Універсальныя міфалагемы у творах беларускіх празаікау: міфалагема кола

Міфалагема круга у мастацкіх творах беларускіх пісьменнікау. Нацыянальнай спецыфікі міфалагемы кола, падрабязны аналіз яе функцый у сюжэце мастацкага тэксту. Сродко паказу якасці сучаснага жыцця, сутнасць чалавечай душы, сапрауднай кошту учынку.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 31.08.2017
Размер файла 22,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

УДК: 821.161.3 - 312.1.09

Універсальныя міфалагемы ў творах беларускіх празаікаў: міфалагема кола

К.В. Кушнарова

пісьменнік міфалагема мастацкіи

Літаратура заўсёды звярталася да міфалогіі, прычым не толькі ў сувязі з жанрава-тэматычнымі запатрабаваннямі. Міфалогія - гэта канцэтрацыя сімвалізаванага вопыту папярэдніх пакаленняў. Таму пісьменнікі час ад часу звяртаюцца да гэтага вопыту, каб вырашыць праблемы сучаснай ім рэальнасці, узнавіць правілы паводзін у той ці іншай сітуацыі, знайсці падтрымку, падцверджанне сваім меркаванням. Зварот да міфалагічнай свядомасці народа як часткі культурнай спадчыны ўзбагачае тканіну мастацкіх твораў, уключаючы ў іх структуру разнастайныя міфалагемы, многія з якіх з'яўляюцца сюжэтаўтваральнымі.

Тэрмінам `міфалагема' (паняцце ўпершыню узгадваецца ў манаграфіі К. Юнга і К. Керэньі “Уводзіны ў сутнасць міфалогіі”, 1941) звычайна пазначаюць універсальныя міфалагічныя сюжэты, вобразы, сцэны, якія шырока распаўсюджаны ў культурах розных народаў, а таксама свядома запазычаныя міфалагічныя матывы, перанесеныя ў свет мастацкай культуры.

Універсальная для еўрапейскай культуры міфалагема кола суадносіцца не толькі з мадэллю светабудовы (круг-кола з Сусветным Дрэвам у цэнтры), але і, згодна з народнымі ўяўленнямі, сімвалізуе жыццёвы шлях чалавека, што “ўтварае замкнёнае кола, якое валодае сакральнай і магічнай сілай” [9, с. 450]. Згодна з энцыклапедыяй “Беларускі фальклор” сімвал кола з'яўляецца таксама і “асновай успрыняцця і асэнсавання часу” [2, с. 739]. Значнасць міфалагемы кола вынікае са шматаспектнасці самога паняцця. Колам называюць усё, што мае форму круга, які лічыцца самай дасканалай фігурай. У той жа час кола - гэта сімвал бясконцасці, што выражае ідэю паўтаральнасці ў часе, вечнага руху.

Своеасаблівай формулай глыбокага мастацкага сэнсу твора з'яўляецца назва рамана З.Дудзюк “Кола Сварога”. Як бачым, ўмоўна яе можна разлажыць на дзве вобразныя адзінкі. Першая з іх - кола - мае непасрэднае дачыненне да тэмы нашага даследавання.

У тэксце рамана ўзгадваецца некалькі фігур, якія нагадваюць кола па форме: Яйка Залатое, Сонца, востраў Буян. Кожная з пералічаных адзінак вылучаецца важкасцю значэння: Залатое Яйка прадстае як першапачатак, “маці” першага з багоў - Рода; Сонца - выпраменьвае святло і цяпло, даруе жыццё ўсяму жывому; востраў Буян - абжытая прастора, правобраз адначасова і хаты, і зямнога выраю. Кола - гэта і пэўная сацыяльная група, аб'яднаная нейкімі сувязямі. У дадзеным тэксце - гэта багі, якіх яднае не толькі роднаснасць паводле паходжання, і шматлікія сваяцкія адносіны, а перад усім агульная функцыя - прыносіць карысць Сварзе, то бок Сусвету, пра які яны павінны клапаціцца, кожны ў сваёй галіне дзейнасці.

Кола - гэта таксама і сімвал абнаўлення і ў той жа час нязменнасці тых істотных момантаў, якія складаюць сутнасць жыцця на Зямлі. У тэксце: “...а Кола Сваргі круціцца далей, адлічвае пачатак новай эры...”[4, с.122] Як вынікае, кола ў рамане-рэканструкцыі сімвалізуе тое трывалае, што будзе перанесена з мінулага ў будучыню. Кола ёсць тое, што акаляе, замыкаецца вакол чаго-небудзь. У творы гэтым цэнтрам з'яўляецца Сварог, што бачна з самой назвы рамана.

Сварог, або Белабог, - фігура міфалагічная. Да яго ставіліся як да бацькі - прасілі яго парады, чакалі блаславення на нейкія справы, і тым не менш, хоць ён і знаходзіцца ў цэнтры кола, усё ж месца, якое ён займае, не з'яўляецца нейкім прывілеяваным - ён не ўладарыць сярод багоў. Белабог падпарадкоўваецца тым жа законам, што і іншыя багі, ён не змяняе правілы на сваю карысць, тым больш не парушае іх. Такім чынам і цэнтр політэічнай сістэмы і ўсе кампаненты яе раўназначныя, таму што знаходзяцца на роўнай адлегласці ад цэнтра, утвараючы ўстойлівае кола.

Спецыфічным з'яўляецца ўжыванне міфалагемы кола ў цыкле апавяданняў Л. Рублеўскай “Старасвецкія міфы гарада Б*”. Гэтае выкарыстанне хоць і не знаходзіцца на паверхні, але не траціць ад гэтага сваё значэнне. У творах цыклу перарабляюцца старажытнагрэчаскія міфы, якія не маюць паміж сабой нічога агульнага: ні месца, ні час дзеяння, ні галоўных персанажаў. У аснове кожнага з твораў ляжыць грэчаскі міф, вынесены ў эпіграф. Гэтым самым спачатку задаецца сцэнар, які потым праецыруецца на сучаснасць (пачатак XXст.) і там жа вырашаецца. Класічная міфалагічная сітуацыя рэалізуецца ў будзёна-жыццёвым часе правінцыйнага горада, што прымушае ўносіць пэўныя карэктывы ў строгую зададзенасць антычнай гісторыі. Творы аб'яднаны цыклічным бытавым часам, асноўнай характарыстыкай якога з'яўляецца адсутнасць падзей. Замест апошніх персанажамі ажыццяўляюцца спрадвечныя дзеянні, паўтаральнасць якіх забяспечвае нязменнасць бытавога ўкладу.

У аснову сюжэта апавяданняў пакладзены надзвычайныя для правінцыйнага гарадка падзеі, але іх адметнасць губляецца ў цыклічнасці часу, якая не дазваляе змяніць парадак рэчаў, усталяваны раз і назаўсёды.

Такім чынам, Горад Б* з'яўляецца сукупнасцю асучасненых класічных жыццёвых мадэляў, якія групуюцца вакол аўтара. Пачатак і канец твораў злучаныя адзін з адным, таму першае і фінальнае звенні вылучыць нельга. Сімвалізаванае значэнне кожнага з іх дапамагае чытачу вызначыць сваё месца ў сённяшнім дні, не згубіцца ў хуткай змене падзей.

Атмасфера правінцыйнага гораду пануе і ў большасці твораў Алены Брава, якія таксама маюць кальцавую кампазіцыю. Замкнёнае кола, па якім рухаюцца гераіні пісьменніцы, прымушае іх шматкроць паўтараць адны і тыя ж дзеянні, звяртацца да аднолькавых сітуацый. Заяўленае на пачатку твора “Каменданцкі час для ластавак” растанне гераіні аповесці з мужам надае апісанню іх стасункаў налёт прадвырашанасці лёсу, непазбежнасці спраўджання наканаванага. Алеся спрабуе збегчы ад беларускай рэчаіснасці на Кубу, але спроба разбурыць кола жыццёвай схемы прыводзіць да супрацьлеглага выніку - яна трапляе ў сітуацыю ідэнтычную яе мінуламу, ад якога спрабавала пазбавіцца.

Апісанні перажывання страху фізічнага падзення, што ўзнікае ў гераіні аповесці “Імя ценю - святло”, калі яна знаходзіцца ў шматлюдных месцах, чаргуюцца з тымі падрабязнасцямі існавання, якія спадарожнічаюць і групуюцца вакол фабіі, бо ўсё жыццё жанчыны робіцца нябачнай арэнай змагання з уласным целам, што прыводзіць да катастрофы якраз у момант вельмі блізкай перамогі. Кальцавая кампазіцыя твора, бясконцае вяртанне да адных і тых жа або падобных сітуацый/сцэнараў развіцця падзей стварае ўражанне руху па замкнёным коле, вырвацца з якога магчыма толькі цаною неймаверных высілкаў.

Зацыкленасць на адной ідэі, прыводзіць да непазбежнай жыццёвай катастрофы гераіню рамана пісьменніцы “Менада і яе сатыры”. Узятыя ў якасці прыкладу кніжныя ўзоры, слепа перанесеныя на асабісты лёс, прыводзяць да паўтарэння адной і той жа сітуацыі з кожным новым каханым, з якім Юлія спрабуе забыцца аб нязначнасці ўласнага існавання. Вобраз Менады, якая танчыць з сатырамі, з'яўляецца ў творы не аднойчы, апошні раз у выглядзе пано з міфалагічнай сцэнкай, разглядаючы якое гераіня здагадаецца, што кола яе жыцця замкнулася.

Літаратура і жыццё ўяўляюцца аўтарам адбіткамі ў пастаўленых адно насупраць другога люстэрках, якія замыкаюць рэчаіснасць у своеасаблівае кола. Гэты ж вобраз узнікае у рамане, калі пабудаваныя паралельна аднолькавыя шэрыя дамы, у адным з якіх атрымлівае кватэру гераіня, нагадваюць шэраг люстэркаў, паміж якімі ўтвараецца “метафізічны калідор” з досыць спецыфічнымі ўласцівасцямі: бясследна знікаюць жывёлы, а рэчы наадварот кожны раз аказваюцца на адным і тым жа месцы. Люстэрка ў творах пісьменніцы вельмі часта з'яўляецца змяшчальнікам часу, што можа гніць, як зацягнутая цінай багна, і тады яно адлюстроўвае “вобраз бессмяротнасці, бо там, дзе час спыніўся, смерці няма” [3, с.23]. Па-сутнасці ў кожным сваім творы пісьменніца спрабуе адказаць на адно і тое ж пытанне: ці магчыма знайсці выйсце з таго кола безвыходнасці, у якое трапілі гераіні з прычыны непрымання сябе такімі, якія яны ёсць?

Даволі цікава міфалагема кола ўвасоблена ў рамане А. Наварыча “Літоўскі воўк”. Матыў замкнёнага кола у творы прысутнічае, па-першае, у эпізодах пераўтварэння чалавека ў ваўкалака, па-другое, у пабудове твора. Разгледзім першы выпадак. Чалавек пераўтвараецца ў ваўкалака і наадварот. Гэты працэс можна ўявіць як замкнёнае кола, якое вельмі цяжка парушыць, бо пераўтварэнне адбываецца пастаянна, у пэўнай ступені перыядычна і бесперапынна. Раман прасякнуты матывам параўтварэння амаль ад пачатку і да канца.

Але матыў кола ўвасоблены і ў самім прынцыпе пабудовы твора. Раман пачынаецца і заканчваецца адным і тым жа эпізодам. Гэта значыць, што ўсе падзеі твора не маюць поўнага вырашэння. Вельмі важным з'яўляецца пачатак рамана, дакладней, першая частка першага раздзела - “Пагрызеная лапа, або ўсё наадварот”. Тут распавядаецца аб тым жа самым, што і ў апошняй частцы, але воўк і чалавек памяняліся месцамі. За прэнтамі сядзіць менавіта чалавек. Кола раманнага дзеяння замыкаецца і застаецца нязменным.

Раман у апавяданнях Я. Сіпакова “Зубрэвіцкая сага” з'яўляецца своеасаблівай спробай стварэння сямейнай хронікі, якая ўспрымаецца як гісторыя агульнабеларуская. Шаснаццаць адрозных у тэматычным, жанравым і стылёвым плане аповедаў, якія складаюць твор, аб'ядноўваюцца ў адну гісторыю па прынцыпе нанізвання на адзін ланцужок. У цэнтры кола з апавяданняў знаходзіцца асоба аўтара-наратара, які прысутнічае ў тэксце кожнага з апавяданняў заўвагамі тыпу: “Не ведаю, чаму, аднак усё гэта, пра што раскажу, я чамусьці так добра помню, быццам бы тое, што адбывалася тады, бачыў на ўласныя вочы” [8, с. 3].

Большасць фрагментаў твора мае своеасаблівы зачын, дзе змяшчаецца інфармацыя пра крыніцу паведамлення (успамін некага з родзічаў, або напаўфальклорныя звесткі пра пэўную падзею з жыцця вёскі, уласнае ўяўленне аўтара, якое мадэлюе яркую рэальнасць даўніх часоў) і фінал, у якім расказваецца пра наступствы падзей і утрымліваюцца звесткі пра нашчадкаў, якія пайшлі ад прашчураў-герояў гісторый. Такая кампазіцыя твораў звязвае іх у адну нізку ідэяй бясконцага працягу жыцця, дзе мінулае з'яўляецца неад'емным кампанентам сучаснасці, з'ядноўваючыся з ёю трывалымі сувязямі. У творы, падзеі якога ахопліваюць час ад дагістарычнага палявання на мамантаў да падзей Другой сусветнай вайны, вяртанне да таго, што ўжо адбылося, узбагачае цяперашняе, надае яму аб'ёмнасць.

Асоба аўтара аб'ядноўвае ў адну нізку адрозныя фрагменты тэксту і ў рамане-эсэ А. Федарэнкі “Мяжа”. Аповед ў творы вядзецца згодна з зададзенай пісьменнікам пяцічленнай схемай: “уступ, падрыхтоўка, кавалачак мастацкага, абагульненне, вынік” [10, с. 8]. Гэтыя фрагменты тэксту аб'яднаныя ў мастацкае адзінства пачуццёва-эмацыянальным планам аўтарскага выражэння. Адначасова з аналізам-ацэнкай падзей падаецца і работа па стварэнні самога рамана, як узнікла задума, якім чынам арганізоўвалася яго структура. Каментарыі і разважанні, якімі суправаджаецца кожная аўтабіяграфічная падзея або ўрывак мастацкага тэксту, нясуць на сабе не толькі функцыю тлумачэння, але і звязваюць паміж сабой гэтыя разнародныя фрагменты, надаюць ім сістэмны характар, падводзячы пад агульны знамянальнік цяперашняй жыццёвай і творчай сталасці. Структурнымі элементамі тут выступаюць і эпілогі пасля кожнай з трох частак рамана.

Фармальная адсутнасць галоўнай сюжэтнай лініі не робіць твор выпадковай сукупнасцю асобных фактаў, бо арганізоўваючую ролю тут адыгрывае асоба аўтара і аўтабіяграфічны час, у якім рэтраспектыўны паказ падзей спалучаецца з іх паступальным выкладам. Стварэнню цэласнага вобраза чалавека тут дапамагае трывалае знітаванне прыватных, вузка прафесійных, грамадска-палітычных элементаў, у цеснай сувязі апошніх з прыватным жыццём аўтара, а таксама абагулена-філасофскіх выказванняў.

У фінальнай частцы рамана-эсэ галоўная ўвага надаецца тэме Сыходу - Смерці ўвогуле і сваёй у прыватнасці. І гэтая тэма непазбежна звязваецца з літаратурай, якая бачылася аўтару “адзінай магчымасцю змагання з Часам і з Сыходамі (у тым ліку і з уласным сыходам). У пісанні, на паперы Час можна было не проста спыніць, зафіксаваць - яго можна было нават павярнуць назад” [10, с. 42]. Глыбокая прасякнутасць свядомасці аўтара часам выяўляецца праз тое, што ён адчувае сябе звяном паміж ужо адыйшоўшымі ў вечнасць пісьменнікамі-папярэднікамі і яшчэ не сцвердзіўшымі сябе на літаратурнай ніве наступнымі пакаленнямі. Такім чынам, у цэнтры чатырнаццаць апавяданняў, з якіх складаецца твор, знаходзіцца асоба аўтара, якая цэментуе аповед трывалым спалучэннем розных часовых пластоў, логіка-асацыятыўнымі пераходамі, літаратурнымі згадкамі і рэдактарскімі заўвагамі, знітоўваючы іх у кола.

З міфалагемай кола цесна знітавана парадыгма “вечнага вяртання”. П. Мартысюк, абапіраючыся на Ж. Дэлёза, лічыць, што “вечнае вяртанне датычыцца нечага новага і ажыццяўляецца пры недастатковай паўнаце эмпірычнага быцця або пры яго лішку” [5, с. 73]. Такім чынам, непаўната і недасканаласць сучаснага жыцця змушае пісьменнікаў звяртацца да мінулага у пошуках адказаў на складаныя надзённыя пытанні, ажыццяўляць бясконцыя спробы аднавіць страчаную гармонію з прыродай і самім сабой.

У выніку даследавання можна зазначыць, што міфалагема кола ў мастацкіх творах беларускіх пісьменнікаў ужываецца не толькі як адзін з асноўных чыннікаў сюжэта, але і служыць сродкам паказу якасці сучаснага жыцця, сутнасці чалавечай душы, сапраўднай вартасці таго ці іншага ўчынку. Універсальнасць разгледжанай міфалагемы стварае неабмежаваныя магчымасці для далейшага яе вывучэння. Цікавасць можа ўяўляць вызначэнне нацыянальнай спецыфікі міфалагемы кола, больш падрабязны аналіз яе функцый у сюжэце мастацкага тэксту.

Літаратура

1 Алена Брава Каменданцкі час для ластавак: Аповесці, апавяданні / Алена Брава. - Мн.: Маст. літ., 2004. - 183 с.

2 Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 2: Лабараторыя традыцыйнага мастацтва - “Яшчур” / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. Мн: БелЭн., 2006. - 832с.

3 Брава А. Рай даўно перанаселены: раман, аповесці, апавяданні / Алена Брава. - Мінск: Галіяфы, 2012. - 276 с.

4 Дудзюк, З. Кола Сварога// З.Дудзюк. - Мн. : Беларусь, 2006. - 293 с.

5 Мартысюк, П.Г. Мифологическая идея вечного возвращения в эволюции культуры / П.Г. Мартысюк. - Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2004. - 288с.

6 Наварыч, А. Літоўскі воўк: раман / Алесь Наварыч. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. - 325 с.

7 Рублеўская, Л. Сэрца мармуровага анёла: Аповесці, апавяданні / Людміла Рублеўская - Мн.: Маст. літ., 2003. - 288 с.

8 Сіпакоў, Я. Зубрэвіцкая сага: раман у апавяданнях / Янка Сіпакоў. - Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. - 328 с.

9 Славянские древности: этнолингвистический словарь в 5-ти томах / под ред. Н.И. Толстого. - Т.1.: А-Г. - М.: Междунар. отношения, 1995. - 584 с.

10 Федарэнка, А. Мяжа. Раман-эсэ / Андрэй Федарэнка. - Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. - 272 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Міфалогія і міфалагемы. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян. Семантыка, функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай літаратуры і значэнне ў неабрадавай паэзіі.

    курсовая работа [116,9 K], добавлен 15.04.2010

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Проблема впливу неореалізму та неоромантизму на малу прозу В.Винниченка. В творах "Раб краси" і "Біля машини" аналізуються такі модерністські особливості як конфлікт індивіда і середовища, роздвоєєня особистості, символізм в творах. Сучасне літературознав

    статья [11,7 K], добавлен 16.10.2004

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Прозова та поетична творчість Сергія Жадана. Реалізм в прозових творах письменника. Проблематика сучасного життя в творчості С. Жадана. "Депеш Мод" – картина життя підлітків. Жіночі образи в творах Сергія Жадана. Релігійне питання в творах письменника.

    курсовая работа [53,9 K], добавлен 04.10.2014

  • Метафора як ефективний засіб вираження художньої думки письменника. Вживання метафори в творах М. Коцюбинського, її типи та роль для розуміння тексту. Аналіз контекстуальної значимості метафор для позначення природних явищ, кольору, емоційного стану.

    реферат [51,1 K], добавлен 18.03.2015

  • Використання неповних речень в художніх творах українського письменника Ю.М. Мушкетика. Поняття та класифікація неповних речень. Контекстуальні та ситуативні неповні речення в романі "Яса". Специфіка еліптичних неповних речень в творах Юрія Мушкетика.

    курсовая работа [33,7 K], добавлен 26.05.2008

  • Специфіка зображення живої природи у творах красного письменства. Характеристика пейзажу як елементу композиції ліро-епічних творів Ліни Костенко на матеріалі романів "Маруся Чурай" і "Берестечко". Аналіз пейзажної та натурфілософської лірики письменниці.

    дипломная работа [85,0 K], добавлен 17.01.2011

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Причини і передумови виникнення українського романтизму 20-40-х років XIX ст. Історія України у творчості Л. Боровиковського та М. Костомарова. Трактування історичного минулого у творах представників "Руської трійці" та у ранніх творах Т. Шевченка.

    дипломная работа [145,5 K], добавлен 01.12.2011

  • Жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Тэма жаночай лёсу, развіццё характару і духоўных перажыванняў ў малой прозе і раманах "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо". Розныя падыходы літаратара да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 26.11.2010

  • Пасивна лексика як невід’ємний шар словникового складу сучасної української літературної мови. Стилістичні функції архаїзмів у творах С. Скляренка. Лексичні, словотворчі та фонетичні засоби вираження категорії архаїзмів в художньому мовленні письменника.

    курсовая работа [31,0 K], добавлен 07.10.2014

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Змалювання персонажа Дон Жуана в багатьох художніх творах як вічного героя-коханця та найвідомішого підкорювача жіночих сердець. Перші згадки про існування реального історичного прототипу героя. Різні інтерпретації образу у творах письменників та поетів.

    творческая работа [16,5 K], добавлен 28.12.2010

  • Дослідження символізму Григорія Сковороди у його творах в контексті філософської спадщини визначного українського мислителя. Образно-символічний стиль мислення Григорія Сковороди. Використовування ним понять християнської містики, архетипи духовності.

    контрольная работа [24,6 K], добавлен 30.03.2016

  • Поняття абстрактної лексики та основні аспекти її дослідження в українській мові. Класифікація абстрактних слів. Категорія абстрактності та проблеми її визначення. Абстрактне слово у поетичних творах Василя Стуса як ознака індивідуально-авторського стилю.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 21.06.2015

  • Язэп Пушча як прадстаўнік рэпрэсіраванай літаратуры, тонкі лірык, эксперыментатар у галіне вобразнасці, рытмікі, мелодыкі, псіхолаг, які мог перадаць найтанчэйшыя псіхалагічныя зрухі чалавечай душы. Праблемна-тэматычны дыяпазон ранняй творчасці.

    курсовая работа [66,1 K], добавлен 16.06.2016

  • Видіння під час сну і марень з медичної точки зору. Сновидіння та марення в художніх творах. Особливості сучасної прози. Особливості будови, змісту та функції сновидінь у творах Ю.І. Андруховича. Монологічна та діалогічна оповідь від імені героя.

    курсовая работа [75,9 K], добавлен 17.04.2014

  • Місце лексичних сінонімів у лексикології сучасної Української літературної мови. Поняття про лексичні синоніми. Систематизація синонімів. Дієслівні синоніми у творах Ольги Кобилянської. Семантичні синоніми. Стилістичні синоніми. Контекстуальні синоніми.

    дипломная работа [109,2 K], добавлен 23.01.2003

  • Максім Іванавіч Гарэцкі як выдатный дзеяч беларускай культуры, гонар і сумленне нацыі, яе духоўны настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў. Літаратурный дэбют Гарэцкага, праяўлення наватарства в яго творах.

    контрольная работа [44,9 K], добавлен 22.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.