Жыццё и творчы шлях Леаніда Дранько-Майсюка
Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і дзейнасці Л. Дранько-Майсюка - вядомага беларускага паэта. Леанід Васілевіч - паэт адметнага стылю, адзін з нямногіх, хто ўдала спалучае традыцыйна беларускую сімволіку з класічнай формай. Агляд яго зборнікаў твораў.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 08.04.2014 |
Размер файла | 13,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Жыццё и творчы шлях
Леаніда Дранько-Майсюка
Зрабіў: М.Ю. Скрабцоў 11 «А» СШ №37
г. Магілёў
2014
Як пясняр хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васілевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне.
Нарадзіўся Л. Дранько-Майсюк у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе слясарна-мантажных інструментаў. Друкаваў свае вершы ў Столінскай раённай газеце. У 1975 г. Дранько-Майсюк паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве, а пасля службы ў арміі перавёўся на дзённае аддзяленне гэтага інстытута.
У 1982 г. Л. Дранько-Майсюк пачаў працаваць у выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў Мінску. Ужо першы зборнік паэта "Вандроўнік" (1983) адкрыў нашай літаратуры неардынарнага аўтара са сваім адметным стылем і мастацкім почыркам, удумлівага, духоўна ўзвышанага падарожніка па родным краі. Другая кніга Л. Дранько-Майсюка "Над пляцам" (1986) зместам звязана з Давыд-Гарадком, роднай вуліцай, бацькоўскай хатай, самімі бацькамі. Нямала вершаў гэтага зборніка звернута да жанчыны.
Тэмы радзімы і ўзаемаадносін паэта і паэзіі з'яўляюцца вызначальнымі для зборніка Л. Дранько-Майсюка "Тут" (1990). Акрамя лірычных вершаў і дзвюх невялікіх паэм - "Курасоўшчына" і "Адам Нядзелька" - зборнік уключае і першыя празаічныя спробы аўтара: эсэ-падарожжы, напісаныя ім пасля наведвання Бельгіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Ізраіля, Германіі. Яго проза ў значнай ступені рытмізаваная, падобная на вершы. Эсэ Дранько-Майсюка падкупляюць пластычнасцю, страсным і натхнёным лірызмам. Ад эсэістыкі пісьменнік прыйшоў да мастацкай прозы і выдаў зборнікі "Проза радости" (1991, Масква) і "Пра тое, як я…" (1992). У апошняй кнізе знайшлі сваё ўвасабленне анекдатычныя сітуацыі, расказаныя не без долі іроніі і гратэскнага перабольшання.
У 1994 і 1995 гг. пабачылі свет зборнікі паэта "Акропаль" і "Стомленасць Парыжам", навеяныя падарожжам па Грэцыі і Францыі. Лірыка кахання ёсць у кожным зборніку Дранько-Майсюка, але найбольш шырока яна прадстаўлена ў названых кнігах. Нізка вершаў "Маёй цудоўнай А" прынесла славу паэту як тонкаму прачуламу лірыку - песняру хараства, жаночай прыгажосці і кахання, а яго верш "У Вашым голасе квітнеюць астры, якіх не бачыў я раней…" стаў амаль класічным. Названы цыкл увайшоў і ў зборнік паэта "Места і Свет" (2000), у якім прадстаўлены яго творы за розныя гады. Лепшае з напісанага Л. Дранько-Майсюком склала яго кнігі выбраных твораў "Гаспода" (1998) і "Вершы. Каханне. Проза" (2003).
Л. Дранько-Майсюк - паэт адметнага стылю, адзін з нямногіх, хто ўдала спалучае традыцыйна беларускую сімволіку з класічнай формай. Ён надзвычай тонка адчувае музыку гукаў і ў сваіх творах выключна ўважліва ставіцца не толькі да зместу, але і да іх гучання, адсюль і запатрабаванасць яго твораў беларускімі кампазітарамі. Л. Дранько-Майсюк - аўтар песень пра каханне "Прынц і ружа" (музыка М. Сацуры), "Ты - каралева" (музыка Л. Захлеўнага), "Дон Кіхот" і "Любы князь" (музыка Э. Зарыцкага), "З табою навечна", "Ружа белая" і "Восень у Версалі" (музыка А. Ціхановіча) і пра радзіму "Сон лілей" (музыка І. Начына), "Вязе мой, вязу" (музыка Я. Навуменкі), "Аксаміткі" і "Бульба" (музыка Л. Захлеўнага), "Еўфрасіння" (музыка Я. Паплаўскай). Значны ўклад зрабіў паэт у развіццё дзіцячай песеннай лірыкі. З'явай у беларускай песеннасці стаў альбом З. Вайцюшкевіча "Цацачная крама" на вершы Л. Дранько-Майсюка.
дранько майсюк беларускі паэт
У Вашым голасе квітнеюць астры...
У Вашым голасе квітнеюць астры,
Якіх не бачыў я раней.
Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна...
У Вашым голасе квітнеюць астры,
I кожнай кветцы Бог сказаў: квітней.
Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна --
Ці варты музыкі такой?
Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай,
Калі гучаць арфічна Вашы астры
Па-над пустой канцэртнай асакой.
Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай,
Не ведаю і ведаць не хачу.
Запамінаю голас Ваш прыязны:
Нібыта верш, запамінаю астры, --
Па-школьнаму, напамяць іх вучу.
Запамінаю голас Ваш прыязны...
Пакінь, пакінь, глыбокая струна,
Шум глыбіні і неспакой рамансны,
Каб у крыві маёй квітнелі астры...
Кроў -- гэта ваза, што не мае дна.
Я ведаю цябе ад хрызантэм...
Начало формы
Конец формы
Я ведаю цябе ад хрызантэм
I да радзімкі, самай патаемнай, --
Ад чыстых ненапісаных паэм
I да заўсёднай музыкі багемнай.
Ты -- з глыбіні віёлавых садоў!
I, снежань упрыгожыўшы сабою,
Не закрываешся ад халадоў
Ні хустачкай і ні маёй журбою.
Як хрызантэма, мокне галава...
Халодны дзень у кожную хвіліну
Цалуе і не кіне цалаваць
Твае пялёсткі, лісце і сцябліну.
Непаслухмяная, -- ты йдзеш туды,
Дзе нават мілаваннем не сагрэцца;
Дзе чысціня кастальскае вады
Бярэцца ў лёд і ў лёдзе застаецца.
Я ведаю, што хараству твайму
Не падабае выгляд местачковы,
Ды каб лягчэй перацярпець зіму --
Хоць паўтары за мной такія словы:
Да хаты Майсюковай
Іду я па сняжку
У хустачцы пуховай,
У белым кажушку.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.
дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.
курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.
реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.
реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.
презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.
реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.
реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.
курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014Жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Тэма жаночай лёсу, развіццё характару і духоўных перажыванняў ў малой прозе і раманах "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо". Розныя падыходы літаратара да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 26.11.2010Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.
курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.
курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.
презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхамі літаратара Кастуся Калинойского. Вызначэнне ўплыву грамадзянска-палітычнай атмасферы на станаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду. Аналіз патрыятычных і дэмакратычных ідэй у творы "Хлопская правда".
реферат [18,5 K], добавлен 16.03.2010Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
контрольная работа [16,3 K], добавлен 01.03.2010Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013