Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай беларускай літаратуры
Чарнобыль як адвечны боль за зямлю, Бацькаўшчыну. Знаёмства з дзейнасцю пісьменніка-гуманіста А. Адамовіча. Агульная характарыстыка беларускай паэзіі. Бежанства як адвечная трагічная доля беларусаў, і гэта трагедыйна-ўражліва выявіў яшчэ некалі.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 08.06.2013 |
Размер файла | 26,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
"Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай беларускай літаратуры"
чарнобыль бацькаўшчына беларускі
Сёння як ніколі востра стаяць праблемы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя. Надышоў час, калі мы павінны вырашыць, ці захаваць нам прыроду і тым самым атрымаць магчымасць выжыць, ці загінуць у страшэннай экалагічнай катастрофе.
Чарнобыль... У назве гэтага старажытнага горада быццам нейкае змрочнае прадказанне. Было, быль... Але, на жаль, Чарнобыль - гэта не быль сівых вякоў, не мінуўшчына, гэта сучаснае. Чарнобыль - горыч усяго народа. Чарнобыль - гэта вайна, якую нельга спыніць. Чарнобыль - адвечны боль за зямлю, Бацькаўшчыну.
Дзень 26 красавіка 1986 г. увайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагічных старонак ХХ стагоддзя. Атамна-ядзерны выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС стаў страшным пакараннем радыяцыйным апраменьваннем, смяротнымі пакутамі, бежанствам, анкалагічнымі хваробамі, іншымі наступствамі. Свет, час і лёс для беларусаў - а гэта знайшло яскравае выяўленне ў нашай прозе і паэзіі - трагічна раздвоіліся, раскалоліся папалам:
Адлік пачынаўся нязнанае эры
Змагання жыцця з небыццём…
(С.Законнікаў. "Чорная быль").
Пісьменнік-гуманіст Алесь Адамовіч празорліва зрабіў выснову, што "новы стан у роду чалавечага, новы адлік часу пачаўся і з 26 красавіка 1986 года. Да Чарнобыля і пасля Чарнобыля - гэта рознае светаадчуванне, гэта па-новаму небяспечныя шляхі чалавецтва ў будучыню" вялікую бяду ў нашым краі.
Беларуская паэзія забіла ў звон бяды і трывогі з самых першых дзён чарнобыльскай навалы, загаварыла з вялікім эмацыянальным хваляваннем пра жыццё. Такі грамадзянскі неспакой, адказнасць за лёс чалавечы яна праяўляла заўсёды ў драматычныя і лёсавызначальныя моманты айчыннай гісторыі. Нават у жудасныя 30-я гг. паэзія здолела выявіць трагічную сутнасць і праўду часу. У дні чарнобыльскай бяды беларускія паэты "адчулі тое, што не вымяраецца самымі дакладнымі прыборамі". І гэта невыпадкова, бо паэтычны радок - самая эмацыянальная і чуйная форма рэагавання на падзеі.
Самымі першымі водкукамі на Чарнобыль сталі вершаваныя радкі Ніла Гілевіча, Анатоля Вялюгіна, Рыгора Барадуліна, Яугеніі Янішчыц, Міколы Мятліцкага, Анатоля Грачанікава, Максіма Танка, Дануты Бічэль-Загнетавай, Уладзіміра Верамейчыка, Алега Лойкі, Сяргея Законнікава, Любы Тарасюк, Уладзіміра Паўлава, Алы Канапелькі, Генадзя Бураўкіна…
Сёння Чарнобыль - боль усёй Беларусі, і таму зусім заканамерна, што чарнобыльская трагедыя стала вядучай тэматычнай лініяй сучаснай паэзіі, увогуле літаратуры. За дзесяць гадоў пасля аварыі пра Чарнобыль у беларускай паэзіі з`явілася больш за 300 вершаў, шэраг эпічных твораў -"Чорная быль" Сяргея Законнікава, "Одзіум" Янкі Сіпакова, "Аварыя сумлення" Анатоля Зэкава, "Пажар слязы" Валянціны Аколавай, "Здзічэлае рэха вясны" Антаніны Хатэнкі, "Зона" Сяргея Давідовіча. Вершы і паэмы звыш 60 паэтаў склалі кнігу "Зорка Палын" (1993). Пра многія з твораў гэтага зборніка, напісаныя у другой палове 80-х, ужо даводзілася пісаць. 90-я гады ўзбагацілі паэзію новымі кнігамі і творамі чарнобыльскай тэматыкі. Чарнобыль - скразны вобраз і тэма зборніка М.Мятліцкага "Палескі смутак" (1991). Матывы чарнобыльскай бяды гучаць таксама ў паэтычных кнігах Р. Барадуліна "Самота паломніцтва" (1990), "Міласэрнасць плахі" (1992), Н. Гілевіча "Жыта, сосны і валуны" (1992), М. Танка "Мой каўчэг" (1994), В.Зуёнка "Лета трывожных дажджоў " (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995) і інш.
Чорны дзень Беларусі ўвайшоў сёння ў сэрца кожнага. Баліць чалавеку, баліць народу, а значыць, цяжка і балесна паэтам. Так, яны прадчулі і прадбачылі вялікае гора насуперак розным аптымістычным прагнозам і канцэпцыям. Бо пасля Чарнобыля не атамных ідалаў абаранялі, як многія гора-вучоныя, а пакланяліся адзіным святыням - роднай зямлі, чалавеку, жыццю, адчувалі віну.
Перад нашчадкам-дзіцяткам,
Што з будучыні крычыць.
І нават птушаняткам,
Якому гняздзечка не звіць''
(А.Грачанікаў. ''Прыціхне у прыцемках Прыпяць...'').
Беларуская паэзія ад слоў перасцярогі, смутку, трывожных уражанняў і запытанняў ішла да надзвычай трагічнага ўспрымання і разумення чарнобыльскіх падзей, узнялася да іх глыбокага маральна-гуманістычнага і філасофскага асэнсавання, што асабліва ярка выявілася ў паэмах Сяргея Законнікава ''Чорная быль'' і Янкі Сіпакова ''Одзіум''.
З вуснаў паэтаў гучаць песні-плачы і горкія споведзі, грамадзянска-публіцыстычныя маналогі, рэквіем і малітвы. І кожная з гэтых форм самавыяўлення мае аднолькавае права на жыццё. Праўдзівасць, кранальнасць, глыбіня думкі-пачуцця - вось тое, што ў чарнобыльскіх творах збуджае суперажывальны водгук, падштурхоўвае да одуму. Многія радкі пра трагедыю веку аплочаны цаной уласнага здароўя і вялікіх душэўных пакут. «Я ў зоне жыву...» - так пачынае свой верш ''Зона'' Уладзімір Верамейчык, паэт, слова якога нараджаецца там, дзе «мурашы нукліды злавесныя поўзаюць».
У шматлікіх творах пра Чарнобыль выразна праглядваюцца найбольш тыповыя, дамінантныя матывы, якія па сутнасці характарызуюць эмацыянальна-сэнсавы змест усёй сучаснай паэзіі на чарнобыльскую тэму і выяуляюць пэўныя заканамернасці ў яе адлюстраванні і асэнсаванні.
Чарнобыльская паэзія прасякнута магутнымі матывамі бяды, смяротнай пагрозы, трывогі. Сімвалічна ў гэтым сэнсе гучаць назвы вершау ''Перасцярога'' і ''Лямант'' Р.Барадуліна, ''Вясна трывогі нашай'' А.Вялюгіна, ''Прыйшла бяда...'' У.Паулава, ''Цяпер асцерагайцеся'' М.Танка і многія іншыя. У аснове вершаў Р Барадуліна нярэдка ляжыць сутыкненне вобразаў, слоў, якое выяўляе драматызм нашага лёсу і быцця. Напрыклад, у вершы ''Новыя святцы'' кантрастна супрацьпастаўляюцца спрадвечныя беларускія імёны і назвы радыёактыўных элементау. Беларусь паэт малюе ў церневым палыновым вянку, паказвае як пакутніцу, заложніцу бяды, асуджаную на смяротныя выпрабаванні:
Няўжо гэта ў радыёактыўным пыле
Задыхнуцца нашыя песні,
Нашыя казкі, былі? (''Лямант'').
Адзін з тых, чые родныя мясціны пасыпаў атрутны попел, - Віктар Стрыжак. Віктар Стрыжак - аўтар вершаў пра родны край, які напаткала чарнобыльская згуба. Ён маркоціўся, блізка да сэрца прымаў людскую бяду. Чарнобыльская ява палохала чулае сэрца:
Пазіраю на крыжы:
Смерць за намі ходзіць...
У кнізе лірыкі Віктара Вабішчэвіча ''Чорны боль'' (2003) складаюць прачулыя маленні за родны край. У вершы ''Нараджэнне болю'' ён стварае вобраз хіжага чорнага птаха - хаўрусніка смерці:
А у людзей пусцеюць душы,
Чэзне, нікне усё паволі.
Птах жыццё знішчае, душыць -
Засявае чорным болем.
За апошнія дваццаць гадоў светаадчуванне нашых літаратараў прыкметна пазмрачнела: ''...І сонца чамусьці прапала'' (Віктар Вабішчэвіч. ''У царстве падману...'').
Сёння літаратура, як і, напэўна, кожны з нас, задае пытанне, што можа ўратаваць, што дапаможа нам выжыць у паслячарнобыльскім свеце: ''А можа, нашае каханне пераможа гэтую чарнобыльскую пошасць?'' (Леанід Левановіч. ''Палыновы вецер'').
Нягледзячы на скруху, трагізм быцця, пакрысе, спакваля мацнее аптымізм беларускай літаратуры, якая здаецца, згадала Уладзіміра Дубоўку:
О Беларусь, мая шыпшына...
У ветры дзікім не загінеш,
Чарнобылем не зарасцеш
Беларуская літаратура яшчэ да Чарнобыля яскрава ўвасобіла ідэю прыродацэнтрызму, якая мае на ўвазе гармонію чалавека і свету, скіроўвае на ўсведамленне цеснай, непарыўнай залежнасці прыроды і чалавека, іх глабальна-касмічных сувязяў. Чарнобыль разбурыў адвечныя экалагічныя сувязі, а чалавек пры гэтым страціў гармонію, адчуванне суладнасці свету. Зорка Палын стала злой зоркай лёсу беларускага народа. Усё гэта яскрава паказала найноўшая беларуская літаратура, якая змяшчае ў сабе ўнікальны трагічны чарнобыльскі досвед для ўсяго чалавецтва. Яна ''ў святле палыновай зоркі'' ўбачыла сімвал бяды, прарочы знак, але разам з тым насуперак татальнаму песімізму імкнецца займець надзею на выратаванне і будучыню. Слоўнае мастацтва згадала біблейскі Апакаліпсіс, успомніла пра Бога. Адбываецца пошук духоўнага, маральнага апірышча у свеце, пазбаўленым трываласці, празрыстасці і чысціні. Наша літаратура вынесла з Чарнобыльскай катастрофы важны гуманістычны ўрок.
Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі - адзін з самых галоўных у паэме Я.Сіпакова ''Одзіум'' і наогул распусюджаны матыў у творах чарнобыльскага зместу (вершы ''Просьба аб дараванні'' М.Танка, ''Не ўрадзіла зямля, захварэла'' А.Канапелькі, ''Забітая зямля'' З.Дудзюк і інш.). Я.Сіпакоў у ''Одзіуме'' глыбока асэнсаваў вытокі зла, прычыны ўсенароднага бедства, праблему жыцця і смерці, праблему экалагічнага існавання, выявіў гуманістычна-філасофскі погляд на Чарнобыль.
Абвострана ўспрымаюцца радкі Максіма Танка пра мёртвую зямлю. Вобраз роднай зямлі - духоўна-эмацыянальны цэнтр усёй танкаўскай паэзіі (вершы ''Перапіска з зямлёй...'', ''Гэта зямля...'', ''Колер зямлі'', ''О родная зямля!..'' і інш.). У вершах ''Просьба аб дараванні'', ''Самае доўгае расстанне'' паэт жалобна аплаквае ''забітую Чарнобылем Зямлю'', яго гняце пачуццё сыноўняй віны перад маці-зямлёй:
Даруй нам, грэшным
І неразумным,
Маці! (''Просьба аб дараванні'').
Трагедыйна гучыць бежанства, выгнанне з роднай зямлі ў паэмах ''Чорная быль'' С.Законнікава і ''Зона'' С.Давідовіча, вершах ''Бежанцы з Палесся'' А.Вялюгіна, ''Перасяленне'' Г.Бураўкіна, ''Выгнанне'', ''Дыпціх чакання'', ''Развітанне са сцежкай...'', ''Землякам'' М.Мятліцкага, ''Перасяленцы'' В.Аколавай і многіх іншых. Асабліва ўзрушаныя, журлівыя плачы і нараканні чуюцца з вуснаў паэтаў, чые родныя вёскі апынуліся ў зоне павышанай радыяцыі і адсялення.
Бежанства - адвечная трагічная доля беларусаў, і гэта трагедыйна-ўражліва выявіў яшчэ некалі Я.Купала ў вершы ''Паязджане''. Балюча ўсведамляць, што
мы як прышэльцы на сваім двары,
Мы бежанцы ў сваёй уласнай хаце...''
(В. Зуёнак. Паэма ''Падарожжа вакол двара'').
У паэме С.Законнікава ''Чорная быль'' аўтар спрабуе выявіць прычыны трагедыі, заклікае да барацьбы з беспрынцыпнасцю, безадказнасцю, абыякавасцю людзей, папярэджвае аб наступленні духоўнага Чарнобыля:
Даўно з бяссмерцем людзі ў добрай згодзе.
Яно заўжды трымаецца на тым -
Мы каласамі ў гэты свет прыходзім,
Каб сілу даць зярняткам залатым.
Асаблівай сілы Сяргей Законнікаў дасягае, малюючы трагічны лёс старых людзей, якія ўсё жыццё пражылі на гэтай зямлі, а зараз вымушаны ехаць на чужыну. Драматычным напалам, пачуццём адказнасці за ўсё, што адбываецца на роднай зямлі, патрабаваннем праўды жыцця, няхай суровай і горкай, поўняцца апошнія радкі паэмы С.Законнікава:
Маўчыць, нібы камень, зямля,
Палын невядомасцю свеціць...
Што будзе, што будзе пасля? -
Не скажа ніхто ў гэтым свеце.
Ёсць праўда адна - праўда жыць,
Няхай і суровай, і горкай...
У небе над намі стаіць,
Як зніч, палыновая зорка.
Паэма «Чорная быль» - высокамастацкі твор, значнае дасягненне нашай паэзіі.
Чарнобыль - гэта і доўгая дарога, таму так часта чуецца ў творах паэтаў трывожны роздум пра будучыню. Яна ж, тая будучыня, поўная безвыходнасці, невядомасці. Паэты задаюць нам сурова-горкія пытанні, якія трывожаць свядомасць, прымушаюць сціскацца сэрца ад усведамлення няскончанасці жудасных наступстваў. З цяжкай унутранай прыгнечанасцю прамаўляюцца словы-запытанні:
ад радыяцыі
Беларусь гарыць.
Ці будзе, наогул,
Каму гаварыць?
(Р. Барадулін. ''Дазвол''),
Да 20-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС выйшла дзвюхмоўная кніга Рыгора Барадуліна «Быць! = To be!».
''Радыяцыя перш за ўсё б'е па дзецях'' (Я. Сіпакоў. ''Одзіум''). Загубленае, адабранае дзяцінства - трагедыйны пік чарнобыльскай паэзіі. Вершы ''У лета 1986-е'' Н.Гілевіча, ''Алёшка'' А. Лойкі, ''Чытаю азбуку гора...'' Т.Мельчанкі, ''Чарнобыльская калыханка'' А.Камароўскага і іншыя раскрываюць злавесны, нялітасцівы твар Чарнобыля, які замахнуўся на генафонд нацыі.
Чарнобыльскі пейзаж - з'ява эстэтычна адметная, вельмі ўражлівая. Паэтыка малюнкаў чарнобыльскай рэчаіснасці вызначаецца чорнымі, сумнымі фарбамі, якія раскрываюць цяжкі псіхаэмацыянальны стан чалавека. У эпічных творах пейзаж нярэдка нясе сімволіка-драматычны сэнс або дапамагае глыбей выявіць трагізм падзей, абставінаў. Змрочныя вобразы і фарбы вызначаюць аблічча чарнобыльскіх пейзажаў паэтаў Беларусі (вершы А.Грачанікава, Р.Барадуліна, А.Вялюгіна, М.Мятліцкага і інш.).
Для пейзажаў беларускіх паэтаў характэрна трагедыйная сімвалічнасць вобразаў прыроды. У вершах беларускай паэтэсы А.Канапелькі вобразы дрэва вырастаюць да сімвалаў усясветнай бяды і катастрофы быцця:
І ўзышла на вогнішчы дзічка.
І стаяла свячэнне
Ад зямлі да неба -
Празрыста-ружовае,
Як сарцавіна
У дзікіх грушаў.
Сучасная літаратура ў прозе, як і ў паэзіі, мае прыкметныя набыткі ў паказе і асэнсаванні Чарнобыля, пра што сведчаць пісьменніцкая публіцыстыка Алеся Адамовіча, якая склала кнігу "Апакаліпсіс па графіку", дакументальныя аповесці Васіля Гігевіча і Алега Чарнова "Сталі воды горкія", Алеся Крыгі "Выбух над Прыпяццю", а таксама такія творы, як раманы "Злая зорка" Івана Шамякіна і "Бежанцы" Віктара Карамазава, аповесці "Родны кут" і ''Еўка'' Барыса Сачанкі, ''Пярэварацень'' Васіля Гігевіча, ''Краем Белага шляху'' Віктара Карамазава, ''Імем Айца і Сына'' Таісы Бондар, ''Выратуй і памілуй нас, чорны бусел'' Віктара Казько, ''Гасцініца над Прыпяццю'' Івана Навуменкі, ''Травеньская выцечка'' Стаха Дзедзіча, апавяданні ''Львы'' Івана Пташнікава, ''Супраць неба - на зямлі'' Віктара Карамазава, ''Сенакос у канцы красавіка'' Віктара Казько, п'есы ''Бездань'' Міколы Матукоўскага і ''Адцуранне'' Аляксея Дударава, публіцыстычны роздум С.Законнікава «Беларускае сэрца».
Чарнобыль і яго наступствы, жаданне хоць нечым зменшыць іх, неяк облегчыць пакуты народа ад абрынутайна яго вялікай бяды зрабіліся галоўным грамадзянскім клопатам А.Адамовіча. Гэта выдатна адлюстравала яго кніга «Апакаліпсіс па графіку» (1992). Яна высвечвае неспакойную душу пісьменніка, якому балелі ўсе болі беларусаў як свае ўласныя, пераканальна сведчыць пра ягоную сумленнасць.
Раман Івана Шамякіна «Злая зорка» - першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну.
Наўздагон паэме «Чорная быль» Сяргей Законнікаў выдаў кнігу «Беларускае сэрца», дзе пра праблему Чарнобыля разважае ўжо ў больш шырокім ключы. Калі ў раздзеле кнігі «Дэфіцыт праўды (Чытаючы пошту «Чорнай былі»)» пісьменнік вяртаецца да асэнсавання пытанняў, што закраналіся ў паэме, і многія яго разважанні збольшага сугучныя разважанням Алеся Адамовіча ў кнізе «Апакаліпсіс па графіку», то ўся кніга ўвогуле прысвечана праблеме «Чарнобылю духоўнага» - атмасферы маны ў савецкім грамадстве, закрыццю беларускіх школ, выкараненню нацыянальнай культуры. Сяргей Законнікаў спрабуе адшукаць сувязь паміж гэтымі двума Чарнобылямі і адказаць на пытанне: як жыць далей, у новых умовах, як выпраўляць свае і чужыя памылкі?..
Такім чынам, трэба зрабіць выснову, што кожны твор пра Чарнобыль - гэта не проста апісанне падзей, якія адбываліся падчас катастрофы. У творах пра Чарнобыль пісьменнікі перш за ўсёнамагаюцца знайсці выйсце з чарнобыльскай катастрофы, зразумець яе і асэнсаваць.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.
курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.
реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.
дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.
реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.
реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.
курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.
курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.
дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.
реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.
реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.
реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.
реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011Міфалогія і міфалагемы. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян. Семантыка, функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай літаратуры і значэнне ў неабрадавай паэзіі.
курсовая работа [116,9 K], добавлен 15.04.2010