Вобраз Еўфрасінні Полацкай ў аповесці "Прадыслава" Вольгі Іпатавай

Літаратурныя помнікі як сродак інфармацыі аб фактах жыцця, высокія заслугі і значныя справы знакамітых людзей. Аповед у аповесці В. Іпатавай "Прадыслава" пра асобу Святой Еўфрасінні Полацкай з самай юнай пары яе жыцця да апошніх дзен і яе высокая місія.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 05.05.2015
Размер файла 18,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

РЭФЕРАТ

На тэму: «Вобраз Еўфрасінні Полацкай ў аповесці “Прадыслава” Вольгі Іпатавай»

Як вядома з гістарычных крыніц, пачатак нашай нацыянальнай гісторыі асвечаны прысутнасцю унікальных жаночых асоб, такіх, як князёўна Рагнеда, у манастве Анастасія, князёўна Прадыслава, што стала першай беларускай святой Еўфрасінняй Полацкай.

Калі аглядваешся на здзейсненае імі ды і ім падобных, сама па сабе напрошваецца думка, што заслуга славутых людзей не толькі ў тым, што значнае яны пакінулі пасля сябе, але і тое, што яны самі, іх жыццё з'яўляюцца невычэрпнай крыніцай, з якой бярэ выток высокае натхненне іншых творцаў.

У мастацтве вобразы рэальных гістарычных асоб вядомы з глыбокай старажытнасці. Ужо першыя літаратурныя помнікі даносяць да нас інфармацыю пра факты жыцця, высокія заслугі і значныя справы знакамітых людзей. Традыцыю выяўлення такіх асоб працягнула мастацкая літаратура ў пазнейшыя, больш блізкія да нашага часу перыяды. Беларуская літаратура на сённяшні дзень накапіла дастаткова багаты вопыт у паказе мінулых падзей нацыянальнай гісторыі, а на іх фоне і вядомых гістарычных асоб.

Знакавае месца ў беларускай мастацкай літаратуры на гістарычную тэму займае вобраз Еўфрасінні Полацкай, асоба якой натхняла пісьменнікаў самых розных рангаў, узростаў на стварэнне мастацкіх твораў. Даследчыца І. Воюш у артыкуле “Я - вясна непаўторная...”: Вобраз Еўфрасінні Полацкай у беларускай літаратуры” (Роднае слова, 2001, №1) дае агляд публікацый, што асвятляюць жыццё, дзейнасць асветніцы, яе месца ў беларускай гісторыі і культуры. У артыкуле згаданы празаічныя, паэтычныя, публіцыстычныя творы, іншыя мастацкія ўвасабленні вобразу святой Еўфрасінні, абазначаны іх характэрныя адзнакі.

Першым празаічным творам пра Еўфрасінню Полацкую ў літаратуры ХХ ст. стала аповесць “Прадыслава” В.Іпатавай, што выйшла ў друку ў 1971 годзе. Гістарычная праўда удала пераплятаецца ў творы з мастацкай выдумкай. Пісьменніца ў сваёй аповесці абапіраецца на жыццёвыя вехі святой, ведамыя з хронік, запісаў, дакументальных сведчанняў, але шмат у творы і аўтарскай інтэрпрэтацыі, што робіць аповесць цікавай і займальнай.

Аповесць распавядае пра асобу Еўфрасінні з самай юнай пары яе жыцця да апошніх дзён. Аўтару ўдалося дакладна апісаць жыццёвы шлях Прадыславы, тыя гістарычныя ўмовы, гістарычныя абставіны, у якіх яна жыла. Гэты паказ дае магчымасць прасачыць за сталеннем гераіні, адзначыць праявы яе характару, убачыць напрамкі яе дзейнасці.

Пісьменніца знаходзіць адпаведны ракурс у асвятленні гістарычных падзей, у аповесці нязмушана і арганічна загучалі мова, імёны, прозвішчы, справы людзей далёкіх стагоддзяў. Вольга Іпатава выкарыстоўвае новыя прынцыпы сюжэтна-кампазіцыйнай структуры, паэтыкі, стылёвай афарбоўкі твораў. Таму ў аповесці “Прадыслава” мы лёгка пазнаём эпоху XII стагоддзя, звычаі, жыццё нашых продкаў, лёс Еўфрасінні Полацкай.

У аповесці чысты і светлы лік святой Еўфрасінні, асветніцы і заступніцы беларусаў ажывае перад Богам. Добра, што аўтар малюе яе звычайным, зямным чалавекам, жанчынай, якой нішто чалавечае не было чужое, а не стварае ікону, хоць, як вядома, Еўфрасіння Полацкая і была кананізавана, і былі напісаны з яе іконы, якім пакланяюцца людзі. У аповесці мы становімся сведкамі моцнага кахання маладой князёўны Прадыславы. І пакахала яна не княжыча, адпаведна свайму высокаму стану, а простага хлопца з ільнянымі валасамі і блакітнымі вачыма, перажыла радасці і пакуты першага і адзінага кахання. Беларуская святая паказана даволі строгім і суровым да жыцця і да людзей чалавекам, яна часам здзіўляе сваей не па-жаночы моцнай воляй, халодным практычным розумам. У аповесці прысутнічае шырыня мастацкага вымыслу пісьменніцы, яе жаночы погляд на тое, чаму ж насамрэч Прадыслава ўцякла ў манастыр . Паводле версіі Вольгі Іпатавай, юная княгіня кахала таго, каго кахаць было не дазволена… Яна не баялася ні бацькоў, ні размоў вакол сваей асобы, сваім адыходам у манастыр яна захавала жыцце свайму каханаму, якога за адносіны з ёй па тым часе павінны былі проста забіць. Яна пабаялася за яго жыццё, бо прыклады такой расправы з непажаданымі жаніхамі яна назірала на ўласныя вочы. А са сваімі пачуццямі Прадыславе было накавана змагацца ўсе свае жыцце, нават калі яна была ўжо ігуменняй. Прадыслава выбрала шлях служэння Богу, а праз яго і людзям, сумленна і самааддана выконвала гэты святы абавязак. Пісьменніца раскрывае моц духу маладой Прадыславы, якая змагла пераадолець усе зямныя спакусы дзеля таго, каб узняцца да спраўднага разумення жыцця, малюе сцэны побыту княжацкага дому, а таксама звычайных людзей - сялян і гараджан. Але найчасцей мы сочым за думкамі, развагамі гераіні, заўважаем колькі ў іх мудрага, цікавага і для нас, сённяшніх, вучымся ў яе любіць наш самотны, ціхі край і марым, як і яна калісьці, зрабіць яго магутным і шчаслівым. У аповесці дамінуе ідэя незалежнасці Полацкага княства, якое было створана пры Усяславе, сцвярджаецца, што, жывучы ў добрасуседстве, трэба берагчы вольнасць, гонар старажытнай беларускай нацыі. Усё гэта падаецца праз унутраныя маналогі ўЕфрасінні, яе роздум.

Вольга Іпатава пісала аповесць “Прадыслава” на аснове агіяграфічнага твора -“Аповесць жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку”. аповесць прадыслава еўфрасіння місія

Нягледзячы на вялікі часавы адрэзак, што раздзяляе старажытны помнік і гістарычную аповесць В.Іпатавай, іх яднае адна вельмі істотная рыса: па сутнасці і той, і другі твор зяўляюцца свайго рода творамі наватарскімі. Жыціе стварыла першы жаночы вобраз святой на Беларусі, а аповесць упершыню ў савецкай літаратуры адлюстравала як высокадухоўную, неардынарную асобу прадстаўніка рэлігійнага свету.

Безумоўна, кожны з аўтараў, звяртаючыся да вобразу святой, ставіў перад сабой свае пэўныя задачы, якія, зрэшты, дыктаваліся часам, калі пісаліся творы, але можна заўважыць шэраг агульных момантаў, што відавочна збліжаюць і творы, і выяўлены ў іх мастацкі вобраз.

У абодвух творах дзеянне разгортваецца ў храналагічнай паслядоўнасці, што дае магчымасць аўтарам паказаць жыццё Прадыславы-Еўфрасінні ад яе юнацтва да смерці, сканцэнтраваўшы ўвагу на яго знакавых момантах. Зрэшты і той, і другі аўтар выбіраюць аднолькавыя факты біяграфіі сваёй гераіні, менавіта тыя, што раскрываюць яе як высокадухоўную, самаахвярную падзвіжніцу. Можна заўважыць, што абодва аўтары імкнуцца падкрэсліць знакавасць постаці Еўфрасінні Полацкай, выявіўшы яе як мудрую, разважлівую асобу, здольную на рашучыя ўчынкі, на высокія справы.

У той жа час назіранні за зместам твораў дазваляюць вылучыць адрознае ў выяўленні вобразу святой.

У жыціі Еўфрасіння Полацкая найперш выяўляецца як хрысціянка, адданая служэнню Богу, і ў яе характары найперш падкрэсліваюцца тыя рысы, што зяўляюцца ўзорам хрысціянскай любві і спагады да бліжніх.

В.Іпатава, не адмаўляючы хрысціянскай місіі святой Еўфрасінні, выяўляе яе найбольш як асветніцу, падкрэсліваючы яе патрыятызм, заклапочанасць будучыняй краю, народа.

У абодвух творах аўтары падаюць вобразы тых асоб, што адыгралі ў лёсе Еўфрасінні сваю знакавую ролю. Гэта, найперш, родныя Еўфрасінні, яе бацька, сёстры, цётка, пляменніцы. Згадваюцца ў творах і іншыя рэальныя асобы - епіскап Ілля, дойлід Іаан. Названыя ў жыціі героі хаця і процістаяць Еўфрасінні па сваіх поглядах, але не зяўляюцца яе апанентамі. На іх фоне больш рэльефна выступае веліч, духоўнасць, мудрасць святой.

У аповесці В.Іпатавай названыя вобразы выконваюць больш складаную ролю. Найперш, яны гэтак жа адцяняюць вобраз галоўнай гераіні. Менавіта на фоне гэтых людзей з іх слабасцямі ці заганамі ярчэй выяўляецца яе строгасць, свядомая аскетычнасць, высокая патрабавальнасць да сябе і іншых. З другога боку, гэтыя персанажы дапамагаюць перадаць каларыт гістарычнага часу, служаць выяўленню яго характэрных адзнак. У аповесці ёсць вобразы вымышленыя - смерд Раман, чалядніца Брачыслава і інш., - якія таксама нясуць на сабе адпаведную ідэйную нагрузку. Праз кожнага з гэтых герояў праходзіць пэўны этап жыцця Прадыславы-Еўфрасінні. Адносінамі да іх вызначаюцца пэўныя рысы яе характару. Для больш глыбокага раскрыцця вобразу Еўфрасінні пісьменніца ўводзіць у аповесць матыў паганства, дапускае ў лёсе гераіні прысутнасць высокага пачуцця закаханасці. Падобных элементаў не магло быць у старадаўнім помніку.

Маюць блізкае і адрознае названыя творы пра Еўфрасінню Полацкую і ў плане выкарыстання аўтарамі адпаведных спосабаў раскрыцця гэтага вобразу. Некаторыя з іх супадаюць. Рысы характару асветніцы раскрываюцца праз яе думкі, пачуцці, адносіны да блізкіх, дыялогі і, безумоўна, ўчынкі, тыя справы, што яна пакінула пасля сябе. У аповесці В.Іпатавай, бяспрэчна, знаходзім большы арсенал спосабаў раскрыцця вобразу гераіні, які дапускаецца жанрам твора. У аповесці прысутнічаюць унутраныя маналогі, якія часцей за ўсё зяўляюцца, калі гераіня знаходзіцца ў крытычнай сітуацыі, каб прыняць лёсавызначальнае рашэнне: “Мне хацелася калісьці стаць бессмяротнай. Хацелася вялікіх спраў, подзвігаў…Што ж, хіба гэта жаданне знікла? Так, але толькі на імгненне. Я рыхтавала сябе з маладых гадоў да служэння вышэйшаму, што ёсць на зямлі - Богу. Гэта тое, дзеля чаго я жыву…”. Спрыяюць раскрыццю характару гераіні і дыялогі: размова ігуменні Раманавай з галоўнай гераіняй, дыялог Еўфрасінні з епіскапам Іллёй, гутарка дойліда Іаана з Прадыславай. Праз змест гэтых гутарак вызначаецца не толькі пазіцыя Еўфрасінні, але і яе ўменне пераконваць субяседніка, дакладна давесці да яго сваю думку.

Характар гераіні аповесці выяўляецца праз яе ўчынкі, дзеянні, што красамоўна сведчаць пра высокія помыслы святой і чысціню памкненняў. Менавіта сваімі справамі заслужыла яна глыбокую павагу і пашану сярод заможных гараджан і беднага люду. Галоўнае бачыцца ў наступным: словы і справы Еўфрасінні не разыходзяцца. А гэта паказчык моцнай духам, строгай да сябе і іншых асобы.

У змесце аповесці мы сустракаем апісанне знешнасці Прадславы-Еўфрасінні. Вось якой паўстае яна перад вачыма смерда Рамана: “Яна стаяла перад ім у доўгім палатняным адзенні, аздобленым на падоле бліскучымі каменьчыкамі. У сафянавыя чырвоныя пантофлі былі абуты маленькія ногі…Твар - смуглявы, з вялізнымі чорнымі вачыма і тонкім прамым носам. Толькі тоўстая каса была попельна-русая, як у тутэйшых дзяўчат.” Відавочна, згаданыя рысы знешняга аблічча падкрэсліваюць яе знешнюю прыгажосць, якая аказваецца неаддзеленай ад прыгажосці духоўнай.

Захавала В.Іпатава і містычны элемент у змесце свайго твора, праз які падкрэсліваецца сапраўды высокая місія святой Еўфрасінні.Асоба святой Еўфрасінні Полацкай заўсёды трымала і трымае ў сабе незвычайную прыцягальнасць, неспазнаную загадкавасць.

На сённяшні дзень у беларускай літаратуры вельмі мала напісана празаічных твораў, якія б раскрывалі нашу далёкую і блізкую гісторыю, жыццё і дзейнасць яе слаўных сыноў. А такія мастацкія творы проста неабходныя ў сённяшнім жыцці. Яны не толькі нясуць для многіх пакаленняў інфармацыю пра тое, якой цікавай, паўнакроўнай, не горшай за іншых была наша нацыянальная гісторыя, але і выхоўваюць пачуцці патрыятызму, чалавечай годнасці і гонару за свій край, паказваюць, колькі нам давялося і даводзіцца перажываць, каб захаваць незалежнасць, лічыцца народам, нацыяй. У гэтым абуджэнні добрых пачуццяў немалая заслуга Вольгі Іпатавай, якая засяродзілася на гісторыі нашай Бацькаўшчыны, занйшла тут яшчэ нікім не ўзараную сваю дзялянку.

Літаратура

· Іпатава В. Прадыслава. Аповесць. - Мн.: “Сталія”, 2002.

· Вольга Іпатава // Беларускія пісьменнікі (1917--1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.

· Масляніцына І. А., Багадзяж М. К. Слава і няслоўя. - Мн.: Нар. асвета, 1995.

· Кніга жыцій і хаджэнняў: пераклад са старажытнарускай, старабеларускай і польскай / Уклад., прадм. і каментарыі А. Мельнікава. -- Мінск: Мастацкая літаратура, 1994.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Творчасць І. Шамякіна, яго раманы, аповесці і апавяданні. Шамякін як народніі пісьменнік Беларусі. Аналіз твора аб вайне "Трывожнае шчасце", заснаванога на фактах з уласнага жыцця пісьменніка і лёсаў яго блізкіх людзей. Раманы "Крыніцы","Снежныя зімы".

    презентация [237,3 K], добавлен 13.05.2012

  • Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").

    реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009

  • Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Кірыла Тураўскі - пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Клімент Смаляціч.

    реферат [40,8 K], добавлен 13.01.2011

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Творчасць В. Ластоўскага. Археалогія культуры ў аповесці "Лабірынты" Ластоўскага. Якія актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы. Наватарскія здабыткі Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.

    курсовая работа [54,6 K], добавлен 12.01.2016

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • Эстэтычная поглядаў А.В. Дружыніна канцы 40-х гадоў XIX стагоддзя. А.В. Дружынін аб аповесці Ф.М. Дастаеўскага "Слабае сэрца". Аповесць Дастаеўскага "Белыя ночы" ва ўспрыманні крытыка. Незавершаныя раман "Неточка Незванова" у ацэнцы А.В. Дружыніна.

    дипломная работа [100,7 K], добавлен 27.04.2012

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Задача прозы – "прадметная", "зямная", бо галоўным аб'ектам мастацкай творчасці тут быў чалавек, звязаны з умовамі свайго існавання, уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі знбсінамі, традыцыямі, звычаямі, павер'ямі, забабонамі.

    реферат [39,6 K], добавлен 25.09.2011

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў. Вера у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Знаёмства з раннімі творамі.

    реферат [36,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.

    контрольная работа [16,3 K], добавлен 01.03.2010

  • Царкоўна-рэлігійная літаратура у ліку першых старабеларускіх перакладаў твораў. Апокрыф "Пра дванаццаць пакут", павучальныя гісторыі жыцця хрысціянскіх герояў, прызнаных царквою святымі за падзвіжніцтва ў імя хрысціянскай веры. Свецкая літаратура.

    реферат [27,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У яго ўваходзіш сёння, як ва ўжо знаёмы і блізкі сваімі ўрочышчамі палёў і пералескаў, рэк і азёр свет. Душа паэта – мастака філасофскай думкі. Разуменне паэтам жыцця.

    курсовая работа [27,3 K], добавлен 30.03.2008

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.