Праблема вайны і міру ў "Песні пра зубра" Міколы Гусоўскага

Характарыстыка шматпланавай паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра", аналіз яе значэння ў адлюстраванні гісторыі і культуры Беларусі і Літвы XIV-XVIII стст. Асэнсаванне тэмы вайны і міру, антываеннай скіраванасці паэмы, яе гуманістычнага пафасу.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 01.03.2016
Размер файла 56,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Народы свету па-рознаму адкрываюць і ўшаноўваюць нацыянальныя скарбы - творы, якія старажытныя грэкі называлі паэмамі жыцця. “Песня пра зубра” быццам высвеціла неруш лацінскага пласта нашай старажытнай літаратуры, што дало магчымасць дапоўніць разуменне працэсу развіцця беларускай літаратуры, шматмоўнай культуры славянскага свету.

Мы не ведаем дакладна ні гадоў жыцця, ні месца нараджэння, ні месца пахавання Міколы Гусоўскага. Не вызначаны яшчэ куток беларускай зямлі, які даў свету геніяльнага паэта, але несумненна, паэт з Гусава - выхадзец з беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. І гэта даказана паэтычнымі радкамі паэмы.

“Многія народы Еўропы з удзячнасцю пакланіліся б ад сябе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор”, - так сказаў пра Міколу Гусоўскага і яго геніяльную паэму адзін з яе перакладчыкаў на нямецкую мову [4, c. 41]. Дзякуючы таму, што напісана яна была не на беларускай, а на лацінскай мове, упершыню ў гісторыі сваёй культуры Беларусь вуснамі свайго сына напрамую гаварыла з іншымі народамі пра сваё жыццё, сваю гісторыю.

М. Гусоўскі ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнёслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і павазе да іншых народаў і іх культур. Твор заклікае сумленна жыць, змагацца за справядліваць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце. Значыць, паэма “Песня пра зубра” - твор высокапатрыятычны і гуманны.

“Песня пра зубра” - самы ўдалы твор паэта. Паэма, прасякнутая рэнесанснымі, гуманістычнымі матывамі, прынесла паэту вялікую славу.

Адной са скразных грамадзянскіх тэм “Песні пра зубра” з'яўляецца тэма вайны і міру - кампанент твора, дзе засяроджана філасофія гісторыі, погляд паэта на формы грамадска-палітычнага сужыцця паміж народамі, дзяржавамі і ўладарамі. Аўтара засмучае, што ўніверсальным сродкам вырашэння палітычных канфліктаў становіцца вайна, сіла, а не розум і справядлівасць. Ён выразна падзяляе войны на абарончыя і захопніцкія. Зыходзячы з хрысціянска-гуманістычных ідэалаў, ён у прынцыпе супраць усякіх войнаў, супраць людскіх пакут, супраць парушэння хрысціянскіх запаветаў міласэрнасці, братэрства і любові.

Гусоўскі палымяна заклікае славянскія народы аб'яднацца, каб спыніць турэцкую агрэсію. Галоўнай прычынай паражэнняў паэт лічыць раз'яднанасць людзей, іх незгуртаванасць. У войнах паэт бачыў адну з найважнейшых прычын няшчасцяў чалавецтва пакут радзімы і народа. Ён заклікаў спыніць міжусобіцы паміж уладарамі хрысціянскай Еўропы, прапаведаваў роўнасць народаў. Грамадзянскай пазіцыяй пісьменніка ён лічыў абуджэнне нацыянальнай свядомасці свайго народа. Гусоўскі даў цудоўныя ўзоры грамадзянскай патрыятычнай лірыкі. Заклікаў суайчыннікаў задумацца над цяжкім становішчам радзімы, усвядоміць, што галоўны яе біч - гэта палітыка ўладароў. Пясняр прыроды, працы і свабоднага чалавека ў беларускай і ўвогуле ўсходнееўрапейскай літаратуры. Гусоўскі выказаў замілаванасць і гарачую любоў да роднай зямлі, ярка паказаў жыццё мужных, працавітых людзей, паляўнічых, ратнікаў, бортнікаў, аратых, іх працоўную дзейнасць, побыт і звычаі, ідэалізаваў вобраз вялікага князя Вітаўта.

“Песня пра зубра” напісана Гусоўскім на класічнай латыні, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы.

Няпростымі і нялёгкімі дарогамі ішла “Песня пра зубра” да нас, сёняшніх яе чытачоў. Яна раскрыла свае духоўныя багацці перад здзіўлёным чытачом ва ўсю сілу і моц таленту свайго творцы. Паэма заняла пачэснае месца сярод іншых самых вялікіх дасягненняў беларускай літаратуры. Сёння мы нізка кланяемся свайму геніяльнаму паэту, вялікаму патрыёту Радзімы, таму што ўпершыню ў гісторыі сваёй культуры Беларусь вуснамі свайго вялікага сына напрамую гаварыла з іншымі еўрапейскімі народамі аб сваім жыцці, аб сваёй гісторыі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд: Вучэбны дапаможнік для філал. фак. пед. ВНУ / М. М. Грынчык, У. А. Калеснік, У. Г. Кароткі і інш.; Пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. - Мн.: Выш. шк., 1998. - 351 с.

2.Гусоўскі, М. Песня пра зубра / Маст. У. П. Савіч. - Мн.: Юнацтва, 1998. - 102 с.: іл.

3.Беларуская літаратура: поўны курс падрыхтоўкі да тэставання і экзамену / П. І. Лявонава [і інш.]; пад рэд. П. І. Лявонавай. - 2-е выд., дапрац. - Мінск: ТетраСистемс, 2007. - 576 с.

4. Верціхоўская, М.І. Беларуская літаратура. Школьныя творы: кароткі пераказ і аналіз / М. І. Верціхоўская. - Мінск: ТетраСистемс, 2007. - 664 с.

5.Бярозкін, Р. Роздум над “Песняй пра зубра” / У кн.: Постаці (Артыкулы пра паэтаў). - Мн., 1971. - С. 3 - 20.

6.Дарашкевіч, В. Паэма жыцця / У кн.: Гусоўскі М. Песня пра зубра. - Мн., 1980. - С. 171 - 184.

7.Майхровіч, С. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры ХІV - ХVІІІ стст. / С. Майхровіч. - Мн., 1980. - С. 122 - 126.

8.Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. / У. А. Навумовіч. - Мінск: Выш. шк., 2007. - 478 с.

9.Палонік, Г. “…Спеў аб краіне з багаццем”: урок-лекцыя // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1990. - № 5. - С. 10 - 14.

10.Тарэлкіна, Н. “Край наш - дзівосны прыстанак загадак і цудаў”: Вывучэнне ў ІХ класе паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра” // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1990. - № 5. - С. 3 - 7.

11.Тычына, М. Народ і вайна / М. Тычына. - Мн., 1985. - С. 60 - 62.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.

    курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011

  • Асаблівасці і прынцыпы развіцця філасофска-сімвалічнай паэмы. Сінтэз і сімвал - асноўныя сродкі мастацкага ўспрымання і прайграванні рэальнасці. Тыпалогія філасофска-сімвалічнай паэмы на прыкладзе супастаўлення тэкстаў "Страчанага Рая" і "Каіна".

    дипломная работа [77,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.

    реферат [21,3 K], добавлен 04.10.2009

  • Значэнне творчасці польскага паэта Адама Міцкевіча для развіцця нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Кароткі аналіз і змест паэмы "Конрад Валенрод". Характарыстыка выявы галоўнага героя - адважнага рыцара Конрада, які верна служыць сваёй радзіме.

    реферат [14,1 K], добавлен 25.03.2013

  • Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.

    конспект урока [16,5 K], добавлен 10.11.2010

  • Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.

    дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015

  • Спавядальная проза Святланы Алексіевіч, спавядальнасць як адзнака кнігі "У вайны не жаночы твар". Псіхалагізм адлюстравання рэчаіснасці ў творах С. Алексіевіч. Боль вайны ў кнізе "Апошнія сведкі" і чарнобыльская трагедыя ў кнізе "Чарнобыльская малітва".

    курсовая работа [50,3 K], добавлен 18.01.2013

  • Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.

    реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе, яго рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства, асаблівасці яго працякання.

    реферат [24,7 K], добавлен 28.08.2011

  • Царкоўна-рэлігійная літаратура у ліку першых старабеларускіх перакладаў твораў. Апокрыф "Пра дванаццаць пакут", павучальныя гісторыі жыцця хрысціянскіх герояў, прызнаных царквою святымі за падзвіжніцтва ў імя хрысціянскай веры. Свецкая літаратура.

    реферат [27,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Ранні публіцыстычны творы А. Луцкевіч. Пэма "Сон на кургане". Праблема прыгажосці ў М. Багдановіча. Погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі. Празаічныя творы Язэпа Лёсіка. Аповесць "Дзве душы" як мастацкі рэпартаж.

    курсовая работа [79,7 K], добавлен 22.03.2013

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

  • Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.

    презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015

  • Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.

    контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.