Вобраз Марылі Верашчакі і Караліны Сабянскай у лірыцы Адама Міцкевіча

Адам Міцкевіч - знакаміты паэт, які тварыў на "сумежжы трох культур": беларускай, польскай і літоўскай. Марыля Верашчака - імя жанчыны, якой было наканавана ўвайсці ў гісторыю дзякуючы гэтаму самаму каханню. Вобраз Марылі Верашчакі ў творах Міцкевіча.

Рубрика Литература
Вид эссе
Язык белорусский
Дата добавления 25.03.2013
Размер файла 14,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Вобраз Марылі Верашчакі і Караліны Сабянскай у лірыцы Адама Міцкевіча

марыля верашчака адам міцкевіч

Адам Бернард Міцкевіч - знакаміты паэт, які тварыў на "сумежжы трох культур”: беларускай, польскай і літоўскай. На працягу ўсяго яго жыцця можна заўважыць шмат складаных момантаў, якія ён адлюстраваў у сваіх вершах. Адной з важных тэм яго творцасці была, канешне, тэма кахання.

Марыля Верашчака… Ахутанае легендамі імя жанчыны, якой было наканавана ўвайсці ў гісторыю дзякуючы гэтаму самаму каханню. Але што ж мы ведаем пра жанчыну, чый вобраз праходзіць праз усю творчасць сусветна вядомага паэтычнага генія? Чым яна так прывабіла яго? Трэба заўважыць, што самым радасным для Міцкевіча быў 1818 год, калі Адам з сябрам Тамашам Занам прыехаў у Туганавічы. Там і пазнаёміліся Адам з Марыляю. Каханне ўспыхнула адразу. Першае і апошняе. Шчаслівыя хвіліны і гады пакут. Каханне, якое прынесла з сабою смутак і журбу. І адзіноту на ўсё жыццё. Нягледзечы, што пазней ў Адама былі і жанчыны, была і свая сям'я, і дзеці…

Даволі хутка яны знайшлі агульную тэму для размовы - рамантычная літаратура таго часу. Непаўторная прыгажосць Марыі (Марылі, як яе называў Міцкевіч) засланіла ў вачах маладога паэта хараство прыроды. Паэту імпанавала і тое, што Марыля была адукаванай жанчынай.

"Лёгкасць яе зграбнай постаці, - успамінаў сябра Міцкевіча - яшчэ адзін наш славуты зямляк Ігнацій Дамейка, - падкрэслівалі свабоднае летняе адзенне і шалікі. Твар яе быў спакойны, сімпатычны і вельмі выразны, валасы светлыя, у вялікіх блакітных вачах адлюстроўвалася глыбіня пачуццяў і жывасць уяўленняў". Паездкі Адама ў Туганавічы паўтараліся кожнае лета. Маладыя людзі сустракаліся, гаварылі, хадзілі ў Туганавіцкі парк, блукалі каля возера Свіцязь, натхнёна апетага потым Міцкевічам у многіх вершах, баладах, паэмах. Там яны сустрэлі старога рыбака, які расказаў аб тым, што на дне возера ёсць затоплены горад, што на берагах Свіцязі ўначы з'яўляюцца вадзяныя німфы - свіцязянкі… Спачатку маці Марылі не прыдавала сур'ёзнага значэння сяброўству маладых людзей, бо была ўпэўнена, што Адам для яе дачкі не пара: па-першае - Верашчакі жылі заможна, бацька Марылі быў калісьці нават маршалкам Навагрудскай шляхты, а па-другое - Марыля была ўжо заручана з графам Путкамерам, маладым сімпатычным і багатым уладальнікам некалькіх маёнткаў у Лідскім павеце. У жніўні 1921 года Адам апошні раз прыехаў у Наваградак.

"Ніхто мяне не сустрэў, не пачуў я былога "Адам, Адам!". І такая туга ахапіла мяне, што я доўга не мог апамятавацца…". Вось так знакаміты паэт апісваў свае пачуцці. Было шмат прычын для такой роспачы. У мінулым годзе памерла маці паэта, а пяць месяцаў таму яго каханая Марыля выйшла замуж за графа Путкамера. Гэта расстанне было найцяжэйшым для абодвух. Міцкевіч, як і яго папярэднікі-паэты, маліўся на сваю каханую, укленчваў перад сваёй багіняю. А іншыя здзіўляліся: што ён знайшоў у ёй, чаму пакланяецца? Навошта пакутуе? Віленскія студэнты, сябры паэта гаварылі пра Марылю "Жанчына як жанчына". А сын Міцкевіча Уладзіслаў, які пазнаёміўся з Марыляю Путкамер у Вільні праз шэсць год пасля смерці бацькі, скажа вельмі ўпэўнена: "Напэўна, яна ніколі не была прыгожаю". А Міцкевіч бачыў гэтую прыгажосць. І жыў ёю. І пакутаваў ёю. І, напэўна, калі б не гэтае каханне, магчыма і не было б паэта Адама Міцкевіча.

Адам Міцкевіч усё жыццё безнадзейна кахаў Марылю. Вобраз Марылі Верашчакі пастаянна прысутнічае ў творах Міцкевіча: ей прысвечана мноства вершаў, частка "Дзядоў”, ідэалізаваныя рысы гэтай дзяўчыны адлюстроўваліся ў Зосі - гераіні "Пана Тадэвуша”. І ў думках, і ў сэрцы паэт ніколі не разлучаўся са сваёй каханай. Ёй і толькі ёй прысвечаны наступныя строкі:

Ніколі, нідзе не магу я расстацца з табою!

Ідзеш ты па моры, па сушы ў дарогу за мною

Сляды твае бачу на схілах, высокіх і слізкіх.

I чую твой голас у шуме каскадаў альпійскіх.

Наўкол азірнуўся і страх валасы падымае:

Баюся сустрэцца з табою, але прагна жадаю.

Рамантычнае каханне Адама і Марылі лягло ў аснову "Балады пра вянок" Аркадзя Куляшова.

У Коўне Адам Міцкевіч збліжаецца з замужняй жанчынай прыгажуняй паняй Каралінай Кавальскай. Ён хоча ў яе абдымках забыць пра сваё каханне. Але гэта яму не ўдаецца. "Любая Марыля! - піша ён з Коўна. - Я цябе шаную і кахаю, як багіню. Каханне маё такое ж бязвіннае і нябеснае, як і сам яго прадмет. Але я не магу стрымацца ад страшнага хвалявання, калі падумаю, што я страціў цябе назаўсёды, што я буду толькі сведкам чужога шчасця, што ты забудзеш мяне: часта ў адну і тую ж хвіліну я малю Бога, каб ты была шчаслівая, хаця і забылася пра мяне, і адначасна гатоў закрычаць, каб ты памерла. разам са мной!. Дарагая, адзіная мая! Ты не бачыш прорвы, над якой мы стаім".

Гэта ўжо была бура, якая не месцілася ў грудзях, шукала выйсця. Выйсце тое яна знайшла ў славутых "Дзядах", вялікай драматычнай паэме, у сцэне з'яўлення ў ксяндзовай хаце пустэльніка Густава, звар'яцелага ад свайго нешчаслівага кахання, выбуховая сіла якога чулася ў кожным яго слове. У вобразе Густава сябры адразу пазналі самога Адама Міцкевіча, які таксама быў на грані вар'яцтва. Пра гэта застаўся цікавы ўспамін яго сябра-філамата Тэадора Лазінскага, дзе расказваецца пра спробу паэта выклікаць на дуэль Ваўжынца Путкамера.

Праз год пасля замужжа Марыля зноў сустракаецца з Адамам. Пры сустрэчах яна шчыра выказвае сваё шкадаванне, што яны не разам, што іх разлучыла нешчаслівая доля. І ён, паверыўшы, ізноў з усёй шчырасцю ідзе ёй насустрач, перапоўнены гарачай пяшчотай да свайго кахання. Яны сустракаюцца дзе толькі можна.

На Сёмуху, у пару росквіту зямлі, Адам Міцкевіч, запрошаны Марыляй, едзе ў Бальценікі і цэлыя два тыдні гасцюе ў Путкамераў. Ваўжынец Путкамер ставіўся вельмі паважліва да іх адносін. Ён добра разумеў, што рэўнасць тут была б дрэнным памочнікам. Добра выхаваны, высокай культуры чалавек, таксама былы выпускнік Віленскага ўніверсітэта, Путкамер зрабіў усё, каб Адам Міцкевіч адчуваў сябе ў яго сядзібе як добры госць. Пра тыя дні ў Путкамераў паэт так пісаў сябрам: "Нядаўна правёў з ёй два тыдні. Яе выгляд і размовы лепш за ўсё мяне супакойваюць. Што будзе далей - не ведаю".

У 1825 годзе паэт едзе ў Адэсу, і там знаёміцца з іншай жанчынай. Караліна Сабянская мела тады болей за 30 гадоў. Выглядала яна прыгожай дзяўчынай і Адаму падабалася. Напэўна, былі ў іх і тайныя сустрэчы. Але ж, калі паэт прызнаецца ёй ў пачуццях, яна адказвае яму. Дзякуючы намаганням Сабянскай, у суправаджэнні з ёй Міцкевічу ўдалося два месяцы падарожнічаць па Крыме - з 14 жніўня па 14 кастрычніка 1825 г. Праўда, за паэтам шпіёнілі. Ён знаходзіўся амаль увесь час у свіце графа I. Віта.3 Адэсы да Еўпаторыі дабраліся на судне. У гэтым падарожжы нараджаліся "Крымскія санеты", якія праз год былі выдадзены асобным зборнікам. Калі яго прачытаў В. Бялінскі, то назваў аўтара "адным з найвялікшых сучасных паэтаў".

Дарэчы, Караліну Сабянскую называлі "Адэскай Клеапатрай”. Яе вобраз таксама лёг у аснову некаторых твораў Міцкевіча, але не настолькі яскрава ён раскрываўся, як раскрываўся вобраз Марылі. Яна пакінула ў жыцці і творчасці паэта след, натхніўшы на стварэнне шматлікіх выдатных вершаў, ёй прысвечаных. Ёсць выдатныя вершы, большай часткай напісаныя ў Адэсе і дагэтуль якія зачароўваюць свежасцю пачуцця. Яны - лепшае сведчанне кахання паэта. У іх і захапленне кахання, і палкія прызнанні, і радасць сустрэч, і асалода, і падзяка за тое, што яна "шчасцем уважыла ў сумны свет спевака". Аднак Караліна прымушала паэта раўнаваць, раз-пораз даючы нагоду папракаць яе ў прытворстве і няслушнасці. "Як ад тваіх здрад мне было балюча!"-жаліўся паэт. Ужо пасля Міцкевіч зразумеў, што яна толькі "ў смазе мадрыгала і сэрцам кахаючым, і сумленнем гуляла." Тады ён даў сабе клятву, што "зараз яго сэрца будзе камянець ад яе імя. "

Такім чынам, разгледзеўшы ўсе падрабязнасці адносін Адама Міцкевіча з гэтымі дзвюма жанчынамі, можна зрабіць выснову пра тое, што вобраз Марылі як застаўся, так і будзе заставацца вечным у літаратуры, бо такое шчырае каханне немагчыма падрабіць, такія пачуцці нельга выдумаць проста так, яны былі самымі лепшымі ў жыцці паэта, і ніякія іншыя закаханасці паэта ў іншых жанчын ужо не былі настолькі выдатнымі і захапляльнымі, не былі напоўнены сэнсам і смагай жыць, ісці за маральным ідэалам і імкнуцца быць з ім заўсёды і ўсюды.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.

    конспект урока [16,5 K], добавлен 10.11.2010

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Значэнне творчасці польскага паэта Адама Міцкевіча для развіцця нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Кароткі аналіз і змест паэмы "Конрад Валенрод". Характарыстыка выявы галоўнага героя - адважнага рыцара Конрада, які верна служыць сваёй радзіме.

    реферат [14,1 K], добавлен 25.03.2013

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.

    презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага "сярэдняга" эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.

    реферат [34,3 K], добавлен 23.02.2011

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Аналіз проблеми "Адам Міцкевич і Україна" в українській літературній критиці. Загальна характеристика та особливості творчості А. Міцкевича, її оцінка українськими літературними митцями. Дослідження українських перекладів та публікацій творів Міцкевича.

    дипломная работа [109,3 K], добавлен 22.10.2010

  • Актыўная і самабытная творчая дзейнасць паэта Аляксея Русецкага ў разнастайнасці мастацкіх манер і стыляў беларускай літаратуры. Праява асаблівасцяў таленту, интеллектуализма, лірызму і гуманістычных перспектыў пісьменніка ў паэме "Насустрач лёсу".

    реферат [40,5 K], добавлен 25.03.2011

  • Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.

    курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010

  • Жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Тэма жаночай лёсу, развіццё характару і духоўных перажыванняў ў малой прозе і раманах "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо". Розныя падыходы літаратара да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 26.11.2010

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.