Стыль публіцыстыкі Максіма Лужаніна
Жанравыя і стылістычныя асаблівасці публіцыстыстыкі Максіма Лужаніна. Аналіз каментара, карэспандэнцыі і артыкулы, як публіцыстычных жанраў. Основные черты функционального стиля речи произведений. Характарыстыка кампазіцыйнага будовы "Словы да размовы".
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.01.2015 |
Размер файла | 43,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт факультэт журналістыкі кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
Стыль публіцыстыкі
Максіма Лужаніна
Курсавая праца
па стылістыцы
студэнткі 3 курса 4 группы
(аўдыёвізуальныя СМІ)
Навуковы кіраўнік
кандыдат філалагічных навук
Мінск - 2007
Змест
Уступ
1. Жанравыя асаблівасці публіцыстыкі М. Лужаніна
2. Стылістычныя асаблівасці публіцыстыкі М. Лужаніна
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уступ
Рыхтуючы курсавую працу, я прагледзела шмат літаратуры. Такім чынам я іншы раз пераканалася, што не ўсё яшчэ адкрыта і даследавана, асабліва ў нашай літаратуры. Гэта датычыцца і публіцыстыкі Максіма Лужаніна. Шмат якія даследчыкі пісалі пра Лужаніна-паэта (Уладзімір Гніламёдаў, Рыгор Бярозкін), аднак мала хто закранаў публіцыстычную дзейнасць Максіма Лужаніна. Напрыклад, Міхась Тычына і Мікола Філімонаў крыху разглядалі публіцыстычныя асаблівасці твораў Лужаніна, але ніхто не аналізаваў мову і стыль гэтых твораў. Таму перада мной стаіць задача не з простых: прааналізаваць публіцыстычныя і стылістычныя асаблівасці публіцыстыкі Максіма Лужаніна.
Вельмі добра падаецца Лужанін як публіцыст-асоба у інтэрв'ю Людмілы Рублеўскай з пісьменнікам напярэдадні яго 90-годдзя. Здаецца, чалавек ужо ў такім узросце, калі за жыццём не паспяеш, і яно некуды ўцякае, пакуль зусім не ўцячэ. Аднак гэта не пра Максіма Лужаніна, бо у свае 90 ён не толькі не пакідае літаратурнай дзейнасці, але і знаходзіца ў курсе ўсіх грамадскіх падзей, нават міжнародных. Як кажа сам юбіляр: “Ніводзін чалавек не можа жыць, адасобіўшыся ад грамадства... Паглядзіш, як кладуцца ў друз гіганты-дамы... Бамбёжкі ў Чачні... Землятрус на Тайвані... А цяпер яшчэ паводка ў Амерыцы. А ў нас лясы выгараюць... Я думаю пра тое, што будзе заўтра ў краіне. Зараз не выходжу з дому, але ведаю, што ў пераходах метро сядзяць жабракі, нават ветэраны... Я цяпер, відаць, больш перачытваю. Газету хоць адну адольваю, бо не заўсёды хапае вачэй. Як зарадку на заўтрашні дзень і на добрую ноч, чытаю Блока. У меншай ступені перачытваю Гумілёва... ” [2, с. 5]
Шмат чаго добрага, станоўчага пісалі пра Максіма Лужаніна сучаснікі, але былі і іншыя погляды.
Напрыклад, што піша Леанід Галубовіч: “Але... няма ў яго тэкстах той чалавечай шчырасці, наяўнасць якой у мастацкай творчасці дадаткова тлумачыць не патрабуецца... А вось чым мяне зачараваў М. Лужанін, дык гэта веданнем і любоўю да жывой, натуральнай... мацярынскай мовы. На мой пагляд, актыўна працуючы ў мовазнаўстве, ён мог бы прынесці беларускай літаратуры больш карысці, чым нечым іншым. Патэнцыял яго так і застаўся не выкарыстаным. Шкада.” [3, с. 7]
Канешне, кожнае меркаванне мае права на існаванне, калі ў яго ёсць пэўныя падставы. Але я не згодна з той пазіцыяй, якую выказаў Галубовіч. Па-першае, тэктсы пісьменніка дастаткова шчырыя (кожны мастак слова, адпаведна свайму стылю пісьма, у рознай ступені раскрываецца перад чытачамі), прыклады я прывяду далей, пры аналізе твораў. Па-другое, Лужанін наўрад ці прынёс бы больш карысці беларускай літаратуры, калі б займаўся не пісьменніцкай дзейнасцю, а мовазнаўчай. Кажуць, чалавек павінен усё умець, але не ўсё рабіць; таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Каб Лужанін не быў пісьменнікам, магчыма, яго не хвалявалі бы і праблемы беларускай мовы, бо хто, як не паэт, пісьменнік, публіцыст, больш тонка адчувае слова. Па-трэцяе, Галубовіч не падмацоўвае свае словы прыкладамі.
Актуальнасць тэмы маёй працы у тым, што сапраўдная публіцыстыка не мае “тэрміну прыдатнасці”, таму сённяшнія студэнты факультэта журналістыкі, будучыя журналісты і публіцысты нашай краіны, павінны вучыцца майстэрству ў сваіх папярэднікаў, такіх, як Максім Лужанін, вывучаючы і аналізуючы іх публіцыстычныя творы.
Мэта курсавой працы -- на прыкладзе публіцыстыкі Максіма Лужаніна прааналізаваць, якія моўныя сродкі выкарыстоўвае аўтар, у чым адметнасць яго стылю, якія жанры публіцыстыкі найбольш характэрны для Лужаніна.
Задачы курсавой працы:
· апісаць жанравыя асаблівасці публіцыстыкі М. Лужаніна;
· апісаць стылістычныя асаблівасці;
· выявіць жанры публіцыстычных твораў М. Лужаніна.
1. Жанравыя асаблівасці публіцыстыкі М. Лужаніна
Публіцыстыка, як літаратурная дзейнасць, мае свае жанры. Але, як і наогул у журналістыцы, адзінай жанравай класіфікацыі няма. Напрыклад, Стральцоў прапануе такія публіцыстычныя жанры: каментарый, карэспандэнцыя і артыкул. Але некаторыя інфармацыйныя тэксты таксама можна адносіць да публіцыстыкі, калі яны маюць некаторыя яе рысы. Публіцыстычнай можа быць заметка, рэпартаж, інтэрв'ю, замалёўка.
У Цертычнага іншая класіфікацыя. Да мастацка-публіцыстычных жанраў ён адносіць: нарыс, фельетон, памфлет, пародыя, сатырычны каментарый, жыццёвая гісторыя, легенда, эпіграф, эпітафія, анекдот, жарт, гульня.
На мой погляд, класіфікацыя Цертычнага няпоўная, бо амаль усе прыведзеныя жанры сатырычнага характару. Аднак публіцыстыка -- гэта не сатыра. А зараз наогул публіцысты рэдка выкарыстоўваюць сатырычныя прыёмы ў сваіх творах.
Усе жанры публіцыстыкі адметны па-свойму, аднак можна адзначыць тое агульнае, што іх аб'ядноўвае: арганічнасць сплаву (а можа і сінтэзу) навукова-тэарэтычнага і эмацыянальна-вобразнага пачаткаў.
Некаторыя даследчыкі падзяляюць публіцыстычныя жанры на: уласна публіцыстычныя -- артыкулы, адкрытыя лісты, пасланні і звароты, палітычныя партрэты, дзённікі, агляды і іншыя; нарысовыя -- нарысы, замалёўкі, карэспандэнцыі, рэпартажы, мемуары; літаратурна-крытычныя -- рэцэнзіі, прадмовы, агляды кніжных выданняў; сатырычныя -- фельетоны, памфлеты; малыя формы публіцыстыкі -- нататкі-водгукі на падзеі, адозвы; прамоўніцкія жанры -- даклад на грамадска-палітычныя тэмы, прамовы і выступленні, гутаркі і нтэрв'ю.
Жанр трэба вызначыць, грунтуючыся на тым, без чаго ён не можа існаваць і што складае яго аснову, законы яго будовы. Першая прыкмета -- характар аб'екта даследавання. Калі гэта канкрэтныя факты, падзеі, з'явы рэчаіснасці -- карэспандэнцыя, рэпартаж, нарыс, фельетон. Рэчаіснасць адбіваецца апасродкавана -- агляд друку, рэцэнзія, тэарэтычны артыкул. Другая прыкмета -- канкрэтнае прызначэнне твора: паведаміць факты, выказаць сваю думку. Трэцяя прыкмета -- маштабнасць вывадаў і абагульненняў у іх. І, нарэшце, чацвёртая асаблівасць -- у характары літаратурна-стылістычных сродкаў, якімі карыстаюцца публіцысты, у спосабе адлюстравання рэчаіснасці.
Некаторыя даследчыкі выдзяляюць яшчэ некалькі прыкмет, па якім можна адрозніваць жанры адзін ад аднаго. Па-першае, тэма паведамлення. Па-другое, літаратурная форма. Па-трэцяе, тэрытарыяльны ахоп і памер матэрыялу.
Калі абагуліць, адным з жанравых паказчыкаў трэба лічыць тэматыку і праблематыку твора, таксама характар адлюстравання рэчаіснасці, падыход да фактаў жыцця і прынцыпы іх асэнсавання. Нарэшце, характэрнымі жанравымі паказчыкамі лічацца літаратурная форма, мова і стыль публіцыстычнага твора. [17, с. 13 -- 17]
Асноўнымі жанрамі публіцыстыкі з'яўляюцца артыкул і рэпартаж.
Артыкул -- гэта грунтоўнае даследаванне злабадзённага грамадска-палітычнага пытання. У ім факты і назіранні звязваюцца паміж сабой пры дапамозе разважанняў, апісанняў і апавяданняў.
У публіцыстычным артыкуле асноўная задача вобразнасці мовы -- садзейнічаць яркасці падачы фактаў, дакладнасці, выразнасці развіцця галоўнай думкі з мэтаю комплекснага ўздзеяння на розум і пачуцці чытача.
Артыкул -- адзін з распаўсюджаных жанраў публіцыстыкі. У жанры артыкула можна вылучыць дзве стылістычныя плыні: 1) прадметна-навуковая (апісанне навуковых або грамадскіх праблем) -- кніжная абстрактная лексіка і фразеалогія, характэрныя граматычныя формы і сінтаксічная пабудова; 2) публіцыстычная (папулярызацыя, каменціраванне, публіцыстычнае абагульненне) -- тут побач з кніжнай лексікай і фразеалогіяй ёсць значныя ўкрапленні гутарковых слоў, увогуле слоў стылістычна афарбаваных. Узаемадзеянне гэтых дзвюх плыняў і вызначае асаблівасці жанру газетнага артыкула. [16, с. 3 -- 5]
Рэпартаж -- інфармацыйны жанр публіцыстыкі, у якім імкненне да строгай дакументальнасці, фактаграфічнасці, дакладнасці ўраўнаважваецца тэндэнцыяй да яркасці, выразнасці выкладу, да адкрытага выражэння вобраза аўтара -- так званага аўтарскага “я”, яго адносін да апісваемых падзей.
Адной з асаблівасцей гэтага жанру з'яўляецца выкарыстанне “цяперашняга рэпартажу”. Гэты моўны прыём заключаецца ў тым, што для стварэння “эфекту прысутнасці” чытача пры апісанні падзей, якія адносяцца да мінулага, ужываецца цяперашні час. [16, с. 5]
Яшчэ даволі часта ў публіцыстыцы сустракаюцца дзённікі і нарысы.
Дзённік -- апісанне ў храналагічнай паслядоўнасці падзей з жыцця нейкага чалавека, яго ўласнае адлюстраванне тых падзей на паперы.
Нарыс адрозніваецца тым, што галоўнае месца ў ім адведзена пэўнай асобе, герою твора. Праз партрэтныя апісанні, мінісюжэты вырысоўваецца вобраз чалавека.
Аналізаваць я буду такія творы М. Лужаніна: “Рэпартаж з рубцом на сэрцы”, “Дванаццаць вячорных вогнішчаў”, “Часіны незабыўнага”, “Неспарадкаваная хата”, “Старонкі ўспамінаў” і “Думкі ўголас”. Пасля поўнага аналізу можна будзе падвесці вынікі і вызначыць жанры гэтых публіцыстычных твораў.
Публіцыстычныя рысы твораў Лужаніна:
1. Агульнадаступнасць (або папулярызацыя)
Як вядома, адным з патрабаванняў да мовы СМІ з'яўляецца яе агульнадаступнасць (камунікатыўная агульназначнасць). У адпаведнасці з гэтым любое слова, якое можа паказацца незразумелым, павінна быць пэўным чынам растлумачана. [15, с. 5]
Прызванне публіцыстаў, журналістаў -- пісаць так, каб напісанае знайшло свайго чытача, выклікала ў яго цікавасць, прынесла карысць. [14, с. 226]
Лужанін падбірае такія словы пры напісанні сваіх твораў, якія вядомы кожнаму адукаванаму чалавеку. Але гэта зусім не азначае, што ён спрашчае напісанне. Падрабязна моўныя стандарты і гутарковую лексіку я разбяру ў стылістычных асблівасцях.
2. Рознастылёвасць
Публіцысты, і Лужанін у тым ліку, ужываюць словы з розных стыляў мовы: і гутарковыя, і высокія, і дыялектныя, і запазычаныя, а таксама неалагізмы, агульнавядомыя выразы. І ўсё дзеля таго, каб быць больш эфектнымі, больш дакладнымі і больш вобразнымі. Прыклады выкарыстання такіх слоў я прывяду ў стылістычных асаблівасцях.
3. Вобразнасць
Дастаткова прыгадаць толькі такія яго кнігі, як “Колас расказвае пра сябе” і “Дванаццаць вячорных вогнішчаў”, -- кнігі надзвычай змястоўныя, багатыя на думку і пачуццё, дакументальныя па сваёй аснове і паэтычныя па гучанні. У іх гаварыла зайздросна ўчэпістая памяць паэта. І гаварыла па-лужанінску каларытна, сакавіта, вобразна.
Усё гэта ўласціва і амерыканскаму рэпартажу пісьменніка, які, зазначу адразу, чытаецца з неаслабнай увагай і цікавасцю. І яшчэ. Можа гэта і не так істотна, але здаецца мне, што асаблівую акрасу твору надаюць незласлівая, крыху іранічная ўсмешка аўтара і на дзіва “смачнае”, жывое, непаўторнае, надта ж ужо “беларускае” лужанінскае слова.
Найбольш, бадай, уразіў мяне падраздзел “Тара: краіна ці абалонка”, у якім М. Лужанін уздымаецца да шырокага, ледзьве не сімвалічнага абагульнення. Повадам да роздуму паслужыла амерыканская тара -- упакоўка, абгортка, абклейка і г. д. і вось як развіваецца думка аўтара “Рэпартажу...”: “Справа ў тым, што часамі сённяшняя Амерыка здавалася пачварліва валікай і без патрэбы моцнай тарай, абалонкай для краіны, якой яшчэ няма і якая абавязкова будзе, не можа не быць, бо занадта шмат патрачана намаганняў, каб стварыць умовы для дабрабыту, і занадта мала ў гэтым сённяшнім таго, што прынята называць чалавечым шчасцем і ўсмешкай. Краіна без усмешкі!..” І далей: “Але паняцце “тара” пашыраецца ў насельнікаў тутэйшых земляў у непажаданым для чалавека кірунку, прыкладна па такой схеме. Шклянка -- тара віна, вады; касцюм -- тара чалавека; дом -- тара сям'і; галава -- тара розуму, тара ідэй, спраў, здольнасці рабіць грошы і вынаходкі. І, як ні смутна, многія амерыканцы ставяцца да свае краіны як да тары на адно чалавечае жыццё -- значыць, на адзін раз, як да папяровай пасудзінкі для сельтэрскай”. [4, с. 10 -- 11]
4. Замкнёнасць (або стандартызаванасць)
У творах Лужаніна рэдка сустракаюцца неалагізмы, запазычаныя словы рэдкага ўжытку, вузкаспецыяльныя словы, бо яны патрабуюць тлумачэння, інакш чытач не зразумее іх сэнс. Не трапляліся мне і аргатызмы, рэдка знаходзіліся дыялектызмы. Аўтар знарок амаль не выкарыстоўвае гэтыя словы, каб пазбегнуць загрувашчанасці тэксту, бо амаль кожнае малаўжывальнае слова можна замяніць больш знаёмым.
5. Ацэначнасць
У публіцыстычным творы сустракаюцца ацэнкі рацыяналістычныя (меркавынні, вывады, заключэнні, характарыстыкі, азначэнні і г. д.) і эмацыянальныя (уяўленні, пачуцці, настрой і г. д.). [17, с. 5]
Канчаецца “Рэпартаж...” вельмі трапнай цытатай, якая, нібы добры сведка, перадае дакладнасць моманту. І нездарма аўтар кажа, што, скончыўшы пісаць, азірнуўся на перагорнутыя старонкі і пачуў голас: “Са здзіўленнем пабачылі дэмакратыю ў яе найагіднейшым цынізме, у яе жорсткіх забабонах, у яе нясцерпным тыранстве. Усё высакароднае, бескарыслівае, усё, што ўзвышае душу чалавечую, -- задушанае няўмольным эгаізмам і прагненнем да дабрабытнасці; рабства неграў сярод адукаванасці і свабоды; радаслоўныя ганенні ў народзе, які не мае дваранства; з боку выбаршчыкаў сквапнасць і зайздрасць; з боку кіруючых нясмеласць і ліслівасць; талент, праз павагу да роўнасці, змушаны на добраахвотны астракізм; багатыр, які апранае пашарпаны кафтан, каб на вуліцы не абразіць ганарлівае жабрацтва, хоць ім ён употай пагарджае: вось яна, карціна Амерыканскіх Штатаў, нядаўна выстаўленая перад намі.” [14, с. 230]
6. Праблематычнасць
Паколькі публіцыст піша “гісторыю сучаснасці”, ён з'яўляецца першаадкрывальнікам новых праблем, з'яў, характараў. Ён непазбежна выпрацоўвае спосаб дзейнасці, які арыентаваны на адкрыццё новага, спалучае прадказальныя, тыповыя рысы з непрадказальнымі, індывідуальнымі.
Асноўную ж увагу Максім Лужанін сканцэнтроўвае на пытаннях паказу амерыканскага ладу жыцця, закранае шмат цікавых для чытача праблем, з якімі сустрэўся ў ЗША. [14, с. 228]
“Лужанінскі “Рэпартаж...” -- палітычна востры, публіцыстычны -- з'явіўся красамоўным аргументам у крытыцы буржуазнай дэмакратыі і спосабу жыцця. У той час ён напоўнены сімпатыяй да простых амерыканцаў, з якімі ён сустракаўся некалі на Эльбе...” [5, с. 125] -- пісаў Гніламёдаў пра гэты твор. З маленькіх гісторый розных людзей складаецца жыццё Амерыкі, такой далёкай для нас краіны, але Лужанін паказвае, што праблемы ў нас аднолькавыя. Гэта праблема беспрацоўя і людзей, што жывуць на вуліцах, праблема багатых і бедных, праблема “жыцця на бягу”, калі нічога не бачыш за гэтай спешкай, нават родных і жыцця наогул. Звыштэмпы, звышбудовы, звышхуткасці, пагоня за звышзаробкамі -- усё гэта звяло нанішто чалавека, зрабіла яго ўбогім духоўна, кінула пад ногі аднаму толькі богу -- паспець, а значыць, зрабіць. [14, с. 227] У “Рэпартажы...” падымаецца праблема якасці прадуктаў харчавання, праблема стачак на фабрыках і заводах, праблема “сацыяльнага эгаізму”, калі людзі не размаўляюць адзін з адным, не цікавяцца праблемамі іншых, не дапамагаюць адзін аднаму.
Аўтар неаднойчы звяртаецца да жыцця эмігрантаў у ЗША. Такім чынам, убачыўшы і правільна ацаніўшы абставіны, пры якіх даводзіцца жыць радавому чалавеку ў ЗША, і заглянуўшы ў сэрцы даўніх эмігрантаў з даваеннай Беларусі, М. Лужанін зусім правільна гаворыць пра іх гаротнае становішча, пра іх незайздросны душэўны стан.
Аўтар даволі трапна характарызуе мастацтва ЗША, расказвае пра музеі, тэатры, кінематограф, тэлебачанне, пра іх службу долару. Па тэлевізары, піша ён, за месяц нагледзеўся столькі крыві і забойстваў, начуўся столькі стрэлаў і выбухаў -- не дай і не прывядзі. Іншаму за ўсю вайну гэтулькі не давялося.
Уся бясконцая пацяруха па тэлебачанні ідзе ўперамежку з рэкламай, якая з'яўляецца на экране пры самых пікантных мясцінах у перадачах. Выходзіць, рэклама -- гаспадар. І не дарэмна. Яна нясе велізарныя прыбыткі тэлекампаніям. [14, с. 228]
7. Рознабаковасць
Журналісту, які аддае перавагу публіцыстычным мадэлям адлюстравання, патрэбны грунтоўныя веды ў той галіне, па якой ён спецыялізуецца, і кожны раз -- усебаковае вывучэнне аб'екта. [12, с. 42 -- 45]
Кожную з'яву ў сваіх творах Лужанін падае з розных бакоў, каб чытач мог вельмі добра сабе яе ўяўляць. Так, жыццё Амерыкі, гэта жыццё простай жанчыны, эмігрантаў з Беларусі, фермераў, “вульчных людзей” і іншых.
У “Часінах незабыўнага” з дапамогай маленькіх гісторый ствараецца суцэльны вобраз беларускай літаратуры таго перыяду, вобраз мастака слова.
Лужанін стварае абагульнены партрэт пакалення, у якім заўважае і добрае шчыраванне ў абавязках, і маладую просталінейнасць, і часам безразважнасць да рашучага дзеяння, і цэласнасць натуры, настойлівасць характару. Ён піша пра дзейнасць тагачасных літаратурных арганізацый і аб'яднанняў, яго захапляюць вернасць людзей яго пакалення ідэалам маладосці, ідэалам сацыялізму і тая ўпартая цягавітасць, з якой яны пранеслі сваю веру праз час. [13, с. 244] Шырокія тэматычныя абсягі гэтай кнігі -- жыццё, творчасць, пісьменніцкае майстэрства, народнае слова. [13, с. 241]
“Дванаццаць вячорных вогнішчаў” -- гэта дзённік пісьмінніка, у якім адлюстравана не толькі жыццё самога Лужаніна, але і беларускай вёскі, жыццё простага селяніна.
8. Фактаграфічнасць і аргументаванасць
У “Рэпартажы...” шмат лічбаў, прычым дакладных, шмат фактаў напамінаюць іншы раз, што гэта не мастацкі твор, а апісанне рэальных падзей.
(У Нью-Йоркскім порце каля прычала сабралася 17 вялікіх суднаў... І ўсяго баставала 75 тысяч грузчыкаў!) [9, с. 331]
(Фірма “Федэрал лабаратарыз” прапануе на ўзбраенне паліцыі міні-гранаты кішанёвага памеру, пнеўматычныя стрэльбы з драўлянымі кулямі...) [9, с. 332]
У кніжцы робяцца спасылкі і на выступленні іншых дэлегатаў, гаворыцца аб прамове на Асамблеі міністра замежных спраў СССР А. А. Грамыкі, пра яго сустрэчы з кіраўнікамі многіх дэлегацый, пра работу членаў дэлегацыі Беларускай ССР. [14, с. 227]
9. Аўтарскае “я”
У публіцыстычным творы добра відаць аўтарскае “Я” і зварот да аўдыторыі, нібы пры дыялогу, “... адбор сінтаксічных прыёмаў вызначаецца не толькі агульнымі задачамі публіцыстычных матэрыялаў, іх сэнсавым напаўненнем, але і выражэннем адносін: “аўтар -- чытач”, “аўтар -- сучаснасць”...”. Лужанін шмат дзе піша “я, мы”, а таксама звяртаецца да чытача-суразмоўцы з пытаннямі і пажаданнямі.
(У аўтара гэтых радкоў ёсць адна перавага і адна бяда: я пабыў там, куды не ўсім здараецца дапяць, і не дай алах трапляць, у Амерыцы...) [9, с. 317]
(А чаму ж дома часамі мінаеш людзей, не зазіраючы ім у сэрца і не адкрываючы свайго? Не лепшаем жа мы раптоўна, перасякаючы акіян ці якую дзяржаўную граніцу?..) [9, с. 320]
(Што ж аб тэатры? У мяне начыста выветрыліся з памяці і п'еса, і аўтар, і акцёры...) [9, с. 330]
У “Неспарадкаванай хаце” падаюцца разважанні сталага чалавека пра сваё жыццё, пра смерць, пра сяброў, якіх ужо няма на свеце: (А колькі трэба для смерці такой дробнай птушынай душы?.. Пара, як відаць. Не далічваюся ўжо многа каго...) [8, с. 13] . Сумныя, але такія прыгожыя словы!
(... вера ў што -- адны ілюзіі, вера ў каго і каму -- відавочны падман прагнай да святла і праўды душы... Найбольш спадзяваўся на цуд...) [8, с. 13]
10. Аўтабіяграфічнасць
Твор “Дванаццаць вячорных вогнішчаў”. Ён адметны тым, што тут аўтар па сваіх старых дзённікавых запісах расказвае пра сваё жыццё. Гэта цалкам аўтабіяграфічны твор. Дарэчы, як можа Галубовіч казаць, што Лужанін не шчыры ў сваіх творах, калі ён амаль усё сваё жыццё адлюстроўвае ў творах, і асабліва ў публіцыстыцы.
11. Кампазіцыйная будова
(Жыццё ў Амерыцы -- гэта бітва за жыццё.) [9, с. 317]
Так пачынаецца твор у “Слове да размовы”. Менавіта гэта фраза праходзіць праз увесь “Рэпартаж...” у апісанні жыцця простых амерыканцаў.
Ці з'яўляецца “Рэпартаж...” публіцыстычным творам?
“Рэпартаж з рубцом на сэрцы” складаецца з дзесяці частак і “Слова да размовы”. Кожная з частак, нібы газетны артыкул, мае лід. У гэтых некалькіх сказах даецца кароткі змест таго, аб чым будзе гаворка. Напрыклад, у лідзе да першай часткі: (Бэзавае святло і сабачы могільнік. Хлеб расце ў роце. 125 краін пад адным дахам. Дзяржаўны сакратар і галёрка. “Іду на вы”. Андрэй Грамыка на трыбуне. Зваротнае падарожжа ў часе. Бяспека па-амерыканску. Начлежнікі ў парку. Тэатральны вінегрэт.) [9, с. 318]
А вось яшчэ адзін цікавы своеасаблівы лід да трэцяй часткі: (Амерыканцы на Эльбе. Пераклічка нораваў. “Піць віскі ці ваяваць?”Што думае заяц. Як не ўспомніць Эйнштэйна.) [9, с. 337]
Здаецца, што гэты тэкст не мае ніякай лагічнай сувязі паміж сказамі, аднак гэта і прыцягвае ўвагу чытача, хочацца даведацца, аб чым хацеў расказаць пісьменнік. Калі пачынаеш чытаць, пакрысе ўсё становіцца зразумелым, нібы збіраеш дзіцячы канструктар. Такі метад прыцягнення чытацкай увагі могуць выкарыстоўваць і журналісты. Не трэба ў лідзе расказаць усё, што будзе ў матэрыяле, але без падрабязнасцей, трэба толькі заінтрыгаваць чытачоў, зацікавіць іх, магчыма, заблытаць крыху, але змест артыкула няхай будзе пакуль загадкай.
Сама назва твора многім падаецца знаёмай, аднак Лужанін гэта тлумачыць: (За падобнасць назвы схіляю галаву перад памяццю Юліуса Фучыка...) [9, с. 317] . Аўтар нездарма назваў свой твор менавіта рэпартажам, бо падзеі, апісаныя ў ім адбываліся з самім Максімам Лужаніным. Усё, што ён бачыў і чуў на свае вушы, імкнуўся адлюстраваць тут. Вось яшчэ адна рыса, характэрная для журналістыкі.
Кампазіцыя твора вельмі цікавая. Па-першае, аўтар, апісваючы падзеі цяперашнія (на той час), уключае эпізоды-успаміны, гэта надае ўражанне падарожжа ў часе: жанравы стылістычны артыкул кампазіцыйны
(І раптоўным кідком з самага цэнтру першага горада Амерыкі мяне шпурлянула амаль на стагоддзе назад. У глухім-глухую, згорбленую жабрацтвам, сагнутую нядоляй беларускую вёсачку...) [9, с. 327]
Па-другое, асноўны сюжэт разбіваюць маленькія мінісюжэты, якія дапамагаюць уявіць жыццё ў Амерыцы з розных бакоў. Чытач нібы сам сам пабываў у Амерыцы. Напрыклад:
(Ухапіўшыся за матчыну руку, поруч бегла бялявая дзяўчынка, зусім маленькая. Другую руку маці адцягвала паўнюткая гаспадарчая торба з таго гатунку, што называюць бяздоннымі...
А за плячыма ў жанчыны, з перавязанай крыжам на грудзях палатнянай тканіны выглядала галоўка, таксама светлавалосая...) [9, с. 326]
12. Героі і персанажы, апісанні
“Часіны незабыўнага” складаюцца з трынаццаці артыкулаў пра беларускіх літаратараў. Максім Лужанін пісаў пра Аркадзя Куляшова, Рыгора Шырму, Цішку Гартнага, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых. Ён не характарызаваў гэтых людзей, а ўзгадваў нейкія гісторыі, звязаныя з пісьменнікамі. Праз гэтыя гісторыі і раскрываліся нейкім чынам героі аповедаў. Напрыклад, пра Куляшова: (З той самай шэрай раніцы напрадвесні 1930 года, калі ў Амсціславе, на кватэры ў маці паэта Юлія Таўбіна, я ўбачыў юнака, можна сказаць, хлапчука з пышнай чупрынай і гітарай пад пахаю.
Неўзабаве пачуў чуллівы раманс, праспяваны крыху крохкім барытонам пад тую ж самую гітару.
Пазней, увечары, я прачытаў першую юнацкую паэму Куляшова “Крыўда” -- праз некалькі дзён яна была прынята ў салідны часопіс “Узвышша”.
Гэта была першая сустрэча.
Апошняя была таксама раніцай, шэрай і мглістай. І таксама з паэмай. З “Хамуціусам”...) [11, с. 279].
Цікавыя гісторыі пра цікавых людзей.
13. Актуальнасць
Шмат якія яшчэ бакі жыцця закранае аўтар у гэтым творы. І гэтыя праблемы актуальны сёння. І праблема: Амерыка хоча авалодаць мірам -- таксама актуальна для нас. Выходзіць, што “Рэпартаж...”, напісаны ў 1968, 1972 гадах не згубіў сваёй актуальнасці і сёння, і наўрад ці згубіць яе заўтра. Гэта сапраўдны публіцыстычны твор. Я бы нават сказала, што гэта ўзор публіцыстычнага твора.
Ёсць у Максіма Лужаніна адзін невялікі публіцыстычны твор пад назвай “Думкі ўголас”. Гэта незвычайны твор, а вельмі адметны, бо яго можна назваць Кодэксам публіцыста. Тут сабраны галоўныя правілы, якіх павінен прытрымлівацца кожны чалавек, які стварае літаратурны твор, у тым ліку і публіцыст:
ь (Пісьменнік, калі ён сапраўды творчая асоба, няспынна, хоча ён ці не хоча, назапашвае ў сабе матэрыял з наваколля... Усё гэта жыве ў ім, выспявае, чакаючы пары нарадзіцца на свет... такое назапашванне... -- значная частка работы над творам...) [7, с. 172]
ь (І самае галоўнае -- цвёрдае ўсведамленне, дзеля чаго выкладаецца будыніна, што ў яе за падмурак, што за стрыжань, вакол якога ўсё павінна трымацца...) [7, с. 172]
ь (Не знайшоў слова самага патрэбнага, вострага, змястоўнага, такога, каб стала якраз на месца, -- і ўсе твае намаганні “пойдуць на дно”...) [7, с. 173]
ь (Пішуць па-сапраўднаму тады, калі работа стаіць над душой неадчэпна, водзіць тваёю рукою, калі не пісаць нельга.) [7, с. 173]
ь (... ты ствараеш свет, дзе жывеш сам, кахаеш, працуеш, плачаш адзін за ўсіх сваіх герояў...) [7, с. 174]
ь (Якасць работы лічу сягоння самай галоўнай, самай важнай нашай задачай. Тым болей важнай, калі нашу родную мову сіляцца паставіць на калені, адмаўляюць ёй у праве на існаванне.) [7, с. 174]
ь (Нам належыць дасягнуць такога майстэрства... каб увесь свет стаяў у чарзе не толькі па нашы трактары... але і па нашы кнігі.) [7, с. 174]
ь (Вось бы і нам, пісьменнікам, мастакам, так пранікаць у чалавечыя душы, каб героі паўставалі перад чытачом і гледачом жывымі, каб праз кожны вобраз хацелася расказваць, дамалёўваць, раскрываць яго.) [7, с. 175]
ь (... майстэрства перажыць няўдачу ніяк не меншае за майстэрства дамагчыся ўдачы!) [7, с. 175]
ь (... прыход праўды звязаны з цяжкасцямі і небяспекамі...) [7, с. 175]
ь (З крытычных артыкулаў зніклі прозвішчы: недахопы, маўляў, ёсць, а ў каго яны -- гэта за заслонай. Поспехі літаратуры будуць у тым выпадку, калі размова аб ёй павядзецца адкрыта, без аглядкі на персоны і пасады.) [7, с. 177]
2. Стылістычныя асаблівасці публіцыстыкі М. Лужаніна
Дарэчы, М. Лужанін з поўнай падставай лічыцца адным з лепшых пісьменнікаў-мовазнаўцаў. Майстэрня слова, кузня слова -- гэтак можна сказаць пра яго творчую лабараторыю... Не раз даводзілася яму выслухваць дакоры “за архаізмы”. Але яны ніколі не былі для яго самамэтай. Глядзіце, з якім бляскам палемізуе ён са сваімі апанентамі:
Старое слова! Ах ты,
Якая ж тут бяда?
А продак мой пра нафту
Казаў: гарывада.
Стаймуйцеся з імпэтам,
Шаноўны ягамосць!
Галоўнае не ў гэтым,
А ў тым, што нафта ёсць.
(1972) [5, с. 119]
Стыль -- гэта не толькі форма, але і паказчык сапраўднага зместу.
Адметнасці стылю і мовы публіцыстычных твораў Лужаніна:
1. Дакладнасць словаўжывання
Максім Лужанін выкарыстоўвае словы, у асноўным, у іх прамым значэнні, чым пазбягае незразумеласці выказванняў.
Наогул у публіцыстыцы трэба менш ужываць мнагазначных слоў, бо тое, што зразумела пісьменніку, можа быць зусім па-іншаму ўспрынята чытачамі.
2. Метафары і параўнанні
Шмат прыгожых метафар і параўнанняў у лужанінскім “Рэпартажы...”:
(Дамы ні дамы, вежы ні вежы, нешта хутчэй падобнае да бязладдзя пліт на яўрэйскім могільніку... Пакрысе здагадваюся: небаскробы! Ад гэтага ўражанне, што перад намі не горад, а шкілет горада, не знікае.) [9, с. 319]
(Калі ты -- гара абмякшых мускулаў на страціўшых рухомасць касцях -- ляжыш на разумным ложку...) [9, с. 371]
3. Моўныя стандарты
Важная асаблівасць публіцыстычнай мовы -- камунікатыўная агульназначымасць, агульнадаступнасць моўных адзінак.
У “Рэпартажы...” сустракаюцца публіцыстычныя метафары і ўстойлівыя выразы: жывыя прыклады; Зямля выбралася ў чацвёртае падарожжа вакол галоўнага свяціла; перадвыбарная ўструшня; бляск майстэрства; душэўная і матэрыяльная апора; вастрасловы жартуюць; не вырашаецца ў пажаданым кірунку; 125 краін свету пад адным дахам; класавыя супярэчнасці; буйны і мудры палітык; ярэма каланіялізму; дабрадзеі ў смокінгах і стандартных гарнітурах; будучыня свету; ахвяры алкаголю, наркотыкаў, беспрацоўя; маральнае здароўе і маральны імунітэт; не варта рукі брудзіць; манюкі эфіру; кулінарная кніга амерыканскай радыёкухні... Можна яшчэ доўга працягваць гэты спіс. Аўтар выкарыстоўвае гэтыя словы, каб быць зразумелым для кожнага, бо ўсе чытаюць газеты і неаднойчы чулі такія выразы.
4. Аўтарскія метафары і выразы
Аднак публіцыст не злоўжывае ўстойлівымі выразамі, а выкарыстоўвае разам са сваімі ўласнымі аўтарскімі метафарамі: у варожай адзіноце велізарнага горада; (Мы захапілі ў сэрцы хатні вецер, а ў ім -- усплёск чырвонага сцяга над Крамлёўскай сцяной і шолах трыснягоў на Браслаўскіх азёрах, уся добрая ласка і турбота нашага вялікага Дома) [9, с. 317]; улятаем у прастору цудоўнага святла бэзавага колеру (пра неба); пачварныя аскабалкі будынін; сціскае чалавека кашчавымі пальцамі; авалодаць цаліной земляў і душ...
5. Экспрэсіўныя словы (станоўча-ацэначныя і негатыўна-ацэначныя моўныя сродкі)
Рэзкае размежаванне станоўчага і адмоўнага, святла і ценю і адпаведнае дзяленне моўных сродкаў на станоўча-ацэначныя і негатыўна-ацэначныя складаюць адметную рысу публіцыстычнага стылю. Рэсурсы ацэначных сродкаў публіцыстыкі багатыя і разнастайныя. Акрамя ўласна ацэначнай лексікі і фразеалогіі ў функцыі ацэнкі выкарыстоўваюцца разнастайныя лексічныя разрады: гутарковая лексіка, кніжныя, высокія словы, архаізмы, спецыяльная лексіка ў пераносным значэнні і інш.
(Далекавата занесла мяне з надзіманай сваім дабрабытам Амерыкі ў разбураную і панявечаную гадамі вайны Германію.) [9, с. 343]
Вольны чалавек, славутая клятва, пачварныя аскабалкі і інш.
6. Гутарковыя словы
Сустракаюцца і размоўныя словы і канструкцыі, якія патрэбны, у асноўным, для перадачы жывой гутаркі герояў “Рэпартажа...”: (На трыбуне бразілец. Пазадзіраўся крыху наконт “падзей у Чэхаславакіі”, за ім -- Раск. Гэтага прарвала!) [9, с. 322] ; невялічкі батончык, на раз укусіць; (Разлягаліся звонкія маладыя галасы: “Вялікія босы, канчайце вайну!”) [9, с. 323]; паліцэйскія-здаравілы; крычала галёрка; (Баба не можа быць адна, ёй трэба з некім языком мянціць. ) [9, с. 328]; прыгроб да сябе і не выпусціць; (Ніштаватымі літарамі...: “Чхаў я на ваш капіталізм!”) [9, с. 336] ...
Публіцыстычны твор “Старонкі ўспамінаў” пра вядомых людзей. У ім згадваюцца невялічкія моманты з жыцця Лужаніна і яго сяброў-літаратараў. Прываблівае сама мова, якой напісаны твор: разам з гутарковымі словамі (блазнота, ежыва, творыва, канячка, тагдышняя) выкарыстоўваюцца вобразныя апісанні, напрыклад: (Абапіраючыся на кій, Янка Купала слухае растлумачэнні. Ён і тут, і як бы адсутнічае, праводзіць вачыма слупы электраперадачы, ваганеткі, якія спяшаюцца на торф, не мінае позіркам канячку, што бяжыць немаведама адкуль, каля самага лесу...”; “Сапраўды, Андрэй (Макаёнак), дзе б ён ні з'яўляўся, прыносіў з сабою нейкае асаблівае паветра, -- тое самае жыццё здавалася ў незнаёмым разрэзе, як бы ўбачанае новым вокам, падсеянае на сіта народнай мудрасці і ўласнага вопыту”; (пра Быкава) “Галоўнае ж вочы: яны маглі радавацца і сердаваць, іскрыцца гневам і адарыць цеплынёю, а перш за ўсё, бачыць з першага позірку, што за чалавек трапіўся на дарозе... ) [10, с. 13].
7. Дыялектызмы
Яшчэ адна значная адметнасць “Дванаццаці вячорных вогнішчаў” у тым, што тут шмат дыялектызмаў. Аднак усе незразумелыя словы аўтар тлумачыць. Ён выкарыстоўвае менавіта размоўна-дыялектную мову, каб паказаць адметнасць яго родных мясцін, каб больш дакладна перадаць гаворку людзей. Напрыклад: “...паліў касцёр, цяпельца, як гаварыў ён па-магілёўску...”, “склад нэблі”, “матар'ял”, “шкандаліў”, “дзешава”, “...мароз трымацьме”, “спракуветачная вёска”, “ціждзень”, “...у дзіравых чобацях”, “цішайсце там...”, “рыб'ёнкі”, “Мы белле, як субота, так і золім”, “чындакор” (пояс), “махатура” або “манавактура” (мануфактура) і іншыя.
8. Запазычаныя словы
(Уявіце той самыНью-Йорк, калі надыходзіць трафік (гадзінны пік), калі машыны ідуць у некалькі радоў... ) [9, с. 451]
Запазычаныя словы, якія могуць быць незразумелымі чытачу, аўтар абавязкова паясняе.
9. Сінонімы
Выдатныя майстры слова заўсёды надавалі вялікае значэнне правільнаму выбару сінонімаў -- слоў, блізкіх па значэнні, але розных па гукавым складзе.
Амерыка -- Краіна без усмешкі -- ЗША -- Краіна дэмакратыі...
10. Перыфразы
Своеасаблівымі сінонімамі з'яўляюцца ў публіцыстычным творы перыфразы -- апісальныя звароты, якія ўжываюцца дзеля эмацыянальна-экспрэсіўнай і вобразнай ацэнкі з'яў рэчаіснасці.
Вядучыя -- манюкі эфіру, 9 мая 1945 года -- вясёлы май.
11. Эўфемізмы
У публіцыстыцы вядома і такая катэгорыя сінанімічных слоў і выразаў, як эўфемізмы. Яны выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным творы з мэтаю пазбегнуць грубага выразу.
Няблага чокнуліся за перамогу -- выпілі.
(У арыгінале ўжыта слоўца, якое ўзыходзіць да найвышэйшых узораў вуснага фальклору колішніх рамізнікаў.) [9, с. 336] -- матнае слова.
12. Неалагізмы і наватворы
(Мая маленькая ўнучка сярод самай вясёлай гульні, калі ёй робіцца што не пад густ, абвяшчае бацьку або маці: “Я цябе буду бізяць”, -- гэта значыць крыўдзіць. Словы ў яе творацца і перайначваюцца самым неверагодным шляхам; так памідор стаў чамусьці -- дабалюм.) [9, с. 324]
13. Фразеалагізмы
Ёсць і фразеалагізмы ў “Дванаццаці вячорных вогнішчах”: (Ну, так, браце, духі выпра!), (... каб ты праўцом стаў!), (... цётку вашу ў сумёт...) [6, с. 436] і гэтак далей.
Асноўныя асаблівасці публіцыстычнай лексікі на прыкладзе твора Лужаніна я разгледзела. Цяпер трэба звярнуць увагу на сінтаксіс і кампазіцыйныя адметнасці.
14. Простыя сказы
Сінтаксіс гутарковай мовы адрозніваецца ад сінтаксісу навуковай і дзелавой моў перш за ўсё тым, што тут выкарыстоўваюцца галоўным чынам простыя, часам няпоўныя, сказы, якія нярэдка дапаўняюцца рознымі пабочнымі заўвагамі, не звязанымі моцнай сінтаксічнай сувяззю з астатнімі членамі сказа. Гэта надае мове большую непасрэднасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і дынамізм.
Сказы па структуры, канешне, аўтар выкарыстоўвае розныя. Але я заўважыла, што ў большасці яны простыя, незагрувашчаныя ўдакладненнямі, такія, якімі размаўляюць людзі. Аднак часам у мяне з'яўлялася такое ўражанне, што я губляю сэнс, бо шмат аднаслоўных сказаў утваралі не суцэльную карціну, а проста набор слоў. Потым я зразумела, што гэта такі прыём, калі чалавек быццам тое, што бачыць зараз, тое і апісвае.
(Абрысы Замаскварэчча, рака напамянулі пра гады, пражытыя ў гэтым горадзе. Як моцна прывязаны я да яго! І абавязаны. Усім лепшым, што ва мне ёсць.
І пацягнула...) [9, с. 318]
(Уподбега на агляд аэрапорта. А на вуліцу -- выбачайце -- трэба канадская віза.) [9, с. 319]
15. Эліптычныя канструкцыі
Для гутарковага стылю характэрныя эліптычныя канструкцыі, у якіх адсутнічаюць некаторыя члены сказа, што лёгка ўзнаўляюцца.
(Цудоўны мост -- рух у некалькі паверхаў.) [9, с. 319]
(Надпіс расчуліў. Не столькі магутнасцю пратэсту, як непасрэднасцю звароту да свайго згалдзеўшага ладу.) [9, с. 336]
16. Далучальныя канструкцыі
Уражанне непасрэднасці працэсу маўлення, калі фраза складваецца як бы “на хаду”, ствараюць сказы з так званымі далучальнымі канструкцыямі. У гэтым выпадку да асноўнага сказа далучаюцца новыя сказы або асобныя члены сказа, што стварае ўражанне паступовага, нарастаючага развіцця думкі.
(Апошнія дні верасня -- гаворка будзе пра 1968 год -- прайшлі ў зборах, мітусні, патрэбных і непатрэбных сустрэчах.) [9, с. 318]
(Ён працаваў начнічкамі на ўвесь бляск свайго майстэрства -- “хай паглядзяць там, як рабіць галаву!” -- і расказваў, праўда чутыя ўжо, гісторыі цырульніцкіх прыгод...) [9, с. 318]
17. Рытарычныя фігуры (або паэтычны сінтаксіс):
§ анафара
Характэрным для стылю публіцыстычных твораў розных жанраў, у тым ліку і артыкула, з'яўляецца шырокае выкарыстанне ў іх сродкаў так званага паэтычнага сінтаксісу, або рытарычных фігур.
Адной з распаўсюджаных рытарычных фігур з'яўляецца анафара. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што некалькі сказаў або абзацаў пачынаюцца аднолькавым словам або групай слоў.
(Будзем і далей назапашваць лаўжы і паліць дванаццатае вогнішча...
Будзем і далей расказваць пра тое, што пачута і ўбачана...) [6, с. 520]
§ рытарычнае пытанне
Для пацверджання пэўнай думкі ўжываецца рытарычнае пытанне.
(А што ты думаеш, ці не пачынаецца ў нас сапраўды вясна?
Дзе гэта ў нас?..) [6, с. 482]
(Дык ці не ў вашых жа руках будучыня свету, паны ганарлівыя бізнесмены?) [9, с. 326]
18. Цытацыя
Хацелася б яшчэ заўважыць, што выкарыстоўваюцца інтэртэкстуальныя адзінкі ў выглядзе цытат, якія пашыраюць кантэкст і больш глыбока раскрываюць асобу аўтара-апавядальніка, таксама Лужанін упамінае многія амерыканскія газеты і тое, аб чым яны пісалі: (...горы, дзе Герцэн і Агароў злажылі славутую клятву, якая магутна загрымела ў “Колоколе”...) [9, с. 318]; (...гісторыі цырульніцкіх прыгод і знаёмства з Якубам Коласам і Міхаілам Шолахавым...) [9, с. 318]; (“Савецкі міністр запрапанаваў Асамблеі перспектыву прагрэсу праз раззбраенне”, -- паведамляе “Нью-Йорк таймс” вуснамі свайго аглядальніка) [9, с. 325]; (Гэта заўважыў і выдатна ацаніў Эйзенштэйн: “Каб мая ўлада, я ўсюды загадаў бы паставіць зручныя садовыя лаўкі. Можа тады б амерыканцы прыселі і задумаліся”) [9, с. 325]; (Вы яшчэ не адчуваеце, як можа “хруснуць ваш шкілет”, гаворачы пранізлівымі словамі Блока) [9, с. 326]; (...прымаўляючы накшталт коласаўскага Хадыкі: “Панамі будзеце, панамі, ядзяць вас мухі з камарамі”) [9, с. 328]; (Амерыканскі часопіс “Форчун” заняўся падлікамі, колькі мільянераў і мільярдэраў зараз угрызлася ў скуру Амерыкі ) [9, с. 329]; (...часопіс “Юнайтэд Стэйтс ньюс энд Уорлд рыпорт” сцвяджае, нібыта “...жабрацтва ў ЗША -- праблема, якая знікае”...) [9, с. 329].
Яшчэ упамінаюцца выказванні Чапліна, Сухава-Кабыліна, Кіплінга, Вальтэра Скота, Гейнэ, Эйнштэйна і многіх іншых. Аб чым гэта сведчыць? Што Лужанін быў добраадукаваным чалавекам, ён чытаў творы іншых пісьменнікаў, цікавіўся, што піша прэса, нават замежная.
19. Інверсія
Надзвычай распаўсюджаны ў публіцыстычным стылі прыём інверсіі -- перастаноўкі членаў сказа.
Выглядала галоўка, мужчына коле, дзяўчо тое зарумзанае, дарагоўля страшэнная!, спыніліся мы...
Пытальна-адказная форма выкладу
Характэрнай прыкметай з'яўляецца пытальна-адказная форма выкладу, што таксама ідзе ад гутарковага сінтаксісу. Часта ўжываюцца пытанні, звернутыя як быццам да сябе -- унутраны дыялог.
(Навошта пытаешся, дружа? Ты добра ведаеш, што я гавару пра тыя мясціны, дзе мы з табою нарадзіліся...
Ты хочаш успомніць усё?
Тады трэба пакінуць сцены... Ты чуеш, як цяжка шумець ветру ў чорным алешніку?) [6, с. 482]
Аналіз публіцыстычных і стылістычных асаблівасцей твораў Лужаніна я выканала. Цяпер можна вызначыць іх жанравую прыналежнасць.
Зразумела, што “Рэпартаж з рубцом на сэрцы” адносіцца да жанру рэпартажу, аднак яго можна назваць і падарожным дзённікам, як прапаноўвае Мікола Гіль. У гэтых жанраў ёсць агульнае -- дакладныя факты і храналагічны парадак іх выкарыстання. Аднак я лічу, што гэта, хутчэй за ўсё, рэпартаж з замежнай краіны, бо у ім факты заўсёды перамяжоўваюцца з “фарбамі” (тое, што надае тэксту вобразнасць) і ёсць уражанне: што бачу -- тое і пішу, больш апісальны характар і імкненне расказаць пра нешта чытачу. А дзённіках няма такой строгай структуры, там чалавек піша як для сябе.
“Часіны незабыўнага”-- гэта зборнік нарысаў. Кожны аповед -- пра чалавека, літаратара, пра сяброў Лужаніна. Таму я аднесла гэты твор да жанру нарыса.
У жанры дзённіку напісаны твор “Дванаццаць вячорных вогнішчаў”. Як кажа сам аўтар у пачатку: “Гэта запісы з выпадкова знойдзеных блакнотаў даўняга-даўняга часу.” [6, с. 433]
Дзённікам з'яўляюцца і “Старонкі ўспамінаў”. Для гэтага жанру характэрана апісанне падзей мінулага, магчыма, з цяперашнім поглядам на іх, новым асмысленнем і аргументаваннем.
Нарыс “Неспарадкаваная хата” вылучаецца таксама, як і “Дванаццаць вячорных вогнішчаў”, апісаннем людзей, у першую чаргу. Невялікія моманты з жыцця розных пісьменнікаў дапамагаюць расказаць нешта новае аб гэтых людзях.
Публіцыстычны твор “Думкі ўголас” я аднесла да артыкула, а дакладней да прадметна-навуковага артыкула, у якім апісваецца грамадская праблема, праблемы літаратуры і публіцыстыкі, і аўтар прапаноўвае свае шляхі вырашэння гэтых праблем.
Такім чынам, Максім Лужанін выдатна праявіў сябе ў многіх жанрах публіцыстыкі.
Дэвіз Лужаніна -- яго ж радкі, складзеныя ў адбудаваным Сталінградзе:
Не адхіліся, не спыніся:
Ступень,
пасля --
яшчэ ступень.” [1, с. 110]
Лужаніна паважалі і любілі іншыя літаратары, пра што сведчыць іх калектыўны артыкул, выдадзены пасля смерці пісьменніка: “Сваю ўласную творчую працу Максім Лужанін нязменна спалучаў з клопатам пра стан і развіццё беларускай літаратуры, уважліва сачыў за творчым ростам маладзейшых калег па пяры, шчыра радаваўся прыходу ў літаратуру новых талентаў.” Пад гэтым матэрыялам паставілі свае подпісы многія: Навіцкі, Латыпаў, Князеў, Дражын, Гуляка, Падгайны, Іпатава, Гальпяровіч, Гілевіч, Барадулін, Брыль, Навуменка, Шамякін, Бураўкін, Гілеп, Дрвнеўскі, Дудараў, Екель, Лучанок, Марухін.
“Паміраюць людзі, але не паміраюць людзі, справы і імёны, якія робяцца сімваламі,” -- вельмі трапна сказаў Анатоль Вярцінскі.
Прызнацца, вельмі цікава было працаваць над курсавой працай. Я шмат чаго даведалася і пра самога Лужаніна, і пра тое, як трэба пісаць сапраўдныя публіцыстычныя творы. Цікава было знаёміцца з тэорыяй, а затым шукаць прыклады ў творах. Цяпер хочацца падзяліцца сваімі ведамі з аднакурснікамі, каб і яны зразумелі, што такое сапраўдная публіцыстыка. Таму я бы хацела прапанаваць, каб на журфаку з'явіўся такі спецкурс, на якім вывучаліся бы творы беларускіх і , магчыма, рускіх публіцыстаў. На некаторых прадметах, напрыклад, на беларускай літаратуры, мы закранаем і публіцыстыку тых пісьменнікаў, якіх праходзім, але добра было б, калі яе мы вывучалі больш дасканала.
Што датычыцца Максіма Лужаніна, то я пераканана, што яго творы будуць цікавы і ў будучым, бо яны пра жыццё. На жаль пісьменніка ўжо няма, аднак яго творы будуць захоўваць памяць аб ім:
Нідзе не дзенуся з Беларусі,
Кім пажадае, тым і вярнуся, --
Жыло, жыве і жыць застанецца
Тут маё сэрца! (М. Лужанін)
Спіс выкарыстанай літаратуры
1) Бярозкін Р. Праз гады... // Спадарожніца часу. Зб. артыкулаў аб паэзіі. -- Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. С. 57 -- 110.
2) Веру ў неўміручасць і сілу нацыі: З Максімам Лужаніным гутарыць Людміла Рублеўская // ЛіМ, 1999, №43. С 5.
3) Галубовіч Леанід. Пра Максіма Лужаніна // ЛіМ, 2003, 24 кастр. С. 7.
4) Гіль М. Рэпартаж з краіны без усмешкі // ЛіМ, 1972, 30 чэрв. С. 10 -- 11
5) Гніламёдаў У. Майстар, 1978. // Як само жыццё: Кніга Бягучай крытыкі. -- Мн.: Маст. літ., 1980. -- 208 с.
6) Лужанін М. Дванаццаць вячорных вогнішчаў: Абразкі // Выбраныя творы. У 2 т. Мн., 1993. Т. 2. С. 433 -- 520.
7) Лужанін М. Думкі ўголас // Роднае слова, 1999, №10. С. 172 -- 183.
8) Лужанін М. Неспарадкаваная хата // ЛіМ, 2003, 28 ліст. С. 13
9) Лужанін М. Рэпартаж з рубцом на сэрцы // Збор твораў. У 4-х тамах. Мн., 1981. Т. 3. С. 318 -- 502.
10) Лужанін М. Старонкі ўспамінаў // ЛіМ, 2001, 12 кастр. С. 13 -- 15.
11) Лужанін М. Часіны незабыўнага // Трое: Аповесці, апавяданні, эсэ. Мн., 1989. С. 274 -- 421.
12) Стральцоў Б. В. Метад і жанр. Асновы творчага майстэрства журналіста: Вучэб. дапам. для студэнтаў спец. “Журналістыка”. -- Мн.: БДУ, 2002.
13) Тычына Міхась. Вачыма часу // Полымя, 1979, № 10. С. 241 -- 245.
14) Філімонаў Мікола. Споведзь узрушанага сэрца // Полымя, 1973, № 9. С. 226 -- 230.
15) Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. 2-е выд., перапрац. і дап. -- Мн.: “Універсітэцкае”, 1995. -- 294 с.
16) Цікоцкі М. Я. Стылістыка газетных жанраў. -- Мн., 2003.
17) Цікоцкі М. Я. Стылістыка публіцыстычных жанраў. -- Мн.: “Вышэйшая школа”, 1971. -- 288 с.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.
курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.
реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі як своеасаблівый від пісьменства. Два этапы у развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі. Творчасць Мялеція Сматрыцкага, яго першы друкаваны твор, найбольш значны творы автора.
реферат [37,1 K], добавлен 25.02.2011Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.
курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.
курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013Агульнае паняцце аб літаратурным родзе, відзе, жанры. Эпас (эпічны род): сістэма эпічных відаў і жанраў. Сістэма драматычных відаў і жанраў. Лірыка (лірычны род). Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў.
контрольная работа [57,9 K], добавлен 25.02.2011Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.
курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.
реферат [21,3 K], добавлен 04.10.2009Значение стиля в ораторском публичном искусстве. Историческая эволюция ораторского стиля. Достоинство стилей. Ходульность стиля и причины его проявления. Сравнение или метафора. Пространности стиля. Формы речи и их применение. Разновидности стилей.
реферат [42,9 K], добавлен 14.05.2008Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.
дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012Беларуская вусна-паэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры народа. Размежаванне прыказак і прымавак, іх адрозненне ад фразеалагізмаў. Пословиці за межамі семантычных груп, іх стылістычная характарыстыка. Асаблівасці рэалізацыі іх ў маўленні.
курсовая работа [87,4 K], добавлен 29.03.2014Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.
курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013