Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг. Сістэма судовых органаў Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг. Развіццё права Беларускай ССР, асаблівасці і напрамкі дадзенага працэсу, яго нарматыўна-прававое рэгуляванне. Сучасны стан права ў краіне і перспектывы.

Рубрика Государство и право
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 20.05.2013
Размер файла 52,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана рознымі падзеямі. Асабліва важнае значэнне мае гісторыя дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў 20 - 30-я гг. ХХ стагоддзя. Шмат вялікіх пераўтварэнняў, поспехаў, недахопаў і злоўжыванняў адбыліся ў нашым грамадстве і дзяржаве ў той час.

На гэтым этапе ўтварэнне і развіццё Савецкай Сацыялістычнай Рэспуб-лікі Беларусь адбывалася не на аснове самастойнага развіцця беларускай

дзяржавы, а пад непасрэдным кіраўніцтвам і пільным кантролем Расійскай Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) (РКП(б)), якая, на той момант, вяла палітыку сацыялізму. Аднак, у сувязі з правалам гэтай палітыкі, у 1921 годзе Х з'езд РКП(б) прыняў пастанову аб часовым адступленні ад яе і пераходу да новай эканамічнай палітыкі (нэп). Яна дзейнічала на працягу 20-х гг. і пры-вяла да аднаўлення эканомікі рэспублікі да даваеннага часу. Але ўжо з кан - ца 20-х гадоў зноў пачалося будаўніцтва сацыялізму-камунізму, была забаронена ўсялякая прыватная вытворчасць, запрацавала бязлітасная рэпрэсіўная машына. Рэпрэсіі супраць народа падаваліся як дабрадзейства рэжыму або неабходныя мерапрыемствы супраць, кулакоў», ці, ворагаў народа».

У той час на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала і палітыка беларусізацыі, якая дабілася велізарных поспехаў у адраджэнні і развіцці беларускай культуры, аднак, так як і нэп, страціла сваю сілу з вяртаннем сацыялізму.

Таксама ў той перыяд савецкая Беларусь удзельнічала ў стварэнні СССР (1922 г.), была ўведзена ў дзеянне першая саюзная Канстытуцыя (1924 г.), адбылося, ўзбуйненне БССР» (1924-1926 гг.), у выніку гэтага ў састаў БССР ўвайшлі ўсходнія раёны Беларусі.

Змяненні сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага жыцця беларускага народа, якія адбыліся на гэтым этапе, патрабавалі не толькі прыняцця новых Канстытуцый, але і карэнных перабудоў у прававой сферы Беларусі.

1. Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг.

Усе падзеі, якія адбываліся з удзелам Беларускай ССР у перыяд 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя, паспрыялі прыняццю новых Канстытуцый БССР. Аднымі з такіх падзей былі: ўтварэнне СССР і прыняцце яго першай Канстытуцыі ў 1924 г. Яны ўнеслі значныя перамены ў дзяржаўна-палітычнае становішча БССР, садзейнічалі пашырэнню аўтарытэту рэспублікі [1, c. 158].

13 - 16 сакавіка 1924 г. адбыўся VI Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім было даручана ЦВК БССР падрыхтаваць ў адпаведнасці з Кантытуцыяй СССР і новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам рэспублікі праект новай Канстытуцыі БССР. З гэтай мэтай з'езд утварыў кансты-туцыйную камісію, якая ў лютым 1925 г. прадставіла праект Кансты - туцыі, які быў разгледжаны на чацвёртай сесіі ЦВК БССР. ЦВК адоб - рыў праект і накіраваў яго на абмеркаванне ў акругі і раёны. Аднак пра - ект выклікаў дыскусіі і рознагалоссі, у сувязі з чым было прынята ра - шэнне адправіць яго на дапрацоўку [2, c. 213].

У студзені 1927 г. была ўтворана новая канстытуцыйная камісія, якая і падрыхтавала патрэбны праект Канстытуцыі, які ў сакавіку быў разгле-джаны і адобраны Бюро ЦК КП(б) Б. Канчаткова падрыхтаваны тэкст Канстытуцыі быў перададзены на разгляд VIII Усебеларускага з'езда Са - ветаў, які 11 красавіка 1927 г. і зацвердзіў аднагалосна новую Кансты - туцыю Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі [3, c. 100].

Канстытуцыя складалася з 13 глаў і 76 артыкулаў. У І главе (арт. 1 - 23) замацоўваліся мэты, задачы, грамадскі і дзяржаўны лад. Главы ІІ, ІІІ, ІV, V і VI (арт. 24 - 52) былі прысвечаны вышэйшым органам дзяржаўнай улады і кіравання, парадку іх утварэння і кампетэнцыі. Главы VII, VIII, IX і X (арт. 53 - 69) рэгламентавалі парадак утварэння і дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У XI (арт. 70 - 71) главе зама-цоўваліся асноўныя прынцыпы выбарчага права Беларускай ССР. Гла - ва XII (арт. 72 - 73) акрэслівала правядзенне выбараў. У апошняй XIII (арт. 74 - 76) главе гаварылася пра герб, сцяг і сталіцу Беларускай ССР.

Канстытуцыя абвяшчала БССР дзяржавай дыктатуры пралетарыяту, уся ўлада ў якой належыць Саветам працоўных, сялянскіх і чырвона-армейскі дэпутатаў. У ёй гаварылася, што палажэнні новай Канстытуцыі зыходзяць з асноўных палажэнняў Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатаванага народа, прынятай ІІІ Усерасійскім з'ездам Саветаў, Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г., асноў Канстытуцыі БССР 1919 г. і Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалеж - насці БССР ад 1 жніўня 1920 г., а таксама ўлічваюць Дагавор аб утварэн - ні СССР 1922 г. і Канстытуцыю СССР 1924 г. [2, c. 214].

Канстытуцыя замацавала факт уваходжання БССР у склад Саюза ССР з правам свабоднага выхаду, вызначыла суверэнныя правы рэспублікі: права самастойна прымаць уласную Канстытуцыю, уносіць у яе апавед - ныя змены, права ствараць вышэйшыя органы дзяржаўнай улады, вы - значаць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

У Кастытуцыі БССР 1927 г. былі паўтораны палажэнні папярэдняй Канстытуцыі 1919 г. аб правах і абавязках грамадзян; аб тым, што ўсе грамадзяне БССР маюць права вольна карыстацца роднай мовай. Канстытуцыя 1927 г. замацавала роўнасць беларускай, рускай, яўрэйскай і полскай моў, аднак праызнавалася перавага беларускай мовы ў зно - сінах з дзяржаўнымі, парфесійнымі, грамадскімі арганізацыямі і ўста - новамі [2, c. 215].

Адпаведна Канстытуцыі вярхоўная ўлада ў БССР належыла Усебела-рускаму з'езду Саветаў, а ў перыяд паміж з'ездамі - Цэнтральнаму вы-канаўчаму камітэту. Саветы аб'яўляліся палітычнай асновай беларускай дзяржавы.

У Канстытуцыі рэгламентавалася дзейнасць вышэйшых органаў ула - ды БССР - Усбеларускага з'езду Саветаў, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта, Прэзідыума ЦВК, Савета Народных Камісараў, а таксама мяс-цовых органаў улады і кіравання, пабудаваных у адпаведнасці з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам (акругі, раёны, гарады, мяс-тэчкі, сельсаветы) [2, c. 215].

Функцыі ўрада былі ўскладзены на СНК, які праз народныя камі - сарыяты, выканаўчыя камітэты і Саветы здзяйсняў агульнае кіраўніцтва рэспублікай. Канстытуцыя 1927 г. замацавала права ўрада на выданне дэкрэтаў і пастаноў, абавязковых на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. СНК быў адказны перад Усебеларускім з'ездам саветаў і ЦВК БССР. Галіновымі органамі кіравання па-ранейшаму заставаліся народныя камісарыяты, якіх налічвася 13. Аднак не ўсе наркаматы мелі роўны прававы статус. Пяць з іх падпарадкоўваліся ЦВК і СНК БССР і павінны былі здзяйс - няць у сваёй дзейнасці дырэктывы адпаведных народных камісарыя - таў СССР. Імі былі: камісарыяты фінансаў, працы, гандлю, рабоча-ся-лянскай інспекцыі і Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі. Праду-гледжвалася, што пры СНК БССР будуць знаходзіцца ўпаўнаважаныя агульнасаюзных наркаматаў па замежных справах, ваенных і марскіх справах, шляхах зносінаў, пошт і тэлеграфу. Тым самым Канстытуцыя БССР, улічваючы факт стварэння СССР, падзяліла і замацавала паўна-моцтвы народных камісарыятаў трох відаў: рэспубліканскіх, саюзна-рэспубліканскіх і саюзных.

Кампетэнцыя мясцовых органаў выканаўчай улады - выканкамаў Са - ветаў была замацавана толькі ў агульным выглядзе. Такім чынам, вышэй-шым органам улады ў межах акругі або раёна з'яўляўся акруговы або раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выканаўчыя ка - мітэты. Якія ў перыяд паміж з'ездамі Саветаў былі асноўнымі органамі ўлады на сваёй тэрыторыі, а для вырашэння бягучых спраў выбіралі прэзідыумы. А ніжэйшымі адзінкамі мясцовых органаў улады былі га-радскія, местачковыя і сельскія Саветы рабочых, сялянскіх і чырвона-армейскіх дэпутатаў. Для вырашэння бягучых спраў гэтыя Саветы вы - біралі са свайго складу выканаўчыя органы [3, c. 103-104].

Права абіраць і быць абранымі ў Саветы атрымалі ўсе грамадзяне рэспублікі незалежна ад расы, пола, нацыянальнасці і адукацыі, якім на дзень выбараў споўнілася 18 гадоў. Аднак выключэнне складалі кулакі, гандляры, асобы, якія жылі на непрацоўныя прыбыткі, служачыя рэлі - гійных культаў і манархі, былыя служачыя і агенты паліцыі, вар'яты і асуджаныя за карыслівыя і ганебныя злачынствы. Такім чынам, выбары ў органы ўлады не былі ўсеагульнымі. Яны праводзіліся на падставе ўсеагульнага для працоўных, не цалкам роўнага для рабочых і сялян выбарчага права. Усталёўвалася перавага рабочага класа - для гарад - скога і сельскага насельніцтва рэгламентаваліся розныя нормы прад-стаўніцтва на з'ездах Саветаў. Выбары на з'езды Саветаў былі шмат-ступеннымі і праводзіліся шляхам адкрытага галасавання [2, c. 214].

Праводзіліся выбары ў дні, якія былі ўстаноўлены мясцовымі Са - ветамі або іх выканаўчымі камітэтамі, а парадак выбараў акрэсліваўся Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР або яго Прэзідыумам.

У Канстытуцыі давалася апісанне герба і сцяга БССР, называлася ста - ліца рэспублікі - горад Мінск.

За дзесяць гадоў пасля прыняцця Канстытуцыі 1927 г. у БССР, як і ў цэлым у СССР. Адбыліся важныя перамены практычна ва ўсіх сфе - рах жыццядзейнасці. У эканоміцы стаў дэмінаваць сацыялістычны ўклад. Устанавілася адзіная ідэалогія - марксісцка-ленінская. Карэнныя змены адбыліся ў сацыяльным складзе насельніцтва. Былі знішчаны буржуазія і заможныя слаі сялянства. У правячай партыі былі разгромлены плыні, якія мелі асобны ад Сталіна і яго паплечнікаў пункт гледжання на ўнутраную і знешнюю палітыку ВКП(б) [5, c. 81].

У гэты перыяд адбыліся перамены не толькі ў сферах жыцця - дзейнасці, але і ў Канстытуцыі, у яе былі ўнесены даволі значныя змяненні, якія тычыліся адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, паўнамоцтваў органаў кіравання, правоў і абавязкаў грамадзян.

У 1936 г. у сувязі з палітыка-эканамічнымі зменамі ў дзяржаве было прызнана неабходным унесці змяненні ў Канстытуцыю СССР 1924 г., аднак канстытуцыйная камісія прыйшла да вываду аб неабходнасці распра - цоўкі якасна новай канстытуцыі [4, c. 208].

У лістападзе 1936 г. ХІІ Надзвычайны Усебеларускі з'езд Саветаў БССР абмеркаваў праект Канстытуцыі СССР і стварыў камісію па падрыхтоўцы праекта новай Канстытуцыі рэспублікі. Пасля перапын - ку ў рабоце, 19 лютага 1937 г., гэты з'езд прыняў Канстытуцыю рэс - публікі [4, c. 209].

Канстытуцыя складалася з 11 глаў і 122 артыкулаў. Главы І, ІІ, ІІІ, ІV, V (арт. 1 - 75) прысвячаліся грамадскаму і дзяржаўнаму ладу, вы-шэйшым і мясцовым органам улады і кіравання, рэгулявалі адно - сіны БССР з СССР. VI і VII (арт. 76 - 92) главы акрэслівалі бюджэт БССР, суд і пракуратуру. У VIII (арт. 93 - 108) главе замацоўваліся асноўныя правы і абавязкі грамадзян. Глава ІХ (арт. 109 - 118) была прысвечана выбарчай сістэме. У главе Х (арт. 119 - 121) гаварылася пра герб, сцяг і сталіцу. А ХІ (арт. 122) апошняя глава рэгламента - вала парадак змянення Канстытуцыі.

Як і патрабавала агульнасаюзная Канстытуцыя, новая Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. Законы СССР былі абавязковыя на тэрыторыі рэспублікі, кожны грамадзянін БССР з'яўляўся і грамадзянінам СССР. У Канстытуцыі гаварылася аб доб-раахвотным аб'яднанні БССР на роўных правах з іншымі саюз - нымі рэспублікамі ў СССР, хоць суверэнітэт рэспублікі быў значна абмежаваны. Усе найболей важныя пытанні дзяржаўнага жыцця былі аднесеныя да кампетэнцыі СССР [2, c. 228].

Па сваёй структуры і тэарэтычна-тэхнічнай распрацоўцы Кансты - туцыя была больш дасканалай, чым папярэдняя. У ёй была зроблена спроба адыходу ад прынцыпу «ўся ўлада Саветам» і намечаны пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую [1, c. 191].

У Канстытуцыі адзначалася новая класавая структура грамадства і кіруючая роля рабочага класа ў жыцці савецкага народа. Замацоў - валася, што «палітычную аснову БССР складаюць Саветы дэпутатаў працоўных, якія выраслі і ўзмацніліся ў выніку звяржэння ўлады памешчыкаў і капіталістаў, заваёвы дыктатуры пралетарыяту, вызва - ленні беларускага народа ад нацыянальнага прыгнёту царызму і рус - кай імпрыялістычнай буржуазіі і разгрому беларускай нацыяналістыч - най контррэвалюцыі. Таксама ў Канстытуцыі абвяшчалася, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных. Новая назва Саветаў павіннабыла пад-крэсліць дэмакратызм савецкай улады і яе народны характар. Экана - мічнай асновай дзяржаўнасці аб'яўлялася сацыялістычная сістэма на - роднай гаспадаркі і грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вы - творчасці. Абвяшчалася, што ўласнасць у БССР мае форму дзяржаў - най альбо калгасна-кааператыўнай. Яшчэ ў Канстытуцыі адзначалася, што гаспадарчае жыццё рэспублікі накіроўваецца і вызначаецца дзяр - жаўным народнагаспадарчым планам, які каардынаваўся СССР. Праца ў рэспубліцы аб'яўлялася абавязкам і справай гонару кожнага здоль - нага да працы грамадзяніна з абвяшчэннем прынцыпаў сацыялізму: «Хто не працуе, той не есць» і «Ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму - па яго працы» [2, c. 229 - 230].

У Канстытуцыі адзначалася, што БССР забяспечвае за СССР у асобе яго вышэйшых органаў улады і органаў дзяржаўнага кіравання правы, якія вызначаліся Канстытуцыяй СССР. Да іх адносіліся: права на прад-стаўніцтва ў міжнародных адносінах, на заключэнне і ратыфікацыю да - моваў з іншымі дзяржавамі, арганізацыю абароны, ахову дзяржаўна бяспекі, правядзенне знешняга гандлю, усталяванне народнагаспадар - чых планаў, кіраўніцтва грашовай сістэмай, зацвярджэнне падаткаў, кіраванне сувяззю, транспартам, банкамі, агульнасаюзнымі прадпрыем-ствамі, усталяванне асноў заканадаўства аб працы, прыняцце закана - даўства аб судаўладкаванні і судаводстве, крымінальнага і грама - дзянскага кодэксаў, заканадаўства аб грамадзянстве, выданне агульна-саюзных актаў аб амністыі. Па за межамі Канстытуцыі СССР БССР ажыццяўляе дзяржаўную ўладу самастойна, зберагаючы поўнасцю свае суверэнныя правы, такія як: правы свабоднага выхаду з СССР; тэры - торыя не можа быць зменена без яе згоды; мае права ўступаць у не - пасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагаднен - ні і абменьвацца дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўнікамі; мае свае рэспубліканскія вайсковыя фарміраванні. Аднак як паказвае жыццё ні адна з гэтых нормаў не дзейнічала.

Вышэйшым органам рэспублікі замест скасаванага Усебеларускага з'езда Саветаў ўпершыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет БССР, які абіраў Прэзідыум і ствараў урад - СНК БССР. Тым самым звужалася дзеянне прадстаўнічага органа. Упершыню ў Канстытуцыі ўводзіўся тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета і яго дэпутатаў. Уся праца Вярхоўнага Савета канцэнтравалася не на яго сесіях, а прадастаўля - лася вузкаму колу асоб у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета, які на - дзяляўся вялікімі правамі [5, c. 82].

Выканаўчая ўлада канцэнтравалася ў СНК БССР, які з'яўляўся вы - шэйшым выканаўчым і распарадчым органам - урадам БССР. Ён скла - даўся са старшыні ўрада, яго намеснікаў, старшыні Дзяржаўнай пла - навай камісіі, 14 народных камісараў, 10 з якіх адносіліся да саюзна-рэспубліканскіх народных камісарыятаў і 4 - да рэспубліканскіх. Членамі ўрада таксама лічыліся: упаўнаважаны Камітэта нарыхтовак СССР, на - чальнік упраўлення па справах мастацтваў, упаўнаважаныя агульна - саюзных народных камісарыятаў [1, c. 191 - 192].

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады таксама ў значнай ступені былі перабудаваны. Ліквідоўваліся акруговыя і раённыя з'езды Саветаў і ўтва-раліся Саветы ў акругах, раёнах, гарадах, сёлах, мястэчках, вёсках, па - сёлках. Замест Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпута - таў яны пачалі называцца Саветамі дэпутатаў працоўных [3, c. 134].

Новымі ў Канстытуцыі былі раздзелы аб бюджэце, аб судзе і праку - ратуры, аднак ствараліся яны ў адпаведнасці з агульнасаюзным зака-надаўствам.

У Канстытуцыі абвяшчаліся свабода слова, друку, сходаў і мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый, але толькі на паперы, бо ў той жа час разгарнуліся масавыя рэпрэсіі. КПСС надзялялася правамі кірую - чага ядра ўсіх арганізацый працоўных, як грамадскіх, так і дзяржаў - ных. Павялічваліся і абавязкі грамадзян БССР. Так, кожны грамадзянін рэспублікі абавязаны быў выконваць Канстытуцыю, прытрымлівацца за - конаў, захоўваць дысцыпліну працы, сумленна адносіцца да грамад - скага абавязку, паважаць правілы сацыялістычнага агульна-сумеснага жыцця, берагчы і ўмацоўваць грамадскую, сацыялістычную ўласнасць, несці вайсковую павіннасць. Асобы, якія замахваліся на грамадскую сацыялістычную ўласнасць, лічыліся ворагамі народа і знішчаліся без усялякай віны з іх боку.

Карэнным чынам было зменена і выбарчае права. Абвяшчалася, што выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет БССР, акруговыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя) праводзяцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Актыўнае і пасіўнае вы - барчае права грамадзян рэспублікі ўсталёўвалася з 18-гадовага ўзрос - ту. У той жа час права выстаўляць кандыдатаў у дэпутаты па выбар - чых акругах надавалася грамадскім арганізацыям і таварыствам пра - цоўных: камуністычным партыйным арганізацыям, прафсаюзам, каапе-ратывам, арганізацыям моладзі, культурным таварыствам [4, c. 210].

У Канстытуцыі былі апісаны герб, сцяг і сталіца рэспублікі.

Апошні раздзел Асноўнага закона, які складаўся з аднаго артыкула, быў прысвечаны парадку змянення Канстытуцыі. Яна агла змяняцца рашэннем Вярхоўнага Савета - не меней 2/3 галасоў дэпутатаў.

У цэлым канстытуцыйныя нормы, якія адлюстроўвалі супярэчлівы характар дадзенага этапу развіцця беларускай савецкай дзяржаўнасці, былі ў значнай ступені дэкларатыўнымі і рэзка разыходзіліся з рэ - чаіснасцю. Рэальны стан грамадскіх адносінаў далёка адставаў ад ідэалаў і лозунгаў, замацаваных у Канстытуцыі [2, c. 230].

Пазней у Канстытуцыю БССР 1937 г. быў унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў, звязанных з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем, перайменаваннем СНК БССР у Савет Міністраў БССР, а наркаматаў - у міністэрствы (у сакавіку 1946 г.), прыняццем указа Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР, Аб дзяржаўным гімне БССР» ад 24 верасня 1955 г., а таксама ў сувязі з пашырэннем правоў саюзных рэспублік у пасляваенны перыяд і расшырэннем пасля ХХІІ з'езда КПСС (1961 г.) правоў рэспублікі [4, c. 211].

2. Сістэма судовых органаў Беларусі ў 1920-я - 1930-я гг.

право канстытуцыя судовы

Утварэнне судоў на Беларусі праводзілася пасля заканчэння гра-мадзянскай вайны. Яны ствараліся на аснове Дэкрэта СНК РСФСР №1 ад 22 лістапада (5 снежня) 1917 г., Аб судзе». Гэтым дэкрэтам ліквідавалася ранейшая судовая сістэма, у тым ліку адмянялася дзей - насць акруговых судоў, судовых палат, ваенных і марскіх судоў усіх назваў, камерцыйных судоў, быў скасаваны Сенат. Міравыя суды за - мяняліся мясцовымі нарднымі судамі.якія разглядалі справы ў складзе пастаяннага мясцовага суддзі і двух чарговых засядацеляў. Пастаянныя суддзі выбіраліся валаснымі, павятовымі, гарадскімі і губернскімі Саве - тамі рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У сярэдзіне лютага 1918 г. ЦВК і СНК РСФСР выдалі Дэкрэт №2, Аб судзе», які праду-гледжваў стварэнне акруговых народных судоў у якасці касацыйных інстанцый па скаргах на рашэнні мясцовых народных судоў, а так - сама судоў першай інстанцыі для рашэння непадсудных мясцовым судам спраў [2, c. 231].

Першыя народныя суды ў Мінску былі створаны ў лютым 1919 г., але ў жніўні іх дзейнасць спынілася ў сувязі з акупацыяй Мінска польскімі войскамі, аднак пасля вызвалення Мінска ад польскай аку - пацыі дзейнасць народных судоў аднавілася. Нармальная праца на - родных судоў у БССР пачалася з 1921 г., калі быў створаны На - родны Камісарыят юстыцыі, які непасрэдна займаўся і адказваў за аднаўленне судовай сістэмы, і выбраны суддзі ў шасці паветах рэс-публікі.

Сістэма судовых органаў БССР у гэты перыяд складалася з на - родных судоў, асобных ударных сесій, дзяжурных камер народных судоў, дзяжурных камер Надзвычайнай камісіі, Савета народных суддзяў, Рэвалюцыйнага, Вайсковага і Касацыйнага трыбуналаў, Ка - легіі вышэйшага судовага кантролю Народнага камісарыята юстыцыі БССР [4, c. 211 - 212].

Народныя суды ў залежнасці ад характару разглядаемых спраў дзейнічалі ў двух складах: толькі аднаго суддзі або суддзі і двух ці чатырох народных засядацеляў. Да іх падсуднасці адносіліся ўсе крымінальныя і грамадзянскія справы, акрамя спраўасаблівай дзяр - жаўнай важнасці, якія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал. Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі некаторыя катэгорыі кры - мінальных спраў, якія перадаваліся ім Рэўтрыбуналам, з-за недахопу важнасці». Дзяжурныя камеры народных судоў разглядалі справы аб дробных праванарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даслед - вання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна. Дзяжурныя ка - меры пры Надзвычайнай камісіі разглядалі справы, якія былі ў вы - творчасці гэтай камісіі і адносна якіх патрабаваўся хуткі судовы разгляд. Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэспубліканскім з'ездзе народных суддзяў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй для на - родных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій. Савет з'яўляўся кантрольнай і нагляднай інстанцыяй для ўсяго судова-след - чага апарата рэспублікі. Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы функ-цыяніравалі як надзвычайныя судовыя органы. Рэвалюцыйны трыбу - нал у складзе старшыні і пяці членаў зацвярджаўся СНК БССР. У якасці суда першай інстанцыі ён разглядаў спецыяльнаю катэгорыю спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыс-крэдытацыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцірстве і ін - шых грамадска небяспечных злачынствах. Нагляд за дзейнасцю Рэ-валюцыйнага трыбунала, разгляд касацыйных скаргаў і пратэстаў на яго рашэнні здзяйсняў Касацыйны трыбунал, створаны пры ЦВК БССР. Ён складаўся са старшыні, якім з'яўляўся народны камісар юстыцыі, і трох членаў. Агульны кантроль за вырашэннем спраў у судах і трыбуналах здзяйсняла Калегія вышэйшага судовага кантро - лю Народнага камісарыята юстыцыі БССР.

Такая сістэма судовых органаў існавала на Беларусі да другой паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК і СНК БССР у адпаведнасці з рашэннем ЦК КПБ(б) аб паляпшэнні дзейнасці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г. судовай рэформы ў РСФСР пры - нялі пастанову аб правядзенні судовай рэформы на Беларусі. У вы - ніку рэформы павялічылася колькасць дзяжурных камер, а таксама быў скасаваны Савет народных суддзяў, Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю Наркамата юс - тыцыі. Замест іх быў створаны Вышэйшы суд і Вышэйшы каса - цыйны суд рэспублікі [5, c. 78].

Вышэйшы суд (у яго склад уваходзіў старшыня і 11 членаў) скла - даўся з трох аддзяленняў: асобай падсуднасці, крымінальнага і гра-мадзянскага аддзяленняў. Па першай інстанцыі Вышэйшы суд раз - глядаў крымінальныя і грамадзянскія справы, аднесеныя да яго пад - суднасці, а таксама з'яўляўся судом касацыйнай і нагляднай інстан - цыі для ўсіх народных судоў рэспублікі [2, c. 233].

Вышэйшы касацыйны суд (складаўся са старшыні і двух членаў) з'яўляўся касацыйнай і нагляднай інстанцыяй па справах, разгледжаных Вышэйшым судом. Яго рашэнні былі канчатковымі і маглі быць ад - менены толькі Прэзідыумам ЦВК БССР. Такім чынам, рэформа ўво - дзіла адзіную сістэму судовых органаў [2, c. 233].

У красавіку 1923 г. была праведзена новая рэформа. Згодна з Па - лажэннем аб судовым ладзе, зацверджаным у сакавіку 1923 г. ІІ се - сіяй ЦВК БССР IV склікання, з 15 красавіка 1923 г. стваралася трох - звенная сістэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы суд і Вяр - хоўны суд. Апошні быў утвораны замест Вышэйшага касацыйнага суда. А для рашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлумачэння заканадаўства быў створаны таксама Пленум Вы-шэйшага суда [4, c. 213].

З 1 жніўня 1924 г. уводзіцца новае палажэнне аб судовым ладзе БССР, у якім быў улічаны новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны паддзел рэспублікі (былі ўведзены акругі). З 1 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда сталі дзейнічаць акружныя суды ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску і Мазыры з функцыямі быўшага Вы - шэйшага суда. Аднак у сувязі з новай адміністрацыйна-тэрытарыяль - най рэформай (знікненне акруговага дзялення) у 1930 г. адбываецца чарговая рэарганізацыя судовых органаў, у выніку якой ліквідуюцца акруговыя суды, уводзіцца двухзвенная судовая сістэма, пашыраюцца функцыі народных судоў, якія сталі разглядаць усе грамадзянскія і крымінальныя справы, апрача падсудных Вярхоўнаму суду, таварысц - кім, сельскім і местачковым судам.

Змены ў судовай сістэме рэспублікі замацавала новае Палажэн - не аб судовым ладзе БССР, якое пачало дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вызначаны асноўныя задачы судоў: падаўленне супраціў - лення класавага ворага, умацаванне грамадска-працоўнай дысцып - ліны, пільная ахова сацыялістычнай уласнасці. Справы аб крадзяжах сацыялістычнай маёмасці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў максімальна кароткія тэрміны. Варта адзначыць, што ў гэты час адбываецца ўзмацненне рэпрэсіўнай дзейнасці судовых і пазасудовых органаў [4, c. 214].

У 1934 г. у Вярхоўным судзе БССР ствараецца спецыяльная су - довая калегія па разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, рас - следаваных органамі НКУС, за выключэннем спраў аб здрадзе Ра - дзіме, шпіянажы, тэроры, дыверсіях, узрывах, падпалках, гэта зна - чыць той асноўнай катэгорыі спраў, па якіх ажыццяўляліся масавыя рэпрэсіі і якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў. Для разгляду спраў дадзенай катэгорыі ў тым жа 1934 г. у сістэме НКУС ствараюцца пазасудовыя органы -, двойкі» і, тройкі» [2, c. 233 - 234].

Згодна Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сістэма рэспублікі ўклю - чала народныя, акруговыя суды і Вярхоўны суд БССР. Народныя суды выбіраліся грамадзянамі раёна на 3 гады, акруговыя суды выбіраліся акруговымі Саветамі на 5 гадоў, а Вярхоўны суд вы - біраўся Вярхоўным саветам на 5 гадоў і здзяйсняў надзор за дзей - насцю ўсіх судовых органаў рэспублікі. Па Канстытуцыі таксама прадугледжвалася ажыццяўленне правасуддзя, спецыяльнымі судамі, ствараемымі па пастанове Вярхоўнага Савета СССР» [5, c. 79].

У лютым 1938 г. у БССР было ўведзена абласное дзяленне, у сувязі з чым ствараюцца абласныя суды. Па сутнасці, судовая сіс - тэма БССР ствараецца на падставе агульнасаюзнага Закона аб судо - вым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік, які быў пры - няты 16 жніўня 1938 г. Асноўным нізавым звяном судовай сістэмы Беларусі па-ранейшаму заставаўся народны суд, які дзейнічаў на тэ - рыторыі раёна ці горада ў якасці суда першай інстанцыі па асноў - най катэгорыі грамадзянскіх і крымінальных спраў. У абласных су - дах дзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах. У касацыйным парадку яны разглядалі скаргі, пратэсты на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні народных судоў. Абласны суд з'яўляўся і су - дом першай інстанцыі па справах, аднесеных да яго падсуднасці. Па закону абласны суд выбіраўся сесіяй абласнога Савета дэпутатаў працоўных. У Вярхоўным судзе былі скасаваны спецыяльная калегія, прэзідыум і пленум. Вярхоўны суд БССР у складзе калегій па кры-мінальных і грамадзянскіх справах з'яўляўся судом касацыйнай ін - станцыі на рашэнні і прыгаворы абласных судоў, а таксама судом нагляднай інстанцыі, які разглядаў справы, па якіх прыгаворы і рашэнні ўступілі ў законную сілу. Вярхоўны суд быў адначасова і органам, які ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю ўсіх судоў БССР.

Вярхоўны суд, а таксама абласныя суды, былі вызвалены ад функцый судовага кіравання. Яны адносіліся да кампетэнцыі Нар - камата юстыцыі і створаных у той час абласных упраўленняў юстыцыі [2, с. 234].

Шмат дэкрэтаў і палажэнняў было замацавана ў той час, на пад - ставе якіх была створана судовая сістэма БССР, асноўным жа явіўся Закон аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік. Але не толькі гэта паспрыяла станаўленню судовых органаў, а таксама тэрытарыяльнае дзяленне рэспублікі, якое некалькі разоў змянялася за гэты перыяд і ўносіла свой штрых у развіццё судовай сістэмы Беларусі.

3. Развіццё права Беларускай ССР

Пасля ўзнаўлення БССР права рэспублікі заставалася тыаовым са - вецкім. У гэты перыяд яно было прызвана ўмацоўваць савецкую ўладу дзяржавы пралетарыяту. У аднаўленчы перыяд (1921-1925 гг.) заканадаўства рэспублікі перш за ўсё было накіравана на аднаўленне разбуранай працяглымі войнамі народнай гаспадаркі, на ўмацаванне савецкіх органаў улады і стварэнне належнага савецкага дзяржаў - нага апарата. На тэрыторыі Беларусі першапачаткова дзейнічалі пра - вавыя акты РСФСР. Аднак па меры ўмацавання дзяржаўнага апара - та рэспублікі ўсё актыўней пачынаюць працаваць заканадаўчыя ор - ганы БССР (Усебеларускі з'езд Саветаў, ЦВК і СНК). У гэты перыяд разам з прамым дзеяннем нарматыўных актаў РСФСР часам у не - каторых з іх мелася агаворка, што іх дзеянне пашыраецца і на тэры - торыю іншых савецкіх рэспублік, такімі заканадаўчымі актамі былі: Крымінальны кодэкс РСФСР, які быў уведзены ў дзеянне на тэрыторыі рэспублікі пастановай Прэзідыума ЦВК БССР з 1 ліпеня 1922 г., з 15 ліпеня 1922 г. уводзіцца ў дзеянне Крымінальна-працэсуальны кодэкс РСФСР, 30 кастрычніка 1922 г. - Кодэкс законаў аб працы. З 1 сакавіка 1923 г. на тэрыторыі БССР афіцыйна быў уведзены Грамадзянскі кодэкс РСФСР, а 1 верасня 1923 г. ЦВК БССР распаў - сюдзіў на Беларусі дзеянне Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса РСФСР. Пры гэтым неабходна адзначыць, што ўведзеныя ў дзеянне кодэксы РСФСР сталі лічыцца кодэксамі БССР [2, c. 216 - 217].

У далейшым заканадаўства РСФСР аказвала істотны ўплыў на развіццё заканадаўства рэспублікі. Заканадаўчая дзейнасць вышэй - шых органаў улады БССР паступова актывізуецца. Прымаецца шмат уласных нарматыўных актаў, хоць заканадаўчага вопыту ў БССР было яшчэ мала. Усебеларускі з'езд Саветаў, ЦВК і СНК БССР з першых гадоў свайго функцыянавання надавалі вялікую ўвагу раз - віццю айчыннай законатворчасці, актыўна праводзілі работу па рас-працоўцы і прыняццю ўласных нарматыўных актаў. Так, ЦВК БССР у красавіку 1921 г. прыняў пастанову аб пераходзе да харчпадатку і аб дазволе свабоднага абмену сельскагаспадарчай прадукцыяй у БССР; у жніўні 1921 г. СНК БССР выдаў пастанову, Аб правядзенні гандлю», у адпаведнасці з якой усім грамадзянам рэспублікі, якім споўнілася 16 гадоў, дазвалялася весці гандаль прадуктамі сельскай гаспадаркі, саматужнай і фабрычнай вытворчасці, за выключэннем прадметаў дзяржаўнай манаполіі, лік якіх быў зведзены да міні - муму [2, c. 217 - 218].

29 сакавіка 1923 г. на падставе расійскіх заканадаўчых актаў ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс БССР, які быў уведзены ў дзеян - не з 15 красавіка 1923 г. У Кодэксе рэгуляваліся пытанні землека - рыстання, землеўладкавання і парадку разгляду зямельных спрэчак, а таксама казалася аб тым, што зямля аб'яўлена выключна дзяр - жаўнай уласнасцю. Пашырэнне тэрыторыі БССР патрабавала ўніфі - кацыі зямельнага заканадаўства, бо на далучанай тэрыторыі пра - цягваў дзейнічаць Зямельны кодэкс РСФСР. Таму 1 красавіка 1925 г. Прэзідыум ЦВК БССР увёў у дзеянне на ўсёй тэрыторыі рэспублікі новы Зямельны кодэкс БССР, які ў асноўным грунтаваўся на пала - жэннях Зямельнага кодэкса 1923 г. [4, c. 193 - 194].

У 1924 г. у БССР былі ўстаноўлены адзіныя арганізацыйна-пра - вавыя формы вядзення лясной гаспадаркі, якая адыгрывала важную ролю ў эканоміцы рэспублікі. Прыняты СНК БССР Лясны кодэкс БССР быў уведзены ў дзеянне з 1 жніўня 1924 г. У Кодэксе рэгла - ментаваўся адзіны лясны фонд БССР і адзначалася, што ўсе лясы і зямельныя плошчы, прызначаныя для гадоўлі драўніны, з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Таксама закон замацаваў кіраванне лясамі і іх карыстанне [4, c. 194].

У канцы 20 - пачатку 30-х гг. ХХ ст. БССР мела ужо ўласны заканадаўчы вопыт. У сувязі з хутка змяняючыміся ўмовамі са - цыяльна-эканамічнага жыцця ў рэспубліцы абнаўляецца папярэдняе за-канадаўства, прымаюцца новыя нарматыўныя акты: Папраўча-працоў - ны кодэкс БССР (1926 г.), Кодэкс законаў аб шлюбе, сям'і і апецы (1927 г.), Водна-міліярацыйны кодэкс (1927 г.), новы Кодэкс аб працы (1929 г.). Апрача таго, прымаюцца шматлікія дэкрэты і пастановы ЦВК і СНК БССР па ўсіх накірунках грамадскага і гаспадарчага жыцця рэспублікі [2, c. 219].

Развіццё ўсіх галінаў права БССР гэтага перыяду ішло ў кан - тэксце цвёрдага дзяржаўнага кіраўніцтва рэгуляваннем прававых ад - носінаў з боку СССР. Гэта было адлюстравана і ў галіне грама - дзянскага права. У ёй рэгуляванне адносінаў уласнасці было накі - равана перш за ўсё на развіццё і ўмацаванне дзяржаўнай формы ўласнасці. Нарматыўныя прававыя акты БССР на падставе агульна - саюзнага заканадаўства дапаўнялі і развівалі асноўныя палажэнні гра-мадзянскага заканадаўства, якія знайшлі адлюстраванне ў Грамадзян - скім кодэксе 1923 г. Дзяржаўная ўласнасць атрымала абсалютную іс - кавую абарону. ГК 1923 г. замацаваў агульнае правіла неадчужаль насці дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асоб, ад - нак у адпаведнасці з накірункамі НЭПу пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 г. было дазволена адчужэнне нядзеючых прад-прыемстваў. Захоўваючы за дзяржавай асноўныя пазіцыі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, грамадзянскае заканадаўства дазваляла развіццё кааператыўнай уласнасці і дапускала ў вядомых межах пры - ватнагаспадарчую дзейнасць. У 1926 г. было ліквідавана абмежаване памеру маёмасці, якая магла пераходзіць у парадку наследавання і дарэння. У канцы 20-х гг. назіраецца тэндэнцыя ліквідацыя прыват - ных прамысловых і гандлёвых арганізацый. У гэтай сувязі ўносяцца значныя змяненні ў Грамадзянскі кодэкс БССР. Акрамя дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай формаў уласнасці, закон рэгламентаваў аса - бістую ўласнасць грамадзян. Да яе адносіліся працоўныя прыбыткі, жылы дом, прадметы асабістага спажывання, якія маглі быць пера - даны ў спадчыну, што замацоўвалася заканадаўча.

Усталяваны Грамадзянскім працэсуалным кодэксам БССР 1923 г. парадак выканання правасуддзя па грамадзянсікх справах вызначыў актыўны ўдзел органаў суда і пракуратуры ў разглядзе грамадзян - ска-прававых спрэчак. Закон перш за ўсё абараняў інтарэсы дзяр - жавы, хоць клапаціўся і аб пэўных маёмасных інтарэсах грамадзян. Значныя змяненні і дапаўненні былі ўнесены ў ГПК пастановай ЦВК і СНК БССР ад 2 лютага 1929 г. Так, быў замацаваны абавязак суддзі разглядаць грамадзянскія справы ў адпаведнасці з законамі СССР, БССР і пастановамі мясцовых органаў улады, якія былі выдадзе - ны на падставе законаў. ГПК устанаўліваў магчымасць прымя - нення судамі, аналогіі права». Гэта азначала, што суд не меў пра - ва адказваць у судавытворчасці з-за адсутнасці ці непаўнаты за - конаў. У пэўных выпадках суду дазвалялася права разгляду судо - вай справы пры няяўцы аднаго з бакоў. Такім чынам, справа ра - шалася на аснове агульных прынцыпаў савецкага заканадаўства і генеральнай палітыкі партыі [2, c. 221].

Працоўнае права БССР развівалася ў напрамку ўсё больш жорст - кага рэгулявання правілаў працоўнай дысцыпліны, працоўнага часу, абмежавання ў шэрагу выпадкаў права на выбар месца працы. За - мацаванне працы як канстытуцыйнага абавязку ўсіх грамадзян рэс - публікі знайшло адлюстраванне ў шматлікіх нарматыўных актах. Ха-рактэрнымі рысамі развіцця нарматыўнага рэгулявання працоўных адносінаў з'явілася ўзмацненне цэнтралізаванага рэгулявання і пера - вага нормаў агульнасаюзнага заканадаўства [2, c. 221].

У сферы злачынства і пакарання на тэрыторыі БССР у 20-я гг. ужываліся розныя заканадаўчыя акты РСФСР і дэкрэты СНК РСФСР. З 1 ліпеня 1922 г. пастановай ЦВК БССР у БССР быў уведзены ў дзеянне Крымінальны кодэкс РСФСР. А з 1924 г. ён стаў афіцый - на звацца Крымінальным кодэксам БССР. Кодэкс складаўся з Агульнай часткі (56 арт.) і Асаблівай часткі (171 арт.). Агульная частка рэгламентавала межы дзеяння КК, агульныя пачаткі ўжы - вання пакарання, вызначала меры, роды, віды пакаранняў і іншых мераў сацыяльнай абароны, а таксама парадак адбыцця пакарання. Мэтай крымінальнага закона аб'яўлялася абарона працоўных ад злачынстваў і грамадска небяспечных элементаў. Закон меў зварот - ную сілу, бо распаўсюджваў сваё дзеянне на ўсе злачынствы, не разгледжаныя ў судовым парадку да ўвядзення ў дзеянне кодэкса. У ім дапускалася магчымасць ужывання закона па аналогіі. Узрост крымінальнай адказнасці наступаў з 14 гадоў. Асаблівасць КК была ў тым, што ён зыходзіў з палітыка-ідэалагічных інтарэсаў РКП(б) - ВКП(б), савецкай дзяржавы. За так званыя контррэвалюцыйныя зла - чынствы прадугледжваўся растрэл. Далейшае развіццё крымінальнага заканадаўства БССР было звязана са шматлікімі змяненнямі і да - паўненямі ў КК. У сувязі з чым пачалася распрацоўка новага Кры - мінальнага кодэкса БССР, які быў уведзены ў дзеянне з 15 ліста - пада 1928 г. У новым кодэксе адсутнічала дзяленне на Агульную і Асаблівую часткі. Галоўнай задачай новы крымінальны закон лі - чыў судова-прававую абарону сацыялістычнай дзяржавы ад грамад - ска небяспечных дзеянняў шляхам ужывання да правапарушальнікаў мераў сацыяльнай абароны. Злачынствам абвяшчалася ўсякае, гра - мадска небяспечнае дзеянне або бяздзеянне, накіраванае супраць асноў савецкага ладу або правапарадку». Злачынствы падраздзяля - ліся на дзве катэгорыі: першай катэгорыі - накіраваныя супраць асноў савецкага ладу - устанаўлівалася мінімальная мера пака - рання, ніжэй якой суд не меў права пакараць. За злачынствы другой катэгорыі - усе астатнія - устанаўлівалася максімальная мера пакарання, вышэй якой суд не меў права пакараць. У 30-я гг. на падставе агульнасаюзных законаў у КК 1928 г. уносіліся шмат - лікія дапаўненні і змяненні, якія сведчылі аб павелічэнні рэпрэ - сіўнага характару крымінальнага закона ва ўмовах усё большага ўз - мацнення таталітарнага рэжыму. 29 чэрвеня 1934 г. у Крымінальны кодэкс уводзіцца новы склад злачынства - здрада Радзіме, за што прадугледжваўся растрэл ці, у лепшым выпадку, пазбаўленне волі на 10 гадоў. Пакаранню падлягалі і члены сям'і, нават калі яны нічога не ведалі аб здрадзе. 7 красавіка 1935 г. ЦВК і СНК СССР устанаўліваюць крымінальную адказнасць з 12-гадовага ўзросту. А 2 кастрычніка 1937 г. ЦВК СССР павялічвае тэрмін пазбаўлення волі з 10 да 25 гадоў за здяйсненне небяспечных дзяржаўных зла - чынстваў. У 1939 г. быў ліквідаваны інстытут умоўна-датэрміно - вага вызвалення з месцаў зняволення. А ў 1940 г. устанаўліваецца крымінальная адказнасць за парушэнне дысцыпліны працы, за сама - вольнае яе заканчэнне, за выпуск недобраякаснай прадукцыі. Такім чынам, крымінальнае заканадаўства арыентавала судовую практыку на агульнае ўзмацненне рэпрсій [2, c. 222 - 226; 5, c. 80].

У аналагічным кірунку развівалася і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства. 30 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР зацвердзіў і з 15 красавіка увёў у дзеянне Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР. Ён падрабязна рэгламентаваў падсуднасць і парадак разгляду кры - мінальных спраў. У КПК у 1927 г. былі ўнесены такія значныя змя - ненні, што яго сталі разглядаць як КПК БССР 1927 г. Важным было палажэнне аб усталяванні крымінальнага судаводства на беларускай мове. У 1928-1929 гг. у навуцы савецкага крымінальнага працэсу атрымалі пашырэнне ідэі, аб спрашчэнні і паскарэнні крымінальнага судаводства і вызваленні яго ад усякіх фармальнасцяў». У сувязі з гэ - тым КПК быў накіраваны на ўмаленне правоў падсудных, змяненне тэрміну судовага следства, абвінавачванне давалася за суткі да раз - гляду справы ў судзе, справа магла быць заслухана без удзелу пра - курора і абаронцы, хадатайніцтва аб памілаванні не дапускалася, рашэнне суда аб вышэйшай меры пакарання прыводзілася ў выка - нанне адразу. Галоўным і вырашальным доказам віны стаў факт прызнання абвінавачаным сваёй віны. У 1937 г. з мэтай палягчэння і паскарэння атрымання асабістага прызнання віны з боку абвінава - чаных следчыя органы афіцыйна атрымалі права на ўжыванне да арыштаваных фізічных мераў уздзеяння. Усё гэта сведчыла аб уста - наўленні і дзеянні таталітарнага рэжыму [2, c. 227].

У 30-я гг. тэндэнцыя прыняцця законаў, якія ўшчамлялі правы і законныя інтарэсы грамадзян, праяўлялася ўсё больш выразна. Акрамя таго, з'явіліся і актыўна дзейнічалі пазасудовыя карныя органы, адкрыта парушаўся закон і пачаліся масасвыя рэпрэсіі савецкага народа [4, c. 202].

Заключэнне

Кароткі агляд гісторыі аднаўлення і развіцця беларускай нацыя - нальнай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі сведчыць аб тым, што твор - чыя сілы народа, нават у вельмі неспрыяльных для яго ўмовах, няхай сабе і са значным спазненнем у параўнанні з іншымі еўра - пейскімі народамі, дамагліся аднаўлення і ўмацавання сваёй дзяржаў - насці.

Даволі паспяховымі ў гэтым накірунку былі 20-я гады мінулага стагоддзя. Дэкларацыяй ад 31 ліпеня 1920 г. у межах шасці паветаў была адноўлена Беларуская ССР. Галоўнай задачай рэспублікі на гэ - тым этапе стала аднаўленне разбуранай шматгадовымі войнамі на - роднай гаспадаркі і ўмацаванне савецкай улады. У канцы 1922 г. савецкія рэспублікі, у тым ліку і БССР, аб'ядноўваюцца ў СССР. У 1924 г. прымаецца Канстытуцыя СССР. А ў 1924 і 1926 гг. адбы - ваецца, ўзбуйненне» тэрыторыі БССР. Рэспубліцы была вернута частка ўсходніх беларускіх тэрыторый, у выніку чаго тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы. У 20-я гг. у рэспубліцы, як і ва ўсіх савецкіх рэспубліках, вядзецца пошук новых метадаў гаспадарання, актывізуецца грамадска-палітычнае жыццё і нацыя - нальна-культурнае будаўніцтва. У БССР адбываецца актыўны працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва -, беларусізацыя», у выніку чаго адбываюцца значныя станоўчыя змены ў грамадстве, у тым ліку пашыраецца выкарыстанне беларускай мовы сярод службовых асобаў савецкага дзяржаўнага апарата. Усё гэта паспрыяла прыняц - цю Канстытуцыі БССР 1927 г. Да 1928 г. справаводства пераважнай большасці дзяржаўных органаў рэспублікі было пераведзена на бе-ларускую мову. Аднак у 30-я гг. гэты працэс прыпыняецца. У гэты пе-рыяд адбыліся значныя змены ў прававым рэгуляванні грамадска - га жыцця. Шмат кодэксаў РСФСР было ўведзена на тэрыторыі на - шай краіны ў той час, а таксама шмат распрацавана і прынята ўласных нарматыўных актаў, такіх як: Зямельныя кодэксы БССР (1923 і 1925 гг.), Лясны кодэкс БССР (1924 г.), Папраўча-працоўны кодэкс БССР (1926 г.), Кодэкс законаў аб шлюбу, сям'і і апецы (1927 г.), Вод - на-міліярацыйны кодэкс (1927 г.), Крымінальны кодэкс БССР (1928 г.), Кодэкс законаў аб працы БССР (1929 г.).

Жыццяздольнасць беларускага народа правяралася на працягу ўсёй яго гісторыі, у тым ліку і ў паслякастрычніцкі перыяд. У 30-я гады ХХ стагоддзя у грамадска-палітычным жыцці савецкай дзяржавы ад-бываюцца пэўныя негатыўныя змены. За десяцігоддзе змяняецца і Канстытуцыя 1927 г., патрабуючы, такім чынам, прыняцця новай Канстытуцыі, што было і зроблена ў 1937 г. на падставе Канстыту - цыі СССР 1936 г. Савецкая дзяржава ўступае ў складаны перыяд ад-міністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання і рэпрэсій. Гэта тычылася і сістэмы органаў улады і кіравання, а таксама судовых органаў. Па - рушаючы канстытуцыйныя нормы і іншыя савецкія законы, ствара - ецца шэраг пазасудовых органаў расправы, пачынаюцца масавыя рэпрэсіі. У поўнай меры гэта наглядаецца і ў БССР, дзе на змену, беларусізацыі» прыйшла тэндэнцыя барацьбы з, нацдэмаўшчынай» і, ворагамі народа». Важнай гістарычнай падзеяй для беларусаў стала ўз'яднанне ў 1939 г. Заходняй Беларусі з БССР. Па хадатайству На - роднага (Нацыянальнага) сходу Заходняй Беларусі пастановамі Вяр - хоўных Саветаў СССР і БССР Заходняя Беларусь увайшла ў склад СССР і БССР.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Круталевіч В.А.; Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917-1945 гг.). Мн.: Беларуская навука, 1998. - 238 с., іл. 7.

2. Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. - 2-е выданне. - Мінск: Амалфея, 2008. - 400 с.

3. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік. У 2 ч. Ч. 2. - Мн.: РІВШ БДУ, 2003. - 275 с.

4. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. - Мн.: ВП, Экаперспектыва», 2000. - 319 с.

5. Вішнеўскі А.Ф.; Саракавік І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Некаторыя пытанні і адказы. - Мн.: ЗАТ, Веды», 1997. - 108 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.

    реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

    контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012

  • Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.

    контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012

  • Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.

    контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.

    контрольная работа [22,7 K], добавлен 01.03.2012

  • Калі паўстала дзяржаўнасць у народаў Усходняй Еўропы. Дзяржаўны лад усходнеславянскіх княстваў. Крыніцы старажытнабеларускага права. Асноўныя рысы права дзяржаў-княстваў. Станаўленне суверэнітэту-васалітэту. Ідэя раўнапраўя свабодных грамадзян.

    реферат [33,0 K], добавлен 10.12.2011

  • Сістэма магістратаў ў Рыме і месца прэторыю ў ёй. Эдикты магістратаў: преторское права і працэс праватворчасці. Кадыфікацыя преторского права. Прычыны здзяйснення і наступствы правядзення. Асноўныя высновы адносна кадыфікацыі преторских эдиктов.

    курсовая работа [28,3 K], добавлен 11.06.2012

  • Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Права ў гады вайны. Змест законаў і ўказаў па сацыяльнай абароне насельніцтва.

    контрольная работа [29,9 K], добавлен 15.12.2013

  • Подходы к изучению предмета права. Методы науки. Формы реализации права. Понятие, признаки и функции права. Теории о происхождении права. Источники права. Принципы и отрасли права. Элементы системы права.

    курсовая работа [27,4 K], добавлен 22.05.2007

  • Принципы права. Принципы права: понятие, роль. Виды принципов права. Принципы права как источник права. Закон и принципы права. Правовые принципы в законодательстве. Принципы уголовного права в российском законодательстве. Неписанные законы.

    реферат [67,1 K], добавлен 13.03.2005

  • Понятие права. Происхождение права. Наиболее общие закономерности возникновения и формирования права. Теории происхождения права. Роль религии в возникновении права. Патриархальная теория. Договорная теория. Теория насилия.

    реферат [34,0 K], добавлен 04.01.2005

  • Процедура реалізації права: поняття реалізації права, основні проблеми реалізації права та шляхи їх вирішення, класифікація форм реалізації права, зміст та особливості реалізації права. Правозастосування, як особлива форма реалізації права. Акти правозаст

    курсовая работа [44,8 K], добавлен 04.03.2004

  • Зародження теорій прав інтелектуальної власності. Еволюція концепцій права у XVIII-XX ст. Теорія вічної промислової власності за Жобардом. Сучасний стан теорії права. Двоїста природа авторського і винахідницького права. Зміст пропієтарної концепції.

    контрольная работа [38,8 K], добавлен 28.11.2013

  • Многообразие понимания права. Понятие формы права. Соотношение формы права и источника права. Виды форм права. Роль права в условиях формирования рыночных отношений в РФ.

    реферат [57,5 K], добавлен 30.07.2003

  • Понятие права как категории правоведения. Интерпретации понятия, сущности и признаков права. Принципы права, правовые семьи и их типология. Внутренняя и внешняя формы права. Понятие источников права. Система нормативных актов в Российской Федерации.

    курсовая работа [61,2 K], добавлен 01.12.2009

  • Отличительные черты подотраслей финансового права: бюджетного, налогового, банковского, фондового права. Хозяйственные и акционерные общества, холдинги, концерны и ассоциации, как субъекты хозяйственного права. Понятие, признаки и права юридических лиц.

    лекция [30,2 K], добавлен 03.02.2011

  • Источники древнерусского права. Понятие и классификация источников права. Происхождение обычного права, свойства и форма выражения. Договоры как источники древнерусского права. Княжеские уставы. Рецепция византийского права. Исследование Русской Правды.

    реферат [38,5 K], добавлен 14.12.2008

  • Новая Конституция 1936 г. Общие принципы. Государственное устройство страны. Тенденции развития советского права в 1930-е гг. Источники и сфера права. Права граждан. Конституция и политические репрессии. Правовое регулирование сельского хозяйства.

    реферат [31,8 K], добавлен 15.10.2008

  • Определение авторского права, его принципы, основные функции, задачи и источники. Признаки объектов авторского права и их перечень. Классификация субъектов авторского права, их анализ и сравнение. Личные неимущественные и имущественные права авторов.

    курсовая работа [45,7 K], добавлен 27.04.2010

  • История авторского права и его место в российской правовой системе. Источники, принципы и функции авторского права в России. Права наследников автора произведений. Лица, к которым перешли имущественные права на объекты авторского права вследствие закона.

    курсовая работа [43,8 K], добавлен 28.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.