Праблема гуманізму ў беларускай літаратуры парэформенага перыяду

Гуманізм в беларускай літаратуре на пачатковым этапе яе заарджэння і фарміравання нацыянальна-патрыятычнай праблематыкі. Навізна гуманістычнай канцэпцыі Ф. Багушэвіча. Водгук на аповесць В. Быкава "Сотнікаў". Гуманістычны пафас ваеннай прозы В. Быкава.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.05.2015
Размер файла 43,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Праблема гуманізму ў беларускай літаратуры парэформенага перыяду

Мікалай Грынчык (Мінск)

Новая беларуская літаратура зараджалася на багатых гуманістычных традыцыях папярэдняга этапа і, у першую чаргу, на традыцыях Ф. Скарыны і М. Гусоўскага, а пазней выкарыстоўвала велізарны вопыт еўрапейскіх літаратур, асабліва блізкамоўных славянскіх. Яшчэ з часоў першага беларускага Адраджэння (XVI ст.), культурна-асветніцкай дзейнасці Скарыны, яго сучаснікаў і паслядоўнікаў гуманізм становіцца духоўнай асновай, унутрараным пафасам шматграннай грамадскай і культурнай дзейнасці першага пакалення беларускіх адраджэнцаў XVI ст. У яе аснове хрысціянская этыка і мараль, імкненне палепшыць жыццё простага народа «Люду паспалітага» шляхам удасканалення саслоўных адносін паміж багатымі і беднымі, шляхам распаўсюджання духоўнай культуры і асветы.

Трагічны вопыт Т. Мюнцэра -- сучасніка Скарыны -- засведчыў, што іншага шляху няма.

Гэтыя гуманістычныя традыцыі былі паспяхова прадоўжаны і ўзяты на новы сацыяльна-гістарычны ўзровень у творчай дзейнасці прадстаўнікоў новай беларускай літаратуры пачатку XIX ст. т. зв. рамантычна-этнагарафічнай плыні (Я. Баршчэўскі, Я. Чачот, А. Вярыга-Дарэўскі, А. Рыпінскі, В. Каратынскі і інш.). Сваё завяршэнне гэтая тэндынцыя знаходзіць у творчасці першага прафесійнага пісьменніка В. Дуніна-Марцінкевіча. Па сутнасці, уся багатая літаратурная спадчына прысвечана адной надзвычай высакароднай і гуманістычнай ідэі -- ідэі маральнай рэабілітацыі беларускага прыгоннага сялянства якраз напярэдадні рэформы 1861 г.

У гэтых адносінах яна апярэджвала многія, больш развітыя еўрапейскія літаратуры і станоўча ўплывала на станаўленне гуманістычных ідэй свайго часу. Так званая «тэорыя класавага салідарызму» ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча -- гэта, па сутнасці, трансфармацыя формулы прагрэсу Ф. Скарыны ў новых гістарычных умовах, значна ўзбагачаная і паглыбленая новымі нацыянальнымі кампанентамі на стадыі іх пачатковага фарміравання пасля «вясны народаў» 1848 г.

Тэорыя класавага салідарызму, як вядома, аказала прыкметны ўплыў на многія сферы грамадскай самасвядомасці (асабліва на творчасць т. з. пачынальнікаў у дарэформлены перыяд).

Такім чынам, гуманізм становіцца дамінантнай рысай беларускай літаратуры на пачатковым этапе яе заарджэння і фарміравання нацыянальна-патрыятычнай праблематыкі. Усё, што пярэчыла гэтаму універсальнаму прынцыпу гуманізму, спачування да народа, своеасаблівага піетэта народнай маралі і традыцый, па сутнасці, заставалася па-за межамі сапраўднага мастацтва, яго эстэтычных нормаў і арыентацый.

Аднак магутны ўздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў Еўропы ў 1 палове XIX ст. засведчыў, што гуманізм літаратуры -- катэгорыя не іманентная, нязменная, а цесна звязаная з сацыяльна-гістарычным лёсам свайго народа, яго імкненнем да лепшай, свабоднай будучыні.

Натуральна, што навізна эстэтычных крытэрыяў найбольш выразна выступае ў публіцыстычных жанрах паэзіі і прозы, прызначаных для непасрэднай і адкрытай агітацыі масавай і выхаваўчай работы. Як тут не нагадаць нашу слаўную «Мужыцкую праўду» Каліноўскага -- выдатны твор патрыятычнай публіцыстыкі ў сусветнай літаратуры, які стаіць побач з такімі славутымі выданнямі, як «Колокол» Гэрцэна, рэвалюцыйна-патрыятычнымі лістоўкамі Дж. Гарыбальдзі, публіцыстыкай «Маладой Еўропы» і інш.

Пры ўсёй жорсткасці палітычнай палемікі, скіраванай супраць «жандарма Еўропы» -- расійскага царызму -- пераважаючым тут застаецца гуманістычны пафас, ідэя абароны прыгонных сялянскіх мас, у тым ліку і рускіх, сцвярджэнне іх чалавечых правоў, абарона слабейшых перад брутальнай сілай манархічнгай структур.

Па сутнасці, размова тут ідзе пра абарону безабаронных людзей, пра іх фізічнае і маральнае выратаванне, пра іх далейшае існаванне. Калі мець на ўвазе менавіта такое разуменне збройнага чыну паўстанцаў Каліноўскага, то яно, па сутнасці, не выходзіць за межы традыцыйнага. Прэцэдэнт ужо існаваў -- гэта класічныя біблейскія ўзоры актыўнага гуманізму, які здольны не толькі абараніць сябе, але бязлітасна знішчыць ворага-чужаземца. Тут, у вядомай прадмове да кнігі «Юдзіф» Ф. Скарына ўслаўляе ваены подзвіг жанчыны, якая вымушана пайсці на жорсткасць, ратуючы родны горад Вефулію ад ворага.

Такая псіхалагічная матывіроўка жорстасці ўласціва многім біблейскім кнігам -- яна не стаціла сваёй актуальнасці і ў новы час -- у прыяд фарміравання нацый, фарміравання іх ідэалагічных асноў і пастулатаў, абумоўленых ідэяй вызвалення, перспектывай свабоднага развіцця.

Менавіта так разумеў будучыню ўсіх славянскіх народаў пасляперамогі над ненавісным рускім царызмам у 1863 г. М. Бакунін: «Я думаю, што Украіна… і Беларусь будуць самастойнымі сябрамі агульнаславянскага саюза. Я патрабую толькі аднаго, каб кожнаму народу, кожнаму малому ці вялікаму племю былі дадзены мажлівасці і правы самім вырашаць свой лёс»[1]. Так пісаў ён у вядомай адозве «Да расійскага, польскага і ўсіх славянскіх народаў», апублікаванай пазней у эмігранцкай газеце Герцэна «Колокол» напярэдадні паўстання 1863 г.

Арганічны гуманізм нацыянальна-вызваленчай барацьбы, асбліва яе абарончых партызанскіх формах («Дубіна народнай вайны», Л. Талстой), дзе на першым плане змаганне за элементарныя чалавечыя правы, за права жыць у дружбе з усімі народамі свету, бо на свеце няма народа, які сам хацеў бы ваяваць, -- сутнасць публіцыстыкі К. Каліноўскага, яго вялізарны ўклад у сусветную духоўную спадчыну.

Менавіта духам такога актыўнага, змагарнага гуманізму прасякнута ўся паэзія Ф. Багушэвіча -- актыўнага ўдзельніка паўстання, ён з верай і надзеяй глядзеў у будучыню. Ён верыў у нязломнасць духу «тутэйшага» чалавека, бачыць усе перавагі яго над панамі і чыноўнікамі, цвяроза ацэньвае прычыны трагедыі паражэння.

Такім чынам, паўстанне 1863 г. было не выпадковым бунтамрадыкальнай шляхты, а ўсенародным змаганнем у абарону сваіх нацыянальных і чалавечых правоў, г. зн. глыбока гуманым і заканамерным па сваёй маральнай і палітычнай сутнасці. Гэты факт красамоўна пацвярджае беларуская літаратура парэформенага часу.

Менавіта зыходзячы з пазіцый К. Каліноўскага, яго аднадумцаў, г. зн. з пазіцый актыўнага гуманізму. Ф. Багушэвіч працягвае гэтую традыцыю, хоць у іншых умовах і іншымі метадамі.

Навізна гуманістычнай канцэпцыі Ф. Багушэвіча заключаецца ў тым. што яна арганічна звязана з ідэяй нацыянальнага Адраджэння Беларусі. Працягваючы ідэі К. Каліноўскага, ён спалучае ідэю сацыяльнага разняволення сялянства з нацыянальным адраджэннем народа, апорай на яго духоўныя традыцыі і культурныя здабыткі, у першую чаргу, на родную мову. Працягваючы традыцыі В. Дуніна-Марцынкевіча і яго паслядоўнікаў, Багушэвіч прыдае ім гістарычную маштабнасць і абгрунтаванасць, разглядаючы іх у кантэксце новых сацыяльна-гістарычных з»яў і працэсаў.

Зыходзячы з рэалістычных прынцыпаў, набліжаючы мастацкую творчасць да патрэб і імкненняў беларуса, у цэнтры сваёй творчасці ён ставіць вобраз героя, які пачынае ўсведамляць сваё месца ў жыцці, сваю стваральную місію, сваю чалавечую годнасць. Ідэя маральнай рэабілітацыі змянецца тут усведамленнем чалавечай годнасці, павагі да ўсіх нацый і народаў. Ідэя ўзвышэння чалавека з народа, ідэжя гуманістычнага самасцвярджэння, якая пазней у Я. Купалы будзе сфармулявана як праграмны адраджэнскі дэвіз «людзьмі звацца».

Так, маральны кодэкс лірэчнага героя Ф. Багушэвіча і яго сучаснікаў і паслядоўнікаў (Я. Лучыны, А. Гурыновіча, А. Ельскага, М. Косіч і інш.), бадай найбольш яскрава выяўлены ў вершы «Ахвяра», дзе на першы план вылучаны рысы патрыятызму і гуманізму, сапраўдны чалавечнасці:

Маліся ж, бабулька да Бога,

Каб я панам ніколі не быў:

Не жадаў бы ніколі чужога,

Сваё дзеля дзела як трэба рабіў.

Каб за край быў умерці гатоў,

Каб не прагнауў айчызны чужых.

Каб я Бога свайго не акпіў,

Каб не здрадзіў за грошы свой люд…

Каб сваю мне зямельку араць

І ўмерці на ёй хоць калі.

Дык прасі ж ты ў Бога, малі,

Каб я панам ніколі не быў! [2]

Водгук на аповесць Васіля Быкава "Сотнікаў". Духоўны выбар герояў

У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма". Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. Героям твора не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце Дзёмчыхі, былі ўзяты ў палон. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "Я -- партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону. Аповесць "Сотнікаў" вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Паглыблены псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і слова -- адна з вызначальных рыс твора. Вялікая духоўная моц Сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.

Гуманістычны пафас ваеннай прозы Васіля Быкава

гуманізм літаратура багушэвіч быкав

Васіль Быкаў -- адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы грысвечаны тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў -- з кагорты тых нешматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваей творчасці найбольш праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыўкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзельнічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць фашызму і барадьба народа з гэтай пагрозай для чалавецтва.

Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца звычайныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і недахопы. Іх характеры нічым асаблівым не адрозніваюцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае.

Своеасабліва паказвае Васіль Быкаў і вайну. У яго творах, у адрозненне ад многіх іншых пісьменнікаў, амаль адсутнічаюць перамогі над ворагам і звязаная з імі радасць. Звычайна паказваецца жыццё людзей на захопленай тэрыторыі, ваеннапалонных, адступленні і іншыя падзеі пачатку вайны. Такім чынам, вайна паўстае ў творах у сваім сапраўдным выглядзе. А яе характэрнымі рысамі з'яўляецца зусім не радасць, а слёзы, пакуты і смерць. Таму чытачы і галоўныя героі кніг Васіля Быкава бачаць вайну страшэнным злом, якое не мае права на існаванне, якое не павінна паўтарыцца калі-небудзь. Заклікі да гэтага ёсць на старонках кожнага твора пісьменніка.

Галоўнай прычынай, з-за якой пачалася вайна, з'яўляецца фашызм. Антыгуманнасць і бесчалавечнасць гэтай ідэалогіі добра раскрыта ў творах Васіля Быкава. Яна заахвочвала і апраўдвала захоп іншых краін («Жураўліны крык»), здзекі з мясцовага насельніцтва («Знак бяды»), адносіны да «ніжэйшых» як да дзікіх звяроў («Альпійская балада»). Фашызм нёс пагрозу міру і ўсім людзям свету. Таму яго проста неабходна было знішчыць. У творах Васіля Быкава і расказваецца пра барацьбу з фашызмам. А барадьба з такім злом не мае патрэбы ў апраўданнях. Яна пачалася дзеля абароны ўсіх людзей у свеце. Такім чынам, вайна ў творах пісьменніка набывае гуманістычныя рысы, бо яна вядзецца дзеля людзей і супраць пагрозы міру. Яна набывае гуманістычны характар, бо мае высакародныя мэты. Да таго ж, творы Васіля Быкава, расказваючы аб усіх жахах фашызму і вайны, заклікаюць людзей не дапусціць іх паўтарэння.

Як бачым, ваенная тэма ў творчасці Васіля Быкава мае свае асаблівасці. Творы пісьменніка вылучаюцца рэалізмам паказаных падзей. Твар вайны, аб якой напісана большасць кніг Быкава, і фашызму, які з'яўляецца яе галоўнай прычынай, намаляваны ім вельмі падрабязна і дакладна, што дазваляе асабліва яскрава ўявіць увесь іх жах. Але сама вайна ў творах набывае дваісты характар. Яна, з аднаго боку, паўстае як страшная бяда, што сее разбурэнне і смерць. Аднак, з другога боку, вайна з'яўляецца сродкам барацьбы з фашызмам, які нясе пагрозу ўсяму свету і часам выглядае мёншым злом у параўнанні з нямецкай ідэалогіяй.

Сустрэліся мы...: ваеннае каханне вачамі Васіля Быкава

Сярод беларускіх пісьменнікаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў другой палове ХХ стагоддзя, самую шырокую вядомасць атрымаў Васіль Быкаў. І гэта не было выпадковай удачай. Пісьменнік, надзелены магутным талентам і бескампраміснай сумленнасцю, упарта шукаў праўду народнага жыцця, ад паказу якой свядома не адступаўся ніколі.

Васіль Быкаў - пісьменнік, шматгранная творчасць якога не пазбаўленая рамантычнай плыні. Асабліва прыкметныя элементы рамантызму ў аповесцях «Альпійская балада», «Трэцяя ракета», «Пакахай мяне, салдацік», у аснову якіх пакладзены пачуцці паміж маладымі людзьмі, іх каханне ў ваенную пару. Зрэшты, сцэны сардачнай прыхільнасці, высокія душэўныя памкненні закаханых, іх перажыванні ў той ці іншай ступені мы сустракаем у многіх творах В. Быкава. Пісьменнік любуецца светлымі пачуццямі юнакоў і дзяўчат, цёплымі словамі абмалёўвае хараство ўзаемаадносінаў, дзе ён - мужны, яна - сціплая і жаноцкая. Да дарагіх сэрцу жанчын салдаты і афіцэры звяртаюцца ў думах, прыгадваючы мінулае, з імі звязваюць будучыню, да якой імкнуцца, за якую змагаюцца. Каханне надае байцам мужнасць і рашучасць у барацьбе з ворагамі. Многія з іх менавіта на фронце сустрэлі сваё першае каханне. Часам, гледзячы на жанчыну, байцы забываліся, што вакол вайна.

Васіль Быкаў прытрымліваўся меркавання, што антыгуманна, што побач з мужчынамі на фронце апынуліся і прадстаўніцы слабага полу. Для аўтара надзвычай жахліва, калі гіне дзяўчына. Прыклад гэтага Люся з аповесці «Трэццяя ракета», Каця з «Мёртвым не баліць», Вера з «Яго батальён», Франя з аповесці «Пакахай мяне, салдацік». На думку В. Быкава найважнейшае прызначэнне жанчыны ў працягу чалавечага роду, у наражэнні і выхаванні дзяцей, у клопаце пра сям'ю.

У творах В. Быкава праглядаецца, што мужчына, які па-сапраўднаму кахае жанчыну, ніколі не здрадзіць сваім баявым таварышам, сваёй радзіме. Гэтая заканамернасць у поўнай ступені прасочваецца ў аповесці «Трэццяя ракета».

Значнае месца ў быкаўскіх творах займаюць успаміны герояў. Прыгадваюцца каханыя, сем'і. Усведамленне ўласнага абавязку перад самымі блізкімі і роднымі перарастае ва ўсведамленне абавязку перад Радзімай, народам, тысячамі іншых каханых, маці, жонак і дзяцей. Прыкладам таму выступае старшына Карпенка з аповесці «Жураўліны крык», якут Папоў з «Трэццяй ракеты», Ігар Іваноўскі з аповесці «Дажыць да світання». Каханне напаўняе жыццё і барацьбу сэнсам, яно, відаць, перамагае і смерць.

У войску патрэбны, безумоўна, парадак і дысцыпліна. Але ж, хіба, справядліва, што жанчыны былі мабілізаваны на фронт, а кахаць пры гэтым забаранялася. Нягледзячы на загады-забабоны, калі сярод мужчын з'яўлялася жанчына, узнікала і каханне. Адбывалася гэта патаемна. Прасачыць гэта можна па вобразе лейтэнанта Барэйкі і Франі з аповесці «Пакахай мяне, салдацік», беларуса Івана Цярэшкі і італьянкі Джуліі Навэлі з «Альпійскай балады».

У інтымных узаемаадносінах немалаважную ролю адыгрывае знешні выгляд. Праўда, быкаўскія гераіні, прыгажуні ад прыроды, апрануты не самым лепшым чынам. Гэта ўсё вайна... Але дзяўчаты і ў латаных ботах захоўваюць сваю жаноцкасць. Апрануўшы ж сукенку яны назаўжды пакідаюць свой вобраз у памяці зачараваных мужчын. І тут можна звярнуцца да вобраза Франі з аповесці «Пакахай мяне, салдацік», Янінкі з «Дажыць да світання». Хлопцы, здаецца, менш дбаюць пра сваю знешнасць, але перад дзяўчатамі і ім хочацца выглядаць як мага больш прыстойна. Таму, нягледзячы на вайну, імкнуцца прывесці сябе ў парадак героі «Трэццяе ракеты», Змітрок Барэйка з аповесці «Пакахай мяне, салдацік», іншыя быкаўскія персанажы, побач з якімі знаходзяцца прадстаўніцы прыгожага полу.

Аднак Быкаў у сваіх творах адзначае і іншыя ганебныя з'явы. Сястра Мырыі з рамана «Кар'ер» гуляе з паліцаем. Маці Блішчынскага з аповесці «Здрада», муж якой мабілізаваны на вайну, бярэ сабе прымака з акружэнцаў. Неўзабаве гэты прыблуда-п'яніца становіцца паліцаем. У аповесці «Мёртвым не баліць» згадваецца эпізод, у якім салдат расказвае пра датэрміновае вяртанне з адпачынку. Ён прыехаў з фронту дахаты і даведаўся ад людзей, што жонка здраджвае. Прыкра стала на душы ў чырвонаармейца. Так і не пабыў дома. А Джуліі Навэлі з «Альпійскай балады» няпроста было выклікаць прыхільнасць Івана Цярэшкі, таму што ён, хоць і апасродкавана, таксама быў падмануты. Перад яго вачыма прайшло каханне ротнага Глебава і медсястры Анюткі. Цяжка паранены ротны памёр на аперацыйным стале. Не паспела загаіцца рана, атрыманая ў тым баі Цярэшкам, як Анюта здрадзіла памяці Глебава.

Часцей за ўсё ў творах Васіля Быкава апавядаецца пра каханне якое зарадзілася на вайне. У «Трэццяй ракеце» Лазняк кажа пра яго: «цяжкая і нават недарэчная на вайне з'ява...». У ліхую часіну бязлітасна ламаюцца людскія лёсы, што дае пра сябе знаць і пазней. Зноў жа, як і заўсёды, Васіль Быкаў пра ўсё піша вельмі дакладна і пераканальна, з той мастакоўскай выверанасцю, за якою выразна праглядвае нявыдуманая праўда часу, праўда абставін, рэалістычна ўзноўленых ва ўсёй іх складанасці.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы. Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сучасная лірыка кахання. Праблематыка аповесці В. Быкава "Мёртвым не баліць".

    контрольная работа [39,1 K], добавлен 01.03.2010

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.

    курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008

  • Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.

    курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.