Анатоль Вярцiнскi

Кароткі біяграфічны нарыс, этапы асобаснага і творчага станаўлення Анатоля Вярцінскага, ацэнка яго ролі ў беларускай і сусветнай літаратуры. Творчая манера аўтара. Аналiз верша "Пайшло яно", яго тэматыка і доследныя праблемы, галоўныя прыёмы і эпітэты.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 21.11.2015
Размер файла 15,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Рэферат

Анатоль Вярцiнскi

1. Біяграфія Анатоля Вярцінскага

Нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У вёсцы Камень на Лепельшчыне скончыў сярэднюю школу, а ў 1956 годзе - аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. Працаваў у рэдакцыях раённых газет. У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у 1977 годзе ў рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

У 1954 годзе апублікаваў першыя вершы. Выйшлі кнігі паэзіі «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979) «Святло зямное» (1981).

Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

За кнігу «Нью-йорская сірэна» атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1988 года.

2 Творчасць

Анатоль Вярцінскі адносіцца да пасляваеннага пакалення паэтаў. Ён з'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Песня пра хлеб», «Тры цішыні», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». Кожная з кніг паэта - сведчанне яго таленту, глыбокага разумення сэнсу жыцця, актыўнага пошуку высокага ідэалу, гармоніі. Сваё жыццёвае крэда паэт сфармуляваў так: «Для чалавека мала проста ненавідзець. Для чалавека мала проста любіць. Для чалавека мала быць проста сумленным. I проста чалавечным мала быць для чалавека. Чалавек яшчэ павінен адчуваць адказнасць за лёс другіх людзей, жыць для другіх, змагацца за агульныя інтарэсы і ідэалы».

Лірычны герой многіх твораў Анатоля Вярцінскага - няўрымслівы «дзівак-чалавек», які імкнецца да ўдасканалення навакольнай рэчаіснасці, не заўсёды задаволены вынікамі сваёй дзейнасці, марыць аб «цярністых шляхах з іх круцізною, з іх небяспечнай загадкаю». Нягледзячы на жыццёвыя недарэчнасці, няўдачы, расчараванні, гэты герой паўтарае,

Што ёсць дабро'на свсце,

Што будзс дабро

I што псраможа дабро.

Верай у перамогу дабра, гармоніі на зямлі напоўнена паэма А. Вярцінскага «Колькі лет, колькі зімі». Розныя буры і стыхіі, якія праляталі над планетай, стараліся прыдаць жыццю неўладкаванасць, унесці ў яго дысгармонію. Але нязменна планета рухалася па шляху абнаўлення, перамагаючы зло:

Чутна: вярнулася птушка з выраю,

лесню спявае сваю ціхамірную.

Звісаюць з нябес да ўлоння зямксга

плады залатыя жыцця… Перамогаі

Перамаглі: гармокія - тлум,

добрая воля - гвалт і глум,

святло - карычневую чуму,

вясна - эіму.

Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць. Паэт асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць. У вершах яго можна знайсці мастацкае тлумачэнне такіх катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна. Сапраўднае шчасце для паэта «не ружова-наіўнае, як першы веснавы цвет», а «сурова-зімняе, што знаходзіць свой шлях у муках і баях». Праўда - гэта тое, што «відавочна, што можна ўбачыць і ўчуць, што можна сэрцам адчуць». А. Вярцінскі «хлуснёю называе хлусню, а мітуснёю - мітусню, нядоўгае - нядоўгім, нядобрае - нядобрым, нячыстае - нячыстым, злачыннае - злачынствам».

Многія радкі вершаў А. Вярцінскага створаны пад уплывам вуснай народнай творчасці, успрымаюцца як афарызмы. Напрыклад: «Нашто бяссрэбранікам серабро - пасрэдных людзей пасрэднік», «Не ўсе хочуць быць добрымі, ды хочуць усе дабраты», «Расстаёмся з самімі сабою - нехта з боем, а нехта без бою», «Самае лепшае свята на зямлі, калі яго спраўляюць двое».

У складаны час напярэдадні XXI ст. паэт, на думку А. Вярцінскага, павінен «гаварыць пра сябе як пра час і пра час - як пра сябе, гарэць у вершах усёй сваёй чалавечай сутнасцю», садзейнічаць дасягненню кожным чалавекам «высокага неба ідэала». Разважаючы над мінулым і сённяшнім жыццём чалавецтва, паэт у адным з апошніх вершаў зборніка «Ветрана» сцвярджае:

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Маральны самы, самы натуральны

пачатак гэты вось жыццёстваральны.

Інакш - якая ад жыцця карысць?

Тварыць!

Жыццё дасцца, каб жыццё тварыць,

Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -

Тварыць!

літаратура верш вярцiнскi

Адметнай адзнакай творчай манеры А. Вярцінскага з'яўляюцца гумар, дасціпная іронія, сарказм - якасці, што арганічна спалучаюцца з рацыянальным, інтэлектуальна заглыбленым даследаваннем жыцця. Асабліва ўзмацнілася гэтая рыса ў кнізе «Ветрана» (цыклы «Смешныя вершы», «Лясныя прымаўкі»). Публіцыстычная вастрыня праблематыкі ў А. Вярцінскага часта паглыбляецца і адцяняецца шматзначнай і тонкай іроніяй, гульнёй у слова («Не будзе для свету вялікім ударам, калі станеш блытаць катарсіс з катарам, Сезана з сезамам, а «макра» з «мікра»…). Нярэдка асновай для публіцыстычнага вобраза, прасякнутага іроніяй і сарказмам, становяцца эпіграфы - канкрэтныя факты з газет, прыказкі, прымаўкі і г.д. Так, штуршком для верша «Свята на бабровых тонях» стала газетная заметка, у якой паведамлялася, што «ўдасканаленыя пасткі для лоўлі баброў больш зручныя як для паляўнічых, так і для самога звярка». Іранічна ўслаўляючы НТР («весела ў пастку бабёр папёр…»), А. Вярцінскі нязмушана накіроўвае думку чытача на экалагічныя праблемы.

3. Аналiз верша «Пайшло яно»

Пайшло яно -

незваротнае,

як час, як само жыццё.

Глядзім услед, гаротныя:

«Бывай, бывай, пачуццё!»

Думалі, што ты вечнае,

што нам любіць і любіць.

А выйшла так недарэчна,

што горай не можа быць.

Не ўспамінай нас ліхам!

А ў нашай памяці ты

самым светлым міфам

застанешся назаўжды.

Было ты кроўнае,

роднае,

і вось пакідаеш нас -

такое ж незваротнае,

як жыццё і час.

1. Тэма кахання

2. Аутар гаворыц нам аб тым, што пачуццё не вечнае, яно можа прайсцi непрыкметна.

3. Эпiтаты: незваротнае жыццё, пачуццё вечнае, светлым міфам, было кроўнае, было роднае.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.

    курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Азнаямленне з жыццёвым шляхам Анатоля Вярцінсці. Яго творчая дзейнасць - праца літаратурным кансультантам, членам канстытуцыйнай камісіі і перакладчыкам; з'яўленне першых поетических зборнікаў "Песня пра хлеб", "Тры цішыні", "Чалавечы знак", "Выбранае".

    презентация [125,2 K], добавлен 12.04.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Значэнне творчасці польскага паэта Адама Міцкевіча для развіцця нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Кароткі аналіз і змест паэмы "Конрад Валенрод". Характарыстыка выявы галоўнага героя - адважнага рыцара Конрада, які верна служыць сваёй радзіме.

    реферат [14,1 K], добавлен 25.03.2013

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Актыўная і самабытная творчая дзейнасць паэта Аляксея Русецкага ў разнастайнасці мастацкіх манер і стыляў беларускай літаратуры. Праява асаблівасцяў таленту, интеллектуализма, лірызму і гуманістычных перспектыў пісьменніка ў паэме "Насустрач лёсу".

    реферат [40,5 K], добавлен 25.03.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Ян Баршчэўскі - вялікая і знакавая постаць беларускай літаратуры, адметная фігура ў літаратурнай спадчыне славян. "Нарыс Паўночнае Беларусі" як этнаграфічны помнік. Нацыянальныя рысы ў аповесцях "Драўляны дзядок і кабета Інсекта" і "Душа не ў сваім целе".

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 26.03.2013

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.