Паэзія Міхася Башлакава

Вывучэнне асноўных ідэй, матываў і вобразаў паэзіі Міхася Башлакава. Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы. Вобраз маці ў вершах аўтара. Пейзажная лірыка ў творчасці. Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 17.09.2014
Размер файла 57,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

- метафары са значэннем руху, перамяшчэння:

“Асенні цягнік”

Жыццё, як хуткі поезд, прамільгнула.

Калі і як? Паверыць не магу. (1, с.17)

“Вяселле”

Вёскі, вёскі

Пралятаюць,

Далячыні. (1, с.19)

“Прадвесне”

А следам неадступна, на той бераг,

Плывуць вясны ружовыя дымы. (1, с.21)

“Фотаздымкі вясны”

Рудое сонца

Між бяроз брыдзе. (1, с.22)

“Дарогі Палесся”

Дарогі Палесся, дарогі Палесся,

Як птушкі ў вырай, удалеч ляцяць… (1, с.28)

- метафары са значэннем праяўлення дзеяння:

“Прадвесне”

Вясновым збанам стыне небакрай. (1, с.21)

“Бусел”

Мянушка ж мая ўсё жыве. (1, с.5)

“Касавіца”

Нас разбудзіць на дымным світанку

Дробны-дробны стук малатка -

Клепле маці касу каля ганка,

Ходзіць бойка па клёпе рука. (1, с.5)

“Касавіца”

І ў суседзяў злева і справа

Зазвіняць, запяюць малаткі. (1, с.5)

“Раніца на Прыпяці”

З-за лесу высыпалі хаты

На бераг ветлаю гурбой. (1, с.11)

- метафары са значэннем знешняга праяўлення эмацыянальнага стану:

“На лясным хутары”

Сумавалі басы.

І душа замірала. (1, с.37)

“Палессе”

На бярвеннях ля хат уздыхаюць гармоні. (1, с.29)

“Вяселле”

Бубен стогне. (1, с.18)

“Вяселле”

Што ж так сэрца, як ліст, трапечацца? (1, с.18)

“Маці”

Душу самотай апячэ,

Агорне болем. (1, с.15)

Метафара ў лірыцы М.Башлакова з'яўляецца важным і неабходным моўным сродкам пры стварэнні экспрэсіўнасці і незвычайнай навізны твора. Гэты троп абуджае эмацыянальныя адносіны да пэўнай тэмы, перадае разнастайныя пачуцці і заключае ў сабе пачуццёва-ацэначны сэнс. Метафара стварае шматмернасць у кантэксце твора, паказвае на ўзаемасувязі, перадае розныя нюансы семантычных сувязей.

2.2.2 Адухаўленне. Персаніфікацыя

Зазнавіднасцямі метафары лічыцца адухаўленне - перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадмет, абстрактныя паняцці, з'явы прыроды і персаніфікацыя (увасабленне) - наданне чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з'явам прыроды. Генетычна ўвасабленне зыходзіць з анімістычных уяўленняў чалавека, яго рэлігійных вераванняў (26, с. 15). Чалавек заўсёды быў звязаны з навакольным асяроддзем, таму ў свае шчаслівыя або сумныя хвіліны ён звяртаўся да прыроды, як да жывой істоты. Для людзей глыбокай даўніны быў характэрны сінкрэтызм вобразнага і фізіялагічнага асэнсавання рэчаіснасці, які заключаўся ў тым, што натуралістычнае ўспрыманне пэўнай рэаліі цесна перапляталася з мастацкай фантазіяй. Для метафары характэрны такія прыватныя выпадкі збліжэння прамых і пераносных значэнняў, як прадмет і з'ява мёртвай прыроды называецца словамі, якія выражаюць жывыя з'явы (такое збліжэнне з'яў прыроды з жывымі дзеяннямі чалавека называецца антрапамарфізмам), адцягненае замяняецца канкрэтным; з'явы парадку маральнага і псіхічнага - з'явамі парадку фізічнага.

Своеасаблівая дыялагічная форма вобразнага адзінства паглыбляе метафарычны змест, павышае паэтычны каэфіцыент, увасабляючы ў сабе мары простага чалавека авалодаць таямніцамі свету, падначаліць іх сабе. З анімістычным светапоглядам чалавецтва, выражаным у форме паралелізму, звязвае сутнасць вобразнага мыслення А.М.Весялоўскі. Для яго паралелізм грунтуецца не на тоеснасці або параўнанні чалавечага жыцця са светам прыроднага акружэння, а на супастаўленні па дзеянні, руху: “Неарганічны свет, які рухаецца, міжволі ўцягваўся ў гэту бясконцасць паралелізмаў: ён таксама жыў. Наступны крок у развіцці складаўся з рада пераносаў, пабудаваных па галоўнай прыкмеце - руху” (22, с.125). Перанос якасцей з асяроддзя чалавечага ў свет неарганічнай прыроды (і наадварот) заўсёды метафарычны, і таму метафарычнасць, паводле А.М.Весялоўскага, - прадмет развіцця вобразнага мыслення, анімістычнага светапогляду.

Мова паэзіі - мова эмоцый, экспрэсіі, таму М.Башлакоў для перадачы пачуццяў, перажыванняў адухаўляе, персаніфікуе прыроду, каб выклікаць асаблівыя эмоцыі. Так у вершаваных радках паэта можна адзначыць, што часцей за ўсё персаніфікуюцца наступныя рэаліі:

- неба, месяц, зоры, сонца, напрыклад:

“З даўнішніх тых вякоў”

Як толькі сонца ў небе дагарыць… (2, с.24)

“Чорны рыбак”

І зверху глядзела

Вялізная поўня

І рыбінай срэбнаю

Білася ў чоўне. (2, с.26)

“Чорны рыбак”

І рэхам яму

Адгукаліся зоркі. (2, с.26)

“Пані Марыся”

Ах, ясны месяц,

Выйдзі з-за хмары. (1, с.49)

- дрэвы, бор, сад напрыклад:

“Яніна”

За вокнамі гронкі рабіны

Гараць, нібы вусны дзяўчыны. (1, с.48)

“Перад дажджом”

Перад дажджом суцішыўся мой бор. (1, с.38)

“Лясун”

І дрэвы стогнуць над жыццём пражытым… (1, с.39)

“А дуб сівы гамоніць”

А дуб шуміць,

А дуб сівы гамоніць… (1, с.64)

- прыродныя з'вы, напрыклад:

“Студня”

Жоўты вецер крочыць прысадамі. (1, с.18)

“Дарога”

Дзе сінім вечарам да стога,

Як шэры лось, туман брыдзе. (1, с.14)

“Спынюся, паслухаю…”

Спынюся, паслухаю:

Рэха блукае… (1, с.12)

“Музыка дажджу”

Дождж шапоча

Закахана… (1, с.25)

“Вандроўнік”

Плачуць над восеньскім полем

Вятры,

Што не знаюць цяпла,

Студзяць,

Заходзяцца болем,

Клічуць зіму на парог. (1, с.55)

- птушкі, напрыклад:

“Плача кнігаўка”

Плача кнігаўка ў росных лугах… (2, с.54)

“На ўсё неба адзін”

Над палескай ракой,

Даганяючы сутань,

Журавель галасіў

На ўсё неба…

Адзін… (2, с.32)

“Першая песня”

Гэта вось шпак з майго саду

Раптам размову павёў. (1, с.12)

- поры года, часы сутак, напрыклад:

“Прадчуванне”

Што скажаш, жнівень, мне,

Блукаючаму ў полі?.. (2, с.28)

“Палессе”

Ноч ахутае цемрай густой далячынь. (1, с.29)

“Верасень”

Па росных сцежках верасень брыдзе. (1, с.42)

“Заркапад”

Восень светлая дагарае. (1, с.9)

“Крыгаход”

Плыве ноч з глухой даліні. (1, с.21)

- часткі цела, органы чалавека, напрыклад:

“Восень”

Сэрца вылету шукае,

Рвецца за пажоўклы гай. (1, с.14)

“Студня”

І душа, нібы студня, свеціцца. (1, с.18)

Персаніфікацыя - вельмі важны моўны сродак лірыкі. У яго аснове ляжаць анімістычныя ўяўленні старажытнага чалавека, які ўсім прадметам навакольнага свету надаваў здольнасць адчуваць і мысліць. Гэты троп дазваляе злучыць элементы чалавечага жыцця са светам роднага акружэння, паказаць пры гэтым цесную сувязь чалавека і прыроды.

2.2.3 Метанімія ў творчасці Міхася Башлакова

Метанімія - перанос назвы з аднаго прадмета на другі на аснове сумежнасці ў прасторы і часе прадметаў і з'яў аб'ектыўнай рэчаіснасці, на блізкіх, лёгка зразумелых адносінах (17, с.106) Першыя спробы апісання метаніміі сустракаюцца ў “Рыторыцы” Арыстоцеля.

У паэзіі метанімія часцей за ўсё ўжываецца ў творах грамадзянскага гучання, заснаваных цалкам на скразных метанімічных вобразах, якія раскрываюць кардынальныя супярэчнасці грамадства і эпохі.

Аналіз вершаваных радкоў М.Башлакова выявіў, што паэт вельмі рэдка карыстаецца такім мастацкім сродкам, як метанімія. Для яго вершаў характэрны такі від метаніміі, дзе назва месца выкарыстоўваецца для абазначэння людзей, якія там знаходзяцца:

“За горадам пасвяцца коні”

За горадам пасвяцца коні.

І з бойкімі хлапчукамі

Сны светлыя бачыць Гомель,

Стрыножыўшы коней агнямі. (1, с.8)

“Паромшчык”

Паромшчык, стомлены і хмуры,

Глядзеў праз дождж на бераг той.

Дзе спаў даўно ягоны Тураў

Над закалыханай ракой. (1, с.31)

“Матчыны грыбы”

… Яшчэ спалі за туманам хаты,

А ўжо нас гукалі цягнікі. (1, с.16)

Стылістычны эфект мастацкай метаніміі дасягаецца дзякуючы пераносу назвы з аднаго прадмета на другі на аснове сумежнасці, пры гэтым крыніцы метанімічнага збліжэння паняццяў невычарпальныя, што стварае вялікую прастору для творчага выкарыстання гэтага тропа.

2.2.4 Перыфраза ў вершаваных радках Міхася Башлакова

Перыфраза(ад грэч. peri - навокал і phraso - гавару) - такі зварот, які ўжываецца замест назвы ці ўласнага імя і ўказвае на якую-небудзь важную асаблівасць з'вы, прадмета або рысу чалавека(3, с.122). Перыфраза зарадзілася ў фальклоры, асабліва развілася ў літаратуры класіцызму, калі простыя словы лічыліся непаэтычнымі. І для таго, каб надаць мове паэтычны характар, выкарыстоўвалі разнастайныя іншасказанні.

Добра пабудаваная перыфраза можа быць дасканалым сродкам моўнай экспрэсіі, якая асабліва прыдатная для лірыкі, дзе значна ўзмацняе выяўленчую сілу паэтычнага слова. Вобраз, што стаў асновай перыфразы, добра адлюстроўвае адносіны з'яў жыцця, таму індывідуальнасць асацыяцый замацоўваецца моўнай традыцыяй. Аднак не ўсе аднолькава часта выкарыстоўваюць перыфрастычныя выразы.

У творах М.Башлакова сустрэлася вельмі мала перыфраз. Так у вершы “Буслы Чарнобыля” паэт замест слова буслы выкарыстоўвае індывідуальна-аўтарскую перыфразу:

“Буслы Чарнобыля”

Птушкі белыя, птушкі палескія,

Чым жа вы прад людзьмі вінаватыя? (2, с.52),

што дазваляе аўтару пазбегнуць паўтораў аднаго і таго ж слова.

У вершы “Скруха” М.Башлакоў выкарыстоўвае таксама адзін перыфрастычны выраз:

“Скруха”

Будуць ветры стагнаць

Над зямлёю знявечанай.

Галасіць

Над Радзімай

Маёю пакутнай… (2, с.54)

Дадзеная перыфраза - вынік індывідуальна-мастацкага бачання свету. Перад намі - яскравы вобраз гэтай знявечанай пасля чарнобыльскай катастрофы зямлі. У дадзеным выпадку выкарыстоўваецца эпітэт знявечанай, што надае вершаванаму радку адценне суму і болю за Радзіму.

Перыфразы з'яўляюцца выразным стылістычным сродкам у вершаваным радку. Яны перадаюць вобразнасць, экспрэсіўнасць дзеянняў або прадметаў. Гэты троп вылучаецца ацэначнасцю, што надае мове ўзнёсласць, паэтычнасць.

2.2.5 Роля гіпербалы ў творах паэта

Гіпербала(ад грэч. hyperbole - перабольшванне) - мастацкі прыём - моцнае перавелічэнне ўласцівасцей, якасцей ці памераў прадмета або з'вы з мэтай мастацкай выразнасці(3, с.43). Вытокі гіпербалы ў фальклоры, у глыбокай старажытнасці: яшчэ Арыстоцель разглядаў яе як прыватны выпадак метафары (24, с.203). Дзяметрый адзначаў, што гіпербала ўказвае на тое, чаго не бывае ў сапраўднасці (13, с.258).

У творчасці М.Башлакова гіпербала выкарыстоўваецца галоўным чынам у творах аб родным краі:

“Крумкач”

Ён раптам крылы распасцёр,

Даўгія, як дарогі.

І чорным ценем цёмны бор

Накрыў… (1, с.43)

Паэт часцей за ўсё ўжывае такую гіпербалу, якая заснавана на незвычайнасці таго, пра што гаворыцца ў вершы:

“Мальба”

Я куплю на іх зорныя гоні,

Мары тваіх аблакоў. (1, с.9)

“Дзед Фядос”

Я ж яму так і сяк, што па гэтых турботах

Нам яшчэ з ім сто зім зімаваць… (1, с.33)

Гіпербала дапамагае стварыць незвычайныя характары і падзеі:

“Заркапад”

Заркапад, за акном заркапад.

Зоркі падаюць прама ў сад… (1, с.9)

“Калодзежны журавель”

Душу працінаюць самотныя крыкі -

Ляцяць журавы за трыдзевяць зямель.(1, с.14)

Як бачым, у творчасці М.Башлакова гіпербала сустракаецца вельмі рэдка. Гіпербала - мастацкі сродак паэзіі, які ўзмацняе ўласцівасці чалавека, з'яў, прадметаў. Праз перабольшванне моўных рэалій дасягаецца выразнасць твора, пашыраецца магчымасць шматстайнага адлюстравання рэчаіснасці, што спрыяе раскрыццю аўтарскай задумы і эмацыянальнага фону вершаванага твора.

3. Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка

3.1 Ампліфікацыя

Ампліфікацыя (ад лац. аmpliphicatio -- пабольшванне, пашырэнне або памнажэнне) - нагнятанне аднатыпных слоў ці моўных канструкцый (эпітэтаў, параўнанняў, сінонімаў, злучнікаў, аднародных членаў сказа). Найчасцей у вершах выкарыстоўваюцца словы, якія з'яўляюцца кантэкстуальнымі сінонімамі. Так, напрыклад, у вершы “Калодзежны журавель” мы бачым ампліфікацыю, дзе кожны наступны дзеяслоў узмацняе папярэдні:

“Калодзежны журавель”

І раптам рвануўся, услед закурлыкаў,

Заплакаў драўляны стары журавель. (1, с.14)

Ампліфікацыю можна назіраць і ў вершы “Перад дажджом”:

“Перад дажджом”

Перад дажджом суцішыўся мой бор.

А ўсё шумеў, шаптаў, пераклікаўся,

Далёкім рэхам звонка адгукаўся

І смех кідаў у ранішні касцёр. (1, с.38)

У гэтым вершы пералік розных дзеясловаў надае аб'ёмнасць, узбагачае сэнс адценнямі, развівае з'яву ў прасторы і часе.

Аднатыпныя канструкцыі абумоўліваюць паэтычную завершанасць твора. Цалкам на гэтым прыёме пабудаваны верш М.Башлакова “Вяселле”, што надае яму ўзнёсласць і пераканаўчасць:

“Вяселле”

Аддалёку

Конскі цокат.

Смех.

Гармоні.

Бубен стогне.

Песня хмеліць.

Ах, вяселле!.. (1, с.18),

Ампліфікацыя назоўнікаў надае вершу аб'ёмнае гучанне.

М.Башлакоў у творах “Зялёная восень” і “Чорны рыбак” з дапамогай ампліфікацыі стварае эмацыянальна-пачуццёвую атмасферу тужлівага настрою:

“Зялёная восень”

То светлы радок, то самотны радок,

То змрочны і стылы, калі восень позняя. (1, с.40)

“Чорны рыбак”

І смутна было,

І трывожна, і горка. (2, с.26)

У вершы “Звон” паэт з дапамогай ампліфікацыі стварае атмасферу тугі і болю за Айчыну, якую кранула чарнобыльская катастрофа:

“Звон”

Адгуло,

Адышло,

Адцвіло,

Як маленства,

Вадою сплыло… (2, с.98)

Яркі ўзор ампліфікацыі, якая паказвае раўназначнасць космасаў Сусвету і чалавека, назіраем у творы М.Башлакова “Язычнік”:

“Язычнік”

Малюся Небу, Сонцу і Вадзе,

Малюся Ветру вольнаму і Птахам…

О, колькі на Зямлі маёй людзей

Пайшло за Веру на касцёр і плаху!..

Язычнік я…

Малюся я Зямлі,

Малюся Чалавеку я і Зверу… (1, с.58)

Яскравы малюнак любові да роднай прыроды стварае ампліфікацыя эпітэтаў, напрыклад:

“Дуб”

Пасівелы, стары, у падпалінах,

Ажыве ён зялёнай вясной. (1, с.43)

“Жменька сцёртых і выцвілых слоў”

Колькі іх - і вялікіх, і слынных,

Колькі верных дачок і сыноў… (1, с.64)

Такім чынам, ампліфікацыя даволі пашырана ў творах М.Башлакова. Яна шырока прадстаўлена ў вершах самага разнастайнага гучання. Ампліфікацыя з'яўляецца дзейсным сродкам узмацнення паэтычнай выразнасці мовы, нясе значную вобразна-выяўленчую нагрузку, перадае глыбіню пачуцця.

3.2 Анафара

Анафара(ад грэч. anaphore - вынясенне ўверх) - паэтычны прыём, паўтарэнне аднолькавых слоў ці словазлучэнняў у пачатку вершаваных радкоў, строф або празаічных сказаў(3, с.17). Анафара выкарыстоўваецца для павышэння эмацыянальнасці выказвання, ягонай танальнасці, у вершаваным творы выконвае кампазіцыйную функцыю, аб'ядноўваючы паасобныя радкі:

“Матчыны грыбы”

І ў спешцы я забыў удачу,

І забыў са шчасцем вузялок. (1, с.16)

“Бусліныя берагі”

Буслы, буслы над лугам і ракою,

Буслы, буслы над засенню дубоў. (1, с.28)

Да асноўных разнавіднасцей анафары ў лірыцы М.Башлакова можна аднесці наступныя:

- гукавыя, пры якіх адбываецца паўтор у пачатку вершаваных радкоў адных і тых жа злучнікаў або прыназоўнікаў, напрыклад:

“Палессе”

І пагасне святло ў адзінокім акне.

І суціхне паром у надрэчным тумане.

І апошні стамлёны паромшчык засне… (1, с.29)

“Шукаю Радзіму”

Вецер стогне ў трысці

Над вадой,

Над бядой,

Над пралітай крывёй… (2, с.102)

“Жменька сцёртых і выцвілых слоў”

На малых і вялікіх пагостах,

На абсягах Айчыны маёй… (1, с.64)

- лексічныя, пры якіх паўтараюцца аднолькавыя словы ў пачатку ўсіх або некаторых частак верша, напрыклад:

“Лясун”

Ён сцеражэ гушчар свой непраходны,

Ён беражэ адвечны свой спакой… (1, с.39)

“Касцёр на дальняй старане”

Я жыў ля Любенскага возера,

Я быў шчаслівы, малады. (1, с.50)

“Не знікай з небасхілу майго”

Не знікай з небасхілу майго,

Не знікай, я цябе заклінаю… (2, с.136)

- сінтаксічныя, дзе паўтараюцца ў пачатку радкоў аднолькавыя ці аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі, што ў паасобных выпадках можа надаваць твору выключны лірызм і ўзнёсласць, напрыклад:

“Каб шчэ душа мая збалелая”

Я памалюся снегу беламу,

Я памалюся небу сіняму… (2, с.142)

“Дні мае залатыя”

Дні мае,

Дні мае залатыя,

Што ж над поймай,

Як гусі крычыце? (1, с.40)

“Вячэрні бор”

Вячэрні бор у промнях залаціцца,

Вячэрні бор, як полымя ўначы. (1, с.38)

Анафара выкарыстоўваецца для павышэння эмацыянальнасці выказвання, ягонай танальнасці, у творы выконвае кампазіцыйную функцыю, аб'ядноўваючы радкі. Іншы раз надае твору выключны лірызм і ўзнёсласць.

3.3 Падваенне ў творах паэта

Падваенне - стылістычны прыём, які засноўваецца на паўтарэнні слоў або словазлучэнняў у радку, што засяроджвае ўвагу на пэўнай з'яве, прадмеце ці дзеянні, чым даволі значна ўзмацняе эмацыянальны пачатак паэтычнай мовы. Пазіцыйна падваенне не фіксавана: сустракаецца ў пачатку, сярэдзіне або ў канцы вершаванага радка:

“Помніцца”

Тут, недзе тут, за стагамі,

Тыя далёкія дні… (1, с.12)

“Музыка вясны”

Ідзе, ідзе ўзрушанне… (1, с.23)

“Крумкач”

А дрэвы, дрэвы ўсё рыпяць

Над крыкам крумкачовым… (1, с.43)

“Журба”

Будзе сонца ім, сонца ім

На чужыне свяціць… (1, с.45)

Вельмі часта падваенне М.Башлакоў стварае з дапамогай назоўнікаў-звароткаў, напрыклад:

“Стары рыбак”

“Журавы, журавы, журавы,

Забярыце з сабою ў вырай” (1, с.33)

“Крыкі шэрых гусей”

Гусі, шэрыя гусі,

На далёкай чужыне

Ападзіце на травы

Горкай-горкай тугой. (2, с.62)

У творах М.Башлакова найбольш пашырана падваенне дзеясловаў, што садзейнічае падкрэсліванню працягласці дзеяння:

“Далеч светлая”

Я не знаю, нічога не знаю… (2, с.32)

“Крыкі шэрых гусей”

О мой ціхі народ,

Жыць, павінен ты жыць… (2, с.64)

“Суніцы”

Жарты. Смех наўздагон. Бор глухі

Слухаў, слухаў бы іх бясконца… (1, с.32)

Падваенне назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў стварае адпаведныя эмацыйныя настроі:

“Палессе”

Цішыня… Цішыня… Дзе сустрэнеш такую? (1, с.29)

“Вы чакалі мяне”

Вы гатовы, гатовы ісці?.. (1, с.77)

“Плача кнігаўка”

І нікога, нікога няма

Хто адвёў бы гэтую руку… (2, с.56)

Падвойваюцца ў вершах М.Башлакова і словазлучэнні, напрыклад:

“Чалы”

Снег расталы, снег расталы.

Льецца кволае цяпло. (1, с.20)

“Дарогі Палесся”

І пахнуць суніцы, і пахнуць суніцы,

І месяц у небе такі малады. (1, с.28)

Такім чынам, у сваіх творах М.Башлакоў часта выкарыстоўвае такі стылістычны прыём, як падваенне. Падваенне часта абумоўлена законамі рытмікі, рыфмоўкай, лейтматывам тэксту. Гэты стылістычны прыём распаўсюджаны ў вершах грамадска-публіцыстычнага складу, лірычна-інтымных, дзе аўтар перадае глыбіню пачуццяў, душэўнага стану лірычнага героя, яго ўнутраныя перажыванні.

3.4 Кальцо

Кальцо - паўтарэнні на пачатку і ў канцы асобных вершаваных радкоў, строф ці цэлага твора аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў або выразаў. У лірыцы М.Башлакова распаўсюджаны страфічнае і архітэктанічнае кальцо.

Страфічнае кальцо, якое найбольш поўна выяўляе ідэю твора, засяроджвае ўвагу на канкрэтных сітуацыях, з'яўляецца часткай архітэктанічнага, напрыклад:

“Апошні палескі паром”

Ах, апошні палескі паром,

Цераз Прыпяць дазволь пераправіцца.

Парыпі пад асеннім дажджом

На растанне засмужанай раніцай,

Парыпі пад асеннім дажджом,

Мой апошні палескі паром… (1, с.47)

Гэты верш “Апошні палескі паром” цалкам заснаваны на паўторах першага і шостага радкоў кожных строф:(1 страфа) - “Ах, апошні палескі паром.”, (2) - “Прыпяць, бакены, коні, чаўны…”, (3) - “Чуеш, недзе крычаць жураўлі?..”, (4) - “Як паэзіі мала ў жыцці…”, (5) - “Ах, апошні палескі паром…”. Паўторы з абрывамі ў фінале ствараюць карціну суму, тугі, выключнай чалавечай адзіноты і не менш вялікай надзеі. Кальцо паглыбляе асноўную паэтычную ідэю твора, надаючы яму сэнсавую важнасць і эмацыянальную напоўненасць. У спалучэнні з сінтаксічнай анафарай кальцавая кампазіцыя дазваляе падкрэсліць увесь трагізм быцця і разам з тым веру ў магутныя чалавечыя пачуцці.

Архітэктанічнае кальцо, калі паўтараецца ў пачатку і канцы твора, напрыклад, верш М.Башлакова “Там, за Сожам” пачынаецца і завяршаецца адным выразам: Там, за Сожам, там, за плёсам…(2, с.106), што выразна акцэнтуе аўтарскую думку, завастрае ўвагу слухача на адпаведным выказванні. Верш “Слёзы выплакалі”, дзе згаданы сказ-загаловак гучыць на пачатку і ў фінале твора, выразна падкрэслівае боль паэта за Радзіму.

Кальцо надае новыя вобразна-выяўленчыя адценні, узмацняе эмацыянальны напал сітуацыі. У вершы “Матчына песня” М.Башлакоў паўтарае на пачатку і ў канцы твора двухрадкоўе:

“Матчына песня”

У маленстве маці пела

Песню мне самотную (2, с.130)

Такім чынам, кальцо як адзін са складаных сінтаксічных прыёмаў сучаснай лірыкі ўзмацняе адзіны эмацыянальны настрой і зарад, паглыбляе асноўную паэтычную ідэю твора, надаючы яму сэнсавую важнасць і эмацыянальную напоўненасць.

3.5 Антытэза як актыўны спосаб увасаблення парадаксальнасці аўтарскай думкі

Антытэза(ад грэч. antithesis - супрацьпастаўленне) - стылістычная фігура, кантрастнае супастаўленне процілеглых перажыванняў, думак, вобразаў для ўзмацнення ўражання ад гэтых з'яў ці выяўлення іх супярэчлівасці (3, с..20). Семантычны кантраст або процілегласць выражаюцца звычайна праз паралелізм сінтаксічнай і рытмічнай арганізацыі, праз паўтарэнне антонімаў. Пры антытэзе проціпастаўляюцца супрацьлеглыя, кантрастныя па свайму зместу словы.

Як яркі сродак экспрэсіі антытэза пашырана ў лірыцы М.Башлакова, дзе яна часцей за ўсё ўзмацняе паасобныя думкі і вобразы, спрыяе стварэнню адпаведнага настрою, напрыклад:

“На лясным хутары”

Вельмі дзіўны матыў,

То хутчэй, то паволі,

Па-над хатамі плыў

За жытнёвае поле. (1, с.37)

“Першая песня”

Шчэ малады і няўмелы -

Першыя ноты бярэ:

То замаўчыць, то нясмела

Свішча ізноў на дварэ. (1, с.12)

“Дарогі Палесся”

У гэтых мясцінах складаюцца песні…

Спытайце - адкажуць: “А што іх складаць?” (1, с.28)

У вершах М.Башлакова шырэй прадстаўлена антытэза, якая будуецца на рознакаранёвых антонімах, напрыклад:

“Бусліныя берагі”

І дзе б ні быў: ці блізка, ці далёка -

Сюды заверне мой вандроўны шлях. (1, с.28)

“Лясун”

Ён з раніцы да вечара варожыць

На чорнай застаялае вадзе. (1, с.39),

радзей - аднакаранёвых, напрыклад:

“Дзяўчынка з вядзерцам духмяных суніц”

Стаю і гадаю: “Купіць - не купіць…” (1, с.4)

“Там, за Сожам”

Чорна хмара, цёмна поле.

Ці то воля, ці няволя?.. (2, с.106)

Паводле сэнсавых узаемаадносін у антытэзе вершаваных радкоў М.Башлакова шырока распаўсюджана амфітэза, для якой характэрна сцвярджэнне абедзвюх супрацьлегласцей, пры гэтым пэўная з'ява ахопліваецца поўнасцю, напрыклад:

“Бусліныя берагі”

І дзе б ні быў: ці блізка, ці далёка -

Сюды заверне мой вандроўны шлях. (1, с.28),

дзе спалучэнне антонімаў блізка - далёка, выражаючы супрацьлеглыя паняцці, мае значэнне “усюды”;

“Шукаю Радзіму”

Я брыду пілігрымам

Між зыбучых балот.

Дзень і ноч.

Ноч і дзень. (2, с.102),

дзе антонімы дзень - ноч аб'ядноўваюцца значэннем “заўсёды”.

У творах М.Башлакова сустракаецца і акратэза, для якой характэрна не столькі параўнанне супрацьлеглых прымет, колькі сцвярджэнне наяўнасці адной з іх:

“Пажоўклае фота”

Я на фота глядзеў і адно разумеў:

Не,не маці мая… Гэта я пастарэў… (1, с.26)

“Захліпнецца душа”

Людзям першы ўкос, мне ж заўсёды атава,

Ды і тая ў дажджы, ды і тая ў дажджы… (1, с.24)

Як бачым, антытэза ў творах М.Башлакова узмацняе думку і вобраз, спрыяе стварэнню адпаведнага настрою, перадае адпаведныя зрухі чалавечай душы.

Заключэнне

Даследуючы творчасць М.Башлакова намі вызначана, што яго паэзіі характэрны шчырасць, меладычнасць, тонкі лірызм. Яго вершы пранізаны болем за лёс народа і роднай зямлі. У творчасці М.Башлакова прысутнічаюць вершы рознай тэматыкі. Гэта вершы пра Айчыну, маці, народныя абрады і звычаі, хараство палескіх краявідаў. А так як М.Башлакоў з'яўляўся ўдзельнікам ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС, то шмат сваіх вершаў прысвяціў чарнобыльскай трагедыі. Вершы пра Чарнобыль уяўляюць сабой споведзь паэта, якая з'яўляецца не толькі ўспамінам аб жахлівай трагедыі, але і верай у тое, што чалавечыя пакуты, колькі б яны не доўжыліся ў рэшце рэшт спасылаюць нам надзею і любоў…

Адной з задач курсавой работы было даследванне мастацкіх сродкаў у творчасці М.Башлакова. У вялікай колькасці было выяўлена ўжыванне эпітэтаў, метафары, параўнанняў, адухаўлення. Крыху менш у вершах выкарыстоўваліся метанімія, гіпербала, перыфраза. Намі даследаваліся таксама і сродкі паэтычнага сінтаксісу. Сярод стылістычных фігур у вершах найбольш распаўсюджаны ампліфікацыя, анафара, падваенне, кальцо, антытэза.

Выкарыстанне канкрэтнага слова ў пэўнай сітуацыі патрабуе ад паэта ведання лексічнага значэння, стылёвай афарбоўкі слова, законаў спалучальнасці слоў, а ў выніку гэта дазволіць перадаць найтанчэйшыя адценні думкі, дакладна выразіць яе, выказаць адносіны да таго, пра што гаворыцца, пазбегнуць паўтораў аднаго і таго ж слова, выказаць думку прыстойна, добра і прыгожа.

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Башлакоў М. Матчыны грыбы перабіраю: Вершы. - Мн.: Ураджай, 2000. - 86с.

2.Башлакоў М., Барздыка М. Палын. Чарнобыль.: Паэтычна-графічны дыялог/ Міхась Башлакоў, Міхась Барздыка; пер. на рус. А.Цяўлоўскага, на англ. Т.Акушэвіч. - Мн.:Мінская фабрыка каляровага друку, 2005. - 160с., іл.

3.Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: Дапаможнік для настаўнікаў. - Мн.: Нар. асвета, 1983. - 191с.

4.Аристотель. Сочинения. В 4-х томах. - М.: Мысль, 1976-1983.

5.Жирмунский В.М. Теория литературы. Поэтика. Стилистика. - Л.: Наука, 1977. - 407с.

6.Потебня А.А. Эстетика и поэтика: Сборник. - М.: Иск-во, 1976. - 614с.

7.Поспелов Г.Н. Художественная речь. Лекции по курсу “Введение в литературоведение”. - Вып.4. - М.:Изд-во Моск. ун-та, 1974. - 238с.

8.Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапам./Вячаслаў Рагойша. - Мн.: Бел. энцыклапедыя, 2001. - 384с.

9.Потебня А.А. О языке художественной прозы: Избр. труды. - М.: Наука, 1980. - 360с.

10.Есин А.Б. Принципы и приёмы анализа литературного произведения.// Уч. пос. - М.:Флинта, Наука, 1998. - 248с.

11.Томашевский Б.В. Стилистика.(Уч. пос.). - Л.: Изд-во Лен. ун-та, 1983. - 288с.

12.Вовк В.Н. Языковая метафора в художественной речи. Природа вторичной номинации. - Киев, АН Украинской ССР: Навукова думка, 1986. - 143с.

13.Античные риторики: (Переводы)./Собрание текстов, статьи, коммент. и общ. ред. А.А.Тахо-Годи; (Вступ. статья А.Ф. Лосева). - М.: Изд-во МГУ, 1978. - 352с.

14.Панов М.В. Ритм и метр в русской поэзии // У кн. Поэтика и стилистика. - М.: Наука, 1991. - 240с.

15.Бузук Н.П. Сравнение в языке современной белорусской художественной прозы (структурно-грамматический и стилистический анализ): Автореф. Дис. …канд. филолог. наук: 10.02.02./ АН БССР. Институт языкознания им. Я.Колоса. - Мн., 1990. - 21с.

16.Розенталь Д.Э. Практическая стилистика русского языка/ Изд. 2-е, испр. и доп. - М., Высш. шк., 1968. - 416с.

17.Старычонак В.Дз. Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў). - Мн.: БДПУ імя М.Танка, 1997. - 232с.

18.Чуич Л.А. К вопросу о грамматических выражениях сравнения в русском языке // Ученые записки Томского университета. - 1946. - №2. - С.68-77.

19.Рабкевіч В. Творны параўнання//Бел. лінгвістыка. - Вып.4. - С.46-49

20.Тимофеев Л.И. Основы теории литературы / 4-е изд. испр. - М.: Просвещение, 1971. - 464с.

21.Эпітэт - душа паэзіі // Полымя. - 1985. - №8. - С.205-210.

22.Веселовский А.М. Историческая поэтика. - М.: Высшая школа, 1989. - 406с.

23.Гаўрош Н.В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы. - Мн.: Выш. шк., 1998. - 603с.

24.Аристотель и античная литература. - М.: Наука, 1978. - 229с.

25.Никитин М.В. О семантике метафоры // Вопросы языкознания Акад. Наук. - 1979. - №1. - С.91-102.

26.Шумчык Ф.С. Вобразныя сродкі мовы ў мастацкіх творах В.А. Адамчыка (параўнанне і метафара: структура, лексіка, ужыванне): Аўтарэф. дыс. канд. філал. навук: 10.02.01. - Мн., 1999. - 20с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.

    дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.

    курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.

    реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.

    курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.

    контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.

    дипломная работа [113,5 K], добавлен 04.09.2008

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.

    курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.