў. Аднак гэта не проста раздзяленне дзяржаўных органаў, іх кампетэнцыі. Падзел уладаў павінен суправаджацца сістэмай стрымак і проціваг, якія замацоўваюцца ў Канстытуцыі і іншых законах. Напрыклад, да такіх механізмаў адносяцца: забарона сумяшчаць пасады адначасова ў заканадаўчых, выканаўчых і судовых органах; права вета; узаемны кантроль паміж органамі, права роспуску парламента, недавер ураду.

І. Заканадаўчая улада. Заканадаўчая ўлада з'яўляецца прадстаўнічай, гэта ўлада калегіяльная і дэлегаваная. Звычайна заканадаўчы орган выбіраецца непасрэдна грамадзянамі краіны. На аснове выбараў народ перадае частку сваёй улады прадстаўнічаму органу, сваім дэпутатам. Адсюль вынікае, што прадстаўнічы орган павінен мець вяршэнства, прыярытэт у сістэме органаў, у дзяржаўным апараце.

Аднак у адносінах да заканадаўчай улады павінны існаваць палітыка-арганізацыйныя абмежаванні. Любы закон, які прымаецца заканадаўчым органам, павінен адпавядаць канстытуцыі. Інакш канстытуцыйны суд, або іншы орган канстытуцыйнага кантролю можа прызнаць закон не сапраўдным.

Трэба адзначыць, што назва “заканадаўчая” не азначае, што прадстаўнічыя органы не выконваюць ніякай іншай дзейнасці. Заканадаўчыя органы ажыццяўляюць: фінансавую функцыю (парламент кожны год прымае бюджэт краіны); распарадчую функцыю (заканадаўчы орган удзельнічае ў фармаванні органаў выканаўчых, судовых, кантрольных); функцыю кантролю (парламент ажыццяўляе кантроль за выканаўчай уладай).

Да органаў заканадаўчай улады традыцыйна адносяць парламенты. У Рэспубліцы Беларусь гэта Вярхоўны Савет па Канстытуцыі 1994 г., Нацыянальны Сход па Канстытуцыі 1996 г. Да заканадаўчай улады ўмоўна можна аднесці і іншыя органы. Напрыклад, прэзідэнт у тым выпадку, калі надзелены правам прымаць акты юрыдычнай сілы, роўнай закону. Аднак асноўная дзейнасць прэзідэнта не з'яўляецца заканадаўчай.

ІІ. Выканаўчая ўлада. У адрозненне ад заканадаўчай улады, якая мае першасны, вярхоўны характар, выканаўчая або адміністрацыйная ўлада мае вытворны характар (тэрмін ad-ministrare азначае “служыць для”). Выканаўчая ўлада з'яўляецца падзаконнай. Усе дзеянні і акты выканаўчых органаў павінны асноўвацца на законе, не супярэчыць яму.

Для выканаўчай улады характэрна ўніверсальнасць. Гэта азначае, што выканаўчая ўлада, яе органы дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і бесперапынна. У адрозненні ад заканадаўчай і судовай, выканаўчая ўлада мае прадметны характар, яна мае іншы змест, паколькі абапіраецца на людскія, матэрыяльныя, фінансавыя і іншыя рэсурсы. Таму ў руках выканаўчай улады знаходзіцца вельмі грозная сіла. Сярод гэтай сілы асобную ролю адыгрываюць: армія, паліцыя (міліцыя), органы бяспекі.

Гэта складае аб'ектыўную аснову для магчымай узурпацыі ўсёй дзяржаўнай улады выканаўчымі органамі. Каб пазбегнуць такой сітуацыі патрэбны механізмы стрымак і проціваг. З боку заканадаўчай улады гэта прыняцце прававых законаў, кантроль за іх выкананнем, магчымасць адстаўкі ўрада; з боку судовай улады гэта судовы кантроль, адмена не адпавядаючых законам нарматыўных актаў.

Да органаў выканаўчай улады адносяцца: урад, асобныя міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, мясцовыя выканаўчыя органы (напрыклад, выканаўчыя камітэты і адміністрацыі). У прэзідэнцкай рэспубліцы прэзідэнт можа выступаць у ролі кіраўніка выканаўчай улады.

ІІІ. Судовая ўлада. Судовая ўлада ажыццяўляецца рознымі судовымі органамі. Гэта ўлада адыгрывае асобую ролю ў апараце дзяржавы, ў сістэме стрымак і проціваг. Суд выконвае ролю арбітра ў спрэчках аб праве. Толькі судовая ўлада можа адпраўляць правасуддзе. Судовая ўлада можа складацца з розных судовых органаў: звычайных судоў, арбітражных, адміністрацыйных. У мірны час забаронена ўтварэнне надзвычайных судоў. Асобнае месца ў гэтай сістэме займаюць суды канстытуцыйныя, якія разглядаюць законы і падзаконныя акты, прымаемыя рознымі дзяржаўнымі органамі, на прадмет іх адпаведнасці канстытуцыі.

ІV. Кантрольная ўлада. Кантрольная ўлада ў сучаснай дзяржаве выступае самастойнай галіной улады. Яна складаецца са спецыяльных органаў, якія выконваюць непасрэдна кантрольныя функцыі і не адносяцца да заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў. Да такіх органаў, напрыклад, у Рэспубліцы Беларусь можна аднесці Камітэт дзяржаўнага кантролю, Пракуратуру. Нягледзячы на тое, што ў арт. 6 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кантрольная ўлада не называецца, яна займае сваё месца ў сістэме падзелу ўлад. Гэтым органам прысвечаны асобны раздзел Канстытуцыі.

У заключэнне неабходна адзначыць, што прынцып падзелу ўладаў не з'яўляецца абсалютным, дзяржаўна-прававыя формы яго рэалізацыі залежаць ад нацыянальных традыцый, ад канкрэтнай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў той ці іншай дзяржаве.

Літаратура

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі). Мн.: Беларусь, 1997. 94 с.

Конституция Республики Беларусь: Научно-правовой комментарий / Под общей ред. В.Г.Тихини и др. Мн.: Беларусь, 1996. 223 с.

Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь: Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі) // Ведамасці Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. 2000. №4. Арт. 39.

Аб структуры і колькасці работнікаў выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2001 г. №723 // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. 2001. №117. Арт. 1/3287.

Барнашов А.М. Теория разделения властей: становление, развитие, применение. Томск, 1988.

Бельский К.С. О функциях исполнительной власти // Государство и право, 1997, № 3, с. 14-21.

Дегтев Г.В. Некоторые теоретические закономерности становления института президентства на современном этапе // Государство и право. 2005. №2. С. 5-12.

Дробязко С.Г., Козлов В.С. Общая теория права: Учеб. Пособие. Мн.: НО ООО “БИП-С”, 2003. - 336 с.

Ершов В.В. Суд в системе органов государственной власти // Государство и право. - 1992. - №8.

Зверев А.Ф. Бюрократия в зеркале социологии // Государство и право. 1992. №8.

Комаров С.А., Малько А.В. Теория государства и права. - М.: Норма, 2004. - 448 с.

Котелевская И.В. Современный парламент // Государство и право, 1997, № 3, с. 5-13.

Слободчиков Н.А. Теория государства и права (в определениях и схемах). Учебное пособие. - Мн., 1994.

Паречина С.Г. Становление и развитие института президентства // Веснік БДУ. Серыя 3. №3. - С. 43-48.

Спиридонов Л.И. Теория государства и права. - М., 1995.

Теория государства и права. Учебник для юридических вузов и факультетов. Под ред. В.М.Корельского и В.Д.Перевалова. - М.: Издательская группа ИНФРА*МНОРМА, 1997. - 570 с.

Теория государства и права. Курс лекций / Под ред. Н.И.Матузова и А.В.Малько. - М.: Юрист, 1999. - 672 с.

Чиркин В.Е. Контрольная власть // Государство и право. 1993. №4.

Чиркин В.Е. Президентская власть // Государство и право. 1997. №5. С. 15-23.

Хропанюк В.Н. Теория государства и права. Учебник для высших учебных заведений / под ред. профессора В.Г. Стрекозова - М.: Издательство “Интерстиль”, “Омега-Л”, 2006. - 382 с.

Пыанні для кантролю ведаў

З якіх элементаў складаецца механізм дзяржавы?

Якім чынам апарат дзяржавы залежыць ад формы дзяржавы?

Якім “хваробам” падвяргаецца дзяржаўны апарат?

Якія існуюць напрамкі ўдасканалення апарата дзяржавы?

Што такое бюракратыя?

Назавіце прыкметы органа дзяржавы.

Што азначае прынцып падзелу ўладаў?

Гласарый

Паняцце

Сэнс паняцця

Апарат дзяржавы

сістэма дзяржаўных органаў, якія надзяляюцца ўладнымі паўнамоцтвамі і з дапамогай якіх ажыццяўляецца дзяржаўная ўлада, задачы і функцыі дзяржавы

Бюракратызм

канцэляршчына, ігнараванне сутнасці справы дзеля захавання фармальнасцей, бумагатворчасць, валакіта, абыякавасць адносін да людзей

Бюракратыя

у літаральным перакладзе: улада бюро, канцэлярыі гэта па-першае, сістэма кіравання, ажыццяўляемая з дапамогай асобага апарата, адарванага ад насельніцтва і надзеленага спецыфічнымі функцыямі і прывілегіямі; па-другое, слой людзей, звязаных з гэтай сістэмай

Дзяржаўная служба

ажыццяўленне дзяржаўных функцый работнікамі дзяржаўнага апарата

Законнасць

1) няўхільнае выкананне законаў і іншых нарматыўных актаў органамі дзяржавы, службовымі асобамі, арганізацыямі, грамадзянамі; 2) натуральны рэжым дзейнасці апарата дзяржавы

Кампетэнцыя

ад лац. Competentia дамагаюся, адпавядаю, падыходжу - сукупнасць уладных паўнамоцтваў, правоў і абавязкаў дзяржаўнага органа, службовай асобы

Карупцыя

ад лац. Corruptio подкуп - злачынная дзейнасць службовых асоб, накіраваная на выкарыстанне свайго службовага становішча з мэтай асабістага ўзбагачэння

Орган дзяржавы

першасны элемент апарата дзяржавы; структурнае ўтварэнне ў апараце дзяржавы, якое характарызуецца задачамі, функцыямі, структурнымі асаблівасцямі і спецыяльнай кампетэнцыяй

Суд

дзяржаўны орган, які займаецца вырашэннем грамадзянскіх спрэчак і разглядам крымінальных спраў

Тэсты

Заўвага! Неабходна выбраць усе правільныя адказы.

1. Чым адрозніваюцца паняцці “дзяржава” і “апарат дзяржавы”?:

1) “дзяржава” больш шырокае паняцце, таму што “апарат” - гэта частка дзяржавы;

2) дзяржава дзейнічае толькі ў межах пэўнай тэрыторыі, а апарат не абавязкова;

3) “дзяржава” і “апарат дзяржавы” - паняцці сінонімы.

2. Да прынцыпаў дзейнасці дзяржаўнага апарата адносяцца:

1) законнасць;

2) справядлівасць;

3) прафесіяналізм;

4) прававая роўнасць;

5) дэмакратызм.

3. Чым адрозніваюцца паняцці “апарат дзяржавы” і “механізм дзяржавы”?:

1) апарат з'яўляецца часткай механізму;

2) механізм з'яўляецца часткай апарата;

3) паняцці “механізм” і “апарат” - сінонімы;

4) паняцце “механізм” адлюстроўвае функцыянаванне дзяржаўнай улады, а паняцце “апарат” - структурную пабудову дзяржаўнай улады;

5) механізм дзяржавы складаецца з апарата кіравання, апарата прымусу, дзяржаўных устаноў, матэрыяльных прыдаткаў, а апарат дзяржавы складаецца з органаў дзяржавы.

4. У апарат дзяржавы ўваходзяць:

1) манарх;

2) прэзідэнт;

3) дзяржаўнае тэлебачанне;

4) дзяржаўныя натарыяльныя канторы;

5) прыватныя натарыяльныя канторы;

6) мясцовыя органы ўлады;

7) пракуратура;

8) папраўча-працоўныя ўстановы.

5. Рэалізацыя органамі дзяржавы сваіх паўнамоцтваў - гэта:

1) і права, і абавязак;

2) толькі права;

3) толькі абавязак.

6. Па форме ажыццяўлення дзяржаўнай дзейнасці органы падзяляюцца на:

1) калегіяльныя і адзінаначальныя;

2) першасныя і вытворныя;

3) звычайныя і надзвычайныя;

4) органы прадстаўнічай, адміністрацыйнай, судовай і кантрольнай улады.

7. У залежнасці ад характару паўнамоцтваў бываюць органы:

1) пастаянныя і тэрміновыя;

2) звычайныя і надзвычайныя;

3) цэнтральныя і мясцовыя;

4) першасныя і вытворныя.

8. Які крытэрый класіфікацыі прымяняецца пры дзяленні органаў дзяржавы на звычайныя і надзвычайныя?:

1) форма ажыццяўлення дзяржаўнай дзейнасці;

2) аб'ём кампетэнцыі;

3) парадак утварэння;

4) характар ажыццяўляемых паўнамоцтваў.

9. Па спосабу прыняцця рашэння органы бываюць:

1) звычайныя і надзвычайныя;

2) калегіяльныя і адзінаначальныя;

3) першасныя і вытворныя;

4) органы агульнай і спецыяльнай кампетэнцыі;

5) правільнага адказу тут няма.

10. Па парадку ўтварэння органы бываюць:

1) калегіяльныя і адзінаначальныя;

2) звычайныя і надзвычайныя;

3) тэрміновыя і пастаянныя;

4) цэнтральныя і мясцовыя;

5) правільнага адказу тут няма.

11. У Рэспубліцы Беларусь мэр адносіцца да органаў:

1) першасных;

2) вытворных;

3) такога органа ў Рэспубліцы Беларусь не існуе.

12. Калі ўпершыню ў Беларусі быў замацаваны прынцып падзелу ўладаў?:

1) у Канстытуцыі 1978 г.;

2) у Канстытуцыі 1994 г.;

3) у выніку змяненняў, унесеных у Канстытуцыю рэферэндумам 1996 г.

13. Арт. 6 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжвае падзел дзяржаўнай улады на наступныя галіны:

1) заканадаўчую, выканаўчую, судовую, кантрольную;

2) заканадаўчую, выканаўчую, судовую;

3) прэзідэнцкую, заканадаўчую, выканаўчую, судовую;

4) заканадаўчую, прэзідэнцкую, судовую.

14. Пракуратура адносіцца да органаў:

1) заканадаўчай улады;

2) выканаўчай улады;

3) судовай улады;

4) кантрольнай улады.

15. Да органаў выканаўчай улады ў Рэспубліцы Беларусь адносяцца:

1) Савет міністраў;

2) Пракуратура;

3) мясцовыя Саветы дэпутатаў;

4) мясцовыя адміністрацыі раёнаў гарадоў;

5) Камітэт дзяржаўнага кантролю;

6) Канстытуцыйны Суд.

16. Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт з'яўляецца

1) кіраўніком урада;

2) кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады;

3) кіраўніком адміністрацыі;

4) кіраўніком дзяржавы.

17. Ці валодаюць дзяржаўна-уладнымі паўнамоцтвамі дзяржаўныя натарыяльныя канторы:

1) валодаюць;

2) не валодаюць.

18. Сродкамі барацьбы з бюракратызмам з'яўляюцца:

1) кантроль над дзейнасцю органаў з боку насельніцтва;

2) назначэнне чыноўнікаў на пасады пажыццёва;

3) падпарадкаванасць усіх дзяржаўных органаў Прэзідэнту;

4) узмацненне адказнасці за злоўжыванне ўладай;

5) выбарнасць кіраўнікоў мясцовай выканаўчай улады.

19. Да прыкмет органа дзяржавы адносяцца:

1) орган мае права выдаваць нарматыўныя акты;

2) парадак дзейнасці органа рэгулюецца статутам;

3) орган мае тэрытарыяльны маштаб дзейнасці;

4) орган валодае суверэнітэтам;

5) орган ствараецца і ліквідуецца ў адпаведнасці з законам.

20. У Рэспубліцы Беларусь да органаў агульнай кампетэнцыі адносяцца:

1) абласныя Саветы дэпутатаў;

2) раённыя адміністрацыі ў гарадах;

3) Савет міністраў;

4) Нацыянальны банк;

5) Нацыянальны сход;

6) сельскія выканаўчыя камітэты;

7) Канстытуцыйны Суд.

21. Да вытворных органаў дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь адносяцца:

1) гарадскія і раённыя Саветы дэпутатаў;

2) Савет Рэспублікі - верхняя палата Нацыянальнага сходу;

3) абласныя выканаўчыя камітэты;

4) Канстытуцыйны Суд;

5) абласныя, раённыя і гарадскія суды;

6) Прэзідэнт;

7) мэры гарадоў.

22. Ці дапускаецца ў Рэспубліцы Беларусь стварэнне надзвычайных судовых органаў?:

1) дапускаецца па рашэнню Прэзідэнта;

2) дапускаецца толькі па рашэнню Нацыянальнага сходу;

3) дапускаецца толькі ў выпадку аб'яўлення надзвычайнага становішча ў краіне;

4) не дапускаецца.

Размещено на www.allbest.

...

Подобные документы

  • Паняцце структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамадтва. Блок пытанняў аб сутнасці і структуры палітычнай сістэмы, ролі дзяржавы ў палітычнай сістэме, суадносінах дзяржавы і грамадства, дзяржавы і іншых суб’ектаў, а таксама іншых элементаў сістэмы.

    реферат [22,9 K], добавлен 27.11.2010

  • Разуменнем дзяржаўнага кіравання у антычныя епоху, позняга адраджэнн. Дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы Ж.Ж. Русо, Т Гобса. Развіток і прыхільніки грамадскай і дзяржаўнай тэорыі самакіравання ў Расіі. Фарміравання сучаснага дэмакратычнага дзяржавы.

    реферат [34,1 K], добавлен 22.11.2010

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

    контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012

  • Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы. Мясцовыя судовыя органы. Замкавы (гродскі) суд. Земскі суд. Падкаморскі суд. Магістрацкі суд. Каптуровы суд. Копны суд. Aппapat конституционного суда РФ. Конституционный (уставный) суд субъекта РФ.

    курсовая работа [40,1 K], добавлен 06.11.2003

  • Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.

    реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012

  • Гістарычны працэс фарміравання прынцыпу самавызначэння народаў. Суадносіны паняццяў "народы і нацыі, якія змагаюцца за незалежнасць" і "нацыянальна-вызвольнага руху". Асаблівасці набыцця правасуб'ектнасці в залежнасці ад формы дзейнасці вызвольнага руху.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 11.06.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.

    контрольная работа [22,7 K], добавлен 01.03.2012

  • Загальне поняття, структура та складові елементи механізму держави. Принципи організації і діяльності державного апарата. Актуальні напрямки перебудови та подальшого формування державного механізму України. Державна податкова адміністрація України.

    курсовая работа [60,0 K], добавлен 10.09.2012

  • Кароль, яго паўнамоцтвы. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад. Склад і парадак дзейнасці сойма. Мясцовыя органы ўлады. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, асаблівасці і структура заканадаўчай улады.

    контрольная работа [35,1 K], добавлен 26.02.2010

  • Юрыдычныя нормы як адзін з асноўных элементаў механізму сацыяльна-прававой абароны. Асаблівасці сацыяльнай абароны работнікаў падатковай міліцыі. Роль правасвядомасці і прававой культуры ў жыцці і прафесійнай дзейнасці работнікаў падатковай міліцыі.

    реферат [34,7 K], добавлен 04.10.2012

  • Поняття, ознаки та значення категорій "понятійний апарат", "термінологічний апарат". Виокремлення та дослідження спеціалізованих неправових термінів та термінів іншомовного походження в понятійному апараті Особливої частини Кримінального кодексу України.

    дипломная работа [258,9 K], добавлен 18.04.2018

  • Прававыя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы суднавы рэформы Беларусі ў XVI ст. Бельская грамата: прынцып роўнасці шляхты перад судом і законам, абмежаванне судовай улады мясцовай адміністрацыі. Стварэнне выбарных земскіх і подкоморских судоў для шляхты.

    реферат [35,4 K], добавлен 19.01.2017

  • Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.

    контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012

  • Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.

    контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012

  • Поняття та структура механізму держави. Апарат держави як головна складова механізму держави. Поняття та види органів держави, їх класифікації. Характеристика трьох гілок влади: законодавчої, виконавчої й судової. Проблеми вдосконалення механізму держави.

    курсовая работа [55,8 K], добавлен 01.06.2014

  • Обсяг повноважень і обов’язків працівників апарату суду згідно Закону "Про судоустрій України". Приклад штатного розпису місцевого та Апеляційного суду, склад апарату Верховного Суду України. Необхідність та організація інформаційного забезпечення.

    реферат [22,8 K], добавлен 03.02.2011

  • Азнаямленне з сутнасцю, прыкметамі і класіфікацыяй злачынстваў па крымінальнай праве Рэспублікі Беларусь. Разгляд паняцці і формаў рэалізацыі крымінальнай адказнасці. Вызначэнне абставінаў, обтяживающих і палягчающих пакарання па заканадаўству Беларусі.

    реферат [17,3 K], добавлен 07.05.2012

  • Поняття, загальні ознаки і структура державного апарату, основні принципи організації його діяльності. Поняття державного органу влади, історія розвитку ідеї конституційного розділення влади. Повноваження законодавчої, судової і старанної влади України.

    курсовая работа [118,7 K], добавлен 14.10.2014

  • Дослідження прогресивного зарубіжного досвіду протидії використанню безпілотних літальних апаратів у протиправних цілях і формулювання криміналістичних рекомендацій щодо створення в структурі правоохоронних органів відповідних спеціальних підрозділів.

    статья [53,3 K], добавлен 19.09.2017

  • Проголошення ЗУНР і закладення державного апарату. Тимчасовий основний закон, основні законодавчі акти. Закон про скликання парламенту країни та утворення УГА. Формування жандармерії на добровільних засадах. Громадянство та правовий статус чужинців.

    реферат [22,2 K], добавлен 05.04.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.