Пятрусь Броука: нарыс жыцця і творчасці
Характарыстыка жыцця і творчасці беларускага савецкага пісьменніка Пятруся Броўкі. Апісанне дзяцінства і юнацтва пісьменніка, ваенных і пасляваенных гадоў. Вывучэнне асноўных твораў паэта і пісьменніка: "Гады як шторм", "Прыход героя", "Праз горы і стэп".
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.12.2014 |
Размер файла | 24,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Беларускі дзяржаўны университет
Юрыдычны каледж
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Рэферат
па беларускай лтературы
“ПЯТРУСЬ БРОУКА: НАРЫС ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ”
навучэнк 494 групы
Новковай Святланы Дзмітрыеўны
Мнск 2014
Змест
Уводзіны
1. Дзяцінства і юнаства
2.Пасляваенны час
3.Творчасць
Заключэнне
Спшс літаратуры
Уводзіны
Пятрусь Броўка - паэтычны летапісец народнага жыцця, таленавіты паэт, творчая індывідуальнасць якога складвалася пад уплывам паслякастрычніцкага часу.
Ён - сын складанай эпохі, што ўвабрала ў сябе стваральныя і разбуральныя пачаткі, вучыла верыць у нерэальнае, утапічнае, а затым - расчароўвацца ў ім. Гэта была эпоха, калі ад народа замоўчвалася злачыннасць улады, калі чалавека спрабавалі ператварыць у паслухмяны вінцік дзяржавы. Але разам з тым Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла дзверы ў свет інтэлекту і мастацтва дзецям вёскі, сфарміравала іх аблічча, настроіла на высокую хвалю эмацыянальнага захаплення новым жыцём. П. Броўка, спасцігаючы скрутны час, памыляўся і сам, не страчваючы веры ў лепшае, у канчатковую справядлівасць і гуманізм.
Творы пісьменніка дапамагалі людзям ваенага часу, верыць у дзіва.Ен даварау ім новыя надзеі на будычыню,бо і сам на ее сапрвауды спадзяваўся
Лічнасць і жыццевы шлях Петрусь да наступнага часу цікавы, менавіта таму,што паэт змагаўся за праўду і за народ не толькі на паперы.
Мэта гэтага рэферата - паказаць,як жыцце шлях і абставіны знянялі ні толькі пісьменіка,а і яго творы,выказаць ўсю актуальнасць твораў і думак Пятруся Броўкі.
Як гаварылі і пісалі шматлікія пісьменнікі,якія ведалі гэтага не сумненна таленавітаага чалавека,што гэта - не проста чалавек,грамадскі дзеяцель, ці таленавіты пісьменнік,празаик,дзяцячы письменник,а на самой самой справе - увасабленне любові да Радзімы,да сваіх сяброў.
Нам трэба будзе пазнаёміцца з вельмі цікавай асобай і яе творчасцю, і тым, што на яе паўплывала.
1. Дзяцінства і юнаства
Пятрусь Броўка. Сапраўднае імя- Пётр Усцінавіч нарадзіўся 12(25) чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Барысаўскага павета Мінскай губерніі,(цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласці).
Пятрусь рос у беднай сялянскай сям'і. У якой паміж яго было яшчэ было 9 дзяцей: 6 хлопчыкаў,4 дзяучынкі і 2,5 дзесяціны зямлі.
З дзяцінства П.Броўкіадаведаўся што такое галеча і голад, рана адчуў несправядлівасць жыцця таго часу.
Бацька - Усцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям'і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была занята хатняй працай, клопатамі пра дзяцей. Падчас нямецкай акупацыі яна была вывезена ў Асвенцым, дзе і загінула.
Маленькі Пятрусь пасвіў гусей, потым авечак і пазней кароў, вадзіў коней на начлег. У 9-гадовым узросце, літаральна па складах, па просьбе сялянак, пісаў пісьмы іхным мужам на франты 1-й сусветнай вайны.
Вучыўся Пятрусь спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу, пасля вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям'і не хапіла сродкаў.
Але дзякуючы настаўніку ўжо ў 10-гадовым узросце пазнаёміўся з творамі Я.Купала і Я.Коласа.
Скончыўшы трэці клас Лепельскага вышэйшага пачатковага вучылішча, Пятрусь Броўка 13-гадовым узросце пачаў самастойнае жыццё. З 1918 у 13-гадовым узросце пачаў працаваў перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадскай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 перажыў польскую акупацыю. У 1923 быў выкліканы на 1-ы з'езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 - старшынёй Маладолецкага сельсавета.
2. Ваенны час (1941-1945) і пасля ваенны перыяд
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П.Броўкі добраахвотна ўступае ў шэрагі Чырвонай Арміі.
У 1941г. працаваў інструктарам-літаратарам у рэдакцыі франтавой газеты "За Савецкую Беларусь" на Бранскім і Заходнім франтах, а ў 1942 г.. па рашэнні ЦК КПБ быў адкліканы з фронту і супрацоўнічаў у партызанскага друку.
Цяжка перажываючы пакуты акупаванай Беларусі, паэт усімі сваімі пачуццямі і думкамі з гераічным беларускім народам. Родныя пушчы, поля і азёры жывуць у яго вершах, нібы ён ні на хвіліну не разлучаўся з імі. Выдатныя нацыянальныя якасці беларускага народа выяўленыя паэтам у яго лепшых вершах і паэмах ваеннага часу: "Партызан Бумажкоў", «Рана», «Беларусь», "Паэма пра Смалячкова", "Мінск", "Байцам-беларусам», "Кастусь Каліноўскі", «Надзею-Надзейка».
Лепшыя творы П.Броўкі ваеннага часу аб'яднаны ў зборнікі "Насустрач сонцу» і «Да родных берагоў", 1943г
У 1944г. за заслугі перад Радзімай у перыяд Вялікай Айчыннай вайны П.Броўкі узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У гэтым жа годзе ў суаўтарстве з Я.Романовичем піша лібрэта оперы "Алеся" (музыка Е.Тикоцкого).
У 1945г. прызначаны адказным рэдактарам часопіса "Полымя".
У 1946г. П.В.Бровка узнагароджаны медалямі "Партызану Вялікай Айчыннай вайны" I ступені, "За перамогу над Германіяй". 9 лютым 1947г. П.Броўкі абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
У 1948 - 1967гг. старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.
У 1958г. Пётр Усцінавіч Броўка прымаў удзел у Сусветным кангрэсе за раззбраенне і міжнароднае супрацоўніцтва, які праходзіў у Стакгольме.
У 1959г. Пётр Усцінавіч ў складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у працы XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, а ў 1960г. выйшаў зборнік вершаў «Далёка ад дому».
Пётр Усцінавіч Броўка памёр 24 сакавіка 1980
Пахаваны на Маскоўскіх могілках, а ў 1983 на доме дзе жыў паэт была ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар В.Квасов).
3. Творчасць
Творчы шлях П. Броўкі складваўся няпроста. У 30-я гады паэт аддаў даніну індустрыялізацыі, услаўленню машыны. Ён хацеў сваю паэзію бачыць «чарнарабочай у станка». Лірычны талент мастака шырока раскрыўся ў творах ваеннага часу, дзе П. Броўка гаварыў шчыра, ад сэрца. Ён знайшоў свае, непадобныя на іншых вобразы, каб паказаць трагедыю паднявольнага жыцця на радзіме («Надзя-Надзейка»), гераізм змагання з акупантамі («Кастусь Каліноўскі»), выявіць веру ў перамогу («Будзем сеяць, беларусы!»), любоў да роднай зямлі «Спатканне», «Рана»). Паэт жыў трывогамі і спадзяваннямі народа, і ў вершах шырока загучалі інтанацыі, вобразы, рытмы, формы народнай творчасці:
“- Надзя! Надзейка!.. - плача жалейка -
Болей рукам тваім
Жыта не жаці,
Жыта не жаці,
Снапоў не вязаці, -
Трэцюю ночку вісне дзяўчына
На белай бярозе ля роднай хаціны.
Горачка-гора сэрца скавала,
Што ж ты, бярозанька, не ўратавала?”
Творы П. Броўкі таксама называюць паэтычным летапісам народнага жыцця. Удакладнім: аднаго яго боку. I гэты бок жыцця "адбіты", адлюстраваны жыццесцвярджальна, аптымістычна, пафасна ў творчасці П. Броўкі:
“У добрым калгасе бліз Нёмна сівога
Я знаў аднаго каваля маладога...
...Не зоркім паглядам, не постаццю гнуткай
Праславіўся хлопец - праславілі рукі.”
Мне нават казалі ў калгасе аднойчы:
"Ён выкуе месяц, як толькі захоча.
Павесіць паўноччу на белай бярозе -
Каторы сапраўдны - ніяк не адрозніш!"
(" Каваль")
Пафас творчасці паэта вызначае тэма працы, размах аднаўленчага будаўніцтва (вершы "Каваль", "Архітэктар", "Бондар", паэма "Хлеб").
"Не буду я стаяць на раздарожжы, вачамі сумнымі глядзець удалячынь", - гэта катэгарычная заява яго лірычнага героя шмат у чым вызначае і сутнасць паэзіі П. Броўкі. У ёй пераважае адно пачуццё - аптымізм. Акрамя паэзіі ваеннага перыяду, у якой гучаць трывожныя і трагічныя ноты, а вершы сапраўды напісаны голасам сыноўняга сэрца, у яго творчасці няма змрочных фарбаў. Сёння мы ведаем, што час, у які выпала нарадзіцца і жыць паэту, не мог быць падставай для падобнага бязмежнага аптымізму. Магчыма, матывам яго стала бязмежная ўдзячнасць П. Броўкі за ўсё, чаго дасягнуў у жыцці. Нарадзіўся ён у 1905 г. у мнагадзетнай сям'і, у якой кавалак хлеба быў святам:
“Дзяцінства незабыўны час!
Я рос паміж дажджоў, вятроў,
Я пераходзіў з класа ў клас -
Ад качак, свінняў да кароў.”
Наўрад ці сціплы, чулы чалавек, якім быў Пятрусь Броўка, пайшоў супраць сумлення і быў няшчырым, калі славіў час і чалавека працы, якому выпала жыць у гэтым часе. I такім бачыўся, такім усведамляўся ён паэту. Толькі добры калгас "бліз Нёмана сівога", толькі кавалёў і бондараў, якіх "праславілі рукі", ён ведаў. У гэтым плане творчасць паэта цікавая для нас і як сведчанне таго часу і яго ўплыву на творцу.
Звернемся да твораў П. Броўкі, якія вытрымалі выпрабаванне не тым часам, у які ён пісаў, а часам наогул, які з'яўляецца самым нестароннім суддзёй.
А вытрымала выпрабаванне найперш яго лірыка, матывам якой было святое пачуццё да Радзімы і ў час ваеннага ліхалецця, і ў мірны час. Лірычны герой верша "Рана" - салдат-патрыёт. Восем ран пакінула на яго целе вайна, але самая незагойная - рана на целе паланёнай Радзімы. I загаіць яе можа толькі зварот на вольную зямлю:
“...Каб чабору таго,
Каб тае медуніцы,
Каб паветра з бароў
Што пад Мінскам у нас.”
Назва эпічнага верша "Кастусь Каліноўскі" вонкава супярэчыць зместу яго, бо верш пра подзвігі партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой верша - партызан Каліна. Фантастычным прыёмам славіцца яго сіла, якой ён бароніць людзей ад фашыста
“Калі ён пачуе, як ворагі скачуць,
Калі ён пачуе сірочыя плачы...
I будзь ён пад Бугам ці далей дзе, можа,
Ён шабляй дастане да самай Бярозы,
Да сэрцаў варожых,
I кацяцца голавы катаў у лозы.”
Пра партызана складаюць легенды, а па беларускай зямлі "пайшла пагалоска": зноў з'явіўся Кастусь Каліноўскі. "Сілай магутны, душою агністы", ён наводзіць жах на ворагаў, яго кулі даганяюць варожую варту за сотні кіламетраў і вызваляюць дзяўчат з палону. Назвай твора, параўнаннем звычайнага сялянскага хлопца з правадыром паўстання 186З г., фальклорнымі рэмінісцэнцыямі паэт сцвярджае думку, што ў самы крытычны для Радзімы час патрэбна незвычайная сіла і любоў да народа, роўная сіле і любові Каліноўскага.
Ідэя верша "Родныя словы" сфармулявана ў радках, што сталі крылатымі:
“Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.”
Выдатную і пераканаўчую форму выяўлення думкі, што мова - душа народа, што творца мовы - народ, абраў паэт: ён слухае "гаваркія" родныя словы: "Як многа гавораць мне назвы такія..." А назвы родныя роднай зямлі гавораць пра галоўнае: "што продкі любілі спакойную працу", што "трываць не хацелі абразы і слёз".
Узорам філасофскай лірыкі ў творчасці П.Броўкі з'яўляецца верш "Як ліст дубовы...". Мастацкая вартасць гэтага дасканалага твора вызначаецца асацыятыўнасцю выяўленай у ім думкі: чалавек павінен несці свой крыж да канца, павінен трымацца за жыццё, "як за галлё дубовы ліст". Няхай "мятлюга грае і злосны шчэрыцца мароз", чалавек павінен ісці, павінен усведамляць сваё жыццё як дар і найвялікшую каштоўнасць, адмаўляцца ад якой - неадпушчальны грэх. Асацыятыўнасць, трапнае параўнанне прагі і волі да жыцця з дубовым лістком, метафарычнасць дазваляюць паэту пазбегнуць уласцівай яго творчасці публіцыстычнасці і пафаснасці. У апошняй страфе яшчэ адна філасофская думка пра пераемнасць пакаленняў, повязь паміж пакаленнямі як умову вечнасці жыцця.
Мудрыя сцвярджаюць: тое, што схаваў, - прапала, што аддаў, - тваё. Такая галоўная думка верша "Ты шчодрым будзь!". Лірычны герой гэтага верша, як і верша "Сляды", - чалавек мудры, сталы, сумленны і вопытны. Мудрасць і свой вопыт лірычны герой верша "Сляды" дакляруе маладым:
“Вы выйшлі ўдалеч, маладыя,
Вам доўга крочыць праз гады.
Не забывайцеся ж, якія
Вы пакідаеце сляды.”
Звароты, заклікі, клічныя сказы, дзеясловы загаднага ладу, публіцыстычная лексіка ("след трактарыста, след паэта, канструктара, будаўніка" і інш.) - усё гэта рысы публіцыстычнага стылю, аднак шчырасць, з якой праз свайго лірычнага героя гаворыць з намі паэт, уражвае, палоніць.
Адным з выдатных твораў інтымнай лірыкі ў нашай паэзіі з'яўляецца верш "Пахне чабор". Тая вечная думка, што валадарыць светам каханне, якое вышэйшае за ўсе пачуцці на свеце, выяўляецца праз успрыманне лірычнага героя - закаханага, чыстага, узнёслага, як і само пачуццё. У гэтым вершы дзівосным чынам спалучаецца лірычнае і эпічнае, узвышанае і зямное, шчасце і горыч, удзячнасць і шкадаванне. У гэтым вершы сцвярджаецца думка, што той і шчаслівы, хто зведаў каханне, нават калі яно і не збылося, не было ўзаемным. Лірычны герой быццам даводзіць нам: не шкадую, што не збылося, удзячны лесу, што было.
Вялікую ролю ў выяўленні пачуццяў лірычнага героя адыгрывае рэфрэн "Пахне чабор, пахне чабор...". Кожны раз у кантэксце ён напаўняецца новым зместам і выяўляе цэлую гаму пачуццяў: ад шчасця, захаплення да шкадавання і светлага смутку...
I ў П. Броўкі ёсць вершы, у якіх рубам пастаўлена пытанне:
“...Паэзія сучасных дзён
Павінна быць якою?”
Быць шчырай і празрыстай. Творчы шлях П. Броўкі складваўся няпроста. У 30-я гады паэт аддаў даніну індустрыялізацыі, услаўленню машыны. Ён хацеў сваю паэзію бачыць «чарнарабочай у станка». Лірычны талент мастака шырока раскрыўся ў творах ваеннага часу, дзе П. Броўка гаварыў шчыра, ад сэрца. Ён знайшоў свае, непадобныя на іншых вобразы, каб паказаць трагедыю паднявольнага жыцця на радзіме («Надзя-Надзейка»), гераізм змагання з акупантамі («Кастусь Каліноўскі»), выявіць веру ў перамогу («Будзем сеяць, беларусы!»), любоў да роднай зямлі «Спатканне», «Рана»). Паэт жыў трывогамі і спадзяваннямі народа, і ў вершах шырока загучалі інтанацыі, вобразы, рытмы, формы народнай творчасці:
“- Надзя! Надзейка!.. - плача жалейка -
Болей рукам тваім
Жыта не жаці,
Жыта не жаці,
Снапоў не вязаці, -
Трэцюю ночку вісне дзяўчына
На белай бярозе ля роднай хаціны.
Горачка-гора сэрца скавала,
Што ж ты, бярозанька, не ўратавала?”
(«Надзя-Надзейка»)
У гады Вялікай Айчыннай вайны П. Броўка часта звяртаўся да жанру балады. Гэты жанр даваў магчымасць раскрыць драматызм і гераізм народнага жыцця, стварыць паэтычныя вобразы пакутнікаў і змагароў за вызваленне радзімы. Баладамі з'яўляюцца «Надзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі», «Рана».
Родная зямля для лірычнага героя не толькі малая радзіма, Ушаччына, а ўся Беларусь. Яму нагадвалі пра сябе Сож, Нёман, Бяроза, Дняпро, яго «кліча Буг», каб над усёю краінай устала зарой перамога. У вершы гучыць радасць спаткання і боль за знявечаную зямлю, нянавісць да ворага, вера ў хуткую перамогу.
Пасляваенныя 40-я і 50-я гады былі маласпрыяльнымі для выяўлення шчырага пачуцця, захаплення звычайным, штодзённым жыццём. П. Броўка піша шмат, аднак нямногія яго творы становяцца з'явай, мастацтва. Голас паэта набывае уральнасць і чысціню толькі з канца 50-х гадоў.
“Яны да спадобы мне, хай і старыя,
Не толькі ў гучанні хвалюючы змест.
Як многа гавораць мне назвы такія -
Мінск, Пінск, Брэст.
Калі паразважыш, няцяжка дазнацца,
Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,
Што продкі любілі спакойную працу -
Шклоў,
Клецк,
Мір.
...Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.
I сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, - Блонь,
Струнь,
Звонь!”
(«Родныя словы», 1958)
Пра сваю любоў да радзімы, прыгажосць роднай мовы, спакойны, неваяўнічы, але разам з тым і незалежны характар беларусаў («А вораг находзіў - бязлітасна білі, трываць не хацелі абразы і слёз...»), паэт гаворыць без гучнай патэтыкі і высокіх слоў, згадваючы «родныя словы» - назвы беларускіх гарадоў, вёсак, рэк.
У вершы «Пахне чабор» -успамін маладосці пра вечар, сонца над борам, лёгкія дзявочыя крокі, што неслі шчасце; кахання ды так і не данеслі. А над усім гэтым - пах чабору:
“Хіба пра вечар той можна забыцца?
...Сонца за лесам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор... Пахне чабор...
Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы,
Дзеўчына ў белай іскрыстай хусцінцы,
Быццам абсыпана промнямі зор.
Пахне чабор... Пахне чабор...”
Пачуццё закаханасці паэтызуе, узвышае звычайныя з'явы, таму сонца параўноўваецца з жар-птушкай, а дзяўчына паўстае «быццам абсыпанай промнямі зор». "
Першая кніга П. Броўкі "Гады як шторм" (1930) была шмат вучнёускай.
Кніга сведчыла пра вучобу у Маякоўскага. І тым не менш першая кніга мела для П. Б. немалае значэнне. Яна сведчыла пра імкненне паэта прыняць удзел мастацкім словам у вялікім будаўніцтве. З гэтай кнігі бяруць пачатак галоўныя матывы, якія паэт потым распрацоўваў у далейшай творчасці. імкнецца сказаць сваё слова пра найбольш значныя тэмы: уславіць індустрыяльнае будаўніцтва ў горадзе, паказаць новую веску, расказаць пра слаўнае мінулае і раскрыць воблік, мары, імкнення, справы савецкай моладзі. Сам час падказваў тэмы для твораў.
Шматзначны сэнс мела назва кнігі "Прыход героя" (1935). Застаючыся верным дэвізу, каб верш ішоў "ударнікам да домнаў", каб ен памагаў "падносіць цэглу" паэт пачынае шукаць шляхі да сэрца чытача, усе больш вызваляючыся ад агульных заклікаў. Спачатку ен узяў героямі вершаў будаўнікоў новага жыцця, змагароў за перабудову горада і вескі. Ён пісаў пра моладзь, перад якой адкрыліся прасторы для творчасці, уваскрашаў вобразы герояў грамадзянскай вайны. Паэт часам падмяняў паказ складанасці чалавечага перажывання абсрактным выказваннем. У кнізе "Прыход героя" былі змешчаны паэмы "Праз горы і стэп" (1932) і "1914" (1933).
"Праз горы і стэп" расказвае пра змаганне самарскай кавалерыйскай дывізіі з белымі на Паўночным Каўказе. " 1914" - пра выспяванне рэвалюц. свядомасці працоўнага селяніна, якога цар паслаў на вайну і які вярнууся з вайны без рук і ног. Прайшоўшы праз горы і пакуты ён зразумеў, як яго жорстка ашукалі, і стаў заклятым ворагам царызму.
З выхадам наступных твораў П. Б. паэмы "Кацярына" (1938), кніг "Вясна радзімы" (1937), "Шляхамі баравымі" (1940) - тэматычны дыяпазон яго паэзіі ўсё больш пашыраўся. Ен пісаў пра вялікую сілу дружбы савецкіх людзей, прыгадваў цяжкае мінулае, уваскрашаў вобразы народных герояў.
Вялікі ўклад у перамогу над лютым ворагам рабілі сваім палымянным словам пісьменнікі.
У П. Б. ёсць верш "Сосны" (1943) - у Беларусі лютаваў вораг, паэту праз дым і агонь бачыўся блізкі дзень вызвалення. Адгрукаюць гарматы, расеецца чорны дым, і з усіх канцоў на родную землю прыйдуць яе сыны. Творы якія напісаў П. Б. у першыя ваенныя гады, сабраны ў кнізе "Насустрач сонцу". У ей 25 вершаў і паэма "Пра Смалячкова". У ваенныя гады расце майстэрства паэта. Ен дасягае яшчэ большай злітнасці прамоўніцкага пафасу сваіх вершаў з задушэўным лірызмам.
Многа напісана ў бел. літаратуры твораў пра подзвігі партызан. Пачэснае месца сярод іх займае верш П. Б. " Каст. Каліна." (1943). Герой верша - калгасны трактарыст Каліна. Пачалася вайна і ен пайшоў партызаніць. Усе, што рабіў партызан, падобна на легенду. Як агню баяцца ворагі Каліны, а савецкія людзі любяць і славяць яго.
Пра творчую актыўнасць П. Б. у пасляваенны час сведчаць шматлікія кнігі вершаў. П. Б. удастоены высокіх узнагарод за свае кнігі. Ен атрымаў Дзяржаўн. прэмію СССР за паэму "Хлеб", вершы "Спатканне", "Думы пра Маскву". У 1962 г. урад рэспублікі надаў П. Б. званне народнага паэта БССР. Паэтызацыя працы робіцца адным з галоўных матываў пасляваеннай творчасці П. Б. Вось назвы вершаў: "Садоўнік", "Рыбак", "Каваль".
Цікава і хвалюючы піша пра лірыку кахання. Да лепшых узораў бел. інтымнай лірыкі належыць верш "Пахне чабор" (1957). У вершы расказваецца пра сустрэчу з дзяўчынай. Слова "пахне чабор" гучаць то як успамін пра вечар, адзін з самых шчаслівых у жыцці, то як успамін пра незвычайнае хараство дзяўчыны, то як шкадаванне, што не асмеліўся пазнаеміцца, не адважыўся прызнацца, што яе хараство паланіла душу. Хараство і сум, радасць і дакор самаму сабе, шчырасць і сарамлівасць зліліся ў вершы і заварожваюць нас чарадзейнаю сілаю сапраўднай паэзіі. П. Б. у вершы "Паэзія" (1958) іранізуе над увішнымі крытыкамі і пяснярамі,
“Што ад рання да рання,
Таўкуць адзінае пытанне.
Каб мець карысць, належны плен,
Каб чуць яе душою,
Паэзія сучасных дзен Павінна быць якою?”
Іранізуе таму што іх спрэчкі часам нагадваюць пераліванне з пустога ў парожняе. Паэзія павінна быць заўседы маладой і цікавай, быць звонкая, як салавей, ніколі не стамляцца, быць праўдзівай і шчырай. Чытаючы творы П. Б., адчуваеш іх сувязь з традыцыямі, гісторыяй, культурай народа.
Тэматыка пасляваен. паэзіі П. Б. надзвычай разнастайная, вызначаецца актуальнасцю. Праз усю пасляваенную паэзію праходзіць тэма гістарычнага подзвіга народу. Верш "А хіба есць, што забываюць" - велічны і ўрачысты гімн перамогі, мужная песня ў гонар тых, хто загінуў, змагаючыся за шчасце вольна жыць. Узбагачаны жыццевым вопытам паэт глыбока раскрывае унутраны свет лірычнага героя. Паказваючы штодзенныя клопаты, інтарэсы і імкненні чалавека працы (вершы "Каваль", "Архітэктар", "Бондар"), П. Б. стварае калектыўны вобраз народа-творцы, выяўляе тыя змены, што адбыліся ў характары людзей. У вершы "Каваль" раскрываецца тэма натхнёнай працы і тэма кахання. Дзякуючы гэтаму, паэт здолеў глыбока паказаць гармонію, паўнату жыцця і шчасця чалавека. Каханне дапамагае чалавеку, акрыляе, узбагачае духоўна. У вершы "Бондар"" у заключнай страфе паэт як бы перакідвае мосцік паміж працай бондара і творчасцю паэта. Яму, як і бондару, абавязкова патрэбна удасканальваць свае майстэрства. Лірычнай цеплынёй вызначаецца інтымная лірыка П. Б. ("Косы", "Пахне чабор", "Пра вочы"). Паэт псіхалагічна праўдзіва паказвае складанасць і супярэчлівасць пачуццяў лірычнага героя. Прырода апісання ў вершы П. Б. лірычная, напоўненая філасофскім роздумам пра жыццё. Паэт тонка перадае і адчувае прыгажосць роднага краю. Пейзажныя малюнкі ў вершах дапамагаюць раскрыць светлыя і ўзвышан. пачуцці лірычнага героя, аптымізм ("Хор", "Ручай", "Царь-дуб"). У сучаснай паэзіі П. Б. у параўнанні з першым пасляваенным 10-годдзем пашырылася і ўзмацнілася філасафічнасць. Многае перажыта і прожыта, і таму ёсць імкненні не толькі самому яшчэ раз азірнуцца на пройдзенае і здзейсненае, але і падзяліцца з моладзю вельмі каштоўным і значным
Паэзія П. Б. мае свой голас, сваю меладычную моўную аснову. Фальклорнасць выступае як неад'емная яе якасць. Шырокае выкарыстанне фальклору і народна-нацыянальных элементаў робяць яго паэзію не толькі сучаснай, па-народнаму мудраю, але і наватарскай па сваёй сутнасці і паэтычнай форме.
пятрусь броука пісьменнік беларускый
Заключэнне
Пятрусь Броўка асабліва арганічны ў слове нягучным, някідкім, у «традыцыйных» вобразах, яго перажыванням адпавядаюць звычныя памеры і кананічная строфіка, нескладаныя рыфмы. Але за гэткай вонкавай прастатой нярэдка тоіцца вялікая прастора, схаваны глыбінныя пласты зместу. Гукавая зладжанасць, унутраная гармонія, уменне знайсці адзінае патрэбнае слова і звязаць яго непарыўна з другімі словамі - вынік сапраўднага майстэрства і натхнення», - адзначае В. Бечык.
Паэзія П. Броўкі поўніцца пачуццямі дабра і справядлівасці, чысціні і прыгажосці, яна павучальная ў лепшым значэнні гэтага слова.
Заклік рабіць дабро, быць шчырым і шчодрым, ісці па жыцці сваёй дарогай, нягледзячы на цяжкасці
Паэзія П. Броўкі дае добры прыклад душэўнай шчодрасці, умення адчуваць сваё месца ў жыцці і не перабольшваць вартасці ўласнай асобы, быць самім сабою, але і не вылучаць сябе сярод іншых.
Менавіта сам П.Б. - узор не толькі прыклад дабраахвярнасці і патрыятызму,а але яшчэ і упартасці,жадання неяк дапамоч людзям,ланесці свае думкі праз усе цяжкасці. Пры ўсіх цяжкасцях жыццевага шляху яго творы так сама малі адгалоскі душэўнай болі, але пры гэтым ноткі радасці і натхнення прысутнічала ў большасці вершаў.
Спіс літаратуры
Броўка П.- http://brouka.museum.by/node/23035 04.12.2014. Дата карыстання 04.12.2014
Броўка П.- http://kobriniq.ru/belorusskaya-literatura/pyatrus-bro-ka. Дата карыстання 04.12.2014
Броўка П.- http://www.school-city.by/index.php?id=8601&option=com_content&task=view. Дата карыстання 04.12.2014
Броўка П.- http://kobriniq.ru/belorusskaya-literatura/pyatrus-bro-ka . Дата карыстання 04.12.2014
Броўка П.- http://www.belarus.kz/kultura/424. Дата карыстання 04.12.2014
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.
презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.
презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.
контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.
дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".
презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.
реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.
реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.
курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.
курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013Творчасць І. Шамякіна, яго раманы, аповесці і апавяданні. Шамякін як народніі пісьменнік Беларусі. Аналіз твора аб вайне "Трывожнае шчасце", заснаванога на фактах з уласнага жыцця пісьменніка і лёсаў яго блізкіх людзей. Раманы "Крыніцы","Снежныя зімы".
презентация [237,3 K], добавлен 13.05.2012Значэнне творчасці польскага паэта Адама Міцкевіча для развіцця нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Кароткі аналіз і змест паэмы "Конрад Валенрод". Характарыстыка выявы галоўнага героя - адважнага рыцара Конрада, які верна служыць сваёй радзіме.
реферат [14,1 K], добавлен 25.03.2013Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011Асвятленне дзіцячага свету ў творах англійскага пісьменніка Чарльза Дзікенса. Вобразы Палі і Флорэнс - увасабленне дабра і ўсёдаравання з рамана "Домби і Сын". Барацьба дабра і зла у рамане "Прыгоды Олівер Твіст", які апавядае пра жыццё дзяцей з прытулку.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 11.06.2012