Стыхія народнага жыцця ў паэзіі В. Зуёнка
Васіль Зуёнак — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення "шасцідзесятнікаў". Творчасць В. Зуёнка з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асноўныя матывы творчасці паэта, наватарскія здабыткі, паэтычная спадчына.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 13.04.2014 |
Размер файла | 50,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
УВОДЗІНЫ
Васіль Зуёнак -- адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення «шасцідзесятнікаў», на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шмат'ярусны гмах нацыянальнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ва ўсіх яе відах і жанрах -- ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многім драматычны і нават трагічны -- жорсткая, кровапралітная вайна, жыццё ва ўмовах таталітарнай сістэмы, недахоп творчай свабоды... Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на частыя ідэалагічныя «замаразкі», якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкім станаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як на радзіме, так і далёка за межамі Беларусі.
Зуёнак -- адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў-шасцідзесятнікаў». Ен і біяграфіяй сваёй, і ўсімі творчымі памкненнямі належыць да таго пакалення літаратараў, чыё грамадзянскае і ідэйна-палітычнае станаўленне прыпала на «паслясталінскі перыяд развіцця нашага грамадства. Пра творчасць Зуёнка пісалі Р. Барадулін, Ул. Караткевіч, Ул. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучаць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. зуёнак беларускі паэт творчасць
I усе яны звычайна не скупіліся на пахвалу таленавітаму паэту. У. Караткевіч адгукнуўся на выдадзены ў 1966 годзе зборнік «Крэсіва» (першая кніга Зуёнкавай лірыкі для дарослых чытачоў) грунтоўнай рэцэнзіяй, якой даў шмагзначную назву «Крэсіва. Іскры. Агонь». Як галоўную якасць паэзіі В. Зуёнака ён вылучыў “сапраўдную чалавечую дабрату” [1, с. 6], падкрэсліўшы, што “гэта дабрата трывогі, папярэджання, мужнасці” [1, с. 6]. I, як звычайна, меў рацыю, бо матывы трывогі і папярэджання сапраўды былі ў «Крэсіве», а з цягам часу сталі гучаць у паэта ўсё больш моцна і пэўна. Сёння гэта бачыцца асабліва выразна.
З пад пяра В. Зуёнака выйшла нямала выдатных кніг: “Крутаяр” (1969), “Сяліба” (1973), “Нача” (1975), “Маўчанне травы” (1980), “Світальныя птушкі” (1982), “Лукам'е” (1984), “Вызначэнне” (1987), “Лета трывожных дажджоў” (1990), “Чорная лесвіца” (1992), “Пісьмы з гэтага свету” (1995) I вялікі двухтомнік выбраных твораў (1996, 1998).
Ад назвы першага зборніка В. Зуёнка “Пісьмы з гэтага свету” павявае сумам, болем, адчаем, нават пэўнай эсхаталогіяй (ці мала сёння гавораць пра кавец свету?). На жаль, карціна сучаснага свету і сапраўды ўключае ўсе гэтыя «элементы». Гэта з аднаго боку. 3 другога -- паэзіі няма без рэальнага жыцця гэтаксама, як няма яе і без метафізікі, без «апошніх», як кажуць, пытанняў. Маштабнасць, абсяжнасць, глыбіня, інтэлектуалізм -- заўсёдныя, пастаянныя рысы і ўласцівасці мастакоўскай івдывідуальнасці В. Зуёнка. Сэнсавыя палі ягоных паэтычных абсягаў вельмі шырокія: прырода, чалавек, рэчы, культура, гісторыя. Творчасць В. Зуёнка змяшчае ў сабе мноства агульвачалавечых тэм, ідэй, вобразаў і сентэнцый, так ці інакш закранае карэнныя аспекты чалавечага жыцця, звязваючы іх з роздумам над яго сэнсам, характарам часу і нязменнасцю чалавечага абавязку. Паэт асабліва настойліва ўзіраўся ў гушчыню свёй сучаснасці, хаця яна -- сучаснасць канца XX стагоддзя -- мала радавала, а больш непакоіла. Таксама трэба сказаць, што ў той час, як і сёння, цяжка было быць і выдатным мастаком вершаваных твораў, таму што паэзія ўсёй сваёй мастацкай сутнасцю (і больш непасрэдна, чым проза) імкнецца да сцвярджэння жыцця, яго пазітыўных каштоўнасцяў, маральных і эстэтычных ідэалаў. Сапраўды, пры становішчы, якое стварылася, гаварыць хоць пра якую-небудзь гармонію паміж асобай і грамадствам нельга.
Згублены арыенціры,
Зруйнаваны ідэалы:
Гандляр прымярае парфіру,
Паэт -- штавы чыяадрала.
Такая ў вас песня зараз:
У душах -- навар ды прыбытак,
У сэрцах -- нахабства базару,
У зрэпках -- рахункаў адбітак [2, с. 17].
Аўтар гэтых радкоў -- гуманіст, але ён шукае праўду пра чалавека, нават калі яна бязлітасная. Вось верш «Закон пастаянства»:
Калі ёсць палацы,
Дзе ўчора песціліся
Першых асоб дамачадцы --
То ведайце:
Сёння знойдуцца
Новыя лершыя
I, як па камандзе,
Аб роўнасці клічуць спрачацца,
I бой з прывілеямі
Будзе дастойна завершаны! [2, с. 63].
Зуёнак, як бачым, на літаратурным цалку ідзе не толькі сваім, асабістым, шляхам, але і абапіраецца на творчыя здабыткі беларускіх майстроў слова. “Сваёй грамадзянскасцю, сацыяльна-публцыстычвай скірававасцю творчасці В. Зуёнак развівае традыцыі П. Панчанкі, які, можа, як ніхто з нашых паэтаў, мог і ўмеў сказаць праўду ў вочы”, Ї У. Гніламёдаў [3, с. 302].
Калі ёсць паэты,
Што жывым кватарантам
помнікаў
Правілі гімны спеўныя, --
Сёння ў вочы арган
Напампоўваць
I калі ёсць ахоўнікі, --
Будзьце пэўныя --
Яны знойдуць,
Каго ахоўваць! [2, с. 94].
У гэтых радках, апроч духоўнага, маральнага ўплыву П. Панчанкі, ёсць, думаецца, нешта і ад М. Танка з уласцівай для яго прытчавасцю, шырынёй і нязмушавасцю лірычнай інтанацыі.
“Вершы В. Зуёнка радуюць майстэрствам паэтычнага абжывання прозы, уменнем мысліць глыбока і канкрэтна, выкарыстоўваючы пластычнае багацце беларускага слова”, -- слушна заўважае даследчык ягонай творчасці Ул. Гніламедаў [3, с. 303]. Асаблівасці мастацкай формы строга падначалены змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца і ўзмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай і надзвычай актыўнай паэтыкі.
Вяртаючыся да ацэнкі Зуёнкавай паэзіі ягонымі паплечнікамі, трэба адзначыць яшчэ, што асабліва ўзнёсла пісаў пра яе Р. Барадулін. У артыкуле “Як маланка, нечаканы...” (1984) ён сцвярджаў: «Паэму “Маўчанне травы” можна без усялякіх агаворак і перасцярог ставіць не дужа далёка ад коласаўскай “Новай зямлі”. Права на такое збліжэнне, лічыць паэт, дае тое, што і Зуёнкава паэма -- твор “пра лёс народа, пра лёс жыцця на зямлі. Гэта своеасаблівая анталогія каранёў чалавека, працы, каранёў дабра і зла, каранёў нашай мовы ў канкрэтных праявах, анталогія зямлі ў расе і шэрані, у руні і ў шрамах акопаў” [4, с. 187].
В. Зуёнак, як і Я. Колас, вырас у сялянскай сям'і. Бацькі працавалі па гаспадарцы -- аралі, сеялі, збіралі ўраджай. Сын спасціг сялянскую навуку рана, быў і пастушком, і касцом, і аратым, і малацьбітом.
Касіць? Давай. Араць? Будзь ласкаў:
Трымала плуг рука мая...
У пяць цапоў -- не ў ладкі -- пляскаў
У тым, сорак чацвёртым, я... [5, с. 57].
Р. Барадуліну ж належыць і прадмова да двухтомніка, у якой падкрэслена, што “паэзія В. Зуёнка мае эпічны пачатак” [4, с. 5]. На наш погляд, сказана слушна. А гэта азначае, што В. Зуёнак невыпадкова звяртаецца да лірычнага эпаса. Менавіта ў сваіх паэмах ён яскрава раскрыў народнае жыццё.
На жаль, творчасць В. Зуёнка не дастаткова асвечана крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Яны звярталі сваю ўвагу толькі на асобныя рысы мастацкасці.
Тэма курсавой работы -- раскрыць стыхію народнага жыцця ў паэзіі В. Зуёнка.
Тэма прадвызначае вырашэнне наступных задач:
1 Ахарактарызаваць творчасць В. Зуёнка з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;
2 Па-новаму перачытаць лірыку В. Зуёнка, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах і паэмах;
3 Выявіць асноўныя праблемы народнага жыцця;
4 Вызначыць асноўныя матывы творчасці паэта;
5 Ацаніць наватарскія здабыткі В. Зуёнка ў мастацкім увасабленні стыхіі народнага жыцця.
Аб'ект даследавання -- паэтычная спадчына В. Зуёнка.
Прадмет даследавання -- стыхія народнага жыцця.
1. СТЫХІЯ НАРОДНАГА ЖЫЦЦЯ Ў ПАЭЗІІ В. ЗУЁНКА: ПРАБЛЕМНА-ТЭМАТЫЧНЫ АСПЕКТ
З першых крокаў на паэтычнай глебе В. Зуёнак раскрываў розныя моманты народнага жыцця. У тым жа першым зборніку, на наш погляд, красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго характар і настрой такія вершы, як «Добры прыезд», «Я сябра кожнай птушцы...», «Вясновая казка», «Стары цецярук», якія звяртаюць на сябе ўвагу глыбокім і дакладным веданнем побыту, прадметнасцю апісанняў, аўтабіяграфічнасцю. Гэты чалавек выдатна ведаў навакольны свет вясковага ўлоння, усіх яго насельнікаў. У вялікім і малым праяўляліся яго разумнасць і дабрыня, унутраны такт і клопат аб тым, «каб гнёзд не астудзіць» [5, с. 94]. Вершы гаварылі пра душэўную адкрытасць аўтара, здольнасць на эмацыянальны водгук, на суперажыванне.
Другая кніга «Крутаяр» (1969) засведчыла плённае збліжэнне і ўзаемадзеянне намечаных у ім дзвюх стылявых тэндэнцый: маштабу ўспрымання быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзія В. Зуёнка абапіраецца на ўласнае разуменне і асэнсаванне свету, у якім «травінкі ў лёдзе» і шырокі «узнацкі шлях», што вядзе ў родную вёску, летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў, займаюць сваё натуральнае і незаменнае месца, як той спрацаваны камень ад бацькоўскіх жорнаў, што ляжаць ля парога бацькавай хаты.
Паэт даўно стала жыве ў Мінску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне гэтых мясцін ён успрымае як святочны падарунак. Не, ён не супроцьпастаўляе горад вёсцы, але тым не менш, будучы цвярозым рэалістам у сваіх поглядах на жыццё, выразна адчувае разрыў паміж сучаснымі. Але, нягледзячы на дынамізм і неўладкаванасць цяперашняга жыцця, ён і яго герой не губляюць сувязі з пачаткамі свайго фізічнага і духоўнага існавання. В. Зуёнку як паэту па-ранейшаму ўласціва непаспешлівасць, некаторая нават замаруджанасць думкі і рытму, кантралюемыя эмоцыі, стрыманасць, разам з тым, радок стаў больш спавядальным і ў большай ступені наблізіўся да псіхалагічнай праўды чалавечага перажывання.
На сэрцы -- неспакою камень:
А раптам я паміж сяброў
Хаджу -- апошні магіканін,
Што вылез з прашчурскіх бароў? [7, с. 41].
Тут трывога не столькі нават за сябе (сам ён вытокам сваім не здрадзіў), як за сяброў, якія, магчыма, залішне паспешліва зрабіліся гараджанамі, забыўшы пошум «прашчурскіх бароў». І менавіта па гэтай прычыне ён яскрава раскрыў праблемы вёскі.
1. 1 Праблемы сялянскага жыцця
Зуёнкава паэзія заўсёды іскрылася жыццёвай канкрэтыкай, фактамі, з якіх складаецца чалавечае існанаванне. Назіральна ставіцца ён да грамадскіх фактаў і з'яў. Сялянская аснова не звужае грамадскія далягляды паэта, не аддзяляе яго ад іншых, а лучыць якраз асабіста перажытае і выпакутаванае.
У гэтай кнізе аўтар яшчэ больш наблізіўся да надзённых пытанняў, турбот і клопатаў жыцця. У вёсцы з'яўляліся хаты з зачыненымі дзвярыма і вокнамі, забітымі дошкамі, зводзіліся коні, як «нерэнтабельныя», вочы людзей засцілаў п'яны чад. Паэт, вядома, бачыў гэтыя прыкрыя змены, але ўсёй сваёй жыццёвай фактурай у яго паэзію яны не ўвайшлі. Ды, відаць, і патрэбы такой не было. “Як-ніяк, перад намі паэт, лірык, настроены больш на роздум, самавыяўленне, чым на «апісанне» свету” [8, с. 625], -- удакладняе Ул. Гніламедаў. Яму не ў меншай ступені, чым іншым паэтам і пісьменнікам старэйшых пакаленняў і равеснікам, рупіць задумвацца над сэнсам і таямніцамі жыцця, смерці, гісторыі, над «чалавечымі якасцямі», ад якіх залежыць лёс прыроды, лёс планеты. Знешне вершаваныя формы В. Зуёнка часта выглядаюць традыцыйна, нават старамодна (у параўнанні, скажам, з так званымі сучаснымі «метамарфістамі»), але гэта толькі на першы погляд. Асаблівасці формы ў яго строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца, узмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай, па-сапраўднаму экспрэсіўнай паэтыкі. Вершаваным медытацыям В. Зуёнка ўласцівы ўнутраны драматызм.
Устаньце, мёртвыя тыраны
Усіх народаў і эпох...
I вы, што не прайшлі па рангу,
Хоць дужа вабіў той парог.
Злязайце з будучых прастолаў,
Сыноў і праўнукаў багі...
Ірву бясплатна і вясёла --
Бяссілля вашага кругі! [9, с. 24].
Здавалася б, на ўсё распаўсюджваецца ўлада тырана, але якраз па гэтай прычыне сам ён, на думку паэта, не можа быць вольным чалавекам. Ідэал паэта -- свабодны чалавек, «не закайданены разбоем, зладзействам, подласцю, крывёй» [9, с. 57]. В. Зуёнак хоча паставіць з'яву ў сістэму шырокіх каардынатаў, асэнсаваць яе месца і ролю ў гэтай сістэме, каб як мага паўней раскрыць маральна-псіхалагічны і палітычны вопыт сучасніка. Чалавек у яго не толькі частка грамадства, але і прыроды, і гісторыі, пачуццё адзінства з якімі з'яўляецца адной з прадумоў яго свабоды, а таксама адказнасці.
В. Зуёнак імкнецца да ўсебаковага і глыбокага ахопу рэчаіснасці, якая знаходзіць адбітак у яго лірычным перажыванні, у ёмістым, багатым на эстэтычныя адценні слове.
Змешчаная ў зборніку паэма «Сяліба» (1965--1970) уяўляе сабой своеасаблівую гісторыю роднага краю, яе першы, так сказаць, паэтычны накал. Калі гаварыць канкрэтна, дык размова ў ёй ідзе пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным і культурна-экалагічным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесці ў чалавечыя адносіны да зямлі і яе багаццяў, да нашай вялікай спадчыны разумны сэнс. Падзеі, што адбываюцца ў паэме, з самага пачатку набываюць эмацыянальную экспрэсіўнасць і драматычную вастрыню. Лірычны герой паэмы, ад імя якога вядзецца размова, -- наш сучаснік, але гэта ў поўнай меры гістарычны чалавек. Ён далёкі нашчадак таго ліцвіна, які абжываў гэта паселішча -- Сялібу і згадваецца на першых старонках паэмы. Яго можна лічыць другім «я» паэта, параднёным з ім і паходжаннем, і ўзростам, і супольнасцю жыццёвага лёсу.
Лірычны герой -- летапісец гэтага краю. У яго, між іншым, таксама ёсць віна перад Сялібай: як-ніяк, ён пакінуў родныя мясціны (і дзяўчыну, якую кахаў), «ад зямлі з'ехаў» [9, с. 48]. Але яе ўсё ж такі не параўнаць з віною таго сына вёскі, які вярнуўся дадому з дыпломам рашуча настроенага меліяратара. Намеры бы быццам бы і добрыя: «Зямлю мы хочам падлячыць, дрыгву аддаць аратым...» [9, с. 52]. Аднак нездарма кажуць, што добрымі намерамі забрукавана дарога ў пекла. Гэта быў якраз той выпадак...
Зрэшты не з меліяратараў усё пачалося -- погляд паэта пранікае ў даўніну, у часы паншчыны. У паэме ёсць раздзел пад назвай «Гон» (накід іконы «Святое паляванне»), у якім даецца апісанне панскага палявання як увасаблення жорсткасці ў адносінах да ўсяго жывога.
Гісторыя прыроднага асяроддзя раскрываецца таксама ў хвалюючым лірычным адступленні «Голас Вялікага Каменя»:
Пакінула пушча мяне,
адышла,
Вятры заспявалі
у тысячу глотак...
А возера --
бросня ў палон узяла...
Раздзелі над Начай зубрыныя нетры.
Імхі наступалі, плылі зыбуны... [9, с. 75-76].
Але асабліва паскорыўся працэс збяднення прыроднага асяроддзя, біясферы ў наш час. Антыпод лірычнага героя паэмы -- па прозвішчы Крамёнак (красамоўнае прозвішчаі) -- сваёй бяздумнай, безадказнай, але вельмі энергічнай дзейнасцю рэзка мяняе прыродны ландшафт, спусташае зямлю. Нельга сказаць, што ён імкнецца толькі да задавальнення сваіх асабістых спажывецкіх патрэб. Не! Ён так ідэалагічна выхаваны. Яму ўласціва функцыянальная аднамернасць. Гэта, кажучы філасофскай мовай, нейкі ўтапіст, які жыве фанатычнай ідэяй ператварыць прыроду (а заадно і грамадства) у адзіны механізм, кіруемы аднекуль з цэнтра. Ён не давярае прыродзе і бачыць сваю задачу і прызванне ў тым, каб стварыць «другую прыроду» -- рэчы, прадметы і працэсы, якіх у прыродзе ў гатовым выглядзе няма і якія не могуць узнікнуць пад уздзеяннем яе ўласных сіл. У гэтым штучным, схематызаваным свеце павінен быць усеагульны «парадак», але ён якраз і выклікае трывогу ў душы паэта.
Рэкі, песні зямлі,
Рэкі, душы зямлі,
Бы ў трунах ляжаць -- прамыя,
Бы струны -- ды нежывыя.
Высечам пушчы,
Крыніцы засушым...
Як жа яны будуць -- нашыя душы... [9, с. 81-82].
Вось яно -- галоўнае пытанне, таму што Крамёнак заадно -- і гэта асноўная яго мэта -- хоча стварыць (выхаваць) і так званага “новага” чалавека -- чалавека будучыні. “Новы” чалавек бачыцца яму як пакарыцель усяго навакольнага прыроднага свету, які, на думку Крамёнка, павінен развівацца не паводле сваіх натуральна-эвалюцыйных законаў, а па тых, па якіх яму прадпісваецца існуе...
«Сяліба» пісалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён, -- разумеючы экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму яго ўзаемаадносін з усім асяроддзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўся духоўная культура, -- у многім падрыхтоўваў людзей да думкі аб прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей над усімі іншымі, больш вузкімі.
Трэба адзначыць, што ў паэме “Сяліба” позірк В. Зуёнка пачынае скіроўвацца ў глыбіню жыцця, на пазнанне яго сутнасці, разгадку ісціны «ў апошняй інстанцыі». Вынікам гэтых пошукаў стала паэма «Маўчанне травы», над якой паэт працаваў у 1974--1979 гг. «Маўчанне травы» ў многім не падобна на «Сялібу», хаця, безумоўна, і тут, і там знайшлі выяўленне агульныя рысы, якія характарызуюць творчасць іх аўтара. Маюцца на ўвазе яго ўзросшая самастойнасць, адчуванне рэальнай складанасці народнага жыцця, уменне спалучыць цікавасць да яго з увагай да індывідуальнага свету асобы. Аднак на гэты раз паэт прыходзіць да значна больш ёмістага, сацыяльна і маральна насычанага эпічнага абагульнення, шырока разгорнугага ў прасторы і часе.
Беларуская паэзія здаўна славілася сваімі ўстойлівымі мастацкі развітымі эпічнымі традыцыямі. Звернем нашу ўвагу на тое, што ж новага адкрыў, ідучы па ўжо агульна прынятаму шляху, В. Зуёнак у раскрыцці праблем сялянскага жыцця?
Пачнём з таго, што яго паэма, пры ўсёй сваёй эпічнай заглыбленасці, аўтабіяграфічная. Падзеі ў ёй адбываюцца ва ўсходняй частцы Беларусі -- у родных мясцінах паэта, вёсцы з абаяльнай назвай Узбор'е. Узброены сталым пачуццём свядомага гістарызму, аўтар ідзе да вытокаў -- хоча даследаваць карэнні сацыяльнага і духоўнага жыцця свайго народа.
Пачынаецца твор сцэнай у карчме -- канфлізіей паміж галоўным героем паэмы Васілём і яго шваграм Сямёнам. Канфлікт -- спрадвечны і тыпова вясковы: не падзялілі зямлю. Сямён, у якога надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым не менш пакрыўджаным і помсціць Васілю -- пырнуў яго нажом.
Мінуў час, зараслі травой акопы імперыялістычнай вайны, адгрымелі падзеі рэвалюцыі і вайны грамадзянскай, наступіла пара, якая ўвайшла ў гісторыю як перыяд калектывізацыі. Размова аб камуне, праўда, узнікла даўно, яшчэ ў грамадзянскую вайну, калі камандзір адной з чырвонаармейскіх часцей гаварыў мужыкам: «...шлях цяпер адзін ёсць -- камуна...» [9, с. 74]. Тыя не згаджаліся з ім, лічылі дзіваком, не падзялялі яго «праграмы» -- і «Стварыць тады не выпала камуну» [9, с. 95].
Прайшло дзесяць год, пачаўся калгасны рух. Сямён, як кулак, трапляе ў Сібір. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсіх адмоўных якасцях, уласцівых характару Сямёна. Кранае, напрыклад, тое, што ён узяў з сабой у вузельчыку жменьку жыта, як зарок не здрадзіць свайму хлебаробскаму абавязку. «На Сібірскім папары будзе сеяць Сямён» [9, с. 98].
Хоць час (70-я гады) і не дазваляў, але паэт, наколькі змог, імкнуўся раскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама і лёс Васіля і іншых яго аднавяскоўцаў, якіх не мінуў ні адзін паварот, ні адзін залом у жыцці беларускага сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна апавядае пра жыццё даваеннай калгаснай вёскі, не ідэалізуючы сваіх герояў. Перад намі паэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўздымаюцца да вышынь духоўнага акта, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб'ектыўным светам. Напрыклад, у цудоўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба, жніво, ворыва... Аўтар ведае і толк, і смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмі шчырых, сакавітых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу -- касу-літоўку, якая славілася некалі па ўсёй Беларусі.
Васіль, абраны на пасаду старшыні калгаса, сустракаецца з разнастайнымі праявамі чалавечай натуры -- дабром і злом. Ён працуе разам з усімі, на сенажаці -- у агульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнік папракае Васіля тым, што ён абуў лапці: «Лапці галасуюць твае за што?! За перажыткі ў быце?» [9, с. 103], не ведаючы, што гэты абутак вельмі прыдатны ў касьбу, на балоце, калі пад нагамі хлюпае вада.
Праўдзіва напісаны вобраз гультая і абібока Трыхана, які, нягледзячы на гэтыя свае непачэсныя якасці, хоча прабіцца ў сельскія актывісты (прыдбаў фрэнч, галіфэ, на грудзі павесіў значок), дзеля чаго ідзе на паклёпы і даносы. Ад яго пацярпелі і сумленны каваль Яўсей, і старшыня калгаса Васіль, якога таксама абвінавацілі ў шкодніцтве (нібыта ён зумысне згнаіў бульбу) і, як ворага народа, аддалі пад суд. У выніку -- дзякуй суддзя разабраўся, у чым справа Ї «паўгода толькі прымуспрацы» [9, с. 104].
Сёмкава працавітасць, была скіравана на дасягненне сваіх эгаістычна-уласніцкіх мэт, а Трыхан -- гэты ўвогуле не прывык працаваць, яму камандаваць трэба. Дай партфель -- і ўсё тут. Імкненне да ўлады пераважае над усім.
На пасаду старшыні, замест Васіля, ён, аднак, не трапляе -- з раёна прысылаюць Плеўкіна. Яго партрэт напісаны па-майстэрску, з перавагаю гумару, нават сатыры.
Мажны, высокі, кучаравы.
Грудзіна -- хоць абоддзе гні!
Шынель, гармонікам халявы --
Усё як ёсць для старшыні [10, с. 58].
Што ж, магчыма, на нейкай іншай пасадзе ён і сапраўды быў бы на месцы, а старшыня з яго атрымаўся няўдалы. Калгас трымаецца на такіх людзях, як Васіль.
Вялікае значэнне ў паэме маюць не толькі такія “пасюжэтныя” элементы, як партрэтныя характарыстыкі, але і разнастайныя пейзажна-бытавыя карціны і замалёўкі. Значная ўвага ўдзяляецца ўзнаўленню прыватных падрабязнасцей сялянскага жыцця, працы, побыту, напісаных буйным планам. Цэлы раздзел, напрыклад, прысвечаны вясковай лазні, якая складала абавязковую прыналежнасць побыту з даўніх прадкавечных часоў. Паэт раскрывае, аднаўляе народную памяць, непаўторнасць этнічных рыс у духоўным абліччы радзімы.
В. Мандэльштам у артыкуле «Слова і культура» пісаў: «Паэзія -- плуг, які ўзрывае час так, што глыбінныя пласты часу, яго чарназём, аказваецца зверху» [11, с. 42]. Мы лічым, што «Глыбінныя пласты часу» ў В. Зуёнка -- гэта фальклор, сялянскі побыт, звычаі, працоўны каляндар земляроба, рэшткі міфалагічных уяўленняў. «Зверху» аказваюцца гуманістычны вопыт і мудрасць народа, яго дабрыня і чалавечнасць, адлюстраваныя ў праўдзівых, пераканальных вобразах. Актыўны ўдзел у фарміраванні духоўна-эмацыянальнай атмасферы паэмы прымае лірычны пачатак, які адкрываў прастор для думак і пачуццяў, стымулюе асабовае адчуванне жыцця, паглыбляе псіхалагізм. У паэме шмат лірычных адступленняў, падказаных аўтару ўспамінамі дзяціства, якія, аднак, не толькі не супярэчаць эпічнаму пачатку, але і паглыбляюць яго праўдзівасць, узмацняюць пачуцці. Гэта тыповая беларуская вёска, што, як гаворыцца, «спрадвеку жыве з мазаля» [9, с. 127].
Звяртае ўвагу паэтычнае майстэрства, дакладнасць і ёмістасць слова ў В. Зуёнка, сакавітасць пісьма. Ён умее адным штрыхом -- праз дэталь, «мікравобраз» -- даць цэласную карціну вясковага працоўнага ўкладу. Цудоўна апісаны сцэны ў карчме, перабудова вёскі на новы, калгасны лад, касьба, рытуал вясковай лазні, у якой чалавек выганяе бярозавым венікам хворасць і стому пасля працоўнага тыдня. Уся паэма прасякнута народным духам, ахутана атмасферай фальклорнага сінкрэтызму. У слове паэта спалучаюцца адлюстраванне і выражэнне, паказ і гучанне, думка і пластыка.
Са з'яўленнем на сцэне галоўнага героя -- Васіля -- вызначаецца асноўная праблематыка твора. Гэты чалавек чымсьці нагадвае коласаўскага Міхала з «Новай зямлі». Не чужыя яму і Мікіта Маргунок з «Краіны Муравіі» А. Твардоўскага, Кандрат Майданнікаў з кнігі М. Шолахава «Узнятая цаліна», Дзяніс Зазыба з раманаў I. Чыгрынава і іншыя героі -- характаралогія гэтага тыпу даволі шырокая ў савецкай літаратуры. Яны з'яўляюцца творцамі жыцця і яго ахоўнікамі, кормяць сваю радзіму, аберагаюць яе ў час нягод і ліхалецця, адольваюць усе цяжкасці на яе шляху. Хочацца адзначыць той відавочны факт, што аўтар вельмі нераўнадушны і шчыры ў адносінах да свайго героя. Духоўны свет Васіля -- чалавека з народа -- гэта свет арыгінальнай і старажытнай культуры са сваімі ўстойлівымі каштоўнасцямі, тыпам паводзін. Паэт стаіць на тым пункце погляду, што народ стварыў цэлую сялянскую цывілізацыю, устанавіў выпрабаваныя вякамі нормы маралі і этыкі, што сялянская культура жывілася з крыніц, якія вытокамі сваімі карэняцца ў старажытных пластах народнага светаўспрымання.
Тут свае звычаі, аптымізм, адчуванне і прага жыцця, якія грунтуюцца на спаконвечных узаемасувязях з зямлёй. Некалі, у грамадзянскую, чырвоны камандзір казаў сялянам -- і ў яго тоне адчувалася адценне недаверу і пагарды:
-- Я знаю ваша племя земляное:
Хто з печы сцягне -- рады ці не рады, --
А з тым і пойдзеш і стаіш сцяною,
Той для цябе і ўлада, і парадак.
На што Васіль адказвае:
-- Улада? Можа, й праўда. Але прагну
Парадку іншага, што праз вякі -- галоўны:
Ну хто, скажы, мяне за крыссе цягне
Вясной у поле, восенню да ёўні?
Не толькі, брат, кішка, не толькі голад,
Ёсць нешта і такое, што не знаю...[10, с. 74-75].
Таямніца заключаецца ў тым, што зямля існуе не толькі для таго, каб карміць чалавека, але і каб адорваць яго радасцю самога існавання, штодзённага жыцця. Васіль адчуваў сваю прывязанасць да зямлі, залежнасць ад яе, якая, аднак, не перашкаджала яму заставацца свабодным і адчуваць сябе такім, калі пад свабодай разумець «супадзенне таго, што ёсць, з тым, што павінна быць» (выраз А. Ф. Лосева).
У паэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душы земляроба-працаўніка і паэта. Гэта вобразы Васіля, Сілівея, Ехі... Народна-нацыянальны тып быцця і светаўспрымання складае самую сутнасць жыццёвай і творчай пазіцыі паэта ў «Маўчанні травы». У асобе Васіля і яго сяброў-аднавяскоўцаў ён паказвае цягавітасць і працавітасць вясковага чалавека, вернасць запаветам продкаў. Дзяцінства, юнацтва, маладосць -- усе сілы былі аддадзены зямлі, дзейнасці на ёй. Праца выступае як найвялікшая каштоўнасць народнага жыцця. Іншыя адносіны да дзейнасці вядуць, на думку паэта, да дэградацыі асобы. Справа, зразумела, не вычэрпваецца толькі клопатамі аб хлебе надзённым. Гаворка непазбежна выходзіць на такія катэгорыі духоўнасці, як мараль, мудрасць, прыгажосць. Пра Васіля можна сказаць, што па сваёй сутнасці гэта цэласны чалавек, які сінтэзуе і ў сабе прыроднае і духоўнае, сацыяльнае і індывідуальнае, асобу і яе ролю ў агульнанародным жыцці.
У паэме знайшла сур'ёзнае і шматграннае асэнсаванне тэма подзвігу беларускага сялянства ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба было жыць, каб змагацца, і змагацца, каб жыць. Гераічнай, прыгожай смерцю загінуў старшыня калгаса Плеўкін, які ў першыя ж дні вайны, згараючы ад нянавісці да фашысцкага наслання, пачаў страляць па нямецкай мотакалоне з паляўнічага драбавіка. Яго злавілі і загадалі: «бяжы!», каб тут жа, вядома, расстраляць. Плеўкін не пабег.
Ён ганьбе не дасць узборцаў!
I крыкнуў крывёю рот
У смех азвярэлых забойцаў:
-- Стреляйте! Пусть видит народ [10, с. 89].
Але аднаго такога гераізму для перамогі недастаткова, патрэбна большая трываласць.
Гады акупацыі сталі вялікім выпрабаваннем для ўзборцаў. Васіля, былога старшыню калгаса, акупацыйныя ўлады (не без «падмогі» падпольшчыкаў) пераймяноўваюць у старасту. Будучы на гэтай пасадзе, ён дапамагае партызанам, якія мелі патрэбу ў такіх людзях. Васілю даводзіцца змагацца і сеяць хлеб, у яго дзейнасці паядналіся «праўда зерня» і «праўда барацьбы», ен усведамляе сябе звяном у ланцугу чалавечай пераемнасці.
Ёсць у паэме, недзе ў падтэксце, яшчэ адзін вобраз -- вобраз травы, які бярэцца ў розных вымярэннях і гранях: «маўчанне травы», «пакуты травы», «надзея травы», -- гаворка ідзе пра народнае жыццё, якое трэба ахоўваць, бараніць і берагчы ад войнаў і рознага роду непажаданых і непатрэбных сацыяльных эксперыментаў і разбурэння.
Такім чынам, у ліра-эпічным характары «Маўчання травы» аўтар дасягнуў значнага ўзроўню філасофска-этычнага і гістарычнага асэнсавання жыцця. Паэт не хацеў бы, каб звужаліся далягляды сялянскай культуры -- лепшае, што ў ёй ёсць, павінна ўзбагачаць усю сучасную складаную цывілізацыю. Галоўны маральны вывад, які вынікае з паэмы, заключаецца ў неабходнасці захавання і развіцця лепшых гуманістычных традыцый мінулага, той дэмакратычнай культуры, якую выпрацавалі нашы продкі.
1.2 Вечныя пытанні быцця
У творчасці 80-х гадоў В. Зуёнак выявіў адметныя грані майстэрства. У яго творах выразна адчуваецца ранейшая сацыяльна-эстэтычная аснова творчасці паэта, маральная бескампраміснасць лірычнага героя, маштабнасць погляду на з'явы, знаёмыя па папярэдніх кнігах. Але, на наш погляд, «ўток» у многім іншы: у параўнні з папярэднімі гэта кніга выглядае больш шматстайнай, дынамічнай. Часцей, чым раней, бачым паэта ў дарозе, у руху, у назіраннях, што, безумоўна, павялічвае магчымасці і абсягі размовы пра сучасныя з'явы жыцця. Адпаведна мяняецца і стылістыка: з'яўляюцца рысы нарысавасці, рэпартажу, замалёўкі, а ў некаторых вершах нават адзнакі фельетона.
Са зменай часу перабудоўваўся і В. Зуёнак. Паэт напісаў творы ў той перыяд часу, які потым назвалі застойным, але скіравана супраць застою і ідэалізацыі рэчаіснасці. Ёсць падставы сцвярджаць, што тут з вялікай сілай выявіўся выкрывальны дар паэта, здольнага востра рэагаваць на ганебныя з'явы навакольнага жыцця. Востра, з'едліва напісаны верш «ххх Праўду рэзалі згарача...», скіраваны супраць ананімшчыкаў.
Ананімшчык, у разуменні паэта, з'ява не выпадковая, а -- параджэнне часу, які меў патрэбу ў такім сацыяльным тыпе, калі чалавек выхоўваўся ў атмасферы падазронасці і нездаровага суперніцтва.
Паэт бачыць, што сучаснасці не хапае высакароднасці і гераізму, сколькі можа і як можа, пратэстуе супраць такога стану рэчаў.
Адвыклі казаць: «Купіў»,
Гаворым часцей: «Дастаў...»
Адвыклі казаць: «Грабе»,
Гаворым часцей: «Сабраў...» [12, с. 109].
Ён уважлівы да сацыяльнага гучання слова. Пры гэтым не абмяжоўваецца фіксацыяй з'явы, а імкнецца зразумець яе прычыны і карэнні. У сувязі з гэтым, трэба прыгадаць змест наступнага верша, дзе сцвярджаецца, што савецкая, камуністычная ідэалогія упэўнівала, што ў нас пабудавана грамадства развітога сацыялізму, што ў выніку скасавання прыватнай уласнасці нарадзіўся “новы” чалавек, для якога ўласціва, маўляў, пераадоленне адчужэння, поўная эмансіпацыя чалавечых пачуццяў і якасцей, вяртанне да сапраўднай чалавечай сутнасці. Аднак, як высветлілася, гэтага, на жаль, не было. Больш таго, адбыўся рэгрэс -- адыход, адступленне ад высокіх чалавечых норм. В. Зуёнак забіў трывогу, з болем загаварыў пра раз'яднанасць, узаеманепаразуменне, душэўную спустошанасць сваіх сучаснікаў, адрыў духу ад матэрыі.
Два крылы ў мяне --
Зямля і неба.
Я лётаў на іх яшчэ не нарадзіўшыся.
Лётаў пад гукі матчынай калыханкі.
Потым стаў хадзіць па зямлі,
Іншы раз узнімаюся ў неба, --
Усё на адным, на адным крыле.
Калі ж, калі зноў на двух?
Скажыце, зямля і неба.
Можа, тады, як зліюся з вамі?» [12, с. 35].
Што трэба зрабіць дзеля таго, каб, не адрываючыся ад зямлі, узняцца на новы, больш гарманізаваны абсяг чалавечага існавання?
У сувязі з гэтым ён хоча шырока зірнуць на чалавека, уключыўшы сучасную рэчаіснасць у кантэкст вечных пытанняў быцця, пошукаў яго каштоўнасных арыенціраў.
Першы з такіх арыенціраў -- памяць, судакрананне з гісторыяй і часам. Паэт прапаноўвае сваё ўяўленне аб памяці як аб абсалютна рэальным жыццестваральным пачатку, канкрэтна адчувальным, жывым і існуючым. Чалавечая памяць асэнсоўваецца як фундаментальная духоўная каштоўнасць.
Бяспамяцця вякі
3 душы хай ападуць:
Цяжкія жарсцвякі --
А мёртвыя жывуць! [12, с. 20].
Другі арыенцір -- свет («Памяць») прыроды, без адчування якой немагчыма духоўная цэласнасць чалавека, маральна-этычнае і эстэтычнае багацце асобы. Так, паэт бачыць сваё адлюстраванне не толькі ў сферы духу, але і ў прыродзе, якая з'яўляецца крыніцай і стымулятарам вечнага працэсу стварэння, развіцця і ўзнаўлення саміх першаасноў чалавечага існавання на зямлі.
У вершы «Непаўторнасць» узнікае ёмісты вобраз -- «вочы прыроды». Умоўна-асацыятыўны па форме, ён вельмі значны па сваім маральна-эстэтычным напаўненні, аснову якога складае жыццёвы вопыт паэта. Паводле яго пераканання, «вочы прыроды» здольны сказаць чалавеку многае.
Прыходзіць жа аднойчы
Такая вышыня.
Глядзяць прыроды вочы
Штоночы і штодня.
Глядзяць табе насустрач,
Глядзяць табе наўслед.
І ты ўжо -- невідушчы --
Бачыш цэлы свет... [12, с. 32].
У сувязі з тэмай прыроды ў яго паэзіі значнае развіццё атрымаў жанр натурфіласофскай лірыкі. У сусветнай літаратуры такі напрамак бярэ пачатак ад паэмы Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў». 3 таго часу многія паэты звярталіся да гэтага жанру. Блізкі ён і В. Зуёнку. Філасофскія паняцці і вызначэнні перадаюцца ў яго вобразнай мовай паэзіі, якая, аднак, кранае і хвалюе не толькі сваім эмацыянальным зместам. Яна ўздзейнічае на чытача глыбінёй і праўдзівасцю пазнання чалавечага свету -- як знешняга, так і ўнутранага. Роздум аб чалавеку, прыродзе, сусвеце спалучаецца са шчодрым душэўным самавыяўленнем мастака, багатага на дабрыню і шчырасць.
Натурфіласофская лірыка В. Зуёнка пранізана навуковымі ідэямі.
Згарае атам, і згарае дрэва,
Каб нарадзіцца зноў упершыню.
Натура вечная, а формы -- ад агню,
Жыццё расце на сонечных угрэвах [12, с. 12].
Паняцце «агонь» набывае вобразна-асацыятыўнае значэнне, мае шырокі філасофска-семантычны кантэкст. Старажытны філосаф Геракліт лічыў, што свет, у якім мы жывём, -- гэта «вечны жывы агонь, які мерна загараецца і мерна патухае» [12, с. 13], што ўсе рэчы вытвараюцца з агню. I ў беларускага паэта ён выступае як рухавік жыцця («Натура вечная, а формы -- ад агню»), як фактар, які дапамагае абнаўленню і ўзнаўленню ўсяго існага.
Паэма «Агонь і сонца» (1981) -- працяг натурфіласофскай лірыкі, але тут знайшлі адбітак і чыста зямныя матывы, і непасрэдныя адчуванні паэта. Твор прысвечаны касманаўту Уладзіміру Кавалёнку -- земляку паэта. Усе яе дванаццаць раздзелаў -- сеансаў касмічнай радыёсувязі з героем з'яўляюцца спробай заглянуць у духоўны свет свайго сучасніка, які знаходзіцца на самых перадавых пазіцыях навукова-тэхнічнага прагрэсу. Народнасць светаадчування тут арганічна паядналася з інтэлектуалізмам і філасафічнасцю. Праўда, у паэме можна заўважыць некаторую сумарнасць, уласцівую галоўнаму вобразу, і адценні ілюстрацыйнасці, што пакінула след у асобных раздзелах, і часам просты пераказ падзей. Аднак многія старонкі па-сапраўднаму хвалююць глыбінёй і праўдзівасцю лірычнага перажывання. Напрыклад, там, дзе паэт непасрэдна звяртаецца да свайго героя-касманаўта, які знаходзіцца на арбіце.
Хто зараз ты:
працяг мой у Сусвеце
Ці сам сусвет, што да мяне ідзе?
Якім таўром --
скажы мне, ці прыкмеціў? --
Між зор адзначаны зямны мой дзень? [12, с. 141].
Паэт разважае пра месца чалавека ў свеце, пра яго здольнасць арганічна «ўпісацца» ў развіццё прыроды, не парушаючы натуральнасці асноватворных працэсаў. Разам з земляком-касманаўтам ён прыгадвае родныя мясціны, супольныя шляхі-дарогі, успамін аб якіх не перастае цешыць чалавечую душу нават тады, а можа асабліва тады, калі яна раптам апынецца на вышыні касмічнай арбіты.
Паэма «Агонь і свет» -- услаўленне стваральнай актыўнасці чалавека, сцвярджэнне еднасці свету, які павінен развівацца толькі паводле гуманістычных законаў існавання жыцця.
Зборнік «Лукам'е» (1984) таксама вельмі разнастайны паводле свайго зместу. Разнастайны, але не стракаты. Цэласнасць мастацкага светапогляду, дэмакратызм і народнасць аберагаюць паэта ад усялякіх крайнасцей і непажаданых уплываў, дазваляюць яму заставацца самім сабой. Літоўскі крытык В. Кубілюс адзначаў, што, напрыклад, «у сучаснай літоўскай паэзіі ... можна вылучыць два значныя псіхалагічныя і эстэтычныя комплексы. Адзін з іх пабудаваны на ўспрыманні, выхаваным сельскім жыццём, -- на вобразах і мелодыях. Другі адлюстроўвае самасвядомасць чалавека, які вырас «на гарадсюм бруку» [13, с. 8]. Як сцвярджаюць даследчыкі, у беларускай паэзіі такога рэзкага падзелу не назіралася. На самай справе, хіба можна лічыць В. Зуёнка -- аўтара, на першы погляд, «сельскага» верша «Крыніца» -- «вясковым» паэтам? Вось пачатак гэтага верша:
На скрыжаванні ўсіх дарог,
Усіх вятроў,
усіх эпох
Мая вякуе вёска.
Усіх надзей,
усіх трывог,
Усіх смярцей і перамог
Жывуць тут адгалоскі... [14, с. 8].
Мы лічым, што не маральныя і эстэтычныя вытокі яго творчасці народныя ў шырокім сэнсе гэтага паняцця -- тут бачна шматгранная мастацкая індывідуальнасць паэта, узбагачанага духоўным вопытам другой паловы XX ст. Вёска В. Зуёнка, якая стаіць на скрыжаванні ўсіх дарог-шляхоў, непарыўна звязана з вялікім светам чалавечага быцця як асобнае з агульным. У гэтым, можна сказаць, сутнасць яго творчай канцэпцыі, якая яскрава прадстае і ў кнізе «Лукам'е». У ёй знаходзім і непасрэднасць шчырага пачуцця, і філасафічнасць, якая праяўляецца праз рэалістычную канкрэтнасць.
У «Лукам'і» адбілася сама атмасфера нашага жыцця, яго стыль і лад, якія нават самі па сабе становяцца цікавым і самадастатковым матэрыялам для верша.
Бягуць усе --
І мы бяжым.
Куды нясе?
Такі рэжым [14, с. 16].
Такім чынам, у асобе В. Зуёнка мы маем паэта-мысліцеля, «думанніка» (тэрмін Пятроўскага), прычым, як бачым, вельмі арыгінальнага і непаўторнага. Яго паэзія -- прыклад філасофскага засваення свету. Яна ўвасабляе ў сабе беларускі народны характар, уласцівыя гэтаму характару разважлівасць, высокую маральнасць, дабрыню, бясконцую трываласць і міласэрнасць. Мы лічым, што паэзію В. Зуёнка можна ахарактарызаваць словамі Ул. Калесніка, які добра сказаў:” «Як здаровая вынослівая сасна, гоніць паэзія Максіма Танка ўсё новыя і новыя ярусы галін. Аднак ніжнія вянкі не падсыхаюць, яны становяцца ўсё больш разгалістымі, ахопліваюць з кожным годам новы і новы абсяг, новы круг чытачоў і прыхільнікаў» [15, с. 141].
1.3 Бягучы рытм жыцця
Бяжым -- рэжым... Ужо сама рыфма намякае на асноўную думку многіх вершаў: В. Зуёнак выказвае сумненне ў гуманістычнай паўнацэннасці жыцця ў рэжыме бегу, пастаяннай спешкі, якія, аднак, не набліжаюць людзей да мэты, а абарочваюцца мітуснёй, рухам дзеля руху, без накірунку.
Счапленне з векам
На віражы:
Не кукарэкай --
Бяжы, бяжы.
I ты падключан --
Не адставай.
Эпоха вучыць: --
Давай, давай!
Нібы распяцце
На крыжы.
Нібы пракляцце:
Бяжы, бяжы... [14, с. 16].
Атрымліваецца нейкі гіганцкі абсурдны калаўрот, які не дазваляе чалавеку прыпыніцца, памаўчаць, падумаць, адчуць і зразумець жыццё ў яго глыбіні і ўласнай самацэннасці.
Паглыбляецца псіхалагізм Зуёнкавай лірыкі, засяроджанасць на ўнутраным, сваім, балючым. Паэтычны погляд спалучае блізкія часы з аддаленымі, прасякнутымі шматпакутным духам нашай гісторыі, што пакінула пасля сябе столькі курганоў-магіл, курганоў-помнікаў. Стогн беларускіх курганоў чуецца і ў паэме «Лукам'е» (1983). Падзеі, якія ў ёй адбываюцца, адносяцца да сярэднявечча нашай гісторыі -- канца XV ст., калі беларускую зямлю (якую ў тыя часы называлі Літвою) разам з вялікім князем Ягайлам «залучылі ў польскія прымы». Беларусь і Карона (Польшча) апынуліся ў адной дзяржаве -- Рэчы Паспалітай. Літва -- Беларусь у гэтым дзяржаўным саюзе ўсё больш губляла сваю самастойнасць і традыцыі. Князь Іван Лукомскі -- нашчадак старажытнага роду Ізяславічаў. «Лукам'е з Друцкам, Заслаўе з Чарэяй», -- так паэт акрэслівае землі, якія мроіліся Лукомскаму ў адзінай дзяржаве.
«Моц уся там, дзе свой люд і закон» [14, с. 42], -- такі наказ, паміраючы, пакінуў князю Івану бацька.
I на паклон адзінае
Мушу сказаць сынам:
Здраджваем мы радзіме,
Радзіма не здрадзіць нам.
Яна праз вякі застаецца --
Як маці, як песня, як хлеб... [14, с. 43].
Аднак адстойваць сваю самастойнасць і вернасць радзіме давялося ў цяжкіх умовах -- з аднаго боку панская Варшава, з другога -- вялікакняская Масква. Апынуўся Іван паміж польскім каралём і маскоўскім князем.
У паэме згадваецца юнацтва галоўнага героя, яго выхаванне, дабратворны ўплыў, які зрабіў на маладога княжыча ляснік Жыжаль. 3 гэтым чалавекам (у яго прозвішчы жыве дух агню) звязана адно з сюжэтных адгалінаванняў паэмы, ён увасабляе сабой лясны дух, які спрадвеку жывіў Беларусь.
“У «Лукам'і», як і ў паэме «Сяліба», праявіўся своеасаблівы антрапамарфізм -- адухаўленне рэчаў і прыродных з'яў. Гаворка ідзе пра эпоху язычніцтва” [16, с. 18], -- зазначае Ул. Гніламёдаў. Нельга сказаць, што аўтар паэтызуе яе, -- ён, аднак, імкнецца перадаць дух старажытнага язычніцтва, якое здаўна жыло на гэтых землях і прывучала людзей да прыроднага ўлоння, дапамагло арганічна ўжыцца ў яго, парадзіла.
Ляснік Жыжаль удачарыў некалі дачку «апошняй вайдэлоткі» Дануту, якая, ратуючы ад згубы родны край, гіне сама пад стрэламі разгневанага Перуна. Язычніцкі свет саступіў месца хрысціянству, але зрабіў гэта далёка не добраахвотна. Гэта была з'ява заканамерная, але працэс перабудовы грамадскай свядомасці праходзіў са шматлікімі ахвярамі і стратамі. Нешта мянялася ў абліччы краю, а нешта захоўвалася, перадавалася нашчадкам.
Паэма населена цікавымі персанажамі. Радкамі паэта загаварылі пакаленні продкаў, што доўгія стагоддзі знаходзіліся ў стане сну і нематы.
Вобраз вайдэлоткі Дануты -- захавальніцы старажытнаязычніцкага культу агню -- напісаны з перавагай рамантычных фарбаў, як і вобраз яе духоўнай спадчынніцы Стасі, лёс якой таксама трагічны. Стася -- сімвал Беларусі, якая прымае пакуты ад заваёўнікаў, што ішлі сюды з крыжам і мячом, сеючы рабунак і здзек, не звяртаючы ніякай увагі на тое, што гэта быў ужо край хрысціянства, праваслаўя.
Героі паэмы змагаюцца супраць феадальнага прыгнёту і акаталічвання краю, і гэта было выяўленнем сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у якой заняў сваё месца і Іван Лукомскі -- сын сваёй зямлі.
«Лукам'е» -- глыбокі, эмацыянальна трапяткі роздум над гістарычнымі шляхамі і лёсам роднага народа. Паэма сведчыць аб здольнасці аўтара арганічна ўжывацца ў далёкую эпоху, у асаблівасці жыцця і побыту, псіхалогіі, светаадчування людзей таго часу. Яна ўспрымаецца як шырокая мастацкая фрэска, прысвечаная беларускай мінуўшчыне, прасякнутая філасофскім роздумам над гістарычным бегам часу.
“Бягучасць” жыцця заўважаецца і ў зборніку вершаў «Лета трывожных дажджоў» (1990). У гэтых кнізе, створанай у час перабудовы, яшчэ адчувальней сталі рытм часу, дынаміка жыцця, пошукі шляхоў у будучыню.
Для аўтара непрымальна аднабаковасць тэхнакратычнага, «машыннага» шляху развіцця грамадства, таму што ён вядзе ў тупік. Просьба паэта, якую ён называе «зорнай просьбай» (значыць, жыццёва важнай, выключнай), такая:
Хай неадольны час імчыцца, --
Каго -- не знаю, а прашу:
Вярніце небу таямніцу,
А закаханым -- іх душу [17, с. 60].
Гэтая здольнасць адчуваць глыбінныя з'явы жыцця, як ужо мы адзначалі, адна з найбольш прывабных рыс паэзіі В. Зуёнка, яю даўно прывык жыць балючымі пытаннямі свайго часу. Адно з іх разглядаецца ў вершы «Прыпар», яю мае падзагаловак: «балада неперспектыўнай вёскі», напісаны верлібрам. «Неперспектыўная вёска» -- паняцце, узнікшае ў эпоху застою, якая ўмела камуфліраваць горка-трагічны змест чалавечага жыцця, наспелыя праблемы рэчаіснасці нейтральна-раўнадушнымі, «абцякаемымі» словамі. Неперспектыўная вёска -- выміраючая вёска, занядбалая, вёска без будучыні. Такіх, дзе няма ні школы, ні магазіна, ні дзіцячага садка (не гаворачы ўжо пра царкву, якую разбурылі даўно), дзе жывуць апошнія старыя, у Беларусі шмат. Паэт у думках звяртаецца да яе былых славутых насельнікаў -- дзядзькі Восіпа, дзядзькі Хведара, дзеда Захара, прадзеда Аўласа, бабкі Хімы, на чьих плячах вёска трымалася і якіх ужо няма з намі, каб паведаміць пра сучаснае запусценне -- як зарастаюць у полі дарогі, як «лапушыцца, буяе крапіва, а насенне з бярозы магільнай прарасло на парозе хаты». Самы прыпар, а іх няма...
Што ж вы гэта,
Дзядзькі і цёткі,
Што ж вы гэта,
Дзяды і бабкі,
Што ж вы,
Прадзеды і прабабкі,
Што ж вы, мёртвыя, --
Сорам у прыпар
На тым свеце ляжаць і лайдачыць.
Уставайце хутчэй!...
А потым --
Мы яшчэ раз па вас пагалосім [17, с. 22].
Хто вінаваты ў тым, што наступныя пакаленні аказваюцца не вартымі сваіх папярэднікаў -- працаўнікоў і рупліўцаў на ніве жыцця? Такое пытанне напрамую не ставіцца, але недзе ў глыбокім падтэксце яно ўгадваецца... Пры гэтым аўтар умее ўзбагаціць шматфарбны спектр эмоцый нават ноткамі гумару, якія, звернутыя да сумлення сучасніка, адцяняюць драматызм і незваротнасць падзей...
Неадступна мучаць, страшаць і праследуюць яго працэсы эрозіі роднай глебы, занядбання нацыянальнай мовы і культуры. Цяжка бачыць, што з поля знікла песня. «Калыханкі таксама знікаюць...» [17, с. 78]
Праблема будучыні беларускай мовы, літаратуры ў вершы «ххх Настаўнікаў і прарокаў...» Гаворка ідзе пра тых бессаромных настаўнікаў і прарокаў, якія -- за дзесяцігоддзі таталітарызму -- усё зрабілі, каб беларус пазбыўся і мовы сваёй, і нацыянальнага аблічча.
Наеліся ісцін удосыць,
Наслухалюя мудрацоў.
Патрэбен слову філосаф
Сарамлівы. Як Міша Стральцоў [17, с. 83].
На наш погляд, гэтай страфой заканчваецца верш -- і зроблена яна выдатна. Празнізаванае, па сутнасці, выказванне (рытміка, рыфма, перанос) стала высокім узорам паэзіі, дасягнуўшы значнасці мастацкага абагульнення. У тканіну верша ўведзена канкрэтнае імя -- пісьменніка Міхася Стральцова, якога цанілі за тонкі эстэтычны густ і пачуццё слова, уменне заглянуць у яго патаемны свет, адчуць адценні. М. Стральцоў з яго чуйнасцю да жывой пульсацыі нацыянальнай культуры і высокім усведамленнем яе значэння для жыццядзейнасці народа супрацьпастаўляецца тым «сваім брахунам і чужым» [17, с. 86], хто ў часы камуністычнага праўлення і русіфікацыі ўсё зрабіў, каб культуру гэту занядбаць і забыць.
Другая кніга -- «Лета трывожных дажджоў» -- стваралася ўжо ў чарнобыльскую эпоху, пасля злашчаснай вясны 1986 г., калі «галактычны боль», як называе самаадчуванне чалавека сам паэт, працяў усю Беларусь. 3 таго часу, калі здарылася чарнобыльская трагедыя, мы жывем у новым свеце, у іншым псіхалагічным вымярэнні.
Што застаецца паэту ў такіх абставінах. Замкнуцца ў свеце сваёй душы? Адвярнуцца ад навакольнага?
«Лета трывожных дажджоў» сведчыць, што гэта не адбылося. Наадварот, ён пацвердзіў здольнасць і мужнасць глядзець праўдзе ў вочы, успрымаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць. Бо чарнобыльскую трагедыю можна параўнаць з выбухам нейтроннай бомбы, які атруціў усё жывое.
3 глыбокім болем гучаць вершы «Урок паўтарэння» і «Родны мой краю...» В. Зуёнак ніколі не быў бясстрасным летапісцам.
Яго заўсёды цікавілі гарачыя перыяды нашай гісторыі (яна ўся -- гарачая!). Яго гняце сасоннік у Курапатах, што падняўся на чалавечых касцях, бяздумная, сляпая жорсткасць, якая вяла людзей да гібелі, фанатызм, якому таксама няма апраўдання. Цяжкім, вельмі цяжкім аказаўся лёс народа.
«Дзе вашы магілы, бацькі і дзяды?» --
У жвір, як у памяць, -- лапата:
Дарог абарваных шукаюць сляды
Нашчадкі твае ў Курапатах [18, с. 31-32].
Паэт звяртаецца да сродкаў публіцыстыкі, называе рэчы сваімі імёнамі, і гэта дапамагае яму ўзняцца да істотных сацыяльна-маральных абагульненняў, прасякнутых глыбокім, вострым пачуццём, унутраным драматызмам. Яго вобразнасць -- адлюстраванне праўдзівага сведчання жыцця.
Зборнік «Вызначэнне» і «Лета трывожных дажджоў» запрашалі да шчырай і сур'ёзнай размовы. Паэт разглядае чалавека на шырокіх абсягах часу, у кантэксце нацыянальнай культуры і лёсу.
Новы, постсавецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка пачаўся кнігай «Чорная лесвіца» (1992), у якой былі змешчаны вершы і паэма «Падарожжа вакол двара». Паэтычны сэнс метафары «чорная лесвіца» раскрываецца праз шэраг асацыяцый у анатацыі да зборніка: «Чорная рэчка Пушкіна -- чорная лесвіца Янкі Купалы -- чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі» [19, с. 3]. Не першы раз, мяркуючы па папярэдніх кнігах, імкнецца заглянуць у іх паэт. Цяпер гэты погляд абвостраны падзеямі апошняга часу.
Прайшла беларусізацыя --
Другая на нашым вяку.
I круціцца на языку:
Што гэта: рэанімацыя,
Ці абуджэнне нацыі,
Ці толькі ўсяго эксгумацыя
На нейкім касмічным вітку?.. [19, с. 97].
Аднак драмы, трывогі, нават трагедыі, ад якіх ніколі не ўхілялася паэзія В. Зуёнка, ніколі не закрэслівалі ў ёй парасткаў надзеі. Пра гэту неўміручую надзею нагадвае зімняе сонца:
... не дае адчаяцца
Перад завеяй-прарочыцай, --
Свеціць: жыццё не канчаецца!
Сведчыць: як жыць яшчэ хочацца! [19, с. 6].
«Чорная лесвіца» развівае паэтычны характар, закладзены ў папярэдніх зборніках, -- узбагачэнне духоўнага свету лірычнага героя адбываецца праз асэнсаванне агульначалавечых асноў жыцця. Гэта мае месца нават тады, калі ў цэнтр увагі паэта трапляюць практычна важныя і актуальныя сёння пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці, незалежнасці, суверэнітэту, якія, вядома, у чымсьці па-новаму фарміруюць яго грамадзянскае і нават эстэтычнае аблічча, калі «мінулае яшчэ не прарасло, а будучае ўсё -- даўно забыта...» [19, с. 59].
У яго хваляваннях і перажываннях знаходзіць адбітак сённяшні дзень, пастаўлены ў сувязь з днём учарашнім і будучым. Гэта знаходзім у паэме «Падарожжа вакол двара», напісанай на ўзмежжы 80--90-х гадоў. Аўтар і на гэты раз выступае як свеасаблівы летапісец часу -- творца аб'ектыўны, але далёка не бясстрасны: у паэме надзвычай моцны лірыка-публіцыстычны струмень, які надае твору вельмі асабовае гучанне.
Калі прататыпам галоўнага героя «Маўчання травы» быў бацька паэта Васіль Захаравіч, дык «Падарожжа вакол двара» у многім навеяна вобразам маці Куліны Канстанцінаўны, з якой паэт развітаўся 1 лютага 1989 г. Маці -- цэнтральная постаць. Яна гаспадыня на тым двары, на якім прайшло яе працоўнае жыццё і пра які ідзе гаворка ў паэме. Твор насычаны жывымі падрабязнасцямі яе штодзённых клопатаў, якія хаця і не прасціраліся далёка за межы роднага двара, але наскрозь былі прасякнуты мудрай чалавечнасцю. Гэта тыповы для беларускай вёскі двор, з якіх, уласна кажучы, яна спрадвеку і складалася, аднак ён не адасоблены ад таго вялікага жыцця, якое адбываецца за яго межамі. Тут існуе відавочная сувязь, хаця, на жаль, часам і залішне супярэчлівая.
Паэма «Падарожжа вакол двара» сведчыць, што сучасны паэт немагчымы без страснага, энэргічнага маральнага пошуку, спавядальнасці, без уласнага адкрыцця агульнай ідэі часу. Праз індывідуальнае быццё яго і яго герояў праяўляецца быццё грамадскае -- у паэме знайшлі выяўленне патрыятызм паэта, яго душэўная шчодрасць, дабрата, сыноўняя адданасць бацькоўскай зямлі. Паэма сцвярджае сувязь з родным домам і еднасць з усім светам, яна вяртае нас да вытокаў, да зямлі, на якой мы нарадзіліся. Тут яскрава адбіўся свет беларускай прыроды, да якой мы прывыклі з дзяцінства.
Аўтар перагортвае многія старонкі нашага жыцця-быцця, якім яно было ўчора і пазаўчора, якім выглядае сёння, не тоячы гаркоты ад дапушчаных памылак і пралікаў, у выніку якіх разбураўся і нішчыўся той разумны народны пачатак, якім спрадвеку жывілася чалавечае існаванне на зямлі.
Такім чынам, у паэзіі В. Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, перажыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды і грамадства, мараль і этыка, праблемы адраджэння нацыянальнай свядомасці, дзяржаўнасці, духоўных традыцый. Ужо ў першых сваіх кнігах ён праявіў цікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і да канкрэтных набалелых пытанняў, спалучаючы маштабную, асацыятыўна-узбуйненую вобразнасць з паэтыкай непасрэднага, канкрэтна-пачуццёвага адлюстравання жыцця. Яго вершы і паэмы -- эмацыянальныя і вострасучасныя -- прывабліваюць сваім жыццялюбствам, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі, народным характарам. Паэту ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадзянскі тэмперамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць. Яго мастацкі свет уключае прыроднае ўлонне і космас як складнні таго велічнага жыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек і якому ён абавязаны розумам і пранікнёнасцю думкі. Усё навакольнае паўстае ў яго творах як частка ўласнай душы, розуму і лёсу паэта.
...Подобные документы
Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.
курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.
курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.
курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.
курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.
курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.
курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.
курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014Леапольд Іванавіч Родзевіч як адзін з вядомых пісьменнікаў-нашаніўцаў. Драматургічный дэбют Л. Родзевіча, драматургічная спадчына. Камедыйныя жанры ў "малой" драматургіі мятця. Творчыя набыткі Л. Родзевіча ў паэзіі і прозе, спецыфічны беларускі гумар.
реферат [27,3 K], добавлен 23.02.2011Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.
дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016