Незабыўны свет маленства (дзеці ў "Новай зямлі" Якуба Коласа)
Выраз дзяцінства як самадастатковага цэласнага быцця, поўнага суцэльны радасці, бесклапотнасці і светлых настрояў у паэме Я. Коласа праз раскрыццё вобразаў дзяцей. Выхаванне ў іх высокай народнай маралі. Ролю дарослых у фарміраванні іх характару.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 10.12.2016 |
Размер файла | 7,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Незабыўны свет маленства (дзеці ў "Новай зямлі" Якуба Коласа)
дзяцінства паэма колас мараль
Вобразам дзяцей у паэме Якуба Коласа "Новая зямля" ўдзяляецца значная ўвага. Разам з вобразам дзядзькі яны ўтвараюць непарыўнае, арганічнае адзінства. Я. Колас з вялікім майстэрствам апавядае аб гульнях, забавах і псіхалогіі дзяцей, аб асаблівасцях успрымання і разумення імі свету. Прычым гэтае светаразуменне, дзякуючы вобразам Юзіка, Алеся і Уладзі прасочваецца ад ранняга дзяцінства да часу юнацкага сталення.
З дапамогай дзіцячых вобразаў паэт гаворыць пра тое, што дзяцінства -- гэта самадастатковае цэласнае быццё, поўнае суцэльнай радасці, бесклапотнасці і светлых настрояў. Так, кажучы пра Юзіка, Колас піша: "А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца". Больш сур'ёзным малюецца Кастусь: "Ну ты, Кастусь, чытаці любіш?-- дарэктар Кастуся пытае... -- Люблю, але яшчэ не ўмею". Не далёка ад яго адышоўся і Алесь: "Што напішу, -- такі пісака,--Не расчытае і сабака". Але не варта ўспрымаць дзяцей як нейкіх наіўных істот, якіх цікавяць толькі гульні ды забавы. Проста яны больш шчыра і адкрыта, у параўнанні з дарослымі, успрымаюць акаляючы свет. I, між іншым, часам не горш за іх разумеюць, "як тут зрабіць і што парадзіць".
Гэтаму спрыяла тое, што дзеці з малых год прывучаліся да працы і вучыліся яе шанаваць і любіць, бо яна часам ператваралася для іх у цікавы і пазнавальны працэс. Дзеці выхоўваліся ў вялікай сям'і і бачылі, якой цяжкай сялянскай працай здабываецца штодзённы хлеб. З ранніх год у чыстыя дзіцячыя душы закладвалася высокая народная мараль, у іх выпрацоўваліся такія якасці, як непрыманне спажывецкіх адносін да жыцця, пачуццё адказнасці за даручаную справу, гонар за сваіх родных, павага да ўстаноўленага продкамі ладу жыцця, чуласць у адносінах да ўсіх членаў сям'і. Бавячы час ля дарослых, занятых працай, дзеці вучыліся мудрасці жыцця, спасцігалі сакрэты працоўнага майстэрства. Вось як, напрыклад, Кастусь мацуе лядок:
І вось тут Костусь прыпыніўся.
На лёд глядзіць, штось разважае
І ў ход тапорык ён пускае.
Значную ролю ў фарміраванні характару, светапогляду дзяцей адыгрывае дзядзька Антось -- прыроджаны весялун, штукар і жартаўнік. З-за ягонай "нестандартнасці" цягнуцца да яго дзеці: "Дык і не дзіва, што любілі, што на руках яго насілі". З дапамогаю дзядзькі дзеці ператвараюць многія эпізоды паэмы ў камічныя прадстаўленні. Прыгадаем апісанне паводзін дзяцей за нядзельным сталом:
...Юзік пальцам поркаў страву
І верашчакай мазаў лаву,
Але тут сёстры сердавалі
І залаб Юзіка цягалі.
Тады іх згода прападала --
Між імі бойка вынікала.
Можна прыгадаць таксама эпізоды, якія расказваюць пра "рамонт" дзедавага чоўна, пра "гучнае" паляванне на зайцоў або пра гатаванне клёцак на бярозавым соку. Я. Колас спецыяльна не апісвае дзяцей у штодзённых, шэрых сітуацыях. Гэтым ён хоча вылучыць тое, што з'яўляецца самым галоўным у дзяцінстве-- няспынны працэс адкрыцця свету, адчуванне радасці ад гэтага, займальнасць гульняў і забаваў. Аўтар дае дзецям шырокую прастору для развіцця творчай думкі, для імправізацыі і рэалізацыі самых "шалёных" задумаў. Не маючы магчымасці вывучаць навукі ў школе, дзеці з малых год спасцігаюць законы прыроды. Прырода -- гэта тая кніга, па якой яны пазнаюць "свет безгранічны і ўласны лёс свой таямнічы".
Свет бачыцца ім у рамантычным святле: вечарамі яны любяць слухаць казкі і розныя здарэнні, "аб кнігах з чорнаю пячаццю, аб чараўніцтве, аб закляцці". Цікавіць іх літаральна ўсё: таемныя гукі, што даносяцца з Нёмана, падаючыя зоркі, законы прыроды і норавы звяроў. Такая цікаўнасць развівае ў іх дапытлівасць, назіральнасць і абвостранае ўспрыняцце часам звычайных з'яў. Тым больш цікава чытаць раздзел "Начаткі". Бацька наймае на зіму для Алеся і Кастуся дарэктара -- такога ж, як і яны, простага вясковага хлопца, які трошкі лепш за іх умеў чытаць, пісаць і лічыць.
Дзеці прывыклі ўсяму вучыцца практычна, таму абстрактная навука не выклікала ў іх вялікага захаплення, таму яны вырашаюць, "што каб палепшылась вучэба, то гэту кнігу знішчыць трэба". Хлопцам больш важным было "схадзіць у луг на азярыны і патрывожыць род тхарыны", чым грызці граніт навукі, якой іх вучыў дарэктар з пачатковай адукацыяй. Цікава, што хлопцы прыязна ставяцца да настаўніка як да таварыша па гульнях і забавах, але не як да дарэктара. Наогул, вобразы дзяцей ажыўляюць паэму, надаюць ёй светлы, радасны настрой адчування свята ад сустрэчы з тым незабыўным і бесклапотным часам, імя якому -- дзяцінства.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.
курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.
курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.
курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.
дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".
дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.
курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.
курсовая работа [103,4 K], добавлен 02.01.2013Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.
презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.
курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.
курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.
контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011Гісторыя стварэння і жанравыя асаблівасці паэмы Куляшова "Сцяг брыгады". Абагульненасць і сімвалічнасць вобразаў Андрэя Рыбкі, Мікіты Ворчыка, Заруднага і іншых герояў паэмы. Мастацкія пошукі пісьменніка у паэме – фальклорная паэтыка ўмоўнасці сітуацый.
реферат [21,3 K], добавлен 04.10.2009Состояние и перспективы развития сети библиотек. Характеристика Центральной научной библиотеки имени Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси. Описание основных направлений деятельности ведущих библиотек. Формирование современного библиотечного мира.
курсовая работа [35,6 K], добавлен 01.03.2010Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").
реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009Жанравая форма і вобразны лад народных балад. Драматычныя калізіі ў народнай баладзе. Катэгорыя трагічнага ў баладных песнях. Асноўныя паэтычныя сродкі ў раскрыцці драматычнага і трагічнага ў баладах. Гісторыя ўзнікнення народнай балады і спецыфіка жанру.
дипломная работа [91,3 K], добавлен 19.06.2010