Беларуская паэзiя 30-х гадоў
Гісторыя развіцця беларускай паэзіі 30-х гадоў, яе стадыі развіцця. Смерць Маякоўскага - ўзрушэнне для ўсяго грамадства. Роля Авербаха ў нанясенне непапраўнага шкоды для беларускай літаратуры. Паэма Багуна як наглядная ілюстрацыя эпігонства, схематызму.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 20.03.2013 |
Размер файла | 35,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Беларуская паэзiя 30-х гадоў
У гісторыі развіцця беларускай паэзіі 30-я гады -- перыяд складаны і трагічна цяжкі, як і ў самім грамадскім жыцці нашага народа. Цяпер усё глыбей ускрываюцца прычыны неспрыяль-ных абставін у тагачасным сацыяльна-палітычным жыцці, у засіллі таталітарнага рэжыму. Гэта тады на нашых землях з'явіўся адзін з самых жахлівых генацыдаў, які сёння сімвалізуюць Курапаты. Таталітарна-карная сістэма асабліва вынішчальна прайшлася па сферах нацыянальнай навукі і культуры. У беларускай паэзіі, як і ўсёй літаратуры і культуры, былі няшчадна выцераблены, падсечаны пад корань вялікія жыццятворныя сілы. «У адзін дзень, -- піша С. Грахоўскі, - 29 кастрычніка 1937 года, забілі Платона Галавача, Васіля Каваля, Анатоля Вольнага, Ва-лерыя Маракова і Ізі Харыка. За што?»1 Сагнаныя разам, у адной турме на нарах апынуліся У. Хадыка, 3. Астапенка, А. Зво-нак, С. Грахоўскі, С. Шушкевіч, С. Ракіта, М. Багун, В. Шаша-левіч, А. Розна, С. Знаёмы дый многія, якіх, думалася, «мінавала вышка». На справе ж, ці мінавала? «Вышка» хадзіла за кожным з іх у завейныя сібірскія лесапавалы і пагрузкі штабялёў, хадзіла, пакуль іх, знясіленых і галодных, не валіла, не кідала на бяспамятны дол, варанню і звярам на пажытак.
Страшэнна прыгнечвала і скоўвала недаўменнае пытанне: за што? Адчуванне ўласнай невінаватасці можна зразумець. Але ж усіх у адну повязь звязваў нарастаючы вал рэпрэсій. Яшчэ на парозе 30-х гадоў здарыліоя арышты У. Дубоўкі, Я. Пушчы, А. Бабарэкі, трагедыя У. Ігнатоўскага, спроба самагубства Янкі Купалы. Набіралі з года ў год моцы дзікунскія расправы, публіч-ныя пакаянні, арышты.
Смерць Маякоўскага сваёй нечаканасцю, недарэчнасцю ўзрушыла не толькі сферу паэзіі ў шматнацыянальнай дзяржаве, яна ашаламіла ўсё грамадства. Толькі пераступіў гэты волат паэзіі ў 1930 год, у самую маштабнасць так званага рэканструктыўнага перыяду, у «планов громадье», і раптам такая трагічнасцьсутыкнення з падводнымі рыфамі побыту. Але не толькі побыту. Справа ў тым, што паэт-трыбун умеў «на ўвесь голас» даваць прыклад мужнага, бескампраміснага агалення супярэчнасцяу, народжаных новым часам («Столп», «Пампадур»). Не мог ён, нязломны і непахісны, і надалей супрацьстаяць нарастанню не-гатыўных з'яў і тэндэнцый. Такім волатам належала трагічна знікнуць альбо «перабудавацца». У 1930 г., рэцэнзуючы шосты том пасмяротнага выдання Збору твораў Маякоўскага, Б. Міку-ліч цытуе словы аднаго з рапаўскіх кіраўнікоў Л. Авербаха: «Як трэба перабудавацца чалавеку, які прыходзіць да пралетарыяту з агромністым грузам культуры мінулага...».
Роля Авербаха з яго стылем і прыёмамі кіравання была шмат у чым падобная да ролі змрочнай постаці Бэндэ, які, групуючы вакол падобных сабе, наносіў беларускай літаратуры непапраўную шкоду сваімі вульгарызатарскімі разносамі, што мелі характар не артыкулаў, а даносаў, аглабельнага крытыканства з прышпіль-ваннем розных ярлыкоў. У тыя часы засілля ваяўнічага вульгарызатарства нават Янка Купала і Якуб Колас хадзілі то ў «папутніках», то ў «нандэмах» з прыпісваннем таго ж шкоднага грузу старой культуры, у падмурках якой яны заклалі, як і Маякоўскі, не адзін трывалы камень. Маякоўскі невыпадкова пісаў пра «банду поэтнческпх рвачей м выжнг» і не перабольшваў небяс-пекі ролі «літаратурных гангстэраў» (з паэмы «Маякоўскі пачынаецца» (1940) М. Асеева). Нават пабойваўся, што з-за неспрыяльных акалічнасцей, наўмысна распаленых імі, яго можа напат-каць няўдзячны лёс («Над родной стороной пройду стороной, как проходнт косой дождь»3). Якім горкім уздыхам адгукаліся гэтыя радкі ў сэрцах многіх беларускіх паэтаў!
I ўсё ж 30-я гады сталі сапраўдным адкрыццём Маякоўскага, пачаткам яго другога жыцця. Вялікасная творчая постаць моцна пачала ўздзейнічаць на творчыя шуканні многіх беларускіх паэ-таў. Паэзія, як і само жыццё, не магла перапыніцца. Адны таленты перабудоўваліся, другія падладжваліся, прыстасоўваліся адпаведна «вымогам» часу, трэція толькі нараджаліся. I ва ўсіх гэтых працэсах, павярхоўных ці больш глыбінных, не абыходзілася без дзейснай уплывовасці Маякоўскага. Звяртаючыся да жывога літаратурнага працэсу 30-х гадоў, няцяжка заўважыць, што ў сваіх многіх плынях праходзіў ён пад знакам Маякоўскага. У вочы асабліва кідаецца павярхоўная плынь -- арыентацыя на знешнія прыкметы яго паэтыкі, версіфікацыі. Творча-ўнутраная арыентацыя давалася цяжэй не толькі таму, што вымагала праніклівасці ў таямніцы майстэрства, пафасу, стылю, але і з прычыны непаўторнасці творчага індывідуума.
Беларускія паэты П. Броўка, П. Глебка, М. Лужанін, якія паспяхова намацвалі свой самастойны шлях у паэзію, нечакана пачалі крута мяняць танальнасць свайго голасу -- націск куль-тывавання Маякоўскага рабіў сваё. Хоць у дадзеным выпадку культаванне, мусіць, далёка не магло даць чакаемую плённасць. Беларускія паэты звычайна не асцерагаліся ісці на вонкавыя збліжэнні з яго паэтыкай, з яго «строчочным» фронтам, насле-дуючы часта не дух, а літару. П. Броўка: «Трымай нагу ў паход-ны такт. Гарніст, іграй, звіні!.. Партыйны лозунг твой і наш: пад пяцігодкі стройны марш а-р-р-ш-ш!» («Чырвонаармейцам», 1931)4. П. Глебка: «Як жа здабыткі часоў рэканструкцыі нам пе-рабавіць да дзён камунізмавых? Слухайце, я зачытваю інструк-цыю... Стройцеся цесна ў рады аўтадораўцаў, стройцеся шчыль-на ў калоны дарожнікаў! Стройцеся дружна, ударнымі цэхамі...» («Будуйце шлях да мэты», 1931).
Улюбёнай формай становяцца заклікі і лозунгі з ужываннем дзеясловаў загаднага ладу. Паэтаў ахоплівала імкненне пісаць і множыць маршы, але зыходзілі яны з павярхоўна зразуметых радкоў Маякоўскага наконт сапраўднасці таго пісьменніка, які напіша «марш і лозунг». Аднак азначэнні «марш і лозунг» у вершы «Птушка боская» ўжыта прынцыпова сімвалічна як антытэза чырыканню, саладжаваму «дундуканню». У вершах, дзе шмат лозунгавасці, маршавасці, вельмі хісткай становіцца мяжа паміж паэзіяй і непаэзіяй. Нават у вершах таго ж Маякоўскага, не пазбаўленых рыторыкі, голай заклікальнасці, агульных пропісаў. Што ўжо казаць пра тыя перапевы пад Маякоўскага, у якіх многія беларускія аўтары міжволі траплялі ў ролю яго звычайных эпігонаў.
Кніжкі нават такога сур'ёзнага паэта, як Максім Лужанін -- «Аднагалосна» (1931), «Галасуе вясна за вясну» (1931), -- выяў-ляюць вонкавае перайманне версіфікацыі, бясконцай разбіўкі радкоў на прыступкі «лесвічкай». Цяжкае ўражанне пакідае вы-карыстанне ў такой форме ггалітычнага верша з нервовай інтанацыяй аўтара ў позе суддзі і выкрывальніка. Зрэшты, дужа «скорыя» на вынясенне вердыктаў чамусьці рабіліся многія паэты -- М. Чарот, А. Дудар, А. Александровіч. Сёння горка чытаць, ска-жам, паспешлівыя, непрыязныя асуджэнні ў вершы М. Чарота «Суровы прыгавор падпісваю першым» (1930), накіраваныя супраць сваіх калег, «узвышэнцаў» («Вы марылі ўзабрацца на ўз-вышша...»).
На пэўны час паэзія калі і не «перапынялася», то апыналася ў досыць крызісным стане. Паэма з гучнай назвай «Крокі ў вяках» (1930) М. Багуна -- наглядная ілюстрацыя таго ж эпігонства і схематызму. Прэтэнцыёзнасць формы, штучная «разрашэчанасць» вершаванай разбіўкі не ратавалі ад выхалашчанасці думак і пачуцця («Я выкіну з сэрца трывогі труп... I зараз не песню, а лозунг вастру...»). Лозунгавая гігантаманія не ішла далей гучных абвяшчэнняў. Утваралася ілюзія значнасці на мяжы парадыйнасці. У паэме П. Шукайлы «Акорды дзён» (1930) манументальнасць падзей аўтару бачылася ў постацях «магутных веліканаў», што ідуць пад выстралы з абрэзаў, пад бадзёрыя воклічы («Раз, два, палі!.. Направа і налева ббі!»). Трывогі, роздум над склада-насцямі пераўтварэнняў падмяняліся дзяржурнай бадзёрасцю, гіпертрафічнасцю натуральных чалавечых пачуццяў («Трэба ўмець і шпалы кахаць і цалаваць семафор...»). Голы сацыялагізм рабіў наступ на заваёвы духоўнасці ў паэзіі. У некаторых гарачых паэтычных галовах зелена буяла неасцярожная пропаведзь нераз-борлівай жорсткасці, бязлітаснасці: «Клінь у тлінь рассячы! Се-качыце, секачыце, секачы...» 1 секачы з'яўляліся і секлі. Праб-лема калектывізацыі ў паэме А. Дудара «Вайна за мір» (1931) вы-рашалася ў зыходным ключы менавіта новай «вайны». Герой ус-цешаны тым, што на роднай зямлі, якая выпакутавала свой лад і мір, зноў «шугаюць небывалыя пажары, -- у іх да астатку згіне свет стары»9.
Паэмы А. Александровіча «Цені на сонцы» (1928--1929), «Паэма імя вызвалення» (1930), «Паэма пра ворага» (1930) выз-началіся ваяўнічай спробай рэалізацыі ў мастацкіх формах тых ідей, якія аўтар жорстка прапаведаваў у выступленнях і адмініст-ратыўным кіраванні. Паэт таксама досыць адкрыта трымаў раўненне на Маякоўскага, за што яго непамерна ўзносілі і хвалілі. Творы былі пазначаны пэўнай самастойнасцю і адзнакамі таленту, дынамізмам перабудовы, пагрознай напружанасцю атмасферы часу. Аднак праца таленту ў выніку не можа быць плённай і гуманістычнай па служэнню, калі падключаецца да агульнага нагнятання жорсткасці, недаверу, культывацыі варожасці, вышуквання наўмыснага шкодніцтва («ценяў»). Аўтар схільны быў складанасці часу, народжаныя культаўскай сістэмай, дыктатам, зварочваць на «варожыя цені», што засцяць сонца. Каб не гэтыя цені, «о, як хораша было б краіне нашай!» Наіўнасць узмацнялася тым, што «цені», уласцівыя самой таталітарнай сістэме, абса-лютна не заўважаліся.
Эпігонства станавілася нормай, калі яно было асвечана не-малым на той час аўтарытэтам аўтара: «Увысь галава! Раз, два! Будзе садам расці песня радасці. I, як бор, расці песня гордас-ці»10. Можна падумаць, што гэта пераклад вядомых радкоў Мая-коўскага. Не, гэта арыгінальны тэкст з «Паэмы імя вызвалення» А. Александровіча. Разбіўкі радкоў і слоў па складах не дадавалі ні дынамізму, ні маштабнасці -- значнасць была ўяўнай: «У ба-лотах // загула-была // работа // і праз год // сярод // балот // пе // ра // ва // рот!»11
Да спасціжэння і творчага засваення паэтыкі Маякоўскага наглядалася і сур'ёзнае стаўленне. Яе абжыванне ішло з поспе-хам не толькі праз пераклад, але і ў некаторых арыгінальных творах, напрыклад у паэме П. Броўкі «Праз горы і стэп» (1932), у асобных частках паэмы П. Глебкі «Мужнасць» (1934--1938). Хоць адчуваецца, што ў гэтых творах ёсць таксама плённая пры-глядка на вопыт М. Асеева («Сямен Праскакаў», 1928), Б. Пас-тарнака («Дзевяцьсот пяты год», 1925--1926; «Лейтэнант Шміт», 1926--1927), I. Сяльвінскага («Уляляеўшчына», 1924, апубл. 1927). Усе яны моцна паўплывалі на ўзровень паэтычнай культуры рускай паэзіі даваенных гадоў. Тым самым не маглі не паўплы-ваць на выбар тэм і праблем, жанравых форм многіх беларускіх паэтаў.
Агульнаўплывовай на той час была тэорыя факта, якая мела нямала гарачых прыхільнікаў, што апантана верылі ў яе пераўт-варальную сілу. Ваяўніча прапаведавалі яе лефаўцы. У. Маякоў-скі разумеў яе як прынцыпова зыходную ўстаноўку: «Воспален-ной губой прнпадн н попей нз рекп по нменн -- «Факт»12. Спрэчкі наконт першаснай важкасці факта напатыкаліся на пра-блему эстэтычнай патрэбы псіхалагізму. Часопіс «Маладняк» (1930, № 10) перадрукаваў з «Октября» (1930, № 8) досыць грун-тоўны артыкул М. Грыгор'ева -- пра псіхалагізм і антыпсіхала-гізм. Псіхалагізму няма месца там, сцвярджалася ў артыкуле, дзе культывуецца аголенасць фактаў. Яго месца займае «фіксуючы факт у яго фактычнасці». На тэорыі факта ці дакладней -- на яе рэалізацыі ў літаратуры прасочваўся генезіс антыпсіхалагізму.
Лічылася, што бяда непаспявання за жыццём, адставання ад яго індустрыяльных тэмпаў -- у няўменні мастака аперыраваць фактамі. Шчодрае выкарыстанне фактаў, гнуткая і аператыўнаякарыснасць -- такая арыентацыя таіла небяспеку слізгання па паверхні фактаў, неглыбокага іх адлюстравання. Здаралася гэта тады, калі факт не засвойваўся асабіста, глыбока лірычна, не станавіўся ўнутраным перажываннем аўтара. Ці, інакш кажучы, калі выпускалася з-пад увагі акцэнтаванне Маякоўскім: «Это было с бойцамн, нлн страной, шш в сердце было в моем»13. Уся таямніца -- у арганічнай еднасці аднаго з другім. У многіх тво-рах беларускіх аўтараў уся ўвага ўдзяляецца апісанню падзейнас-ці, перадачы «паэтычных» фактаў гістарычнага змагання. I ў вы-ніку -- гісторыя пачынае блякнуць у спробах апісальнага пера-казвання.
Паэма «Прамова фактамі» (1930) П. Броўкі сведчыць, як добра быў пасвечаны паэт у «тэорыю факта» і запалонены ёй. Зборнік вершаў «Цэхавыя будні» (1931), як і «Прамова фактамі», засведчыў не толькі зарыентаванасць аўтара на актуальнасць, на агітку, але і на паспешлівае паслугаванне тэорыі антыпсіхалагіз-му і антылірызму.
Як жа гэта паўставала ў творах беларускіх паэтаў? Як эпічна матэрыялізавалася такая тэорыя ў 30-я гады? Эстэтычны ўзро-вень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму ў гэты час аказаў-ся значна ніжэй не толькі славутага «Безназоўнага» (1924) Я. Ку-палы, але і «Босых на вогнішчы» (1921), гэтай ранняй паэмы М. Чарота. Паэмы «1914» (1933) П. Броўкі, «Каршун» (1929) А. Звонака і «Мужнасць» (1934--1938) П. Глебкі неслі густа на сабе сляды павярхоўнай апісальнасці, фактаграфіі, не сагрэтай уласным сэрцам. Гісторыя, закліканая прамаўляць, маўчала там, дзе маўчала сэрца паэта.
Творчай удачай многіх частак паэмы «Праз горы і стэп» (1932) П. Броўкі сталася не толькі тое, што аўтар адмовіўся ад нагрувашчвання падзей і сітуацый і спыніў свой выбар на адным эпізадычным факце гісторыі. У полі зроку апынуўся ўнутраны стан чалавека пад навалай нечалавечых выпрабаванняў. Эпізоды аб'ектыўнага дзеяння апынуліся пад моцнай уладай суб'ектыў-нага ўспрыняцця праз асобу паэта. Унутраная далучанасць да сваіх герояў, да выпрабаванняў іх духу -- вось што заводзіла ўнутраны «механізм» твора. Радкі густа насычаны эмацыяналь-нымі адзнакамі пераўвасаблення («клялі вас», «распетрылі» і г. д.). Экспрэсіўна вымаўленыя словы ствараюць малюнак перажытага, што набывае вагу жывога сведчання («Смерць скакала ў сядло // Самазванаю госцяй», // «Да зубоў тады злосць // Пераела ўсіх нас»)14. У паэзіі стала ўжо традыцыяй паказаць чалавека ў немаверна суровых умовах барацьбы, калі прыходзілася адбівацца ад «крыжовага паходу ворагаў і тыфу, голаду і холаду» («Мая Аф-рыка» (1935) Б. Карнілава, «Дума пра Апанаса» (1926) Э. Баг-рыцкага). У паэме «Мая Афрыка» -- тая ж суровая рэальнасць «беснаватага» наступу тыфу-сыпняку, кашмарных прывідаў ва ўспаленай галаве героя (у Карнілава -- Дабачын, у Броўкі -- Сізоў, Вайноў).
Там, дзе вузлы рэальных супярэчнасцей у жыцці і псіхіцы ге-рояў падмяняліся панарамнай агляднасцю і апісальнасцю, пос-пех быў уяўны, штучна падагрэты. Павучальныя ўрокі паэмы П. Глебкі «Мужнасць» -- у ёй аўтар нібы падсумоўваў умельства дэманстравання «паэтычнага» агляду. Паэма на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў шырока цытавалася, гучала ў эфіры. Пра яе гаварылася, як пра «паэтычны помнік рэвалюцыі». Аднак паэта падсцерагла небяспека таго агульнаагляднага пераказу, якога баяліся многія вялікія таленты. У паэме П. Глебкі роля асобы зводзіцца да ролі апавядальніка рэчаў досыць вядомых, выкла-дзеных дасканала адпрацаваным вершам.
Прыкметнай з'явай свайго часу была паэма Я. Купалы «Над ракою Арэсай» (1933). Яна з'явілася як бы ў выніку шырокага прапаведвання тэорыі жывых уражанняў, якія трэба назапаш-ваць, ездзячы па краіне, і пераводзіць на мову вершаў і паэм. Тагачасныя хронікі газет і часопісаў стракацяць паведамленнямі аб паездках пісьменніцкіх брыгад на будоўлі, заводы, у калгасы. Паведамлялася, напрыклад, аб «гулянцы» 250 закліканых у літа-ратуру ўдарнікаў, аб паездцы па толькі што закончаным Бела-мора-Балтыйскім канале вялікай пісьменніцкай брыгады, у складзе якой знаходзіўся і Я.Купала. Мерапрыемствы былі заклі-каны хутчэй ліквідаваць «адставанне» літаратуры ад тэмпаў бу-даўніцтва.
Жывыя ўражанні ад паездкі да камунараў на Арэсу Купала ўвасобіў ў паэме «Над ракою Арэсай», якая ацэньвалася доўгі час, паводле сацыялагічных установак, як і паэмы П. Глебкі, вы-шэйшай адзнакай. Сцвярджалася, што ў гэтым творы Купала магутна вырас як мастак, што гэта вышэйшы этап яго творчасці, а паэма -- лепшае дасягненне ўвогуле ўсёй ліра-эпікі савецкага перыяду. Вядома, знаёмства з характарам новых пераўтварэнняў не магло не спрыяць пашырэнню светапогляду паэта, дыяпазону яго бачання свету. Аднак будзе спрашчэннем лічыць, што факты здольны ўжо самі па сабе ўздымаць на «вялікую ідэёвую вышы-ню». Жыццёвая ідэя ўваходзіць у твор не інакш як эстэтычная ідэя, па-мастацку засвоеная сутнасць. Эстэтычнае вымярэнне жыццёвых з'яў у Купалавай паэме аказалася ўсё ж недастатковым. Быў абраны прынцып апісальна-нарысны, далёка недастат-ковы для ўзнікнення значнай эпічнай рэчы. Нарыс вымагаў фактаграфіі. Але талент Купалы, відаць, па законах кожнага вя-лікага таленту, не мог не закрануць хоць бы ўскосна сапраўдных складанасцяў вялікіх пераўтварэнняў. Яны вытыркаюцца, нап-рыклад, з «апраўдальных» тлумачэнняў адшчапенцаў-чынгарцаў, паводзіны іх асуджаюцца ў творы, але ж разам з тым ускры-ваюць і аб'ектыўныя супярэчнасці. У іх нараканнях -- суровая праўда. На фронце працоўных выпрабаванняў, у наступе на дрыгвянішчы не ўсе вытрымалі -- нават з тых, хто прайшоў, пэўна, з байцоўскай чэсцю франты грамадзянскай вайны. Купа-лам закраналася балючая праблема ўзаемадачыненняў планаў гі-ганцкага пераўтварэння і тых, хто„ў ахвярнай працы вымушаны быў іх выконваць. Сцэна выключэння чынгарцаў з саўгаса лічы-лася самай слабай у паэме. Калі твору патрэбен быў драматызм сутыкнення, то шукаць яго трэба было, на думку крытыкаў, не сярод камунараў, а, скажам, у «змаганні супраць капіталістыч-ных элементаў вёскі» (А. Кучар). Вульгарызатары вымагалі лакі-роўкі, якая ішла ў абход праўды. У Купалы хапіла чуцця, каб не паддацца ўладзе схемы. Ён застаецца іранічна-зычлівым у раз-мове з пахмурным «палешуком-адзіночкам». Наконт зададзенага вышуку шкодніцтва ды «ценяў» паэт мудра зазначае: «Наогул, там ценей меней...»
Жывыя ўражанні ў значна большай меры знайшлі сваё не-пасрэднае ўвасабленне ў Купалавай нізцы вершаў, напісанай ле-там 1935 г. у Ляўках («Госці», «Алеся», «Вечарынка», «Хлопчык і лётчык», «Лён»). У гэтых творах моцнаадчуваецца фактычная аснова, узятая як бы з самой «натуры» навакольнага жыцця. Яны пранізаны лірызмам новага светаадчування чалавека, прас-ветленай і ўсцешанай яго далучанасцю да здзяйсненняў і пера-мен у жыцці вясковага люду. Паэт, вядома, не мог не бачыць драматызму хуткай ломкі сялянскага ўкладу, але ён абнадзеена захоплены быў тым кірункам, што мройна прыадчыняўся ў бок новых форм гаспадарання. Тут нельга не пагадзіцца з высокай ацэнкай ляўкоўскага цыкла Р. Бярозкіным, які ўмеў бачыць плён Купалы ў шырокіх сувязях, асабліва такую далёка не пры-ватную ўдачу, як ляўкоўскія вершы паэта -- «разам з «Краінай Муравіяй» А. Твардоўскага і песеннай лірыкай М. Ісакоўскага. Яны адкрывалі новую старонку ўсёй савецкай паэзіі, вызначылі цэлы этап яе развіцця...»15 Немагчыма толькі прыняць думку Р. Бярозкіна наконт нібыта наспелай патрэбы Купалы ў стылі ідэалізацыі, якая ішла ад яго быццам гарманічнай улагоджанасціз часам, ад прыхільнасці да метаду фальклорнай ідэалізацыі. Ды ці трэба забываць і яшчэ пра адно сацыяльнае «складаемае» -- ідэалізацыі ў яе горшых формах (дзяржаўнага аптымізму, парад-насці, застольнасці), якой вымагала так званая культавая паэзія і якой вымушаны быў свядома аддаць належную даніну нават такі горда-непадлеглы талент, як Купала («Аб Сталіне-сейбіту»). У ляўкоўскай нізцы паэт, праўда, імкнуўся адмежавацца ад хвара-вітасці падобнай «эстэтыкі», непачцівасці одапісу, застольных тоставых услаўленняў. У вершы «Госці» на стол паэта леглі сціп-ла дары прыроды -- пірог, лёну горсці, мёду плейстары -- леглі сімвалічна, як хлеб-соль. Хоць і за такой сімволікай сёння ро-біцца неспакойна думцы-запытанню: шчодрасць мядовых плейс-тароў -- з чыіх вулляў? Асабістых? Ды і сам гасцінны прыход -- стыхійны ці кімсьці прадбачліва арганізаваны? Пытанні не такія і празаічныя, рацыянальныя, калі мець на ўвазе пашырэнне стылю розных гасцяванняў, прыёмаў, банкетаванняў, што ўвайшлі ў норму жыцця на многія дзесяцігоддзі.
Нават верш «Лён», на рукапісу якога Горкі напісаў «слаўна», ужо ў пэўнай меры пазначаны выдаткамі агульнавясёлкавага стылю ідэалізацыі. Верш «Лён» у формах паэтызацыі, у яе цык-лічнасці, звязанай з порамі года, пераклікаецда з дакастрычніц-кай лірычнай паэмай Купалы «Яна і я» (1919, апубл. 1920). Аднак там за прыёмам ідэалізацыі адчуваецца напружаны драматызм, моцна зрошчаны з марай беззямельных вёсак аб гаспадаранні на сваёй зямлі. Верш «Лён» падае гэту мару як бы ажыццёўленай, канфлікт адступае. Палявая ідылія льнаводкі з брыгадзірам пра-пануецца нам як рэалія жыцця, як улагоджаная існасць.
Рэальны стан быў на справе далёкі ад ідэальнага, незвычайна напружаны. Аб ім можна ўявіць з выступлення М. Ф. Гікалы на 111 Пленуме Праўлення СП СССР, які быў праведзены ў Мінску (люты, 1936). Мінск быў у той час прыгранічным, а палеткі Бе-ларусі -- ільнаводчымі. Лён быў вельмі патрэбны краіне, арміі. Адной з пераможных ільнав(одак (шчупленькай, «рабенькай та-кой», па словах Гікалы) было нават дазволена сярод ночы пазва-ніць сакратару ЦК і паведаміць: натрапала 115 кг за дзень! Як давалася перамога ільнаводкам, якіх выдаткаванняў яна кашта-вала, якія супярэчнасці зачапляла яна, можа яшчэ сёння пасвед-чыць Сцепаніда са «Знаку бяды» В. Быкава: лён не толькі вы-рошчвалі, трапалі, яго шукалі са старых запаснікаў (раптам нех-та прыхаваў), забіралі пражу, ільняныя саматканкі -- дзеля вала-вога збору ды рэкордаў. Не, рэальнасць была далёкай ад «земля-робчай ідыліі», як гэта прызвычаена пішацца пра купалаўскі «Лён».
Драматызм часу цяжка праступае ў памяці, варта толькі су-паставіць ляўкоўскія вершы «Алеся», «Хлопчык і лётчык» Я. Ку-палы з вершам «3 паднятай галавой» М. Танка. Напісаны яны ў рознай стылявой дамінанце -- ідэалізаванай і сурова рэальнай. «Звязда», якая ўпершыню змясціла верш «Алеся» (23 ліпеня 1935 г.), у тым жа нумары паведамляла пра палёт Леванеўскага праз Паўночны полюс. Мужны лётчык загінуў -- вестка моцна ўзрушыла М. Танка, стала балючым імпульсам для шырокай творчай задумы, да асабістага пабуджэння: «Зрабіць жыццём -- агонь, і ззяннем -- нават смерць, маланкай азарыўшы полюс...»16 Зусім іншым светаадчуваннем прасякнуты радкі, якія паэт, аса-цыятыўна ўвасабляючы подзвіг лётчыка, прымярае як бы да ся-бе, да абвостранага драматычнага і ахвярнага часу барацьбы. Са-мі заходнебеларускія ўмовы барацьбы дыктавалі выбар арыента-цыі на актыўна-дынамічны драматызм, на галоўную канфлікт-насць часу. У беларускай савецкай паэзіі 30-х гадоў заўважаецца, на жаль, прыкметны спад гэтых якасцей не на карысць яе эстэ-тычнаму зместу (паэма «Кацярына» (1937--1938) ГІ. Броўкі).
Далёка не ўсе з паэтаў запалонена паддаліся стылю ідэаліза-цыі нялёгкай рэчаіснасці. Рамантычная вера, якая захапіла паэ-зію 20-х гадоў, патрохі прыцьмявалася, суправаджалася падчас роздумам, смуткам, цяжкім уздыхам. Нават ледзь улоўнай іро-ніяй, як гэта ўгадваецца нават у «культаўскіх» вершах Купалы. Дый у такога песняра «рэвалюцыйнага рання», «сонечнага пахо-ду» ў будучыню, як М. Чарот, сям-там праступае як бы разарва-насць ці «дваенне» душы, якая ўглядаецца ў «потнае акно» (!) мройнай будучыні. ІІГто там, «схаваныя ў магілах гурбы цел»? Яны вырастуць, «калі там лягу я», -- з прарочай гаркотай пра-маўляе аўтар.
У. Хадыка, аднагодак П. Броўкі і П. Глебкі, са значна боль-шым, чым яны, даверам адносіўся да сумленнай працы свайго самабытнага лірычнага дару, да схільнасці вобразнага выяўлення ўнутранага суперажывання і спавядання -- ускосных сродках асэнсавання складанасцей свайго часу. Паэту імпанавала вытан-чаная метафарычнасць Пастарнака і шырокі духоўны склад і лад такіх нацыянальных велічынь, як Купала і Дубоўка. Свежы воб-разНы лад вершаў У. Хадыкі («На ўзбярэжжы дзён», 1930) не страчвае самастойнасці дыхання, калі за радкамі ўгадваецца ня-рэдка роднасная блізкасць да Купалы «з яго напружанасцю лірычнай гаворкі, з яго смелай, уздымнай, часам нават фантас-тычнай вобразнасцю» (М. Стральцоў). Да таго ж патрэбна ўнут-раная адвага, каб у 30-я гады метафарычна занатаваць свае нялёгкія трывогі-прадчуванні: «Ўзнімае ноч свой чорны вэлюм пе-рад вянком маіх трывог»17.
Не падуладны быў таксама афіцыёзным устанаўлен ням і нар-матыўнай маралі 3. Астапенка. Невыпадкова на рукапісу яго кнігі «Як шум дажджу» (1933), знятай з выдавецкага плана, кра-суецца размашысты прысуд: «Забраковано». Відаць, стыль выяў-лення самапачуванняў не ўпісваўся ў адыёзнасць культаўскіх ідылій і кан'юнктурнай нарматыўнасці. У рамантычнасць яшчэ не аціхлых парыванняў і мройнай веры ўсё часцей урываецца, нібы з нетраў самой прыроды, сумота, нейкае адчуванне дзікай адзіноты («Я зусім адзін, адзін ад адчаю», «Увесь повен сад глу-хога плачу», «Самота нялюдская скрозь»)18. Пра хвалёную «вяс-ну» з тым жа іншасказаннем: вясна «дарогі размыла», «паказной мішурою і пазалотай людскія сэрцы ў палон захапіла». Позірк углыб -- самакрытычны, з цвярозым самадакорам: «Калісьці я сам давяраўся хімеры»19. I тая ж непадданая іншым і няздрадная сабе гатоўнасць заставацца на службе сумлення, голасам часу, чаго б гэта ні каштавала, адмятаючы нападкі: «Мне, прызнацца, каяцца дарэмна з даўняе пары ўжо абрыдла», і таму з мужчынс-кай сталасцю і суровым спакоем з'яўляецца яснасць усведамлен-ня: «Калі б трэба -- у твар звычайнай смерці я б зірнуў спакой-нымі вачыма»20. Усё гэта ў сваіх прадчуваннях, як і ў Хадыкі, як і ў Чарота, пацверджана ўласным лёсам, трагічна паламаным расправамі рэпрэсій.
Шчодры, метафарычна імпульсіўны дар Сяргея Астрэйкі, расстралянага, калі яму было 25 гадоў, быў таксама непакорны, з рызыкоўнай мужнасцю наследавання ўжо рэпрэсіраванаму У. Дубоўку, духоўна-творчаму настаўніку. Толькі нядаўна ўбачы-ла свет яго таленавітая паэма «Смарагды кроз» (1931)21, свядома зарыентаванай на пераклічку і як бы працяг размовы, шырока распачатай У. Дубоўкам у драматычнай форме паэм «Кругі», «1 пурпуровых ветразей узвівы», «Штурмуйце будучыні аванпосты». Спрэчка аб праблемах нацыянальнай спадчыннай культуры і сацыяльных зломаў атрымалася неўтаймаванай, няўступнай у вобразных персаніфікацыях, на ўзроўні запавяданых урокаў нас-таўніка (у Дубоўкі: постаці Лірыка і Матэматыка, у Астрэйкі -- Знябыціча і Прышлевіча). У прышласць народа паэт быў загле-джаны па-маладому аптымістычна, з пэўнасцю: навала гучнагаафіцыёзу, нацыянальна-спадчыннага занядбання пройдзе, як «шум дажджу», набрыдзь шумавіння змыецца з роднай зямлі.
Значнай падзеяй у літаратурным жыцці Беларусі 30-х гадоў быў праведзены ў Мінску III Пленум праўлення ССП СССР, на якім, апрача беларускіх дакладчыкаў (А. Александровіч, М. Клімковіч), выступілі паэты Суркоў, Пастарнак, Безыменскі, Пракоф'еў, Сяльвінскі, Кірсанаў, Уткін, Інбер, Тычына. Была заўважана цікавая з'ява «адваротнага ўплыву» (А. Суркоў) -- як вынік набліжанага ўзаемадзеяння рускай паэзіі і паэзіі братніх народаў. Пра адносіны да беларускай паэзіі красамоўна свед-чыць прызнанне Б. Пастарнака: «Я ехаў сюды, галоўным чынам радуючыся будучай сустрэчы з Янкам Купалам, з Якубам Кола-сам... Ехаў, каб выказаць сардэчную ўдзячнасць за тое, што яны жывуць, што яны такія чыстыя і сапраўдныя». Заставацца чыс-тым і сапраўды сумленным і разам з тым быць жывым -- было ж так няпроста ў рэпрэсіўныя часы. Крытыцызм выказванняў Б. Пастарнака быў па тым часе рызыкоўна-смелым: «...У апош-нія гады мы ў сваёй банкетна-пісьменніцкай практыцы ад гэтай традыцыі моцна ўхіліліся і ў адвакацкім сваім красамоўстве»22, якое вельмі часта, на жаль, спалучалася з дыктатам абвінаваўча-пракурорскім. У такіх абставінах «наконт нашага паэтычнага бу-дучага можна быць спакойным», калі ў паэзію пад націскам дэ-магогіі і рэгламентавання ўсяляўся «застой». Звычайна вышуква-ліся дрэнныя ці добрыя радкі, вершы. Б. Пастарнак глядзеў шы-рэй, заклікаў бачыць сутнасць: «Кепскіх і добрых радкоў не іс-нуе, а бываюць дрэнныя і добрыя паэты, г. зн. цэлыя сістэмы мыслення, якія дзейнічаюць стваральна ці круцяцца ўхалас-тую»23. Застой, пазначаны паўзучым страхам, «разгулам недабра» (А. Твардоўскі), быў вынікам і прычынай таго стану, калі «цэлыя сістэмы мыслення» пачалі круціцца ўпустую.
Можна ўявіць, якой уладнай сілай валодала гэтая пустапа-рожняя сістэма застойнага мыслення, калі ўцягвала ў сябе, імк-нучыся перамалоць на свой стыль і лад нават такія ад прыроды патэнцыяльна магутныя маладыя таленты, як Аркадзь Куляшоў.
Творча дапытлівы, апантаны ў бясконцых пошуках, ён цяжка на працягу 30-х гадоў ішоў да сталасці і на гэтым шляху рана пачаў усведамляць тупіковасць свайго становішча. Штосьці не дазваляла вялікім задаткам таленту на працягу цэлага перыяду ўзняцца да эстэтычна значнага ўвасаблення часу. Мы ведаем, што ў той перыяд нараджаліся сапраўдныя этапныя творы ў за-ходнебеларускай паэзіі -- паэма «Нарач» (1936) М. Танка, уякой ажываў эпас змагання. У А. Куляшова не меней узнікала паэм, таксама твораў, вартых увагі, -- «Крыўда» (1930--1931), «Аманал» (1931-1932), «Антон Шандабыла» (1932--1934). Ціка-ва, што за творчай эвалюцыяй паэта з прыязнасцю сачыў ста-рэйшына эпасу Якуб Колас і нават ацэначна-зычліва даваў, як блаславенне, сваю ўхвалу. Ды гэта была хутчэй пранікнёная прадбачлівасць нараджэння ў пошукавых пакутах новага магутнага эпічнага дару, бадай, упоравень з ім самім, Коласам.
Ёсць у Куляшова аб творах таго дзесяцігоддзя, паэмах і вершах, істотнае прызнанне: «Пішу аб усім гэтым па гарачых слядах у манеры, вельмі блізкай да манеры тагачасных паэтаў-канструктывістаў». Агульнавядома, што Куляшоў шчодра вы-хоўваўся на рускай паэзіі, таксама як Танк -- на польскай. Ну і, вядома, яны -- выхаванцы перш за ўсё сваёй нацыянальнай паэ-зіі. Між тым з маленства, яшчэ ў Маскве, прыйшла да Танка і руская класічная паэзія, як і да Куляшова -- са школы на Мсціслаўшчыне. Ды затым абставіны склаліся так, што Максім Танк, не адрываючыся ад ведання рускай паэтычнай культуры, за якой неаслабна сачыў, пачаў усё мацней падключацца да польскай класічнай і сучаснай шматплыннай і рознааблічнай польскай паэзіі, а праз яе каналы, пераклады -- да ўсёй еўрапейскай паэтычнай творчасці (Міцкевіч, Славацкі, Бранеўскі, Тувім, Элюар, Бадлер). Не адмежаваны ад гэтых паэтаў быў і А. Куляшоў. Аднак у маладога паэта больш непасрэднай і арга-нічнай была арыентацыя на рускую паэзію, больш грунтоўным і бесперапынным было веданне набыткаў паэзіі іншых рэспублік. Ён таксама аддаў пэўную даніну той жа паэзіі «факта». Ды «цьмяна адчуваў»: не тое, «атрымліваюцца нататкі, дарожныя нарысы, а не вершы». У праграмме канструктывістаў Куляшова наймацней захапіла задума стварэння вялікага эпасу сучаснасці -- менавіта такую задачу ставілі вядучыя паэты гэтай групы I. Сяльвінскі, У. Лугаўской. Прычым Куляшова спакушалі аб'ек-тывізаваныя формы эпасу з'шырынёй палотнаў, з паэтычнай драматургіяй, з вастрынёй заблытаных калізій, перыпетый (у канструктывістаў такога было ўдосталь). А яшчэ -- з таемнас-цю і нават нейкай «магіяй» у канфліктнасці падзей. Але «магіяй» -- не ў сэнсе стварэння прывабнага паэтычнага «арнаменту», а болып -- у сэнсе апрабацыі ўмоўных, абстрагавана-адцягненых форм мыслення, здольных маштабна канцэнтраваць рэчаісны матэрыял. Ды адчуванне тйорчага тупіка не хацела адступацца ад пошукавай працы паэта.
Выйсце падказаў А. Твардоўскі -- яго «Краіна Муравія» стала «як адкрыццё». А. Куляшоў пісаў: «Я ніколі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем я абавязаны менавіта гэтаму твору. «Краіна Муравія» не толькі па-новаму дала магчы-масць асэнсаваць блізкі мне свет народнага жыцця, але і з'явілася штуршком, які вывеў мяне з творчага тупіка». Чым жа так уразіла Куляшова паэма Твардоўскага? Перш за ўсё «светам на-роднага жыцця». Гэта аснова ўсялякага эпасу. У «Краіне Муравіі» свет народнага жыцця загучаў многагалоса, вольна, усімі мудра-жартаўлівымі і сур'ёзнымі танальнасцямі. Гэта было, па сутнасці, увасабленне новага эпасу жыцця народа. Адбылася дужа плённая трансфармацыя той «эпапейнасці», што ішла доўгімі шляхамі жанравага абнаўлення з глыбіні чалавечай культуры. Вялікая чалавечая мара аб Краіне Святла пранізвае ўвесь народ-ны эпас ад «Калевалы» да беларускага мацерыка фальклору.
Мы ведаем, што ў нялёгкі пошук такой Краіны адправіўся ў свой час і Якуб Колас з героямі «Новай зямлі». Твардоўскаму вельмі імпанавала шырокаэпічная ідэя «Новай зямлі». Атрымалася да парадаксальнасці дзіўна і незразумела: эпахальны твор Коласа сваё далейшае развіццё ў сэнсе непасрэдна зыходных традыцый і самой вялікаснай ідэі знайшоў напачатку не на на-цыянальным грунце, а ў рускага паэта, генетычна роднаснага беларускаму народнаму грунту, -- у арыгінальным творчым пра-ламленні паэмы «Краіна Муравія». Такім чынам, праз Твардоўскага да Куляшова, да ўсёй беларускай паэзіі вярталася ў нейкіх істотных рысах нацыянальная коласаўская традыцыя, узбагача-ная кроўна-суседскім і ўсечалавечым вопытам.
Аднак А. Куляшоў перш за ўсё вырастаў з самога сябе -- нават у той час, калі ён востра адчуў уласны крызісны стан творчасці. З'яўленне «Краіны Муравіі» толькі прыспешыла развіццё тых якасцей, якім у куляшоўскіх вершах і паэмах не пагражала крызіснасць (умоўнае разгортванне дзеяння, рамантызавана-казачная паэтызацыя). Пэўны зрух засведчыла паэма «У зялёнай дуброве» (1938--1939), але гэта не быў сапраўдны выхад з тупіка. 3 «Краінай Муравіяй» паэма Куляшова часткова змыкаецца ў «жыццеадчуванні», у прыўзнятасці працоўнага настрою, ды ўсё ж у ёй пераважала паэтызацыя з нахілам да святочнасці, да ідэа-лізацыі. У паказе працы, як і іншых сфер чалавечага жыцця (побыту, кахання), тут панавала ўжо бесканфліктная сітуацыя. Верх брала «некалькі ідылічнае ўспрыманне жыцця» (М. Грынчык). Выйсце з тупіка, якое ўяўлялася паэту, пакуль што не атрымлі-валася. Складаны канфлікт паэмы Твардоўскага меў шматпланавыя праекцыі ў рэчаіснасць, праз жартаўлівую танальнасць жыццялюбства праслухоўваецца горыч, глыбокі роздум над супярэчнасцямі часу (шаржыраваная карціна заезду Маргунка ў аднаасобніцкую вёску, да «нндюков», з іх жахлівым збядненнем, запусценнем). Твор «У зялёнай дуброве» ўсур'ёз не кранаў жыц-цёвых праблем, падмяняў іх зададзена інертнымі сітуацыямі, хоць і змяшчаў у сабе асобныя высокія моманты паэтызацыі, да-сягаў рытмічнай гнуткасці, інтанацыйнай узбагачанасці.
Аднак устаноўка на «апяванне» была не ўласцівая паэту, бесперспектыўная ў яго творчасці. Такой паэме, як «У зялёнай дуброве», проста не было на чым трымацца. 3-пад яе быццам заб-ралі складаныя, «нізавыя» пласты жыцця. У станоўчай ацэнцы, якую даў куляшоўскай паэме Твардоўскі, па сутнасці не так і многа станоўчага: «...Паэма гэта была напісана, калі можна так сказаць, па песні «Бывайце здаровы», арганічна развівалася з яе і, падобна ёй, славіла калгасную працу і дабрабыт мірнага сельскага жыцця. Той жа верш, той жа тон і змест». Калі паэма, на-пісаная «па песні», істотна не перавяла яе ў эпічную якасць, у новы стан эстэтычных каштоўнасцей, а засталася на ўзроўні «таго ж тону і зместу», то выконвала яна ролю ілюстратыўнага па-шыранага каментарыя да застольных песень, што дужа ўхвалялі-ся ў той час. Беларуская паэзія тады («Кацярына» П. Броўкі) вымушана была аддаваць усё большую даніну ілюстрацыйнасці агульных палажэнняў, тэзісаў, ідэальных норм жыцця -- функ-цыя неспрыяльная ддя яе развіцця.
Калі пісалася паэма «Хлопцы апошняй вайны» А. Куляшова, на Захадзе ўжо грымела другая сусветная вайна, гітлераўская бранявая машына агрэсіі ўжо нявечыла суседнія краіны... Перапыніць навалу гітлераўскіх армій нельга было «малою крывёю» -- і ў гэтым была ўжо смеласць паэмнага прадбачання А. Куляшова. У парываннях «хлопцаў апошняй вайны», на жаль, зашмат яшчэ ходкай на той час харобрасці, гатоўнасці любой цаной і крывёй аплаціць рамантычна прынятую, ілюзорную мару, зашмат гі-пертрафізму, што звужае гуманістычны пачатак. Але ў гэтай паэме ў спробах заглыблення ў цяжкія складанасці ўжо адчуваецца прарыў таленту ў новую якасць, нарастанне таго подыху, што неўзабаве акрэсліць яркае аблічча аўтара паэмы «Сцяг брыгады».
У жыцці літаратуры таго часу адбылося некалькі значных па-дзей, якія не маглі роздумна не закрануць прагрэсіўную грамадскасць, Трагічны лёс А. С. Пушкіна, стагоддзе з дня смерці якога шырока адзначала краіна, прыкаваў увагу мастакоў слова, іх нялёгкія думкі аб трагічных лёсах паэтаў. Для А. Куляшова, як і для некаторых іншых беларускіх паэтаў, класічнай школай творчай вывучкі станавіліся Пушкін і Лермантаў.
Трэба памятаць, што ў тых трагічных для нацыянальнай літа-ратуры акалічнасцях зусім на супрацьлеглым полюсе, на кругах рэпрэсіўнага пекла пачынала зараджацца ў скупых балючых радках, бязмежна далёкіх ад ідылічнасці і прыстасавальнасці, «запі-саная» часцей за ўсё ў памяці паэзія, ці дакладней -- яна заруб-цоўвалася ў жахлівых фактах, патэнцыяльна назапашвалася,каб у сумленным слове стаць потым цяжкім мастацкім сведчаннем злачынстваў таталітарнай сістэмы (У. Дубоўка, Я. Пушча, С. Гра-хоўскі, А. Звонак, С. Шушкевіч, П. Пруднікаў). Вернецца развя-рэджанай памяццю да сваіх закатаваных сяброў 3. Астапенкі і Ю. Таўбіна эпічны талент А. Куляшова.
Незваротнасць страт у 30-я гады не магла не адкладвацца не-гатыўна на патэнцыяле мужнага роздуму і духу многіх наступ-ных пакаленняў. I ўсё ж родная зямля не хацела скупіцца з на-раджэннем новых талентаў. У паэзію 30-х гадоў прыходзілі но-выя імёны -- П. Панчанка, А. Русецкі, К. Кірэенка, М. Калачынскі, М. Аўрамчык, А. Вялюгін, -- тыя, каму неўзабаве суджана было праз агонь і новыя выпрабаванні несці місію паэтаў франтавога пакалення.
беларуская паэзіям маякоўскі
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Луцкевіч А. Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі. Вільня, 1933. С. 8.
2. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.- 2-е выд., дапр. І дап.- Мн., 1991.
3. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І., г. Гомель, 2002. - 147 с.
4. Шотуховіч М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры , Шотуховіч М. Ч. 1. Мн., 1928.
5. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.
курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.
курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.
реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.
реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.
дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.
реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.
дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.
реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.
реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013