П. Панчанка як паэт i грамадзянiн

Пімен Панчанка як паэт і публіцыст, крытык і перакладчык. Яго ўклад у беларускую літаратуру, жыццё і творчасць, бібліяграфія, дзяржаўныя ўзнагароды. Агляд паэтычных зборнікаў, месца ў пасляваеннай паэзіі твораў пісьменніка. Песні на словы паэта.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 23.12.2014
Размер файла 19,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru

П. Панчанка як паэт i грамадзянiн

1.Жыццё і творчасць

панчанка паэт літаратура

Прыхільнікам і аматарам беларускай паэзіі добра вядома імя аднаго з буйнейшых паэтаў XX ст., цудоўнага лірыка, сапраўднага паэта сучаснасці, паэта-грамадзяніна, народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.

Нарадзіўся Пімен Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, як і Беларусь. Бацькі -- бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці на Ашмяншчыну. Тут, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.

У 1933 г. сям'я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934--1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.

Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя зборнікі «Упэўненасць» (1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстраванне рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце роднай зямлі, заваёвы сацыялізма. Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі -- спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Пазней быў Бранскі, а затым -- Калінінскі франты, дзе Пімену Панчанка даручылі працу на франтавой газеце «За свабодную Беларусь» і ў сатырычным часопісе «Партызанская дубінка». Адсюль паэт быў пераведзены на Паўночна-Заходні фронт пад Старую Русу і працаваў там у газеце «Героический штурм». У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Панчанка, перакінулі ў Іран. Яшчэ два доўгія гады паэт быў адарваны ад Радзімы. Думкамі, пачуццямі, клопатамі, аднак, знаходзіўся на Беларусі, якая была ўжо вызвалена ад фашыстаў. У Іране быў створаны Піменам Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу. У розныя гады ён напісаў шмат моцных па сіле эмацыянальнага ўздзеяння вершаў на гэту тэму («Апельсіны», «Кавуны», «Камсамолец з Расоншчыны», «Іх вечныя агні», «Горкая гордасць»).

У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней перайшоў у газету «Літаратура і мастацтва». Пяць гадоў (1953--1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»).

У пасляваеннай паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.

З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з'явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.

У сваіх творах Пімен Панчанка -- шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. Пімен Панчанка становіцца адным з папулярных паэтаў у СССР і свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

Другая палова 80-х -- пачатак 90-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. Ён амаль што не выходзіў з бальніцы. Пачаліся і матэрыяльныя нястачы. Найбольш мучыў душэўны боль. Настаў час падводзіць вынікі, і Пімен Панчанка пачынае бескампрамісны суд над самім сабою. Цяжка знайсці ва ўсім былым СССР і БССР другога такога паэта, хто быў бы здольны ўзяць усю віну на сябе за тое бязладдзе ў Беларусі канца 80-х гг. мінулага стагоддзя, хто б так шчыра каяўся, хоць асабіста ні ў чым не быў вінаваты. У творчасці паэта ўзмацніліся публіцыстычнасць, палемічная вастрыня, сатырычны пафас. Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час «Паэма сораму і гневу». Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі «Зямля ў мяне адна» (1996) і «Жытнёвы звон» (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.

Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне -- яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў.

Імя П. Панчанкі носіць вуліца ў Мінску.

2.Творы

Першыя вершы з'явіліся ў 1934 г. у кіраўскай раённай газеце «Кіравец» і альманаху «Ударнікі».

Аўтар зборнікаў паэзіі:

«Упэўненасць» (1938),

«Вераснёвыя сцягі» (1940) (зборнік

«Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны),

«Тебе, Беларусь!» (апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на расейскую мову, 1942),

«Дарога вайны» (Масква, 1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы, 1947),

«Вершы» (1948), «Прысяга» (1949),

«За шчасце, за мір!» (1950),

«Вершы і паэмы» (1952),

«Шырокі свет» (1955),

«Выбраныя творы» (1956),

«Гарачы лівень» (гумар і сатыра, 1957),

«Кніга вандраванняў і любові» (1959),

«Нью-Йоркскія маланкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962),

«Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы, 1964),

«Пры святле маланак» (1966),

«Размова з наследнікамі» (вершы і паэма, 1967),

«Снежань» (1972), «Вершы» (1973),

«Выбранае» (1975), «Крык сойкі» (1976),

«Вячэрні цягнік» (1977),

«Лірыка» (1980),

«Млечны Шлях» (1980),

«Маўклівая малітва» (1981),

«Дзе начуе жаўранак» (1983),

«Сіні ранак» (1984),

«Лясныя воблакі» (1985),

«І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986),

«Прылучэнне» (вершы і паэма, 1987),

«Горкі жолуд» (1988),

«Неспакой» (1988).

Многія вершы пакладзены на музыку

Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1959), у 3-х (1967--1971), у 4-х тамах (1981--1983).

Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).

3.Бібліяграфія

Па старонках “Роднага слова”

Творы пісьменніка

А сонца цябе прасмаліла... - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Асеннімі дажджамі заліло... - 1995. - № 11. - С. 73 - 74.

Восень. - 1995. - № 11. - С. 73 - 74.

Вязынка. - 2001. - № 6. - С. 91.

Дождж ідзе прамяністы і дробны... - 1994. - № 7'8. - С. 63.

З працы пачынаецца Купала... - 2001. - № 6. - С. 91.

З Янкам Купалам. - 2001. - № 6. - С. 91.

Калі мне бывала весела... - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Лірычнае. - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Ля помніка Купалы. - 2001. - № 6. - С. 91.

Лясы нырнулі ў хмары шэрыя... - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Маё і тваё маленства. - 2000. - № 5. - С. 51.

На марозе людзі ў трывозе... - 1992. - № 7'8. - С. 112.

На Палессі восень.... - 1994. - № 11. - С. 29.

Незабыўная цётка Уладзя. - 2001. - № 6. - С. 91.

Песня. - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Рабінавы гай. - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Развітанне. - 2001. - № 6. - С. 91.

Родная мова. - 1992. - № 7'8. - Ніжняя вокладка; 1996. - № 2. - С. 86 - 87.

Святочныя салюты. - 2000. - № 5. - С. 4.

Сем дзесяткаў год расцілі... - 1997. - № 1. - С. 34.

Скажы мне адно толькі слоўца... - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Трое. - 2001. - № 6. - С. 91.

У навальніцу. - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Хмары плаваюць над намі... - 1992. - № 7'8. - С. 95.

Чалавечнасць. - 1992. - № 7'8. - С. 46.

Я не піў на тваім вяселлі... - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Я прысягаў не раз, не двойчы... - 1997. - № 8. - С. 186 - 193.

Песні на словы паэта

Герой. Музыка М. Пятрэнкі. - 1994. - № 12. - С. 74.

Песня пра Мінск. Музыка І. Лучанка. - 2007. - № 8. - С. 96.

Тапаліны звон. Музыка В. Іванова. - 1997. - № 8. - С. 117.

Наглядны матэрыял

Партрэт Пімена Панчанкі. Фота У. Крука. - 1989. - № 7. - Ніжняя вокладка.

Партрэт Пімена Панчанкі. Фота У. Крука. - 1992. - № 7'8. - Верхняя вокладка.

Партрэт Пімена Панчанкі. - 2002. - № 7. - Ніжняя вокладка.

Фотапартрэт Пімена Панчанкі. - 1997. - № 8. - Верхняя вокладка.

Фотапартрэт Пімена Панчанкі. - 2000. - № 10. - Верхняя вокладка.

Методыка

Арочка, М. Праграма'праспект па беларускай літаратуры для VІІІ - ХІ класаў сярэдняй школы: Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941 - 1945 гг. [Пімен Панчанка]. - 1993. - № 8. - С. 49.

Арочка, М. Праграма'праспект па беларускай літаратуры для VІІІ - ХІ класаў сярэдняй школы: Літаратура пасляваеннага часу [Пімен Панчанка]. - 1993. -№ 10. - С. 47 - 48.

Бельскі, А. «Каб... навекі засталіся людзьмі»: Творчасць Пімена Панчанкі. -2000. - № 10. - С. 44.

Быхавец, І. Пімен Панчанка: Тэмы пісьмовых работ (Х клас). - 1989. -№ 7. - С. 46.

Выбярэнец, А. Урок - прэс'канферэнцыя па творчасці Пімена Панчанкі. -1989. - № 4. - С. 38 - 40.

Дзям'янка, В. Педагагічная майстэрня: Новыя тэхналогіі на ўроку па твор'

часці П. Панчанкі. ХІ клас - 2002. - № 7. - С. 50.

Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Пімена Панчанкі. Х клас. - 2007. - № 1. - С. 46 - 53.

Мілун, Р. «Беларусь - я твой воін і сын...»: Абагульняючы ўрок па творчасці Пімена Панчанкі. - 1991. - № 9. - С. 13 - 17.

Мішчанчук, М. Выхаваўчы патэнцыял [З вопыту работы В.В. Войцік па вывучэнні творчасці П. Панчанкі, І. Шамякіна, І. Мележа]. - 1988. - № 10. - С. 4 - 6.

Навумчык, М. Праблемны аналіз верша «Сармацкае кадзіла» Пімена Панчанкі. V клас. - 2003. - № 12. - С. 37.

Старычонак, В. Конкурс «Беларуская ластаўка». Адказ на пытанне: У мове

П. Панчанкі выкарыстоўваецца сінтаксічны прыём паўторнага ўжывання адных і тых жа слоў. Якую ролю ў творах выконваюць такія паўторы? Прывядзіце 5 - 10 прыкладаў іх ужывання. - 1997. - № 3. - С. 121.

Тычко, Г. Вывучэнне ваеннай і пасляваеннай лірыкі Пімена Панчанкі:Х клас. - 2007. - № 8. - С. 22 - 25.

Яфімава, М. «Сячэ душу мне бліскавіц агонь...»: Сцэнар літаратурнай вечарыны, прысвечанай Пімену Панчанку. - 1992. - № 7'8. - С. 89 - 95.

Літаратуразнаўства

Бабіч, Ю. «Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны»: Чырвоны колер і яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў. [Пімен Панчанка]. - 2007. - № 9. -С. 14 - 17.

Барадулін, Р. Будуць! [Абразок з кн. «Аратай, які пасвіць аблокі» пра творчасць Пімена Панчанкі]. - 1995. - № 10. - С. 182 - 186.

Бураўкін, Г. З жаваранкам у душы: Лірычныя ўспаміны пра Пімена Панчан'ку. - 1997. - № 8. - С. 177 - 185.

Бугаёў, Дз. Пра чалавечнасць Пімена Панчанкі. - 2003. - № 12. - С. 77.

Гарэлік, Л. Кантрасты і парадоксы жыцця: Духоўныя арыенціры ў паэзіі Пімена Панчанкі. - 2002. - № 7. - С. 22.

Гніламёдаў, У. Паэзія і час (50 - 80'я гады) [Паэзія П. Панчанкі, зб. «І вера, і вернасць, і вечнасць»]. - 1988. - № 4. - С. 47.

Гурская, А. Паэтычная споведзь сумлення: Штрыхі да творчага партрэта Пімена Панчанкі. - 1992. - № 7'8. - С. 35 - 44.

Дарняк, Ю. «Не дай мне, Божа, стаць ілжывым...»: Матывы паэзіі Пімена Панчанкі. - 2003. - № 12. - С. 18.

Краўчанка, В. Маленства Пімена Панчанкі. - 1992. - № 7'8. - С. 113 - 116.

Куляшова, В. Адчуць сябе плыўцом...: Сустрэчы з Піменам Панчанкам. - 2005. - № 1. - С. 89.

Майсейчык, А. З прыродай зліўшыся душою: Экалагічныя клопаты паэзіі.

[П. Панчанка «Не люблю я слова «пакарыцель»...» ]. - 1989. - № 6. - С. 28.

Марціновіч, А. «Прыйшла пара сапраўднай праўды...» [П. Панчанка «Паэма сораму і гневу»]. - 1988. - № 12. - С. 27 - 28.

Марціновіч, А. «Самы лепшы ў свеце гімн»: Спартыўная тэма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў [П. Панчанка «Люблю я ў футболе юнацкую сілу...»]. -1988. - № 5. - С. 52 - 57.

Мішчанчук, М. Палітычная лірыка Пімена Панчанкі як тэндэнцыя часу. -1989. - № 7. - С. 47 - 52.

Мішчанчук, М. У гэтым прыцемку трагічнае эпохі...: Пра кнігу Пімена Панчанкі «Высокі бераг». - 1995. - № 1. - С. 19 - 20.

Скобла, М. «Не спакушай нас высокай песняй гэтак рана, галактыка...»: Пімену Панчанку - 75 гадоў. - 1992. - № 7'8. - С. 110 - 112.

Старычонак, В. «Я вершы пішу, бо дужа растрывожаны любоўю і болем да кожнага з вас»: Метафары ў творах Пімена Панчанкі. - 2002. - № 8. - С. 33.

Шавыркін, М. Эцюды: Тапаліны звон. - 1997. - № 8. - С. 112 - 121.

Творы

Белыя яблыні

Вясной светлы сок прарывае бяросту I рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр. Вясною на елчыных лапах адростваюць Светла-зялёныя пальцы. I гладзяць яліны свой ельнік малы I пацеркі дораць з янтарнай смалы.

Зязюлі варожаць, і кнігаўкі жаляцца, I глушаць усіх салаўі; I з яблынь расцвіўшых тады нараджаюцца Дзяўчаты на нашай зямлі. Учора гулялі з маўклівымі лялькамі, А сёння прыбраны каралямі яркімі.

О, белыя яблыні, белыя яблыні, Пялёсткаў шалёны хвалюючы пах! Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя, I хмель веснавы на гарачых губах! Туман іх не студзіць, і ельнік не колецца, Адны толькі маткі за іх непакояцца.

Пасля сарамліва і горда ім несці Свой лёгкі цяжар у нялёгкі наш свет. Сыноў і дачок нараджаць ім і песціць, Успамінаючы яблыняў цвет. А іншыя ў нечым навекі зняверацца, Убачаць цвет яблыні -- слёзы навернуцца...

Вякамі глядзелі жанкі з-пад рукі, Чакалі мужоў і сыноў. I падалі зоркі, нібы светлякі, У прорвы бязрадасных сноў. I самі касілі, і самі аралі, А іх дарагія за іх паміралі.

Бялелі, як цвет той, іх чорныя косы, I сцежкі у сад зарасталі... I заўтра, як вырвуцца людзі у космас, Іх гора лягчэйшым не стане. Мы будзем усе касманаўтаў вітаць, А маткі пякучыя слёзы глытаць.

Глядзець усю ноч ім да ранняй зары Ў халодныя вочы сусвету I думаць -- ці зорка сягоння згарыць, Ці з сынам любімым ракета. Ім першым заўсёды марнець і трывожыцца, На сотні трывог іх чаканне памножыцца.

Няма там слупоў верставых і дарог, Няма для прыпынку абочын. Сусвет ачарсцвеў і дашчэнту прадрог Без ласкі вялікай жаночай. А сёння я небу гукаю: не хмарся! Народжаны ў нас жыхары ўжо для Марса.

Мы ўбачым жанчын у няземнай красе іх, Яны -- наша шчасце і гора --Планеты заселяць, любоўю засеюць Далёкія сінія зоры. I недзе у космасе будуць прывабліва Цвісці, як і ў нас, іх дзявочыя, яблыні.

Лясы нырнулі ў хмары шэрыя...

Лясы нырнулі ў хмары шэрыя, Прыкрыўшы голлем птушанят. А ты смяялася, не верыла, Што будзе дождж, што будзе град.

Углыб, углыб усё імчалася І за сабой мяне вяла; Хавала вочы і смяялася І нейкай дзіўнаю была.

А гром рыкаў ужо раз'юшана За кожнай елкай і сасной. І прашаптала ты узрушана: “Што ж нам рабіць, харошы мой?”

А елка, хітрая і цёмная, У сховішча пазвала нас.

Я вочы цёмныя, бяздонныяТак блізка ўбачыў першы раз.

Завесілі нас ліўні белыя, Загінуў свет, дарог няма. І да мяне, заўжды нясмелая, Ты прыгарнулася сама.

Стагналі дрэвы мнагарукія, Ламаўся з грукатам прастор, І сэрцы ў лад грымотам грукалі, І бліскавіцы секлі бор…

Забуду ўсё: сяброў і вершы я, Ды зберагу да скону дзён Гарачых вуснаў шчырасць першую, Ігліцы пах і ліўня звон.

Я прысягаў не раз, не двойчы...

Я прысягаў не раз, не двойчы Не абуджаць у сэрца зноў Тваю паходку, стан дзявочы, Загадкавых апошніх слоў.

Я уцякаў, нібы злачынца, З пакутнай катаргі, хутчэй, Каб адзінотаю лячыцца Ад варажбы тваіх вачэй.

Я адракаўся, нібы здраднік, Ад цёмных кос. Я голас твой Усё глыбей, усё старанней Хаваў у памяці сваёй.

I марна ўсё! За мной усюды, Сама не знаючы таго, Ідзеш па нейкаму прысуду Ты і ў ваду і у агонь...

За днямі дні праходзяць цугам. А я, знаць, вымушаны век Блукаць бяздомным валацугам Пад ценем ласкавых павек.

Рабінавы гай

Восень, жоўтым крылом не махай, е ўзляцець табе ўслед за зязюлямі. Я прыйшоў у рабінавы гай, Гай мой ціхі, Як сам я, зажураны.

Лета справіла шчодра памінкі: На рабінах - чырвоны агонь. Гэта гронкі маіх успамінаў, Гэта колер болю майго.

Гэта след і зары, і кахання, Знак праклятай замовы, Дрэў апошняе красаванне Перад белаю карай зімовай.

Зноў зямля стане белым экранам. Дык няўжо, што было, - упустую? І чырвоныя гронкі, як раны, Снегапад забінтуе?

Птушкі чырвань усю раздзяўбуць Па ягадцы, па ягадцы, Каб вясною рабінам вярнуць Па песеньцы, па песеньцы.

А ці вернешся ты, дарагая, Да гэтага гаю?

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.

    презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011

  • У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.

    контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010

  • Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.

    презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015

  • Францішак Аляхновіч — драматург, даследчык тэатра, рэжысёр, артыст, празаік, паэт, публіцыст, перакладчык, рэдактар беларускіх і польскіх газет. Параўнальны аналіз п'ес, мастацкі пазітывізм драматурга, драматургічна спадчына и народнапазтычная творчасць.

    курсовая работа [42,7 K], добавлен 24.03.2013

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў. Вера у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Знаёмства з раннімі творамі.

    реферат [36,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.

    презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Актыўная і самабытная творчая дзейнасць паэта Аляксея Русецкага ў разнастайнасці мастацкіх манер і стыляў беларускай літаратуры. Праява асаблівасцяў таленту, интеллектуализма, лірызму і гуманістычных перспектыў пісьменніка ў паэме "Насустрач лёсу".

    реферат [40,5 K], добавлен 25.03.2011

  • Свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У яго ўваходзіш сёння, як ва ўжо знаёмы і блізкі сваімі ўрочышчамі палёў і пералескаў, рэк і азёр свет. Душа паэта – мастака філасофскай думкі. Разуменне паэтам жыцця.

    курсовая работа [27,3 K], добавлен 30.03.2008

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.