Сістэма педагагічных поглядаў Васіля Віткі паводле кніг "Дзеці і мы", "Урокі", "Азбука душы", "Дом, дзе жывуць словы"

Праблемы выхавання дзіцяці сродкамі вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры. Дзіцячая паэзія В. Віткі. Шматбаковасць інтарэсаў, шырокая эрудыцыя Віткі. Пытання спецыфікі і аналіз сучаснай беларускай паэзіі. Асабістыя ўрокі роднай літаратуры.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 12.12.2012
Размер файла 18,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства адукаыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

Сістэма педагагічных поглядаў Васіля Віткі паводле кніг “Дзеці і мы”, “Урокі”, “Азбука душы”, “Дом, дзе жывуць словы”

Выканала

cтудэнтка 1 курса 101 групы

факультэта беларускай

філалогіі і культуры

Трыгубовіч В.А.

Мінск 2010

Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько) - класік беларускай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1970); у 1972 г. за кнігі для дзяцей “Беларуская калыханка”, “Казкі”, “Чытанка-маляванка” пісьменнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР; у 1978 г. атрымаў Міжнародны ганаровы дыплом імя Х.-К. Андэрсэна, і яго прозвішча было занесена ў спіс лепшых казачнікаў свету. Паэт меў урадавыя ўзнагароды: ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, два ордэны “Знак пашаны”, медалі.

Васіль Вітка прыйшоў і застаўся на ніве беларускай дзіцячай літаратуры сябрам многіх пакаленняў дзяцей. Ужо першая казка В. Віткі засведчыла яго дасканалы эстэтычны густ, тонкае адчуванне спецыфікі вобразнага мыслення дзяцей, уменне гуляць, гаварыць з імі.

Праблемы выхавання дзіцяці сродкамі вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры былі прадметам пастаяннай увагі Васіля Віткі як пісьменніка, педагога, публіцыста. Чытаючы дзіцячыя творы В. Віткі, адчуваеш, што ён творыць мову, як музыку; здзіўляе бязмежная фантазія паэта, арыгінальныя казачныя сітуацыі. У жывой зацікаўленай гаворцы з дашкольнікамі, малодшымі школьнікамі ён выявіў зайдросную вынаходлівасць, багацейшую фантазію; пісьменнік ведаў, што дашкольны, малодшы школьны ўзрост - выключна спрыяльны час для далучэння дзяцей да роднага слова і спасціжэння імі тых маральных высноў, што складаюць азбуку душы чалавека. Дасягнуць гэтага можна толькі пры ўмове, калі настаўнік пачатковых класаў умее стварыць на ўроках атмасферу радаснай творчасці, калі яго словы, мова гучаць, як музыка, вабяць дзяцей чарадзействам, загадкавасцю, таямнічасцю. Дзеля гэтага неабходна, зазначаў В. Вітка, дапамагчы дзецям спазнаць радасць далучэння да жывога слова, каб вучні пачаткоўцы мелі магчымасць пагуляць са словамі, нацешыцца іх гучаннем, глыбей спасцігаючы іх сэнс, мілагучнасць і інтанацыйныя адценні.

Дзіцячая паэзія В. Віткі заснавана на гульні; прыдумваць тыя гульні пісьменніку было незвычайна лёгка, бо і ў сталыя гады, як казаў сам Цімох Васільевіч, ён не пазбавіўся маленства: калі пісаў для дзяцей, “дзяцінеў” і нават шчыра захапляўся прыдуманымі гульнямі.

Усё напісанае В. Віткам для дзяцей вызначаецца не толькі высокім прафесійным майстэрствам, але і гуманістычнай сутнасцю. “Дабрату можна выхаваць толькі дабратой” - гэта жыватворны прынцып народнай педагогікі ўвасоблены ў творах нашага дзіцячага паэта-класіка. Гэты прынцып пакладзены і ў аснову распрацаванай ім педагагічнай сістэмы, палажэнні якой выкладзены ў кнігах В. Віткі “Дзеці і мы”(1977), “Урокі”(1982), “Азбука душы”(1988), “Дом, дзе жывуць словы”. Названыя кнігі - мудрыя, арыгінальныя, наватарскія, яны ўзаемазвязаныя, дапаўняюць адна другую і складаюць цэласны цыкл, дзе не проста выказаны асобныя меркаванні адносна пытанняў выхавання , а выкладзены асноўныя палажэнні створанай В. Віткам педагагічнай сістэмы. Яна грунтуецца на вопыце народнай педагогікі, якая, паводле слоў Цімоха Васільевіча, увабрала ў сябе мудрасць і маральны кодэкс многіх пакаленняў. Гэтая сістэма з улікам агульначалавечых каштоўнасцей узрасла на беларускай нацыянальнай глебе, прасякнута клопатам пра лёс беларускай мовы, літаратуры, школы. У ёй улічаны і вопыт К. Ушынскага, Я. Корчака, А. Макаранкі, В. Шаталава, В. Сухамлінскага.

У аснову сваёй педагагічнай сістэмы В. Вітка паклаў канцэпцыю даверу і любові. У цэнтры яе - маленькі чалавек, да якога пісьменнік ставіцца з вялікай павагай. Ён піша: “Кожнае дзіця - цудоўная захапляючая кніга. Спазнаючы дзяцей, мы спазнаём саміх сябе. Вучачы дзяцей, вучымся самі”. Адной з найбольш істотных перадумоў педагогікі Віткі стала прызнанне абсалютнай каштоўнасці дзяцінства: “ Першая ступень жыцця ў адрозненне ад касмічнай ракеты не толькі не адпадае, а прырастае навек. І калі яна была ўдалая - чалавек шчаслівы, лёгка і радасна яго душы, калі няўдалая - усё жыццё адчувае яе пакутны цяжар”.

Васілю Вітку асабліва важным уяўляецца дашкольны ўзрост - “стартавая пляцоўка чалавека”. Надаючы асаблівае значэнне гэтаму ўзросту, В. Вітка настойліва імкнецца спасцігнуць асаблівасці дзіцячай псіхалогіі.

На старонках сваіх публіцыстычных кніг “Дзеці і мы”, “Урокі”, “Азбука душы” аўтар закранае шмат праблем школьнага жыцця і выхавання. Ён рашуча не прымае мёртвай, схаластычнай, паводле дасціпнага выразу самога Васіля Віткі, “бяздзетнай” педагогікі. Ён не без падстаў трывожыцца, каб “індустрыялізацыя”, тэхнізацыя навучальнага працэсу не паслабілі тых жывых ніцей, якімі вучань звязаны з настаўнікам.

Сваёй сутнасцю канцэпцыя В. Вітткі-педагога зарыентавана на асобу вучня: узаемадачыненні настаўніка і вучня, падкрэсліваў ён, павінны быць заснаваны на даверы, на духоўнай еднасці. Тады яшчэ не было тэрміна “педагогіка супрацоўніцтва”, але менавіта гэта меў на ўвазе наш беларускі пісьменнік-педагог. Ён звяртаў увагу на тое, што без душэўнай чуласці, без любві да дзяцей не можа быць педагогікі. Маральным дзікуном назваў В. Вітка педагога, які захапляецца сваёй уладай, нібы бізуном размахвае адзнакай. Настаўнік не можа дазволіць сабе дробную прыдзірлівасць, раздражнёнасць, абразлівыя мянушкі. Так узнікае мяжа адчужанасці паміж вучнем і настаўнікам. Вучням вельмі трэба, каб школа была для іх асяродкам дабрыні і справядлівасці. У працэсе навучання, выхавання многае залежыць ад настаўніка, таму В. Вітка ў сваіх педагагічных творах ўдзяляе шмат увагі асобе педагога, яго моўнаму майстэрству.

Уражвае шматбаковасць інтарэсаў, шырокая эрудыцыя В. Віткі; спецыяльнай увагі і вывучэння заслугоўваюць створаныя ім у трылогіі “Дзеці і мы, “Урокі”, “Азбука душы” літаратурныя партрэты, успаміны і нататкі пра вядомых беларускіх пісьменнікаў - Я. Коласа, Я. Купалу, К. Чорнага, У. Дубоўку, І. Мележа, Я. Маўра, М. Лынькова, М. Танка, С. Грахоўскага, Я. Брыля і інш. Самае галоўнае, што збліжае Васіля Вітку з вялікімі мастакамі слова - непадробная, глыбінная, мудрая любоў да Чалавека. Ёсць тут літаратурна-крытычнчя артыкулы, прысвечаныя пытанням спецыфікі і аналізу сучаснай беларускай паэзіі і інш. Мы пераконваемся ў тым, як тонка адчуваў В. Вітка класічную музыку, вельмі цікавыя яго разважанні пра спецыфіку музычнай мовы, пра беларускую народную песню, суадносіны ў ёй слоўнага вобраза і музыкі. Эстэтычна тонка зроблены ім у кнізе “Азбука душы” музычны і філасофскі аналіз “Рэквіема”, створанага паводле зместу кнігі “Я з вогненнай вёскі” кампазітарам Людмілай Шлег, а таксама і тых музычных твораў, што напісаны паводле Віткавай паэмы “Беларуская калыханка”. Нельга застацца раўнадушным да разважанняў пісьменніка пра экалагічны стан нашай рэспублікі, пра трывожныя праявы жорсткасці, бездухоўнасці ў грамадстве. Непакоілі пісьменніка праблемы роднай мовы, культуры, духоўнай спадчыны, гістарычнай памяці беларускага народа. Усё гэта так ці інакш звязана з тэмай Будучыні, з задачай выхавання чалавека.

“Дзеці і мы” (1977 г.) У гэтай кнізе В. Вітка - гарачы прыхільнік педагагічных ідэй Ушынскага, Макаранкі, Корчака, Сухамлінскага, аднадумцам і сябрам якога ён быў. У цэнтры педагагічнай сістэмы аўтара - маленькі чалавек, якога пісьменнік хоча абараняць ад дыктатаў дарослых. Напрыклад, у раздзелах “Пашкадуйце маленькага чалавека” і “Спачувайце дзецям” Вітка абвясціў сваім галоўным педагагічным прынцыпам любоў і павагу да дзіцяці. А ў раздзеле “Дыялогі з унучкамі” сабрана дзіцячая словатворчасць. Тут змешчаны дасціпныя пытанні і адказы ўнучак Цімоха Васільевіча. Шмат старонак у кнізе прысвечана спадчыне Сухамлінскага. Гэта можна сустрэць у раздзелах “Настаўнік”, “Подзвіг педагога”, “Сэрца аддаю дзецям”.

“Урокі” (1982 г.) У гэтай кнізе аўтар расказвае аб уроках, што яму самому давала жыццё і пра тых людзей, якіх ён лічыць сваімі настаўнікамі (бацькі, Чорны, Дубоўка, Мележ, Брыль). Вітка цікава расказвае пра сваю практычную педагагічную дзейнасць і тыя прыёмы, якія ён сам выкарыстоўваў. Ён лічыць, што ў нашай практычнай педагогіцы не хапае дзейснага, актыўнага спалучэння навучання з жывой думкай дзяцей. Асабістыя ўрокі роднай мовы, літаратуры, матэматыкі Цімоха Васільевіча ў пачатковай школе характарызаваліся незвычайнай займальнасцю, цікавымі задумкамі, будаваліся на казачнай аснове. Многія заданні ён звязваў з асабістым вопытам дзяцей. З усі м гэтым В. Вітка знаёміць нас на старонках кнігі “Урокі”. літаратура беларускай паэзія вітка

“Азбука душы” (1988 г.) Гэта кніга прысвечана ўзаемасувязі літаратуры, мастацтва і педагогікі. Складаецца кніга з нарысаў, эсэ, замалёвак, маленькіх апавяданняў, у якіх і вырашаюцца праблемы выхавання. Васіль Вітка выдзяляе 5 узростаў чалавека: маленства, малалетства, юнацтва, сталасць, старасць. Ён прасочвае на практыцы, у якой залежнасці знаходзіцца ўзрост чалавека і характэрныя для яго пэўныя псіхічныя асаблівасці. Пісьменнік раіць часцей давяраць дзіцячаму сэрцу, якое заўсёды гатова адгукнуцца і дапамагчы.

“Дом, дзе жывуць словы” (1995 г.) Кніга ўяўляе сабой своеасаблівы слоўнік, створаны ў вершаванай форме, складзены з малых вершаваных жанраў народнай творчасці (загадак, прыказак, прымавак, скарагаворак, дзіцячых жартаў), якія утрымліваюць у сабе маральны кодэкс народа, вопыт народнай педагогікі. У гэтай кнізе пісьменнік імкнецца прасачыць за працэсам фарміравання слоўніка дзіцячай мовы з самых першых слоў і знаёміць чытача са сваімі назіраннямі. Мэта гэтага своеасаблівага слоўніка: навучыць дарослых дапамагаць дзецям больш актыўна, далучыць маленькіх чалавечкаў не толькі да мовы паўсядзённага абыходку, але і да самыз разнастаёных яе формаў, якія тварыліся і творацца народам.

Творчая спадчына пісьменніка-педагога вельмі актуальная сёння. Яго ідэі гуманізму, глыбокай павагі да асобы дзіцяці цудоўна клауцца на сучаснае развіццёвае навучанне, на педагогіку супрацоўніцтва. Шмат сіл і таленту аддаў ён служэнню незвычайнаму народу маленства.

Творчасць В. Віткі для дзяцей - свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай гармоніі гукаў і фарбаў. Гэта неацэнны скарб, які можа быць шырока выкарыстаны і выкарыстоўваецца настаўнікамі на ўроках і ў час прагулак, экскурсій, адпачынку з дзецьмі, для напісання сцэнарыяў ранішнікаў, тэматычнай размовы-гутаркі пра родную мову, прыроду, пра дабрыню і чалавечнасць.

“Якая гэта не толькі пачэсная, але і адказная справа - служыць дзецям, аддаваць ім самога сябе, усе свае веды, талент і сэрца”, - у гэтых словах Васіля Віткі выкладзена ўся сутнасць педагагічнай працы.

Літаратура

1. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / Аўт.-уклад. М.Ф. Шаўлоўская. - Мн. : ТАА “Юніпрэс”, 2003 - 688 с.

2. Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [ і інш] ; пад. Агул. Рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. - Мінск : Выш. шк., 2008 - 688 с.

3. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя: Вучэб. дапам. для навучэнцаў пед. каледжаў і вучылішчаў / Склад. М.Б. Я фімава, В.М. Ляшук. - 2-е выд., перапрац. і дап. - Мн. : Выш. шк., 2003. - 637 с.

4. Несцяровіч В.Б. “Свет дзяцей і дарослых у педагагічнай сістэме Васіля Віткі” / В.Б. Несцяровіч // Пач. шк., 2002. №4

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.