Роля другарадных характараў у мастацкая канцэпцыі "Палескай хронікі" Івана Мележа
Майстэрства Івана Мележа пры стварэнні "Палескай хронікі": перадумовы, задумы аўтара, змест і агульная канцэпцыя. Роля жаночых вобразаў, мужчынскіх персанажаў, вобразаў дзяцей у паказе карціны жыцця герояў "Палескай хронікі Івана Паўлавіча Мележа".
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.05.2014 |
Размер файла | 65,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Уводзіны
мележ палеска хроніка персанаж
Іван Паўлавіч Мележ - выдатны беларускі пісьменнік, галоўнай працай творчасці якога стала «Палеская хроніка», а гэта раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань».
Тэма курсавой працы: Роля другарадных характараў у мастацкая канцэпцыі «Палескай хронікі» Івана Мележа.
Мэтай маёй курсавой працы з'яўляецца даследаванне ролі дгугарадных характараў у раманах «Палескай хронікі» Івана Мележа.
Задачы курсавой працы наступныя:
1) Вывучыць тэарытычную і крытычную літаратцру па тэме даследавання;
2) Вызначыць ролю жаночых вобразаў у хроніцы;
3) Раскрыць ролю мужчынскіх вобразаў у мастацкай канцэпціі «Палескай хронікі»;
3) Вызначыць ролю дзіцячых характараў у раманах «Палескай хронікі»;
4) Прааналізаваць ролю усіх вызначаных характараў у «Палескай хроніцы» Івана Паўлавіча Мележа.
На мой погляд, актуальнасць гэтай тэмы у тым, што яна амаль што не даследавана, а на думку многіх даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем творчасці Івана Мележа, менавіта другарадныя характары канцэптуальна раскрываюць галоўных герояў хронікі.
Аб'ектам працы з'яўляюцца раманы «Палескай хронікі»: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань».
Прадметам працы з'яўляецца роля другарадных характараў у мастацкай канцэпцыі «Палескай хронікі» Івана Мележа.
Сярод даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем творчасці Івана Паўлавіча Мележа, мне б хацелася б адзначыць Дз. Бугаёва з яго працамі «Вернасць прызванню», «Спавядальнае слова»; І. Воюш, А. Кавалюк, А. Пяткевіч, Т. Сматрыцкую, В. Струкава, А. Вішнеўскага, артыкулы якіх надрукаваны у часопісах «Роднае слова», «Полымя», «Беларуская думка. Белорусская мысль», а таксама У. Казеку, Ул. Гніламёдава, А. Адамовіча.
Вядомы пераклады раманаў «Палескай хронікі» на англійскую, польскую, нямецую, літоўскую, латышскую, украінскую, малдаўскую, іспанскую, балгарскую, армянскую, венгерскую, грузінскую і рускую мовы. Гэта, безумоўна, сведчыць пра тое, што раманы «Палескай хронікі» сталі шырока вядомымі і за межамі нашай краіны.
Курсавая праца складаецца з двух асноўных разделаў: у першым раскрываецца «Палеская хроніка» як мнагамерная карціна жыцця палескай вёскі, у другой частцы - аналізуецца і вызначаецца роля другарадных характараў у мастацкая канцэпцыі «Палескай хронікі». У заключэнні падаецца аналіз праведзеннага даследавання.
У курсавой працы выкарыстана 16 бібліяграфічных крыніц.
1. «Палеская хроніка» як мнагамерная карціна жыцця палескай вёскі
1.1 Майстэрства Івана Мележа пры стварэнні «Палескай хронікі»
Майстэрства - гэта не толькі намаляваць у кнізе свет, але і - перш за ўсё - уменне разумець свет ва ўсёй яго разнастайнасці. У рэшце рэшт у творы ўсё залежыць ад таго, наколькі глыбока і шырока бачыць, разумее свет мастак.
Іван Мележ [11, c. 22].
Сярод беларускіх пісьменнікаў, бясспрэчна, адно з першых месцаў належыць Івану Паўлавічу Мележу (1921-1976 гг.), мастаку-аналітыку, выдатнаму майстру слова, тонкаму знаўцу чалавечай душы.
Іван Мележ… Пачуеш гэтае імя і адразу ўспомніш Глінішчы, Хойнікі, бяскрайняе Палессе з пясчанымі ўзгоркамі і забалочанымі нізінамі, з густым алешнікам і лазняком, з непраходным чаротам і асакой. І яшчэ ўспомніш шчырыя словы пісьменніка: «Зямля наша. Белапенныя бярозавыя гаі, сінявата-асмужаныя хвойнікі на ўзгорчатых прасцягах… Харошая, цудоўная ты пад гарачым паўдзённым сонцам - уся ў ззянні, уся ў буйным цвеце…» [11, c. 2]. Іван Мележ больш за тры дзесяцігоддзі аддаў літаратуры. Ён працаваў вельмі мэтанакіравана, з выключнай самаадданасцю, за якою выразна адчуваецца разуменне пісьменніцкага абавязку як высокага служэння бацькаўшчыне, роднаму народу. «Любоўю да роднай зямлі і да роднага народа народжаны мае кнігі. Гэтай любові я служыў і буду служыць да канца», - зазначаў пісьменнік, кранаючыся самага дарагога, запаветнага, таго, што жывіла яго творчасць, натхняла гэтага надзвычай патрабавальнага майстра на нястомную, можна сказаць - падзвіжніцкую працу і было надзейнай падтрымкай і апорай у цяжкія хвіліны, якіх не можа пазбегнуць ні адзін чалавек, калі ён творца, адкрывальнік новых шляхоў [2, C. 3]. Яго галоўная кніга - «Палеская хроніка», а гэта раманы - творы сапраўды народныя - «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань», якія прынеслі пісьменніку ўсеагульнае прызнанне і былі па справядлівасці адзначаныя вышэйшай літаратурнай узнагародай краіны - Ленінскай прэміяй. Да стварэння кнігі Мележ ішоў паступова. Пішучы ў гэты час іншыя творы, у чымсьці нагадваў падарожніка, які, набліжаючыся да сваёй асноўнай мэты, часта спыняецца, калі бачыць на дарозе ці ўзбоч яе нешта важнае, вартае ўвагі. Тады абавязкова затрымліваецца, нярэдка і надоўга, бо ведае, што без яго клапотнасці не абысціся. Але мінае час і ён зноў працягвае шлях, бо ведае: павінен здзейсніць задуманае, таму што перакананы, што так, як сам, ніхто іншы зрабіць не можа. Гэтая мара - расказаць пра палешукоў і Палессе - не пакідала І. Мележа яшчэ з часіны, калі зразумеў, што павінен пісаць. Нагэтулькі моцнае было прыцягненне родных мясцін. Прыгадваў: «Я суткамі мёрз у акопах, а перад вачыма стаяла маё гарачае Палессе. Я месяцамі валяўся ў шпіталях - ля майго ўзгалоўя стаялі палешукі. Я пісаў раман аб вайне - яны стаялі за маімі плячыма, узбуджаючы маю фантазію…» [11, c. 7]. Назапашваў матэрыял. Спакваля ўжываўся ў вобраз, трымаючы ў памяці абліччы блізкіх і знаёмых людзей, асобныя з якіх станавіліся прататыпамі персанажаў. І гадзіны праводзіў за пісьмовым сталом, шукаючы варыянт за варыянтам, адкідваючы тое, што падавалася выпадковым, а таму неабавязковым, пакідаючы найбольш важнае, якое пазней магло стаць галоўным. Як, бадай, кожны літаратар, які садзіцца за пісьмовы стол, акрылены новай мастакоўскай задумай, ён напачатку яшчэ не здагадваўся (ды і не мог здагадацца), што увасобленае на паперы стане яго галоўнай кнігай, але ўкладваў у тое, над чым працаваў, усю душу, усю любоў да зямлі маленства [3, c. 12]. Іван Мележ працаваў з паляшуцкай непаспешлівасцю, але затое рабіў грунтоўна, надзейна, даваў сваім творам добры запас трываласці, які і забяспечвае ім доўгае жыццё. Не аднойчы Мележ звяртаў увагу на цяжкасці і складанасць свайго пісьменніцкага лёсу: «Няпроста, няроўна ішла дарога, але можна сказаць, ішла усё ж наперад» [11, c. 9], - так самакрытычна ацэньваў Іван Мележ свой шлях у літаратуры ў 1960 годзе, гэта значыць тады, калі ўжо фактычна былі напісаны «Людзі на балоце». Яшчэ праз дзесяцігоддзе паявіліся такія радкі: «Мне здаецца, што самае важнае ў жыцці пісьменніка - гэта спазнаць, у чым ты моцны, у чым слабы, як ты можаш лепш выказаць сябе, што ты можаш даць людзям. Самае важнае - знайсці сваё месца ў жыцці, спазнаць, знайсці сябе.» [3, c. 102]. Іван Мележ, вядома, знайшоў сябе. І хоць заўчасная смерць абарвала яго натхнёную працу ў самым росквіце творчых сіл, уклад гэтага выдатнага мастака ў беларускую, шматнацыянальную савецкую і сусветную літаратуры вельмі значны. За трыццаць пяць гадоў літаратурнай працы ён напісаў некалькі раманаў і аповесцей, два дзесяткі апавяданняў, чатыры п'есы, шэраг нарысаў, важкую кнігу пісьменніцкай публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі «Жыццёвыя клопаты», пасмяротна адзначаную Дзяржаўнай прэміяй БССР.
Гады напружанай працы заканамерна прывялі пісьменніка на вяршыню пісьменніцкага поспеху, паставілі ў шэрагі самых арыгінальных і глыбокіх сучасных майстроў літаратуры сацыялістычнага рэалізму.
1.2 Стварэнне хронікі. Перадумовы. Задумы аўтара. Змест і агульная канцэпцыя «Палескай хронікі»
У «Палескай хроніцы» ствараецца мнагамерная карціна жыцця з жывымі галасамі розных герояў, з глыбока адлюстраваным светам іх думак і пачуццяў [5, c. 98].
Уладзімір Гніламёдаў.
Без раманаў «Палескай хронікі»: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань» немагчыма ўявіць беларускую літаратуру ды і літаратуру сусветную, бо менавіта «Палеская хроніка» засведчыла, што прыгожае пісьменства беларусаў здатна цесна спалучае праблемы нацыянальныя і агульначалавечыя, стварае характары са сваёй напоўненасцю, глыбінёй пачуццяў і перажыванняў роднасныя тым, што з'явіліся з-пад пяра прызнаных геніяў.
Непасрэдная праца над новым раманным цыклам пачалася ў 1956 годзе. Але задума напісаць твор пра роднае Палессе жыла ў душы Івана Мележа даўно, жывіла памяць аб пражытым, якая з гадамі рабіла гэтае пражытае цікавым, яркім і значным. Яшчэ ў 1946 годзе аўтар у рабочым блакноце занатаваў: «Напісаць аповесць пра Палессе». Мелася на ўвазе, што гэта будзе кніга пра меліяратараў, пра барацьбу палешукоў з прыродай у пасляваенныя часы. Прыступаючы ў пачатку 1956 года да ажжыцяўлення даўняй задумы, пісьменнік ужо бачыў у сваім уяўленні не аповесць, а раман аб простых людзях беларускага Палесся. Алесь Адамовіч пісаў: «Іван Мележ палемічна абвяргаў у сваіх раманах абразлівы, хоць і ўзаконены традыцыяй, погляд на палешука, на беларуса, як на істоту з нейкагам гістарычнага запаведніка. На яе, гэтую істоту, глядзяць спачувальна быццам, але ўсё ж - зверху» [2, c. 94].
Расказваючы, як паступова выкрышталізоўвался і набывала сваю маштабнасць задума «Палескай хронікі», Мележ зазначаў: «Я пачаў пісаць з перадваеннага часу, але, ледзь закончыў раздзельчык, вымушаны быў спыніцца. Пакутлівая няўпэўненасць у тым, што рэч задумана добра, найлепшым чынам, яшчэ доўга стрымлівала мяне. Урэшце, я вымушаны быў адмовіцца і ад гэтай задумы і пайсці далей, да вытокаў жыцця, пра якое хацелася расказаць. Так, нарэшце, вызначыўся характар рамана «Людзі на балоце», яго змест, яго сэнс [11, c. 11]. У 1960 годзе «Людзі на балоце» былі завершаны. Але на той час аўтару ўжо стала ясна, што яго задума, якая ў працэсе творчай працы ўсё больш ускладнялася, далёка не вычэрпваецца і гэтым раманам. Пісьменнік зразумеў, што адной кнігай не абысціся, бо логіка развіцця падзей і характараў патрабавала працягу. І празаік пачаў пісаць раман «Подых навальніцы», які закончыў праз пяць гадоў - у 1965 годзе [2, c. 95]. Так нарадзілася выдатная мележаўская дылогія пра Палессе, якую звычайна і называюць «Палескай хронікай». Вядома, сёння гэтая назва ў дачыненні да дылогіі ўспрымаецца як ўмоўная, бо ў 1976 годзе, незадоўга да смерці, аўтар апублікаваў у часопісе «Полымя» новы раман - «Завеі, снежань», які, будучы ўнутрана завершаным творам, у той жа час з'яўляецца працягам дылогіі [2, c. 96]. Такім чынам, «Палеская хроніка» - ужо фактычна завершаная трылогія. А годы напружанай працы аўтар уклаў у сваю трылогію столькі сіл, энергіі, роздуму, любасці і хвалявання, што яе, без перабольшвання, можна назваць сапраўдным творчым подзвігам. Як і ўсякі подзвіг, ён не даўся пісьменніку лёгкай цаной. Але гэтая праца была настолькі натуральнай, арганічнай для пісьменніка, што яму нават здавалася: «Само жыццё ўклала ў мяне, нібы ў зямлю, насенне, якое прарасло і імкнулася да святла» [2, c. 96]. Яна прыносіла аўтару глыбокае ўнутранае задавальненне і высокую творчую асалоду, бо пісаў ён пра сваё кроўнае, роднае і блізкае, тое, што кранала самыя запаветныя струны яго душы, было выпеставана яго сэрцам. Закранаючы творчую гісторыю «Палескай хронікі», Мележ пісаў: «Мне амаль нічога не трэба было вывучаць, выпытваць, я амаль усё ведаў - за выключэннем, можа, нейкіх спецыфічных дэталей, фактаў, якія трэба было ўдакладніць, каб часам не падвяла памяць. Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым - і, што не менш важна, у дробных і найдрабнейшых, часам нечаканых падрабязнасцей, у тонкіх, ледзь прыкметных, часта вельмі складаных сувязях. Я ведаў, не баюся сказаць, многа. Так многа, каб не адчуваць нідзе недахопу ў матэрыяле. Багацце «матэрыялу» дало мне магчымасць карыстацца ім з рэдкай свабодай. Я шырока бачыў поле, па якім ішоў, адчуваў у ім сябе і работнікам, і гаспадаром. Але, што асабліва важна, поле гэтае я не толькі ведаў, я любіў яго, таму што поле, па якім я ішоў, было маё поле. Гэта было жыццё блізкіх мне людзей і маё жыццё. Я пісаў пра іх і адначасова пра сябе. Гэта было, думаецца, добрае ўзаемнае яднанне герояў, часу і аўтара» [11, c. 17].
Вельмі трывала абапіраючыся на факты самой рэчаіснасці, Іван Мележ шчодра аддаваў сваім героям асабіста перажытае, аўтабіяграфічнае, выкарыстоўваў рэальныя біяграфіі знаёмых з дзяцінства людзей, якія ў асобных выпадках прыходзілі ў раманы не толькі са сваімі нявыдуманымі характарамі, але і з сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі, маляваў пейзажы родных мясцін, якія таксама нярэдка ажываюць пад сваімі ўласнымі назвамі і, калі гэта патрэбна аўтару, узнаўляюцца з высокай фактычнай дакладнасцю. Алесь Адамовіч пісаў: «Шчыра паважаючы ўсё лепшае, што народ вынес з мінуўшчыны - найбагацейшую мову, працавітасць, душэўную мяккасць селяніна-палешука, - Іван Мележ сцвярджаў усёй сілай таленту свайго, што яго героі не на паказ жывуць, не дзеля экзатычнай забаўкі, што трэба як мага глыбей заглянуць у душы гэтых людзей і паказаць іх прыналежнасць да чалавецтва [2, c. 97]. Падобная прыналежнасць - да ўсяго чалавецтва, да свету - скразным матывам праходзіць праз «Палескую хроніку». І паўстае космас чалавечай душы, космас палешукоў, космас беларусаў. Гэта загадкавая, шматаб'ёмная прастора, але, як заўсёды ў падобных выпадках, чым большая таямнічасць, невядомасць, тым большае і няўхільнае жаданне
далучыцца да ўсяго гэтага, адчуць, зразумець, што хавае яна ў сабе, чым жыве. Застаючыся глыбокім псіхолагам у абмалёўцы людскіх характараў, тонкім аналітыкам і дасведчаным філосафам у спасціжэнні як самой сутнасці жыцця, так і тых працэсаў, якія адбываюцца ў ім у лёсавызначальныя моманты, пісьменнік дакладна апісаў краявіды, што не проста прысутнічаюць у «Палескай хроніцы», а «жывуць» поруч з людзьмі і разам з імі. У хроніцы шмат маляўніча выпісаных сцэн, пачынаючы з той славутай перадсенакоснай летняй раніцы, якой адкрываецца кніга [3, c. 78]: «Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў - аб яго не плёскаліся ні марскія, на нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'істая дрыгва ды моклі панурыя лясы…Калі сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын… [8, c. 14-15]». Праз сакавітыя замалёўкі побыту куранёўцаў, праз іх адносіны да новага ў жыцці пісьменнік стварае характары сваіх персанажаў, якім уласціва ўся гама чалавечых пачуццяў. Расказваючы пра добрае і благое ў жыцці старой палескай вёскі, Іван Мележ падкрэсліваў: «Суровыя прыродныя ўмовы выкавалі людзей з адметнымі характарамі: працавітых, цярплівых, з асаблівым разуменнем свету і чалавечай годнасцю. Гэтыя адрэзаныя ад гарадоў балотамі людзі мелі сваю культуру, між іх былы таленавітыя майстры сваёй сялянскай справы, своеасаблівыя філосафы… Былі - і гэта вельмі важна - і здольнасць на шчырыя, глыбокія пачуцці, багатая душэўнасць, прыроднае і захаванае праз вякі адчуванне - як неадменнага маральнага закону - справядлівасці. Былі ўменне працаваць, мужна сустракаць нягоды і перамагаць іх. Гэта ўсё было, і гэта ўсё важна. І пра гэта трэба помніць» [11, c. 43]. Невычэрпны свет народнага жыцця ў «Палескай хроніцы» сапраўды ўбачаны і адлюстраваны з выключнай любасцю, глыбінёй і шматграннасцю. Пісьменнік застаецца верным праўдзе чалавечых пачуццяў не толькі ў паказе цэнтральных герояў, але - што асабліва важна для маёй курсавой працы - і пры абмалёўцы персанажаў, якія займаюць у сюжэтным развароце твораў больш сціплае месца, а то і з'яўляюцца зусім эпізадачнымі. Кожны з іх для аўтара па-свойму цікавы, мае сваю чалавечую значнасць і змястоўнасць. Пісьменнік менш за ўсё ідэалізуе герояў «Палескай хронікі». Ён усюды застаецца паслядоўным прыхільнікам суровага, цвярозага, а то і жорсткага рэалізму, які патрабуе поўнай праўдзівасці ў любых выпадках [3, c. 168]. Іван Мележ кажа: «Я імкнуўся не хаваць слабасцей і недахопаў, якія бачыў у родных і блізкіх людзях, бо іменна гэтыя слабасці і недахопы перашкаджалі ім выпраміцца» [11, c. 21]. Ён прынцыпова адмаўляе салодзенькую няпраўду, бо яна заўсёды прыніжае чалавека. У «Палескай хроніцы» добра бачна сіла герояў, іх здольнасць насуперак усім аб'ектыўным і суб'ектыўным цяжкасцям і перашкодам прыйсці да новага жыцця.
Сёння шмат спрачаюцца пра сувязь літаратуры з міфам, фальклорам. «Палеская хроніка» пераканаўча пацвярджае яе. Гэта сувязь узбагачае светаўспрыманне сучаснага чалавека, дапамагае яму ўсвядоміць сваю залежнасць ад народа, якая налічвае шмат стагоддзяў. Ва ўкладзе жыцця палешукоў знайшлі адлюстраванне самыя старажытныя - язычніцкія - уяўленні чалавека пра навакольны свет, пра жыццё людзей і прыроды. Трываласць гістарычнай памяці адчуваецца нават у імёнах і мянушках - напрыклад, другарадных персанажаў, што важна для маёй працы - Сарока, Грыбок, Руды… У творы беражліва захавана эстэтыка фальклору, паказана гісторыя не аднаго пакалення людзей, спрадвечны лад іх жыцця, які патрабуе да сябе сур'ёзных і паважаных адносін. У «Палескай хроніцы», сюжэт якой у многім традыцыйны для беларукай літаратуры, паказана і самабытнасць мовы персанажаў [2, c. 78].
Такім чынам, можна зрабіць вывад: Іван Мележ стварыў выдатнае, напоўненае абвостраным драматызмам, бурнай сацыяльнай кафліктасцю палатно пра сваіх землякоў, пра эпоху карэннай сацыяльнай ломкі старога сялянскага ўкладу на Беларусі. Чым глыбей чытаеш раманы «Палескай хронікі», тым больш паўстае велічная эпічная карціна, намаляваная пісьменнікам, пранізваецца навальнічнай атмасферай, у якой нараджаюцца новыя грамадскай свядомасці, сацыяльнага быцця, людзі. І гэтую атмасферу, і старое палескае жыццё аўтар паказвае з небывалай да яго глыбінёй і рознабаковасцю.
2. Роля другарадных характараў у мастацкай канцэпцыі «Палескай хронікі» Івана Мележа
2.1 Роля жаночых вобразаў у паказе карціны жыцця герояў раманаў «Палескай хронікі»
Для мяне самае важнае - і самае цяжкае - стварыць у кнізе вобразы, насяліць кнігу жывымі людзьмі. Людзьмі рознымі, са сваім абліччам, са сваімі галасамі, сваімі надзеямі і клопатамі. Сваімі непаўторнымі індывідуальнасцямі. Іх многа, яны ўсе розныя, але я павінен зразумець іх кожнага, як разумею сябе, адчуць іх ва ўсёй іх чалавечай складанасці, да найдрабнейшых асаблівасцей. Зразумець іх так, каб зразумелі іх, як сябе, і чытачы.
Іван Мележ [11, c. 8].
З глыбокім аўтарскім разуменнем чалавека і надзвычай дасканалым адчуваннем самых разнастайных праяў яго характару, безумоўна, звязана ў «Палескай хроніцы» выдатнае майстэрства стварэння індывідуальных, сапраўды яркіх, запамінальных мастацкіх вобразаў. Вось як пісаў Дзмітрый Бугаёў пра герояў «Палескай хронікі»: «Іншыя героі выпісаны настолькі пластычна, ярка і выразна, з такім дасканалым пранікненнем у іх унутраны свет, што літаратурныя персанажы здаюцца жывімі людзьмі». А так характарызуе герояў хронікі Ул. Гніламёдаў: «У рамане гэтым дзейнічаюць героі з выразна акрэсленымі, жывымі, паўнакроўнымі характарамі. Людзі гэтыя не выконваюць па загаду аўтара нейкія глыбокаідэйныя і высокамастацкія ролі, а іменна жывуць, у чым я, чытач, не сумняваюся ад пачатку і да апошняй старонкі». Аналізуючы творчасць Івана Мележа, Алесь Адамовіч неяк заўважыў, што ў яго «Палескай хроніцы» кожны герой можа павесці дзеянне за сабой. У гэтым - выключнае майстэрства аўтара [3, c. 64].
Многія даследчыкі лічаць, што часта здараецца так, што пісьменнікам больш удаюцца «другарадныя» вобразы. Аналізуючы «Палескую хроніку», я прыйшла да высновы, што гэта ў нейкай ступенні тычыцца і Івана Мележа.
Чытаючы «Палескую хроніку», заўважаеш, што жаночых вобразаў, якія займаюць «другараднае месца», нямала. Дасканалае адчуванне рухаў жаночай душы прыйшло да Івана Мележа не адразу. Маючы ўзоры стварэння запамінальных вобразаў палескіх жанчын такімі майстрамі слова, як Якуб Колас («На ростанях»), Аляксей Купрын («Алеся») і інш., пісьменнік, сапраўды знаўца людзей свайго краю, падступаўся да жаночых вобразаў яшчэ ў першых творах - аповесць «Гарачы Жнівень» (1946 год), урывак «Клава» з рамана «Мінскі напрамак» (1952 год), апавяданне «Адна» (1954) год. Жыццёвы матэрыял увасобіўся ў непаўторных вобразах дзяўчат і жанок з глыбіні Палесся. Гэта юная Хадоська і прадстаўніцы старэйшага пакаленнння - Дзятліха, Дамеціха, Глушачыха, Ганіна, а таксама такія яскравыя персанажы, як швачка Годля, знахарка Захарыха, цётка Сарока [4, c. 3]. У кожнай з гераіняў - свой лёс. Я б хацелася больш пільна прыглядзецца да глыбіні вобразу, глыбіні загадкавай душы, перепытыяў лёсу такой «другараднай» гераіні як Хадоська.
Вобраз Хадоські, хоць і з'яўляецца другарадным у дачыненні да галоўных герояў, але, як мне здаецца, ён вельмі важны і глыбокі. З ім чытач знаёміцца у першым рамане «Палескай хронікі» - «Людзі на балоце». Іван Мележ у творы падае ўсю супярэчлівасць, складанасць жыцця гераіні, таму цяжка зразумець, хто больш вінаваты: Хадоська, якая даверылася Яўхіму, моцна кахаючы яго, ці Ганна, што без кахання выходзіць за яго замуж і нараджае ад нялюбага дзіця. Вобраз Хадоські - адзін з самых лірычных у творы -, я лічу, агульначалавечага маштабу: яе чыста жаноцкі, пачуццёва-эмацыйны, шчымліва наіўны і даверлівы погляд на свет, мяккае, лагоднае і прамяністае аблічча асабліва выразна кантрастуюць з халодным, жорсткім воблікам Яўхіма; на фоне Канапляначкі - такую мянушку мы бачым у рамане - высвятляецца разбуральная сутнасць Яўхіма, які ўвасабляе ў творы неўтаймоўную мужчынскую сілу, а ў выпадку з Хадоськай - безадказнасць, якой заўжды знойдзецца апраўданне: «І наогул, хіба мужчынская гэта справа - за дзеўку думаць? Сама прыдбала - сама няхай і думае, як збыць!.» [8, c. 223].
Хацелася звярнуць увагу на партрэтную характарыстыку Хадоські, паколькі праз партрэтную характарыстыку раскрываецца дыялектыка чалавечай душы. Хадоська менш прыкметная ў сваім асяроддзі, чым Ганна (як палявая кветка ў параўнанні з садовай). Але паэзія яе душы, хоць і стрыманая, глыбокая і моцная. Ціхая, непасрэдная, ласкавая Хадоська-канапляначка ўспрымаецца ў творы з замілаваннем [13, c. 22]. «Канапляначка, схіліўшы галоўку з залацістым пушком над ілбом і каля вуха, па-дзіцячы выпінаючы добрыя губы, старанна вязала рукавіцу… Яны былі вельмі падобны адна на адну, «канапляначка» і матка. Абедзве нізкарослыя, з кароткімі спрытнымі рукамі, абедзве як бы гладкія, мяккія. «Як булкі», - успомнілася раптам, што сказаў Хадосьцы Яўхім. У абедзвюх на тварах, таксама мяккіх, светлабровых, быў адзін добры, лагодны выраз, толькі у Хадоські быў ён больш ясны, чысцейшы. І давер'я больш было ў яе вачах, і каса была гусцейшая, цудоўная, русявая, з водбліскам золата, каса, што ляжала на плячы…І нейкая радасць, патаемная, шырокая, якую ёй цяжка трымаць» [8, c. 85]. У абліччы гераіні - шмат светлых рыс: нібы чыстая, добрая душа яе выпраменьвае няяркае, але прыемнае святло, якое робіць партрэт Хадоські цёплым паводле тону, псіхалагічнага каларыту. З вобразам Хадоські, таксама як і з вобразам Ганны, прыходзіць моцны паэтычны струмень у раманы, асабліва прыкметны там, дзе прывабнасць дзяўчыны адцяняецца праз успрыманне яе маці [4, c. 4]: «Харошая яна сабою стала, красуня-канапляначка! Невялічкая, «акуратная», як казаў Хоня, яна яшчэ пакруглела, здаецца, уся налілася дужасцю. Дужая стала яе шыя, дужыя паўнаватыя рукі і пругкія ногі, поўныя грудзі высока напіналі палатняную кофтачку. І хадзіла, і стаяла Хадоська прама - заўсёды і ў паставе, і ў рухах яе чуліся пругкасць і дужасць, хараство не абы-як здаровай дзяўчыны ў самай пары спеласці. І яшчэ чулася ў Хадосьцы нязнаная калісьці годнасць, строгасць: строгія былі вочы, сторгія губы, што, здавалася, не маглі смяяцца. Харошая была Хадоська асабліва цяпер, у заўзятасці працы, з пацямнелымі, як бы хмарнымі, вачыма, з гарачымі губамі, з гарачым подыхам; у тым, як яна рабіла, бачылася, колькі ў ёй і дужасці, і маладога агню. Прыгожая яна была сярод куп сена і лазняку, сярод зіхотнай, залітай сонцам сенажаці.» [9, c. 49].
Мележаў твор дае ўдзячны матэрыял гаварыць нават пра экзістэнцыйны (філас. вучэнне, «станаўленне чалавека ў быцці праз пакуты, перажыванні і г.д.) ўзровень вобраза Хадоські. Пакуты, страх, трывога, віна, адзіноцтва, калі нічога не хацелася бачыць, хацелася быць адной са сваім клопатам, са сваёй тайнай. І адвечнае пытанне: што рабіць? Праблемам выбару - і як вынік, згода на самагубства. Дзяўчына прайшла праз крызісную, «памежную» сітуацыю, калі забываешся пра ўсё на свеце, перажываеш толькі за сваё «Я». Некалькі разоў адчувае сябе Хадоська на краі бездані: развітваецца яна з жыццём ля «Чорнага вока», вырашыўшы згінуць у возеры; гатова да смерці, калі ледзь не пакідае яе жыццё пасля знахарчынай работы [6, c. 34]. І менавіта пасля гэтага, на маю думку, магутнага па сваёй сіле штуршка Хадоська ўзрастае духоўна. Калі на смерць Ганнінага дзіцяці яна спачатку глядзіць са злараднай радасцю: бачыць у ёй пакараннне за яе, Хадосьчыны, пакуты, то пазней узвышаецца да даравання, любові, спагады і суперыжывання. У вобразе Канапляначкі заўважаецца філасоўскае асэнсавнне пісьменнікам і праблемаў рэальнага жыцця чалавека, пазнання ім свету, самога сябе. І гэты працэс пазнання адбываецца не толькі на ўзроўні розуму, але нават у большай ступені праз развіццё свету пачуццяў [6, c. 35].
Нельга прайсці міма праз адносіны Хадоські і Хоні. Тут свае праблемы, свае супярэчнасці. Хоня вельмі кахае Хадоську, настойліва прапаноўвае стаць яго жонкай, хоць не мае на тое бацькоўскай згоды ад Нібыто-Ігната. Хлопец нават не баіцца быць выключаным з камсамола і з калгаса за любоў да дзяўчыны. Але праблема ў самой Хадосьцы. Мабыць, ніколі не пазбавіцца яна свайго цяжару, сваёй бяды, хоць даўно, яшчэ ў юравіцкай бальніцы, аплакала пякучымі слязьмі сваю няўдалую маладосць і даверлівасць. Невыносна балючай ранай, не залечанай часам, стала для Канапляначкі яе дзявочая памылка [6, c. 36]. Іван Мележ паказвае, як пры вялікай непрыхільнасці да дарослых Хадоська гарнулася да дзяцей. І суседскіх, і сваіх брацікаў і сястрычак глядзела, мілавала, бы матка. Дзеці не асудзяць. Яны не даруюць фальшу і вельмі чуйна адклікаюцца на дабро.
Нельга не заўважыць і своеасаблівых узаемадачыненняў Хадоські і Ганны. На пачатку твора мы захапляемся іх шчырым сяброўствам, але з развіццём дзеяння дзяўчаты становяцца ўсё больш непадобныя адна да адной. Першая - пяшчотная, пакорлівая, ласкавая, другая - незалежная і ганарлівая. Першая пакутліва плыве па цячэнні, другая змагаецца з гаротнай доляй, з неспрыяльнымі абставінамі за права распараджацца сваім жыццём [4, c. 4].
Робячы вынік пра ролю вобраза Хадоські, мне б хацелася сказаць, што, на мой погляд, Іван Мележ гэтым вобразам аспрэчваў думку пра тое, што сялянства не здольнае бачыць, цаніць прыгожае. Вобраз Канапляначкі раскрывае ўяўленне пра народную мараль і этыку, пра багацце народнай душы. Мне падаецца, што вобраз Хадоські недаацэнены літаратуразнаўствам і што яна недзе нават больш сімпатычная Івану Мележу, чым Ганна, любімая, як мы прывыклі сцвярджаць, гераіня пісьменніка.
Некалькі слоў мне б хацелася сказаць пра яшчэ адзін «другарадны» персанаж, які мне, як будучаму філолагу, падаўся яркім і цікавым - вобраз цёткі Сарокі. Само прозвішча ў цёткі Аўдоцці язычніцкае, гаваркое. Бы сапраўдная сарока на хвасце, носіць яна навіны і чуткі ад хаты да хаты, ад двара да двара. Пры знаёмстве з творам нельга не заўважыць цікавай асаблівасці: мова гераіні з'яўляецца візітнай карткай [4, c. 5]. Аўтар так паэтычна, з прыкметным унутраным задавальненнем піша пра схільнасць да вострых, вытрыманых у стылі народнага райка выслоўяў языкатай Сарокі. І гэтыя выслоўі, у цэлым мова гераіні, яе прыказкі і прымаўкі - маленькія шэдэўры народнай мудрасці - вельмі прывабілі мяне. Яе «славечкі», выразы ўспрымаюцца вельмі натуральна: «Напражэ скварак, - дасць у шварак», «Бегла, баялася - кеб не спазніцца, а прыбегла - адна мая спадніца», «Хто мяне выпер са двара ні свет ні зара! Шчэ магла б і свінням зварыць, і тое-сёе другое зрабіць!» [8, c. 196-197], «А, прыйшла гуска! Даждаўся гусачок малады - час залаты! Круціў галоўкай, гусачку выглядаў, баяцца пачаў - няма і няма! А яна от, паявілася - хата засвяцілася!» [8, c. 246]. Можна заўважыць, што мова Аўдоцці набліжаецца нават да рыфмаванай. Важным з'яўляецца і тое, што Сароку клічуць на змовіны Ганны з Яўхімам, бо ведаюць пра яе «багатства на слаўцо».
Але, аналізуючы гэты вобраз, я паставіла перад сабой важнае пытанне: Ці такое вясёлае жыццё у вясёлай Сарокі, як здаецца на першы погляд?! Ці гэта шчаслівы лёс зрабіў яе такою жыццярадаснай, ці, можа, проста яна сама яго прыхарошвае трапным слоўцам, каб трохі лягчэй жылося? І прыйшла да высновы, што жыццё яе вельмі цяжкае: адна на ўсю хату, няма на чыё плячо абаперціся (старога Волеся, свайго мужа, даўно пахавала). На сходзе за сябе пастаяць - сама, на будоўлю грэблі - зноў сама. Зведаўшы многае на жыццёвым шляху, маючы багаты вопыт, Сарока ўмее даць добрую параду, трапна выказаць агульную думку (як, напрыклад, на сходзе, калі гаворка зайшла пра Міканора: «Кеб не выбраць халеру - гарачы не ў меру!»). Да яе прыслухоўваюцца, хоць голас жанок і не ў вялікай пашане ў маленькім куранёўскім грамадстве.
Такім чынам, я лічу, што ў вобразе крыху балбатлівай, вострай на язык Сарокі Іван Мележ паказаў, як можна спалучаць уменне трымаць сваю бяду пры сабе і ад душы дапамагаць добрым словам іншым людзям. Створаная мова Сарокі - цікавая, натуральная, змястоўная. У яе аснове - уражанні гераіні, уражанні як асабістага, так і калектыўнага жыцця. Аўтару ўдаецца лёгка, свабодна, нязмушана стварыць вобраз жанчыны. Ствараецца ўражанне, што аўтар, нібы пабываў на радзіме, пачуў жывую гаворку зямлячак, перад тым, як напісаць пра Сароку. Вобраз цёткі Аўдоці з'яўляецца яшчэ адным ўдала намаляваным вобразам, створаным пісьменнікам, яркім, самабытным і прываблівым, поўным глыбіні і псіхалагізму.
2.2 Роля мужчынскіх персанажаў у раскрыцці агульнай мастацкай канцэпцыі хронікі
Палессе - край незвычайна цяжкі для чалавечага жыцця і надзвычай багаты фарбамі, маляўнічы. Ствараючы мужчынскія вобразы ў ім, я хацеў паказаць, што людзі гэтыя багатыя душой - ім уласціва і выключная мяккасць характару, і выключная працавітасць, а пры неабходнасці і адвага…Ёсць сярод іх і людзі новай плыні, новых, можа недзе не зразумелых астатнім, ідэй…
Іван Мележ [11, c. 82].
Мужчынскія персанажы, створаныя у «Палескай хроніцы», якія займаюць «другараднае месца», таксама, на мой погляд, займаюць важнае месца у раскрыцці агульнай канцэпцыі хронікі. Яны па-свойму індывідуальныя і своеасаблівыя, яны патрабуюць пэўнай увагі для раскрыцця іх ролі.
З персанажаў другога плана мне б хацелася адзначыць вобраз Ахрэма Грыбка і вобраз Андрэя Рудога. Пачну з вобраза Грыбка.
З вобразам Ахрэма Грыбка чытач больш глыбока можа пазнаёміцца у рамане «Людзі на балоце». Першае знаёмства адбываецца тады, калі Грыбок прыйшоў да Васіля Дзятла і сваім прыходам здзівіў яго: «Васіль чакаў далейшага, гадаў, што прывяло да яго Ахрэма. І не сябры - Грыбок бадай ці не ў тры разы старэй, і не суседзі - жыве Грыбок наводдаль і не змог збочыць так сабе. З нейкім клопатам прыйшоў…» [8, c. 45]. Потым становіцца зразумела, что прывёў да Васіля героя непакой за лёс зямлі сялян, якую павінны былі разбіваць на раздзелы, адказнасць за тое, каб кожны амаль жыхар Куранёў прысутнічаў пры вырашэннні пытання аб перадзелу. Гэта стварае падставу для таго, каб гаварыць пра тое, што Грыбок - чалавек, пражыўшы не мала гадоў, а, значыць, шмат чаго зведаўшы, сапраўдны жыхар палескай вёскі, чалавек працы, які нераўнадушны да таго, што адбываецца ў яго роднай вёсцы. Таксама відавочным становіцца і тое, што ён не вельмі смелы, не можа прама сказаць пра тое, што хвалюе яго душу. Такую рысу характару можна заўважыць і ў у іншых сцэнах, напружаных па сваім змесце і непасрэдна паўплываўшых на лёс Васіля Дзятла: сцэна сустрэчы Грыбка з атрадам Маслака і сцэна сустрэчы з міліцыянерам Шабетай. Грыбок шмат думае пра сваю ролю у камітэце, да чаго прывядзе ўдзел у ім. І гэтыя думкі адразу пачынаюць хваляваць Ахрэма пры сустрэчы з бандытамі: «Маслакі! Канец! Давядуць да хлява, паставяць - і канец. Як не было яго, Ахрэма. Ім звесці чалавечае жыццё - што плюнуць. Не аднаго ўжо камітэтчыка паклалі… Чуў жа Ахрэм пра гэта, ведаў, што не прывядзе да дабра камітэт, а, не, не ўтрымаўся. Чорт яго панёс…» [8, c. 5]. Але гэты страх, страх за сваё жыццё не мяняе характару героя, не прыводзіць яго да здрады сваім аднавяскоўцам. І гэта добра паказана у сцэне сустрэчы Грыбка з Шабетай, калі наш герой нічога не хацеў расказваць пра сустрэчу з маслакамі, не хацеў, нават будуча амаль ўпэўнены ў тым, хто прывёў бандытаў да яго, расказваць пра гэта, не хацеў рабіць недарэчныя паклёпы і даносіць пра нейкага ўвогуле. Таму, можа, і прыйшоў ён на сустрэчу з жонкай Адар'яй, якая, па сутнасці, амаль нічога і не сказала Шабеце, але ўсё ж такі падтрымала мужа. Можна з ўпэненасцю сказаць, што Грыбок Ахрэм смелы чалавек, ён па сутнасці ахвяруе сваім жыццём, не баіцца за яго, бо разумее, што толькі чалавек няўдалы, «з брыдкай душою» можа падставіць людзей, блізкіх яму. І нават тое, што Грыбок аддзелены ад астатніх герояў і справай, і месцам жыхарства - паоддаль ад куранёўцаў - не робіць яго абыякавым да лёсу жыхароў вёскі. І, безумоўна, гэтая рэч стварае добрае стаўленне мяне да Грыбка Ахрэма як да героя «Палескай хронікі».
Яшчэ адзін цікавы, непадобны да іншых, вельмі важны вобраз паўстае са старонак «Палескай хронікі» - вобраз Андрэя Рудога, ці, як яго ўсе звалі ў сяле - Андрэя Дзятла. Як адзначаў сам пісьменнік, вобраз Рудога новы вобраз сярод простых жыхароў Куранёў, вобраз новых ідэй, вобраз нялёгкі у разуменні яго ролі у канцэпцыі «Палескай Хронікі» [11, c. 218]. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, прыехаўшага з горада, палітыкам, у якім адлюстравалася спрадвечная цяга сялянскага розуму да пазнання свету, у якім жыве чалавек, да ведаў. І гэтая цяга нібы ідзе побач з ім кожную хвіліну. Нельга абысці стараной адметны склад гаворкі персанажа, абумоўлены жыццёвым вопытам Рудога, яго псіхалогіяй і характарам мыслення. Гаворка гэтая у нейкай ступені філасоўская, са спрытнай, разлічанай на навучальнасць і часта даволі мудрагелістай слоўнай сувяззю: «Не паказуе! У сярэдзіне, следавацельно хавае!.» і: «Рады ўсё, та-скаць, бачыць зноў на нашай куранёўскай почве…» [13, c. 7]. Мова вясковага кніжніка шчодра перасычана русізмамі, асобнымі цытатамі з прачытанага ім: «Чалавек - сушчаство. Так сказаць, ён мошка, і ён - валадар, цар прыроды! Ето шчэ вучыў паэт Някрасаў, а такжа Талстой, Леў Мікалаевіч!» альбо: «Як пісаў вялікі рускі паэт Мікалай Аляксеевіч Някрасаў, невукам у будучым будзе багато цяжэй, чым усім нам, таму што, та-скаць, наступіць новая епоха. І не вучоным не будзе дарогі ні туды, ні сюды!.» [13, c. 7]. Мова Андрэя Рудога адна з галоўных асаблівасей героя, самабытнасці яго характару. Таксама, на мой погляд, характар Рудога праяўляецца і ў паводзінах з аднавяскоўцамі. Нягледзячы на тое, што сам ён прыехаў з горада, Руды не ставіць сябе гэтым вышэйшым за астатніх аднавяскоўцаў. Наадварот, ён «круціцца» у тым жа «коле жыцця», што і астатнія героі, спрабуе сябраваць з імі, разумець, стаць адным з іх. Сваёй жа прыхільнасцю да ведаў, так званай «вучонасцю» Руды спрабуе павысіць адукацыю сялян, прыцягнуць іх да новай з'явы ў іх жыцці.
Паказаўшы вобраз Андрэя Рудога у агульнай канцэпцыі «Палескай хронікі», хачу зрабіць вывад: мне здаецца, герой уведзены аўтарам для таго, каб сказаць чытачам, што у гэтай глушы Палескай вёскі, у гэтым балоце - нават «балоце» іх жыцця - усё ж такі не згублена надзея на светлы лёс герояў, надзея на лепшае жыццё, на магчымасць пранікнення мудрых і свядомых, глыбокіх палітычных ідэй і ідэй прызначэння чалавека ў свеце, на права кожнага чалавека быць свабодным у сваім выбары, надзея на узраджэнне забітай глухой палескай вёскі, у якой так трагічна і так мудрагеліста пераплецены лёсы герояў раманаў.
2.3 Роля вобразаў дзяцей ў раманах «Палескай хронікі»
Хвалюючае падабенства!
Старонкі Мележа крані -
І з небыцця, з майго маленства
Мае узнікнуць Курані.
Пімен Панчанка.
Значную ролю ў раскрыцці агульнай мастацкай канцэпцыі «Палескай хронікі», яе ідэйнага зместу адыгралі і дзіцячыя вобразы, створаныя у раманах шчыра і з любоўю.
Яшчэ з першых старонак хронікі чытач знаёміцца з Валодзькам - малодшым братам Васіля, пра якога аўтар кажа «малы бялявы брат». Вобраз Валодзькі паўстае не непасрэдна, а менавіта праз адносіны яго з маці, дзедам Дзянісам і старэйшым братам. Адной з яркіх сцэн, у якой мы можам убачыць гэтыя ўзаемаадносіны і сам вобраз Валодзькі, з'яўляеццца сцэнна збіранння сям'і на сенакос: «З якой зайздрасцю і непакоем пазіралі Валодзькавы вочы, як каля хлява запрагаў старэйшы брат рудога Гуза, пагрозна пакрыкваючы, як дзед укладваў касу, як маці прывязала торбу з харчамі і абгортвала ўкінутай у воз травою дубовую біклажку з вадой. Сачыў малы то за маці і дзедам, то за братам, нахмурыўшы шаўкавістыя, выцвілыя на сонцы броўкі, ніяк не мог паверыць у чалавечую бессардэчнасць, чакаў з тайнай надзеяй жаданай перамены…» [8, c. 18]. З якой прыкрытай іроніяй расказвае пісьменнік пра вялікае жаданне малога паехаць на сенакос разам з братам, як з густам падбірае ён словы для Васіля і маткі, каб адгаварыць Валодзьку, настрашыць яго ды расказаць, што нельга яму ехаць з імі: «Маці сказала Валодзьку, каб ён быў пры хаце, каб слухаўся дзеда, каб не дурэў з агнём, - і Валодзька адчуў, што апошнія яго надзеі паміраюць. - Не хачу! - адказаў адным словам Валодзька. - А етаго во-хочаш? - памахаў яму пугай брат. Валодзька толькі яшчэ больш нахмурыў бровы…» [8, c. 19]. І як нам становіцца па-сапраўднаму і смешна, і, ў той жа час, крыўдна за малога, калі ён па-дзічячы шчыра, не пакідаючы надзеі, бяжыць за маці з братам з просьбай узяць яго з сабою: «- А-а, закрычаў, душачыся слязьмі, ён, - вазьміце! Маці злезла з калёс. - Вярніся! Ідзі дамоў, чуеш! - Не пайду! - Не пойдзеш? Праз некалькі хвілін ён ляжаў на мяккай раллі між кусцікаў бульбы блізка ад дарогі, і ўзлаваная маці і гучна пляскала яго па голых паружавелых палавінках. - Вернешся?. Вернешся?. Вернешся?. Валодзька, рыючы лбом пульхную зямлю, выў і роў ад болю, ад крыўды, ад злосці, але не гаварыў нічога… Невясёлы, адзінокі і, як мала хто ў свеце, няшчасны, пацёгся ён дамоў, пацёгся цераз бульбоўнік, цераз агароды, толькі б нікога не сустракаць, нікога не бачыць!.» [8, c. 20]. Але галоўнае, што так цягне Валодзьку на сенакос - гэта тое, што яго, як кажа пісьменнік, супольнік ва ўсіх шкодах, найбліжэйшы прыяцель Хведзька, малодшы брат Ганны, атрымаў згоду і паехаў на поле. І гэта, безумоўна, яшчэ больш надало порсткасці і смеласці Валодзьку.
Хведзька - другі дзіцячы персанаж у хроніцы. Ён - малодшы брат Ганны. З вобразам Хведзькі чытач знаёміцца таксама на пачатку рамана «Людзі на балоце»: тады, калі ён разам з сястрою аказваецца на адным полі з сям'ёй Васіля Дзятла: «Калі Васіль пад'ехаў да сенажаці, Чарнушка ўжо выводзіў з аглабель распрэжанага каня. Хведзька, прысеўшы наўколенцы, штосьці зацікаўлена разглядаў у траве, а Ганна перакладвала пад калёсы біклажку…» [8, c. 23]. Далейшае знаёмства адбываецца тады, калі мы бачым, як паводзіць сябе малы хлапчук з Васілём: «Прыбег Хведзька. - Дзядзечко, хадзем к нам! - Чаго ето? - Васіль няветліва адвярнуўся. - Агеньчык раскладзем! У нас і запалка е…» [8, c. 28]. Паводзіны гэтыя вельмі жвавыя, смелыя, недзе смешныя і наіўныя: «Яшчэ больш прыемна стала, калі вугаль падпаліў сена і ўскінуўся жвавы агеньчык. Хведзька, які бегаў каля іх, хутчэй паспрабаваў сунуць галіну. - Куды ты такую! Дурны, і дурны ж ты! - Ганна адпіхнула галіну і чамусьці засмяялася…» [8, c. 30]. Хведзька сваімі словамі і паводзінамі нібы перадае тое, аб чым так нясмела маўчыць яго старэйшая сястра, што так баіцца сказаць…: «- Дзядзечко, а вы чаго седзіце? - не ўтрываў, нарэшце Хведзька. - Не хочацца нешто спаць… - А ты ляж, паспрабуй… Заснеш можа… - параіла Ганна. Васіль стаў ладаваць світу на другі бок вогнішча, але Хведзька - вось жа зараза! - папрасіў: - Сюды ідзіце, бліжай!.» [8, c. 32]. І якім сур'ёзным паўстае перад чытачом Хведзька ўжо на прыканцы рамана, калі ён, разумеючы ўсё няшчасце сваёй сястры, паказвае гэта усімі сваімі паводзінамі з мачыхай і бацькам. Так мяняецца у нашых вачах і Валодзька - брат Васіля. Ведаючы аб вяселлі Ганны з Яўхімам, Валодзька усім сэрцам разумеў боль свайго брата і таму, напэўна, у апошнюю сустрэчу з Ганнай, якая толькі выйшла з царквы, ажаніўся, нават не паздароўкаўся з ёю, паглядзеў на дзяўчыну нядобра, бязлітасна.
Такім чынам, можна зрабіць вывад аб тым, што праз вобразы дзяцей - Валодзькі і Хведзькі - паказана новае пакаленне палескай вёскі, з іх сапраўднымі, шчырымі характарамі і ўчынкамі. Мне здаецца, што можна нават гаварыць і пра тое, што часам учынкі гэтыя з'яўляюцца нібыта учынкамі галоўных героеў - Ганны і Васіля, якія у сілу многіх абставін не могуць так адкрыта зрабіць тое, сказаць аб тым, што могуць малыя хлопцы. Безумоўна, Мележ з любоўю малюе вобразы хлопцаў, нездарма паказвае недзіцячаю удумлівасць Валодзькі і Хведзькі у самы напружаны і складаны момант у жыцці Ганны і Васіля.
Заключэнне
Чалавек без гісторыі, без традыцый - што дрэва без карэння…
Іван Мележ
Іван Паўлавіч Мележ, нарадзіўшыся ў самым, бадай, прыгожым кутку Беларусі, назаўсёды застаўся адданым сынам гэтай Малой Радзімы, калыскі, якая ўзгадавала і натхніла яго на стварэнне аднаго з самых магутных раманаў ХХ-га стагоддзя ў беларускай літаратуры - «Палеская хроніка». Пісьменнік намаляваў цэлую галерэю вобразаў, якія ўзгадваюцца з яго ўласнага жыцця на Палессі.
Я лічу, што раманы І.П. Мележа, аб'яднаныя пад назваю «Палеская хроніка», могуць прэтэндаваць на званне твораў агульнанацыянальнага маштабу. «Палескую хроніку» сёння можна лічыць сапраўды нацыянальным эпасам Беларусі, візітнай карткай беларускай літаратуры з боку адлюстравання цэлага часавага адрэзка нашай гісторыі і ахопу праблем, паказу характараў.
І. Мележ на старонках «Палескай хроніцы» стварыў жывыя вобразы вёскі і сялянства ў пераломны для краіны час змены сацыяльна-палітычнай і эканамічнай фармацыі, нараджэння новага савецкага ладу. Яго творы па-сапраўднаму праўдзіва і пранікнёна расказваюць чытачам пра быт звычайных сялян, пра іх культуру, светапогляд, станоўчыя і адмоўныя бакі іх жыцця. Вобразы герояў намяляваны вельмі натуральна, успрымаючы адзін вобраз, можна яго прымерыць на кожнага беларуса з любой вёскі краіны. Вялікае адчуванне прыроды Беларусі, сваёй малой радзімы, псіхалогіі чалавека дапамаглі Мележу стварыць рэальную, маштабную карціну жыцця беларусаў.
«Палеская хроніка» - народная кніга-эпапея, у якой падаюцца праблемы і развіццё краіны і людзей у дынаміцы, ад першай да апошняй старонцы кнігі не пакідае пачуццё любові і суперажывання за сваю Радзіму самім аўтарам.
З боку сённяшніх пазіцый твор таксама не губляе свайго гучання. Коснасць мыслення, няўменне і нежаданне хутка прымаць рашэнні, нават нейкая зашоранасць і сёння з'яўляюцца адмоўнымі рысамі беларускага менталітэту. Узнятыя паўвека назад пытанні Мележам пакуль што застаюцца адкрытымі: самае цяжкае, амаль што немагчымае, заставіць беларуса пабудаваць грэблю праз балота, у якім ён знаходзіцца, пабудзіць яго да калектыўнай працы - вось адна з асноўных ідэй твора, якая і з'яўляецца складанай духоўнага свету беларусай. Прынцып «мая хата з краю», «а навошта мне гэта трэба», «а што мне з гэтага будзе», «а так ва ўсіх» - вельмі паказальны ў сённяшнім рэальным жыцці. Адмоўныя бакі звычайна пераплятаюцца са станоўчымі якасцямі, што і аб'ядноўваецца ў паняцце «духоўнай ментальнасці». Уласцівы беларусам, безумоўна, і міласэрнасць, і талерантнасць, і нейкая маркотная добразычлівасць. Адной са станоўчых рыс можна адзначыць працавітасць, але, на жаль, гэта працавітасць нейкая безыніцыятыўная, памяркоўная, некрэатыўная, менавіта больш падыдзе вызначэнне цягавітасць. У цэлым на прыкладах беларускай літаратуры і ў прыватнасці ў творах Мележа можна казаць пра высокі ўзровень не актыўнасці, а адкрытасці да новага, прыняцце, прымярэнне яго на сябе, асцярожна і няспешна: беларусы цікавяцца ўсім новым, не застаюцца абыякавымі да агульначалавечых каштоўнасцей, здольны паспачуваць чужому болю.
Вясковая тэматыка хронікі прыемна і сваім хараством, і свежасцю ідэй. Калі ў часы, апісаныя ў «Палескай хроніцы» Мележам, галоўнае стаўленне рабілася на горад, асноўныя мары і спадзяванні звязваліся з ім, то ў сучаснай рэчаіснасці акцэнты мяняюцца на адваротныя: людзі цягнуцца ў вёску, бліжэй да прыроды, імкнуцца жыці ў загарадных дамах - адчуваецца агульная тэндэнцыя цягі да вытокаў, зварота да малой радзімы. Так, у раманах Мележа адчуваецца замілаванне роднымі, хай і суровымі прасторамі, бязрадаснай прыродай-маці палескага краю. Дзякуючы любові, адданасці роднаму краю і сваёй радзіме беларусы павінны адчуваць сябе гаспадарамі ўсёй краіны, робячы яе квітнеючым садам, а не толькі ганарыцца метрамі кватэрнай плошчы ў горадзе як галоўнай каштоўнасцю быцця і асабістым жыццёвым дасягненнем.
Такім чынам, творы Мележа малююць беларускі народ у большасці шчырым, непасрэдным у сваёй постаці, часта супярэчлівым і не зусім паслядоўным, што вызначаецца і гістарычнымі ўмовамі ў тым ліку. Вобразы і прынцыпы, з якімі нас знаёміць «Палеская хроніка», вядома, найбольш актуальны ў межах свайго часу. Іван Паўлавіч Мележ як сапраўдны мастак-рэаліст тварыў ва ўмовах свайго часу, з'яўляючыся адначасова і яго адданым сынам, патрыётам і грамадзянінім сваёй Радзімы, але вялікія творцы па той прычыне і вялікія, што не задавольваюцца роляю простых ілюстратараў, а прыўносяць сваё бачанне, сваю праўду ў, здавалася б, паўсядзённую, нічым не адметную рэальнасць.
Заканчвацца «Палеская хроніка» мусіла словамі, укладзенымі ў вусны яго, Васіля: «І ўсё-такі мы будзем жыць. Нас - не знішчыць. Бо мы - народ!» Цяпер, мне здаецца, іх можна успрымаць як запавет Івана Мележа. І як наказ нам, наступнікам, ніколі не забываць: шмат на свеце вабных краёў, ды Беларусь - адна! І ўсе мы павінны берагчы яе!.
Бібліяграфічны спіс
1. Адамовіч, А.М. Горизонты белорусской прозы. / А.М. Адамовіч. - Масква: Сов. писатель, 1974. - 318 с.
2. Бугаёў, Дз. Я. Вернасць прызванню. / Дз. Я. Бугаёў. - Мінск: Маст. літаратура, 1977. - 237 с.
3. Бугаёў, Дз. Я. Спавядальнае слова. / Дз. Я. Бугаёў. - Мінск: Маст. літаратура, 2001. - 324 с.
4. Воюш, І. Дз. Духоўны свет палескай жанчыны вачамі Івана Мележа. / І. Дз. Воюш. - Мінск: часоп. Роднае слова, 2001. - №2.
5. Гніламёдаў, Ул. В. Беларускія пісьменнікі. / Ул. В. Гніламёдаў. Мінск: Маст. літаратура, 1994. - 653 с.
6. Гніламёдаў, Ул. В. Мележ: Нарыс жыцця і творчасці. / Ул. В. Гніламёдаў. Мінск: Нар. асвета, 1984. - 128 с.
7. Кавалюк, А.С. Святло душы мележаўскай канаплянгачкі і вобраз Хадоські ў «Палескай хроніцы» Ів. мележа. / А.С. Кавалюк. Мінск: часоп. Роднае слова, 1999. - №11.
8. Казенка, І. Д. Натхненне і майстэрства. / І. Д. Казенка. Мінск: Маст. літаратура, 1963. - 247 с.
9. Мележ, І. П. Людзі на балоце. / І. П. Мележ. Мінск: Юнацтва, 1987. - 388 с.
10. Мележ, І. П. Подых навльніцы. / І. П. Мележ. Мінск: Маст. літаратура, 1995 - 509 с.
11. Мележ, І. П. Завеі, снежань… / И.П. Мележ. Мінск: Юнацтва, 2001. - 270 с.
12. Мележ, І. П. Жыццёвыя клопаты. / І. П. Мележ. Мінск: Юнацтва, 1975. - 499 с.
13. Пяткевіч, А.М. Партрэт у літаратурным творы: Партрэтная характарыстыка герояў рамана івана Мележа «Людзі на балоце». / А.М. Пяткевіч. Мінск: час. Роднае слова, 1988. - №10.
14. Сматрыцкая Т.М. Быў ты ў мяне адзін.! Асаблівасці мовы герояў «Палескай хронікі» Івана Мележа / Т.М. Сматрыцкая. Мінск: час. Роднае слова, 2007. - №12.
15. Струкаў, В.В. Асаблівасці мовым герояў «Палескай хронікі» Івана Мележа. / В.В. Струкаў. Мінск: часоп. Роднае слова, 2007. - №12.
16. Струкаў, В.В. «Палеская Хроніка» Івана Мележа. Прозвішчы з падтэкстам. / В.В. Струкаў. Мінск: часоп. Роднае слова, 2007. - №13.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.
курсовая работа [57,0 K], добавлен 20.01.2014Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.
курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.
курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013Творческий путь белорусского писателя И. Мележа. Социально-психологическое исследование жизни белорусских крестьян в эпоху перехода к коллективному хозяйству в трилогии "Полесская хроника". Особенности изображения человеческих характеров в романе.
реферат [32,5 K], добавлен 06.06.2015Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").
реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.
реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011Життєві віхи життя Івана Франка. Документи до історії докторату Івана Франка. Життєпис письменника. Біографія Івана Франко. Пробудження національної гідності та поступ до омріяної незалежності. Відповідальність перед майбутніми поколіннями.
реферат [358,9 K], добавлен 21.10.2006Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.
курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016Вплив видатного українського письменника Івана Франка на розвиток літературно-мовного процесу. Теоретичні та методологічні засади дослідження метафори й метонімії. Метафора та метонімія як засоби змалювання Івана Вишенського в однойменній поемі І. Франка.
курсовая работа [65,0 K], добавлен 24.07.2011Навчання Івана Франка у дрогобицькій "нормальній школі" та на філософському факультету Львівського університету. Перший арешт І. Франка та інших членів редакції журналу "Друг". Робота в прогресивної на той час польській газеті "Кур'єр Львовський".
презентация [1,6 M], добавлен 11.12.2013Прийняття постригу на горі Афон. Внесок Івана Вишенського в розвиток педагогічної думки. Православне, національне і релігійне притиснення українського народу в умовах Речі Посполитої. Філософська позиція І. Вишенського. Творча манера письменника.
реферат [23,7 K], добавлен 21.10.2012Короткий нарис життя та творчості відомого українського письменника та публіциста Івана Франка, його літературна та громадська діяльність. Роль Франка в формуванні національної культурної свідомості народу. Філософські та естетичні погляди письменника.
курсовая работа [95,8 K], добавлен 18.10.2009Дитячі та юнацькі роки Івана Тобілевича. Вплив сім'ї на характер і світовідчуття. Участь в аматорському драматичному гуртку. Вступ в театральну трупу Михайла Старицького. Заслання до Новочеркаська. Видання творів Карпенка-Карого. Зустріч з Л. Толстим.
реферат [15,9 K], добавлен 15.11.2009Висвітлення орієнтирів українського літературознавства стосовно спадщини Івана Багряного. Розкодування символічних авторських акцентів щодо тоталітарного суспільства і людини. Обґрунтування доцільності застосування проблеми автора до роману "Тигролови".
статья [22,0 K], добавлен 14.08.2017Функції, властивості та завдання публіцистики. Розвиток української публіцистики. Публіцистична спадщина Івана Франка, значення публіцистики в його житті. Ідейно-політичні засади публіцистичної творчості. Використання метафор у публіцистичних текстах.
курсовая работа [134,9 K], добавлен 13.01.2014Перші роки навчання майбутнього драматургу. Робота Івана Карповича Тобілевича у повітових канцеляріях. Утворення аматорського гуртка у Єлисаветграді. Революційна діяльність Карпенка-Карого, роки заслання. Сценічність, щирість та безпосередність п'єс.
реферат [18,8 K], добавлен 22.11.2010Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011Дослідження творчості Івана Дзюби, видатного українського публіциста та громадського діяча, аналіз сфери його публіцистичної діяльності. Праця "Інтернаціоналізм чи русифікація?" як ідейна опора для борців за духовну і політичну незалежність України.
курсовая работа [46,5 K], добавлен 30.10.2010