Паєзія Максіма Багдановіча
Вывучэнне і даследаванне асаблівасцяў любоўнай лірыкі М. Багдановіча, яго міфалагічныя, урбаністычныя і патрыятычныя матывы, адметныя рысы. Грамадскае і гісторыка-літаратурнае значэнне твораў паэта, станоўчы ўплыў яго лірыкі на беларускую літаратуру.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 28.08.2014 |
Размер файла | 51,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Паєзія Максіма Багдановіча
Уводзіны
Усяго 25 свечак адпалала на зямным бяседным стале Максіма Багдановіча. Калі ў маі 1917 года пагасла апошняя, тоненькая і пахілая, побач не было ні сваякоў, ні сяброў, і выпадковыя людзі, якія паклалі ў камяністую крымскую зямлю высушанае туберкулёзам маладое цела, не здагадваліся нават, што хавалі аднаго з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў, аднаго з самых любімых сыноў нацыі.
За 25 гадоў жыцця большасць з людзей паспяваюць толькі закончыць адукацыю ды яшчэ ажаніцца або сустрэць сваю нарачоную. А Максім Багдановіч за гэтыя кароткія імгненні вечнасці паспеў стаць адным з самых дасведчаных людзей свайго часу, класікам роднай літаратуры. Народжаны ў Менску, асірацелы ў Гродне, вывезены пяцігадовым з Беларусі, ён на доўгія гады быў адарваны ад роднай зямлі, ад матчынай мовы і бабуліных казак, ад шуму наднёманскіх бароў і вясёлага булькатання крынічак. Вучыўся ён у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўі, каханне сваё напаткаў над матухнай-Волгай, а ўсе сілы і магутны талент аддаў да астатку, да апошняй кроплі “краіне-браначцы” - Беларусі. Маці перадала яму не толькі невылечную хваробу, а і нязломную адданасць нацыянальнаму духу.
Будучы да танчэйшага нерва беларусам, Максім Багдановіч заўсёды адчуваў сябе часткаю чалавецтва, часцінкаю сусвету. І усё ж самым гарачым, самым трапяткім самым святым пачуццём Максіма была любоў да Радзімы, да маці - Беларусі. Яна зрабіла яго паэтам, яна дала сэнс ягонаму самаахвярнаму жыццю, яна пакінула яго ў памяці нашчадкаў.
У літаратуру Багдановіч прыйшоў некалькімі гадамі пазней Купалы і Коласа і прыйшоў вельмі маладым. Гэта не магло не адбіцца на характары ранняй паэзіі Багдановіча, якая па агульнаму настрою, па трактоўцы тагачаснай рэчаіснасці і паэтычнаму мысленню аказалася вельмі блізкай да асобных вершаў Купалы і Коласа. Як зазначае М.М.Барсток: “ Складаная і ў многім супярэчлівая творчасць М. Багдановіча развівалася ў рэчышчы перадавой дэмакратычнай беларускай літаратуры пачатку XX ст., а аўтар яе быў паплечнікам Купалы і Коласа ў іх барацьбе за вызваленне працоўных, за стварэнне высокаідэйнага, сапраўды народнага мастацтва” [1, с.14].
У вершы Багдановіча “Мае песні” (1908) улаўліваецца, напрыклад у паэтычнай інтанацыі, коласаўская задуменнасць, матывы загубленай маладосці, а ў тым, як паэт згадвае “родную старану”, “яе беднасць і нуду”, як ён “грознай песняй разліваецца, грыміць, долю горкую, мужыцкую кляне”, выразна адчуваецца адна з рыс тагачаснага стылю адлюстравання народнай долі-нядолі ў творчасці перадавых дарэвалюцыйных пісьменнікаў Беларусі ўвогуле. паэзія лірыка міфалагічны матыў
Паэзія Купалы і Коласа, на якую так выразна з першых сваіх крокаў арыентаваўся малады Багдановіч, вызначалася канкрэтна-рэалістычным паказам горкага і паднявольнага жыцця працоўнай Беларусі. Ідучы іменна ўслед за Купалам і Коласам, за іх “песнямі беззямельнага”, “песнямі нядолі”, Багдановіч пісаў свае, сёння шырока вядомыя вершы “З песняў беларускага мужыка”. Першы з іх - “Гнусь, працую, пакуль не парвецца”, як і вершы “Мужык” Я. Купалы і Я. Коласа, паказваў канкрэтнае, штодзённае жыццё дарэвалюцыйнага працоўнага селяніна:
Адтаптаў сотні вёрст пехатом я,
Будаваў я дарогі, масты;
Ліўся пот мой, як рэзаў на ком'я
Плугам глебы сухія пласты. [2, с.].
Залежнасць шэрагу ранніх вершаў Багдановіча ад Купалы і Коласа - характэрны прыклад таго, якую творчую школу праходзіў малады паэт, пачынаючы свой шлях.
Лірыка Багдановіча далёка не аднапланавая, пярэстая, у ёй не знойдзеш той устойлівасці, «непахіснасці», якую бачым, напрыклад, у паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Багдановіч -- паэт-інтэлігент, дзіця горада, ён шчыльней далучаны да рускай і еўрапейскай паэзіі XIX--пачатку ХХ стагоддзя. Гэта адзначае і Т.Вабішчэвіч: “М. Багдановіч быў прызнаны і запатрабаваны масавым сучаснікам найперш у іпастасі "песняра"-адраджэнца, змагара за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне народа. Паэтавы камерныя, вытанчана-ўзнёслыя "інтэлігенцкія" творы, прысвечаныя тэме кахання, міфалагічнай, пейзажнай ці філасофска-анталагічнай праблематыцы, не маглі прэтэндаваць на шырокую вядомасць і папулярнасць, мала пасавалі да шматлюдных мерапрыемстваў з камедыйнымі спектаклямі і падкрэслена "народна-сялянскай" з ухілам у этнаграфізм атмасферай” [3, с.17].
Як зазначыў С.Майхровіч: “Сіла паэзіі Максіма Багдановіча-у невычэрпным багацці паэтычных ідэй і перажыванняў, навеяных горам і радасцю, тугой і надзеямі простых людзей. Паэту ўсё было даступна. Яго аднолькава глыбока хвалявалі народная нядоля і гістарычны лёс цэлай нацыі. Побач з ідэйна-вобразным асэнсаваннем сацыяльных праблем, звязаных з сучасным і будучым народа, ён з майстэрствам сапраўднага мастака ўмеў пранікаць у псіхалогію далёкіх продкаў і іх міфалагічнае светаадчуванне” [4, с.51].
Лірыка М. Багдановіча багатая і разнастайная па сваіх тэмах і вобразах. Як зазначыла Н.Ватацы: “Паэт вялікага таленту, Багдановіч пакінуў нам класічныя ўзоры грамадзянскай, філасофскай, інтымнай і пейзажнай лірыкі, эпічныя творы, напісаныя паводле народных матываў” [5, с.5].
Такім чынам, мэтай работы з'яўляецца вывучэнне і даследаванне асаблівасцей лірыкі М.Багдановіча. Указаная мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
1. акрэсліць тэматыку лірыкі М.Багдановіча;
2. вызначыць асноўныя матывы лірыкі М.Багдановіча:
а) міфалагічныя матывы;
б) паказ селяніна, мужыка-беларуса;
в) зварот да гісторыі;
г) патрыятычныя матывы;
г) любоў да роднай прыроды;
д) паказ кахання, любоўныя матывы;
е) філасофскія пытанні;
ж) паэт і паэзія;
з) урбаністычныя матывы;
3. акрэсліць адметнае значэнне лірыкі М.Багдановіча ў беларускай літаратуры.
1. Паэзія Максіма Багдановіча
Як зазначыў А.Лойка: “як самабытны пясняр народа Багдановіч складваўся ўжо і ў той частцы ранніх вершаў, якія ён напаўняў міфалагічнымі вобразамі беларускага фальклору” [6, с.36].
Прагу Багдановіча пісаць аб Беларусі, Багдановіча, які воляй лёсу рос адарваным ад яе, - гэту прагу на раннім этапе творчасці шмат у чым паталяла міфалагічная традыцыя. Раннія пейзажныя вершы паэта яна рабіла каларытна беларускімі, рамантычныя мары юнака аб Радзіме абстаўляла дэкарацыямі няхай і вузка этнаграфічнымі, перажыткавымі, затое выключна арыгінальнымі, сапраўды беларускімі і паходжаннем і сваёй непаўторнасцю. Можа, якраз з часу напісання гэтых вершаў і зарадзіліся ў паэта думкі, якімі, прыехаўшы потым у Беларусь, ён дзяліўся з супрацоўнікамі “Нашай нівы”.
Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў.
Але “зачарованае царства” ў Багдановіча - гэта не толькі паэтычны свет міфалагічных істот, гэта ўвогуле царства светлай прыроды, радасці адчуваныя, што ты жывеш, царства светлага суму, не менш прыгожага ў Багдановіча, чым радасць. Бо Багдановіч зусім жа невыпадкова ў нізку “У зачарованым царстве” ўключыў і такія вершы, як “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог”, “Добрай ночы, зара-зараніца!”, “Зімой” (“Здароў, марозны, звонкі вечар!”), “Перад паводкай”, “Па-над белым пухам вішняў”, “Раманс” (“Зорка Венера ўзышла над зямлёю”) і інш.
“Зачарованае царства” роднага краю радуе і смуціць паэта. Але ў нізцы аднайменнай назвы яно больш радуе яго. Паэта захапляе гармонія красы, разлітая ў прыродзе, і ён, як бы палемізуючы і з уласнымі песнямі жальбы, заклікае:
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момант спачынем душой![2, с.].
Так, у “зачарованым царстве” роднага краю душа паэта спачывала, і то быў спачын спакойнай упэўненасці, светлых надзей:
Праясняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Ўсё чакаеш, што прырода
Ўстрапянецца ада сна.
I пад птушы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутным лёд. [2, с.].
Як увасабленне ўсяго роднага краю ўзнікае тут вобраз бацькі Нёмана, пакуль што скаванага цёмнымі сіламі. Але ж “пагода праясняецца”, падспудна набіраюць сілы тыя, на кім путы здзеку і няволі. У твар іх у “зачарованым царстве” паэта вы не бачыце. Вы адчуваеце ў ім хіба толькі паэтавы адносіны да іх, ды зрэдку зазіраеце яшчэ ў задуменна-радасны твар паэта. Душою хварэе ён за тых, на кім ланцугі нядолі, таму і звяртаецца да Нёмана:
Дык разлійся жа раздольна
У чыстым полі і гаю
I красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю! [2, с.].
Нізка “У зачарованым царстве” - своеасаблівы пачатак асэнсавання паэтам у зборніку “Вянок” тэмы радзімы. Яе далейшае развіццё - у цыклах “Згукі бацькаўшчыны”, “Старая Беларусь”. Як падкрэслівалі І.Навуменка і Т.Мароз: “Паэт мала ведаў рэальную бацькаўшчыну. Таму нараджалася бацькаўшчына сноў, летуценняў, легенд. Пры ўсім гэтым паэт «зачарованага царства» быў надзвычай вострым эстэтам. Тонкім паэтычным інстынктам адчуваў, дзе прысутнічае прыгожае, умеў адшукаць прытулак, куток, дзе ёсць месца выявы красы”[7, с.16].
Цыкл “Згукі бацькаўшчыны” -гэта згукі родных песень і спроба паэта зазірнуць у твар сваіх суайчыннікаў праз прызму беларускай народнай песні. Словы гэтых песень урываюцца ў пейзажны верш паэта аб вечары (“А дзе ж тая крынічанька, што голуб купаўся?”), у яго лірычны верш “Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю” (“У чыстым полі вецер вее, павявае, - ты пакінь мяне, нуда мая нямая!”). Вобразы ж герояў народных песень паэт раскрывае ў вершах “Уся ў слязах, дзяўчына”, “Ян і маці”. Нялёгкая доля ў гэтых герояў. На вачах стомленай, змарнелай, слёз праліўшай рэчку маці “ў панурай, цеснай хаце” памірае сын (“Ян і маці”). Цяжкая ты, народная доля, паказаная паэтам паводле матываў народнай песні!.. На невясёлы лад настрайваюць гэтыя песні (верш “Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю”). Яны ж наводзяць паэта на задушэўны сум, якім ён так экспрэсіўна выразіць боль сваіх хворых грудзей (верш “Не кувай ты, шэрая зязюля”).
Нізка “Старая Беларусь” - гэта позірк паэта ў мінулае краіны, позірк, прагны зведаць “аб прадзедах сваіх, - аб горы, радасцях і аб прыгодах іх”. Экскурс у гісторыю - гэта зноў жа своеасаблівая падрыхтоўка ў зборніку “Вянок” да так знамянальных у ім слоў “Краю мой родны! Як выкляты богам...”, пад знакам якіх праходзіць у паэзіі Багдановіча і вобраз селяніна, і думы і пачуцці адданага народу інтэлігента - самога паэта.
Вобраз селяніна, якім Багдановіч яго зразумеў і апаэтызаваў, узнікае не так са зборніка “Вянок”, дзе ён паданы намёткава, як у цэлым з паэзіі Багдановіча. Мужык у яго паказе і цяжка пакутуе ад беззямелля, бяспраўя, цемнаты, і ўжо ўсведамляе, хто віноўнік яго пакут, супраць каго яму трэба змагацца. Такім асэнсаваннем вобраза мужыка Багдановіч станавіўся поруч з Купалам і Коласам. Ён бачыў мужыка ў эвалюцыі, у яго духоўным росце, складаным і супярэчлівым. Мужык у паказе Багдановіча, пакутуючы, мог адчайвацца, і тады з грудзей мужыка вырываўся набалелы стогн:
Дык няхай жа, няхай сабе рвецца
Мне жыццё, як сагніўшая ніць. [2, с.].
Але прыходзіла да яго разуменне свайго сацыяльна-палітычнага становішча - і адчаю як не было. Поўны усведамлення сваёй чалавечай годнасці і сілы, ён насміхаецца тады над сваімі прыгнятальнікамі:
Дзякуй, пане, бо пазнаў ад вас і я,-
Не на трох кітах трымаецца зямля.
Згода, згода, бо здаецца неяк мне,
Што стаіць яна на нашай жа спіне. [2, с.].
Селянін у Багдановіча бачыць бездань паміж сабой і панамі, і яго не палохае развязка канфлікту, бо ён упэўнен ў сваёй праваце і сіле (верш “Я хлеба ў багатых прасіў і маліў”).
Паказваючы цяжкае, паднявольнае жыццё беларускага дарэвалюцыйнага селяніна, Багдановіч у лепшых сваіх вершах узнімаўся да шырокіх мастацкіх абагульненняў:
Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,
А людзі нішчацца у голадзе, у зморы
Ад беднаты, ад цемнаты,
Бо скрозь - мяжы, бо скрозь - платы, -
пісаў паэт у вершы “Мяжы”. [2, с.].Прасякнуты глыбокай філасофскай думкай, гэты верш выкрываў самую істоту заганнасці тагачаснага ладу, самыя глыбінныя вытокі беднасці і галечы працоўных вёскі і горада. Але ў вершы “Мяжы” ўжо раскрываўся не селянін, а вобраз паэта - перадавога інтэлігента, які асэнсоўваў жыццё свайго сучасніка-працаўніка.
Спыняючыся перад селянінам, жадаючы яму лепшай долі, гэты інтэлігент будзе не раз успамінаць разам з ім пра сваіх агульных продкаў, якіх калісьці “душылі абшары лясоў, не давалі ім жыці праўдзівым жыццём” і якія “пушчы звадзілі агнём”;
I пылалі па нашаму краю лясы,
Покуль сонца здалела ўсё ў ім асвяціць;
I святлей і прасторней тады стала жыць,
А на попеле буйна ўзраслі каласы. [2, с.].
Рупная, напорыстая праца дзядоў, ці ж яна не прыклад для нас?! - рабіў вывады паэт. - Дык давайце
Не хіліцца з бяды, не пужацца агня,
Бо мы толькі тады дачакаема дня,
Калі нас не здалее змаганне злякаць. [2, с.].
Думаючы пра селяніна, зірнуць на яго, на тых, “каго жыццё заціснула глыбока”, зірнуць у іх “душы - студні са слязамі” паэт заклікаў кожнага, хто “з велізарных плеч народных” пазіраў у абстрактныя далечы ліберальных разваг аб шчасці народа, не бачачы, што ў яго робіцца пад нагамі (верш “Вы, панове, пазіраеце далёка”). Зоры велічнай праўды - у народнай душы, у яе спадзяваннях і жаданнях, сцвярджаў паэт. А само шчасце трэба шукаць не ў нейкіх пазаземных прасторах, а на зямлі, сярод людзей, бо не на вяршынях горных хрыбтоў, а ў далінах, там, дзе людзі, сонца “хоць і далей, але грэе цяплей!” (верш “Мне снілася”).
У канкрэтным адлюстраванні нядолі селяніна-працаўніка Багдановіч, зразумела, не зрабіў столькі, колькі Купала і Колас. Як і яны, ён, аднак, узняўся да паказу духоўнага росту селяніна свайго часу, і, трэба сказаць, ніхто сярод сучаснікаў паэта так, як ён, спецыяльна не паглыбляўся ў роздум над мінулым, сучасным і будучым селяніна, над крыніцамі маральнай чысціні і прыгажосці, якія не пераставалі прабівацца ў вёсцы і ў жудасных умовах дарэвалюцыйнага мінулага.
Як і ў Купалы, слова “мужык” у Багдановіча было сінонімам слова “беларус”, у вобразе мужыка раскрываўся вобраз народа, абуджанага рэвалюцыяй 1905 года, захлынутага рэакцыяй, што наступіла пасля яе. Мужык гэты быў бедны, цёмны, бяспраўны. Але ў ім ужо будзілася годнасць чалавека, пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, ён пачаў адчуваць сябе часцінкай народа. За спіной гэтага селяніна як часцінкі народа, паказвае паэт, і стаіць гісторыя. Яна і ўзвялічвае самога селяніна, і ўсяляе ў сэрца паэта ўпэўненасць, што ў чалавека з такім багатым мінулым не можа не быць багатага будучага. За спіной беларуса-мужыка, як бы гаворыць сваімі вершамі Багдановіч, не хто-небудзь, а славуты першадрукар доктар лекарскіх навук Ф. Скарына (верш “Безнадзейнасць”), вялікая культура кнігапісання (вершы “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга”), вялікае мастацтва народнага ўмельства (“Слуцкія ткачыхі”). Гэтай культуры мінулага, як бы прадаўжае свае думкі паэт, спадарожнічала, вядома, і наіўнасць сярэдневяковага чалавека-працаўніка, які верыў чараўнікам і замовам, але зноў жа паглядзіце, колькі паэзіі спарадзіла гэта наіўнасць, як бы заўважае паэт вершамі “Ціхі вечар; знікнула спякота”, “Па ляду, у глухім бары” і інш.
Сучаснае жыццё народа, яго гісторыя вылучалі перад паэтам як адну з асноўных рыс нацыянальнага характару беларуса працавітасць (вершы “Гнусь, працую, пакуль не парвецца”, “Нашых дзедаў душылі абшары лясоў”, “Летапісец”, “Перапісчык”).
Гісторыя, легенды, паданні гаварылі паэту аб адвазе, гераізме, мужнасці яго народа (“Нашых дзедаў душылі абшары лясоў”, “Песня пра князя Ізяслава Полацкага”, “Максім і Магдалена” і інш.).
Гісторыя, фальклор адкрывалі перад паэтам таленавітасць народа, багацце яго творчай фантазіі (“Слуцкія ткачыхі”, “Вадзянік”, “Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык” і інш.).
На што б ні зірнуў паэт, усё, здавалася яму, адчувае гэтую народную нядолю. Далёкія зоры, і тыя, аказвалася, дрыжаць над чалавекам толькі таму, што “маркотна і пільна на край наш нядольны глядзяць...” (верш “Упалі з грудзей пана бога”). Толькі паэту, які сапраўды глыбока і несканчона любіў свой край, магло здацца такое!.. 3 крыніц найвялікшага патрыятызму выцякаў гэты жаль за нядолю народа. Але не толькі жаль!
Народ, Беларускі Народ!
Ты - цёмны, сляпы, быццам крот,-
словамі папроку, з болем у сэрцы іншы раз адзываўся паэт, прагнучы народу лепшай долі. I святыя нянавісць і гнеў таксама раз-пораз прарываліся з яго поўнага любові сэрца. Найпаўней яны выявіліся ў вершах “Мяжы” і “Пагоня”. Першы з іх поўны найглыбейшай нянавісці паэта да сацыяльных асноў, што спараджалі гора роднага краю, -- да “меж, ірвоў, тыноў”, за якімі хаваўся чалавек, “як ліс у норы, і жыў пужліва сам - адзін, дрыжачы, як лісцё асін, зласлівы, бессардэчны, хцівы”. У другім - пафаснае асуджэнне паэтам здрадніцтва, рэнегацтва тых, што забылі родны край, “адракліся, прадалі і аддалі ў палон”. Паэт, сэрца якога “начамі аб радзімай старонцы баліць”, непрымірымы ў сваёй нянавісці да здраднікаў.
У вершы “Мы доўга плылі ў бурным моры…” М.Багдановіч актуалізуе ўласначалавечае, метафізічнае адсоўвае ў цень. Як зазначае Е.Лявонава: “тут гіне не нешта абстрактнае, не Еўропа, не Сусвет-тут гіне чалавек, “тонуць людзі з карабля”, і “я” лірычнага героя не адасоблена ад іх злога лёсу. Катастрофа ў вершы беларускага паэта адбываецца ва ўсёй трагічнай незваротнасці” [8, с.11]:
Мы доўга плылі ў бурным моры,
І ўраз-жаданая зямля!
Вы пэўны пуць казалі, зоры,
Зарука ў тым-трэск карабля,
Што сеў на скалы ў змрочным моры.
Прывет, жаданая зямля!
І бестрывожна бачаць зоры,
Як тонуць людзі з карабля. [2, с.131].
Вершы “Краю мой родны! Як выкляты богам...”, “Пагоня” - вяршыні грамадзянскай лірыкі Багдановіча. Суровую да бязмежнага карціну жыцця даваў паэт у першым з іх. Яна ледзь не палохала самога паэта: “Брацця! Ці зможам грамадскае гора?” Ды гэта быў не спалох, не адчай, не адступленне. Роздум перад атакай, узважванне сваіх сіл, сваёй рашучасці і любові да роднага краю - вось што было ў гэтым пытанні. I быў яшчэ заклік збірацца з сіламі, бо вельмі ж аграмаднае грамадскае гора “сціснула... дыханне ў народзе”.
У вершы 1910 года “Мая душа” Багдановіч пісаў:
Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор,
Вартуе вольных птушак крыкі, -
Мая душа, як ястраб дзікі.
Учуўшы іх, страсе вялікі
Свой сон, шыбне ды вышай гор,
Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор! [2, с.].
У гэтым вершы была не больш як рамантычная прага узлёту юнака наогул, пошукаў прастору наогул. Грамадзянская страсць паэта акрэслівала гэтыя пошукі канкрэтна, дэталёва.
З вялікага мудрага болю за чалавека, за лёс Беларусі вырастала патрыятычная паэзія Багдановіча. Як малітва, як прысяга, як клятва, прагучалі ў ёй і гэтыя радкі:
Маці родная, Маці-Краіна!..
Не усцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!.. [2, с.].
I гэта было выяўленнем самага глыбокага дэмакратызму паэта, яго беспаваротнай рашучасці служыць народу, шукаць для яго “красу, і светласць, і прастор”.
Родная зямля, родны край - паняцці ў Багдановіча тоесныя. Напару з імі ў паэзіі Багдановіча часцей за ўсё хадзілі вобразы крыніцы, жывой вады, васілька. Сімвалам, які красамоўна ўвасобіў неўміручасць народа, стаў у Багдановіча таксама колас - збожжа, якое ўскаласіла, праляжаўшы некалькі тысячагоддзяў у сутоннях фараонскай піраміды. Санет, які апаэтызаваў гэта, заканчваецца шматзначным абагульненнем:
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца. [2, с.].
З замілаваннем і любоўю падае М. Багдановіч беларускія пейзажы, адзначаючы новыя і новыя штрыхі ў абліччы роднага краю. Лірычны герой паэта тонка разумее і любіць прыроду, адчувае сябе часцінкай вялікага свету, умее слухаць і бачыць усё навакольнае: «як дрыжаць ад ветру зоркі», «як расце ў цішы трава».
Паэтызуючы родную зямлю, Багдановіч увогуле робіць вобраз яе найгалоўнейшым асяродкам усяго на свеце. Родная зямля ўлівае ўсё новыя сілы ў грудзі чалавеку, падобна да таго, як міфалагічнаму Антэю ўдыхала “моц у грудзі... мацер Гея” (верш “Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя”). Родная зямля - надзея паэта, бо толькі ў ёй адной ёсць крыніцы жывой вады і толькі яны могуць паталіць боль хворых грудзей паэта (верш “Даўно ўжо целам я хварэю”). Ад зямлі адрывацца - адрывацца ад цяпла чалавечых сэрцаў, ад сваіх жа ідэалаў. Таму нават і ў сне дапусціць гэтага паэт не можа (верш “Мне снілася”).
Шырока, шчыра ўмеў радавацца паэт прыгажосці прыроды - красою веснавога цвіцення (“Па-над белым пухам вішняў”), непаўторнасцю летняга вечара (“Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог”), вячэрнім пейзажам зімовай дарогі (“Зімой”). Многія зімовыя і летнія пейзажы паэта поўныя бадзёрасці, жыццесцвярджальнай сілы. У іх мы знаходзім вітанне жыцця, імклівасць руху, поўную гармонію паміж чалавекам і прыродай. «Здароў, марозны, звонкі вечар!», «Прывет табе, жыццё на волі!», «Добрай ночы, зара-зараніца!» -- радасна ўсклікае паэт, закаханы ў хараство зямлі з яе колерамі, пахамі, усходамі і змярканнямі, стужай і гарачынёй. Як азначае Т.Мацюхіна: “у вершы “Зімой” М.Багдановіч стварае цэлую гаму адчуванняў пры сузіранні змен у зімовым пейзажы-ад ціхай, мякка-пяшчотнай замілаванасці белымі бярозамі да разняволенай гарэзлівасці ў апісанні “раздолля сінеючых снягоў” [9, с.32-33]. Светлы настрой і надзею абуджаюць у ім самы выгляд скрыпучага, мяккага снегу, белых стройных бяроз, дрыжачых, пахаладзеўшых ад марозу зорак у сінім небе:
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець. [2, с.].
Шырыня і прастор палёў абуджаюць сілы ў чалавека, узмацняюць веру ў будучыню. Замысел, настрой верша выражаны адпаведнай славесна-вобразнай сістэмай:
Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небе блішчаць,
I маркотныя месяца рожкі
Праз марозную мглу зіхацяць [2, с.].
Брызгі золата, срэбны туман, халодная сталь снегу -- гэтыя метафарычныя выразы добра перадаюць адчуванне здаровай марознай зімы і нібы адсвечваюць рознымі колерамі і адценнямі.
Лёгкія сані, якія ўносяць седака ў сінюю даль, завяршаюць кампазіцыю гэтага невялічкага, дасканала апрацаванага верша, пабудаванага на аснове зрокавага ўспрыймання і тонкага адчування зімовага пейзажу. У прыродзе захавана вялікая краса і сіла, якая дабратворна ўздзейнічае на чалавека, духоўна ўзбагачае яго.
Шэраг пейзажных вершаў, у тым ліку і ранніх, з міфалагічнымі вобразамі лесуна, вадзяніка (“На небе месяц ўстаў зялёны”, “Старасць”, “Асенняй ноччу”) - сузіральніцкія па адносінах да прыроды. Але такіх “пазаасабістых” пейзажаў у Багдановіча адносна мала. Раскрыццё ўнутранага свету чалавека ў яго яднанні з прыродай, пазнанне сябе праз яе - вось асноўнае ў пейзажнай лірыцы паэта.
Як бы на подступах да вершаў, у якіх прырода і духоўны свет чалавека зліваюцца ў непарыўным, арганічным адзінстве, стаяць тыя вершы Багдановіча, дзе малюнкі прыроды кантрасціруюцца ці проста супастаўляюцца з перажываннямі паэта. Гарманічную, цэлую саму па сабе красу прыроды апявае, напрыклад, паэт у вершы “Вечар на захадзе ў попеле тушыць”.
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
У небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой... [2, с.].
Захапленне паэта красою вечара абрываецца шматкроп'ем - паэт нібы на момант забыўся аб гаротнай долі чалавека на зямлі і раптам спахапіўся, спахапіўся на паўслове. Канцоўка верша - гэта нібы апраўданне мінутнага безмяцежнага захаплення: на ўлонні зямной прыгажосці кінуць “думкі аб долі гаротнай” заклікае ў канцоўцы верша паэт.
Поўны светлай веры ў мудрасць дыялектыкі, Багдановіч усёй душой радаваўся радасцю вечнай маладосці ў прыродзе, вечнага абнаўлення і квітнення. Вобразы прыроды былі для Багдановіча сімвалам вечнасці чалавека на зямлі, магутнасці народа, неўміручасці роднага краю; вобразы абнаўлення ў прыродзе - сімвалам немінучага адраджэння народа, абнаўлення яго гістарычнага жыцця, прыходу лепшага будучага.
Не толькі вера ў народ надавала сіл паэтаваму аптымізму, іх надавалі яму і ўменне бачыць у жыцці красу, уменне захапляцца ёю. Паэт-жыццялюб, Багдановіч з вялікім майстэрствам апеў красу творчай працы, маладосці, кахання. Як хораша зірнуў ён, напрыклад, на нялёгкую працу сярэдневяковага перапісчыка кніг у вершы “Перапісчык”:
Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл,
Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі
У небе ластаўкі шыбаюць над крыжамі,
Як жар гарашчымі, а тут, каля акна,
Малінаўка пяе, і стукае жаўна. .
I зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць
Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць:
Ўжо хутка будзе ноч, і першая гвязда
Благаславіць канец прыгожага труда. [2, с.].
Паэт захапляўся красою, закладзенай у прыродзе, і самой прагай чалавека ствараць прыгожае ўласнымі рукамі.
Вяршыняй пейзажнай лірыкі паэта і сталі яго вершы, поўныя паэтызацыі велічнага яднання чалавека, узнёслага душой і думкамі, з “чароўным царствам” зразумелай ім прыроды.
Прыгожае, якое створана чалавекам, Багдановіч услаўляе ў вершах “Слуцкія ткачыхі”, “Перапісчык”, “Кніга”. У “Слуцкіх ткачыхах” ён, паэтызуючы любоў нявольніц да родных ніў і хат, замілавана спыняецца перад самой іх працай, перад “шырокімі тканінамі”, што “на лад персідскі ткуць яны”. Сумная гісторыя ткачых паказана ў вершы не без паэтавага захаплення ўмельствам паланянак “ткаць залатыя паясы”.
Верш “Кніга” паэт таксама пачынае з паказу таго, як любоўна бярэ ён кнігу, “пакрытую няжорсткай, бурай кожай”, як адмыкае “срэбныя засцёжкі”. Гэтыя падрабязнасці невыпадковыя. Паэт нанізвае іх спецыяльна, выражаючы сваё захапленне справай рук чалавека. Паэт чытае кнігу, і кірыліца здаецца яму прыгожай, пах воску з ладанам -- прыемным.
Багацце і прыгажосць унутранага свету лірычнага героя раскрываюцца і ў вершах аб каханні, аб інтымных узаемаадносінах паміж людзьмі. Каханне, у паказе М. Багдановіча,-- прыгожае, светлае пачуццё, якое ўзвышае чалавека, робіць яго лепшым, высакароднейшым. Побач з такімі вартасцямі, як патрыятызм і гуманізм, працавітасць і шырыня духоўных інтарэсаў, інтымнае, асабістае, з'яўляецца неад'емнай уласцівасцю эстэтычна развітай чалавечай асобы.
Як песня маладой бадзёрасці, акрыленай веры ў сілы чалавека, у маладосць прываблівае і сёння верш “Маладыя гады”. Паэт услаўляе маладосць, як лепшую пару жыцця, пару кахання:
Маладыя гады,
Маладыя жадання!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасце кахання.
...Будзь жа, век малады,
Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі! [2, с.].
Незабыўнымі песнямі кахання засталіся нам у спадчыну вершы паэта “Зорка Венера ўзышла над зямлёю”, “Набягае яно”, трыялет “Мне доўгае расстанне з вамі”. Вершы аб працы, маладосці, каханні, прыродзе - яркае выражэнне асноўнага ў светаўспрыманні Багдановіча - жыццярадаснасці, актыўных адносін да свету.
Прырода ў Багдановіча ахвяруе чалавеку захапленне не толькі красою пейзажаў, музыкай вясновага квітнення, - яна дае яму адчуць і прыгажосць кахання:
Набягае яно
Вечарамі, начамі,
Адчыняе акно
I шамрэе кустамі. [2, с.].
Красе кахання часцей за ўсё спадарожнічае ў Багдановіча хараство прыроды:
Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
Цёмны сад - вінаград,
Цвет бяленькі, вішнёвы, -
I агністы пагляд,
I гарачыя словы. [2, с.].
Светлым, заўсёды маладым каханнем паэт захапляецца і ад усяе душы ўслаўляе яго:
Будзь жа, век малады,
Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі! [2, с.].
Няцяжка, аднак, заўважыць, што ў вершах “Набягае яно”, “Маладыя гады” і некаторых іншых каханне - гэта не так пачуццё “яго” ці “яе”, як светлае пачуццё кахання ўвогуле. Паэт відавочна пазбягае ў гэтых вершах выяўлення пачуцця ад першай асобы. Услаўленне кахання складваецца тут як гімн пачуццю наогул.
Любоўная лірыка Багдановіча разам з тым з явілася і аповесцю аб маладосці і каханні чалавека зусім акрэсленай біяграфіі - аб маладосці самога паэта, падточанай невылечнай хваробай, аб каханні, якое, зараджаючыся ў яго хворых грудзях, баіцца прызнання, ведае, што шчасце - не яго лёс. У гэтай лірыцы, зразумела, менш услаўлення кахання, у ёй больш слоў аб пакутах ад яго.
Каханне запаўняе ўсю істоту паэта: першае, узнёслае, яно проста пераўтварае яго, узвялічвае, і ён, вяртаючыся ад “яе”, сам сабе здаецца “радасным, харошым”. Яму «вясёла. Блішчаць вочы, і кроў ад шчасця аж кіпіць”,
Любоў пераўтварае не толькі чалавека, яна пераўтварае ў яго вачах усё навакольнае: яго чаруе ўжо і слата, што “ціхутка хлюпае... пад рызінавай калошай”, і змрок вясновай ночы, што “на вузкіх вуліцах ляжыць” (верш “Першая любоў”).
Каханне прыносіць Багдановічу і радасць і сум. Але сум ад яго светлы, - гэта журба закаханага хлопца, якому вельмі, вельмі не хочацца расставацца з абранніцай свайго сэрца (верш “Ужо пара мне дадому збірацца”); гэта пакуты закаханага, якому “доўгае расстанне” “чарней ад... чорных кос” яго каханай (трыялет “Мне доўгае расстанне з Вамі”). Ды заўважце - гэта вельмі цікава! - што калі працяжная напеўнасць першага верша сапраўды “сумуе”, то радкі грацыёзнага трыялета, хоць і гавораць аб чорным суме расстання, - лёгкія, пругкія, свавольныя, проста прытаілі ў сабе... усмешку закаханага, радасць “пабляднелага ад горкіх слёз” паэта, якому выпала шчасце “трыялет пачаць славамі”:
Мне доўгае расстанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос. [2, с.].
“Біяграфія” кахання ў Багдановіча пачынаецца з успамінаў аб першым спатканні. З лірычнай усмешкай піша пра яго паэт у вершы “Успамін”;
“Дзень гэты, - так пісаў Катул, -
Я белым каменем адзначу”.
Дасюль я рад, калі пабачу
Алею, дзе пад ліпаў гул
Мне парасонкам на пяску
Штось ручкі мілыя пісалі,
Што - не скажу. Вы адгадалі,
I словы ўжо на языку. [2, с.].
З самага пачатку, аднак, каханне для паэта - “пякельны агонь”: яго высакароднае сэрца, б'ючыся ў хворых грудзях, прагне “уцішыць мучэнні і тую забыць”, што любіць паэт (раманс “Не знайсці мне спакою ні цёмнаю ноччу, ні днём”).
Першыя ж радкі любоўнай “біяграфіі” паэта азмрочыла хвароба, і гэта раскрыта ў вершы 1909 года:
Я, бальны, бесскрыдлаты паэт,
Помню, раз пазабыў сваё гора, -
Гэта чуда зрабіў Ваш прывет.
Я - бальны, бесскрыдлаты паэт!
Мо жыцця майго верш ужо спет, -
Дык няхай Вам хоць песня гавора,
Як бальны, бесскрыдлаты паэт
На гадзіну забыў сваё гора. [2, с.].
Драматызм - увогуле адна са скразных асноў паэзіі Багдановіча. Будучы народжаным для цеплыні, як мала знаў яе ў жыцці паэт. Адсюль драматызм яго паэзіі, вялізны сум, які напоўніў, у прыватнасці, вершы, прысвечаныя Ані. Сум гэты быў глыбокачалавечы, а ў цыкле “Каханне і смерць” паглыблена-філасафічны. Драматызм паэзіі Багдановіча абумоўлівалі час, у які жыў паэт, сам стан яго здароўя. Але не толькі яны. Асновай цэлага шэрагу вершаў паэта стала краса яго філасофскага роздуму над дыялектыкай развіцця ў прыродзе наогул, над складанасцю гэтага развіцця, якое ідзе праз адмаўленне адмаўлення. Усе гэтыя пытанні хвалявалі паэта, нараджаючы яго філасофскую лірыку, якая шмат у чым была таксама паэзіяй горкіх кветак.
Каханне ў Багдановіча прыносіць каханай горкую расплату за сябе - смерць. Словы паэта аб гэтым непапраўным няшчасці - паэзія глыбокачалавечага гора, тым больш горкага, бо ім абрываецца найвялікшае свята жыцця - каханне.
Чаму такой дарагой цаной аплачваеш ты, прырода, радасць, якую даеш чалавеку? Чаму так быстрацечна сама радасць? Няўжо ты, прырода, не магла б даць чалавеку адны толькі кветкі мая? Гэтыя пытанні нібы ўвесь час карцелі паэту, калі ён пісаў вершы “З енкам дзіцё ты раджаеш”, “Без сіл, уся ў пату, як белы снег, блядна”, “Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш”.
Так, гэта трагічна, гаварыў паэт, трагічна, калі каханне абрываецца смерцю. Але ніхто ж кахання не праклінае, як не праклінае яго і тая, што ад яго памірае. Бо каханне - гэта жыццё, ім пачынаецца, з яго нараджаецца - слава каханню! Смерць, забіраючы каханую, не забірае жыцця, народжанага ёю ад кахання. Смерць жыцця не перамагае, і ў гэтым жыццю дапамагае каханне. Гімнам каханню, такім чынам, уздымаў Багдановіч свой цыкл вершаў “Каханне і смерць”. I яшчэ адзін акцэнт вылучаў паэт у гэтым цыкле: каханне - гэта подзвіг жанчыны; вышэй ратнага подзвігу ставіць паэт подзвіг маці, што “ў мучэннях памірае, каб жыццё дзіцёнку даць!” (верш “Тым вянкі суворай славы”).
Такім чынам, уздымаючыся над суровасцю канфліктаў аб'ектыўных законаў развіцця, паэт у цэлым у цыкле “Каханне і смерць” пяе ўрачыстасць спрадвечнага шэсця па зямлі жыцця і кахання. Смерць, што выпрабоўвае моц жыцця, не ўсяўладна над ім. Каханне вядзе чалавека ў светлую даль будучага. Азіраючыся на трагедыі, якія спадарожнічаюць руху наперад, паэт маркоціцца, папераджае, як цяжка даецца развіццё і што забываць аб гэтым нельга.
Пошукі “красы, і светласці, і прастору” ў Багдановіча - гэта не толькі пошукі хараства прыроды, хараства асобных пачуццяў, а яшчэ і пошукі прыгожага чалавека ўвогуле - ідэальнага чалавека. Якім жа гэты чалавек уяўляўся паэту?
Жыццё - найвялікшы дар прыроды. Беручы гэты дар, будзьце ж вартымі яго, людзі, як бы гаварыў Багдановіч вершам “Жывеш не вечна, чалавек”. Гэты верш - запавет паэта, выражэнне яго ўяўленняў аб абавязках чалавека, аб тым, як ён павінен жыць, каб быць вартым велічы прыроды:
Жывеш не вечна, чалавек.
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло.
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.
I ў напружэнні паўнаты
Свайго шырокага жыцця
Без болю, ціха зайдзеш ты
Ў краіну забыцця. [2, с.].
Цікавы сам па сабе эпіграф да гэтага верша, узяты Багдановічам з В. Гюго: “...праходзіць, не пакідаючы нават свайго ценю на сцяне”. Не, не такім павінен быць чалавек, заяўляе вершам “Жывеш не вечна, чалавек” беларускі паэт, услаўляючы актыўнасць як глыбінны сэнс жыцця чалавека. За шырыню духоўных інтарэсаў, за пошукі цэльнасці, за паўнату душэунага напружання - вось лозунгі, якімі паэт заклікае чалавека стаць чалавекам. Шырыня духоўных інтарэсаў для Багдановіча - гэта духоўнае багацце чалавека, актыўнага ў грамадстве, у пазнанні прыроды, у выхаванні самога сябе; цэльнасць чалавечай натуры для Багдановіча - гэта цэльнасць мэтанакіраваных пошукаў, служэння адзінаму, найвышэйшаму, што завалодвала б усім чалавекам, становячыся яго ўсёпаглынальнай страсцю; а паўната душэўнага напружання, паводле паэта, прыходзіць ужо сама сабою, калі ёсць шырыня духоўных інтарэсаў, калі ёсць ўсёпаглынальная страсць.
Ідэал чалавека ў Багдановіча - вельмі блізкі нам ідэал. Сам паэт шырынёй сваіх пошукаў, самаадданым служэннем ідэі свайго жыцця - узвелічэнню народа праз узвелічэнне яго літаратуры - стаў нам адным з узораў Чалавека з вялікай літары, узорам таго, як паэт, сын народа, павінен яму служыць сваім талентам.
Жыццялюбныя, жыццярадасныя песні ствараў Багдановіч, верачы ў рэвалюцыю, у народ, у чалавека, захапляючыся красою, дадзенай самой прыродай, разумеючы дыялектыку жыцця. У гэтых песнях - аснова паэзіі Багдановіча, яе пафасу і вечнай сілы. Шукаючы “красу, і светласць, і прастор”, усё-ўсё светлае, што даваў паэту яго час, узняў ён у сваёй паэзіі.
I перш за ўсё ён узняў у ёй сваю веру ў лепшае будучае народа, сваё адчуванне хараства прыроды і пачуццяў Чалавека з вялікай літары. У гэтым, зразумела, было вельмі мала ад самой эпохі, у якую жыў паэт, ад той суровай, згрозлівай прозы жыцця, якая яе напаўняла. А ён жа сябе ад яе не адгароджваў - ён быў з народам, якім тады яго застаў, з жыццём, якім яно навакол яго было. Вялікі гуманіст, Багдановіч стаў песняром і гэтага жыцця. Не сама краса жыцця станавілася ў гэтых выпадках красою вершаў паэта, а краса гуманізму паэта, яго вялікага сэрца, наскрозь прасякнутага любоўю да людзей. I гэтыя вершы станавіліся верставымі слупамі на шляху пошукаў паэтам “красы, і светласці, і прастору”, але вымяралі яны ўжо зусім іншую грань шматлучнай натуры Багдановіча-паэта.
Паэт-рэаліст, ідучы праз жыццё, М.Багдановіч засяроджваў свой удумлівы позірк на ўсім чыста, што было жыццё. Мы ведаем, як мала светлага і велічнага было ў ім. Велічнае і светлае шукаў паэт, светлыя ідэалы ўздымалі і натхнялі яго, рабілі паэзію Багдановіча баявой і аптымістычнай. Само жыццё, аднак, узнікала перад ім перш за ўсё як нядоля роднага краю. Глядзеў на яе паэт, і горкае і нядольнае ядналася ў яго песнях з красою, выяўлялася ў прыгожым слове. Глыбокі чалавечы боль, драмы і трагедыі жыцця станавіліся прыгожым, зліваліся ў адным сплаве. У гэтым была адна з найглыбейшых асаблівасцей паэзіі Багдановіча.
Драматычныя перажыванні паэта, звязаныя з яго хваробай, сталі, такім чынам, “прыгожымі” перажываннямі ў вершах “Не кувай ты, шэрая зязюля”, “Даўно ўжо целам я хварэю”. Драматычны боль за ткачых-паланянак стаў “прыгожым” болем верша “Слуцкія ткачыхі”. Трагічнае ў цыкле “Каханне і смерць” раскрылася перш за ўсё як прыгожае: прыгажосць подзвігу маці ў імя жыцця апеў тут паэт.
М. Багдановіча цікавілі многія пытанні, звязаныя з характарам мастацтва, з яго сутнасцю і прызначэннем, з самім працэсам творчасці. Творчы акт -- гэта акт свядомы, сцвярджае паэт. Навука і паэзія ідуць побач,
ставячы перад сабой адзіную задачу -- пазнаваць свет.Толькі паэзія ў адрозненне ад навукі дае не схему ці формулу, а жывы, канкрэтны, адчувальны вобраз.
М. Багдановіч не прызнае паэзіі халоднай, бяздушнай і бяздумнай. Ён ведае што «ніякае майстэрства не зможа замяніць жывой думкі, пачуцця і шчырага натхнення. У сапраўднай паэзіі павінна біцца жывое, трапяткое чалавечае сэрца.
У вершы «Ліст...», супастаўляючы розныя тыпы творчасці, М. Багдановіч сцвярджае ролю інтэлекту, свядомасці і штодзённай руплівай працы. Абдумванне і праца ніколькі «не шкодзяць натхненню, таленту, а развіваюць іх. Думка, свядомасць робяць прыгажэйшымі больш значнымі творы мастацтва.
Ён добра разумеў і «крыніцы прыгожага. Хараство ў паэзію прыходзіць з жыцця, з самой рэчаіснасці. Хараство людзей і краса жывой прыроды вышэй за прыгожае ў мастацтве, якое з'яўляецца ў большай ці меншай ступені выяўленнем, адбіткам гэтага жывога хараства. Халодныя срэбныя ўзоры, якія выткаў на вокнах мароз, толькі нагадваюць жывыя пахучыя кветкі лясоў і палёў («Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?»). Гэта толькі аддаленае падабенства, прыблізная копія палявых і лясных кветак.
Вышэйшым ідэалам «красы для Багдановіча з'яўляецца жывая чалавечая краса, просты працоўны чалавек з яго клопатамі аб другіх людзях, з багатым і прыгожым унутраным светам. У сваіх творах «У вёсцы», «Вераніка» («Мадонны») паэт абгрунтоўвае гэтыя сцверджанні, і яны з'яўляюцца важнейшым звяном у сістэме яго эстэтычных поглядаў.
Свой лёс песняра, характар эстэтычных адносін сваёй паэзіі да жыцця добра ўсведамляў М.Багдановіч. У вершы “Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы” ён пісаў:
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
Упадзе пясчынка хоць адна,-
Жомчугам патроху робіцца яна!
Калі ў дух мой западзе і заварушыцца
Там кавалак грубага жыцця, -
Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцця! [2, с.].
“Грубае жыццё” сапраўды пераплаўлялася ў грудзях паэта ў перлы паэзіі. Драматычная сітуацыя, у якой аказаліся ткачыхі-паланянкі, - ці ж гэта не прыклад “грубага жыцця” - гвалту, які чынілі над працаўнікамі феадалы, гвалту над свабодай, маладосцю і высакароднымі пачуццямі любві да роднай зямлі?! А ці не факты таго ж самага “грубага жыцця” ў аснове вершаў “Краю мой родны! Як выкляты богам...”, “У вёсцы” і інш.?!
У гэтым “ёсць напэўна трохі цуду”, калі “грубае жыццё” пераўтвараецца ў перлы паэзіі, - мудра ўсміхаўся паэт у вершы “Гутарка з паненкамі”. Звяртаючыся да наіўна-сантыментальных дзяўчатак, якія захапляліся прыгажосцю ластаўчынага гнязда, паэт з іранічнай усмешкай гаварыў ім, што “ў гняздзечку міленькім і сценкі і дно” злеплены з бруду.
У тым, што з бруду вынікае прыгожае, сам паэт, аднак, ніякага вялікага цуда не бачыць. Вершам “Вы кажаце мне, што душа у паэта”, які ў “Вянку” стаіць услед за “Гутаркай з паненкамі”, Багдановіч дэкларуе гэта зусім недвусэнсоўна. На ўяўленні тых, каму здавалася, “што душа у паэта, калі спараджае ён дзіўныя вершы, нябесным агнём абагрэта”, ён адказвае афарыстычным “пекна спяваюць і жабы”.
Паэт - звычайная з'ява ў прыродзе, настолькі ж звычайная, як спеў жаб, як ластаўчынае гняздо, хоць, канечне, і дзіўна, што ў сферу прыгожага яно ўваходзіць злепленае з броду, дзіўна, што паэзія - песня красы жыцця, стала песняй - злепкам з “грубасцяў” жыцця. Так у сваім роздуме над узаемаадносінамі рэчаіснасці і мастацтва паэт прыходзіў яшчэ раз да асуджэння несправядлівасці сучасных яму парадкаў, а, прымаючы жыццё, якім яно было, збіраў “мёд” паэзіі і з “горкіх кветак” жыцця.
Багдановіч паэтызаваў перш за ўсё драмы і трагедыі сваёй сучаснасці: убачанае ім у вёсцы і горадзе, звязанае з яго роздумам над эпохай увогуле.
“Край наш нядольны - пісаў Багдановіч у вершы “Упалі з грудзей пана бога...” Паэзіі ў гэтым паведамленні, зразумела, не было, пачыналася яна з іншага. “Маркотна і пільна на край наш нядольны глядзяць” у названым вершы Багдановіча зоркі, якія, паэту здалося, “упалі з грудзей пана бога”. “Што ж чуюць яны там, што бачаць? Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?..” - ні то ў зорак, ні то ў самога сябе пытаецца паэт. Гэтымі рытарычнымі пытаннямі канчаецца верш. Імі ён канчаецца, імі і пачынаецца, бо з іх вынікае глыбокі падтэкст - думкі, асацыяцыі.
Напісаны ў 1910 годзе верш “Упалі з грудзей пана бога...” у гісторыі беларускай паэзіі быў якасна новым, не характэрным тады яшчэ ні для Купалы, ні для Коласа. Імкненне да прыёмаў паэтычнага намёку адным з першых беларускай паэзіі прышчапляў якраз Багдановіч.
Верш “У вёсцы” - другі твор, таксама характэрны для Багдановіча і яго адносін да “горкіх кветак” жыцця. У “дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой” паэт разглядзеў “штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі стараўся выявіць праз маці божай лікі”.
Дзяўчынка-нянька, якая здалася паэту мадоннай, - яна, канечне, не “горкі квет” жыцця. Яна - светлая папараць-кветка, якую сярод горкіх палыноў выяўляе Багдановіч. I тым больш цёмным царствам аказваюцца “абразкі прайшоўшага жыцця” паэта, сярод якіх “трывожнаю душою” шукаў ён свой светлы прамень, тым цямнейшым царствам здаецца нам сама тая канкрэтная вёска, дэталёва апісаная паэтам. Верш “У вёсцы”, такім чынам, дае адчуць усю глыбіню цемры, што захіляла ад паэта ідэал дабра і прыгажосці, разам з тым наскрозь прасякнут пачуццём горкага паэтавага болю ад церніяў, што спаткалі яго на шляху да прыгожага, - ён раскрывае драматызм вясковага жыцця, у якім дзеці не ведаюць маленства, у якім у галечы і брудзе хударлее і хінецца да долу дзяўчынка найвышэйшай прыгажосці.
М. Багдановіч адным з першых пачаў уводзіць у нашу літаратуру ўрбаністычныя матывы. Горад (раздзел «Места» ў зборніку «Вянок») выступае ў яго як хавальнік культуры, з шумнымі вуліцамі і людскім натоўпам, з бляскам вітрын і комінамі заводаў. Па-за ўвагай аўтара засталіся гарадскія ўскраіны і сутарэнні, умовы працы на фабрыках, увесь бытавы і грамадскі вопыт жыхароў горада. Акрамя заўвагі аб «змучаных тварах» некаторых гараджан і хлопчыку-бедняку з шарманкай у руках на гарачым асфальце вуліц, ніякіх іншых сацыяльных штрыхоў мы ў гэтых вершах не знаходзім.
Санет “У Вільні” разгортвае шырокую карціну буржуазнага горада. Ды толькі наіўны ці блізарукі чалавек можа сказаць, што паэт захапляецца ў гэтым санеце парадкамі, заведзенымі ў горадзе капіталізмам. Выпісваючы дэталёва ўсё характэрнае, што спарадзіў у горадзе капіталізм, Багдановіч захапляецца ніяк не хлопцамі, “суюшчымі рэкламы”, разносчыкамі, што “крычаць ля кожнай крамы”, не “радам кас, ламбардаў, банкаў”, - паэта захапляюць у горадзе “грук, гоман, гул”, якія тут “ракой імкнуць”, “агні вакзала, павадка фурманкаў”, “віры людзей”, “зялёны семафор”, “заводаў коміны пад цьмой нябёс”. Іншымі словамі, паэта прываблівае рух горада, яго агні і бляск, гукі і контуры. Ён паэтызуе сапраўды адметную прыгажосць горада.
Захапляючыся горадам, паэт, аднак, ні на хвіліну не забывае аб яго ўнутранай сутнасці, аб супярэчнасцях багацця і беднасці, якія ў ім бурляць. Таму і ўплятаюцца ў санет аб Вільні словы аб тым, як “кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне”, як коміны заводаў стаяць “пад цьмой нябёс”. А што за натоўп кіпіць на “вулак дне”, паэт выразна гаворыць ужо ў іншым творы - у вершы “На глухіх вулках - ноч глухая”.
Бляск рэклам і ліхтарняў не асляпляе паэта: ён бачыць, як на “жорсткім вулак дне” “гараць аганьком вочы змучаных твараў” (“Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!”).
I на вуліцах горада Багдановіч не забывае аб горы “палёў, лясоў, капцоў, магіл”, “дзе круціць завіруха”, “дзе ўсё бушуе глуха”. Гэты гул уліваецца ў душу паэта, данесены да яго спевам-стогнам тэлеграфнага слупа. “Увесь бледны, млосны”, паэт “прыхіліўся... ля ліхтарні да варот” і слухае “дрыжачы дрот”. Чуйнасць і чуласць душы паэта, тонкае паэтычнае пераасэнсаванне з'явы, выяўленыя ў вершы “На глухіх вулках - ноч глухая”, далі, як бачым, своеасаблівую “урбаністычную” форму выяўлення адносін паэта да “горкіх кветак” нядольнага жыцця вёскі.
У вершы “Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!” прыгожае - улюбёнасць паэта ў сляды далёкага мінулага, якія яно пакінула ў горадзе. Апошнія тры страфы верша вельмі ўдала раскрываюць каларыт Вільні, тонка перадаюць той настрой, што самабытнасцю сваіх старых дзяльніц гэты горад выклікае ў чалавека і сёння:
А завернеш ў завулак - ён цесны, крывы;
...Подобные документы
Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.
дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.
курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.
курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).
дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.
презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.
курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.
курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.
курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.
курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.
курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.
реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.
реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.
реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў. Вера у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Знаёмства з раннімі творамі.
реферат [36,1 K], добавлен 24.02.2011Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013